SlideShare a Scribd company logo
1 of 35
Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі




                Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
                         Частка 1
                       20-50 год




                                   З фондаў ЦНБ НАН Беларусі
У кніг, як і ў людзей, ѐсць дні нараджэння і юбілейныя даты…




    Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем
    разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі
    беларускай літаратуры…
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Іван Чыгрын
                 Капеж

Іван Чыгрын - цікавы і самабытны паэт.
Ён выдаў сем зборнікаў вершаў, "Капеж" (1992) –
першы з іх.

        Вершы пішуцца промнямі сонца
           На лістах, Назва якім –
                  Палеткі,
                  Сенажаці,
                    Лясы.
             Калі ты не здатны
        Рассоўваць хмары над зямлѐю,
              Ніякі ты не паэт.
Іван Чыгрынаў
                                    Вяртанне да віны




                            Гэта чацвѐрты раман вядомага празаіка з
                               цыкла раманаў аб мінулай вайне.



У ім чытач сустрэне знаѐмых герояў – Зазыбу, Чубара, Нарчука і іншых
          жыхароў вѐскі Верамейкі, - што жылі і дзейнічалі ў раманах
  “Плач перапѐлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужыя”, якія прынеслі
        Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву вядомасць і прызнанне чытачоў.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Пятрусь Броўка
                                            Савецкі чалавек
                             З0 год споўнілася зборніку “Савецкі чалавек”
                             Пятруся Броўкі, улюбѐнцу Янкі Купалы, паэту
                             па        прызванню         і        перакананню,
                             глыбокаадукаванаму вучонаму і грамадскаму
                             дзеячу, які насіў цяжар славы, славы гучнай і
                             заслужанай, лѐгка і з годнасцю, не адрываючыся
                             ад надзѐнных спраў свайго часу і свайго народа.



Кнігу склалі вершы апошніх гадоў жыцця паэта, які памѐр у 1980 годзе. Рыгор
Барадулін піша ў прадмове да выдання, што апошнім вершам народнага паэта
                  Беларусі быў верш “Савецкі чалавек”, які даў назву зборніку.
Кандрат Крапіва
                                          На вастрыі

                           Драма “На вастрыі” напісана ў 1982 г. Гэты
                           апошні твор Кандрата Крапівы быў напісаны
                           ім у вельмі паважным ўзросце, у 86 год, але не
                           старасць, а мудрая сталасць і ранейшае
                           прафесійнае майстэрства адчуваецца ў будаванні
                           сюжэту, стварэнні інтрыгі, псіхалагічнай
                           абмалѐўцы персанажаў.

      Упершыню надрукавана ў часопісе “Полымя” ў 1982 годзе. Упершыню
      пастаўлена на сцэне тэатра імя Якуба Коласа пад назвай “Блытаныя
сцежкі” рэжысѐрам В. Мазынскім. Прэм’ера адбылася праз год, у 1983 годзе.
            Ролі выконвалі вядомыя артысты: У. Куляшоў, Ф. Шмакаў, Т.
                                                Мархель, З. Канапелька.
Янка Купала
                                             А хто там ідзе?
                       Славуты верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
                       “А хто там ідзе?” выдаецца асобнай кнігай у перакладзе
                       на 81 мову свету. Дарэчы, на асобных мовах існуе па
                       тры, чатыры і больш перакладаў. Шэсць разоў верш
                       перакладаўся на англійскую мову, столькі ж перакладаў на
                       польскую, чатыры разы на рускую і венгерскую, тройчы на
                       італьянскую, нямецкую, чэшскую, удмурцкую.
            Знешне просты, някідкі верш “А хто там ідзе” вызначаецца не толькі
  своеасаблівай рытмікай, але і гукапісам, строфікай, кампазіцыяй, як верш-песня
   харальнага тыпу. Як харал ѐн і выконваўся ў трупе І. Буйніцкага, дзе пытанне
задаваў адзін чалавек, а адказваў хор. У 1910 годзе кампазітар Л. Рагоўскі паклаў
           верш на музыку, і яго як неафіцыйны гімн выконвалі да Кастрычніцкай
        рэвалюцыі перад пачаткам і пасля заканчэння розных урачыстых вечароў.
                    Сѐлета мы адзначаем 130-гадовы юбілей
                        з дня нараджэння Янкі Купалы.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Алесь Адамовіч
                               Хатынская повесть

               Алесь Адамовіч працаваў над аповесцю з 1966 да 1971
                    года, у 1972 годзе з “Хатынской повестью”
                   пазнаѐміліся чытачы, у 1985 годзе на экраны
               тэлебачання выйшаў мастацкі фільм “Иди и смотри”
                  па матывах твора. І кніга, і фільм з’яўляюцца
               пранізлівым расповедам пра гісторыю беларускай вѐскі
                Хатынь, жыхары якой былі знішчаны фашысцкімі
                  карацелямі, як і сотні іншых вѐсак, спаленых у
                            вогнішчы разам з жыхарамі.


