SlideShare a Scribd company logo
Не можаш ты мяне пазбавіць мовы,
Змяніць мой лёс уладаю сваёй,
Не ты мяне абрала – вязень твой
Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы.
(«Да паэзіі»)

Аркадзь
Аляксандравіч
Куляшоў
Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6
лютага 1914 г. у мястэчку
Саматэвічы Касцюковіцкага раена
Магілёўскай вобласці, у сям’і
настаўнікаў, але ўвесь уклад
сямейнага жыцця быў блізкі да
сялянскага.

Маці паэта Кацярына Фамінічна
Рытабыльская с сынам Аркадзем,
1914

Родная хата дала будучаму паэту
неверагодна многа. У пару Аркадзева
дзяцінства тут яшчэ панавала цёплая
атмасфера гнязда, заснаваная на
каханні. Тут было шмат кніг. Вось
што расказваў сам Куляшоў пра сваё
першае знаёмства з літаратурай у
артыкуле
“Тры
сустрэчы
з
Лермантавым”:
«...калі
верыць
успамінам
маіх
бацькоў,
знаў
Лермантава я літаральна з калыскі, з
таго самага моманту, калі сярод
іншых цацак і забавак увага мая
спынілася на хатнім альбоме…»
Дадзена яно сабе самому
Ў тым, што нарадзіўся ў год вайны
Нянек не было ў мяне, вядома,
Песень не спявалі мне яны.
Думала вайна, як кананадай
Лепей ёй мяне закалыхаць;
Клапацілася, як лепш блакадай
Рукі мне і ногі спеленаць.
Шмат вайной людзей закалыхана,
Лепей ёй мяне закалыхаць;
Клапацілася, як лепш блакадай
Рукі мне і ногі спелянаць
(«Маё пасведчанне», 1951г.)

З радаслоўнай Аркадзя Куляшова
А. Куляшоў – выпускнік
Саматэвіцкай сямігодкі,1928

У 1927годзе бацькі паэта
разводзяцца і падзяліўшы маёмасць
раз’язджаюцца па розных школах.
Неўзабаве, восем хлопцаў і адна
старэйшая на класс дзяўчынка
арганізоўваюць
пад
наглядам
беспрытульнай цёткі Тадораўны ў
хаце нешта накшталт камуны (так
рабілі ў вялікім свеце!). Дзяўчыну
называлі Князёўнаю (за красу і за
тое,
што
з
вёскі
Князі),
Аляксандраю, Сашаю, птушкаю…
«Я Алесяй зваў».
Хутка «адзвінеў вясёлага навучання
час», «адкружыўся парамі ў вечар
выпускны», і такі нягучны, светлы
смутак чуцён будзе і праз многа год
у голасе паэта, калі ён будзе
расказваць, як восем аддаюць свету,
дарогам, лёсу адну… «Пракрычала
чаіца. Сціснуў сэрца жаль»… Сэрцы
ўсіх васьмярых, а найбольш таго,
хто клікаў яе Алесяй…
Аляксандра, Саша, Алеся –
сапраўднае прозвішча – Карыткіна.
Гэта яна запаліла ў душы юнага
паэта першыя нясмелыя іскрынкі
кахання.
А пачатак там, у школьнай камуне,
на спектаклях і спеўках, калі,
захопленыя
разлівам
грамадскай
навізны, восем і одна таксама шукалі
новыя, упоравень рэвалюцыйнаму
неспакою жыццёвыя і бытавыя
формы.
Развітанне з дзяўчынай прывяло да
стварэння верша «Бывай…» першага варыянта песні «Алеся».

