SlideShare a Scribd company logo
1 of 16
Download to read offline
МАСЛЕНІЦА
МАСЛЕНІЦА - СТАРАЖЫТНАЕ СЛАВЯНСКАЕ СВЯТА, ЯКОЕ
НАГАДВАЕ КАРНАВАЛ.
У НАРОДНЫМ КАЛЕНДАРЫ НЯМА КАНКРЭТНАЙ ДАТЫ. СВЯТА
ПАЧЫНАЕЦЦА РОЎНА ЗА ВОСЕМ ТЫДНЯЎ ДА ВЯЛІКАДНЯ І
ПРАЦЯГВАЕЦЦА ТЫДЗЕНЬ.
НАЗВА СВЯТА СВЕДЧЫЦЬ АБ ПЕРАВАЗЕ
МАЛОЧНЫХ СТРАЎ У ГЭТЫ ПЕРЫЯД. ГАЛОЎНАЯ
ЕЖА НА МАСЛЕНІЦУ – МАСЛА, СЫР, І КАНЕШНЕ,
БЛІНЫ: ЖЫТНІЯ, ПШАНІЧНЫЯ, ГРЭЧНЕВЫЯ, З
МАСЛАМ, CА СМЯТАНАЙ, З МЁДАМ. МНОГІЯ
ДАСЛЕДЧЫКІ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
ГАЛОСНА ГАВОРАЦЬ, ШТО БЛІНЫ – ГЭТА
СІМВАЛ СОНЦА. І ШТО УЖЫВАННЕ ТАКОЙ
СІМВАЛІЧНАЙ СТРАВЫ ПАСПРЫЯЕ
НАБЛІЖЭННЮ ВЯСНЫ.
Бліны ранішнія
Інгрэдыенты: 4 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака, 1
сталовая лыжка цукру, 30 г дражджэй, 2 яйкі, 2
сталовыя лыжкі алею, вада.
Дрожджы развесці ў цёплай вадзе, усыпаць усю
муку, уліць 3 шклянкі вады, перамяшаць і
пакінуць цеста на ноч. Раніцай закіпяціць малако і
адразу ўліць у цеста, дадаць яйкі, соль, цукар,
алей, добра перамяшаць і даць падысці каля
паўгадзіны
ДЗЕЦІ І МОЛАДЗЬ НАЛАДЖВАЛІ ГУЛЬНІ,
КАТАЛІСЯ З ЛЕДЗЯНЫХ ГОРАК, ЕЗДЗІЛІ НА
КОНЯХ. ЛЮДЗІ СЯРЭДНЯГА ЎЗРОСТУ
ВІНШАВАЛІ ТЫХ, ХТО АЖАНІЎСЯ Ў ГЭТЫМ
ГОДЗЕ, ДЗЕЦІ ЎШАНОЎВАЛІ І ЧАСТАВАЛІ
БАБАК-ПАВІТУХ – ТЫХ, ХТО КАЛІСЬЦІ
ДАПАМОГ ІМ З’ЯВІЦЦА НА СВЕТ. ВЯЛІКАЕ
ЗНАЧЭННЕ Ў МАСЛЕНІЧНЫХ АБРАДАХ,
ЗАКЛІКАНЫХ СПРЫЯЦЬ ПЛАДАВІТАСЦІ,
НАДАВАЛАСЯ ХУТКАМУ РУХУ. ПАВОДЛЕ
МЯСЦОВЫХ ВЕРАВАННЯЎ, ТРЭБА
ПАДСКОКВАЦЬ ЯК МАГА ВЫШЭЙ, ГУШКАЦЦА
НА АРЭЛЯХ, КАБ ВЫСОКІМІ РАСЛІ ЛЁН І
КАНОПЛІ.
УВЕСЬ МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ ДЗЯЛІЎСЯ НА
ДВА ПЕРЫЯДЫ:
Вузкая Масленіца —
першыя тры дні:
панядзелак, аўторак і
серада
Шырокая Масленіца —
гэта апошнія чатыры
дні: чацвер, пятніца,
субота і нядзеля.
ПАНЯДЗЕЛАК — СУСТРЭЧА МАСЛЕНІЦЫ
У гэты дзень майстравалі
пудзіла Масленіцы.
Першы выпечаны ў
панядзелак блін быў асобы.
Як знак павагі яго неслі ў
чырвоны кут – продкам.
Па звестках носьбітаў
традыцыі, у многіх вёсках на
акно клалі блін, каб
запрасіць у хату сонейка.
ЦІКАВА:
У некаторых рэгіёнах менавіта ў першы
дзень святкавання Масленіцы
шматдзетныя жанчыны павінны былі
абысьці ўсю вёску, а потым вазілі на санках
“маладух” – тых жанчын, якія выйшлі замуж
у гэтым годзе. А мужы маладух частавалі
ўсіх блінамі і іншымі прысмакамі.
АЎТОРАК – ЗАЙГРЫШЫ
Катанне з гор на Масленіцу лічылася
абавязковым. Высокія крутыя ледзяныя
горы сімвалізавалі зямное чэрава, у якім
нараджаецца або прабуджаецца жыццё
пасля зімовага спачыну.
Нашы продкі верылі, што катанне з гор будзе
спрыяць росту льна і канапель: чым далей
