SlideShare a Scribd company logo
1 of 43
Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі




                Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
                         Частка 2
                      60-100 год




                                   З фондаў ЦНБ НАН Беларусі
У кніг, як і ў людзей, ѐсць дні нараджэння і юбілейныя даты…




    Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем
    разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі
    беларускай літаратуры…
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Андрэй Макаёнак
                                          На досвітку

                                Першай сур’ѐзнай спробай Макаѐнка ў
                              драматургіі з’явілася п’еса ―На досвітку‖,
                           спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951 годзе
                                     ў тэатры імя Я. Купалы.
                           Гэта п’еса расказвала пра барацьбу французскіх
                              рабочых за свае правы. І хаця спектакль
                           карыстаўся поспехам, драматург адчуваў, што
                              павінен пісаць пра жыццѐ не замежных, а
                             працоўных сваѐй зямлі: дома было столькі
                            нявырашаных праблем, столькі непазбытых
                                           бед і недахопаў.

(Талент чалавечнасці і дабрыні // Віртуальны музей Андрэя Макаѐнка)
Іван Мележ
           Мінскі напрамак
    Іван Мележ працаваў над раманам, які
прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, з
1947 да 1952 года, але, па словах самога аўтара,
  ―мы не ведалі, як пісаць праўду пра вайну…‖

 Напэўна, гэта і прымусіла яшчэ раз вярнуцца да
―Мінскага напрамка‖, дапрацаваны і адноўленны
  варыянт якога выйшаў у свет у 1974 годзе.
Тым не менш, сѐлета раману спаўняецца 60 год.
Пімен Панчанка
                                            Вершы і паэмы
                              Вялікі зборнік складаецца з раздзелаў:
                              • вершы 1935-1940, 1941-1945, 1946-1951,
                              • Іранскі дзѐннік,
                              • паэмы («Іспанская ноч», «Маладосць у паходзе»).




…Калі мне давядзецца на чужыне
Загінуць, гэты верш за пасланца
Я выпраўлю ў далѐкую дарогу,
                                          У сэрцы неспакойныя мінчан.
У родную краіну да сяброў.                Запылены, ѐн прыйдзе, нібы споведзь,
Ён пройдзе рэкі, горы і пустэлі           Па сцежцы залатога лістапада
І некалі спакойным мірным ранкам          І пра мяне, пра сны мае раскажа,
Пастукаецца ў мінскія вароты.             Душой не пакрывіўшы, без хлусні.
Іван Шамякін
                          Апавяданні

           Іван Шамякін – пісьменнік са сваѐй уласнай,
             уласцівай аднаму яму манерай пісьма. У
             зборнік увайшлі апавяданні ўжо вядомага
                 беларускаму чытачу пісьменніка.



Да гэтага часу былі надрукаваны аповесць ―Помста‖ (1945),
раман ―Глыбокая плынь‖ (1949, Сталінская прэмія 1950 г.),
   два зборнікі апавяданняў, адзін з якіх для дзяцей, першая
                 частка рамана ―Блізкі час‖.
  Усе гэтыя творы прыцягнулі пільную ўвагу шырокага кола
              чытачоў да творчасці пісьменніка.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Якуб Колас
                                        Рыбакова хата
                        Паэма, напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг.,
                           паказвае жыццѐ Заходняй Беларусі пад уладай
                          Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць
                         уласнай зямлі, пануе бяспраўнасць і галеча. Аўтар
                        раскрывае ўнутраны свет селяніна праз перажыванні
                              герояў у розных канкрэтных побытавых
                        сітуацыях. За гэты твор у 1949 г. Якуб Колас быў
                            узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

"…Ён не адзін - тут гурт іх цэлы,      Наступны дзень глядзіць бязмоўна,
     Людцоў нябачаных раней,             Як лес пад покрыўкай смугі.
 Загнаных, стомленых, спацелых,        Тут людзі розных званняў, стану -
      Ідзі, працівіцца не смей!             І з гарадоў і "веснякі",
  Куды іх гоняць?.. Ды ўсѐроўна:            І ѐсць напэўна і шпікі,
   Адзін астрог быў, там другі.        Што служаць пану паслухмяна…"
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Якуб Колас
              Адпомсцім
             … Грымяць гарматы ўдзень і ўночы,
               Зямля палошчыцца ў агні.
               Крывавы жах на свеце крочыць,
                                                      Янка Купала
             Паўстаўшы з чорнай глыбіні.          Беларускім партызанам
         Драпежны звер аскаліў зубы,
   А побач з ім брыдзе шкілет.
Шукае Гітлер свае згубы,
І згіне наглы людаед…                              …Партызаны, партызаны,
                                                     Беларускія сыны!
                                                      За няволю, за кайданы
                                                 Рэжце гітлерцаў паганых,
                                             Каб не ўскрэслі век яны!...
Гэтыя маленькія кніжачкі – сведкі ваенных часоў, напісаныя народнымі паэтамі
Беларусі як ―заклік да беларускага народа на бязлітаснае змаганне з ненавіснымі
акупантамі‖.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Якуб Колас
                         Нашы дні
       Вершы, якія ўвайшлі ў гэты паэтычны зборнік,
       поўнасцю адлюстроўваюць жыццѐ Беларусі тых
          часоў, з тым асаблівым настроем, з якім
       будавалася новае жыццѐ, новая праўда. Аўтара
        хвалюе лѐс Заходняй Беларусі, подых вайны,
          што прыносяць навіны з Еўропы, Іспаніі.

… Не пазнаць, Беларусь, цябе сѐння.
  Разагнаўся працоўны твой люд:
    Грукат, шум, гоман, гуд…
   Пакацілася ліха ў прадонне.
 А калі-ж ты, калі, Занямонне,
Адсвяткуеш свой дзень, як мы тут?
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Пятрусь Броўка
         Паэзія
…Імкнуцца праўду расказаць
 Заўсѐды сэрцам чыстым,
  Каб, як дзіцячая сляза,
Быць шчырай і празрыстай.

