SlideShare a Scribd company logo
1 of 21
Download to read offline
“ Дарогамі вайны,
альбо З успамінаў
сям’і В. А. Волчыка –
педагога-ветэрана – удзельніка
Вялікай Айчыннай вайны”
2015 год – год 70-годдзя Вялікай Перамогі. Час няўмольны, усё менш і
менш застаецца сведкаў тых грозных часоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай
вайны… Амаль 40 гадоў працаваў на ніве адукацыі ў Лідскім раёне Волчык
Віктар Аляксандравіч, удзельнік партызанскага руху на Віцебшчыне.
Некалькі гадоў ён працаваў і ў Крупаўскай школе.
Гэта работа—даніна павагі да педагога-ветэрана, чулага, спагадлівага
чалавека. На жаль, зараз Віктар Аляксандравіч адчувае сябе не зусім добра,
падводзіць здароўе, яму цяжка ўспамінаць мінулае, але падзеі тых былых
часоў засталіся ў памяці назаўсёды.
Напярэдадні Дня Абаронцы Айчыны (2010г.) мы наведалі Віктара
Аляксандравіча, запісалі ўспаміны яго жонкі Зінаіды Ягораўны, якая
прайшла жыццёвы шлях поруч з ім, была разам з ім і ў гады ліхалецця.
Аудыёзапіс захаваў і боль, і трывогу, і гора, бо Зінаіда Ягораўна як бы занова
перажыла ва успамінах сваё жыццё. 55 хвілін запісу—і усё жыццё…
У рабоце прадстаўлены матэрыялы з асабістага архіва, выкарыстаны
ўспаміны педагога-ветэрана Волчыка Віктара Аляксандравіча, яго
жонкі Волчык Зінаіды Ягораўны і дачкі Матвеевай Святланы
Віктараўны.
Волчык Віктар Аляксандравіч
4
Звесткі з біяграфіі Волчыка Віктара Аляксандравіча
Волчык Віктар Аляксандравіч нарадзіўся
7 ліпеня 1923 г. ў в. Глебаўск (Беліцкі сельскі Савет)
Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
З нараджэння і да пачатку Вялікай Айчыннай
вайны пражываў у вёсцы Глебаўск. Маці – Волчык
Юзэфа Дзмітрыеўна. Бацька – Волчык Аляксандр Іосіфавіч.
Ва ўзросце 20 гадоў пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава
брыгады Лявонава, што дзейнічаў на Віцебшчыне (прыбыў у атрад 2
верасня 1943г. і знаходзіўся там да 25 сакавіка 1944 года). Воінскае
званне – радавы баец. У 1944г. быў цяжка паранены і знаходзіўся ў
шпіталі ў г. Казані. Па прычыне хваробы быў звольнены з
партызанскага атрада.
Прайшоў перападрыхтоўку ў г. Лепель. Скончыў Лідскае
педагагічнае вучылішча. Адзін вучэбны год працаваў настаўнікам
Цімеразеўскай пачатковай школы Сенненскага раёна (з 1 верасня 1946г.
па 2 жніўня 1947г.). У 1947 годзе быў напраўлены ў Лідскі раён.
Загадам райана быў накіраваны загадчыкам Боркаўскай пачатковай
школы Лідскага раёна ( в. Скамен-Бор). Працаваў там да 14 ліпеня
1962г., пасля чаго ў сувязі з закрыццём школы быў назначаны
загадчыкам Наркунскай пачатковай школы. Пасля быў накіраваны на
работу ў Крупаўскую сярэднюю школу выхавацелем групы
падоўжанага дня, працаваў у ёй з верасня 1980г. да верасня 1984г.,
звольнены ў сувязі з выхадам на пенсію. За баявыя заслугі
узнагароджаны:
5
медалём “За победу над Германией в Великой Отечественной
войне 1941 - 1945 г.г.” загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета
СССР 4 лютага 1946 г.;
юбілейнымі медалямі “20, 25, 30, 40, 50 лет победы в Великой
Отечественной войне 1941 – 1945 г.г.” 5 лістапада 1965 г., 1970 г.,
17 ліпеня 1975 г., 6 мая 1985 г., 27 красавіка 1995 г. адпаведна;
юбілейнымі медалямі “50, 60, 70 лет Вооружённых сил СССР” у
адпаведнасці з загадамі ад 26 снежня 1967 г., 28 студзеня 1978 г.,
28 студзеня 1988 г.;
юбілейным медалём “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў” 15 чэрвеня 2009 г.
За працоўныя заслугі узнагароджаны:
знакам “Победитель социалистического соревнования 1973 г.”, 12
лістапада 1973 г.;
Ганаровай граматай Гродзенскага аблана і абкома прафсаюза за
добрую пастаноўку вучэбна-выхаваўчага працэсу ад 24 чэрвеня
1974г.;
Ганаровай граматай МА БССР, 28 красавіка 1975 г. ;
нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”, 20 верасня
1976г.;
Ганаровай граматай Міністэрства асветы СССР ад 5 мая 1980 г.;
медалём “Ветеран труда”, 14 красавіка 1980 г.
6
Ваенны перыяд жыцця педагога –ветэрана
Волчык В.А. чуў аб дзейнасці партызанскіх атрадаў на
Віцебшчыне, ведаў асабіста Заслонава, які бываў у іх хаце, таму
вырашыў таксама ваяваць у партызанах. Віктар Аляксандравіч папаў у
партызанскі атрад імя Суворава ў брыгаду Лявонава дваццацігадовым
юнаком. У адным з баёў быў цяжка паранены, і таму “яго везлі цераз
фронт у Оршу, а потым самалётам адправілі ў Казань у шпіталь”.
Пасля шпіталю па стане здароўя Віктар Аляксандравіч быў вымушаны
пакінуць партызанскі атрад, аб чым і сведчыць наступная выдадзеная
яму даведка.
7
Змест даведкі:
“Выдана отрядом имени Суворова бригады Леонова Волчику Виктору
