Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Знамянальныя даты беларускага календара 2018

194 views

Published on

Знамянальныя даты беларускага календара 2018

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Знамянальныя даты беларускага календара 2018

  1. 1. ПРАДСТАЎЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСКІ НАЦИЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА БНТУ
  2. 2. ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА КАЛЕНДАРА 2018
  3. 3. 550 ГАДОЎ СУДЗЕБНІКУ 1468 ГОДА Другая назва «Судзебнік Казіміра». Першы кодэкс крымінальнага і крымінальна- працэсуальнага права ВКЛ. Складзены паводле загаду вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка на аснове мясцовага звычаёвага права і судова-адміністрацыйнай практыкі. Складаўся з уступлення і 28 артыкулаў, у якіх вызначалася сістэма судоў, іх кампетэнцыя, а таксама ўтрымліваліся нормы грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права. Даў пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі, практыкі заканадаўчай дзейнасці і кадыфікацыі феадальнага права Вялікага Княства Літоўскага.
  4. 4. 455 ГАДОЎ ВЫДАННЯ БРЭСЦКАЙ БІБЛІІ Вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія. Шэдэўр кнігадрукавання. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя. Гэта поўны пераклад Святога Пісьма на польскую літаратурную мову XVI стагодзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Адзіны асобнік Брэсцкай (Радзівілаўскай) Бібліі 1563 года выдання знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у фондзе аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа. Лёс Бібліі - трагічны. Пасля смерці Радзівіла Чорнага яго сын Мікалай Радзівіл Сіротка, будучы заўзятым каталікам, загадаў сабраць пратэстанцкія брэсцкія выданні бацькі і спаліць іх у двары Нясвіжскага замка. У гэтым полымі загінула і вялікая частка выданняў Брэсцкай Бібліі.
  5. 5. 450 ГАДОЎ ЗАСНАВАННЯ ЗАБЛУДАЎСКАЙ ДРУКАРНІ Была заснавана на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 годзе. Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прынялі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У 1568-1569 тут было надрукавана «Евангелле навучальнае» - зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў. Акрамя таго, у Заблудаве быў выдадзены “Псалтыр з Часаслоўцам” (1569-1570). Выданні вызначаліся прыгожай арнаментыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя звесткі. Заблудаўскія выданні неаднаразова перавыдаваліся, а таксама давалі падставу для далейшых пошукаў паляпшэння друкарскай справы.
  6. 6. 430 ГАДОЎ СТАТУТУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Статут ВКЛ 1588 года - самы дасканалы збор законаў сярэднявечнай Еўропы. Створаны і надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 годзе ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў пад кіраўніцтвам і на сродкі вялікага канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Статут дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы нават пасля ліквідацыі ВКЛ да 1840 года і паслужыў узорам для складання збораў законаў правазнаўцамі іншых краін.
  7. 7. АЛЬБРЫХТ СТАНІСТАЎ РАДЗІВІЛ (1593-1656) 425 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік і мэмуарыст . Падканцлер і канцлер вялікі літоўскі. Пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі рашуча адстойваў інтарэсы роду Радзівілаў, дэманстрацыйна бараніў асобныя інтарэсы ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Галоўным вынікам яго жыцця стаў дыярыуш (дзённік), у якім ён цікава і падрабязна распавёў пра падзеі, што адбываліся вакол яго у 1632-1656 гадах. Сёння гэты дыярыуш - неймаверна каштоўная крыніца па гісторыі ВКЛ XVII стагоддзя. Адукаванасць аўтара, вялікі жыццёвы досвед робяць мэмуары надзейнай крыніцай па гісторыі краю ў адзін з яго самых лёсавызначальных перыядаў. Аўтар і перакладчык каталіцкіх рэлігійных твораў. На лацінскай мове напісаў «Кароткі выклад падзей у Польскім каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра».
