Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Знакавыя святы і абрады беларусаў: Каляды
1.
2.
3.
4. Калядам папярэднічаў строгі
шасцітыднёвы пост, пад час якога трэба
было прытрымлівацца шматлікіх
абмежаванняў у ежы і паводзінах.
Моладзі і дзецям, напрыклад,
забаранялася гуляць у вясёлыя і шумныя
гульні. Таму свята чакалі з нецярплівасцю.
Абавязкова прыбіраліся ў хаце, убіралі яе
самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі,
калі быў патрэбны, рамонт усіх
гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да
калядаў стараліся пашыць новае
адзенне, абавязкова памыцца ў лазні.
А вось замест звычайнай у нашыя часы
навагодняй яліны асноўным
упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп
збожжа, які ўносілі ў хату ў першы дзень
каляд і трымалі там да апошняга. Замест
снапа магла быць і саламяная лялька,
якая ўяўляла сабой нованароджаны год.
5. Куцця — гэта каша, прыгатаваная
з ячменю і запраўленая мёдам, якую
абавязкова падавалі на стол. Лічылася, што
яна павінна была быць густой і клейкай.
Гэта азначала, што ў надыходзячым годзе
сям’я будзе жыць у згодзе, і ніхто не памрэ.
На ўсе тры куцці каша гатавалася ў адным
і тым жа гаршчку, а таксама адным і тым
жа чалавекам – гаспадыняй, , нявесткай
або замужняй дачкой.
Пасля прыгатавання куццю абавязкова
ставілі на покуць у салому (сена), «коб
посвеціць куцью», «коб пар на ікону
пайшоў і Хрысту цёпло було», «коб хату
посвеціць».
6.
7.
8. На першую постную
куццю сям’я збіралася
пасля таго як узыходзіла
першая зорка. На вячэру
запрашалі і продкаў.
Гэта маглі назваць
«дзядоў зваць», «мароз
клікаць». Гаспадар
тройчы
прамаўляў: «Дзяды, дзяды!
Хадзіця куццю (гушчу)
есці!» — і адкладваў
па лыжцы кожнай стравы
ў асобны сподачак.
Пасля адносіў яго
на падваконне, дзе той
стаяў увесь калядны цыкл.
9.
10. УВЕЧАРЫ ГРУПА СЯЛЯН (ЧАСАМ
ДЗЯЎЧАТ, ХЛОПЦАЎ, ДЗЯЦЕЙ)
АПРАНАЛАСЯ Ў ЖЫВЁЛ (КАЗУ, ТУРА,
БУСЛА, ЗАЙЦА, МЯДЗВЕДЗЯ), У РОЗНЫХ
ДЗІЎНЫХ ЧАРОЎНЫХ ІСТОТ (ДЗЕДА,
БАБУ, ЦЫГАНА, ЧОРТА) І ХАДЗІЛІ ПА
ВЁСЦЫ АБО ЕХАЛІ НА ВОЗЕ.
Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны
гаспадар павінны быў запрасіць іх ў хату,
інакш, верылі сяляне, на будучы год
шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўнікі
спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне,
ладзілі імправізаваныя сцэны.
Напрыканцы выступлення яны ў форме
песні ці вершаванага звароту жадалі
гаспадарам багацця, здароўя,
сямейнага ладу.
11. У КОЖНАЙ ХАЦЕ КАЛЯДОЎШЧЫКІ
ЛАДЗІЛІ САПРАЎДНУЮ ТЭАТРАЛЬНУЮ
ІМПРЭЗУ. ГАЛОЎНАЙ ГЕРАІНЯЙ ЯЕ
БЫЛА «КАЗА» — У СТАРАЖЫТНАЙ
СЛАВЯНСКАЙ МІФАЛОГІІ ЯНА
ЛІЧЫЛАСЯ СІМВАЛАМ УРАДЛІВАСЦІ І
ДАБРАБЫТУ СЯМ'І. ЯНА КІДАЛАСЯ
ТО НА КАЛЯДОЎШЧЫКАЎ,
ТО НА ГАСПАДАРОЎ, БАДАЛА
ДЗЯЦЕЙ. А ПОТЫМ РАПТОЎНА
ЗАЦІХАЛА І ПАДАЛА НА ПАДЛОГУ.
КАЛЯДОЎШЧЫКІ КІДАЛІСЯ ДА КАЗЫ,
СПРАБАВАЛІ АЖЫВІЦЬ ЯЕ. АЛЕ НІЧОГА
НЕ ВЫХОДЗІЛА. І ТАДЫ НЕХТА
ПАЧЫНАЎ ПЕСНЮ: «ОЙ, ПАН ІДЗЕ,
КАЛЯДУ НЯСЕ, ТРЫ КУСКІ САЛА, КАБ
КАЗА ЎСТАЛА». ПАЧУЎШЫ ГЭТА,
ГАСПАДЫНЯ ІШЛА Ў КАМОРКУ І
ВЫНОСІЛА КАЛЯДОЎШЧЫКАМ
ПАЧАСТУНКІ. УБАЧЫЎШЫ ІХ, КАЗА
«АЖЫВАЛА». ГОСЦІ З РАЗВІТАЛЬНАЙ
ПЕСНЯЙ ПАКІДАЛІ ХАТУ.
12. Калядныя дні лічыліся
магічнымі, таму
варажба была іх
абавязковым
атрыбутам. Варажылі ў
асноўным маладыя
дзяўчыны, каб
даведацца, калі
пойдуць замуж і
як будзе выглядаць іх
жаніх. Часам варажылі
сталыя жанчыны, якія
клапаціліся пра
дабрабыт у сям'і. І
нават хлопцы часам
хацелі даведацца пра
сваіх нявест.
13. Спосабаў варажбы было вялікае
мноства. Самы вядомы з іх — кідаць
боцік з левай нагі праз плячо. У які
бок глядзеў насок, адтуль і павінен
быў прыйсці жаніх. Варажылі
дзяўчаты і на паленцах — бралі
з кастрышча адно, не гледзячы
на яго, і па ім вызначалі, якім будзе
будучы муж. Калі палена траплялася
гладкае, значыць, і жаніх будзе
прыгажуном, калі шурпатае —
непрыгожым. Калі палена было
з сучкамі, значыць, будучы муж будзе
з вялікай сям'і. Крывое палена
азначала непрывабнасць
суджанага.
З’яўляўся шанец выйсці замуж і ў той
дзяўчыны, што змагла абхапіць
цотную колькасць дошачак плота
14.
15.
16. «Каляда прыйдзе — добры год будзе»
«Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць»
«Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё
будзе».