SlideShare a Scribd company logo
1 of 55
Download to read offline
Шаноўныя сябры!
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі рада прапанаваць вашай увазе новы прадукт — Агляд грамадскіх
падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года.
Тут яны ўсе: фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў
і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным:
гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы. Усе падзеі тут
вартыя ўвагі, і менавіта таму яны пададзены ў гэтым аглядзе.
Апошнім часам у беларускіх няўрадавых арганізацыях пашыраецца практыка рабіць публічныя справаздачы пра вынікі сваёй
дзейнасці. Не прэтэндуючы на статус «гадавой справаздачы беларускага трэцяга сектара», гэты Агляд можа быць своеасаблівым яго
эквівалентам у частцы інфармацыі пра мерапрыемствы, якія мелі публічны характар і былі скіраваны на незаангажаваную частку
грамадства ды прыцягненне да сістэмнай грамадскай працы новых людзей.
Некаторыя з гэтых падзеяў мелі нацыянальны маштаб і шырока асвятляліся ў прэсе, іншыя мелі рэгіянальны характар і былі скіраваны
на лакальную супольнасць ці іншую вузкую аўдыторыю. Частка імпрэз сталася плёнам самастойнай працы арганізацыі, для рэалізацыі
іншых былі ўтвораны шырокія кааліцыі і хаўрусы, дзе высілкі адной арганізацыі памнажаліся за кошт рэсурсаў і магчымасцей іншых.
Адны мерапрыемствы былі плёнам крэатыўнага і творчага падыходу, у той час як іншыя сталіся прыкладам паспяховай адаптацыі
да беларускіх патрэб напрацовак замежных і міжнародных ініцыятыў. Сярод 51 «гарачага» пункта прадстаўлены ці не ўсе магчымыя
напрамкі працы грамадскіх арганізацый, розныя маштабы, розная скіраванасць, розныя прынцыпы фінансавання і прыцягнення
рэсурсаў бізнес-сектара і дзяржавы.
Усе гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця,
пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў. Таму наш Агляд павінен разглядацца не толькі як уганараванне найлепшых
арганізацый і паспяховых праектаў — не менш важнай з’яўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання
ідэй і падыходаў, а таксама перспектыўных партнёраў, новых форм супрацы, магчымых ментараў і ўзораў для пераймання досведу.
У гэтай падвоенай якасці мы адрасуем Агляд у першую чаргу самому грамадскаму сектару: у якасці ілюстрацыі ягоных паспяховых
вынікаў дзейнасці ў мінулым годзе і ў якасці падмурка для далейшага развіцця.
Дык не спыняймася!
Сяргей Мацкевіч,
Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА
Дзякуем за фота
Арганізатарам падзей Агляду.
СМІ: Белсат, Бабруйскі кур’ер, Радыё Свабода, Еўрарадыё, Новы час,
34mag.net, racyja.com, ex-press.by, planetabelarus.by, naviny.by.
Фатографам: Уладзю Грыдзіну, Тані Капітонавай, Вікторыі Харытонавай,
Віялеце Саўчыц, Дар’і Барышнікавай, Дзіяне Пінчук,
Івану Іванчанку, Івану Сямёнаву, Леры Субач, Настассі Уткінай, Антону
Іусаў, Юрыю Струкаву, Ягору Войнаву, Яўгеніі Налецкай.
КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ»
РАЗАМ З ПАРТНЁРАМІ РАСПРАЦОЎВАЮЦЬ
МАБІЛЬНУЮ ПРАГРАМУ REBREST — ГІД
ПА СТРАЧАНАЙ АРХІТЭКТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ
З ТЭХНАЛОГІЯЙ ДАПОЎНЕНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ (AR).
Каманда намагаецца зрабіць гід па архітэктурнай спадчыне Брэста,
каб любы чалавек меў магчымасць пабачыць той ці іншы страчаны
будынак старога горада.
МАБІЛЬНАЯ
ПРАГРАМА
reBREST
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА4
КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ, ПІЯР
Паралельна з тэхнічнай рэалізацыяй
і распрацоўкай, каманда правяла
інфармацыйную і краўдфандынгавую
кампанію ў падтрымку праграмы. Апроч
стандартных інструментаў піяру (прэс-рэлізы
ў СМІ, праца з сацыяльнымі сеткамі,
стварэнне ролікаў), адбыліся прэзентацыі
мадэлі помніка ў дробным маштабе
на гарадскіх святах і фестывалях, дзе кожны
мог сфатаграфавацца з аб’ектам AR ды
выбраць наступны будынак для
рэканструкцыі, ахвяраваўшы сродкі ў
адмысловыя скарбонкі.
Такім чынам каманда расказала пра сябе
вялікай колькасці людзей, многія з якіх
раней не чулі пра ініцыятыву. Акрамя таго,
быў запушчаны краўдфандынг на пляцоўцы
MOLAMOLA і ў прасторы краўдфанд-кафэ
«Грунтоўня».
 REBREST_AR
 REBREST.AR
 REBREST_AR КРЭАТЫЎ ІНАВАЦЫІ
address-card КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ»
COMPASS БРЭСТ
Calendar 2018–2019
ЯК ЗРАБІЛІ
Першы аб’ект у праграме — Касцёл Беззаганнага
Зачацця Дзевы Марыі, знакавая для грамадзянскай
супольнасці пабудова Брэста, якая зараз знаходзіцца
ў руінах. Але цяпер, з дапамогай праграмы, мадэль
касцёла можна паглядзець на любой плоскасці,
а таксама знайсці тое месца, дзе ён калісьці месціўся.
Глабальная мэта каманды, якая складаецца
з ілюстратараў, праграмістаў, навукоўцаў, дызайнераў,
каардынатараў і рэдактараў, — магчымасць
прэзентаваць свае ідэі ў гарадской культурнай
прасторы, выгляд і змест якой цяжка змяніць з-за
ідэалагічных, фінансавых ці іншых прычын.
«Як і да любой новай ініцыятывы, да нас
першапачаткова ставіліся насцярожана.
Але прыкладна за месяц, пасля чатырох
асабістых прыёмаў у розных кабінетах,
мы атрымалі ўсе неабходныя ўзгадненні.
Найбольш пазітыўная камунікацыя адбылася
са спецыялістамі аддзелаў турызму і культуры
аблвыканкама, а таксама з адміністрацыяй
абласнога краязнаўчага музея. Праўда,
дапамагаць праекту развівацца фінансава,
што для нас найперш актуальна, мясцовыя
ўлады пакуль не гатовыя.»
