SlideShare a Scribd company logo
1 of 92
Шаркаўшчына
літаратурная
Шаркаўшчынскі край
Песня на словы Міледзія Кукуця
Ганарымся табой, край духмяных лугоў,
Неабсяжных балот і цяністых лясоў.
Усе фарбы сабраў у адзіны пейзаж,
Ты само хараство, ты само хараство,
Край квітнеючы наш.
Прыпеў: Шаркаўшчынскі наш край,
Прыгажуню зямлю
Любім сэрцам усім,
Як матулю сваю.
І няма прыгажэй
Цябе, край над Дзісной,
Ты – радзіма мая,
Мы навекі з табой.
Да крутых берагоў маляўнічай ракі
Па вясне з ціхім звонам бягуць ручайкі.
А Сікоры сады як пачнуць расцвітаць,
Іх духмянасць па ўсёй, іх духмянасць па ўсёй
Беларусі чуваць.
Прыпеў
А пра нашых людзей слава ў краі жыве,
Тут Машара Міхась складаў вершы свае.
І вандроўнік Язэп на сукно фарбы клаў, -
На яго дыванах, на яго дыванах
Родны кут ажываў.
Прыпеў
Каласяцца ў нас залатыя палі,
Шчодрасць, моцы даюць
Нашай роднай зямлі.
Хлебам-соллю заўсёды сустрэнем гасцей,
Бо багаты наш кут, бо багаты наш кут
На сардэчных людзей.
Прыпеў
Паэты,
пісьменнікі
Шаркаўшчынскага
краю
Желание быть писателем
— это не претензия на
определенный статус в
обществе, а бытийная
устремленность.
Ролан Барт
Сцяпан
Якаўлевіч
Тарыка
Нарадзіўся 21 студзеня 1844 года ў вёсцы Забеліна колішняга
Дзісненскага павета (зараз Ізабеліна Лужкаўскага сельскага Савета
Шаркаўшчынскага раёна) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Сам Сцяпан
захапляўся народнай медыцынай, агародніцтвам, садоўніцтвам. Сабраў пра ўсё
гэта немалую бібліятэку. Стаць на ногі дапамог яму выпадак. Дзякуючы
народнай медыцыне выратаваў ён тутэйшага пана ад цяжкай хваробы, і той ў
падзяку ахвяраваў яму 12 гектараў зямлі. Стаў Сцяпан Тарыка разводзіць сад,
вырошчваць розныя гатункі гародніны. У наваколлі яго імя шанавалі, ехалі па
вопыт з Дзісны, Вілейкі, Полацка. Даследчык Генадзь Каханоўскі здабыў у
праўнука Сцяпана Тарыкі, інжынера з Маладзечна, рукапісны зборнік паэта. І
расказаў пра знаходку ў газеце «Літаратура і мастацтва» 28 снежня 1984 года.
Пісаў нікім не прызнаны аўтар на рускай і беларускай мовах.
Пачынаецца рукапісны зборнік чатырохрадкоўем:
Что собирал с родных полей,
Что жизнь дарит, чем мир богат,
Всё уложил я в свой улей,
А что? Не знаю, мёд иль яд.
Асобны раздзел рукапіснай кнігі склалі «Беларускія напевы». Аўтар
знаходзіўся пад моцным уплывам твораў вуснаў паэзіі краю. А ў іншых вершах
чуецца вясёлы сялянскі гумар, досціп. Аўтару ўласцівы сатырычны позірк на ўсё
ліхое, чым апутаны беларускі мужык . Даволі буйны вершаваны твор «Хлеб ды
соль» напісаны ў стылі беларускіх небылічак:
…Я за такую ласку
Раскажу вам, братцы, казку.
Эх, браты, былі гады,
Што мы клалі грошы ў склады.
Як мой бацька быў нежанаты,
То-та мы былі багаты.
Мы з ім на печы рыбу лавілі,
І з рыбай у Рыгу хадзілі.
І зямлі было ў нас многа –
Ад прыпечка да парога.
Яшчэ сем валок пад палом,
Ды пяць валок пад сталом.
І лесу ў нас была вялікая паласа –
У бацькі ад губ і да наса.
Пётр
Пятровіч
Касцюкевіч
Пётр Касцюкевіч нарадзіўся 27 ліпеня 1926 года ў вёсцы Шыці Браслаўскага
павета, Віленскага ваяводства. Тут прайшло яго дзяцінства , з васьмі гадоў ён дапамагаў
бацькам па гаспадарцы, пасвіў кароў, свіней, авечак, а восенню і зімой хадзіў у мясцовую
школу. Польскі настаўнік і мастак Юзэф Юхневіч заўважыў здольнасці Пятра
Касцюкевіча да малявання, даваў яму дадатковыя ўрокі. Ён вельмі даходліва і ўмела вёў
урокі гісторыі і асабліва літаратуры. Гэтым ён развіў у хлопчыка цікавасць да гісторыі і
любоў да паэзіі. У 1939 годзе Пётр Касцюкевіч, пасля заканчэння 5 класаў польскай
школы, паступіў у Шаркаўшчынскую няпоўна-сярэднюю школу. Жыў у інтэрнаце, а праз
дарогу, на прыватнай кватэры — паэт Міхась Машара, які працаваў тады загадчыкам
Шаркаўшчынскага раённага аддзела народнай асветы. Пётр Касцюкевіч часта прыносіў
яму з кіёска свежыя газеты і часопісы. Міхась Машара два разы ўручаў Пятру
Касцюкевічу прызы за актыўны ўдзел у раённых выставах мастацкай творчасці
школьнікаў.
У 1939 – 1941 гадах малюнкі Пятра Касцюкевіча часта друкаваліся на старонках
газеты «Піянер Беларусі». Вясной 1941 года Міхась Машара сказаў Пятру Касцюкевічу,
што раённы аддзел народнай асветы рыхтуе матэрыялы, каб восенню накіраваць яго ў
Мінскае мастацкае вучылішча, і прасіў выбраць некалькі лепшых малюнкаў, але Вялікая
Айчынная вайна перашкодзіла ажыццявіць мару.
Улетку 1942 года Пётр Касцюкевіч пазнаёміўся з разведчыкамі партызанскай
брыгады «Спартак» Сямёнам Іўковічам і Іванам Макаранкам. Увосень 1942 года яму
прапанавалі паступіць у адкрытую немцамі беларускую нацыянальную школу,
застаючыся пры гэтым партызанскім сувязным. Пётр Пятровіч перадаваў шмат
каштоўных звестак у партызанскі атрад: аб перамяшчэнні і колькасці нямецкіх
войскаў, папярэдзіў партызан аб рыхтуемай блакадзе, маляваў карту раённага цэнтра
з указаннем усіх нямецкіх і паліцэйскіх пастоў. Пасля выканання гэтага задання быў
залічаны конным разведчыкам у штаб брыгады «Спартак». Ён удзельнічаў у многіх
баявых аперацыях, быў паранены і два разы кантужаны. За аперацыю ў разгроме
нямецкага гарнізона ў Чырвоным Двары быў прадстаўлены да ордэна «Чырвонай
зоркі». У перапынку паміж баямі Пётр пісаў вершы і рабіў малюнкі алоўкам. У яго
палявой сумцы заўсёды ляжалі два блакноты: з вершамі і малюнкамі. Вясной 1944
года ў партызанскай газеце «Чырвоны Сцяг» былі надрукаваны першыя вершы на
беларускай і рускай мовах. У гэты ж час паэт напісаў «Марш партызанскай брыгады
«Спартак». Камандзір і камісар брыгады адобрылі тэкст песні. У сваіх вершах Пётр
Касцюкевіч заклікаў партызан і працоўных раёна да рашучай барацьбы за
вызваленне роднага краю. Хутка прыйшла Савецкая Армія.
Баявы шлях брыгады «Спартак» скончыўся. Пасля расфарміравання брыгады
Пётр Касцюкевіч некаторы час знаходзіўся на службе ў НКУС, потым —
упаўнаважаным ад райкама камсамола па Дубраўскаму сельсавету. У канцы 1944
года пайшоў у Савецкую Армію. Армейскую службу пачынаў у запасным палку на
станцыі Шэксна. Потым да 1953 года служыў у Волагдзе, Печанзе, Луастары, Коле,
Мурманску, Петразаводску. Закончыў школу маладых камандзіраў, курсы
палітработнікаў і бібліятэкараў. Займаў розныя пасады. Быў камандзірам
аддзялення, памочнікам камандзіра ўзвода, старшыной роты, камісарам батальёна,
загадчыкам бібліятэкі. Шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй. У час службы ў
Савецкай Арміі супрацоўнічаў з газетай Паўночнай ваеннай акругі «Патриот
Родины», быў яе пазаштатным карэспандэнтам. Звольніўшыся ў 1953 годзе ў запас,
Пётр Касцюкевіч паступіў на працу ў мастацкую майстэрню горада Петразаводска.
Адначасова тры гады вучыўся ў Рэспубліканскай студыі выяўленчага мастацтва, два
гады – у акварэльнай студыі, закончыў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум па
спецыяльнасці мастак-афарміцель. У 1958 – 1960 гадах завочна вучыўся на
аддзяленні выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці імя Н.К. Крупскай
у Маскве. У 1965 годзе закончыў Маскоўскі універсітэт мастацтваў.
3 1975 года Пётр Касцюкевіч працаваў мастаком Дома палітасветы Карэльскага абкама
КПСС у Петразаводску. А ўсяго ён аддаў больш 30 гадоў нялёгкай працы мастака-афарміцеля.
За гэты час у яго выпрацаваўся свой стыль у афарміцельскай працы, свая манера пісьма ў
жывапісе, свой настрой у малюнку, свае разуменні і адносіны да мастацтва. «Мае любімыя
колеры, – пісаў Пётр Касцюкевіч, – чырвоны і зялёны – колеры барацьбы і жыцця, колеры
рэвалюцыйнай праўды і пастаянства».
У 1984 годзе ў Доме палітасветы Карэльскага абкама КПСС была арганізавана выстава
малюнкаў Пятра Касцюкевіча. Тут былі прадстаўлены цікавыя, багатыя па ідэйнаму зместу
карціны: «Іду ў партызаны», «Разгром гарнізона ў Відзах», «3 пакетам у штаб» і іншыя.
Карціны з малюнкамі Пятра Касцюкевіча дэманстраваліся таксама ў Петразаводскім
педінстытуце і ў адным з кінатэатраў горада, паказваліся на Карэльскім тэлебачанні. Пісаў
вершы Пётр Касцюкевіч з перапынкамі. Асабліва актыўна працаваў над вершамі, пачынаючы з
1970 года. Яго вершы друкаваліся ў карэльскіх рэспубліканскіх газетах «Ленинская правда»,
«Комсомолец», у беларускіх ваенных газетах, у раённых газетах «Кліч Радзімы»
(Шаркаўшчына) і «Браслаўская звязда», у іншых выданнях.
«Вершы мае простыя, як праўда жыцця, — пісаў Пётр Касцюкевіч, — можа каму-
небудзь яны пакажуцца празаічнымі, але ў іх — штрыхі маёй біяграфіі, і таму мне яны дарагія».
Паэт размеркаваў свае вершы па цыклах у рукапісных зборніках: «В моей
родимой стороне» (70 вершаў), «Баллада о Козянском лесе» (32 вершы), «В дороге»
(40 вершаў), «Дороги Браславщины» (7 вершаў). Нельга без хвалявання чытаць
вершы, прысвечаныя Шаркаўшчынскаму краю: «0 детстве», «На Родине вечером
лунным», «Белый Двор» і шмат іншых. Многія з іх друкаваліся на старонках
Шаркаўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы». У вершах Пятра Касцюкевіча
адчуваецца ўлюблёнасць у паэзію. Яны не здзіўляюць нас метафарамі, рыфмамі,
знешнімі эфектамі.
Вершы Пятра Касцюкевіча чалавечныя, задушэўныя, песенныя. Яны цесна
звязаныя па зместу з яго малюнкамі. Гэту асаблівасць творчасці слушна заўважыў
супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Рэспублікі
Беларусь Васіль Скідан: «...калі глядзіш яго малюнкі, адчуваеш у іх музыку і паэзію,
а калі чытаеш вершы — здагадваешся, што стварыў іх мастак, настолькі відавочныя
ў іх вобразы». Пётр Касцюкевіч падтрымліваў цесную сувязь з Беларуссю праз
лісты, раённыя газеты. Ён вёў перапіску з вучнямі Германавіцкай, Відзаўскай,
Казянскай сярэдніх школ, са школьнымі краязнаўчымі музеямі.
У Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі мастак прыслаў тры свае эцюды і два
малюнкі тушшу – партрэты Максіма Танка і Міхася Машары. Германавіцкі гісторыка-
краязнаўчы музей атрымаў 9 малюнкаў Пятра Касцюкевіча.
На ўсё жыццё Пётр Касцюкевіч застаўся партызанскім паэтам і мастаком. Ён не
забывае родны край і самыя задушэўныя радкі прысвячае яму:
Я болен грустью журавлиной
Не день, а многие года...
Край заповедный мой, родимый
Я не забуду никогда.
Пётр Касцюкевіч марыў, калі выйдзе на пенсію і будзе больш вольнага часу,
часцей прыязджаць на Беларусь. Ён хацеў пабываць у Мінску, Віцебску, Полацку,
сустрэцца са сваякамі, знаёмымі, пахадзіць па роднай зямлі. Але не заўсёды ўдавалася
наведаць сваю радзіму. Часта перашкаджаў стан здароўя адправіцца ў далекі шлях. Пётр
Касцюкевіч не з'яўляецца членам Саюза мастакоў. Яго карціны знаходзяцца ў 10 музеях
былога Савецкага Саюза, а таксама ў музеях Фінляндыі, Польшчы, Германіі і Венгрыі.
На кватэры Пятра Касцюкевіча ў Петразаводску — пастаянна дзеючая выстава — 40
карцін і 30 эцюдаў. Больш 100 эцюдаў знаходзяцца ў запасніку.
Герман
Іларыёнавіч
Кірылаў
Герман Іларыёнавіч Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў мястэчку
Шаркаўшчына ў сям’і дробнага рамесніка-пільшчыка. Бацька Іларыён Іванавіч працаваў
пільшчыкам, маці Ірына Іванаўна была хатняй гаспадыняй. Сям’я расла. Герман быў
чацвёртым дзіцяці. Бацькі пастаянна думалі, як забяспечыць больш надзейныя сродкі
для жыцця. Бацьку пашанцавала добра зарабіць падчас пракладкі палякамі чыгункі на
Друю на пілоўцы шпалаў. Ён змог пабудаваць у Шаркаўшчыне нядрэнную хату. Але
сям’я ў ёй жыла нядоўга: бацькі спакусіліся на абмен. Чыноўнік з Польшчы мяняў
некалькі гектараў зямлі, якая была выдзелена яму ў Шкунціках за заслугі перад
Польскай дзяржавай, на хату ў мястэчку. Абмен адбыўся, і ў 1939 годзе сям’я Кірылавых
пераехала ў Шкунцікі. Жылі кутнікамі, паціху абжываліся. Жыхары Шкунцікаў прынялі
перасяленцаў з добрай душой. Там бацька набыў невялікі кавалак зямлі, выменяўшы яго
на збудаваны ўласнымі рукамі дом. Пад канец лета 1944 года ў Шкунціках сабралі болей
за паўсотню мужчын, зрабілі пераклічку і калонай павялі ў бок Шаркаўшчыны, каб
затым адправіць іх у часткі Балтыйскага фронту. Пайшоў на фронт і бацька Германа
Іларыён Іванавіч Кірылаў. Маці адной даводзілася ўпраўляцца па гаспадарцы.
Першага верасня 1944 года Герман Кірылаў пайшоў у першы клас шкунцікаўскай
школы. На ўвесь клас быў адзін буквар. Мала ў каго былі ручкі і алоўкі. Не было
сшыткаў. Герман адхварэў больш за месяц, але ў другі клас быў пераведзены. Тут Герман
скончыў сямігодку. Толькі ўвосень 1945 года вярнуўся бацька з фронту. Пакрыху пачалі
абжывацца. Але пачалася калектывізацыя. У 1952 годзе сям’я вярнулася ў
Шаркаўшчыну, пачаўшы абжывацца з нуля: зямля і ўся гаспадарка адышлі пад калгас.
