29 сакавіка 2016 г. пайшоў з жыцця
Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў апошнім з
беларускіх паэтаў, які насіў званне
Народнага. Яно прысуджалася за
выключны ўклад у развіццё беларускай
літаратуры і стварэнне выдатных
твораў. Гэтага звання былі ўдастоены
толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка
Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка,
Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен
Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.
Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч
атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным
дзеячам навукі Беларускай ССР (1980),
лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя
Янкі Купалы (1980), членам Саюза
пісьменнікаў СССР (1954).
З БІЯГРАФІІ
Гілевіч Ніл Сымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна
Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным
паштальёнам.
• З 1947 года жыў у Мінску.
• У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы
спалучаў з працай настаўніка ў адной з школ Мінска.
• З 1954 г. — Член Саюза пісьменнікаў СССР.
• У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па
спэцыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў
аспірантуры.
• 1958—1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай
літаратуры «Далягляды».
• 1960—1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.
• У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і
атрымаў званне кандыдата філалагічных навук.
• У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара.
• 1980—1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
• 1981—1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР.
• 1989—1997 гг.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка
Скарыны, галоўны рэдактар бюлетэню ТБМ «Наша слова».
• 1985—1990 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
• 1990—1996 — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па
адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.
• Памёр 29 сакавіка 2016 года ў Мінску.
УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ
• 1966 — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені
• 1980 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і
перакладчыцкую дзейнасць
• 1980 — Заслужаны дзеяч навукі БССР
• 1981 — ордэн Дружбы народаў
• 1984 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
• 1986 — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай
• 1986 — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева
• 1990 — медаль Францыска Скарыны
• 1991 — Народны паэт Беларусі
• 2006 — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені
• Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.
ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА
Ніл Гілевіч пачаў друкавацца ў 1946 годзе.
Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961),
«Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая
крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у
вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта,
сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў»
(1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).
Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці
два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе»
(1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003).
Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961),
«Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана
ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны»
(2001).
Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка»)
(1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка
беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная
вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная
творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978).
Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу»
(1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар»
(1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993).
Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну»
(1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996),
«Збор твораў» у двадцаці трох тамах (2003-2013) і інш.
ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
• Ніл Гілевіч працаваў у галіне перакладу.
• На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх,
сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, сэрбскахарвацкай, лужыцкіх і інш.).
• Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды
застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча-
безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай
паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам),
кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі
«Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў.
Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кніга
вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы,
дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для
флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А.
Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш.
• У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970
– казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па
камянях, як па зорах», у 1985 – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры».
• Творы Н. Гілевіча перакладзены таксама на рускую, украінскую, балгарскую, польскую,
англійскую і іншыя мовы.
ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА Ў ФОНДАХ
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ
Выстаўка, прысвечаная жыццю і
творчасці Ніла Гілевіча, ў
чытальнай зале беларускай
літаратуры (2-гі паверх)
РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМ ГІЛЕВІЧАМ
«Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе,
разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да
беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю,
што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і
Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці
сцішок»…
Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная
жыватворчая крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб
гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую
любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або
халодны разлік.
«Ніва», 1 верасня 1957 г.
Фрагмент.
ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Я — БЕЛАРУС
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Я — беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.
Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..
РОДНАЯ МОВА
Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,
А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!
1947
ПАКЛОН ТАБЕ, МОЙ БЕЛАРУСКІ КРАЮ!
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
Ніл Гілевіч

Памяти Нила Гилевича

  • 2.
    29 сакавіка 2016г. пайшоў з жыцця Ніл Сымонавіч Гілевіч. Ён быў апошнім з беларускіх паэтаў, які насіў званне Народнага. Яно прысуджалася за выключны ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены толькі 8 беларускіх аўтараў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Званне народнага паэта Ніл Сымонавіч атрымаў у 1991 г. Ён быў заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР (1980), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), членам Саюза пісьменнікаў СССР (1954).
  • 3.