У далейшым – шэдэўр беларускай
лірыкі, пакладзены на музыку І.
Лучанком, выканалі“ Песняры”. Бела руская песня “Алеся” перакладзена на
рускую (А. Дзербянёвым) і ўкраінскую
(А. Орачам) мовы.
Бывай, обуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
( «Бывай…», 1928г.)
У 1928г. Аркадзь Куляшоў паступае
ў
Мсціслаўскі
педтэхнікум.
Мсціслаўль у тыя гады быў
своеасаблівым цэнтрам пачынаючых
паэтаў і празаікаў, якія групаваліся
вакол студыі «Маладняка» - самай
масавай тагачаснай літаратурнай
арганізацыі ў Беларусі. Тут А.
Куляшоў знаёміцца з таленавітымі
пачынаючымі
паэтамі
Юліем
Таўбіным і Змітраком Астапенкам.
З 1931г. па 1933г. паэт вучыцца на
літаратурным факультэце Мінскага
педінстытута.
Паяўляецца шмат вершаў, пад
кожным дата: 17∙VII, 25∙VII, 27∙VII.
Лета. Канікулы.
А. Куляшоў, 1932
Вершы А. Куляшова, што склалі яго
першую кніжку «Росквіт зямлі», прысвечаны пераважна сацыялістычнай
перабудове однаасобнай вёскі, росту
заводаў і фабрык, працы міліяратараў.
Адзінай кагортай, ячэйкай адзінай,
Пад крок пяцігодак, пад грукат гадзін
Уздымем краіну, уславім краіну,
Край родны ў творчай красе адрадзім.
(«Пяцігодка» ,1929г.)

А. Куляшоў з жонкай Ксеніяй Вечар і
Аляксеем Зарыцкім, 1936
Новы крок у творчым развіцці А.
Куляшова пазначаны 30-мі гг. У
вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла,
цалавалася хмара з зямлёй», «Мая
Бесядзь»
паэт
па-сапраўднаму
звярнуўся да чалавечай душы,
прыйшоў
да
арыгінальнай,
самабытнай
творчасці,
да
прастаты і глыбокага філасофскага
роздуму, да шырокага абагульнення, у
якім моцна об’яднаны думка і
пачуццё.
Трэба адзначыць, што некоторыя
вершы, напісаныя ў 30-я гг., не
пазбаўлены
декларатыўнасці,
фармальнага
падыходу
да
адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар
паэтызуе радасць жыцця, духоўную
веліч і маральную сілу чалавека, яго
адданасць Радзіме і гатоўнасць
служыць ёй да апошняга дыхання
(«Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак»,
«Карусель», «Бюро даведак»).

Краіна, ты чуеш мой заклік, мой голас
Поўны, як спелыя сонца суніц,
Ён рос, калі йшла ты разутай і голай,
Бадзяўся ў лясах і пужаў сініц…
Ты йшла.
Ты спявала,
ты мерыла мілі,
Цябе руйнавалі, цябе клялі
Англійскія лорды, паэты, каралі,
Дажджы твае сінія косці мылі.
А ты змагалася, ты не зважала…
(«Па песню, по сонца»,1930 г.)
На Бранскім фронце, 1943

24 чэрвеня 1941года А. Куляшоў
пакідае разбураны Мінск, пяшком
прайшоўшы «горкі шлях» да Оршы,
а ў Калініне добраахвотна ўступае
ў рады Чырвонай Арміі. Пасля
вучобы ў Ноўгарадскім ваеннапалітычным вучылішчы А. Куляшоў
працуе ў армейскай газеце «Знамя
Советов».
На
старонках
франтавога друку паэт расказвае
пра суровую праўду змагання з
фашысцкімі
вылюдкамі,
пра
мужнасць і стойкасць байцакамсамольца на Бранскім фронце,
якога фашысты на марозе аблілі
вадой,пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку
стрымлівае наступленне фашысцкай дывізіі.
« Дзень на перадавой, вечар у дарозе,
ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным
святле газоўкі пісаліся вершы,
нарысы, артыкулы, заметкі. А
раніцою ўсё гэта ўжо чыталася ў
палках і на батарэях » -- так пісаў
пра работу франтавога журналіста
рускі паэт Аляксей Суркоў.

А. Куляшоў і А. Суркоў на Бранскім
фронце, 1943
У гады Вялікай Айчыннай вайны А.
Куляшоў стварыў цэлы баладны
цыкл пра подзвіг беларускага народа
ў гады ліхалецця, у рамках якога
вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст
з палону», «Маці», «Балада аб
чатырох заложніках», «Балада аб
знойдзенай
падкове.
Яны
грунтуюцца на пэўных выпадках,
эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца
адбіткам суровай біяграфіі ваеннага
пакалення.
Эпiзод суровага франтавога жыцця,
поўнага небяспек i вялiкiх ахвяр,
узнаўляе А. Куляшоў у напісаным у
1942 годзе вершы «Над брацкай
магiлай”. Верш-смутак па роднай
зямлі, па “хлопцах-беларусах, што
чэсна галовы злажылі”.