  8. 8. 400 ГАДОЎ З ДНЯ АПУБЛІКАВАННЯ ПЕРШАГА Ў СВЕЦЕ БУКВАРА У свеце засталося ўсяго два асобніка гэтай кнігі. Адна захоўваецца ў Вялікабрытаніі, іншая ў Даніі. Першая кніга пад назвай «Буквар», якая захавалася ў свеце, мае беларускія карані. Яна надрукавана 24 ліпеня 1618 года ў друкарні віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў горадзе Еўе ў Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта ў гэтым мястэчку знаходзілася адно з самых старажытных беларускіх выдавецтваў. Сёння зроблены лічбавыя копіі кнігі. Поўная назва кнігі - «Букварь языка славенска, писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковождение»
  9. 9. САЛАМЕЯ РУСЕЦКАЯ (1718-ПАСЛЯ 1760) 300 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына- лекар, вандроўніца, мемуарыстка. Пакінула пасля сябе надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны - дзённік-кнігу «Авантуры майго жыцьця». Аўтар наведала шматлікія гарады і краіны, яе прымалі пры дварах турэцкага султана Махмуда І, расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны, аўстрыйскага імператара Карла VІ, а таксама айчынных князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Усё яе жыццё было поўнае нечаканасцей і авантур, але прыродны розум, смеласць і знаходлівасць заўсёды дапамагалі ёй выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый. Арыгінал рукапісу захоўваецца ў Бібліятэцы Чартарыйскіх у Пулавы.
  10. 10. ЯН НЯПРЭЦКІ (1718-1750) 300 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Матэматык, картограф XVIII стагоддзя, езуіт. Ён паходзіў з Беларусі, працаваў выкладчыкам навук у каледжах Наваградка, Гародні і Варшавы. Вядомы, як стваральнік "Старажытнай карты Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай» 1749 года. Карта была апублікавана ў выдавецтве "Спадкаемцы Гомана" ў 1749 годзе пад рэдакцыяй нямецкага вучонага Тобіяса Маера . Яна абапіралася на "радзівілаўку", але на ёй было зроблена багата ўдакладненняў, таксама былі адлюстраваны актуальныя межы Княства і адміністрацыйны падзел. Пазней колькі разоў перавыдавалася з касметычнымі зменамі.
  11. 11. КАЗІМІР НАРБУТ (1738-1807) 280 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Асветнік, філосаф і настаўнік, член ордэна Піяраў. Прафесар філасофіі. Прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» і рукапісаў на лацінскай мове. Аўтар першага на польскай мове падручніка па логіцы. Займаўся рэформай школьнага навучання ў Беларусі і Літве. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», напісаў 2 раздзелы для «Статута парафіяльных школ» і настаўленне «Аб інспектаванні школ». Выступаў за свецкую сістэму адукацыі, крытыкаваў станавую сістэму выхавання і адукацыі.
  12. 12. АДАМ ХРАПТОВІЧ (1768-1844) 250 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага універсітэта. У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання, дзе займаліся вучні з асяроддзя прыгонных сялян. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы.
  13. 13. ІВАН НАСОВІЧ (1788-1877) 230 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст ,этнограф. Склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі 3аходняй Расіі», дзе растлумачаны каля 13 тысяч слоў. Асноўная навуковая праца - тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі», у які ўвайшло больш за 30 тысяч слоў. Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі. Значнае месца ў навуковай спадчыне Насовіча займаюць фальклорна-этнаграфічныя працы, галоўная сярод якіх «Зборнік беларускіх прыказак», у які ўваходзяць каля 3500 прыказак, прымавак, блізкіх да іх па форме прыгаворак, праклёнаў, скарагаворак.
  14. 14. КАЗІМІР БУЙНІЦКІ (1788-1878) 230 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі. З літаратурнай спадчыны Казіміра Буйніцкага найбольш вядомым з'яўляецца раман «Дзённікі святара Йордана» - панарама Латгаліі XVII стагоддзя, а таксама кніга «Падарожжы па прасёлкавых дарогах». Выдаваў альманах «Rubon», першае перыядычнае выданне, прысвечанае Латгаліі, у якім Буйніцкі быў не толькі галоўным рэдактарам, але і інвестарам. З 1842 па 1849 гады былі выдадзены 10 тамоў, якія сабралі літаратурныя, гістарычныя і этнаграфічныя працы.