Віктар Клімус,
кіраўнік праекта
5КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
На гэты момант праграма працягвае распрацоўвацца,
дадаюцца новыя аб’екты і функцыі. Вялікі плюс
тэхналогіі ў тым, што візуалізаваць аб’ёмныя мадэлі
можна ў любым месцы і ў любым маштабе. Смартфоны
карыстальнікаў працуюць аўтаномна, калі праграма
ўжо спампавана і ўсталявана на тэлефон.
23 САКАВІКА Ў КАЛОЖСКІМ ПАРКУ ГРОДНА
ПРАЙШЛІ СВЯТКАВАННІ ДНЯ ВОЛІ. ПАДЗЕЯ
БЫЛА ЎЗГОДНЕНА З УЛАДАМІ І ПРАЙШЛА
Ў ДОБРАЗЫЧЛІВАЙ АТМАСФЕРЫ БЕЗ
ЗАТРЫМАННЯЎ І ПРАВАКАЦЫЙ. 101-Я ГАДАВІНА
АБВЯШЧЭННЯ БНР САБРАЛА ТЫСЯЧЫ
ЛЮДЗЕЙ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ, ЯКІЯ, АКРАМЯ
КАНЦЭРТА-МІТЫНГУ, МАГЛІ НАВЕДАЦЬ
СВЯТОЧНЫ КІРМАШ, ФУД-КОРТ,
ДЗІЦЯЧУЮ ПЛЯЦОЎКУ І ФОТАЗОНУ.
АЎДЫТОРЫЯ
Яшчэ напярэдадні падзеі арганізатары распаўсюдзілі больш
за 10 тысяч запрашальнікаў і віншавальных улётак-паштовак,
працавалі з блогерамі і СМІ. Гэта ўсё дапамагло запоўніць
пляцоўку — на канцэрце-мітынгу прысутнічала каля 5000 чалавек.
Відэатрансляцыя свята, якую вёў тэлеканал Белсат, прыцягнула
дадатковую анлайн-аўдыторыю.
СВЯТКАВАННЕ
БНР 101 У ГРОДНЕ
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА6
СУПРАЦА
Свята атрымалася дзякуючы супрацы
гродзенцаў, актывістаў, журналістаў
і валанцёраў з усёй Беларусі. На этапе
падрыхтоўкі арганізатары камунікавалі,
перш за ўсё, з прадстаўнікамі малога
бізнесу, дзеля арганізацыі гандлёвых
пунктаў і спонсарскай падтрымкі,
ды з Гродзенскім гарвыканкамам, які
дазволіў праводзіць мітынг-канцэрт.
Сродкі на свята былі сабраны праз
краўдфандынгавую кампанію «Адзначым
БНР 101 “Дзень Волі 2019” разам!»
і прыватныя ахвяраванні.
 BNR100GRODNA
address-card АРГКАМІТЭТ СВЯТКАВАННЯ, ПАЛІТЫЧНЫЯ І ГРАМАДСКІЯ АКТЫВІСТЫ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ
COMPASS ГРОДНА
Calendar 23 САКАВІКА 2019
РОЗГАЛАС
У МЕДЫЯ
ЯК ЗРАБІЛІ
Мерапрыемствы ў Гродне пачаліся з набажэнства «За
Беларусь» у Барысаглебскай царкве. Далей быў
праведзены мітынг, падчас якога вядоўца Аляксандр
Памідораў зачытаў Трэцюю ўстаўную грамату БНР,
і канцэрт, які адкрываў магілёўскі рок-гурт «NizKiz».
Таксама на свяце выступілі папулярныя выканаўцы:
Зміцер Вайцюшкевіч, «Крама», «Дай дарогу!», Лявон
Вольскі і «Dzieciuki». А ў перапынках на сцэну для
прамовы падымаліся гісторыкі, святары, палітыкі ды ар-
ганізатары. Каля галоўнай пляцоўкі працаваў гандлёвы
кірмаш, дзіцячы куток, фуд-корт і фотазона.
«Святкаванне адбылося нягледзячы на аўрал
па часе і знешнія неспрыяльныя ўмовы.
Безумоўная падзяка ўсім, хто прыйшоў на
свята, і асобна кожнаму сябру каманды, тым,
хто ахвяраваў часам, здароўем
і сродкамі дзеля справы! Пасля Дня Волі
ў Гродне сфармавалася сталая каманда, якая
працягвае працу над кампаніямі ў горадзе
і вобласці.»
Вадзім Саранчукоў,
старшыня Аргкамітэта БНР101
7КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
Пасля таго, як улады адмовілі актывістам у вялікіх
пляцоўках: мінскім стадыёне «Дынама», плошчы
Свабоды і Палацы спорту — канцэрт у Гродне стаў
самай буйной акцыяй Дня Волі 2019. З-за таго, што
ўзгадненне мерапрыемства адбылося толькі за 5 дзён
да свята, шмат чаго арганізатарам давялося рабіць
у аўральным рэжыме, але вынікі ўсё роўна пазітыўныя.
Канцэрт-мітынг сабраў вялікую колькасць людзей,
а Гродна зноў пацвердзіў статус другой сталіцы БНР.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ
СЕКТАРА
«БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ» — ШТОТЫДНЁВЫ
ПРАЕКТ «АРТ СЯДЗІБЫ», ЯКІ ЛАДЗІЎСЯ Ў МЕЖАХ
ГОДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. КОЖНУЮ СЕРАДУ
Ў МІНСКУ І ДРУГІХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ
АДБЫВАЛІСЯ СУСТРЭЧЫ, НА ЯКІХ НОСЬБІТЫ
БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З РОЗНЫХ СФЕР ЖЫЦЦЯ
ДЗЯЛІЛІСЯ СВАЁЙ ГІСТОРЫЯЙ ПЕРАХОДУ НА ЯЕ І,
У ФАРМАЦЕ РАЗМОВЫ, АДКАЗВАЛІ НА ПЫТАННІ
ВЯДОЎЦАЎ І НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ІМПРЭЗЫ.
ЯК ЗРАБІЛІ
З восені 2018 года штосераду свае гісторыі расказвалі як публічныя
асобы, напрыклад, Андрэй Хадановіч, спявачка Паліна ці Віталь Гуркоў,
так і «звычайныя» людзі — беларускамоўныя ўрачы, юрысты
ці прадаўцы. Акрамя Мінска, мерапрыемствы прайшлі і ў рэгіёнах:
у Гомелі, Віцебску, Бабруйску, Брэсце, Гродне, на іх запрасілі мясцовых
беларускамоўных герояў. Арганізатары не спыніліся на правядзенні
імпрэз, таксама каманда запісала і выклала ў сеціва 9 падкастаў
з гісторыямі людзей, якія размаўляюць па-беларуску.
