SlideShare a Scribd company logo
1 of 48
Горад Ліда
Гісторыя Ліды і Лідчыны
Лідчына да XIV ст.
 Тэрыторыя старажытнай Лідчыны, гэта найперш лясы. Аб
былых часах нам нагадваюць буйныя пушчы і шматлікія
тапонімы, у якіх гучыць сякернае рэха (Герніка, Погіры ад літ.
Giria «лес», Лядзіны ад слова Лядо «высечанае месца для
ворыва»).
 Лес з усіх бакоў акружаў чалавека, паселішчы былі
раскіданыя ў несувымерна вялікім моры векавых дрэў, у якім
жылі толькі дзікія жывёлы. Прастора, парослая густым
лесам, які парэзаўся рэкамі ці балотамі, выхавала мясцовае
насельніцтва. З году ў год людзі збіралі мёд і воск, забівалі
звяроў, секлі і спальвалі дрэвы каб вызваліць месца пад
ворыва. Пад напорам дзейнасці чалавека ландшафт патроху
мяняўся: на змену некранутаму лесу прыходзіла ўзгорыстая
раўніна з пералескамі.
 Даследчыкі лічаць, што стабільнай мяжы паміж славянамі
і балтамі не было ніколі – ні на пачатку каланізацыі
славянамі балцкіх зямель, ні пазней, калі каланізацыя
гэтых зямель ужо ішла поўным ходам. Беларускі народ
паўстаў у выніку рассялення славян на тэрыторыі
пражывання балтаў. Гісторыкі паказалі, што актывізацыя
славянскай каланізацыі на Панямонні пачалася з канца Х
ст. і менавіта на пачатку ІІ тысячагоддзя адбываўся
асабліва інтэнсіўны працэс змешвання балтаў і славян на
тэрыторыі Беларусі, тады ж ствараўся беларускі
антрапалагічны тып і ішоў сінтэз двух архетыпаў
свядомасці.
Аналіз археалагічных матэрыялаў Панямоння паказвае,
што рэгіён засяляўся славянамі з двух накірункаў —
паўднёвага (дрыгавічы, валыняне) і паўночна-ўсходняга
(крывічы), двума хвалямі.
Каменныя магілы і камні-следавікі
 З таго нешматлікага, што засталося ад старажытных часоў на
Лідчыне найбольш уражваюць каменныя магілы і камні-
следавікі.
Каменныя магілы
 Каменныя магілы ў Вензаўшчыне (“Пярунова гара” ) і ў
Пашкавічах
Камні-следавікі ў в. Мэйры (скрадзены) і вёсцы Бабры
 На Лідчыне жылі
 Яцвягі. У балцкай, яшчэ не асіміляванай
славянамі зоне вёскі яцвегаў атрымалі назву
Дайнава, а ў славянскай – Яцвезь. Мяжой-
падзелам гэтых тэрмінаў стаўся Нёман.
 Борці. Выхадцы з прускай правінцыі Бартніі.
 Лейці. Гісторык А. Дубоніс даследаваў Лейцей
(leičiai) – адну з груп служылага насельніцтва ў
ВКЛ XVI ст., якая займалася вайной,
земляробствам, аховай межаў і іншай
дзейнасцю на службе літоўскага князя. Згодна
з гіпотэзай Дубоніса, менавіта да гэтага
сацыяльнаму тэрміну ўзыходзіць і тэрмін
Lietuva.
 Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны
 Гарадзішчы каля вёскі Кульбачына і Касцянёва.
 Старажытны Турэйск узнік пры канцы ХІ ст. і быў
горадам – адміністрацыйным цэнтрам сельскай акругі.
 Гарадзішчы каля вёсак Ольжава і Мыто.
 Славяне. Першыя звесткі пра славян як народ
упершыню з’яўляюцца ў візантыйскіх пісьмовых
крыніцах сярэдзіны VI ст. Сёння ўсе яшчэ не існуе
агульнапрызнанай версіі фарміравання славянскага
этнасу. Адна з апошніх навуковых гіпотэз пра славян
выкладзена ў кнізе амерыканскага археолага
румынскага паходжання Фларына Курты.
 Адной з верагодных прычын перасялення славян на
поўнач можна лічыць хрысціянізацыю ўсходніх
славян, якая была праведзена якраз у канцы X ст.
Карэнная змена светапогляду чалавека
познеродавага грамадства магла прывесці да адтоку
часткі незадаволенага насельніцтва ў разведаную
ўжо панямонскую вобласць. На карысць гэтага
меркавання сведчыць зафіксаванае археолагамі ў
Наваградку і іншых гарадах Панямоння даволі позняе
(2-я палова — канец XI ст.) з’яўленне прадметаў
хрысціянскага культу.
 Тэадор Нарбут пiша пра княства Дайноўскае i пра
заснаванне Лiды ў 1180 г. У Стрыйкоўскага Лiда
ўзгадваецца толькi каля 1330 г. Беларускія археолагі
вельмі дбайна і сістэмна шукалі старую Ліду але не
знайшлі слядоў Ліды Нарбута. І толькі зусім нядаўна
стала зразумела чаму гэтак здарылася.
 Старая Ліда знаходзілася далей ад замку, чым
меркавалася даследчыкам, яна месцілася на рацэ
Каменка і ўжо была знойдзена ў 1933 г. На наша
шчасце, даследаванне старой праводзілася
археолагам вельмі высока класу др-м Хеленай
Цэгак-Галубовіч.