Александровичу в том, что он прибыл в партизанский отряд 2
сентября 1943 года и находился до 25 марта 1944 года. За время
пребывания в отряде показал себя дисциплинированно преданным
Социалистической Родине, и за время пребывания в отряде замечаний
никаких не было. Уволен из выше указанного партизанского отряда по
болезни, на что представляется справка от врача, что и
удостоверяется”.
Даведка выдадзена за подпісамі камандзіра атрада Браслаўцава і
камісара атрада Васадзэ. Заверыў асабісты подпіс камандзіра атрада
Браслаўцава начальнік штаба. Подпіс неразборлівы, аднак, па нашаму
меркаванню, ён мог належаць Каракетаву, а другі подпіс Кашчэеву, бо ў
час пошукаў аб дзейнасці брыгады Лявонава мы даведаліся аб цікавых
фактах: аб баявой дзейнасці атрада Каракетава, аб героях карачаеўцах;
аб дзейнасці Заслонава. Аднак Віктар Аляксандравіч, нягледзячы на тое,
што памяць яго падводзіць, называе ўпэўнена прозвішча асабістага
камандзіра: Клячын.
Мы працягвалі пошук у Інтэрнэце і знайшлі публікацыю ў газеце ад
4 чэрвеня 2009 года:
“Когда началась Великая Отечественная, Дмитрию Марченко из
деревни Заполье Сенненского района было 15. Партизанское движение
набирало силу, и братья ушли в леса. В 43-м его отряд, которым
командовал Александр Клячин, участвовал в штурме фашистского
гарнизона, расквартированного в деревне Белица.”
8
…В начале лета 44-го Сенненская партизанская бригада, которой
командовал подполковник Василий Леонов, под напором фашистов,
затеявших жестокую карательную операцию под кодовым названием
"Баклан", с боями отступала в леса на стыке Чашникского,
Лепельского и Борисовского районов.
… В 43-м его отряд, которым командовал Александр Клячин,
участвовал в штурме фашистского гарнизона, расквартированного в
деревне Белица.
- Неподалеку от деревни располагалась ровная площадка, где можно
было бы разместить аэродром, поэтому и решили выбить оттуда
фрицев, - рассказывает Марченко. - Они хоть и запросили подкрепления
в Сенно, но это не помогло. Мы успешно завершили операцию, после
которой аэродром, снабжавший многие партизанские бригады
боеприпасами и продовольствием, действовал несколько месяцев. С
него отправляли и раненых на "большую землю". Нашему отряду за это
вручили Красное знамя, вышитое местными жителями.
… Несмотря на адский шквал огня, отрядам Клячина и Захарова
удалось вырваться из окружения…
…Василий Леонов, которому было поручено командовать
объединенными силами партизан, принял решение не губить людей,
которые не сумели выйти из вражеского кольца, а отойти еще дальше,
в Домжерицкие болота к озеру Палик. Оттуда они еще раз
прорывались 16 июня. Исследователи утверждают, что это одна из
самых малоизвестных и трагических страниц истории партизанского
9
движения в Беларуси. Например, Марченко, встречавшийся после
победы со своими командирами, утверждает, что из 2.300 человек его
бригады живыми оттуда вышли около 1.900... (1)
“… начальник штаба отряда Юнуса Клячин А.Д., ныне
здравствующий в возрасте 95 лет и живущий в г. Сенно: "Я удивлялся
кадровой зрелости моего командира, хотя был старше его по званию
(капитан РККА).”( 2)
Аляксандр Дзмітрыевіч Клячын са сваёй жонкай Марыяй Платонаўнай
Сапраўднасць даведкі, выдадзенай Віктару Аляксандравічу ў 1944 г.
пацверджана старшынёй Лідскага раённага Савета дэпутатаў працоўных
Н. Макаравым 20 чэрвеня 1969 года.
Змест даведкі
БССР
Удостоверение № 381510
Волчик Виктор Александрович действительно участвовал в
партизанском движении в Белоруссии в период Великой Отечественной
войны с 2 сентября1943г. по 24 июня 1944года в качестве рядового
бойца партизанского отряда имени Суворова, бригада им.Леонова.
Председатель исполкома Лидского районного Совета депутатов
трудящихся—Н.Макаров.
20 июня 1969года
Беліцкая абарона
Мы звярнуліся да энцыклапедычных даведнікаў і ў 2 томе
“Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” знайшлі матэрыял аб Беліцкай
абароне. Гэта аперацыя праводзілася менавіта ў той час, калі ў атрадзе
быў Віктар Аляксандравіч.
“Беліцкая абарона 1943-1944 у Вялікую Айчынную вайну, баі
партызансціх брыгад Сенненскай (камандзір В.С. Лявонаў) і імя К.С.
Заслонава (Камандзір Л.І. Сяліцкі) па абароне аэрадрома ў саўгасе
“Беліца” Сенненскага раёна ў снежні 1943-маі 1944. Праз гэты
аэрадром ішло забеспячэнне з сав. тылу партызан Сенненскага і
суседніх раёнаў (за ноч прымаў да 10 самалётаў з грузамі). Для
ліквідацыі аэрадрома акупанты 20.12.1943 накіравалі карны батальён
(каля 300 салдат). Партызаны атрадаў № 6 і імя К.А. Хаіркізава
