SlideShare a Scribd company logo
1 of 10
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 20 (488)

                                                         ( 2 чэрвеня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:


Памерла Алена Вінчэўская..........................................................................................2
Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010”......................................................2
Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве.......................................................................................3
уверх..........................................................................................................................4
Дачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыя................................................4
.......................................................................................................................................4
Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях ............................................4
уверх..........................................................................................................................5
“Школа адукатара” шукае эксперта............................................................................5
уверх..........................................................................................................................6
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ...................................................6
Летнік і фэст у Крэве....................................................................................................6
Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці..............................................7
.......................................................................................................................................7
Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ............................................7
.......................................................................................................................................9
Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша..............................................9
Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»............................................9
Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы........................................................10
Міжнародны Форум Валанцёраў.............................................................................10
Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі................................................10




     Падзеі:
                                                                                                              уверх



        Памерла Алена Вінчэўская
      Сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” выказваюць шчырыя спачуванні
старшыні гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрыю
Вінчэўскаму з прычыны заўчаснай смерці жонкі Алены.
      Алена Вінчэўская памерла раптоўна раніцай 27 мая на 38-ым годзе жыцця.
      Яна была цудоўнай маці, жонкай, настаўніцай, светлай і прыгожай жанчынай.
      Пахавалі Алену ў Слоніме.
      Вечная памяць.
                                                                                 уверх



        Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010”
        У пятніцу 3 чэрвеня ў Гродне адбудзецца прэзентацыя чарговага тому выдавецкай серыі
“Гарадзенская бібліятэка”. Вашай увазе прапануем вынік гадавой працы спецыяльнай групы
гісторыкаў, знаўцаў гісторыі Гродна – зборнік “Гарадзенскі палімпсест 2010”.
       Гэта зборнік матэрыялаў, падрыхтаваны пад рэдакцыяй гарадзенскіх гісторыкаў Алеся
Смалянчука і Наталлі Сліж.
       У раздзеле “Гародня эпохі ВКЛ” даследчыкі распавядаюць пра дзейнасць гарадзенскіх
судоў і магістрата ў 16 – 18 ст., пра палітычную барацьбу на гарадзенскіх сойміках, аналізуюць
публічныя смяротныя пакаранні.
       Матэрыялы раздзела “Горад і яго жыхары ў 19-20 ст.” знаёмяць чытача з сацыяльным
партрэтам мясцовага чыноўніка і святара, штодзённасцю гарадзенскіх турмаў, пачаткамі
гарадзенскага кінематографа і фатаграфіі, распавядаюць пра дзяцінства габрэйскіх дзяцей
пазамінулага стагоддзя і г.д.

                                                                                                                  2
Сярод аўтараў “Гарадзенскага палімпсеста 2010” вядомыя гісторыкі Зміцер Яцкевіч,
Аляксей Шаланда, Віталь Галубовіч, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей
Харэўскі ды інш.
      “Гарадзенскі палімпсест 2010” вяртае з нябыту знішчаныя часам і людзьмі старонкі гісторыі
славутага гораду на Нёмане.
      Пачатак прэзентацыі:
      Пятніца, 3 чэрвеня, 18.30 у традыцыйным месцы: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва
ўнутраным дворыку).

                                                                                        уверх



      Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве
       4 чэрвеня беларускія літаратары збяруцца ў Крэве каля дома па адрасе вул.Смаргонская,
61, дзе правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў і дагэтуль жыве яго родная цётка Алена
Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў паэму «Вялікдзень».
       На полі Магераў і будзе пасаджана Дрэва Паэзіі-2011, якое літаратары вырашылі
прысвяціць паэту Ўладзіміру Някляеву.
       Адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі вырашылі сябры Беларускага ПЭН-
Цэнтру.
       Мэта праекта «Дрэва Паэзіі» — стварыць у Беларусі новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе
дарэчным гаварыць пра Літаратуру. Першае паэтычнае дрэва з’явіцца ў гонар Уладзіміра
Някляева.
       Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру Марыя Мартысевіч:
       - У траўні атрымалі ліст ад гішпанскіх паэтаў, якія прапанавалі зрабіць маленькую
паэтычную акцыю. Ідэі яны апісвалі розныя, у тым ліку і Дрэва Паэзіі.
       Я адразу загарэлася, бо ідэя Дрэва, на мой погляд, найбольш адпавядае духу, атмасферы
Беларусі.
       Акурат тады Някляеў быў у судзе, і мы вельмі хацелі падтрымаць яго. Тады не паспелі,
але робім гэта зараз.
       Ідэя даволі аб’ёмная. Калі ўсё складзецца – будзем рабіць такую акцыю раз на год,
збіраемся прымеркаваць да Дня зямлі.
       У нас вельмі шмат паэтаў, якіх можна сімвалізаваць праз дрэва – Караткевіч,
Барадулін… Сімвалаў хапае, а мы хочам увасобіць іх у пэўных фізічных дрэвах.
       Такія дрэвы ўжо з’яўляюцца, а ўвогуле яшчэ ў 19 стагоддзі ў шляхецкіх парках раслі
дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам, узгадаем хаця б дуб Адама Міцкевіча.
       Падрабязнасці падзеі арганізатары да апошняй хвіліны трымаюць у сакрэце, аднак
папярэджваюць, што пасля літаратурнай імпрэзы ў цэню Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік, так што
бярыце з сабой пачастунак.
       Імпрэза распачнецца а 12-ай гадзіне на на прыватнай тэрыторыі, таму просьба да ўсіх
удзельнікаў паводзіць сябе далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак.
       З Мінску ў Крэва можна трапіць на маршрутцы, а вось гродзенцам давядзецца
паклапаціцца пра даезд прыватным чынам: мікрааўтобусы, якія адпраўляюцца да Крэва з
аўтавакзала, па суботах не ходзяць.
       Дадатковую інфармацыю пра імпрэзу можна атрымаць па тэлефонах (029) 6404679,
(029)7508870.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                              3
 уверх

      Дачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыя
        У пяцігадовай Ксеніі Давідовіч выявілі хваробу вока. Актывістка БХД з Мастоў Алена
Давідовіч гадуе пяцігадовую дачку і аднагадовага сына адна.
       У дачушкі Ксеніі выявілі захворванне вока — рубцовае васкулязаванае памутненне
рагавіцы, рэтракарнеальная мембрана, рэгрэсіўная катаракта, другасная глаўкома, субатрафія
левага вочнага яблыка ды іншае. Гэта азначае, што дзяўчынцы давядзецца выдаляць хворае вока і
ставіць пратэз.
        У красавіку падобная аперацыя каштавала 15 мільёнаў рублёў. Для збору сродкаў на
аперацыю быў адкрыты ў г. Масты
       ў ЦБП 415 філіяла 400 ААБ «Беларусбанк» дабрачынны рахунак N 000003 у беларускіх
рублях.
       Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                         уверх



      Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях
       Фонд Новыя Медыі ў межах праекту "Моладзь у дзеянні" пачынае прыём заявак на
удзел у польска-беларуска-украінскім летніку "Мультыма - актыўнасць моладзі ў новых
медыях", які адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) 1-12 кастрычніка.
       Летнік, фінансаваны FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі), ладзяць супольна Фонд Новыя
Медыі (Польшча), Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр "Трэці сэктар"
(Беларусь).
       Мэта летніку: наладзіць супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі трох краін,
пазнаёміць з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб'яднанай Еўропы, падзяліцца добрай
практыкай супрацы з еўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі, пашырыць праз новыя
медыі ідэю нефармальнай адукацыі, стварыць мультыму - мультымедыйную інтэрнэт-газету для
далейшай камунікацыі між моладдзю, зацікаўленай развіццём медыя-праектаў.
       Галоўныя тэмы: "моладзевыя СМІ і інфармацыя", "еўрапейская свядомасць".
       Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі (напрыклад, "быць журналістам -
што гэта значыць?", "Праца рэдакцыі - і твая роля ў калектыве"); сустрэчы з польскімі
журналістамі; ролевыя гульні (правядзенне інтэрв'ю, прэс-канферэнцый і г.д.); выкарыстанне

                                                                                              4
адкрытых тэхналогій і ліцэнзій; мультыкультурныя заняткі - узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі
з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным
асяроддзі, практыкі Еўрасаюзу ў гэтым накірунку.
       У праекце могуць браць удзел: рэзідэнты Беларусі і Польшчы ва ўзросьце 18 - 25 гадоў, якія
актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, актыўныя сябры недзяржаўных арганізацый.
       Веданне польскай мовы вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.
       Рабочыя мова - польская, беларуская, украінская.
       Праграма скіравана да валанцёраў і маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх
арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.
       Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд,
харчаванне і пражыванне.
       Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум дзьве старонкі) на электронны
адрас kontakt@nowemedia.info .
       Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 жніўня.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх


      “Школа адукатара” шукае эксперта
       Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) абвяшчае конкурс сярод
адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”.
       Мэтай школы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі беларускіх адукатараў, якія
прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі і зацікаўлены ў распрацоўцы канцэпцый
адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнення сродкаў для рэалізацыі гэтых
мерапрыемстваў.
       Вынікам Школы павінны быць пісьменна складзеныя заяўкі на правядзенне адукацыйных і
асветніцкіх мерапрыемстваў у межах Тыдня нефармальнай адукацыі-2011, які адбудзецца ў
Беларусі з 24 верасня па 2 кастрычніка 2011 года.
       Тэрмін правядзення Школы: 4 дні (14-17.07 альбо 21-24.07). Канчатковыя даты будуць
зацверджаныя пасля адбору экспертаў.
       Патрабаванні да эксперта:
       -наяўнасць асабістага досьведу распрацоўкі і рэалізацый адукацыйных праграм,
праектаў, мерапрыемстваў;
       -валоданне метадалогіяй навучання распрацоўцы канцэпцый адукацыйных
мерапрыемстваў (вызначэнне мэты і зместу, мэтавых груп, метадаў працы, неабходных
рамкавых умоваў);
       -валоданне фасілітатарскімі ўменнямі, неабходнымі для працы з групай 15-18 чалавек;
       -валоданне ведамі і ўменнямі па навучанні напісання заявак на атрыманне сродкаў для
рэалізацыі адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў;
       -гатоўнасць працаваць у пары з нямецкім экспертам на этапе распрацоўкі праграмы
Школы і яе правядзення.
       Дадатковыя (не абавязковыя!) пажаданні:
       валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі.
       Праграма Школы павінна быць складзеная ў партнёрстве з нямецкім экспертам. Ролі ў час
вядзення трэнінга трэнеры размяркоўваюць паміж сабой самастойна.