ТОК-ШОУ
«БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ»
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА8
МЭТА ПАДЗЕІ
Праект быў накіраваны на папулярызацыю
беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў,
звязаных з беларускай мовай, і барацьбу
з імі. Арганізатары намагаліся паказаць,
што ў сучасным грамадстве беларускай
мовай карыстаюцца людзі розных прафесій,
а не толькі настаўнікі ці «апазіцыянеры».
З дапамогай штотыднёвых імпрэз
каманда, на прыкладах герояў, натхняла
публіку больш выкарыстоўваць
беларускую мову ў жыцці і лаяльна ставіцца
да яе. Сустрэчы адбываліся ў межах кампаніі
«Беларускамоўны», якая заклікала назваць
беларускую мову роднай падчас Перапісу
насельніцтва 2019.
 BELARUSKAMOUNYJA
address-card «АРТ СЯДЗІБА»
COMPASS МІНСК, ГОМЕЛЬ, ВІЦЕБСК, БАБРУЙСК, БРЭСТ, ГРОДНА
Calendar ВОСЕНЬ 2018–ВОСЕНЬ 2019
КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ
Сродкі на правядзенне імпрэз, арэнду і тэхнічнае
абсталяванне збіралі як на саміх мерапрыемствах
(праз free-donation), так і праз краўдфандынгавую
пляцоўку «MOLAMOLA». Сабраныя на краўдзе грошы
пайшлі на распрацоўку «Дапаможніка па пераходзе
на беларускую мову». У кнізе будуць змешчаны
карысныя парады, спасылкі на сайты, дзе можна
знайсці беларускамоўныя кнігі, музыку, а таксама
гісторыі людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай.
«Вельмі важна, што падчас праекта мы
паказалі жывую беларускую мову і вельмі
розных беларускамоўных людзей. Здолелі
натхніць публіку больш пазітыўна ставіцца
да роднай мовы і размаўляць па-беларуску.
Акрамя таго, безумоўна, мы і самі вырваліся
са сваіх унутраных бурбалак, калі падаецца,
што ўсе вакол размаўляюць па-беларуску.»
Бася Пучынская,
арганізатарка
9КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
Арганізатары здолелі паказаць «звычайным» людзям
жывую беларускую мову, зрабілі крок да разбурэння
наяўных у грамадстве стэрэатыпаў, звязаных
з беларускамоўнымі асобамі, а таксама
папулярызавалі дзейнасць «Арт Сядзібы».
КРЭАТЫЎУПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ
СЕКТАРА
АХОП
АЎДЫТОРЫІ
ВАНДРОЎНАЯ КНІГАРНЯ — ПРАЕКТ, ІНІЦЫЯВАНЫ
З МЭТАЙ ПАШЫРЭННЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ
ЛІТАРАТУРЫ І ІНШАЗЕМНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў МАЛЫХ ГАРАДАХ,
МЯСТЭЧКАХ І ВЁСКАХ БЕЛАРУСІ.
Акрамя таго, Вандроўная Кнігарня — перасоўная публічная прастора,
здольная аб’яднаць вакол сябе творчыя і інтэлектуальныя сілы. Арэна
для дэбатаў, абмеркаванняў і крэатыўных практык.
ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ
Галоўная мэта кампаніі ў тым, каб забяспечыць усіх ахвочых месцам,
дзе ў нефармальнай атмасферы можна абмеркаваць прачытанае
і напісанае.
ГРАМАДСКАЯ КАМПАНІЯ
«ВАНДРОЎНАЯ
КНІГАРНЯ»
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА10
ФАРМАТ ПАДЗЕІ
Аўтамабіль, наладаваны кнігамі, наведвае
абласныя і раённыя цэнтры, пасёлкі і вёскі,
у якіх адсутнічаюць бібліятэкі, адчуваецца
нястача найноўшых выданняў, а таксама
не сфармавана інфраструктура для людзей
з інваліднасцю. У праграме праекта —
публічныя дыскусіі з сучаснымі літаратарамі,
творчыя сустрэчы з партнёрамі з мастацкіх,
тэатральных, медыйных і іншых
крэатыўных галін, аўтарскія чытанні
і воркшопы па крэатыўным пісьме,
а таксама праграмы для дзяцей і музычныя
выступы.
 LOHVINAU.BY
 VANDROUNAJA
address-card ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ «ЛОГВІНАЎ» І БЕЛАРУСКІ ПЭН-ЦЭНТР
COMPASS МАЛЫЯ ГАРАДЫ, МЯСТЭЧКІ І ВЁСКІ БЕЛАРУСІ
Calendar ВЕРАСЕНЬ 2019–…
АХОП
АЎДЫТОРЫІ
ГРАМАДСКАЯ
КАРЫСЦЬ
КРЭАТЫЎ
ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ
Праект натхнёны амерыканскай традыцыяй
перасоўных бібліятэк. Як і заходнія калегі, каманда
мяркуе, што літаратура і чытанне з’яўляюцца не толькі
арганічным складнікам асабістага досведу кожнага, але
і абавязковым элементам грамадскага жыцця краіны.
Менавіта калектыўнае вымярэнне дазваляе раскрыць
патэнцыял літаратуры як генератара думак,
агучванне і абмеркаванне якіх выклікае рэзананс.
Гарантам поспеху гэтага працэсу з’яўляецца ідэйны
пасярэднік — публічная прастора, якая фармуе
цікавасць да перфарматыўных аспектаў чытання,
спрыяе дыялогу паміж рознымі гульцамі культурнага
поля і развівае звычку крытычнага стаўлення
да рэчаіснасці.
«Вандроўная Кнігарня — грамадская
кампанія, якая накіравана на тое, каб данесці
беларускамоўныя кнігі ў тыя месцы, дзе
іх папросту няма. Мы ведаем, што гэтыя кнігі
можна набыць і пачытаць у бібліятэках у
вялікіх гарадах, але ў маленькіх гарадах
абставіны значна горшыя.»
Аляксандра Логвінава,
каардынатарка праекта
11КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
У апошнія гады ў Беларусі актыўна засвойваюцца
механізмы і інструменты стварэння публічных прастор.
