SlideShare a Scribd company logo
Беларускі паэт, гуманіст і асветнік эпохі
Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай
усходнеэўрапейскай школы паэзіі.
Яго паэма «Песня пра зубра» - цудоўны
сплаў лірыкі і эпасу - з’яўляецца выдатным
помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай
велічы ўсходнеславянскіх народаў.
Рашэннем міжнароднай арганізацыі
ЮНЭСКО імя Міколы Гусоўскага ўключана ў
спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага
свету.
Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар,
асветнік-гуманіст, пісьменнік, лічыцца адным
з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў
Беларусі. Заснаванне беларускага
кнігадрукавання стала вяршыняй яго
духоўнай дзейнасці.
Ім быў падрыхтаваны і ўпершыню выдадзены
«рускімі» (кірылічнымі) шрыфтамі на
царкоўнаславянскай мове комплекс
біблейскіх кніг у суправаджэнні аўтарскіх
каментароў і тлумачэнняў.
Выданні вылучалі высокую якасць друку,
характэрныя мастацкія, гравюрныя і
арнаментальныя ўпрыгажэнні, шрыфты і
іншыя кампаненты выдавецкай эстэтыкі і
майстэрства.
Першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы
друкарня, заснаваная беларускім
першадрукаром Францыскам Скарынам у
Вільні.
Тут Скарына выдаў «Малую падарожную
кніжку», а таксама «Апостал».
Кнігі вызначыліся дасканалай тэхнікай друку
і майстэрскім афармленнем, выразным і
прыгожым шрыфтам, шматлікасцю гравюр.
На будынку XIV-XV стагодзьдзя, дзе была
друкарня, у 1990 годзе была адкрыта
мэмарыяльная дошка з барэльефам
друкара.
27 верасня 1570 года на аснове
парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў
Вільні калегіум, разлічаны на 160
навучэнцаў.
У 1579 годзе ён атрымаў статус
«акадэміі і універсітэта». Мовай
выкладання ў акадэміі была лаціна, а
выкладчыкі паходзілі з розных частак
Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў
Пётр Скарга.
Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ.
З гэтых сцен выйшлі шматлікія выбітныя навукоўцы і пісьменнікі: Адам Міцкевіч,
Яўстафій Тышкевіч, Игнат Дамейка, Тэадор Нарбут, Томаш Зан, Фердінанд Рущіц
і іншыя.
Многія выпускнікі ўнеслі вялікі ўклад у вывучэнне нашай краіны, праславілі яе
за мяжой.
Праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік-
палеміст XVI - пачатку XVII стагоддзя.
Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, у якіх
імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі,
прапаведаваў верацярпімасць,
рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў
прыроды і навакольнага свету.
Выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай
мовах.
Мастак пачатку XIX стагоддзя, прадстаўнік
мастацкай школы Віленскага ўніверсітэта.
Пакінуў значны след у мастацтве Беларусі і
Літвы.
Пісаў пераважна на гістарычныя і
рэлігійныя тэмы.
Вядомыя гэтак жа яго партрэты, пейзажы
Мінска і яго наваколляў, малюнкі і
замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры.
Яго партрэтам ўласцівая тонкая
псіхалагічная характарыстыка.
Беларускі і польскі пісьменнік. Лічыцца
адным з заснавальнікаў новай беларускай
літаратуры.
Асноўным творам аўтара з’яўляецца зборнік
фантастычных твораў з жыцця беларускай
глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у
фантастычных апавяданнях», якія напісаны
пад відавочным уплывам беларускага
фальклору.
Напісаў таксама тры вершы на беларускай
мове.
Многія яго творы распаўсюджваліся ў
рукапісах або вусным шляхам як народныя.
Мастак рамантычнага кірунку.
Увайшоў у гісторыю еўрапейскага
жывапісу як вядомы партрэтыст.
Сярод лепшых партрэтных твораў мастака
- «Партрэт Адама Міцкевіча на скале Аю-
Даг», які з'яўляецца галоўным,
праграмным творам мастака.
Стварыў шэраг гістарычных палотнаў,
натхнёных асобай Напалеона Банапарта.
Ў яго спадчыне таксама ёсць шмат
жывапісных мініяцюр, літаграфій і
бліскучых малюнкаў.
Беларускі паэт, празаік, публіцыст і
перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай
беларускай літаратуры, яе класік.
Заснавальнік крытычнага рэалізму ў
беларускай літаратуры. Яго літаратурная
дзейнасць моцна паўплывала на
афармленне беларускай культурнай
традыцыі.
Аўтар двух зборнікаў вершаў - «Дудка
беларуская» і «Смык беларускі». Яго вершы
адразу сталі ідэалагічным падмуркам
нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX
стагоддзя.
