SlideShare a Scribd company logo
Юбіляры 2016 года
Пісьменнікі Беларусі
Студзень
80 гадоў
Янка Сіпакоў (15.01.1936, в.Зубрэвічы, Віцебская
вобл. – 10.03.2011, Мінск)
 Беларускі пісьменнік, перакладчык
 Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас Вялікай Айчыннай
вайны бацькоў за сувязь з партызанамі закатавалі
фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і
адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі
некаторы час (1954—1955) быў літаратурным
супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны
барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ.
Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 —
загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з
1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць». 3 1993
загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і
этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1997
працаваў у часопісе «Беларусь».
Янка Сіпакоў
 Пачаў друкавацца з 1953 года. У 1960 годзе выдаў першы
зборнік вершаў «Сонечны дождж». Выступае ў жанры паэзіі і
прозы. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх
«Лірычны вырай» , «Дзень», «З вясны ў лета», «Веча славянскіх
балад», «У поўдзень да вады», «Вочы ў вочы» , «Усміхніся мне».
Аўтар шырокавядомых кніг прозы «Па зялёную маланку»,
«Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Усе мы з хат»,
«Спадзяванне на радасць», «Пяць струн», «Сад людзей», «Журба
ў стылі рэтра». Аўтар зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей»,
«Плюс на мінус», «Ланцугі для мух», «Пятніца ў суботу».
Выйшлі «Выбраныя творы ў 2 тамах» (1985).
 Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі замежных аўтараў :
У. Уітмена, Хо Шы Міна, паасобныя творы А. Пушкіна,
А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі,
С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. і інш.
Янка Сіпакоў
 Нарыс «Янка Сипаков: Мой самый близкий
друг — тишина»
 Чытаць творы
 Вешы пра каханне
 Аналіз творчасці. Рэферат
95 гадоў
Іван Шамякін (30.01.1921, в. Карма, Добрушскага
раёна. – 14.10.2004, Мінск)
 Народны пісьменнік Беларусі
 Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. У 1940—
1945 гадах служыў у Савецкай Арміі — удзельнічаў у баях пад
Мурманскам, у Польшчы, Германіі. У 1945—1948 гадах
настаўнічаў. З 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні
Гомельскага педінстытута. Працаваў у Беларускім дзяржаўным
выдавецтве на розных пасадах, у альманаху «Советская
Отчизна», у Саюзе пісьменнікаў. З 1980 года — галоўны рэдактар
выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».
 У 1963 годзе ўдзельнічаў у працы 28-й сесіі Генеральнай
Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
 Іван Шамякін — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за раман
«Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за
раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за раман
«Сэрца на далоні» і пенталогію «Трывожнае шчасце»,
Літаратурнай прэміі за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч»,
Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва,
кінематаграфіі, радыё і тэлебачання) за кінафільм «Вазьму твой
боль».
Іван Шамякін
 Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да
вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў
армейскай газеце на рускай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю
першую аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Памёр у 2004
годзе. У гонар пісьменніка названая адна з вуліц Мінска.
 Іван Шамякін – пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае
праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму
пазіцый. Творы пісьменніка – гэта біяграфія цэлага пакалення,
якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё,
якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады. Сярод
найбольш вядомых – раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на
далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", пенталогія
"Трывожнае шчасце" і інш. І.Шамякін – аўтар шматлікіх
аповесцей, апавяданняў, п’ес, публіцыстычных і літаратурна-
крытычных артыкулаў. Большасць яго мастацкіх твораў
інсцэніравана і экранізавана.
Іван Шамякін
 Чытаць выбраныя творы
 Чытаць аповесць “Гандлярка і паэт”
 Чытаць раман “Сэрца на далоні”
 Сучаснікі пра І.Шамякіна
 Аналіз творчасці.Рэферат
 Прэзентацыя пра І.Шамякіна
Люты
95 гадоў
Іван Мележ (8.02.1921, в. Глінішча, Хойніцкага
раёна. – 9.08.1976, Мінск)
 Народны пісьменнік Беларусі
 Нарадзіўся ў сялянскай сям’і . Скончыўшы сярэднюю школу,
працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у
Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага
курса быў прызваны ў Савецкую Армію. З першых дзён Вялікай
