SlideShare a Scribd company logo
1 of 50
Download to read offline
УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №1 Г.ДЗЯТЛАВА”
Конкурс юных экскурсаводаў
“Мая малая радзіма”
Намінацыя
“Гарады раённага
падпарадкавання”
Экскурсія
“Ад помніка да помніка”
Аўтар: Каракулька Вікторыя,
вучаніца 10 класа
Кіраўнік: Нічыпаровіч
Аляксандр Пятровіч,настаўнік
гісторыі, кіраўнік школьнага
музея
Тэлефон: 8015 6321237
Дзятлава,
2014
УВОДЗІНЫ
У 2014 годзе наша краіна адзначыла 70-годдзе вызвалення Рэспублікі
Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў наступным адсвяткуе 70-
годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з
гэтым ў мінулым навучальным годзе па ініцыятыве каманды Прэзідэнта ў
нашай школе быў распрацаваны праект «Памяці герояў будзем годныя». У
рамках рэалізацыі гэтага праекта вучні ўстановы прынялі ўдзел у радзе
мерапрыемстваў: акцыях “Нам даверана памяць”, “Ганарымся і памятаем”,
працоўных аперацыях і рэйдах па добраўпарадкаванню помнікаў, магіл
салдат і мірных жыхароў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Нашы
школьнікі з’ездзілі на экскурсіі ў Мінск, Брэст, Гродна, Ліду, наведалі каля
20 помнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, якія размешчаны на
тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, прынялі ўдзел у краязнаўчых экспедыцыях,
паходах па месцах баявой славы.
Анкетаванне вучняў школы ў канцы мінулага навучальнага года
паказала, што рабятам цікава вывучаць гісторыю нашага краю, ваенныя
падзеі, знаёміцца з землякамі-героямі Вялікай Айчыннай вайны, сустракацца
з ветэранамі вайны і працы і дапамагаць ім.
Мы добра разумеем, што без мінулага няма будучага. Якое будучае
чакае нашу краіну, залежыць ад нас, маладых. Нам выбіраць, якім шляхам
ісці. А каб наша будучае стала станоўчай рэальнасцю, мы павінны
ўвабраць у сябе ўсё самае лепшае, што ёсць у нашага беларускага народа:
чуласць, талерантнасць, працавітасць.
Мы не маем ніякага маральнага права забыць сваю гісторыю, забыць
тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на нашай планеце. Мы павінны рабіць усё,
каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну захавалася ў тых, хто прыйдзе за
намі.
Таму мы распрацавалі і зрабілі відэазапіс экскурсіі “Ад помніка да
помніка”, у час якой раскажам пра асобныя падзеі, якія адбываліся на
Дзятлаўшчыне ў час Вялікай Айчыннай вайны і пра людзей, памяць пра якіх
жыве ў сэрцах жыхароў нашага невялікага гарадка, бо менавіта яны наблізілі
Вялікую Перамогу.
Нітка маршрута
ЗМЕСТ ЭКСКУРСІІ
Ёсць на карце куток, што завецца Радзімай
Для мяне і маіх землякоў
Гэта нашае Дзятлава светлае, мілае
Даражэйшы з усіх куткоў.
Добры дзень. Мяне завуць Вікторыя. Я вучаніца 10 класса дзяржаўнай
установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”.
Рада вітаць вас у нашым невялікім, але прыгожым і светлым гарадку –
Дзятлава, які знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, размешчаны непадалёку ад
чыгункі Ліда-Баранавічы і звязаны зручнымі шасейнымі дарогамі з Лідай,
Слонімам, Навагрудкам.
Напярэдадні 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне
мне хочацца запрасіць вас на экскурсію па нашым родным горадзе.
Наш першы прыпынак –Дзятлаўскі музей народнай славы. Менавіта тут
кожны з вас можа падрабязна даведацца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на
Дзятлаўшчыне, пра тых, хто вярнуўся жывы, і тых, хто загінуў, вядомых і
невядомых салдат Вялікай Айчыннай вайны.
Патрыятычныя і трагічныя старонкі ў жыцці нашых дзятлаўчан звязаны з
падзеямі Другой сустветная вайны, якая стала суровым выпрабаваннем для ўсіх
людзей. Мы помнім і шануем подзвігі тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы сёння
маглі жыць у міры і згодзе.
Насупраць музея размешчаны манумент, прысвечаны Іосіфу Юр'евічу
Філідовічу.
Яркай старонкай ўпісана імя Іосіфа Юр’віча, селяніна з вёскі Пушча
Ліпічанская, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна ў гісторыю Дзятлаўшчыны.
Вясною 1942г. у Ліпічанскай Пушчы арганізаваліся першыя партызанскія
атрады. З часам з'явілася неабходнасць стварэння пастаяннага шпіталя для
лячэння параненых і хворых партызан. І.Ю.Філідовіч дапамог падабраць
надзейнае месца сярод незамярзальнага тарфянога балота. Толькі ён і яго сын
ведалі дарогу да яго. У снежні 1942г. нямецка-фашысцкія захопнікі даведаліся аб
партызанскім шпіталі. У адзін з снежаньскіх дзён на хутары І. Філідовіча
з'явіліся гітлераўцы. Яны запатрабавалі паказаць месца размяшчэння
партызанскага шпіталя. Пад пагрозай расстрэлу родных І.Ю.Філідовіч ўзяўся яго
паказаць. Ён завёў карнікаў у процілеглы бок, у балота. Разумеючы, што іх
падманулі, фашысты забілі правадыра. Толькі ў сакавіку 1943 г. у лясных
гушчарах знайшлі партызаны цела І.Ю.Філідовіча. Пасмяротна Указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ён узнагароджаны медалём "За адвагу".
Помнік устаноўлены на прамавугольным пастаменце. Фігура селяніна
ў кажусе з адхінутым ветрам крысом крыху нахілена наперад. Галоўная ўвага
скульптара сканцэнтравана на твары, у рысах якога мужнасць, рашучасць
патрыёта.
А зараз мы знаходзімся каля Брацкай магілы ў гарадскім парку.
Помнік-скульптура воіна і жанчыны з аўтаматам, 20 надмагільных пліт з імёнамі
загінуўшых устаноўлены ў парку ў 1958 годзе. Тут пахаваны 64 воіны і
партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці
памерлі ад ран. Сярод пахаваных-воіны 3 арміі 2-га Беларускага фронту, якія
загінулі пры вызваленні пасёлка, а таксама героі Савецкага Саюза Павел
Гаўрылавіч Пятроў і Ян Янавіч Фогель.
Ян Янавіч Фогель ваяваў на Украіне і ў данскіх стэпах, з усёй паўнатой
адчуў надзвычай гарачае дыханне Курскай дугі. У 1943г. ён быў прызначаны
камандзірам 120-й стралковай дывізіі. Менавіта гэта дэвізія граміла ворага на
Гомельшчыне і ў самым пачатку 1944г. выйшла да Рагачова. У лютым яна
ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі, у вызваленні Рагачова, у
чэрвені ў аперацыі "Баграціён" . Далей баявы шлях дывізіі ляжаў на
Гродзеншчыну. У пачатку ліпеня дывізія Я.Я. Фогеля была ўжо ў Карэліцкім
раёне. Натхнёная баявымі дзеяннямі, 3-я армія, развівала імклівае наступленне ў
кірунку Навагрудка, Карэліч, Дзятлава і далей на Ваўкавыск.
Пад камандваннем гвардыі генерал-маёра Я.Я. Фогеля 120-я Рагачоўская
дывізія вызваліла ад ворага больш за 250 населеных пунктаў, захапіла 2800
палонных. Шмат ваеннай тэхнікі і зброі.
Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою,
непасрэдна ў баявых парадках палкоў, асабістым прыкладам натхняў салдат і
афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але… здарылася бяда.
Яна Янавіча цяжка параніла. Медыкам не ўдалося выратаваць генерала.
Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку г.п.
Дзятлава.
П.Г.Пятроў сустрэў вайну добра падрыхтаваным афіцэрам. Яму даводзілася
і адступаць, і трапляць у акружэнні, і вырывацца з іх. У 1942г. Пётр Гаўрылавіч
быў паранены і кантужаны. У тым жа годзе мужнасць, самаахвярнасць
камандзіра Пятрова адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга.
У 1943г. гвардыі палкоўніка П.Г. Пятрова прызначылі намеснікам
камандзіра 120-й стралковай дывізіі. Там ён і пазнаёміўся з Фогелем. Паміж імі
ўсталявалася надзейная франтавая дружба. Але не выпала ёй быць доўгай, бо Ян
Янавіч Фогель загінуў у ліпені 1944г., вызваляючы Карэліцкі раён.
Пад Беластокам 120-я стралковая дывізія сутыкнулася са свежай нямецкай
пяхотнай дывізіяй, адбіла сем яе жорсткіх атак. П.Г. Пятроў знаходзіўся сярод
воінаў, кіраваў баямі, не даваў праціўніку адарвацца ад войск, што наступалі.
30 ліпеня Пятроў знаходзіўся на КП камандзіра дывізіі ля в.Канавалы і тут
быў цяжка паранены. Яму ампутавалі нагу, але гэта не выратавала ад гангрэны.
Памёр П.Г. Пятроў ад ран 27 жніўня 1944г. Перад смерцю папрасіў баявых
таварышаў пахаваць яго побач з Я.Я. Фогелем. Просьбу яго выканалі.
Наш наступны прыпынак –брацкая магіла, якая знаходзіцца на тэрыторыі
раённай бальніцы.
Я ўжо адзначала, што наш край абаранялі воіны 3-й арміі Першага
Беларускага фронту. Гэта былі воіны з розных куткоў Савецкага Саюза: Расіі,
Украіны, Беларусі.
25 чэрвеня 1941 года злучэнні 3-й арміі адступалі на дзятлаўскім напрамку ў
бок Навагрудка. 27 чэрвеня нямецкія войскі паспрабавалі с ходу фарсіраваць
Нёман. Аднак зрабіць гэта ім не ўдалося, паколькі воіны 3 арміі падарвалі масты.
Гераічная абарона неўзабаве стала трагічнай. На дзятлаўскай зямлі назаўсёды
засталіся 6 воінаў, якія былі тут пахаваны.
Акрамя воінаў 3 арміі ў брацкай магіле пахаваны і партызаны з брыгады імя
“25 гадоў БССР”, якія правялі дзве буйныя аперацыі ў в.Зарой і в.Навасёлкі , у
выніку якіх было знішчана каля 40 ворагаў, захоплена шмат зброі і тэхнікі.
Цяпер мы з вамі знаходзімся на гарадскіх могілках, дзе ўзведзены ў 1988
г мемарыял «Дзеці ліхалецця». Гранітныя пліты у чатыры рады, магілкі злёгку
прысыпаны хвояй. Дзве стэлы. На адной з іх –маленькія бронзавыя фігуркі, якія
прыціснуліся да жанчыны. Яны хаваюцца не ад асенняга ветру і дажджу. Ад
смерці. На камені надпіс: “Тут пахаваны больш за 70 дзяцей з Ленінграда,
Прыбалтыкі, Беларусі, Расіі і дзеці Міжнароднага лагера пры санаторыі
“Наваельня”, загінуўшыя ад голаду, эпідэмій, замучаныя фашысцкімі акупантамі
ў 1943-1944 гг”
Тут жа пахавана загадчыца Дзятлаўскага прытулку Валянціна Рыгораўна
Кеп, якая памерла ў 1945 г.
Сын Валянціны Кеп успамінаў: “Мая мама пахавана з дзеткамі , якіх пры
ўсім сваім самаахвяраванні, выратаваць ўжо не змагла. Але засталіся дзесяткі,
якія абавязаны ёй жыццём.”
І сёння сюды з кветкамі часта наведваюцца вучні школ нашага горада, якія
памятаюць трагічныя старонкі сваёй зямлі.
А зараз мы з вамі апынуліся ў парку, каля развілкі на Ліду і Слонім. Тут
пахаваны 14 воінаў, што загінулі ў чэрвені 1941 года ў баях супраць нямецка-
фашысцкіх захопнікаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Каля асновы
абеліска ляжыць 6 пліт, на якіх ушанаваны імёны 1080 землякоў, якія загінулі на
франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе з ворагам, а
таксама 7916 мірных жыхароў Дзятлаўскага раёна, загубленых нямецка-
фашысцкімі акупантамі ў 1941-1944 гадах.
Якія словы, песні хвалы
Злажу я вам, багатыры
І слоў маіх і песень мала,
Каб вам прыняць іх за дары.
І толькі вашы рукі, плечы
Такі цяжар падняць маглі:
Ён вышай сілы чалавечай
І вышай сіл другой зямлі. (Я.Колас)
Чым далей адыходзіць 1944 год, тым значней становіцца веліч здабытай
Перамогі, з нябачнай мужнасцю і напорам адстайвалі нашы воіны кожную пядзю
роднай зямлі. Шлях да Перамогі быў нялёгкім.
Ушанаванне памяці герояў – гэта сведчанне таго, што памяць пра вайну і
Вялікую Перамогу жыве, натхняе, вучыць і будзе вучыць новыя пакаленні, як
трэба любіць і абараняць Радзіму.
Партфель
юнага
экскурсавода
Іосіф Юр’евіч Філідовіч
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
ПАШПАРТ
гісторыка-культурнай каштоўнасці
Помнік І.Ю.Філідовічу г.Дзятлава, на скрыжаванні вул.Першамайскай і
Чырвонаармейскай
(назва і адрас)
Дырэктар УК “Дзятлаўскі дзяржаўны Д.Л.Харошка
гісторыка-краязнаўчы музей” прозвішча, імя, імя
па бацьку
пасада кіраўніка і назва арганізацыі, подпіс
якой падрыхтаваны пашпарт
1. Назва (згодна з Дяржаўным спісам
гісторыка-культурных
каштоўнасцей Республікі Беларусь)
Помнік І.Ю.Філідовічу
3. Катэгорыя (0/1/2/3/ без катэгорыі; А/Б):
“___3_____”
Пастанова Савета Міністраў
ад “21”верасня 2010г. № 1351
2. Шыфр (згодна з Дзяржаўным
спісам гісторыка- культурных
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)
413Ж000695
4. Від Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць
(матэрыяльная або нематэрыяльная гісторыка-культурная
каштоўнасць)
5. Тып:
А. (матэрыяльная гісторыка-
культурная
каштоўнасць)
Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная
каштоўнасць
(рухомая або нерухомая: дакументальны помнік, запаветныя мясціны, помнік археалогі,
помнік архітэктуры,
помнік гісторыі, помнік горадабудаўніцтва, помнік мастацтва)
Б. (нематэрыяльная гісторыка-
культурная каштоўнасть)
(фіксаваная або ўвасобленая: звычаі, традыцыі, абрады, фальклор, мова, яе дыялектыка,
змест геральдычных, тапанімічных аб`ектаў і твораў народнага мастацтва, іншыя праяўленні
творчасці чалавека)
6.Стыль (матэрыяльная
гісторыка-культурная каштоўнасць)
7.Месцазнаходжанне
гісторыка-культурнай
каштоўнасці (па сучаснаму
адміністрацыйна-
тэрытарыяльнаму падзелу)
Гродзенская Дзятлава
(вобласць) (раён)
(населены пункт)
На скрыжаванні вул.Першамайскай і
Чырвонаармейскай
(плошча / вуліца / завулак і
нумар будынка)
8.Гістарычны адрас (на
момант узнікнення гісторыка-
культурнай каштоўнасці і
наступныя змены адрасу)
Гродзенская Дзятлава
(губерня) (павет)
(населены пункт)
На скрыжаванні вул.Першамайскай і
Чырвонаармейскай
(плошча / вуліца / завулак і
нумар будынка)
9.Гісторыя фармавання гісторыка-культурнай каштоўнасці
Узнікненне; віды работ Дата Стваральнік або аўтар
Будаўніцтва 1980 А.Салятыцкі
10. Выкарыстанне Помнік гісторыі Помнік гісторыі
(гістарычнае)
(сучаснае)
11.Уласнік
(уладальнік)
Лакаліз
ацыя
валодання
Форма
ўласнасці
Дата
наступлення /
заканчэння
правоў
уласнасці
Ахоўнае
абавязацельства
(дата і нумар
рэгістрацыі)
РУП ЖКХ Дзяржаўн
ая
1980г. №
11.02.07/1270 ад
04.04.2011г.
12. Тэхнічная характарыстыка (для матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці)
1. Сучасны тэхнічны стан здавальняючы
(здавальняючы /
нездавальняючы / аварыйны)
2. Асноўныя
будаўнічыя матэрыялы
3. Плошча
забудовы, м2
4. Будаўнічы
аб`ём, м3
5. Агульная
плошча,
м2
13. Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці:
Помнік устаноўлены на прамавугольным пастаменце. Фігура селяніна ў кажусе з
адхінутым ветрам крысом крыху нахілена наперад. Галоўная ўвага скульптара сканцэнтравана
на твары, у рысах якога мужнасць, рашучасць патрыёта.
14.Элементы, што маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці:
Шыфт Назва Дата Катэгорыя
15. Гістарычная даведка (гісторыя ўзнікнення, асноўныя этапы фарміравання і
развіцця, падзеі і асобы, звязаныя з помнікам, гісторыя даследванняў помніка):
Пастаўлены ў 1980 годзе на ўшанаванне памяці І.Ю.Філідовіча, які ў канцы 1942г.
паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. У канцы 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі ў час карнай
экспедыцыі супраць партызан Ленінскай брыгады даведаліся пра партызанскі шпіталь, які
знаходзіўся ў Ліпічанскай пушчы. Паказаць шпіталь узяўся пад пагрозай расстрэлу родных
селянін в.Пушча Ліпічанская І.Ю.Філідовіч. Ён завёў ворагаў у балота. Фашысты забілі
патрыёта. Партызанскі шпіталь яны не знайшлі. Іменем І.Ю.Філідовіча названа вуліца ў
Дзятлаве.
16. Асноўная бібліяграфія.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць/АН БСР, Ін-т
мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд.Кал.: С.В.Марцэлеў і інш.- Мн.: БелСэ, 1986.
17. Архіўныя крыніцы.
18. Навуковы кіраўнік:
Прозвішча,
імя,
імя па бацьку
Дата і нумар
прызначэння
Нумар
пасведчання
Установа, дзе
працуе, яе адрас і
тэлефон
19. Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыі (для матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей)
Праектная
арганізацыя
Назва і стадыя
праектных работ
Год
распрацоўкі
Нумар і дата
заключэння
Міністэрствам
культуры
20. Праект зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці):
Праектная
арганізацыя
Назва Год
распрацоўкі
Зацверджаны (
дата і нумар
пастановы
Міністэрства
культуры Рэспублікі
Беларусь)
21. Звесткі аб фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
(графічнымі ітэхнічнымі сродкамі, звесткі ( нумар і дата пастановы Міністэрства культуры) аб
зацвярджэнні ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
ў парадку, устаноўленым Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь)
22. Ілюстрацыйныя матэрыялы. Фотаздымкі
23. Дадатковыя звесткі*
13.05.2011г. Складальнік:_УК “Дзятлаўскі дзяржаўны
(дата складання пашпарта) гісторыка-краязнаўчы
музей”
(назва юрыдычнай
установы)
Навуковы супрацоўнік
Беняс Н.Г._
(пасада, прозвішча,
імя, імя па бацьку)
* Пункт змяшчае звесткі аб змяненнях, унесенных у назву, катэгорыю, аб
пазбаўлені статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зацвержаных пастановай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь, змяненнях і дапаўненнях фактычных звестак.
Вайна народных мсціўцаў карысталася ўсенароднай падтрымкай.
Партызанскія атрады папаўняліся і раслі за кошт мясцовага насельніцтва. У
кожным населеным пункту партызаны мелі сваіх сувязных і разведчыкаў. У
снежні 1942 года свой бессмяротны подзвіг здзейсніў сувязны Ленінскай
партызанскай брыгады Іосіф Юр’евіч Філідовіч. У ходзе баявых дзеянняў было
шмат параненых. Паўстала задача, як быць з раненымі, куды адправіць на
лячэнне. Пакідаць іх на хутарах ці ў вёсцы было небяспечна.
Камандаванне прыняло тэрміновае рашэнне арганізаваць пастаянны
партызанскі шпіталь. Спачатку ён размясціўся ля в. Вострава Зельвенскага
раёна. Каб немцы выпадкова не натрапілі на шпіталь, камандаванне выдзеліла
групу партызан, якія былі залічаны ў штат і не толькі займаліся аховай раненых,
але і забяспечвалі іх прадуктамі харчавання, адзеннем, выконвалі іншыя
функцыі.
У жніўні 1942 г. немцы арганізавалі блакаду партызан. Паколькі шпіталь
знаходзіўся ў непраходным гушчары, карнікі яго не заўважылі. Аднак больш
заставацца тут было небяспечна. Выйшаў загад арганізаваць стацыянарны
шпіталь. З дапамогай партызанскага сувязнога Іосіфа Юр’евіча Філідовіча
знайшлі часовую стаянку ў Ліпічанскай пушчы, непадалёку ад яго хутара.
Праўда, і тут давялося жыць у палатках, таму што месца было нізкае.
І.Ю.Філідовіч працягваў пошукі месца для будаўніцтва стацыянарнага
шпіталя. Да 12 снежня 1942 г. усе работы былі закончаны. На востраве
абсталявалі шпіталь: выкапалі зямлянкі, пабудавалі хлебапякарню, лазню,
склады. Усе аб’екты – у выглядзе пячор, каб не прыкмецілі самалёты. Праз
некалькі дзён партызанская лячэбніца пачала дзейнічаць. Параненых і хворых
транспартавалі на спецыяльных насілках санітары. Колькі было тады ва ўсіх
аптымізму і надзеі, цяжка перадаць словамі. Да пачатку блакады на востраў
паступіла каля пяцідзесяці параненых партызан. Іосіф Юр’евіч і яго сын Іван або
ўнук Фёдар прывозілі параненых па толькі ім знаёмай сцяжынцы. Ва
ўмоўленным месцы іх чакалі санітары. Сцяжынку пільна засыпалі хвояй, загадзя
прыбраўшы кладкі.
Карнікі жорстка лютавалі ў наваколлі, разам з жыхарамі спалілі вёскі
Дубраўка, Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, шматлікія хутары. На хутары
Іосіфа Юр’евіча чуліся выбухі, калі фашысты бамбілі пераправы на Нёмане і
Шчары…
Моцны стук ботаў прымусіў уздрыгнуць Іосіфа Юр’евіча. У чорных
бліскучых плашчах, у стальных касках у хату ўварваліся фашысты. Хутар
акружылі каля паўсотні карнікаў. Больш як трыста накіраваліся да бліжэйшых
хутароў. Усіх трох – старога, жанчыну і хлопчыка – выгналі з дому. Афіцэр
загадаў паставіць іх да сценкі. Так і стаялі некалькі хвілін. Было зразумела:
Філідовічаў нехта выдаў. – Выбірай стары, або ты пакажашь, дзе шпіталь,сбо ім