«…Стреляет в голову ребенка – и в руку, которая защищает,
  прячет круглую, теплую, как летняя земля, головку…»
У 1985 годзе на экраны тэлебачання выйшаў
     мастацкі фільм “Иди и смотри”
 па матывах твора «Хатынская аповесць»
Янка Брыль
                                              Вітраж
                                 40 год назад пабачыў свет зборнічак Янкі
                                    Брыля “Вітраж”, які складаецца з
                               апавяданняў, мініяцюр і нарысаў. Але трэба
                               дадаць, что яна нагадвае дзеннік ці нататнік
                                 славутага пісьменніка, які дзеліцца сваімі
                                  думкамі і разважаннямі з чытачом як з
                               лепшым сябрам, шчыра, часам з іроніяй пра
                                   некаторыя выпадкі з уласнага жыцця.
                      Сам Я. Брыль у кнізе "Вітраж" падкрэслівае,
                   што бачыць задачу мастацтва ў тым, каб перадаваць
                      адчуванне радасці, красы жыцця, любові да яго.

“…Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце
    прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову”.
Васіль Быкаў
                                             Сотнікаў. Абеліск
                                Гераічныя аповесці “Сотнікаў” і “Абеліск”
                                прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны
                                супраць гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі
                                Беларусі. Галоўныя тэмы – вытокі мужнасці,
                                сапраўднага гераізма і кошт, які трэба
                                заплаціць за здраду і маральны кампраміс.

“…Рыбак, аднак, змоўчаў, усѐ болей выразна разумеючы, што з уцѐкамі скончана,
што гэтаю ліквідацыяй яго скруцілі лепш, чым учора супоняй. І хоць пакінулі
жывога, але нейкім чынам таксама ліквідавалі.
Так, звароту назад, да ранейшага, цяпер, мабыць, ужо не было – ѐн гінуў усур’ѐз,
назусім, і самым неспадзяваным чынам. Цяпер ѐн скрозь вораг. Усім. І, пэўна,
самому сабе таксама.”
Ніл Гілевіч
     А дзе ж тая крынічанька


 …Я сам шчаслівы быў, яшчэ не знаючы,
 Што, як жар-птушку, упусціўшы песню,
Увесь наш край – ад Прыпяці да Нарачы –
  Сто раз прайду, а мару ўсѐ не здейсню;

Што будуць дні злятаць і гаснуць знічкамі,
   А мне усѐ мерыць вѐрсты незлічона,
 І усѐ шукаць: а дзе ж тая крынічанька?
     І усѐ пытаць: а ці не замучона?...
Уладзімір Караткевіч
      Хрыстос прызямліўся ў Гародні


      Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” –
    філасофска-гістарычны твор, раман-прытча,
раман-легенда пра жыццѐ на Беларусі ў ХVІ стагоддзі,
 напоўнены горкай іроніяй, драматызмам і адначасова
          гумарам, весялосцю, аптымізмам,
    гэта гісторыя прыгод і вандраванняў колішняга
       шкаляра, воляй лѐсу названага Хрыстом,
                 Юрася Братчыка.
Іван Навуменка
          Падарожжа ў юнацтва: выбранае


               “ Мне ішоў семнаццаты год. Мая
         семнаццатая вясна была вельмі багатай на
            кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя
          дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню
           сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу…”

 – так пачынаецца гэты зборнік, у які ўвайшлі лепшыя
апавяданні і аповесці Івана Навуменкі. Юнацкія мары,
    першае каханне, выпрабаванні Вялікай Айчыннай
                вайны перажываюць героі апавяданняў.
Пімен Панчанка
                                        Снежань

                                   …Я трымаюся цудам
                               Між зямлѐю цяжкою і небам,
                                 Між травой і жарствой,
                                   Паміж ноччу і днѐм.
                                     На рабочай зямлі
                              Аж да скону хацелася б мне быць
                                    І гарэць для людзей
                             Хоць малым, Але толькі агнѐм…

           Сѐлета мы адзначаем 95-гадовы юбілей
з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
Іван Пташнікаў
              Мсціжы


Гэта раман пра чалавека, пра тыя канфлікты
і праблемы, якія ўзніклі ў беларускай
пасляваеннай вѐсцы.

  Вясковы раман? Але на такіх людзях, як
  Андрэй Вялічка - галоўны герой рамана,
          трымаецца наша зямля.
Максім Танк
   • Ключ жураўліны
   • Хай будзе святло


Я толькі частку невялічкую
Змог перадаць,
Што гаварылі вочы,
Вусны,
Рукі,
Людзей, з якімі жыў і сустракаўся.

Таму пад песнямі маімі
На першым месцы
Подпісы іх стаўце.
Іван Чыгрынаў
          Плач перапѐлкі

Празаік Іван Чыгрынаў да гэтага рамана быў
   вядомы беларускаму чытачу як аўтар
               апавяданняў.

Раман “Плач перапѐлкі” першы буйны твор
пісьменніка і першы раман ў пенталогіі, якая
   распавядае аб Вялікай Айчыннай вайне.
Кнігі-юбіляры
Беларуская мастацкая літаратура
Пятрусь Броўка
               • А дні ідуць…
               • Высокія хвалі

    «А дні ідуць…»: Гэты зборнік паэта двойчы
    юбіляр 2012 года – 50 год як выйшаў ў свет і
    50 год назад Камітэтам па Ленінскіх прэміях
    у галіне літаратуры і мастацтва пры Савеце
    Міністраў СССР Пятру Усцінавічу Броўку
    прысуджана Ленінская прэмія.