Айчыннай вайны на фронце. У 1942 г. пасля ранення
адпраўлены ў тыл. Жыў у Малдавіі. З 1943 г. вучыўся ў
Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля працаваў у рэдакцыі
часопіса «Полымя». З 1966 г. - сакратар, а ў 1971-1974 гг. -
намеснік старшыні праўлення СП БССР.
 Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як
празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»).
 Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Людзі
на балоце», Ленінскай прэміі за раманы «Людзі на балоце» і
«Подых навальніцы».
Іван Мележ
 Яшчэ пры жыцці (а пражыў Мележ, на вялікі жаль, так мала -
усяго толькі 55 гадоў) яго творы былі названы адным, такім
"высокім" і адначасова заслужаным ім словам - класіка!
"Палескую хроніку" Івана Паўлавіча ставілі ў адзін рад з "Ціхім
Донам" Міхаіла Шолахава, а хто-ніхто з даследчыкаў - і
вышэй... Таксама высока каціраваліся яго раман "Мінскі
напрамак", п'есы "Пакуль вы маладыя", "Дні нашага
нараджэння"; ды і кожны са зборнікаў апавяданняў і
аповесцей - "У завіруху", "Гарачы жнівень", "Блізкае і далёкае",
"Што ён за чалавек", "Белыя вішні і яблыні" і іншыя - адразу ж
пасля з'яўлення на свет станавіліся сапраўднай з'явай
беларускай нацыянальнай літаратуры.
 Шкада толькі, што трэці з раманаў "Палескай хронікі" - "Завеі,
снежань" - застаўся незавершаным...
Іван Мележ
 Чытаць выбраныя творы
 Аналіз творчасці. Рэферат
 Прэзентацыя да ўрока
 Нарыс жыцця і творчасці
Сакавік
120 гадоў
Кандрат Крапіва (5.03.1896, в. Нізок, Уздзенска
раёна. – 7.01.1991, Мінск)
 Народны пісьменнік Беларусі
 Сапр.імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч
 Кандрат Крапіва нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў народным і гарадскім
вучылішчах на настаўніка пачатковай школы. Потым было: служба ў царскай
арміі, праца настаўнікам, пераезд у Мінск, праца ў Інстытуце беларускай
культуры, вучоба на літаратурным аддзяленні Беларускага дзярж.
універсітэта. Крапіва цалкам аддаецца літаратурнай дзейнасці, з'яўляецца
членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Ён ужо вядомы
як аўтар шматлікіх сатырычных вершаў, баек, апавяданняў (зборнікі «Асцё»,
«Крапіва»; «Апавяданні»), антырэлігійнай паэмы «Біблія». У пачатку 30-х гг.
выходзяць з друку паэма-жарт «Хвядос — Чырвоны нос» і першая кніга
рамана «Мядзведзічы». 3 1934 г. асноўным відам літаратурнай творчасці
пісьменніка становіцца драматургія.
 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён зноў у радах Савецкай Арміі,
працуе ў франтавым друку, спачатку ў газеце «За Савецкую Беларусь», а потым
рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую
гадзіну!», на старонках якой друкуе сатырычныя вершы, апавяданні, байкі,
фельетоны, памфлеты, накіраваныя супраць гітлераўскіх захопнікаў. Пасля
вайны Крапіва некаторы час рэдагуе гумарыстычна-сатырычны часопіс
«Вожык», а затым пераходзіць на сталую працу ў Акадэмію навук БССР. Доктар
філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР і яе віцэ-прэзідэнт з 1956 г.,
ён плённа працуе ў галіне беларускага мовазнаўства. Памёр Кандрат Крапіва
на 95 годзе жыцця – 7 студзеня 1991 года.
Кандрат Крапіва
 Найбольш значнае месца ў творчасці К. Крапівы займае драматургія. З
яго п'есамі ў беларускую літаратуру ўвайшлі героіка і сатыра, лірыка і
эпічны пафас, жанравае і стылёвае багацце. Першая п'еса К. Крапівы
"Канец дружбы" была напісана ў 1933 г. Потым былі народная драма
пра падзеі Грамадзянскай вайны "Партызаны" і сатырычная камедыя
"Хто смяецца апошнім", драма "Проба агнём", "З народам", "Людзі і
д'яблы", камедыі "Пяюць жаваранкі" і інш. Па п'есах "Хто смяецца
апошнім" і "Пяюць жаваранкі" зняты аднайменныя фільмы. У 70-я
гады К. Крапіва стварыў фантастычную камедыю "Брама
неўміручасці” у якой востра паставіў пытанне аб сэнсе чалавечага
жыцця, месцы чалавека на зямлі.
 Байкі - вяршыня шматграннай паэтычнай творчасці К. Крапівы. Мінуў
не адзін дзясятак год з часу іх напісання, а яны і сёння захапляюць
сваёй мудрасцю, прыгажосцю, свежасцю мастацкіх форм і мовай. У
класічны фонд беларускай літаратуры ўвайшлі яго байкі: "Вол і
Авадзень", "Варона-мітынгоўшчыца", “Ганарысты парсюк", "Каршун і
цецярук", "Дыпламаваны баран", "Сава, Асёл ды Сонца" і інш.
Кандрат Крапіва
 Персанальны сайт “Кандрат Крапива”
 Сучаснікі пра К.Крапіву
 Чытаць выбраныя творы
 Аналіз творчасці. Рэферат
 Прэцентацыі “Хто смяецца апошнім”
 Прэзентацыя “Крапіва - байкапісец”
Красавік
130 гадоў
Змітрок Бядуля (23.04.1886, в. Пасадзец,
Лагойскага раёна. – 3.11.1941, Казахстан)
 Сапр.імя Самуіл Яфімавіч Плаўнік. Беларускі паэт і празаік
 Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе - хедары, у школе
рабінаў - ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г.
канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў
Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі.
Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам
1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве
пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім
камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год
працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам
дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў
у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля - ва «Узвышша».
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі.
Сябра СП СССР з 1934 г.
 Памёр 03.11.1941 г. каля Уральска.
Змітрок Бядуля
 Валодаў некалькімі мовамі: ідыш, старажытнаяўрэйскай,
беларускай, рускай і нямецкай.
 Першы верш быў апублікаваны ў 1907 годзе ў часопісе «Наша
Ніва», рэгулярна друкуецца — з 1910 года. Таксама друкаваўся
пад псеўданімамі Саша Пл-ік, Ясакар.
 Найбольш вядомыя яго творы выдадзены пасля рэвалюцыі: у
вершах — «Палескія байкі» (1922) і паэма «Ярыла» (1922), у
прозе — аповесць «Салавей» (1927), зборнік апавяданняў
«Незвычайныя гісторыі» (1931) і раман «Язэп Крушынскі»
(1929-1932). У 1939 годзе выйшла аповесць «У дрымучых
лясах».
Змітрок Бядуля
 Персанальны сайт З. Бядулі
 Чытаць творы З.Бядулі
 Аналіз творчасці
Ліпень
165 гадоў
Янка Лучына (06(18).07.1851, Мінск –
(16(28).07.1897, Мінск)
 Сапр. Імя Іван Неслухоўскі
 Паходзіў з шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Яго бацька быў
адвакатам. Пасля заканчэння мінскай гімназіі, у 1870-1871 гадах
вучыўся на матэматычным факультэце Санкт-Пецярбургскага
ўніверсітэта. У 1877 годзе Іван Неслухоўскі скончыў Санкт-
Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, пасля чаго працаваў
начальнікам галоўных чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе. На Каўказе,
магчыма, пазнаеміўся з Максімам Горкім.
 У канцы 1870-х гадоў пасля няўдалага падзення яго разбіў параліч,
пасля чаго ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Мінск, дзе пачаў працу ў
тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі. Пасля падзення
Неслухоўскі мог хадзіць толькі з дапамогай мыліц (рус. «костыли»),
якія служылі яму апорай.
 Памёр Іван Неслухоўскі ў 1897 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх
могілках Мінска.
Янка Лучына
 Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах, перакладаў.
 У 1886 г. паэт дэбютаваў на старонках газеты «Минский листок» вершам
на рускай мове «Не ради славы иль расчета». Ужо ў назве — творчае
крэда, эстэтычныя погляды Янкі Лучыны на задачы мастацтва:
«Служить стране глухой, забитой...» . Яго паэзія славіла людзей працы,
выкрывала крывасмокаў. Усе памкненні і мары Янкі Лучыны былі
звязаны з Беларуссю, ён страсна любіў сваю Радзіму.
 Сінтэз рэалістычнага і рамантычнага з яго алегарычнасцю і сімваліч-
насцю, эпічнага з філасофска-лірычным у творчасці Янкі Лучыны
асабліва выявіліся ў польскамоўнай паэме «Паляўнічыя акварэлькі з
Палесся». Гэты твор стаў гімнам роднаму краю, паэтызацыяй чалавечага
духу.
 Заслуга Лучыны ў тым, што ён здолеў паказаць унутраны свет свайго
героя, даследаваць псіхалогію яго душы, высакароднай, бунтоўнай.
 Лучыну не было наканавана ўбачыць свой першы беларускі зборнік
«Вязанка», які выйшаў у 1903 г. у Пецярбургу. Большая частка яго
рукапіснай спадчыны была ў час Першай сусветнай вайны вывезена яго
сваякамі за мяжу. Творчасць Янкі Лучыны аказала вялікі ўплыў на
беларускую літаратуру пачатку XX ст.
Янка Лучына
 Чытаць творы
 Аналіз творчасці. Рэферат
 Персанальны сайт Янкі Лучыны
140 гадоў
Цётка (15.07.1876, ф. Пешчын пад Лідай – 05.11.1916)
 Сапр. імя Алаіза Пашкевіч
 Беларуская паэтка, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага
нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Адна з самых
высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу. Вучылася ў
Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902),
экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. Адна з
заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Ад уціску ўлад
выязджала ў Аўстра-Венгрыю, потым вярталася. Выдала зборнікі “Хрэст
на свабоду” і “Скрыпка беларуская” , “Першае чытанне для дзетак
беларусаў” і беларускі “Буквар” Друкавалася ў газетах “Наша ніва”,
“Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры
І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам,
Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы і публіцыстычныя
артыкулы на розныя тэмы (“Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі”
і інш.). У час Першай сусветнай вайны – сястра міласэрнасці –
добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. паехала
ратаваць ад тыфу сваіх родных і землякоў. Захварэла на тыф і памерла.