                                                                                                5
У выпадку неабходнасці пытанні можна адрасаваць каардынатару Школы адукатараў-2011
Святлане Анташкевіч па адрасе shkola.adukatara@gmail.com
      На гэты ж адрас дасылайце заяўкі, калі маеце жаданне ўзяць удзел у правяденні Школы
адукатара ў якасці эксперта.
      Апошні тэрмін – да 10 чэрвеня.
      Апроч заяўкі ў вольнай форме неабходна прадставіць сваё рэзюмэ з апісаннем
папярэдняга досведу працы па правядзенні падобнага кшталту мерапрыемстваў.
      Перавагай пры адборы эксперта будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў
Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                      уверх


      Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
       Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае
ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.
       Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў прац у галіне польскай мовы,
польскай літаратуры, польскай гісторыі і культуры.
Працы, напісаныя на польскай, беларускай і рускай мовах будуць ацэньвацца ў трох катэгорыях:
    1. Дыпломныя працы (на ступені бакалаўра і магістра)
    2. Кандыдацкія працы
    3. Падручнікі
    4. Іншыя працы навуковага характару, аўтарства маладых вучоных, апублікаваныя цягам
       апошняга году.
       Правілы ўдзелу:
        Конкурс уключае дыпломныя працы, падручнікі і артыкулы, падрыхтаваныя і
апублікаваныя самае позняе - у І палове 2011 года.
       Перавага аддаецца наватарскім працам, якія адрозніваюцца арыгінальнай праблематыкай,
метадалогіяй даследванняў і напісаны цікавай для чытачоў мовай.
        Працы будуць ацэньвацца камісіяй у складзе вядомых спецыялістаў – навукоўцаў польскіх
універсітэтаў.
       Аўтары лепшых прац атрымаюць грашовыя і рэчавыя ўзнагароды.
       Працы разам з рэзюмэ, дакладнымі кантактнымі дадзенымі (імя і прозвішча лацінскімі
літарамі, адрас пражывання, нумар мабільнага і хатняга тэлефонаў, электронны адрас) і кароткай
навуковай біяграфіяй аўтара неабходна даслаць у Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску з
пазнакай "конкурс навуковых прац".
       Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
       Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
       Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
      Паводле http://www.minsk.polemb.net
                                                                                       уверх


       Летнік і фэст у Крэве
      Запрашаем прыняць удзел у фэсце “Крэўскі кірмаш”, які пройдзе непадалёк ад
Крэўскага замка ў в. Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) 13-14 жніўня.

                                                                                             6
Фэст закліканы прыцягнуць увагу да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны і
папулярызаваць традыцыйную (фолькавую), сярэднявечную (“гарадскі кірмаш”) і
эксперыментальную (інтэрпрэтацыя традыцый) музыку.
        Пражыванне: намёты, хаты мясцовых жыхароў.
        Папярэднічаць фестывалю будзе валанцёрскі летнік "Крэўская вунія-2011", які адбудзецца
з 1 ліпеня да 15 жніўня.
        Праграма летніка:
        1. Археалагічныя раскопкі
        2. Рэгенерацыя тэрыторыі могілак
        3. Збор вуснай гісторыі
        4. Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фестывалю
        Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.kreuskizamak.by
      Паводле generation.by

                                                                                        уверх


      Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці
       Кіруючы Камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства сумесна з
Еўракамісіяй/Службай Знешняга Ўзаемадзеяння (EEAS) запрашае ўсіх зацікаўленых прадставіць
заяўкі зацікаўленасці ва ўдзеле ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці.
       Прадстаўленне заявак з'яўляецца неабходным крокам у працэсе адбору кандыдатаў для
ўдзелу ў сустрэчы Форума 28-30 лістапада.
       У працяг працы, распачатай на сустрэчах Форуму 2009 і 2010 гадоў, цэнтрам увагі
дадзенага мерапрыемства стануць працоўныя групы, падчас працы якіх будуць распрацаваныя
сумесныя праграмы і мерапрыемствы.
       Форму заяўкі/анкету можна знайсці на афіцыйным сайце Форума грамадзянскай
супольнасці Усходняга партнёрства па адрасе www.eap-csf.eu .
       Заяўкі могуць быць запоўненыя на ангельскай альбо рускай мовах і адпраўлены на эл.
адрас applications@eap-csf.eu .
       Апошні тэрмін – 26 чэрвеня.
       Еўрапейская Камісія будзе ў стане прафінансаваць праезд і пражыванне ў гасцініцы падчас
Форума для прадстаўнікоў арганізацый з краін Усходняга партнёрства.

