SlideShare a Scribd company logo
1 of 17
КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ
беларускіх пісьменнікаў
2016 года
Анатаваны паказальнік
Бібліятэка гімназіі №1 Наваполацка
Чытаем па-беларуску!
• Прадстаўленыя зборнікі і творы мастацкай беларускай літаратуры
ў 2016 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання.
• Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі
нашай літаратуры.
• Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучыне.
• А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сёння…
170 гадоў
першаму выданню кнігі
«Шляхціц Завальня,
або Беларусь у
фантастычных
апавяданнях»
Яна Баршчэўскага
Асноўным тварэннем аўтара з'яўляецца
зборнік фантастычных твораў з жыцця
беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або
Беларусь у фантастычных апавяданнях» у 4-х
тамах. Творы напісаныя пад відавочным
уплывам беларускага народнага фальклору.
Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак і легенд
«дзікага паўночнага краю Беларусі»,
апаэтызаваў родныя мясціны, у тым ліку і
возера Нешчарда, каля якога знаходзілася
вёска Мурагі, дзе прайшло яго дзяцінства.
Апавяданні Баршчэўскага нагадваюць па сваім
містычным настроем творы Гогаля.
Чытаць
http://knihi.com/Jan_Barsceuski/
170 гадоў
таму надрукавны
драматычны твор
В.Дуніна-Марцінкевіча
«Ідылія»
У п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча «Iдылiя»
(іншая назва - «Сялянка») шчаслiвы лёс.
Напiсаная ў 1846 р., яна і ў нашы днi з
поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў,
карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. У
аснове сюжэта п'есы – актуальная для таго
часу праблема ўзаемаадносiн селянiна і
пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля
Лятальскага - легкадумнага маладога пана,
якi вялікі час праводзiць у забавах,
прыемных вандроўках, «лётаючы» па свеце.
Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны
маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як
можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi
сярод мужыкоў…
Чытаць
http://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/Idylija.html#1
125 гадоў
таму выйшаў зборнік
Францішка Багушэвіча
«Дудка беларуская»
У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей
Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф.
Багушэвіча «Дудка беларуская». Да зборніка Ф.
Багушэвіч напісаў прадмову, у якой гаварыў пра
багатую гісторыю і культуру беларусаў,
абгрунтоўваў права беларускага народа на
развіццё сваёй мовы. «Братцы мілыя, дзеці
Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю,
мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-
нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове,
каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі
цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна
«беларускай», — такімі словамі пачынаецца
прадмова. Аўтар падкрэслівае спрадвечнасць
бацькоўскай мовы, якая такая ж «людская і
панская, як і французская, альбо нямецкая,
альбо і іншая якая». «Наша мова для нас
святая, — піша Ф. Багушэвіч, — бо яна нам ад
Бога даная»
Чытаць
http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/Dudka_bielaruskaja.html
110 гадоў
з выхаду зборнікаў
Цёткі (Элаізы Пашкевіч)
«Скрыпка беларуская» і
«Хрэст на свабоду»
У праграмным вершы “Скрыпка” (1906)
Цётка вызначыла ўласную творчую місію і
высакароднае прызначэнне паэзіі, акрэсліла
эстэтычныя мэты творчасці і разнастайныя
функцыі літаратуры — пазнавальную,
выхаваўчую, асветніцкую.
На думку Цёткі, мастацкае слова ў першую
чаргу павінна выказваць трывогі, перажыванні і
клопаты людзей, іх боль, усё тое, што
непакоіць, “што на сэрцы накіпела”. Паэзія
мусіць апяваць прыгажосць прыроды і быцця,
абуджаць у сэрцах людзей лепшыя пачуцці,
выказваць мары аб шчасці і лепшай долі,
убіраць у сябе мелодыі матчыных песень,