Цётка
 Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч лічацца «Лета» і
«Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх
па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы,
апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік
увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Другі паэтычны
зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), прадстаўляе рэвалюцыйна-
змагарскі напрамак яе творчасці.
 Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Радзімы, да прыроды,
самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі
лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў —
характэрныя рысы яе паэзіі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай
прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі
(«Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс
дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным
грамадстве («Міхаська»). Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для
дзяцей :«Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне
для дзетак беларусаў», публіцыстычныя артыкулы і нарысы,
даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.
Цётка
 Аналіз творчасці. Рэферат
 Біяграфія
 Чытаць творы
 Відэафільм “Лабірынт. Цётка”
Лістапад
140 гадоў
Міхась Зарэцкі (20.11.1901, в. Высокі Гарадзец –
29.10.1937, Мінск)
 Сапр. імя Міхаіл Касянкоў
 Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год
аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у
Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі
пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай
часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым
прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы.
У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у
літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне
«Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР.
03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад
28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г.
Сябра СП СССР з 1934 г.
 Расстраляны 29.10.1937 г.
Міхась Зарэцкі
 Першае апавяданне надрукаваў у 1922 г. у газеце «Савецкая Беларусь». У
1925 г. выйшлі з друку два зборнікі апавяданняў «У віры жыцця» і «Пела
вясна». Услед за імі - «Ворагі» , «Пад сонцам», «42 дакументы і Двое
Жвіроўскіх», «На чыгунцы»і інш.; п'есы «Віхор на балоце», «Белыя
ружы» і інш.; аповесць «Голы звер»;, раманы «Сцежкі-дарожкі»,
«Вязьмо», кніжкі нарысаў «Падарожжа на новую зямлю», «Лісты ад
знаёмага». У 1989-1991 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Выступаў і як
крытык.
 Пераклаў на беларускую мову раман «Цэмент» Ф.Гладкова (1930),
«Прыгода ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я.Гашака (ч. 1,
1931).
 Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай
генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў
з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення
жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік
рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар,
М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае
слоўнае мастацтва і па праву належаць да лепшых дасягненняў
нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Міхась Зарэцкі
 Чытаць творы
 Чытаць “Ворагі”
 Вялікая проза Зарэцкага
 Рэферат “Жыццё і творчасць М. Зарэцкага”
Снежань
125 гадоў
Максім Багдановіч (09.12.1891, Мінск –
25.05.1917, Ялта)
 У чэрвені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна. У 1902 годзе
Максім паступіў вучыцца ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай
гімназіі. У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907
года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне «Музыка». У
1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г.
пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь. У
гэтым годзе паступіў вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. У 1912 г. у
газеце «Наша Ніва» публікуецца цыкл яго вершаў аб гісторыі Беларусі.
 У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выдаецца зборнік вершаў
М. Багдановіча «Вянок» – адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных
твораў. У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай
творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры
М. Багдановіча: «Братья - чехи», «Угорская Русь», «Червонная Русь».
Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914),
«Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). У кастрычніку
1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у
Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў
актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.
 У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25
Максім Багдановіч
 Паэт, публіцыст, літаратуразнавец- М.Багдановіч- класік беларускай
літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай
літаратурнай беларускай мовы. Распачынальнік традыцыі
беларускага мастацкага перакладу. Спадчына Максіма Багдановіча
ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
 Вялікая загадка Максіма Багдановіча ў тым, як ён удалечыні ад
Бацькаўшчыны здолеў стаць такой вялікай Асобаю, так глыбока і
хораша выяўляць свае, народныя думы і пачуцці, развіць беларускую
паэзію ў такіх складаных формах, як тэрцыны, трыялет, актава, рандо,
санет, скерца, бліскуча выяўляючы, што ўсе паэтычныя складанасці і
яшчэ як след не апрацаванай літаратурна беларускай мове падулад-
ныя ўжо! Ён спакойна і мірна нанёс магутны ўдар па шавіністах роз-
най масці, якія беларускую мову не пускалі на высокакультурны,
сусветны пасад, адводзілі ёй месца толькі «пад мужыцкімі стрэхамі».
Каб ён быў аўтар толькі «Слуцкіх ткачых», «Пагоні», «Зоркі Венеры»,
«Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», дык мы ўжо і тады мелі б права, былі
абавязаны сказаць: гэта – геній, з кагорты маладых геніяў рускага
Лермантава, венгра Пёцефі і іншых, якія пражылі на свеце толькі
крыху больш за 25 гадоў, але ярка азарылі родную мову і літаратуру.
Максім Багдановіч
 Чытаць творы
 Персанальны сайт М. Багдановіча
 Жыццё і творчасць
 Літаратурны музей М. Багдановіча
 Матэрыялы да юбілею
 Урок-конкурс “У паэтычным садзе
М.Багдановіча”
Бібліятэка гімназіі № 1 г.Наваполацка
 Складальнікі: Наталля Гаражэева,
Вольга Іванова
 Выкарастаны рэсурсы інтэрнэта