Беларусь мая родная,
як жа я рвуся яшчэ раз
Пеша ўсю цябе змераць,
увесь і чабор твой і
верас!
Сэрца просіць шляхоў,
Што цяжкім маім ботам пад сілу;
Наглытацца хачу туманоў,
Твайго ветру і пылу;
Наглытацца хачу за сябе і за тых,
Што не ўстануць з нябыту...
«Глядзіце, бомбу прыслаў Куляшоў.
Бомбу, напоўненую праз берагі гневам
усёй Арміі, усяго нашага народа»,–
сказаў пра верш Кузьма Чорны.
У 1942 года Аркадзь Куляшоў
піша паэму «Сцяг брыгады», а
глыбокай восенню таго ж года
чытае
яе
Аляксандру
Твардоўскаму,
думкай якога асабліва даражыў.
Твардоўскаму паэма спадабалася, і
ён тут жа пасылае яе Міхаілу
Ісакоўскаму. М. Ісакоўскі перакладае паэму на рускую мову, і яна
становіцца вядома ва ўсёй нашай
краіне.
Увосень 1943 года выдавецтва ЦК
КП(б)Б
«Савецкая
Беларусь»
(Масква) выдае паэму «Сцяг
брыгады» асобнай кніжкай.
Неўзабаве паэма выходзіць і на
рускай мове.

З дрэўка сцяг я зрываю.
На вуліцу выбягаю.
Ціха стала на вуліцы.
Ціха.
Што за ліха?
Кулямётчык забіты ляжыць
За сваім кулямётам.
Ён як быццам пытаецца: хта там
Па тратуары бяжыць?
Да яго падбягаю,
Ён чэсна стаяў, да канца:
Кулямётная лента… пустая,
Апошняй была ў байца.
(«Сцяг брыгады», 1942г.)
А. Куляшоў з супрацоўнікамі
армейскай газеты «Знамя Советов»
на Паўночна-Заходнім фронце , 1942

Назаўжды ў народнай памяці
застануцца героі напісаных А.
Куляшовым у гады вайны балад —
дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова,
расстраляныя фашыстамі; камсамолец, абліты на марозе ледзяной
вадой, мужныя беларускія дзяўчаты,
якіх фашысты вывезлі ў Германію,
але не змаглі зламаць духоўна. Пра
гэта Аркадзь Куляшоў расказвае ў
такіх творах, як «Балада аб
чатырох
заложніках»,
«Камсамольскі білет», «Ліст з
палону», «Над брацкай магілай».
Гэтыя творы ў гады вайны не толькі
гаварылі суровую праўду пра пакуты
і мужнасць нашага народа — яны
былі і застаюцца крыніцай духоўнай
сілы чалавека.
Аркадзь Куляшоў, 1946

У пасляваенны час творчасць
А.Куляшова вызначаецца сталасцю,
глыбокім
філасофскім
зместам,
пільнай увагай да духоўнага свету
чалавека (зборнікі «Новая кніга»,
«Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі
паказальным
з’яўляецца
верш
«Спакойнага
шчасця
не
зычу
нікому…». Гэта верш-споведзь. Паэт
не прымае лёгкага
шчасця, таго
ўяўнага дабратыту, якім жыве
абывацель.
Да філасофскага цыкла адносіцца і
невялікі памерам верш «Я хаце
абавязаны
прапіскаю…».
Сам
лірычны герой з’яўляецца выразнікам
сумлення чалавека, які ў час вайны
стаў салдатам. І ён мае права
сказаць:
Я – матчын спеў,
я – матчыны трывогі,
Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,
Гнаў смерць на Захад…
Дыміліся сямі франтоў дарогі
За мной, як дынамічныя шнуры.
Дом творчасці ў Каралішчавічах.
А. Куляшоў з Я. Коласам і П. Броўкам, 1947