Першы прафесійны беларускі тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам
Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. У сваім маёнтку Люцынка ён стварыў
трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах. Ладзіў
спектаклі ў 1840-50-я гады.
У спектаклях ужываліся руская, беларуская і польская мовы.
Тэатр выступаў пераважна ў фальварку Люцынка, а таксама ў Мінску,
Бабруйску, Глуску .
Акрамя самога аўтара ў спектаклях ўдзельнічалі члены яго сям'і, суседзі,
сяляне, вучні мясцовай школы.
Беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і
географ.
Адзін з заснавальнікаў сібірскай геалогіі і
палеанталогіі. Яму належыць гонар выяўлення
першай на тэрыторыі Расіі стаянкі
першабытнага чалавека эпохі палеаліту.
Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя
даследаванні ў Саянах, Прыбайкаллі, у басейне
Ангары і Ніжняй Тунгускі, паклаў пачатак
маштабным даследаваннях возера Байкал.
Узнагароджаны трыма залатымі мэдалямі
Расейскага геаграфічнага таварыства.
Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры
абагульніў у шматтомнае выданне
«Землеведение Азии».
Выдатны беларускі мастак-пейзажыст,
графік, тэатральны мастак, педагог.
Заклаў падмурак беларускай школы
пейзажнага жывапісу і пакінуў значны след
у развіцці нацыянальнага выяўленчага
мастацтва XX стагоддзя.
Адна з самых вядомых яго карцін - «Зямля»,
якую ён намаляваў у роднай сядзібе
Багданава.
У 1920-1930 гадах з'яўляўся старшынёй
камісіі па ахове помнікаў старажытнасцей
Беларусі. Пастаянна ездзіў па краіне і рабіў
замалёўкі старадаўніх сядзіб і замкаў,
замалёўкі з жыцця сялян.
Беларускі празаік, драматург, грамадскі дзеяч.
Аўтар апавяданняў, аповесцяў, публіцыстычных
артыкулаў. Праявіў сябе і як мемуарыст, аўтар
успамінаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Яна
Райніса, Цішку Гартнага.
У сваіх артыкулах па гісторыі культуры
даследаваў ўзнікнення беларускага тэатра.
Быў старшынёй Беларускага цэнтральнага
саюза спажывецкіх таварыстваў, дырэктарам
Інстытута мастацтвазнаўства Інбелкульта,
працаваў у Дзяржплане БССР і Белдзяржкіно.
Адзін з арганізатараў Першай Усебеларускай
выставы, якая была прысвечаная юбілею
рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага
кнігадрукавання.
Беларускі каталіцкі святар, грамадска-
нацыянальны дзеяч, паэт.
Пісаў вершы, апавяданні, жарты,
публіцыстычныя артыкулы на
злабадзённыя тэмы. Аўтар зборніка «Мая
ліра».
Быў адным з першых сярод беларускіх
ксяндзоў, хто пачаў весьці службу на
роднай мове. Склаў першую салідную
беларускую кніжку да набажэнства «Голас
душы».
Беларускі празаік, драматург, публіцыст,
майстра псіхалагічнай прозы.
Аказаў значны ўплыў на развіццё
беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных
жанраў. Ён з'яўляецца адным з
пачынальнікаў псіхалагічнай прозы.
Самыя значныя яго творы - раманы
«Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне»,
«Пошукі будучыні», а таксама аповесці,
апавяданні, узоры публіцыстыкі.
Пераклаў на беларускую мову аповесці А.
Пушкіна, п'есы М. Гогаля, А. Астроўскага, М.
Горкага.
Беларускі паэт, перакладчык, крытык.
За сваё нядоўгае жыццё паспеў напісаць
шмат вершаў і выдаць некалькі зборнікаў.
Галоўныя тэмы яго творчасці перагукаюцца
з дэкадэнскім настроем яго эпохі, але
акрамя маркотных і жалобных вершаў паэт
пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя
каханнем і любоўю да жыцця.
Перакладаў на беларускую мову творы А.
Блока, А. Міцкевіча, Ш. Бадлера і іншых
паэтаў.
Беларускі спявак, тэнар.
Акрамя клясычнага рэпэртуару абавязкова
ўключаў у кожнае сваё выступленьне
народныя песьні і вакальныя творы
беларускіх кампазытараў. Папулярызаваў
беларускую народную песьню ў свеце, стаў
адным з першых выканаўцаў, што вынеслі
беларускі песенны фальклор на сусветныя
сцэнічныя падмосткі.
Савецкі беларускі кінарэжысёр, акцёр кіно.
Адзін з пачынальнікаў беларускай
мастацкай кінематаграфіі.
Пастаноўшчык першага гукавога фільма ў
беларускім ігравым кіно «Першы ўзвод».
Здымаў камедыі, фільмы-драмы,
біяграфічныя фільмы: : «Вогненныя гады»,
«Маё каханне», «Канстанцін Заслонаў»,
«Чырвонае лісце», «Масква-Генуя» і інш.
Доўгі час быў мастацкім кіраўніком
кінастудыі «Беларусьфільм».
Адна з найстарэйшых бібліятэк
Беларусі.
Была адкрыта 25 снежня 1900 года
Мінскай гарадской думай як гарадская