More Related Content

What's hot

Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
bibibstu
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
bntulibrary
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
bntulibrary
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
ssuser35db48
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
bntulibrary
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
Татьяна Слонская
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
ander_temp
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Таиса Покатович
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
ssuser35db48
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
Светлана Буй
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
bntulibrary
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Таиса Покатович
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
bibibstu
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Надежда Прокопова
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Таиса Покатович
 
не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
Кореличская библиотека
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
kulturanovCBS
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
ssuser35db48
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
ssuser35db48
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
kulturanovCBS
 

What's hot (20)

Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 

Similar to пісьменнікі беларусі

Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
zhanna2112
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
kulturanovCBS
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
kulturanovCBS
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровіч
Natalia Ametova
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
kulturanovCBS
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
Светлана Буй
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
Ирина Павлюченя
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
ander_temp
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
Irina
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
ander_temp
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
Ирина Павлюченя
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
ander_temp
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
ander_temp
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
ander_temp
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
Пётр Ситник
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
ssuser5e95d7
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
ander_temp
 

Similar to пісьменнікі беларусі (20)

Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровіч
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 

More from library2012

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
library2012
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
library2012
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
library2012
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
library2012
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
library2012
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
library2012
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
library2012
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
library2012
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
library2012
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
library2012
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
library2012
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
library2012
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
library2012
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
library2012
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
library2012
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
library2012
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
library2012
 
итоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.годаитоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.года
library2012
 
чтение. книги
чтение. книгичтение. книги
чтение. книги
library2012
 
самые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделиясамые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделия
library2012
 

More from library2012 (20)

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
 
итоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.годаитоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.года
 
чтение. книги
чтение. книгичтение. книги
чтение. книги
 
самые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделиясамые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделия
 