У 1965 годзе А. Куляшоў напісаў
цыкл вершаў, об’яднаных агульнай
назвай «Маналог». Ён прысвечаны
памяці сяброў-паэтаў З. Астапенкі і
Ю.Таўбіна, якія сталі ахвярамі
сталінскіх рэпрэсій. У першым вершы
паэт як бы акрэслівае мэту і задачы
цыкла:
Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося
Ўбачыць дол сівы ад палыну,
Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я
Загінуўшых без весткі памяну.
«Маналог»
напоўнены
глыбокім
асабістым перажываннем, вернасцю
былому сяброўству і агульнай
справе. «Я – ваша памяць, вы – маё
сумленне, я – дрэўка, вы – трывалы
сцяг на ім», - сцвярджае аўтар.
Цыкл «Маналог» адзначаны горкім,
драматычным пафасам. «Ён быццам
бы складзены з камення ці выкаваны з
бронзы… Гэта як эпітафія, выбітая
на камені». Скажа пра яго З. Азгур.
.

У лірыцы А. Куляшова 60-70-х гг.
выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя
мажлівасці чалавека – прага дзейнасці,
адчуванне сваёй асабістай велічы і
вартасці, адказнасць за «цяжкую
пасаду паэта», за лёс Айчыны,
разуменне
сутнасці
гістарычных
падзей і ўсеагульнай сувязі з’яў:
Хацеў бы век, які ўжо на зыходзе,
Забраць мяне з сабой, а я руку
Гарачую працягваю прыродзеЗ дваццатага ў трыццатае
стагоддзе.
Жывучы ў суладдзі з часам, паэт
піша паэмы «Цунамі», «Варшаўскі
тракт», «Хамуціус», у якіх перадае
самаадчуванне
чалавека
ў
наш
трывожны, навальнічны час, яго
барацьбу за будучыню без вайны, за
чыстае
паветра
і
ваду,
за
ачалавечванне свету, за ўсеагульнае
шчасце.
А. Куляшоў і Я. Колас пасля атрымання
Дзяржаўнай прэміі СССР, 1949г.

Аркадзь Куляшоў — двойчы
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР
(«Сцяг брыгады», 1946, «Новае
рэчышча»,
1949).
Дзяржаўная прэмія БССР імя Я.
Купалы прысуджана яму ў 1970 годзе
за
пераклады
твораў
Міхаіла
Лермантава («Выбраная паэзія»,
1969), Івана Катлярэўскага («Энеіда»,
1969), Генры Лангфелы («Спеў аб
Гаяваце», 1969).
Прэміяй Ленінскага камсамола
Беларусі ў 1968 г. адзначаны паэмы:
«Толькі ўперад», «Песня аб слаўным
паходзе», «Грозная пушча», «Балада
аб чатырох заложніках», вершы:
«Ліст з палону», «Камсамольскі
білет», «Камуністы».
Андрэй Макаёнак, Аркадзь Куляшоў,
Іван Шамякін,1950-я гады

Былыя супрацоўнікі армейскай газеты
“Знамя Советов” на I з’ездзе савецкіх
пісьменнікаў РСФСР, 1958г.: А.Куляшоў,
1958г.:
Ю.Каралькоў, П.Строкаў, Я.Папоўкін

А. Куляшоў і Р. Газматаў, 1960
4 лютага 1978г. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў заўчасна памёр.

А. Куляшоў, 1977г.

ЭЛЕГІЯ
Жыццё маё — цяжкі з гадамі бой,
I чым далей, то ўсё даўжэй прывалы,
Буксуюць вершы, быццам самазвалы,
Ды знаю я: надыдзе момант той,
Калі не хвоі снамі баравымі
Атуляць мой дарожны неспакой,
А схіляцца зларадна нада мной
Мае гады з бародамі даўгімі.
Чаго прыйшлі, за цудамі якімі?
Якога мне яны жадаюць сну?
Яшчэ я ўстану, падапруся кіем,
Старэчыя бароды расхіну.
За ўсе гады вазьму з гадоў даніну,
3 дарогай разлічуся рэштай дзён,
Астатнія, як костку, смерці кіну
За той парог, дзе векавечны сон.
1961г.
Пра паэзію Аркадзя Куляшова
"Можна смела сказаць, што паэзія
Аркадзя
Куляшова
духоўная
энцыклапедыя яго пакалення".
(П. Панчанка)
"Паэма Куляшова («Сцяг брыгады»)
народная ў самым дакладным значэнні
гэтага слова: яна паказала душу
народа ў адзін з найбольш адказных і
важных момантаў яго гісторыі”.
( Рыгор Бярозкін)
"Мяккая задуменнасць і ўнутраная
душэўная азоранасць яго верша ўвесь
час
суправаджаюцца
моцнымі,
цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і
рытмамі”.
(Н. Перкін)