Паэзія, твой крок чуваць,
Твой стан, здаецца, бачу!..
 ..................
А як цябе мне адшукаць —
    Нялѐгкая задача!
Цішка Гартны
                                        Гоман зарніц: апавяданні

                             У канцы 1920 — пачатку 1930-х гадоў Ц. Гартны
                               напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу,
                               працэсам калектывізацыі ў вѐсцы. Яны ўвайшлі ў
                             зборнік «Гоман зарніц», які поўнасцю адпавядае свайму
                                                няпростаму часу.
                             ―…Сходы выглядалі адрыўкамі суду, на якім судзьдзямі
                              выступала да сотні чалавек.
                 Прыгавар комэнтыраваўся, раскладаўся на часткі і поўнасцю
сустракаў сабе агульнае адобраньне. Падсудныя, атрымаўшы па заслугах, не
знаходзілі сабе спачування, але і не выклікалі злосьці, прытупіўшы яе з боку сваіх
таварышоў шчырымі прызнаньнямі і каяньнем.
Рабочая маса можа караць, ды ўмее дараваць…
Ужо скора пасьля суду многія заўважылі крутую перамену з боку пакараных.
Яны старанна, з адданасьцю выпаўнялі сваю работу‖.
Пятро Глебка
               Арлянка
 У паэме плѐнна рэалізавалася задума паэта
   стварыць дынамічны сюжэт, гераічныя
 характары, перадаць змаганне за Савецкую
                  Беларусь.
У цэнтры твора гераічныя вобразы партызанкі
    Касаны, празванай за адвагу і мужнасць
Арлянкай, разведчыка коннага палка Азорыча,
     камандзіра Чырвонай Арміі Розіна і
      партызанскага важака Шчаросы.
Пятро Глебка
                       Хада падзей
―Хада падзей‖ – другі зборнік паэта, выдадзены ў 1932 г.
      Жыццѐ краіны перадаецца ў асноўным праз
                лірычны настрой аўтара.
   Дамінуе ж на шырокім народным фоне трывога
        за «нашых братоў», якіх дзесьці далѐка
        «па чорнай дарозе... вядуць на пакуты».
   Тэма Заходняй Беларусі ў творчасці П. Глебкі,
       як і ў іншых беларускіх савецкіх паэтаў,
                 прысутнічае не аднойчы.
Якуб Колас
             Адшчапенец
     «…Смела і ўпэўнена, як нейкі важны
адміністратар, ходзіць на полі вецер. Відаць і
 яго захапіла ідэя калектывізацыі: ѐн вельмі
       гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі
  індывідуальнай гаспадаркі – засыпае снегам
 вузенькія межы, дзе матляюцца голыя вярхі
  сухога быльніку, абагульняе загоны і цэлыя
палеткі, бязжаласна трасе хірлявыя кусты па
канцох шнуроў, як-бы хочучы павырываць іх,
     каб і сьледу не засталося ад іх, каб не
       напаміналі яны аб граніцах…»
Кандрат Крапіва
                  Калючы строй                            Мядзьведзічы



                                                         ―Мядзьведзічы‖ -
                   У зборніку надрукаваны              няскончаны
     вядомыя байкі ―Жаба ў каляіне‖,            раман класіка беларускай
―Вол і авадзень‖, ―Далікатныя парасяты‖.        літаратуры, пісьменніка,
  Сваеасаблівым вершаваным аўтарскім          вядомага аўтара сатырычна-
уступам да зборніка з’яўляюцца гэтыя радкі:        гумарыстычных,
  ―Стань радком, калючы строй, супроць          драматургічных твораў.
            спадчыны старой‖.
Аркадзь Куляшоў
           Па песню, па сонца!...

Пісаць вершы Аркадзь Куляшоў пачаў с сямі гадоў,
     яго першы верш надрукавалі ў часопісе,
         калі яму было дванаццать гадоў.
       З 1931 г. па 1933 г. пад час вучобы
Аркадзя Куляшова на літаратурным факультэце
       ў Мінскім педагагічным інстытуце,
      выйшаў першы зборнік вершаў паэта
    «Па песню, па сонца » - пачатак плѐннай
            літаратурнай творчасці.
Максім Лужанін
             Першамайская вуліца
 Вучоба ў У. Маякоўскага заахвочвала творчую
актыўнасць літаратурнай моладзі, у тым ліку
 і М. Лужаніна, які настойліва ўводзіў у паэзію
  працоўныя рытмы сацыялістычнай будоўлі.
  У выніку паэтычныя зборнікі М. Лужаніна
          таго перыяду маюць старонкі,
  якія запоўнены рыфмаванай публіцыстыкай,
  баявымі камсамольска-піянерскімі лозунгамі,
рапартамі, бальшавіцкімі заклікамі да пільнасці
              і змагання з ворагамі.
Кузьма Чорны
        • Брыгадзіравы апавяданні
         • Выбраныя апавяданні
           • Два апавяданні
    Апошнія словы дзѐнніка Кузьмы Чорнага
     сведчаць, аб чым думаў гэты выдатны празаік,
аб чым была яго малітва: «Божа! Напішы за мяне
мае раманы, хіба так маліцца, ці што?..».
  Разам са сваімі выдатнымі сучаснікамі,
   беларускімі паэтамі і празаікамі, Чорны вырашаў
    маштабную задачу стварэння высокаразвітай
  беларускай прозы, якая стаяла б побач з лепшымі
літаратурамі свету.
Кузьма Чорны
                                              Бацькаўшчына
                              На пачатку 30-х гадоў разгарнуў грандыѐзную праграму
                               па стварэнню цыкла твораў аб гісторыі беларусаў.
                                Пачынаючы з рамана «Бацькаўшчына» (1931),
                                 узнікае карціна магутнага народнага шэсця
                                  беларусаў з мінулага ў будучыню. Але не менш,
                                   чым прыгон, беларусаў на працягу вякоў хвалявала
                                    пытанне аб уласнай бацькаўшчыне.
                         Пошукі Радзімы — гэта пошукі сваѐй зямлі. Магутная
постаць Лявона Гушкі, селяніна-волата, здольнага, як казачны герой, сошку вырваць
з раллі і закінуць за куст лазняку, узняць цаліну, пракарміць цэлы свет, мае
спачатку прыкметную трапятлівасць, якая выдае яго паднявольнае становішча. Ён
яшчэ і сам не верыць у свае вялікія магчымасці, шукае праўды то ў пана, то ў папа,
то ў ксяндза, то ў прыстава. Яго вера ў магчымасць нармальнага існавання ва
ўмовах беззямелля пераўтвараецца ў такой жа сілы расчараванне.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Тарас Гушча – Якуб Колас
                                            У глыбі Палесся
                     «На прастор, на шырокі прастор!
                      Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія
                      далі іх, поўныя жыцьця, малюнкавасці, рознастайнасці
                       тонаў зямлі і неба, дзе так многа разгону для тваіх вачэй,
                       дзе мудрая маўклівасць далячыні, атуліўшыся танюсенькаю
                        наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку і так
                         моцна парывае душу зазірнуць за заслону гэтай мудрасці,
                         каб пазнаць яе таямніцы…»