Аднак такі фармат арганізуецца пераважна ў сталіцы
і не прадугледжвае стымуляцыі цікавасці да чытання.
Такім чынам, літаратура выпадае са слоўніка
штодзённасці, а жыхары рэгіёнаў застаюцца
выключанымі з публічных дыскусій. Менавіта гэты
прабел імкнецца запоўніць праект.
9 ЛІСТАПАДА Ў ПАСЁЛКУ ГЛУША АДБЫЛАСЯ
ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ БЮСТА АЛЕСЯ
АДАМОВІЧА. ІНІЦЫЯТАРАМ ІДЭІ СТВАРЫЦЬ
ПОМНІК ВЯДОМАМУ ПІСЬМЕННІКУ СТАЎ
АКТЫВІСТ АНДРЭЙ АРХІПЕНКА, КАМАНДА
ЯКОГА ПРАЦАВАЛА НАД ПРАЕКТАМ БОЛЬШ
ЗА ГОД. У ВЫНІКУ ГРАМАДСКУЮ ІНІЦЫЯТЫВУ
ПАДТРЫМАЛІ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ,
А НЕАБХОДНЫЯ СРОДКІ САБРАЛІ ПРАЗ
КРАЎДФАНДЫНГ.
АЎДЫТОРЫЯ
На адкрыццё прыйшлі каля 300 чалавек: жыхары пасёлка, пісьменнікі,
актывісты, прадстаўнікі мясцовай улады і журналісты.
На краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей» збіралі сродкі на транспарт
для тых, хто хацеў трапіць на цырымонію з Мінска.
АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА
АЛЕСЯ АДАМОВІЧА
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА12
СУПРАЦА
Каманда камунікавала і супрацоўнічала
з ГА «Таварыства беларускай мовы» і ЗБС
«Бацькаўшчына». Адкрыццё бюста было
арганізавана ў партнёрстве з Бабруйскім
райвыканкамам і Глушанскім сельсаветам,
а Магілёўскі райвыканкам узгадніў
усталяванне помніка. Адбылася станоўчая
супраца з Беларусбанкам, Тайм-клубам
«1387», у якім праходзілі сустрэчы
і мерапрыемствы перад адкрыццём,
будаўнічай фірмай «ДорФорт».
 ADAMOVICH.BY
 ADAMOVICH.ALES
address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «ПРЫПЫНАК АДАМОВІЧА»
COMPASS ПАСЁЛАК ГЛУША, БАБРУЙСКІ РАЁН
Calendar 9 ЛІСТАПАДА 2019
СУПРАЦА НДА
І БІЗНЕСУ
ЯК ЗРАБІЛІ
У 2018 годзе Андрэй Архіпенка з камандай вырашылі
нестандартна падысці да пытання ўшанавання памяці
Алеся Адамовіча, а таксама прыцягнуць увагу
да неабходнасці стварэння музея пісьменніка.
Звычайны аўтобусны прыпынак у пасёлку Глуша
ператварыўся ў мясцовы арт-аб’ект «Прыпынак
Адамовіча», на які адразу звярнулі ўвагу
неабыякавыя да творчасці пісьменніка грамадзяне.
Гледзячы на пазітыўныя вынікі, актывісты працягнулі
рухацца далей і пачалі збор сродкаў на выраб
і ўсталяванне бюста Алеся Адамовіча.
У краўдфандынгавай кампаніі паўдзельнічалі больш
за 200 чалавек, 1000 грамадзян паставілі свой подпіс
за ідэю стварэння помніка.
«Сродкі на бюст былі сабраны праз
краўдфандынг, інфармацыйныя шыльды
і ўказальнікі праспансіраваў Беларусбанк,
супраца з ім зладзілася дзякуючы конкурсу
“Social Weekend”. Сама імпрэза адкрыцця
бюста была ўключана ў Свята пасёлка,
выдаткі на арганізацыю якога ўзяў на сябе
мясцовы райвыканкам.»
Андрэй Архіпенка,
ініцыятар кампаніі ўшанавання
Алеся Адамовіча
13КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
Усталяванне бюста натхніла каманду на новыя ідэі
і дзеянні. Аднаго арт-аб’екта і бюста мала, у планах
стварыць інтэрактыўны музей у будынку былой аптэкі
і развіць турыстычную інфраструктуру пасёлка Глуша.
З гэтымі ідэямі ініцыятыўная група ўдзельнічае ў розных
конкурсах, напрыклад, у «Social Weekend»,
і ў адукацыйных праектах.
РОЗГАЛАС
У МЕДЫЯ
ТАЛАКА НА ВАЙСКОВЫХ МОГІЛКАХ — ГЭТА
ІНІЦЫЯТЫВА ПА ЗБЕРАЖЭННІ СТАРОГА
НЕКРОПАЛЯ МІНСКА, ПРАЦА ПА АДНАЎЛЕННІ
І РЭСТАЎРАЦЫІ СТАРЫХ ПОМНІКАЎ ДЫ
СПАРАХНЕЛЫХ КРЫЖОЎ. АСАБЛІВЫ ЎХІЛ РАБІЎ-
СЯ НА ДАСЛЕДЧЫЦКУЮ І АСВЕТНІЦКУЮ ПРАЦУ.
ВАЛАНЦЁРЫ ПРАВОДЗІЛІ ВОПІС
І ФОТАФІКСАЦЫЮ ЦЯПЕРАШНЯГА СТАНУ
ПОМНІКАЎ І АГАРОДЖАЎ, ШУКАЛІ ЗНІКЛЫЯ
ПАХАВАННІ.
З лета 2019 года распачалася акцыя па перадачы некаторых аб’ектаў
пад індывідуальную апеку неабыякавых грамадзян. Адначасова з гэтым
ішла юрыдычная праца па пераглядзе заканадаўчых актаў у галіне
аховы некропаляў і па спыненні злачыннага «добраўпарадкавання».
ТАЛАКА
НА ВАЙСКОВЫХ
МОГІЛКАХ
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА14
МЭТА ПАДЗЕІ
Доўгатэрміновая мэта талакі — захаванне
Вайсковых могілак і абарона гістарычнай
спадчыны ад «добраўпарадкаванняў»,
зруйнаванняў і навабудаў. Арганізатары
намагаліся ўнесці змены ў заканадаўства
па ахове помнікаў, а таксама прыцягнуць
увагу грамадства і ўлады да гісторыі
і культуры сталіцы.