Бібліятэка установы адукацыі
«Бабруйскі дзяржаўны
тэхналагічны
прафесійна-тэхнічны каледж»
http://bibliobiblio.jimdo.com/

2014

More Related Content

What's hot

Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
bibibstu
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
ander_temp
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
bntulibrary
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
bibibstu
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
kulturanovCBS
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
library2012
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
bntulibrary
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
ADL94
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
ADL94
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
bntulibrary
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
library2012
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
ADL94
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
Victori_otd
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
novgimn
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
Татьяна Слонская
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
bntulibrary
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
ssuser35db48
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
ssuser35db48
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
zhanna2112
 
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба

What's hot (20)

Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 годаЗнамянальныя даты беларускага календара 2019 года
Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
 

Similar to A. kylechow

ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
Ирина Павлюченя
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
ander_temp
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
kulturanovCBS
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Таиса Покатович
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
ssuser5e95d7
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Таиса Покатович
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Надежда Прокопова
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
Mova Nanova
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Таиса Покатович
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
ander_temp
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
kulturanovCBS
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
Mariia-Franzheska Kovshuk
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
Mariia-Franzheska Kovshuk
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
MakarevichIrina
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
kulturanovCBS
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
kulturanovCBS
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
Сергей Ошуркевич
 

Similar to A. kylechow (20)

ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ў, або “у нескладовае”
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
 

More from Irina

478516
478516478516
478516
Irina
 
478489
478489478489
478489
Irina
 
Достижения
Достижения Достижения
Достижения
Irina
 
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжаАрхивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
Irina
 
Bobruisk lit.
Bobruisk  lit.Bobruisk  lit.
Bobruisk lit.Irina
 
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Irina
 
Война глазами детей
Война глазами детейВойна глазами детей
Война глазами детей
Irina
 

More from Irina (7)

478516
478516478516
478516
 
478489
478489478489
478489
 
Достижения
Достижения Достижения
Достижения
 
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжаАрхивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
Архивные фотодокументы Бобруйского технологического колледжа
 
Bobruisk lit.
Bobruisk  lit.Bobruisk  lit.
Bobruisk lit.
 
