SlideShare a Scribd company logo
1 of 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 33 (501)

                                                        (22 верасня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне...............................................................2
Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку...............................................3
Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі...........................3
У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў .........................................4
"Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне........................................................................4
Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе..............................5
Рэспубліканскі сацыяльны форум...............................................................................5
Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе Партнёрства”.......................6
Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі................................................................7
Гранты ў галіне гуманітарных навук...........................................................................7
Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара.......................................................8
Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД.................................................8
Дабрачынная праграма грантаў Google Grants.........................................................8
.......................................................................................................................................8
Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы.......................................9
   «Амерыканская культура: якая яна?»....................................................................9
 Падзеі:
                                                                                         уверх


      Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне
         Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія
аб’яднанні “ВІТ” і ”Цэнтр “Трэці сектар”.
        Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” правядзе цыкл
тэматычных экскурсій “Страчаная Гародня”, на якія запрашаюцца ўсе ахвотныя 24 і 25 верасня, 1 і
2 кастрычніка.
        Час правядзення ўсіх экскурсій – з 11 да 14 гадзін.
         Ігар Лапеха, адзін з арганізатараў:
        - Усе экскурсіі аб'яднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай
памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым...
        Мы таксама спадзяемся пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання
гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада.
        Тэмы экскурсій:
        24 верасня - “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага
замку (вул. Замкавая, 22).
        25 верасня - “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі
(вул. К.Маркса, 29).
        1 кастрычніка - “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля
ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода.
        2 кастрычніка - “Страчаныя фальваркі”.
         Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба
папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас
vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011.
        Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1 кастрычніка.
        Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе
аддадзены тым, хто заявіцца раней.
        Фінальнае мерапрыемства ў межах Тыдня нефарм альнай адуцкацыі ў Гродне -
прэзентацыю адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год - 2 кастрычніка правядуць
Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх
ініціятыў “Трэці сектар” і “ВІТ”.
        Вітаўт Руднік, старшыня рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:
        - У межах прэзентацыі будуць прадстаўленыя такія адукацыйныя праекты , як "Школа
маладога журналіста-15", "Універсітэт Залатога Веку" для сталых людзей, адукацыйная
Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл
адукацыйных гутркоў для жыхароў горада - "Дом і сям'я", "Здаровы лад жыцця", "Гісторыя і
культура Гродна", "Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых" і інш.
        Пад час прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных
адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу
2011/12 навучальнага года.

                                                                                               2
Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 38 (3 паверх).
Пачатак а 15-ай гадзіне.
       VI Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае
развіццё" пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі.
       Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                           уверх


      Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку
      Урачыстае адкрыццё адбылося ў межах фестываля “А ты, стары, куды?”, які ладзіцца ў
Беластоку ўжо трэці раз. На выставе можна было ўбачыць лепшыя здымкі, якія перамаглі ў
конкурсе за апошнія два гады.
      Адкрыццё выставы Belarus Press Foto ладзілася ў фае беластоцкага кінатэатра Forum. Сярод
запрошаных з Беларусі гасцей быў фотакарэспандэнт “Белгазеты” Вадзім Заміроўскі, які
падзякаваў арганізатарам за ўнёсак у папулярызацыю беларускай культуры.
       Адкрыццё паказала, што культурная дзейнасць усходніх суседзяў прыцягвае ўвагу
жыхароў Беластока:
       - Сучасная беларуская культура мяне вельмі цікавіць, - кажа Ханна. – Але, нажаль, у
Польшчы вельмі мала ўвагі надаецца культуры Беларусі, асабліва ў грамадскіх СМІ.
       Наведнікі ўважліва прыглядаліся да здымкаў: выстава была адным з рэдкіх выпадкаў
убачыць неапублікаваныя ў мас-медыя замалёўкі беларускай рэчаіснасці.
       - Фоткі класныя, але занадта скудна апісаныя: толькі аўтар і ў якой катэгорыі
перамаглі, – шкадуе Павел. – Хацелася б яшчэ ведаць, дзе і калі яны зробленыя.
       Выставу арганізавалі таварыства Amicus і Беластоцкі цэнтр культуры пры падтрымцы
польскага Міністэрства замежных спраў.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                           уверх


    Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай
акцыі
       Акцыя “Рухай планету!” пройдзе па ўсёй Беларусі 24 верасня.
       Гродзенскія прыватныя прадпрымальнікі, якія займаюцца пракатам ровараў, у гэты дзень
абяцаюць зніжкі.
       24 верасня ўсе, хто лічыць, што дзяржава павінна больш адказна ставіцца да праблемы
змены клімату і скарачаць выкіды ў атмасферу парніковых газаў, у гэты дзень будуць імкнуцца
перамяшчацца з мінімальнымі стратамі для навакольнага асяроддзя: пешшу, бягом, на роварах і
г.д.
       20% зніжкі на пракат ровараў чакаюць гродзенцаў у ПП М.Харашайлава (пр. Кляцкова, д.11,
+375 (33) 657 60 85 (МТС)) і ў ПП Красько (“Еўрапракат”, вул.Акадэмічная, д.14, +375 (29) 286 94 74
(МТС)).
        М.Харашайлаў:
       -Звычайна ў мяне кошт пракату ровара на суткі – 25000 рублёў.
       У Дзень без аўтамабіля і падчас акцыі “Рухай планету!” будзе 20000.
       Раблю гэта, каб падтрымаць экалагічныя акцыі, прыцягнуць увагу да ровара, як
экалагічнага віду транспарта.

                                                                                                 3
Гродзенская ініцыятыва “Чысты лес” у гэты дзень плануе ўжо традыцыйную прыборку
смецця ў лесе.
       Гэтым разам экалагічныя актывісты звернуць на лес вакол бальніцы №4.
        Эмблема акцыі “Рухай планету!” у Беларусі – коні, бо перасоўванне на іх не толькі
экалагічна бяспечна, але і вельмі прыемна і карысна.
       Таму сімвалічна, што 24 верасня “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” правядзе “Свята каня”.
       У праграме – парад запрэжаных коней, канкур (пераадольванне бар’ераў), майстар-клас па
сядланні коней.
       Для наведвальнікаў запланаваныя конкурсы на лепшы малюнак каня, і на мянушку для
ішака.
       Свята пачнецца ў 12 гадзін.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх



      У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў
      Гарадское грамадскае аб’яднанне “ДыяЖыццё” аб’ядноўвае інвалідаў дыябетыкаў і
людзей з парушэннямі эндакрыннай сістэмы.
      Мэта дзейнасці новага грамадскага аб’яднання – задавальненне грамадскіх патрэбаў
хворых людзей, садзеянне ў сацыяльнай, працоўнай адаптацыі, прапаганда здаровага ладу
жыцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага стану грамадзян.
      Сярод задач дзейнасці:
      -удзел у рэалізацыі праграм і праектаў
      -аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі асобам, якія пакутуюць на цукровы
дыябет і хваробу эндакрыннай сістэмы
      -правядзенне семінараў, лекторыяў для гэтых людзей.
      Юрыдычны адрас Таварыства “ДыяЖыццё” – Гродна, вул. Шчорса, 9.

                                                                                        уверх


      "Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне
        Антывізавая кампанія, арганізаваная шэрагам еўрапейскіх грамадскіх арганізацый,
дабралася і да Гродна. 23 верасня ў клубе "Мавва" адбудзецца паказ фільмаў з цыкла Visa
Stories. Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!".
        Паводле улётак, распаўсюджаных арганізатарамі, фільмы Visa Stories распавядаюць пра
тое, як "існуючы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам візавы рэжым знішчае мары, разрывае сямейныя
сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносінаў".
        Запланаваны паказ дзвюх дакументальных стужак. "Падзеленая сям'я" гэта фільм пра тое,
як дзеці, што жывуць у Літве, страчваюць сувязь з бацькамі, якія жывуць у Беларусі - паміж імі
мяжа, якой ніколі раней тут не было. Другі фільм, "Прастора Яны" гэта гісторыя дызайнеркі з
Полацка, якой неабходныя падарожжы для прафесійнага росту.
        Паказ пачнецца ў 19.00 у клубе "Мавва" на вуліцы Сацыялістычнай 32. Удзельнікі
мерапрыемства змогуць таксама далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!" - зрабіць здымак са
стылёвым "памежным штампам".
        Пасля паказа запланавана абмеркаванне.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                             4
 уверх



Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе
       Смаргонская гімназія абыйшла каля 500 еўрапейскіх навучальных устаноў, для ўдзелу ў
міжнародным праекце па вывучэнні правоў чалавека ў школе.
       Делегаты гімназіі і навучэнцы былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны
праекта перад экспертамі Еўропы. Там жа яны сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта
на Майне, куды і накіруюцца ў кастрычніку.
        Затым школьнікі з Франкфурта прыедуць у Смаргонь для ўдзелу ў міжнароднай
канферэнцыі, дзе падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі.
       Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло смаргонцам рэалізаваць цікавыя
праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы. Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам
дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі
ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас
правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі
рэспублікі).
      Уладзімір Калінін, кіраўнік праекта
      Паводле http://nastaunik.info




