SlideShare a Scribd company logo
КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ 
беларускіх пісьменнікаў 
2015 года 
Анатаваны паказальнік 
Бібліятэка гімназіі №1 Наваполацка
Чытаем па-беларуску! 
• Прадстаўленыя зборнікі і творы мастацкай беларускай 
літаратуры ў 2015 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання 
обо выдання. 
• Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі 
нашай літаратуры. 
• Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучыне. 
• А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць 
сёння…
490 гадоў 
таму Францыск Скарына 
выдаў 
«Апостал» (1525) 
У марце 1525 г. у вiленскай друкарнi Ф. Скарыны 
была надрукавана апошняя яго кнiга "Апостал". 
Гэта першая кнiжка, друкованная на нашай 
тэрыторыi i на ўсiм усходзе Еўропы. Усе 
пераклады кнiг Бiблii Ф. Скарына прысвяцiў 
"людем посполитым к доброму научению". Ён 
хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, 
дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i 
навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг Ф. Скарына 
суправаджаў прадмовамi i пасля-слоўямi, якiя 
складаюць аснову яго лiтаратурна- 
публiцыстычнай спадчыны. У iх першадрукар 
выказваў свае грамадскiя i асветнiцкiя погляды, 
заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да 
стварэ-ння справядлiвых заканадаўчых 
кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў 
незразумелыя словы i звароты, змяшчаў 
рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi 
па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, 
астраномii. 
Чытаць прадмову да ўсёй Бібліі
160 гадоў 
вершаванай аповесці 
«Вечарніцы» (1855) 
В.Дуніна-Марцінкевіча 
Цікавасцю пісьменніка да фальклору, да 
старажытных звычаяў і абрадаў беларусаў 
вызначаецца вершаваная аповесць 
«Вечарніцы», дзве песні якой — па сутнасці, 
анекдоты з народнага жыцця. Але галоўнае 
ў творы — не апісаны выпадак з жыцця ці 
ўзяты з фальклору сюжэтны матыў, а 
паэтычнае аздабленне, лірычныя 
адступленні. У іх, як, да прыкладу, у апісанні 
старажытнага абраду ўшанавання продкаў, 
аўтар ідэалізуе мінулае, дзе быццам бы ў 
згодзе жылі паны і мужыкі, а князі любілі 
«добрых крывічан» як сваіх братоў і не 
давалі нікому іх крыўдзіць. 
Чытаць вершаваную аповесць “Вечарніцы”
105 гадоў 
таму выдадзены зборнік 
Якуба Коласа 
«Песні жальбы» (1910) 
“Песні-жальбы” – першы зборнік вершаў класіка 
беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882– 
1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага 
краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе 
вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў 
цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца 
аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы. 
Вобраз роднага краю, успрыняты праз вочы і 
сэрца беларуса-працаўніка. Я. Колас паказаў 
цярпенне і крыж беларуса на шляху ў будучыню. 
Паэт вершы сваёй першай кнігі размясціў у пяці 
раздзелах, што надавала ёй у цэлым 
кампазіцыйную і зместавую завершанасць: 
Думкі. 
Родныя абразы. 
Мужычае жыцьцё. 
На разстані. 
З турмы. 
Чытаць зборнік “Песьні-жальбы”
105 гадоў 
таму выдадзены зборнік 
Янкі Купалы 
«Гусляр» (1910) 
«Гусляр» — другі зборнік Я. Купалы выдадзены ў 
кастрычніку 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў 
друкарні К. Пянткоўскага. У зборніку 
пашыраюцца матывы агульначалавечага 
гучання, ўпершыню ў творчасці Янкі Купалы 
з'яўляюцца рэфлексійныя, чыста пейзажныя, 
па-філасофску заглыбленыя вершы. Словы 
«дух», «душа» сустракаюцца ледзь не ў кожным 
вершы зборніку. Асаблівую ролю ў зборніку 
адыгрывае вобраз легендарнага гусляра з 
гуслямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазіцыйна 
аб'ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае. 
Зборнік «Гусляр» распачынаў філасофскі 
струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. 
Агульнафіла-софскія, агульначалавечага 
дыяпазону вершы «Гусляра» сцвярджалі 
наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну 