…Не пытайся пра гэта,    Свой радок на паперы
Бо адказу не дам,        Не чакаў я спаткаць,
Як зрабіўся паэтам,      Проста сэрца без меры
Я не ведаю сам.          Захацела спяваць…
Васіль Быкаў
                                     • Пастка
                                   • Трэцяя ракета
                           Невялікая аповесць “Пастка” была
                           створана ў 1962 годзе і прысвечана
                           падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
                           Лейтэнант Клімчанка стаў міжволі
                           ахвярай тупіковай сітуацыі, калі ад
                           яго асабістай волі ўжо нічога не
                           залежыць, а на яго долю застаецца
                           толькі маральная пакута, вечны
                           дакор сумлення.

Аповесць «Пастка» з’явілася часткай актуальнай для грамадства
           савецкіх часоў спрэчкі пра духоўную сутнасць чалавека,
                прымушаючы сучаснікаў глыбей разумець свой час.
Цішка Гартны
                                       • Выбраныя апавяданні
                                            • Хозяин
                                 Зборнік выбранных апавяданняў, які быў
                                 надрукаваны ў 1962 годзе, выйшаў у свет у год
                                 75-ай гадавіны з дня нараджэння Цішкі
                                 Гартнага (літаратурны псеўданім Зміцера
                                 Тодаравіча Жылуновіча). У прадмове
                                 адзначаецца, што багатая і разнастайная
                                 творчасць старэйшага беларускага пісьменніка
                                 Цішкі Гартнага доўгі час была забыта.

Людзі сталага ўзросту маюць магчымасць аднавіць у сваѐй памяці шмат
якія радкі і вобразы з твораў пісьменніка, малады чытач пазнаѐміцца з імі
ўпершыню. Кожнае новае выданне яго твораў адзначае, па сутнасці, іх
другое нараджэнне.
Міхась Лынькоў
                                               За акіянам

                                    Для беларускага чытача савецкіх часоў
                                 з’яўленне гэтай кнігі старэйшага беларускага
                               пісьменніка Міхася Лынькова, якому давялося ў
                                  пасляваенныя гады некалькі разоў бываць у
                                 Злучаных штатах Амерыкі, было цікавай
                                                   падзеяй.



                                         “Мы ляцелі з Сан-Францыска ў Канаду.
Гэта было ў тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе, калі толькі скончылася вайна…”
                             Сапраўды, што ўразіла нашага суайчынніка ў ЗША?
Іван Мележ
                                               Людзі на балоце
                                    Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа –
                                   першая частка “Палескай хронікі” – адна з
                                 вяршынь беларускай літаратуры, адзін з самых
                                  вядомых і любімых раманаў з усѐй беларускай
                                   пасляваеннай прозы. Гісторыя жыхароў вѐскі
                                     Курані, каханне Васіля і Ганны, жыццѐ
                                        Хадоські, бацькі Ганны Чарнушкі,
                                       чырвонаармейца Міканора, багацеяў
                                                   Глушакоў…


«Як хораша i ўдумна ўсѐ зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i
адчувальна...» (Ян Скрыган)
Іван Навуменка
        Сасна пры дарозе
   Раман “Сасна пры дарозе” – першая
 частка трылогіі, у якую яшчэ ўваходзяць
    “Вецер у соснах” і “Сорак трэці”.
Іван Навуменка працаваў над раманам на
 працягу некалькіх гадоў, з 1959 да 1962.
 Героі твора – моладзь, юнакі і дзяўчаты
аднаго палесскага раѐна, людзі старэйшага
  пакалення, камуністы-падпольшчыкі,
 арганізатары і кіраўнікі партызанскага
руху, іх лѐсы аб’яднала Вялікая Айчынная
                   вайна.
Пімен Панчанка
         Тысяча небасхілаў
«…I мне шкада людзей тых слепаватых,
 Што вераць, быццам за марамі лепш.
    Зямля мая, сама ты вінавата,
 Што лѐгка многім свой даеш ты хлеб.

  Я твой увесь, ад сэрца да пазногцяў,
     I горла сам таму перагрызу,
 Хто кіне на цябе хоць кроплю дзѐгцю,
  На гонар твой, магутнасць і красу.

    Служу табе, пакуль хапае сілы,
   Скупым не стану нават і стары.
     А тысячу апошніх небасхілаў
   Я людзям рад сягоння раздарыць».
Піліп Пестрак
           Падарожнае


…Вось так і я, нязнаны, сэрцам жудны,
Услухаўся ў асенні шум густы
І у прастор задуманы і мудры,
І за лістком сачу я залатым –
І скрозь з павевам ветра прыгалубным
Шлю другу невядомаму лісты…
Іван Пташнікаў
        Чакай у далѐкіх Грынях

 “Чакай у далѐкіх Грынях” – першы раман
    Івана Пташнікава. Гісторыя Галіны
    Радзько, якая, скончыўшы медыцынскі
  тэхнікум, прыязджае працаваць у сельскую
  бібліятэку. Перад чытачом адкрываюцца
працоўныя калгасныя будні, барацьба моладзі з
   перажыткамі мінулага, новае ў сучаснай
          вѐсцы, каханне, шчасце…
Барыс Сачанка
                                         Барвы ранняй восені

