SlideShare a Scribd company logo
1 of 43
Download to read offline
Архітэктурныя помнікі
Беларусі
Камянецкая вежа
(другая палова XIII стагоддзя)
Згодна з летапісамі, Камянецкая вежа ўзведзена паміж
1276 і 1288 гадамі па загадзе галіцка-валынскага князя
Уладзіміра Васількавіча. У XIV-XVII стагоддзях вежа
вытрымлівала набегі крыжаносцаў, штурмы войскаў
польскіх і літоўскіх князёў, каля яе сцен змагаліся арміі
Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай
дзяржавы. Сёння сілуэт Камянецкай вежы – адзін з
самых вядомых архітэктурных сімвалаў Беларусі, а
словазлучэнне "Белая вежа" ператварылася ў сапраўдны
брэнд. Аднак многія стагоддзі вежа ў Камянцы не
называлася Белай вежай. Гэта адбылося толькі ў ХХ
стагоддзі, калі аўтар кнігі "Белавежская пушча" Георгій
Карцоў памылкова напісаў, што вежа размешчана на рацэ
Белая. Сёння гісторыкі лічаць, што існавала іншая вежа,
якая дала назву Белавежскай пушчы.
Троіцкі касцёл у Гервятах
(1903 год)
Троіцкі касцёл у сучасным выглядзе быў пабудаваны ў
Гервятах у 1903 годзе на месцы драўлянага будынка 1526
года. Над стварэннем касцёла ў сучасным выглядзе
працавалі архітэктар Альшалоўскі і дойлід Міхневіч,
фінансаваў знакавую падзею князь Альшэўскі. Сёння
Троіцкі касцёл у Гервятах з’яўляецца рэкардсмэнам
адразу па некалькіх пазіцыях. Па-першае, будынак
уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі – яго
вышыня дасягае 61 метра. Па другой версіі – 64 метраў.
Параўнаць такія памеры можна з 20-павярховым домам.
На самым версе знаходзіцца крыж, які знізу здаецца зусім
невялікім, але на самай справе яго вышыня – шэсць
метраў. Па розных апытаннях, касцёл таксама ўваходзіць
у спіс самых прыгожых касцёлаў краіны.
Свята-Барыса-Глебская Каложская царква
(XII стагоддзе)
Свята-Барыса-Глебская Каложская царква
не падобная ні на адзін храм у свеце. Праваслаўная святыня ўключана
ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дакладная
дата пачатку будаўніцтва невядома, але мяркуюць, што мураваная
царква на крутым беразе ракі Нёман у Гродне была ўзведзена ў 1140-
1170 гады. Сыны Гродзенскага князя Усевалада заснавалі храм у гонар
першых старажытнарускіх святых – князёў Барыса і Глеба. Яшчэ адну
назву царквы, якая стала больш знакамітай – Каложская – звязваюць з
урочышчам Калажань у Гродне, на якім і быў пабудаваны храм. Слова
"калажань" у старажытнарускай мове азначала месца, дзе б’юць
крыніцы.
У ноч на 2 красавіка 1853 года паўднёвая і частка заходняй сцяны
разам са столевым перекрыццем абваліліся ў раку: 40 гадоў царква
была закінутай. Новыя пашкоджанні прынеслі
апоўзні 1864 і 1889 гадоў. Аднак нягледзячы ні на што ўнікальны храм у
Гродне не знік. У 1894-1906 гадах быў умацаваны бераг, замест
абваленых мураваных сцен пабудавалі больш лёгкія драўляныя, а на
новым даху зрабілі купал з ажурным пазалочаным крыжам. У такім
выглядзе храм захаваўся да нашых дзён.
Мірскі замак
(XVI стагоддзе)
Мірскі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам.
У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які
дабудаваў яго ў стылі рэнесансу. Уздоўж усходняй і паўночнай сцен
замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены
земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай
частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана
на поўдні.
У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у
запусценні больш як стагоддзе. Усё яшчэ знаходзячыся ў руках
багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і
прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў
аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам
архітэктара Тэадора Буршэ.
Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі
разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон.
У 2000 годзе ЮНЕСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай
культурнай і прыроднай спадчыны. У снежні 2010 года пасля актыўных
рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў.
Нясвіжскі замак
Узнікненне ў Нясвіжы мураванага замка звязана з дзейнасцю Мікалая
Крыштафа Радзівіла Сіроткі.
Работы пачаліся ў 1582–1583 гг. і ў асноўным былі скончаны
да 1600 г. У 1660 г. крэпасць вытрымала двухмесячную аблогу маскоўскага
войска, што істотна паўплывала на ход вайны. Нясвіж адцягнуў на сябе частку
непрыяцельскіх аддзелаў ад Ляхавічаў і адвёў пагрозу ад Слуцка.
Падчас Паўночнай вайны, у 1706 г., да замка падыйшло шведскае войска
на чале з Карлам ХІІ. Шведы разрабавалі замак і цалкам знішчылі яго
ўмацаванні: валы былі раскапаныя, бастыёны ўзарваныя, будынкі спаленыя.
Аднаўленне пачалося ў 1720-я гг. ў часы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.
Адбудаваны палац, карпусы арсенала і камяніцы былі злучаны галерэямі
ў адно цэлае. У палацы была абсталявана адмысловая Тэатральная зала,
капліца іконы Ларэтанскай Божай Маці, нейкі час дзейнічала друкарня. Тут
знаходзіліся багатая бібліятэка, партрэтная галерэя, калекцыі зброі
і даспехаў, манет і медалёў. У 1784 г. адмыслова да прыезду караля
Станіслава Аўгуста Панятоўскага была створана Каралеўская зала,
упрыгожаны шэраг пакояў.