Так пачынаецца аповесць ―У глыбі Палесся‖, якая з’яўляецца аўтабіяграфічным
творам, напісаным на аснове сапраўдных фактаў з жыцця аўтара.
Я. Колас стварыў галерэю партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, адлюстраваў
духоўныя пошукі лепшых прадстаўнікоў народа ў пачатку XX ст.
Аповесць з’явілася другой часткай трылогіі "На ростанях".
Янка Купала
                                                 Магіла льва

                          85 гадоў асобнаму выданню паэмы ―Магіла льва‖.
                           У аснове сюжэта - легенда пра ўзнікненне г. Магілѐва,
                           пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з
                            назваю Магіла льва, або Машэкава гара, але
                             легенда паслужыла толькі сюжэтнай канвой твора.

…Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі Збіраць пачнем зярно к зярняці,
Хоць толькі ў песні ажыве. Былое ў думках ускрашаць,
                            Каб быт на новы лад пачаці      Пачнѐм дакапывацца самі
                            І сеўбу новую пачаць.           Разгадкі нашых крыўд і бед,
                                                            Што леглі цѐмнымі лясамі
                                                            На нашай долі з даўных лет.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Змітрок Бядуля
          Пад родным небам
―Пад родным небам‖ першы паслярэвалюцыйны
     паэтычны зборнік Змітрака Бядулі.


    …Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло,
        Быццам неба лялелась другое.
    І Палескай зямлі тут зусім ня было, -
        Быў абшар вадзяністы затое.

   Толькі рыбкі ў вадзе зычна плюхалісь тут,
          Мігацелі хвастамі на дзіва.
   На жар-Сонца глядзеў акунѐў цэлы жмут,
        Карагод пачынаў палахліва…
Цішка Гартны
      • Песні працы і змагання
         • Сокі цаліны
…Я жыву таму, што маю
  Веру моцную ў тое,
 Што загіне доля злая,
  Чорнай сілаю якая
 Землю вокал аблягае,
 Бы жалезнаю рукою…

              Я жыву таму, што чую
                 Душой чулаю адроду
      Тую пору, хвілю тую, Боганосную, святую,
              Што нясе ў свет дарагую
              Светазарную Свабоду…
                             ―Я жыву…‖
Якуб Колас
                                                  Водгулле
                                 У вершах гэтага перыяду гучаць антываенныя
                                   матывы, трывога паэта за лѐс Беларусі ў
                                новых гістарычных акалічнасцях, якія склаліся
                                  ў выніку вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі
                                  1917 г., і адначасова заклік да стваральнай
                                       працы на карысць роднага краю.




…Эх, я-б хацеў      Паглядзець, зірнуць,
Па палѐх прайцісь   Як жыта растуць,
І упіцца іх         Як калосікі            Я хацеў бы знаць,   Як багаты рост
Пахам, росам!       Наліваюцца.            Як аплаціцца        Ярыны ў палѐх,
                                           Праца трудная       І мужык-ральнік
                                           Рук мазолістых,     Повен дум якіх?
Янка Купала
             Спадчынна
Паэтычны зборнік ―Спадчына‖ (1922) адкрывае
             аднайменны верш,
    вядомы кожнаму беларусу з дзяцінства:

          Ад прадзедаў спакон вякоў
          Мне засталася спадчына;
           Паміж сваіх і чужакоў
         Яна мне ласкай матчынай.

         Аб ѐй мне баюць казкі-сны
           Вясеннія праталіны,
          І лесу шэлест верасны,
          І ў полі дуб апалены…
Янка Купала
                                               Тутэйшыя
                          Трагікамедыя ―Тутэйшыя‖ – апошняя па часе напісання
                        п’еса Янкі Купалы. Аўтар нават пазначыў дзень, калі была
                            пастаўлена апошняя кропка : ―Акопы. З1.VII.1922».
                            З 1918 да 1922 год, калі ў Беларусі змянялі адна адну
                        германская, польская, бальшавіцкая ўлады, Купала змагаўся
                                за беларускую Дзяржаву палымяным словам.