значную ступень у развіцці не толькі Купалы- 
лірыка, але і ўсёй беларускай літаратуры. 
Чытаць верш “Гусляр”
90 гадоў 
таму выдадзены зборнік 
К. Крапівы 
«Крапіва» (1925) 
«Крапіва» - адын з першых зборнікаў сатырычных 
вершаў і баек. Праграмны верш са зборніка быў 
назван спачатку «Не цягнуўся я за Чаротам» 
(Міхась Чарот – паэт-маладняковец), а пазней 
атрымаў назву «Крапіва». У ім есць вядомыя 
радкі, якія сталі крылатымі: 
Я ў мастацкім агародзе 
Толькі марная трава. 
А якая? – Смех, дый годзе 
Я – пякучка-крапіва… 
Сваiмi байкамi Кандрат Крапiва унёс вялiкi уклад 
у скарбнiцу беларускай лiтаратуры. Цiкава 
апiсаныя бытавыя сцэны, жывыя дыялогi 
прываблiваюць чытача i вымушаюць яго 
смяяцца. А пасмяяўшыся — задумацца… 
Чытаць байкі К.Крапівы
85 гадоў 
з выхаду зборніка 
А. Куляшова 
«Росквіт зямлі» (1930) 
Пачатак літаратурнай дзейнасці А.Куляшова 
прыпадае на канец 20-х гадоў. Большасць ранніх 
вершаў паэта-камсамольца напісана пад 
непасрэдным уражаннем тых падзей, што 
адбываліся ў беларускай вёсцы ўгады 
калектывізацыі. Лірычны герой першага 
паэтычнага зборніка А. Куляшова «Росквіт зямлі» 
ўсхвалявана вітае «мяцежны і радасны росквіт» 
роднага краю, ён шчыра ўспрымае разбурэнне 
старога ўкладу i зараджэнне 
новых,сацыялістычных форм жыцця. 
Чытаць творы А. Куляшова
80 гадоў 
таму выдадзены раман 
К. Чорнага 
«Трэцяе пакаленне» 
(1935) 
Гэты твор абуджае цікавасць да падзей таго часу, 
што апісваюцца ў рамане, бо там прадстаўлены 
не сухія гістарычныя звесткі, а захапляючае 
апавяданне пра лес людзей, пра жыццё ва ўсёй 
яго паўнаце і складанасці. Гэты раман - адзін з 
вялікага цыкла задуманых пісьменнікам твораў 
пра беларускі народ. Ён ахоплівае вялікае кола 
падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных 
месцах, і вялікую колькасць герояў, якія 
паказваюцца ў розныя перыяды свайго жыцця. 
Чытаць раман “Трэцяе пакаленне”
55 гадоў 
таму выдадзена аповесць 
В. Быкава 
«Жураўліны крык» (1960) 
Вялікая Айчынная вайна. Чырвоная армія 
адступае. Наступіла цяжкі час для савецкага 
народа. Але ў гэты час нараджаюцца Героі, 
імёны якіх невядомыя, але якія прынеслі ў 
ахвяру свае жыцці дзеля Перамогі. Іх было 
шасцёра. Ім дадзены загад: ўтрымаць 
чыгуначны пераезд, затрымаць як мага даўжэй 
наступ немцаў, даць нашым адступіць. Ці 
змогуць гэтыя шасцёра салдат выканаць загад 
і да канца выканаць свой абавязак перад 
Радзімай? 
Чытаць аповесць “Жураўліны крык”
55 гадоў 
таму выдадзены раман 
І. Мележа 
«Людзі на балоце» (1960) 
Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — 
першая частка «Палескай хронікі» — адна з 
вяршынь беларускай літаратуры. Пра 
«Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі 
ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, 
пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай 
пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), 
пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных 
вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. 
Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які 
іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i 
Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як 
хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, 
дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i 
адчувальна…» (Ян Скрыган). 
Чытаць раман “Людзі на балоце”
50 гадоў 
таму выдадзены раман 
І. Мележа 
«Подых навальніцы» (1965) 
Раман «Подых навальніцы» — другая частка 
«Палескай хронікі», якая прынесла Івану 
Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за 
мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра 
не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы 
Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор 
усей беларускай пасляваеннай прозы» 
(Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i 
сонечных вяршынь беларускай савецкай 
літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, 
як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да 
Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice 
любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, 
як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва I 
Чытаць раман «Подых навальніцыа»дчувальна…» (Ян Скрыган).
50 гадоў 
таму выдадзены раман 
І. Шамякіна 
«Трывожнае шчасце» 
(1965) 
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны 
пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове 
ўласна перажытага паказаў лёс усяго 
пакалення, якое прайшло праз цяжкія 
выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных 
умовах аднаўляла родны край. У склад 
пенталогіі «Тревожнае шчасце» ўвайшлі 
аповесці: «Непаўторная вясна» (1957), «Начныя 
зарніцы» (1958), «Агонь і снег» (1959), «Пошукі 
сустрэчы»(1959), «Мост»(1965). 
Чытаць раман “Трывожнае шчасце”
45 гадоў 
таму выдадзены раман 
І. Чыгрынава 
«Плач перапёлкі» (1970) 
Кніга аб першых месяцах Вялікай Айчыннай 
вайны. Героі - верамейкаўцы, жыхары невялікай 
вёскі, што згубілася сярод беларускіх лясоў. 
Улетку 1941 рэха вайны дакацілася і сюды. 
Пакінутая Чырвонай Арміяй, але яшчэ не ўзятая 
немцамі, іх вёска апынулася на нічыйнай 
паласе. Па лясных сцяжынках блукалі салдаты, 
выбіраючыся з акружэння, немцы гналі 
палонных у канцлагера, у лясных гушчарах 
ствараліся першыя партызанскія атрады. Гэта 
была пара здагадак, сумневаў, чутак, смутны 
час ці то безуладдзя, ці то двоеўладдзя. Героі 
павінны вырашыць галоўнае для сябе пытанне - 
як жыць у гэтых умовах? Кожны знаходзіць свой 
шлях, але ўсе разам яны супрацьстаяць смерці і 
гвалту ... 
Чытаць раман “Плач перапёлкі”
45 гадоў 
таму выдадзена кніга 
І. Сяркова 
«Мы – хлопцы жывучыя» 
(1970) 
Гэтая кніга І. Сяркова - працяг шырока вядомай 
юным чытачам аповесці «Мы з Санькам у тыле 
ворага» (1968 г.). Заканчваецца вайна, 
паступова наладжваецца калгасная гаспадарка. 
Вяртаецца з войска бацька Івана. Скончыўшы 
школу, Іван з Санькам едуць вучыцца ў ваеннае 
вучылішча ... Пра ўсё гэта аўтар распавядае 
праўдзіва і цікава, з уласцівым яму гумарам. На 
ўсесаюзным конкурсе на лепшы твор мастацкай 
літаратуры для дзяцей і юнацтва аповесць «Мы 
- хлопцы жывучыя» была ўдастоена першай 
прэміі. 
Чытаць аповесць “Мы – хлопцы жывучыя”
45 гадоў 
таму выдадзены раман 
І. Пташнікава 
«Мсціжы» (1970) 
Раман “Мсціжы” паказваець жыццё беларускай 
вёскі ў пасляваенны час. Андрэй Вялічка – 
галоўны герой рамана “Мсціжы” на першы 
погляд нічым не адметны чалавек, але з такіх, 
як ён, і складваецца наша грамадства, на такіх 
зямля трымаецца. 
Чытаць раман “Мсціжы”
45 гадоў 
таму выдадзена апавяданне 
М. Стральцова 
«Адзін лапаць, адзін 
чунь» (1970) 
Дзед Міхалка – галоўны герой аповесці «Адзін 
лапаць, адзін чунь». Дзеянне аповесці 
адбываецца ў цяжкія пасляваенныя гады. 
У сямігадовага хлопчыка Іванкі загінуў на вайне 
бацька, ад нягодаў сталася зласлівай маці, нават 
лапцяў у яго няма. Але ж ёсць дзед — апірышча 
і абаронца. Усё ж, чым можа абараніць дзед 
Міхалка, — дабрыня. Дзед і сам адчувае, што 
ў яго замест душы — адно шкадаванне, пакутуе 
ад думак, ці трэба так шкадаваць малога. Але ж 
іначай ня можа. Дзед Міхалка крышталізуе ў сабе 
дабрыню беларусаў. Гэта дзед, які жыве 
з малітвай за ўсіх беларускіх ўнукаў: «Даруй мне, 
Божа... Прашу цябе за ўнука... Пашлі 
выпрабаванне яму па сіле. Не зрабі так, каб 
надламалася яго душа пад цяжарам дабра, але 
не зрабі і так, каб душа яго стала зласлівай. 
Палажы яму тую меру, якую не палажыў ты мне». 
Чытаць апавяданне 
”Адзін лапаць, адзін чунь”
45 гадоў 
таму выдадзена зборнік 
Я. Янішчыц 
«Снежныя грамніцы» 
(1970) 
У 1970 годзе Я. Янішчыц выпусціла першы 
паэтычны зборнік «Снежныя грамніцы», якім 
адразу заявіла пра сябе як пра сталага паэта. 
Вершы маладой паэткі вызначаюцца 
свежасцю паэтычных вобразаў, напоўнены 
светлым пачуццем, радасцю, любоўю да 
Радзімы. 
Чатаць вершы са зборніка “Снежныя грамніцы”
45 гадоў 
таму выдадзена аповесць 
В. Быкава 
«Сотнікаў» (1970) 
Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх 
пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і 
гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — 
пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям 
Васіля Быкава вайной. Два партызаны, Сотнікаў 
і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць 
харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць 
кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы 
лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на 
хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні 
«бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі 
моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па- 
рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам. 
Чытаць аповесць “Сотнікаў”
40 гадоў 
таму выдадзена аповесць 
І. Шамякіна 
«Шлюбная ноч» (1975) 
Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх 
нязломную волю да перамогі расказваецца ў 
аповесці «Шлюбная ноч». Аўтар апавядае пра 
першае каханее падпольшчыцы Валянціны 
Андрэеўны. Лёс звёў двух непадобных адна на 
адну жанчын. Маша такая таямнічая, да 
непрыстойнасці прыгожая, а Валя звычайная, 
непрыкметная і грубаватая. Вось ў Валянціны і 
прачынаецца рэўнасць, асабліва калі трэба 
весці гэтую прыгажунню на заданне к свайму 
каханаму. Цікава чытаць, як апісана ваганне 
любові і ненавісці да Машы ў душы гераіні. 
Разам з ёю перажываеш і радуешся. І гадаеш, 
быў Спяпан яе мужам, ці не. 
Чытаць аповесць “Шлюбная ноч” стар. 190
40 гадоў 
таму выдадзены зборнік 
Р. Барадуліна 
«Свята пчалы» (1975) 
«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных 
кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў 
храналагічным парадку. Заключаюць гэты 
зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы. 
Чытаць зборнік “Свята пчалы”
35 гадоў 
таму выдадзены зборнік 
Р. Барадуліна 
«Вечалле» (1980) 
Паэзія Р. Барадуліна развівалася ў бок 
шматмернага, аб’ёмнага паказу жыцця. Яе рост 
непарыўна звязаны з ростам асобы, яе 
духоўным светам, стваральнай памяццю. 
“Вечалле” – так назваў сваю кнігу Барадулін, 
зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў: вечалле – 
веча – вечар – вечнасць… Паэзія, на яго думку, 
заклікана вярнуць асобе разуменне 
ўсеабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой 
тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек. Думка і 
пластыка – два крылы верша. Барадулін ведае: 
абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, 
калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны 
свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго 
Чатаць зборнік “Вечалле” надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу.
30 гадоў 
таму выдадзены раман 
Н. Гілевіча 
«Родныя дзеці» (1985) 
Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых 
інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому 
паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і 
рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай 
літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з 
роднымі ў матчыным доме далучылася 
цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як 
духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. 
Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя 
кахання ў творы набыла новы, вельмі сучасны, 
экзістэнцыяльны сэнс. Творча-рыцарская душа 
мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць 
у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы 
вечнага вяртання да аднойчы страчанай 
шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і 
публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з 
улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення 
неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і 
духоўныя каштоўнасці. 
Чытаць раман «Родныя дзеці»
КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ 
беларускіх пісьменнікаў 
2015 года 
Анатаваны паказальнік 
Складальнік Наталля Гаражэева. 
Выкарыстаны інтэрнет-рэсурсы 
Бібліятэка гімназіі № 1 г. Наваполацка 
http://library2012.ucoz.ru/