публічная бібліятэка. Яе стварэнне было
прымеркавана да святкавання
стагоддзя з дня нараджэння А. С.
Пушкіна.
У цяперашні час уяўляе сабой не толькі адну з найстарэйшых і найбуйнейшых
бібліятэк краіны, але і найважнейшы адукацыйны, інфармацыйны і культурна-
асветніцкі цэнтр.
Паслугамі бібліятэкі штогод карыстаюцца каля 40 тыс. чытачоў, якім выдаецца
звыш 770 тыс. экзэмпляраў дакументаў на розных носьбітах інфармацыі.
10 снежня 1920 года Мінскае політэхнічнае
вучылішча было ператворана ў вышэйшую
тэхнічную навучальную ўстанову
"Беларускі дзяржаўны палітэхнічны
інстытут" для падрыхтоўкі інжынераў з
вышэйшай адукацыяй па галоўных
напрамках вытворчай дзейнасці
дзяржавы.
Першым дырэктарам быў прызначаны
Н. К. Ярашэвіч.
Сёння гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.
З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў:
 звыш 185-ці тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў для Рэспублікі
Беларусь;
 звыш 7000 спецыялістаў для 120 краін свету.
Беларускі савецкі паэт, журналіст.
Яго паэтычная творчасць ўключае ў сябе і
франтавыя ўспаміны, і патрыятызм
грамадзяніна, і тонкі лірызм.
Адзін з самых моцных і пастаянных матываў
у паэта-франтавіка - матыў вернасці
франтавому братэрству, свайму абавязку
перад тымі, хто загінуў.
Асаблівае месца у яго творчасці займаюць
творы для дзяцей.
Беларускі паэт.
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1937
годзе. Асноўныя тэмаы творчасці -
студэнцкія будні, праца, любоў і
франтавыя замалёўкі.
Загінуў 27 лютага 1945 году на фронце.
Зборнік яго вершаў «Апаленыя
пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе.
Беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык.
Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў.
Майстар сюжэтна-арганізаванага верша,
канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага
эцюда, замалёўкі.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя
творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л.
Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, С. Ясеніна,
Я. Смялякова і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі
Купалы.
Народны мастак Беларусі. Напісаў
больш чым пяцьсот палотнаў,
пераважная частка з якіх увайшла ў
залаты фонд беларускага мастацтва.
Творам Данцыга былі ўласцівы
арыгінальныя кампазіцыйныя
рашэнні, драматургічнасць зместу.
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод яго работ тэматычныя
карціны «Партызанская балада» і «Партызанскае вяселле»; лірычныя
пейзажы «Стары і новы Мінск», «Цішыня», «Бацькаўшчына мая», серыя
«Віцебск - радзіма Шагала»; нацюрморты «Бэз», «Ялінка», «Палітра
новабудоўляў» і інш.
Вядомыя яго партрэты пісьменнікаў А. Адамовіча, В. Быкава, скульптара А.
Анікейчыка, кінарэжысёраі Э. Клімава.
Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно.
Народны артыст Беларусі. Народны артыст
СССР.
Ледзь не шэсцьдесят гадоў запар выходзіў
на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага
драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.
У тэатры і кіно ён сыграў каля 220-ці роляў.
Яго творчасць вызначаецца драматызмам,
прыроднай здольнасцю да сцэнічнага
пераўвасаблення, моцным тэмпераментам,
эмацыянальнай вобразнасцю і псіхалагічнай
глыбінёй вобразаў, яркасцю характарыстык
персанажаў.
Класік беларускай літаратуры, паэт, празаік,
драматург, кінасцэнарыст, публіцыст,
перакладчык.
Стаў адным з духоўных сімвалаў сучаснага
беларускага адраджэння. Яго творчасць -
гэта старонкі гісторыі беларускага народа,
старонкі дзеянняў нашых продкаў, іх веры ў
святую свабоду.
Істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў
тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў
яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.
Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся
да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Выступаў як публіцыст і крытык.
Беларускі і савецкі паэт, эсэіст і
перакладчык, аўтар больш як ста кніжак.
Народны паэт Беларусі, намінант
Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Паэт самабытны і арыгінальны,
індывідуальны па сіле мастацкага дару і
па значнасці напісанага. У яго свой голас
у паэзіі, сваё бачанне свету, свой
паэтычны слоўнік.
Унікальны майстар беларускага слова,
«кароль метафары», непераўзыдзены
майстар метафарычнага стылю ў
