SlideShare a Scribd company logo
1 of 51
ЯНКА МАЎР
Бацька беларускай
дзіцячай літаратуры
Капітан дзіцячых
падарожжаў
Чалавек з крылатай
фантазіяй
Беларускі Жуль Верн і
Міклуха-Маклай у адной
асобе
Іван Міхайлавіч Фёдараў
 Нарадзіўся Іван Міхайлавіч Фёдараў 28
красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібава (Латвія,
зараз г. Ліепая), куды бацька, з гарадской
рабочай сям’і, прыехаў у пошуках працы.
Сапраўднае прозвішча бацькі – Ільін, але
пісар вайсковай часці запісаў адстаўнога
салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна скарочана
– Міхаіл Фёдараў. Гэтае прозвішча атрымаў і
яго сын – Янка.
 Бацька, сталяр, рана памёр,
і разам з маці малы Янка
пераехаў на яе радзіму ў
вёску Лебянішкі былой
Ковенскай губерні. Хлопчык
рос у беднасці і нястачы, і
толькі дзякуючы сама-
ахвярным намаганням маці,
якая марыла чаго б гэта не
каштавала вывучыць свайго
сына, у 1895 г. ён скончыў
пачатковую школу, а ў 1899
– Ковенскае рамеснае
вучылішча, слясарнае
аддзяленне.
Вучоба
 Ад сваіх настаўнікаў вучні атрымлівалі мала. Але ў
рамеснай вучэльні падабралася кола дапытлівых
хлопцаў, якія цікавіліся рознымі пытаннямі,
калектыўна іх абмяркоўвалі, пасля — захапленне
кнігамі, якія здабываліся з немалымі цяжкасцямі.
Любімымы аўтарамі Янкі сталі Майн Рыд, Фенімор
Купер, Жуль Верн, Густаў Эмар, Луі Бусенар.
 Яны адкрывалі новыя краіны, звалі ў цікавыя
падарожжы. Вось тады ў галаву будучага пісьменніка
трапіла “самая геніальная ідэя” – адправіцца ў
падарожжа вакол свету, вакол усіх
кантынентаў, праехаць на лодцы па вялікіх
рэках сусвету.
Самаадукацыя
 У той жа вучэльні хлопцы захапіліся ідэяй збіраць
прэйскуранты і рэкламныя праспекты, якія
высылаліся бясплатна рознымі фірмамі, такімі як
“Павел Бурэ”, “Цымерман” і інш. Дзякуючы атрыманай
інфармацыі давялося азнаёміцца і з мноствам
тавараў, месц іх вытворчасці, істотна пашырыць
гарызонт ведаў.
 “Мы ведалі эканоміку не толькі нашай
краіны, - пісаў Янка Маўр - але і
некаторых замежных. Ведалі, дзе што
вырабляецца, колькі каштуюць
лакамабілі і штуцары, раялі і жорны, якія
фірмы і дзе іх прадаюць, якія маркі
тавароў лічацца лепшымі.”
Рэлігійнае выхаванне
 Значная месца ў вучэльні займалі малітвы і
вывучэнне “закону божага”. Янка Маўр
падлічыў, што за ўвесь час вучобы ў
рамеснай вучэльні гэтыя малітвы выхаванцы
праслухалі па шэсць тысяч разоў. Пры такой
дакучлівай рэлігійнай прапагандзе некаторыя
вучні станавіліся “бязбожнікамі”, да якіх
адносіў сябе і Янка Фёдараў. Невыпадкова,
адным з цікавых твораў Янкі Маўра стала
казка “Падарожжа ў пекла” ( у першым
варыянце байка “Пекла”, 1929 г.)
Настаўніцкая семінарыя
 У 1899 Янка паступіў ў
Панявежскую настаўніцкую
семінарыю, адкуль у канцы
1902 г. за вальнадумства, «за
сумненні ў рэлігіі» яго
выключылі з апошняга,
выпускнога, класа. Аднак
пасведчанне настаўніка
пачатковай школы (1903 г.) ён
усё ж атрымаў, здаўшы
экстэрнам экзамены за
семінарскі курс. Працаваць
пачаў у мястэчку Новае Месца
пад Панявежам, потым быў
пераведзены ў вёску Бытча на
Барысаўшчыне.
Настаўніцкі з’езд
 Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка –
удзел разам з Я. Коласам у нелегальным
настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы
Мікалаеўшчына ў 1906 г. Як добра вядома,
з‘езд быў выкрыты паліцыяй, дакументы
канфіскаваныя, пачалося следства. На
допытах ўдзельнікі з’езда, у тым ліку і
Фёдараў, сцвярджалі, што трапілі на гэтае
мерапрыемства выпадкова, стараліся
заблытаць справу, звесці з’езд да звычайнай
вечарынкі, на якой самую рэвалюцыйную
справу адыграла гарэлка.
Аднак у рапарце інспектара Кваснецкага адносна
І.Фёдарава падаецца наступнае:
 “Его участие в учительском митинге в с.Никольске
было, по моему мнению, не случайное, и его
шутливо-насмешливое объяснение, которым он хочет
прикрыть свою невиновность, далеко не говорит в его
пользу, а напротив, свидетельствует о том, что он
едва ли не главную роль сыграл на этом учительском
съезде”.
 У пратаколе пасяджэння Мінскай дырэкцыі
народных вучэльняў ад 25 жніўня 1906 года
адзначана:
«….В деле настоящего митинга Фёдоров, несомненно
играл видную роль, особенно в сообщении ему явно
революционного характера, причем он самый первый
скрепил своей подписью составленный в митинге
протокол.»