Kurjer Wilenski №273(2814) 11 października
1933.; №292(2833) 30 października 1933
 Д-р Цэгак выказала здагадку, што з XI па XIII ст. тут магло
існаваць славянскае паселішча, сляды якога потым былі амаль
што цалкам знішчаны. Чарапкі мелі «славянскі стужкавы
арнамент які адносілі да племянных груп, што ішлі з усходу. ...
На археалагічнай карце ... з'явіцца новы знак, які будзе
абазначаць, сляды побыту славян на лідскім Выгане».
 Такім чынам:
 Ліду заснавалі не балты, а славяне.
 2. Заснавана Ліда не на Лідзейцы, а на Каменцы. Таму назва
паселішча Ліда ёсць першасная, а назва рэчкі Лідзейкі паходзіць ад
назвы горада.
 3. Усе этымалагічныя пошукі ў балцкіх мовах адходзяць на другі
план.
 4. Славянскае паселішча не магло быць старэй за ХІ ст. На гэты
перыяд прыпадае хваля славянскай экспансіі на балцкія землі
Панямоння.
Лідскі замак
 Лідзяне не могуць уявіць свой горад без замка, іх заўсёды будзе
цікавіць яго гісторыя і хваляваць яго лёс. Лiдскi замак - помнiк
абарончага дойлiдства 14 ст., пачатак яго будаўніцтва адносяць
да 1323 г. Уваходзiў у лiнiю умацаванняў Крэва-Меднiкi. З пункту
гледжання архітэктуры ён спалучае рысы раманскага стылю i
ранняй готыкi.
 Замак у плане – няправільны чатырохвугольнік (бакі каля 80 м) з
2 вуглавымі вежамі. Сцены на невысокім падмурку (70–80 см)
маюць таўшчыню: унізе – 2 м, уверсе – 1,5 м. Паўночныя сцены
больш тоўстыя, бо толькі з гэтага боку можна было штурмаваць
замак, які стаяў, практычна пасярод балота. Верхняя частка
сцен з баявой галерэяй i байніцамі вымуравана з цэглы.
Вонкавыя паверхні сценаў пабудаваны з вялікіх валуноў,
прамежкі паміж імі запоўнены каменнымі клінамі і забутоўкай з
дробных камянёў.
 Воіны, якіх ахоўвалі замак, жылі ў драўляных казармах,
прыбудаваных да каменных замкавых муроў з паўночнага бока.
 Крыжакі неаднаразова з'яўляліся пад мурамі Лідскага
замка.
 Генры Персі Хотспур. Сэр Генры Персі (1364(?) – 1403),
таксама вядомы па мянушцы «Гары Хотспур» (Harry
Hotspur, Гарачая Шпора – Падшыванец). У 1383 г. Гары
Хотспур першы раз бярэ ўдзел у крыжовым паходзе ў
Літву. Браў удзел у выправе пад Ліду на пачатку 1392 г.
 Хотспур – адзін з галоўных герояў драмы «Генрых IV»
Уільяма Шэкспіра. Шэкспір паказвае Хотспура выбітнай
асобай, роўнай якой у атачэнні караля няма. Аднак пры
ўсёй сваёй доблесці Хотспур – бунтаўшчык, якому не
можа быць месцы пры цэнтралізаваным дзяржаўным
парадку. У Шэкспіра ён смелы і палкі, хуткі ў думках і
дзеяннях, сваю рыцарскую волю ён ставіць вышэй за ўсё.
Можна сказаць, што Хотспур краса і гонар сыходзячага
сярэднявечча. Хотспуру жыццё ўяўляецца арэнай
бесперапынных рыцарскіх сутычак. Па ягоных словах: «Як
жыць, дык каралёў зрынаць; як смерць, дык слаўная, каб
прынцы гінулі з намі!»
Генры Персі Хотспур
 Джон Бафорт. Джон Бафорт (Johann Beaufort) – асоба ў гісторыі
вядомая. Прыймаў удзел у паходзе на Літву ў 1394 г.
 Джон Бафорт, граф Самерсэт, – персанаж першай часткі драмы
«Генрых IV» Уільяма Шэкспіра.
Востраўскае пагадненне 1392 г.
 4 жніўня 1392 года было заключана Востраўскае пагадненне.
Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладыслаў, ён жа
Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і ягоная жонка -
польская каралева Ядвіга, з другога боку - князь гарадзенскі
Вітаўт і ягоная жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную
вайну. Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага Княства
Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне,
прывяло да разгрому крыжакоў на палях Грунвальда і дазволіла
Вялікаму Княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага
росквіту і магутнасці.
 У 1397 г. Вітаўт аддаў Лідскую воласць у валоданне ўцякачу пад яго
заступніцтва хану, некалі грознай Залатой Арды, Тахтамышу.
Тахтамыш два з лішнім гады пражыў у г. Лідзе ў адмысловым доме,
што стаяў на тым месцы, дзе цяпер размешчаныя хаты плябаніі
касцёла. Мясцовасць гэтая доўгі час насіла назву Тахтамышава
двара.
 У 1422 г. Лідзе прыйшлося быць сведкай пышнага вясельнага балю.
У лютым гэтага года ў г. Наваградку адбыўся чацвёрты шлюб