сучаснай беларускай паэзіі.
Беларускі паэт.
Выяўляе сябе як лірык з эпічным
светабачаннем. Яго творчасць мае шырокі
жанравы дыяпазон: ад паэтычнага шаржа да
эпічнай паэмы.
Мастака прывабліваюць пытанні жыцця і
смерці, маральнай чысціні асобы,
узаемаадносін чалавека з прыродай,
захавання нацыянальнай самабытнасці
народа.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Беларускі кампазытар.
Стваральнік інструментальных, а таксама
вакальных і вакальна-сімфанічных цыклаў
твораў на вершы Я. Купалы, М. Танка, Г.
Лоркі, Н. Гильена, Ж. Ленуара і Е. Еўтушэнка.
Яго аўтарству належыць таксама пяць опер і
балет.
Аўтар некалькіх дзесяткаў музычных
партытур да драматычных спектакляў, пісаў
музыку да фільмаў.
З яго асобай звязвяюць адкрыцьцё
беларускага опэрнага мастацтва для
эўрапейскай публікі.
Беларускі пісьменнік.
Адын з найлепшых гістарычных
пісьменнікаў Беларусі, стварыў узоры кніг,
якія з захапленнем чыталі і падлеткі, і
дарослыя.
Добра вядомы найперш па сваіх раманах
«Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака» пра
часы Полацкага княства.
З'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі
імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі за творы
літаратуры і мастацтва для дзяцей.
Беларускі празаік.
Яго творчасць мае ярка выражаную
аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых
у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну
праз прызму ўспрыняцця дзіцяці.
Значную ўвагу ўдзяляе экалагічным
праблемам: выступае не толькі за чысціню
прыроды, але і за чысціню чалавечых
адносін, мар, ідэалаў.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола,
Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
Беларускі савецкі графік.
Працуе ў галіне кніжнай і станкавай графікі,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,
экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта,
лінагравюры, акварэлі.
Галоўнымі тэмамі творчасці з'яўляюцца тыя,
якія звязаны з нацыянальнай культурай,
традыцыйным побытам, народнымі
вераваннямі, беларускай мовай і
архітэктурай.
Беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст.
Зняў такія карціны, як «Апошняе лета
дзяцінства», «Вянок санетаў», «Дзікае
паляванне караля Стаха», «Культпаход у
тэатр»ды інш.
Стварыў дакументальны фільм «Мастак
Барыс Забораў».
Для яго творчай манеры ўласцівы
пастаноўка складаных і вострых маральна-
этычных і філасофскіх праблем,
сімвалічнасць, метафарычнасць,
упэўненасць рэжысёрскага почырку.
Прызёр усесаюзных, міжнародных і
нацыянальных кінафестываляў.
Савецкі і беларускі музыка і кампазітар,
народны артыст Беларусі.
Працуе ў розных музычных жанрах -
вакальна-сімфанічным, камерна-
інструментальным, камерна-вакальным, але
найбольш плённа - у песенным.
Яго песні былі асновай рэпертуару
беларускіх гуртоў "Песняры", "Верасы",
"Сябры", іх выконвалі шматлікія знакамітыя
спевакі савецкай і расійскай эстрады.
Беларуская пісьменніца, перакладчыца,
грамадскі дзеяч.
На яе творчым рахунку больш за два
дзясяткі кніг, у тым ліку гістарычныя
раманы. У сваіх творах распавядае пра
знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай
дзяржаўнасці.
Творчасць і грамадская дзейнасць
пісьменніцы адзначана медалямі
Францыска Скарыны і ордэнам «Знак
Пашаны».
Беларуская пісьменніца і паэт, перакладчык.
Належыць да творцаў, якія ўпэўнена
працуюць у розных жанрах.
Найперш яна зарэкамендавала сябе як
цікавы паэт. Аўтар некалькіх зборнікаў
вершаў.
Паспяхова і плённа працавала і як аўтар
апавяданняў, аповесцяў, раманаў.
Усяго выдадзена больш за 10 зборнікаў
паэзіі і 20 кніг прозы пісьменніцы.
Выступала ў друку з літаратурна-
крытычнымі і мастацтвазнаўчымі
артыкуламі.
Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі «За духоўнае
адраджэнне».
Беларуская актрыса, народная артыстка
Беларусі. Служыць у Нацыянальным
акадэмічным драматычным тэатры імя М.
Горкага.
У яе творчай скарбонцы - гераіні Астроўскага
і Дастаеўскага, Чэхава і Горкага, Шылера і
Брэхта, Купалы і Быкава, Адамовіча і
Дударава.
Свабодна працуе ў розных жанрах - ад
лёгкай камедыі да псіхалагічнай драмы.
Уладальніца прыза “Крыштальная Паўлінка”
- вышэйшай ўзнагароды Беларускага саюза
тэатральных дзеячаў.
Праграма створана
бібліёграфам 1-й катэгорыі
аддзела гуманітарна-асветніцкай працы
Навуковай бібліятэкі БНТУ
І. П. Івановай