Скончыўшы ў 1954 годзе Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, Герман Кірылаў
паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З дыпломам
журналіста ў 1959 годзе пачаў працаваць літаратурным работнікам шаркаўшчынскай
раённай газеты «Калгасны шлях». У 1960 годзе быў абраны другім, а ў 1961 годзе –
першым сакратаром Шаркаўшчынскага райкама камсамола. Пасля скасавання
Шаркаўшчынскага раёна (1962 год) вярнуўся на журналісцкую работу, быў загадчыкам
аддзела пісьмаў міёрскай міжраённай газеты «Сцяг працы» (1962 – 1965 гг.), намеснікам
рэдактара гэтай газеты (1965 г.). З 1965 года па 1976 год – намеснік рэдактара полацкай
газеты «Сцяг камунізму». З 1976 года па 1995 год, да выхаду на пенсію , -- карэспандэнт
шматтыражнай газеты ВА «Шкловалакно» «Трудовая смена», уласны карэспандэнт
абласной газеты «Віцебскі рабочы» у Полацку.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года. Зараз жыве ў Полацку. Першая
значная мастацкая публікацыя Германа Кірылава – апавяданне «Без крыўды ў сэрцы»
(«Маладосць», №11, 1974 год). У 1983 годзе ў серыі «Першая кніга празаіка»
выдавецтва «Мастацкая літаратура» выйшаў зборнік апавяданняў «Падлётак». Аўтар
аповесцей «Сонца тваіх вачэй» («Маладосць», № 5-6, 1981 год), «Піраміда»
(«Полымя», № 9, 2000 г.). У 1989 годзе надрукаваны раман «Пах жыта» (1-я кніга).
Піша п’есы («У ноч напрадвесні»), нарысы, рэцэнзіі, гумарэскі.
За кнігу «Прысягнулі Беларусі. Кніга споведзяў» Герман Кірылаў у 1997 годзе
ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускана ПЭН-цэнтра (часопіс
«Полымя», № 3-5, 1997 год).
Герман Кірылаў піша пра сучаснасць, вайну. У яго апавяданнях адлюстроўваюцца
чалавечыя характары ў выключных абставінах, калі жыццё выпрабоўвае людзей на
вернасць і цвёрдасць. Роздум нашых сучаснікаў над складанымі праблемамі быцця
знайшоў адлюстраванне ў апавяданнях «Карані», «Аджыо», «Як вас завуць» і інш.
Цікава заявіў пра сябе празаік у 2000 годзе, надрукаваўшы ў часопісе
«Крыніца» урывак «Чарга» з аповесці «недзе ў мястэчку» і ў часопісе «Полымя» –
аповесць «Піраміда».
Публікацыі яскрава засведчылі не толькі здольнасць аўтара будаваць сюжэт і
перадаваць каларыт часу, але і выходзіць на тыя балючыя і надзённыя клопаты, якімі
жыве сённяшнее грамадства, узнімаецца ў сваёй творчасці да асэнсавання
агульначалавечых праблем.
Творчае крэда Германа Кірылава – жыццёвая праўда. Ён застаецца адданы
пісьменнік у сваёй прозе, ён служыў, узначальваючы на працягу колькіх гадоў
старэйшае ў рэспубліцы літаб’яднанне “Надзвінне”, яе спавядаў і спавядае ў
штодзённым жыцці.
Апавяданні па свайму зместу разнастайныя. «Здрада», якое адкрывае зборнік
пра вайну ў варожым тыле. «Татава пілотка», «Падлётак», «Апошні» як бы водгулле
нядаўна адгрымеўшай вайны, астатнія прысвечаны нашым сучаснікам, людзям розных
прафесій і, канечне ж, розных характараў.
У рамане «Пах жыта» уваскрашаюцца падзеі вясны і лета 1941 года на тэрыторыі
былой Заходняй Беларусі. Адзін з галоўных герояў, былы падпольшчык, старшыня
сельсавета Кляноўскі, горача бярэцца за ўстанаўленне новага, сацыялістычнага ладу.
Пачынаецца Вялікая Айчынная вайна. Яна ставіць перад кожным пытанне: што рабіць?
Для Кляноўскага і яго аднадумцаў выбар адзін – змаганне.
Дзеянні аповесці Германа Кірылава «Піраміда» адбываецца ў Старажытным
Егіпце. Але праблематыка яе сугучна і нашаму часу. Галоўны герой аповесці – Пахомі,
пісец на будаўніцтве піраміды чарговага фараона. Змест твора – паўстанне духу
свабодалюбцы і праўдашукальніка пісца Пахомкі, які пачынае ствараць твор-трактат аб
свабодзе і роўнасці людзей. Уладнае чынавенства і яго даўні вораг жрэц Джгуці
выкрываюць крамольніка і аддаюць яго на пабіццё камянямі натоўпу, але аслеплены і
духоўна забіты ўладарамі. Аповесць друкавалася ў часопісе «Полымя» (2000 год, № 9)
У №3 – 5 часопіса «Полымя» за 1997 год надрукавана кніга Германа Кірылава
«Прысягнулі Беларусі. Кніга споведзяў». Пасля яна перавыдавалася іншымі выданнямі
пад назвай «Гарт. Кніга ўспамінаў». За гэтую кнігу Герман Кірылаў у 1997 годзе
ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.
.
«Прысягнулі Беларусі» – кніга споведзяў-успамінаў дванаццаці чалавек,
якія ў гады сваёй маладосці трапілі ў жорны сталінскіх карных органаў. У 1947
годзе яны, студэнты Глыбоцкага і Пастаўскага педагагічных вучылішч, былі
схоплены «пільнымі нкусаўцамі» і праз паўгода судом ваеннага трыбунала ў
Мінску прыгавораны да 25, 15, 10, 5 гадоў зняволення. Усе яны выйшлі на волю
ў сярэдзіне 50-х гадоў, а у 1992 годзе рэабілітаваны пастановамі Вярхоўнага суда
Рэспублікі Беларусь «за адсутнасцю складу злачынства». У чым жа іх вінаваціла
савецкая ўлада тады, у 1947 годзе? У тым, што яны, маладыя, рыхтуючыся быць
настаўнікамі, хацелі жыць і працаваць для Беларусі. Яны стварылі Саюз
беларускіх патрыётаў. Моладзь, што ўвайшла ў яго, не ставіла ніякіх
тэрарыстычных ці антыдзяржаўных мэт, проста не згаджаліся яны з
русіфікацыяй Беларусі, з ганьбаваннем яе нацыянальнай адметнасці, з палітыкай
агрэсіўнай дэнацыяналізацыі.
Кніга Германа Кірылава «Прысягнулі Беларусі» – даніна памяці і павагі
сапраўдным беларускім патрыётам, нашым землякам
У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая
літаратура» выйшаў раман «Пах жыта», у якім
расказваецца пра падзеі ў Заходняй Беларусі ў
1939 годзе.
У яго апавяданнях адлюстроўваюцца
чалавечыя характары ў выключных абставінах,
калі жыццё выпрабоўвае людзей на вернасць і
цвёрдасць.
Міхась
Машара
Міхась Машара нарадзіўся 5(18) лістапада 1902 года на невялічкім хутары Падсосна Дзісенскага
павета Віленскай губерні (зараз Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве
бацькі перабраліся ў вёску Таболы, дзе прайшло дзяцінства будучага паэта. Першую навуку спасцігаў у
Шкунцікаўскай народнай школе, якую скончыў напярэдадні Першай сусветнай вайны. Па ўспамінах
пісьменніка, народная школа навучыла яго любіць кнігі. Тут употай ад настаўнікаў упершыню
пазнаёміўся з беларускім друкаваным словам, з цікавасцю чытаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Ф.
Багушэвіча.
Каб вучыцца далей, Міхась Машара з дапамогай школьнага настаўніка ўладкаваўся на пасаду
пісарчука ў канцылярыю Ігуменскай воласці. За год працы хлопец назбіраў трохі грошай, якія пайшлі
на набыццё падручнікаў і далейшую вучобу ў вышэйшай пачатковай школе ў Глыбокім (пазней
перайменаваная ў працоўную школу 2-й ступені), якую скончыў у 1918 годзе. Там жа пачаў пісаць
вершы на рускай мове, але пасля крытычных заўваг настаўніка літаратуры амаль на дзесяць гадоў
адмовіўся ад далейшых паэтычных практыкаванняў. Некаторы час Міхась Машара працаваў
справаводам зямельнага аддзела Германавіцкага валвыканкама, удзельнічаў у размеркаванні насення
паміж беднякамі. Падчас акупацыі яго родных мясцін польскімі войскамі юнак упершыню быў
арыштаваны, але хутка адпушчаны пад нагляд паліцыі як няпоўнагадовы. У 1920 годзе Міхась Машара
добраахвотна далучыўся да Чырвонай Арміі і ў якасці сувязіста служыў у 18-й Паўночнай стралковай
дывізіі, удзельнічаў у баявых дзеяннях. Пасля акружэння дывізіі і яе інтэрніравання Міхась Машара
разам з іншымі байцамі на 11 месяцаў трапіў у лагер для палонных у Саксоніі, а па заключэнні
Рыжскага мірнага дагавору – яшчэ на 8 месяцаў у канцэнтрацыйны лагер “Шчыпёрна” ў Верхняй
Сілезіі, які вызначаўся вельмі жорсткімі ўмовамі для вязьняў.
У лістападзе 1923 года Міхась Машара быў прызваны ў польскую армію, скончыў фельчарскую школу,
да пачатку 1925 года служыў у санітарным батальёне ў Гродне. Пасля дэмабілізацыі ўключыўся ў нацыянальна-
вызваленчы рух Заходняй Беларусі, вярнуўся ў Таболы, быў адным з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска-
работніцкай грамады, працаваў інструктарам у яе Цэнтральным камітэце. Пасля разгрому Грамады ў пачатку
1927 года Міхась Машара непрацяглы час рэдагаваў газету рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку “Наша
воля”, якая выходзіла ў Вільні. Пасля трэцяй яе канфіскацыі быў арыштаваны, перавезены на допыты ў
Глыбокае, а адтуль амаль праз месяц – зноў у Вільню, у турму Лукішкі, дзе прасядзеў больш за чатыры гады.
Там жа, у астрозе, ізноў пачаў пісаць вершы, якія здолеў перадаць на волю. Такім чынам убачыў свет і яго першы
паэтычны зборнік “Малюнкі”, што быў выдадзены ў 1928 годзе Зоськай Верас (Людвікай Антонаўнай Войцік) на
яе ўласныя грошы.
Па выхадзе з турмы Міхась Машара вярнуўся ў родныя мясціны, ажаніўся. Да 1939 года меў
выпадковыя заробкі, працуючы лесарубам, плытагонам, выконваючы разнастайныя гаспадарчыя работы. Разам з
тым Міхась Машара выкройваў час і для літаратурнай працы. У выніку былі падрыхтаваны і выйшлі з друку яго
зборнікі “На сонечны бераг” (1934), “Напрадвесні”(1935), паэмы “Смерць Кастуся Каліноўскага”(1934),
“Вяселле”(1934), “Мамчына горка”(1936), а таксама некалькі п’ес. Менш пашчасціла зборніку “З-пад стрэх
саламяных”(1937), які быў канфіскаваны, а зборнік “З ваколіцаў сініх балот” і ўвогуле не ўбачыў свет і быў
страчаны.
З прыходам на землі Заходняй Беларусі Чырвонай Арміі Міхась Машара быў запрошаны на пасаду
кіраўніка аддзела народнай асветы ў валасны выканкам Шаркаўшчыны, абраны дэпутатам Народнага Сходу, які
праходзіў у Беластоку, уключаны ў склад дэлегацыі ад Беларусі на сесію Вярхоўнага Савета СССР, там жа ў
Беластоку адбылося і знаёмства Міхась Машары з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
У 1940 годзе Міхась Машара быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падчас
Вялікай Айчыннай вайны Міхась Машара працаваў у газетах “Звязда”, “Савецкая Беларусь”,
“Партызанскае слова”, у рэдакцыі радыёвяшчання ў Маскве, а вярнуўшыся ў пачатку 1944 года ў
Беларусь, – галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання беларускага радыё. За ваенны
перыяд было напісана шмат вершаў, апавяданняў.
Пасля вайны Міхась Машара пераехаў у Мінск, працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і
мастацтва рэдакцыі часопіса “Полымя” (1945–1947), загадчыкам аддзела літаратуры навукі і мастацтва
ў “Настаўніцкай газеце”(1947–1949), працягваў літаратурную дзейнасць. У 1944 годзе быў
надрукаваны паэтычны зборнік Міхася Машары “Беларусі”, які ўвабраў вершы, напісаныя ў час
вайны. На думку літаратурных крытыкаў, лірыка паэта ваеннага часу лічыцца адным з лепшых яго
паэтычных дасягненняў. Пазней убачылі свет такія кнігі, як “Выбраная лірыка” (1945), “Праз
навальніцы” (1948), “Урачыстасць” (1952), “Выбраныя творы” (1958), “Ад родных аселіц” (1959),
“Мая азёрная краіна” (1962).
Па словах паэта, гэтыя кнігі змясцілі лепшыя творы, што былі напісаны на працягу ўсяго яго
жыцця. Акрамя сваёй паэтычнай творчасці Міхась Машара вядомы і як празаік. Асабліва гэта грань
яго літаратурнай дзейнасці вызначылася ў 1960–1970-я гады. Працуючы ў жанры прозы, Міхась
Машара стварыў трылогію, прысвечаную вызваленчыму руху Заходняй Беларусі, куды ўвайшлі
раманы “Крэсы змагаюцца” (1966), “Сонца за кратамі” (1968), “Лукішкі” (1970). Таксама ён аўтар
раманаў “Ішоў дваццаты год” (1973), “Прыйдзе час…” (1975).
У 1975 годзе выйшла з друку і кніга яго ўспамінаў “Старонкі летапісу”. У пісьменніцкім багажы
Міхася Машары можна знайсці і нямала артыкулаў, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтычных
і празаічных твораў вядомых майстроў слова: А. Блока, С. Ясеніна, М. Гогаля, К. Сіманава, Ф. Гладкова,
М. Рыльскага, П. Тычыны, Г. Сянкевіча, У. Бранеўскага і іншых пісьменнікаў. У сваю чаргу, творы М.
Машары перакладаліся на розныя мовы народаў свету. Некаторыя вершы паэта былі пакладзены на
музыку беларускімі кампазітарамі. Не забываўся Міхась Машара і на дзетак, якім падараваў цікавыя
вершаваныя казкі і невялічкія паэмы, што выйшлі асобнымі выданнямі, – “Зязюльчыны слёзы” (1961),
“Зелянушка і Кракатушка” (1964), ці былі надрукаваны на старонках перыёдыкі. Заслугі Міхася Машары
былі адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), “Знак пашаны” (1967), медалямі.
Пісьменнік пайшоў з жыцця 7 чэрвеня 1976 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Асабісты архіў Міхася Машары, які быў набыты бібліятэкай у 1983 годзе ў жонкі пісьменніка,
захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі пад нумарам 32 і складаецца з 539
адзінак захавання за 1922–1982 гг.
У рамане «Крэсы змагаюцца» у цэнтры апавядання -
дзейнасць арганізацыі «Беларуская сялянска-рабочая
грамада» і духоўнае станаўленне галоўных герояў трылогіі -
Максіма Шамрая і яго сяброў. Раман «Крэсы змагаюцца», як і
наступныя два рамана трылогіі, у значнай меры
аўтабіяграфічны і пабудаваны на шырокім дакументальным
матэрыяле тых гадоў. Раманы «Сонца за кратамі» і «Лукішкі»
(кніга другая) - другая і трэцяя часткі трылогіі Міхася
Машары. Па-ранейшаму ўвага аўтара засяроджана на
Максіме Шамрае і яго сябрах, актыўных удзельнікаў руху за
нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне працоўных Заходняй
Беларусі з-пад прыгнёту польскіх паноў у другой палове 20-х
гадоў.
Раман-хроніка «І прыйдзе час…» – працяг
размовы аўтара з чытачом аб лёсе беларускага
сялянства, якое на працягу дваццаці год пакутавала
пад уладай памешчыцкай Польшчы на так званых
Крэсах Усходніх. У кнізе шырока паказан побыт,
жыццё і прага людзей да вызвалення, да ўз’яднання з
усходнімі братамі. І гэты час настае.
Пачаткам Вялікай Айчыннай вайны
заканчваецца раман. Яго героі працягваюць барацьбу
за вызваленне ад фашысцкіх акупантаў. Яны вераць у
перамогу, у светлую будучыню. Такі час прыйдзе…
У рамане паказваецца барацьба Чырвонай
Арміі з белапольскімі акупантамі, яе легендарны
паход на Варшаву. У гэтым паходзе асабліва
вылучыліся кавалерысты трэцяга конкорпуса, якім
камандаваў савецкі палкаводзец Гай.
Патрыятызм, мужнасць і самаадданасць
чырвоных байцоў – вось галоўнае, што надае
асаблівую цікавасць твору.