праедзе на санках ці ледзянцы маладая
гаспадыня, тым даўжэйшы будзе ў яе лён.
Праходзілі агледзіны нявест, каб была
магчымасць на Чырвоную горку згуляць
вяселле.
СЕРАДА-ЛАКАМКА – СКАРОМНАЯ СЕРАДА
Працягваліся сямейныя застоллі. У гэты
дзень прынята было есці столькі, колькі
зможаш.
Цёшчы запрашалі зяцёў на бліны,
хваляваліся: «Прыйдзе зяць, дзе смятанкі
ўзяць?», казалі: «Зяць на двор — пірог на
стол».
ШЫРОКІ ЧАЦВЕР – РАЗГУЛ
У чацвер пачыналі з таго, што пяклі аладкі для
сваёй каровы, каб яна была такой жа “гладкай і
тлустай”. Кармілі блінамі і астатнюю
дамашнюю жывёлу.
Гэты дзень быў вельмі адказным для тых
гаспадароў, хто трымаў у сваёй гаспадарцы
коней. Менавіта ў гэты дзень трэба было
“аб’язджаць” жарабцоў – маладых коней, якія
дасягнулі трохгадовага ўзросту. Лічылася, што
гэты святочны дзень на Масленічным тыдні
будзе спрыяць таму, каб конь стаў
паслухмяным памочнікам гаспадару.
ПЯТНІЦА — ЦЕШЧЫНЫ ВЯЧОРКІ
Зяці клікалі цешчу на
пачастунак. «Сыр, смятану,
алей частуй, усе
беды шчодрасцю душы
выганяй».
СУБОТА – ЗАЛОЎКІНЫ ПАСЯДЗЕЛКІ
Маладая нявестка запрашала залоўку ў госці і
абавязкова дарыла ёй падарунак. Набліжаўся
час посту, і людзі казалі :«Піруй-гуляй, баба, на
масленай, а пра пост ўспамінай».
Яшчэ ў гэты дзень моладзь каталася на конях.
Сані і конскую вупраж упрыгожвалі
рознакаляровымі стужкамі і званочкамі. Гэты
занятак быў не проста забавай, а меў свой сэнс.
«На Масленіцу ездзілі на конях ў далёкую
дарогу, каб лён быў доўгім». Лічылася, чым
далей ад’едуць маладыя людзі ад сваёй вёскі,
тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе.
НЯДЗЕЛЯ – ПРАВОДЗІНЫ МАСЛЕНІЦЫ
У гэты дзень выконваліся рытуальныя дзеянні,
скіраваныя на провады зімы, Масленіцы. Пудзіла апошні
раз вадзілі па вёсцы і спальвалі на вялікім вогнішчы.
Спальванне суправаджалася песнямі, танцамі, у некаторых
месцах вадзілі карагоды. Карагодамі пратоптывалі снег да
той пары, пакуль пад нагамі не праглядвалася чорная
зямля. Гэтымі рухамі, тупатам абуджалі зямлю.
Нядзеля носіць назву Даравальная Нядзеля, калі ўсе
просяць адзін у аднаго прабачэння. Таму масленічнай
традыцыяй лічылася наведванне сваякоў і сяброў, каб
папрасіць прабачэння за магчыма нанесеныя крыўды,
прымірыцца. А потым без крыўд і са святлом у сэрцы
ўступіць у Вялікі пост.
ЦІКАВЫЯ
ЗВЫЧАІ
Пасміхаецца народ,
Дружна водзіць карагод
Гэта ж Масленіца,
Слаўна Масленіца!
Грай, гармонік, весялей:
Масленіца з намі!
Надыходзь, вясна, хутчэй:
Хай зіма растане!
Па двары вязуць красуню –
распісную прыгажуню.
Эх, шкада яе паліць,
Ды трэба зіму правадзіць!