смерць, - сказаў перакладчык.
Філідовіч маўчаў. Тады фашысты накінулі аўтаматы на нявестку і ўнука.
Хлопчык шчыльна прыціснуўся да маці …
Акінуўшы развітальным позіркам хату, І.Ю. Філідовіч адправіўся разам з
атрадам карнікаў – каля 300 чалавек – у лес. Іосіф Юр’евіч ішоў не спяшаючыся,
цвёрда і ўпэўнена, як ідуць сапраўдныя людзі па сваёй роднай зямлі, уважліва
ўслухоўваючыся ў зімовую цішыню гютых махнатых, казачных елак і сосен,
такую спакойную і ўрачыстую.
Праз некалькі гадзін афіцэр занерваваўся. І калі перакладчык (ужо ў каторы
раз) спытаў наконт шпіталя, Іосіф Юр’евіч, цяжка пераводзячы дыханне,
спакойна, быццам нічога не здарылася, стрымана адказаў: - Ужо засталося зусім
нямнога. Толькі паднімемся вунь на той узгорак.
Рушылі далей. Неўзабаве некалькі фашыстаў-коннікаў ірванулі наперад,
думая, напэўна, самі разведаць дарогу. Але Іосіф Юр’евіч, быццам прадчуваючы
гэта ўсё сваей істотай, паспеў ўжо звярнуць на ўчастак, дзе пачыналася самая
страшэнная, небяспечная багна. Коні, не прайшоўшы і сарака метраў, пачалі
правальвацца ў дрыгву.
- Стой! – закрычаў на ўсё горла азвярэлы афіцэр і падбег ушчыльную да
Філідовіча. – Дзе шпіталь, гавары! – размахнуўшыся, ён з усей сілай
ударыў правадніка па твары.
У вачах на нейкае імгненне пацяменела, пасыпаліся іскры, але разуменне
было яснае. Былы вясковы асілак утрымаўся на нагах.
- У шпіталь дарогі няма… - пачаў Філідовіч.
Грымнулі стрэлы. Ён не дагаварыў.
Пачало цямнець. Карны атрад доўга блукаў, усё глыбей і глыбей
уцягваючыся ў лясны гушчар. Коні і фашысцкія падводы з мінамётамі пачалі
правальвацца ў балота. Гітлераўцы зразумелі: Філідовіч завёў іх на немінучую
пагібель.
Сурова шумелі дрэвы, бязлітасна білі сваімі галінамі па тварах карнікаў
калючыя кусты, снег замятаў сляды. А выбрацца з балота без правадніка, ды
яшчэ ноччу, было немагчыма.
Слаўнага партызанаскага сувязнога больш ніхто не бачыў. Гітлераўцы
жорстка расправіліся с Іосіфам Юр’евічам Філідовічам. Вясной 1943 г., калі
растаяў снег, яго цела знайшлі партызаны. Яно ляжала ў лясных нетрах за
дзесяць кіламетраў у супрацьлеглым баку ад шпіталя. У патыліцы – дзве
кулявыя раны. Героя пахавалі з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Пасмяротна ён
быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
Ліпічанскі Сусанін засланіў сабой дзесяткі параненых партызан, урачоў,
абслугоўваючы персанал. Шпіталь жыў, дзейнічаў да ліпеня 1944г., да самога
прыходу Савецккай Арміі. Праз яго прайшло каля 500 цяжкапараненых
партызан.
Гераічнае застаецца назаўсёды. Праз дзесяцігоддзі многія былыя партызаны
сабраліся ў раённым цэнтры на адрыццё помніка Іосіфу Юр’евічу Філідовічу. А
іх дзеці і ўнукі ўскладалі да манумента букеты жывых цюльпанаў. У іх было ўсё:
і святло вялікай радасці, і цень глыбокага смутку. На пастаменце словы: “Іосіф
Юр’евіч Філідовіч, жыхар вёскі Пушча Ліпічанская. У снежні 1942 года,
ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна”.
Братская могила в городском парке
Братская могила в парке, улица Мицкевича. Похоронены 64 воина и
партизана, которые погибли в боях против немецко-фашистских захватчиков или
умерли от ран в 1941-1944 гг. Среди похороненых-воины 3-й армии 2-го
Белорусского фронта, которые погибли при освобождении поселка а также герои
Советского Союза Павел Гаврилович Петров и Ян Янович Фогель.
Петров Павел Гаврилович, род. 30.08. 1906 г. в деревне Мальцево ныне
Юргинского района Кемеровской обл. в семье крестьянина. Русский. Член
КПСС с 1937 года. Работал в деревне, затем в г. Кузнецк. В 1924 окончил курсы
при Томской совпартшколе. В Сов. Армии с 1924 года. В 1927 году окончил
Омскую пех. Школу. На фронтах Вел. Отеч. войны с июня 1941 года. Зам. ком-
ра 120-й гв. стр. див. (3-я армия , 2-й Белорус. фронт) гв. полковник Петров
умело организовал стремит. преследование простивника. Звание Героя СССР
присвоено 10.4. 1945 г. Награжден орд. Ленина, 2 орд. Красного Знамени, орд.
Красной Звезды, медалями.
Фогель Ян Янович, род 24.12.1898 г. на хуторе Дурес, Латвийская ССР в
семье крестьянина. Учился в семинарии г. Валмиер. Учавствовал в
революционном движении, Гражданской войне. В 1933 г. окончил Воен.
Академию им. М.В. Фрунзе. На фронтах Вел. Отеч. войны с июля 1943 года. Был
ранен в бою и умер 13.07.1944 г. Звание Героя СССР присвоено 10.4. 1945 г.
Награжден 2 орд. Ленина, орд. Отечественной войны 1 ст., Красной звезды,
медалями.
В 1958 году в парке поставлены памятники-скульптуры воина и женщина с
автоматом, 20 надмогильных плит с именами погибших, обелиски П.Г. Петрову
и Я.Я. Фогелю. В 1992 г., 2009 г. были проведены реконструкции.
Список похороненных в могиле
АБРОСИМОВ Степан Михайлович, р. в 1910, г. Кленцы Орловской
обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Дворец.
АНЫМОВ Алексей Дмитриевич, р. в 1903, д. Петровка Трубчевского р-
на Орловской обл., ряд., погиб 7.07.44 в д. Озераны.
БАБЕНКО, ряд.
БАУТИН Михаил Иванович, р. в 1910, г. Бирск Башкирской АССР, ряд.
556-го сп 169-й сд, погиб в бою 8.07.44 у д. Дворец.
БОЖКО Василий Иванович, р. в 1917, д. Пирогово Миловажского р-на
Воронежской обл., политрук роты партизанского отряда "Борьба", погиб в июне
1943.
БОНДАРЬ Владимир, р. в д. Докудово Лидского р-на, партизан бригады
им. С. М. Кирова, погиб в мае 1943, похоронен в д. Накрышки.
БОРИСЕВИЧ Павел Семенович, р. в 1920, жил в г. Барановичи,
партизан отряда "Борьба", погиб в мае 1943.
БРОЗОВСКИЙ Марк Иванович, р. в 1902, жил в д. Ольговцы Лидского
р-на, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова, погиб 3.09.43.
БЫЧКОВ Александр Панфилович, р. в 1921, жил в г. Фрунзе, партизан
бригады им. К. Е. Ворошилова с марта 1943, погиб 14.02.44.
ВЛАНСКИЙ Олег, партизан.
ВОЙТОВ Михаил Зиновьевич, р. в 1924, д. Яново Светиловичского р-на
Гомельской обл., в Красной Армии с 1943, ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без
вести 8.07.44 в бою у д. Дворец.
ВЫРГОДОВ Иван Андреевич, р. в 1923, жил в д. Середа Микоянского р-
на Курской обл., партизан отряда "Борьба" с июня 1943, погиб в ноябре 1943,
похоронен в д. Разважа.
ГОЛОВИН Павел Степанович, р. в 1923, д. Мостовище Халтуринского
р-на Курской обл., партизан отряда "Октябрьский" с 25.09.43, погиб 17.01.44.
ГРИГОРЬЕВ Иван Николаевич, жил в г. Ивановка, партизан.
ГУЛЕВИЧ Петр Адамович, р. в 1911 в Чечерском р-не Гомельской обл.,
ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без вести 8.07.44 во время боя возле д. Дворец.
ДЕМЕНТЬЕВ Василий Васильевич, р. в 1918, жил в Сталинске
Новосибирской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с июля 1943, погиб
2.09.43.
ДОНСКОЙ Иван Васильевич, р. в 1921, жил в Егорменске
Орджоникидзевского края, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с мая 1942,
погиб 11.09.43, похоронен в д. Гончары.
ЖАВРОНКОВ Иван Филиппович, р. в 1920, жил в д. Ракитино
Тульской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с марта 1942, погиб
28.02.44.
ЖОЛНИН Николай Васильевич, р. в 1923, д. Пегаево Тамбовской обл.,
жил в г. Душанбе, ряд. 169-й сд, погиб 8.07.44 в д. Малмя Полонка.
ЗАКРЕВСКИЙ Анатолий Васильевич, р. в 1914, жил в Одессе, партизан
бригады К. Е. Ворошилова с 15.07.41, погиб 10.03.44.
ЗЕЙНАЛОВ Теюб Исмеренович, р. в 1921, с. Пахманар
Азербайджанской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб в бою 8.07.44 у д. Дворец.
ЕЩЕНКО Кузьма Егорович, р. в 1910, с. Ильинка Предгоринского р-на
Восточно-Казахстанской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д.
Озераны.
КОВАЛЬ Филипп Федорович, р. в 1898, д. Серы Полтавской обл., ряд.
54-го осб, погиб 10.06.44, похоронен у д. Новики.
КОЛПАКОВ Николай Григорьевич, р. в 1919, жил в д. Сергеевка
Свердловской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с апреля 1943, погиб
2.08.43.
КРАВЦОВ Михаил Николаевич, р. в 1910, жил в д. Ятвиж Клетнянского
р-на Орловской обл., ряд. 1316-го сп 17-й сд, погиб 9.07.44 в д. Малая Полонка.
КРИВОНОСОВ Михаил Павлович, р. в 1926, д. Борщово Погарского р-
на Брянской обл., в Красной Армии с 1944, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44
у д. Дворец.
КУЛЕШОВ Андрей Антонович, р. в 1907, стн. Ворожерская Усть-
Лабинского р-на Краснодарского края, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д.
Озераны.
МАХМУДОВ Абдул Решитович, р. в 1923, с. Имашкуш Кусарского р-на
Азербайджанской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец.
МАХМУДОВ Усман, р. в 1923, Учкургановский р-н Наманганской обл.
Узбекской ССР, гв. старш. 269-й сд, погиб 8.07.44.
МЕДВЕДЕВА Ольга Антоновна, р. в 1919, пос. Куйбышево Омской
обл., ст. серж. 121-го омсб, умерла от ран 9.07.44.
МЕЛЬНИКОВ Александр Григорьевич, р. в 1915, г. Балашов
Саратовской обл., ст. серж. 108-й тбр, погиб 9.07.44.
МИКАДЗЕ Николай Викторович, р. в 1914, д. Гумбра Цхалтубинского
р-на Грузинской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец.
МИНАЙЧЕВ Иван Васильевич, р. в 1908, с. Зиньково Новосибирской
обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44, похоронен в д. Озераны.
МИСЕСИН Алексей Николаевич, р. в 1926, Солганский р-н
Горьковской обл., жил в с. Китово Краснооктябрьского р-на Горьковской обл.,
ефр. 1287-го сп 110-й сд, погиб 14.07.44 у д. Костюки.
МИХАЛЬЧЕНКО В. Г., р. в 1910, мл. лейт.
НЕДОРОСТКОВ Тимофей Яковлевич, р. в 1921, партизан бригады им.
К. Е. Ворошилова с октября 1942, погиб 15.06.44, похоронен в д. Накрышки.
ОКТЫСЮК Иван Моисеевич, р. в 1918, жил на х. Березинки
Ротновского р-на Волынской обл., партизан отряда "Борьба" с 1942, погиб в
июне 1943.
ОРЛОВ Владимир Тихонович, р. в 1923, жил в г. Венев Тульской обл.,
ряд. 129-й сд, умер от ран 14.07.44 в д. Обельковичи.
ПАНАСЕВИЧ Евгений Константинович, р. в 1919, партизан, погиб
13.08.43.
ПАРХОМЕНКО Николай Иванович, р. в 1915, г. Шостка Сумской обл.,
ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Озераны.
ПЕТРОВ Павел Гаврилович, р. в 1906, с. Мальцево Ерчинского р-на
Кемеровской обл., гв. полк., погиб 27.08.44.
ПОНАМАРЕНКО Степан Афанасьевич, р. в 1911, д. Петровка
Славносербского р-на Ворошиловградской обл., партизан отряда "Октябрьский"
с 15.04.43, погиб 17.01.44.
ПУТРО Павел Борисович, р. в 1908, д. Боготол Красноярского края,
ряд. 481-го минп, погиб 31.08.44.
РОДИОНОВ И. Г., партизан.
РОДИОНОВ Михаил, партизан.
РУБЛЕВ Павел Константинович, р. в 1911 в Алтайском крае, ряд. 556-
го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец.
РЫБАК Степан Степанович, жил в д. Острово Зельвенского р-на,
партизан отряда "Победа", погиб в июне 1943.
САВИЦКИЙ Бронислав Михайлович, р. в 1921, жил в д. Бутилы
Лидского р-на Гродненской обл., партизан, погиб в 1943.
САВЧЕНКО Михаил, р. в 1923, жил в д. Бархан Зуевского р-на
Крымской АССР, партизан отряда "Октябрьский" с 4.03.43, погиб 17.05.43 в д.
Клишевичи.
СЕМЛЫГИН Александр Петрович, р. в 1920, г. Электросталь
Московской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с мая 1942, погиб
28.02.44.
СЕНДЕРЕВСКИЙ Мовша Менахимович, р. в 1917, партизан отряда
"Борьба" с сентября 1942, погиб в мае 1943.
СОГУНОВ Петр Артемович, р. в 1922, ст. лейт., погиб 13.06.44.
СОЩНОВ Петр Артемович, р. в 1922, ст. лейт., погиб в 1941.
СТАВЦЕВ Павел Григорьевич, р. в 1921, д. Каменка Орловской обл.,
жил в Москве, ефр. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в бою у д. Озераны.
ТАЛВОЛАРОВ Кушнимбай, р. в д. Кзыл-Джарал Чинкаевского р-на
Южно-Казахстанской обл.
ТАРАКАНОВ Тимофей Демьянович, р. в 1926, жил в д. Тарасовка
Ветковского р-на Гомельской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в бою у
д. Озераны.
ТКАЧКОВ Василий Андреевич, р. в 1925, с. Пожиленское
Ефремовского р-на Тульской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без вести
8.07.44 у д. Дворец.
УМЕЦКИЙ Константин, партизан отряда "Борьба", погиб в 1943.
ФИЛИМОНОВ Василий Иванович, партизан, погиб в 1943.
ФОГЕЛЬ Ян Янович, р. в 1898, х. Дуре Гулбенского р-на Латвийской
ССР, ген.-майор, погиб 9.07.44.
ХЛОПОВ Павел Ульянович, р. в 1922, партизан отряда "Октябрьский",
погиб 18.05.43 в д. Торкачи.
ШЕКУНОВ Алексей Адамович, жил в д. Березовка Кормянского р-на
Гомельской обл., ряд., погиб 10.07.44.
Памнік Я.Я. Фогелю і П.Г. Пятрову
Павел Гаўрылавіч Пятроў
10 красавіка 1945г. Прэ.зідыум Вярхоўнага Савета СССР прысвоіў званне
Героя Савецкага Саюза гвардыі палкоўніку Паўлу Гаўрылавічу Пятрову. Прах
героя захоўвае дзятлаўская зямля, пазаваны ён у гарадскім парку Дзятлава. На
магіле ўстаноўлены бюст, да яго дзятлаўчане прынсяць кветкі.
Нарадзіўся П.Г. Пятроў 30 жніўня 1906г. у пасёлку Мальцаўская Капальня
Томскай губерні. Назву пасёлак атрымаў ад Мальцаўскіх залатых капальняў на
поўдні Алтая. Там, у далёкай тайзе, калісьці стаялі курныя хаты, жылі ў іх
спрадвечныя шукальнікі шчасця, заўсёдныя беднакі. У сям'і такога старальніка,
рабочага залатых прыіскаў Гаўрылы Пятрова, і нарадзіўся сын Павел.
Маці цэлымі днямі мыла бялізну рабочых, і не мела часу займацца дзецьмі.
Бацька - тым больш. Ён і не думаў вучыць сына. Еа капальнях не было школы, а
да бліжэйшага горада – 200 вёрст. Ды і грошы на вучобу дзе ўзяць?
“Выхоўвалі” Паўла старэйшы брат і тайга. Хлопцы з ранку да вечара
блукалі ў лесе, карміліся дарамі яго. Тайга паклала свій цвёрды адбітак на Паўла:
ён рана ўзмужаў, голас яго з хлапечых гадоў набыў мужчынскую цвёрдасць.
У 1916 г. старэйшага брата забралі на фронт, бацька захварэў паралічам.
Увесь клопат пра сям’ю лёг на мацярынскія плечы. І ўсё ж Ганна Мікітаўна
ўладкавала Паўла ў Кузнецкае прыходскае вучылішча. Тры зімы хлопец
старанна наведваў школу. Вучыцца было нялёгка, але ратавалі яго спадчынныя
ўпартасць і працаздольнасць. Вучылішча, аднак, давялося пакінуць – не было
сродкаў.
Некаторы час працаваў парабкам у кулака. Затым па камсамольскай
пуцёўцы Павел Пятроў прыехаў у Навасібірск, паступіў на рабфак.
А восенню 1924г. стаў П.Пятроў курсантам пяхотнай ваеннай школы. У
1927г. малады камандзір Пятроў прыбыў служыць у Маскоўскую Пралетарскую
дывізію на пасаду камандзіра ўзвода.
Узвод Пятрова быў добры, здольнага камандзіра хвалілі. У пачатку
трыццатых гадоў П.Г. Пятрова прызначылі камандзірам батальёна. Праз пяць
гадоў падраздзяленне заняло першае месца па стральбе і страявой падрыхтоўцы.
П.П. Пяттроў атрымаў новае прызначэнне – камандзір палка. Мэта
камандзіра – сярэдні полк ператварыць у найлепшы. Мэта дасягнута. На
інспектарскай праверцы летам 1939г. полк атрымаў выдатныя ацэнкі ва ўсіх
відах баявой і палітычнай вучобы, заняў першае месца ў Маскоўскай ваеннай
акрузе. Урад высока адзначыў і заслугу маёра П.Г. Пятрова – узнагародзіў
ордэнам Чырвонай Зоркі.
Вайну Пятроў сустрэў добра падрыхтаваным афіцэрам. Але даводзілася і
адступаць, і трапляць у акружэнні, і вырывацца з іх. У 1942г. быў паранены і
кантужаны. У тым жа годзе мужнасць, самаахвярнасць камандзіра Пятрова
адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. Ён ваяваў на многіх вайсковых пасадах.
У 1943г. гвардыі палкоўніка П.Г. Пятрова прызначылі намеснікам
камандзіра 120-й стралковай дывізіі, якая пазней атрымала ганаровую назву
"Рагачоўская". Камандваў дывізіяй генерал Я.Я. Фогель. Паміж імі ўсталявалася
надзейная франтавая дружба. Але не выпала ёй быць доўгай. Ян Янавіч Фогель
загінуў 8 ліпеня 1944г., вызваляючы карэліцкі раён.
Пад Беластокам 120-я стралковая дывізія сутыкнулася са свежай нямецкай
пяхотнай дывізіяй, адбіла сем яе жорсткіх атак. П.Г. Пятроў знаходзіўся сярод
воінаў, кіраваў баямі, не даваў праціўніку адарвацца ад войск, што наступалі.
Ва ўзнагародным лісце для прысваення звання Героя Савецкага Саюза
Паўлу Гаўрылавічу Пятрову пазначана: “За перыяд баёў з 10 ліпеня 1944 г.
гвардыі палкоўнік Пятроў паакзаў сябе бясстрашным і валявым камандзірам, які
ўмее правільна вырашаць баявыя задачы ў самай складанай баявой абстаноўцы”.
30 ліпеня Пятроў знаходзіўся на КП камандзіра дывізіі ля в.Канавалы і тут
быў цяжка паранены. Яму ампутавалі нагу, але гэта не выратавала ад гангрэны.
Памёр П.Г. Пятроў ад ран 27 жніўня 1944г. Перад смерцю папрасіў баявых
таварышаў пахаваць яго побач з Я.Я. Фогелем. Просьбу яго выканалі.
Ян Янавіч Фогель
Імя барацьбіта-інтэрнацыяналіста, ураджэнца Латвіі, нямногім вядома ў нас.
Як сведчыць гісторыя, гэтая прыбалтыйская рэспубліка была месцам панавання
сваіх і нямецкіх баронаў. Бяззямельныя сяляне вымушаны былі служыць у іх
батракамі. Такім жа парабкам быў і Ян Фогель, у сям'і якога ў п.Дурэ
Вольмарскага павета Ліфляндскай губерні 24 снежня 1898г. нарадзіўся сын.
Назвалі яго, як і бацьку, Янам.
Цяжкі, шматпакутны час. Вялікая сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. І
таму дзеці з маленства пачыналі працаваць, зарабляць на хлеб.
Маленькі Ян спачатку быў пастушком, пасля грузчыкам. Затым уладкаваўся
працаваць на чыгунку.
Простага і надзвычай кемлівага юнака адразу палюбілі ўсе рабочыя-
рамонтнікі. Менавіта тут ён знаёміцца з рэвалюцыянерамі, актыўна ўключаецца
ў работу падпольнай мясцовай арганізацыі РСДРП. У жніўні 1914г. становіцца
членам партыі бальшавікоў. Натхнёны гэтай важнейшай падзеяй у сваім жыцці,
у тым жа горадзе Ян Фогель змог паступіць у Вольмарскую настаўніцкую
семінарыю.
З першых дзён малады семінарыст не толькі займаецца навукамі, але і
працягвае рэвалюцыйную дзейнасць. Неўзабаве Фогеля выключаюць з семінарыі
як палітычна ненадзейнага.
Зноў пайшоў на чыгунку. Не цураўся ніякай работы. Гэта бачылі і ведалі
ўсе. Але не ўсе ведалі, што гэты малады, ладна складзены юнак з дапытлівым
позіркам быў выбраны сакратаром гарадской партыйнай арганізацыі.
…Трэці год лілася кроў на франтах першай сусветнай вайны. Ян Янавіч,
апрануўшы салдацкі шынель, трапляе ў Латышскі запасны стралковы полк, які
знаходзіўся там жа, у Вольмары. Маючы пэўную рэвалюцыйную загатоўку, ён
арганізоўвае бальшавіцкі гурток. Яна Фогеля абралі членам Відземскага
падпольнага партыйнага камітэта, у складзе якога ён прымаў самы актыўны
ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні лютаўскай рэвалюцыі. З'яўляўся членам
палковага камітэта, старшынёю па арганізацыі Вольмарскага павятовага Савета,
членам яго прэзідыума.
Ян Фогель кіраваў рабочымі дэманстрацыямі і паўстаннем у Вольмары
супраць прыгнёту баронаў і кулакоў. Камуніст, акунуўшыся ў кіпучую
рэвалюцыйную дзейнасць, агітаваў салдат гарнізона за спыненне
імперыялістычнай вайны, за канфіскацыю памешчыцкіх зямель, арганізоўваў
бунты супраць Часовага ўрада. Яна Фогеля раптам схапілі жандары і аддалі пад
ваенна-палявы суд Паўночнага фронта. Пачалося дэталёвае следства. Толькі
Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя выратавала смелага бальшавіка ад смяротнага
прысуду. Ян Фогель узначаліў цяпер паўстанне у Вольмарскім гарнізоне, ва ўсім
горадзе, выбіраўся членам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта 12-й арміі.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі Ян Янавіч працаваў у
Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Латвіі, рэдакцыі бальшавіцкай
газеты "Цыня".
Пэўны час Я.Я. Фогель знаходзіўся ў Беларусі. Служыў ваенным камісарам