Віктар
Праўдзін
Перафразоўваючы Фрэйда, можна сцвярджаць, што не толькі анатомія, але і фамілія вырашае лёс. А таму
Віктару Праўдзіну ўжо на раду было напісана стаць ці праваахоўцам, ці пісьменнікам, ці міссіянерам. Сам
Праўдзін іранічна заўважае, што ў некаторай меры ён пабываў ва ўсіх гэтых іпастасях. Праўда, пісьменніцкае
прызванне яму аказалася значна бліжэй. Нарадзіўся Віктар Аляксандравіч Праўдзін у 1955г. ў горадзе Ліда ў
сям’і ваеннаслужачага. У 1957г. сям’я пераязджае ў в.Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Дзяцінства яго
прайшло ў вёсцы Гарадзец на рацэ Мнюта. З 1969г. ён жыў ў Шаркаўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй
школы, працаваў рабочым піларамы. Тры гады адслужыў матросам на карабле ў Ваенна-марскім флоце на
Балтыцы. Потым скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС і пайшоў працаваць у міліцыю на пасаду
участковага. Больш 20 год аддаў рабоце ў праваахоўных органах, прайшоў шлях ад малодшага сержанта да
маёра. Затым заняўся літаратурнай працай. На той момант як пайшоў у адстаўку, у яго ўжо былі выдадзены
кнігі. Пасля Віктар Праўдзін працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Нёман” (1996-2000),
намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001-2002), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса
“Полымя”(2002-2003). З 2004г. ён галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Жанаты, трое
дзяцей і трое ўнукаў. Шырокую вядомасць Віктар Праўдзін атрымаў як майстар дэтэктыўнага жанру. Аўтар
раманаў “Вяртанне з апраметнай”, “Танцавальны марафон”, “Нялюбыя гінуць”, “Карона Вітаўта Вялікага”,
аповесці “Эксгумацыя”. Празаічных зборнікаў “Пад знакам Стральца”, “Візіцёр з Поўначы”, “Боль ці
споведзь міліцыянера”, “Шлях да Галгофы” і многіх іншых.Свае творы Віктар Праўдзін пісаў на беларускай
мове, але размаўляў па-руску. Як прызнаецца сам пісьменнік, для яго гэта быў цяжкі момант – гаварыць на
адной мове, пісаць і думаць на другой…
Сёння, калі прадстаўнікі СМІ не папросяць весці інтэрв’ю на русскай мове, пісьменнік
размаўляе па-беларуску.Часта ў Праўдзіна пытаюцца, чаму ён піша ў асноўным дэтэктывы. Ці не
хочацца яму «ваяць» для вечнасці? «Я пішу аб тым, аб чым мне хочацца пісаць. - адказвае Віктар
Аляксандравіч. - Нават у вялікага Дастаеўскага ў раманах вы знойдзіце нямала элементаў дэтэктыва.
Але гэта не перашкодзіла Фёдару Міхайлавічу выдатна паказаць і сваю эпоху, і людзей, жыўшых у
той час. Увогуле, калі напісана майстэрскі, выдатнай мовай, калі гэта кранае чалавека, то неважна,
які жанр абраны пісьменнікам». Як расказвае Віктар Праўдзін, ён пачаў пісаць дэтэктывы толькі
таму, што аднойчы ў падземным пераходзе пралістаў некалькі дэтэктываў… На адной старонке
гвалцілі жанчыну, і аўтар, здавалась, заміляўся гэтым, на другой – таксама нейкі жах, інакш кажучы
ў літаратурным плане – поўная бездапаможнасць. І таму ён, як чалавек імпульсіўны, абурыўся і
вырашыў, што, зыходзячы з уласнага вопыту, павінен напісаць добрыя дэтэктывы, каб іх не сорамна
было чытаць нават дзецям. Служачы ў міліцыі, ён за адзін дзень ці ноч мог аказаць дапамогу і бамжу,
і генералу, і паэту, і балерыне… Так што літаратурных сюжэтаў у былога міліцыянера Праўдзіна
назбіралася шмат. Па сутнасці, дэтэктыўную інтрыгу ён проста накладвае на апавяданне пра жыццё,
а гэта заўжды цікава. Лічыцца, што літаратурна-мастацкі твор атрымоўваецца тады, калі
выконваецца прапорцыя: 70 працэнтаў фантазіі і 30 – праўды.
Па словам Праўдзіна ў яго творах няма ніводнага факта, каторы нідзе б ў рэальнасці «не засвяціўся».
Некаторыя крытыкі, напрыклад, пыталіся: «Навошта вы ў аповесці «Эксгумацыя» з лася зрабілі
кантрабандыста?». А там сапраўды ёсць лось, каторы пераносіць золата праз мяжу. Яму сшылі для гэтага
спецыяльную панчоху і павесілі на шыю. У трубу заіграюць – і ён бяжыць на кліч. Ведаеце, адкуль узяўся
гэты вобраз? У 70-я гады ў Шаркаўшчынскім раёне жыў лось – сапраўдны рэкецір. Стане поперак дарогі і не
адыходзіць, пакуль вадзіцель машыны не дасць яму хлеба. І так працягвался некалькі год… Дакладны і іншы
факт з гэтай жа аповесці. Пра яго аўтару расказаў следчы пракуратуры. Аднойчы аперам належыла правесці
эксгумацыю. Прыйшлі на могілкі, а там – зусім іншы чалавек. Узяўшы рэальныя факты з канкрэтнай
крымінальнай справы, Праўдзін раскруціў ужо сваю гісторыю. Паколькі Віктар Праўдзін з’яўляецца
галоўным рэдактарам буйнога выдавецтва, многія цікавяцца яго адносінамі да сучасных беларускіх аўтараў.
Вось, што ён кажа на гэты конт: «У нас і сёння ёсць свае Караткевічы, Мележы. Трэба чытаць сучасную
беларускую літратуру, і вы будзеце ведаць гэтыя імёны. Я люблю Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнка,
Мікалая Мятліцкага, Людмілу Рублеўскую, Віктара Шніпа, Раісу Баравікову, Алену Браво і многіх-многіх
іншых. Кожны з іх па-свойму цікавы. І калі зрабіць ім, як зараз кажуць, раскрутку, то іх імёны загучаць, як
калісьці гучалі імёны класікаў. У 90-ыя гады адзін з папулярнейшых літаратурных журналаў «Нёман»
выходзіў 190-тысячным тыражом, а сёння ў яго тыраж 4 тысячы. У нашым Саюзе пісьменнікаў звыш 500
членаў, але гэта вельмі мала. Калі мяне не падводзіць памяць, у той жа Арменіі на 2 міліёна жыхароў
прыходзіцца 2 тысячы пісьменнікаў. У адным толькі Крыме літаратараў больш, чым у нас…
Безумоўна, нельга зыходзіць толькі ад колькасці. Але хіба справядліва, што на працягу дзесяцігоддзяў вучні ў
школе чытаюць на памяць адзін і той жа верш «Я мужык-беларус, пан сахі і касы».… Выдатны, безумоўна,
верш, але наўрад ці закране ён струны душы сучаснага падлетка.»
Повесть написана в занимательном
приключенческом жанре. Читатель вместе со
следователем Смоляком пройдет через лабиринт
интриг и предательств, узнает цену человеческой
жизни и власти золота, окунется в бурлящий котел
страстей.
Для широкого круга читателей.
Жизнь заставляет главного героя
произведения – оперуполномоченного Андрея Бусла –
пройти семь кругов ада: ему приходится распутывать
закрученную интригу, где переплелись любовь и
политика, дружба и деньги, прошлое и настоящее;
разгадку белорусских тайн он находит…за океаном.
Профессионализм автора, который сам
испытал трудности милицейской службы, даёт
читателю познакомиться с образцом настоящего
белорусского детектива.
События в романе начинаются в канун 1910
года, с новогоднего балла-маскарада, который давал
минский генерал-губернатор. Молодой офицер
военно-морского флота граф Сергей Александров
втайне от родителей покидает бал и спешит на
встречу с любимой. Молодые едут в церковь и
венчаются. А потом Александров с молодой женой
возвращается на бал к губернатору. Для родителей –
стресс, для остальных это венчание – новогодняя
шутка.
Автор проводит своих героев через все
исторические события: революции, ссылки в 30-е
годы на Север, «пражскую весну» 1968 года, развал
Советского Союза и, наконец, наши дни.
Захватывающий сюжет не оставит
равнодушным читателя. А знание многочисленных
перипетий современной жизни, которые автор
мастерски связывает в детективном жанре, заставляет
подумать о нас сегодняшних, о том, что имеет
настоящую ценность в жизни.
Раман Віктара Праўдзіна «Нелюбімыя гінуць» –
надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры –
сентыментальны. У цэнтры ўвагі аўтара – лёсы трох жанчын.
Люба Анікейчык. прывабная вясковая беларусачка, ад побытавай
безвыходнасці і няўдалага кахання вярбуецца на заробкі ў
Германію, дзе ёй наканавана стаць сексуальнай забаўкай.
Маладая чэчэнка Айшэ, нелюбімы муж-гвалтаўнік якой гіне,
пакідаючы цяжарную жанчыну ва ўмовах вайны працягваць яго
род. Мінчанка Марыя па віне п’янага мужа ў мядовы месяц
трапляе ў аўтакатастрофу і застаецца бязногай калекаю. Ад
нявесты зняволены ў турме нарачоны адмаўляецца, спустошаная
маральна жанчына ідзе на шлях распусты. У рамане чаргуюцца
нямецкія, чэчэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры,
напружаны. У кнігу ўключана таксама вядомая далёка за межамі
Беларусі дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць «Эксгумацыя».
У апавяданнях аўтар расказвае пра пакручастыя
чалавечыя лёсы, аналізуе псіхалагічны стан сваіх
герояў. Усё гэта прымушае чытача задумацца над
кожным сваім крокам, зразумець, што мы робім сваё
жыццё самі, сваімі ўласнымі рукамі.
Таццяна
Еўдакова
Таццяна Еўдакова нарадзілася 15 сакавіка 1954 года ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна
Віцебскай вобласці.
Таццяна Еўдакова рассказвае…
Говорят, что самые долговечные впечатления – это впечатления детства. Я помню себя рано, наверное, лет
с 4-х и этот Богом данный дар детских восприятий мира, освящает своей чистотой и направляет всю жизнь
человека, такое моё мнение.
Дзяцінства маё бясхмарнае
Схавалася за гарой.
Ці памятаеш, як марылі
З вялікім размахам з табой?
Ці памятаеш, як ранкамі
Сцяжынкі тапталі ў расе,
Ці памятаеш, як мамкі нам
Лячылі балячкі ўсе.
Ці памятаеш салодкае
Чаканне юнацкай пары,
І гэтак высока спякотнае
Сонца стаяла ўгары.
І гэтак свяціла радасна,
Што ясна было ўсё,
І верылася нязгасна мне
У Вялікае слова – Жыццё!
Я родилась 15.03.1954 года. Это почти послевоенное время. Другие ценности, другое отношение к жизни, к
людям, другое воспитание, нежели на данном этапе нашего бытия.
Помню, что в своём сочинении по русской литературе: « Кем вы хотите быть», я написала « …хочу
приносить людям радость…» . И это не было пиаром, как сейчас принято говорить. Это было искренние желание,
понимание подростком своего пути.
В детстве любила танцевать, хотела стать балериной. Смешно, ведь я даже по телевизору не видела
настоящих балерин. Но жизнь сложилась так, что я поступила учиться сначала в Могилёвское училище культуры,
затем в университет культуры, а потом уже в Могилёвский пединститут. Двадцать лет я прожила в Могилёве. Там
родились мои дети. Но тоска по моей малой родине не покидала меня никогда.
На небасхіле – ліхтары рэклам…
Увечары, калі так стыне неба,
Расцвечанае стужкай зорных крам,
Балюча адчуваю я патрэбу
ў сваёй стыхіі.
Для маіх вачэй там не было
Заслонак з шэрых дахаў,
І марылася шчыра і ярчэй,
І крылы не баяліся размаху.
Душа – категория непонятная, непостижимая. Но она есть, и она играет главную роль на протяжении всей
нашей жизни. Никто не знает и не может объяснить, как и почему она болит, ликует или умирает (когда тело живёт и
блаженствует) или воскресает к новой жизни. Так и поэзия. Это не стихи и не рифмы. Поэзия – это космический,
Божественный дар, данный людям, чтобы прикоснуться к высшим тайнам бытия и познанию самих себя, как
Божественных созданий.
Душа, непадуладная зямному,
Зямным да болю сцятая ў ціскі,
Наперакор, увысь ляціць дадому
Праз горкі плач расстання,
напрасткі.
Мігценнем зорак поўніцца Сусвет
Тваёй Душы, Музыка і паэт.
Двуязычие мною воспринимается естественно, как дыхание. Нельзя воевать на почве языков, религий,
национальностей. Это используется сегодня как очередной повод утвердить сваю гордыню. Это войны, которые
разжигают непорядочные люди в угоду своим узким интересам. Ведь неважно на каком языке была написана Библия.
Она стала главной книгой на всей планете, потому что в ней истина. А настоящий Поэт тот, кто не кривит душой, не
предаёт слово, и по нём, по его творчеству можно изучать историю, а не по учебникам истории, которые пишутся
фальсификаторами.
Поэзия
Она бежит от сытости любой –
Икорно-чёрной или золотой,
Обласканности и покоя
Дичится и обходит стороной.
Она бежит пресыщенности той
Души и тела, что мертвей могилы.
Кого по прихоти признает милым,
Сияет путеводною звездой.
И наречётся именем Поэт
Кого коснётся легкокрылый перст.
Развеет он пустое Словоблудье,
А для гонимых утешеньем будет.
Но полоснёт его прозренья свет
Кинжалом, как награда и увечье,
Он будет обречён держать ответ
На грани балансируя извечно,
За всё и всех… На то он и Поэт.
В сборнике стихотворений собраны стихи разной
тематики, но во всех произведениях чувствуется всплеск
искренних человеческих чувств, будь то любовь, быт или
пейзажная лирика. Сборник рассчитан на широкие массы
читателей.
Кацярына
Сосна
Нарадзілася Класоўская Кацярына Мар’янаўна 1 ліпеня 1949 года ў вёсцы Паяначы Шаркаўшчынскага
раёна.
З дзяцінства праяўляла здольнасць да малявання. Пэўна гены перадаліся па мамінай лініі. У сям’і ўсе
малявалі, а дзед маці быў прафесійны іконапісец.
У Амбросенскай васьмігадовай школе вучылася да 8-га класа. У школе настаўніца роднай мовы
заўважыла здольных дзяцей да гэтага прадмету. Некаторыя пачыналі пісаць вершы. Першы верш атрымаўся ў 7-
ым класе. Завяла школьны альбом і змяшчала там свае вершы пра школу, жыццё.
9-10 класы закончыла ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе.У школе рэдагавала школьную насценную
газету, выпускала класную. Любімай настаўніцай была Любоў Сяргееўна Асіпенка, якая вяла рускую мову і
літаратуру. Вельмі цікава праходзілі ўрокі. Яна дапамагала дзецям лепш пазнаць яе прадметы. У школе
праводзілася прафарыентацыя. Настаўнікі сцвярджалі, што няма лепшай навучальнай установы ў нашай краіне як
Беларуская сельская гаспадарчая акадэмія. Так і атрымалася, паступіла завочна на факультэт «Бухгалтарскі ўлік».
Толькі так было адзін год, вельмі хацелася быць сапраўднай студэнткай. Займаючыся на факультэце
землеўпарадкавання наведала факультэт грамадскіх прафесій. На кожнай спецыяльнасці трэба было займацца па
два гады. Акрамя інжынера-землеўпарадкавальніка атрымала спецыяльнасці: журналіста, фотакарэспандэнта.
Менавіта ў студэнцкія гады было бурнае станаўленне паэтычнай дзейнасці.
Супрацоўнічала ў газеце «Советский студент». Дарэчы тады выйшаў яе першы зборнік вершаў.
Прысвячала шмат вершаў аднакурснікам, сябрам. Друкавала іх раённая і студэнцкая газеты.
Па размеркаванню трапіла на працу ў гродненскі інстытут «Белгіпразем». Тры гады працавала ў яго
філіяле, які размешчаны быў у горадзе Смаргонь на пасадзе інжынера-землеўпарадкавальніка праектнай групы.
Наладзіла сувязь з раённай газетай, пісала туды вершы, замалёўкі.Там знайшла сваё шчасце. Выйшла замуж за
Сосна Мікалая. Нарадзіўся сын Валянцін. У 1977 годзе з сям’ёй пераехала на радзіму. Муж уладкаваўся працаваць у
ПМК-51. Кацярына Мар’янаўна стала працаваць інжынерам-гідратэхнікам. Наладзіла сувязь з раённай газетай.
Сямейнае жыццё не склалася. У 1979 годзе развялася з Мікалаем. У 1980 годзе выйшла замуж за Кішко Рыгора. У
1982 годзе нарадзіўся сын Валера. У 1983 годзе аддзел прапаганды і агітацыі райкама партыі прапанаваў работу ў
рэдакцыі раённай газеты «Кліч Радзімы», загадваць сельскагаспадарчым аддзелам.
З 1992 года ўзначальвае народнае літаратурна-музычнае аб'яднанне «Світанак». Творы аўтара друкаваліся
ў раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях.