  15. 15. АНУФРЫЙ ПЕТРАШКЕВІЧ (1793-1863) 225 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуска-польскі паэт. Адзiн з зacнaвaльнiкaў i caмыx aктыўныx дзeячaў cлaвyтaгa згypтaвaння cтyдэнтaў Вiлeнcкaгa ўнiвepciтэтa - Тaвapыcтвa фiлaмaтaў. Ён выбipaўcя нa пэўны чac caкpaтapoм Тaвapыcтвa, нaмecнiкaм ягo cтapшынi. Аcaблiвa кapыcнaй былa ягo дзeйнacць як apxiвicтa згypтaвaння: ён pyплiвa зaxoўвaў ycё нaпicaнae фiлaмaтaмi. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. З caмaгa пaчaткy cвaёй пaэтычнaй твopчacцi cвядoмa выкapыcтoўвaў мaтывы i вoбpaзы вycнaй пaэзii poднaгa нapoдa, ягo звычai i вepaвaннi.
  16. 16. ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ (1808-1884) 210 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры. Ён пісаў п`есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы. Адным з першых ён зрабіў героямі сваіх твораў прыгонных беларускіх сялян. Фактычна стаяў ля вытокаў новага нацыянальнага тэатра - выступаў у якасці не толькі драматурга, але і арганізатара тэатра, рэжысёра, акцёра. Паэма "Гапон" - першы яго твор , створаны цалкам на беларускай мове. "Гапон" сыграў ролю як бы маніфеста новай беларускай літаратуры, яе першапачатковага, дэмакратычнага ў сваёй аснове ідэйна-эстэтычнага крэда.
  17. 17. АДАМ ГАНОРЫ КІРКОР (1818-1886) 200 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Вядомы гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец. Адзін з першых пазнаёміў навуковы свет Расіі і Польшчы з багаццем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-бытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Матэрыялы, сабраныя ў 1840-1850-я гады А. Кіркорам, склалі дзве часткі 3-га тома выдання «Маляўнічая Расія» («Літоўскае Палессе» і «Беларускае Палессе»), выдадзеным у 1882 годзе.
  18. 18. СЯРГЕЙ ЗАРАНКА (1818-1871) 200 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Зрабіў значны ўклад у фарміраванне расійскай школы жывапісу. Існавала «школа Заранкі» і яго методыка выкладання. Сярод яго вучняў - такія бліскучыя творцы, як В. Пяроў, У. Макоўскі, І. Пранішнікаў, В. Пукіраў і інш. Жывапісец, адзін з самых выбітных мастакоў- партрэтыстаў дзевятнаццатага стагоддзя. Напісаў каля 100 партрэтаў, якія захоўваюцца ў музеях Расіі і Беларусі. Сіла лепкі, падабенства, дбайная распрацоўка драбнюткіх падрабязнасцей, цудоўная перадача асвятлення дзівяць у яго партрэтах.
  19. 19. ВАСІЛЬ НАСОВІЧ (1788-1877) 190 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф. Значнае месца ў яго творчай спадчыне займаюць фальклорна-этнаграфічныя працы, у якіх аналізуецца і асэнсоўваецца жыццё і побыт народа, яго духоўны свет і мараль, звычаі і павер'і, практычная мудрасць і вусная паэтычная творчасць. Значную ўвагу надаваў Насовіч пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. Склаў аднатомнік беларускіх прыказак, анталогію беларускіх песень, гістарычны слоўнік старабеларускай лексікі і ўрэшце першы тлумачальны “Слоўнік беларускай мовы”, больш за 30 тысяч адзінак.
