2. Малая дзіцячая Чырвоная кніга”
Паважаныя юныя
чытачы, Карэліцкая
дзіцячая бібліятэка
прапануе вельмі
цікавую і патрэбную
кнігу для кожнага з
вас.
3. Творчы шлях пісьменніка
Аўтарам гэтай цудоўнай кнігі
з’яўляецца Віктар Гардзей. Нарадзіўся
пісьменнік 19 жніўня 1946 года ў вёсцы
Малыя Круговічы на Ганцаўшчыне.
Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй
школы працаваў у мясцовым калгасе
«Сцяг Леніна», а потым у Ляхавіцкай
раённай газеце «Будаўнік камунізму»",
Пасля пераезду ў Мінск у 1983 годзе
працаваў у часопісах «Беларусь»,
«Родная прырода», «Маладосць»,
«Полымя», «Вожык», цяпер супрацоўнік
выдавецтва «Мастацкая літаратура».
4. Задумка пісьменніка
Менавіта тады, калі аўтар усё
больш пазнаваў таямніцы жывой
прыроды, аднойчы і ўзнікла ідэя
стварыць паэтычную Чырвоную
кнігу Беларусі для дзяцей.
Каштоўнай крыніцай інфармацыі
найперш стаў часопіс «Родная
прырода». Багата патрэбнага
матэрыялу для ажыццяўлення
сваёй задумы давалі
камандзіроўкі і паездкі ў самыя
розныя куткі Беларусі.
5. Задумка пісьменніка
Паэтычная кніга для дзяцей
давалася нялёгка. Праца над
«Малой дзіцячай Чырвонай
кнігай», якая працягвалася амаль
два дзесяцгоддзі, у асноўныных
рысах была скончана ў 2003 годзе.
Гэтае выданне ўяўляе сабой
своеасаблівы каталог і крыніцу
найноўшай інфармацыі аб
сённяшнім стане ахоўных дзікіх
жывёл і птушак на тэрыторыі
нашай рэспублікі.
6. Задумка пісьменніка
У займальнай і дасціплай форме,
часта з усмешкай і гумарам
аўтар апавядае пра біялогію
рэдкіх і знікаўчых відаў фаўны
Беларусі, прычым праз цеснае
спалучэнне верша і празаічнай
замалёўкі дасячаецца найбольш
поўны вобраз таго ці іншага
«чырволнакніжніка».
7. Задумка пісьменніка
Для зручнасці чытачоў у кнізе
выкарыстаны алфавітны прынцып
падачы матэрыялу, а назвы жывёл і
птушак прыведзены ў адпаведнасці з
сучаснай іх навуковай класіфікацыяй
8. Па старонках кнігі
Вячэрніца гіганская
(вечерница гигантская)
Самая буйная сярод
лятучых мышэй, якія
калі-небудзьрэгістраваліся ўБеларусі.
Усё цямней на небе пазалота.
Зары вячэрняй прысак
дагараў.
Мільгнула раптам дзіўная
істота
Над агародам з-за высокіх
дрэў.
9. Па старонках кнігі
Журавель шэры (журавль
серый) На Беларусі
нешматлікі гнездавальны
і пралётны від птушак,
якія з даўніх часоў сталі
сімвалам любові да
роднага краю
Гонар краю – шэры журавель
Прылятае ранняю вясною
Да абжытых некалі зямель,
На балоты Пінскія за Цною.
10. Па старонках кнігі
Кот лясны (кот лесной) Кот лясны
ў Беларусі сустракаўся ў даўнія
часы. Драпежнік. Селіцца ў
дуплах старых дрэў. Цяпер яго
знаходкі не адзначаюцца пасля
апошняй сустрэчы ў 1927 годзе ў
Барысаўскім раёне.
Рыжы і пушысты кот лясны
Госць у нас, як лічаць, выпадковы:
Зрэдку ў край імшана-верасны
Забяжыць з Карпат або з Малдовы.
11. Па старонках кнігі
Махаон (махаон) Вялікі
яркі матыль з размахам
крылаў да 9 сантыметраў.
У Беларусі часцей за ўсё
сустракаецца на поўдні.
Размахаўся махаон
Махаону наўздагон.
Крылцамі махаў, махаў –
Махаона не дагнаў.
Вось чаму паміж хацін
Матылёк ляціць адзін.
12. Вера ВЯРБА
Мой край
Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край – бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край.
Мой край – лугі і пералескі,
Крыніцы звон і шум лясны,
Мой край – блакітныя пралескі
На сцежках ранняе вясны.