Першая кніга вершаў і апавяданняў «Імгненні жыцця» выйшла ў 2001 годзе. У 2002 годзе пад
кіраўніцтвам Кацярыны Сосна падрыхтаваны калектыўны зборнік паэзіі мясцовых аўтараў «Шаркоўшчынскаму
краю», дзе таксама размешчаны і яе вершы.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, Ганаровы член гэтага аб'яднання - з 2009 года. Лаўрэат прэміі імя
Петруся Броўкі па выніках 2015 года ў намінацыі «Паэзія»
Кацярына Сосна з'яўляецца аўтарам кніг «На скрыжаваннях лёсу» (2007), «Неистраченное» (2008),
«Калінавыя каралі» (2009), «Разбэрсаная буслянка» (2014). У 2016 годзе Інтэрнацыянальным Саюзам пісьменнікаў
у Маскве ў серыі «Анталогія сучаснай літаратуры на балгарскай мове» быў выдадзены руска-балгарскі зборнік
«Залатыя пяскі». Адзінай прадстаўніцай Беларусі ў гэтым зборніку з'яўляецца Кацярына Сосна. Тут апублікаваны
два яе вершы «Вясновае» і «Я баюся».
Кацярына Сосна – лаўрэат Ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны – 2015».
Кнігу складаюць вершы і апавяданні, якія
нязмушана распавядаюць пра хараство роднай
прыроды, прыгажосці кахання, пра светлы і дзейсны
пачатак жыцця, які сцвярджае аўтарка насуперак
нягодам і паўсядзённым турботам.
Творы самабытнай пісьменніцы з
Шаркоўшчыны прасякнуты любоўю да
роднага краю і землякоў.
Цэнтральнае месца ў кнізе адведзена апавяданню
“Разбэрсаная буслянка”, падзеі якой вяртаюць нас у
далёкія ваенныя гады на малую радзіму аўтаркі. У
лістападзе 1942 года ў Браслаўскім, Пастаўскім І
Шаркаўшчынскім раёнах адбылася карная аперацыя
пад кодавай назвай “Нюрнберг”. Фашысты
расстралялі і жывымі спалілі жыхароў вёсак Кушталі,
Свілы, Трабаўшчына, Строна, Журавоўшчына,
Куялеўшчына, Бялкова, Сялібка, Ігнацева,
Падрэзаўшчына, Станіславова. Спалены былі і самі
вёскі. Карныя экспедыцыі фашыстаў паўтараліся не
адзін раз. У кастрычніку 1943года былі поўнасцю або
часткова разам з жыхарамі спалены вёскі Ёды,
Ёрзаўка, Буда Дальняя, Буда Бліжняя, Валашчанскія,
Высокае, у 1944 – Чарамхова, Грыблы. Некаторыя
вёскі з гэтага жалобнага спіску зніклі з твару зямлі
назаўсёды.
Настоящий сборник составлен из совершенно
разных по форме, жанру и основной идее
произведений: любовная лирика, пейзажная лирика,
философская лирика, сказка, юмористическая поэзия
и проза, драма. Разнообразна и география авторов:
Москва, Санкт-Петербург, Астрахань, Уфа, Кемерово,
Иркутск, Иваново, Вологда, Краснодар, Нижний
Новгород, Харьков и т.д. Вы не найдете здесь двух
сходных текстов, а это верный признак динамичного
развития всей литературы в целом. В книге авторы
описывают свою любовь к своей стране, ее жителям и
всем красотам необъятной отчизны, что позволит
людям, говорящим по-болгарски, понять нашу жизнь
с разных сторон. Помимо этого многие авторы
описывают дружественную славянскую страну
Болгарию, выражают своё отношение к ней,
восхваляют и посвящают ей стихи. Русско-
болгарский сборник олицетворяет дружбу между
нашими странами, выражая ее через литературные
произведения.
Міледзій
Кукуць
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1953 года ў в. Вусаўцы Міёрскага раёна ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Наўгародскай
васьмігодцы. Хутар стаяў на ўзгорку, непадалёку ад возера Краснае.
З успамінаў Міледзія Кукуця:
«Сваю сядзібу, дзе я нарадзіўся, памятаю як праз сон. Хата па тых памерах была вялікая: кухня і два
пакоі, шмат падворных забудоў. Чамусьці засталося ў памяці гумно. Яно было такіх памераў, што можна было ў ім
развярнуцца на кані запрэжаным у рэдалі. Калі арганізаваліся калгасы, то ў нашых хлявах стаяў калгасны статак і
мама з суседкай яго даглядала.
Сям’я ў нас была невялікая: мама, я і брат Іван, і яшчэ дзядуля, але ён, калі я быў зусім малы ад нас з’ехаў,
падаўся на прымакі ў другую вёску і мы засталіся адны, без мужыка ў хаце. Я і зараз здзіўляюся, як знаходзіла
выхад з цяжкага становішча мама, бо мы ніколі не былі галоднымі. Праўда босыя хадзілі да самай школы, і з
вопраткі больш былі суседскія абноскі.
Жылося цяжка, але не сумавалі. Летам больш прападалі на вуліцы, а зімой, паколькі не было абутку,
сядзелі на печы.
Як зараз памятаю, доўгімі зімовымі вечарамі мама запалівала керасінавую лямпу, ставіла на каптур, брала
ў рукі кніжку і чытала нам услых і тады для мяне адкрываўся непазнавальны свет, з яго казачнымі героямі.
Бібліятэка была далёка ад нас, у суседняй вёсцы і мама, каб часта не хадзіць, прыносіла адразу многа кніжак, і
больш за ўсё дзіцячых, з малюнкамі, і гэта падзея ў нашай хаце была святам.
Дзякуючы маме, у шэсць гадоў умеў чытаць і ужо ведаў амаль усіх казачных герояў, герояў Грамадзянскай
і Вялікай Айчыннай вайны, ведаў многа вершаў на памяць, асабліва беларускіх паэтаў – Янкі Купалы, Якуба
Коласа.
У першы клас Наўгароцкай васьмігодкі я не ішоў, а птушкай ляцеў, гэдак мне хацелася вучыцца. Навука
давалася лёгка, але каб аддацца ёй не хапала часу. Адразу пасля ўрокаў ішоў за маму пасвіць калгасных цялят, а
калі яна хварэла, то школа заставалася на другім плане.
З малых гадоў пасвіў жывёлу, хадзіў за бараной, з дзесяці – араў, касіў. Марыў стаць шафёрам і чамусьці,
каб працаваць на легкавушцы. Хацелася паездзіць, пабачыць свет, пра які ведаў толькі з кніжак.
Жыў я на Міёршчыне да восьмага класа. Будынак наш састарэў, пацякла страха, а рамантаваць было нечым
і мы мусілі выехаць у Шаркаўшчынскі раён, у вёску Навасельцы, дзе калгас даў нам кватэру і маме на ферме месца
даяркі. Ужо ў Шаркаўшчыне я закончыў школу ў 1968 годзе і паехаў вучыцца ў Полацк на электраманцёра, потым
армія 1975 год, Гарадоцкі сельгастэхнікум 1987 год, праца ў калгасе Гагарына інжынерам-электрыкам, намеснікам
старшыні калгаса. Завочна скончыў у 1989 годзе Горацкую сельгасакадэмію. Працаваў старшынёй калгаса імя Леніна
Шаркаўшчынскага раёна і 18 год з 1993 года начальнікам інспекцыі дзяржтэхнагляду раёна, а зараз працую галоўным
спецыялістам па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі Шаркаўшчынскага райвыканкама.
Гасподзь не адарыў мяне ніякім асабістым талентам, які выдзяляў бы мяне сярод людзей, але Ён, як і ўсім,
даў мне вочы, каб я бачыў свет, вушы, каб я чуў спеў птушак, і розум, каб мог асэнсаваць тое, што ўбачыў, ці пачуў, а
потым мог выказаць сваю думку на паперы.
Вершы я пачаў пісаць у сорак гадоў, да гэтага часу ніколі нават не спрабаваў. У сваім вершаваным радку
хочыцца паказаць прыгажосць нашага краю, расказать пра сваіх землякоў, сардэчных і працавітых людзей»
Міледзій Кукуць з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго вершы і аповесці друкаваліся ў
раённых, абласных, рэспубліканскіх выданнях. Першая кніга пачынаючага пісьменніка «Адзін дзень і ўсё жыццё»,
выйшла ў 1997 годзе. Выйшлі кнігі – «Чысціня душы» (2008), «На семым небе» (2013). За аповесць «На семым небе»
ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе на лепшы літаратурны твор года ў намінацыі «Проза» атрымаў дыплом за
другое месца. Вершы Мілезія Кукуця, у тым ліку і верш-прысвячэнне «Шаркаўшчынскі край», якое стала
своеасаблівым гімнам нашага раёна, апублікаваныя ў калектыўным зборніку паэзіі «Шаркоўшчынскаму краю»
(2002). У 2016 годзе ў калектыўным зборніку прозы сучасных беларускіх пісьменнікаў «Ева ў пошуках Адама»
апублікаваная аповесць «У палоне кахання».
Міледзій Кукуцьь – лаўрэат Ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны – 2014».
Вершы і аповесць Міледзія Кукуця вылучаюцца
шчырасцю, глыбокім веданнем жыцця, любоўю да
роднага краю. Зборнік убачыў свет дзякуючы
Шаркаўшчынскаму райвыканкаму, яго старшыні Л.В.
Клакоўскаму, калгасам і саўгасам раёна.
У шчырых і самабытных вершах М. Кукуць
апявае мілую яму «малую радзіму» –
шаркаўшчынскія лясы, палі і лугі, рэчку Дзісёнку,
славутыя сады Сікоры, сцежкі-дарожкі, па якіх хадзіў
незабыўны Я Драздовіч. Вось крэда паэта:
«Як роднай нівы каласок,
Я прабіваўся праз пясок,
Я прабіваўся праз жарству
І злу насуперак жыву.
Я кожнаму малюся дню,
Я слаўлю хлеб і дабрыню.»
На сучасным матэрыяле створана і проза
пісьменніка: павучальная прыпавесць пра вялікія і
несумленныя грошы, пра паспешлівае і таму
нешчаслівае каханне, ад якога ў прамым сэнсе
засталася адна растаптаная ружа…
У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы,
напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю.
Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя
ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У
апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы
сучаснасці.
Віктар
Лагун
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна. У 1978 годзе скончыў Беларускі
палітэхнічны інстытут. Працаваў на кафедры ВНУ у Гомелі. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў родныя мясціны і
працуе ўжо з 1982 года галоўным інжынерам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак.
Аўтар прызнаецца, што не пачаў бы пісаць вершы, каб не сустрэў такіх людзей, як Міледзій Кукуць,
Эдвард Вялічка, Таццяна Еўдакова, Надзея Паляк, Людміла Лабачэўская і многіх іншых.
Першы верш пабачыў свет, калі аўтару было ўжо за 40 гадоў. Шмат вершаў паэт прысвяціў сваёй
малой Радзіме – Шаркаўшчыне: “Не ведаю, якімі снамі”, “Раніца Шаркаўшчыны”, “Яе не выбіраюць”.
Амаль што аўтабіяграфічнымі з’яўляюцца вершы: “Даруйце, болей не магу”, “Падкова”, “Мне трэба”,
“Аднойчы”, “Сказала мне мама”.
Сатырычна-гумарыстычныя зборнікі “Ералаш – 1”, “Ералаш – 2”, “Смак балота” і такіх за 17
выданняў.
Спрабаваў Віктар сябе і ў прозе, надрукаваўшы зборнік “З дзён маіх адзін”. Пасля гэтага аўтар
выбраў, як ён лічыць, самыя лепшыя творы: выдаў у Мінскім выдавецтве “Кнігазбор” зборнік накладам у 300
асобнікаў “На палатне жыцця”.
Тэматыка яго вершаў самая разнастайная: філасофскі роздум аб вартасці жыцця, прысвячэнні калегам
і знаёмым, лірыка, настальгія ў тым ліку і па родных мясцінах, па вёсачцы з якой звязана дзяцінства.
Змест складаюць вершаваныя творы, напісанныя
ад жыцця, жывой адметнай мовай, якія лёгка
чытаюцца і з цікавасцю ўспрымаюцца. У першай
частцы кнігі пад назвай “Смак балота, або “Што з
вамі?”, змешчаны іранічныя паэмы, гумарэскі, байкі,
амаль што быліны, словамі ўсе тыя адметныя
моманты, якія заўважыў паэт у паўсядзённым жыцці,
адлюстраваны ў вершаванай форме.
У другой частцы “Цюцелька не ў цюцельку, або
Рэйс на РЭС” большасць вершаў звязаны з яго
асноўнай прафесіяй, вершы-прысвячэнні, памфлетная
паэма. Дарэчы ў кнізе змешчаны дзевяць вялікіх і
змястоўных паэм.
Зборнік мае наклад 250 асобнікаў, выдадзены ў
цвёрдай ламініравай вокладцы.
Ірына
Тарбецкая
Ірына Аляксандраўна Тарбецкая – дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася ў Гомелі ў 1973 годзе. Скончыла там жа
СШ №12 и Гомельскае педвучылішча, затым у 1997 годзе скончыла філалагічны факультэт педагагічнага універсітэта
імя Максіма Танка ў Мінску.
У 1996 годзе абвянчалася з Германам Тарбецкім. 1997 – 2004 г – служэнне ў Лепельскай абшчыне ЕХБ. У
гэтыя гады нарадзіліся Ангеліна, Багдан, Вераніка. Некаторы час працавала ў Новаваласовіцкай школе, астатні час
знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. З 2004 года па сённяшні дзень служыць у Шаркаўшчынскай абшчыне
евангельскіх хрысціян-бапцістаў (ЕХБ). У Шаркаўшчыне нарадзілася Глорыя, усыноўлены Данііл.
Ірына Тарбецкая пачала сваю пісьменніцкую дзейнасць з 2005 года. Яна вельмі ўдзячна настаўнікам, якія
зблізілі яе з паэзіяй. Жыхарку вялікіх гарадоў натхнілі ў Шаркаўшчынскім краі некранутасць прыроды, усходы і
захады, а таксама творчыя людзі, якіх тут шмат. Так пачалася проба пяра.
Прыходзілася ісці навобмацак, шукаць канструктыўную крытыку, якая б дапамагла ёй пісаць лепш, адточваць
майстэрства. Свой першы твор «Шарковщинская полянка» Ірына Аляксандраўна перапісывала тры разы!
Затым з’явілася «Шарковщинская полянка-2», «Удивительные приключения динозаврика Горюши», «Победа
над Тьо-хоп», «Дневничок паучков Петруши и Шурочки», «Димкины мемуары», «Анютины глазки про любовь»,
«Стихи про краски», «Колыбельные», «Ералашики», прытчы «О совести» і «Жизнь-мгновение»… З’яўляецца вялікае
мноства другіх ідэй.
Сёння творчасць Ірыны Тарбецкай вядома далёка за межамі краіны. Яе творы выдаваліся на рускім,
украінскім, нямецкім і англійскай мовах у міжнародным хрысціянскім часопісе, а расказы можна пачуць па радыё.
Адкуль натхненне? Сям'я. Муж — першы чытач, крытык, рэдактар – пяцёра дзяцей, якія падказываюць сюжэты,
напаўняюць іх героямі, смяшынкамі і падзямі.
У сакавіку 2014 года Ірына Аляксандраўна Тарбецкая ўзнагароджана Ордэнам маці.
Такое пераўвасабленне хатняй гаспадыні ў чалавека, які актыўна праяўляе сябе ў грамадскім жыцці і
прыцягвае ўвагу вялікай публікі.
Кніжка выдадзена тыражом 3010 асобнікаў.
Дзіцячая казка ў кніжцы прадстаўлена 22-я
гісторыямі. Пасля кожнай з іх – дзіцячыя смешкі.
Выданне рэкамендуецца для сямейнага чытання і
прызначана для дзяцей сярэдняга ўзросту (ад 9 гадоў і
старэй). Кожная гісторыя суправаджаецца малюнкамі.
Июньская сказка-быль происходит на
гостеприимной Шарковщинской полянке с ее
жителями. В сказке автор использовала
смешинки своих детей, Олечки Смольник
(Одесса), Ирочки Губаревой (Минск).
Надзея
Шук
Надзея Шук нарадзілася ў 1985 годзе ў вёсцы Наваселле Шаркаўшчынскага
раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Друкавалася ў
часопісе “Маладосць”, альманаху “Дзвіна”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Раніца”.
Аўтар паэтычнай кніжкі “Шаркаўшчынскае сэрца” (2002)
***
Цябе няма. Цябе і не было...
Як не было сустрэч і развітанняў.
Сама сабе прыдумала каханне
Зіме і сцюжы сённяшняй назло…
Цябе няма. Цябе і не было.
Халодны змрок і золкае світанне…
Я ведаю: дарэмнае чаканне,
Ды для цябе палю ўначы святло…
Цябе няма. Цябе і не было!
Са мной ніколі ты не быў, каханы,
І лёсам ты з другою паяднаны.