More Related Content

Featured

2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by HubspotMarius Sescu
 
Everything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTEverything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTExpeed Software
 
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsProduct Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsPixeldarts
 
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthHow Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthThinkNow
 
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfAI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfmarketingartwork
 
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024Neil Kimberley
 
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)contently
 
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024Albert Qian
 
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsSocial Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsKurio // The Social Media Age(ncy)
 
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Search Engine Journal
 
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summarySpeakerHub
 
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd Clark Boyd
 
Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Tessa Mero
 
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentGoogle's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentLily Ray
 
Time Management & Productivity - Best Practices
Time Management & Productivity -  Best PracticesTime Management & Productivity -  Best Practices
Time Management & Productivity - Best PracticesVit Horky
 
The six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementThe six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementMindGenius
 
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...RachelPearson36
 

Featured (20)

2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot2024 State of Marketing Report – by Hubspot
2024 State of Marketing Report – by Hubspot
 
Everything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPTEverything You Need To Know About ChatGPT
Everything You Need To Know About ChatGPT
 
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage EngineeringsProduct Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
Product Design Trends in 2024 | Teenage Engineerings
 
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental HealthHow Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
How Race, Age and Gender Shape Attitudes Towards Mental Health
 
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdfAI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
AI Trends in Creative Operations 2024 by Artwork Flow.pdf
 
Skeleton Culture Code
Skeleton Culture CodeSkeleton Culture Code
Skeleton Culture Code
 
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
PEPSICO Presentation to CAGNY Conference Feb 2024
 
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
Content Methodology: A Best Practices Report (Webinar)
 
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
How to Prepare For a Successful Job Search for 2024
 
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie InsightsSocial Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
Social Media Marketing Trends 2024 // The Global Indie Insights
 
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
Trends In Paid Search: Navigating The Digital Landscape In 2024
 
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
5 Public speaking tips from TED - Visualized summary
 
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
ChatGPT and the Future of Work - Clark Boyd
 
Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next Getting into the tech field. what next
Getting into the tech field. what next
 
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search IntentGoogle's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
Google's Just Not That Into You: Understanding Core Updates & Search Intent
 
How to have difficult conversations
How to have difficult conversations How to have difficult conversations
How to have difficult conversations
 
Introduction to Data Science
Introduction to Data ScienceIntroduction to Data Science
Introduction to Data Science
 
Time Management & Productivity - Best Practices
Time Management & Productivity -  Best PracticesTime Management & Productivity -  Best Practices
Time Management & Productivity - Best Practices
 
The six step guide to practical project management
The six step guide to practical project managementThe six step guide to practical project management
The six step guide to practical project management
 
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
Beginners Guide to TikTok for Search - Rachel Pearson - We are Tilt __ Bright...
 