  Першая публікацыя п’есы адбылася ў 1924 годзе ў часопісе ―Полымя‖, потым
     увайшла ў першы збор твораў Я. Купалы, і больш пры жыцці аўтара не
друкавалася. У 1926-1927 гадах спектакль быў зняты з пастаноўкі, у 1982 годзе
 п’еса была пастаўлена на сцэне Магілѐўскага абласнога драматычнага тэатра,
                        але спектакль быў забаронены.
 У 1990 годзе рэжысѐр М. Пінігін ажыццявіў пастаноўку ―Тутэйшых‖ на сцэне
            Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Міхась Чарот
                Босыя на вогнішчы

    Паэма выклікала вялікую цікавасць крытыкаў-
  сучаснікаў, якія адзначалі таленавітасць, свежасць і
     арыгінальнасць твора, але, адначасова, шмат
     пытанняў выклікаў вобраз беднаты, паказаны
  аўтарам. Ці гэта перадавы вобраз ―запальшчыкаў
      агню‖, ці гэта вобраз тых, хто ўхіляецца ад
     сапраўднай барацьбы? Так ці інакш, але падзеі,
звязаныя з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, апісаны вельмі
 эмацыйна і ўзрушана, і вобразы ―босых‖ і ―абутых‖ ў
    класавай барацьбе раскрываліся аўтарам згодна з
    подыхам таго часу і яго жорсткім патрэбамі…
Міхась Чарот
                          Босыя на вогнішчы


Вайна і пажар…
На вогнішчы людзі
Жывуць босымі.
—Няўжо-ж гэтак і будзе?
Свой уласны дар
У чужых просім мы?
Міхась Чарот
                Завіруха
   З прадмовы аўтара да свайго першага
          паэтычнага зборніка:
   «Дарэмна ў маім зборніку будуць шукаць
    якой-небудзь вызначанай мастацкай ці
палітычнай праграмы. Яе пакуль няма. … Час
 накладае адбітак. Тое, што было ўчора, таго
     няма сѐння. Тое, што абурвала ўчора,
  тое сѐння забыта і спалена. Сѐння новае. …
    Агонь рэвалюцыі – гэта агонь вулкана,
              ѐн расплаўляе ўсѐ…»
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Беларускі календар
       Выданне вельмі цікавае па зместу і карыснае па
       свайму прызначэнню. Акрамя праваслаўнага,
       каталіцкага і ўніяцкага штодзѐнных календароў,
       у ім змешчана шмат разнастайнай інфармацыі
       пра асобныя святы, даты, а таксама народныя
       прыкметы, гаспадарскі каляндар, і ўсѐ гэта
       суправаджаецца жартоўнымі караценькімі
       замалѐўкамі:
- Што просіце, дзядзька, за гэту карову?
- Я яе і за тры сотні не аддам!
- Чаму?
- Бо яна не мая, а таго гаспадара, што вун каля той
  карчмы стаіць.
Тарас Гушча – Якуб Колас
                                         Апавяданні
                         Першы празаічны зборнік Якуба Коласа быў
                        надрукаваны ў Вільні пад псеўданімам Тарас
                        Гушча. ―Васіль Чурыла‖, ―Чорт‖, ―Калодка
                       пчол‖ і іншыя караценькія апавяданні-замалѐўкі
                                  з жыцця простага люду.


                     ―…Тое лясьніцтва – глухі вугалок Беларусі, - у
         каторым служыў Васіль, захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі
   таго цѐмнага часу, каторы зваўся ―паншчызнай‖. Жыцѐ ішло сваею
 дарогай, ішло, шырылася, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і
свет новага адскокваў ад яго, ак адскоквае луч сонца ад ледзяной гладзі…‖
                            (―Васіль Чурыла‖)
Янка Купала
               Сон на кургане
Упершыню апублікавана гэтая драматычная
паэма ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г.

На прыкладзе галоўнага героя Сама Я. Купала
    хацеў паказаць не толькі асабістую драму
 рэвалюцыянера-адраджэнца (узгадваюцца падзеі
 рэвалюцыі 1905 года), але і цяжкі, пакутлівы
       шлях беларускага народа да свайго
   самавызначэння, да найвялікшага скарбу —
             свабоды і незалежнасці.
Янка Купала
                    Паўлінка
    Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына
 абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі,
   народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра
аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым
              народным гумарам.
    ―Паўлінка‖ – першы драматургічны твор
   Янкі Купалы, быў надрукаваны ў 1912 годзе,
і ўжо ў 1913 годзе адбылася першая пастаноўка ў
       Санкт-Пецярбурзе, затым ў Вільні.
     Янка Купала прымаў актыўны ўдзел у
      размеркаванні роляў і ў рэпетыцыях.
        Першай Паўлінкай на сцэне была
               Паўліна Мядзѐлка.
―У багатым рэпертуары
  Нацыянальнага акадэмічнага тэатра
імя Янкі Купалы спектакль ―Паўлінка‖
          заўсѐды стаіць асобна.
   Найстарэйшы спектакль тэатра
 карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і
     за доўгія гады свайго існавання
  ператварыўся ў сапраўдную візітоўку,
       сімвал Купалаўскай сцэны.
Цэнтральная навуковая бібліятэка
                                        Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі



Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах
дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі
супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і
сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці
                                                     http://csl.bas-net.by

More Related Content

What's hot

What's hot (20)

A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Maksim Bagdanovich
Maksim BagdanovichMaksim Bagdanovich
Maksim Bagdanovich
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 

Viewers also liked (20)

Pertemuan 8
Pertemuan 8Pertemuan 8
Pertemuan 8
 
國防報告15 21 22
國防報告15 21 22國防報告15 21 22
國防報告15 21 22
 
Rectes by Oriol
Rectes by OriolRectes by Oriol
Rectes by Oriol
 
5 Facebook things you need to know - full set
5 Facebook things you need to know - full set5 Facebook things you need to know - full set
5 Facebook things you need to know - full set
 
Days-The Crossmovie
Days-The CrossmovieDays-The Crossmovie
Days-The Crossmovie
 
國防報告26 27 31
國防報告26 27 31國防報告26 27 31
國防報告26 27 31
 
Parts of speech
Parts of speechParts of speech
Parts of speech
 
Presentazione Smau 2006
Presentazione Smau 2006Presentazione Smau 2006
Presentazione Smau 2006
 