    З БІЯГРАФІІ Гілевіч НілСымонавіч нарадзіўся 30 верасня 1931 г. у в. Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. • З 1947 года жыў у Мінску. • У 1951 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной з школ Мінска. • З 1954 г. — Член Саюза пісьменнікаў СССР. • У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спэцыяльнасці «беларуская і руская мова і літаратура». Пасля яго заканчэння вучыўся ў аспірантуры. • 1958—1963 гг. — літкансультант газеты «Звязда», рэдактар альманаха замежнай літаратуры «Далягляды». • 1960—1986 гг. — выкладчык кафедры беларускай літаратуры БДУ. • У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст. і атрымаў званне кандыдата філалагічных навук. • У 1978 г. атрымаў вучонае званне прафесара. • 1980—1989 гг. — першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. • 1981—1991 гг. — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. • 1989—1997 гг.— старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, галоўны рэдактар бюлетэню ТБМ «Наша слова». • 1985—1990 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. • 1990—1996 — старшыня Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. • Памёр 29 сакавіка 2016 года ў Мінску.
  • 4.
    УЗНАГАРОДЫ, ЗВАННІ, ПРЭМІІ •1966 — балгарскі ордэн Кірыла і Мяфодзія I ступені • 1980 — Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць • 1980 — Заслужаны дзеяч навукі БССР • 1981 — ордэн Дружбы народаў • 1984 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга • 1986 — ордэн «Югаслаўскай зоркі» са стужкай • 1986 — Міжнародная прэмія імя Хрыста Боцева • 1990 — медаль Францыска Скарыны • 1991 — Народны паэт Беларусі • 2006 — ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені • Ганаровы грамадзянін балгарскага горада Враца.
  • 5.
    ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА Ніл Гілевічпачаў друкавацца ў 1946 годзе. Кнігі паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне йдзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Повязь» (1987), «Як дрэва карэннем» (1986), «Жыта, сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004). Зборнікі сатыры і гумару: «Званковы валет» (1961), «Да новых венікаў» (1963), «Ці грэх, ці два» (1970), «Як я вучыўся жыць» (1974), «Русалка на Нарачы» (1974),«У добрай згодзе» (1979), «Кантора» (1989), «Дыялог на хаду» (1990),«Сказ пра Лысую гару» (2003). Зборнікі вершаў і паэм для дзяцей: «Сцяжок на мачце» (1959), «Сіні домік, сіні дом» (1961), «Зялёны востраў» (1963), «Дождж-грыбасей» (1966), «Загадкі» (1971), «Калі рана ўстанеш» (1984), «Добры чалавек» (1987), «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны» (2001). Літаратуразнаўства і фалькларыстыка: «Акрыленая рэвалюцыяй» (Паэзія «Маладняка») (1962), «Наша родная песня» 1968), «З клопатам пра песьні народа» (1970), «Паэтыка беларускае народнае лірыкі» (1975), «Паэтыка беларускіх загадак» (1976), «Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976» (1977), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян» (1978). Публіцыстыка: «У гэта веру» (1978), «Удзячнасць і абавязак» (1982), «Покліч жыцця і часу» (1983), «Годнасць, сумленнасць, мужнасць» (1988), «Вяртанне й працяг» (1990), «Выбар» (1993), «Як не спыніць узыходу сонца…» (1993). Выйшлі таксама: зборнік п’ес «Начлег на буслянцы» (1980), аповесць «Перажыўшы вайну» (1988), «Выбраныя творы» ў двух тамах (1981), «Збор твораў» у шасці тамах (1996), «Збор твораў» у двадцаці трох тамах (2003-2013) і інш.
  • 6.
    ПЕРАКЛАДЧЫЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ • НілГілевіч працаваў у галіне перакладу. • На беларускую мову пераклаў звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, сэрбскахарвацкай, лужыцкіх і інш.). • Асноўнае месца займаюць пераклады балгарскай літаратуры: аповесць П. Вежынава «Сляды застаюцца» (1960), раман С. Даскалова «Свая зямля» (1961), зборнік апавяданняў «Любча- безбілетнік» (1959), зборнік «Балгарскія народныя песні» (1961), анталогія сучаснай балгарскай паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), зборнік апавяданняў «Скарб» (1967 з В. Нікіфаровічам), кніга вершаў для дзяцей «Чарадзейны ліхтарык» (1968), анталогіі класічнай балгарскай паэзіі «Хай зорыць дзень!» (1973 з А. Разанавым), анталогія аднаго верша «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень» (1978), гумарыстычнай і сатырычнай паэзіі «Перазараджаным набоем» (1981), кніга вершаў Н. Вапцарава «Песня пра чалавека» (1982), Х. Радзеўскага «Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы» (1985), Г. Джагарава «Зямля – як чалавечая далонь» (1984), Л. Леўчава «Мелодыя для флейты» (1990). Пераклаў шматлікія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. • У 1978 г. выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі XIX-XX стст. «Маці мая, Славенія». У 1970 – казкі народаў Югаславіі «Ці страшны страх», у 1980 – зборнік югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах», у 1985 – кніга лірыкі О. Жупанчыча «У вечным дазоры». • Творы Н. Гілевіча перакладзены таксама на рускую, украінскую, балгарскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.
  • 7.
    ТВОРЫ НІЛА ГІЛЕВІЧАЎ ФОНДАХ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ Выстаўка, прысвечаная жыццю і творчасці Ніла Гілевіча, ў чытальнай зале беларускай літаратуры (2-гі паверх)
  • 8.
    РАЗМАЎЛЯЕМ З НІЛАМГІЛЕВІЧАМ «Паэтычны сверб» прачнуўся ўва мне вельмі рана, яшчэ ў пачатковай школе, разам з пачуццём любві і павагі да сваёй роднай беларускай мовы, да беларускіх кніжак, якія ў дзіцячыя гады былі маімі найлепшымі сябрамі. Думаю, што іменна захапленне і замілаванне пявучай і мілагучнай паэзіяй Купалы і Коласа, любоў да роднай мовы натхнілі мяне на першую спробу «скласці сцішок»… Любоў да сваёй Радзімы, да свайго народа, да сваёй роднай мовы – адзіная жыватворчая крыніца, бальзам якой можа натхніць на сапраўднае мастацтва. Аб гэтым я заўсёды думаю – і з радасцю, і з горыччу. З радасцю, калі бачу гэтую любоў, жывую і трапяткую; з горыччу, калі заместа любві бачу абыякавасць або халодны разлік. «Ніва», 1 верасня 1957 г. Фрагмент.
  • 9.
    ЧЫТАЕМ ВЕРШЫ НІЛАГІЛЕВІЧА Я — БЕЛАРУС Я — беларус, я нарадзiўся На гэтай казачнай зямлi, Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх Адвеку прашчуры жылi. Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае iмя: Аб добрай славе Беларусi У свеце знаюць нездарма! Я — беларус, i я шчаслiвы, Што мацi мову мне дала, Што родных песень пералiвы I зблiзку чую, i здаля. Я — беларус, i хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!..
  • 10.
    РОДНАЯ МОВА Як тыдорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова! Ты калісьці з калыскі мяне падымала I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць. У жыцці маім слова найпершае «мама» I цяпер для мяне сама міла гучыць. Я па літарах родных вучыўся чытаць, I буквар для мяне быў жыцця палавінай. Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!» I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй, Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала, I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала, А задумае вораг з далёкага краю Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю — He дазволю. He дам. He прадам. He змяняю. I да смерці за волю тваю пастаю! 1947
  • 11.
    ПАКЛОН ТАБЕ, МОЙБЕЛАРУСКІ КРАЮ! Паклон табе, мой беларускі краю! Ты – мой, я – твой: ад роду і навек. Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю Твой ліст дубовы – як чароўны лек. За хлеб, што ем, за песні, што спяваю, За шчасце звацца іменем тваім – Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім! Ніл Гілевіч