Мяне няма. Мяне і не было…
Уладзімір
Мілянцей
Нарадзіўся 23 сакавіка 1942 года ў вёсцы Свілы ІПаркаўшчынскага раёна Віцебскай
вобласці ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў настаўнікам
працоўнага навучання і фізкультуры ў Кушталёўскай БШ.
Вышэйшую педагагічную адукацыю атрымаў завочна ў Даўгаўпілскім педінстытуце па
спецыяльнасці настаўніка фізікі і матэматыкі.
Працаваў у школах Шаркаўшчынскага раёна. Мае стаж 40 гадоў. 3 іх 6 гадоў
адпрацаваў завучам і 18 гадоў дырэктарам Стральцоўскай БШ.
3 2002 года пенсіі.
Віктар
Морхат
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная
Шарковщина литературная

More Related Content

What's hot

літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаADL94
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»Татьяна Слонская
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуADL94
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыvgavm
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічADL94
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальдbntulibrary
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 

What's hot (20)

Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературы
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Maksim Bagdanovich
Maksim BagdanovichMaksim Bagdanovich
Maksim Bagdanovich
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальд
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 

Similar to Шарковщина литературная

Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаПётр Ситник
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)bntulibrary
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевичаander_temp
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііADL94
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. КляўкоVictori_otd
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год novgimn
 

Similar to Шарковщина литературная (20)

Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Паэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краюПаэтэса палескага краю
Паэтэса палескага краю
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Г. Кляўко
Г. КляўкоГ. Кляўко
Г. Кляўко
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 

Шарковщина литературная

  • 2. Шаркаўшчынскі край Песня на словы Міледзія Кукуця Ганарымся табой, край духмяных лугоў, Неабсяжных балот і цяністых лясоў. Усе фарбы сабраў у адзіны пейзаж, Ты само хараство, ты само хараство, Край квітнеючы наш. Прыпеў: Шаркаўшчынскі наш край, Прыгажуню зямлю Любім сэрцам усім, Як матулю сваю. І няма прыгажэй Цябе, край над Дзісной, Ты – радзіма мая, Мы навекі з табой. Да крутых берагоў маляўнічай ракі Па вясне з ціхім звонам бягуць ручайкі. А Сікоры сады як пачнуць расцвітаць, Іх духмянасць па ўсёй, іх духмянасць па ўсёй Беларусі чуваць. Прыпеў А пра нашых людзей слава ў краі жыве, Тут Машара Міхась складаў вершы свае. І вандроўнік Язэп на сукно фарбы клаў, - На яго дыванах, на яго дыванах Родны кут ажываў. Прыпеў Каласяцца ў нас залатыя палі, Шчодрасць, моцы даюць Нашай роднай зямлі. Хлебам-соллю заўсёды сустрэнем гасцей, Бо багаты наш кут, бо багаты наш кут На сардэчных людзей. Прыпеў
  • 4. Желание быть писателем — это не претензия на определенный статус в обществе, а бытийная устремленность. Ролан Барт
  • 6. Нарадзіўся 21 студзеня 1844 года ў вёсцы Забеліна колішняга Дзісненскага павета (зараз Ізабеліна Лужкаўскага сельскага Савета Шаркаўшчынскага раёна) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Сам Сцяпан захапляўся народнай медыцынай, агародніцтвам, садоўніцтвам. Сабраў пра ўсё гэта немалую бібліятэку. Стаць на ногі дапамог яму выпадак. Дзякуючы народнай медыцыне выратаваў ён тутэйшага пана ад цяжкай хваробы, і той ў падзяку ахвяраваў яму 12 гектараў зямлі. Стаў Сцяпан Тарыка разводзіць сад, вырошчваць розныя гатункі гародніны. У наваколлі яго імя шанавалі, ехалі па вопыт з Дзісны, Вілейкі, Полацка. Даследчык Генадзь Каханоўскі здабыў у праўнука Сцяпана Тарыкі, інжынера з Маладзечна, рукапісны зборнік паэта. І расказаў пра знаходку ў газеце «Літаратура і мастацтва» 28 снежня 1984 года. Пісаў нікім не прызнаны аўтар на рускай і беларускай мовах. Пачынаецца рукапісны зборнік чатырохрадкоўем: Что собирал с родных полей, Что жизнь дарит, чем мир богат, Всё уложил я в свой улей, А что? Не знаю, мёд иль яд.
  • 7. Асобны раздзел рукапіснай кнігі склалі «Беларускія напевы». Аўтар знаходзіўся пад моцным уплывам твораў вуснаў паэзіі краю. А ў іншых вершах чуецца вясёлы сялянскі гумар, досціп. Аўтару ўласцівы сатырычны позірк на ўсё ліхое, чым апутаны беларускі мужык . Даволі буйны вершаваны твор «Хлеб ды соль» напісаны ў стылі беларускіх небылічак: …Я за такую ласку Раскажу вам, братцы, казку. Эх, браты, былі гады, Што мы клалі грошы ў склады. Як мой бацька быў нежанаты, То-та мы былі багаты. Мы з ім на печы рыбу лавілі, І з рыбай у Рыгу хадзілі. І зямлі было ў нас многа – Ад прыпечка да парога. Яшчэ сем валок пад палом, Ды пяць валок пад сталом. І лесу ў нас была вялікая паласа – У бацькі ад губ і да наса.
  • 9. Пётр Касцюкевіч нарадзіўся 27 ліпеня 1926 года ў вёсцы Шыці Браслаўскага павета, Віленскага ваяводства. Тут прайшло яго дзяцінства , з васьмі гадоў ён дапамагаў бацькам па гаспадарцы, пасвіў кароў, свіней, авечак, а восенню і зімой хадзіў у мясцовую школу. Польскі настаўнік і мастак Юзэф Юхневіч заўважыў здольнасці Пятра Касцюкевіча да малявання, даваў яму дадатковыя ўрокі. Ён вельмі даходліва і ўмела вёў урокі гісторыі і асабліва літаратуры. Гэтым ён развіў у хлопчыка цікавасць да гісторыі і любоў да паэзіі. У 1939 годзе Пётр Касцюкевіч, пасля заканчэння 5 класаў польскай школы, паступіў у Шаркаўшчынскую няпоўна-сярэднюю школу. Жыў у інтэрнаце, а праз дарогу, на прыватнай кватэры — паэт Міхась Машара, які працаваў тады загадчыкам Шаркаўшчынскага раённага аддзела народнай асветы. Пётр Касцюкевіч часта прыносіў яму з кіёска свежыя газеты і часопісы. Міхась Машара два разы ўручаў Пятру Касцюкевічу прызы за актыўны ўдзел у раённых выставах мастацкай творчасці школьнікаў. У 1939 – 1941 гадах малюнкі Пятра Касцюкевіча часта друкаваліся на старонках газеты «Піянер Беларусі». Вясной 1941 года Міхась Машара сказаў Пятру Касцюкевічу, што раённы аддзел народнай асветы рыхтуе матэрыялы, каб восенню накіраваць яго ў Мінскае мастацкае вучылішча, і прасіў выбраць некалькі лепшых малюнкаў, але Вялікая Айчынная вайна перашкодзіла ажыццявіць мару.
  • 10. Улетку 1942 года Пётр Касцюкевіч пазнаёміўся з разведчыкамі партызанскай брыгады «Спартак» Сямёнам Іўковічам і Іванам Макаранкам. Увосень 1942 года яму прапанавалі паступіць у адкрытую немцамі беларускую нацыянальную школу, застаючыся пры гэтым партызанскім сувязным. Пётр Пятровіч перадаваў шмат каштоўных звестак у партызанскі атрад: аб перамяшчэнні і колькасці нямецкіх войскаў, папярэдзіў партызан аб рыхтуемай блакадзе, маляваў карту раённага цэнтра з указаннем усіх нямецкіх і паліцэйскіх пастоў. Пасля выканання гэтага задання быў залічаны конным разведчыкам у штаб брыгады «Спартак». Ён удзельнічаў у многіх баявых аперацыях, быў паранены і два разы кантужаны. За аперацыю ў разгроме нямецкага гарнізона ў Чырвоным Двары быў прадстаўлены да ордэна «Чырвонай зоркі». У перапынку паміж баямі Пётр пісаў вершы і рабіў малюнкі алоўкам. У яго палявой сумцы заўсёды ляжалі два блакноты: з вершамі і малюнкамі. Вясной 1944 года ў партызанскай газеце «Чырвоны Сцяг» былі надрукаваны першыя вершы на беларускай і рускай мовах. У гэты ж час паэт напісаў «Марш партызанскай брыгады «Спартак». Камандзір і камісар брыгады адобрылі тэкст песні. У сваіх вершах Пётр Касцюкевіч заклікаў партызан і працоўных раёна да рашучай барацьбы за вызваленне роднага краю. Хутка прыйшла Савецкая Армія.
  • 11. Баявы шлях брыгады «Спартак» скончыўся. Пасля расфарміравання брыгады Пётр Касцюкевіч некаторы час знаходзіўся на службе ў НКУС, потым — упаўнаважаным ад райкама камсамола па Дубраўскаму сельсавету. У канцы 1944 года пайшоў у Савецкую Армію. Армейскую службу пачынаў у запасным палку на станцыі Шэксна. Потым да 1953 года служыў у Волагдзе, Печанзе, Луастары, Коле, Мурманску, Петразаводску. Закончыў школу маладых камандзіраў, курсы палітработнікаў і бібліятэкараў. Займаў розныя пасады. Быў камандзірам аддзялення, памочнікам камандзіра ўзвода, старшыной роты, камісарам батальёна, загадчыкам бібліятэкі. Шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй. У час службы ў Савецкай Арміі супрацоўнічаў з газетай Паўночнай ваеннай акругі «Патриот Родины», быў яе пазаштатным карэспандэнтам. Звольніўшыся ў 1953 годзе ў запас, Пётр Касцюкевіч паступіў на працу ў мастацкую майстэрню горада Петразаводска. Адначасова тры гады вучыўся ў Рэспубліканскай студыі выяўленчага мастацтва, два гады – у акварэльнай студыі, закончыў архітэктурна-будаўнічы тэхнікум па спецыяльнасці мастак-афарміцель. У 1958 – 1960 гадах завочна вучыўся на аддзяленні выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці імя Н.К. Крупскай у Маскве. У 1965 годзе закончыў Маскоўскі універсітэт мастацтваў.
  • 12. 3 1975 года Пётр Касцюкевіч працаваў мастаком Дома палітасветы Карэльскага абкама КПСС у Петразаводску. А ўсяго ён аддаў больш 30 гадоў нялёгкай працы мастака-афарміцеля. За гэты час у яго выпрацаваўся свой стыль у афарміцельскай працы, свая манера пісьма ў жывапісе, свой настрой у малюнку, свае разуменні і адносіны да мастацтва. «Мае любімыя колеры, – пісаў Пётр Касцюкевіч, – чырвоны і зялёны – колеры барацьбы і жыцця, колеры рэвалюцыйнай праўды і пастаянства». У 1984 годзе ў Доме палітасветы Карэльскага абкама КПСС была арганізавана выстава малюнкаў Пятра Касцюкевіча. Тут былі прадстаўлены цікавыя, багатыя па ідэйнаму зместу карціны: «Іду ў партызаны», «Разгром гарнізона ў Відзах», «3 пакетам у штаб» і іншыя. Карціны з малюнкамі Пятра Касцюкевіча дэманстраваліся таксама ў Петразаводскім педінстытуце і ў адным з кінатэатраў горада, паказваліся на Карэльскім тэлебачанні. Пісаў вершы Пётр Касцюкевіч з перапынкамі. Асабліва актыўна працаваў над вершамі, пачынаючы з 1970 года. Яго вершы друкаваліся ў карэльскіх рэспубліканскіх газетах «Ленинская правда», «Комсомолец», у беларускіх ваенных газетах, у раённых газетах «Кліч Радзімы» (Шаркаўшчына) і «Браслаўская звязда», у іншых выданнях. «Вершы мае простыя, як праўда жыцця, — пісаў Пётр Касцюкевіч, — можа каму- небудзь яны пакажуцца празаічнымі, але ў іх — штрыхі маёй біяграфіі, і таму мне яны дарагія».
  • 13. Паэт размеркаваў свае вершы па цыклах у рукапісных зборніках: «В моей родимой стороне» (70 вершаў), «Баллада о Козянском лесе» (32 вершы), «В дороге» (40 вершаў), «Дороги Браславщины» (7 вершаў). Нельга без хвалявання чытаць вершы, прысвечаныя Шаркаўшчынскаму краю: «0 детстве», «На Родине вечером лунным», «Белый Двор» і шмат іншых. Многія з іх друкаваліся на старонках Шаркаўшчынскай раённай газеты «Кліч Радзімы». У вершах Пятра Касцюкевіча адчуваецца ўлюблёнасць у паэзію. Яны не здзіўляюць нас метафарамі, рыфмамі, знешнімі эфектамі. Вершы Пятра Касцюкевіча чалавечныя, задушэўныя, песенныя. Яны цесна звязаныя па зместу з яго малюнкамі. Гэту асаблівасць творчасці слушна заўважыў супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Рэспублікі Беларусь Васіль Скідан: «...калі глядзіш яго малюнкі, адчуваеш у іх музыку і паэзію, а калі чытаеш вершы — здагадваешся, што стварыў іх мастак, настолькі відавочныя ў іх вобразы». Пётр Касцюкевіч падтрымліваў цесную сувязь з Беларуссю праз лісты, раённыя газеты. Ён вёў перапіску з вучнямі Германавіцкай, Відзаўскай, Казянскай сярэдніх школ, са школьнымі краязнаўчымі музеямі.
  • 14. У Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі мастак прыслаў тры свае эцюды і два малюнкі тушшу – партрэты Максіма Танка і Міхася Машары. Германавіцкі гісторыка- краязнаўчы музей атрымаў 9 малюнкаў Пятра Касцюкевіча. На ўсё жыццё Пётр Касцюкевіч застаўся партызанскім паэтам і мастаком. Ён не забывае родны край і самыя задушэўныя радкі прысвячае яму: Я болен грустью журавлиной Не день, а многие года... Край заповедный мой, родимый Я не забуду никогда. Пётр Касцюкевіч марыў, калі выйдзе на пенсію і будзе больш вольнага часу, часцей прыязджаць на Беларусь. Ён хацеў пабываць у Мінску, Віцебску, Полацку, сустрэцца са сваякамі, знаёмымі, пахадзіць па роднай зямлі. Але не заўсёды ўдавалася наведаць сваю радзіму. Часта перашкаджаў стан здароўя адправіцца ў далекі шлях. Пётр Касцюкевіч не з'яўляецца членам Саюза мастакоў. Яго карціны знаходзяцца ў 10 музеях былога Савецкага Саюза, а таксама ў музеях Фінляндыі, Польшчы, Германіі і Венгрыі. На кватэры Пятра Касцюкевіча ў Петразаводску — пастаянна дзеючая выстава — 40 карцін і 30 эцюдаў. Больш 100 эцюдаў знаходзяцца ў запасніку.
  • 16. Герман Іларыёнавіч Кірылаў нарадзіўся 15 снежня 1937 года ў мястэчку Шаркаўшчына ў сям’і дробнага рамесніка-пільшчыка. Бацька Іларыён Іванавіч працаваў пільшчыкам, маці Ірына Іванаўна была хатняй гаспадыняй. Сям’я расла. Герман быў чацвёртым дзіцяці. Бацькі пастаянна думалі, як забяспечыць больш надзейныя сродкі для жыцця. Бацьку пашанцавала добра зарабіць падчас пракладкі палякамі чыгункі на Друю на пілоўцы шпалаў. Ён змог пабудаваць у Шаркаўшчыне нядрэнную хату. Але сям’я ў ёй жыла нядоўга: бацькі спакусіліся на абмен. Чыноўнік з Польшчы мяняў некалькі гектараў зямлі, якая была выдзелена яму ў Шкунціках за заслугі перад Польскай дзяржавай, на хату ў мястэчку. Абмен адбыўся, і ў 1939 годзе сям’я Кірылавых пераехала ў Шкунцікі. Жылі кутнікамі, паціху абжываліся. Жыхары Шкунцікаў прынялі перасяленцаў з добрай душой. Там бацька набыў невялікі кавалак зямлі, выменяўшы яго на збудаваны ўласнымі рукамі дом. Пад канец лета 1944 года ў Шкунціках сабралі болей за паўсотню мужчын, зрабілі пераклічку і калонай павялі ў бок Шаркаўшчыны, каб затым адправіць іх у часткі Балтыйскага фронту. Пайшоў на фронт і бацька Германа Іларыён Іванавіч Кірылаў. Маці адной даводзілася ўпраўляцца па гаспадарцы.