                                                                    Абвесткі:
                                                                                     уверх



      Рэспубліканскі сацыяльны форум
       Рэспубліканскі сацыяльны форум «Улада-бізнес-грамадства: разам паляпшаем якасць
жыцця» пройдзе ў Гомелі 24-25 кастрычніка.
       Форум ладзіцца на падставе Пратакола Намераў падпісанага паміж Гомельскім абласным
выканаўчым камітэтам і Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Й.Раў, і дадатковых
дамоўленасцей з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны РБ, МАГА «АКТ», ГА «Духоўнасць»,
ГАГА «Сацыяльныя праекты» і іншымі арганізацыямі.
       Мэта Сацыяльнага Форума – дэманстрацыя, развіццё і прасоўванне механізмаў і практык
сацыяльнага партнёрства дзяржаўных органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, бізнеса для
ўстойлівага развіцця сацыяльнай сферы.
       Задачы:
       -Абагульненне практыкі і методык, накіраваных на забеспячэнне сістэмнай працы ў
сацыяльнай сферы
       -Прэзентацыя/аналіз іністытуцыянальных форм узаемадзеяння
       -Прасоўванне інавацый у сацыяльнай працы

                                                                                              5
-Падтрымка камунікацый і інфармацыйнай прасторы ў рэгіянальнай сацыяльнай
палітыцы/сферы
        -Стварэнне ўмоваў для абмену вопытам і развіцця прафесійных кантактаў паміж
спецыялістамі.
        Будуць працаваць секцыі па наступных накірунках:
        1.Механізмы сацыяльнага партнёрства: ад тэорыі да практыкі
        2.Сацыяльная адказнасць як шлях да павышэння якасці жыцця
        3.Сацыяльныя аспекты тэрытарыяльнага развіцця рэгіёнаў
        4.Перспектывы развіцця сацыяльнай сферы
        5.Працаўладкаванне інвалідаў і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – стан,
праблемы, перспектывы.
        Да ўдзелу запрашаюцца дзяржаўныя ўстановы, грамадскія аб'яднанні, рэлігійныя і
камерцыйныя арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі розным групам насельніцтва; ВНУ,
спецыялісты па сацыяльнай працы і зацікаўленыя асобы (валанцёры, атрымальнікі паслуг і інш.);
камерцыйныя структуры, якія працуюць у межах канцэпцыі сацыяльна адказнага бізнеса і
ўдзельнічаюць у фінансаванні сацыяльных праектаў; дабрачынныя фонды, міжнародныя і
замежныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сацыяльныя праекты ў Беларусі.
        Палітычныя партыі і рухі не могуць удзельнічаць у Форуме.
        У межах Форума адбудуцца: пленарнае пасяджэнне, дыскусіі, майстар-класы па
актуальнай сацыяльнай праблематыцы, стэндавая прэзентацыя дзейнасці арганізацый у
сацыяльнай сферы Беларусі, прэзентацыя выданняў для спецыялістаў, прэс-канферэнцыя.
        Матэрыялы пленарных дакладаў, выступаў экспертаў і прэзентацый арганізацый будуць
апублікаваныя ў зборніку матэрыялаў.
        Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па адрасе:
social.forum2011@gmail.com
        Апошні тэрмін – 5 кастрычніка.
        Праграма – у дадатку.
                                                                                             уверх


    Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе
Партнёрства”
        Дэлегацыя Еўрасаюза ў Мінску запрашае прадстаўнікоў арганізацый-удзельніц
Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці “Ўсходняе партнёрства” на
сустрэчу.
        Мэтай сустрэчы з’яўляецца інфармаванне сябраў Нацыянальнай платформы пра
надыходзячы саміт Праграмы “Ўсходняе партнёрства” ў Варшаве і канферэнцыі “Насустрач
Еўрайпейскай супольнасці дэмакратыі, росквіту і больш моцнай грамадзянскай супольнасці”.
        Сустрэча адбудзецца 26 верасня ў гатэлі “Еўропа” (вул.Інтэрнацыянальная, 28, 7 паверх,
канферэнц-зала).
        Каб узяць удзел у сустрэчы, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас:
Natallia.Stasevich@eeas.europa.eu альбо паведаміць па тэлефоне: +375 17 328 66 13
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                           уверх