кавалерыйскіх палкоў і злучэнняў, у тым ліку і праслаўленай 6-й Чангарскай
дывізіі, з'яўляўся членам Гомельскага акруговага камітэта КПБ, членам ЦК КПБ,
дэлегатам XIV і XV з'ездаў партыі.
У хуткім часе Я.Я. Фогеля залічылі ў асобную групу Ваеннай акадэміі імя
М.В. Фрунзе. Пасля заканчэння вучобы Ян Янавіч прызначаецца камісарам 38-й
стралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Растове-на-Доне. За самы кароткі
тэрмін гэта вайсковае злучэнне выйшла ў лік перадавых, было ўзнагароджана
ордэнам Леніна і перайменавана ў 9-ю Данскую стралковую дывізію. Я.Я.
Фогель і яшчэ некалькі камандзіраў атрымалі ордэны Чырвонай Зоркі.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ян Янавіч прызначаецца начальнікам
Упраўлення ўсенавуча Прыволжскай ваеннай акругі. Ён піша некалькі рапартаў
аб адпраўцы ў дзеючую армію.
Нарэшце задаволілі яго просьбу. Ваяваў на Украіне і ў данскіх стэпах, з
усёй паўнатой адчуў надзвычай гарачае дыханне Курскай дугі. У 1943г.
брыгаднаму камісару прысвойваецца званне палкоўніка, і ён прызначаецца
камандзірам 120-й стралковай дывізіі. Гэта вайсковае злучэнне ў тэрміновым
парадку накіроўваюць з Бранска ў Беларусь. Дывізія граміла ворага на
Гомельшчыне і ў самым пачатку 1944г. выйшла да Рагачова. У лютым яна
ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі, у вызваленні Рагачова.
Камандванне высока ацаніла баявое майстэрства і адвагу камандзіра дывізіі.
Ян Янавіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ўдастоены звання генерал-
маёра. Стралковая дывізія атрымала назву Рагачоўская.
На досвітку 23 чэрвеня 1944г. магутная артылерыйская і авіяцыйная
падрыхтоўка абвясціла аб пачатку аперацыі "Баграціён" па канчатковаму
вызваленню Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На другі
дзень байцы Фогеля прарвалі вельмі ўмацаваную абарону ворага на р. Друць.
Спачатку дывізія сумесна з іншымі часцямі забяспечыла акружэнне, а затым і
поўны разгром фашыстаў у "Бабруйскім катле".
Далей баявы шлях ляжаў на Гродзеншчыну. У пачатку ліпеня дывізія Я.Я.
Фогеля была ўжо ў Карэліцкім раёне. Натхнёная баявымі дзеяннямі, 3-я армія
генерала А.В. Гарбатава, у склад якой уваходзіла 120-я Рагачоўская
Чырванасцяжная стралковая дывізія, развівала імклівае наступленне ў кірунку
Навагрудка, Карэліч, Дзятлава і далей на Ваўкавыск. Фашысты сцягвалі ўсё
новыя і новыя сілы, каб любой цаной затрымаць савецкія воцскі на водных
рубяжах і на мелі нават намеру адступаць. Было гэта на подступах да р. Сервеч.
У генерала быў ужо дакладны план дзеянняў. Да ракі дывізія падышла
ўвечары, ноччу фарсіравала яе, захапіла плацдарм і замацавалася на ім.
На досвітку фашысты пайшлі ў жорсткую атаку з намерам скінуць у раку
нашы часці. Але, не вытрымаўшы націску савецкіх войск, вораг быў вымушаны
адступаць на ўсім участку абароны. Гвардзейцы 120-й дывізіі пагналі нямецка-
фашысцкіх захопнікаў на захад.
Пад камандваннем гвардыі генерал-маёра Я.Я. Фогеля 120-я Рагачоўская
Чырванасцяжная стракловая дывізія з 24 чэрвеня па 8 ліпеня 1944г. прайшла
шлях з баямі ад р. Друць да Навагрудка, вызваліўшы ад ворага больш за 250
населеных пунктаў, захапіла 2800 палонных. Шмат ваеннай тэзнікі і зброі.
Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою,
напасрэдна ў баявых парадках палкоў, асабістым прыкладам натхняў салдат і
афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але… здарылася бяда.
Яна Янавіча цяжка параніла. Лепшыя медыцынскія сілы былі бездапаможнымі.
Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку г.п.
Дзятлава.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945г. Яну
Янавічу Фогелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
“Дзеці Ліхалецця”
Дзяцінства – самы прыгожы час ў жыцці кожнага чалавека. Блакітнае неба
над галавою. Побач мама і тата. Самыя лепшыя, самыя добрыя ўспаміны мы
звязваем з дзяцінствам.
Але было пакаленне, для каго ўспамін пра дзяцінства звязаны з невыносным
болем, жалем, адчаем.
Ім не спявалі маткі калыханкі.
Яны не чулі казак ад дзядоў,
Палохаў іх ахрыплы голас танкаў,
Трывожыў іх журботны енк удоў.
Яны не плакалі бяяссоннымі начамі,
Калі ад бомбаў неслі іх у склеп.
І словы першыя, якім іх навучалі,
Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.
На тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны было створана
гітлераўцамі больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, праведзена
больш як 140 карных аперацый, знішчаны сотні вёсак з насельніцтвам.
Лагеры смерці ствараліся гітлераўцамі на часова акупіраванай тэрыторыі
СССР для массавага знішчэння савецкіх грамадзян, падаўлення іх
супраціўлення, выкарыстання іх для прымусовай працы. Лагеры смерці былі
арганічнай часткай акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду.
Па афіцыйным прызначэнні лагеры смерці падзяляліся на лагеры смерці для
ваеннапалонных (дулагі, шталагі, афлагі), для цывільнага насельніцтва
(жаночыя, працоўныя лагеры СД, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета) і
іншыя. У большасці выпадкаў гэта была адкрытая прастора, агароджаная
калючым дротам, з памяшканнямі барачнага тыпу або проста земляныя норы ці
акопы. Ахову лагероў і знішчэнне вязняў праводзілі падраздзяленні вермахта,
СД і СС.
У лагерах смерці праводзілася знішчэнне зняволеных голадам, збіваннем,
цкаваннем сабакамі, катаваннем, катаржнай працай, вісельнямі, расстрэламі,
спальваннем, закопваннем жывых людзей, злачыннымі экспераментамі ўрачоў –
садыстаў. У разліку на хуткае і массавае распаўсюджанне інфекцыі фашысты ў
лагерах смерці размяшчалі хворых людзей разам са здаровымі.
Адзін з першых лагероў смерці створаны на тэрыторыі Беларусі па
распараджэнню камандуючага 4 –й палявой арміяй генерала – фельдмаршала
Клюге знаходзіўся ў вёсцы Дразды каля Мінска, дзе ўтрымліваліся
ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў.
У трасцянецкім лагеры смерці каля Мінска былі загублены 206 500
чалавек, гэта трэці лагер смерці па колькасці ахвяр (пасля Асвенцыма і
Майданака).
Адным з буйнейшых лагероў смерці было мінскае гета. У ім было загублена
каля 100 000 чалавек. Жудаснымі па сваёй жорсткасці былі лагеры смерці,
створаныя гітлераўцамі ў прыфрантавой паласе. Тры такія лагеры былі створаны
каля вёсак Дзерць, Азарычы, Падасіннік.
Фотаздымак
канцлагера «Азарычы»
З 42 тысяч вязняў гэтых лагераў выратавалі 33 480 чалавек, у тым ліку
15 960 дзяцей да 13 гадоў, астанія загінулі. Бяспрыкладнымі па свайму
садызму былі лагеры смерці, у якіх гітлераўцы абяскроўлівалі дзяцей і
падлеткаў. Толькі ў вёсцы Скобраўка Пухавіцкага раёна загінула 1500 дзяцей –
донараў.
Лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі таксама выкарыстоўваліся
гітлераўцамі для знішчэння грамадзян з краін Заходняй Еўропы, акупіраваных
фашысцкай Германіяй. Такі лагер смерці знаходзіўся ва Урочышчы Гай
(заходняя ўскраіна горада Баранавічы).
У нашым Дзятлаўскім раёне ў час Вялікай Айчыннай вайны
канцэнтрацыйных і працоўных лагераў не было. Бліжэйшыя да нашага горада
Дзятлава знаходзіліся ў Лідзе (3 лагеры, дзе загінула больш за 17 тысяч чалавек),
Навагрудку (было знішчана больш за 28 тысяч чалавек), Гродне (5 лагероў, 4
аддзяленні, загінула больш за 30 тысяч чалавек), Баранавічах (2 лагеры, знішчана
31 тысяча чалавек).
На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна было размешчана гета.
У 1941 годзе ў вёсцы Наваельня Дзятлаўскага раёна знаходзіўся
міжнародны піянерскі лагер.
Вядома, што літаральна за пяць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў
Наваельню прыехала група дзяцей палітэмігрантаў. Менавіта тут, летам 1941
года быў арганізаваны міжнародны піянерскі лагер пры санаторыі “Наваельня”.
Гэты астравок дзяцінства можна назваць беларускім “Артэкам”.
Дзеці прыехалі сюды, каб адпачыць, паправіць здароўе, іх бацькамі былі
вядомыя рэвалюцыянеры з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кітая,
Карэі, якія былі вымушаны разам з дзецьмі пераехаць у Савецкі Саюз.
17 ліпеня 1941 года на Беларускім вакзале ў Маскве сабраліся дзеці,
ад’язжаючыя на летнія канікулы ў піянерскі лагер “Наваельня”. Усяго іх было
21 чалавек.
Спіс дзяцей, якія былі напраўлены
ў дзіцячы санаторый "Наваельня"
1. Чы Іп (Ціна Астрова) - кітаянка, 13 гадоў
2. Роза Авербах - югаслаўка, 10 год
3. Фослер Ігар - немец, 10 год
4.Уладлен Бадзіан - аўстрыец, 10 год
5. Макараў Уладлен - румын, 13 год
6. Палета Глюкозіа - італьянка, 13 год
7. Юлій Герэ - славак, 13 год
8. Валя Герэ - славачка, 10 год
9. Эрык Гаруноў - чэх, 8 год
10. Юрый Галавін - кітаец, год
11. Ван Лі Ізмайлаў (Гульбінскі) - кітаец, 12 год
12. Джым Камагораў - негр, 8 гадоў
13. Уладзімір Марсін - карэец, 8 гадоў
14. Карл Мюніхрэйтэр - аўстрыец, 13 год
15. Люцыя Мюніхрэйтэр - аўстрыйка, 14 год
16. Уласта Рэняк - чэшка, 12 год
17. Міра Рэняк - чэшка, 12 год
18. Фердзінанд Траутман 13 год
19. Грэта Штадлер - аўстрыйка, 12 год
20. Іонка Чэнгелаў — балгарын, 11 гадоў
21. Ірма Эверс - немка, 9 год
Карта – схема
шляху дзяцей
у піянерскі
лагер
«Наваельня»
Піянерскі лагер у Наваельні знаходзіўся ў памяшканні былой сярэдняй
школы. Зараз гэта бальніца.
Памяшканне піянерскага лагера “Наваельня”
Месца адпачынку было цудоўным: сасновы лес, луг, а пад гарой рака.
Нядзельным ранкам 22 чэрвеня 1941 года ўсёй кампаніяй, разам з
мясцовымі дзецьмі пайшлі купацца на раку Маўчадка. Дзеці не паспелі
атрымаць асалоду ад прагулкі да ракі, як пачулі і ўбачылі, як ляцяць самалёты з
чорнымі крыжамі на крылах.
У першыя дні вайны траіх маленькіх дзетак удалося пасадзіць
на машыну з адступаючымі параненымі. Але яны разам з абозам апынуліся
ў варожым тыле, дзеці ва ўзросце 8-9 гадоў засталіся адныя. Яны папалі ў
канцлагер “Дразды”. Адсюль фашысты адбіралі наступную партыю для работы ў
Германіі.
Джым уцякаў. Ён папаў у дзіцячы прыют на ўскрайку Мінска,
арганізаванай урачамі і настаўнікамі ў падвале дома. На дзвярах вісела вялікая
дошка “Сыпны тыф”. Тут і пражыў жудасныя гады вайны дзевяцігадовы Джым.
Некалькі разоў пыталіся ўцячы Эрык і Уладлен, але іх лавілі і жорстка
білі. Пасля апошняга ўцёка Эрык не вярнуўся. Стомлены ён зарыўся ў снег і
замёрз. Уладлена фашысты злавілі і перавялі ў яшчэ больш жудасны лагер –
Астрашынскі гарадок, а ў 1942 годзе з групай самых аслабленых быў
пераведзены ў Семкаўскі лагер, дзе дзяцей чакала галодная смерць. З гэтага
лагера ён быў вызвалены разам з 270 маленькімі вязнямі ў выніку налёта на
лагер. Пасля хлопчык жыў у вёсцы Дашкі.
Некаторыя дзеці, якія засталіся ў Наваельні, вырашылі самастойна
дабірацца дахаты. Іх было пяцёра: кітаец Ван Лі, рускі Ігар Астаф’еў, балгарын
Іонка Чэнгнлоў, славак Юлій Герэ і Юрый Галавін.
Па дарозе ў Мінск дзеці ўпершыню ўбачылі нямецкіх салдат. Шлі патокі
бежанцаў, самалёты бамбілі дарогу. На ўскрайку Барысава Ван Лі быў забіты.
Ігар шлях у Маскву працягнуў адзін. Ён дайшоў да Смаленска, быў
паранены і папаў у лагер. Пасля ўцёку з лагера дабраўся да вёскі Старыя Пячары,
пасвіў там скаціну. А калі восенню 1943 года вёску вызвалілі , Ігар ізноў пайшоў
у Маскву. І толькі ў 1943 годзе вярнуўся дахаты.
Пасля доўгіх блуканняў Іонка, Юра і Юлій дабраліся да Смаленска.
Хлопчыкі жылі ў сараі каля чыгуначнай дарогі. Аднойчы Іонка пашанцавала. Ён
сустрэў людзей, якія завязлі яго да родзічаў у вёску Захарэнка. Там хлопчык
пражыў да прыходу Савецкай Арміі.
А вось Юрыю Галавенка прыйшлося скітацца па дарогах Германіі, батрачыў
ва Усходняй Прусіі.
Юлій Герэ папаў у партызанскі атрад і стаў разведчыкам.
З 21 дзіцяці, якія прыехалі ў 1941 годзе ў Наваельню, у лагеры засталося
13. Фашыстаў яны ўбачылі праз тыдзень пасля пачатку вайны. Салдаты з
аўтаматамі ўвайшлі ў лагер. Выкінулі рэчы дзяцей, спалілі кнігі і выгналі іх з
лагера. Там размясцілі фашысцкую камендатуру. Дзецям прыйшлося скітацца па
пасёлку, начаваць у хлявах. Ежу здабывалі сабе на памыйніцах, папрашайнічалі.
Валодзя Марсін і Чы Ін паслі кароў.
У хуткім часе фашысцкія ўлады зацікавіліся дзецьмі. Гітлераўцы ведалі,
што дзеці прыехалі з Масквы. Аднак, на іх пытанні, усе як адзін адказвалі, што
яны дзеці замежных спецыялістаў.
Восенню 1941 года бургамістр загадаў сабраць усіх бяздомных дзяцей і
пасяліць іх у закінутай пабудове, стварыўшы для іх свайго роду прыют. У
памяшканні было халадно і сыра. Не было ні дроў, ні цёплага адзення.
Прадуктаў харчавання заставалася роўна столькі, каб дзеці не памерлі ад голаду.
Аднак дзеці галадалі, негледзячы на тое, што мясцовыя жыхары збіралі для
дзяцей прадукты харчавання, адзенне і непрыкметна перадавалі ў прыют.
Выручыла Чы Ін , якая навучыла дзяўчынак вязаць кофтачкі, а пасля дзеці
абменьвалі іх на прадукты харчавання.
Дапамагалі дзецям і партызаны атрада “Кастрычніцкі” і жыхары хутара
Радзюкі. Яны хавалі Уласту Рэняк і Палет Глюкозіо, а румын Уладзімір Макараў
пражыў на хутары да самага вызвалення.
Фотаздымак памяшкання Наваельнянскага прыюта
Дзеці палітэмігрантаў у Наваельнянскім прыюце знаходзіліся да вясны
1943 года. У Дзятлаўскім СД здагадваліся, што немцы і аўстрыйцы ў прыюце не
проста так. Карла і Фердінанда даставілі ў камендатуру ў горад Навагрудак. Ім
было прапанавана працаваць у жандармерыі.
За адмаўленне рабят арыштавалі і кінулі ў Навагрудскую турму, а ў лютым
перавезлі ў Мінскі каземат. Пазней хлопчыкаў адправілі ў лагер, дзе рыхтавалі
да адпраўкі ў Германію. Якое ж было здзіўленне, калі ў лагеры яны сустрэлі
Люцыю Мюніхрэйтэр, Грэту Штадлер і Ірму Эверс. З Мінска дзяцей павезлі ў
таварных вагонах набітых да адказу. Спачатку дзяцей пакінулі ў Польшчы і
размясцілі ў канцлагер. Калі дарослыя вязні хадзілі на працу, дзеці павінны былі
займацца ўборкай. У хуткім часе дзяцей перавезлі ў Германію. Лёс Ірмы склаўся
зусім інакш. Яе ў Польшчы забрала немка да сябе служанкаю. З дзяўчынкай
звярталіся груба, дрэнна кармілі, часта білі, а спаць прыходзілася на кухні ў
карзіне.
У красавіку 1943 года назначаная ў прыют акупацыйнымі ўладамі
выхавальніца данесла, што Валя Герэ і Роза Аўрбах – яўрэйкі. Дзяўчынак схапілі
і адправілі ў Навагрудак. Там ужо было сабрана некалькі соцен чалавек. Разам з
другімі дзяўчынкі выкапалі сабе магілу і былі забіты. Калі Юлій Герэ даведаўся
аб трагічнай гібелі сваёй сястры, ён не мог сабе дараваць, што ў далёкім 1941 ён
пакінуў сваю сястру без прыгляду.
Наваельнянскі прыют расфарміравалі, а дзяцей у 1943 годзе перавялі ў
Дзятлаўскі фашысцкі прыют, далучыўшы іх да дзяцей з Краснага Сяла з -пад
Ленінграда, Смаленска, Віцебска, Арла. Іх было каля 300 чалавек ва ўзросце ад
3 да 12. Рэжым харчавання ў Дзятлаве быў турэмным. На снеданне давалі чай і
кавалачак хлеба, на абед – жыдкая баланда, на вячэру - малочная сываратка.
Малыя дзеці паміралі ад голаду і холаду. На Дзятлаўскіх могілках
пахавана 76 дзяцей сірот. На надгробных плітах толькі 13 імёнаў, астатнія
безымянныя. Дзеці не ведалі сваіх прозвішч.
Тых, хто падрастаў, адпраўлялі ў Германію. Пачалася гвалтоўная
рэгістрацыя моладзі. У гэты дзень Уласта Рэнак і Палета Глюкозіа прыйшлі з
Радзюкоў у Дзятлава наведаць сяброў. У прыюце іх застала паліцыя. Трое
дзяўчын Уласту і Міру Рэнак, Чы Ін разам з групай ленінградцаў павезлі на
работу на ваенны завод у Метгетхене, недалёка ад Кінесберга. Уласта
спецыяльна ўпакоўвала ў скрынкі з гатовай прадукцыяй бракованыя
артылерыйскія снарады і патроны, і заклікала астатніх таксама рабіць так. Юную
антыфашыстку высачылі, Уласта была арыштавана. Яе прывязлі ў Кінесберг, у
ваенную турму, жорстка збілі і кінулі ў камеру – адзіночку, дзе яна прасядзела
два месяцы. Адтуль яе перавезлі ў канцлагер Ровенсбрук. У красавіку 1945 года
пачалася эвакуацыя лагера – вязняў пагналі пешшу на захад. 2 мая 1945 года
Уласта Рэнак была вызвалена.
Фотаздымак
«Дзеці за калючым дротам»
Вясной 1944 года ў Дзятлаўскім прыюце з дзяцей палітэмігрантаў
засталося толькі двое: італьянка Палета Глюкозіа і карэец Валодзя Марсін.
У красавіку 1944 года фашысты перавезлі дзяцей у вёску Вензавец
Дзятлаўскага раёна, зрабіўшы з іх жывы заслон ад партызан. Дзеці на працягу 4
месяцаў жылі ў Вензавецкі лясніцтве.
Фотаздымак
Вензвецкага лясніцтва
А ў ліпені 1944 года, за некалькі дзён да прыхода савецкіх войск,
запалоханых пагрозамі, вымучаных хваробамі і голадам дзяцей з Вензавецкага
лясніцтва пагрузілі ў таварныя вагоны і павезлі ў невядомым накірунку. Ад
станцыі да станцыі, ад горада да горада два месяцы вазілі ў эшалоне смерці.
Вагоны з дзецьмі прычаплялі то да аднаго састава, то да другога, а то на доўгі
час пакідалі ў тупіках. Дзецям не дазвалялася выходзіць на прыпынках і тады за
ежай палявалі самыя меншыя. Валодзя Марсін і Іван Шутаў былі чэмпіёнамі,
кожны з іх прыносілі да 50 кускоў кукурузнага хлеба.
Гэты эшалон прайшоў праз мноства станцый і гарадоў, чатыры разы
заходзіў у Будапешт, многа разоў праз Варшаву
Карта-схема блуканняў маленькіх вязняў «эшалона смерці»
Шляхі ў Германію былі забіты адступаючымі гітлераўцамі. Пайшлі
плёткі, што фашысты хочуць скінуць эшалон пад адкос, а дзяцей забіць.
Аднойчы, у час бамбёжкі на станцыі Жэрнава дзеці ўцяклі ў лес. Яны доўга
блукалі па лесе, елі карэнне і лісце раслін. Іх знайшлі разведчыкі і паведамілі аб
гэтым у мясцовую арганізацыю Чырвонага Крыжа.
Так для дзяцей скончыўся шлях у эшалоне смерці. У Чэрвенева
Закарпацкай Украіны, куды размясцілі дзяцей, з 186 уцалеўшых дзяцей не памёр
не адзін. Іх малалетніх вязняў фашысцкай няволі вызваліла 18 армія. Дзяцей на
працягу месяца лячылі ў г. Мукачова ў шпіталі, а затым размясцілі па дзіцячым
дамам Арлоўшчыны.
З 17 па 18 верасня 1988 года адбылася сустрэча дзяцей вайны на
Дзятлаўшчыне.
18 верасня быў адкрыты народны музей «Дзеці ліхалецця» у
Наваельнянскай сярэдняй школе.
А таксама помнік дзецям Дзятлаўскага прыюта.
З гісторыі Беларусі мы ведаем, што ў 1941 годзе Гітлерам і яго
памочнікамі быў распрацаваны план “канчатковага вырашэння яўрэйскага
пытання”. Звярыная палітыка фашыстаў праводзілася паўсюдна, і Дзятлаўшчына
не стала выключэннем.
Існуе меркаванне, што немцы забівалі яўрэеў таму, што немцы забівалі
яўрэяў таму, што Ісус калісьці выбраў іх і прыйшоў у Іерусалім. Немцы ж лічылі
сябе выбранай нацыяй, таму, на іх думку, была неапраўдальнай прыхільнасць
Ісуса да іншай краіны, да іншага народу. На сенняшні дзень на дзятлаўшчыне
застаўся толькі адзін карэнны яўрэй. Адзін сярод дзевяцітысячнага насельніцтва
горада. Апошняга карэннага яўрэя Дзятлаўшчыны звалі Абрам Якаўлевіч
Каплан. Не адзін падручнік не можа расказаць столькі, колькі можа расказаць
адзін сапраўдны сведка. Вось, што расказаў пра тыя часы Абрам Якаўлевіч.
Абрам Якаўлевіч нарадзіўся ў 1927 годзе. Калі хлопчыку споўнілася 7
гадоў, бацькі адправілі яго вучыцца ў яўрэйскую школу, дзе ўсе прадметы
выкладаліся на роднай мове. Аднойчы ў школе самадзейныя артысты давалі
канцэрт, але ён не быў бясплатным. Абрам рос чулым і добрым хлопчыкам, таму
захацеў, каб яго сябры, якія не мелі магчымасці заплаціць за білет, паглядзелі
канцэрт. Ён адчыніў акно і пачаў прапускаць іх у залу. “Злачынства” заўважылі
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)