                                                                                        уверх




      Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ
       Фундацыя Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадскім
аб’яднанням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сферы
рэалізацыі праектаў, скіраваных на развіццё і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў, дасягненне
пазітыўных сацыяльных зменаў, павышэнне даступнасці незалежнай і аб’ектыўнай
інфармацыі, далейшае развіццё дэмакратыі ў краіне.
       CMDF працуе ў наступных кірунках:
• падтрымка праектаў, скіраваных на рашэнне праблем, актуальных для таго ці іншага сектару ў
цэлым;
                                                                                                 7
• падтрымка незалежных СМІ ў сферы ўмацавання лідэрскіх пазіцый на рынку і пашырэнні
аўдыторыі чытачоў;
• развіццё мясцовых супольнасцяў на аснове дэмакратычных прынцыпаў;
• Падтрымка кампаній адвокасі ў розных сферах грамадскага жыцця, скіраваных на павышэнне
адкрытасці беларускага грамадства.
       У Фундацыю могуць звяртацца як зарэгістраваныя, так і нефармальныя грамадскія
арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы і СМІ Беларусі.
       Працэс звароту ў Фонд па падтрымку падзелены на два этапы.
       На першым этапе неабходна даслаць праектную ідэю.
       Калі яна адпавядае мэтам, сферам падтрымкі і прыярытэтам Фонду, неабходна будзе
падрыхтаваць разгорнутую праектную прапанову, у падрыхтоўцы якой будуць задзейнічаны
таксама спецыялісты Фонда.
       Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце:
http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/
       Дэталёвае апісанне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы:
http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                      уверх


      Конкурс для журналістаў ад ЕС
       Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў,
што асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю.
       З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі
абвяшчае конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж
ЕС і Беларуссю. Прадстаўніцтва імкнецца падтрымаць прафесіяналаў і аматараў, якія вызнаюць
журналістыку, пабудаваную на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы,
дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці.
       Да ўдзелу ў конкурсе Прадстаўніцтва запрашае журналістаў беларускіх друкаваных,
электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блогераў (прадстаўнікоў так званай "грамадзянскай
журналістыкі").
       Абвяшчэнне вынікаў конкурса і цырымонія ўзнагароджання адбудуцца напрыканцы
2011 года.
       Парадак правядзення конкурса:
       Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя
нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і
супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у
перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года.
       Кожны аўтар можа падаць адзін артыкул, праграму або рэпартаж.
       Матэрыялы прымаюцца на электронных носьбітах (напрыклад, CD ці DVD) па пошце
праз заказное адпраўленне з пазнакай "Конкурс для журналістаў" на адрас: Прадстаўніцтва
Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь,вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030,
Беларусь.
       Прадстаўніцтва не будзе мець магчымасці вярнуць атрыманыя матэрыялы пераможцам
і ўдзельнікам конкурса.
       Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка.

                                                                                             8
Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва:
delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest".
       Просім усіх аўтараў пазначыць дату выхаду матэрыяла і прыкласці ліст з кароткімі
звесткамі пра сябе і кантактнымі дадзенымі.
       Варыянты назвы для конкурса, які Прадстаўніцтва спадзяецца праводзіць штогод,
прымаюцца да ўдзелу ў асобнай, дадатковай намінацыі, і аўтар назвы-пераможцы будзе
ўзнагароджаны спецыяльным прызам.
      Паводле http://eeas.europa.eu/

                                                                                           уверх




                                                                Не спазьніся!
                                                                                           уверх


       Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша
      Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны
да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
      Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі
электроннага ліста) – 20 чэрвеня.
      Даведкі праз тэлефон (017) 284-73-29.
      Паводле budzma.org

                                                                                           уверх


       Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»
       Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае
досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях
па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня.
       Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на
эл.адрас info@ekoart.org.
       Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21,
+38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл.
+7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.:
0048-71-759-16-26.
      Паводле рассылкі БАСР



                                                                                               9
 уверх


       Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы
      Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і
жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
      Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.
      Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com .
      Паводле http://nastaunik.info


                                                                                     уверх

       Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI”
      Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай
платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных
кінематаграфістаў.
      Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня.
      Форма заяўкі знаходзіцца тут
      Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI
      Падрыхтавала Кася Красуцка
                                                                                     уверх


       Міжнародны Форум Валанцёраў
     19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта
“Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў.
     Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.
     Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by
      Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”
                                                                                     уверх


      Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі
       Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26
год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.
       Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                     уверх




                                                                                             10

More Related Content

What's hot

What's hot (11)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 

Viewers also liked

Viewers also liked (17)

Горад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзейГорад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзей
 
Age friendly cities network
Age friendly cities networkAge friendly cities network
Age friendly cities network
 
Стратэгія ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г.
Стратэгія ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г.Стратэгія ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г.
Стратэгія ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г.
 