Russian boxer
Russian boxerRussian boxer
Russian boxer
 
2010 DFC Taiwan-Chi 029 為什麼你不說台語
2010 DFC Taiwan-Chi 029 為什麼你不說台語2010 DFC Taiwan-Chi 029 為什麼你不說台語
2010 DFC Taiwan-Chi 029 為什麼你不說台語
 
Lecture02
Lecture02Lecture02
Lecture02
 
Logeion 3 gevren, trigger en crisis
Logeion 3 gevren, trigger en crisisLogeion 3 gevren, trigger en crisis
Logeion 3 gevren, trigger en crisis
 
Html styles
Html stylesHtml styles
Html styles
 
Profile
ProfileProfile
Profile
 
Tutorial fi
Tutorial fiTutorial fi
Tutorial fi
 
παρουσίαση
παρουσίασηπαρουσίαση
παρουσίαση
 
Pertemuan 16
Pertemuan 16Pertemuan 16
Pertemuan 16
 
שלבי היעוץ והליווי מחזון להפעלה
שלבי היעוץ והליווי   מחזון להפעלהשלבי היעוץ והליווי   מחזון להפעלה
שלבי היעוץ והליווי מחזון להפעלה
 
Happy new year 2016
Happy new year 2016Happy new year 2016
Happy new year 2016
 
Presentation2
Presentation2Presentation2
Presentation2
 

Similar to Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

Similar to Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год (20)

ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Иван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинИван Петрович Шамякин
Иван Петрович Шамякин
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 

More from Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

More from Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси (20)

Максiм Танк – волат паэтычнага свету
Максiм   Танк – волат паэтычнага светуМаксiм   Танк – волат паэтычнага свету
Максiм Танк – волат паэтычнага свету
 
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткіДзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
 
Барадулін Рыгор Іванавіч
Барадулін Рыгор ІванавічБарадулін Рыгор Іванавіч
Барадулін Рыгор Іванавіч
 
Гипатия Александрийская - женщина-философ: мифы и реальность
Гипатия Александрийская -   женщина-философ: мифы и реальностьГипатия Александрийская -   женщина-философ: мифы и реальность
Гипатия Александрийская - женщина-философ: мифы и реальность
 
Дети Саргассова моря
Дети Саргассова моряДети Саргассова моря
Дети Саргассова моря
 
Скворечник для совы
Скворечник для совыСкворечник для совы
Скворечник для совы
 
Беларускі кнігазбор
Беларускі кнігазборБеларускі кнігазбор
Беларускі кнігазбор
 
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярниковЭкспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
 
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
 
Дикая лекция: Болотные истории
Дикая лекция: Болотные историиДикая лекция: Болотные истории
Дикая лекция: Болотные истории
 
Дикая лекция: Секреты леса
Дикая лекция: Секреты лесаДикая лекция: Секреты леса
Дикая лекция: Секреты леса
 
Дикая лекция: Большой путь большого подорлика
Дикая лекция: Большой путь большого подорликаДикая лекция: Большой путь большого подорлика
Дикая лекция: Большой путь большого подорлика
 
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
 
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомякаДикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
 
Музычны класік з Міншчыны
Музычны класік з МіншчыныМузычны класік з Міншчыны
Музычны класік з Міншчыны
 
Зеленая лаборатория
Зеленая лабораторияЗеленая лаборатория
Зеленая лаборатория
 
«Элементарная химия клетки»
«Элементарная химия клетки» «Элементарная химия клетки»
«Элементарная химия клетки»
 
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе» «Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
 