More Related Content

What's hot

Вішнева, Подберазь
Вішнева,  ПодберазьВішнева,  Подберазь
Вішнева, Подберазь
sv_los
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевко
Na_Ni
 
Лоск, Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
Лоск,  Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, ДубінаЛоск,  Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
Лоск, Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
sv_los
 
Iвянец, Кіявец, Пральнікі
Iвянец, Кіявец, ПральнікіIвянец, Кіявец, Пральнікі
Iвянец, Кіявец, Пральнікі
sv_los
 
Пяршаі, Доры, Даўбені
Пяршаі, Доры, ДаўбеніПяршаі, Доры, Даўбені
Пяршаі, Доры, Даўбені
sv_los
 

What's hot (20)

Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. Кляўко
 
Maksim Bagdanovich
Maksim BagdanovichMaksim Bagdanovich
Maksim Bagdanovich
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Лёс жаўнера Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера  Аляксандра РамашкевічаЛёс жаўнера  Аляксандра Рамашкевіча
Лёс жаўнера Аляксандра Рамашкевіча
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскі
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Вішнева, Подберазь
Вішнева,  ПодберазьВішнева,  Подберазь
Вішнева, Подберазь
 
биография клевко
биография клевкобиография клевко
биография клевко
 
Лоск, Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
Лоск,  Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, ДубінаЛоск,  Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
Лоск, Гародзькі, Забрэззе, Сакаўшчына, Славенск, Дубіна
 
выставка
выставкавыставка
выставка
 
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Iвянец, Кіявец, Пральнікі
Iвянец, Кіявец, ПральнікіIвянец, Кіявец, Пральнікі
Iвянец, Кіявец, Пральнікі
 
Пяршаі, Доры, Даўбені
Пяршаі, Доры, ДаўбеніПяршаі, Доры, Даўбені
Пяршаі, Доры, Даўбені
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 

Viewers also liked

Reti09 Nielsen Netratings(2)
Reti09   Nielsen Netratings(2)Reti09   Nielsen Netratings(2)
Reti09 Nielsen Netratings(2)
michela_apolloni
 
AshabëT E Muhamedit A.S.
AshabëT E Muhamedit A.S.AshabëT E Muhamedit A.S.
AshabëT E Muhamedit A.S.
guestef339
 
Deshiroj Te Pendohem Por
Deshiroj Te Pendohem PorDeshiroj Te Pendohem Por
Deshiroj Te Pendohem Por
guestef339
 
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi CircuitsDesign for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
IJERA Editor
 
Talent of the month
Talent of the monthTalent of the month
Talent of the month
Moataz Atva
 
Experiential Learning Article 2016 Final
Experiential Learning Article 2016 FinalExperiential Learning Article 2016 Final
Experiential Learning Article 2016 Final
lorica Mene-Makhosi
 

Viewers also liked (17)

Epic research weekly agri report 23rd to 27th march 2015
Epic research weekly agri report  23rd to 27th march 2015Epic research weekly agri report  23rd to 27th march 2015
Epic research weekly agri report 23rd to 27th march 2015
 
Reti09 Nielsen Netratings(2)
Reti09   Nielsen Netratings(2)Reti09   Nielsen Netratings(2)
Reti09 Nielsen Netratings(2)
 
A Novel Prototype Model for Monitoring the Factories Remnants on Nile River
A Novel Prototype Model for Monitoring the Factories Remnants on Nile RiverA Novel Prototype Model for Monitoring the Factories Remnants on Nile River
A Novel Prototype Model for Monitoring the Factories Remnants on Nile River
 
Breve presentazione Wikimania Esino Lario 2016 in italiano
Breve presentazione Wikimania Esino Lario 2016 in italianoBreve presentazione Wikimania Esino Lario 2016 in italiano
Breve presentazione Wikimania Esino Lario 2016 in italiano
 
Bio-medical (EMG) Signal Analysis and Feature Extraction Using Wavelet Transform
Bio-medical (EMG) Signal Analysis and Feature Extraction Using Wavelet TransformBio-medical (EMG) Signal Analysis and Feature Extraction Using Wavelet Transform
Bio-medical (EMG) Signal Analysis and Feature Extraction Using Wavelet Transform
 
Provable data possession for securing the data from untrusted server
Provable data possession for securing the data from untrusted serverProvable data possession for securing the data from untrusted server
Provable data possession for securing the data from untrusted server
 
Fabrication of aluminum foam from aluminum scrap
Fabrication of aluminum foam from aluminum scrapFabrication of aluminum foam from aluminum scrap
Fabrication of aluminum foam from aluminum scrap
 
Revised Background Doc RHS
Revised Background Doc RHSRevised Background Doc RHS
Revised Background Doc RHS
 
AshabëT E Muhamedit A.S.
AshabëT E Muhamedit A.S.AshabëT E Muhamedit A.S.
AshabëT E Muhamedit A.S.
 