PR для НГО: как создать "правильный" сайт
PR для НГО: как создать "правильный" сайтPR для НГО: как создать "правильный" сайт
PR для НГО: как создать "правильный" сайт
 
Моладзь Віцебска і сучасная беларуская культура
Моладзь Віцебска і сучасная беларуская культураМоладзь Віцебска і сучасная беларуская культура
Моладзь Віцебска і сучасная беларуская культура
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Мова Нанова Гародня - паштовыя маркі
Мова Нанова Гародня - паштовыя маркіМова Нанова Гародня - паштовыя маркі
Мова Нанова Гародня - паштовыя маркі
 
Антон Кашлікаў, 34mag.net: Как создавать вокруг своего издания комьюнити чита...
Антон Кашлікаў, 34mag.net: Как создавать вокруг своего издания комьюнити чита...Антон Кашлікаў, 34mag.net: Как создавать вокруг своего издания комьюнити чита...
Антон Кашлікаў, 34mag.net: Как создавать вокруг своего издания комьюнити чита...
 
Демографическое старение общества: программа действий ООН
Демографическое старение общества: программа действий ООНДемографическое старение общества: программа действий ООН
Демографическое старение общества: программа действий ООН
 
Горад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзейГорад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзей
 
Опыт взаимодействия НОО и Департамента здравоохранения в области улучшения ка...
Опыт взаимодействия НОО и Департамента здравоохранения в области улучшения ка...Опыт взаимодействия НОО и Департамента здравоохранения в области улучшения ка...
Опыт взаимодействия НОО и Департамента здравоохранения в области улучшения ка...
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
Выбар: арганізацыйнае развіццё
Выбар: арганізацыйнае развіццёВыбар: арганізацыйнае развіццё
Выбар: арганізацыйнае развіццё
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
"Універсітэт Залатога Веку: найноўшы досвед і планы"
"Універсітэт Залатога Веку: найноўшы досвед і планы""Універсітэт Залатога Веку: найноўшы досвед і планы"
"Універсітэт Залатога Веку: найноўшы досвед і планы"
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11 (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыныкроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-09.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 20 (488) ( 2 чэрвеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Памерла Алена Вінчэўская..........................................................................................2 Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010”......................................................2 Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве.......................................................................................3 уверх..........................................................................................................................4 Дачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыя................................................4 .......................................................................................................................................4 Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях ............................................4 уверх..........................................................................................................................5 “Школа адукатара” шукае эксперта............................................................................5 уверх..........................................................................................................................6 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ...................................................6 Летнік і фэст у Крэве....................................................................................................6 Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці..............................................7 .......................................................................................................................................7 Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ............................................7 .......................................................................................................................................9
  • 2. Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша..............................................9 Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»............................................9 Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы........................................................10 Міжнародны Форум Валанцёраў.............................................................................10 Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі................................................10  Падзеі:  уверх Памерла Алена Вінчэўская Сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” выказваюць шчырыя спачуванні старшыні гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрыю Вінчэўскаму з прычыны заўчаснай смерці жонкі Алены. Алена Вінчэўская памерла раптоўна раніцай 27 мая на 38-ым годзе жыцця. Яна была цудоўнай маці, жонкай, настаўніцай, светлай і прыгожай жанчынай. Пахавалі Алену ў Слоніме. Вечная памяць.  уверх Прэзентацыя “Гарадзенскага палімпсеста 2010” У пятніцу 3 чэрвеня ў Гродне адбудзецца прэзентацыя чарговага тому выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Вашай увазе прапануем вынік гадавой працы спецыяльнай групы гісторыкаў, знаўцаў гісторыі Гродна – зборнік “Гарадзенскі палімпсест 2010”. Гэта зборнік матэрыялаў, падрыхтаваны пад рэдакцыяй гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смалянчука і Наталлі Сліж. У раздзеле “Гародня эпохі ВКЛ” даследчыкі распавядаюць пра дзейнасць гарадзенскіх судоў і магістрата ў 16 – 18 ст., пра палітычную барацьбу на гарадзенскіх сойміках, аналізуюць публічныя смяротныя пакаранні. Матэрыялы раздзела “Горад і яго жыхары ў 19-20 ст.” знаёмяць чытача з сацыяльным партрэтам мясцовага чыноўніка і святара, штодзённасцю гарадзенскіх турмаў, пачаткамі гарадзенскага кінематографа і фатаграфіі, распавядаюць пра дзяцінства габрэйскіх дзяцей пазамінулага стагоддзя і г.д. 2