Страна оленья
Страна оленьяСтрана оленья
Страна оленья
 
Вузэкофест - 2019
Вузэкофест - 2019Вузэкофест - 2019
Вузэкофест - 2019
 

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год

  • 1. Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі Кнігі-юбіляры Беларуская мастацкая літаратура Частка 2 60-100 год З фондаў ЦНБ НАН Беларусі
  • 2. У кніг, як і ў людзей, ѐсць дні нараджэння і юбілейныя даты… Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі беларускай літаратуры…
  • 4. Андрэй Макаёнак На досвітку Першай сур’ѐзнай спробай Макаѐнка ў драматургіі з’явілася п’еса ―На досвітку‖, спектакль па якой быў пастаўлены ў 1951 годзе ў тэатры імя Я. Купалы. Гэта п’еса расказвала пра барацьбу французскіх рабочых за свае правы. І хаця спектакль карыстаўся поспехам, драматург адчуваў, што павінен пісаць пра жыццѐ не замежных, а працоўных сваѐй зямлі: дома было столькі нявырашаных праблем, столькі непазбытых бед і недахопаў. (Талент чалавечнасці і дабрыні // Віртуальны музей Андрэя Макаѐнка)
  • 5. Іван Мележ Мінскі напрамак Іван Мележ працаваў над раманам, які прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 да 1952 года, але, па словах самога аўтара, ―мы не ведалі, як пісаць праўду пра вайну…‖ Напэўна, гэта і прымусіла яшчэ раз вярнуцца да ―Мінскага напрамка‖, дапрацаваны і адноўленны варыянт якога выйшаў у свет у 1974 годзе. Тым не менш, сѐлета раману спаўняецца 60 год.
  • 6. Пімен Панчанка Вершы і паэмы Вялікі зборнік складаецца з раздзелаў: • вершы 1935-1940, 1941-1945, 1946-1951, • Іранскі дзѐннік, • паэмы («Іспанская ноч», «Маладосць у паходзе»). …Калі мне давядзецца на чужыне Загінуць, гэты верш за пасланца Я выпраўлю ў далѐкую дарогу, У сэрцы неспакойныя мінчан. У родную краіну да сяброў. Запылены, ѐн прыйдзе, нібы споведзь, Ён пройдзе рэкі, горы і пустэлі Па сцежцы залатога лістапада І некалі спакойным мірным ранкам І пра мяне, пра сны мае раскажа, Пастукаецца ў мінскія вароты. Душой не пакрывіўшы, без хлусні.
  • 7. Іван Шамякін Апавяданні Іван Шамякін – пісьменнік са сваѐй уласнай, уласцівай аднаму яму манерай пісьма. У зборнік увайшлі апавяданні ўжо вядомага беларускаму чытачу пісьменніка. Да гэтага часу былі надрукаваны аповесць ―Помста‖ (1945), раман ―Глыбокая плынь‖ (1949, Сталінская прэмія 1950 г.), два зборнікі апавяданняў, адзін з якіх для дзяцей, першая частка рамана ―Блізкі час‖. Усе гэтыя творы прыцягнулі пільную ўвагу шырокага кола чытачоў да творчасці пісьменніка.
  • 9. Якуб Колас Рыбакова хата Паэма, напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг., паказвае жыццѐ Заходняй Беларусі пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі, пануе бяспраўнасць і галеча. Аўтар раскрывае ўнутраны свет селяніна праз перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях. За гэты твор у 1949 г. Якуб Колас быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. "…Ён не адзін - тут гурт іх цэлы, Наступны дзень глядзіць бязмоўна, Людцоў нябачаных раней, Як лес пад покрыўкай смугі. Загнаных, стомленых, спацелых, Тут людзі розных званняў, стану - Ідзі, працівіцца не смей! І з гарадоў і "веснякі", Куды іх гоняць?.. Ды ўсѐроўна: І ѐсць напэўна і шпікі, Адзін астрог быў, там другі. Што служаць пану паслухмяна…"
  • 11. Якуб Колас Адпомсцім … Грымяць гарматы ўдзень і ўночы, Зямля палошчыцца ў агні. Крывавы жах на свеце крочыць, Янка Купала Паўстаўшы з чорнай глыбіні. Беларускім партызанам Драпежны звер аскаліў зубы, А побач з ім брыдзе шкілет. Шукае Гітлер свае згубы, І згіне наглы людаед… …Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны!... Гэтыя маленькія кніжачкі – сведкі ваенных часоў, напісаныя народнымі паэтамі Беларусі як ―заклік да беларускага народа на бязлітаснае змаганне з ненавіснымі акупантамі‖.
  • 13. Якуб Колас Нашы дні Вершы, якія ўвайшлі ў гэты паэтычны зборнік, поўнасцю адлюстроўваюць жыццѐ Беларусі тых часоў, з тым асаблівым настроем, з якім будавалася новае жыццѐ, новая праўда. Аўтара хвалюе лѐс Заходняй Беларусі, подых вайны, што прыносяць навіны з Еўропы, Іспаніі. … Не пазнаць, Беларусь, цябе сѐння. Разагнаўся працоўны твой люд: Грукат, шум, гоман, гуд… Пакацілася ліха ў прадонне. А калі-ж ты, калі, Занямонне, Адсвяткуеш свой дзень, як мы тут?
  • 15. Пятрусь Броўка Паэзія …Імкнуцца праўду расказаць Заўсѐды сэрцам чыстым, Каб, як дзіцячая сляза, Быць шчырай і празрыстай. Паэзія, твой крок чуваць, Твой стан, здаецца, бачу!.. .................. А як цябе мне адшукаць — Нялѐгкая задача!
  • 16. Цішка Гартны Гоман зарніц: апавяданні У канцы 1920 — пачатку 1930-х гадоў Ц. Гартны напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу, працэсам калектывізацыі ў вѐсцы. Яны ўвайшлі ў зборнік «Гоман зарніц», які поўнасцю адпавядае свайму няпростаму часу. ―…Сходы выглядалі адрыўкамі суду, на якім судзьдзямі выступала да сотні чалавек. Прыгавар комэнтыраваўся, раскладаўся на часткі і поўнасцю сустракаў сабе агульнае адобраньне. Падсудныя, атрымаўшы па заслугах, не знаходзілі сабе спачування, але і не выклікалі злосьці, прытупіўшы яе з боку сваіх таварышоў шчырымі прызнаньнямі і каяньнем. Рабочая маса можа караць, ды ўмее дараваць… Ужо скора пасьля суду многія заўважылі крутую перамену з боку пакараных. Яны старанна, з адданасьцю выпаўнялі сваю работу‖.