15 ліпеня 2005 г. архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў быў
уключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ, у ліпені 2012 г., экспазіцыя музея-
запаведніка «Нясвіж» цалкам адкрылася для наведвальнікаў.
Царква Успення Прасвятой Божай Маці ў Сар’і
(сярэдзіна XIX стагоддзя)
Царква Успення Прасвятой Божай Маці ў Сар’і
Храм узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя
шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар'янскім
землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай
жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцця. У 1865 г.
касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство»
(«за великолепие») і перададзены праваслаўным.
У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой
сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як
склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У 1989
годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе ён
быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу
Успення Прасвятой Багародзіцы
Палац Пуслоўскіх у Косаве
(XIX стагоддзе)
Вандалін Пуслоўскі, вядомы прамысловец і аматар мастацтваў,
у 1838 годзе пачаў у Косаве будаўніцтва раскошнага палаца.
Кожная вежа сімвалізавала месяц года, пры гэтым 4 цэнтральныя – у
гонар ураджайных мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня – самыя высокія. У
палацы больш за 100 памяшканняў, і ніводнага прахаднога. Дзякуючы
сістэме калідораў і асабліваму размяшчэнню вокнаў, на працягу двух з
палавінай дзён за год сонечнае святло поўнасцю залівала адзін з пакояў.
У гэты час гаспадары святкавалі Дзень пакоя. Косаўскі палац славіўся
раскошнымі заламі: у Белай – госці танцавалі на шумных балях,
у Чорнай – гулялі ў карты, у Ружовай – музіцыравалі. Кажуць, што была і
зусім дзіўная для таго часу Парадная зала, дзе непасрэдна пад шкляной
падлогай сярод водарасцей плавалі рыбкі. Сучасныя рэстаўратары гэты
факт яшчэ не пацвердзілі, але ўпэўнены: падлогі з падагрэвам дакладна
былі. Палац быў акружаны цудоўным паркам, дзе раслі больш за 150 відаў
экзатычных раслін, а для асабліва рэдкіх экзэмпляраў была
ўладкавана аранжарэя. Парк маляўніча спускаўся да трох штучных азёр
і сядзібы Касцюшкі. Успамінаюць і "музычную" асаблівасць палаца. Калі
на другім паверсе ўсходняга боку, стаўшы на падаконнік, нехта гучна
пляскаў у далоні, скляпенні будынка пачыналі выдаваць меладычныя гукі.
Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя
(будаваўся з 1678 па 1703 год)
Каталіцкі кафедральны сабор Святога Францішка
Ксаверыя будаваўся з 1678 года і па 1703 год, быў
урачыста асвечаны 6 снежня 1705 года біскупам
Тэадорам Патоцкім у прысутнасці караля Аўгуста
II і цара Пятра I.
Галоўны фасад храма ўпрыгожваюць дзве
велічныя і вельмі прыгожыя вежы, якія былі
ўзведзены з 1750 па 1752 год. У 1725 годзе ў
паўночнай вежы касцёла быў усталяваны
механічны вежавы гадзіннік, які раней знаходзіўся
ў вежы гарадской ратушы. Гадзіннік гэты адзін з
найстарэйшых дзеючых вежавых гадзіннікаў ва
Усходняй Еўропе.
Сафійскі сабор
(сярэдзіна XI стагоддзя)
Мураваны сабор у Полацку з’явіўся пасля сваіх "старэйшых сясцёр" у
Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваных па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі, і
стаў чацвёртым у свеце храмам Святой Сафіі.
Грэчаскае слова "сафія", што азначае "мудрасць, майстэрства", палачане
тлумачылі шырэй – як вялікую чалавечую агульнасць, праяву адзінства
жыхароў княства.
Упершыню храм згадваецца ў «Жыціі прападобнай Ефрасінні Полацкай» і
«Слове пра паход Ігараў» ХII стагоддзя.
Велічнае збудаванне ўзводзілі візантыйскія майстры і гараджане ў 1044 –
1066 гадах па распараджэнні князя Усяслава Чарадзея.
У час Паўночнай вайны па загадзе Пятра I сабор выкарыстоўваўся як
склад амуніцыі і боепрыпасаў, а пасля выбуху ў 1710 годзе быў значна
разбураны.
Аб тым, як першапачаткова выглядаў храм, няма адназначных версій.
Адны гісторыкі сцвярджаюць, што ён быў пяцiкупальным, хтосьці лічыць,
што сямiкупальным. Дакладна вядома толькі інфармацыя пра тое, што ў
сярэдзіне XVIII стагоддзя храм быў цалкам перайначаны.
У час вайны 1812 года ў сцяне сабора ў спецыяльна зробленай нішы
захоўвалася свяшчэнная праваслаўная рэліквія – Крыж Ефрасінні
Полацкай.
Спаса-Праабражэнскі сабор
(1161 год)
Царква з’яўляецца помнікам Полацкай школы дойлідства.
Будаўніком быў майстар Іаан. Царква захавалася амаль
цалкам, пэўныя перабудовы адбыліся толькі ў верхняй
частцы.
Асаблівую гістарычна-мастацкую каштоўнасць маюць
фрэскавыя роспісы XII ст. — унікальны твор
манументальнага мастацтва сусветнай значнасці.
Спаса-Ефрасіньеўская царква з яе роспісамі прызнана
гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
У 1161 годзе на гэты храм Ефрасіння ахвяравала
пазалочаны напрастольны крыж, што вядомы як Крыж
Ефрасінні Полацкай. У 1921 г. манастыр быў зачынены,
крыж рэквізаваны, у 1928 г. перавезены ў Мінск, у 1929 —
у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж
Ефрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не
знойдзены.