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
 
Война глазами детей
Война глазами детейВойна глазами детей
Война глазами детей
 

A. kylechow

  • 1.
  • 2. Не можаш ты мяне пазбавіць мовы, Змяніць мой лёс уладаю сваёй, Не ты мяне абрала – вязень твой Абраў цябе на тэрмін пажыццёвы. («Да паэзіі») Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў
  • 3. Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілёўскай вобласці, у сям’і настаўнікаў, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. Маці паэта Кацярына Фамінічна Рытабыльская с сынам Аркадзем, 1914 Родная хата дала будучаму паэту неверагодна многа. У пару Аркадзева дзяцінства тут яшчэ панавала цёплая атмасфера гнязда, заснаваная на каханні. Тут было шмат кніг. Вось што расказваў сам Куляшоў пра сваё першае знаёмства з літаратурай у артыкуле “Тры сустрэчы з Лермантавым”: «...калі верыць успамінам маіх бацькоў, знаў Лермантава я літаральна з калыскі, з таго самага моманту, калі сярод іншых цацак і забавак увага мая спынілася на хатнім альбоме…»
  • 4. Дадзена яно сабе самому Ў тым, што нарадзіўся ў год вайны Нянек не было ў мяне, вядома, Песень не спявалі мне яны. Думала вайна, як кананадай Лепей ёй мяне закалыхаць; Клапацілася, як лепш блакадай Рукі мне і ногі спеленаць. Шмат вайной людзей закалыхана, Лепей ёй мяне закалыхаць; Клапацілася, як лепш блакадай Рукі мне і ногі спелянаць («Маё пасведчанне», 1951г.) З радаслоўнай Аркадзя Куляшова
  • 5. А. Куляшоў – выпускнік Саматэвіцкай сямігодкі,1928 У 1927годзе бацькі паэта разводзяцца і падзяліўшы маёмасць раз’язджаюцца па розных школах. Неўзабаве, восем хлопцаў і адна старэйшая на класс дзяўчынка арганізоўваюць пад наглядам беспрытульнай цёткі Тадораўны ў хаце нешта накшталт камуны (так рабілі ў вялікім свеце!). Дзяўчыну называлі Князёўнаю (за красу і за тое, што з вёскі Князі), Аляксандраю, Сашаю, птушкаю… «Я Алесяй зваў». Хутка «адзвінеў вясёлага навучання час», «адкружыўся парамі ў вечар выпускны», і такі нягучны, светлы смутак чуцён будзе і праз многа год у голасе паэта, калі ён будзе расказваць, як восем аддаюць свету, дарогам, лёсу адну… «Пракрычала чаіца. Сціснуў сэрца жаль»… Сэрцы ўсіх васьмярых, а найбольш таго, хто клікаў яе Алесяй…
  • 6. Аляксандра, Саша, Алеся – сапраўднае прозвішча – Карыткіна. Гэта яна запаліла ў душы юнага паэта першыя нясмелыя іскрынкі кахання. А пачатак там, у школьнай камуне, на спектаклях і спеўках, калі, захопленыя разлівам грамадскай навізны, восем і одна таксама шукалі новыя, упоравень рэвалюцыйнаму неспакою жыццёвыя і бытавыя формы. Развітанне з дзяўчынай прывяло да стварэння верша «Бывай…» першага варыянта песні «Алеся». У далейшым – шэдэўр беларускай лірыкі, пакладзены на музыку І. Лучанком, выканалі“ Песняры”. Бела руская песня “Алеся” перакладзена на рускую (А. Дзербянёвым) і ўкраінскую (А. Орачам) мовы. Бывай, обуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. ( «Бывай…», 1928г.)
  • 7. У 1928г. Аркадзь Куляшоў паступае ў Мсціслаўскі педтэхнікум. Мсціслаўль у тыя гады быў своеасаблівым цэнтрам пачынаючых паэтаў і празаікаў, якія групаваліся вакол студыі «Маладняка» - самай масавай тагачаснай літаратурнай арганізацыі ў Беларусі. Тут А. Куляшоў знаёміцца з таленавітымі пачынаючымі паэтамі Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам. З 1931г. па 1933г. паэт вучыцца на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута. Паяўляецца шмат вершаў, пад кожным дата: 17∙VII, 25∙VII, 27∙VII. Лета. Канікулы. А. Куляшоў, 1932
  • 8. Вершы А. Куляшова, што склалі яго першую кніжку «Росквіт зямлі», прысвечаны пераважна сацыялістычнай перабудове однаасобнай вёскі, росту заводаў і фабрык, працы міліяратараў. Адзінай кагортай, ячэйкай адзінай, Пад крок пяцігодак, пад грукат гадзін Уздымем краіну, уславім краіну, Край родны ў творчай красе адрадзім. («Пяцігодка» ,1929г.) А. Куляшоў з жонкай Ксеніяй Вечар і Аляксеем Зарыцкім, 1936