Знакавыя святы і абрады беларусаў: Масленіца

  • 2. МАСЛЕНІЦА - СТАРАЖЫТНАЕ СЛАВЯНСКАЕ СВЯТА, ЯКОЕ НАГАДВАЕ КАРНАВАЛ. У НАРОДНЫМ КАЛЕНДАРЫ НЯМА КАНКРЭТНАЙ ДАТЫ. СВЯТА ПАЧЫНАЕЦЦА РОЎНА ЗА ВОСЕМ ТЫДНЯЎ ДА ВЯЛІКАДНЯ І ПРАЦЯГВАЕЦЦА ТЫДЗЕНЬ.
  • 3. НАЗВА СВЯТА СВЕДЧЫЦЬ АБ ПЕРАВАЗЕ МАЛОЧНЫХ СТРАЎ У ГЭТЫ ПЕРЫЯД. ГАЛОЎНАЯ ЕЖА НА МАСЛЕНІЦУ – МАСЛА, СЫР, І КАНЕШНЕ, БЛІНЫ: ЖЫТНІЯ, ПШАНІЧНЫЯ, ГРЭЧНЕВЫЯ, З МАСЛАМ, CА СМЯТАНАЙ, З МЁДАМ. МНОГІЯ ДАСЛЕДЧЫКІ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ГАЛОСНА ГАВОРАЦЬ, ШТО БЛІНЫ – ГЭТА СІМВАЛ СОНЦА. І ШТО УЖЫВАННЕ ТАКОЙ СІМВАЛІЧНАЙ СТРАВЫ ПАСПРЫЯЕ НАБЛІЖЭННЮ ВЯСНЫ.
  • 4. Бліны ранішнія Інгрэдыенты: 4 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака, 1 сталовая лыжка цукру, 30 г дражджэй, 2 яйкі, 2 сталовыя лыжкі алею, вада. Дрожджы развесці ў цёплай вадзе, усыпаць усю муку, уліць 3 шклянкі вады, перамяшаць і пакінуць цеста на ноч. Раніцай закіпяціць малако і адразу ўліць у цеста, дадаць яйкі, соль, цукар, алей, добра перамяшаць і даць падысці каля паўгадзіны
  • 5. ДЗЕЦІ І МОЛАДЗЬ НАЛАДЖВАЛІ ГУЛЬНІ, КАТАЛІСЯ З ЛЕДЗЯНЫХ ГОРАК, ЕЗДЗІЛІ НА КОНЯХ. ЛЮДЗІ СЯРЭДНЯГА ЎЗРОСТУ ВІНШАВАЛІ ТЫХ, ХТО АЖАНІЎСЯ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ, ДЗЕЦІ ЎШАНОЎВАЛІ І ЧАСТАВАЛІ БАБАК-ПАВІТУХ – ТЫХ, ХТО КАЛІСЬЦІ ДАПАМОГ ІМ З’ЯВІЦЦА НА СВЕТ. ВЯЛІКАЕ ЗНАЧЭННЕ Ў МАСЛЕНІЧНЫХ АБРАДАХ, ЗАКЛІКАНЫХ СПРЫЯЦЬ ПЛАДАВІТАСЦІ, НАДАВАЛАСЯ ХУТКАМУ РУХУ. ПАВОДЛЕ МЯСЦОВЫХ ВЕРАВАННЯЎ, ТРЭБА ПАДСКОКВАЦЬ ЯК МАГА ВЫШЭЙ, ГУШКАЦЦА НА АРЭЛЯХ, КАБ ВЫСОКІМІ РАСЛІ ЛЁН І КАНОПЛІ.
  • 6. УВЕСЬ МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ ДЗЯЛІЎСЯ НА ДВА ПЕРЫЯДЫ: Вузкая Масленіца — першыя тры дні: панядзелак, аўторак і серада Шырокая Масленіца — гэта апошнія чатыры дні: чацвер, пятніца, субота і нядзеля.
  • 7. ПАНЯДЗЕЛАК — СУСТРЭЧА МАСЛЕНІЦЫ У гэты дзень майстравалі пудзіла Масленіцы. Першы выпечаны ў панядзелак блін быў асобы. Як знак павагі яго неслі ў чырвоны кут – продкам. Па звестках носьбітаў традыцыі, у многіх вёсках на акно клалі блін, каб запрасіць у хату сонейка. ЦІКАВА: У некаторых рэгіёнах менавіта ў першы дзень святкавання Масленіцы шматдзетныя жанчыны павінны былі абысьці ўсю вёску, а потым вазілі на санках “маладух” – тых жанчын, якія выйшлі замуж у гэтым годзе. А мужы маладух частавалі ўсіх блінамі і іншымі прысмакамі.
  • 8. АЎТОРАК – ЗАЙГРЫШЫ Катанне з гор на Масленіцу лічылася абавязковым. Высокія крутыя ледзяныя горы сімвалізавалі зямное чэрава, у якім нараджаецца або прабуджаецца жыццё пасля зімовага спачыну. Нашы продкі верылі, што катанне з гор будзе спрыяць росту льна і канапель: чым далей праедзе на санках ці ледзянцы маладая гаспадыня, тым даўжэйшы будзе ў яе лён. Праходзілі агледзіны нявест, каб была магчымасць на Чырвоную горку згуляць вяселле.
