2. Па гораду ці па
горадзе?
Сінтаксічныя канструкцыі
з прыназоўнікам па ў
беларускай і рускай мовах
3. Беларуская мова
Па + назоўнік
у месным скл.
vs
Руская мова
Па + назоўнік
у давальным скл.
4. Ісці па чым?
па горадзе
(рус. идти по чему? по городу)
размаўляць па чым?
па тэлефоне
(рус. разговаривать по чему?
по телефону)
5. ЗАПОМНІЦЕ!
Пішам на адрас,
а не па адрасе (рус. по адресу)
Прапануем тэмы на выбар,
а не па выбары (рус. по выбору)
Ствараем нешта на ўзор,
а не па ўзоры (рус. по образцу)
Ідзём у напрамку да школы,
а не па напрамку (рус. по
направлению)
6. Жывём паводле закону,
у адпаведнасці з законам,
а не па законе (рус. по закону)
Адпачываем у выходныя
і святы,
а не па выходных і святах
(рус. по выходным и
праздникам)