More Related Content

What's hot

не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
Кореличская библиотека
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
ssuser35db48
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
bntulibrary
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
bibibstu
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
bntulibrary
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
bntulibrary
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
ander_temp
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
Татьяна Слонская
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
ssuser35db48
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
ssuser35db48
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Таиса Покатович
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
Светлана Буй
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
frolalex
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
Bereza District Library System
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
bntulibrary
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
kulturanovCBS
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
ander_temp
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
bibibstu
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Таиса Покатович
 

What's hot (20)

не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 

Similar to Bel 15

Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
kulturanovCBS
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
MakarevichIrina
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
Irina
 
Иван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинИван Петрович Шамякин
Иван Петрович Шамякин
AlinaShilo
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
kulturanovCBS
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
kulturanovCBS
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
Mova Nanova
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
zhanna2112
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
Ирина Павлюченя
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Светлана Буй
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
Mariia-Franzheska Kovshuk
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
Mariia-Franzheska Kovshuk
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
kulturanovCBS
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
novgimn
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
Светлана Буй
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
MakarevichIrina
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
ander_temp
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Таиса Покатович
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Надежда Прокопова
 

Similar to Bel 15 (20)

Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Иван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинИван Петрович Шамякин
Иван Петрович Шамякин
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 

More from library2012

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
library2012
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
library2012
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
library2012
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
library2012
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
library2012
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
library2012
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
library2012
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
library2012
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
library2012
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
library2012
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
library2012
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
library2012
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
library2012
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
library2012
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
library2012
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
library2012
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
library2012
 
итоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.годаитоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.года
library2012
 
чтение. книги
чтение. книгичтение. книги
чтение. книги
library2012
 
самые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделиясамые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделия
library2012
 

More from library2012 (20)

классики и современники
классики и современникиклассики и современники
классики и современники
 
ученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школеученическое самоуправление в современной школе
ученическое самоуправление в современной школе
 
Sos bezopasno
Sos bezopasnoSos bezopasno
Sos bezopasno
 
Bezopasno
BezopasnoBezopasno
Bezopasno
 
Avariya30
Avariya30Avariya30
Avariya30
 
Kn. ub.2016
Kn. ub.2016Kn. ub.2016
Kn. ub.2016
 
ананченко
ананченкоананченко
ананченко
 
ручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделиеручная работа. рукоделие
ручная работа. рукоделие
 
Klasiki
KlasikiKlasiki
Klasiki
 
Legendi o cvetax
Legendi o cvetaxLegendi o cvetax
Legendi o cvetax
 
о празднике 23 февраля
о празднике 23 февраляо празднике 23 февраля
о празднике 23 февраля
 
O pushkine
O pushkineO pushkine
O pushkine
 
Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015Knigi. ub.2015
Knigi. ub.2015
 
информационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентацииинформационные ресурсы по профориентации
информационные ресурсы по профориентации
 
в сказочном лесу
в сказочном лесув сказочном лесу
в сказочном лесу
 
артур вольский
артур вольский артур вольский
артур вольский
 
художник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевичхудожник Сергей Рабцевич
художник Сергей Рабцевич
 
итоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.годаитоги 13-14 уч.года
итоги 13-14 уч.года
 
чтение. книги
чтение. книгичтение. книги
чтение. книги
 
самые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделиясамые популярные виды рукоделия
самые популярные виды рукоделия
 