 Судовая справа
цягнулася доўга, амаль
два гады. Фёдарава да
педагагічнай працы не
дапусцілі і ўзялі пад
нагляд паліцыі.
 А Якуба Коласа
15 верасня 1908 г.
Віленская судовая
палата асудзіла да трох
год турэмнага
зняволення.
Уладзімір Міцкевіч, Аляксандр Сянкевіч, Якуб Колас,
Іван Лапцэвіч, Сямён Самахвал, Іван Фёдараў (Янка
Маўр), Фёдар Калечыц – на сустрэчы праз 20 год
Настаўніцкі з’езд у творах
пісьменнікаў
 Настаўніцкаму з’езду Янка Маўр прысвяціў
артыкулы “Сорак гадоў назад” (“Беларусь”,
1946, № 10) і “Як я пазнаёміўся з Якубам
Коласам” (“Бярозка”, 1952, № 1). Але сваю
ролю ў нелегальным з’ездзе ён адзначыў
вельмі сціпла.
 Нелегальны настаўніцкі з’езд знайшоў сваё
адлюстраванне і ў трылогіі Я.Коласа “На
ростанях”. Прататыпам аднаго з герояў Івана
Тадорыка, чалавека з “выдатнымі
здольнасцямі,”  быў Іван Фёдараў.
 Пасля звальнення з працы
Янка Маўр уладкоўваецца
хатнім настаўнікам для
дзяцей Варвары Фёдараўны
Адамовіч, дачкі святара.
Сям’я Варвары жыла ў
Турцы, туды і пераязжае
малады настаўнік.
 Пасля смерці мужа
Варвары пайшлі перасуды:
недапушчальна маладому
чалавеку жыць у адной хаце
з удавой. Настаўнік проста
апынуўся перад выбарам –
ці з’ехаць з дому і шукаць
работу, ці ажаніцца.
У 1909 годзе яны
абвянчаліся.
Настаўнік гісторыі і геаграфіі
 Працуючы хатнім
настаўнікам Іван Фёдараў
не губляў час і завочна
вучыўся ў Віленскім
універсітэце. Экстэрнам
здаў экзамены і атрымаў
права выкладаць гісторыю
і геаграфію. І ў 1911 годзе
ён пераязджае са сваёй
сям’ёй у Мінск, дзе яму
пашанцавала ўладкавацца
нелегальна ў прыватную
гандлёвую школу.
 У 1911 годзе нарадзіўся
першы сын – Фёдар.
Пачалася Першая
сусветная вайна, сям’я
эвакуіруецца ў Сібір. Там,
у Томску, нарадзіўся другі
сын — Арсень (1917 г.).
Пасля вызвалення
Беларусі сям’я вяртаецца
ў Мінск, Іван Фёдараў
уладкоўваецца
настаўнікам геаграфіі і
гісторыі ў чыгуначную
школу. Пасля народзін
дачкі Аляксандры (1919 г.)
Варвара Фёдараўна
цяжка захварэла і
восенню 1919 года
памерла.
 Праз год Янка Маўр
ажаніўся з Стэфанідай
Аляксандраўнай
Шылёнак, сястрой Марыі
Шылёнак, якую запрасілі
даглядаць за хворай
Варварай і яе малымі
дзецьмі. Стэфаніда стала
добрай маці для дзяцей
Івана Фёдарава. У 1924
годзе ў іх нарадзілася
дачка Наталля, якая
значна пазней выйшла
замуж за малодшага сына
Якуба Коласа Міхася
Канстацінавіча Міцкевіча.
Праца
 І.Фёдараў працаваў у некалькі школах горада Мінска,
але асноўнай лічыў чыгуначную школу № 25.
 Ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі прафсаюза
настаўнікаў, неаднаразова абіраўся дэлегатам
настаўніцкіх з’ездаў і канферэнцый, быў членам
праўлення Саюза настаўнікаў, працаваў у
Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, загадваў
школьным аддзелам Наркамасветы БССР.
 Іван Фёдараў заўсёды стараўся палепшыць свой
прафесійны ўзровень і ў 1922 годзе паступіў на
пыродазнаўчы факультэт універсітэта. Але
правучыцца змог толькі адзін год, бо трэба было
зарабляць грошы для сваёй сям’і.
Выкладанне курсу ў яго было
незвычайным:
 На сваіх уроках гісторыі і геаграфіі ён вандраваў
разам з вучнямі па геаграфічнай карце, завочна
адпраўляўся ў далёкія краіны або ў глыб вякоў, у
сівую мінуўшчыну.
 Ён быў сапраўдным капітанам дзіцячых
падарожжаў.
 Усе вучні верылі, што настаўнік усё гэта бачыў сваімі
вачамі, быў сведкам усіх падзей, аб якіх расказваў. На
самой справе Янка Маўр ніколі не выезджаў за межы
Савецкага Саюза.
 Усе веды ён атрымліваў з кніг, якія збіраў на
працягу многіх год, часта адмаўляючы сабе ў многім.
Адзін з яго вучняў, пісьменнік Аляксандр
Міронаў пісаў:  “Так вместе с
Беллинсгаузеном мы
пробивались сквозь
вечные льды к
таинственным берегам
Антлантиды.
 С первопроходцем
Семёном Дежнёвым,
открывали пролив,
отделяющий Азию от
Северной Америки.
 С Георгием Седовым
шагали по арктической
стране ледяного
безмолвия к полюсу.
 И вместе с Миклухо-
Маклаем терпеливо
искали пути искренней
дружбы к недоверчевым
жителям зелено-
солнечных джунглей
Новой Гвинеи”
А.Міронаў і Янка Маўр, 1955 г.
Як успамінала дачка Янкі Маўра, Наталля, яго
бібліятэка на той час у Мінску была адной з лепшых:
 “Адна сценка пакоя ад падлогі да
столі была застаўлена паліцамі з
кнігамі. Тут былі энцыклапедыі
Бракгаўза і Эфрона, першы
выпуск Вялікай Савецкай
Энцыклапедыі, «Жыццё жывёл»
Брэма, кнігі вядомых
вандроўнікаў. Многа кніг было па
гісторыі. Але больш усяго было
мастацкай літаратуры — зборы
твораў Пушкіна, Лермантава,
Жукоўскага, Талстога, Тургенева,
а таксама Марка Твэна, Джэка
Лондана, Жуля Верна, Вальтэра
Скота, Уільяма Шэкспіра і
шматлікіх іншых аўтараў. Бацька
вельмі перажываў страту гэтай
бібліятэкі ў час вайны”.
 Не шкадаваў грошы ён і на
вандроўкі з дзецьмі.
Літаратурная дзейнасць
 Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці І.Федараў
лічыў 1923 год, калі ўпершыню былі надрукаваны яго
фельетоны ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў
ленінградскам часопісе сатыры і гумару “Бегемот”.
 Першай значнай працай стала апавяданне “Чалавек
ідзе”. Гэта былі нарысы з жыцця першабытных
людзей, навеяныя вучэннем Чарльза Дарвіна, якім
захапіўся І.Фёдараў яшчэ ў Ковенскай рамеснай
вучэльні. Аповесць друкавалася ў некалькіх нумарах
часопіса “Беларускі піянер” ў 1926-1927 гг., а таксама
выйшла ў друку асобнай кніжкай ў 1927 і 1933 гадах.
Чалавек ідзе
 Сам аўтар вельмі
хваляваўся, ці прымуць
рэдакцыя і чытачы гэты твор,
бо ў ім не было нічога
піянерскага. Але аповесць
спадабалася. Яе з
захапленнем чыталі вучні, іх
бацькі, настаўнікі, пісьменнікі.
Народны паэт Беларусі
Янка Купала гаварыў, што
ён быў адным з першых
чытачоў аповесці “Чалавек
ідзе” і потым іншых кніг
пісьменніка. Аповесць
захапіла сваёй навізной і
незвычайнасцю, нават і імя
аўтара Янка Маўр, якім
падпісаўся І.Фёдараў было
незвычайным і загадкавым.
Як настаўнік Іван Фёдараў стаў Янкам
Маўрам
 Іван Фёдараў не мог падпісваць свой
твор уласным прозвішчам, бо ужо быў
адзін Іван Фёдараў – знакаміты рускі
першадрукар. Пошукі псеўданіма
аднялі многа часу. “І раптам, калі ён
ужо страціў надзею падабраць
псеўданім, – пісаў пісьменнік Пятро
Рунец – яму прыгадалася ходкая
шылераўская фраза: “Маўр зрабіў
сваю справу, маўр можа ісці”...І ён
міжвольна паўтарыў гэтую фразу
ўголас, потым другі і трэці раз адно
толькі слова “маўр”. Слова “маўр” у яго
выразнам вымаўленні загучала ярка,
прыгожа, мнагазначна і, што самае
важнае, таямніча. Гэтая таямнічасць і
загадкавасць хутчэй за ўсё і ўразіла
яго самога”. Але імя Іван не
стасавалася з словам “Маўр”, а вось
“Янка Маўр” гучала меладычна і
прыгожа.
Нараджэнне прыгодніцкага жанра
 У хуткім часе Янка Маўр быў выкліканы ў Беларускае
дзяржаўнае выдавецтва, дзе яго прыняў дырэктар
выдавецтва вядомы пісьменнік Цішка Гартны. Ён
паведаміў, што кніга “Чалавек ідзе” вельмі
спадабалася чытачам і крытыкам і прапанаваў
заключыць дамову на новую кніжку на прыгодніцкую
тэму. Але якую выбраць тэму? І тут Янка Маўр
успомніў, што нядаўна на ўроку расказваў вучням пра
востраў Новая Гвінея, дзе растуць розныя дзіўныя
расліны, мангравыя дрэвы, карані ад якіх
уздымаюцца ўверх вышэй за рост чалавека, дзе
лётаюць незвычайныя райскія птушкі. Янка Маўр
пачаў дасканала вывучаць ўсе крыніцы, у якіх
пісалася пра Новую Гвінею: “Падарожжы” Міклуха
Маклая, энцыклапедыі, часопісы, і калі ён мог
адказаць на любое пытанне пра гэтую краіну, яе
жыхароў, стаў пісаць аповесць
 Так нарадзілася першая
ў Беларусі прыгодніцкая
аповесць “У краіне
райскай птушкі”. Пасля
выдання ў 1928 годзе,
аповесць была перавы-
дадзена некалькі разоў у
1932, 1933, 1946 і г.д.
 У тым жа 1928 годзе
з’явілася ў друку другая
прыгодніцкая аповесць
Янкі Маўра “Сын вады” з
жыцця на Вогненнай
зямлі.
 У 1930 годзе выйшаў у
друку першы беларускі
раман для дзяцей Я.Маўра
“Амок”. У яго аснове ляжаць
гістарычныя падзеі –
паўстанне на востраве Ява
ў 1926 годзе. А напісаць
раман дапамагла
папулярная ў той час
штучная мова свету, якая
была створана ў 1887 годзе
варшаўскім акулістам
Лазарам Заменгофам.
 Псеўданім Заменгофа —
Esperanto («Той, хто
спадзяецца») — вельмі
хутка стаў назвай самой
мовы.
Янка Маўр і эсперанта
 Янка Маўр пісаў: “…У 1926
годзе было паўстанне на Яве.
У парыжскай эсперанцкай
газеце я прачытаў некаторыя
цікавыя факты аб ім. Тады я
напісаў эсперантысту на Яве
пісьмо з просьбай выслаць
дадатковыя матэрыялы і
атрымаў каштоўныя пісьмы,
часопісы са здымкамі. Пасля
я напісаў яшчэ ў Галандыю і
атрымаў матэрыялы адтуль.
У выніку выйшла мая кніга
“Амок”. І не раз яшчэ
атрымліваў я патрэбныя мне
матэрыялы з Францыі,
Германіі, нават з Чылі.”
З гісторыі эсперанта-руху на Беларусі:
 Янка Маўр пазнаёміўся з міжнароднай мовай
эсперанта яшчэ ў 1904 годзе, калі працаваў
памочнікам настаўніка пад Панявежай. У студзені
1924 года ў Мінску ствараецца Цэнтральнае Бюро
Беларускай арганізацыі Саюза эсперантыстаў
Савецкіх Рэспублік (СЭСР). Пачынаецца актыўная
работа па развіцці эсперанта-руху на Беларусі. Ужо
на першай Усебеларускай канферэнцыі СЭСР у маі