састарэлага польскага караля Ўладзіслава Ягайлы з князёўнай
кіеўскай Сафіяй, а святкаванне вяселля, па запрашэнні гасціннага
Вітаўта, было прызначана ў г. Лідзе. Сюды сабралася мноства
гасцей, у ліку якіх быў нунцый папы Марціна V Антоній Зена,
прыбылы ў Літву для расследавання спрэчак з Ордэнам. Вясёлыя
баляванні ў Лідзе працягваліся да вялікага паста і доўга дастаўлялі
матэрыял для аповядаў аб праяўленай тут пышнасці.
 У сярэдзіне XV ст. лідскі стараста - ўнук Тахтамыша, апошняя
галіна знакамітага роду Чынгізхана Даўлет Хаджы-Гірэй. У 1445 г.
перакопскія татары прасілі вялікага князя Казіміра даць ім хана У
1446 г. лідскі стараста быў выкліканы ў Вільню і тут па старадаўнім
звычаі, у прысутнасці татарскіх паслоў і мноства саноўнікаў,
урачыста апрануты ў ханскую мантыю і абвешчаны ханам
Перакопскай арды
Лідчына – спрадвечная Віленшчына
 У 1506 г. татарскае войска апынулася недалёка ад Лiды, i
смяротна хворы Аляксандар быў вымушаны з'ехаць з горада.
Аднак штурмаваць умацаваны замак татары баяліся. У гэты час было
сабрана народнае апалчэнне колькасцю ў 10 000 чалавек, якое
разбіла татараў у ваколіцах Ліды.
 Пасля адміністратыўных рэформ 1565 – 1566 гг. да Лідскага
намесніцтва далучаецца суседнія Астрынскае, Васілішскае,
Радунскае і Эйшышскае намесніцтвы, якія раней уваходзілі ў
Трокскае ваяводства, а таксама далучаюцца вялікія вотчыны,
такія як Беліца, Дакудава, Жалудок, Жыжма, Жырумуны,
Ішчална, Жыжма, Жырмуны, Шчучын і інш. З гэтай тэрыторыі
утвараецца Лідскі павет Віленскага ваяводства.
 Лідскі павет у
канцы XVI ст.
 Лідчына –
спрадвечная
Віленшчына а
Лідскі павет у
сваіх межах
існуе амаль
што 400 гадоў.
 У XVI ст. Лiда плацiла ў скарбнiцу (1550 г.) падатак 10 коп
лiтоўскiх грошай.
 З часоў Стэфана Баторыя тут асядаюць яўрэi. Яны займаюцца
гандлем, чым спрыяюць развiццю горада.
 17 верасня 1590 г. Жыгiмонт III надае Лiдзе Магдэбурскае права
і прызначае герб з выявай льва і дзвюма ключамі над галавой.
Прывiлей 1611 г. падцвярджае iснуючыя тут здаўна кiрмашы. У
1638 г. ў Лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп
для захоўвання дакументаў Лідскага земскага суда і актавых
кніг. Уладзіслаў IV 20 жніўня 1640 г. у Варшаве падцвярджае для
Лiды Магдэбурскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах
і параграфах.
Герб, Ратуша і Магдэбурскае права
 Лепшы знаўца лідскай гісторыі
XX ст. Міхал Шымялевіч так
інтэрпрэтаваў сімволіку лідскага
герба, сімвалізуюць «ключы –
свабоду, леў – незалежнасць,
каралеўскі плашч – апеку
караля».
 Пажар 1891 г. між іншым,
знішчыў будынак б. Лідскай
ратушы. Будынак гэты,
пабудаваны ў XVIII ст., стаяў на
рынкавай плошчы і быў
ўпрыгожаны порцікам з
калонамі. Пры ім існавала
старадаўняя драўляная
пабудова ў гатычным стылі.
Сам будынак служыў вайсковай
гаўпвахтай, а прыбудова –
пажарнай адрынай.
 У дакументах XVII ст. у Лідзе ёсць толькі бровары,
якія размяшчаліся пры замкавых фальварках, у
касцёльным фальварку Куроўшчыне або Навасёлках
і ў некаторых мяшчан. З рамеснікаў згадваюцца
толькі кавалі і гарбары, а ў таксама рэзнікі. Корчмы
мядовыя, гарэлачныя і піўныя існавалі тут яшчэ ў XV
ст., у часы Казіміра.
 У 1680 г. усіх корчмаў у Лідзе было 19, з якіх 10
утрымоўвалася хрысціянамі, у тым ліку адна
бурмістрам панам Янам Амановічам і 9 - яўрэямі.
Штотыдзень па панядзелках адбываўся гандаль, а
два разы ў год - кірмашы. Кірмашы існавалі тут
здаўна і былі пацверджаныя соймам у 1611 г. У часы
Яна Казіміра Ліда лічылася параўнальна вялікім
горадам.
 Але наступілі цяжкія для Літвы 1654 – 1663 г.г. У восень
1655 г. украінскія казакі прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі
Ліду і Лідчыну пад шаблю. У год 1656 – голад, а ўвосень
1657 г. эпiдэмiя вынiшчае насельнiцтва гораду. Соймiк
грамнiчны 1658 г. дзеля засцярогi ад эпiдэмii вымушана
праводзiцца ў Мыто. Нарэшце, у 1659 г. расiйскае войска
Хаванскага, пасля працяглай аблогi замка, знiшчае горад
ушчэнт.
 У 1702 г. шведы рабуюць i зноў паляць горад, а ў 1706 г.,
абавязваюць гараджан плацiць невыносна вялiкiя падаткi.