  • 9. Новы крок у творчым развіцці А. Куляшова пазначаны 30-мі гг. У вершах «Воблака», «Ранак», «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй», «Мая Бесядзь» паэт па-сапраўднаму звярнуўся да чалавечай душы, прыйшоў да арыгінальнай, самабытнай творчасці, да прастаты і глыбокага філасофскага роздуму, да шырокага абагульнення, у якім моцна об’яднаны думка і пачуццё. Трэба адзначыць, што некоторыя вершы, напісаныя ў 30-я гг., не пазбаўлены декларатыўнасці, фармальнага падыходу да адлюстравання рэчаіснасці. Аўтар паэтызуе радасць жыцця, духоўную веліч і маральную сілу чалавека, яго адданасць Радзіме і гатоўнасць служыць ёй да апошняга дыхання («Стаіць на ўзлессі дом», «Ранак», «Карусель», «Бюро даведак»). Краіна, ты чуеш мой заклік, мой голас Поўны, як спелыя сонца суніц, Ён рос, калі йшла ты разутай і голай, Бадзяўся ў лясах і пужаў сініц… Ты йшла. Ты спявала, ты мерыла мілі, Цябе руйнавалі, цябе клялі Англійскія лорды, паэты, каралі, Дажджы твае сінія косці мылі. А ты змагалася, ты не зважала… («Па песню, по сонца»,1930 г.)
  • 10. На Бранскім фронце, 1943 24 чэрвеня 1941года А. Куляшоў пакідае разбураны Мінск, пяшком прайшоўшы «горкі шлях» да Оршы, а ў Калініне добраахвотна ўступае ў рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваеннапалітычным вучылішчы А. Куляшоў працуе ў армейскай газеце «Знамя Советов». На старонках франтавога друку паэт расказвае пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байцакамсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой,пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымлівае наступленне фашысцкай дывізіі.
  • 11. « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсё гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. А. Куляшоў і А. Суркоў на Бранскім фронце, 1943
  • 12. У гады Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшоў стварыў цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-балады «Млынар», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Маці», «Балада аб чатырох заложніках», «Балада аб знойдзенай падкове. Яны грунтуюцца на пэўных выпадках, эпізодах, здарэннях і з'яўляюцца адбіткам суровай біяграфіі ваеннага пакалення. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поўнага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнаўляе А. Куляшоў у напісаным у 1942 годзе вершы «Над брацкай магiлай”. Верш-смутак па роднай зямлі, па “хлопцах-беларусах, што чэсна галовы злажылі”. Беларусь мая родная, як жа я рвуся яшчэ раз Пеша ўсю цябе змераць, увесь і чабор твой і верас! Сэрца просіць шляхоў, Што цяжкім маім ботам пад сілу; Наглытацца хачу туманоў, Твайго ветру і пылу; Наглытацца хачу за сябе і за тых, Што не ўстануць з нябыту... «Глядзіце, бомбу прыслаў Куляшоў. Бомбу, напоўненую праз берагі гневам усёй Арміі, усяго нашага народа»,– сказаў пра верш Кузьма Чорны.
  • 13. У 1942 года Аркадзь Куляшоў піша паэму «Сцяг брыгады», а глыбокай восенню таго ж года чытае яе Аляксандру Твардоўскаму, думкай якога асабліва даражыў. Твардоўскаму паэма спадабалася, і ён тут жа пасылае яе Міхаілу Ісакоўскаму. М. Ісакоўскі перакладае паэму на рускую мову, і яна становіцца вядома ва ўсёй нашай краіне. Увосень 1943 года выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь» (Масква) выдае паэму «Сцяг брыгады» асобнай кніжкай. Неўзабаве паэма выходзіць і на рускай мове. З дрэўка сцяг я зрываю. На вуліцу выбягаю. Ціха стала на вуліцы. Ціха. Што за ліха? Кулямётчык забіты ляжыць За сваім кулямётам. Ён як быццам пытаецца: хта там Па тратуары бяжыць? Да яго падбягаю, Ён чэсна стаяў, да канца: Кулямётная лента… пустая, Апошняй была ў байца. («Сцяг брыгады», 1942г.)
  • 14. А. Куляшоў з супрацоўнікамі армейскай газеты «Знамя Советов» на Паўночна-Заходнім фронце , 1942 Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі; камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой, мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію, але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказвае ў такіх творах, як «Балада аб чатырох заложніках», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Над брацкай магілай». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.