Pass1 Tommy
Pass1 TommyPass1 Tommy
Pass1 Tommy
 
Top medical university in ukraine,europe
Top medical university in ukraine,europeTop medical university in ukraine,europe
Top medical university in ukraine,europe
 
Deshiroj Te Pendohem Por
Deshiroj Te Pendohem PorDeshiroj Te Pendohem Por
Deshiroj Te Pendohem Por
 
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi CircuitsDesign for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
Design for Testability in Timely Testing of Vlsi Circuits
 
Talent of the month
Talent of the monthTalent of the month
Talent of the month
 
Experiential Learning Article 2016 Final
Experiential Learning Article 2016 FinalExperiential Learning Article 2016 Final
Experiential Learning Article 2016 Final
 
Simulation of generalized hybrid model for solar and wind power generation
Simulation of generalized hybrid model for solar and wind power generationSimulation of generalized hybrid model for solar and wind power generation
Simulation of generalized hybrid model for solar and wind power generation
 
An Approach to Calculate Reusability in Source Code Using Metrics
An Approach to Calculate Reusability in Source Code Using MetricsAn Approach to Calculate Reusability in Source Code Using Metrics
An Approach to Calculate Reusability in Source Code Using Metrics
 

Similar to Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)

Пазнай сваю Радзiму
Пазнай сваю РадзiмуПазнай сваю Радзiму
Пазнай сваю Радзiму
Anna Kniazhevich
 

Similar to Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.) (10)

Пазнай сваю Радзiму
Пазнай сваю РадзiмуПазнай сваю Радзiму
Пазнай сваю Радзiму
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
9 maja 15
9 maja 159 maja 15
9 maja 15
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
 

Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)