More Related Content

What's hot

Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
09. Полацкае княства
09. Полацкае княства09. Полацкае княства
09. Полацкае княстваAnastasiyaF
 
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.AnastasiyaF
 
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і ПанямоннеAnastasiyaF
 
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, БерасцейшчынаAnastasiyaF
 
19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княстваAnastasiyaF
 
Пад сценамі старажытных замкаў
 Пад сценамі старажытных  замкаў Пад сценамі старажытных  замкаў
Пад сценамі старажытных замкаўЕлена Кунцевич
 
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвіч
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь КрыжэвічПраект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвіч
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвічbudzma
 

What's hot (10)

Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
войны 17 века
войны 17 векавойны 17 века
войны 17 века
 
09. Полацкае княства
09. Полацкае княства09. Полацкае княства
09. Полацкае княства
 
Lida slounik
Lida slounikLida slounik
Lida slounik
 
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.
11. Знешняя небяспека ў 1-ай палове ХІІІ. Гаспадарка ў ІХ-ХІІІ ст.
 
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне
20. Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне
 
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
10. Тураўскае княства, Пасожжа, Панямонне, Берасцейшчына
 
19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства19. Тураўскае княства
19. Тураўскае княства
 
Пад сценамі старажытных замкаў
 Пад сценамі старажытных  замкаў Пад сценамі старажытных  замкаў
Пад сценамі старажытных замкаў
 
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвіч
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь КрыжэвічПраект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвіч
Праект аднаўлення касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі – Алесь Крыжэвіч
 

Similar to Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”

СЛОЎНІК Полацк
СЛОЎНІК ПолацкСЛОЎНІК Полацк
СЛОЎНІК ПолацкMova Nanova
 
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўАдкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўvika150278
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуMaria Kots
 
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёнаПраваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёнаПётр Ситник
 