                          “…Гэтыя празаічныя зборнікі, што выйшлі на
                          эйфарычнай хвалі свабоды пасьля антысталінскага
                          дакладу Хрушчова, і сѐньня захоўваюць настрой той
                          эйфарыі. Нечым няўлоўным яны нагадваюць мне
                          італьянскія фільмы канца 50-х, зрэшты, як і сам
                          Сачанка нагадвае персанажаў тых фільмаў.
  Гэта той кшталт чалавека, які праз усѐ жыцьцѐ нясе на сабе адбітак самай
 сьветлай падзеі, сьведкам і ўдзельнікам якой быў, – ва ўсьмешцы, у манерах, а
   нават у гардэробе і фігуры. Ягонае пакаленьне прыходзіла ў літаратуру ня
     новымі Талстымі ці Фанвізінымі, а папамі Хэмамі, і п’янкое паветра
 лібералізацыі кружыла ім галаву. Дэбютныя кніжкі Сачанкі не стыкаваліся з
аналітычным інструментарыем сацрэалістычнае крытыкі, бо, як мінімум, ня
        мелі станоўчага героя…” (Сяргей Дубавец “Інтрыга Сачанкі”)
Максім Танк
          Мой хлеб надзѐнны

        …І калі сѐння чую песні я
    Пагожым ранкам або на змярканні,
    Я слухаю з глыбокім хваляваннем,
        Як вольная пяе зямля мая.

       І з радасцю аб радасці жывых
      Я думаю, і ў той жа час сумую
      Я па сябрах, па соснах баравых,
      Па ўсіх, хто песні больш не чуе.


Сѐлета мы адзначаем 100-гадовы юбілей
   з дня нараджэння Максіма Танка.
Іван Шамякін
                                      Выгнанне блудніцы

                             Майстрам вострага, дынамічнага сюжэту і
                           займальнай інтрыгі выявіў сябе Іван Шамякін
                             ў арыгінальнай драматургічнай творчасці.
                                 Драма “Выгнанне блудніцы” была
                              апублікавана і пастаўлена ў 1961 годзе, а
                            асобным выданнем была надрукавана ў 1962.




Маладая настаўніца па музыцы пытаецца ў свайго сябра: “Ты думаеш, я ехала
       сюды толькі дзеля таго, каб несці культуру. Як ты заклікаў?”
Цэнтральная навуковая бібліятэка
                                        Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі



Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах
дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі
супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і
сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці
                                                     http://csl.bas-net.by

More Related Content

What's hot

Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"ssuser35db48
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаbntulibrary
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайнеbibibstu
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўssuser35db48
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.ssuser35db48
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»Татьяна Слонская
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021bntulibrary
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 

What's hot (20)

Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 

Viewers also liked

СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыка
СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыкаСЛОЎНІК Мастацкая гімнастыка
СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыкаMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкіMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая мова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая моваТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая мова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая моваMova Nanova
 
СЛОЎНІК Калекцыянаванне
СЛОЎНІК КалекцыянаваннеСЛОЎНІК Калекцыянаванне
СЛОЎНІК КалекцыянаваннеMova Nanova
 
СЛОЎНІК Хіп-хоп
СЛОЎНІК Хіп-хопСЛОЎНІК Хіп-хоп
СЛОЎНІК Хіп-хопMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранаць
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранацьТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранаць
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранацьMova Nanova
 
СЛОЎНІК Наша Ніва
СЛОЎНІК Наша НіваСЛОЎНІК Наша Ніва
СЛОЎНІК Наша НіваMova Nanova
 
СЛОЎНІК Выцінанка
СЛОЎНІК ВыцінанкаСЛОЎНІК Выцінанка
СЛОЎНІК ВыцінанкаMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мовеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мовеMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканнеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканнеMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТэстТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТэстMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаўMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікіMova Nanova
 
СЛОЎНІК Краіна замкаў
СЛОЎНІК Краіна замкаўСЛОЎНІК Краіна замкаў
СЛОЎНІК Краіна замкаўMova Nanova
 
СЛОЎНІК Зімовыя хваробы
СЛОЎНІК Зімовыя хваробыСЛОЎНІК Зімовыя хваробы
СЛОЎНІК Зімовыя хваробыMova Nanova
 
СЛОЎНІК Піва
СЛОЎНІК ПіваСЛОЎНІК Піва
СЛОЎНІК ПіваMova Nanova
 
Слоўнік Права на мову
Слоўнік Права на мовуСлоўнік Права на мову
Слоўнік Права на мовуMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаўMova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча Mova Nanova
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікіMova Nanova
 

Viewers also liked (20)

СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыка
СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыкаСЛОЎНІК Мастацкая гімнастыка
СЛОЎНІК Мастацкая гімнастыка
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Асноўныя правілы беларускай лацінкі
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая мова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая моваТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая мова
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Афіцыйна справавая мова
 
СЛОЎНІК Калекцыянаванне
СЛОЎНІК КалекцыянаваннеСЛОЎНІК Калекцыянаванне
СЛОЎНІК Калекцыянаванне
 
СЛОЎНІК Хіп-хоп
СЛОЎНІК Хіп-хопСЛОЎНІК Хіп-хоп
СЛОЎНІК Хіп-хоп
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранаць
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранацьТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранаць
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Адзяваць - надзяваць – апранаць
 
