Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

знакамитыя земляки

544 views

Published on

Published in: Art & Photos
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

знакамитыя земляки

  1. 1. Воранаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Знакамітыя землякі Знакамітыя землякі
  2. 2. Нарадзіліся на Воранаўшчыне
  3. 3. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар. Нарадзіўся 24 верасня 1956 г ў г.п.Воранава. АБЛАМЕЙКА СЯРГЕЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ
  4. 4. Кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся 04 лютага 1973 года ў в. Забалаць. БАГДЗЕВІЧ АНАТОЛЬ ІОСІФАВІЧ
  5. 5. Беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў г.п. Радунь. БІТЭЛЬ ПЯТРО
  6. 6. Беларуская паэтэса. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзілася 6 снежня 1960 года ў в. Асава. БУЛЫКА ГАЛІНА АЛЯКСАНДРАЎНА
  7. 7. Нарадзілася ў 1960 годзе ў в. Тракелі. Выпускніца 1978 года, залатая медалістка. Кандыдат педагагічных навук, аўтар новых методык выкладання ў пачатковых класах. ГРАКОВІЧ ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА
  8. 8. Доктар медыцынскіх навук. Нарадзілася ў 1961 годзе ў в. Ст. Смільгіні. Скончыла Тракельскую СШ. Аўтар 120 навуковых прац. Узнагароджана значком «Выдатнік аховы здароўя Беларусі» Працуе ў інстытуце эпідэміялогіі, член Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя. САМАЙЛОВІЧ АЛЕНА АЛЕГАЎНА
  9. 9. Генерал-палкоўнік. Прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Салтанішкі Воранаўскага раёна. У 1975-1992 гадах служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна- штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан. ШЭЙМАН ВІКТАР УЛАДЗІМІРАВІЧ
  10. 10. Беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў. Нарадзіўся 1 сакавіка 1944 года ў в. Навіянка. Вучыўся ў Канвелішскай СШ ЯСЮКАЙЦЬ АНТОН АЛЯКСАНДРАВІЧ
  11. 11. Заслужаная актрыса Беларусі. Нарадзілася 27 ліпеня 1943 года ў в. Складанцы. У 1945 пераязджаюць на радзіму маці (бацькі не стала), у г.Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. Вучылася ў тэатральнай студыі пры Калужскім драмтэатры. У 1963-70 — актрыса гэтага тэатра. З 1983 працуе ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. ЛУЦЭНКА-ГАЙДУЛІС АЛЕНА АНДРЭЕЎНА
  12. 12. Звязаны лёсам
  13. 13. Беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 4 кастрычніка 1938 года ў в. Вострава Шчучынскага раёна. З 1963-1967 гады працуе адказным сакратаром Воранаўскай раённай газеты «Ленинское знамя». БЛАКІТ ВАЛЯНЦІН
  14. 14. Народныя таленты
  15. 15. Паэтэса. Нарадзілася 18 ліпеня 1957 года ў в. Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Бастунскую СШ. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1972 годзе ў раённай газеце «Ленінскае знамя». Яе вершы вызначаюцца цеплынёй, пяшчотай, непасрэднасцю. АЛДАНАВА ЛЮДМІЛА МІХАЙЛАЎНА
  16. 16. Паэт. Нарадзіўся 8 верасня 1925 года ў в. Старыя Раклішкі(Літва). У пачатку вайны пераехаў у в. Беняконі, працаваў у касцёле. З’яўляецца аўтарам 4 зборнікаў, якія выдадзенгы ў Польшчы. Міхаіл Феліксавіч - летапісец кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчака. Памёр 10 студзеня 2004 года. ВАЛАСЕВІЧ МІХАІЛ ФЕЛІКСАВІЧ
  17. 17. Нарадзіўся 1 кастрычніка 1934 года на Смаленшчыне. Скончыў Воранаўскую СШ. Валянцін Міхайлавіч піша вершы. Друкаваўся на старонках «Гродзенскай праўды», «Настаўніцкай газеты», «Чырвонай змены», іншых перыядычных выданняў. У 2008 годзе выйшаў зборнік вершаў «Блізкае і дарогае» ЕМЕЛЬЯНАЎ ВАЛЯНЦІН МІХАЙЛАВІЧ
  18. 18. Паэт, кампазітар, спявак, мастак. Нарадзіўся 22 мая 1971 года ў г.п.Воранава. ЛЯЛЬКО ДЗМІТРЫЙ ІВАНАВІЧ
  19. 19. Спявак. Музыкант, кампазітар. Нарадзіўся 23 верасня 1956 года ў г. Масты Гродзенскай вобласці. Скончыў дзіцячую музычную школу. У 1998 годзе выдаў зборнік «Музыка душы маёй», куды ўвайшло 75 песень, напісаных у розныя часы. МАЦЮК АЛЯКСАНДР АНТОНАВІЧ