Сенненскай брыгады ўтрымалі свае пазіцыі, адбілі 3 атакі ворага,
знішчылі каля 50 гітлераўцаў і адкінулі ворага да в. Даганаўка. 3 –
5.2.1944 вораг (каля 600 салдат, батарэя 76-мм гармат) пачаў
наступленне з Даганаўкі на абарончыя рубяжы партызан каля саўгаса
“Беліца”. Наступленне батальёна карнікаў ад в. Латыгаль было
спынена атрадамі імя А. Неўскага і імя Чапаева Сенненскай брыгады.
Вораг асноўнымі сіламі авалодаў перадполлем партыз. абароны ў раёне
в. Новая Беліца і 1,5 гадз. прамой наводкай абстрэльваў умацаванні
партызан. Атаку гітлераўцаў партызаны адбілі, на флангах у
контрнаступленне перайшлі атрады імя Суворава і імя А. М. Захарава
Сенненскай брыгады і атрады “Аршанец” і “Перамога” брыгады імя
Заслонава. Страціўшы каля 100 салдат забітымі і параненымі, вораг
адышоў у раён в. Нямойта, пакінуўшы абоз, палявыя кухні і частку
боепрыпасаў. Сканцэнтраваўшы ў паўночнай частцы раёна
мотастралковую дывізію і зводны полк паліцэйскіх гарнізонаў
Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага раёнаў, 16.03.1944
фашысты пачалі наступленне і на 5-ы дзень баёў адцяснілі партызан
на захад ад аэрадрома. Партызаны стварылі новую паласу абароны на
заходнім беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944 года”. (6, с.5)
Вёска, дзе нарадзіліся і жылі В.А. і З.Я. Волчыкі, знаходзіцца
недалёка ад Беліцы і ўваходзіла ў склад Беліцкага сельскага Савета.
З успамінаў Волчык Зінаіды Ягораўны:
(захоўваецца мова арыгінала)
“ Мы з Віктарам з адной вёскі, ажаніліся ў вайну ў 1941 годзе. Мы ж
не распісваліся, а калі прыйшлося, пайшлі ў сельсавет і сказалі , што ў
нас сям’я. Нас паставілі на адну сям’ю, і мы сталі жыць разам”
У вайну загінуў малодшы родны брат Віктара Аляксандравіча.
“Яшчэ мы не жанатыя былі, у 41 годзе гэта было. Бальшое гора было
ў сям’і. Ён (Віктар) яшчэ хлопцам быў. Брата яго забілі каля Пушчы, а
танкі пааставаўшыся былі, а прадсядацель кажа: “Хлопцы, схадзіце
можа з танкаў (там стаялі нашыя) выпусціце гаручага, і яны пайшлі
траём (два хлопца дзеравенскіх , а адзін прапячнік). Калі б яны ў
Пушчу ўцякалі, то яшчэ б жывыя былі, а то яны накіраваліся ў вёску, а
там ішоў карацельны атрад, і яны іх завербавалі, далі ім лапаты, а
яны выкапалі сабе яму, і немцы іх разрыўнымі пулямі растралялі. Як
сказалі, што хлопцаў Глебаўскіх пабілі, то маці схапілася і пабегла.
Бацька конюхам быў. Запраглі коней і паехалі. Магіла хадуном хадзіла.
Яны іх выкапалі і завезлі ў вёску і пахавалі хлопцаў асобна, а прапечніка
асобна, бо не ведалі, адкуль ён і хто ён такі. Дык потым сніўся бацькам
гэты прапячнік і пытаўся, чаму яго пахавалі асобна”
Немцы ў вёсцы лютавалі.
“Як ускочуць у вёску… ніводнага дня не было, каб яны не былі ў вёсцы.
Так, то гумно запалілі, то хлеў запалілі…асвяшчаюцца хаты, бляск на
ўсю вёску.”
Засталіся ў памяці Зінаіды Ягораўны моманты, калі смерць стаяла
побач з блізкімі людзьмі.
“Як была блакада, партызаны ў пушчы былі, а нямецкія танкі
наступалі. Партызаны падаліся ў пушчу раней, а некаторыя вяскоўцы
яшчэ засталіся ў вёсцы. Тады там і мая сястра была і яшчэ двое
хлопцаў суседскіх. Пабеглі таксама ў пушчу, але ўжо зразумелі, што
немцы блізка, бо пачулі іхнія галасы. Беглі, беглі, бачаць: елка паваленая
ляжыць, карані вывернутыя наверх, яны павыкопвалі яшчэ зямлі з-пад
каранёў і схаваліся пад гэтай елкаю. Немец прайшоў каля елкі, паклаў
аўтамат, прысеў, а на іх зямля сыплецца… нацярпеліся, жах. Калі
стала спакойна і ціха, тады вылезлі з-пад елкі і адзін аднаго не пазналі
ад страху”.
А гэты выпадак адбыўся тады, калі Віктар Аляксандравіч зайшоў
дахаты з партызанскага атрада.
“Толькі прыйшоў з партызанаў у хату, не паспеў паесці і
перапрануцца, як бачым: немцы ў вёсцы. А ў нас печка была
дзеравенская, вялікая, у ёй адтуліна такая ад сцяны. Ён схаваўся ў
гэтую адтуліну,бо худзенькі быў, наверх яго накідалі рэчаў, што ляжалі
побач, згарнулі на яго. Дык ён думаў, што душа выскачыць, покуль яны
пойдуць, не за сябе, а за нас баяўся…”
Быў у хаце Зінаіды Ягораўны і сам Заслонаў. Ён прасіў брата
Зінаіды Ягораўны, які працаваў разам з ім у дэпо, чыніць зброю.
“Заслонаў нават у нас ў хаце быў, бо мой брат пачыняў аружые, той
знаў, што ён такі спецыяліст і прасіў брата дапамагчы. Так мой брат
дапамагаў партызанам”
А вось і пасляваенныя ўспаміны, калі Віктар Аляксандравіч пачаў
свой педагагічны шлях.
“Спачатку ён прайшоў перападрыхтоўку ў Лепелі. З Глебаўска
хадзіў пяшком у Лепель, а быў страшны голад, вось у гэты час і
прыйшлося абмяняць сваю футболку на пяць гуркоў. Потым скончыў