СЛОЎНІК Наша Ніва
СЛОЎНІК Наша НіваСЛОЎНІК Наша Ніва
СЛОЎНІК Наша Ніва
 
СЛОЎНІК Выцінанка
СЛОЎНІК ВыцінанкаСЛОЎНІК Выцінанка
СЛОЎНІК Выцінанка
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мовеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мове
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Германізмы ў беларускай мове
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканнеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Беларускае аканне
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТэстТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Тэст
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Таемныя мовы беларусаў
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Парадкавыя лічэбнікі
 
СЛОЎНІК Краіна замкаў
СЛОЎНІК Краіна замкаўСЛОЎНІК Краіна замкаў
СЛОЎНІК Краіна замкаў
 
СЛОЎНІК Зімовыя хваробы
СЛОЎНІК Зімовыя хваробыСЛОЎНІК Зімовыя хваробы
СЛОЎНІК Зімовыя хваробы
 
СЛОЎНІК Піва
СЛОЎНІК ПіваСЛОЎНІК Піва
СЛОЎНІК Піва
 
Слоўнік Права на мову
Слоўнік Права на мовуСлоўнік Права на мову
Слоўнік Права на мову
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Паходжанне беларускіх імёнаў
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікіТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Множналікавыя назоўнікі
 

Similar to Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюVictori_otd
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год novgimn
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевичzhanna2112
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласMova Nanova
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевичаander_temp
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічNatalia Ametova
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНBereza District Library System
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевкоNa_Ni
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаkulturanovCBS
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogakulturanovCBS
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. КляўкоVictori_otd
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 

Similar to Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год (18)

ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровіч
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевко
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. Кляўко
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 

More from Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

More from Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси (20)

Максiм Танк – волат паэтычнага свету
Максiм   Танк – волат паэтычнага светуМаксiм   Танк – волат паэтычнага свету
Максiм Танк – волат паэтычнага свету
 
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткіДзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
 
Барадулін Рыгор Іванавіч
Барадулін Рыгор ІванавічБарадулін Рыгор Іванавіч
Барадулін Рыгор Іванавіч
 
Гипатия Александрийская - женщина-философ: мифы и реальность
Гипатия Александрийская -   женщина-философ: мифы и реальностьГипатия Александрийская -   женщина-философ: мифы и реальность
Гипатия Александрийская - женщина-философ: мифы и реальность
 
Дети Саргассова моря
Дети Саргассова моряДети Саргассова моря
Дети Саргассова моря
 
Скворечник для совы
Скворечник для совыСкворечник для совы
Скворечник для совы
 
Беларускі кнігазбор
Беларускі кнігазборБеларускі кнігазбор
Беларускі кнігазбор
 
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярниковЭкспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
Экспедиция в Антарктиду: работа и будни белорусских полярников
 
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
Наука вне себя: Как создать персональное лекарство?
 
Дикая лекция: Болотные истории
Дикая лекция: Болотные историиДикая лекция: Болотные истории
Дикая лекция: Болотные истории
 
Дикая лекция: Секреты леса
Дикая лекция: Секреты лесаДикая лекция: Секреты леса
Дикая лекция: Секреты леса
 
Дикая лекция: Большой путь большого подорлика
Дикая лекция: Большой путь большого подорликаДикая лекция: Большой путь большого подорлика
Дикая лекция: Большой путь большого подорлика
 
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
Мастер-класс «Культура цитирования. Экспертная оценка оригинальности научных ...
 
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомякаДикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
Дикая лекция: Спасти рядового суслика и генерала хомяка
 
Музычны класік з Міншчыны
Музычны класік з МіншчыныМузычны класік з Міншчыны
Музычны класік з Міншчыны
 
Зеленая лаборатория
Зеленая лабораторияЗеленая лаборатория
Зеленая лаборатория
 
«Элементарная химия клетки»
«Элементарная химия клетки» «Элементарная химия клетки»
«Элементарная химия клетки»
 
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе» «Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
«Парафьяново – Нью-Йорк, или 60 минут о джазе»
 