  • 1. УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №1 Г.ДЗЯТЛАВА” Конкурс юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” Намінацыя “Гарады раённага падпарадкавання” Экскурсія “Ад помніка да помніка” Аўтар: Каракулька Вікторыя, вучаніца 10 класа Кіраўнік: Нічыпаровіч Аляксандр Пятровіч,настаўнік гісторыі, кіраўнік школьнага музея Тэлефон: 8015 6321237 Дзятлава, 2014
  • 2. УВОДЗІНЫ У 2014 годзе наша краіна адзначыла 70-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў наступным адсвяткуе 70- годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым ў мінулым навучальным годзе па ініцыятыве каманды Прэзідэнта ў нашай школе быў распрацаваны праект «Памяці герояў будзем годныя». У рамках рэалізацыі гэтага праекта вучні ўстановы прынялі ўдзел у радзе мерапрыемстваў: акцыях “Нам даверана памяць”, “Ганарымся і памятаем”, працоўных аперацыях і рэйдах па добраўпарадкаванню помнікаў, магіл салдат і мірных жыхароў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны. Нашы школьнікі з’ездзілі на экскурсіі ў Мінск, Брэст, Гродна, Ліду, наведалі каля 20 помнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, якія размешчаны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, прынялі ўдзел у краязнаўчых экспедыцыях, паходах па месцах баявой славы. Анкетаванне вучняў школы ў канцы мінулага навучальнага года паказала, што рабятам цікава вывучаць гісторыю нашага краю, ваенныя падзеі, знаёміцца з землякамі-героямі Вялікай Айчыннай вайны, сустракацца з ветэранамі вайны і працы і дапамагаць ім. Мы добра разумеем, што без мінулага няма будучага. Якое будучае чакае нашу краіну, залежыць ад нас, маладых. Нам выбіраць, якім шляхам ісці. А каб наша будучае стала станоўчай рэальнасцю, мы павінны ўвабраць у сябе ўсё самае лепшае, што ёсць у нашага беларускага народа: чуласць, талерантнасць, працавітасць. Мы не маем ніякага маральнага права забыць сваю гісторыю, забыць тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на нашай планеце. Мы павінны рабіць усё, каб памяць пра Вялікую Айчынную вайну захавалася ў тых, хто прыйдзе за намі. Таму мы распрацавалі і зрабілі відэазапіс экскурсіі “Ад помніка да помніка”, у час якой раскажам пра асобныя падзеі, якія адбываліся на Дзятлаўшчыне ў час Вялікай Айчыннай вайны і пра людзей, памяць пра якіх жыве ў сэрцах жыхароў нашага невялікага гарадка, бо менавіта яны наблізілі Вялікую Перамогу.
  • 4. ЗМЕСТ ЭКСКУРСІІ Ёсць на карце куток, што завецца Радзімай Для мяне і маіх землякоў Гэта нашае Дзятлава светлае, мілае Даражэйшы з усіх куткоў. Добры дзень. Мяне завуць Вікторыя. Я вучаніца 10 класса дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”. Рада вітаць вас у нашым невялікім, але прыгожым і светлым гарадку – Дзятлава, які знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, размешчаны непадалёку ад чыгункі Ліда-Баранавічы і звязаны зручнымі шасейнымі дарогамі з Лідай, Слонімам, Навагрудкам. Напярэдадні 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне мне хочацца запрасіць вас на экскурсію па нашым родным горадзе. Наш першы прыпынак –Дзятлаўскі музей народнай славы. Менавіта тут кожны з вас можа падрабязна даведацца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, пра тых, хто вярнуўся жывы, і тых, хто загінуў, вядомых і невядомых салдат Вялікай Айчыннай вайны. Патрыятычныя і трагічныя старонкі ў жыцці нашых дзятлаўчан звязаны з падзеямі Другой сустветная вайны, якая стала суровым выпрабаваннем для ўсіх людзей. Мы помнім і шануем подзвігі тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы сёння маглі жыць у міры і згодзе. Насупраць музея размешчаны манумент, прысвечаны Іосіфу Юр'евічу Філідовічу. Яркай старонкай ўпісана імя Іосіфа Юр’віча, селяніна з вёскі Пушча Ліпічанская, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна ў гісторыю Дзятлаўшчыны. Вясною 1942г. у Ліпічанскай Пушчы арганізаваліся першыя партызанскія атрады. З часам з'явілася неабходнасць стварэння пастаяннага шпіталя для лячэння параненых і хворых партызан. І.Ю.Філідовіч дапамог падабраць надзейнае месца сярод незамярзальнага тарфянога балота. Толькі ён і яго сын ведалі дарогу да яго. У снежні 1942г. нямецка-фашысцкія захопнікі даведаліся аб партызанскім шпіталі. У адзін з снежаньскіх дзён на хутары І. Філідовіча з'явіліся гітлераўцы. Яны запатрабавалі паказаць месца размяшчэння партызанскага шпіталя. Пад пагрозай расстрэлу родных І.Ю.Філідовіч ўзяўся яго паказаць. Ён завёў карнікаў у процілеглы бок, у балота. Разумеючы, што іх падманулі, фашысты забілі правадыра. Толькі ў сакавіку 1943 г. у лясных гушчарах знайшлі партызаны цела І.Ю.Філідовіча. Пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ён узнагароджаны медалём "За адвагу".
  • 5. Помнік устаноўлены на прамавугольным пастаменце. Фігура селяніна ў кажусе з адхінутым ветрам крысом крыху нахілена наперад. Галоўная ўвага скульптара сканцэнтравана на твары, у рысах якога мужнасць, рашучасць патрыёта. А зараз мы знаходзімся каля Брацкай магілы ў гарадскім парку. Помнік-скульптура воіна і жанчыны з аўтаматам, 20 надмагільных пліт з імёнамі загінуўшых устаноўлены ў парку ў 1958 годзе. Тут пахаваны 64 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран. Сярод пахаваных-воіны 3 арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні пасёлка, а таксама героі Савецкага Саюза Павел Гаўрылавіч Пятроў і Ян Янавіч Фогель. Ян Янавіч Фогель ваяваў на Украіне і ў данскіх стэпах, з усёй паўнатой адчуў надзвычай гарачае дыханне Курскай дугі. У 1943г. ён быў прызначаны камандзірам 120-й стралковай дывізіі. Менавіта гэта дэвізія граміла ворага на Гомельшчыне і ў самым пачатку 1944г. выйшла да Рагачова. У лютым яна ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі, у вызваленні Рагачова, у чэрвені ў аперацыі "Баграціён" . Далей баявы шлях дывізіі ляжаў на Гродзеншчыну. У пачатку ліпеня дывізія Я.Я. Фогеля была ўжо ў Карэліцкім раёне. Натхнёная баявымі дзеяннямі, 3-я армія, развівала імклівае наступленне ў кірунку Навагрудка, Карэліч, Дзятлава і далей на Ваўкавыск. Пад камандваннем гвардыі генерал-маёра Я.Я. Фогеля 120-я Рагачоўская дывізія вызваліла ад ворага больш за 250 населеных пунктаў, захапіла 2800 палонных. Шмат ваеннай тэхнікі і зброі. Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою, непасрэдна ў баявых парадках палкоў, асабістым прыкладам натхняў салдат і афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але… здарылася бяда. Яна Янавіча цяжка параніла. Медыкам не ўдалося выратаваць генерала. Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку г.п. Дзятлава. П.Г.Пятроў сустрэў вайну добра падрыхтаваным афіцэрам. Яму даводзілася і адступаць, і трапляць у акружэнні, і вырывацца з іх. У 1942г. Пётр Гаўрылавіч быў паранены і кантужаны. У тым жа годзе мужнасць, самаахвярнасць камандзіра Пятрова адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. У 1943г. гвардыі палкоўніка П.Г. Пятрова прызначылі намеснікам камандзіра 120-й стралковай дывізіі. Там ён і пазнаёміўся з Фогелем. Паміж імі ўсталявалася надзейная франтавая дружба. Але не выпала ёй быць доўгай, бо Ян Янавіч Фогель загінуў у ліпені 1944г., вызваляючы Карэліцкі раён.
  • 6. Пад Беластокам 120-я стралковая дывізія сутыкнулася са свежай нямецкай пяхотнай дывізіяй, адбіла сем яе жорсткіх атак. П.Г. Пятроў знаходзіўся сярод воінаў, кіраваў баямі, не даваў праціўніку адарвацца ад войск, што наступалі. 30 ліпеня Пятроў знаходзіўся на КП камандзіра дывізіі ля в.Канавалы і тут быў цяжка паранены. Яму ампутавалі нагу, але гэта не выратавала ад гангрэны. Памёр П.Г. Пятроў ад ран 27 жніўня 1944г. Перад смерцю папрасіў баявых таварышаў пахаваць яго побач з Я.Я. Фогелем. Просьбу яго выканалі. Наш наступны прыпынак –брацкая магіла, якая знаходзіцца на тэрыторыі раённай бальніцы. Я ўжо адзначала, што наш край абаранялі воіны 3-й арміі Першага Беларускага фронту. Гэта былі воіны з розных куткоў Савецкага Саюза: Расіі, Украіны, Беларусі. 25 чэрвеня 1941 года злучэнні 3-й арміі адступалі на дзятлаўскім напрамку ў бок Навагрудка. 27 чэрвеня нямецкія войскі паспрабавалі с ходу фарсіраваць Нёман. Аднак зрабіць гэта ім не ўдалося, паколькі воіны 3 арміі падарвалі масты. Гераічная абарона неўзабаве стала трагічнай. На дзятлаўскай зямлі назаўсёды засталіся 6 воінаў, якія былі тут пахаваны. Акрамя воінаў 3 арміі ў брацкай магіле пахаваны і партызаны з брыгады імя “25 гадоў БССР”, якія правялі дзве буйныя аперацыі ў в.Зарой і в.Навасёлкі , у выніку якіх было знішчана каля 40 ворагаў, захоплена шмат зброі і тэхнікі. Цяпер мы з вамі знаходзімся на гарадскіх могілках, дзе ўзведзены ў 1988 г мемарыял «Дзеці ліхалецця». Гранітныя пліты у чатыры рады, магілкі злёгку прысыпаны хвояй. Дзве стэлы. На адной з іх –маленькія бронзавыя фігуркі, якія прыціснуліся да жанчыны. Яны хаваюцца не ад асенняга ветру і дажджу. Ад смерці. На камені надпіс: “Тут пахаваны больш за 70 дзяцей з Ленінграда, Прыбалтыкі, Беларусі, Расіі і дзеці Міжнароднага лагера пры санаторыі “Наваельня”, загінуўшыя ад голаду, эпідэмій, замучаныя фашысцкімі акупантамі ў 1943-1944 гг” Тут жа пахавана загадчыца Дзятлаўскага прытулку Валянціна Рыгораўна Кеп, якая памерла ў 1945 г. Сын Валянціны Кеп успамінаў: “Мая мама пахавана з дзеткамі , якіх пры ўсім сваім самаахвяраванні, выратаваць ўжо не змагла. Але засталіся дзесяткі, якія абавязаны ёй жыццём.” І сёння сюды з кветкамі часта наведваюцца вучні школ нашага горада, якія памятаюць трагічныя старонкі сваёй зямлі. А зараз мы з вамі апынуліся ў парку, каля развілкі на Ліду і Слонім. Тут пахаваны 14 воінаў, што загінулі ў чэрвені 1941 года ў баях супраць нямецка- фашысцкіх захопнікаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Каля асновы абеліска ляжыць 6 пліт, на якіх ушанаваны імёны 1080 землякоў, якія загінулі на
  • 7. франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе з ворагам, а таксама 7916 мірных жыхароў Дзятлаўскага раёна, загубленых нямецка- фашысцкімі акупантамі ў 1941-1944 гадах. Якія словы, песні хвалы Злажу я вам, багатыры І слоў маіх і песень мала, Каб вам прыняць іх за дары. І толькі вашы рукі, плечы Такі цяжар падняць маглі: Ён вышай сілы чалавечай І вышай сіл другой зямлі. (Я.Колас) Чым далей адыходзіць 1944 год, тым значней становіцца веліч здабытай Перамогі, з нябачнай мужнасцю і напорам адстайвалі нашы воіны кожную пядзю роднай зямлі. Шлях да Перамогі быў нялёгкім. Ушанаванне памяці герояў – гэта сведчанне таго, што памяць пра вайну і Вялікую Перамогу жыве, натхняе, вучыць і будзе вучыць новыя пакаленні, як трэба любіць і абараняць Радзіму.
  • 10. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАШПАРТ гісторыка-культурнай каштоўнасці Помнік І.Ю.Філідовічу г.Дзятлава, на скрыжаванні вул.Першамайскай і Чырвонаармейскай (назва і адрас) Дырэктар УК “Дзятлаўскі дзяржаўны Д.Л.Харошка гісторыка-краязнаўчы музей” прозвішча, імя, імя па бацьку пасада кіраўніка і назва арганізацыі, подпіс якой падрыхтаваны пашпарт 1. Назва (згодна з Дяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Республікі Беларусь) Помнік І.Ю.Філідовічу 3. Катэгорыя (0/1/2/3/ без катэгорыі; А/Б): “___3_____” Пастанова Савета Міністраў ад “21”верасня 2010г. № 1351 2. Шыфр (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) 413Ж000695 4. Від Матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць (матэрыяльная або нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) 5. Тып: А. (матэрыяльная гісторыка- культурная каштоўнасць) Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць (рухомая або нерухомая: дакументальны помнік, запаветныя мясціны, помнік археалогі, помнік архітэктуры, помнік гісторыі, помнік горадабудаўніцтва, помнік мастацтва) Б. (нематэрыяльная гісторыка- культурная каштоўнасть) (фіксаваная або ўвасобленая: звычаі, традыцыі, абрады, фальклор, мова, яе дыялектыка, змест геральдычных, тапанімічных аб`ектаў і твораў народнага мастацтва, іншыя праяўленні творчасці чалавека) 6.Стыль (матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць)
  • 11. 7.Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці (па сучаснаму адміністрацыйна- тэрытарыяльнаму падзелу) Гродзенская Дзятлава (вобласць) (раён) (населены пункт) На скрыжаванні вул.Першамайскай і Чырвонаармейскай (плошча / вуліца / завулак і нумар будынка) 8.Гістарычны адрас (на момант узнікнення гісторыка- культурнай каштоўнасці і наступныя змены адрасу) Гродзенская Дзятлава (губерня) (павет) (населены пункт) На скрыжаванні вул.Першамайскай і Чырвонаармейскай (плошча / вуліца / завулак і нумар будынка) 9.Гісторыя фармавання гісторыка-культурнай каштоўнасці Узнікненне; віды работ Дата Стваральнік або аўтар Будаўніцтва 1980 А.Салятыцкі 10. Выкарыстанне Помнік гісторыі Помнік гісторыі (гістарычнае) (сучаснае) 11.Уласнік (уладальнік) Лакаліз ацыя валодання Форма ўласнасці Дата наступлення / заканчэння правоў уласнасці Ахоўнае абавязацельства (дата і нумар рэгістрацыі) РУП ЖКХ Дзяржаўн ая 1980г. № 11.02.07/1270 ад 04.04.2011г.
  • 12. 12. Тэхнічная характарыстыка (для матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) 1. Сучасны тэхнічны стан здавальняючы (здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны) 2. Асноўныя будаўнічыя матэрыялы 3. Плошча забудовы, м2 4. Будаўнічы аб`ём, м3 5. Агульная плошча, м2 13. Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці: Помнік устаноўлены на прамавугольным пастаменце. Фігура селяніна ў кажусе з адхінутым ветрам крысом крыху нахілена наперад. Галоўная ўвага скульптара сканцэнтравана на твары, у рысах якога мужнасць, рашучасць патрыёта. 14.Элементы, што маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці: Шыфт Назва Дата Катэгорыя 15. Гістарычная даведка (гісторыя ўзнікнення, асноўныя этапы фарміравання і развіцця, падзеі і асобы, звязаныя з помнікам, гісторыя даследванняў помніка): Пастаўлены ў 1980 годзе на ўшанаванне памяці І.Ю.Філідовіча, які ў канцы 1942г. паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. У канцы 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі ў час карнай экспедыцыі супраць партызан Ленінскай брыгады даведаліся пра партызанскі шпіталь, які знаходзіўся ў Ліпічанскай пушчы. Паказаць шпіталь узяўся пад пагрозай расстрэлу родных селянін в.Пушча Ліпічанская І.Ю.Філідовіч. Ён завёў ворагаў у балота. Фашысты забілі патрыёта. Партызанскі шпіталь яны не знайшлі. Іменем І.Ю.Філідовіча названа вуліца ў Дзятлаве. 16. Асноўная бібліяграфія. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць/АН БСР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд.Кал.: С.В.Марцэлеў і інш.- Мн.: БелСэ, 1986. 17. Архіўныя крыніцы. 18. Навуковы кіраўнік: Прозвішча, імя, імя па бацьку Дата і нумар прызначэння Нумар пасведчання Установа, дзе працуе, яе адрас і тэлефон 19. Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыі (для матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей) Праектная арганізацыя Назва і стадыя праектных работ Год распрацоўкі Нумар і дата заключэння Міністэрствам культуры
  • 13. 20. Праект зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці): Праектная арганізацыя Назва Год распрацоўкі Зацверджаны ( дата і нумар пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь) 21. Звесткі аб фіксацыі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (графічнымі ітэхнічнымі сродкамі, звесткі ( нумар і дата пастановы Міністэрства культуры) аб зацвярджэнні ў якасці эталона фіксаванай нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў парадку, устаноўленым Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь) 22. Ілюстрацыйныя матэрыялы. Фотаздымкі 23. Дадатковыя звесткі* 13.05.2011г. Складальнік:_УК “Дзятлаўскі дзяржаўны (дата складання пашпарта) гісторыка-краязнаўчы музей” (назва юрыдычнай установы) Навуковы супрацоўнік Беняс Н.Г._ (пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку) * Пункт змяшчае звесткі аб змяненнях, унесенных у назву, катэгорыю, аб пазбаўлені статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зацвержаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, змяненнях і дапаўненнях фактычных звестак.
  • 14. Вайна народных мсціўцаў карысталася ўсенароднай падтрымкай. Партызанскія атрады папаўняліся і раслі за кошт мясцовага насельніцтва. У кожным населеным пункту партызаны мелі сваіх сувязных і разведчыкаў. У снежні 1942 года свой бессмяротны подзвіг здзейсніў сувязны Ленінскай партызанскай брыгады Іосіф Юр’евіч Філідовіч. У ходзе баявых дзеянняў было шмат параненых. Паўстала задача, як быць з раненымі, куды адправіць на лячэнне. Пакідаць іх на хутарах ці ў вёсцы было небяспечна. Камандаванне прыняло тэрміновае рашэнне арганізаваць пастаянны партызанскі шпіталь. Спачатку ён размясціўся ля в. Вострава Зельвенскага раёна. Каб немцы выпадкова не натрапілі на шпіталь, камандаванне выдзеліла групу партызан, якія былі залічаны ў штат і не толькі займаліся аховай раненых, але і забяспечвалі іх прадуктамі харчавання, адзеннем, выконвалі іншыя функцыі. У жніўні 1942 г. немцы арганізавалі блакаду партызан. Паколькі шпіталь знаходзіўся ў непраходным гушчары, карнікі яго не заўважылі. Аднак больш заставацца тут было небяспечна. Выйшаў загад арганізаваць стацыянарны шпіталь. З дапамогай партызанскага сувязнога Іосіфа Юр’евіча Філідовіча знайшлі часовую стаянку ў Ліпічанскай пушчы, непадалёку ад яго хутара. Праўда, і тут давялося жыць у палатках, таму што месца было нізкае. І.Ю.Філідовіч працягваў пошукі месца для будаўніцтва стацыянарнага шпіталя. Да 12 снежня 1942 г. усе работы былі закончаны. На востраве абсталявалі шпіталь: выкапалі зямлянкі, пабудавалі хлебапякарню, лазню, склады. Усе аб’екты – у выглядзе пячор, каб не прыкмецілі самалёты. Праз некалькі дзён партызанская лячэбніца пачала дзейнічаць. Параненых і хворых транспартавалі на спецыяльных насілках санітары. Колькі было тады ва ўсіх аптымізму і надзеі, цяжка перадаць словамі. Да пачатку блакады на востраў паступіла каля пяцідзесяці параненых партызан. Іосіф Юр’евіч і яго сын Іван або ўнук Фёдар прывозілі параненых па толькі ім знаёмай сцяжынцы. Ва ўмоўленным месцы іх чакалі санітары. Сцяжынку пільна засыпалі хвояй, загадзя прыбраўшы кладкі. Карнікі жорстка лютавалі ў наваколлі, разам з жыхарамі спалілі вёскі Дубраўка, Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, шматлікія хутары. На хутары Іосіфа Юр’евіча чуліся выбухі, калі фашысты бамбілі пераправы на Нёмане і Шчары… Моцны стук ботаў прымусіў уздрыгнуць Іосіфа Юр’евіча. У чорных бліскучых плашчах, у стальных касках у хату ўварваліся фашысты. Хутар акружылі каля паўсотні карнікаў. Больш як трыста накіраваліся да бліжэйшых хутароў. Усіх трох – старога, жанчыну і хлопчыка – выгналі з дому. Афіцэр