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзяAnastasiyaF
 
7 цудаў Івацэвіцкага раёна
7 цудаў Івацэвіцкага раёна7 цудаў Івацэвіцкага раёна
7 цудаў Івацэвіцкага раёнаПётр Ситник
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянстваAnastasiyaF
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын РагнедыЕлена Кунцевич
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.AnastasiyaF
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021bntulibrary
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)Елена Кунцевич
 
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтумінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтуPaulina Babina
 
мінск
мінскмінск
мінскkr1ck
 
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"budzma
 
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай РусіAnastasiyaF
 

Similar to Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі” (20)

СЛОЎНІК Полацк
СЛОЎНІК ПолацкСЛОЎНІК Полацк
СЛОЎНІК Полацк
 
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоўАдкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
 
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёнаПраваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна
 
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя
21. Мастацтва Беларусі ад Рэнесансу да пачатку ХХ стагоддзя
 
7 цудаў Івацэвіцкага раёна
7 цудаў Івацэвіцкага раёна7 цудаў Івацэвіцкага раёна
7 цудаў Івацэвіцкага раёна
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 
Рэч Паспалітая канспект
Рэч Паспалітая канспектРэч Паспалітая канспект
Рэч Паспалітая канспект
 
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафтумінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
мінскі раён старажоўка як прыклад культурнага ландшафту
 
мінск
мінскмінск
мінск
 
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
“Кірмаш праектаў” у Віцебску: выстава "Віцебск: дыялог стагоддзяў"
 
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі
23. Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі
 
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
 

More from LilyKi2

Знакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца
Знакавыя святы і абрады беларусаў: МасленіцаЗнакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца
Знакавыя святы і абрады беларусаў: МасленіцаLilyKi2
 
Знакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
Знакавыя святы і абрады беларусаў: КалядыЗнакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
Знакавыя святы і абрады беларусаў: КалядыLilyKi2
 
Сімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыСімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыLilyKi2
 
“Рамёствы на Беларусі”
“Рамёствы на Беларусі” “Рамёствы на Беларусі”
“Рамёствы на Беларусі” LilyKi2
 
“Беларуская народная кухня”
“Беларуская народная кухня” “Беларуская народная кухня”
“Беларуская народная кухня” LilyKi2
 
“Чароўная лялька”
“Чароўная лялька”“Чароўная лялька”
“Чароўная лялька”LilyKi2
 
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”LilyKi2
 

More from LilyKi2 (7)

Знакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца
Знакавыя святы і абрады беларусаў: МасленіцаЗнакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца
Знакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца
 
Знакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
Знакавыя святы і абрады беларусаў: КалядыЗнакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
Знакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
 
Сімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыСімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй Радзімы
 
“Рамёствы на Беларусі”
“Рамёствы на Беларусі” “Рамёствы на Беларусі”
“Рамёствы на Беларусі”
 
“Беларуская народная кухня”
“Беларуская народная кухня” “Беларуская народная кухня”
“Беларуская народная кухня”
 
“Чароўная лялька”
“Чароўная лялька”“Чароўная лялька”
“Чароўная лялька”
 
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”
. “Куфар жыцця: традыцыйнае адзенне беларусаў”
 

Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”