пісьменнікі беларусі

  • 3. 80 гадоў Янка Сіпакоў (15.01.1936, в.Зубрэвічы, Віцебская вобл. – 10.03.2011, Мінск)  Беларускі пісьменнік, перакладчык  Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падчас Вялікай Айчыннай вайны бацькоў за сувязь з партызанамі закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954—1955) быў літаратурным супрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960—1973). З 1973 — загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 — адказны сакратар часопіса «Маладосць». 3 1993 загадваў рэдакцыяй літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1997 працаваў у часопісе «Беларусь».
  • 4. Янка Сіпакоў  Пачаў друкавацца з 1953 года. У 1960 годзе выдаў першы зборнік вершаў «Сонечны дождж». Выступае ў жанры паэзіі і прозы. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Лірычны вырай» , «Дзень», «З вясны ў лета», «Веча славянскіх балад», «У поўдзень да вады», «Вочы ў вочы» , «Усміхніся мне». Аўтар шырокавядомых кніг прозы «Па зялёную маланку», «Крыло цішыні», «Жанчына сярод мужчын», «Усе мы з хат», «Спадзяванне на радасць», «Пяць струн», «Сад людзей», «Журба ў стылі рэтра». Аўтар зборнікаў гумарэсак «Лысы юбілей», «Плюс на мінус», «Ланцугі для мух», «Пятніца ў суботу». Выйшлі «Выбраныя творы ў 2 тамах» (1985).  Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі замежных аўтараў : У. Уітмена, Хо Шы Міна, паасобныя творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Т. Шаўчэнкі, А. Блока, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. і інш.
  • 5. Янка Сіпакоў  Нарыс «Янка Сипаков: Мой самый близкий друг — тишина»  Чытаць творы  Вешы пра каханне  Аналіз творчасці. Рэферат
  • 6. 95 гадоў Іван Шамякін (30.01.1921, в. Карма, Добрушскага раёна. – 14.10.2004, Мінск)  Народны пісьменнік Беларусі  Іван Шамякін нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. У 1940— 1945 гадах служыў у Савецкай Арміі — удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у Польшчы, Германіі. У 1945—1948 гадах настаўнічаў. З 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута. Працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве на розных пасадах, у альманаху «Советская Отчизна», у Саюзе пісьменнікаў. З 1980 года — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».  У 1963 годзе ўдзельнічаў у працы 28-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.  Іван Шамякін — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Сэрца на далоні» і пенталогію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання) за кінафільм «Вазьму твой боль».
  • 7. Іван Шамякін  Шамякін пачаў пісаць мастацкія творы на роднай мове яшчэ да вайны. Будучы на фронце, друкаваў замалёўкі і вершы ў армейскай газеце на рускай мове. У 1945 годзе апублікаваў сваю першую аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Памёр у 2004 годзе. У гонар пісьменніка названая адна з вуліц Мінска.  Іван Шамякін – пісьменнік сучаснай тэмы, які асэнсоўвае праблемы чалавечага жыцця і лёс чалавецтва з сучасных яму пазіцый. Творы пісьменніка – гэта біяграфія цэлага пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайны і будавала новае жыццё, якое спазнала Чарнобыль і пераломныя 90-ыя гады. Сярод найбольш вядомых – раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", пенталогія "Трывожнае шчасце" і інш. І.Шамякін – аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў, п’ес, публіцыстычных і літаратурна- крытычных артыкулаў. Большасць яго мастацкіх твораў інсцэніравана і экранізавана.
  • 8. Іван Шамякін  Чытаць выбраныя творы  Чытаць аповесць “Гандлярка і паэт”  Чытаць раман “Сэрца на далоні”  Сучаснікі пра І.Шамякіна  Аналіз творчасці.Рэферат  Прэзентацыя пра І.Шамякіна
  • 10. 95 гадоў Іван Мележ (8.02.1921, в. Глінішча, Хойніцкага раёна. – 9.08.1976, Мінск)  Народны пісьменнік Беларусі  Нарадзіўся ў сялянскай сям’і . Скончыўшы сярэднюю школу, працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 г. пасля ранення адпраўлены ў тыл. Жыў у Малдавіі. З 1943 г. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». З 1966 г. - сакратар, а ў 1971-1974 гг. - намеснік старшыні праўлення СП БССР.  Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»).  Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».
  • 11. Іван Мележ  Яшчэ пры жыцці (а пражыў Мележ, на вялікі жаль, так мала - усяго толькі 55 гадоў) яго творы былі названы адным, такім "высокім" і адначасова заслужаным ім словам - класіка! "Палескую хроніку" Івана Паўлавіча ставілі ў адзін рад з "Ціхім Донам" Міхаіла Шолахава, а хто-ніхто з даследчыкаў - і вышэй... Таксама высока каціраваліся яго раман "Мінскі напрамак", п'есы "Пакуль вы маладыя", "Дні нашага нараджэння"; ды і кожны са зборнікаў апавяданняў і аповесцей - "У завіруху", "Гарачы жнівень", "Блізкае і далёкае", "Што ён за чалавек", "Белыя вішні і яблыні" і іншыя - адразу ж пасля з'яўлення на свет станавіліся сапраўднай з'явай беларускай нацыянальнай літаратуры.  Шкада толькі, што трэці з раманаў "Палескай хронікі" - "Завеі, снежань" - застаўся незавершаным...
  • 12. Іван Мележ  Чытаць выбраныя творы  Аналіз творчасці. Рэферат  Прэзентацыя да ўрока  Нарыс жыцця і творчасці