Страна оленья
Страна оленьяСтрана оленья
Страна оленья
 
Вузэкофест - 2019
Вузэкофест - 2019Вузэкофест - 2019
Вузэкофест - 2019
 

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год

  • 1. Віртуальная выстава прысвечана Году кнігі ў Беларусі Кнігі-юбіляры Беларуская мастацкая літаратура Частка 1 20-50 год З фондаў ЦНБ НАН Беларусі
  • 2. У кніг, як і ў людзей, ѐсць дні нараджэння і юбілейныя даты… Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці прапануем разам з намі перагарнуць старонкі гісторыі беларускай літаратуры…
  • 4. Іван Чыгрын Капеж Іван Чыгрын - цікавы і самабытны паэт. Ён выдаў сем зборнікаў вершаў, "Капеж" (1992) – першы з іх. Вершы пішуцца промнямі сонца На лістах, Назва якім – Палеткі, Сенажаці, Лясы. Калі ты не здатны Рассоўваць хмары над зямлѐю, Ніякі ты не паэт.
  • 5. Іван Чыгрынаў Вяртанне да віны Гэта чацвѐрты раман вядомага празаіка з цыкла раманаў аб мінулай вайне. У ім чытач сустрэне знаѐмых герояў – Зазыбу, Чубара, Нарчука і іншых жыхароў вѐскі Верамейкі, - што жылі і дзейнічалі ў раманах “Плач перапѐлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужыя”, якія прынеслі Івану Гаўрылавічу Чыгрынаву вядомасць і прызнанне чытачоў.
  • 7. Пятрусь Броўка Савецкі чалавек З0 год споўнілася зборніку “Савецкі чалавек” Пятруся Броўкі, улюбѐнцу Янкі Купалы, паэту па прызванню і перакананню, глыбокаадукаванаму вучонаму і грамадскаму дзеячу, які насіў цяжар славы, славы гучнай і заслужанай, лѐгка і з годнасцю, не адрываючыся ад надзѐнных спраў свайго часу і свайго народа. Кнігу склалі вершы апошніх гадоў жыцця паэта, які памѐр у 1980 годзе. Рыгор Барадулін піша ў прадмове да выдання, што апошнім вершам народнага паэта Беларусі быў верш “Савецкі чалавек”, які даў назву зборніку.
  • 8. Кандрат Крапіва На вастрыі Драма “На вастрыі” напісана ў 1982 г. Гэты апошні твор Кандрата Крапівы быў напісаны ім у вельмі паважным ўзросце, у 86 год, але не старасць, а мудрая сталасць і ранейшае прафесійнае майстэрства адчуваецца ў будаванні сюжэту, стварэнні інтрыгі, псіхалагічнай абмалѐўцы персанажаў. Упершыню надрукавана ў часопісе “Полымя” ў 1982 годзе. Упершыню пастаўлена на сцэне тэатра імя Якуба Коласа пад назвай “Блытаныя сцежкі” рэжысѐрам В. Мазынскім. Прэм’ера адбылася праз год, у 1983 годзе. Ролі выконвалі вядомыя артысты: У. Куляшоў, Ф. Шмакаў, Т. Мархель, З. Канапелька.
  • 9. Янка Купала А хто там ідзе? Славуты верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы “А хто там ідзе?” выдаецца асобнай кнігай у перакладзе на 81 мову свету. Дарэчы, на асобных мовах існуе па тры, чатыры і больш перакладаў. Шэсць разоў верш перакладаўся на англійскую мову, столькі ж перакладаў на польскую, чатыры разы на рускую і венгерскую, тройчы на італьянскую, нямецкую, чэшскую, удмурцкую. Знешне просты, някідкі верш “А хто там ідзе” вызначаецца не толькі своеасаблівай рытмікай, але і гукапісам, строфікай, кампазіцыяй, як верш-песня харальнага тыпу. Як харал ѐн і выконваўся ў трупе І. Буйніцкага, дзе пытанне задаваў адзін чалавек, а адказваў хор. У 1910 годзе кампазітар Л. Рагоўскі паклаў верш на музыку, і яго як неафіцыйны гімн выконвалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі перад пачаткам і пасля заканчэння розных урачыстых вечароў. Сѐлета мы адзначаем 130-гадовы юбілей з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • 11. Алесь Адамовіч Хатынская повесть Алесь Адамовіч працаваў над аповесцю з 1966 да 1971 года, у 1972 годзе з “Хатынской повестью” пазнаѐміліся чытачы, у 1985 годзе на экраны тэлебачання выйшаў мастацкі фільм “Иди и смотри” па матывах твора. І кніга, і фільм з’яўляюцца пранізлівым расповедам пра гісторыю беларускай вѐскі Хатынь, жыхары якой былі знішчаны фашысцкімі карацелямі, як і сотні іншых вѐсак, спаленых у вогнішчы разам з жыхарамі. «…Стреляет в голову ребенка – и в руку, которая защищает, прячет круглую, теплую, как летняя земля, головку…»
  • 12. У 1985 годзе на экраны тэлебачання выйшаў мастацкі фільм “Иди и смотри” па матывах твора «Хатынская аповесць»
  • 13. Янка Брыль Вітраж 40 год назад пабачыў свет зборнічак Янкі Брыля “Вітраж”, які складаецца з апавяданняў, мініяцюр і нарысаў. Але трэба дадаць, что яна нагадвае дзеннік ці нататнік славутага пісьменніка, які дзеліцца сваімі думкамі і разважаннямі з чытачом як з лепшым сябрам, шчыра, часам з іроніяй пра некаторыя выпадкі з уласнага жыцця. Сам Я. Брыль у кнізе "Вітраж" падкрэслівае, што бачыць задачу мастацтва ў тым, каб перадаваць адчуванне радасці, красы жыцця, любові да яго. “…Калі я чытаю добрую кнігу, не папракайце мяне ў гультайстве. Не хочаце прызнаць, што я працую, дык думайце, што я малюся – Слову”.