  20. 20. КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ (1838-1864) 180 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Першы беларускі рэвалюцыйны дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў на Беларусі і ў Літве. Нацыянальны герой Беларусі. Выдаваў першую ў краіне рэвалюцыйна- дэмакратычную газету "Мужыцкая праўда", адрасаваную непасрэдна сялянству. Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканні якой так збалеліся сялянскія сэрцы. Усяго ў свет выйшла сем нумароў. У наш час К. Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.
  21. 21. ЯКУБ НАРКЕВІЧ-ЁДКА (1847-1905) 170 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Адна з яркіх фігур у гісторыі навуковай думкі Беларусі, беларускі Тэсла. Прыродазнавец, медык, вынаходнік электраграфіі, бяздротавай перадачы электрычных сігналаў і метаду вымярэння вільготнасці глебы, стваральнік метэаралагічнай станцыі, «электрычны чалавек», электратэрапеўт, электролаг. За навуковыя працы ў 1890 зацверджаны членам-супрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу. Быў ганаровым доктарам Віленскага медыцынскага таварыства, членам многіх іншых еўрапейскіх i расійскіх таварыстваў, меў дыплом прафесара электраграфіі i магнетызму.
  22. 22. КАРУСЬ КАГАНЕЦ (1868-1918) 150 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ (Сапраўднае імя - Кастравіцкі Казімір Рафаіл Карлавіч) Беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч. Быў чалавекам шырокіх творчых інтарэсаў, займаўся многімі галінамі мастацтва і навукі, у кожнай з іх пакінуў даволі прыкметны для таго часу след. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і Менскага камітэту. Прыняў удзел у Першым беларускім сялянскім з’ездзе ў Менску. Асабліва многа часу аддаваў вывучэньню і навуковай распрацоўцы беларускай мовы. Пакінуў шмат казак і апавяданняў.
  23. 23. ЕЎСЦІГНЕЙ МІРОВІЧ (1878-1952) 140 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі савецкі акцёр, рэжысёр, драматург, педагог, прафесар. Народны артыст Беларускай ССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага тэатральнага мастацтва, беларускага тэатра ім. Янкі Купалы. Удзельнічаў у стварэнні Беларускага тэатральна- мастацкага інстытута (цяпер - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). (Сапраўднае прозвішча - Дунаеў) Аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыянальнай акцёрскай школы і рэжысуры.
  24. 24. ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ (1888-1954) 130 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік… Мастак па прафесіі, пісаў гістарычны раман “Гарадольская пушча”, выдаў першую на Беларусі кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі”, марыў аб выданні манаграфіі “Тэорыі рухаў у касмалагічным значэнні”, ствараў чарцяжы “касмічнай тарпеды”, на якой “зямныя турысты” павінны адправіцца ў падарожжа на планеты Сонечнай сістэмы... Акрамя таго, запісваў фальклёр, апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку, даследаваў у Менску рэчышча Нямігі, праводзіў раскопкі ў Заслаўі, Свіры.
  25. 25. КАНСТАНЦЫЯ БУЙЛО (1893-1986) 125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуская паэтэса. Заслужаны дзеяч культуры БССР. Друкавацца пачала ў 1909, змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы. У 1914 у друкарні Марціна Кухты выдала свой дэбютны зборнік вершаў - «Курганная кветка», які адрэдагаваў Янка Купала і аформіў Язэп Драздовіч. Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць набыла песня «Люблю», якая стала народнай.
  26. 26. МАКСІМ ГАРЭЦКІ (1893-1938) 125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнаўца, гісторык. У кожнай з гэтых галін Гарэцкі не проста "адзначыўся", а пакінуў глыбокі след. Акрамя таленавітых і непараўнальных запісак "На імперыялістычнай вайне", стварыў таксама і такія арыгінальныя творы-палотны жыцця беларусаў, як "Камароўская хроніка", "Віленскія камунары", аповесці "Меланхолія", "За што?" і іншыя. Літаратурны талент Максіма Гарэцкага прызнаны ва ўсім свеце. Культурнай грамадскасцю шырока адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, у тым ліку і ў рамках ЮНЕСКА.
