3. 3
Уводзіны
Пра Iвацэвiцкi раён кажуць: чароўна прыгожы, незвычайна гасцiнны, праз-
мерна багаты на таленты. I калi першыя два сцвярджэннi можна праверыць, толькi
наведаўшы гэтыя незвычайныя мясцiны, дык трэцяе апрыёры прымаюць нават тыя,
хто нiколi не бываў на Палессi. Мяркуйце самi: менавiта
тут нарадзiўся ў 1746 годзе Тадэвуш Касцюшка – вядомы
палiтычны i ваенны дзеяч, i такiм яго лiчылi ў многiх
дзяржавах. З Івацэвiцкай зямлёй былi звязаны старонкi
гiсторыi Мiхала Казiмiра Агiнскага, паэта, мецэната, якi
спансiрваў будаўнiцтва канала, што злучыў басейны Чор-
нага i Балтыйскага мораў. Гэтыя
месцы сталi сведкамi паўстання
1863–1864 гадоў пад кiраўнiцт-
вам Кастуся Калiноўскага. У гiс-
торыi беларускай лiтаратуры па-
кiнулi свой след славутыя пiсь-
меннiкi-класiкi: Пiлiп Пястрак ро-
дам з вёскi Сакоўцы, Яраслаў Пар-
хута – з вёскi Мiлейкi. А у вёсцы
Выганашчы нарадзiўся наш сучаснiк – мiнiстр iнфармацыi
Уладзiмiр Русакевiч.
У Iвацэвiцкiм раёне каранi многiх iншых вядомых па-
лiтыкаў, вучоных, лiтаратараў, ваенных дзеячаў. Але калi га-
ворка заходзiць пра сем цудау раёна, усе мясцовыя жыхары i
турысты аднадушна выбiраюць тыя, пра якiя сёння і пойдзе
гаворка.
1. Т.Касцюшка
2. М.К.Агінскі
3. П.Пястрак 4. Я.Пархута
4. 4
Маёнтак Тадэвуша Касцюшкi.
Ён размяшчаўся непадалёк ад некалi ажыўленага гандлёвага шляху Гродна-
Ваўкавыск-Iвацэвiчы-Пiнск у графстве Косава. Цяпер адноўлены па малюнку самога
Напалеона Орды, як дом-музей. Тыповы шляхецкi маёнтак XVIII стагоддзя, зразуме-
ла, у тыя даўнiя часы тут былi i гаспадарчыя пабудовы. Экскурсii, якiя праводзяцца
тут амаль штодзённа, расказваюць аб жыццi вялiкага сына беларускага народа, на-
цыянальнага героя Польшчы i ЗША, ганаровага грамадзянiна Францыi Тадывуша
Касцюшкi i праходзяць па месцах, звязаных з ягоным жыццём.
5. Сядзіба-музей Т.Касцюшкі
5. 5
Рыцарскiя мроi.
Так у народзе называюць руiны велiчнага, закладзенага у 1838 годзе замка
князёў Пуслоўскiх з крапаснымi вежкамi ў духу гатычнай даўнiны, якая адлюстроў-
вае рамантычную плынь у архiтэктуры сярэдзiны XIX стагоддзя. Гэта адзiны на тэ-
рыторыi Беларусi архiтэктурны помнiк, якi захаваўся i якi можна аднесцi да так зва-
ных рэгулярных палацаў. У палацы налiчвалася больш за 130 пакояў i кожны – асаб-
лiвы. У белай зале наладжвалiся балi, у чорнай - гулялi ў карты, у ружовай – музiцы-
равалi. Было тут фае са шкляной падлогай, пад якой плавалi экзатычныя рыбы, а па
клiдорах палаца разгульваў прыручаны леў.
Замак, якi размяшчаўся на невялiкiм плато, стаў ядром найпрыгажэйшага тэ-
раснага парку, у якiм расло больш за 150 вiдаў экзатычных раслiн. На тэрасах бiлi
фантаны. Характэрнымi атрыбутамi парку былi скульптуры, брамы – паляўнiчая i
ўязная, а такса аранжарэя, якая, як мяркуецца, размяшчалася ў паркавай частцы. У
паўночна-ўсходняй частцы палацава-паркавага комплексу, на рацэ Косаўка, мелася
водная сiстэма з двух вадаёмаў, абсажаных белымi нiцымi вербамi, з вялiкiм востра-
вам акруглай формы.
6. Косаўскі палац
6. 6
Георгiеўская царква ў вёсцы Альба.
Па звестках экспертаў ЮНЕСКА, яна прэтэндуе на ўключэнне ў сусветную скарбнiцу
чалавецтва. Некаторыя крынiцы адносяць гэты храм да суседняй вёскi Iодчыкi, на самай
справе царква стаiць на старажытных могiлках памiж дзвюма вёскамi. Георгiеўскi храм быў
узведзены ў 1790 годзе з брусоу, ён стаiць на цагляным падмурку. Спачатку быў унiяцкiм. У
1904 годзе царква перабудоўвалася. Сёння трохзрубны храм мае асiметрычную кампазiцыю.