праспяваных над калыскай, і ўсё багацце
роднай зямлі.Чытаць
https://be.wikisource.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D1%82%D0%B0_%28%D0%A6%D
1%91%D1%82%D0%BA%D0%B0%29
90 год
зборніку Якуба Коласа
«На прасторах жацця»
У зборнік увайшлі 11 апавяданняў, сярод
якіх "Хаім Рыбс", "Курская анамалія", "Царскія
грошы", "На прасторы жыцця" і інш. Аўтару
ўдалося стварыць галерэю людскіх тыпаў, якія
займалі прыкметнае месца ў
паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта "былыя"
людзі, якія сталі савецкімі службоўцамі, але
чакаюць вяртання мінулых парадкаў.
Чытаць
http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_prastorach_zyccia_mp3.zip.html
70 гадоў
першаму выданню
зборніка Янкі Брыля
«Апавяданні»
Першая кніга «Апавяданні» выйшла ў 1946 годзе.
Складзена яна з апавяданняў і аповесці «У сям’і».
... Зімовымі вечарамі, калі пасядзенькі мужчын
канчаліся, ён, завесіўшы акно саламянаю матай,
садзіўся за абжыты, калісьці кухонны стол і пры
хісткім агеньчыку газніцы пісаў, выкладваў на
паперы тое, што накапілася ў галаве і на сэрцы,
даймала сваім зыркім бляскам і чорнымі ценямі.
Сям'я, радасць дзяцінства і вайна, няволя
спрачаліся за першынство, і з-пад пяра выходзілі
вясёлыя апавяданні —«Ветэрынар», «Пасынак»,
«Цуды ў хаціне», аповесці «Сірочы хлеб», «У
сям'і», а паміж імі ўрываліся замалёўкі і аповесці
пра службу ў войску, пачатак вайны і палон. «У
сям'і» —аповесць аўтабіяграфічная ў найлепшым
сэнсе гэтага слова. У аснове яе ляжыць жыццё
сям'і пісьменніка, але гэта не хроніка. Як заўжды ў
Брыля, твор не капіруе жыццё, а перадусім
асэнсоўвае, разважае над яго сэнсам, прымервае
Чытаць
http://knihi.com/Janka_Bryl/
55 гадоў
аповесці Васіля Быкава
«Трэццяя ракета»
Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава
пасля публікацыі аповесцей «Трэццяя ракета»
(1961) і «Абеліск» (1971), у якіх раскрыта тэма
чалавека на вайне. Станоўчыя героі гэтых
твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у
такія сітуацыі, калі неабходна праявіць
мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці
чалавечай сумленнасці, справядлівасці,
адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё.
Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»),
свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі
ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і
выкрыць хлусню акупантаў.Звычайным
працаўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія
сваёй крывёй і жыццём прыбліжалі перамогу,
проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і
палахліўцы. В. Быкаў выкрывае псіхалогію
здрадніцтва такіх, як Задарожны з «Трэцяй
65 гадоў
аповесці Васіля Быкава
«Абеліск»
Чытаць
http://knihi.com/Vasil_Bykau/Treciaja_rakieta.html
http://mreadz.com/new/index.php?id=284447&pages=1
55 гадоў
зборніку Пятруся Броўкі
«А дні ідуць…»
Чатаць:
http://brouka.ru/vershy
Вяршынным дасягненнем творчасці П.Броўкі
сталі зборнікі “А дні ідуць…”, “Пахне чабор” i
інш. За кнiгу «А днi iдуць...» Пятрусь Броўка
стаў лаўрэатам Ленiнскай прэмii. П. Броўка —
мастак з ярка выражанай рамантычнай
патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю, а
яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць і
народнасць мастацкага мыслення. Многія
творы прасякнуты пачуццямі роднасці з
айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі
народнага жыцця.
50 год
2-й часткі «Палескай хронікі»
«Подых
навальніцы»
івана Мележа
Працяг рамана "Людзі на балоце" –
прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных
пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гг. ХХ ст.
Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана
разгортваюцца на фоне драмы народнай.
Чытаць
http://mreadz.com/new/index.php?id=272151
50 гадоў
з часу першай публікацыі
зборніка «Неруш»
Рыгора Барадуліна