  • 14. 120 гадоў Кандрат Крапіва (5.03.1896, в. Нізок, Уздзенска раёна. – 7.01.1991, Мінск)  Народны пісьменнік Беларусі  Сапр.імя Кандрат Кандратавіч Атраховіч  Кандрат Крапіва нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў народным і гарадскім вучылішчах на настаўніка пачатковай школы. Потым было: служба ў царскай арміі, праца настаўнікам, пераезд у Мінск, праца ў Інстытуце беларускай культуры, вучоба на літаратурным аддзяленні Беларускага дзярж. універсітэта. Крапіва цалкам аддаецца літаратурнай дзейнасці, з'яўляецца членам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Ён ужо вядомы як аўтар шматлікіх сатырычных вершаў, баек, апавяданняў (зборнікі «Асцё», «Крапіва»; «Апавяданні»), антырэлігійнай паэмы «Біблія». У пачатку 30-х гг. выходзяць з друку паэма-жарт «Хвядос — Чырвоны нос» і першая кніга рамана «Мядзведзічы». 3 1934 г. асноўным відам літаратурнай творчасці пісьменніка становіцца драматургія.  3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён зноў у радах Савецкай Арміі, працуе ў франтавым друку, спачатку ў газеце «За Савецкую Беларусь», а потым рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну!», на старонках якой друкуе сатырычныя вершы, апавяданні, байкі, фельетоны, памфлеты, накіраваныя супраць гітлераўскіх захопнікаў. Пасля вайны Крапіва некаторы час рэдагуе гумарыстычна-сатырычны часопіс «Вожык», а затым пераходзіць на сталую працу ў Акадэмію навук БССР. Доктар філалагічных навук, акадэмік Акадэміі навук БССР і яе віцэ-прэзідэнт з 1956 г., ён плённа працуе ў галіне беларускага мовазнаўства. Памёр Кандрат Крапіва на 95 годзе жыцця – 7 студзеня 1991 года.
  • 15. Кандрат Крапіва  Найбольш значнае месца ў творчасці К. Крапівы займае драматургія. З яго п'есамі ў беларускую літаратуру ўвайшлі героіка і сатыра, лірыка і эпічны пафас, жанравае і стылёвае багацце. Першая п'еса К. Крапівы "Канец дружбы" была напісана ў 1933 г. Потым былі народная драма пра падзеі Грамадзянскай вайны "Партызаны" і сатырычная камедыя "Хто смяецца апошнім", драма "Проба агнём", "З народам", "Людзі і д'яблы", камедыі "Пяюць жаваранкі" і інш. Па п'есах "Хто смяецца апошнім" і "Пяюць жаваранкі" зняты аднайменныя фільмы. У 70-я гады К. Крапіва стварыў фантастычную камедыю "Брама неўміручасці” у якой востра паставіў пытанне аб сэнсе чалавечага жыцця, месцы чалавека на зямлі.  Байкі - вяршыня шматграннай паэтычнай творчасці К. Крапівы. Мінуў не адзін дзясятак год з часу іх напісання, а яны і сёння захапляюць сваёй мудрасцю, прыгажосцю, свежасцю мастацкіх форм і мовай. У класічны фонд беларускай літаратуры ўвайшлі яго байкі: "Вол і Авадзень", "Варона-мітынгоўшчыца", “Ганарысты парсюк", "Каршун і цецярук", "Дыпламаваны баран", "Сава, Асёл ды Сонца" і інш.
  • 16. Кандрат Крапіва  Персанальны сайт “Кандрат Крапива”  Сучаснікі пра К.Крапіву  Чытаць выбраныя творы  Аналіз творчасці. Рэферат  Прэцентацыі “Хто смяецца апошнім”  Прэзентацыя “Крапіва - байкапісец”
  • 18. 130 гадоў Змітрок Бядуля (23.04.1886, в. Пасадзец, Лагойскага раёна. – 3.11.1941, Казахстан)  Сапр.імя Самуіл Яфімавіч Плаўнік. Беларускі паэт і празаік  Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе - хедары, у школе рабінаў - ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля - ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.  Памёр 03.11.1941 г. каля Уральска.
  • 19. Змітрок Бядуля  Валодаў некалькімі мовамі: ідыш, старажытнаяўрэйскай, беларускай, рускай і нямецкай.  Першы верш быў апублікаваны ў 1907 годзе ў часопісе «Наша Ніва», рэгулярна друкуецца — з 1910 года. Таксама друкаваўся пад псеўданімамі Саша Пл-ік, Ясакар.  Найбольш вядомыя яго творы выдадзены пасля рэвалюцыі: у вершах — «Палескія байкі» (1922) і паэма «Ярыла» (1922), у прозе — аповесць «Салавей» (1927), зборнік апавяданняў «Незвычайныя гісторыі» (1931) і раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932). У 1939 годзе выйшла аповесць «У дрымучых лясах».
  • 20. Змітрок Бядуля  Персанальны сайт З. Бядулі  Чытаць творы З.Бядулі  Аналіз творчасці
  • 22. 165 гадоў Янка Лучына (06(18).07.1851, Мінск – (16(28).07.1897, Мінск)  Сапр. Імя Іван Неслухоўскі  Паходзіў з шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх. Яго бацька быў адвакатам. Пасля заканчэння мінскай гімназіі, у 1870-1871 гадах вучыўся на матэматычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1877 годзе Іван Неслухоўскі скончыў Санкт- Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, пасля чаго працаваў начальнікам галоўных чыгуначных майстэрняў у Тыфлісе. На Каўказе, магчыма, пазнаеміўся з Максімам Горкім.  У канцы 1870-х гадоў пасля няўдалага падзення яго разбіў параліч, пасля чаго ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Мінск, дзе пачаў працу ў тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі. Пасля падзення Неслухоўскі мог хадзіць толькі з дапамогай мыліц (рус. «костыли»), якія служылі яму апорай.  Памёр Іван Неслухоўскі ў 1897 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
  • 23. Янка Лучына  Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах, перакладаў.  У 1886 г. паэт дэбютаваў на старонках газеты «Минский листок» вершам на рускай мове «Не ради славы иль расчета». Ужо ў назве — творчае крэда, эстэтычныя погляды Янкі Лучыны на задачы мастацтва: «Служить стране глухой, забитой...» . Яго паэзія славіла людзей працы, выкрывала крывасмокаў. Усе памкненні і мары Янкі Лучыны былі звязаны з Беларуссю, ён страсна любіў сваю Радзіму.  Сінтэз рэалістычнага і рамантычнага з яго алегарычнасцю і сімваліч- насцю, эпічнага з філасофска-лірычным у творчасці Янкі Лучыны асабліва выявіліся ў польскамоўнай паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Гэты твор стаў гімнам роднаму краю, паэтызацыяй чалавечага духу.  Заслуга Лучыны ў тым, што ён здолеў паказаць унутраны свет свайго героя, даследаваць псіхалогію яго душы, высакароднай, бунтоўнай.  Лучыну не было наканавана ўбачыць свой першы беларускі зборнік «Вязанка», які выйшаў у 1903 г. у Пецярбургу. Большая частка яго рукапіснай спадчыны была ў час Першай сусветнай вайны вывезена яго сваякамі за мяжу. Творчасць Янкі Лучыны аказала вялікі ўплыў на беларускую літаратуру пачатку XX ст.
  • 24. Янка Лучына  Чытаць творы  Аналіз творчасці. Рэферат  Персанальны сайт Янкі Лучыны