1926 года ў БССР налічваецца 37 гурткоў
эсперантыстаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Рэчыцы,
Слуцку і ў іншых месцах. Толькі ячэйка эсперантыстаў
пры БДУ на пачатак 1925 года складалася з 80
чалавек.
 Мовай эсперанта валодалі Цішка Гартны і рэдактар газеты
“Беларуская вёска” Р.Шукевіч-Тряццякоў. Газета нават мела
спецыяльную рубрыку “Сярод эсперантыстаў”, дзе друкаваліся
лісты і допісы замежных сяброў. У Віленскім студэнцкім гуртку
эсперантыстаў займаліся Максім Танк і Сяргей Новік-Пяюн.
Беларускія эсперантысты актыўна прапагандавалі беларускую
літаратуру сярод сваіх аднадумцаў за мяжой. На мову эсперанта
былі перакладзены асобныя творы Максіма Багдановіча, Янкі
Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі і іншых.
 У 1926 годзе пачаліся перадачы беларускага радыё
на мове эсперанта. Курсы мовы эсперанта на радыё
веў Янка Маўр. Ён прымаў удзел ў працы беларускіх
канферэнцый СЭСР і Міжнароднага з’езда
эсперантыстаў 1926 года ў Ленінградзе. Быў
ганаровым старшыней (1957 – 1971 гг.) арганізацыі
беларускіх эсперантыстаў.
Паэт Сяргей Грахоўскі ўспамінаў:
 “Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспубліцы
эсперантыстам і быў звязаны пры дапамозе гэтай
універсальнай мовы бадай з усім светам. Ён, як той
Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц –
гадзінамі мог расказваць пра Інданэзію, Барнео,
Суматру, Новую Зеландыю, ці Аўстралію.”
 (Дарэчы, Жуль Верн быў сябрам эсперант-клуба ў
Ам’ене і яго ганаровым старшыней у 1903 г.).
 Творы Янкі Маўра настолькі дакладна апісвалі падзеі
і навакольны свет іншых краін, што нават іх карэнныя
жыхары не верылі, што аўтар там ніколі не быў.
“Буду пісаць пра Спартака. Слова
пісьменніка”(ЛІМ, 8 студзеня 1935 г.)
 Новы раман, які задумаў Янка Маўр, быў
прысвечаны паўстанню Спартака.
 На працягу некалькіх гадоў Я.Маўр збіраў
матэрыялы праз сяброў-эсперантыстаў,
рысаваў схемы маршрутаў паўстанцаў, збіраў
карты і планы бітваў, вывучаў гістарычную
літаратуру. Сюжэтная канва задуманага твора
была апублікавана ў часопісе “Іскры Ільіча”,
№ 1 за 1936 год, але сам твор так і не з’явіўся
ў друку. Усе дакументы і запісы былі страчаны
ў час вайны, і пісьменнік вельмі шкадаваў аб
гэтым.
 Янка Маўр працягваў радаваць сваіх чытачоў,
з пад яго пяра выходзяць новыя апавяданні –
“Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная
прынада”, Сям’я, На крызе і інш.
 Да дзіцячай літаратуры Янка Маўр ставіўся
сур’езна, ён лічыў, што маленькі чытач – самы
жорсткі крытык, які адразу заўважыць падман
і хлусню.
 Напэўна таму творы Янкі Маўра захаплялі
дзяцей, вымушалі перажываць за герояў.
 Знаёміў Янка Маўр беларускіх чытачоў і з сусветнай
літаратурай. У яго перакладзе на беларускую мову
выйшлі творы Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго,
казкі Г.Х.Андэрсэна.
Новыя формы работы з дзецьмі
 Янка Маўр трымаў сувязь з чытачамі, прапанаваў
апавяданні, дзе наўмысна былі дапушчаны
некаторыя памылкі і недарэчнасці (“Сымонка-
рызыкант”, “Недарэчныя апавяданні”, “Каршун”).
Лепшыя адказы прэміравалісь рэдакцыяй.
 У часопісе “Іскры Ільіча” друкавалася шмат навукова-
папулярных артыкулаў Янкі Маўра для развіцця
дзяцей: “Апавяданне пра торф”, “Чорная кроў”,
“Станцыя “Паўночны полюс”, “Расліны-
драпежнікі”, “Экскурсія ў Кітай”, “Самаеды”,
“Гаворачыя апараты”, “Джордано Бруно” і інш.
 У 1930 годзе была
надрукавана
прыгодніцкая аповесць
“Палескія рабінзоны”,
якая трапіла ў шэраг
самых папулярных
твораў Янкі Маўра.
Пісьменнік пераконвае
тых чытачоў, якія мараць
пра далекія падарожжы,
што ў Беларусі “шмат
куткоў, не горшых ад
заморскіх.
Янка Маўр пісаў:
 “Ёсць пушчы, не меньш
цікавыя, чымся далёкія
трапічныя лясы. Ёсць
азёры і балоты, якія
ўвесну робяцца марамі.
Ёсць звяры, якія радзей
сустракаюцца на свеце,
чым сланы і тыгры.”
 Аповесць вучыла дзяцей
быць мужнымі і смелымі,
знаходзіць выйсце з
складаных сітуацый,
пераадольваць цяжкасці,
пазнаваць і любіць свой
родны край.
Папулярнасць “Палескіх рабінзонаў”
была незвычайная
 Пасля першага выдання ў 1930 годзе аповесць перавыдавалася
ў 1934, 1935, 1939, 1946, 1951, 1952, 1968 і г.д, а таксама была
выдадзена на літоўскай, румынскай, кітайскай мовах.
 З ліста Янкі Маўра да перакладчыка А.Тонкеля ад
17.01.57 :
 “...На днях я через Ленинград получил 2
экземпляра «Полесских робинзонов» на …
китайском языке. А Чегобыневышелов все еще
боится её издавать…»
 На рускай мове ў выдавецтве “Советский писатель” (Масква)
аповесть была надрукавана толькі ў 1958 годзе.
 (Чевычелов – Ленінградскі выдавец)
Развітанне з настаўніцкай працай
 У 1930 годзе Я.Маўр пераходзіць на працу ў
Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе
выконвае абавязкі рэдактара і загадчыка
секцыі дзіцячай літаратуры. Нягледзячы на
тое, што ён развітаўся з настаўніцкай працай
у 1934 годзе выходзіць яго “самы піянерскі”
твор з такой дзіўнай назвай:
 ТВТ, або апавяданне пра тое, як піянеры
ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і
здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся
бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як
Цыбук здабываў ачкі”.
ТВТ
 Тэматычна аповесць
пераклікаецца з творам
А.Гайдара “Цімур і яго
каманда”, але напісана
на некалькі год раней.
 Навучыцца бачыць,
навучыцца працаваць
сваімі рукамі – гэта
было і жыццёвае
крэда пісьменніка,
гэтаму ён вучыў сваіх
дзяцей.
Аповесць выклікала да жыцця
масавы рух піянераў і школьнікаў
 Гурткі тэвэтэтаўцаў існавалі
не толькі ў гарадах Беларусі,
але і ў Стаўрапалі, Іванаве,
Петразаводску, Калінінградзе,
і інш.
 Кніга была перакладзена на
армянскую, латышскую,
літоўскую, малдаўскую,
польскую мовы.
 З кнігай пажадаў азнаёміцца,
нават, Максім Горкі.
Ліст Янкі Маўра да перакладчыка
А.Л.Тонкеля (Ленінград) ад 5.03.1953 г.:
 «ТВТ» написано в 1934 году и получило первую
премию на Всебелорусском конкурсе детской книги.
Рукописью заинтересовался Горький и попросил
прислать ему. Это было перед самым Первым
Съездом Писателей. Горький мог только бегло
посмотреть её и отдал Маршаку со словами:
«Посмотрите, кажется, что-то интересное». Маршак
передал «Молодой Гвардии», там она и погибла.
Назад рукопись (возможно с пометками Горького) я
так и не мог получить.
 У нас книга издавалась много раз, но для
русского издания она не подходила, как идейно
порочная. Ибо ни в каких инструкциях не сказано,
что такие «организации», как ТВТ могут
существовать. Да и сама идея напоминает
Тимуровскую. А ТВТ написана за 4 года до Гайдара.
 Лет пять тому назад в Бресте и ближайших городах в
широком масштабе «вспыхнуло» движение ТВТ.
Общественность обратила на него внимание, и
приветствовало его. Брестский горсовет вызвал к
себе руководителей, обещал помочь. Я получил «с
фронта» интереснейшие письма.
 Но опасность своевременно была замечена
руководством комсомола (Москва, Минск) и
пресечена в корне.
 Вот почему я не верю, что Вам удастся
протащить зловредную книгу.»
 “...Янка Купала не раз говорил, что он первый
читатель Янки Мавра. А по поводу ТВТ прямо сказал
мне: - После того, как я прочел ТВТ, я почувствовал,
что стал смотреть на окружающий мир совсем
другими глазами, выискивая, нельзя ли что
подправить…»
 На рускай мове кніга была надрукавана ў
выдавецтве “Детгиз” у Ленінградзе ў 1956 годзе.
У 1934 годзе на Ўсебеларускім конкурсу
дзіцячай кнігі Я.Маўр атрымаў першую прэмію.
 У хуткім часе ў Маскве
павінен быў адбыцца
Усесаюзны з’езд савецкіх
пісьменнікаў. Беларусь
выбрала дэлегацыю,
вядома без дзіцячага
пісьменніка, у якую пад
маркай пісьменнікаў
увайшло і чалавек 5
“цывільных асоб”. І
раптам з Масквы ад імя
М.Горкага прыходзіць
запрашэнне на з’езд
Я.Маўра.
Сам пісьменнік так апісвае гэтыя падзеі:
 “Нічога не зробіш, прышлося ўзяць і Маўра.
Прыехалі ў Маскву. Усе нашы пайшлі ў зал, а
я – на галёрку. Пасля паседжання ўсе нашы
пайшлі ў сталовую, а мне прапанавалі ісці
некуды асобна. На другі дзень я сабраўся і
паехаў дадому. Памятаю словы Кучара, калі
ён убачыў, што я выязджаю: Вось Дзівак! Да
мяне каб нават гналі, і то не паехаў бы.
Добра яму так разважаць, калі ён “дарослы!”
 Янка Маўр вельмі
перажываў, што
адносіны афіцыйнах
асобаў да дзіцячай
літаратуры зусім іншыя,
чым да літаратуры для
“дарослых”.
 Крыўдзіўся, калі біблі-
ятэкаршы яму пад
сакрэтам казалі, што
найбольшы попыт
маюць яго кнігі, але “ні ў
выступленнях ні ў
газетах аб гэтым не
было ні слова – там
прыводзіліся толькі
“імёны па рангу”.
Тым не менш папулярнасць
пісьменніка расла і расла.
 І вось надышлі змрочныя
1936-1937 гады. У першаю
чаргу за сувязі з замежжам ў
спіс “шпіёнаў і ворагаў
народа” трапілі яго сябры –
эсперантысты.
 У адпаведныя органы быў
выкліканы і Я.Маўр, які ўжо
чакаў свайго арышту. Але на
яго шчасце, следчы быў
адным з яго чытачоў, і калі
даведаўся, што перад ім яго
любімы пісьменнік – Янка
Маўр, сказаў: “ Ідзіце і не
хвалюйцеся. Больш вас
чапаць не будуць”.
 Так творы пісьменніка
выратавалі яму жыццё.