  • 15. загадаў паставіць іх да сценкі. Так і стаялі некалькі хвілін. Было зразумела: Філідовічаў нехта выдаў. – Выбірай стары, або ты пакажашь, дзе шпіталь,сбо ім смерць, - сказаў перакладчык. Філідовіч маўчаў. Тады фашысты накінулі аўтаматы на нявестку і ўнука. Хлопчык шчыльна прыціснуўся да маці … Акінуўшы развітальным позіркам хату, І.Ю. Філідовіч адправіўся разам з атрадам карнікаў – каля 300 чалавек – у лес. Іосіф Юр’евіч ішоў не спяшаючыся, цвёрда і ўпэўнена, як ідуць сапраўдныя людзі па сваёй роднай зямлі, уважліва ўслухоўваючыся ў зімовую цішыню гютых махнатых, казачных елак і сосен, такую спакойную і ўрачыстую. Праз некалькі гадзін афіцэр занерваваўся. І калі перакладчык (ужо ў каторы раз) спытаў наконт шпіталя, Іосіф Юр’евіч, цяжка пераводзячы дыханне, спакойна, быццам нічога не здарылася, стрымана адказаў: - Ужо засталося зусім нямнога. Толькі паднімемся вунь на той узгорак. Рушылі далей. Неўзабаве некалькі фашыстаў-коннікаў ірванулі наперад, думая, напэўна, самі разведаць дарогу. Але Іосіф Юр’евіч, быццам прадчуваючы гэта ўсё сваей істотай, паспеў ўжо звярнуць на ўчастак, дзе пачыналася самая страшэнная, небяспечная багна. Коні, не прайшоўшы і сарака метраў, пачалі правальвацца ў дрыгву. - Стой! – закрычаў на ўсё горла азвярэлы афіцэр і падбег ушчыльную да Філідовіча. – Дзе шпіталь, гавары! – размахнуўшыся, ён з усей сілай ударыў правадніка па твары. У вачах на нейкае імгненне пацяменела, пасыпаліся іскры, але разуменне было яснае. Былы вясковы асілак утрымаўся на нагах. - У шпіталь дарогі няма… - пачаў Філідовіч. Грымнулі стрэлы. Ён не дагаварыў. Пачало цямнець. Карны атрад доўга блукаў, усё глыбей і глыбей уцягваючыся ў лясны гушчар. Коні і фашысцкія падводы з мінамётамі пачалі правальвацца ў балота. Гітлераўцы зразумелі: Філідовіч завёў іх на немінучую пагібель. Сурова шумелі дрэвы, бязлітасна білі сваімі галінамі па тварах карнікаў калючыя кусты, снег замятаў сляды. А выбрацца з балота без правадніка, ды яшчэ ноччу, было немагчыма. Слаўнага партызанаскага сувязнога больш ніхто не бачыў. Гітлераўцы жорстка расправіліся с Іосіфам Юр’евічам Філідовічам. Вясной 1943 г., калі растаяў снег, яго цела знайшлі партызаны. Яно ляжала ў лясных нетрах за дзесяць кіламетраў у супрацьлеглым баку ад шпіталя. У патыліцы – дзве кулявыя раны. Героя пахавалі з усімі воінскімі ўшанаваннямі. Пасмяротна ён быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
  • 16. Ліпічанскі Сусанін засланіў сабой дзесяткі параненых партызан, урачоў, абслугоўваючы персанал. Шпіталь жыў, дзейнічаў да ліпеня 1944г., да самога прыходу Савецккай Арміі. Праз яго прайшло каля 500 цяжкапараненых партызан. Гераічнае застаецца назаўсёды. Праз дзесяцігоддзі многія былыя партызаны сабраліся ў раённым цэнтры на адрыццё помніка Іосіфу Юр’евічу Філідовічу. А іх дзеці і ўнукі ўскладалі да манумента букеты жывых цюльпанаў. У іх было ўсё: і святло вялікай радасці, і цень глыбокага смутку. На пастаменце словы: “Іосіф Юр’евіч Філідовіч, жыхар вёскі Пушча Ліпічанская. У снежні 1942 года, ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна”.
  • 17. Братская могила в городском парке Братская могила в парке, улица Мицкевича. Похоронены 64 воина и партизана, которые погибли в боях против немецко-фашистских захватчиков или умерли от ран в 1941-1944 гг. Среди похороненых-воины 3-й армии 2-го Белорусского фронта, которые погибли при освобождении поселка а также герои Советского Союза Павел Гаврилович Петров и Ян Янович Фогель. Петров Павел Гаврилович, род. 30.08. 1906 г. в деревне Мальцево ныне Юргинского района Кемеровской обл. в семье крестьянина. Русский. Член КПСС с 1937 года. Работал в деревне, затем в г. Кузнецк. В 1924 окончил курсы при Томской совпартшколе. В Сов. Армии с 1924 года. В 1927 году окончил Омскую пех. Школу. На фронтах Вел. Отеч. войны с июня 1941 года. Зам. ком- ра 120-й гв. стр. див. (3-я армия , 2-й Белорус. фронт) гв. полковник Петров умело организовал стремит. преследование простивника. Звание Героя СССР присвоено 10.4. 1945 г. Награжден орд. Ленина, 2 орд. Красного Знамени, орд. Красной Звезды, медалями. Фогель Ян Янович, род 24.12.1898 г. на хуторе Дурес, Латвийская ССР в семье крестьянина. Учился в семинарии г. Валмиер. Учавствовал в революционном движении, Гражданской войне. В 1933 г. окончил Воен.
  • 18. Академию им. М.В. Фрунзе. На фронтах Вел. Отеч. войны с июля 1943 года. Был ранен в бою и умер 13.07.1944 г. Звание Героя СССР присвоено 10.4. 1945 г. Награжден 2 орд. Ленина, орд. Отечественной войны 1 ст., Красной звезды, медалями. В 1958 году в парке поставлены памятники-скульптуры воина и женщина с автоматом, 20 надмогильных плит с именами погибших, обелиски П.Г. Петрову и Я.Я. Фогелю. В 1992 г., 2009 г. были проведены реконструкции. Список похороненных в могиле АБРОСИМОВ Степан Михайлович, р. в 1910, г. Кленцы Орловской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Дворец. АНЫМОВ Алексей Дмитриевич, р. в 1903, д. Петровка Трубчевского р- на Орловской обл., ряд., погиб 7.07.44 в д. Озераны. БАБЕНКО, ряд. БАУТИН Михаил Иванович, р. в 1910, г. Бирск Башкирской АССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб в бою 8.07.44 у д. Дворец. БОЖКО Василий Иванович, р. в 1917, д. Пирогово Миловажского р-на Воронежской обл., политрук роты партизанского отряда "Борьба", погиб в июне 1943. БОНДАРЬ Владимир, р. в д. Докудово Лидского р-на, партизан бригады им. С. М. Кирова, погиб в мае 1943, похоронен в д. Накрышки. БОРИСЕВИЧ Павел Семенович, р. в 1920, жил в г. Барановичи, партизан отряда "Борьба", погиб в мае 1943. БРОЗОВСКИЙ Марк Иванович, р. в 1902, жил в д. Ольговцы Лидского р-на, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова, погиб 3.09.43. БЫЧКОВ Александр Панфилович, р. в 1921, жил в г. Фрунзе, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с марта 1943, погиб 14.02.44. ВЛАНСКИЙ Олег, партизан. ВОЙТОВ Михаил Зиновьевич, р. в 1924, д. Яново Светиловичского р-на Гомельской обл., в Красной Армии с 1943, ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без вести 8.07.44 в бою у д. Дворец. ВЫРГОДОВ Иван Андреевич, р. в 1923, жил в д. Середа Микоянского р- на Курской обл., партизан отряда "Борьба" с июня 1943, погиб в ноябре 1943, похоронен в д. Разважа. ГОЛОВИН Павел Степанович, р. в 1923, д. Мостовище Халтуринского р-на Курской обл., партизан отряда "Октябрьский" с 25.09.43, погиб 17.01.44. ГРИГОРЬЕВ Иван Николаевич, жил в г. Ивановка, партизан. ГУЛЕВИЧ Петр Адамович, р. в 1911 в Чечерском р-не Гомельской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без вести 8.07.44 во время боя возле д. Дворец.
  • 19. ДЕМЕНТЬЕВ Василий Васильевич, р. в 1918, жил в Сталинске Новосибирской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с июля 1943, погиб 2.09.43. ДОНСКОЙ Иван Васильевич, р. в 1921, жил в Егорменске Орджоникидзевского края, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с мая 1942, погиб 11.09.43, похоронен в д. Гончары. ЖАВРОНКОВ Иван Филиппович, р. в 1920, жил в д. Ракитино Тульской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с марта 1942, погиб 28.02.44. ЖОЛНИН Николай Васильевич, р. в 1923, д. Пегаево Тамбовской обл., жил в г. Душанбе, ряд. 169-й сд, погиб 8.07.44 в д. Малмя Полонка. ЗАКРЕВСКИЙ Анатолий Васильевич, р. в 1914, жил в Одессе, партизан бригады К. Е. Ворошилова с 15.07.41, погиб 10.03.44. ЗЕЙНАЛОВ Теюб Исмеренович, р. в 1921, с. Пахманар Азербайджанской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб в бою 8.07.44 у д. Дворец. ЕЩЕНКО Кузьма Егорович, р. в 1910, с. Ильинка Предгоринского р-на Восточно-Казахстанской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Озераны. КОВАЛЬ Филипп Федорович, р. в 1898, д. Серы Полтавской обл., ряд. 54-го осб, погиб 10.06.44, похоронен у д. Новики. КОЛПАКОВ Николай Григорьевич, р. в 1919, жил в д. Сергеевка Свердловской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с апреля 1943, погиб 2.08.43. КРАВЦОВ Михаил Николаевич, р. в 1910, жил в д. Ятвиж Клетнянского р-на Орловской обл., ряд. 1316-го сп 17-й сд, погиб 9.07.44 в д. Малая Полонка. КРИВОНОСОВ Михаил Павлович, р. в 1926, д. Борщово Погарского р- на Брянской обл., в Красной Армии с 1944, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец. КУЛЕШОВ Андрей Антонович, р. в 1907, стн. Ворожерская Усть- Лабинского р-на Краснодарского края, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Озераны. МАХМУДОВ Абдул Решитович, р. в 1923, с. Имашкуш Кусарского р-на Азербайджанской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец. МАХМУДОВ Усман, р. в 1923, Учкургановский р-н Наманганской обл. Узбекской ССР, гв. старш. 269-й сд, погиб 8.07.44. МЕДВЕДЕВА Ольга Антоновна, р. в 1919, пос. Куйбышево Омской обл., ст. серж. 121-го омсб, умерла от ран 9.07.44. МЕЛЬНИКОВ Александр Григорьевич, р. в 1915, г. Балашов Саратовской обл., ст. серж. 108-й тбр, погиб 9.07.44.
  • 20. МИКАДЗЕ Николай Викторович, р. в 1914, д. Гумбра Цхалтубинского р-на Грузинской ССР, ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец. МИНАЙЧЕВ Иван Васильевич, р. в 1908, с. Зиньково Новосибирской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44, похоронен в д. Озераны. МИСЕСИН Алексей Николаевич, р. в 1926, Солганский р-н Горьковской обл., жил в с. Китово Краснооктябрьского р-на Горьковской обл., ефр. 1287-го сп 110-й сд, погиб 14.07.44 у д. Костюки. МИХАЛЬЧЕНКО В. Г., р. в 1910, мл. лейт. НЕДОРОСТКОВ Тимофей Яковлевич, р. в 1921, партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с октября 1942, погиб 15.06.44, похоронен в д. Накрышки. ОКТЫСЮК Иван Моисеевич, р. в 1918, жил на х. Березинки Ротновского р-на Волынской обл., партизан отряда "Борьба" с 1942, погиб в июне 1943. ОРЛОВ Владимир Тихонович, р. в 1923, жил в г. Венев Тульской обл., ряд. 129-й сд, умер от ран 14.07.44 в д. Обельковичи. ПАНАСЕВИЧ Евгений Константинович, р. в 1919, партизан, погиб 13.08.43. ПАРХОМЕНКО Николай Иванович, р. в 1915, г. Шостка Сумской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в д. Озераны. ПЕТРОВ Павел Гаврилович, р. в 1906, с. Мальцево Ерчинского р-на Кемеровской обл., гв. полк., погиб 27.08.44. ПОНАМАРЕНКО Степан Афанасьевич, р. в 1911, д. Петровка Славносербского р-на Ворошиловградской обл., партизан отряда "Октябрьский" с 15.04.43, погиб 17.01.44. ПУТРО Павел Борисович, р. в 1908, д. Боготол Красноярского края, ряд. 481-го минп, погиб 31.08.44. РОДИОНОВ И. Г., партизан. РОДИОНОВ Михаил, партизан. РУБЛЕВ Павел Константинович, р. в 1911 в Алтайском крае, ряд. 556- го сп 169-й сд, погиб 8.07.44 у д. Дворец. РЫБАК Степан Степанович, жил в д. Острово Зельвенского р-на, партизан отряда "Победа", погиб в июне 1943. САВИЦКИЙ Бронислав Михайлович, р. в 1921, жил в д. Бутилы Лидского р-на Гродненской обл., партизан, погиб в 1943. САВЧЕНКО Михаил, р. в 1923, жил в д. Бархан Зуевского р-на Крымской АССР, партизан отряда "Октябрьский" с 4.03.43, погиб 17.05.43 в д. Клишевичи.
  • 21. СЕМЛЫГИН Александр Петрович, р. в 1920, г. Электросталь Московской обл., партизан бригады им. К. Е. Ворошилова с мая 1942, погиб 28.02.44. СЕНДЕРЕВСКИЙ Мовша Менахимович, р. в 1917, партизан отряда "Борьба" с сентября 1942, погиб в мае 1943. СОГУНОВ Петр Артемович, р. в 1922, ст. лейт., погиб 13.06.44. СОЩНОВ Петр Артемович, р. в 1922, ст. лейт., погиб в 1941. СТАВЦЕВ Павел Григорьевич, р. в 1921, д. Каменка Орловской обл., жил в Москве, ефр. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в бою у д. Озераны. ТАЛВОЛАРОВ Кушнимбай, р. в д. Кзыл-Джарал Чинкаевского р-на Южно-Казахстанской обл. ТАРАКАНОВ Тимофей Демьянович, р. в 1926, жил в д. Тарасовка Ветковского р-на Гомельской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, погиб 7.07.44 в бою у д. Озераны. ТКАЧКОВ Василий Андреевич, р. в 1925, с. Пожиленское Ефремовского р-на Тульской обл., ряд. 556-го сп 169-й сд, пропал без вести 8.07.44 у д. Дворец. УМЕЦКИЙ Константин, партизан отряда "Борьба", погиб в 1943. ФИЛИМОНОВ Василий Иванович, партизан, погиб в 1943. ФОГЕЛЬ Ян Янович, р. в 1898, х. Дуре Гулбенского р-на Латвийской ССР, ген.-майор, погиб 9.07.44. ХЛОПОВ Павел Ульянович, р. в 1922, партизан отряда "Октябрьский", погиб 18.05.43 в д. Торкачи. ШЕКУНОВ Алексей Адамович, жил в д. Березовка Кормянского р-на Гомельской обл., ряд., погиб 10.07.44.
  • 22.
  • 23. Памнік Я.Я. Фогелю і П.Г. Пятрову
  • 24. Павел Гаўрылавіч Пятроў 10 красавіка 1945г. Прэ.зідыум Вярхоўнага Савета СССР прысвоіў званне Героя Савецкага Саюза гвардыі палкоўніку Паўлу Гаўрылавічу Пятрову. Прах героя захоўвае дзятлаўская зямля, пазаваны ён у гарадскім парку Дзятлава. На магіле ўстаноўлены бюст, да яго дзятлаўчане прынсяць кветкі. Нарадзіўся П.Г. Пятроў 30 жніўня 1906г. у пасёлку Мальцаўская Капальня Томскай губерні. Назву пасёлак атрымаў ад Мальцаўскіх залатых капальняў на поўдні Алтая. Там, у далёкай тайзе, калісьці стаялі курныя хаты, жылі ў іх спрадвечныя шукальнікі шчасця, заўсёдныя беднакі. У сям'і такога старальніка, рабочага залатых прыіскаў Гаўрылы Пятрова, і нарадзіўся сын Павел. Маці цэлымі днямі мыла бялізну рабочых, і не мела часу займацца дзецьмі. Бацька - тым больш. Ён і не думаў вучыць сына. Еа капальнях не было школы, а да бліжэйшага горада – 200 вёрст. Ды і грошы на вучобу дзе ўзяць? “Выхоўвалі” Паўла старэйшы брат і тайга. Хлопцы з ранку да вечара блукалі ў лесе, карміліся дарамі яго. Тайга паклала свій цвёрды адбітак на Паўла: ён рана ўзмужаў, голас яго з хлапечых гадоў набыў мужчынскую цвёрдасць. У 1916 г. старэйшага брата забралі на фронт, бацька захварэў паралічам. Увесь клопат пра сям’ю лёг на мацярынскія плечы. І ўсё ж Ганна Мікітаўна ўладкавала Паўла ў Кузнецкае прыходскае вучылішча. Тры зімы хлопец старанна наведваў школу. Вучыцца было нялёгка, але ратавалі яго спадчынныя ўпартасць і працаздольнасць. Вучылішча, аднак, давялося пакінуць – не было сродкаў. Некаторы час працаваў парабкам у кулака. Затым па камсамольскай пуцёўцы Павел Пятроў прыехаў у Навасібірск, паступіў на рабфак. А восенню 1924г. стаў П.Пятроў курсантам пяхотнай ваеннай школы. У 1927г. малады камандзір Пятроў прыбыў служыць у Маскоўскую Пралетарскую дывізію на пасаду камандзіра ўзвода. Узвод Пятрова быў добры, здольнага камандзіра хвалілі. У пачатку трыццатых гадоў П.Г. Пятрова прызначылі камандзірам батальёна. Праз пяць гадоў падраздзяленне заняло першае месца па стральбе і страявой падрыхтоўцы. П.П. Пяттроў атрымаў новае прызначэнне – камандзір палка. Мэта камандзіра – сярэдні полк ператварыць у найлепшы. Мэта дасягнута. На інспектарскай праверцы летам 1939г. полк атрымаў выдатныя ацэнкі ва ўсіх відах баявой і палітычнай вучобы, заняў першае месца ў Маскоўскай ваеннай акрузе. Урад высока адзначыў і заслугу маёра П.Г. Пятрова – узнагародзіў ордэнам Чырвонай Зоркі. Вайну Пятроў сустрэў добра падрыхтаваным афіцэрам. Але даводзілася і адступаць, і трапляць у акружэнні, і вырывацца з іх. У 1942г. быў паранены і
  • 25. кантужаны. У тым жа годзе мужнасць, самаахвярнасць камандзіра Пятрова адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. Ён ваяваў на многіх вайсковых пасадах. У 1943г. гвардыі палкоўніка П.Г. Пятрова прызначылі намеснікам камандзіра 120-й стралковай дывізіі, якая пазней атрымала ганаровую назву "Рагачоўская". Камандваў дывізіяй генерал Я.Я. Фогель. Паміж імі ўсталявалася надзейная франтавая дружба. Але не выпала ёй быць доўгай. Ян Янавіч Фогель загінуў 8 ліпеня 1944г., вызваляючы карэліцкі раён. Пад Беластокам 120-я стралковая дывізія сутыкнулася са свежай нямецкай пяхотнай дывізіяй, адбіла сем яе жорсткіх атак. П.Г. Пятроў знаходзіўся сярод воінаў, кіраваў баямі, не даваў праціўніку адарвацца ад войск, што наступалі. Ва ўзнагародным лісце для прысваення звання Героя Савецкага Саюза Паўлу Гаўрылавічу Пятрову пазначана: “За перыяд баёў з 10 ліпеня 1944 г. гвардыі палкоўнік Пятроў паакзаў сябе бясстрашным і валявым камандзірам, які ўмее правільна вырашаць баявыя задачы ў самай складанай баявой абстаноўцы”. 30 ліпеня Пятроў знаходзіўся на КП камандзіра дывізіі ля в.Канавалы і тут быў цяжка паранены. Яму ампутавалі нагу, але гэта не выратавала ад гангрэны. Памёр П.Г. Пятроў ад ран 27 жніўня 1944г. Перад смерцю папрасіў баявых таварышаў пахаваць яго побач з Я.Я. Фогелем. Просьбу яго выканалі.
  • 26. Ян Янавіч Фогель Імя барацьбіта-інтэрнацыяналіста, ураджэнца Латвіі, нямногім вядома ў нас. Як сведчыць гісторыя, гэтая прыбалтыйская рэспубліка была месцам панавання сваіх і нямецкіх баронаў. Бяззямельныя сяляне вымушаны былі служыць у іх батракамі. Такім жа парабкам быў і Ян Фогель, у сям'і якога ў п.Дурэ Вольмарскага павета Ліфляндскай губерні 24 снежня 1898г. нарадзіўся сын. Назвалі яго, як і бацьку, Янам. Цяжкі, шматпакутны час. Вялікая сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі. І таму дзеці з маленства пачыналі працаваць, зарабляць на хлеб. Маленькі Ян спачатку быў пастушком, пасля грузчыкам. Затым уладкаваўся працаваць на чыгунку. Простага і надзвычай кемлівага юнака адразу палюбілі ўсе рабочыя- рамонтнікі. Менавіта тут ён знаёміцца з рэвалюцыянерамі, актыўна ўключаецца ў работу падпольнай мясцовай арганізацыі РСДРП. У жніўні 1914г. становіцца членам партыі бальшавікоў. Натхнёны гэтай важнейшай падзеяй у сваім жыцці, у тым жа горадзе Ян Фогель змог паступіць у Вольмарскую настаўніцкую семінарыю. З першых дзён малады семінарыст не толькі займаецца навукамі, але і працягвае рэвалюцыйную дзейнасць. Неўзабаве Фогеля выключаюць з семінарыі як палітычна ненадзейнага. Зноў пайшоў на чыгунку. Не цураўся ніякай работы. Гэта бачылі і ведалі ўсе. Але не ўсе ведалі, што гэты малады, ладна складзены юнак з дапытлівым позіркам быў выбраны сакратаром гарадской партыйнай арганізацыі. …Трэці год лілася кроў на франтах першай сусветнай вайны. Ян Янавіч, апрануўшы салдацкі шынель, трапляе ў Латышскі запасны стралковы полк, які знаходзіўся там жа, у Вольмары. Маючы пэўную рэвалюцыйную загатоўку, ён арганізоўвае бальшавіцкі гурток. Яна Фогеля абралі членам Відземскага падпольнага партыйнага камітэта, у складзе якога ён прымаў самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні лютаўскай рэвалюцыі. З'яўляўся членам палковага камітэта, старшынёю па арганізацыі Вольмарскага павятовага Савета, членам яго прэзідыума. Ян Фогель кіраваў рабочымі дэманстрацыямі і паўстаннем у Вольмары супраць прыгнёту баронаў і кулакоў. Камуніст, акунуўшыся ў кіпучую рэвалюцыйную дзейнасць, агітаваў салдат гарнізона за спыненне імперыялістычнай вайны, за канфіскацыю памешчыцкіх зямель, арганізоўваў бунты супраць Часовага ўрада. Яна Фогеля раптам схапілі жандары і аддалі пад ваенна-палявы суд Паўночнага фронта. Пачалося дэталёвае следства. Толькі Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя выратавала смелага бальшавіка ад смяротнага