З мэтай развіцця, Сойм 1717 г. пакiдае гораду даўнейшыя
iльготы i прывiлеi, вызваляе ад вайсковага пастою, а
кароль Аўгуст II 7 жнiўня 1727 г. падцвярджае прывiлеi
сваiх папярэднiкаў, зацвярджае гандлёвы падатак з крам i
скатабойняў. Аўгуст III 12 лiстапада 1744 г. падцвердзiў
усе гэтыя прывiлеi, а прывiлей 1776 г. залiчыў Лiду да ліку
тых лiтоўскiх гарадоў, якiя захавалi Магдэбурскае права. З
гэтага часу Лiда ізноў паволi ўздымаецца. У 1784 - 1787 гг.
камiсія "boni ordinis" пераглядае ўмовы i гарадскiя
выплаты.
 У 1794 г. Лiда становiцца сведкам паўстання Касцюшкі.
 14 снежня 1795 г. Ліда была далучаная да Расіі, а 8 жніўня 1796
г. прызначаная павятовым горадам Слонімскай губерні.
 Лідчыну разбурае вайна 1812 г.
 23 мая 1831 г. адбываецца сутычкi расейцаў з паўстанцамi
Хлапоўскага. Руская залога ў ліку 400 чал. якая займала Ліду,
атрымаўшы звесткі аб руху генерала Хлапоўскага з Мастоў у
Вільню, спешна выступіла з горада, але зараз жа за віленскай
заставай была нагнаны паўстанцамі і пасля перастрэлкі
абяззброена.
 Лідзяне прымаюць самы актыўны ўдзел у пашстанні 1863 г.
Насельнiцтва горада
Людзі Лідчыны
 Сям’я Іваноўскіх
Вацлаў і Алена Іваноўскія
Браты Валейкі: Вінцэнт, Антон, Станіслаў
Стэфан Губарэвіч, загінуў пад Дубічамі
у 1863 г., ратуючы Людвіка Нарбута
Вінцэнт Валейка
На ганку дома ў Голдава, першы справа - Антон
Валейка, першы слева Вітольд Валейка
Алаіза Пашкевіч і Фелікс Стацкевіч
Браты Кастравіцкія
Амброзі Самуэль Кастравіцкі Карусь Каганец
Генерал Кіпрыян Кандратовіч
Міхал Шымялеівіч і Вікенці Салыга
Міхал Шымялеівіч Вікенці Салыга
Архітэктура Ліды
Эркер
Фарны касцёл
 Будаўніцтва новага мураванага касцёла пачалося ў 1765 г. і было
скончана ў 1770 г. стараннямі віленскага суфрагана (вікарнага біскупа)
Тамаша Зянкевіча, які выканаў тэстамэнт свайго дзядзькі, біскупа
Міхала Зянкевіча, які перад тым як біскупам, быў лідскім пробашчам. У
тастаменце, напісаным у 1761 г., біскуп рэкамендаваў прыцягнуць да
будаўніцтва Ёгана Крыштафа Глаўбіца або «каго-небудзь яшчэ,
добрага». Касцёл пачалі будаваць на новым месцы, але недалёка ад
старой святыні. Новы касцёл быў асвечаны ў 1768 ці 1780 гг.
 Свой агульны выгляд касцёл захаваў да нашага часу, аднак вядома,
што першапачаткова ён меў дзве трохузроўневыя вежы.
Кляштар і касцёл кармелітаў
 20.05.1672 г. кармеліты, атрымалі ад лідскага войскага Адама Нарбута і
яго жонкі Кацярыны пляц для касцёла. Касцёл і кляштар фундаваў
Мікалай Рыла. Будаўніцтва цягнулася вельмі доўга, і толькі 5 верасня
1714 г. касцёл быў асвечаны Віленскім біскупам Канстанцінам
Казімірам Бжастоўскім пад вызваннем Найсвяцейшай Марыі Панны і св.
Альберта.
Касцёл і кляштар піяраў, царква
Лідскі функцыяналізм
 Функцыяналізм як архітэктурны стыль сфармаваўся
ў 1920-х гг. як адна з плыней мадэрнізму. Асновай
ідэалогіі функцыяналізму ў архітэктуры стала
стварэнне самымі сучаснымі спосабамі і
канструкцыямі такіх формаў, якія павінны
забяспечыць найлепшае функцыянаванне аб'екта,
пры гэтым усё лішняе адкідалася. Будынак павінен
атрымаць найболей зручную і тэхналагічную
«абалонку» і матэрыяльную базу. «Форма павінна
адпавядаць функцыі» – вось лозунг функцыяналізму.
Будынак лідскай пошты
Будынак быў спраектаваны ў 1936 г. Вандай Бёрнер-Пшэўлоцкай. Урачыстае адкрыццё
новага будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 г.
Лідская гімназія
Архітэктурны праект гімназіі
быў распрацаваны варшаўскім
архітэктарам Ежы Бэйлем (Jerzy Beill)
Вандалін Шукевіч
  «Незайздросны лёс помнікаў мінулых
вякоў у нашым краі! Дзесьці там, у
цывілізаванай Еўропе, як урады, так і
грамадства атачаюць такія помнікі
клапатлівай апекай, шануюць іх,
амаль пакланяюцца, сцерагуць ад
усялякай шкоды. У нас наадварот,
калі і існуюць яшчэ нейкія абломкі, то
толькі дзякуючы нечуванай іх
трываласці, бо ў нас усё робіцца, каб
іх знішчыць ... для нас мінулае
павінна быць падвойна дарагім, бо ў
ім адным мы можам чэрпаць
натхненне для барацьбы за
нацыянальнае існаванне».
Лідскія могілкі
Lida slounik
Lida slounik