More Related Content

What's hot

Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Таиса Покатович
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаПётр Ситник
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевичаander_temp
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскіander_temp
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаkulturanovCBS
 
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06Марк Соловьёв
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годssuser35db48
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыvgavm
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"ssuser35db48
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 

What's hot (20)

Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскі
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06
максім багдановіч (раманюк т.і.) 2.06
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературы
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 

Viewers also liked

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеяслова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеясловаТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеяслова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеясловаMova Nanova
 
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку БеларусіЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку БеларусіMova Nanova
 
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваннюЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваннюMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладу
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладуТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладу
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладуMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыль
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыльТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыль
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыльMova Nanova
 
СЛОЎНІК Бібліятэкі
СЛОЎНІК БібліятэкіСЛОЎНІК Бібліятэкі
СЛОЎНІК БібліятэкіMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаўMova Nanova
 
СЛОЎНІК Народныя танцы
СЛОЎНІК Народныя танцыСЛОЎНІК Народныя танцы
СЛОЎНІК Народныя танцыMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мовеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мовеMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛ
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛ
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛMova Nanova
 
Слоўнік "Рыбалка"
Слоўнік "Рыбалка"Слоўнік "Рыбалка"
Слоўнік "Рыбалка"Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільнаТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільнаMova Nanova
 
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеСЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеMova Nanova
 
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра Менск
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра МенскЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра Менск
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра МенскMova Nanova
 
СЛОЎНІК Невідушчыя людзі
СЛОЎНІК Невідушчыя людзіСЛОЎНІК Невідушчыя людзі
СЛОЎНІК Невідушчыя людзіMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ЗагадкіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ЗагадкіMova Nanova
 