More Related Content

What's hot

What's hot (20)

янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальд
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 

Similar to Знамянальныя даты Беларусі 2020

20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
kulturanovCBS
 
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
budzma
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часу
kuchir
 
Презентация одной книги
Презентация одной книгиПрезентация одной книги
Презентация одной книги
kuchir
 

Similar to Знамянальныя даты Беларусі 2020 (20)

Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstva
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадруку
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
 
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
Краязнаўчы альманах Крычаўшчыны і суседніх рэгіёнаў Магілёўскага Пасожжа – Ал...
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часу
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часу
 
Презентация одной книги
Презентация одной книгиПрезентация одной книги
Презентация одной книги
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
 
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл) Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
 

More from bntulibrary

Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
bntulibrary
 

More from bntulibrary (20)

Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022
 
Книги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаКниги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 года
 
Литературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаЛитературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 года
 
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияСтандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
 
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
 
Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021
 
Книги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаКниги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 года
 
Литературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаЛитературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 года
 
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыБезбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
 
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУТехнические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
 
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векНаучная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
 
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыБПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
 
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
 
Стандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыСтандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планеты
 
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 
Эргономика
ЭргономикаЭргономика
Эргономика
 
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
 
Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...
 
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
 
Интеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьИнтеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственность
 