  • 9. СЕРАДА-ЛАКАМКА – СКАРОМНАЯ СЕРАДА Працягваліся сямейныя застоллі. У гэты дзень прынята было есці столькі, колькі зможаш. Цёшчы запрашалі зяцёў на бліны, хваляваліся: «Прыйдзе зяць, дзе смятанкі ўзяць?», казалі: «Зяць на двор — пірог на стол».
  • 10. ШЫРОКІ ЧАЦВЕР – РАЗГУЛ У чацвер пачыналі з таго, што пяклі аладкі для сваёй каровы, каб яна была такой жа “гладкай і тлустай”. Кармілі блінамі і астатнюю дамашнюю жывёлу. Гэты дзень быў вельмі адказным для тых гаспадароў, хто трымаў у сваёй гаспадарцы коней. Менавіта ў гэты дзень трэба было “аб’язджаць” жарабцоў – маладых коней, якія дасягнулі трохгадовага ўзросту. Лічылася, што гэты святочны дзень на Масленічным тыдні будзе спрыяць таму, каб конь стаў паслухмяным памочнікам гаспадару.
  • 11. ПЯТНІЦА — ЦЕШЧЫНЫ ВЯЧОРКІ Зяці клікалі цешчу на пачастунак. «Сыр, смятану, алей частуй, усе беды шчодрасцю душы выганяй».
  • 12. СУБОТА – ЗАЛОЎКІНЫ ПАСЯДЗЕЛКІ Маладая нявестка запрашала залоўку ў госці і абавязкова дарыла ёй падарунак. Набліжаўся час посту, і людзі казалі :«Піруй-гуляй, баба, на масленай, а пра пост ўспамінай». Яшчэ ў гэты дзень моладзь каталася на конях. Сані і конскую вупраж упрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі і званочкамі. Гэты занятак быў не проста забавай, а меў свой сэнс. «На Масленіцу ездзілі на конях ў далёкую дарогу, каб лён быў доўгім». Лічылася, чым далей ад’едуць маладыя людзі ад сваёй вёскі, тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе.
  • 13. НЯДЗЕЛЯ – ПРАВОДЗІНЫ МАСЛЕНІЦЫ У гэты дзень выконваліся рытуальныя дзеянні, скіраваныя на провады зімы, Масленіцы. Пудзіла апошні раз вадзілі па вёсцы і спальвалі на вялікім вогнішчы. Спальванне суправаджалася песнямі, танцамі, у некаторых месцах вадзілі карагоды. Карагодамі пратоптывалі снег да той пары, пакуль пад нагамі не праглядвалася чорная зямля. Гэтымі рухамі, тупатам абуджалі зямлю. Нядзеля носіць назву Даравальная Нядзеля, калі ўсе просяць адзін у аднаго прабачэння. Таму масленічнай традыцыяй лічылася наведванне сваякоў і сяброў, каб папрасіць прабачэння за магчыма нанесеныя крыўды, прымірыцца. А потым без крыўд і са святлом у сэрцы ўступіць у Вялікі пост.
  • 15.
  • 16. Пасміхаецца народ, Дружна водзіць карагод Гэта ж Масленіца, Слаўна Масленіца! Грай, гармонік, весялей: Масленіца з намі! Надыходзь, вясна, хутчэй: Хай зіма растане! Па двары вязуць красуню – распісную прыгажуню. Эх, шкада яе паліць, Ды трэба зіму правадзіць!