  • 3.
  • 4. Згодна з летапісамі, Камянецкая вежа ўзведзена паміж 1276 і 1288 гадамі па загадзе галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. У XIV-XVII стагоддзях вежа вытрымлівала набегі крыжаносцаў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў, каля яе сцен змагаліся арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы. Сёння сілуэт Камянецкай вежы – адзін з самых вядомых архітэктурных сімвалаў Беларусі, а словазлучэнне "Белая вежа" ператварылася ў сапраўдны брэнд. Аднак многія стагоддзі вежа ў Камянцы не называлася Белай вежай. Гэта адбылося толькі ў ХХ стагоддзі, калі аўтар кнігі "Белавежская пушча" Георгій Карцоў памылкова напісаў, што вежа размешчана на рацэ Белая. Сёння гісторыкі лічаць, што існавала іншая вежа, якая дала назву Белавежскай пушчы.
  • 5. Троіцкі касцёл у Гервятах (1903 год)
  • 6.
  • 7.
  • 8.
  • 9. Троіцкі касцёл у сучасным выглядзе быў пабудаваны ў Гервятах у 1903 годзе на месцы драўлянага будынка 1526 года. Над стварэннем касцёла ў сучасным выглядзе працавалі архітэктар Альшалоўскі і дойлід Міхневіч, фінансаваў знакавую падзею князь Альшэўскі. Сёння Троіцкі касцёл у Гервятах з’яўляецца рэкардсмэнам адразу па некалькіх пазіцыях. Па-першае, будынак уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі – яго вышыня дасягае 61 метра. Па другой версіі – 64 метраў. Параўнаць такія памеры можна з 20-павярховым домам. На самым версе знаходзіцца крыж, які знізу здаецца зусім невялікім, але на самай справе яго вышыня – шэсць метраў. Па розных апытаннях, касцёл таксама ўваходзіць у спіс самых прыгожых касцёлаў краіны.
  • 11.
  • 12.
  • 13.
  • 14. Свята-Барыса-Глебская Каложская царква не падобная ні на адзін храм у свеце. Праваслаўная святыня ўключана ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дакладная дата пачатку будаўніцтва невядома, але мяркуюць, што мураваная царква на крутым беразе ракі Нёман у Гродне была ўзведзена ў 1140- 1170 гады. Сыны Гродзенскага князя Усевалада заснавалі храм у гонар першых старажытнарускіх святых – князёў Барыса і Глеба. Яшчэ адну назву царквы, якая стала больш знакамітай – Каложская – звязваюць з урочышчам Калажань у Гродне, на якім і быў пабудаваны храм. Слова "калажань" у старажытнарускай мове азначала месца, дзе б’юць крыніцы. У ноч на 2 красавіка 1853 года паўднёвая і частка заходняй сцяны разам са столевым перекрыццем абваліліся ў раку: 40 гадоў царква была закінутай. Новыя пашкоджанні прынеслі апоўзні 1864 і 1889 гадоў. Аднак нягледзячы ні на што ўнікальны храм у Гродне не знік. У 1894-1906 гадах быў умацаваны бераг, замест абваленых мураваных сцен пабудавалі больш лёгкія драўляныя, а на новым даху зрабілі купал з ажурным пазалочаным крыжам. У такім выглядзе храм захаваўся да нашых дзён.
  • 16.
  • 17.
  • 18. Мірскі замак быў закладзены ў пачатку XVI стагоддзя князем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ў стылі рэнесансу. Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні. У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе. Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ. Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон. У 2000 годзе ЮНЕСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў.
  • 20.
  • 21.
  • 22. Узнікненне ў Нясвіжы мураванага замка звязана з дзейнасцю Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Работы пачаліся ў 1582–1583 гг. і ў асноўным былі скончаны да 1600 г. У 1660 г. крэпасць вытрымала двухмесячную аблогу маскоўскага войска, што істотна паўплывала на ход вайны. Нясвіж адцягнуў на сябе частку непрыяцельскіх аддзелаў ад Ляхавічаў і адвёў пагрозу ад Слуцка. Падчас Паўночнай вайны, у 1706 г., да замка падыйшло шведскае войска на чале з Карлам ХІІ. Шведы разрабавалі замак і цалкам знішчылі яго ўмацаванні: валы былі раскапаныя, бастыёны ўзарваныя, будынкі спаленыя. Аднаўленне пачалося ў 1720-я гг. ў часы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Адбудаваны палац, карпусы арсенала і камяніцы былі злучаны галерэямі ў адно цэлае. У палацы была абсталявана адмысловая Тэатральная зала, капліца іконы Ларэтанскай Божай Маці, нейкі час дзейнічала друкарня. Тут знаходзіліся багатая бібліятэка, партрэтная галерэя, калекцыі зброі і даспехаў, манет і медалёў. У 1784 г. адмыслова да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага была створана Каралеўская зала, упрыгожаны шэраг пакояў. 15 ліпеня 2005 г. архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў быў уключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ, у ліпені 2012 г., экспазіцыя музея- запаведніка «Нясвіж» цалкам адкрылася для наведвальнікаў.