Неруш — зборнік лірыкі Рыгора
Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў
паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да
туманных берагоў Японскага мора, ад самых
паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да
суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні
праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае
заставалася і застаецца на беларускай, на
азёрнай, на партызанскай, на прапахлай
жывіцай і порахам ушацкай зямлі.
Чытаць
http://kamunikat.org/plany.html?pubid=19468
50 гадоў
зборніку
Міхася Стральцова
«Сена на асфальце»
У зборніку «Сена на асфальце» (1966)
М.Стральцоў раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае
ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію,
магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку
эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў.
Чытаць
http://knihi.com/Michas_Stralcou/Siena_na_asfalcie.html
45 гадоў
пастаноўцы песы
Андрэя Макаёнка
«Зацюканы апостал»
Андрэй Макаёнк (1920 – 1982) – адзін з
самых яркіх беларускіх драматургаў. Актыўная
грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць
да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць,
дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта
характэрна для твораў драматурга. Напрыклад, калі
мы ў школе чыталі п’есу “Зацюканы апостал”, то
разважалі менавіта пра мараль, пра тое, дзе і як яе
голас гучыць у паўсядзённасці, дзе, здавалася б,
усё проста і зразумела. Але заўсёды ёсць выбар.
Для Малога, які расце ў сям’і са складанымі
адносінамі, гэты выбар у тым, як уратаваць свет. Ён
усё бачыць і разумее, адчувае, што вакол шмат
несправядлівасці і пры гэтым — сваю нейкую
выбранасць. Нават не ў адной канкрэтнай сям’і. Ён
адчувае сваю выбранасць у свеце. І ён, здаецца,
ведае, як зрабіць яго лепшым. Гэта, у прынцыпе,
могуць зрабіць тыя, хто пры ўладзе…Чытаць
http://www.rv-blr.com/litaratura/view/132
Адна з самых трагічных тэм у творчасці І.
Шамякіна — тэма вайны. Няма нічога больш
жахлівага, чым вайна, на якой гінуць людзі, а яшчэ
горш — дзеці і жанчыны. Менавіта праблема
«жанчына і вайна» асэнсоўваецца пісьменнікам у
аповесці «Гандлярка і паэт». «Аповесць
заглыблена ў не кранутыя яшчэ літаратурай
пласты народнага жыцця. Яна адкрывае такія
сітуацыі і падзеі, якія амаль не заўважаліся
папярэдняй прозай, таму і вырашэнне самой
праблемы набывае глыбейшы сацыяльны падтэкст
і вялікі гуманістычны пафас», — адзначае В.
Каваленка. Пісьменнік паставіў перад сабой
складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім
не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай
гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў
тыле ворага, на акупаванай тэрыторыі.
40 гадоў
аповесці
Івана Шамякіна
«Гандлярка і паэт»
Чытаць
http://knihi.com/Ivan_Samiakin/Handlarka_i_paet.html
35 год
з дня пастаноўкі
п’есы Аляксея Дударава
«Парог»
П'еса “Парог” лічыцца пачаткам
драматургічнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй
драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла
праводзіць маральнае і сацыяльнае
даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў.
Андрэй Буслай, галоўны герой драмы "Парог",
унутрана супярэчлівы, дзівакаваты і злавесны
адначасова, прынёс першы відавочны поспех
Аляксею Дудараву як драматургу.
Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўнага
героя. Не маглі зразумець, чаму ў якасці рэзанёра
і філосафа выступае алкаголік Буслай,
дэмаралізаваная, разбэшчаная, цынічная асоба?
Адзначалася і пэўная запазычанасць фабулы:
гісторыя з уваскрэсеннем нябожчыка.Чытаць
http://knihi.com/Alaksiej_Dudarau/Paroh.html#1
КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ
беларускіх пісьменнікаў
2016 года
Анатаваны паказальнік
Складальнік Наталля Гаражэева.
Выкарыстаны інтэрнет-рэсурсы
Бібліятэка гімназіі № 1 г. Наваполацка