More Related Content

What's hot

09. Полацкае княства
09. Полацкае княства09. Полацкае княства
09. Полацкае княстваAnastasiyaF
 
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 114. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1людмила блашко
 
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”LilyKi2
 
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
полоцк трайгель а
полоцк трайгель аполоцк трайгель а
полоцк трайгель аgud1968
 
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеСЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеMova Nanova
 
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства ЛітоўскагаAnastasiyaF
 
03. Умацаванне велікакняжацкай улады
03. Умацаванне велікакняжацкай улады03. Умацаванне велікакняжацкай улады
03. Умацаванне велікакняжацкай уладыAnastasiyaF
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)Елена Кунцевич
 
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славянAnastasiyaF
 

What's hot (12)

09. Полацкае княства
09. Полацкае княства09. Полацкае княства
09. Полацкае княства
 
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 114. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
14. адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў 1
 
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
Раздзел 5. “Архітэктурныя помнікі Беларусі”
 
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
17. Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV — першай палове XVI ст.
 
полоцк трайгель а
полоцк трайгель аполоцк трайгель а
полоцк трайгель а
 
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеСЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
 
Рэч Паспалітая канспект
Рэч Паспалітая канспектРэч Паспалітая канспект
Рэч Паспалітая канспект
 
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
02. Пачатак Вялікага княства Літоўскага
 
03. Умацаванне велікакняжацкай улады
03. Умацаванне велікакняжацкай улады03. Умацаванне велікакняжацкай улады
03. Умацаванне велікакняжацкай улады
 
Мінск сталіца
Мінск  сталіцаМінск  сталіца
Мінск сталіца
 
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 Паходжанне назваў гарадоў (3 урок) Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
Паходжанне назваў гарадоў (3 урок)
 
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян
05. Балты на тэрыторыі Беларусі. Пранікненне славян
 

Similar to Lida slounik

Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛAnastasiyaF
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуMaria Kots
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.AnastasiyaF
 
мінск
мінскмінск
мінскkr1ck
 
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.AnastasiyaF
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын РагнедыЕлена Кунцевич
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянстваAnastasiyaF
 
11. Княжанне Вітаўта
11. Княжанне Вітаўта11. Княжанне Вітаўта
11. Княжанне ВітаўтаAnastasiyaF
 
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.AnastasiyaF
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмAndrey Lysyuk
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяПётр Ситник
 
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.AnastasiyaF
 
крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасцькрупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасцьolia-1989128
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
крупава гісторыя і сучаснасць
 крупава гісторыя і сучаснасць крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасцьolia-1989128
 
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.AnastasiyaF
 

Similar to Lida slounik (20)

Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
22. Этнічныя меншасці ў ВКЛ
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
 
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
20. Знешняя небяспека ў першай палове ХІІІ ст.
 
мінск
мінскмінск
мінск
 
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.
07. Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – XIV ст.
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
Яраслаў мудры  -  сын РагнедыЯраслаў мудры  -  сын Рагнеды
Яраслаў мудры - сын Рагнеды
 
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
12. Горад у ІХ - сярэдзіне ХІІІ ст. Прыняцце хрысціянства
 
11. Княжанне Вітаўта
11. Княжанне Вітаўта11. Княжанне Вітаўта
11. Княжанне Вітаўта
 
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.
00. Уводзіны ў гісторыю Беларусі сяр. ХІІІ - сяр. ХVІ ст.
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
 
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіццяРоля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
Роля і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця
 
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.
18. Полацкая зямля ў ХІІ– сярэдзіне ХІІІ стст.
 
крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасцькрупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасць
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
 
крупава гісторыя і сучаснасць
 крупава гісторыя і сучаснасць крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасць
 
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV –  XVI ст.
14. Змены ў дзяржаўным ладзе ВКЛ у XV – XVI ст.
 

More from Mova Nanova

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakMova Nanova
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikMova Nanova
 
Adrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikAdrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapadu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapaduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapadu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapaduMova Nanova
 

More from Mova Nanova (20)

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
 
Garodn slounik
Garodn slounikGarodn slounik
Garodn slounik
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounik
 
Adrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikAdrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounik
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapadu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapaduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapadu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Listapada ci listapadu
 