Да галоўнага аб’ёму прылягае пяцiгранная алтарная аспiда, двух’ярусная званнiца, завяршае
якую высокi шатровы дах. У аблiччы царквы прасочваюцца рысы гатычных i рэнесансных
абарончых храмаў.
7. Георгіеўская царква ў в. Альба
7. 7
Канал Агiнскага.
Славуты паэт i мецэнат выступiў iнiцыятарам яго будаўнiцтва, а ўся кампанiя абыш-
лася ў 12 мiльёнаў злотых. Пiлы, сякеры, рыдлёўкi – такiмi былi асноўныя iнструменты бу-
даўнiкоў. У якасцi транспарту выкарыстоўвалiся фурманкi, запрэжаныя коньмi i валамi. У
1783 годзе канал быў здадзены ў эксплуатацыю. Штодзённа па iм курсiравалi цеплаходы
Пiнск-Целяханы, раз у два днi – Пiнск-Слонiм. Дзякуючы каналу пачаўся актыўны рост пры-
лягаючых вёсак i паселiшчаў .Аднак ён моцна пацярпеў у Першую сусветную вайну. Усе гiд-
ратэхнiчныя збудаваннi былi ўзарваны i спалены. Канчатковае разбурэнне шлюзаў адбыло-
ся ўжо ў Другую сусветную. З таго часу iх не аднаўлялi, а канал паступова ператварыўся ў
турыстычны аб’ект.
8. Канал Агінскага
8. 8
Азёры Выганашчанскае i Бабровiцкае.
Першае з iх размешчана ўнутры маланаселенага з-за сваёй забалочанасцi раёна. Таму
на яго рэжым не аказваюць уздзеяння рознага роду забруджваннi воднай массы. Уплыў ча-
лавека адчуваецца галоўным чынам праз мелiярцыю акаляючай тэрыторыi. З 1968 года во-
зера Выганашчанскае i частка вадазбору агульнай плошчай 40, 3 тысячы гектараў аб’яўлены
гiдралагiчным заказнiкам, на тэрыторыi якога забаронена здабыча торфу i iншыя работы,
здольныя змянiць гiдралагiчны рэжым тэрыторыi. Акрамя таго, у прыбярэжнай зоне, якая
густа зарасла, наладжана ахова гняздоўяў дзiкай вадаплаўнай птушкi. Возера аб’яўлена фi-
лiялам запаведнiка «Белавежская пушча». У перспектыве яно можа быць выкарыстана для
рыбаразвядзення. Калi павялiчыць праточнасць возера, асаблiва ў летнi i восеньскi перыя-
ды, можна дабiцца паляпшэння зiмовага газавага рэжыму, лiквiдаваць заморы рыбы i павы-
сiць прадукцыйнасць.
Бабровiцкае возера адносiцца да лiку неглыбокiх, але значных па плошчы азёр (9,47
квадратнага кiламетра). У нагульны перыяд у ваду падсаджваецца сярэбраны карась. У 1971
годзе яно зарыблялася сяголеткам пярэстага таўсталобiка i белага амура. Акрамя таго, возе-
ра насяляюць ляшчы, шчупакi, плоткi, акунi. Мясцовыя жыхары цi то жартам цi то ўсур'ёз кА-
жуць, што побач з Выганашчанскiм i Бабровiцкiм азёрамi славутыя Нарач i Браслаўскiя «ад-
пачываюць».
9. Выганашчанскае возера
9. 9
Людзi, якiя круцяць нашу Зямлю.
У Iвацэвiцкiм раёне адным з iх стаў генеральны дырэктар ААТ «Iвацэвiчдрэў»
Барыс Мiхайлавiч Мiхнюк, якога тут ведаюць i стары i малы. Гэты цудоўны чалавек, свое-
асаблiвы сiмвал роднага краю, прайшоў шлях ад матарыста матавоза да кiраўнiка буйней-
шага прадпрыемства. Быў дырэктарам Целяханскай лыжнай фабрыкi, а на «Iвацэвiчдрэў»
прыйшоў у лютым 1986 года. I вось ужо на працягу 23 гадоў карыстецца заслужаным
аўтарытэтам i павагай калег i працоўнага калектыву.
За высокiя вытворчыя паказчыкi, за працавiтасць i спагадлiвасць да людзей Барыс
Мiхнюк быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, юбiлейным медалём «За
доблесную працу ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. I.Ленiна», медалём «За працоўныя
заслугi». I сёння, размяняўшы восьмы дзесятак, ён працягвае заставацца энергічным су-
часным кіраўніком. Таму нездарма мясцовыя жыхары ахрысцiлі Барыса Мiхайлавiча «нашым
восьмым цудам свету». А «Народная газета» назвала яго «сёмым цудам Iвацэвiцкага раё-
на».