  • 3. Сярод аўтараў “Гарадзенскага палімпсеста 2010” вядомыя гісторыкі Зміцер Яцкевіч, Аляксей Шаланда, Віталь Галубовіч, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Харэўскі ды інш. “Гарадзенскі палімпсест 2010” вяртае з нябыту знішчаныя часам і людзьмі старонкі гісторыі славутага гораду на Нёмане. Пачатак прэзентацыі: Пятніца, 3 чэрвеня, 18.30 у традыцыйным месцы: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).  уверх Дрэва Паэзіі з’явіцца ў Крэве 4 чэрвеня беларускія літаратары збяруцца ў Крэве каля дома па адрасе вул.Смаргонская, 61, дзе правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў і дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў паэму «Вялікдзень». На полі Магераў і будзе пасаджана Дрэва Паэзіі-2011, якое літаратары вырашылі прысвяціць паэту Ўладзіміру Някляеву. Адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі вырашылі сябры Беларускага ПЭН- Цэнтру. Мэта праекта «Дрэва Паэзіі» — стварыць у Беларусі новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру. Першае паэтычнае дрэва з’явіцца ў гонар Уладзіміра Някляева. Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру Марыя Мартысевіч: - У траўні атрымалі ліст ад гішпанскіх паэтаў, якія прапанавалі зрабіць маленькую паэтычную акцыю. Ідэі яны апісвалі розныя, у тым ліку і Дрэва Паэзіі. Я адразу загарэлася, бо ідэя Дрэва, на мой погляд, найбольш адпавядае духу, атмасферы Беларусі. Акурат тады Някляеў быў у судзе, і мы вельмі хацелі падтрымаць яго. Тады не паспелі, але робім гэта зараз. Ідэя даволі аб’ёмная. Калі ўсё складзецца – будзем рабіць такую акцыю раз на год, збіраемся прымеркаваць да Дня зямлі. У нас вельмі шмат паэтаў, якіх можна сімвалізаваць праз дрэва – Караткевіч, Барадулін… Сімвалаў хапае, а мы хочам увасобіць іх у пэўных фізічных дрэвах. Такія дрэвы ўжо з’яўляюцца, а ўвогуле яшчэ ў 19 стагоддзі ў шляхецкіх парках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам, узгадаем хаця б дуб Адама Міцкевіча. Падрабязнасці падзеі арганізатары да апошняй хвіліны трымаюць у сакрэце, аднак папярэджваюць, што пасля літаратурнай імпрэзы ў цэню Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік, так што бярыце з сабой пачастунак. Імпрэза распачнецца а 12-ай гадзіне на на прыватнай тэрыторыі, таму просьба да ўсіх удзельнікаў паводзіць сябе далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак. З Мінску ў Крэва можна трапіць на маршрутцы, а вось гродзенцам давядзецца паклапаціцца пра даезд прыватным чынам: мікрааўтобусы, якія адпраўляюцца да Крэва з аўтавакзала, па суботах не ходзяць. Дадатковую інфармацыю пра імпрэзу можна атрымаць па тэлефонах (029) 6404679, (029)7508870. Паводле http://t-styl.info 3
  • 4.  уверх Дачцэ актывісткі БХД з Мастоў патрэбная аперацыя У пяцігадовай Ксеніі Давідовіч выявілі хваробу вока. Актывістка БХД з Мастоў Алена Давідовіч гадуе пяцігадовую дачку і аднагадовага сына адна. У дачушкі Ксеніі выявілі захворванне вока — рубцовае васкулязаванае памутненне рагавіцы, рэтракарнеальная мембрана, рэгрэсіўная катаракта, другасная глаўкома, субатрафія левага вочнага яблыка ды іншае. Гэта азначае, што дзяўчынцы давядзецца выдаляць хворае вока і ставіць пратэз. У красавіку падобная аперацыя каштавала 15 мільёнаў рублёў. Для збору сродкаў на аперацыю быў адкрыты ў г. Масты ў ЦБП 415 філіяла 400 ААБ «Беларусбанк» дабрачынны рахунак N 000003 у беларускіх рублях. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Польска-беларуска-украінскі летнік па новых медыях Фонд Новыя Медыі ў межах праекту "Моладзь у дзеянні" пачынае прыём заявак на удзел у польска-беларуска-украінскім летніку "Мультыма - актыўнасць моладзі ў новых медыях", які адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) 1-12 кастрычніка. Летнік, фінансаваны FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі), ладзяць супольна Фонд Новыя Медыі (Польшча), Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр "Трэці сэктар" (Беларусь). Мэта летніку: наладзіць супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі трох краін, пазнаёміць з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб'яднанай Еўропы, падзяліцца добрай практыкай супрацы з еўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі, пашырыць праз новыя медыі ідэю нефармальнай адукацыі, стварыць мультыму - мультымедыйную інтэрнэт-газету для далейшай камунікацыі між моладдзю, зацікаўленай развіццём медыя-праектаў. Галоўныя тэмы: "моладзевыя СМІ і інфармацыя", "еўрапейская свядомасць". Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі (напрыклад, "быць журналістам - што гэта значыць?", "Праца рэдакцыі - і твая роля ў калектыве"); сустрэчы з польскімі журналістамі; ролевыя гульні (правядзенне інтэрв'ю, прэс-канферэнцый і г.д.); выкарыстанне 4