Lida slounik

  • 2. Лідчына да XIV ст.  Тэрыторыя старажытнай Лідчыны, гэта найперш лясы. Аб былых часах нам нагадваюць буйныя пушчы і шматлікія тапонімы, у якіх гучыць сякернае рэха (Герніка, Погіры ад літ. Giria «лес», Лядзіны ад слова Лядо «высечанае месца для ворыва»).  Лес з усіх бакоў акружаў чалавека, паселішчы былі раскіданыя ў несувымерна вялікім моры векавых дрэў, у якім жылі толькі дзікія жывёлы. Прастора, парослая густым лесам, які парэзаўся рэкамі ці балотамі, выхавала мясцовае насельніцтва. З году ў год людзі збіралі мёд і воск, забівалі звяроў, секлі і спальвалі дрэвы каб вызваліць месца пад ворыва. Пад напорам дзейнасці чалавека ландшафт патроху мяняўся: на змену некранутаму лесу прыходзіла ўзгорыстая раўніна з пералескамі.
  • 3.  Даследчыкі лічаць, што стабільнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было ніколі – ні на пачатку каланізацыі славянамі балцкіх зямель, ні пазней, калі каланізацыя гэтых зямель ужо ішла поўным ходам. Беларускі народ паўстаў у выніку рассялення славян на тэрыторыі пражывання балтаў. Гісторыкі паказалі, што актывізацыя славянскай каланізацыі на Панямонні пачалася з канца Х ст. і менавіта на пачатку ІІ тысячагоддзя адбываўся асабліва інтэнсіўны працэс змешвання балтаў і славян на тэрыторыі Беларусі, тады ж ствараўся беларускі антрапалагічны тып і ішоў сінтэз двух архетыпаў свядомасці. Аналіз археалагічных матэрыялаў Панямоння паказвае, што рэгіён засяляўся славянамі з двух накірункаў — паўднёвага (дрыгавічы, валыняне) і паўночна-ўсходняга (крывічы), двума хвалямі.
  • 4. Каменныя магілы і камні-следавікі  З таго нешматлікага, што засталося ад старажытных часоў на Лідчыне найбольш уражваюць каменныя магілы і камні- следавікі.
  • 5. Каменныя магілы  Каменныя магілы ў Вензаўшчыне (“Пярунова гара” ) і ў Пашкавічах
  • 6. Камні-следавікі ў в. Мэйры (скрадзены) і вёсцы Бабры
  • 7.  На Лідчыне жылі  Яцвягі. У балцкай, яшчэ не асіміляванай славянамі зоне вёскі яцвегаў атрымалі назву Дайнава, а ў славянскай – Яцвезь. Мяжой- падзелам гэтых тэрмінаў стаўся Нёман.  Борці. Выхадцы з прускай правінцыі Бартніі.  Лейці. Гісторык А. Дубоніс даследаваў Лейцей (leičiai) – адну з груп служылага насельніцтва ў ВКЛ XVI ст., якая займалася вайной, земляробствам, аховай межаў і іншай дзейнасцю на службе літоўскага князя. Згодна з гіпотэзай Дубоніса, менавіта да гэтага сацыяльнаму тэрміну ўзыходзіць і тэрмін Lietuva.
  • 8.  Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны  Гарадзішчы каля вёскі Кульбачына і Касцянёва.  Старажытны Турэйск узнік пры канцы ХІ ст. і быў горадам – адміністрацыйным цэнтрам сельскай акругі.  Гарадзішчы каля вёсак Ольжава і Мыто.
  • 9.  Славяне. Першыя звесткі пра славян як народ упершыню з’яўляюцца ў візантыйскіх пісьмовых крыніцах сярэдзіны VI ст. Сёння ўсе яшчэ не існуе агульнапрызнанай версіі фарміравання славянскага этнасу. Адна з апошніх навуковых гіпотэз пра славян выкладзена ў кнізе амерыканскага археолага румынскага паходжання Фларына Курты.  Адной з верагодных прычын перасялення славян на поўнач можна лічыць хрысціянізацыю ўсходніх славян, якая была праведзена якраз у канцы X ст. Карэнная змена светапогляду чалавека познеродавага грамадства магла прывесці да адтоку часткі незадаволенага насельніцтва ў разведаную ўжо панямонскую вобласць. На карысць гэтага меркавання сведчыць зафіксаванае археолагамі ў Наваградку і іншых гарадах Панямоння даволі позняе (2-я палова — канец XI ст.) з’яўленне прадметаў хрысціянскага культу.
  • 10.  Тэадор Нарбут пiша пра княства Дайноўскае i пра заснаванне Лiды ў 1180 г. У Стрыйкоўскага Лiда ўзгадваецца толькi каля 1330 г. Беларускія археолагі вельмі дбайна і сістэмна шукалі старую Ліду але не знайшлі слядоў Ліды Нарбута. І толькі зусім нядаўна стала зразумела чаму гэтак здарылася.  Старая Ліда знаходзілася далей ад замку, чым меркавалася даследчыкам, яна месцілася на рацэ Каменка і ўжо была знойдзена ў 1933 г. На наша шчасце, даследаванне старой праводзілася археолагам вельмі высока класу др-м Хеленай Цэгак-Галубовіч.
  • 11. Kurjer Wilenski №273(2814) 11 października 1933.; №292(2833) 30 października 1933
  • 12.  Д-р Цэгак выказала здагадку, што з XI па XIII ст. тут магло існаваць славянскае паселішча, сляды якога потым былі амаль што цалкам знішчаны. Чарапкі мелі «славянскі стужкавы арнамент які адносілі да племянных груп, што ішлі з усходу. ... На археалагічнай карце ... з'явіцца новы знак, які будзе абазначаць, сляды побыту славян на лідскім Выгане».  Такім чынам:  Ліду заснавалі не балты, а славяне.  2. Заснавана Ліда не на Лідзейцы, а на Каменцы. Таму назва паселішча Ліда ёсць першасная, а назва рэчкі Лідзейкі паходзіць ад назвы горада.  3. Усе этымалагічныя пошукі ў балцкіх мовах адходзяць на другі план.  4. Славянскае паселішча не магло быць старэй за ХІ ст. На гэты перыяд прыпадае хваля славянскай экспансіі на балцкія землі Панямоння.
