2. Пабудавана ў 1892 г з дрэва на месцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы
1754-1757 гг. Помнік народнага дойлідства. Складаецца з асноўнага пра-
мавугольнага зруба з трохграннай апсідай, нізкага бабінца, шатровай ве-
жы-званіцы. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Сярод аб-
разоў XVIII ст.: "Спас Вялікі Архіерэй", "Маці Божая
Адзігітрыя", "Мікола", "Раство Маці Божай", "Увядзенне ў
храм", "Успенне".
3. Пабудавана ў 1790 г. ў стылі драўлянага народнага дойлідства. У 1904 г.
перабудавана. Да 1993 г. ня дзейнічала. Апсіда вылучана драўляным іка-
настасам з разной пазалочанай царскай брамай.
4. Пабудавана ў 1867 г. на сродкі з казны. Помнік народнага драўлянага
дойлідства. Звонку не пафарбавана. Іканастас двух’ярусны, пафарбаваны
ў сіні колер. Складаўся з 30 ікон. Каля царквы знаходзілася званніца. У
1942 г. царква была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з
вёскай і жыхарамі.
5. Час будаўніцтва невядомы. Помнік драўлянай архітэктуры. На званніцы
маецца 4 звоны. Царква аздоблена іконамі Збавіцеля і Божай Маці. У гады
Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе царква не зачынялася. Але у часы М.
Хрушчова былі спробы з боку ўлад закрыць царкву.
6. Пабудавана ў 1779 г. Помнік архітэктуры барока. Пад царквой ёсць
склеп, але зараз ён засыпаны. Перад храмам знаходзіцца каменная
званніца. У часы Вялікай Айчыннай вайны царква была закрыта і да 70-х
гг. ХХ ст. не дзейнічала.
7. Узведзена па фундацыі Трызнаў пасля 1653 г. як саборная царква ба-
зыльянскага кляштара. У 1710 г. храм тытулаваны ў гонар свяшчэннаму-
чаніка Ясафата (вуніяцкага архібіскупа Я.Кунцэвіча, забітага ў час паўс-
тання ў Віцебску ў 1623 г.). У 1775 г. разам з манастыром перададзена ка-
толікам. Была ператытулавана ў гонар святой Тройцы. У 1839 г. перада-
дзена праваслаўным. Помнік архітэктуры барока. Значна пацярпела ў
1915 г. у выніку Першай сусветнай вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны
і пасля яе зруйнавана канчаткова.
8. Пабудавана ў 1654 г. як капліца базыльянскага кляштара. З 1683 г. тут 5
гадоў навучаўся вядомы грамадска-рэлігійны дзеяч Леў Кішка. Набажэн-
ствы па праваслаўным абрадзе праводзяцца з 20-30-х гг. ХХ ст. Храм спа-
лучае рысы архітэктуры позняга рэнесансу і ранняга барока. У царкве
знаходзіцца абраз XVI ст. "Хрыстос Уседзяржыцель", які перанесены з Бы-
ценскага манастыра, і абраз сярэдзіны XVIII ст. "Маці Божая Замілаванне
Жыровіцкая".
9. Пабудавана ў першай палове ХІХ ст. з дрэва паводле праекта архітэктара
А. Лазінскага на месцы уніяцкай драўлянай царквы 1630 г. Помнік народ-
нага дойлідства з рысамі барока і класіцызму. У 1885 г. перад царквой з
мясцовага каменю ўзведзена трох’ярусная брама-званіца. У храме ёсць
абразы Збавіцеля і Божай Маці.
10. Пабудавана ў канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. Помнік драўлянага народнага
дойлідства. Нядаўна абкладзена цэглай. Перад царквой знаходзіцца двух’-
ярусная званніца. У часы Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе неаднара-
зова закрывалася. Богаслужэнні адноўлены з 1990 г.
11. Пабудавана ў 1925 г. з сасновага бруса. Помнік народнага драўлянага дой-
лідства. Перад царквою – двух’ярусная званніца. У гады Вялікай Айчын-
най вайны і пасля яе неаднаразова закрывалася. Богаслужэнні адноўлены
ў 1988 г.
12. Пабудавана ў 1838 г. інжынерам Козыравым у традыцыях народнага
драўлянага дойлідства. Верагодна, перабудоўвалася ў пачатку ХХ ст., бо
архітэктура набыла рысы мадэрна. Драўляны іканастас выкананы ў 30-я
гг. ХІХ ст. пад царквой знаходзіцца склеп з неідэнтыфікаваным пахаван-
нем.
13. Пабудавана ў 1874 г. па тыповаму праекту. Помнік архітэктуры рэтра-
спектыўна-рускага стылю. Маецца двух’ярусны драўляны іканастас.
15. Храм пачаў будавацца ў 1992 г. Недалёка ад таго месца, дзе ў 1961 г. была
спалена старая царква. Праект распрацаваны ў Маскоўскай патрыярхіі
рыжскімі будаўнікамі. Архітэктар Л.В.Макарэвіч. Выконвае ролю
гарадскога прыхадскога храму.
16. Пабудавана ў 1868 г. з цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус-
кага стылю. У часы савецкай улады з царквы былі вывезены ў Мінск
аж 14 абразоў.
17. Пабудавана ў ХІХ ст. на могілках. Помнік драўлянага народнага дойлід-
ства.
18. Пабудавана ў 1845 г. з цэглы. Помнік архітэктуры, у якой увасоблены
стылізаваныя формы старажытнарускага дойлідства.
19. Пабудавана ў 1869 г. з каменя і цэглы. Помнік архітэктуры рэтраспектыў-
на-рускага стылю. Маецца трох’ярусны драўляны іканастас.
20. Пабудавана ў 1925 г. на месцы згарэўшага ў часы Першай сусветнай вай-
ны храма 1863 г. Помнік народнага дойлідства. Меўся іканастас. У
1994 г. была разабрана. На яе месцы пабудаваны новы храм.
21. Пабудавана ў 1994 г. на месцы старой царквы. Архітэктар Л.В.Макарэвіч.
Праект быў зроблены па падабенству з царквой “Пакрова на Нерлі”.
Перад царквой узвышаецца званніца, пабудаваная ў 1997-1999 гг.
Маецца 7 званоў.
22. Пабудавана ў 1934 г. з драўлянага бруса на месцы старой царквы. Помнік
народнага драўлянага дойлідства.
23. Пабудавана ў 1760 г. на могілках з дрэва як касцёл. У 1860 г. храм перабу-
даваны ў царкву інжынерам Козыравым. Помнік народнага дойлідства з
рысамі рэтраспектыўнай готыкі. Меўся драўляны іканастас, створаны ў
30-я гг. ХІХ ст. Не захавалася.