  • 5. адкрытых тэхналогій і ліцэнзій; мультыкультурныя заняткі - узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Еўрасаюзу ў гэтым накірунку. У праекце могуць браць удзел: рэзідэнты Беларусі і Польшчы ва ўзросьце 18 - 25 гадоў, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, актыўныя сябры недзяржаўных арганізацый. Веданне польскай мовы вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым. Рабочыя мова - польская, беларуская, украінская. Праграма скіравана да валанцёраў і маладых людзей, якія ўжо працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах. Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне. Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюмэ (максімум дзьве старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info . Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 жніўня. Паводле http://t-styl.info  уверх “Школа адукатара” шукае эксперта Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (Беларусь) абвяшчае конкурс сярод адукатараў на правядзенне адукацыйнага курса “Школы адукатара. Крок 2”. Мэтай школы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі беларускіх адукатараў, якія прадстаўляюць некамерцыйныя арганізацыі і зацікаўлены ў распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнення сродкаў для рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў. Вынікам Школы павінны быць пісьменна складзеныя заяўкі на правядзенне адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў у межах Тыдня нефармальнай адукацыі-2011, які адбудзецца ў Беларусі з 24 верасня па 2 кастрычніка 2011 года. Тэрмін правядзення Школы: 4 дні (14-17.07 альбо 21-24.07). Канчатковыя даты будуць зацверджаныя пасля адбору экспертаў. Патрабаванні да эксперта: -наяўнасць асабістага досьведу распрацоўкі і рэалізацый адукацыйных праграм, праектаў, мерапрыемстваў; -валоданне метадалогіяй навучання распрацоўцы канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў (вызначэнне мэты і зместу, мэтавых груп, метадаў працы, неабходных рамкавых умоваў); -валоданне фасілітатарскімі ўменнямі, неабходнымі для працы з групай 15-18 чалавек; -валоданне ведамі і ўменнямі па навучанні напісання заявак на атрыманне сродкаў для рэалізацыі адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў; -гатоўнасць працаваць у пары з нямецкім экспертам на этапе распрацоўкі праграмы Школы і яе правядзення. Дадатковыя (не абавязковыя!) пажаданні: валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі. Праграма Школы павінна быць складзеная ў партнёрстве з нямецкім экспертам. Ролі ў час вядзення трэнінга трэнеры размяркоўваюць паміж сабой самастойна. 5
  • 6. У выпадку неабходнасці пытанні можна адрасаваць каардынатару Школы адукатараў-2011 Святлане Анташкевіч па адрасе shkola.adukatara@gmail.com На гэты ж адрас дасылайце заяўкі, калі маеце жаданне ўзяць удзел у правяденні Школы адукатара ў якасці эксперта. Апошні тэрмін – да 10 чэрвеня. Апроч заяўкі ў вольнай форме неабходна прадставіць сваё рэзюмэ з апісаннем папярэдняга досведу працы па правядзенні падобнага кшталту мерапрыемстваў. Перавагай пры адборы эксперта будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый – сябраў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. Паводле http://t-styl.info  уверх Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. Конкурс скіраваны да студэнтаў і навукоўцаў – аўтараў прац у галіне польскай мовы, польскай літаратуры, польскай гісторыі і культуры. Працы, напісаныя на польскай, беларускай і рускай мовах будуць ацэньвацца ў трох катэгорыях: 1. Дыпломныя працы (на ступені бакалаўра і магістра) 2. Кандыдацкія працы 3. Падручнікі 4. Іншыя працы навуковага характару, аўтарства маладых вучоных, апублікаваныя цягам апошняга году. Правілы ўдзелу: Конкурс уключае дыпломныя працы, падручнікі і артыкулы, падрыхтаваныя і апублікаваныя самае позняе - у І палове 2011 года. Перавага аддаецца наватарскім працам, якія адрозніваюцца арыгінальнай праблематыкай, метадалогіяй даследванняў і напісаны цікавай для чытачоў мовай. Працы будуць ацэньвацца камісіяй у складзе вядомых спецыялістаў – навукоўцаў польскіх універсітэтаў. Аўтары лепшых прац атрымаюць грашовыя і рэчавыя ўзнагароды. Працы разам з рэзюмэ, дакладнымі кантактнымі дадзенымі (імя і прозвішча лацінскімі літарамі, адрас пражывання, нумар мабільнага і хатняга тэлефонаў, электронны адрас) і кароткай навуковай біяграфіяй аўтара неабходна даслаць у Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску з пазнакай "конкурс навуковых прац". Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net  уверх Летнік і фэст у Крэве Запрашаем прыняць удзел у фэсце “Крэўскі кірмаш”, які пройдзе непадалёк ад Крэўскага замка ў в. Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) 13-14 жніўня. 6