  • 13. Лідскі замак  Лідзяне не могуць уявіць свой горад без замка, іх заўсёды будзе цікавіць яго гісторыя і хваляваць яго лёс. Лiдскi замак - помнiк абарончага дойлiдства 14 ст., пачатак яго будаўніцтва адносяць да 1323 г. Уваходзiў у лiнiю умацаванняў Крэва-Меднiкi. З пункту гледжання архітэктуры ён спалучае рысы раманскага стылю i ранняй готыкi.  Замак у плане – няправільны чатырохвугольнік (бакі каля 80 м) з 2 вуглавымі вежамі. Сцены на невысокім падмурку (70–80 см) маюць таўшчыню: унізе – 2 м, уверсе – 1,5 м. Паўночныя сцены больш тоўстыя, бо толькі з гэтага боку можна было штурмаваць замак, які стаяў, практычна пасярод балота. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй i байніцамі вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхні сценаў пабудаваны з вялікіх валуноў, прамежкі паміж імі запоўнены каменнымі клінамі і забутоўкай з дробных камянёў.  Воіны, якіх ахоўвалі замак, жылі ў драўляных казармах, прыбудаваных да каменных замкавых муроў з паўночнага бока.
  • 14.  Крыжакі неаднаразова з'яўляліся пад мурамі Лідскага замка.  Генры Персі Хотспур. Сэр Генры Персі (1364(?) – 1403), таксама вядомы па мянушцы «Гары Хотспур» (Harry Hotspur, Гарачая Шпора – Падшыванец). У 1383 г. Гары Хотспур першы раз бярэ ўдзел у крыжовым паходзе ў Літву. Браў удзел у выправе пад Ліду на пачатку 1392 г.  Хотспур – адзін з галоўных герояў драмы «Генрых IV» Уільяма Шэкспіра. Шэкспір паказвае Хотспура выбітнай асобай, роўнай якой у атачэнні караля няма. Аднак пры ўсёй сваёй доблесці Хотспур – бунтаўшчык, якому не можа быць месцы пры цэнтралізаваным дзяржаўным парадку. У Шэкспіра ён смелы і палкі, хуткі ў думках і дзеяннях, сваю рыцарскую волю ён ставіць вышэй за ўсё. Можна сказаць, што Хотспур краса і гонар сыходзячага сярэднявечча. Хотспуру жыццё ўяўляецца арэнай бесперапынных рыцарскіх сутычак. Па ягоных словах: «Як жыць, дык каралёў зрынаць; як смерць, дык слаўная, каб прынцы гінулі з намі!»
  • 16.  Джон Бафорт. Джон Бафорт (Johann Beaufort) – асоба ў гісторыі вядомая. Прыймаў удзел у паходзе на Літву ў 1394 г.  Джон Бафорт, граф Самерсэт, – персанаж першай часткі драмы «Генрых IV» Уільяма Шэкспіра.
  • 17. Востраўскае пагадненне 1392 г.  4 жніўня 1392 года было заключана Востраўскае пагадненне. Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладыслаў, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і ягоная жонка - польская каралева Ядвіга, з другога боку - князь гарадзенскі Вітаўт і ягоная жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну. Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага Княства Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакоў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму Княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.
  • 18.  У 1397 г. Вітаўт аддаў Лідскую воласць у валоданне ўцякачу пад яго заступніцтва хану, некалі грознай Залатой Арды, Тахтамышу. Тахтамыш два з лішнім гады пражыў у г. Лідзе ў адмысловым доме, што стаяў на тым месцы, дзе цяпер размешчаныя хаты плябаніі касцёла. Мясцовасць гэтая доўгі час насіла назву Тахтамышава двара.  У 1422 г. Лідзе прыйшлося быць сведкай пышнага вясельнага балю. У лютым гэтага года ў г. Наваградку адбыўся чацвёрты шлюб састарэлага польскага караля Ўладзіслава Ягайлы з князёўнай кіеўскай Сафіяй, а святкаванне вяселля, па запрашэнні гасціннага Вітаўта, было прызначана ў г. Лідзе. Сюды сабралася мноства гасцей, у ліку якіх быў нунцый папы Марціна V Антоній Зена, прыбылы ў Літву для расследавання спрэчак з Ордэнам. Вясёлыя баляванні ў Лідзе працягваліся да вялікага паста і доўга дастаўлялі матэрыял для аповядаў аб праяўленай тут пышнасці.  У сярэдзіне XV ст. лідскі стараста - ўнук Тахтамыша, апошняя галіна знакамітага роду Чынгізхана Даўлет Хаджы-Гірэй. У 1445 г. перакопскія татары прасілі вялікага князя Казіміра даць ім хана У 1446 г. лідскі стараста быў выкліканы ў Вільню і тут па старадаўнім звычаі, у прысутнасці татарскіх паслоў і мноства саноўнікаў, урачыста апрануты ў ханскую мантыю і абвешчаны ханам Перакопскай арды
  • 19. Лідчына – спрадвечная Віленшчына  У 1506 г. татарскае войска апынулася недалёка ад Лiды, i смяротна хворы Аляксандар быў вымушаны з'ехаць з горада. Аднак штурмаваць умацаваны замак татары баяліся. У гэты час было сабрана народнае апалчэнне колькасцю ў 10 000 чалавек, якое разбіла татараў у ваколіцах Ліды.  Пасля адміністратыўных рэформ 1565 – 1566 гг. да Лідскага намесніцтва далучаецца суседнія Астрынскае, Васілішскае, Радунскае і Эйшышскае намесніцтвы, якія раней уваходзілі ў Трокскае ваяводства, а таксама далучаюцца вялікія вотчыны, такія як Беліца, Дакудава, Жалудок, Жыжма, Жырумуны, Ішчална, Жыжма, Жырмуны, Шчучын і інш. З гэтай тэрыторыі утвараецца Лідскі павет Віленскага ваяводства.
  • 20.  Лідскі павет у канцы XVI ст.  Лідчына – спрадвечная Віленшчына а Лідскі павет у сваіх межах існуе амаль што 400 гадоў.
  • 21.  У XVI ст. Лiда плацiла ў скарбнiцу (1550 г.) падатак 10 коп лiтоўскiх грошай.  З часоў Стэфана Баторыя тут асядаюць яўрэi. Яны займаюцца гандлем, чым спрыяюць развiццю горада.  17 верасня 1590 г. Жыгiмонт III надае Лiдзе Магдэбурскае права і прызначае герб з выявай льва і дзвюма ключамі над галавой. Прывiлей 1611 г. падцвярджае iснуючыя тут здаўна кiрмашы. У 1638 г. ў Лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўвання дакументаў Лідскага земскага суда і актавых кніг. Уладзіслаў IV 20 жніўня 1640 г. у Варшаве падцвярджае для Лiды Магдэбурскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах і параграфах.
  • 22. Герб, Ратуша і Магдэбурскае права  Лепшы знаўца лідскай гісторыі XX ст. Міхал Шымялевіч так інтэрпрэтаваў сімволіку лідскага герба, сімвалізуюць «ключы – свабоду, леў – незалежнасць, каралеўскі плашч – апеку караля».  Пажар 1891 г. між іншым, знішчыў будынак б. Лідскай ратушы. Будынак гэты, пабудаваны ў XVIII ст., стаяў на рынкавай плошчы і быў ўпрыгожаны порцікам з калонамі. Пры ім існавала старадаўняя драўляная пабудова ў гатычным стылі. Сам будынак служыў вайсковай гаўпвахтай, а прыбудова – пажарнай адрынай.