педвучылішча. Быў накіраваны на работу ў Лідскі раён. Мы даехалі да
Баранавічаў. Там на станцыі пытаемся, як папасці ў Любу. Яны ўсю
карту перавярнулі і кажуць, што такога горада няма, Ліда ёсць, а
Любы няма. Тады зразумелі, што пераблыталі. Накіравалі Віктара
Аляксандравіча ў Боркаўскую пачатковую школу ў вёску Скамен-Бор,
дзе мы і жылі пры школе”.
Успаміны калег
З успамінаў Снежка Яніны Пятроўны—загадчыцы Аўсядаўскай
пачатковай школы, якая працавала потым разам з ім у Крупаўскай
сярэдняй школе.
“Я памятаю Віктара Аляксандравіча з 1962 года. Ён быў прызначаны
загадчыкам Наркунскай пачатковай школы. Я ў гэты час працавала
загадчыкам Аўсядаўскай пачатковай школы. Мы з Віктарам
Аляксандравічам былі разам у адным метадычным аб’яднанні. У той
час у нашым метадычным аб’яднанні было шэсць пачатковых школ
(Аўсядаўская, Сарокская, Пурсцянская, Жырмунская, Козічская і
Наркунская пачатковыя школы). У кожнай школе працавала па аднаму
настаўніку і было больш за 20 вучняў. Мы займаліся адну з паловай
змены, у кожнага было па 4 класы. Працавалі мы так:1-2 урок вучылі
па два класы(1 і 3 клас), 3 і 4 урок працавалі з чатырма класамі (1-4
класы), а 5 і 6 урокі з двума класамі (2 і 4 клас). Таму ў кожнага
настаўніка было па 1,5 стаўкі.
Чатыры разы ў год ( кожную чвэрць) мы прыязджалі на
адкрытыя ўрокі. Тады не было машын, аўтобусаў. Ездзілі мы вясной і
восенню на роварах, а зімой – на конях. Ехалі як на свята. Урокі
праходзілі сапраўды па-святочнаму. Мне запомніўся адкрыты ўрок
Віктара Аляксандравіча па матэматыцы ў 1-3 класах. Дзеці на ўроку
былі вельмі актыўнымі. Было шмат нагляднасці, зробленай рукамі
Віктара Аляксандравіча. Цікавым і займальным быў вусны лік. На ўроку
развіваў лагічнае мышленне, вучыў састаўляць задачы па выразу. Вучні
састаўлялі задачы вельмі дакладна і ясна, некаторыя задачы
атрымліваліся вельмі гумарыстычнымі з пункту гледжання
прысутных, а вучні ўспрымалі іх даволі сур’ёзна, як і трэба.
Віктар Аляксандравіч дабіваўся свядомых ведаў. Усёй сваёй душой
хваляваўся за работу. Колькі памятаю яго адкрытыя ўрокі, ён быў на
вышыні. Заўсёды мог падаць руку дапамогі свайму таварышу па рабоце.
У жыцці быў вясёлым, жартаўлівым чалавекам, мог адшукаць ключык
да кожнага. Настойлівы ў дасягненні пастаўленай мэты, сумленны,
вельмі гасцінны. Яго дом быў заўсёды адчыненым для сяброў, а іх было ў
яго вельмі многа.
Колькі працаваў у Наркунскай пачатковай школе, да пенсійнага
ўзросту Віктара Аляксандравіча выбіралі дэпутатам Крупаўскага
сельскага савета. Гэта таленавіты чалавек, выдатны педагог,
актыўны дэпутат, прафесіянал сваёй справы.”
Віктар Аляксандравіч сярод ветэранаў,1975г. (першы справа, сядзіць)
Ветэраны Крупаўскага сельскага Савета на свяце 9 Мая ў Крупаўскай СШ
(В.А.Волчык сядзіць другі злева)
Сустрэча з вучнямі Крупаўскай СШ, прысвечаная Дню настаўніка,
кастрычнік 1973 г.
Сярод блізкіх людзей
Дарэчы, якраз, калі мы былі ў гасцях у Віктара Аляксандравіча, разам
са Святланай Віктараўнай быў яе ўнук, а Віктара Аляксандравіча
праўнук Максім. Два гады назад Максім Хартановіч на Міжнародным
Саксонскім пленэры ў Чэхіі стаў дыпламантам 3 ступені, а ў прошлым
годзе Максім атрымаў гран-пры на раённым пленэры “Осенняя пора—
очей очарованье-2009” за работу “Позняя восень” у змешанай
тэхніцы.(5,с. 4)
У Віктара Аляксандравіча 2 сыны і дачка, 8 унукаў, 6 праўнукаў і 2
прапраўнукі.
20
Зінаіда Ягораўна і Віктар Аляксандравіч з праўнукам Максімам,
люты 2010 г.
Усё далей ад нас адыходзяць гады вайны, становяцца мінулым падзеі
Вялікай Айчыннай. Праўду аб вайне могуць расказаць тыя, хто
прайшоў франтамі вайны, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах, хто
прыбліжаў перамогу ў тыле ворага. Зямля гарэла пад нагамі фашыстаў.
Кожная пядзя роднай зямлі паліта крывёю нашых дзедаў і прадзедаў,
яны падарылі нам жыццё, і мірнае неба, і яснае сонца, і магчымасць
жыць у незалежнай Беларусі.
І наша задача—захаваць для будучых пакаленняў дакументальныя
звесткі, жывыя словы сведак мінулай вайны.
22
Літаратура
1. Голесник С., Встреча под огнём // “Советская Белоруссия”,
04.06.2009.
2. Каракетов Али-Мурат., В памяти братского белорусского и
родного карачаевского народа. — http://www.google.ru/custom,
7.05.2009.
3. “Памяць. Ліда. Лідскі раён”, Мн., “Беларусь”, 2004 г.
4. "Памяць. Сенненскі раён", Мінск, 2003 г.
5. Русилевич В., Творческий тандем учеников и учителей //
Принеманские вести.— №49, 10 декабря 2009.
6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 2.—Мн., “Беларуская
энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1994.
23