  • 23. Царква Успення Прасвятой Божай Маці ў Сар’і (сярэдзіна XIX стагоддзя)
  • 24.
  • 25. Царква Успення Прасвятой Божай Маці ў Сар’і Храм узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар'янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла з жыцця. У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным. У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе ён быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы
  • 26. Палац Пуслоўскіх у Косаве (XIX стагоддзе)
  • 27.
  • 28.
  • 29. Вандалін Пуслоўскі, вядомы прамысловец і аматар мастацтваў, у 1838 годзе пачаў у Косаве будаўніцтва раскошнага палаца. Кожная вежа сімвалізавала месяц года, пры гэтым 4 цэнтральныя – у гонар ураджайных мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня – самыя высокія. У палацы больш за 100 памяшканняў, і ніводнага прахаднога. Дзякуючы сістэме калідораў і асабліваму размяшчэнню вокнаў, на працягу двух з палавінай дзён за год сонечнае святло поўнасцю залівала адзін з пакояў. У гэты час гаспадары святкавалі Дзень пакоя. Косаўскі палац славіўся раскошнымі заламі: у Белай – госці танцавалі на шумных балях, у Чорнай – гулялі ў карты, у Ружовай – музіцыравалі. Кажуць, што была і зусім дзіўная для таго часу Парадная зала, дзе непасрэдна пад шкляной падлогай сярод водарасцей плавалі рыбкі. Сучасныя рэстаўратары гэты факт яшчэ не пацвердзілі, але ўпэўнены: падлогі з падагрэвам дакладна былі. Палац быў акружаны цудоўным паркам, дзе раслі больш за 150 відаў экзатычных раслін, а для асабліва рэдкіх экзэмпляраў была ўладкавана аранжарэя. Парк маляўніча спускаўся да трох штучных азёр і сядзібы Касцюшкі. Успамінаюць і "музычную" асаблівасць палаца. Калі на другім паверсе ўсходняга боку, стаўшы на падаконнік, нехта гучна пляскаў у далоні, скляпенні будынка пачыналі выдаваць меладычныя гукі.
  • 30. Кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя (будаваўся з 1678 па 1703 год)
  • 31.
  • 32.
  • 33. Каталіцкі кафедральны сабор Святога Францішка Ксаверыя будаваўся з 1678 года і па 1703 год, быў урачыста асвечаны 6 снежня 1705 года біскупам Тэадорам Патоцкім у прысутнасці караля Аўгуста II і цара Пятра I. Галоўны фасад храма ўпрыгожваюць дзве велічныя і вельмі прыгожыя вежы, якія былі ўзведзены з 1750 па 1752 год. У 1725 годзе ў паўночнай вежы касцёла быў усталяваны механічны вежавы гадзіннік, які раней знаходзіўся ў вежы гарадской ратушы. Гадзіннік гэты адзін з найстарэйшых дзеючых вежавых гадзіннікаў ва Усходняй Еўропе.
  • 35.
  • 36.
  • 37.
  • 38. Мураваны сабор у Полацку з’явіўся пасля сваіх "старэйшых сясцёр" у Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваных па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі, і стаў чацвёртым у свеце храмам Святой Сафіі. Грэчаскае слова "сафія", што азначае "мудрасць, майстэрства", палачане тлумачылі шырэй – як вялікую чалавечую агульнасць, праяву адзінства жыхароў княства. Упершыню храм згадваецца ў «Жыціі прападобнай Ефрасінні Полацкай» і «Слове пра паход Ігараў» ХII стагоддзя. Велічнае збудаванне ўзводзілі візантыйскія майстры і гараджане ў 1044 – 1066 гадах па распараджэнні князя Усяслава Чарадзея. У час Паўночнай вайны па загадзе Пятра I сабор выкарыстоўваўся як склад амуніцыі і боепрыпасаў, а пасля выбуху ў 1710 годзе быў значна разбураны. Аб тым, як першапачаткова выглядаў храм, няма адназначных версій. Адны гісторыкі сцвярджаюць, што ён быў пяцiкупальным, хтосьці лічыць, што сямiкупальным. Дакладна вядома толькі інфармацыя пра тое, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя храм быў цалкам перайначаны. У час вайны 1812 года ў сцяне сабора ў спецыяльна зробленай нішы захоўвалася свяшчэнная праваслаўная рэліквія – Крыж Ефрасінні Полацкай.
  • 40.
  • 41.
  • 42.
  • 43. Царква з’яўляецца помнікам Полацкай школы дойлідства. Будаўніком быў майстар Іаан. Царква захавалася амаль цалкам, пэўныя перабудовы адбыліся толькі ў верхняй частцы. Асаблівую гістарычна-мастацкую каштоўнасць маюць фрэскавыя роспісы XII ст. — унікальны твор манументальнага мастацтва сусветнай значнасці. Спаса-Ефрасіньеўская царква з яе роспісамі прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. У 1161 годзе на гэты храм Ефрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж, што вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. У 1921 г. манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 г. перавезены ў Мінск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Ефрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не знойдзены.