More Related Content

What's hot

What's hot (20)

не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 

Similar to Bel.knigi 16

Similar to Bel.knigi 16 (20)

Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Ludi i kvetki nad nemanam
Ludi i kvetki nad nemanamLudi i kvetki nad nemanam
Ludi i kvetki nad nemanam
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 

More from library2012

More from library2012 (20)

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
 
итоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.годаитоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.года
 
чтение. книги
чтение. книгичтение. книги
чтение. книги
 
самые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделиясамые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделия
 

Bel.knigi 16

  • 1. КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ беларускіх пісьменнікаў 2016 года Анатаваны паказальнік Бібліятэка гімназіі №1 Наваполацка
  • 2. Чытаем па-беларуску! • Прадстаўленыя зборнікі і творы мастацкай беларускай літаратуры ў 2016 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання. • Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі нашай літаратуры. • Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучыне. • А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сёння…
  • 3. 170 гадоў першаму выданню кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага Асноўным тварэннем аўтара з'яўляецца зборнік фантастычных твораў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» у 4-х тамах. Творы напісаныя пад відавочным уплывам беларускага народнага фальклору. Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак і легенд «дзікага паўночнага краю Беларусі», апаэтызаваў родныя мясціны, у тым ліку і возера Нешчарда, каля якога знаходзілася вёска Мурагі, дзе прайшло яго дзяцінства. Апавяданні Баршчэўскага нагадваюць па сваім містычным настроем творы Гогаля. Чытаць http://knihi.com/Jan_Barsceuski/
  • 4. 170 гадоў таму надрукавны драматычны твор В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» У п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча «Iдылiя» (іншая назва - «Сялянка») шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 р., яна і ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. У аснове сюжэта п'есы – актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна і пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, якi вялікі час праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, «лётаючы» па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў… Чытаць http://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/Idylija.html#1
  • 5. 125 гадоў таму выйшаў зборнік Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская» У 1891 г. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская». Да зборніка Ф. Багушэвіч напісаў прадмову, у якой гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы. «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі- нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», — такімі словамі пачынаецца прадмова. Аўтар падкрэслівае спрадвечнасць бацькоўскай мовы, якая такая ж «людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». «Наша мова для нас святая, — піша Ф. Багушэвіч, — бо яна нам ад Бога даная» Чытаць http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/Dudka_bielaruskaja.html
  • 6. 110 гадоў з выхаду зборнікаў Цёткі (Элаізы Пашкевіч) «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» У праграмным вершы “Скрыпка” (1906) Цётка вызначыла ўласную творчую місію і высакароднае прызначэнне паэзіі, акрэсліла эстэтычныя мэты творчасці і разнастайныя функцыі літаратуры — пазнавальную, выхаваўчую, асветніцкую. На думку Цёткі, мастацкае слова ў першую чаргу павінна выказваць трывогі, перажыванні і клопаты людзей, іх боль, усё тое, што непакоіць, “што на сэрцы накіпела”. Паэзія мусіць апяваць прыгажосць прыроды і быцця, абуджаць у сэрцах людзей лепшыя пачуцці, выказваць мары аб шчасці і лепшай долі, убіраць у сябе мелодыі матчыных песень, праспяваных над калыскай, і ўсё багацце роднай зямлі.Чытаць https://be.wikisource.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D1%82%D0%B0_%28%D0%A6%D 1%91%D1%82%D0%BA%D0%B0%29
  • 7. 90 год зборніку Якуба Коласа «На прасторах жацця» У зборнік увайшлі 11 апавяданняў, сярод якіх "Хаім Рыбс", "Курская анамалія", "Царскія грошы", "На прасторы жыцця" і інш. Аўтару ўдалося стварыць галерэю людскіх тыпаў, якія займалі прыкметнае месца ў паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта "былыя" людзі, якія сталі савецкімі службоўцамі, але чакаюць вяртання мінулых парадкаў. Чытаць http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_prastorach_zyccia_mp3.zip.html