More Related Content

What's hot

What's hot (14)

Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскі
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
9 maja 15
9 maja 159 maja 15
9 maja 15
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальд
 

Viewers also liked (14)

Rubrica 2
Rubrica 2Rubrica 2
Rubrica 2
 
Oficio
OficioOficio
Oficio
 
Deeley Recommendation
Deeley RecommendationDeeley Recommendation
Deeley Recommendation
 
Convergencia tegnologica
Convergencia tegnologicaConvergencia tegnologica
Convergencia tegnologica
 
AUTOBIOGRAFIA
AUTOBIOGRAFIAAUTOBIOGRAFIA
AUTOBIOGRAFIA
 
Evaluation question 2
Evaluation question 2Evaluation question 2
Evaluation question 2
 
Thesis summary knowledge discovery from academic data using association rule...
Thesis summary  knowledge discovery from academic data using association rule...Thesis summary  knowledge discovery from academic data using association rule...
Thesis summary knowledge discovery from academic data using association rule...
 
Top 10 Anime
Top 10 AnimeTop 10 Anime
Top 10 Anime
 
Lpc
LpcLpc
Lpc
 
Untitled 1
Untitled 1Untitled 1
Untitled 1
 
Artritis psoriásica
Artritis psoriásicaArtritis psoriásica
Artritis psoriásica
 
SPinach Lab
SPinach LabSPinach Lab
SPinach Lab
 
Hoja de vida esteban dorado
Hoja de vida esteban doradoHoja de vida esteban dorado
Hoja de vida esteban dorado
 
Count Instead THIS Instead of Calories
Count Instead THIS Instead of Calories Count Instead THIS Instead of Calories
Count Instead THIS Instead of Calories
 

Similar to Publication

Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
 Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
Елена Кунцевич
 
знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя земляки
kotovniio
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 

Similar to Publication (16)

Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
 Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
Беларусь у гады ваенных выпрабаванняў
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 
знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя земляки
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моватворчая практыка Яна Станкевіча
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 

More from olia-1989128

крупава гісторыя і сучаснасць
 крупава гісторыя і сучаснасць крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасць
olia-1989128
 

More from olia-1989128 (19)

Фотоальбом
ФотоальбомФотоальбом
Фотоальбом
 
Война в истории моей семьи
Война в истории моей семьиВойна в истории моей семьи
Война в истории моей семьи
 
тушёнка второй фронт
тушёнка второй фронттушёнка второй фронт
тушёнка второй фронт
 
презентация крупава
презентация крупавапрезентация крупава
презентация крупава
 
таямніцы чароўнай валізкі
таямніцы чароўнай валізкітаямніцы чароўнай валізкі
таямніцы чароўнай валізкі
 
гістарычныя сядзібы
гістарычныя сядзібы   гістарычныя сядзібы
гістарычныя сядзібы
 
ад прадзядаў спакон вякоў
ад прадзядаў спакон вякоўад прадзядаў спакон вякоў
ад прадзядаў спакон вякоў
 
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краюпостаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
постаці мінулага ў_гісторыі_нашага_краю
 
ад прадзядаў спакон вякоў
ад прадзядаў спакон вякоўад прадзядаў спакон вякоў
ад прадзядаў спакон вякоў
 
медыяазбуканаш край
медыяазбуканаш краймедыяазбуканаш край
медыяазбуканаш край
 
крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасцькрупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасць
 
медиа экскурсия крупово
медиа  экскурсия круповомедиа  экскурсия крупово
медиа экскурсия крупово
 
медыяазбуканаш край
медыяазбуканаш краймедыяазбуканаш край
медыяазбуканаш край
 
дар через океан коллекция минералов
дар через океан коллекция минераловдар через океан коллекция минералов
дар через океан коллекция минералов
 
контейнер для порошка
контейнер для порошкаконтейнер для порошка
контейнер для порошка
 
Контейнер для порошка
Контейнер для порошкаКонтейнер для порошка
Контейнер для порошка
 
партфель экскурсавода
партфель экскурсаводапартфель экскурсавода
партфель экскурсавода
 
свет прабабуліных рэчаў
свет прабабуліных рэчаўсвет прабабуліных рэчаў
свет прабабуліных рэчаў
 
крупава гісторыя і сучаснасць
 крупава гісторыя і сучаснасць крупава гісторыя і сучаснасць
крупава гісторыя і сучаснасць
 