                                                                                                 6
Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі
        Білефельдзкая вышэйшая школа па гісторыі і сацыялогіі (BGHS) прапаноўвае
кароткатэрміновыя гранты-стажыроўкі на тры-чатыры месяцы для замежных даследчыкаў.
        Грант утрымлівае штомесячную стыпэндыю ў памеры 800 еўра. У выпадку неабходнасці
грантам могуць быць пакрытыя транспартныя выдаткі.
        Каб атрымаць грант, неабходна даслаць матывацыйны ліст (не больш за 800 словаў), CV,
апісанне праекта даследавання (не больш за 2000 словаў), расклад правядзення даследавання на
ўвесь перыяд паездкі, дзьве рэкамэндацыі, дыпломы аб вышэйшай адукацыі з дадаткамі аб
адзнаках на электронны адрас: bghs@uni-bielefeld.de.
        Апошні тэрмін падачы заявак - 15 студзеня 2012 году.
        Падрабязнасьці пра гранты-стажыроўкі можна атрымаць на сайце: http://www.uni-
bielefeld.de/%28en%29/bghs/bewerbung/kurzzeit.html
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                          уверх


      Гранты ў галіне гуманітарных навук
       Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне
кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012
навучальным годзе.
       Гранты вылучаюцца незалежнай камісіяй экспертаў на падставе папярэдняга ананімнага
рэцэнзавання пісьмовых заявак («peer-review»).
       Доўгатэрміновая задача праграмы – падтрымка развіцця навуковых даследванняў у
розных галінах гуманітарных ведаў у Беларусі, Расіі і Украіне.
       Удзельнікі конкурса павінны:
       -мець кандыдацкую ступень альбо раўназначны вопыт,
       -пражываць на тэрыторыі Беларусі, Украіны або Расіі і быць грамадзянінам адной з
гэтых краін,
       -выкарыстоўваць атрыманы грант толькі для навуковых мэтаў, прадугледжаных у
заяўцы на Праект.
       Галіны даследванняў:
       Любыя гуманітарныя дысцыпліны, уключна з гісторыяй, літаратурай, лінгвістыкай,
філасофіяй, культуралогіяй, рэлігіязнаўствам, мастацтвазнаўствам, гендэрнымі даследваннямі і
г.д.
       Заяўкі ў галіне сацыяльных навук, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародныя
дачыненні і псіхалогія на конкурс не прымаюцца, акрамя выпадкаў, калі даследванні
арыентаваныя на вывучэнне гісторыі адпаведных дысцыплін і не прадугледжваюць выкарыстання
колькасных метадаў.
        Падтрымліваюцца:
       -навуковыя, архіўныя альбо палявыя даследванні з наступным напісаннем манаграфіі,
зборніка крыніцазнаўчых матэрыялаў
       -праца з архіўнымі альбо музейнымі калекцыямі, вынікі якой у далейшым могуць быць
выкарыстаны ў канкрэтных даследніцкіх праектах
       -вітаюцца сумесныя праекты.
        Бланкі заявак 2011–2012
       Апошні тэрмін – 18 лістапада.
       Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ
http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.php
                                                                                                7
Паводле http://ngo.by
                                                                                        уверх




                                                              Не спазьніся!
                                                                                        уверх


       Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара
      Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга
сектара Беларусі.
      Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і
даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com
      Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                        уверх


       Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД
      Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія
асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
      Апошні тэрмін – да 15 лістапада.
      Працоўная мова конкурса – руская.
      Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net
      Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.
      Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796, zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў
(+994506133973, obarsa@yandex.ru).
      Паводле рассылкі ГА “БАЖ”
                                                                                        уверх


       Дабрачынная праграма грантаў Google Grants
        Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме
GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час.
        Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html
        Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы:
http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru
      Паводле рассылкі БАСР


                                                                                        уверх

                                                                                            8
Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы
       Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра
Японіі, Кейзо Абучы.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.
       Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .
      Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў
                                                                                    уверх


          «Амерыканская культура: якая яна?»
      Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь
сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі
Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.
       Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:
 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».
      Апошні тэрмін - да 31 снежня.
       Для даведак:
      е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495
      Паводле http://afisza.org




                                                                                            9

More Related Content

What's hot

What's hot (14)

Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 

Viewers also liked

Viewers also liked (16)

Вынікі першага семестру УЗВ-6
Вынікі першага семестру УЗВ-6Вынікі першага семестру УЗВ-6
Вынікі першага семестру УЗВ-6
 
Праект "Онлайк"
Праект "Онлайк"Праект "Онлайк"
Праект "Онлайк"
 
Самоощущение и восприятие себя пожилыми людьми в условиях перемены социальной...
Самоощущение и восприятие себя пожилыми людьми в условиях перемены социальной...Самоощущение и восприятие себя пожилыми людьми в условиях перемены социальной...
Самоощущение и восприятие себя пожилыми людьми в условиях перемены социальной...
 