Bel 15

  • 1. КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ беларускіх пісьменнікаў 2015 года Анатаваны паказальнік Бібліятэка гімназіі №1 Наваполацка
  • 2. Чытаем па-беларуску! • Прадстаўленыя зборнікі і творы мастацкай беларускай літаратуры ў 2015 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання обо выдання. • Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі нашай літаратуры. • Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучыне. • А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сёння…
  • 3. 490 гадоў таму Францыск Скарына выдаў «Апостал» (1525) У марце 1525 г. у вiленскай друкарнi Ф. Скарыны была надрукавана апошняя яго кнiга "Апостал". Гэта першая кнiжка, друкованная на нашай тэрыторыi i на ўсiм усходзе Еўропы. Усе пераклады кнiг Бiблii Ф. Скарына прысвяцiў "людем посполитым к доброму научению". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамi i пасля-слоўямi, якiя складаюць аснову яго лiтаратурна- публiцыстычнай спадчыны. У iх першадрукар выказваў свае грамадскiя i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэ-ння справядлiвых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразумелыя словы i звароты, змяшчаў рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. Чытаць прадмову да ўсёй Бібліі
  • 4. 160 гадоў вершаванай аповесці «Вечарніцы» (1855) В.Дуніна-Марцінкевіча Цікавасцю пісьменніка да фальклору, да старажытных звычаяў і абрадаў беларусаў вызначаецца вершаваная аповесць «Вечарніцы», дзве песні якой — па сутнасці, анекдоты з народнага жыцця. Але галоўнае ў творы — не апісаны выпадак з жыцця ці ўзяты з фальклору сюжэтны матыў, а паэтычнае аздабленне, лірычныя адступленні. У іх, як, да прыкладу, у апісанні старажытнага абраду ўшанавання продкаў, аўтар ідэалізуе мінулае, дзе быццам бы ў згодзе жылі паны і мужыкі, а князі любілі «добрых крывічан» як сваіх братоў і не давалі нікому іх крыўдзіць. Чытаць вершаваную аповесць “Вечарніцы”
  • 5. 105 гадоў таму выдадзены зборнік Якуба Коласа «Песні жальбы» (1910) “Песні-жальбы” – першы зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882– 1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы. Вобраз роднага краю, успрыняты праз вочы і сэрца беларуса-працаўніка. Я. Колас паказаў цярпенне і крыж беларуса на шляху ў будучыню. Паэт вершы сваёй першай кнігі размясціў у пяці раздзелах, што надавала ёй у цэлым кампазіцыйную і зместавую завершанасць: Думкі. Родныя абразы. Мужычае жыцьцё. На разстані. З турмы. Чытаць зборнік “Песьні-жальбы”
  • 6. 105 гадоў таму выдадзены зборнік Янкі Купалы «Гусляр» (1910) «Гусляр» — другі зборнік Я. Купалы выдадзены ў кастрычніку 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. У зборніку пашыраюцца матывы агульначалавечага гучання, ўпершыню ў творчасці Янкі Купалы з'яўляюцца рэфлексійныя, чыста пейзажныя, па-філасофску заглыбленыя вершы. Словы «дух», «душа» сустракаюцца ледзь не ў кожным вершы зборніку. Асаблівую ролю ў зборніку адыгрывае вобраз легендарнага гусляра з гуслямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазіцыйна аб'ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае. Зборнік «Гусляр» распачынаў філасофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафіла-софскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусляра» сцвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у развіцці не толькі Купалы- лірыка, але і ўсёй беларускай літаратуры. Чытаць верш “Гусляр”
  • 7. 90 гадоў таму выдадзены зборнік К. Крапівы «Крапіва» (1925) «Крапіва» - адын з першых зборнікаў сатырычных вершаў і баек. Праграмны верш са зборніка быў назван спачатку «Не цягнуўся я за Чаротам» (Міхась Чарот – паэт-маладняковец), а пазней атрымаў назву «Крапіва». У ім есць вядомыя радкі, якія сталі крылатымі: Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? – Смех, дый годзе Я – пякучка-крапіва… Сваiмi байкамi Кандрат Крапiва унёс вялiкi уклад у скарбнiцу беларускай лiтаратуры. Цiкава апiсаныя бытавыя сцэны, жывыя дыялогi прываблiваюць чытача i вымушаюць яго смяяцца. А пасмяяўшыся — задумацца… Чытаць байкі К.Крапівы