СЛОЎНІК Вёска
СЛОЎНІК ВёскаСЛОЎНІК Вёска
СЛОЎНІК ВёскаMova Nanova
 
Гутарковы (размоўны) стыль мовы
Гутарковы (размоўны) стыль мовыГутарковы (размоўны) стыль мовы
Гутарковы (размоўны) стыль мовыMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-Mova Nanova
 

Viewers also liked (20)

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеяслова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеясловаТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеяслова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Будучы час дзеяслова
 
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку БеларусіЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
ЦІКАВІНКІ Факты пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі
 
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваннюЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладу
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладуТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладу
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Складанасці перакладу
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыль
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыльТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыль
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Публіцыстычны стыль
 
СЛОЎНІК Бібліятэкі
СЛОЎНІК БібліятэкіСЛОЎНІК Бібліятэкі
СЛОЎНІК Бібліятэкі
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Род нескланяльных іншамоўных словаў
 
СЛОЎНІК Народныя танцы
СЛОЎНІК Народныя танцыСЛОЎНІК Народныя танцы
СЛОЎНІК Народныя танцы
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мовеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Балтызмы ў беларускай мове
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛ
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛ
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова Статута ВКЛ
 
Слоўнік "Рыбалка"
Слоўнік "Рыбалка"Слоўнік "Рыбалка"
Слоўнік "Рыбалка"
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільнаТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вымаўляй правільна
 
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства ЛітоўскаеСЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
СЛОЎНІК Вялікае Княства Літоўскае
 
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра Менск
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра МенскЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра Менск
ЦІКАВІНКІ 15 пытанняў пра Менск
 
СЛОЎНІК Невідушчыя людзі
СЛОЎНІК Невідушчыя людзіСЛОЎНІК Невідушчыя людзі
СЛОЎНІК Невідушчыя людзі
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Н ці НН?
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ЗагадкіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадкі
 
СЛОЎНІК Вёска
СЛОЎНІК ВёскаСЛОЎНІК Вёска
СЛОЎНІК Вёска
 
Гутарковы (размоўны) стыль мовы
Гутарковы (размоўны) стыль мовыГутарковы (размоўны) стыль мовы
Гутарковы (размоўны) стыль мовы
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне прыставак су- і са-
 

Similar to ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя землякиkotovniio
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годVictori_otd
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)bntulibrary
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogakulturanovCBS
 
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.AnastasiyaF
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевичzhanna2112
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыAnastasiyaF
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаADL94
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентацияTanyaGrinevich
 

Similar to ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра (20)

знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя земляки
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл) Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.
22. Мастацтва Беларусі ў 20 ст.
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Kupala present
Kupala presentKupala present
Kupala present
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентация
 
Prezent
PrezentPrezent
Prezent
 
Prezent
PrezentPrezent
Prezent
 

More from Mova Nanova

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakMova Nanova
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikMova Nanova
 
Adrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikAdrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaMova Nanova
 

More from Mova Nanova (20)

ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ  Giper2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Giper2
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test 2020
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis2
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PravapisТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pravapis
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PalitТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Palit
 
Garodn slounik
Garodn slounikGarodn slounik
Garodn slounik
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ HeitarТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Heitar
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby htoТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Aby hto
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ VТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ V
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZyuzyaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zyuzya
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ZanyatakТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Zanyatak
 
Ptuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounikPtuski lia karmuski slounik
Ptuski lia karmuski slounik
 
Adrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounikAdrasy bnr slounik
Adrasy bnr slounik
 
Lida slounik
Lida slounikLida slounik
Lida slounik
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goraduТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Pa goradu
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosenТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Test vosen
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ PaulinТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Paulin
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istotТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Nazvi malad istot
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ BalotaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Balota
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ KaardinaciaТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Kaardinacia
 

ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра

  • 1. ЯНКА МАЎР Бацька беларускай дзіцячай літаратуры Капітан дзіцячых падарожжаў Чалавек з крылатай фантазіяй Беларускі Жуль Верн і Міклуха-Маклай у адной асобе
  • 2. Іван Міхайлавіч Фёдараў  Нарадзіўся Іван Міхайлавіч Фёдараў 28 красавіка (11 мая) 1883 г. у г. Лібава (Латвія, зараз г. Ліепая), куды бацька, з гарадской рабочай сям’і, прыехаў у пошуках працы. Сапраўднае прозвішча бацькі – Ільін, але пісар вайсковай часці запісаў адстаўнога салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна скарочана – Міхаіл Фёдараў. Гэтае прозвішча атрымаў і яго сын – Янка.
  • 3.  Бацька, сталяр, рана памёр, і разам з маці малы Янка пераехаў на яе радзіму ў вёску Лебянішкі былой Ковенскай губерні. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, і толькі дзякуючы сама- ахвярным намаганням маці, якая марыла чаго б гэта не каштавала вывучыць свайго сына, у 1895 г. ён скончыў пачатковую школу, а ў 1899 – Ковенскае рамеснае вучылішча, слясарнае аддзяленне.
  • 4. Вучоба  Ад сваіх настаўнікаў вучні атрымлівалі мала. Але ў рамеснай вучэльні падабралася кола дапытлівых хлопцаў, якія цікавіліся рознымі пытаннямі, калектыўна іх абмяркоўвалі, пасля — захапленне кнігамі, якія здабываліся з немалымі цяжкасцямі. Любімымы аўтарамі Янкі сталі Майн Рыд, Фенімор Купер, Жуль Верн, Густаў Эмар, Луі Бусенар.  Яны адкрывалі новыя краіны, звалі ў цікавыя падарожжы. Вось тады ў галаву будучага пісьменніка трапіла “самая геніальная ідэя” – адправіцца ў падарожжа вакол свету, вакол усіх кантынентаў, праехаць на лодцы па вялікіх рэках сусвету.
  • 5. Самаадукацыя  У той жа вучэльні хлопцы захапіліся ідэяй збіраць прэйскуранты і рэкламныя праспекты, якія высылаліся бясплатна рознымі фірмамі, такімі як “Павел Бурэ”, “Цымерман” і інш. Дзякуючы атрыманай інфармацыі давялося азнаёміцца і з мноствам тавараў, месц іх вытворчасці, істотна пашырыць гарызонт ведаў.  “Мы ведалі эканоміку не толькі нашай краіны, - пісаў Янка Маўр - але і некаторых замежных. Ведалі, дзе што вырабляецца, колькі каштуюць лакамабілі і штуцары, раялі і жорны, якія фірмы і дзе іх прадаюць, якія маркі тавароў лічацца лепшымі.”
  • 6. Рэлігійнае выхаванне  Значная месца ў вучэльні займалі малітвы і вывучэнне “закону божага”. Янка Маўр падлічыў, што за ўвесь час вучобы ў рамеснай вучэльні гэтыя малітвы выхаванцы праслухалі па шэсць тысяч разоў. Пры такой дакучлівай рэлігійнай прапагандзе некаторыя вучні станавіліся “бязбожнікамі”, да якіх адносіў сябе і Янка Фёдараў. Невыпадкова, адным з цікавых твораў Янкі Маўра стала казка “Падарожжа ў пекла” ( у першым варыянце байка “Пекла”, 1929 г.)
  • 7. Настаўніцкая семінарыя  У 1899 Янка паступіў ў Панявежскую настаўніцкую семінарыю, адкуль у канцы 1902 г. за вальнадумства, «за сумненні ў рэлігіі» яго выключылі з апошняга, выпускнога, класа. Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903 г.) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачаў у мястэчку Новае Месца пад Панявежам, потым быў пераведзены ў вёску Бытча на Барысаўшчыне.
  • 8. Настаўніцкі з’езд  Самая яркая падзея ў біяграфіі пісьменніка – удзел разам з Я. Коласам у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, што адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў 1906 г. Як добра вядома, з‘езд быў выкрыты паліцыяй, дакументы канфіскаваныя, пачалося следства. На допытах ўдзельнікі з’езда, у тым ліку і Фёдараў, сцвярджалі, што трапілі на гэтае мерапрыемства выпадкова, стараліся заблытаць справу, звесці з’езд да звычайнай вечарынкі, на якой самую рэвалюцыйную справу адыграла гарэлка.
  • 9. Аднак у рапарце інспектара Кваснецкага адносна І.Фёдарава падаецца наступнае:  “Его участие в учительском митинге в с.Никольске было, по моему мнению, не случайное, и его шутливо-насмешливое объяснение, которым он хочет прикрыть свою невиновность, далеко не говорит в его пользу, а напротив, свидетельствует о том, что он едва ли не главную роль сыграл на этом учительском съезде”.  У пратаколе пасяджэння Мінскай дырэкцыі народных вучэльняў ад 25 жніўня 1906 года адзначана: «….В деле настоящего митинга Фёдоров, несомненно играл видную роль, особенно в сообщении ему явно революционного характера, причем он самый первый скрепил своей подписью составленный в митинге протокол.» 
  • 10.  Судовая справа цягнулася доўга, амаль два гады. Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі.  А Якуба Коласа 15 верасня 1908 г. Віленская судовая палата асудзіла да трох год турэмнага зняволення.
  • 11. Уладзімір Міцкевіч, Аляксандр Сянкевіч, Якуб Колас, Іван Лапцэвіч, Сямён Самахвал, Іван Фёдараў (Янка Маўр), Фёдар Калечыц – на сустрэчы праз 20 год
  • 12. Настаўніцкі з’езд у творах пісьменнікаў  Настаўніцкаму з’езду Янка Маўр прысвяціў артыкулы “Сорак гадоў назад” (“Беларусь”, 1946, № 10) і “Як я пазнаёміўся з Якубам Коласам” (“Бярозка”, 1952, № 1). Але сваю ролю ў нелегальным з’ездзе ён адзначыў вельмі сціпла.  Нелегальны настаўніцкі з’езд знайшоў сваё адлюстраванне і ў трылогіі Я.Коласа “На ростанях”. Прататыпам аднаго з герояў Івана Тадорыка, чалавека з “выдатнымі здольнасцямі,”  быў Іван Фёдараў.
  • 13.  Пасля звальнення з працы Янка Маўр уладкоўваецца хатнім настаўнікам для дзяцей Варвары Фёдараўны Адамовіч, дачкі святара. Сям’я Варвары жыла ў Турцы, туды і пераязжае малады настаўнік.  Пасля смерці мужа Варвары пайшлі перасуды: недапушчальна маладому чалавеку жыць у адной хаце з удавой. Настаўнік проста апынуўся перад выбарам – ці з’ехаць з дому і шукаць работу, ці ажаніцца. У 1909 годзе яны абвянчаліся.
  • 14. Настаўнік гісторыі і геаграфіі  Працуючы хатнім настаўнікам Іван Фёдараў не губляў час і завочна вучыўся ў Віленскім універсітэце. Экстэрнам здаў экзамены і атрымаў права выкладаць гісторыю і геаграфію. І ў 1911 годзе ён пераязджае са сваёй сям’ёй у Мінск, дзе яму пашанцавала ўладкавацца нелегальна ў прыватную гандлёвую школу.
  • 15.  У 1911 годзе нарадзіўся першы сын – Фёдар. Пачалася Першая сусветная вайна, сям’я эвакуіруецца ў Сібір. Там, у Томску, нарадзіўся другі сын — Арсень (1917 г.). Пасля вызвалення Беларусі сям’я вяртаецца ў Мінск, Іван Фёдараў уладкоўваецца настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў чыгуначную школу. Пасля народзін дачкі Аляксандры (1919 г.) Варвара Фёдараўна цяжка захварэла і восенню 1919 года памерла.
  • 16.  Праз год Янка Маўр ажаніўся з Стэфанідай Аляксандраўнай Шылёнак, сястрой Марыі Шылёнак, якую запрасілі даглядаць за хворай Варварай і яе малымі дзецьмі. Стэфаніда стала добрай маці для дзяцей Івана Фёдарава. У 1924 годзе ў іх нарадзілася дачка Наталля, якая значна пазней выйшла замуж за малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстацінавіча Міцкевіча.
  • 17. Праца  І.Фёдараў працаваў у некалькі школах горада Мінска, але асноўнай лічыў чыгуначную школу № 25.  Ён прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі прафсаюза настаўнікаў, неаднаразова абіраўся дэлегатам настаўніцкіх з’ездаў і канферэнцый, быў членам праўлення Саюза настаўнікаў, працаваў у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, загадваў школьным аддзелам Наркамасветы БССР.  Іван Фёдараў заўсёды стараўся палепшыць свой прафесійны ўзровень і ў 1922 годзе паступіў на пыродазнаўчы факультэт універсітэта. Але правучыцца змог толькі адзін год, бо трэба было зарабляць грошы для сваёй сям’і.