Publication

  • 1. “ Дарогамі вайны, альбо З успамінаў сям’і В. А. Волчыка – педагога-ветэрана – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны”
  • 2. 2015 год – год 70-годдзя Вялікай Перамогі. Час няўмольны, усё менш і менш застаецца сведкаў тых грозных часоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны… Амаль 40 гадоў працаваў на ніве адукацыі ў Лідскім раёне Волчык Віктар Аляксандравіч, удзельнік партызанскага руху на Віцебшчыне. Некалькі гадоў ён працаваў і ў Крупаўскай школе. Гэта работа—даніна павагі да педагога-ветэрана, чулага, спагадлівага чалавека. На жаль, зараз Віктар Аляксандравіч адчувае сябе не зусім добра, падводзіць здароўе, яму цяжка ўспамінаць мінулае, але падзеі тых былых часоў засталіся ў памяці назаўсёды. Напярэдадні Дня Абаронцы Айчыны (2010г.) мы наведалі Віктара Аляксандравіча, запісалі ўспаміны яго жонкі Зінаіды Ягораўны, якая прайшла жыццёвы шлях поруч з ім, была разам з ім і ў гады ліхалецця. Аудыёзапіс захаваў і боль, і трывогу, і гора, бо Зінаіда Ягораўна як бы занова перажыла ва успамінах сваё жыццё. 55 хвілін запісу—і усё жыццё… У рабоце прадстаўлены матэрыялы з асабістага архіва, выкарыстаны ўспаміны педагога-ветэрана Волчыка Віктара Аляксандравіча, яго жонкі Волчык Зінаіды Ягораўны і дачкі Матвеевай Святланы Віктараўны.
  • 4. 4 Звесткі з біяграфіі Волчыка Віктара Аляксандравіча Волчык Віктар Аляксандравіч нарадзіўся 7 ліпеня 1923 г. ў в. Глебаўск (Беліцкі сельскі Савет) Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. З нараджэння і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пражываў у вёсцы Глебаўск. Маці – Волчык Юзэфа Дзмітрыеўна. Бацька – Волчык Аляксандр Іосіфавіч. Ва ўзросце 20 гадоў пайшоў у партызанскі атрад імя Суворава брыгады Лявонава, што дзейнічаў на Віцебшчыне (прыбыў у атрад 2 верасня 1943г. і знаходзіўся там да 25 сакавіка 1944 года). Воінскае званне – радавы баец. У 1944г. быў цяжка паранены і знаходзіўся ў шпіталі ў г. Казані. Па прычыне хваробы быў звольнены з партызанскага атрада. Прайшоў перападрыхтоўку ў г. Лепель. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча. Адзін вучэбны год працаваў настаўнікам Цімеразеўскай пачатковай школы Сенненскага раёна (з 1 верасня 1946г. па 2 жніўня 1947г.). У 1947 годзе быў напраўлены ў Лідскі раён. Загадам райана быў накіраваны загадчыкам Боркаўскай пачатковай школы Лідскага раёна ( в. Скамен-Бор). Працаваў там да 14 ліпеня 1962г., пасля чаго ў сувязі з закрыццём школы быў назначаны загадчыкам Наркунскай пачатковай школы. Пасля быў накіраваны на работу ў Крупаўскую сярэднюю школу выхавацелем групы падоўжанага дня, працаваў у ёй з верасня 1980г. да верасня 1984г., звольнены ў сувязі з выхадам на пенсію. За баявыя заслугі узнагароджаны: 5
  • 5. медалём “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 - 1945 г.г.” загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 4 лютага 1946 г.; юбілейнымі медалямі “20, 25, 30, 40, 50 лет победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 г.г.” 5 лістапада 1965 г., 1970 г., 17 ліпеня 1975 г., 6 мая 1985 г., 27 красавіка 1995 г. адпаведна; юбілейнымі медалямі “50, 60, 70 лет Вооружённых сил СССР” у адпаведнасці з загадамі ад 26 снежня 1967 г., 28 студзеня 1978 г., 28 студзеня 1988 г.; юбілейным медалём “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” 15 чэрвеня 2009 г. За працоўныя заслугі узнагароджаны: знакам “Победитель социалистического соревнования 1973 г.”, 12 лістапада 1973 г.; Ганаровай граматай Гродзенскага аблана і абкома прафсаюза за добрую пастаноўку вучэбна-выхаваўчага працэсу ад 24 чэрвеня 1974г.; Ганаровай граматай МА БССР, 28 красавіка 1975 г. ; нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы”, 20 верасня 1976г.; Ганаровай граматай Міністэрства асветы СССР ад 5 мая 1980 г.; медалём “Ветеран труда”, 14 красавіка 1980 г. 6
  • 6. Ваенны перыяд жыцця педагога –ветэрана Волчык В.А. чуў аб дзейнасці партызанскіх атрадаў на Віцебшчыне, ведаў асабіста Заслонава, які бываў у іх хаце, таму вырашыў таксама ваяваць у партызанах. Віктар Аляксандравіч папаў у партызанскі атрад імя Суворава ў брыгаду Лявонава дваццацігадовым юнаком. У адным з баёў быў цяжка паранены, і таму “яго везлі цераз фронт у Оршу, а потым самалётам адправілі ў Казань у шпіталь”. Пасля шпіталю па стане здароўя Віктар Аляксандравіч быў вымушаны пакінуць партызанскі атрад, аб чым і сведчыць наступная выдадзеная яму даведка. 7
  • 7. Змест даведкі: “Выдана отрядом имени Суворова бригады Леонова Волчику Виктору Александровичу в том, что он прибыл в партизанский отряд 2 сентября 1943 года и находился до 25 марта 1944 года. За время пребывания в отряде показал себя дисциплинированно преданным Социалистической Родине, и за время пребывания в отряде замечаний никаких не было. Уволен из выше указанного партизанского отряда по болезни, на что представляется справка от врача, что и удостоверяется”. Даведка выдадзена за подпісамі камандзіра атрада Браслаўцава і камісара атрада Васадзэ. Заверыў асабісты подпіс камандзіра атрада Браслаўцава начальнік штаба. Подпіс неразборлівы, аднак, па нашаму меркаванню, ён мог належаць Каракетаву, а другі подпіс Кашчэеву, бо ў час пошукаў аб дзейнасці брыгады Лявонава мы даведаліся аб цікавых фактах: аб баявой дзейнасці атрада Каракетава, аб героях карачаеўцах; аб дзейнасці Заслонава. Аднак Віктар Аляксандравіч, нягледзячы на тое, што памяць яго падводзіць, называе ўпэўнена прозвішча асабістага камандзіра: Клячын. Мы працягвалі пошук у Інтэрнэце і знайшлі публікацыю ў газеце ад 4 чэрвеня 2009 года: “Когда началась Великая Отечественная, Дмитрию Марченко из деревни Заполье Сенненского района было 15. Партизанское движение набирало силу, и братья ушли в леса. В 43-м его отряд, которым командовал Александр Клячин, участвовал в штурме фашистского гарнизона, расквартированного в деревне Белица.” 8