  • 17. Першага верасня 1944 года Герман Кірылаў пайшоў у першы клас шкунцікаўскай школы. На ўвесь клас быў адзін буквар. Мала ў каго былі ручкі і алоўкі. Не было сшыткаў. Герман адхварэў больш за месяц, але ў другі клас быў пераведзены. Тут Герман скончыў сямігодку. Толькі ўвосень 1945 года вярнуўся бацька з фронту. Пакрыху пачалі абжывацца. Але пачалася калектывізацыя. У 1952 годзе сям’я вярнулася ў Шаркаўшчыну, пачаўшы абжывацца з нуля: зямля і ўся гаспадарка адышлі пад калгас. Скончыўшы ў 1954 годзе Шаркаўшчынскую сярэднюю школу, Герман Кірылаў паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З дыпломам журналіста ў 1959 годзе пачаў працаваць літаратурным работнікам шаркаўшчынскай раённай газеты «Калгасны шлях». У 1960 годзе быў абраны другім, а ў 1961 годзе – першым сакратаром Шаркаўшчынскага райкама камсамола. Пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна (1962 год) вярнуўся на журналісцкую работу, быў загадчыкам аддзела пісьмаў міёрскай міжраённай газеты «Сцяг працы» (1962 – 1965 гг.), намеснікам рэдактара гэтай газеты (1965 г.). З 1965 года па 1976 год – намеснік рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». З 1976 года па 1995 год, да выхаду на пенсію , -- карэспандэнт шматтыражнай газеты ВА «Шкловалакно» «Трудовая смена», уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы» у Полацку.
  • 18. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1991 года. Зараз жыве ў Полацку. Першая значная мастацкая публікацыя Германа Кірылава – апавяданне «Без крыўды ў сэрцы» («Маладосць», №11, 1974 год). У 1983 годзе ў серыі «Першая кніга празаіка» выдавецтва «Мастацкая літаратура» выйшаў зборнік апавяданняў «Падлётак». Аўтар аповесцей «Сонца тваіх вачэй» («Маладосць», № 5-6, 1981 год), «Піраміда» («Полымя», № 9, 2000 г.). У 1989 годзе надрукаваны раман «Пах жыта» (1-я кніга). Піша п’есы («У ноч напрадвесні»), нарысы, рэцэнзіі, гумарэскі. За кнігу «Прысягнулі Беларусі. Кніга споведзяў» Герман Кірылаў у 1997 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускана ПЭН-цэнтра (часопіс «Полымя», № 3-5, 1997 год). Герман Кірылаў піша пра сучаснасць, вайну. У яго апавяданнях адлюстроўваюцца чалавечыя характары ў выключных абставінах, калі жыццё выпрабоўвае людзей на вернасць і цвёрдасць. Роздум нашых сучаснікаў над складанымі праблемамі быцця знайшоў адлюстраванне ў апавяданнях «Карані», «Аджыо», «Як вас завуць» і інш.
  • 19. Цікава заявіў пра сябе празаік у 2000 годзе, надрукаваўшы ў часопісе «Крыніца» урывак «Чарга» з аповесці «недзе ў мястэчку» і ў часопісе «Полымя» – аповесць «Піраміда». Публікацыі яскрава засведчылі не толькі здольнасць аўтара будаваць сюжэт і перадаваць каларыт часу, але і выходзіць на тыя балючыя і надзённыя клопаты, якімі жыве сённяшнее грамадства, узнімаецца ў сваёй творчасці да асэнсавання агульначалавечых праблем. Творчае крэда Германа Кірылава – жыццёвая праўда. Ён застаецца адданы пісьменнік у сваёй прозе, ён служыў, узначальваючы на працягу колькіх гадоў старэйшае ў рэспубліцы літаб’яднанне “Надзвінне”, яе спавядаў і спавядае ў штодзённым жыцці. Апавяданні па свайму зместу разнастайныя. «Здрада», якое адкрывае зборнік пра вайну ў варожым тыле. «Татава пілотка», «Падлётак», «Апошні» як бы водгулле нядаўна адгрымеўшай вайны, астатнія прысвечаны нашым сучаснікам, людзям розных прафесій і, канечне ж, розных характараў.
  • 20. У рамане «Пах жыта» уваскрашаюцца падзеі вясны і лета 1941 года на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Адзін з галоўных герояў, былы падпольшчык, старшыня сельсавета Кляноўскі, горача бярэцца за ўстанаўленне новага, сацыялістычнага ладу. Пачынаецца Вялікая Айчынная вайна. Яна ставіць перад кожным пытанне: што рабіць? Для Кляноўскага і яго аднадумцаў выбар адзін – змаганне. Дзеянні аповесці Германа Кірылава «Піраміда» адбываецца ў Старажытным Егіпце. Але праблематыка яе сугучна і нашаму часу. Галоўны герой аповесці – Пахомі, пісец на будаўніцтве піраміды чарговага фараона. Змест твора – паўстанне духу свабодалюбцы і праўдашукальніка пісца Пахомкі, які пачынае ствараць твор-трактат аб свабодзе і роўнасці людзей. Уладнае чынавенства і яго даўні вораг жрэц Джгуці выкрываюць крамольніка і аддаюць яго на пабіццё камянямі натоўпу, але аслеплены і духоўна забіты ўладарамі. Аповесць друкавалася ў часопісе «Полымя» (2000 год, № 9) У №3 – 5 часопіса «Полымя» за 1997 год надрукавана кніга Германа Кірылава «Прысягнулі Беларусі. Кніга споведзяў». Пасля яна перавыдавалася іншымі выданнямі пад назвай «Гарт. Кніга ўспамінаў». За гэтую кнігу Герман Кірылаў у 1997 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра. .
  • 21. «Прысягнулі Беларусі» – кніга споведзяў-успамінаў дванаццаці чалавек, якія ў гады сваёй маладосці трапілі ў жорны сталінскіх карных органаў. У 1947 годзе яны, студэнты Глыбоцкага і Пастаўскага педагагічных вучылішч, былі схоплены «пільнымі нкусаўцамі» і праз паўгода судом ваеннага трыбунала ў Мінску прыгавораны да 25, 15, 10, 5 гадоў зняволення. Усе яны выйшлі на волю ў сярэдзіне 50-х гадоў, а у 1992 годзе рэабілітаваны пастановамі Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь «за адсутнасцю складу злачынства». У чым жа іх вінаваціла савецкая ўлада тады, у 1947 годзе? У тым, што яны, маладыя, рыхтуючыся быць настаўнікамі, хацелі жыць і працаваць для Беларусі. Яны стварылі Саюз беларускіх патрыётаў. Моладзь, што ўвайшла ў яго, не ставіла ніякіх тэрарыстычных ці антыдзяржаўных мэт, проста не згаджаліся яны з русіфікацыяй Беларусі, з ганьбаваннем яе нацыянальнай адметнасці, з палітыкай агрэсіўнай дэнацыяналізацыі. Кніга Германа Кірылава «Прысягнулі Беларусі» – даніна памяці і павагі сапраўдным беларускім патрыётам, нашым землякам
  • 22. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта», у якім расказваецца пра падзеі ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. У яго апавяданнях адлюстроўваюцца чалавечыя характары ў выключных абставінах, калі жыццё выпрабоўвае людзей на вернасць і цвёрдасць.
  • 24. Міхась Машара нарадзіўся 5(18) лістапада 1902 года на невялічкім хутары Падсосна Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Неўзабаве бацькі перабраліся ў вёску Таболы, дзе прайшло дзяцінства будучага паэта. Першую навуку спасцігаў у Шкунцікаўскай народнай школе, якую скончыў напярэдадні Першай сусветнай вайны. Па ўспамінах пісьменніка, народная школа навучыла яго любіць кнігі. Тут употай ад настаўнікаў упершыню пазнаёміўся з беларускім друкаваным словам, з цікавасцю чытаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Ф. Багушэвіча. Каб вучыцца далей, Міхась Машара з дапамогай школьнага настаўніка ўладкаваўся на пасаду пісарчука ў канцылярыю Ігуменскай воласці. За год працы хлопец назбіраў трохі грошай, якія пайшлі на набыццё падручнікаў і далейшую вучобу ў вышэйшай пачатковай школе ў Глыбокім (пазней перайменаваная ў працоўную школу 2-й ступені), якую скончыў у 1918 годзе. Там жа пачаў пісаць вершы на рускай мове, але пасля крытычных заўваг настаўніка літаратуры амаль на дзесяць гадоў адмовіўся ад далейшых паэтычных практыкаванняў. Некаторы час Міхась Машара працаваў справаводам зямельнага аддзела Германавіцкага валвыканкама, удзельнічаў у размеркаванні насення паміж беднякамі. Падчас акупацыі яго родных мясцін польскімі войскамі юнак упершыню быў арыштаваны, але хутка адпушчаны пад нагляд паліцыі як няпоўнагадовы. У 1920 годзе Міхась Машара добраахвотна далучыўся да Чырвонай Арміі і ў якасці сувязіста служыў у 18-й Паўночнай стралковай дывізіі, удзельнічаў у баявых дзеяннях. Пасля акружэння дывізіі і яе інтэрніравання Міхась Машара разам з іншымі байцамі на 11 месяцаў трапіў у лагер для палонных у Саксоніі, а па заключэнні Рыжскага мірнага дагавору – яшчэ на 8 месяцаў у канцэнтрацыйны лагер “Шчыпёрна” ў Верхняй Сілезіі, які вызначаўся вельмі жорсткімі ўмовамі для вязьняў.
  • 25. У лістападзе 1923 года Міхась Машара быў прызваны ў польскую армію, скончыў фельчарскую школу, да пачатку 1925 года служыў у санітарным батальёне ў Гродне. Пасля дэмабілізацыі ўключыўся ў нацыянальна- вызваленчы рух Заходняй Беларусі, вярнуўся ў Таболы, быў адным з арганізатараў гурткоў Беларускай сялянска- работніцкай грамады, працаваў інструктарам у яе Цэнтральным камітэце. Пасля разгрому Грамады ў пачатку 1927 года Міхась Машара непрацяглы час рэдагаваў газету рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунку “Наша воля”, якая выходзіла ў Вільні. Пасля трэцяй яе канфіскацыі быў арыштаваны, перавезены на допыты ў Глыбокае, а адтуль амаль праз месяц – зноў у Вільню, у турму Лукішкі, дзе прасядзеў больш за чатыры гады. Там жа, у астрозе, ізноў пачаў пісаць вершы, якія здолеў перадаць на волю. Такім чынам убачыў свет і яго першы паэтычны зборнік “Малюнкі”, што быў выдадзены ў 1928 годзе Зоськай Верас (Людвікай Антонаўнай Войцік) на яе ўласныя грошы. Па выхадзе з турмы Міхась Машара вярнуўся ў родныя мясціны, ажаніўся. Да 1939 года меў выпадковыя заробкі, працуючы лесарубам, плытагонам, выконваючы разнастайныя гаспадарчыя работы. Разам з тым Міхась Машара выкройваў час і для літаратурнай працы. У выніку былі падрыхтаваны і выйшлі з друку яго зборнікі “На сонечны бераг” (1934), “Напрадвесні”(1935), паэмы “Смерць Кастуся Каліноўскага”(1934), “Вяселле”(1934), “Мамчына горка”(1936), а таксама некалькі п’ес. Менш пашчасціла зборніку “З-пад стрэх саламяных”(1937), які быў канфіскаваны, а зборнік “З ваколіцаў сініх балот” і ўвогуле не ўбачыў свет і быў страчаны. З прыходам на землі Заходняй Беларусі Чырвонай Арміі Міхась Машара быў запрошаны на пасаду кіраўніка аддзела народнай асветы ў валасны выканкам Шаркаўшчыны, абраны дэпутатам Народнага Сходу, які праходзіў у Беластоку, уключаны ў склад дэлегацыі ад Беларусі на сесію Вярхоўнага Савета СССР, там жа ў Беластоку адбылося і знаёмства Міхась Машары з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
  • 26. У 1940 годзе Міхась Машара быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Міхась Машара працаваў у газетах “Звязда”, “Савецкая Беларусь”, “Партызанскае слова”, у рэдакцыі радыёвяшчання ў Маскве, а вярнуўшыся ў пачатку 1944 года ў Беларусь, – галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання беларускага радыё. За ваенны перыяд было напісана шмат вершаў, апавяданняў. Пасля вайны Міхась Машара пераехаў у Мінск, працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі часопіса “Полымя” (1945–1947), загадчыкам аддзела літаратуры навукі і мастацтва ў “Настаўніцкай газеце”(1947–1949), працягваў літаратурную дзейнасць. У 1944 годзе быў надрукаваны паэтычны зборнік Міхася Машары “Беларусі”, які ўвабраў вершы, напісаныя ў час вайны. На думку літаратурных крытыкаў, лірыка паэта ваеннага часу лічыцца адным з лепшых яго паэтычных дасягненняў. Пазней убачылі свет такія кнігі, як “Выбраная лірыка” (1945), “Праз навальніцы” (1948), “Урачыстасць” (1952), “Выбраныя творы” (1958), “Ад родных аселіц” (1959), “Мая азёрная краіна” (1962). Па словах паэта, гэтыя кнігі змясцілі лепшыя творы, што былі напісаны на працягу ўсяго яго жыцця. Акрамя сваёй паэтычнай творчасці Міхась Машара вядомы і як празаік. Асабліва гэта грань яго літаратурнай дзейнасці вызначылася ў 1960–1970-я гады. Працуючы ў жанры прозы, Міхась Машара стварыў трылогію, прысвечаную вызваленчыму руху Заходняй Беларусі, куды ўвайшлі раманы “Крэсы змагаюцца” (1966), “Сонца за кратамі” (1968), “Лукішкі” (1970). Таксама ён аўтар раманаў “Ішоў дваццаты год” (1973), “Прыйдзе час…” (1975).
  • 27. У 1975 годзе выйшла з друку і кніга яго ўспамінаў “Старонкі летапісу”. У пісьменніцкім багажы Міхася Машары можна знайсці і нямала артыкулаў, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтычных і празаічных твораў вядомых майстроў слова: А. Блока, С. Ясеніна, М. Гогаля, К. Сіманава, Ф. Гладкова, М. Рыльскага, П. Тычыны, Г. Сянкевіча, У. Бранеўскага і іншых пісьменнікаў. У сваю чаргу, творы М. Машары перакладаліся на розныя мовы народаў свету. Некаторыя вершы паэта былі пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. Не забываўся Міхась Машара і на дзетак, якім падараваў цікавыя вершаваныя казкі і невялічкія паэмы, што выйшлі асобнымі выданнямі, – “Зязюльчыны слёзы” (1961), “Зелянушка і Кракатушка” (1964), ці былі надрукаваны на старонках перыёдыкі. Заслугі Міхася Машары былі адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), “Знак пашаны” (1967), медалямі. Пісьменнік пайшоў з жыцця 7 чэрвеня 1976 года, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску. Асабісты архіў Міхася Машары, які быў набыты бібліятэкай у 1983 годзе ў жонкі пісьменніка, захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі пад нумарам 32 і складаецца з 539 адзінак захавання за 1922–1982 гг.
  • 28. У рамане «Крэсы змагаюцца» у цэнтры апавядання - дзейнасць арганізацыі «Беларуская сялянска-рабочая грамада» і духоўнае станаўленне галоўных герояў трылогіі - Максіма Шамрая і яго сяброў. Раман «Крэсы змагаюцца», як і наступныя два рамана трылогіі, у значнай меры аўтабіяграфічны і пабудаваны на шырокім дакументальным матэрыяле тых гадоў. Раманы «Сонца за кратамі» і «Лукішкі» (кніга другая) - другая і трэцяя часткі трылогіі Міхася Машары. Па-ранейшаму ўвага аўтара засяроджана на Максіме Шамрае і яго сябрах, актыўных удзельнікаў руху за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне працоўных Заходняй Беларусі з-пад прыгнёту польскіх паноў у другой палове 20-х гадоў.
  • 29. Раман-хроніка «І прыйдзе час…» – працяг размовы аўтара з чытачом аб лёсе беларускага сялянства, якое на працягу дваццаці год пакутавала пад уладай памешчыцкай Польшчы на так званых Крэсах Усходніх. У кнізе шырока паказан побыт, жыццё і прага людзей да вызвалення, да ўз’яднання з усходнімі братамі. І гэты час настае. Пачаткам Вялікай Айчыннай вайны заканчваецца раман. Яго героі працягваюць барацьбу за вызваленне ад фашысцкіх акупантаў. Яны вераць у перамогу, у светлую будучыню. Такі час прыйдзе…
  • 30. У рамане паказваецца барацьба Чырвонай Арміі з белапольскімі акупантамі, яе легендарны паход на Варшаву. У гэтым паходзе асабліва вылучыліся кавалерысты трэцяга конкорпуса, якім камандаваў савецкі палкаводзец Гай. Патрыятызм, мужнасць і самаадданасць чырвоных байцоў – вось галоўнае, што надае асаблівую цікавасць твору.