Знамянальныя даты Беларусі 2020

  • 1.
  • 2. Беларускі паэт, гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі. Яго паэма «Песня пра зубра» - цудоўны сплаў лірыкі і эпасу - з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў. Рашэннем міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКО імя Міколы Гусоўскага ўключана ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету.
  • 3. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. Заснаванне беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй яго духоўнай дзейнасці. Ім быў падрыхтаваны і ўпершыню выдадзены «рускімі» (кірылічнымі) шрыфтамі на царкоўнаславянскай мове комплекс біблейскіх кніг у суправаджэнні аўтарскіх каментароў і тлумачэнняў. Выданні вылучалі высокую якасць друку, характэрныя мастацкія, гравюрныя і арнаментальныя ўпрыгажэнні, шрыфты і іншыя кампаненты выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.
  • 4. Першая на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарня, заснаваная беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам у Вільні. Тут Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку», а таксама «Апостал». Кнігі вызначыліся дасканалай тэхнікай друку і майстэрскім афармленнем, выразным і прыгожым шрыфтам, шматлікасцю гравюр. На будынку XIV-XV стагодзьдзя, дзе была друкарня, у 1990 годзе была адкрыта мэмарыяльная дошка з барэльефам друкара.
  • 5. 27 верасня 1570 года на аснове парафіяльнай школы езуіты заснавалі ў Вільні калегіум, разлічаны на 160 навучэнцаў. У 1579 годзе ён атрымаў статус «акадэміі і універсітэта». Мовай выкладання ў акадэміі была лаціна, а выкладчыкі паходзілі з розных частак Рэчы Паспалітай. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга. Віленская акадэмія была адзінай вышэйшай школай у ВКЛ. З гэтых сцен выйшлі шматлікія выбітныя навукоўцы і пісьменнікі: Адам Міцкевіч, Яўстафій Тышкевіч, Игнат Дамейка, Тэадор Нарбут, Томаш Зан, Фердінанд Рущіц і іншыя. Многія выпускнікі ўнеслі вялікі ўклад у вывучэнне нашай краіны, праславілі яе за мяжой.
  • 6. Праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік- палеміст XVI - пачатку XVII стагоддзя. Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, у якіх імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету. Выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай мовах.
  • 7. Мастак пачатку XIX стагоддзя, прадстаўнік мастацкай школы Віленскага ўніверсітэта. Пакінуў значны след у мастацтве Беларусі і Літвы. Пісаў пераважна на гістарычныя і рэлігійныя тэмы. Вядомыя гэтак жа яго партрэты, пейзажы Мінска і яго наваколляў, малюнкі і замалёўкі на тэмы побыту народаў Сібіры. Яго партрэтам ўласцівая тонкая псіхалагічная характарыстыка.
  • 8. Беларускі і польскі пісьменнік. Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўным творам аўтара з’яўляецца зборнік фантастычных твораў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якія напісаны пад відавочным уплывам беларускага фальклору. Напісаў таксама тры вершы на беларускай мове. Многія яго творы распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя.
  • 9. Мастак рамантычнага кірунку. Увайшоў у гісторыю еўрапейскага жывапісу як вядомы партрэтыст. Сярод лепшых партрэтных твораў мастака - «Партрэт Адама Міцкевіча на скале Аю- Даг», які з'яўляецца галоўным, праграмным творам мастака. Стварыў шэраг гістарычных палотнаў, натхнёных асобай Напалеона Банапарта. Ў яго спадчыне таксама ёсць шмат жывапісных мініяцюр, літаграфій і бліскучых малюнкаў.
  • 10. Беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік. Заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго літаратурная дзейнасць моцна паўплывала на афармленне беларускай культурнай традыцыі. Аўтар двух зборнікаў вершаў - «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Яго вершы адразу сталі ідэалагічным падмуркам нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагоддзя.
  • 11. Першы прафесійны беларускі тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. У сваім маёнтку Люцынка ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах. Ладзіў спектаклі ў 1840-50-я гады. У спектаклях ужываліся руская, беларуская і польская мовы. Тэатр выступаў пераважна ў фальварку Люцынка, а таксама ў Мінску, Бабруйску, Глуску . Акрамя самога аўтара ў спектаклях ўдзельнічалі члены яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы.
  • 12. Беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ. Адзін з заснавальнікаў сібірскай геалогіі і палеанталогіі. Яму належыць гонар выяўлення першай на тэрыторыі Расіі стаянкі першабытнага чалавека эпохі палеаліту. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў Саянах, Прыбайкаллі, у басейне Ангары і Ніжняй Тунгускі, паклаў пачатак маштабным даследаваннях возера Байкал. Узнагароджаны трыма залатымі мэдалямі Расейскага геаграфічнага таварыства. Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры абагульніў у шматтомнае выданне «Землеведение Азии».