  • 14. Васіль Быкаў Сотнікаў. Абеліск Гераічныя аповесці “Сотнікаў” і “Абеліск” прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны супраць гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Галоўныя тэмы – вытокі мужнасці, сапраўднага гераізма і кошт, які трэба заплаціць за здраду і маральны кампраміс. “…Рыбак, аднак, змоўчаў, усѐ болей выразна разумеючы, што з уцѐкамі скончана, што гэтаю ліквідацыяй яго скруцілі лепш, чым учора супоняй. І хоць пакінулі жывога, але нейкім чынам таксама ліквідавалі. Так, звароту назад, да ранейшага, цяпер, мабыць, ужо не было – ѐн гінуў усур’ѐз, назусім, і самым неспадзяваным чынам. Цяпер ѐн скрозь вораг. Усім. І, пэўна, самому сабе таксама.”
  • 15. Ніл Гілевіч А дзе ж тая крынічанька …Я сам шчаслівы быў, яшчэ не знаючы, Што, як жар-птушку, упусціўшы песню, Увесь наш край – ад Прыпяці да Нарачы – Сто раз прайду, а мару ўсѐ не здейсню; Што будуць дні злятаць і гаснуць знічкамі, А мне усѐ мерыць вѐрсты незлічона, І усѐ шукаць: а дзе ж тая крынічанька? І усѐ пытаць: а ці не замучона?...
  • 16. Уладзімір Караткевіч Хрыстос прызямліўся ў Гародні Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – філасофска-гістарычны твор, раман-прытча, раман-легенда пра жыццѐ на Беларусі ў ХVІ стагоддзі, напоўнены горкай іроніяй, драматызмам і адначасова гумарам, весялосцю, аптымізмам, гэта гісторыя прыгод і вандраванняў колішняга шкаляра, воляй лѐсу названага Хрыстом, Юрася Братчыка.
  • 17. Іван Навуменка Падарожжа ў юнацтва: выбранае “ Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу…” – так пачынаецца гэты зборнік, у які ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці Івана Навуменкі. Юнацкія мары, першае каханне, выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны перажываюць героі апавяданняў.
  • 18. Пімен Панчанка Снежань …Я трымаюся цудам Між зямлѐю цяжкою і небам, Між травой і жарствой, Паміж ноччу і днѐм. На рабочай зямлі Аж да скону хацелася б мне быць І гарэць для людзей Хоць малым, Але толькі агнѐм… Сѐлета мы адзначаем 95-гадовы юбілей з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі.
  • 19. Іван Пташнікаў Мсціжы Гэта раман пра чалавека, пра тыя канфлікты і праблемы, якія ўзніклі ў беларускай пасляваеннай вѐсцы. Вясковы раман? Але на такіх людзях, як Андрэй Вялічка - галоўны герой рамана, трымаецца наша зямля.
  • 20. Максім Танк • Ключ жураўліны • Хай будзе святло Я толькі частку невялічкую Змог перадаць, Што гаварылі вочы, Вусны, Рукі, Людзей, з якімі жыў і сустракаўся. Таму пад песнямі маімі На першым месцы Подпісы іх стаўце.
  • 21. Іван Чыгрынаў Плач перапѐлкі Празаік Іван Чыгрынаў да гэтага рамана быў вядомы беларускаму чытачу як аўтар апавяданняў. Раман “Плач перапѐлкі” першы буйны твор пісьменніка і першы раман ў пенталогіі, якая распавядае аб Вялікай Айчыннай вайне.
  • 23. Пятрусь Броўка • А дні ідуць… • Высокія хвалі «А дні ідуць…»: Гэты зборнік паэта двойчы юбіляр 2012 года – 50 год як выйшаў ў свет і 50 год назад Камітэтам па Ленінскіх прэміях у галіне літаратуры і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР Пятру Усцінавічу Броўку прысуджана Ленінская прэмія. …Не пытайся пра гэта, Свой радок на паперы Бо адказу не дам, Не чакаў я спаткаць, Як зрабіўся паэтам, Проста сэрца без меры Я не ведаю сам. Захацела спяваць…
  • 24. Васіль Быкаў • Пастка • Трэцяя ракета Невялікая аповесць “Пастка” была створана ў 1962 годзе і прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Лейтэнант Клімчанка стаў міжволі ахвярай тупіковай сітуацыі, калі ад яго асабістай волі ўжо нічога не залежыць, а на яго долю застаецца толькі маральная пакута, вечны дакор сумлення. Аповесць «Пастка» з’явілася часткай актуальнай для грамадства савецкіх часоў спрэчкі пра духоўную сутнасць чалавека, прымушаючы сучаснікаў глыбей разумець свой час.
  • 25. Цішка Гартны • Выбраныя апавяданні • Хозяин Зборнік выбранных апавяданняў, які быў надрукаваны ў 1962 годзе, выйшаў у свет у год 75-ай гадавіны з дня нараджэння Цішкі Гартнага (літаратурны псеўданім Зміцера Тодаравіча Жылуновіча). У прадмове адзначаецца, што багатая і разнастайная творчасць старэйшага беларускага пісьменніка Цішкі Гартнага доўгі час была забыта. Людзі сталага ўзросту маюць магчымасць аднавіць у сваѐй памяці шмат якія радкі і вобразы з твораў пісьменніка, малады чытач пазнаѐміцца з імі ўпершыню. Кожнае новае выданне яго твораў адзначае, па сутнасці, іх другое нараджэнне.