  • 23.  У дакументах XVII ст. у Лідзе ёсць толькі бровары, якія размяшчаліся пры замкавых фальварках, у касцёльным фальварку Куроўшчыне або Навасёлках і ў некаторых мяшчан. З рамеснікаў згадваюцца толькі кавалі і гарбары, а ў таксама рэзнікі. Корчмы мядовыя, гарэлачныя і піўныя існавалі тут яшчэ ў XV ст., у часы Казіміра.  У 1680 г. усіх корчмаў у Лідзе было 19, з якіх 10 утрымоўвалася хрысціянамі, у тым ліку адна бурмістрам панам Янам Амановічам і 9 - яўрэямі. Штотыдзень па панядзелках адбываўся гандаль, а два разы ў год - кірмашы. Кірмашы існавалі тут здаўна і былі пацверджаныя соймам у 1611 г. У часы Яна Казіміра Ліда лічылася параўнальна вялікім горадам.
  • 24.  Але наступілі цяжкія для Літвы 1654 – 1663 г.г. У восень 1655 г. украінскія казакі прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі Ліду і Лідчыну пад шаблю. У год 1656 – голад, а ўвосень 1657 г. эпiдэмiя вынiшчае насельнiцтва гораду. Соймiк грамнiчны 1658 г. дзеля засцярогi ад эпiдэмii вымушана праводзiцца ў Мыто. Нарэшце, у 1659 г. расiйскае войска Хаванскага, пасля працяглай аблогi замка, знiшчае горад ушчэнт.  У 1702 г. шведы рабуюць i зноў паляць горад, а ў 1706 г., абавязваюць гараджан плацiць невыносна вялiкiя падаткi. З мэтай развіцця, Сойм 1717 г. пакiдае гораду даўнейшыя iльготы i прывiлеi, вызваляе ад вайсковага пастою, а кароль Аўгуст II 7 жнiўня 1727 г. падцвярджае прывiлеi сваiх папярэднiкаў, зацвярджае гандлёвы падатак з крам i скатабойняў. Аўгуст III 12 лiстапада 1744 г. падцвердзiў усе гэтыя прывiлеi, а прывiлей 1776 г. залiчыў Лiду да ліку тых лiтоўскiх гарадоў, якiя захавалi Магдэбурскае права. З гэтага часу Лiда ізноў паволi ўздымаецца. У 1784 - 1787 гг. камiсія "boni ordinis" пераглядае ўмовы i гарадскiя выплаты.
  • 25.  У 1794 г. Лiда становiцца сведкам паўстання Касцюшкі.  14 снежня 1795 г. Ліда была далучаная да Расіі, а 8 жніўня 1796 г. прызначаная павятовым горадам Слонімскай губерні.  Лідчыну разбурае вайна 1812 г.  23 мая 1831 г. адбываецца сутычкi расейцаў з паўстанцамi Хлапоўскага. Руская залога ў ліку 400 чал. якая займала Ліду, атрымаўшы звесткі аб руху генерала Хлапоўскага з Мастоў у Вільню, спешна выступіла з горада, але зараз жа за віленскай заставай была нагнаны паўстанцамі і пасля перастрэлкі абяззброена.  Лідзяне прымаюць самы актыўны ўдзел у пашстанні 1863 г.
  • 28. Вацлаў і Алена Іваноўскія
  • 29. Браты Валейкі: Вінцэнт, Антон, Станіслаў Стэфан Губарэвіч, загінуў пад Дубічамі у 1863 г., ратуючы Людвіка Нарбута Вінцэнт Валейка На ганку дома ў Голдава, першы справа - Антон Валейка, першы слева Вітольд Валейка
  • 30. Алаіза Пашкевіч і Фелікс Стацкевіч
  • 31. Браты Кастравіцкія Амброзі Самуэль Кастравіцкі Карусь Каганец
  • 33. Міхал Шымялеівіч і Вікенці Салыга Міхал Шымялеівіч Вікенці Салыга
  • 36. Фарны касцёл  Будаўніцтва новага мураванага касцёла пачалося ў 1765 г. і было скончана ў 1770 г. стараннямі віленскага суфрагана (вікарнага біскупа) Тамаша Зянкевіча, які выканаў тэстамэнт свайго дзядзькі, біскупа Міхала Зянкевіча, які перад тым як біскупам, быў лідскім пробашчам. У тастаменце, напісаным у 1761 г., біскуп рэкамендаваў прыцягнуць да будаўніцтва Ёгана Крыштафа Глаўбіца або «каго-небудзь яшчэ, добрага». Касцёл пачалі будаваць на новым месцы, але недалёка ад старой святыні. Новы касцёл быў асвечаны ў 1768 ці 1780 гг.  Свой агульны выгляд касцёл захаваў да нашага часу, аднак вядома, што першапачаткова ён меў дзве трохузроўневыя вежы.
  • 37.
  • 38. Кляштар і касцёл кармелітаў  20.05.1672 г. кармеліты, атрымалі ад лідскага войскага Адама Нарбута і яго жонкі Кацярыны пляц для касцёла. Касцёл і кляштар фундаваў Мікалай Рыла. Будаўніцтва цягнулася вельмі доўга, і толькі 5 верасня 1714 г. касцёл быў асвечаны Віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім пад вызваннем Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Альберта.
  • 39.
  • 40. Касцёл і кляштар піяраў, царква
  • 41. Лідскі функцыяналізм  Функцыяналізм як архітэктурны стыль сфармаваўся ў 1920-х гг. як адна з плыней мадэрнізму. Асновай ідэалогіі функцыяналізму ў архітэктуры стала стварэнне самымі сучаснымі спосабамі і канструкцыямі такіх формаў, якія павінны забяспечыць найлепшае функцыянаванне аб'екта, пры гэтым усё лішняе адкідалася. Будынак павінен атрымаць найболей зручную і тэхналагічную «абалонку» і матэрыяльную базу. «Форма павінна адпавядаць функцыі» – вось лозунг функцыяналізму.
  • 42. Будынак лідскай пошты Будынак быў спраектаваны ў 1936 г. Вандай Бёрнер-Пшэўлоцкай. Урачыстае адкрыццё новага будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 г.
  • 43. Лідская гімназія Архітэктурны праект гімназіі быў распрацаваны варшаўскім архітэктарам Ежы Бэйлем (Jerzy Beill)
  • 44.
  • 45. Вандалін Шукевіч   «Незайздросны лёс помнікаў мінулых вякоў у нашым краі! Дзесьці там, у цывілізаванай Еўропе, як урады, так і грамадства атачаюць такія помнікі клапатлівай апекай, шануюць іх, амаль пакланяюцца, сцерагуць ад усялякай шкоды. У нас наадварот, калі і існуюць яшчэ нейкія абломкі, то толькі дзякуючы нечуванай іх трываласці, бо ў нас усё робіцца, каб іх знішчыць ... для нас мінулае павінна быць падвойна дарагім, бо ў ім адным мы можам чэрпаць натхненне для барацьбы за нацыянальнае існаванне».