SlideShare a Scribd company logo
1 of 11
29 сакавіка 2016 г. пайшоў з жыцця
Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў апошнім з
беларускіх паэтаў, які насіў званне
Народнага. Яно прысуджалася за
выключны ўклад у развіццё беларускай
літаратуры і стварэнне выдатных
твораў. Гэтага звання былі ўдастоены
толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка
Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка,
Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен
Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.
Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч
атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным
дзеячам навукі Беларускай ССР (1980),
лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя
Янкі Купалы (1980), членам Саюза
пісьменнікаў СССР (1954).
З БІЯГРАФІІ
Гілевіч Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна
Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным
паштальёнам.
• З 1947 года жыў у Мінску.
• У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы
спалучаў з працай настаўніка ў адной з школ Мінска.
• З 1954 г. — Член Саюза пісьменнікаў СССР.
• У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па
спэцыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў
аспірантуры.
• 1958—1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай
літаратуры «Далягляды».
• 1960—1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.
• У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і
атрымаў званне кандыдата філалагічных навук.
• У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара.
• 1980—1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
• 1981—1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.
• 1989—1997 гг.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка
Скарыны, галоўны рэдактар бюлетэню ТБМ «Наша слова».
• 1985—1990 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
• 1990—1996 — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па
адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.
• Памёр 29 сакавіка 2016 года ў Мінску.
УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ
• 1966 — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені
• 1980 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і
перакладчыцкую дзейнасць
• 1980 — Заслужаны дзеяч навукі БССР
• 1981 — ордэн Дружбы народаў
• 1984 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
• 1986 — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай
• 1986 — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева
• 1990 — медаль Францыска Скарыны
• 1991 — Народны паэт Беларусі
• 2006 — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені
• Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.
ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА
Ніл Гілевіч пачаў друкавацца ў 1946 годзе.
Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961),
«Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая
крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у
вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта,
сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў»
(1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).
Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці
два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе»
(1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).
Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961),
«Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана
ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны»
(2001).
Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка»)
(1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка
беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная
вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная
творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).
Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу»
(1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар»
(1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).
Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну»
(1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996),
«Збор твораў» у двадцаці трох тамах (2003-2013) і інш.
ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
• Ніл Гілевіч працаваў у галіне перакладу.
• На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх,
сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, сэрбскахарвацкай, лужыцкіх і інш.).
• Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды
застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча-
безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай
паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам),
кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі
«Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў.
Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кніга
вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы,
дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для
флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А.
Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш.
• У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970
– казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па
камянях, як па зорах», у 1985 – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры».
• Творы Н. Гілевіча перакладзены таксама на рускую, украінскую, балгарскую, польскую,
англійскую і іншыя мовы.
ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Ў ФОНДАХ
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ
Выстаўка, прысвечаная жыццю і
творчасці Ніла Гілевіча, ў
чытальнай зале беларускай
літаратуры (2-гі паверх)
РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ
«Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе,
разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да
беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю,
што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і
Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці
сцішок»…
Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная
жыватворчая крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб
гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую
любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або
халодны разлік.
«Ніва», 1 верасня 1957 г.
Фрагмент.
ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Я — БЕЛАРУС
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
РОДНАЯ МОВА
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!
1947
ПАКЛОН ТАБЕ, МОЙ БЕЛАРУСКІ КРАЮ!
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
Ніл Гілевіч

More Related Content

What's hot

Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскіander_temp
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаkulturanovCBS
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Таиса Покатович
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годssuser35db48
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласMova Nanova
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайнеbibibstu
 

What's hot (18)

Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскі
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 

Viewers also liked

Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэты
Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэтыСучасныя беларускія пісьменнікі і паэты
Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэтыdenistar
 
Юрий Гагарин
Юрий ГагаринЮрий Гагарин
Юрий Гагаринlibrary2012
 
Есть ли жизнь после фриланса?
Есть ли жизнь после фриланса?Есть ли жизнь после фриланса?
Есть ли жизнь после фриланса?iQSpace
 