  • 8. 70 гадоў першаму выданню зборніка Янкі Брыля «Апавяданні» Першая кніга «Апавяданні» выйшла ў 1946 годзе. Складзена яна з апавяданняў і аповесці «У сям’і». ... Зімовымі вечарамі, калі пасядзенькі мужчын канчаліся, ён, завесіўшы акно саламянаю матай, садзіўся за абжыты, калісьці кухонны стол і пры хісткім агеньчыку газніцы пісаў, выкладваў на паперы тое, што накапілася ў галаве і на сэрцы, даймала сваім зыркім бляскам і чорнымі ценямі. Сям'я, радасць дзяцінства і вайна, няволя спрачаліся за першынство, і з-пад пяра выходзілі вясёлыя апавяданні —«Ветэрынар», «Пасынак», «Цуды ў хаціне», аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», а паміж імі ўрываліся замалёўкі і аповесці пра службу ў войску, пачатак вайны і палон. «У сям'і» —аповесць аўтабіяграфічная ў найлепшым сэнсе гэтага слова. У аснове яе ляжыць жыццё сям'і пісьменніка, але гэта не хроніка. Як заўжды ў Брыля, твор не капіруе жыццё, а перадусім асэнсоўвае, разважае над яго сэнсам, прымервае Чытаць http://knihi.com/Janka_Bryl/
  • 9. 55 гадоў аповесці Васіля Быкава «Трэццяя ракета» Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесцей «Трэццяя ракета» (1961) і «Абеліск» (1971), у якіх раскрыта тэма чалавека на вайне. Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў.Звычайным працаўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём прыбліжалі перамогу, проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы. В. Быкаў выкрывае псіхалогію здрадніцтва такіх, як Задарожны з «Трэцяй 65 гадоў аповесці Васіля Быкава «Абеліск» Чытаць http://knihi.com/Vasil_Bykau/Treciaja_rakieta.html http://mreadz.com/new/index.php?id=284447&pages=1
  • 10. 55 гадоў зборніку Пятруся Броўкі «А дні ідуць…» Чатаць: http://brouka.ru/vershy Вяршынным дасягненнем творчасці П.Броўкі сталі зборнікі “А дні ідуць…”, “Пахне чабор” i інш. За кнiгу «А днi iдуць...» Пятрусь Броўка стаў лаўрэатам Ленiнскай прэмii. П. Броўка — мастак з ярка выражанай рамантычнай патэтыкай і песенна-лірычнай накіраванасцю, а яго паэзіі ўласціва адкрытая публіцыстычнасць і народнасць мастацкага мыслення. Многія творы прасякнуты пачуццямі роднасці з айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі народнага жыцця.
  • 11. 50 год 2-й часткі «Палескай хронікі» «Подых навальніцы» івана Мележа Працяг рамана "Людзі на балоце" – прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гг. ХХ ст. Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана разгортваюцца на фоне драмы народнай. Чытаць http://mreadz.com/new/index.php?id=272151
  • 12. 50 гадоў з часу першай публікацыі зборніка «Неруш» Рыгора Барадуліна Неруш — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай, на азёрнай, на партызанскай, на прапахлай жывіцай і порахам ушацкай зямлі. Чытаць http://kamunikat.org/plany.html?pubid=19468
  • 13. 50 гадоў зборніку Міхася Стральцова «Сена на асфальце» У зборніку «Сена на асфальце» (1966) М.Стральцоў раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. Чытаць http://knihi.com/Michas_Stralcou/Siena_na_asfalcie.html
  • 14. 45 гадоў пастаноўцы песы Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» Андрэй Макаёнк (1920 – 1982) – адзін з самых яркіх беларускіх драматургаў. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга. Напрыклад, калі мы ў школе чыталі п’есу “Зацюканы апостал”, то разважалі менавіта пра мараль, пра тое, дзе і як яе голас гучыць у паўсядзённасці, дзе, здавалася б, усё проста і зразумела. Але заўсёды ёсць выбар. Для Малога, які расце ў сям’і са складанымі адносінамі, гэты выбар у тым, як уратаваць свет. Ён усё бачыць і разумее, адчувае, што вакол шмат несправядлівасці і пры гэтым — сваю нейкую выбранасць. Нават не ў адной канкрэтнай сям’і. Ён адчувае сваю выбранасць у свеце. І ён, здаецца, ведае, як зрабіць яго лепшым. Гэта, у прынцыпе, могуць зрабіць тыя, хто пры ўладзе…Чытаць http://www.rv-blr.com/litaratura/view/132
  • 15. Адна з самых трагічных тэм у творчасці І. Шамякіна — тэма вайны. Няма нічога больш жахлівага, чым вайна, на якой гінуць людзі, а яшчэ горш — дзеці і жанчыны. Менавіта праблема «жанчына і вайна» асэнсоўваецца пісьменнікам у аповесці «Гандлярка і паэт». «Аповесць заглыблена ў не кранутыя яшчэ літаратурай пласты народнага жыцця. Яна адкрывае такія сітуацыі і падзеі, якія амаль не заўважаліся папярэдняй прозай, таму і вырашэнне самой праблемы набывае глыбейшы сацыяльны падтэкст і вялікі гуманістычны пафас», — адзначае В. Каваленка. Пісьменнік паставіў перад сабой складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў тыле ворага, на акупаванай тэрыторыі. 40 гадоў аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» Чытаць http://knihi.com/Ivan_Samiakin/Handlarka_i_paet.html
  • 16. 35 год з дня пастаноўкі п’есы Аляксея Дударава «Парог» П'еса “Парог” лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў. Андрэй Буслай, галоўны герой драмы "Парог", унутрана супярэчлівы, дзівакаваты і злавесны адначасова, прынёс першы відавочны поспех Аляксею Дудараву як драматургу. Некаторыя крытыкі не ўхвалялі выбар галоўнага героя. Не маглі зразумець, чаму ў якасці рэзанёра і філосафа выступае алкаголік Буслай, дэмаралізаваная, разбэшчаная, цынічная асоба? Адзначалася і пэўная запазычанасць фабулы: гісторыя з уваскрэсеннем нябожчыка.Чытаць http://knihi.com/Alaksiej_Dudarau/Paroh.html#1
  • 17. КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ беларускіх пісьменнікаў 2016 года Анатаваны паказальнік Складальнік Наталля Гаражэева. Выкарыстаны інтэрнет-рэсурсы Бібліятэка гімназіі № 1 г. Наваполацка