  27. 27. АНДРЭЙ МРЫЙ (1893-1943) 125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ (caпpaўднae iмя - Андpэй Антoнaвiч Шaшaлeвiч) Пyблiцыcт, пpaзaiк, caтыpык, ён пaкiнyў paзнacтaйнyю лiтapaтypнyю cпaдчынy. Аўтар нарысаў, апавяданняў. У caтыpычным paмaнe «3aпicкi Сaмcoнa Сaмacyя» paзвeнчвae мeшчaнiнa-выcкaчкy, тyпoгa кaзapмeннaгa пacлyшэнцa, дyxoўнa cпycтoшaнae гpaмaдcтвa. Бaгaццe yнiвepcaльнaгa cмexy, cтвopaнae Андpэeм Мpыeм, выклiкae зaxaплeннe. У iм - ipoнiя, caмaipoнiя, гpaтэcк, кapыкaтypa, тpaвecтaцыя, пapaдoкc, кaмiчны aлaгiзм.
  28. 28. ХАІМ СУЦІН (1893-1943) 125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання, адзін з найбольш славутых майстроў нацюрморту. Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы, пачатковыя ўрокі жывапісу атрымаў у Мінску, пазней у Вільні. З 1913 года да смерці жыў у Парыжы, быў блізкім сябрам Марка Шагала і Мадыльяні. Да 2012 году ў Беларусі не было ніводнай яго карціны. 8 лютага 2012 года на аўкцыёне Christie’s Белгазпрамбанкам была куплена карціна «Вялікія лугі ў Шартры». У 2013 годзе Белгазпрамбанк набыў на аўкцыёне Sotheby's карціну «Ева».
  29. 29. ЯЎГЕН ЦІКОЦКІ (1893-1970) 125 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі кампазітар, адзін з заснавальнікаў беларускай оперы і сімфоніі ў БССР. Кіраваў Беларускай філармоніяй, на працягу 13 гадоў узначальваў Саюз кампазітараў БССР. Напісаў шырока вядомыя оперы “Міхась Падгорны”, “Алеся”, “Ганна Громава”, 6 сімфоній, шэраг гераічных сімфанічных паэм, канцэртаў, хораў, рамансаў, песень, апрацовак народных песень, музычных суправаджэнняў да спектакляў і кінафільмаў.
  30. 30. ІЗІ ХАРЫК (1898-1937) 120 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі габрэйскі паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст. Адзін з заснавальнікаў габрэйскай літаратуры ў Савецкім Саюзе. Пісаў пераважна на мове ідыш. У Менску, Маскве і Кіеве выйшла 13 яго кніг на габрэйскай мове. Перакладаў на габрэйскую мову творы Якуба Коласа, Міхася Чарота.
  31. 31. СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ (1908-1991) 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі савецкі паэт, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Яго вершы прысвечаны Радзіме, сынам зямлі беларускай. Адзін з старэйшын беларускай дзіцячай літаратуры, з тых пісьменнікаў, творчасць якіх прысвечана пераважна дзецям. Многія творы пісьменніка перакладзены на рускую, украінскую, азербайджанскую мовы. Вядомыя беларускія кампазітары Н. Чуркін, Я. Цікоцкі, Ю. Семяняка паклалі некаторыя вершы паэта на музыку.
  32. 32. ЯЎГЕНІЯ ПФЛЯЎМБАУМ (1908-1996) 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуская паэтэса і перакладчыца. Першы яе верш “Пялёсткі восені” быў надрукаваны ў газеце “Савецкая Беларусь” у 1925 годзе. Друкавалася ў часопісах «Маладняк», «Полымя». Стала адной з найцікавейшых беларускіх паэтэс ХХ стагоддзя, якую літаратуразнаўцы параўноўваюць з славутай амэрыканкай Эмілі Дыкенсан. Шмат перакладала: з ангельскай - Байрана і Джэка Лондана, з расейскай - прозу і драматургію Чэхава і Горкага.