  • 25. 140 гадоў Цётка (15.07.1876, ф. Пешчын пад Лідай – 05.11.1916)  Сапр. імя Алаіза Пашкевіч  Беларуская паэтка, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Адна з самых высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу. Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Ад уціску ўлад выязджала ў Аўстра-Венгрыю, потым вярталася. Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” , “Першае чытанне для дзетак беларусаў” і беларускі “Буквар” Друкавалася ў газетах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы і публіцыстычныя артыкулы на розныя тэмы (“Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі” і інш.). У час Першай сусветнай вайны – сястра міласэрнасці – добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. паехала ратаваць ад тыфу сваіх родных і землякоў. Захварэла на тыф і памерла. 
  • 26. Цётка  Самымі раннімі з вядомых вершаў А. Пашкевіч лічацца «Лета» і «Восень», апублікаваныя ў зборніку «Скрыпка беларуская» (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Другі паэтычны зборнік — «Хрэст на свабоду» (1906), прадстаўляе рэвалюцыйна- змагарскі напрамак яе творчасці.  Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў — характэрныя рысы яе паэзіі. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве («Міхаська»). Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей :«Лемантар», «Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытанне для дзетак беларусаў», публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.
  • 27. Цётка  Аналіз творчасці. Рэферат  Біяграфія  Чытаць творы  Відэафільм “Лабірынт. Цётка”
  • 29. 140 гадоў Міхась Зарэцкі (20.11.1901, в. Высокі Гарадзец – 29.10.1937, Мінск)  Сапр. імя Міхаіл Касянкоў  Дзяцінства прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам. У 10 год аддадзены ў Аршанскую духоўную навучальню, а затым - у Магілеўскую духоўную семінарыю, якую пакінуў, калі пачалася рэвалюцыя. Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 г. настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920-1926 гг. - палітработнік Чырвонай Арміі. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», з 1927 г. - у аб'яднанне «Полымя». Да лістапада 1936 г. працаваў у АН БССР. 03.10.1936 г. арыштаваны. Прыгавор Ваеннай калегіі ад 28.10.1937 г. адменены Вярхоўным судом БССР 07.12.1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.  Расстраляны 29.10.1937 г.
  • 30. Міхась Зарэцкі  Першае апавяданне надрукаваў у 1922 г. у газеце «Савецкая Беларусь». У 1925 г. выйшлі з друку два зборнікі апавяданняў «У віры жыцця» і «Пела вясна». Услед за імі - «Ворагі» , «Пад сонцам», «42 дакументы і Двое Жвіроўскіх», «На чыгунцы»і інш.; п'есы «Віхор на балоце», «Белыя ружы» і інш.; аповесць «Голы звер»;, раманы «Сцежкі-дарожкі», «Вязьмо», кніжкі нарысаў «Падарожжа на новую зямлю», «Лісты ад знаёмага». У 1989-1991 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Выступаў і як крытык.  Пераклаў на беларускую мову раман «Цэмент» Ф.Гладкова (1930), «Прыгода ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я.Гашака (ч. 1, 1931).  Міхась Зарэцкі — таленавіты прадстаўнік новай пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру на пачатку 20-х гадоў з аптымістычнай верай у неабходнасць рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця і ўсталяванне сацыяльнай справядлівасці. Прыхільнік рамантычнага кірунку ў беларускай прозе, пісьменнік-наватар, М. Зарэцкі стварыў шэраг твораў, якія прыкметна ўзбагацілі беларускае слоўнае мастацтва і па праву належаць да лепшых дасягненняў нацыянальнага прыгожага пісьменства.
  • 31. Міхась Зарэцкі  Чытаць творы  Чытаць “Ворагі”  Вялікая проза Зарэцкага  Рэферат “Жыццё і творчасць М. Зарэцкага”
  • 33. 125 гадоў Максім Багдановіч (09.12.1891, Мінск – 25.05.1917, Ялта)  У чэрвені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна. У 1902 годзе Максім паступіў вучыцца ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне «Музыка». У 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г. пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь. У гэтым годзе паступіў вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. У 1912 г. у газеце «Наша Ніва» публікуецца цыкл яго вершаў аб гісторыі Беларусі.  У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выдаецца зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок» – адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных твораў. У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры М. Багдановіча: «Братья - чехи», «Угорская Русь», «Червонная Русь». Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). У кастрычніку 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.  У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25
  • 34. Максім Багдановіч  Паэт, публіцыст, літаратуразнавец- М.Багдановіч- класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.  Вялікая загадка Максіма Багдановіча ў тым, як ён удалечыні ад Бацькаўшчыны здолеў стаць такой вялікай Асобаю, так глыбока і хораша выяўляць свае, народныя думы і пачуцці, развіць беларускую паэзію ў такіх складаных формах, як тэрцыны, трыялет, актава, рандо, санет, скерца, бліскуча выяўляючы, што ўсе паэтычныя складанасці і яшчэ як след не апрацаванай літаратурна беларускай мове падулад- ныя ўжо! Ён спакойна і мірна нанёс магутны ўдар па шавіністах роз- най масці, якія беларускую мову не пускалі на высокакультурны, сусветны пасад, адводзілі ёй месца толькі «пад мужыцкімі стрэхамі». Каб ён быў аўтар толькі «Слуцкіх ткачых», «Пагоні», «Зоркі Венеры», «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», дык мы ўжо і тады мелі б права, былі абавязаны сказаць: гэта – геній, з кагорты маладых геніяў рускага Лермантава, венгра Пёцефі і іншых, якія пражылі на свеце толькі крыху больш за 25 гадоў, але ярка азарылі родную мову і літаратуру.
  • 35. Максім Багдановіч  Чытаць творы  Персанальны сайт М. Багдановіча  Жыццё і творчасць  Літаратурны музей М. Багдановіча  Матэрыялы да юбілею  Урок-конкурс “У паэтычным садзе М.Багдановіча”
  • 36. Бібліятэка гімназіі № 1 г.Наваполацка  Складальнікі: Наталля Гаражэева, Вольга Іванова  Выкарастаны рэсурсы інтэрнэта