я грамадзянин
я грамадзяниня грамадзянин
я грамадзянинkarpovich1977
 
Презентация
ПрезентацияПрезентация
ПрезентацияNiku_ur
 
hệ số điều chỉnh giá đất
hệ số điều chỉnh giá đấthệ số điều chỉnh giá đất
hệ số điều chỉnh giá đấtduongquocnon
 
On Android: Openness and Opportunities
On Android: Openness and OpportunitiesOn Android: Openness and Opportunities
On Android: Openness and OpportunitiesClaudio M. Camacho
 
Géneros literarios
Géneros literariosGéneros literarios
Géneros literariosMIRNUS
 
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?iQSpace
 
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0Botswana_Careers_Roundtable_v2.0
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0Caroline Modise
 
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour Department
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour DepartmentTSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour Department
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour DepartmentTrusted Security Solutions
 
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗ
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗ
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗkoukouroulla
 
Flujos de Efectivo
Flujos de EfectivoFlujos de Efectivo
Flujos de Efectivo26712291
 
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑ
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑ
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑkoukouroulla
 

Viewers also liked (17)

Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэты
Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэтыСучасныя беларускія пісьменнікі і паэты
Сучасныя беларускія пісьменнікі і паэты
 
Юрий Гагарин
Юрий ГагаринЮрий Гагарин
Юрий Гагарин
 
El Valor Del Tiempo
El Valor Del TiempoEl Valor Del Tiempo
El Valor Del Tiempo
 
Есть ли жизнь после фриланса?
Есть ли жизнь после фриланса?Есть ли жизнь после фриланса?
Есть ли жизнь после фриланса?
 
SLVK
SLVKSLVK
SLVK
 
я грамадзянин
я грамадзяниня грамадзянин
я грамадзянин
 
Презентация
ПрезентацияПрезентация
Презентация
 
hệ số điều chỉnh giá đất
hệ số điều chỉnh giá đấthệ số điều chỉnh giá đất
hệ số điều chỉnh giá đất
 
On Android: Openness and Opportunities
On Android: Openness and OpportunitiesOn Android: Openness and Opportunities
On Android: Openness and Opportunities
 
Géneros literarios
Géneros literariosGéneros literarios
Géneros literarios
 
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?
Как с 1 годом опыта получить контракт с Toyota, Lexus и Suzuki?
 
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0Botswana_Careers_Roundtable_v2.0
Botswana_Careers_Roundtable_v2.0
 
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour Department
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour DepartmentTSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour Department
TSS-TECH-PRO-0001 Rev 01 Legal Booklet Electric Fencing and Labour Department
 
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗ
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗ
ΦΑΝΤΑΣΟΥ ΤΗΝ ΕΙΡΗΝΗ
 
MAKARAND GOVIND DHAWANE
MAKARAND GOVIND DHAWANEMAKARAND GOVIND DHAWANE
MAKARAND GOVIND DHAWANE
 
Flujos de Efectivo
Flujos de EfectivoFlujos de Efectivo
Flujos de Efectivo
 
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑ
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑ
ΕΧΩ ΔΙΚΑΙΩΜΑ
 

Similar to Памяти Нила Гилевича

Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхСветлана Буй
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годVictori_otd
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. КляўкоVictori_otd
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaMakarevichIrina
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюVictori_otd
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)bntulibrary
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНBereza District Library System
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogakulturanovCBS
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Слоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaСлоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaMova Nanova
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука ВітушкіKryscina Vitushka
 

Similar to Памяти Нила Гилевича (20)

ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. Кляўко
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstva
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Слоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyjaСлоўнік Vusnaja historyja
Слоўнік Vusnaja historyja
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
 

More from ander_temp

Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017
Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017
Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017ander_temp
 
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!ander_temp
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форена
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи ФоренаВойна как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форена
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форенаander_temp
 
Беларусь в Первой мировой
Беларусь в Первой мировойБеларусь в Первой мировой
Беларусь в Первой мировойander_temp
 