  • 15. Аркадзь Куляшоў, 1946 У пасляваенны час творчасць А.Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокім філасофскім зместам, пільнай увагай да духоўнага свету чалавека (зборнікі «Новая кніга», «Хуткасць»). У гэтым сэнсе вельмі паказальным з’яўляецца верш «Спакойнага шчасця не зычу нікому…». Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго ўяўнага дабратыту, якім жыве абывацель. Да філасофскага цыкла адносіцца і невялікі памерам верш «Я хаце абавязаны прапіскаю…». Сам лірычны герой з’яўляецца выразнікам сумлення чалавека, які ў час вайны стаў салдатам. І ён мае права сказаць: Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі, Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад… Дыміліся сямі франтоў дарогі За мной, як дынамічныя шнуры.
  • 16. Дом творчасці ў Каралішчавічах. А. Куляшоў з Я. Коласам і П. Броўкам, 1947 У 1965 годзе А. Куляшоў напісаў цыкл вершаў, об’яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў З. Астапенкі і Ю.Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У першым вершы паэт як бы акрэслівае мэту і задачы цыкла: Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося Ўбачыць дол сівы ад палыну, Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я Загінуўшых без весткі памяну. «Маналог» напоўнены глыбокім асабістым перажываннем, вернасцю былому сяброўству і агульнай справе. «Я – ваша памяць, вы – маё сумленне, я – дрэўка, вы – трывалы сцяг на ім», - сцвярджае аўтар. Цыкл «Маналог» адзначаны горкім, драматычным пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы… Гэта як эпітафія, выбітая на камені». Скажа пра яго З. Азгур.
  • 17. . У лірыцы А. Куляшова 60-70-х гг. выявіліся вялікія духоўныя і фізічныя мажлівасці чалавека – прага дзейнасці, адчуванне сваёй асабістай велічы і вартасці, адказнасць за «цяжкую пасаду паэта», за лёс Айчыны, разуменне сутнасці гістарычных падзей і ўсеагульнай сувязі з’яў: Хацеў бы век, які ўжо на зыходзе, Забраць мяне з сабой, а я руку Гарачую працягваю прыродзеЗ дваццатага ў трыццатае стагоддзе. Жывучы ў суладдзі з часам, паэт піша паэмы «Цунамі», «Варшаўскі тракт», «Хамуціус», у якіх перадае самаадчуванне чалавека ў наш трывожны, навальнічны час, яго барацьбу за будучыню без вайны, за чыстае паветра і ваду, за ачалавечванне свету, за ўсеагульнае шчасце.
  • 18. А. Куляшоў і Я. Колас пасля атрымання Дзяржаўнай прэміі СССР, 1949г. Аркадзь Куляшоў — двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР («Сцяг брыгады», 1946, «Новае рэчышча», 1949). Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы прысуджана яму ў 1970 годзе за пераклады твораў Міхаіла Лермантава («Выбраная паэзія», 1969), Івана Катлярэўскага («Энеіда», 1969), Генры Лангфелы («Спеў аб Гаяваце», 1969). Прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі ў 1968 г. адзначаны паэмы: «Толькі ўперад», «Песня аб слаўным паходзе», «Грозная пушча», «Балада аб чатырох заложніках», вершы: «Ліст з палону», «Камсамольскі білет», «Камуністы».
  • 19. Андрэй Макаёнак, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін,1950-я гады Былыя супрацоўнікі армейскай газеты “Знамя Советов” на I з’ездзе савецкіх пісьменнікаў РСФСР, 1958г.: А.Куляшоў, 1958г.: Ю.Каралькоў, П.Строкаў, Я.Папоўкін А. Куляшоў і Р. Газматаў, 1960
  • 20. 4 лютага 1978г. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў заўчасна памёр. А. Куляшоў, 1977г. ЭЛЕГІЯ Жыццё маё — цяжкі з гадамі бой, I чым далей, то ўсё даўжэй прывалы, Буксуюць вершы, быццам самазвалы, Ды знаю я: надыдзе момант той, Калі не хвоі снамі баравымі Атуляць мой дарожны неспакой, А схіляцца зларадна нада мной Мае гады з бародамі даўгімі. Чаго прыйшлі, за цудамі якімі? Якога мне яны жадаюць сну? Яшчэ я ўстану, падапруся кіем, Старэчыя бароды расхіну. За ўсе гады вазьму з гадоў даніну, 3 дарогай разлічуся рэштай дзён, Астатнія, як костку, смерці кіну За той парог, дзе векавечны сон. 1961г.
  • 21. Пра паэзію Аркадзя Куляшова "Можна смела сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова духоўная энцыклапедыя яго пакалення". (П. Панчанка) "Паэма Куляшова («Сцяг брыгады») народная ў самым дакладным значэнні гэтага слова: яна паказала душу народа ў адзін з найбольш адказных і важных момантаў яго гісторыі”. ( Рыгор Бярозкін) "Мяккая задуменнасць і ўнутраная душэўная азоранасць яго верша ўвесь час суправаджаюцца моцнымі, цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і рытмамі”. (Н. Перкін) Бібліятэка установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж» http://bibliobiblio.jimdo.com/ 2014