  • 18. Выкладанне курсу ў яго было незвычайным:  На сваіх уроках гісторыі і геаграфіі ён вандраваў разам з вучнямі па геаграфічнай карце, завочна адпраўляўся ў далёкія краіны або ў глыб вякоў, у сівую мінуўшчыну.  Ён быў сапраўдным капітанам дзіцячых падарожжаў.  Усе вучні верылі, што настаўнік усё гэта бачыў сваімі вачамі, быў сведкам усіх падзей, аб якіх расказваў. На самой справе Янка Маўр ніколі не выезджаў за межы Савецкага Саюза.  Усе веды ён атрымліваў з кніг, якія збіраў на працягу многіх год, часта адмаўляючы сабе ў многім.
  • 19. Адзін з яго вучняў, пісьменнік Аляксандр Міронаў пісаў:  “Так вместе с Беллинсгаузеном мы пробивались сквозь вечные льды к таинственным берегам Антлантиды.  С первопроходцем Семёном Дежнёвым, открывали пролив, отделяющий Азию от Северной Америки.  С Георгием Седовым шагали по арктической стране ледяного безмолвия к полюсу.  И вместе с Миклухо- Маклаем терпеливо искали пути искренней дружбы к недоверчевым жителям зелено- солнечных джунглей Новой Гвинеи” А.Міронаў і Янка Маўр, 1955 г.
  • 20. Як успамінала дачка Янкі Маўра, Наталля, яго бібліятэка на той час у Мінску была адной з лепшых:  “Адна сценка пакоя ад падлогі да столі была застаўлена паліцамі з кнігамі. Тут былі энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона, першы выпуск Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, «Жыццё жывёл» Брэма, кнігі вядомых вандроўнікаў. Многа кніг было па гісторыі. Але больш усяго было мастацкай літаратуры — зборы твораў Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага, Талстога, Тургенева, а таксама Марка Твэна, Джэка Лондана, Жуля Верна, Вальтэра Скота, Уільяма Шэкспіра і шматлікіх іншых аўтараў. Бацька вельмі перажываў страту гэтай бібліятэкі ў час вайны”.  Не шкадаваў грошы ён і на вандроўкі з дзецьмі.
  • 21. Літаратурная дзейнасць  Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці І.Федараў лічыў 1923 год, калі ўпершыню былі надрукаваны яго фельетоны ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскам часопісе сатыры і гумару “Бегемот”.  Першай значнай працай стала апавяданне “Чалавек ідзе”. Гэта былі нарысы з жыцця першабытных людзей, навеяныя вучэннем Чарльза Дарвіна, якім захапіўся І.Фёдараў яшчэ ў Ковенскай рамеснай вучэльні. Аповесць друкавалася ў некалькіх нумарах часопіса “Беларускі піянер” ў 1926-1927 гг., а таксама выйшла ў друку асобнай кніжкай ў 1927 і 1933 гадах.
  • 22. Чалавек ідзе  Сам аўтар вельмі хваляваўся, ці прымуць рэдакцыя і чытачы гэты твор, бо ў ім не было нічога піянерскага. Але аповесць спадабалася. Яе з захапленнем чыталі вучні, іх бацькі, настаўнікі, пісьменнікі. Народны паэт Беларусі Янка Купала гаварыў, што ён быў адным з першых чытачоў аповесці “Чалавек ідзе” і потым іншых кніг пісьменніка. Аповесць захапіла сваёй навізной і незвычайнасцю, нават і імя аўтара Янка Маўр, якім падпісаўся І.Фёдараў было незвычайным і загадкавым.
  • 23. Як настаўнік Іван Фёдараў стаў Янкам Маўрам  Іван Фёдараў не мог падпісваць свой твор уласным прозвішчам, бо ужо быў адзін Іван Фёдараў – знакаміты рускі першадрукар. Пошукі псеўданіма аднялі многа часу. “І раптам, калі ён ужо страціў надзею падабраць псеўданім, – пісаў пісьменнік Пятро Рунец – яму прыгадалася ходкая шылераўская фраза: “Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці”...І ён міжвольна паўтарыў гэтую фразу ўголас, потым другі і трэці раз адно толькі слова “маўр”. Слова “маўр” у яго выразнам вымаўленні загучала ярка, прыгожа, мнагазначна і, што самае важнае, таямніча. Гэтая таямнічасць і загадкавасць хутчэй за ўсё і ўразіла яго самога”. Але імя Іван не стасавалася з словам “Маўр”, а вось “Янка Маўр” гучала меладычна і прыгожа.
  • 24. Нараджэнне прыгодніцкага жанра  У хуткім часе Янка Маўр быў выкліканы ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе яго прыняў дырэктар выдавецтва вядомы пісьменнік Цішка Гартны. Ён паведаміў, што кніга “Чалавек ідзе” вельмі спадабалася чытачам і крытыкам і прапанаваў заключыць дамову на новую кніжку на прыгодніцкую тэму. Але якую выбраць тэму? І тут Янка Маўр успомніў, што нядаўна на ўроку расказваў вучням пра востраў Новая Гвінея, дзе растуць розныя дзіўныя расліны, мангравыя дрэвы, карані ад якіх уздымаюцца ўверх вышэй за рост чалавека, дзе лётаюць незвычайныя райскія птушкі. Янка Маўр пачаў дасканала вывучаць ўсе крыніцы, у якіх пісалася пра Новую Гвінею: “Падарожжы” Міклуха Маклая, энцыклапедыі, часопісы, і калі ён мог адказаць на любое пытанне пра гэтую краіну, яе жыхароў, стаў пісаць аповесць
  • 25.  Так нарадзілася першая ў Беларусі прыгодніцкая аповесць “У краіне райскай птушкі”. Пасля выдання ў 1928 годзе, аповесць была перавы- дадзена некалькі разоў у 1932, 1933, 1946 і г.д.  У тым жа 1928 годзе з’явілася ў друку другая прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра “Сын вады” з жыцця на Вогненнай зямлі.
  • 26.  У 1930 годзе выйшаў у друку першы беларускі раман для дзяцей Я.Маўра “Амок”. У яго аснове ляжаць гістарычныя падзеі – паўстанне на востраве Ява ў 1926 годзе. А напісаць раман дапамагла папулярная ў той час штучная мова свету, якая была створана ў 1887 годзе варшаўскім акулістам Лазарам Заменгофам.  Псеўданім Заменгофа — Esperanto («Той, хто спадзяецца») — вельмі хутка стаў назвай самой мовы.
  • 27. Янка Маўр і эсперанта  Янка Маўр пісаў: “…У 1926 годзе было паўстанне на Яве. У парыжскай эсперанцкай газеце я прачытаў некаторыя цікавыя факты аб ім. Тады я напісаў эсперантысту на Яве пісьмо з просьбай выслаць дадатковыя матэрыялы і атрымаў каштоўныя пісьмы, часопісы са здымкамі. Пасля я напісаў яшчэ ў Галандыю і атрымаў матэрыялы адтуль. У выніку выйшла мая кніга “Амок”. І не раз яшчэ атрымліваў я патрэбныя мне матэрыялы з Францыі, Германіі, нават з Чылі.”
  • 28. З гісторыі эсперанта-руху на Беларусі:  Янка Маўр пазнаёміўся з міжнароднай мовай эсперанта яшчэ ў 1904 годзе, калі працаваў памочнікам настаўніка пад Панявежай. У студзені 1924 года ў Мінску ствараецца Цэнтральнае Бюро Беларускай арганізацыі Саюза эсперантыстаў Савецкіх Рэспублік (СЭСР). Пачынаецца актыўная работа па развіцці эсперанта-руху на Беларусі. Ужо на першай Усебеларускай канферэнцыі СЭСР у маі 1926 года ў БССР налічваецца 37 гурткоў эсперантыстаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Рэчыцы, Слуцку і ў іншых месцах. Толькі ячэйка эсперантыстаў пры БДУ на пачатак 1925 года складалася з 80 чалавек.
  • 29.  Мовай эсперанта валодалі Цішка Гартны і рэдактар газеты “Беларуская вёска” Р.Шукевіч-Тряццякоў. Газета нават мела спецыяльную рубрыку “Сярод эсперантыстаў”, дзе друкаваліся лісты і допісы замежных сяброў. У Віленскім студэнцкім гуртку эсперантыстаў займаліся Максім Танк і Сяргей Новік-Пяюн. Беларускія эсперантысты актыўна прапагандавалі беларускую літаратуру сярод сваіх аднадумцаў за мяжой. На мову эсперанта былі перакладзены асобныя творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі і іншых.
  • 30.  У 1926 годзе пачаліся перадачы беларускага радыё на мове эсперанта. Курсы мовы эсперанта на радыё веў Янка Маўр. Ён прымаў удзел ў працы беларускіх канферэнцый СЭСР і Міжнароднага з’езда эсперантыстаў 1926 года ў Ленінградзе. Быў ганаровым старшыней (1957 – 1971 гг.) арганізацыі беларускіх эсперантыстаў.
  • 31.
  • 32. Паэт Сяргей Грахоўскі ўспамінаў:  “Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспубліцы эсперантыстам і быў звязаны пры дапамозе гэтай універсальнай мовы бадай з усім светам. Ён, як той Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц – гадзінамі мог расказваць пра Інданэзію, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю, ці Аўстралію.”  (Дарэчы, Жуль Верн быў сябрам эсперант-клуба ў Ам’ене і яго ганаровым старшыней у 1903 г.).  Творы Янкі Маўра настолькі дакладна апісвалі падзеі і навакольны свет іншых краін, што нават іх карэнныя жыхары не верылі, што аўтар там ніколі не быў.