  • 13. Выдатны беларускі мастак-пейзажыст, графік, тэатральны мастак, педагог. Заклаў падмурак беларускай школы пейзажнага жывапісу і пакінуў значны след у развіцці нацыянальнага выяўленчага мастацтва XX стагоддзя. Адна з самых вядомых яго карцін - «Зямля», якую ён намаляваў у роднай сядзібе Багданава. У 1920-1930 гадах з'яўляўся старшынёй камісіі па ахове помнікаў старажытнасцей Беларусі. Пастаянна ездзіў па краіне і рабіў замалёўкі старадаўніх сядзіб і замкаў, замалёўкі з жыцця сялян.
  • 14. Беларускі празаік, драматург, грамадскі дзеяч. Аўтар апавяданняў, аповесцяў, публіцыстычных артыкулаў. Праявіў сябе і як мемуарыст, аўтар успамінаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Яна Райніса, Цішку Гартнага. У сваіх артыкулах па гісторыі культуры даследаваў ўзнікнення беларускага тэатра. Быў старшынёй Беларускага цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў, дырэктарам Інстытута мастацтвазнаўства Інбелкульта, працаваў у Дзяржплане БССР і Белдзяржкіно. Адзін з арганізатараў Першай Усебеларускай выставы, якая была прысвечаная юбілею рэвалюцыі 1905 года і 400-годдзю беларускага кнігадрукавання.
  • 15. Беларускі каталіцкі святар, грамадска- нацыянальны дзеяч, паэт. Пісаў вершы, апавяданні, жарты, публіцыстычныя артыкулы на злабадзённыя тэмы. Аўтар зборніка «Мая ліра». Быў адным з першых сярод беларускіх ксяндзоў, хто пачаў весьці службу на роднай мове. Склаў першую салідную беларускую кніжку да набажэнства «Голас душы».
  • 16. Беларускі празаік, драматург, публіцыст, майстра псіхалагічнай прозы. Аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Самыя значныя яго творы - раманы «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», а таксама аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі. Пераклаў на беларускую мову аповесці А. Пушкіна, п'есы М. Гогаля, А. Астроўскага, М. Горкага.
  • 17. Беларускі паэт, перакладчык, крытык. За сваё нядоўгае жыццё паспеў напісаць шмат вершаў і выдаць некалькі зборнікаў. Галоўныя тэмы яго творчасці перагукаюцца з дэкадэнскім настроем яго эпохі, але акрамя маркотных і жалобных вершаў паэт пісаў і вельмі светлыя творы, напоўненыя каханнем і любоўю да жыцця. Перакладаў на беларускую мову творы А. Блока, А. Міцкевіча, Ш. Бадлера і іншых паэтаў.
  • 18. Беларускі спявак, тэнар. Акрамя клясычнага рэпэртуару абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў свеце, стаў адным з першых выканаўцаў, што вынеслі беларускі песенны фальклор на сусветныя сцэнічныя падмосткі.
  • 19. Савецкі беларускі кінарэжысёр, акцёр кіно. Адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі. Пастаноўшчык першага гукавога фільма ў беларускім ігравым кіно «Першы ўзвод». Здымаў камедыі, фільмы-драмы, біяграфічныя фільмы: : «Вогненныя гады», «Маё каханне», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Масква-Генуя» і інш. Доўгі час быў мастацкім кіраўніком кінастудыі «Беларусьфільм».
  • 20. Адна з найстарэйшых бібліятэк Беларусі. Была адкрыта 25 снежня 1900 года Мінскай гарадской думай як гарадская публічная бібліятэка. Яе стварэнне было прымеркавана да святкавання стагоддзя з дня нараджэння А. С. Пушкіна. У цяперашні час уяўляе сабой не толькі адну з найстарэйшых і найбуйнейшых бібліятэк краіны, але і найважнейшы адукацыйны, інфармацыйны і культурна- асветніцкі цэнтр. Паслугамі бібліятэкі штогод карыстаюцца каля 40 тыс. чытачоў, якім выдаецца звыш 770 тыс. экзэмпляраў дакументаў на розных носьбітах інфармацыі.
  • 21. 10 снежня 1920 года Мінскае політэхнічнае вучылішча было ператворана ў вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову "Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут" для падрыхтоўкі інжынераў з вышэйшай адукацыяй па галоўных напрамках вытворчай дзейнасці дзяржавы. Першым дырэктарам быў прызначаны Н. К. Ярашэвіч. Сёння гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў і выпусціў:  звыш 185-ці тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў для Рэспублікі Беларусь;  звыш 7000 спецыялістаў для 120 краін свету.
  • 22. Беларускі савецкі паэт, журналіст. Яго паэтычная творчасць ўключае ў сябе і франтавыя ўспаміны, і патрыятызм грамадзяніна, і тонкі лірызм. Адзін з самых моцных і пастаянных матываў у паэта-франтавіка - матыў вернасці франтавому братэрству, свайму абавязку перад тымі, хто загінуў. Асаблівае месца у яго творчасці займаюць творы для дзяцей.
  • 23. Беларускі паэт. Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1937 годзе. Асноўныя тэмаы творчасці - студэнцкія будні, праца, любоў і франтавыя замалёўкі. Загінуў 27 лютага 1945 году на фронце. Зборнік яго вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе.
  • 24. Беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. Майстар сюжэтна-арганізаванага верша, канкрэтнай паэтычнай дэталі, лірычнага эцюда, замалёўкі. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, С. Ясеніна, Я. Смялякова і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы.
  • 25. Народны мастак Беларусі. Напісаў больш чым пяцьсот палотнаў, пераважная частка з якіх увайшла ў залаты фонд беларускага мастацтва. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод яго работ тэматычныя карціны «Партызанская балада» і «Партызанскае вяселле»; лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск», «Цішыня», «Бацькаўшчына мая», серыя «Віцебск - радзіма Шагала»; нацюрморты «Бэз», «Ялінка», «Палітра новабудоўляў» і інш. Вядомыя яго партрэты пісьменнікаў А. Адамовіча, В. Быкава, скульптара А. Анікейчыка, кінарэжысёраі Э. Клімава.