  • 32. Перафразоўваючы Фрэйда, можна сцвярджаць, што не толькі анатомія, але і фамілія вырашае лёс. А таму Віктару Праўдзіну ўжо на раду было напісана стаць ці праваахоўцам, ці пісьменнікам, ці міссіянерам. Сам Праўдзін іранічна заўважае, што ў некаторай меры ён пабываў ва ўсіх гэтых іпастасях. Праўда, пісьменніцкае прызванне яму аказалася значна бліжэй. Нарадзіўся Віктар Аляксандравіч Праўдзін у 1955г. ў горадзе Ліда ў сям’і ваеннаслужачага. У 1957г. сям’я пераязджае ў в.Лужкі Шаркаўшчынскага раёна. Дзяцінства яго прайшло ў вёсцы Гарадзец на рацэ Мнюта. З 1969г. ён жыў ў Шаркаўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы, працаваў рабочым піларамы. Тры гады адслужыў матросам на карабле ў Ваенна-марскім флоце на Балтыцы. Потым скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС і пайшоў працаваць у міліцыю на пасаду участковага. Больш 20 год аддаў рабоце ў праваахоўных органах, прайшоў шлях ад малодшага сержанта да маёра. Затым заняўся літаратурнай працай. На той момант як пайшоў у адстаўку, у яго ўжо былі выдадзены кнігі. Пасля Віктар Праўдзін працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Нёман” (1996-2000), намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001-2002), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”(2002-2003). З 2004г. ён галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Жанаты, трое дзяцей і трое ўнукаў. Шырокую вядомасць Віктар Праўдзін атрымаў як майстар дэтэктыўнага жанру. Аўтар раманаў “Вяртанне з апраметнай”, “Танцавальны марафон”, “Нялюбыя гінуць”, “Карона Вітаўта Вялікага”, аповесці “Эксгумацыя”. Празаічных зборнікаў “Пад знакам Стральца”, “Візіцёр з Поўначы”, “Боль ці споведзь міліцыянера”, “Шлях да Галгофы” і многіх іншых.Свае творы Віктар Праўдзін пісаў на беларускай мове, але размаўляў па-руску. Як прызнаецца сам пісьменнік, для яго гэта быў цяжкі момант – гаварыць на адной мове, пісаць і думаць на другой…
  • 33. Сёння, калі прадстаўнікі СМІ не папросяць весці інтэрв’ю на русскай мове, пісьменнік размаўляе па-беларуску.Часта ў Праўдзіна пытаюцца, чаму ён піша ў асноўным дэтэктывы. Ці не хочацца яму «ваяць» для вечнасці? «Я пішу аб тым, аб чым мне хочацца пісаць. - адказвае Віктар Аляксандравіч. - Нават у вялікага Дастаеўскага ў раманах вы знойдзіце нямала элементаў дэтэктыва. Але гэта не перашкодзіла Фёдару Міхайлавічу выдатна паказаць і сваю эпоху, і людзей, жыўшых у той час. Увогуле, калі напісана майстэрскі, выдатнай мовай, калі гэта кранае чалавека, то неважна, які жанр абраны пісьменнікам». Як расказвае Віктар Праўдзін, ён пачаў пісаць дэтэктывы толькі таму, што аднойчы ў падземным пераходзе пралістаў некалькі дэтэктываў… На адной старонке гвалцілі жанчыну, і аўтар, здавалась, заміляўся гэтым, на другой – таксама нейкі жах, інакш кажучы ў літаратурным плане – поўная бездапаможнасць. І таму ён, як чалавек імпульсіўны, абурыўся і вырашыў, што, зыходзячы з уласнага вопыту, павінен напісаць добрыя дэтэктывы, каб іх не сорамна было чытаць нават дзецям. Служачы ў міліцыі, ён за адзін дзень ці ноч мог аказаць дапамогу і бамжу, і генералу, і паэту, і балерыне… Так што літаратурных сюжэтаў у былога міліцыянера Праўдзіна назбіралася шмат. Па сутнасці, дэтэктыўную інтрыгу ён проста накладвае на апавяданне пра жыццё, а гэта заўжды цікава. Лічыцца, што літаратурна-мастацкі твор атрымоўваецца тады, калі выконваецца прапорцыя: 70 працэнтаў фантазіі і 30 – праўды.
  • 34. Па словам Праўдзіна ў яго творах няма ніводнага факта, каторы нідзе б ў рэальнасці «не засвяціўся». Некаторыя крытыкі, напрыклад, пыталіся: «Навошта вы ў аповесці «Эксгумацыя» з лася зрабілі кантрабандыста?». А там сапраўды ёсць лось, каторы пераносіць золата праз мяжу. Яму сшылі для гэтага спецыяльную панчоху і павесілі на шыю. У трубу заіграюць – і ён бяжыць на кліч. Ведаеце, адкуль узяўся гэты вобраз? У 70-я гады ў Шаркаўшчынскім раёне жыў лось – сапраўдны рэкецір. Стане поперак дарогі і не адыходзіць, пакуль вадзіцель машыны не дасць яму хлеба. І так працягвался некалькі год… Дакладны і іншы факт з гэтай жа аповесці. Пра яго аўтару расказаў следчы пракуратуры. Аднойчы аперам належыла правесці эксгумацыю. Прыйшлі на могілкі, а там – зусім іншы чалавек. Узяўшы рэальныя факты з канкрэтнай крымінальнай справы, Праўдзін раскруціў ужо сваю гісторыю. Паколькі Віктар Праўдзін з’яўляецца галоўным рэдактарам буйнога выдавецтва, многія цікавяцца яго адносінамі да сучасных беларускіх аўтараў. Вось, што ён кажа на гэты конт: «У нас і сёння ёсць свае Караткевічы, Мележы. Трэба чытаць сучасную беларускую літратуру, і вы будзеце ведаць гэтыя імёны. Я люблю Алеся Наварыча, Андрэя Федарэнка, Мікалая Мятліцкага, Людмілу Рублеўскую, Віктара Шніпа, Раісу Баравікову, Алену Браво і многіх-многіх іншых. Кожны з іх па-свойму цікавы. І калі зрабіць ім, як зараз кажуць, раскрутку, то іх імёны загучаць, як калісьці гучалі імёны класікаў. У 90-ыя гады адзін з папулярнейшых літаратурных журналаў «Нёман» выходзіў 190-тысячным тыражом, а сёння ў яго тыраж 4 тысячы. У нашым Саюзе пісьменнікаў звыш 500 членаў, але гэта вельмі мала. Калі мяне не падводзіць памяць, у той жа Арменіі на 2 міліёна жыхароў прыходзіцца 2 тысячы пісьменнікаў. У адным толькі Крыме літаратараў больш, чым у нас… Безумоўна, нельга зыходзіць толькі ад колькасці. Але хіба справядліва, што на працягу дзесяцігоддзяў вучні ў школе чытаюць на памяць адзін і той жа верш «Я мужык-беларус, пан сахі і касы».… Выдатны, безумоўна, верш, але наўрад ці закране ён струны душы сучаснага падлетка.»
  • 35. Повесть написана в занимательном приключенческом жанре. Читатель вместе со следователем Смоляком пройдет через лабиринт интриг и предательств, узнает цену человеческой жизни и власти золота, окунется в бурлящий котел страстей. Для широкого круга читателей.
  • 36. Жизнь заставляет главного героя произведения – оперуполномоченного Андрея Бусла – пройти семь кругов ада: ему приходится распутывать закрученную интригу, где переплелись любовь и политика, дружба и деньги, прошлое и настоящее; разгадку белорусских тайн он находит…за океаном. Профессионализм автора, который сам испытал трудности милицейской службы, даёт читателю познакомиться с образцом настоящего белорусского детектива.
  • 37. События в романе начинаются в канун 1910 года, с новогоднего балла-маскарада, который давал минский генерал-губернатор. Молодой офицер военно-морского флота граф Сергей Александров втайне от родителей покидает бал и спешит на встречу с любимой. Молодые едут в церковь и венчаются. А потом Александров с молодой женой возвращается на бал к губернатору. Для родителей – стресс, для остальных это венчание – новогодняя шутка. Автор проводит своих героев через все исторические события: революции, ссылки в 30-е годы на Север, «пражскую весну» 1968 года, развал Советского Союза и, наконец, наши дни. Захватывающий сюжет не оставит равнодушным читателя. А знание многочисленных перипетий современной жизни, которые автор мастерски связывает в детективном жанре, заставляет подумать о нас сегодняшних, о том, что имеет настоящую ценность в жизни.
  • 38. Раман Віктара Праўдзіна «Нелюбімыя гінуць» – надзвычай сучасны, глыбока псіхалагічны і ў значнай меры – сентыментальны. У цэнтры ўвагі аўтара – лёсы трох жанчын. Люба Анікейчык. прывабная вясковая беларусачка, ад побытавай безвыходнасці і няўдалага кахання вярбуецца на заробкі ў Германію, дзе ёй наканавана стаць сексуальнай забаўкай. Маладая чэчэнка Айшэ, нелюбімы муж-гвалтаўнік якой гіне, пакідаючы цяжарную жанчыну ва ўмовах вайны працягваць яго род. Мінчанка Марыя па віне п’янага мужа ў мядовы месяц трапляе ў аўтакатастрофу і застаецца бязногай калекаю. Ад нявесты зняволены ў турме нарачоны адмаўляецца, спустошаная маральна жанчына ідзе на шлях распусты. У рамане чаргуюцца нямецкія, чэчэнскія, беларускія раздзелы-карціны, сюжэт востры, напружаны. У кнігу ўключана таксама вядомая далёка за межамі Беларусі дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць «Эксгумацыя».
  • 39. У апавяданнях аўтар расказвае пра пакручастыя чалавечыя лёсы, аналізуе псіхалагічны стан сваіх герояў. Усё гэта прымушае чытача задумацца над кожным сваім крокам, зразумець, што мы робім сваё жыццё самі, сваімі ўласнымі рукамі.
  • 41. Таццяна Еўдакова нарадзілася 15 сакавіка 1954 года ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Таццяна Еўдакова рассказвае… Говорят, что самые долговечные впечатления – это впечатления детства. Я помню себя рано, наверное, лет с 4-х и этот Богом данный дар детских восприятий мира, освящает своей чистотой и направляет всю жизнь человека, такое моё мнение. Дзяцінства маё бясхмарнае Схавалася за гарой. Ці памятаеш, як марылі З вялікім размахам з табой? Ці памятаеш, як ранкамі Сцяжынкі тапталі ў расе, Ці памятаеш, як мамкі нам Лячылі балячкі ўсе. Ці памятаеш салодкае Чаканне юнацкай пары, І гэтак высока спякотнае Сонца стаяла ўгары. І гэтак свяціла радасна, Што ясна было ўсё, І верылася нязгасна мне У Вялікае слова – Жыццё!
  • 42. Я родилась 15.03.1954 года. Это почти послевоенное время. Другие ценности, другое отношение к жизни, к людям, другое воспитание, нежели на данном этапе нашего бытия. Помню, что в своём сочинении по русской литературе: « Кем вы хотите быть», я написала « …хочу приносить людям радость…» . И это не было пиаром, как сейчас принято говорить. Это было искренние желание, понимание подростком своего пути. В детстве любила танцевать, хотела стать балериной. Смешно, ведь я даже по телевизору не видела настоящих балерин. Но жизнь сложилась так, что я поступила учиться сначала в Могилёвское училище культуры, затем в университет культуры, а потом уже в Могилёвский пединститут. Двадцать лет я прожила в Могилёве. Там родились мои дети. Но тоска по моей малой родине не покидала меня никогда. На небасхіле – ліхтары рэклам… Увечары, калі так стыне неба, Расцвечанае стужкай зорных крам, Балюча адчуваю я патрэбу ў сваёй стыхіі. Для маіх вачэй там не было Заслонак з шэрых дахаў, І марылася шчыра і ярчэй, І крылы не баяліся размаху.
  • 43. Душа – категория непонятная, непостижимая. Но она есть, и она играет главную роль на протяжении всей нашей жизни. Никто не знает и не может объяснить, как и почему она болит, ликует или умирает (когда тело живёт и блаженствует) или воскресает к новой жизни. Так и поэзия. Это не стихи и не рифмы. Поэзия – это космический, Божественный дар, данный людям, чтобы прикоснуться к высшим тайнам бытия и познанию самих себя, как Божественных созданий. Душа, непадуладная зямному, Зямным да болю сцятая ў ціскі, Наперакор, увысь ляціць дадому Праз горкі плач расстання, напрасткі. Мігценнем зорак поўніцца Сусвет Тваёй Душы, Музыка і паэт. Двуязычие мною воспринимается естественно, как дыхание. Нельзя воевать на почве языков, религий, национальностей. Это используется сегодня как очередной повод утвердить сваю гордыню. Это войны, которые разжигают непорядочные люди в угоду своим узким интересам. Ведь неважно на каком языке была написана Библия. Она стала главной книгой на всей планете, потому что в ней истина. А настоящий Поэт тот, кто не кривит душой, не предаёт слово, и по нём, по его творчеству можно изучать историю, а не по учебникам истории, которые пишутся фальсификаторами.
  • 44. Поэзия Она бежит от сытости любой – Икорно-чёрной или золотой, Обласканности и покоя Дичится и обходит стороной. Она бежит пресыщенности той Души и тела, что мертвей могилы. Кого по прихоти признает милым, Сияет путеводною звездой. И наречётся именем Поэт Кого коснётся легкокрылый перст. Развеет он пустое Словоблудье, А для гонимых утешеньем будет. Но полоснёт его прозренья свет Кинжалом, как награда и увечье, Он будет обречён держать ответ На грани балансируя извечно, За всё и всех… На то он и Поэт.
  • 45. В сборнике стихотворений собраны стихи разной тематики, но во всех произведениях чувствуется всплеск искренних человеческих чувств, будь то любовь, быт или пейзажная лирика. Сборник рассчитан на широкие массы читателей.
  • 47. Нарадзілася Класоўская Кацярына Мар’янаўна 1 ліпеня 1949 года ў вёсцы Паяначы Шаркаўшчынскага раёна. З дзяцінства праяўляла здольнасць да малявання. Пэўна гены перадаліся па мамінай лініі. У сям’і ўсе малявалі, а дзед маці быў прафесійны іконапісец. У Амбросенскай васьмігадовай школе вучылася да 8-га класа. У школе настаўніца роднай мовы заўважыла здольных дзяцей да гэтага прадмету. Некаторыя пачыналі пісаць вершы. Першы верш атрымаўся ў 7- ым класе. Завяла школьны альбом і змяшчала там свае вершы пра школу, жыццё. 9-10 класы закончыла ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе.У школе рэдагавала школьную насценную газету, выпускала класную. Любімай настаўніцай была Любоў Сяргееўна Асіпенка, якая вяла рускую мову і літаратуру. Вельмі цікава праходзілі ўрокі. Яна дапамагала дзецям лепш пазнаць яе прадметы. У школе праводзілася прафарыентацыя. Настаўнікі сцвярджалі, што няма лепшай навучальнай установы ў нашай краіне як Беларуская сельская гаспадарчая акадэмія. Так і атрымалася, паступіла завочна на факультэт «Бухгалтарскі ўлік». Толькі так было адзін год, вельмі хацелася быць сапраўднай студэнткай. Займаючыся на факультэце землеўпарадкавання наведала факультэт грамадскіх прафесій. На кожнай спецыяльнасці трэба было займацца па два гады. Акрамя інжынера-землеўпарадкавальніка атрымала спецыяльнасці: журналіста, фотакарэспандэнта. Менавіта ў студэнцкія гады было бурнае станаўленне паэтычнай дзейнасці. Супрацоўнічала ў газеце «Советский студент». Дарэчы тады выйшаў яе першы зборнік вершаў. Прысвячала шмат вершаў аднакурснікам, сябрам. Друкавала іх раённая і студэнцкая газеты.
  • 48. Па размеркаванню трапіла на працу ў гродненскі інстытут «Белгіпразем». Тры гады працавала ў яго філіяле, які размешчаны быў у горадзе Смаргонь на пасадзе інжынера-землеўпарадкавальніка праектнай групы. Наладзіла сувязь з раённай газетай, пісала туды вершы, замалёўкі.Там знайшла сваё шчасце. Выйшла замуж за Сосна Мікалая. Нарадзіўся сын Валянцін. У 1977 годзе з сям’ёй пераехала на радзіму. Муж уладкаваўся працаваць у ПМК-51. Кацярына Мар’янаўна стала працаваць інжынерам-гідратэхнікам. Наладзіла сувязь з раённай газетай. Сямейнае жыццё не склалася. У 1979 годзе развялася з Мікалаем. У 1980 годзе выйшла замуж за Кішко Рыгора. У 1982 годзе нарадзіўся сын Валера. У 1983 годзе аддзел прапаганды і агітацыі райкама партыі прапанаваў работу ў рэдакцыі раённай газеты «Кліч Радзімы», загадваць сельскагаспадарчым аддзелам. З 1992 года ўзначальвае народнае літаратурна-музычнае аб'яднанне «Світанак». Творы аўтара друкаваліся ў раённых, абласных і рэспубліканскіх выданнях. Першая кніга вершаў і апавяданняў «Імгненні жыцця» выйшла ў 2001 годзе. У 2002 годзе пад кіраўніцтвам Кацярыны Сосна падрыхтаваны калектыўны зборнік паэзіі мясцовых аўтараў «Шаркоўшчынскаму краю», дзе таксама размешчаны і яе вершы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, Ганаровы член гэтага аб'яднання - з 2009 года. Лаўрэат прэміі імя Петруся Броўкі па выніках 2015 года ў намінацыі «Паэзія» Кацярына Сосна з'яўляецца аўтарам кніг «На скрыжаваннях лёсу» (2007), «Неистраченное» (2008), «Калінавыя каралі» (2009), «Разбэрсаная буслянка» (2014). У 2016 годзе Інтэрнацыянальным Саюзам пісьменнікаў у Маскве ў серыі «Анталогія сучаснай літаратуры на балгарскай мове» быў выдадзены руска-балгарскі зборнік «Залатыя пяскі». Адзінай прадстаўніцай Беларусі ў гэтым зборніку з'яўляецца Кацярына Сосна. Тут апублікаваны два яе вершы «Вясновае» і «Я баюся». Кацярына Сосна – лаўрэат Ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны – 2015».