  • 8. 85 гадоў з выхаду зборніка А. Куляшова «Росквіт зямлі» (1930) Пачатак літаратурнай дзейнасці А.Куляшова прыпадае на канец 20-х гадоў. Большасць ранніх вершаў паэта-камсамольца напісана пад непасрэдным уражаннем тых падзей, што адбываліся ў беларускай вёсцы ўгады калектывізацыі. Лірычны герой першага паэтычнага зборніка А. Куляшова «Росквіт зямлі» ўсхвалявана вітае «мяцежны і радасны росквіт» роднага краю, ён шчыра ўспрымае разбурэнне старога ўкладу i зараджэнне новых,сацыялістычных форм жыцця. Чытаць творы А. Куляшова
  • 9. 80 гадоў таму выдадзены раман К. Чорнага «Трэцяе пакаленне» (1935) Гэты твор абуджае цікавасць да падзей таго часу, што апісваюцца ў рамане, бо там прадстаўлены не сухія гістарычныя звесткі, а захапляючае апавяданне пра лес людзей, пра жыццё ва ўсёй яго паўнаце і складанасці. Гэты раман - адзін з вялікага цыкла задуманых пісьменнікам твораў пра беларускі народ. Ён ахоплівае вялікае кола падзей, якія адбываюцца ў розны час і ў розных месцах, і вялікую колькасць герояў, якія паказваюцца ў розныя перыяды свайго жыцця. Чытаць раман “Трэцяе пакаленне”
  • 10. 55 гадоў таму выдадзена аповесць В. Быкава «Жураўліны крык» (1960) Вялікая Айчынная вайна. Чырвоная армія адступае. Наступіла цяжкі час для савецкага народа. Але ў гэты час нараджаюцца Героі, імёны якіх невядомыя, але якія прынеслі ў ахвяру свае жыцці дзеля Перамогі. Іх было шасцёра. Ім дадзены загад: ўтрымаць чыгуначны пераезд, затрымаць як мага даўжэй наступ немцаў, даць нашым адступіць. Ці змогуць гэтыя шасцёра салдат выканаць загад і да канца выканаць свой абавязак перад Радзімай? Чытаць аповесць “Жураўліны крык”
  • 11. 55 гадоў таму выдадзены раман І. Мележа «Людзі на балоце» (1960) Раман «Людзі на балоце» Івана Мележа — першая частка «Палескай хронікі» — адна з вяршынь беларускай літаратуры. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. I як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган). Чытаць раман “Людзі на балоце”
  • 12. 50 гадоў таму выдадзены раман І. Мележа «Подых навальніцы» (1965) Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва I Чытаць раман «Подых навальніцыа»дчувальна…» (Ян Скрыган).
  • 13. 50 гадоў таму выдадзены раман І. Шамякіна «Трывожнае шчасце» (1965) У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. У склад пенталогіі «Тревожнае шчасце» ўвайшлі аповесці: «Непаўторная вясна» (1957), «Начныя зарніцы» (1958), «Агонь і снег» (1959), «Пошукі сустрэчы»(1959), «Мост»(1965). Чытаць раман “Трывожнае шчасце”
  • 14. 45 гадоў таму выдадзены раман І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1970) Кніга аб першых месяцах Вялікай Айчыннай вайны. Героі - верамейкаўцы, жыхары невялікай вёскі, што згубілася сярод беларускіх лясоў. Улетку 1941 рэха вайны дакацілася і сюды. Пакінутая Чырвонай Арміяй, але яшчэ не ўзятая немцамі, іх вёска апынулася на нічыйнай паласе. Па лясных сцяжынках блукалі салдаты, выбіраючыся з акружэння, немцы гналі палонных у канцлагера, у лясных гушчарах ствараліся першыя партызанскія атрады. Гэта была пара здагадак, сумневаў, чутак, смутны час ці то безуладдзя, ці то двоеўладдзя. Героі павінны вырашыць галоўнае для сябе пытанне - як жыць у гэтых умовах? Кожны знаходзіць свой шлях, але ўсе разам яны супрацьстаяць смерці і гвалту ... Чытаць раман “Плач перапёлкі”
  • 15. 45 гадоў таму выдадзена кніга І. Сяркова «Мы – хлопцы жывучыя» (1970) Гэтая кніга І. Сяркова - працяг шырока вядомай юным чытачам аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968 г.). Заканчваецца вайна, паступова наладжваецца калгасная гаспадарка. Вяртаецца з войска бацька Івана. Скончыўшы школу, Іван з Санькам едуць вучыцца ў ваеннае вучылішча ... Пра ўсё гэта аўтар распавядае праўдзіва і цікава, з уласцівым яму гумарам. На ўсесаюзным конкурсе на лепшы твор мастацкай літаратуры для дзяцей і юнацтва аповесць «Мы - хлопцы жывучыя» была ўдастоена першай прэміі. Чытаць аповесць “Мы – хлопцы жывучыя”