  33. 33. АЛЯЕСЕЙ ГЛЕБАЎ (1908-1968) 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі скульптар, народны мастак БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Працаваў у галіне партрэтнай, сюжэтна-кампазіцыйнай і манументальнай пластыкі. Удзельнічаў у афармленні Дома ўраду БССР, ствараў барэльефы для Дома Чырвонай Арміі і Палаца піянераў і школьнікаў. Шмат гадоў працаваў над мадэллю помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну.
  34. 34. ЗАІР АЗГУР (1908-1995) 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі скульптар, народны мастак СССР, заснавальнік беларускай скульптурнай школы. Стварыў больш за сотню партрэтаў вядомых людзей розных эпох і краін. Яго партрэты адрозніваліся тонкай і дакладнай перадачай характару намаляваных. Аўтар культавага помніка-ансамбля Якубу Коласу і героям яго твораў у Мінску і шэдэўральнага партрэта Рабіндраната Тагора (за які атрымаў срэбны медаль на Сусветнай выставе ў Брусэлі). Аўтар адной з самых іранічных кніг успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Незабыўнае».
  35. 35. ПЁТР МАШЕРАЎ (1918-1980) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларускай ССР з 1965 па1980 гады. Быў, бадай, адзіным кіраўніком Беларусі савецкага перыяду, які змог ператварыцца з чыноўніка ў паўнавартаснага публічнага палітыка. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.
  36. 36. ІВАН НОВІКАЎ (1918-2001) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі празаік, журналіст. Таленавіты пісьменнік-дакументаліст, зрабіў значны ўклад у распрацоўку тэмы Вялікай Айчынай вайны. Шмат сіл Іван Новікаў аддаў даследаванню гісторыі мінскага падполля. Яго дакументальная аповесць «Руіны страляюць ва ўпор» вярнула з небыцця імёны герояў Мінскага падполля, пяці з якіх пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  37. 37. АЛЕСЬ БАЧЫЛА (1918-1983) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі паэт, драматург, перакладчык, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі. Самы вядомы яго верш - "Радзіма мая дарагая". Па сутнасці, гэта наш другі гімн - лірычны, глыбокі, узнёслы спеў пра Беларусь. Аўтар нарыса пра жыццёвы шлях М. Багдановіча «Дарогамі Максіма». Перекладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў на беларускую мову. Многія вершы паэта пакладзены на музыку.
  38. 38. КАСТУСЬ КІРЭЕНКА (1918-1988) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Савецкі беларускі паэт, празаік, журналіст, перакладчык. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР. Аўтар дзясятка кніг, зборнікаў лірычных вершаў і апавяданняў. Напісаў некалькі кніжак дзіцячых вершаў і прозы. На яго вершы пісалі песні М. Аладаў, У. Алоўнікаў, У. Буднік, Ю. Семяняка, С. Палонскі. Пераклаў з рускай на беларускую шэраг твораў Маякоўскага, Ісакоўскага, Смелякова, з украінскай мовы - Рыльскага, Сосюры.
  39. 39. ПАЎЛЮК ПРАНУЗА (1918-2007) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі пісьменнік і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Выдаў больш за 20 паэтычных зборнікаў. Ён быў улюблёны ў жывое народнае слова, натуральнае зліццё думкі, вобраза, мелодыі радка. Вершы паэта для малодшага пакалення - гэта яркая старонка беларускай дзіцячай паэзіі.
  40. 40. ВІКТАР АНІКІН (1918-1997) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі архітэктар і педагог, заслужаны архітэктар Беларусі. З 1964 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ), быў загадчыкам кафедры. Стварыў шэраг праектаў буйных грамадскіх будынкаў у Вільнюсе і Мінску. Аўтар і сааўтар больш за 120 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Градостроительство Белоруссии», «Архитектура Советской Белоруссии», кніг «Город- герой Минск» і «Брест - город-герой».