Вобраз сталага чалавека ў беларускім грамадстве
Вобраз сталага чалавека ў беларускім грамадствеВобраз сталага чалавека ў беларускім грамадстве
Вобраз сталага чалавека ў беларускім грамадстве
 
секция 3: Рекомендации.docx
секция 3: Рекомендации.docxсекция 3: Рекомендации.docx
секция 3: Рекомендации.docx
 
Университет Золотого Возроста в Гродно-2012
Университет Золотого Возроста в Гродно-2012Университет Золотого Возроста в Гродно-2012
Университет Золотого Возроста в Гродно-2012
 
Глобальный Индекс ЭйджВотч
Глобальный Индекс ЭйджВотчГлобальный Индекс ЭйджВотч
Глобальный Индекс ЭйджВотч
 
Некоторые аспекты старения в Азии
Некоторые аспекты старения в АзииНекоторые аспекты старения в Азии
Некоторые аспекты старения в Азии
 
Integrated social and health services for older people: an italian example (E...
Integrated social and health services for older people: an italian example (E...Integrated social and health services for older people: an italian example (E...
Integrated social and health services for older people: an italian example (E...
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 29.03.2012
Kronika   29.03.2012Kronika   29.03.2012
Kronika 29.03.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-27.10.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-27.10.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-27.10.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-27.10.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
Kronika 08.12.11
Kronika   08.12.11Kronika   08.12.11
Kronika 08.12.11
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11 (19)

Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 21.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 33 (501) (22 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне...............................................................2 Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку...............................................3 Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі...........................3 У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў .........................................4 "Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне........................................................................4 Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе..............................5 Рэспубліканскі сацыяльны форум...............................................................................5 Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе Партнёрства”.......................6 Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі................................................................7 Гранты ў галіне гуманітарных навук...........................................................................7 Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара.......................................................8 Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД.................................................8 Дабрачынная праграма грантаў Google Grants.........................................................8 .......................................................................................................................................8 Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы.......................................9 «Амерыканская культура: якая яна?»....................................................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “ВІТ” і ”Цэнтр “Трэці сектар”. Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” правядзе цыкл тэматычных экскурсій “Страчаная Гародня”, на якія запрашаюцца ўсе ахвотныя 24 і 25 верасня, 1 і 2 кастрычніка. Час правядзення ўсіх экскурсій – з 11 да 14 гадзін. Ігар Лапеха, адзін з арганізатараў: - Усе экскурсіі аб'яднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым... Мы таксама спадзяемся пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада. Тэмы экскурсій: 24 верасня - “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага замку (вул. Замкавая, 22). 25 верасня - “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі (вул. К.Маркса, 29). 1 кастрычніка - “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода. 2 кастрычніка - “Страчаныя фальваркі”. Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011. Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1 кастрычніка. Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней. Фінальнае мерапрыемства ў межах Тыдня нефарм альнай адуцкацыі ў Гродне - прэзентацыю адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год - 2 кастрычніка правядуць Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініціятыў “Трэці сектар” і “ВІТ”. Вітаўт Руднік, старшыня рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар”: - У межах прэзентацыі будуць прадстаўленыя такія адукацыйныя праекты , як "Школа маладога журналіста-15", "Універсітэт Залатога Веку" для сталых людзей, адукацыйная Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл адукацыйных гутркоў для жыхароў горада - "Дом і сям'я", "Здаровы лад жыцця", "Гісторыя і культура Гродна", "Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых" і інш. Пад час прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу 2011/12 навучальнага года. 2
  • 3. Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 38 (3 паверх). Пачатак а 15-ай гадзіне. VI Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі. Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796. Паводле http://t-styl.info  уверх Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку Урачыстае адкрыццё адбылося ў межах фестываля “А ты, стары, куды?”, які ладзіцца ў Беластоку ўжо трэці раз. На выставе можна было ўбачыць лепшыя здымкі, якія перамаглі ў конкурсе за апошнія два гады. Адкрыццё выставы Belarus Press Foto ладзілася ў фае беластоцкага кінатэатра Forum. Сярод запрошаных з Беларусі гасцей быў фотакарэспандэнт “Белгазеты” Вадзім Заміроўскі, які падзякаваў арганізатарам за ўнёсак у папулярызацыю беларускай культуры. Адкрыццё паказала, што культурная дзейнасць усходніх суседзяў прыцягвае ўвагу жыхароў Беластока: - Сучасная беларуская культура мяне вельмі цікавіць, - кажа Ханна. – Але, нажаль, у Польшчы вельмі мала ўвагі надаецца культуры Беларусі, асабліва ў грамадскіх СМІ. Наведнікі ўважліва прыглядаліся да здымкаў: выстава была адным з рэдкіх выпадкаў убачыць неапублікаваныя ў мас-медыя замалёўкі беларускай рэчаіснасці. - Фоткі класныя, але занадта скудна апісаныя: толькі аўтар і ў якой катэгорыі перамаглі, – шкадуе Павел. – Хацелася б яшчэ ведаць, дзе і калі яны зробленыя. Выставу арганізавалі таварыства Amicus і Беластоцкі цэнтр культуры пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў. Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі Акцыя “Рухай планету!” пройдзе па ўсёй Беларусі 24 верасня. Гродзенскія прыватныя прадпрымальнікі, якія займаюцца пракатам ровараў, у гэты дзень абяцаюць зніжкі. 24 верасня ўсе, хто лічыць, што дзяржава павінна больш адказна ставіцца да праблемы змены клімату і скарачаць выкіды ў атмасферу парніковых газаў, у гэты дзень будуць імкнуцца перамяшчацца з мінімальнымі стратамі для навакольнага асяроддзя: пешшу, бягом, на роварах і г.д. 20% зніжкі на пракат ровараў чакаюць гродзенцаў у ПП М.Харашайлава (пр. Кляцкова, д.11, +375 (33) 657 60 85 (МТС)) і ў ПП Красько (“Еўрапракат”, вул.Акадэмічная, д.14, +375 (29) 286 94 74 (МТС)). М.Харашайлаў: -Звычайна ў мяне кошт пракату ровара на суткі – 25000 рублёў. У Дзень без аўтамабіля і падчас акцыі “Рухай планету!” будзе 20000. Раблю гэта, каб падтрымаць экалагічныя акцыі, прыцягнуць увагу да ровара, як экалагічнага віду транспарта. 3