 GROUPS/271686256736238
 CLUB168443355
address-card ПАВЕЛ КАРАЛЁЎ З МІНСКІМІ ГІСТОРЫКАМІ, ДАСЛЕДЧЫКАМІ, ЛІТАРАТАРАМІ
COMPASS МІНСК
Calendar 3 ЧЭРВЕНЯ 2018–2019
ЯК ЗРАБІЛІ
Валанцёры талакі дабіліся спынення работы
«Спецкамбіната КБА», аднавілі больш за 150
надмагілляў, агароджаў і кветнікаў, наладзілі сталы
нагляд за закінутымі магіламі. Таксама была
праведзена фотафіксацыя сучаснага стану пахаванняў,
распрацавана канцэпцыя развіцця і зберажэння
старога некропаля, створана анлайн-мапа знакавых
аб ектаў і праведзены дзясяткі дабрачынных экскурсій
для мінчан. Талака на Вайсковых могілках існуе толькі
за кошт неабыякавых грамадзян: фарбы і інструменты
для працы купляюцца выключна за асабістыя сродкі
валанцёраў і дабрачынныя ахвяраванні.
ПЕРАДУМОВЫ
Ініцыятыва Паўла Каралёва сфармавалася ў адказ
на дзеянні «Спецкамбіната КБА», калі пад выглядам
«навядзення парадку» на Вайсковых могілках былі
знішчаны аўтэнтычныя агароджы і помнікі. За два гады
талакі ў валанцёрскім руху прынялі ўдзел некалькі
соцень чалавек, ад вучняў школ і студэнтаў
да кандыдатаў навук
«Мы камунікавалі з рознымі інстытутамі:
кіраўніцтвам СКБА, кіраўніцтвам Царквы
Аляксандра Неўскага, Мінскай епархіяй,
пракуратурай і Міністэрствам культуры.
На жаль, адэкватнае стаўленне да праблемы
выказала хіба Генеральная пракуратура,
якая пасля праверкі спыніла работы СКБА.»
Ганна Севярынец,
валанцёрка
15КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
Талака на Вайсковых могілках мае вялікае значэнне,
бо вучыць грамадзян адстойваць помнікі сваёй
культуры і несці персанальную адказнасць за іх;
паказвае, як камунікаваць з дзяржаўнымі інстытутамі,
быць неабыякавым да сваёй краіны, яе гісторыі
і сучаснасці. Ініцыятыва не скончана, бо акрамя
непасрэдных работ на могілках, вядзецца распрацоўка
папулярных артыкулаў пра лёс пахаваных на могілках,
збіраюцца матэрыялы для кніг і даведнікаў.
РОЗГАЛАС
У МЕДЫЯ
УДЗЕЛ
ВАЛАНЦЁРАЎ
АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ»
ЗЛАДЗІЛА Ў БРЭСЦЕ ФЭСТ УНІКАЛЬНАГА
ФАРМАТУ І ЗДОЛЕЛА НАГАДАЦЬ БРЭСТЧАНАМ
ПРА РОЗНЫЯ ПАДЗЕІ, ЯКІЯ АДБЫЛІСЯ
ЗА ТЫСЯЧАГАДОВУЮ ГІСТОРЫЮ ГОРАДА.
Арганізатары ставілі сабе за мэту праверыць сябе, гараджан
і адміністрацыю горада на гатоўнасць да новых і незвычайных
фарматаў для Брэста.
ФЕСТЫВАЛЬ ГІСТОРЫІ
І КУЛЬТУРЫ ULMUS
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА16
АЎДЫТОРЫЯ
Гістарычны фестываль, які прайшоў
у Гарадскім садзе, аб’яднаў 2500 чалавек
розных узростаў, збольшага моладзь
і жыхароў суседніх дамоў.
 DZEDZICH.ORG
 ULMUS_BREST
 DZEDZICH@GMAIL.COM
address-card АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ»
COMPASS БРЭСТ
Calendar 17 ЖНІЎНЯ 2019
ЯК ЗРАБІЛІ
На фэсце арганізавалі 8 пляцовак, сярод якіх —
фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, гістарычныя
актыўнасці. Кожны мог паваляцца на траве і пачытаць
кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць
гістарычныя аповеды краязнаўцаў і экспертаў
у брэсцкай гісторыі.
Спецыяльна для фэсту тэатр «Камішыбаі» стварыў
спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік». Можна было
прайсці гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада,
наведаць лекторый. Госці Ulmus’a маглі ўбачыць ма-
ляванне плакатаў з брэсцкімі сюжэтамі ці атрымаць
прынт на цішотку з малюнкам Сяргея Русака.
«Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» арганізаваў
гістарычную лакацыю. Wow-эфект стварыў праект
reBrest, які паказаў, што і дзе было ў старым Брэсце,
з дапамогай 3D-макетаў.
Галерэя «Арт-Беларусь» з часткай праекта «Дарогамі
Скарыны з Белгазпрамбанкам» забяспечыла
наведвальнікам магчымасць адправіцца ў падарожжа
ў друкарскую майстэрню Скарыны пры дапамозе
акуляраў віртуальнай рэальнасці.
«Фестывалем мы хацелі аб’яднаць розныя
суполкі, якія працуюць у сферы мастацтва
і гісторыі Брэста, выйсці на маладую
аўдыторыю і ажывіць новы парк “Гарадскі
сад”. Мы натхняліся беларускімі і ўкраінскімі
фестывалямі, але ўсё адаптавалі пад мясцовы
кантэкст.
Здаецца, усё атрымалася. Гэта быў
даволі пазітыўны вопыт, негледзячы на
ўсе акалічнасці. Фестываль ажывіў трэці
сектар, шмат хто дзівіўся, што такое рэальна
арганізаваць у Брэсце.»
Алена Каховіч,
аўтарка ідэі і дырэктарка
фестывалю
17КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
СУПРАЦА
Арганізатары фэсту супрацоўнічалі з аддзелам
ідэалогіі гарвыканкаму і адміністрацыяй Ленінскага
раёна, з якімі склаліся даверлівыя адносіны. Усе былі
ветлівыя і намагаліся дапамагчы. Гарвыканкам
паспрыяў з дапамогай МНС, міліцыі, медыкаў,
камунальных службаў, а таксама прыбіральнямі
і электрычнасцю. Атрымалася нават дамовіцца з ЖРЭУ,
каб госці фэсту маглі хадзіць па траве.