  • 27. прысуду. Ян Фогель узначаліў цяпер паўстанне у Вольмарскім гарнізоне, ва ўсім горадзе, выбіраўся членам Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта 12-й арміі. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі Ян Янавіч працаваў у Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Латвіі, рэдакцыі бальшавіцкай газеты "Цыня". Пэўны час Я.Я. Фогель знаходзіўся ў Беларусі. Служыў ваенным камісарам кавалерыйскіх палкоў і злучэнняў, у тым ліку і праслаўленай 6-й Чангарскай дывізіі, з'яўляўся членам Гомельскага акруговага камітэта КПБ, членам ЦК КПБ, дэлегатам XIV і XV з'ездаў партыі. У хуткім часе Я.Я. Фогеля залічылі ў асобную групу Ваеннай акадэміі імя М.В. Фрунзе. Пасля заканчэння вучобы Ян Янавіч прызначаецца камісарам 38-й стралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Растове-на-Доне. За самы кароткі тэрмін гэта вайсковае злучэнне выйшла ў лік перадавых, было ўзнагароджана ордэнам Леніна і перайменавана ў 9-ю Данскую стралковую дывізію. Я.Я. Фогель і яшчэ некалькі камандзіраў атрымалі ордэны Чырвонай Зоркі. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ян Янавіч прызначаецца начальнікам Упраўлення ўсенавуча Прыволжскай ваеннай акругі. Ён піша некалькі рапартаў аб адпраўцы ў дзеючую армію. Нарэшце задаволілі яго просьбу. Ваяваў на Украіне і ў данскіх стэпах, з усёй паўнатой адчуў надзвычай гарачае дыханне Курскай дугі. У 1943г. брыгаднаму камісару прысвойваецца званне палкоўніка, і ён прызначаецца камандзірам 120-й стралковай дывізіі. Гэта вайсковае злучэнне ў тэрміновым парадку накіроўваюць з Бранска ў Беларусь. Дывізія граміла ворага на Гомельшчыне і ў самым пачатку 1944г. выйшла да Рагачова. У лютым яна ўдзельнічала ў Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі, у вызваленні Рагачова. Камандванне высока ацаніла баявое майстэрства і адвагу камандзіра дывізіі. Ян Янавіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ўдастоены звання генерал- маёра. Стралковая дывізія атрымала назву Рагачоўская. На досвітку 23 чэрвеня 1944г. магутная артылерыйская і авіяцыйная падрыхтоўка абвясціла аб пачатку аперацыі "Баграціён" па канчатковаму вызваленню Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На другі дзень байцы Фогеля прарвалі вельмі ўмацаваную абарону ворага на р. Друць. Спачатку дывізія сумесна з іншымі часцямі забяспечыла акружэнне, а затым і поўны разгром фашыстаў у "Бабруйскім катле". Далей баявы шлях ляжаў на Гродзеншчыну. У пачатку ліпеня дывізія Я.Я. Фогеля была ўжо ў Карэліцкім раёне. Натхнёная баявымі дзеяннямі, 3-я армія генерала А.В. Гарбатава, у склад якой уваходзіла 120-я Рагачоўская Чырванасцяжная стралковая дывізія, развівала імклівае наступленне ў кірунку Навагрудка, Карэліч, Дзятлава і далей на Ваўкавыск. Фашысты сцягвалі ўсё
  • 28. новыя і новыя сілы, каб любой цаной затрымаць савецкія воцскі на водных рубяжах і на мелі нават намеру адступаць. Было гэта на подступах да р. Сервеч. У генерала быў ужо дакладны план дзеянняў. Да ракі дывізія падышла ўвечары, ноччу фарсіравала яе, захапіла плацдарм і замацавалася на ім. На досвітку фашысты пайшлі ў жорсткую атаку з намерам скінуць у раку нашы часці. Але, не вытрымаўшы націску савецкіх войск, вораг быў вымушаны адступаць на ўсім участку абароны. Гвардзейцы 120-й дывізіі пагналі нямецка- фашысцкіх захопнікаў на захад. Пад камандваннем гвардыі генерал-маёра Я.Я. Фогеля 120-я Рагачоўская Чырванасцяжная стракловая дывізія з 24 чэрвеня па 8 ліпеня 1944г. прайшла шлях з баямі ад р. Друць да Навагрудка, вызваліўшы ад ворага больш за 250 населеных пунктаў, захапіла 2800 палонных. Шмат ваеннай тэзнікі і зброі. Генерал Ян Янавіч Фогель быў заўсёды там, дзе вырашаўся зыход бою, напасрэдна ў баявых парадках палкоў, асабістым прыкладам натхняў салдат і афіцэраў на безумоўнае выкананне атрыманага загаду. Але… здарылася бяда. Яна Янавіча цяжка параніла. Лепшыя медыцынскія сілы былі бездапаможнымі. Пахавалі Яна Янавіча Фогеля з усімі вайсковымі ўшанаваннямі ў парку г.п. Дзятлава. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945г. Яну Янавічу Фогелю пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • 30. Дзяцінства – самы прыгожы час ў жыцці кожнага чалавека. Блакітнае неба над галавою. Побач мама і тата. Самыя лепшыя, самыя добрыя ўспаміны мы звязваем з дзяцінствам. Але было пакаленне, для каго ўспамін пра дзяцінства звязаны з невыносным болем, жалем, адчаем. Ім не спявалі маткі калыханкі. Яны не чулі казак ад дзядоў, Палохаў іх ахрыплы голас танкаў, Трывожыў іх журботны енк удоў. Яны не плакалі бяяссоннымі начамі, Калі ад бомбаў неслі іх у склеп. І словы першыя, якім іх навучалі, Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб. На тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны было створана гітлераўцамі больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, праведзена больш як 140 карных аперацый, знішчаны сотні вёсак з насельніцтвам. Лагеры смерці ствараліся гітлераўцамі на часова акупіраванай тэрыторыі СССР для массавага знішчэння савецкіх грамадзян, падаўлення іх супраціўлення, выкарыстання іх для прымусовай працы. Лагеры смерці былі арганічнай часткай акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду. Па афіцыйным прызначэнні лагеры смерці падзяляліся на лагеры смерці для ваеннапалонных (дулагі, шталагі, афлагі), для цывільнага насельніцтва (жаночыя, працоўныя лагеры СД, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета) і іншыя. У большасці выпадкаў гэта была адкрытая прастора, агароджаная калючым дротам, з памяшканнямі барачнага тыпу або проста земляныя норы ці акопы. Ахову лагероў і знішчэнне вязняў праводзілі падраздзяленні вермахта, СД і СС. У лагерах смерці праводзілася знішчэнне зняволеных голадам, збіваннем, цкаваннем сабакамі, катаваннем, катаржнай працай, вісельнямі, расстрэламі, спальваннем, закопваннем жывых людзей, злачыннымі экспераментамі ўрачоў – садыстаў. У разліку на хуткае і массавае распаўсюджанне інфекцыі фашысты ў лагерах смерці размяшчалі хворых людзей разам са здаровымі. Адзін з першых лагероў смерці створаны на тэрыторыі Беларусі па распараджэнню камандуючага 4 –й палявой арміяй генерала – фельдмаршала Клюге знаходзіўся ў вёсцы Дразды каля Мінска, дзе ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў.
  • 31. У трасцянецкім лагеры смерці каля Мінска былі загублены 206 500 чалавек, гэта трэці лагер смерці па колькасці ахвяр (пасля Асвенцыма і Майданака). Адным з буйнейшых лагероў смерці было мінскае гета. У ім было загублена каля 100 000 чалавек. Жудаснымі па сваёй жорсткасці былі лагеры смерці, створаныя гітлераўцамі ў прыфрантавой паласе. Тры такія лагеры былі створаны каля вёсак Дзерць, Азарычы, Падасіннік. Фотаздымак канцлагера «Азарычы» З 42 тысяч вязняў гэтых лагераў выратавалі 33 480 чалавек, у тым ліку 15 960 дзяцей да 13 гадоў, астанія загінулі. Бяспрыкладнымі па свайму садызму былі лагеры смерці, у якіх гітлераўцы абяскроўлівалі дзяцей і падлеткаў. Толькі ў вёсцы Скобраўка Пухавіцкага раёна загінула 1500 дзяцей – донараў.
  • 32. Лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі таксама выкарыстоўваліся гітлераўцамі для знішчэння грамадзян з краін Заходняй Еўропы, акупіраваных фашысцкай Германіяй. Такі лагер смерці знаходзіўся ва Урочышчы Гай (заходняя ўскраіна горада Баранавічы). У нашым Дзятлаўскім раёне ў час Вялікай Айчыннай вайны канцэнтрацыйных і працоўных лагераў не было. Бліжэйшыя да нашага горада Дзятлава знаходзіліся ў Лідзе (3 лагеры, дзе загінула больш за 17 тысяч чалавек), Навагрудку (было знішчана больш за 28 тысяч чалавек), Гродне (5 лагероў, 4 аддзяленні, загінула больш за 30 тысяч чалавек), Баранавічах (2 лагеры, знішчана 31 тысяча чалавек). На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна было размешчана гета. У 1941 годзе ў вёсцы Наваельня Дзятлаўскага раёна знаходзіўся міжнародны піянерскі лагер. Вядома, што літаральна за пяць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Наваельню прыехала група дзяцей палітэмігрантаў. Менавіта тут, летам 1941 года быў арганізаваны міжнародны піянерскі лагер пры санаторыі “Наваельня”. Гэты астравок дзяцінства можна назваць беларускім “Артэкам”. Дзеці прыехалі сюды, каб адпачыць, паправіць здароўе, іх бацькамі былі вядомыя рэвалюцыянеры з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кітая, Карэі, якія былі вымушаны разам з дзецьмі пераехаць у Савецкі Саюз. 17 ліпеня 1941 года на Беларускім вакзале ў Маскве сабраліся дзеці, ад’язжаючыя на летнія канікулы ў піянерскі лагер “Наваельня”. Усяго іх было 21 чалавек. Спіс дзяцей, якія былі напраўлены ў дзіцячы санаторый "Наваельня" 1. Чы Іп (Ціна Астрова) - кітаянка, 13 гадоў 2. Роза Авербах - югаслаўка, 10 год 3. Фослер Ігар - немец, 10 год 4.Уладлен Бадзіан - аўстрыец, 10 год 5. Макараў Уладлен - румын, 13 год 6. Палета Глюкозіа - італьянка, 13 год 7. Юлій Герэ - славак, 13 год 8. Валя Герэ - славачка, 10 год 9. Эрык Гаруноў - чэх, 8 год 10. Юрый Галавін - кітаец, год 11. Ван Лі Ізмайлаў (Гульбінскі) - кітаец, 12 год 12. Джым Камагораў - негр, 8 гадоў
  • 33. 13. Уладзімір Марсін - карэец, 8 гадоў 14. Карл Мюніхрэйтэр - аўстрыец, 13 год 15. Люцыя Мюніхрэйтэр - аўстрыйка, 14 год 16. Уласта Рэняк - чэшка, 12 год 17. Міра Рэняк - чэшка, 12 год 18. Фердзінанд Траутман 13 год 19. Грэта Штадлер - аўстрыйка, 12 год 20. Іонка Чэнгелаў — балгарын, 11 гадоў 21. Ірма Эверс - немка, 9 год Карта – схема шляху дзяцей у піянерскі лагер «Наваельня»
  • 34. Піянерскі лагер у Наваельні знаходзіўся ў памяшканні былой сярэдняй школы. Зараз гэта бальніца. Памяшканне піянерскага лагера “Наваельня” Месца адпачынку было цудоўным: сасновы лес, луг, а пад гарой рака. Нядзельным ранкам 22 чэрвеня 1941 года ўсёй кампаніяй, разам з мясцовымі дзецьмі пайшлі купацца на раку Маўчадка. Дзеці не паспелі атрымаць асалоду ад прагулкі да ракі, як пачулі і ўбачылі, як ляцяць самалёты з чорнымі крыжамі на крылах. У першыя дні вайны траіх маленькіх дзетак удалося пасадзіць на машыну з адступаючымі параненымі. Але яны разам з абозам апынуліся ў варожым тыле, дзеці ва ўзросце 8-9 гадоў засталіся адныя. Яны папалі ў канцлагер “Дразды”. Адсюль фашысты адбіралі наступную партыю для работы ў Германіі.
  • 35. Джым уцякаў. Ён папаў у дзіцячы прыют на ўскрайку Мінска, арганізаванай урачамі і настаўнікамі ў падвале дома. На дзвярах вісела вялікая дошка “Сыпны тыф”. Тут і пражыў жудасныя гады вайны дзевяцігадовы Джым. Некалькі разоў пыталіся ўцячы Эрык і Уладлен, але іх лавілі і жорстка білі. Пасля апошняга ўцёка Эрык не вярнуўся. Стомлены ён зарыўся ў снег і замёрз. Уладлена фашысты злавілі і перавялі ў яшчэ больш жудасны лагер – Астрашынскі гарадок, а ў 1942 годзе з групай самых аслабленых быў пераведзены ў Семкаўскі лагер, дзе дзяцей чакала галодная смерць. З гэтага лагера ён быў вызвалены разам з 270 маленькімі вязнямі ў выніку налёта на лагер. Пасля хлопчык жыў у вёсцы Дашкі. Некаторыя дзеці, якія засталіся ў Наваельні, вырашылі самастойна дабірацца дахаты. Іх было пяцёра: кітаец Ван Лі, рускі Ігар Астаф’еў, балгарын Іонка Чэнгнлоў, славак Юлій Герэ і Юрый Галавін. Па дарозе ў Мінск дзеці ўпершыню ўбачылі нямецкіх салдат. Шлі патокі бежанцаў, самалёты бамбілі дарогу. На ўскрайку Барысава Ван Лі быў забіты.
  • 36. Ігар шлях у Маскву працягнуў адзін. Ён дайшоў да Смаленска, быў паранены і папаў у лагер. Пасля ўцёку з лагера дабраўся да вёскі Старыя Пячары, пасвіў там скаціну. А калі восенню 1943 года вёску вызвалілі , Ігар ізноў пайшоў у Маскву. І толькі ў 1943 годзе вярнуўся дахаты. Пасля доўгіх блуканняў Іонка, Юра і Юлій дабраліся да Смаленска. Хлопчыкі жылі ў сараі каля чыгуначнай дарогі. Аднойчы Іонка пашанцавала. Ён сустрэў людзей, якія завязлі яго да родзічаў у вёску Захарэнка. Там хлопчык пражыў да прыходу Савецкай Арміі. А вось Юрыю Галавенка прыйшлося скітацца па дарогах Германіі, батрачыў ва Усходняй Прусіі. Юлій Герэ папаў у партызанскі атрад і стаў разведчыкам. З 21 дзіцяці, якія прыехалі ў 1941 годзе ў Наваельню, у лагеры засталося 13. Фашыстаў яны ўбачылі праз тыдзень пасля пачатку вайны. Салдаты з аўтаматамі ўвайшлі ў лагер. Выкінулі рэчы дзяцей, спалілі кнігі і выгналі іх з лагера. Там размясцілі фашысцкую камендатуру. Дзецям прыйшлося скітацца па пасёлку, начаваць у хлявах. Ежу здабывалі сабе на памыйніцах, папрашайнічалі. Валодзя Марсін і Чы Ін паслі кароў. У хуткім часе фашысцкія ўлады зацікавіліся дзецьмі. Гітлераўцы ведалі, што дзеці прыехалі з Масквы. Аднак, на іх пытанні, усе як адзін адказвалі, што яны дзеці замежных спецыялістаў. Восенню 1941 года бургамістр загадаў сабраць усіх бяздомных дзяцей і пасяліць іх у закінутай пабудове, стварыўшы для іх свайго роду прыют. У памяшканні было халадно і сыра. Не было ні дроў, ні цёплага адзення. Прадуктаў харчавання заставалася роўна столькі, каб дзеці не памерлі ад голаду. Аднак дзеці галадалі, негледзячы на тое, што мясцовыя жыхары збіралі для дзяцей прадукты харчавання, адзенне і непрыкметна перадавалі ў прыют. Выручыла Чы Ін , якая навучыла дзяўчынак вязаць кофтачкі, а пасля дзеці абменьвалі іх на прадукты харчавання. Дапамагалі дзецям і партызаны атрада “Кастрычніцкі” і жыхары хутара Радзюкі. Яны хавалі Уласту Рэняк і Палет Глюкозіо, а румын Уладзімір Макараў пражыў на хутары да самага вызвалення.
  • 37. Фотаздымак памяшкання Наваельнянскага прыюта Дзеці палітэмігрантаў у Наваельнянскім прыюце знаходзіліся да вясны 1943 года. У Дзятлаўскім СД здагадваліся, што немцы і аўстрыйцы ў прыюце не проста так. Карла і Фердінанда даставілі ў камендатуру ў горад Навагрудак. Ім было прапанавана працаваць у жандармерыі. За адмаўленне рабят арыштавалі і кінулі ў Навагрудскую турму, а ў лютым перавезлі ў Мінскі каземат. Пазней хлопчыкаў адправілі ў лагер, дзе рыхтавалі да адпраўкі ў Германію. Якое ж было здзіўленне, калі ў лагеры яны сустрэлі Люцыю Мюніхрэйтэр, Грэту Штадлер і Ірму Эверс. З Мінска дзяцей павезлі ў таварных вагонах набітых да адказу. Спачатку дзяцей пакінулі ў Польшчы і размясцілі ў канцлагер. Калі дарослыя вязні хадзілі на працу, дзеці павінны былі займацца ўборкай. У хуткім часе дзяцей перавезлі ў Германію. Лёс Ірмы склаўся зусім інакш. Яе ў Польшчы забрала немка да сябе служанкаю. З дзяўчынкай звярталіся груба, дрэнна кармілі, часта білі, а спаць прыходзілася на кухні ў карзіне.
  • 38. У красавіку 1943 года назначаная ў прыют акупацыйнымі ўладамі выхавальніца данесла, што Валя Герэ і Роза Аўрбах – яўрэйкі. Дзяўчынак схапілі і адправілі ў Навагрудак. Там ужо было сабрана некалькі соцен чалавек. Разам з другімі дзяўчынкі выкапалі сабе магілу і былі забіты. Калі Юлій Герэ даведаўся аб трагічнай гібелі сваёй сястры, ён не мог сабе дараваць, што ў далёкім 1941 ён пакінуў сваю сястру без прыгляду. Наваельнянскі прыют расфарміравалі, а дзяцей у 1943 годзе перавялі ў Дзятлаўскі фашысцкі прыют, далучыўшы іх да дзяцей з Краснага Сяла з -пад Ленінграда, Смаленска, Віцебска, Арла. Іх было каля 300 чалавек ва ўзросце ад 3 да 12. Рэжым харчавання ў Дзятлаве быў турэмным. На снеданне давалі чай і кавалачак хлеба, на абед – жыдкая баланда, на вячэру - малочная сываратка. Малыя дзеці паміралі ад голаду і холаду. На Дзятлаўскіх могілках пахавана 76 дзяцей сірот. На надгробных плітах толькі 13 імёнаў, астатнія безымянныя. Дзеці не ведалі сваіх прозвішч.
  • 39. Тых, хто падрастаў, адпраўлялі ў Германію. Пачалася гвалтоўная рэгістрацыя моладзі. У гэты дзень Уласта Рэнак і Палета Глюкозіа прыйшлі з Радзюкоў у Дзятлава наведаць сяброў. У прыюце іх застала паліцыя. Трое дзяўчын Уласту і Міру Рэнак, Чы Ін разам з групай ленінградцаў павезлі на работу на ваенны завод у Метгетхене, недалёка ад Кінесберга. Уласта спецыяльна ўпакоўвала ў скрынкі з гатовай прадукцыяй бракованыя артылерыйскія снарады і патроны, і заклікала астатніх таксама рабіць так. Юную антыфашыстку высачылі, Уласта была арыштавана. Яе прывязлі ў Кінесберг, у ваенную турму, жорстка збілі і кінулі ў камеру – адзіночку, дзе яна прасядзела два месяцы. Адтуль яе перавезлі ў канцлагер Ровенсбрук. У красавіку 1945 года пачалася эвакуацыя лагера – вязняў пагналі пешшу на захад. 2 мая 1945 года Уласта Рэнак была вызвалена.
  • 40. Фотаздымак «Дзеці за калючым дротам» Вясной 1944 года ў Дзятлаўскім прыюце з дзяцей палітэмігрантаў засталося толькі двое: італьянка Палета Глюкозіа і карэец Валодзя Марсін. У красавіку 1944 года фашысты перавезлі дзяцей у вёску Вензавец Дзятлаўскага раёна, зрабіўшы з іх жывы заслон ад партызан. Дзеці на працягу 4 месяцаў жылі ў Вензавецкі лясніцтве.
  • 41. Фотаздымак Вензвецкага лясніцтва А ў ліпені 1944 года, за некалькі дзён да прыхода савецкіх войск, запалоханых пагрозамі, вымучаных хваробамі і голадам дзяцей з Вензавецкага лясніцтва пагрузілі ў таварныя вагоны і павезлі ў невядомым накірунку. Ад станцыі да станцыі, ад горада да горада два месяцы вазілі ў эшалоне смерці. Вагоны з дзецьмі прычаплялі то да аднаго састава, то да другога, а то на доўгі час пакідалі ў тупіках. Дзецям не дазвалялася выходзіць на прыпынках і тады за ежай палявалі самыя меншыя. Валодзя Марсін і Іван Шутаў былі чэмпіёнамі, кожны з іх прыносілі да 50 кускоў кукурузнага хлеба. Гэты эшалон прайшоў праз мноства станцый і гарадоў, чатыры разы заходзіў у Будапешт, многа разоў праз Варшаву Карта-схема блуканняў маленькіх вязняў «эшалона смерці»
  • 42. Шляхі ў Германію былі забіты адступаючымі гітлераўцамі. Пайшлі плёткі, што фашысты хочуць скінуць эшалон пад адкос, а дзяцей забіць. Аднойчы, у час бамбёжкі на станцыі Жэрнава дзеці ўцяклі ў лес. Яны доўга блукалі па лесе, елі карэнне і лісце раслін. Іх знайшлі разведчыкі і паведамілі аб гэтым у мясцовую арганізацыю Чырвонага Крыжа. Так для дзяцей скончыўся шлях у эшалоне смерці. У Чэрвенева Закарпацкай Украіны, куды размясцілі дзяцей, з 186 уцалеўшых дзяцей не памёр не адзін. Іх малалетніх вязняў фашысцкай няволі вызваліла 18 армія. Дзяцей на працягу месяца лячылі ў г. Мукачова ў шпіталі, а затым размясцілі па дзіцячым дамам Арлоўшчыны.
  • 43. З 17 па 18 верасня 1988 года адбылася сустрэча дзяцей вайны на Дзятлаўшчыне. 18 верасня быў адкрыты народны музей «Дзеці ліхалецця» у Наваельнянскай сярэдняй школе. А таксама помнік дзецям Дзятлаўскага прыюта.
  • 44. З гісторыі Беларусі мы ведаем, што ў 1941 годзе Гітлерам і яго памочнікамі быў распрацаваны план “канчатковага вырашэння яўрэйскага пытання”. Звярыная палітыка фашыстаў праводзілася паўсюдна, і Дзятлаўшчына не стала выключэннем. Існуе меркаванне, што немцы забівалі яўрэеў таму, што немцы забівалі яўрэяў таму, што Ісус калісьці выбраў іх і прыйшоў у Іерусалім. Немцы ж лічылі сябе выбранай нацыяй, таму, на іх думку, была неапраўдальнай прыхільнасць Ісуса да іншай краіны, да іншага народу. На сенняшні дзень на дзятлаўшчыне застаўся толькі адзін карэнны яўрэй. Адзін сярод дзевяцітысячнага насельніцтва горада. Апошняга карэннага яўрэя Дзятлаўшчыны звалі Абрам Якаўлевіч Каплан. Не адзін падручнік не можа расказаць столькі, колькі можа расказаць адзін сапраўдны сведка. Вось, што расказаў пра тыя часы Абрам Якаўлевіч. Абрам Якаўлевіч нарадзіўся ў 1927 годзе. Калі хлопчыку споўнілася 7 гадоў, бацькі адправілі яго вучыцца ў яўрэйскую школу, дзе ўсе прадметы выкладаліся на роднай мове. Аднойчы ў школе самадзейныя артысты давалі канцэрт, але ён не быў бясплатным. Абрам рос чулым і добрым хлопчыкам, таму захацеў, каб яго сябры, якія не мелі магчымасці заплаціць за білет, паглядзелі канцэрт. Ён адчыніў акно і пачаў прапускаць іх у залу. “Злачынства” заўважылі