  • 26. Міхась Лынькоў За акіянам Для беларускага чытача савецкіх часоў з’яўленне гэтай кнігі старэйшага беларускага пісьменніка Міхася Лынькова, якому давялося ў пасляваенныя гады некалькі разоў бываць у Злучаных штатах Амерыкі, было цікавай падзеяй. “Мы ляцелі з Сан-Францыска ў Канаду. Гэта было ў тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе, калі толькі скончылася вайна…” Сапраўды, што ўразіла нашага суайчынніка ў ЗША?
  • 27. Іван Мележ Людзі на балоце Раман “Людзі на балоце” Івана Мележа – першая частка “Палескай хронікі” – адна з вяршынь беларускай літаратуры, адзін з самых вядомых і любімых раманаў з усѐй беларускай пасляваеннай прозы. Гісторыя жыхароў вѐскі Курані, каханне Васіля і Ганны, жыццѐ Хадоські, бацькі Ганны Чарнушкі, чырвонаармейца Міканора, багацеяў Глушакоў… «Як хораша i ўдумна ўсѐ зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна...» (Ян Скрыган)
  • 28. Іван Навуменка Сасна пры дарозе Раман “Сасна пры дарозе” – першая частка трылогіі, у якую яшчэ ўваходзяць “Вецер у соснах” і “Сорак трэці”. Іван Навуменка працаваў над раманам на працягу некалькіх гадоў, з 1959 да 1962. Героі твора – моладзь, юнакі і дзяўчаты аднаго палесскага раѐна, людзі старэйшага пакалення, камуністы-падпольшчыкі, арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху, іх лѐсы аб’яднала Вялікая Айчынная вайна.
  • 29. Пімен Панчанка Тысяча небасхілаў «…I мне шкада людзей тых слепаватых, Што вераць, быццам за марамі лепш. Зямля мая, сама ты вінавата, Што лѐгка многім свой даеш ты хлеб. Я твой увесь, ад сэрца да пазногцяў, I горла сам таму перагрызу, Хто кіне на цябе хоць кроплю дзѐгцю, На гонар твой, магутнасць і красу. Служу табе, пакуль хапае сілы, Скупым не стану нават і стары. А тысячу апошніх небасхілаў Я людзям рад сягоння раздарыць».
  • 30. Піліп Пестрак Падарожнае …Вось так і я, нязнаны, сэрцам жудны, Услухаўся ў асенні шум густы І у прастор задуманы і мудры, І за лістком сачу я залатым – І скрозь з павевам ветра прыгалубным Шлю другу невядомаму лісты…
  • 31. Іван Пташнікаў Чакай у далѐкіх Грынях “Чакай у далѐкіх Грынях” – першы раман Івана Пташнікава. Гісторыя Галіны Радзько, якая, скончыўшы медыцынскі тэхнікум, прыязджае працаваць у сельскую бібліятэку. Перад чытачом адкрываюцца працоўныя калгасныя будні, барацьба моладзі з перажыткамі мінулага, новае ў сучаснай вѐсцы, каханне, шчасце…
  • 32. Барыс Сачанка Барвы ранняй восені “…Гэтыя празаічныя зборнікі, што выйшлі на эйфарычнай хвалі свабоды пасьля антысталінскага дакладу Хрушчова, і сѐньня захоўваюць настрой той эйфарыі. Нечым няўлоўным яны нагадваюць мне італьянскія фільмы канца 50-х, зрэшты, як і сам Сачанка нагадвае персанажаў тых фільмаў. Гэта той кшталт чалавека, які праз усѐ жыцьцѐ нясе на сабе адбітак самай сьветлай падзеі, сьведкам і ўдзельнікам якой быў, – ва ўсьмешцы, у манерах, а нават у гардэробе і фігуры. Ягонае пакаленьне прыходзіла ў літаратуру ня новымі Талстымі ці Фанвізінымі, а папамі Хэмамі, і п’янкое паветра лібералізацыі кружыла ім галаву. Дэбютныя кніжкі Сачанкі не стыкаваліся з аналітычным інструментарыем сацрэалістычнае крытыкі, бо, як мінімум, ня мелі станоўчага героя…” (Сяргей Дубавец “Інтрыга Сачанкі”)
  • 33. Максім Танк Мой хлеб надзѐнны …І калі сѐння чую песні я Пагожым ранкам або на змярканні, Я слухаю з глыбокім хваляваннем, Як вольная пяе зямля мая. І з радасцю аб радасці жывых Я думаю, і ў той жа час сумую Я па сябрах, па соснах баравых, Па ўсіх, хто песні больш не чуе. Сѐлета мы адзначаем 100-гадовы юбілей з дня нараджэння Максіма Танка.
  • 34. Іван Шамякін Выгнанне блудніцы Майстрам вострага, дынамічнага сюжэту і займальнай інтрыгі выявіў сябе Іван Шамякін ў арыгінальнай драматургічнай творчасці. Драма “Выгнанне блудніцы” была апублікавана і пастаўлена ў 1961 годзе, а асобным выданнем была надрукавана ў 1962. Маладая настаўніца па музыцы пытаецца ў свайго сябра: “Ты думаеш, я ехала сюды толькі дзеля таго, каб несці культуру. Як ты заклікаў?”
  • 35. Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віртуальная выстава падрыхтавана па матэрыялах дакументаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі супрацоўнікамі аддзелаў абслугоўвання чытачоў і сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці http://csl.bas-net.by