  • 49. Кнігу складаюць вершы і апавяданні, якія нязмушана распавядаюць пра хараство роднай прыроды, прыгажосці кахання, пра светлы і дзейсны пачатак жыцця, які сцвярджае аўтарка насуперак нягодам і паўсядзённым турботам.
  • 50. Творы самабытнай пісьменніцы з Шаркоўшчыны прасякнуты любоўю да роднага краю і землякоў.
  • 51. Цэнтральнае месца ў кнізе адведзена апавяданню “Разбэрсаная буслянка”, падзеі якой вяртаюць нас у далёкія ваенныя гады на малую радзіму аўтаркі. У лістападзе 1942 года ў Браслаўскім, Пастаўскім І Шаркаўшчынскім раёнах адбылася карная аперацыя пад кодавай назвай “Нюрнберг”. Фашысты расстралялі і жывымі спалілі жыхароў вёсак Кушталі, Свілы, Трабаўшчына, Строна, Журавоўшчына, Куялеўшчына, Бялкова, Сялібка, Ігнацева, Падрэзаўшчына, Станіславова. Спалены былі і самі вёскі. Карныя экспедыцыі фашыстаў паўтараліся не адзін раз. У кастрычніку 1943года былі поўнасцю або часткова разам з жыхарамі спалены вёскі Ёды, Ёрзаўка, Буда Дальняя, Буда Бліжняя, Валашчанскія, Высокае, у 1944 – Чарамхова, Грыблы. Некаторыя вёскі з гэтага жалобнага спіску зніклі з твару зямлі назаўсёды.
  • 52. Настоящий сборник составлен из совершенно разных по форме, жанру и основной идее произведений: любовная лирика, пейзажная лирика, философская лирика, сказка, юмористическая поэзия и проза, драма. Разнообразна и география авторов: Москва, Санкт-Петербург, Астрахань, Уфа, Кемерово, Иркутск, Иваново, Вологда, Краснодар, Нижний Новгород, Харьков и т.д. Вы не найдете здесь двух сходных текстов, а это верный признак динамичного развития всей литературы в целом. В книге авторы описывают свою любовь к своей стране, ее жителям и всем красотам необъятной отчизны, что позволит людям, говорящим по-болгарски, понять нашу жизнь с разных сторон. Помимо этого многие авторы описывают дружественную славянскую страну Болгарию, выражают своё отношение к ней, восхваляют и посвящают ей стихи. Русско- болгарский сборник олицетворяет дружбу между нашими странами, выражая ее через литературные произведения.
  • 54. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1953 года ў в. Вусаўцы Міёрскага раёна ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Наўгародскай васьмігодцы. Хутар стаяў на ўзгорку, непадалёку ад возера Краснае. З успамінаў Міледзія Кукуця: «Сваю сядзібу, дзе я нарадзіўся, памятаю як праз сон. Хата па тых памерах была вялікая: кухня і два пакоі, шмат падворных забудоў. Чамусьці засталося ў памяці гумно. Яно было такіх памераў, што можна было ў ім развярнуцца на кані запрэжаным у рэдалі. Калі арганізаваліся калгасы, то ў нашых хлявах стаяў калгасны статак і мама з суседкай яго даглядала. Сям’я ў нас была невялікая: мама, я і брат Іван, і яшчэ дзядуля, але ён, калі я быў зусім малы ад нас з’ехаў, падаўся на прымакі ў другую вёску і мы засталіся адны, без мужыка ў хаце. Я і зараз здзіўляюся, як знаходзіла выхад з цяжкага становішча мама, бо мы ніколі не былі галоднымі. Праўда босыя хадзілі да самай школы, і з вопраткі больш былі суседскія абноскі. Жылося цяжка, але не сумавалі. Летам больш прападалі на вуліцы, а зімой, паколькі не было абутку, сядзелі на печы. Як зараз памятаю, доўгімі зімовымі вечарамі мама запалівала керасінавую лямпу, ставіла на каптур, брала ў рукі кніжку і чытала нам услых і тады для мяне адкрываўся непазнавальны свет, з яго казачнымі героямі. Бібліятэка была далёка ад нас, у суседняй вёсцы і мама, каб часта не хадзіць, прыносіла адразу многа кніжак, і больш за ўсё дзіцячых, з малюнкамі, і гэта падзея ў нашай хаце была святам. Дзякуючы маме, у шэсць гадоў умеў чытаць і ужо ведаў амаль усіх казачных герояў, герояў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны, ведаў многа вершаў на памяць, асабліва беларускіх паэтаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа. У першы клас Наўгароцкай васьмігодкі я не ішоў, а птушкай ляцеў, гэдак мне хацелася вучыцца. Навука давалася лёгка, але каб аддацца ёй не хапала часу. Адразу пасля ўрокаў ішоў за маму пасвіць калгасных цялят, а калі яна хварэла, то школа заставалася на другім плане.
  • 55. З малых гадоў пасвіў жывёлу, хадзіў за бараной, з дзесяці – араў, касіў. Марыў стаць шафёрам і чамусьці, каб працаваць на легкавушцы. Хацелася паездзіць, пабачыць свет, пра які ведаў толькі з кніжак. Жыў я на Міёршчыне да восьмага класа. Будынак наш састарэў, пацякла страха, а рамантаваць было нечым і мы мусілі выехаць у Шаркаўшчынскі раён, у вёску Навасельцы, дзе калгас даў нам кватэру і маме на ферме месца даяркі. Ужо ў Шаркаўшчыне я закончыў школу ў 1968 годзе і паехаў вучыцца ў Полацк на электраманцёра, потым армія 1975 год, Гарадоцкі сельгастэхнікум 1987 год, праца ў калгасе Гагарына інжынерам-электрыкам, намеснікам старшыні калгаса. Завочна скончыў у 1989 годзе Горацкую сельгасакадэмію. Працаваў старшынёй калгаса імя Леніна Шаркаўшчынскага раёна і 18 год з 1993 года начальнікам інспекцыі дзяржтэхнагляду раёна, а зараз працую галоўным спецыялістам па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі Шаркаўшчынскага райвыканкама. Гасподзь не адарыў мяне ніякім асабістым талентам, які выдзяляў бы мяне сярод людзей, але Ён, як і ўсім, даў мне вочы, каб я бачыў свет, вушы, каб я чуў спеў птушак, і розум, каб мог асэнсаваць тое, што ўбачыў, ці пачуў, а потым мог выказаць сваю думку на паперы. Вершы я пачаў пісаць у сорак гадоў, да гэтага часу ніколі нават не спрабаваў. У сваім вершаваным радку хочыцца паказаць прыгажосць нашага краю, расказать пра сваіх землякоў, сардэчных і працавітых людзей» Міледзій Кукуць з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго вершы і аповесці друкаваліся ў раённых, абласных, рэспубліканскіх выданнях. Першая кніга пачынаючага пісьменніка «Адзін дзень і ўсё жыццё», выйшла ў 1997 годзе. Выйшлі кнігі – «Чысціня душы» (2008), «На семым небе» (2013). За аповесць «На семым небе» ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе на лепшы літаратурны твор года ў намінацыі «Проза» атрымаў дыплом за другое месца. Вершы Мілезія Кукуця, у тым ліку і верш-прысвячэнне «Шаркаўшчынскі край», якое стала своеасаблівым гімнам нашага раёна, апублікаваныя ў калектыўным зборніку паэзіі «Шаркоўшчынскаму краю» (2002). У 2016 годзе ў калектыўным зборніку прозы сучасных беларускіх пісьменнікаў «Ева ў пошуках Адама» апублікаваная аповесць «У палоне кахання». Міледзій Кукуцьь – лаўрэат Ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны – 2014».
  • 56. Вершы і аповесць Міледзія Кукуця вылучаюцца шчырасцю, глыбокім веданнем жыцця, любоўю да роднага краю. Зборнік убачыў свет дзякуючы Шаркаўшчынскаму райвыканкаму, яго старшыні Л.В. Клакоўскаму, калгасам і саўгасам раёна.
  • 57. У шчырых і самабытных вершах М. Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» – шаркаўшчынскія лясы, палі і лугі, рэчку Дзісёнку, славутыя сады Сікоры, сцежкі-дарожкі, па якіх хадзіў незабыўны Я Драздовіч. Вось крэда паэта: «Як роднай нівы каласок, Я прабіваўся праз пясок, Я прабіваўся праз жарству І злу насуперак жыву. Я кожнаму малюся дню, Я слаўлю хлеб і дабрыню.» На сучасным матэрыяле створана і проза пісьменніка: павучальная прыпавесць пра вялікія і несумленныя грошы, пра паспешлівае і таму нешчаслівае каханне, ад якога ў прамым сэнсе засталася адна растаптаная ружа…
  • 58. У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.
  • 60. Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна. У 1978 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў на кафедры ВНУ у Гомелі. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў родныя мясціны і працуе ўжо з 1982 года галоўным інжынерам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак. Аўтар прызнаецца, што не пачаў бы пісаць вершы, каб не сустрэў такіх людзей, як Міледзій Кукуць, Эдвард Вялічка, Таццяна Еўдакова, Надзея Паляк, Людміла Лабачэўская і многіх іншых. Першы верш пабачыў свет, калі аўтару было ўжо за 40 гадоў. Шмат вершаў паэт прысвяціў сваёй малой Радзіме – Шаркаўшчыне: “Не ведаю, якімі снамі”, “Раніца Шаркаўшчыны”, “Яе не выбіраюць”. Амаль што аўтабіяграфічнымі з’яўляюцца вершы: “Даруйце, болей не магу”, “Падкова”, “Мне трэба”, “Аднойчы”, “Сказала мне мама”. Сатырычна-гумарыстычныя зборнікі “Ералаш – 1”, “Ералаш – 2”, “Смак балота” і такіх за 17 выданняў. Спрабаваў Віктар сябе і ў прозе, надрукаваўшы зборнік “З дзён маіх адзін”. Пасля гэтага аўтар выбраў, як ён лічыць, самыя лепшыя творы: выдаў у Мінскім выдавецтве “Кнігазбор” зборнік накладам у 300 асобнікаў “На палатне жыцця”. Тэматыка яго вершаў самая разнастайная: філасофскі роздум аб вартасці жыцця, прысвячэнні калегам і знаёмым, лірыка, настальгія ў тым ліку і па родных мясцінах, па вёсачцы з якой звязана дзяцінства.
  • 61. Змест складаюць вершаваныя творы, напісанныя ад жыцця, жывой адметнай мовай, якія лёгка чытаюцца і з цікавасцю ўспрымаюцца. У першай частцы кнігі пад назвай “Смак балота, або “Што з вамі?”, змешчаны іранічныя паэмы, гумарэскі, байкі, амаль што быліны, словамі ўсе тыя адметныя моманты, якія заўважыў паэт у паўсядзённым жыцці, адлюстраваны ў вершаванай форме. У другой частцы “Цюцелька не ў цюцельку, або Рэйс на РЭС” большасць вершаў звязаны з яго асноўнай прафесіяй, вершы-прысвячэнні, памфлетная паэма. Дарэчы ў кнізе змешчаны дзевяць вялікіх і змястоўных паэм. Зборнік мае наклад 250 асобнікаў, выдадзены ў цвёрдай ламініравай вокладцы.
  • 63. Ірына Аляксандраўна Тарбецкая – дзіцячая пісьменніца. Нарадзілася ў Гомелі ў 1973 годзе. Скончыла там жа СШ №12 и Гомельскае педвучылішча, затым у 1997 годзе скончыла філалагічны факультэт педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка ў Мінску. У 1996 годзе абвянчалася з Германам Тарбецкім. 1997 – 2004 г – служэнне ў Лепельскай абшчыне ЕХБ. У гэтыя гады нарадзіліся Ангеліна, Багдан, Вераніка. Некаторы час працавала ў Новаваласовіцкай школе, астатні час знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. З 2004 года па сённяшні дзень служыць у Шаркаўшчынскай абшчыне евангельскіх хрысціян-бапцістаў (ЕХБ). У Шаркаўшчыне нарадзілася Глорыя, усыноўлены Данііл. Ірына Тарбецкая пачала сваю пісьменніцкую дзейнасць з 2005 года. Яна вельмі ўдзячна настаўнікам, якія зблізілі яе з паэзіяй. Жыхарку вялікіх гарадоў натхнілі ў Шаркаўшчынскім краі некранутасць прыроды, усходы і захады, а таксама творчыя людзі, якіх тут шмат. Так пачалася проба пяра. Прыходзілася ісці навобмацак, шукаць канструктыўную крытыку, якая б дапамагла ёй пісаць лепш, адточваць майстэрства. Свой першы твор «Шарковщинская полянка» Ірына Аляксандраўна перапісывала тры разы! Затым з’явілася «Шарковщинская полянка-2», «Удивительные приключения динозаврика Горюши», «Победа над Тьо-хоп», «Дневничок паучков Петруши и Шурочки», «Димкины мемуары», «Анютины глазки про любовь», «Стихи про краски», «Колыбельные», «Ералашики», прытчы «О совести» і «Жизнь-мгновение»… З’яўляецца вялікае мноства другіх ідэй. Сёння творчасць Ірыны Тарбецкай вядома далёка за межамі краіны. Яе творы выдаваліся на рускім, украінскім, нямецкім і англійскай мовах у міжнародным хрысціянскім часопісе, а расказы можна пачуць па радыё. Адкуль натхненне? Сям'я. Муж — першы чытач, крытык, рэдактар – пяцёра дзяцей, якія падказываюць сюжэты, напаўняюць іх героямі, смяшынкамі і падзямі. У сакавіку 2014 года Ірына Аляксандраўна Тарбецкая ўзнагароджана Ордэнам маці. Такое пераўвасабленне хатняй гаспадыні ў чалавека, які актыўна праяўляе сябе ў грамадскім жыцці і прыцягвае ўвагу вялікай публікі.
  • 64. Кніжка выдадзена тыражом 3010 асобнікаў. Дзіцячая казка ў кніжцы прадстаўлена 22-я гісторыямі. Пасля кожнай з іх – дзіцячыя смешкі. Выданне рэкамендуецца для сямейнага чытання і прызначана для дзяцей сярэдняга ўзросту (ад 9 гадоў і старэй). Кожная гісторыя суправаджаецца малюнкамі.
  • 65. Июньская сказка-быль происходит на гостеприимной Шарковщинской полянке с ее жителями. В сказке автор использовала смешинки своих детей, Олечки Смольник (Одесса), Ирочки Губаревой (Минск).
  • 67. Надзея Шук нарадзілася ў 1985 годзе ў вёсцы Наваселле Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Друкавалася ў часопісе “Маладосць”, альманаху “Дзвіна”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Раніца”. Аўтар паэтычнай кніжкі “Шаркаўшчынскае сэрца” (2002) *** Цябе няма. Цябе і не было... Як не было сустрэч і развітанняў. Сама сабе прыдумала каханне Зіме і сцюжы сённяшняй назло… Цябе няма. Цябе і не было. Халодны змрок і золкае світанне… Я ведаю: дарэмнае чаканне, Ды для цябе палю ўначы святло… Цябе няма. Цябе і не было! Са мной ніколі ты не быў, каханы, І лёсам ты з другою паяднаны. Мяне няма. Мяне і не было…
  • 69. Нарадзіўся 23 сакавіка 1942 года ў вёсцы Свілы ІПаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў настаўнікам працоўнага навучання і фізкультуры ў Кушталёўскай БШ. Вышэйшую педагагічную адукацыю атрымаў завочна ў Даўгаўпілскім педінстытуце па спецыяльнасці настаўніка фізікі і матэматыкі. Працаваў у школах Шаркаўшчынскага раёна. Мае стаж 40 гадоў. 3 іх 6 гадоў адпрацаваў завучам і 18 гадоў дырэктарам Стральцоўскай БШ. 3 2002 года пенсіі.