  • 8. …В начале лета 44-го Сенненская партизанская бригада, которой командовал подполковник Василий Леонов, под напором фашистов, затеявших жестокую карательную операцию под кодовым названием "Баклан", с боями отступала в леса на стыке Чашникского, Лепельского и Борисовского районов. … В 43-м его отряд, которым командовал Александр Клячин, участвовал в штурме фашистского гарнизона, расквартированного в деревне Белица. - Неподалеку от деревни располагалась ровная площадка, где можно было бы разместить аэродром, поэтому и решили выбить оттуда фрицев, - рассказывает Марченко. - Они хоть и запросили подкрепления в Сенно, но это не помогло. Мы успешно завершили операцию, после которой аэродром, снабжавший многие партизанские бригады боеприпасами и продовольствием, действовал несколько месяцев. С него отправляли и раненых на "большую землю". Нашему отряду за это вручили Красное знамя, вышитое местными жителями. … Несмотря на адский шквал огня, отрядам Клячина и Захарова удалось вырваться из окружения… …Василий Леонов, которому было поручено командовать объединенными силами партизан, принял решение не губить людей, которые не сумели выйти из вражеского кольца, а отойти еще дальше, в Домжерицкие болота к озеру Палик. Оттуда они еще раз прорывались 16 июня. Исследователи утверждают, что это одна из самых малоизвестных и трагических страниц истории партизанского 9
  • 9. движения в Беларуси. Например, Марченко, встречавшийся после победы со своими командирами, утверждает, что из 2.300 человек его бригады живыми оттуда вышли около 1.900... (1) “… начальник штаба отряда Юнуса Клячин А.Д., ныне здравствующий в возрасте 95 лет и живущий в г. Сенно: "Я удивлялся кадровой зрелости моего командира, хотя был старше его по званию (капитан РККА).”( 2) Аляксандр Дзмітрыевіч Клячын са сваёй жонкай Марыяй Платонаўнай Сапраўднасць даведкі, выдадзенай Віктару Аляксандравічу ў 1944 г. пацверджана старшынёй Лідскага раённага Савета дэпутатаў працоўных Н. Макаравым 20 чэрвеня 1969 года.
  • 10. Змест даведкі БССР Удостоверение № 381510 Волчик Виктор Александрович действительно участвовал в партизанском движении в Белоруссии в период Великой Отечественной войны с 2 сентября1943г. по 24 июня 1944года в качестве рядового бойца партизанского отряда имени Суворова, бригада им.Леонова. Председатель исполкома Лидского районного Совета депутатов трудящихся—Н.Макаров. 20 июня 1969года Беліцкая абарона Мы звярнуліся да энцыклапедычных даведнікаў і ў 2 томе “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” знайшлі матэрыял аб Беліцкай
  • 11. абароне. Гэта аперацыя праводзілася менавіта ў той час, калі ў атрадзе быў Віктар Аляксандравіч. “Беліцкая абарона 1943-1944 у Вялікую Айчынную вайну, баі партызансціх брыгад Сенненскай (камандзір В.С. Лявонаў) і імя К.С. Заслонава (Камандзір Л.І. Сяліцкі) па абароне аэрадрома ў саўгасе “Беліца” Сенненскага раёна ў снежні 1943-маі 1944. Праз гэты аэрадром ішло забеспячэнне з сав. тылу партызан Сенненскага і суседніх раёнаў (за ноч прымаў да 10 самалётаў з грузамі). Для ліквідацыі аэрадрома акупанты 20.12.1943 накіравалі карны батальён (каля 300 салдат). Партызаны атрадаў № 6 і імя К.А. Хаіркізава Сенненскай брыгады ўтрымалі свае пазіцыі, адбілі 3 атакі ворага, знішчылі каля 50 гітлераўцаў і адкінулі ворага да в. Даганаўка. 3 – 5.2.1944 вораг (каля 600 салдат, батарэя 76-мм гармат) пачаў наступленне з Даганаўкі на абарончыя рубяжы партызан каля саўгаса “Беліца”. Наступленне батальёна карнікаў ад в. Латыгаль было спынена атрадамі імя А. Неўскага і імя Чапаева Сенненскай брыгады. Вораг асноўнымі сіламі авалодаў перадполлем партыз. абароны ў раёне в. Новая Беліца і 1,5 гадз. прамой наводкай абстрэльваў умацаванні партызан. Атаку гітлераўцаў партызаны адбілі, на флангах у контрнаступленне перайшлі атрады імя Суворава і імя А. М. Захарава Сенненскай брыгады і атрады “Аршанец” і “Перамога” брыгады імя Заслонава. Страціўшы каля 100 салдат забітымі і параненымі, вораг адышоў у раён в. Нямойта, пакінуўшы абоз, палявыя кухні і частку боепрыпасаў. Сканцэнтраваўшы ў паўночнай частцы раёна мотастралковую дывізію і зводны полк паліцэйскіх гарнізонаў Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага раёнаў, 16.03.1944 фашысты пачалі наступленне і на 5-ы дзень баёў адцяснілі партызан
  • 12. на захад ад аэрадрома. Партызаны стварылі новую паласу абароны на заходнім беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944 года”. (6, с.5) Вёска, дзе нарадзіліся і жылі В.А. і З.Я. Волчыкі, знаходзіцца недалёка ад Беліцы і ўваходзіла ў склад Беліцкага сельскага Савета. З успамінаў Волчык Зінаіды Ягораўны: (захоўваецца мова арыгінала) “ Мы з Віктарам з адной вёскі, ажаніліся ў вайну ў 1941 годзе. Мы ж не распісваліся, а калі прыйшлося, пайшлі ў сельсавет і сказалі , што ў нас сям’я. Нас паставілі на адну сям’ю, і мы сталі жыць разам” У вайну загінуў малодшы родны брат Віктара Аляксандравіча. “Яшчэ мы не жанатыя былі, у 41 годзе гэта было. Бальшое гора было ў сям’і. Ён (Віктар) яшчэ хлопцам быў. Брата яго забілі каля Пушчы, а танкі пааставаўшыся былі, а прадсядацель кажа: “Хлопцы, схадзіце можа з танкаў (там стаялі нашыя) выпусціце гаручага, і яны пайшлі траём (два хлопца дзеравенскіх , а адзін прапячнік). Калі б яны ў Пушчу ўцякалі, то яшчэ б жывыя былі, а то яны накіраваліся ў вёску, а там ішоў карацельны атрад, і яны іх завербавалі, далі ім лапаты, а яны выкапалі сабе яму, і немцы іх разрыўнымі пулямі растралялі. Як сказалі, што хлопцаў Глебаўскіх пабілі, то маці схапілася і пабегла. Бацька конюхам быў. Запраглі коней і паехалі. Магіла хадуном хадзіла. Яны іх выкапалі і завезлі ў вёску і пахавалі хлопцаў асобна, а прапечніка асобна, бо не ведалі, адкуль ён і хто ён такі. Дык потым сніўся бацькам гэты прапячнік і пытаўся, чаму яго пахавалі асобна” Немцы ў вёсцы лютавалі.