  41. 41. ІВАН ГРАМОВІЧ (1918-1986) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі пісьменік, аўтар апавяданняў, нарысаў, аповесцей, зборнікаў апавяданняў для дзяцей, зборнікаў гумару. Малюе жыццё беларускай вёскі ў перадваенныя гады і пасля Вялікай Айчыннай вайны, паказвае працоўны гераізм калгаснікаў, распавядае пра каханне і дружбу сучаснай моладзі.
  42. 42. АЛЯКСАНДРА ПАСЛЯДОВІЧ (1918-1988) 100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Вядомы беларускі графік, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. На Беларусі Паслядовіч лічыцца заснавальнікам каляровай літаграфіі. Сярод яе твораў- графічныя цыклы «Беларускія народныя песні», «Беларускія народныя святы», серыі афортаў аб Салігорску і Полацку, серыі акварэляў. Творы экспанаваліся на ўсесаюзных і замежных выставах.
  43. 43. ГАЎРЫЛА ВАШЧАНКА (1928-2014) 90 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі Працаваў у галіне станковага жывапісу, акварэлі, манументальнай размалёўкі і вітражу. Быў адным з тых, хто стварыў беларускую школу манумэнтальнага жывапісу. Створаныя ім вобразы Палесся, маладосці, прыгажосці, юнацтва – яны назаўжды застануцца ў беларускай культуры. Ў Гомелі з 2002 года дзейнічае персанальная карцінная галерэя Вашчанкі.
  44. 44. СЯРГЕЙ ВАКАР (1928-1998) 90 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Шмат разоў мастак вяртаўся да вобраза паэта М. Багдановіча, таму невыпадкова стаў пераможцам конкурсу на лепшы праект помніка паэту ў сталіцы рэспублікі. Стварыў шэраг скульптурных партрэтаў дзяржаўных дзеячаў, герояў грамадзянскай і Айчыннай вайны, дзеячаў беларускай культуры.
  45. 45. ВЯЧАСЛАЎ АДАМЧЫК (1933-2001) 85 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі пісьменнік. Зарэкамендаваў сябе, як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечай душы і традыцый вясковага побыту. У 1980 гoдзe ўзнaгapoджaны Лiтapaтypнaй пpэмiяй iмя І. Мeлeжa зa paмaн "Чyжaя бaцькaўшчынa", a ў 1988 гoдзe ямy пpыcyджaнa Дзяpжaўнaя пpэмiя БССР iмя Якyбa Кoлaca.
  46. 46. УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА (1938) 80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі прафсаюзаў Беларусі. Вядомы, як паэт-песеннік (на вершы У. Карызны напісана больш за 200 песень), некалькі разоў станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх песенных конкурсаў. Многія песні на яго словы сталі папулярнымі далёка за межамі нашай краіны. Аўтар слоў да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
  47. 47. ІГАР ЛУЧАНОК (1938) 80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР. Першы беларус - уладальнік імянной зоркі на Плошчы Зорак Эстрады ў Маскве. Працуе ў розных жанрах: вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, найбольш плённа ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці - лірыка-рамантычная. Музыцы ўласцівы яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.
  48. 48. ВІКТАР ДАШУК (1938) 80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі кінарэжысёр-дакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст БССР. Лаўрэат Дзяржпрэміі СССР. У яго фільмах публіцыстыка і лірыка жывуць у гарманічным адзінстве. Тэма мінулай вайны і вёскі, у якой прайшлі дзяцінства і юнацтва, - лейтматывы большасці прац, дзе Дашук выступае і сцэнарыстам, і рэжысёрам. Вядомасць прынесла серыя фільмаў «Я з вогненнай вёскі» (1975-1979), створана сумесна з пісьменнікамі А. Адамовічам, Я. Брылём і В. Калеснікам. Зняў па ўласных сцэнарыях больш за 80 дакументальных стужак і 2 мастацкіх фільма.