  • 7. Фэст закліканы прыцягнуць увагу да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папулярызаваць традыцыйную (фолькавую), сярэднявечную (“гарадскі кірмаш”) і эксперыментальную (інтэрпрэтацыя традыцый) музыку. Пражыванне: намёты, хаты мясцовых жыхароў. Папярэднічаць фестывалю будзе валанцёрскі летнік "Крэўская вунія-2011", які адбудзецца з 1 ліпеня да 15 жніўня. Праграма летніка: 1. Археалагічныя раскопкі 2. Рэгенерацыя тэрыторыі могілак 3. Збор вуснай гісторыі 4. Падрыхтоўка тэрыторыі замка да фестывалю Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.kreuskizamak.by Паводле generation.by  уверх Трэцяя сустрэча Форума грамадзянскай супольнасці Кіруючы Камітэт Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства сумесна з Еўракамісіяй/Службай Знешняга Ўзаемадзеяння (EEAS) запрашае ўсіх зацікаўленых прадставіць заяўкі зацікаўленасці ва ўдзеле ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці. Прадстаўленне заявак з'яўляецца неабходным крокам у працэсе адбору кандыдатаў для ўдзелу ў сустрэчы Форума 28-30 лістапада. У працяг працы, распачатай на сустрэчах Форуму 2009 і 2010 гадоў, цэнтрам увагі дадзенага мерапрыемства стануць працоўныя групы, падчас працы якіх будуць распрацаваныя сумесныя праграмы і мерапрыемствы. Форму заяўкі/анкету можна знайсці на афіцыйным сайце Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па адрасе www.eap-csf.eu . Заяўкі могуць быць запоўненыя на ангельскай альбо рускай мовах і адпраўлены на эл. адрас applications@eap-csf.eu . Апошні тэрмін – 26 чэрвеня. Еўрапейская Камісія будзе ў стане прафінансаваць праезд і пражыванне ў гасцініцы падчас Форума для прадстаўнікоў арганізацый з краін Усходняга партнёрства.  уверх Падтрымка грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ Фундацыя Развіцця Супольнасцяў і СМІ (CMDF) прапануе супрацоўніцтва грамадскім аб’яднанням, мясцовым грамадзянскім ініцыятывам і незалежным СМІ Беларусі ў сферы рэалізацыі праектаў, скіраваных на развіццё і ўмацаванне мясцовых супольнасцяў, дасягненне пазітыўных сацыяльных зменаў, павышэнне даступнасці незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыі, далейшае развіццё дэмакратыі ў краіне. CMDF працуе ў наступных кірунках: • падтрымка праектаў, скіраваных на рашэнне праблем, актуальных для таго ці іншага сектару ў цэлым; 7
  • 8. • падтрымка незалежных СМІ ў сферы ўмацавання лідэрскіх пазіцый на рынку і пашырэнні аўдыторыі чытачоў; • развіццё мясцовых супольнасцяў на аснове дэмакратычных прынцыпаў; • Падтрымка кампаній адвокасі ў розных сферах грамадскага жыцця, скіраваных на павышэнне адкрытасці беларускага грамадства. У Фундацыю могуць звяртацца як зарэгістраваныя, так і нефармальныя грамадскія арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы і СМІ Беларусі. Працэс звароту ў Фонд па падтрымку падзелены на два этапы. На першым этапе неабходна даслаць праектную ідэю. Калі яна адпавядае мэтам, сферам падтрымкі і прыярытэтам Фонду, неабходна будзе падрыхтаваць разгорнутую праектную прапанову, у падрыхтоўцы якой будуць задзейнічаны таксама спецыялісты Фонда. Больш падрабязна пра ўмовы звароту ў Фундацыю чытайце на сайце: http://by.cmdfund.org/submit/who-can-apply/ Дэталёвае апісанне накірункаў працы Фундацыі глядзіце па спасылцы: http://by.cmdfund.org/upload/files/activities_%D0%A1mdf__by.pdf Паводле рассылкі belngo.info  уверх Конкурс для журналістаў ад ЕС Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, што асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Прадстаўніцтва імкнецца падтрымаць прафесіяналаў і аматараў, якія вызнаюць журналістыку, пабудаваную на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы, дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці. Да ўдзелу ў конкурсе Прадстаўніцтва запрашае журналістаў беларускіх друкаваных, электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блогераў (прадстаўнікоў так званай "грамадзянскай журналістыкі"). Абвяшчэнне вынікаў конкурса і цырымонія ўзнагароджання адбудуцца напрыканцы 2011 года. Парадак правядзення конкурса: Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года. Кожны аўтар можа падаць адзін артыкул, праграму або рэпартаж. Матэрыялы прымаюцца на электронных носьбітах (напрыклад, CD ці DVD) па пошце праз заказное адпраўленне з пазнакай "Конкурс для журналістаў" на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь,вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь. Прадстаўніцтва не будзе мець магчымасці вярнуць атрыманыя матэрыялы пераможцам і ўдзельнікам конкурса. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў - да 15 кастрычніка. 8
  • 9. Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай "Journalism Contest". Просім усіх аўтараў пазначыць дату выхаду матэрыяла і прыкласці ліст з кароткімі звесткамі пра сябе і кантактнымі дадзенымі. Варыянты назвы для конкурса, які Прадстаўніцтва спадзяецца праводзіць штогод, прымаюцца да ўдзелу ў асобнай, дадатковай намінацыі, і аўтар назвы-пераможцы будзе ўзнагароджаны спецыяльным прызам. Паводле http://eeas.europa.eu/  уверх Не спазьніся!  уверх Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 чэрвеня. Даведкі праз тэлефон (017) 284-73-29. Паводле budzma.org  уверх Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на эл.адрас info@ekoart.org. Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21, +38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл. +7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.: 0048-71-759-16-26. Паводле рассылкі БАСР 9
  • 10.  уверх Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com . Паводле http://nastaunik.info  уверх Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI” Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня. Форма заяўкі знаходзіцца тут Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI Падрыхтавала Кася Красуцка  уверх Міжнародны Форум Валанцёраў 19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”  уверх Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26 год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну. Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут Паводле рассылкі belngo.info  уверх 10