  • 4. Гродзенская ініцыятыва “Чысты лес” у гэты дзень плануе ўжо традыцыйную прыборку смецця ў лесе. Гэтым разам экалагічныя актывісты звернуць на лес вакол бальніцы №4. Эмблема акцыі “Рухай планету!” у Беларусі – коні, бо перасоўванне на іх не толькі экалагічна бяспечна, але і вельмі прыемна і карысна. Таму сімвалічна, што 24 верасня “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” правядзе “Свята каня”. У праграме – парад запрэжаных коней, канкур (пераадольванне бар’ераў), майстар-клас па сядланні коней. Для наведвальнікаў запланаваныя конкурсы на лепшы малюнак каня, і на мянушку для ішака. Свята пачнецца ў 12 гадзін. Паводле http://t-styl.info  уверх У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў Гарадское грамадскае аб’яднанне “ДыяЖыццё” аб’ядноўвае інвалідаў дыябетыкаў і людзей з парушэннямі эндакрыннай сістэмы. Мэта дзейнасці новага грамадскага аб’яднання – задавальненне грамадскіх патрэбаў хворых людзей, садзеянне ў сацыяльнай, працоўнай адаптацыі, прапаганда здаровага ладу жыцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага стану грамадзян. Сярод задач дзейнасці: -удзел у рэалізацыі праграм і праектаў -аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі асобам, якія пакутуюць на цукровы дыябет і хваробу эндакрыннай сістэмы -правядзенне семінараў, лекторыяў для гэтых людзей. Юрыдычны адрас Таварыства “ДыяЖыццё” – Гродна, вул. Шчорса, 9.  уверх "Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне Антывізавая кампанія, арганізаваная шэрагам еўрапейскіх грамадскіх арганізацый, дабралася і да Гродна. 23 верасня ў клубе "Мавва" адбудзецца паказ фільмаў з цыкла Visa Stories. Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!". Паводле улётак, распаўсюджаных арганізатарамі, фільмы Visa Stories распавядаюць пра тое, як "існуючы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам візавы рэжым знішчае мары, разрывае сямейныя сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносінаў". Запланаваны паказ дзвюх дакументальных стужак. "Падзеленая сям'я" гэта фільм пра тое, як дзеці, што жывуць у Літве, страчваюць сувязь з бацькамі, якія жывуць у Беларусі - паміж імі мяжа, якой ніколі раней тут не было. Другі фільм, "Прастора Яны" гэта гісторыя дызайнеркі з Полацка, якой неабходныя падарожжы для прафесійнага росту. Паказ пачнецца ў 19.00 у клубе "Мавва" на вуліцы Сацыялістычнай 32. Удзельнікі мерапрыемства змогуць таксама далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!" - зрабіць здымак са стылёвым "памежным штампам". Пасля паказа запланавана абмеркаванне. Паводле http://t-styl.info 4
  • 5.  уверх Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе Смаргонская гімназія абыйшла каля 500 еўрапейскіх навучальных устаноў, для ўдзелу ў міжнародным праекце па вывучэнні правоў чалавека ў школе. Делегаты гімназіі і навучэнцы былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад экспертамі Еўропы. Там жа яны сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды і накіруюцца ў кастрычніку. Затым школьнікі з Франкфурта прыедуць у Смаргонь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло смаргонцам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы. Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі). Уладзімір Калінін, кіраўнік праекта Паводле http://nastaunik.info Абвесткі:  уверх Рэспубліканскі сацыяльны форум Рэспубліканскі сацыяльны форум «Улада-бізнес-грамадства: разам паляпшаем якасць жыцця» пройдзе ў Гомелі 24-25 кастрычніка. Форум ладзіцца на падставе Пратакола Намераў падпісанага паміж Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Й.Раў, і дадатковых дамоўленасцей з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны РБ, МАГА «АКТ», ГА «Духоўнасць», ГАГА «Сацыяльныя праекты» і іншымі арганізацыямі. Мэта Сацыяльнага Форума – дэманстрацыя, развіццё і прасоўванне механізмаў і практык сацыяльнага партнёрства дзяржаўных органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, бізнеса для ўстойлівага развіцця сацыяльнай сферы. Задачы: -Абагульненне практыкі і методык, накіраваных на забеспячэнне сістэмнай працы ў сацыяльнай сферы -Прэзентацыя/аналіз іністытуцыянальных форм узаемадзеяння -Прасоўванне інавацый у сацыяльнай працы 5