  • 13. “Як ускочуць у вёску… ніводнага дня не было, каб яны не былі ў вёсцы. Так, то гумно запалілі, то хлеў запалілі…асвяшчаюцца хаты, бляск на ўсю вёску.” Засталіся ў памяці Зінаіды Ягораўны моманты, калі смерць стаяла побач з блізкімі людзьмі. “Як была блакада, партызаны ў пушчы былі, а нямецкія танкі наступалі. Партызаны падаліся ў пушчу раней, а некаторыя вяскоўцы яшчэ засталіся ў вёсцы. Тады там і мая сястра была і яшчэ двое хлопцаў суседскіх. Пабеглі таксама ў пушчу, але ўжо зразумелі, што немцы блізка, бо пачулі іхнія галасы. Беглі, беглі, бачаць: елка паваленая ляжыць, карані вывернутыя наверх, яны павыкопвалі яшчэ зямлі з-пад каранёў і схаваліся пад гэтай елкаю. Немец прайшоў каля елкі, паклаў аўтамат, прысеў, а на іх зямля сыплецца… нацярпеліся, жах. Калі стала спакойна і ціха, тады вылезлі з-пад елкі і адзін аднаго не пазналі ад страху”. А гэты выпадак адбыўся тады, калі Віктар Аляксандравіч зайшоў дахаты з партызанскага атрада. “Толькі прыйшоў з партызанаў у хату, не паспеў паесці і перапрануцца, як бачым: немцы ў вёсцы. А ў нас печка была дзеравенская, вялікая, у ёй адтуліна такая ад сцяны. Ён схаваўся ў гэтую адтуліну,бо худзенькі быў, наверх яго накідалі рэчаў, што ляжалі побач, згарнулі на яго. Дык ён думаў, што душа выскачыць, покуль яны пойдуць, не за сябе, а за нас баяўся…”
  • 14. Быў у хаце Зінаіды Ягораўны і сам Заслонаў. Ён прасіў брата Зінаіды Ягораўны, які працаваў разам з ім у дэпо, чыніць зброю. “Заслонаў нават у нас ў хаце быў, бо мой брат пачыняў аружые, той знаў, што ён такі спецыяліст і прасіў брата дапамагчы. Так мой брат дапамагаў партызанам” А вось і пасляваенныя ўспаміны, калі Віктар Аляксандравіч пачаў свой педагагічны шлях. “Спачатку ён прайшоў перападрыхтоўку ў Лепелі. З Глебаўска хадзіў пяшком у Лепель, а быў страшны голад, вось у гэты час і прыйшлося абмяняць сваю футболку на пяць гуркоў. Потым скончыў педвучылішча. Быў накіраваны на работу ў Лідскі раён. Мы даехалі да Баранавічаў. Там на станцыі пытаемся, як папасці ў Любу. Яны ўсю карту перавярнулі і кажуць, што такога горада няма, Ліда ёсць, а Любы няма. Тады зразумелі, што пераблыталі. Накіравалі Віктара Аляксандравіча ў Боркаўскую пачатковую школу ў вёску Скамен-Бор,
  • 15. дзе мы і жылі пры школе”. Успаміны калег З успамінаў Снежка Яніны Пятроўны—загадчыцы Аўсядаўскай пачатковай школы, якая працавала потым разам з ім у Крупаўскай сярэдняй школе. “Я памятаю Віктара Аляксандравіча з 1962 года. Ён быў прызначаны загадчыкам Наркунскай пачатковай школы. Я ў гэты час працавала загадчыкам Аўсядаўскай пачатковай школы. Мы з Віктарам Аляксандравічам былі разам у адным метадычным аб’яднанні. У той час у нашым метадычным аб’яднанні было шэсць пачатковых школ (Аўсядаўская, Сарокская, Пурсцянская, Жырмунская, Козічская і Наркунская пачатковыя школы). У кожнай школе працавала па аднаму настаўніку і было больш за 20 вучняў. Мы займаліся адну з паловай змены, у кожнага было па 4 класы. Працавалі мы так:1-2 урок вучылі па два класы(1 і 3 клас), 3 і 4 урок працавалі з чатырма класамі (1-4 класы), а 5 і 6 урокі з двума класамі (2 і 4 клас). Таму ў кожнага настаўніка было па 1,5 стаўкі.
  • 16. Чатыры разы ў год ( кожную чвэрць) мы прыязджалі на адкрытыя ўрокі. Тады не было машын, аўтобусаў. Ездзілі мы вясной і восенню на роварах, а зімой – на конях. Ехалі як на свята. Урокі праходзілі сапраўды па-святочнаму. Мне запомніўся адкрыты ўрок Віктара Аляксандравіча па матэматыцы ў 1-3 класах. Дзеці на ўроку былі вельмі актыўнымі. Было шмат нагляднасці, зробленай рукамі Віктара Аляксандравіча. Цікавым і займальным быў вусны лік. На ўроку развіваў лагічнае мышленне, вучыў састаўляць задачы па выразу. Вучні састаўлялі задачы вельмі дакладна і ясна, некаторыя задачы атрымліваліся вельмі гумарыстычнымі з пункту гледжання прысутных, а вучні ўспрымалі іх даволі сур’ёзна, як і трэба. Віктар Аляксандравіч дабіваўся свядомых ведаў. Усёй сваёй душой хваляваўся за работу. Колькі памятаю яго адкрытыя ўрокі, ён быў на вышыні. Заўсёды мог падаць руку дапамогі свайму таварышу па рабоце. У жыцці быў вясёлым, жартаўлівым чалавекам, мог адшукаць ключык да кожнага. Настойлівы ў дасягненні пастаўленай мэты, сумленны, вельмі гасцінны. Яго дом быў заўсёды адчыненым для сяброў, а іх было ў яго вельмі многа. Колькі працаваў у Наркунскай пачатковай школе, да пенсійнага ўзросту Віктара Аляксандравіча выбіралі дэпутатам Крупаўскага сельскага савета. Гэта таленавіты чалавек, выдатны педагог, актыўны дэпутат, прафесіянал сваёй справы.”
  • 17. Віктар Аляксандравіч сярод ветэранаў,1975г. (першы справа, сядзіць) Ветэраны Крупаўскага сельскага Савета на свяце 9 Мая ў Крупаўскай СШ (В.А.Волчык сядзіць другі злева)
  • 18. Сустрэча з вучнямі Крупаўскай СШ, прысвечаная Дню настаўніка, кастрычнік 1973 г. Сярод блізкіх людзей
  • 19. Дарэчы, якраз, калі мы былі ў гасцях у Віктара Аляксандравіча, разам са Святланай Віктараўнай быў яе ўнук, а Віктара Аляксандравіча праўнук Максім. Два гады назад Максім Хартановіч на Міжнародным Саксонскім пленэры ў Чэхіі стаў дыпламантам 3 ступені, а ў прошлым годзе Максім атрымаў гран-пры на раённым пленэры “Осенняя пора— очей очарованье-2009” за работу “Позняя восень” у змешанай тэхніцы.(5,с. 4) У Віктара Аляксандравіча 2 сыны і дачка, 8 унукаў, 6 праўнукаў і 2 прапраўнукі. 20 Зінаіда Ягораўна і Віктар Аляксандравіч з праўнукам Максімам, люты 2010 г.
  • 20. Усё далей ад нас адыходзяць гады вайны, становяцца мінулым падзеі Вялікай Айчыннай. Праўду аб вайне могуць расказаць тыя, хто прайшоў франтамі вайны, хто змагаўся ў партызанскіх атрадах, хто прыбліжаў перамогу ў тыле ворага. Зямля гарэла пад нагамі фашыстаў. Кожная пядзя роднай зямлі паліта крывёю нашых дзедаў і прадзедаў, яны падарылі нам жыццё, і мірнае неба, і яснае сонца, і магчымасць жыць у незалежнай Беларусі. І наша задача—захаваць для будучых пакаленняў дакументальныя звесткі, жывыя словы сведак мінулай вайны. 22
  • 21. Літаратура 1. Голесник С., Встреча под огнём // “Советская Белоруссия”, 04.06.2009. 2. Каракетов Али-Мурат., В памяти братского белорусского и родного карачаевского народа. — http://www.google.ru/custom, 7.05.2009. 3. “Памяць. Ліда. Лідскі раён”, Мн., “Беларусь”, 2004 г. 4. "Памяць. Сенненскі раён", Мінск, 2003 г. 5. Русилевич В., Творческий тандем учеников и учителей // Принеманские вести.— №49, 10 декабря 2009. 6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 2.—Мн., “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1994. 23