АХОП
АЎДЫТОРЫІ
СУПРАЦА
НДА І БІЗНЕСУ
СУПРАЦА
ПАМІЖ НДА
«ПОДЫХ МІНУЛАГА» — ПРАЕКТ ПА ЗАХАВАННІ
ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
МАГІЛЁВА, ДЗЯКУЮЧЫ ЯКОМУ Ў ГОРАДЗЕ
З’ЯВІЛІСЯ ТАБЛІЧКІ З QR-КОДАМІ, АПІСАННЕМ
І ВЫЯВАМІ СТРАЧАНЫХ ПОМНІКАЎ
АРХІТЭКТУРЫ. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СТЭНДЫ
МУСЯЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ЦІКАВАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ
ДА СВАЁЙ ГІСТОРЫІ, А ТАКСАМА ПАШЫРЫЦЬ
ТУРЫСТЫЧНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ГОРАДА.
МЭТА ПАДЗЕІ
Аўтары разлічвалі прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да гісторыі
Магілёва праз страчаныя архітэктурныя аб’екты. Калі цяпер людзі
даведаюцца пра ўнікальныя цэрквы, замкі і сядзібы, якія знаходзяцца
ў руінах, то ў будучыні будуць больш задумвацца і шанаваць
гістарычную спадчыну. Акрамя таго, каманда намагалася павысіць
турыстычную прывабнасць і імідж горада.
ПРАЕКТ
«ПОДЫХ МІНУЛАГА»
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА18
СУПРАЦА
Арганізатарам дапамагалі мясцовыя
гісторыкі, краязнаўцы і дызайнеры.
Акрамя таго, праект падтрымаў Магілёўскі
гарвыканкам, Музей гісторыі Магілёва,
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і рэкламнае
агенцтва «Рэкламатар», які надрукаваў
інфармацыйную частку стэнда.
Частка сродкаў на рэалізацыю праекта
была сабрана на краўдфандынгавай
пляцоўцы «Талака».
 URBANISTIC.BY
 PODHMINULAGA
address-card ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ГАРАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ «ЦЯПЛІЦА»
COMPASS МАГІЛЁЎ
Calendar МАЙ–ЛІСТАПАД 2019
ГРАМАДСКАЯ
КАРЫСЦЬ
ЯК ЗРАБІЛІ
Праект рэалізоўваўся на працягу другой паловы 2019
года. Этап планавання, падбору фотаздымкаў,
стварэння дызайну і зместу шыльдачак быў праведзены
ў маі, астатні час сышоў на непасрэдную рэалізацыю
і пошук сродкаў на ўсталяванне. У выніку ў Магілёве
з’явілася сем інфармацыйных стэндаў на месцы
страчаных помнікаў архітэктуры
(Касцёл Св. Францыска Ксаверыя, Фарны касцёл,
Траецкая царква, Халодная сінагога і іншыя).
«Гэтая ідэя прыйшла да мяне, калі я
рыхтавала даклад па дзейнасці ЮНЕСКА
і ІКОМ (Міжнародны савет музеяў) ва
ўніверсітэце. Тады мяне ўразіла, што
ў ЮНЕСКА, акрамя Спісу сусветнай
спадчыны, ёсць асобны ліст “Помнікаў, якія
знаходзяцца пад пагрозай знікнення”, іх там
было больш за 50, у тым ліку і Пальміра
ў Сірыі. Адзін з фатографаў зрабіў
фотапраект, у якім паказаў, як выглядала
Пальміра “да” і “пасля” захопу ІДІЛ. Мяне гэта
моцна ўразіла. Я стала больш падрабязна
вывучаць тэму аховы гістарычна-культурнай
спадчыны і помнікаў даўніны. Вядома, пасля
ВАВ і перыяду савецкай улады ў нас у краіне
засталося мала гістарычных аб’ектаў, многія
мы страцілі назаўсёды.»
Анастасія Галдзенкова,
актывістка
19КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
«Подых мінулага» — першы праект такога кшталту
ў Беларусі. Усталяваныя інфармацыйныя стэнды
дапамагаюць прыцягваць увагу мясцовых жыхароў
і гасцей да гісторыі горада і яго страчанай спадчыны.
Новыя турыстычныя аб’екты актыўна
выкарыстоўваюцца пры правядзенні экскурсій, квэстаў
і мерапрыемстваў. Ужо зараз падобныя ініцыятывы
плануецца запусціць у іншых гарадах краіны.
СУПРАЦА
БІЗНЕСУ І НДА
ІНІЦЫЯТАРАМІ «КАНГРЭСА-ПЕРФОРМАНСА
РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ КУЛЬТУРЫ» ВЫСТУПІЛІ
БЕЛАРУСКІЯ І ШВЕДСКІЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ
ПРАЕКТА «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК
І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА».
ЯНЫ АГУЧЫЛІ АКТУАЛЬНЫЯ ДЛЯ МАСТАЦКАЙ
СУПОЛЬНАСЦІ ПЫТАННІ — УМОВЫ РЭАЛІЗАЦЫІ
СУЧАСНАЙ МАСТАЦКАЙ ПРАКТЫКІ, А ТАКСАМА
ПАЗІЦЫІ І РОЛІ МАСТАКОЎ У ГРАМАДСТВЕ.
У межах падзеі прайшлі дыскусіі, размовы, воркшопы, перформансы,
а таксама прэзентацыі мастацкіх работ, звязаных з пытаннямі ўмоў
працы і прававога статусу мастакоў, абароны іх правоў, роўнасці,
гендару і ўзросту.
КАНГРЭС-ПЕРФОРМАНС
РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ
КУЛЬТУРЫ
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА20
АЎДЫТОРЫЯ
Кангрэс-перформанс наведалі 140 чалавек,
у асноўным спецыялісты з галіны культуры
і мастацтва: мастакі, куратары,даследчыкі,
а таксама ўсе, хто цікавіцца заяўленымі
тэмамі.
 STATUSPROJECT.NET
 STATUSRESEARCHPLATFORM
address-card ПРАЕКТ «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА»
COMPASS МІНСК
Calendar 23 ЛІСТАПАДА 2019
ЯК ЗРАБІЛІ
Арганізатары звярнулі ўвагу на прававы статус
мастакоў у грамадстве, намагаліся скіраваць увагу
дзяржаўных органаў на тыя юрыдычныя аспекты, якія
патрабуюць змены ў кантэксце новых формаў
мастацкай вытворчасці і працы. Пад час
мерапрыемства адбыліся панэльныя дыскусіі,
перформансы, арт-токі, воркшопы, сесіі калектыўнага
чытання і абмеркавання Кодэкса аб культуры Беларусі.