  20. 20. ТАЛЧКОЎ АНАТОЛЬ ІВАНАВІЧ Мастак. Нарадзіўся 15 сакавіка 1948 года ў в. Ягунькіна Чувашскай АССР.З 1965 года жыве на Беларусі. Піша лірычныя пейзажы і жанравыя палотны. КАРАВАШКІН УЛАДЗІСЛАЎ КАНСТАНЦІНАВІЧ Мастак. Нарадзіўся 12 лютага 1926 года ў г. Ніжні Ноўгарад. У 1959 годзе прыехаў у Беларусь. Работы Уладзіміра Канстанцінавіча неаднаразова экспанаваліся на абласных і рэспубліканскіх выстаўках, у Маскве, Літве, Паольшчы. Карціны прысвечаны прыгажосці роднага Воранаўскага краю, яго прыродзе.
  21. 21. Іх імёны засталіся ў гісторыі
  22. 22. Жывапісец, рысавальшчык, ілюстратар, удзельнік паўстання 1863-64гг. Ў Літве і на Беларусі. Нарадзіўся 2 лістапада 1836 года ў Вільні. АНДРЫЁЛІ МІХАІЛ ЭЛЬВІРА
  23. 23. М.Э. Андрыёлі, "Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў" (1864-65
  24. 24. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, рэвалюцыйны дэмакрат. Нарадзіўся9(21) сакавіка 1840 года у маёнтку Свіраны Віленскага павета(Літва). У 1862-64гг. Настаўнічаў у Доцішках Лідскага павета Віленскай губерні. БАГУШЭВІЧ ФРАНЦІШАК КАЗІМІРАВІЧ
  25. 25. Рэвалюцыянер, адзін з пачынальнікаў сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі і Літве. Нарадзіўся ў 1876 годзе ў в. Лялянцы Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Воранаўскаі раён), адзін з пачынальнікаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі. Працаваў краўцом у Вільні. Там пазнаёміўся з Ф.Дзяржынскім, з якім выпускаў і распаўсюджваў нелегальную літаратуру. У вер. 1897 арыштаваны і зняволены ў турме. У лют. 1899 сасланы ў Вяцкую губ., але ў хуткім часе ўцёк на радзіму. Перайшоў на нелегальнае становішча і вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых Вільні, Гродна і Коўна. Удзельнічаў у дзейнасці Сацыял- дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, з’яўляўся дэлегатам яе 2 з’езда (жн. 1900) і канферэнцыі (лют. 1901), уваходзіў у Галоўнае праўленне партыі. У 1902 па асабістай ініцыятыве рыхтаваў замах на Васільева, кіраўніка жандармскага ўпраўлення, які жорстка катаваў яго пасля арышту ў вер. 1897. З-за хваробы на сухоты, ад якой і памёр, замах не здзейсніў. БАЛЬЦЭВІЧ ВАЦЛАЎ МАРТЫНАВІЧ
  26. 26. Нарадзілася ў 1799 годзе. Дачка ўладальніка маёнтка Тугановічы Антона Верашчакі. ВЕРАШЧАКА МАРЫЛЯ АНТОНАЎНА
  27. 27. Археолаг, гісторык, этнограф, філолаг, даследчык балтыйскіх і славянскіх народаў. Нарадзіўся 19 сакавіка 1856 г. ў г. Рыга ВОЛЬТЭР ЭДУАРД АЛЯКСАНДРАВІЧ
  28. 28. Яўрэйскі артэдаксальны рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў 1838 годзе ў мястэчку Дзятлава Слонімскага павета. З 1855 года жыў у г.п.Радунь ХАФЕЦ ХАІМ
  29. 29. Рускі і беларускі военачальнік. Нарадзіўся 28 красавіка 1859 года ў в. Зіневічы Лідскага павета. Перад 1-й сусветнай вайной сям’я генерала купіла маёнтак Гародна ў Лідскім павеце (цяпер в. Пагародна Воранаўскі раён). КАНДРАТОВІЧ КІПРЫЯН АНТОНАВІЧ
  30. 30. Польскі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Нарадзіўся 28 мая 1836 г. ў в. Субартоніс Варэнскага раёна, Літва. У 1871-82гг. жыў і працаваў на Беларусі ў маёнтках Подзітва (Воранаўскі раён) і Вішнева (Смаргонскі раён) КАРЛОВІЧ ЯН
  31. 31. Польскамоўны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч, публіцыст, асветнік. Нарадзіўся 14 снежня 1798 года ў фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губенрні, паводле іншых крыніц – у г. Навагрудку. МІЦКЕВІЧ АДАМ БЯРНАРД
  32. 32. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64гг. У Беларусі і Літве. Сын археолага і гісторыка Тэадора Нарбута. Нарадзіўся 26 жніўня(7 верасня) 1832 года ў маёнтку Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён НАРБУТ ЛЮДВІК ТЭАДОРАВІЧ
  33. 33. Гісторык і археолаг. Нарадзіўся 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 г. ў маёнтку Шаўры Лідскага павета НАРБУТ ТЭАДОР ЯЎХІМАВІЧ
  34. 34. Беларускі архітэктар, прадстаўнік стылю класіцызму. Нарадзіўся 7 лістапада 1790 года ў в. Жырмуны. ПАДЧАШЫНСКІ КАРЛ ІВАНАВІЧ Евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільнюсе
  35. 35. Пачынальнік навуковай археалогіі на заходніх землях Беларусі. Нарадзіўся 10 снежня 1852 года ў маёнтку Нача. ШУКЕВІЧ ВАНДАЛІН АЛЯКСАНДРАВІЧ
  36. 36. Заолаг, батанік, прыродазнавец. Доктар філасофіі і тэалогіі. Нарадзіўся 6 мая 1761 года ў маёнтку Ясенцы Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён) ЮНДЗІЛ СТАНІСЛАЎ БАНІФАЦЫЙ

×