  • 33.
  • 34.
  • 35. “Буду пісаць пра Спартака. Слова пісьменніка”(ЛІМ, 8 студзеня 1935 г.)  Новы раман, які задумаў Янка Маўр, быў прысвечаны паўстанню Спартака.  На працягу некалькіх гадоў Я.Маўр збіраў матэрыялы праз сяброў-эсперантыстаў, рысаваў схемы маршрутаў паўстанцаў, збіраў карты і планы бітваў, вывучаў гістарычную літаратуру. Сюжэтная канва задуманага твора была апублікавана ў часопісе “Іскры Ільіча”, № 1 за 1936 год, але сам твор так і не з’явіўся ў друку. Усе дакументы і запісы былі страчаны ў час вайны, і пісьменнік вельмі шкадаваў аб гэтым.
  • 36.  Янка Маўр працягваў радаваць сваіх чытачоў, з пад яго пяра выходзяць новыя апавяданні – “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Незвычайная прынада”, Сям’я, На крызе і інш.
  • 37.  Да дзіцячай літаратуры Янка Маўр ставіўся сур’езна, ён лічыў, што маленькі чытач – самы жорсткі крытык, які адразу заўважыць падман і хлусню.  Напэўна таму творы Янкі Маўра захаплялі дзяцей, вымушалі перажываць за герояў.
  • 38.  Знаёміў Янка Маўр беларускіх чытачоў і з сусветнай літаратурай. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі творы Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго, казкі Г.Х.Андэрсэна.
  • 39. Новыя формы работы з дзецьмі  Янка Маўр трымаў сувязь з чытачамі, прапанаваў апавяданні, дзе наўмысна былі дапушчаны некаторыя памылкі і недарэчнасці (“Сымонка- рызыкант”, “Недарэчныя апавяданні”, “Каршун”). Лепшыя адказы прэміравалісь рэдакцыяй.  У часопісе “Іскры Ільіча” друкавалася шмат навукова- папулярных артыкулаў Янкі Маўра для развіцця дзяцей: “Апавяданне пра торф”, “Чорная кроў”, “Станцыя “Паўночны полюс”, “Расліны- драпежнікі”, “Экскурсія ў Кітай”, “Самаеды”, “Гаворачыя апараты”, “Джордано Бруно” і інш.
  • 40.  У 1930 годзе была надрукавана прыгодніцкая аповесць “Палескія рабінзоны”, якая трапіла ў шэраг самых папулярных твораў Янкі Маўра. Пісьменнік пераконвае тых чытачоў, якія мараць пра далекія падарожжы, што ў Беларусі “шмат куткоў, не горшых ад заморскіх.
  • 41. Янка Маўр пісаў:  “Ёсць пушчы, не меньш цікавыя, чымся далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца марамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры.”  Аповесць вучыла дзяцей быць мужнымі і смелымі, знаходзіць выйсце з складаных сітуацый, пераадольваць цяжкасці, пазнаваць і любіць свой родны край.
  • 42. Папулярнасць “Палескіх рабінзонаў” была незвычайная  Пасля першага выдання ў 1930 годзе аповесць перавыдавалася ў 1934, 1935, 1939, 1946, 1951, 1952, 1968 і г.д, а таксама была выдадзена на літоўскай, румынскай, кітайскай мовах.  З ліста Янкі Маўра да перакладчыка А.Тонкеля ад 17.01.57 :  “...На днях я через Ленинград получил 2 экземпляра «Полесских робинзонов» на … китайском языке. А Чегобыневышелов все еще боится её издавать…»  На рускай мове ў выдавецтве “Советский писатель” (Масква) аповесть была надрукавана толькі ў 1958 годзе.  (Чевычелов – Ленінградскі выдавец)
  • 43. Развітанне з настаўніцкай працай  У 1930 годзе Я.Маўр пераходзіць на працу ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе выконвае абавязкі рэдактара і загадчыка секцыі дзіцячай літаратуры. Нягледзячы на тое, што ён развітаўся з настаўніцкай працай у 1934 годзе выходзіць яго “самы піянерскі” твор з такой дзіўнай назвай:  ТВТ, або апавяданне пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі”.
  • 44. ТВТ  Тэматычна аповесць пераклікаецца з творам А.Гайдара “Цімур і яго каманда”, але напісана на некалькі год раней.  Навучыцца бачыць, навучыцца працаваць сваімі рукамі – гэта было і жыццёвае крэда пісьменніка, гэтаму ён вучыў сваіх дзяцей.
  • 45. Аповесць выклікала да жыцця масавы рух піянераў і школьнікаў  Гурткі тэвэтэтаўцаў існавалі не толькі ў гарадах Беларусі, але і ў Стаўрапалі, Іванаве, Петразаводску, Калінінградзе, і інш.  Кніга была перакладзена на армянскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, польскую мовы.  З кнігай пажадаў азнаёміцца, нават, Максім Горкі.
  • 46. Ліст Янкі Маўра да перакладчыка А.Л.Тонкеля (Ленінград) ад 5.03.1953 г.:  «ТВТ» написано в 1934 году и получило первую премию на Всебелорусском конкурсе детской книги. Рукописью заинтересовался Горький и попросил прислать ему. Это было перед самым Первым Съездом Писателей. Горький мог только бегло посмотреть её и отдал Маршаку со словами: «Посмотрите, кажется, что-то интересное». Маршак передал «Молодой Гвардии», там она и погибла. Назад рукопись (возможно с пометками Горького) я так и не мог получить.  У нас книга издавалась много раз, но для русского издания она не подходила, как идейно порочная. Ибо ни в каких инструкциях не сказано, что такие «организации», как ТВТ могут существовать. Да и сама идея напоминает Тимуровскую. А ТВТ написана за 4 года до Гайдара.
  • 47.  Лет пять тому назад в Бресте и ближайших городах в широком масштабе «вспыхнуло» движение ТВТ. Общественность обратила на него внимание, и приветствовало его. Брестский горсовет вызвал к себе руководителей, обещал помочь. Я получил «с фронта» интереснейшие письма.  Но опасность своевременно была замечена руководством комсомола (Москва, Минск) и пресечена в корне.  Вот почему я не верю, что Вам удастся протащить зловредную книгу.»  “...Янка Купала не раз говорил, что он первый читатель Янки Мавра. А по поводу ТВТ прямо сказал мне: - После того, как я прочел ТВТ, я почувствовал, что стал смотреть на окружающий мир совсем другими глазами, выискивая, нельзя ли что подправить…»  На рускай мове кніга была надрукавана ў выдавецтве “Детгиз” у Ленінградзе ў 1956 годзе.
  • 48. У 1934 годзе на Ўсебеларускім конкурсу дзіцячай кнігі Я.Маўр атрымаў першую прэмію.  У хуткім часе ў Маскве павінен быў адбыцца Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў. Беларусь выбрала дэлегацыю, вядома без дзіцячага пісьменніка, у якую пад маркай пісьменнікаў увайшло і чалавек 5 “цывільных асоб”. І раптам з Масквы ад імя М.Горкага прыходзіць запрашэнне на з’езд Я.Маўра.
  • 49. Сам пісьменнік так апісвае гэтыя падзеі:  “Нічога не зробіш, прышлося ўзяць і Маўра. Прыехалі ў Маскву. Усе нашы пайшлі ў зал, а я – на галёрку. Пасля паседжання ўсе нашы пайшлі ў сталовую, а мне прапанавалі ісці некуды асобна. На другі дзень я сабраўся і паехаў дадому. Памятаю словы Кучара, калі ён убачыў, што я выязджаю: Вось Дзівак! Да мяне каб нават гналі, і то не паехаў бы. Добра яму так разважаць, калі ён “дарослы!”
  • 50.  Янка Маўр вельмі перажываў, што адносіны афіцыйнах асобаў да дзіцячай літаратуры зусім іншыя, чым да літаратуры для “дарослых”.  Крыўдзіўся, калі біблі- ятэкаршы яму пад сакрэтам казалі, што найбольшы попыт маюць яго кнігі, але “ні ў выступленнях ні ў газетах аб гэтым не было ні слова – там прыводзіліся толькі “імёны па рангу”.
  • 51. Тым не менш папулярнасць пісьменніка расла і расла.  І вось надышлі змрочныя 1936-1937 гады. У першаю чаргу за сувязі з замежжам ў спіс “шпіёнаў і ворагаў народа” трапілі яго сябры – эсперантысты.  У адпаведныя органы быў выкліканы і Я.Маўр, які ўжо чакаў свайго арышту. Але на яго шчасце, следчы быў адным з яго чытачоў, і калі даведаўся, што перад ім яго любімы пісьменнік – Янка Маўр, сказаў: “ Ідзіце і не хвалюйцеся. Больш вас чапаць не будуць”.  Так творы пісьменніка выратавалі яму жыццё.