  49. 49. ПАВЕЛ МАРЫЕЎ (1938) 80 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі кіраўнік і палітык, Герой Беларусі. З 1959 года працуе на Беларускім аўтамабільным заводзе. З 1992 па 2007 год быў генеральным дырэктарам завода. Яго называюць легендай беларускай аўтамабільнай прамысловасці. Пры ім БелАЗ па праву стаў візітнай карткай краіны. Званне Героя атрымаў 29 чэрвеня 2001 года «за самаадданую працу і выключныя заслугі ў развіцці айчыннага аўтамабілебудавання».
  50. 50. НІНА МАЦЯШ (1943-2008) 75 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуская паэтэса. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі. У сваіх вершах яна асэнсоўвае розныя бакі чалавечага быцця. Творы ўдала сумяшчаюць філасофскую разважлівасць, дасціпнасць, аптымізм, што перакрываюць адчуванне болі і смутку. Бадай самая істотная асаблівасць паэзіі Ніны Мацяш - вельмі высокая моўная культура. З паэтаў яе пакалення мала хто меў такое ідэальнае пачуццё роднага слова.
  51. 51. МІХАІЛ ПТАШУК (1943-2002) 75 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсер. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Ім зняты знакамітыя фільмы - «Вазьму твой боль», «Чорны замак Альшанскі», «У жніўні 44-га», «Знак бяды». Работы М. Пташука неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на прэстыжных кінафестывалях. Для яго творчай манеры ўласцівы абвостраная ўвага да складаных гісторыка-філасофскіх праблем, псіхалагічная заглыбленасць, упэўненасць рэжысёрскага почырку.
  52. 52. СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ (1948) 70 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуская пісьменніца, журналіст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года. Першы нобелеўскі лаўрэат у гісторыі незалежнай Беларусі. Стваральнік унікальнага дакументальна- мастацкага метаду, заснаванага на творча сканцэнтраваных гутарках з рэальнымі людзьмі. Упершыню Нобелеўская прэмія была прысуджана пісьменніцы, якая працуе ў жанры дакументальнай літаратуры; пры гэтым упершыню ў гісторыі прэмія па літаратуры прысуджана прафесійнай журналістцы.
  53. 53. ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ (1948-1988) 70 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларуская паэтэса, перакладчык. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Паэтычны свет яе паэзіі напоўнены пачуццём любові: да маці, радзімы, жыцця, кветак, саду, сонца, аблокаў… Чалавек, людзі, прырода, паводле паэтычнай філасофіі паэтэсы - галоўная і найвышэйшая каштоўнасць на зямлі…
  54. 54. БАРЫС ЦІТОВІЧ (1948) 70 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ 40 гадоў жыцця прысвяціў аднаўленню і захаванню памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны. Пабудаваў і адкрыў адзіны ў СНД музей Першай сусветнай вайны. Беларускі мастак, графік, іканапісец і ландшафтны дызайнер. Член Саюза мастакоў Беларусі. Доўгі час супрацоўнічаў з выдавецтвамі рэспублікі, праілюстраваў каля двух дзесяткаў кніг.
  55. 55. АРМЕН САРДАРАЎ (1948) 70 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Беларускі вучоны, архітэктар, педагог. Даследчык у галіне транспартнай архітэктуры і гісторыі развіцця дарог Беларусі. Аўтар 7 манаграфій і больш за 200 іншых навуковых прац. Асабіста распрацаваў больш за 120 праектаў архітэктурнага і графічнага дызайну, аб'ектаў добраўпарадкавання дарог Беларусі. Лаўрэат розных рэспубліканскіх конкурсаў, уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку і медаля Францыска Скарыны. З 2005 года - дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ. Доктар архітэктуры.
  56. 56. БЕЛАРУСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД 70 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАСНАВАННЯ Беларускі вытворца буйной кар’ернай тэхнікі. Адзін з найбуйнейшых у свеце. На прадпрыемстве вырабляюцца кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 30 да 360 тон, тэхніка для забеспячэння вытворчага цыклу ў кар’ерах, машыны для падземных работ, бульдозеры, пагрузчыкі, аэрадромныя цягачы.
  57. 57. Праграма створана вяд. бібліятэкарам Навуковай бібліятэкі БНТУ І. П. Івановай

×