  • 6. -Падтрымка камунікацый і інфармацыйнай прасторы ў рэгіянальнай сацыяльнай палітыцы/сферы -Стварэнне ўмоваў для абмену вопытам і развіцця прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі. Будуць працаваць секцыі па наступных накірунках: 1.Механізмы сацыяльнага партнёрства: ад тэорыі да практыкі 2.Сацыяльная адказнасць як шлях да павышэння якасці жыцця 3.Сацыяльныя аспекты тэрытарыяльнага развіцця рэгіёнаў 4.Перспектывы развіцця сацыяльнай сферы 5.Працаўладкаванне інвалідаў і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – стан, праблемы, перспектывы. Да ўдзелу запрашаюцца дзяржаўныя ўстановы, грамадскія аб'яднанні, рэлігійныя і камерцыйныя арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі розным групам насельніцтва; ВНУ, спецыялісты па сацыяльнай працы і зацікаўленыя асобы (валанцёры, атрымальнікі паслуг і інш.); камерцыйныя структуры, якія працуюць у межах канцэпцыі сацыяльна адказнага бізнеса і ўдзельнічаюць у фінансаванні сацыяльных праектаў; дабрачынныя фонды, міжнародныя і замежныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сацыяльныя праекты ў Беларусі. Палітычныя партыі і рухі не могуць удзельнічаць у Форуме. У межах Форума адбудуцца: пленарнае пасяджэнне, дыскусіі, майстар-класы па актуальнай сацыяльнай праблематыцы, стэндавая прэзентацыя дзейнасці арганізацый у сацыяльнай сферы Беларусі, прэзентацыя выданняў для спецыялістаў, прэс-канферэнцыя. Матэрыялы пленарных дакладаў, выступаў экспертаў і прэзентацый арганізацый будуць апублікаваныя ў зборніку матэрыялаў. Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па адрасе: social.forum2011@gmail.com Апошні тэрмін – 5 кастрычніка. Праграма – у дадатку.  уверх Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе Партнёрства” Дэлегацыя Еўрасаюза ў Мінску запрашае прадстаўнікоў арганізацый-удзельніц Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці “Ўсходняе партнёрства” на сустрэчу. Мэтай сустрэчы з’яўляецца інфармаванне сябраў Нацыянальнай платформы пра надыходзячы саміт Праграмы “Ўсходняе партнёрства” ў Варшаве і канферэнцыі “Насустрач Еўрайпейскай супольнасці дэмакратыі, росквіту і больш моцнай грамадзянскай супольнасці”. Сустрэча адбудзецца 26 верасня ў гатэлі “Еўропа” (вул.Інтэрнацыянальная, 28, 7 паверх, канферэнц-зала). Каб узяць удзел у сустрэчы, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: Natallia.Stasevich@eeas.europa.eu альбо паведаміць па тэлефоне: +375 17 328 66 13 Паводле рассылкі belngo.info  уверх 6
  • 7. Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі Білефельдзкая вышэйшая школа па гісторыі і сацыялогіі (BGHS) прапаноўвае кароткатэрміновыя гранты-стажыроўкі на тры-чатыры месяцы для замежных даследчыкаў. Грант утрымлівае штомесячную стыпэндыю ў памеры 800 еўра. У выпадку неабходнасці грантам могуць быць пакрытыя транспартныя выдаткі. Каб атрымаць грант, неабходна даслаць матывацыйны ліст (не больш за 800 словаў), CV, апісанне праекта даследавання (не больш за 2000 словаў), расклад правядзення даследавання на ўвесь перыяд паездкі, дзьве рэкамэндацыі, дыпломы аб вышэйшай адукацыі з дадаткамі аб адзнаках на электронны адрас: bghs@uni-bielefeld.de. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 студзеня 2012 году. Падрабязнасьці пра гранты-стажыроўкі можна атрымаць на сайце: http://www.uni- bielefeld.de/%28en%29/bghs/bewerbung/kurzzeit.html Паводле рассылкі belngo.info  уверх Гранты ў галіне гуманітарных навук Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012 навучальным годзе. Гранты вылучаюцца незалежнай камісіяй экспертаў на падставе папярэдняга ананімнага рэцэнзавання пісьмовых заявак («peer-review»). Доўгатэрміновая задача праграмы – падтрымка развіцця навуковых даследванняў у розных галінах гуманітарных ведаў у Беларусі, Расіі і Украіне. Удзельнікі конкурса павінны: -мець кандыдацкую ступень альбо раўназначны вопыт, -пражываць на тэрыторыі Беларусі, Украіны або Расіі і быць грамадзянінам адной з гэтых краін, -выкарыстоўваць атрыманы грант толькі для навуковых мэтаў, прадугледжаных у заяўцы на Праект. Галіны даследванняў: Любыя гуманітарныя дысцыпліны, уключна з гісторыяй, літаратурай, лінгвістыкай, філасофіяй, культуралогіяй, рэлігіязнаўствам, мастацтвазнаўствам, гендэрнымі даследваннямі і г.д. Заяўкі ў галіне сацыяльных навук, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародныя дачыненні і псіхалогія на конкурс не прымаюцца, акрамя выпадкаў, калі даследванні арыентаваныя на вывучэнне гісторыі адпаведных дысцыплін і не прадугледжваюць выкарыстання колькасных метадаў. Падтрымліваюцца: -навуковыя, архіўныя альбо палявыя даследванні з наступным напісаннем манаграфіі, зборніка крыніцазнаўчых матэрыялаў -праца з архіўнымі альбо музейнымі калекцыямі, вынікі якой у далейшым могуць быць выкарыстаны ў канкрэтных даследніцкіх праектах -вітаюцца сумесныя праекты. Бланкі заявак 2011–2012 Апошні тэрмін – 18 лістапада. Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.php 7
  • 8. Паводле http://ngo.by  уверх Не спазьніся!  уверх Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга сектара Беларусі. Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Апошні тэрмін – да 15 лістапада. Працоўная мова конкурса – руская. Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку. Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796, zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru). Паводле рассылкі ГА “БАЖ”  уверх Дабрачынная праграма грантаў Google Grants Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час. Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы: http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru Паводле рассылкі БАСР  уверх 8
  • 9. Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра Японіі, Кейзо Абучы. Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня. Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO . Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў  уверх «Амерыканская культура: якая яна?» Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс. Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс». Апошні тэрмін - да 31 снежня. Для даведак: е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495 Паводле http://afisza.org 9