  • 17. Пятро Глебка Арлянка У паэме плѐнна рэалізавалася задума паэта стварыць дынамічны сюжэт, гераічныя характары, перадаць змаганне за Савецкую Беларусь. У цэнтры твора гераічныя вобразы партызанкі Касаны, празванай за адвагу і мужнасць Арлянкай, разведчыка коннага палка Азорыча, камандзіра Чырвонай Арміі Розіна і партызанскага важака Шчаросы.
  • 18. Пятро Глебка Хада падзей ―Хада падзей‖ – другі зборнік паэта, выдадзены ў 1932 г. Жыццѐ краіны перадаецца ў асноўным праз лірычны настрой аўтара. Дамінуе ж на шырокім народным фоне трывога за «нашых братоў», якіх дзесьці далѐка «па чорнай дарозе... вядуць на пакуты». Тэма Заходняй Беларусі ў творчасці П. Глебкі, як і ў іншых беларускіх савецкіх паэтаў, прысутнічае не аднойчы.
  • 19. Якуб Колас Адшчапенец «…Смела і ўпэўнена, як нейкі важны адміністратар, ходзіць на полі вецер. Відаць і яго захапіла ідэя калектывізацыі: ѐн вельмі гарліва сцірае ўсякія сляды і знакі індывідуальнай гаспадаркі – засыпае снегам вузенькія межы, дзе матляюцца голыя вярхі сухога быльніку, абагульняе загоны і цэлыя палеткі, бязжаласна трасе хірлявыя кусты па канцох шнуроў, як-бы хочучы павырываць іх, каб і сьледу не засталося ад іх, каб не напаміналі яны аб граніцах…»
  • 20. Кандрат Крапіва Калючы строй Мядзьведзічы ―Мядзьведзічы‖ - У зборніку надрукаваны няскончаны вядомыя байкі ―Жаба ў каляіне‖, раман класіка беларускай ―Вол і авадзень‖, ―Далікатныя парасяты‖. літаратуры, пісьменніка, Сваеасаблівым вершаваным аўтарскім вядомага аўтара сатырычна- уступам да зборніка з’яўляюцца гэтыя радкі: гумарыстычных, ―Стань радком, калючы строй, супроць драматургічных твораў. спадчыны старой‖.
  • 21. Аркадзь Куляшоў Па песню, па сонца!... Пісаць вершы Аркадзь Куляшоў пачаў с сямі гадоў, яго першы верш надрукавалі ў часопісе, калі яму было дванаццать гадоў. З 1931 г. па 1933 г. пад час вучобы Аркадзя Куляшова на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце, выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Па песню, па сонца » - пачатак плѐннай літаратурнай творчасці.
  • 22. Максім Лужанін Першамайская вуліца Вучоба ў У. Маякоўскага заахвочвала творчую актыўнасць літаратурнай моладзі, у тым ліку і М. Лужаніна, які настойліва ўводзіў у паэзію працоўныя рытмы сацыялістычнай будоўлі. У выніку паэтычныя зборнікі М. Лужаніна таго перыяду маюць старонкі, якія запоўнены рыфмаванай публіцыстыкай, баявымі камсамольска-піянерскімі лозунгамі, рапартамі, бальшавіцкімі заклікамі да пільнасці і змагання з ворагамі.
  • 23. Кузьма Чорны • Брыгадзіравы апавяданні • Выбраныя апавяданні • Два апавяданні Апошнія словы дзѐнніка Кузьмы Чорнага сведчаць, аб чым думаў гэты выдатны празаік, аб чым была яго малітва: «Божа! Напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?..». Разам са сваімі выдатнымі сучаснікамі, беларускімі паэтамі і празаікамі, Чорны вырашаў маштабную задачу стварэння высокаразвітай беларускай прозы, якая стаяла б побач з лепшымі літаратурамі свету.
  • 24. Кузьма Чорны Бацькаўшчына На пачатку 30-х гадоў разгарнуў грандыѐзную праграму па стварэнню цыкла твораў аб гісторыі беларусаў. Пачынаючы з рамана «Бацькаўшчына» (1931), узнікае карціна магутнага народнага шэсця беларусаў з мінулага ў будучыню. Але не менш, чым прыгон, беларусаў на працягу вякоў хвалявала пытанне аб уласнай бацькаўшчыне. Пошукі Радзімы — гэта пошукі сваѐй зямлі. Магутная постаць Лявона Гушкі, селяніна-волата, здольнага, як казачны герой, сошку вырваць з раллі і закінуць за куст лазняку, узняць цаліну, пракарміць цэлы свет, мае спачатку прыкметную трапятлівасць, якая выдае яго паднявольнае становішча. Ён яшчэ і сам не верыць у свае вялікія магчымасці, шукае праўды то ў пана, то ў папа, то ў ксяндза, то ў прыстава. Яго вера ў магчымасць нармальнага існавання ва ўмовах беззямелля пераўтвараецца ў такой жа сілы расчараванне.
  • 26. Тарас Гушча – Якуб Колас У глыбі Палесся «На прастор, на шырокі прастор! Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія далі іх, поўныя жыцьця, малюнкавасці, рознастайнасці тонаў зямлі і неба, дзе так многа разгону для тваіх вачэй, дзе мудрая маўклівасць далячыні, атуліўшыся танюсенькаю наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку і так моцна парывае душу зазірнуць за заслону гэтай мудрасці, каб пазнаць яе таямніцы…» Так пачынаецца аповесць ―У глыбі Палесся‖, якая з’яўляецца аўтабіяграфічным творам, напісаным на аснове сапраўдных фактаў з жыцця аўтара. Я. Колас стварыў галерэю партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, адлюстраваў духоўныя пошукі лепшых прадстаўнікоў народа ў пачатку XX ст. Аповесць з’явілася другой часткай трылогіі "На ростанях".
  • 27. Янка Купала Магіла льва 85 гадоў асобнаму выданню паэмы ―Магіла льва‖. У аснове сюжэта - легенда пра ўзнікненне г. Магілѐва, пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла льва, або Машэкава гара, але легенда паслужыла толькі сюжэтнай канвой твора. …Няхай той час, што згінуць мусіў У беспрасветнай векаў мгле, Для беспрыпыннай Беларусі Збіраць пачнем зярно к зярняці, Хоць толькі ў песні ажыве. Былое ў думках ускрашаць, Каб быт на новы лад пачаці Пачнѐм дакапывацца самі І сеўбу новую пачаць. Разгадкі нашых крыўд і бед, Што леглі цѐмнымі лясамі На нашай долі з даўных лет.