  • 26. Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР. Ледзь не шэсцьдесят гадоў запар выходзіў на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. У тэатры і кіно ён сыграў каля 220-ці роляў. Яго творчасць вызначаецца драматызмам, прыроднай здольнасцю да сцэнічнага пераўвасаблення, моцным тэмпераментам, эмацыянальнай вобразнасцю і псіхалагічнай глыбінёй вобразаў, яркасцю характарыстык персанажаў.
  • 27. Класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык. Стаў адным з духоўных сімвалаў сучаснага беларускага адраджэння. Яго творчасць - гэта старонкі гісторыі беларускага народа, старонкі дзеянняў нашых продкаў, іх веры ў святую свабоду. Істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Выступаў як публіцыст і крытык.
  • 28. Беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык, аўтар больш як ста кніжак. Народны паэт Беларусі, намінант Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Паэт самабытны і арыгінальны, індывідуальны па сіле мастацкага дару і па значнасці напісанага. У яго свой голас у паэзіі, сваё бачанне свету, свой паэтычны слоўнік. Унікальны майстар беларускага слова, «кароль метафары», непераўзыдзены майстар метафарычнага стылю ў сучаснай беларускай паэзіі.
  • 29. Беларускі паэт. Выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем. Яго творчасць мае шырокі жанравы дыяпазон: ад паэтычнага шаржа да эпічнай паэмы. Мастака прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
  • 30. Беларускі кампазытар. Стваральнік інструментальных, а таксама вакальных і вакальна-сімфанічных цыклаў твораў на вершы Я. Купалы, М. Танка, Г. Лоркі, Н. Гильена, Ж. Ленуара і Е. Еўтушэнка. Яго аўтарству належыць таксама пяць опер і балет. Аўтар некалькіх дзесяткаў музычных партытур да драматычных спектакляў, пісаў музыку да фільмаў. З яго асобай звязвяюць адкрыцьцё беларускага опэрнага мастацтва для эўрапейскай публікі.
  • 31. Беларускі пісьменнік. Адын з найлепшых гістарычных пісьменнікаў Беларусі, стварыў узоры кніг, якія з захапленнем чыталі і падлеткі, і дарослыя. Добра вядомы найперш па сваіх раманах «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака» пра часы Полацкага княства. З'яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей.
  • 32. Беларускі празаік. Яго творчасць мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. Значную ўвагу ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.
  • 33. Беларускі савецкі графік. Працуе ў галіне кніжнай і станкавай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Галоўнымі тэмамі творчасці з'яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай і архітэктурай.
  • 34. Беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Зняў такія карціны, як «Апошняе лета дзяцінства», «Вянок санетаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Культпаход у тэатр»ды інш. Стварыў дакументальны фільм «Мастак Барыс Забораў». Для яго творчай манеры ўласцівы пастаноўка складаных і вострых маральна- этычных і філасофскіх праблем, сімвалічнасць, метафарычнасць, упэўненасць рэжысёрскага почырку. Прызёр усесаюзных, міжнародных і нацыянальных кінафестываляў.
  • 35. Савецкі і беларускі музыка і кампазітар, народны артыст Беларусі. Працуе ў розных музычных жанрах - вакальна-сімфанічным, камерна- інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа - у песенным. Яго песні былі асновай рэпертуару беларускіх гуртоў "Песняры", "Верасы", "Сябры", іх выконвалі шматлікія знакамітыя спевакі савецкай і расійскай эстрады.
  • 36. Беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. На яе творчым рахунку больш за два дзясяткі кніг, у тым ліку гістарычныя раманы. У сваіх творах распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Творчасць і грамадская дзейнасць пісьменніцы адзначана медалямі Францыска Скарыны і ордэнам «Знак Пашаны».
  • 37. Беларуская пісьменніца і паэт, перакладчык. Належыць да творцаў, якія ўпэўнена працуюць у розных жанрах. Найперш яна зарэкамендавала сябе як цікавы паэт. Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. Паспяхова і плённа працавала і як аўтар апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Усяго выдадзена больш за 10 зборнікаў паэзіі і 20 кніг прозы пісьменніцы. Выступала ў друку з літаратурна- крытычнымі і мастацтвазнаўчымі артыкуламі. Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі «За духоўнае адраджэнне».
  • 38. Беларуская актрыса, народная артыстка Беларусі. Служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У яе творчай скарбонцы - гераіні Астроўскага і Дастаеўскага, Чэхава і Горкага, Шылера і Брэхта, Купалы і Быкава, Адамовіча і Дударава. Свабодна працуе ў розных жанрах - ад лёгкай камедыі да псіхалагічнай драмы. Уладальніца прыза “Крыштальная Паўлінка” - вышэйшай ўзнагароды Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
  • 39. Праграма створана бібліёграфам 1-й катэгорыі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы Навуковай бібліятэкі БНТУ І. П. Івановай