  • 16. 45 гадоў таму выдадзены раман І. Пташнікава «Мсціжы» (1970) Раман “Мсціжы” паказваець жыццё беларускай вёскі ў пасляваенны час. Андрэй Вялічка – галоўны герой рамана “Мсціжы” на першы погляд нічым не адметны чалавек, але з такіх, як ён, і складваецца наша грамадства, на такіх зямля трымаецца. Чытаць раман “Мсціжы”
  • 17. 45 гадоў таму выдадзена апавяданне М. Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) Дзед Міхалка – галоўны герой аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь». Дзеянне аповесці адбываецца ў цяжкія пасляваенныя гады. У сямігадовага хлопчыка Іванкі загінуў на вайне бацька, ад нягодаў сталася зласлівай маці, нават лапцяў у яго няма. Але ж ёсць дзед — апірышча і абаронца. Усё ж, чым можа абараніць дзед Міхалка, — дабрыня. Дзед і сам адчувае, што ў яго замест душы — адно шкадаванне, пакутуе ад думак, ці трэба так шкадаваць малога. Але ж іначай ня можа. Дзед Міхалка крышталізуе ў сабе дабрыню беларусаў. Гэта дзед, які жыве з малітвай за ўсіх беларускіх ўнукаў: «Даруй мне, Божа... Прашу цябе за ўнука... Пашлі выпрабаванне яму па сіле. Не зрабі так, каб надламалася яго душа пад цяжарам дабра, але не зрабі і так, каб душа яго стала зласлівай. Палажы яму тую меру, якую не палажыў ты мне». Чытаць апавяданне ”Адзін лапаць, адзін чунь”
  • 18. 45 гадоў таму выдадзена зборнік Я. Янішчыц «Снежныя грамніцы» (1970) У 1970 годзе Я. Янішчыц выпусціла першы паэтычны зборнік «Снежныя грамніцы», якім адразу заявіла пра сябе як пра сталага паэта. Вершы маладой паэткі вызначаюцца свежасцю паэтычных вобразаў, напоўнены светлым пачуццем, радасцю, любоўю да Радзімы. Чатаць вершы са зборніка “Снежныя грамніцы”
  • 19. 45 гадоў таму выдадзена аповесць В. Быкава «Сотнікаў» (1970) Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной. Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па- рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам. Чытаць аповесць “Сотнікаў”
  • 20. 40 гадоў таму выдадзена аповесць І. Шамякіна «Шлюбная ноч» (1975) Пра трагічны лёс маладых падпольшчыкаў, іх нязломную волю да перамогі расказваецца ў аповесці «Шлюбная ноч». Аўтар апавядае пра першае каханее падпольшчыцы Валянціны Андрэеўны. Лёс звёў двух непадобных адна на адну жанчын. Маша такая таямнічая, да непрыстойнасці прыгожая, а Валя звычайная, непрыкметная і грубаватая. Вось ў Валянціны і прачынаецца рэўнасць, асабліва калі трэба весці гэтую прыгажунню на заданне к свайму каханаму. Цікава чытаць, як апісана ваганне любові і ненавісці да Машы ў душы гераіні. Разам з ёю перажываеш і радуешся. І гадаеш, быў Спяпан яе мужам, ці не. Чытаць аповесць “Шлюбная ноч” стар. 190
  • 21. 40 гадоў таму выдадзены зборнік Р. Барадуліна «Свята пчалы» (1975) «Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы. Чытаць зборнік “Свята пчалы”
  • 22. 35 гадоў таму выдадзены зборнік Р. Барадуліна «Вечалле» (1980) Паэзія Р. Барадуліна развівалася ў бок шматмернага, аб’ёмнага паказу жыцця. Яе рост непарыўна звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю. “Вечалле” – так назваў сваю кнігу Барадулін, зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў: вечалле – веча – вечар – вечнасць… Паэзія, на яго думку, заклікана вярнуць асобе разуменне ўсеабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек. Думка і пластыка – два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго Чатаць зборнік “Вечалле” надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу.
  • 23. 30 гадоў таму выдадзены раман Н. Гілевіча «Родныя дзеці» (1985) Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Чытаць раман «Родныя дзеці»
  • 24. КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ беларускіх пісьменнікаў 2015 года Анатаваны паказальнік Складальнік Наталля Гаражэева. Выкарыстаны інтэрнет-рэсурсы Бібліятэка гімназіі № 1 г. Наваполацка http://library2012.ucoz.ru/