  • 29. Змітрок Бядуля Пад родным небам ―Пад родным небам‖ першы паслярэвалюцыйны паэтычны зборнік Змітрака Бядулі. …Зіхацела даўней тут вада, нібы шкло, Быццам неба лялелась другое. І Палескай зямлі тут зусім ня было, - Быў абшар вадзяністы затое. Толькі рыбкі ў вадзе зычна плюхалісь тут, Мігацелі хвастамі на дзіва. На жар-Сонца глядзеў акунѐў цэлы жмут, Карагод пачынаў палахліва…
  • 30. Цішка Гартны • Песні працы і змагання • Сокі цаліны …Я жыву таму, што маю Веру моцную ў тое, Што загіне доля злая, Чорнай сілаю якая Землю вокал аблягае, Бы жалезнаю рукою… Я жыву таму, што чую Душой чулаю адроду Тую пору, хвілю тую, Боганосную, святую, Што нясе ў свет дарагую Светазарную Свабоду… ―Я жыву…‖
  • 31. Якуб Колас Водгулле У вершах гэтага перыяду гучаць антываенныя матывы, трывога паэта за лѐс Беларусі ў новых гістарычных акалічнасцях, якія склаліся ў выніку вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., і адначасова заклік да стваральнай працы на карысць роднага краю. …Эх, я-б хацеў Паглядзець, зірнуць, Па палѐх прайцісь Як жыта растуць, І упіцца іх Як калосікі Я хацеў бы знаць, Як багаты рост Пахам, росам! Наліваюцца. Як аплаціцца Ярыны ў палѐх, Праца трудная І мужык-ральнік Рук мазолістых, Повен дум якіх?
  • 32. Янка Купала Спадчынна Паэтычны зборнік ―Спадчына‖ (1922) адкрывае аднайменны верш, вядомы кожнаму беларусу з дзяцінства: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ѐй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены…
  • 33. Янка Купала Тутэйшыя Трагікамедыя ―Тутэйшыя‖ – апошняя па часе напісання п’еса Янкі Купалы. Аўтар нават пазначыў дзень, калі была пастаўлена апошняя кропка : ―Акопы. З1.VII.1922». З 1918 да 1922 год, калі ў Беларусі змянялі адна адну германская, польская, бальшавіцкая ўлады, Купала змагаўся за беларускую Дзяржаву палымяным словам. Першая публікацыя п’есы адбылася ў 1924 годзе ў часопісе ―Полымя‖, потым увайшла ў першы збор твораў Я. Купалы, і больш пры жыцці аўтара не друкавалася. У 1926-1927 гадах спектакль быў зняты з пастаноўкі, у 1982 годзе п’еса была пастаўлена на сцэне Магілѐўскага абласнога драматычнага тэатра, але спектакль быў забаронены. У 1990 годзе рэжысѐр М. Пінігін ажыццявіў пастаноўку ―Тутэйшых‖ на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  • 34. Міхась Чарот Босыя на вогнішчы Паэма выклікала вялікую цікавасць крытыкаў- сучаснікаў, якія адзначалі таленавітасць, свежасць і арыгінальнасць твора, але, адначасова, шмат пытанняў выклікаў вобраз беднаты, паказаны аўтарам. Ці гэта перадавы вобраз ―запальшчыкаў агню‖, ці гэта вобраз тых, хто ўхіляецца ад сапраўднай барацьбы? Так ці інакш, але падзеі, звязаныя з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, апісаны вельмі эмацыйна і ўзрушана, і вобразы ―босых‖ і ―абутых‖ ў класавай барацьбе раскрываліся аўтарам згодна з подыхам таго часу і яго жорсткім патрэбамі…
  • 35. Міхась Чарот Босыя на вогнішчы Вайна і пажар… На вогнішчы людзі Жывуць босымі. —Няўжо-ж гэтак і будзе? Свой уласны дар У чужых просім мы?
  • 36. Міхась Чарот Завіруха З прадмовы аўтара да свайго першага паэтычнага зборніка: «Дарэмна ў маім зборніку будуць шукаць якой-небудзь вызначанай мастацкай ці палітычнай праграмы. Яе пакуль няма. … Час накладае адбітак. Тое, што было ўчора, таго няма сѐння. Тое, што абурвала ўчора, тое сѐння забыта і спалена. Сѐння новае. … Агонь рэвалюцыі – гэта агонь вулкана, ѐн расплаўляе ўсѐ…»
  • 38. Беларускі календар Выданне вельмі цікавае па зместу і карыснае па свайму прызначэнню. Акрамя праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага штодзѐнных календароў, у ім змешчана шмат разнастайнай інфармацыі пра асобныя святы, даты, а таксама народныя прыкметы, гаспадарскі каляндар, і ўсѐ гэта суправаджаецца жартоўнымі караценькімі замалѐўкамі: - Што просіце, дзядзька, за гэту карову? - Я яе і за тры сотні не аддам! - Чаму? - Бо яна не мая, а таго гаспадара, што вун каля той карчмы стаіць.
  • 39. Тарас Гушча – Якуб Колас Апавяданні Першы празаічны зборнік Якуба Коласа быў надрукаваны ў Вільні пад псеўданімам Тарас Гушча. ―Васіль Чурыла‖, ―Чорт‖, ―Калодка пчол‖ і іншыя караценькія апавяданні-замалѐўкі з жыцця простага люду. ―…Тое лясьніцтва – глухі вугалок Беларусі, - у каторым служыў Васіль, захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цѐмнага часу, каторы зваўся ―паншчызнай‖. Жыцѐ ішло сваею дарогай, ішло, шырылася, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і свет новага адскокваў ад яго, ак адскоквае луч сонца ад ледзяной гладзі…‖ (―Васіль Чурыла‖)
  • 40. Янка Купала Сон на кургане Упершыню апублікавана гэтая драматычная паэма ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г. На прыкладзе галоўнага героя Сама Я. Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца (узгадваюцца падзеі рэвалюцыі 1905 года), але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці.
  • 41. Янка Купала Паўлінка Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. ―Паўлінка‖ – першы драматургічны твор Янкі Купалы, быў надрукаваны ў 1912 годзе, і ўжо ў 1913 годзе адбылася першая пастаноўка ў Санкт-Пецярбурзе, затым ў Вільні. Янка Купала прымаў актыўны ўдзел у размеркаванні роляў і ў рэпетыцыях. Першай Паўлінкай на сцэне была Паўліна Мядзѐлка.
  • 42. ―У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль ―Паўлінка‖ заўсѐды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.
  • 43. Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці http://csl.bas-net.by