Хоккей в мире
Хоккей в миреХоккей в мире
Хоккей в миреander_temp
 
вялікдзень у беларусі
вялікдзень у беларусівялікдзень у беларусі
вялікдзень у беларусіander_temp
 

More from ander_temp (7)

Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017
Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017
Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017
 
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!
Мы - за ЗДОРОВЫЙ ОБРАЗ ЖИЗНИ!
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форена
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи ФоренаВойна как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форена
Война как трагедия человека в литографиях 1914–1918 гг. Жана-Луи Форена
 
Беларусь в Первой мировой
Беларусь в Первой мировойБеларусь в Первой мировой
Беларусь в Первой мировой
 
Хоккей в мире
Хоккей в миреХоккей в мире
Хоккей в мире
 
вялікдзень у беларусі
вялікдзень у беларусівялікдзень у беларусі
вялікдзень у беларусі
 

Памяти Нила Гилевича

  • 1.
  • 2. 29 сакавіка 2016 г. пайшоў з жыцця Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў апошнім з беларускіх паэтаў, які насіў званне Народнага. Яно прысуджалася за выключны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР (1980), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), членам Саюза пісьменнікаў СССР (1954).
  • 3. З БІЯГРАФІІ Гілевіч Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. • З 1947 года жыў у Мінску. • У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной з школ Мінска. • З 1954 г. — Член Саюза пісьменнікаў СССР. • У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спэцыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў аспірантуры. • 1958—1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай літаратуры «Далягляды». • 1960—1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. • У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і атрымаў званне кандыдата філалагічных навук. • У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара. • 1980—1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. • 1981—1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. • 1989—1997 гг.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, галоўны рэдактар бюлетэню ТБМ «Наша слова». • 1985—1990 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. • 1990—1996 — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. • Памёр 29 сакавіка 2016 года ў Мінску.
  • 4. УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ • 1966 — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені • 1980 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць • 1980 — Заслужаны дзеяч навукі БССР • 1981 — ордэн Дружбы народаў • 1984 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга • 1986 — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай • 1986 — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева • 1990 — медаль Францыска Скарыны • 1991 — Народны паэт Беларусі • 2006 — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені • Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.
  • 5. ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА Ніл Гілевіч пачаў друкавацца ў 1946 годзе. Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004). Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003). Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны» (2001). Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978). Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993). Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну» (1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996), «Збор твораў» у двадцаці трох тамах (2003-2013) і інш.
  • 6. ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ • Ніл Гілевіч працаваў у галіне перакладу. • На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, сэрбскахарвацкай, лужыцкіх і інш.). • Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча- безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кніга вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. • У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970 – казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры». • Творы Н. Гілевіча перакладзены таксама на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.
  • 7. ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Ў ФОНДАХ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ Выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ніла Гілевіча, ў чытальнай зале беларускай літаратуры (2-гі паверх)
  • 8. РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ «Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе, разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю, што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці сцішок»… Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная жыватворчая крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або халодны разлік. «Ніва», 1 верасня 1957 г. Фрагмент.
  • 9. ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Я — БЕЛАРУС Я — беларус, я нарадзiўся На гэтай казачнай зямлi, Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх Адвеку прашчуры жылi. Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае iмя: Аб добрай славе Беларусi У свеце знаюць нездарма! Я — беларус, i я шчаслiвы, Што мацi мову мне дала, Што родных песень пералiвы I зблiзку чую, i здаля. Я — беларус, i хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!..
  • 10. РОДНАЯ МОВА Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымала I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць. Я па літарах родных вучыўся чытаць, I буквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!» I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала, I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала, А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю. He дам. He прадам. He змяняю. I да смерці за волю тваю пастаю! 1947
  • 11. ПАКЛОН ТАБЕ, МОЙ БЕЛАРУСКІ КРАЮ! Паклон табе, мой беларускі краю! Ты – мой, я – твой: ад роду і навек. Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю Твой ліст дубовы – як чароўны лек. За хлеб, што ем, за песні, што спяваю, За шчасце звацца іменем тваім – Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім! Ніл Гілевіч