Усе мерапрыемствы былі задакументаваны для
публікацыі ў інтэрнэце.
СУПРАЦА
Мерапрыемству садзейнічалі: Шведская асацыяцыя
мастакоў, Шведскі інстытут у Мінску — амбасадарка
Каралеўства Швецыя Крысціна Ёханэнсан нават
адкрывала кангрэс, — Прэс-клуб, а таксама Беларускі
саюз мастакоў. Арганізатарамі кангрэса-перформанса
выступіла кааперацыя галерэі «Прастора КХ»
і KONSTEPIDEMIN (Швецыя).
«Мы агучылі і абмеркавалі актуальныя для
мастацкай супольнасці пытанні — умовы
рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі,
а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак
у сучасным грамадстве. Дасягненнем, таксама,
лічым тое, што на кангрэсе прагучалі галасы
прадстаўнікоў розных кантэкстаў і інстытутаў
Швецыі і Беларусі: Саюз Мастакоў, ЕГУ, музеі і
галерэі і прафесійных ідэнтычнасцей.»
Інга Ліндарэнка,
адна з лідарак праекта
21КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ВЫНІКІ
Адметнасцю мерапрыемства, дзякуючы ўдзелу
шведскіх калег, стала магчымасць паглядзець не толькі
на лакальныя, але і на глабальныя пытанні статусу
мастакоў, культурных работнікаў. Другая адметнасць —
арт-інтэрвенцыі Сяргея Шабохіна, Міхаіла Гуліна
і Вольгі Маслоўскай, якія дазволілі стварыць унікальную
атмасферу прасторы і насыціць яе актуальнымі
арт-выказваннямі.
У будучым арганізатары хацелі б палепшыць
інклюзіўнасць пляцоўкі мерапрыемства, пашырыць
узаемадзеянне з медыя і прыцягнуць больш мэтавай
аўдыторыі, у тым ліку дзяржаўныя інстытуты.
КРЭАТЫЎГРАМАДСКАЯ
КАРЫСЦЬ
У ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ІНІЦЫЯТЫВА
«МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!» ЗЛАДЗІЛА
«АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЮ» СУПРАЦЬ ХАТНЯГА ГВАЛТУ
Ў ДАЧЫНЕННІ ЖАНЧЫН І ДЗЯЎЧАТАК.
АКТЫВІСТКІ РАССТАВІЛІ НА МІНСКАЙ ПЛОШЧЫ
ЯКУБА КОЛАСА 36 ПАР АБУТКУ, ДА КОЖНАЙ
З ЯКОЙ БЫЛА ПРЫМАЦАВАНА БІРКА
З ЖАХЛІВЫМІ ГІСТОРЫЯМІ АХВЯР ГВАЛТУ.
ЛОЗУНГ КАМПАНІІ — «РАСФАРБУЙ СВЕТ
У АРАНЖАВЫ КОЛЕР. ПАКАЛЕННЕ РОЎНАСЦІ
ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ ЗГВАЛТАВАННЯЎ»
АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЯ
«АРАНЖАВЫЯ ТУФЛІ»
СУПРАЦА
Партнёрам акцыі стала Беларуская Нацыянальная платформа Форуму
грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама вельмі
шмат дзяўчат-валанцёрак з іншых фемінісцкіх ініцыятыў і арганізацый.
У зборы абутку дапамаглі звычайныя людзі і культурніцкі цэнтр
«Корпус», які хоча пазней размясціць арт-інсталяцыю ў сваім
памяшканні.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ22
 MARCHBABE.BY
 MARCHBABEBY
 MARCHBABEBY
МЭТА ПАДЗЕІ
Актывісткі ініцыятывы, каб
прадэманстраваць, колькі жанчын
і дзяўчатак гіне ў выніку хатняга гвалту,
знайшлі сімвалічны спосаб паказаць,
што толькі за першае паўгоддзе 2019 года
ў выніку хатняга гвалту ў Беларусі загінулі
55 чалавек. Абутак,
які выкарыстоўвалі ў арт-інтэрвенцыі,
быў выбраны не выпадкова,
ён красамоўна гаварыў пра людзей, якіх
больш няма. Арганізатаркі спадзяваліся,
што акцыю заўважаць чыноўнікі
і дэпутаты, якія змогуць аднавіць
працу над законам па барацьбе
з хатнім гвалтам.
address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!»
COMPASS МІНСК
Calendar 10 СНЕЖНЯ 2019
СУПРАЦА
ПАМІЖ НДА
РОЗГАЛАС
У МЕДЫЯ
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
І СВАБОДЫ
«Наш поспех у спантаннасці і ў энергіі.
І ў тым, што вакол такія выдатныя і класныя
дзяўчаты (і хлопцы, іх нашмат менш, але яны
дапамагаюць). Тым, хто арганізуе падобнае
мерапрыемства, я раю браць адказнасць
на сябе, каб засцерагчы іншых людзей,
загадзя інфармаваць журналістаў, ну і хутка
ўцякаць ад міліцыі.»
Марыша Корж,
адна з лідарак ініцыятывы
«Маршыруй, дзетка!»
23САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
ПЕРАДУМОВЫ
Раней улады, пад фармальнымі нагодамі, забаранілі
пікеты супраць хатняга гвалту, якія планавалася ладзіць
у межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць
гендарнага гвалту». Прадстаўніцы ініцыятывы
«Маршыруй, дзетка!» адзначаюць, што былі вельмі
раззлаваныя такімі навінамі, таму, у кароткі тэрмін,
вырашылі зрабіць арт-інтэрвенцыю «Аранжавыя туфлі»:
абутак, які сабралі праз сацыяльныя сеткі, пафарбавалі
ў аранжавы колер, зрабілі біркі з надпісамі ды выставілі
туфлі перад помнікам Якубу Коласу.
ВЫНІКІ
Арт-інтэрвенцыя была арганізавана без
матэрыяльных выдаткаў, але ў выніку ахапіла вялікую
аўдыторыю, дзякуючы публікацыям у СМІ
і сацыяльных сетках. Ініцыятыўная група «Маршыруй,
дзетка!» змагла прыцягнуць вялікую колькасць
людзей да праблемы хатняга гвалту ў Беларусі.
Акрамя таго, інтэрвенцыя натхніла ладзіць падобныя
акцыі далей — праз некалькі дзён адна дзяўчына
правяла такое ж мерапрыемства ў пасёлку Ялізава
пад Бабруйскам.
ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА» ПРАВЁЎ СВОЙ ПЕРШЫ
ЛЕТНІК ДЛЯ ЖАНЧЫН, ЯКІЯ ЦЯГНУЦЦА
ДА САМАРЭАЛІЗАЦЫІ І ПРАФЕСІЙНАГА
РАЗВІЦЦЯ. НА ЛЕТНІКУ РАСПРАЦАВАЛІ ПЛАН
ПА РАЗВІЦЦІ ЖАНОЧАГА РУХУ Ў МАГІЛЁВЕ.
ПРАЦЯГАМ ЛЕТНІКА СТАЛА СВЯТА КУПАЛЛЯ,
НА ЯКІМ, З 21 ПА 23 ЧЭРВЕНЯ, АДБЫЛІСЯ
СУСТРЭЧЫ З ЛІДАРАМІ.
ЖАНОЧЫ
АДУКАЦЫЙНЫ ЛЕТНІК
АЎДЫТОРЫЯ
Агулам два мерапрыемствы наведалі каля 50 удзельнікаў, сярод якіх
было шмат дзяцей, якіх прывезлі мамы-актывісткі. Палова людзей
упершыню прысутнічала на падобных падзеях.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ24
 WOMENCENTER.BY
 PRALESKA.WOMAN@GMAIL.COM
ЗМЕСТ
Падчас летніка ўдзельніцы змаглі
наведаць майстар-класы, трэнінгі
і лекцыі, пазнаёміцца з паспяховымі,
у розных галінах, жанчынамі Беларусі,
а таксама адпачыць.
Асноўныя тэмы, якія разглядаліся,
закраналі пытанні манетызацыі НДА,
законнага пошуку грошай на сваю
дзейнасць, правоў жанчын і гендарнай
роўнасці, асабістага росту ды
SMM-тэхналогій прасоўвання
арганізацыі ці ідэі ў інтэрнэце.
address-card ЖАНОЧЫ ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА»
COMPASS МАГІЛЁЎ
Calendar 14−16 ЧЭРВЕНЯ, 20−23 ЧЭРВЕНЯ 2019
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ
СЕКТАРА
СУПРАЦА
ПАМІЖ НДА
«У выніку летніка з’явіліся і развіваюцца
сацыяльныя сеткі рэгіянальных клубаў
жаночага лідарства. Жанчыны-лідаркі сталі
больш эфектыўна працаваць з мэтавай
аўдыторыяй, пачалі ўжываць інавацыйныя
для рэгіёнаў падыходы ў працы.»
Надзея Салаўёва,
лідарка жаночага цэнтра
«Пралеска»
25САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
ПЕРАДУМОВЫ
Арганізатаркі намагаліся павысіць патэнцыял жанчыны,
пашырыць яе магчымасці ўплываць на свой лёс і быць
актыўнай у грамадстве. Каманда бачыла неабходнасць
правесці адукацыйныя праграмы ў галіне гендарнай
роўнасці, а таксама, у доўгатэрміновай перспектыве,
стварыць кааперацыю паміж НДА Магілёўшчыны, якія
займаюцца гендарнымі пытаннямі. Акрамя таго,
існуючыя Клубы жаночага лідарства даўно жадалі
пазнаёміцца, атрымаць падтрымку і наладзіць
камунікацыю паміж сабой.
СУПРАЦА
Планаванне летніка пачалося за год да мерапрыемства,
а на падрыхтоўку і рэалізацыю ідэі пайшоў месяц.
Каманда, якая працавала над падзеяй, складалася
з некалькіх арганізацый: жаночы цэнтр «Пралеска»;
установа «Жаночы дом», якая распаўсюджвала інфар-
мацыю і запрашала ўдзельніц. Таксама дапамагала
Аб’яднанне прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці
ды гарадскі партал masheka.by.
«ЗАМЕСТ КВЕТАК» — ФЕСТЫВАЛЬ
ФЕМІНІСЦКАЙ САЛІДАРНАСЦІ, ЯКІ АБ’ЯДНАЎ
АКТЫВІСТАК І ФЕМІНІСТАК, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ
З ФЕМІНІСЦКІМ МАСТАЦТВАМ,
ГАРЫЗАНТАЛЬНАЙ І ЭКАЛАГІЧНАЙ ПРАЦАЙ,
ПАВЫШЭННЕМ БАЧНАСЦІ ПРАБЛЕМ
РЭПРАДУКТЫЎНАГА ЗДАРОЎЯ, ГВАЛТУ
І БЕДНАСЦІ.
У межах фестывалю ўдзельніцы і ўдзельнікі змаглі абмеркаваць тэмы
рэпрэзентацыі, бяспечных адносін, справядлівай і экалагічнай працы
ў Беларусі, а таксама адзначыць дасягненні фемінісцкага руху за 2018
год.
ФЕСТЫВАЛЬ ФЕМІНІСЦКАЙ
САЛІДАРНАСЦІ
«ЗАМЕСТ КВЕТАК»
АЎДЫТОРЫЯ
Фестываль наведалі каля 200 чалавек, у асноўным маладыя дзяўчаты,
транс- і небінарныя персоны, знаёмыя з феміністычнай позвай.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ26
 TENDERNAGENDER@GMAIL.COM
 TENDERNAGENDER
УДЗЕЛ
УРАЗЛІВЫХ ГРУП
СУПРАЦА
ПАМІЖ НДА
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ
СЕКТАРА
МЭТА ПАДЗЕІ
Каманда намагалася арганізаваць
прастору для маладых феміністак
і тых, хто цікавіцца пытаннямі фемінізму,
каб яны маглі бяспечна і камфортна
паразмаўляць і падыскутаваць
аб фемінізме ў Беларусі,
а таксама знайсці новыя шляхі
ў практыкаванні фемінісцкага актывізму.
Фестываль быў зроблены для таго, каб
падтрымаць і працягнуць дыскусіі сярод
маладых актывістак, распачатыя пасля
прыезду Нікі Водвуд у 2017 годзе.
address-card АФІ «ТЭНДАР НА ГЕНДАР»
COMPASS МІНСК
Calendar 9 САКАВІКА 2019
«Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць
феміністкам, з якімі мы рабілі гэты фэст,
за іх час, рэсурсы і жаданне зрабіць нешта
разам. Для мяне асабіста гэта быў важны
досвед аб’яднання і каардынацыі сумесных
намаганняў. Мне хочацца працягваць
працаваць у гэтым кірунку, і, спадзяюся, што
ў 2020 годзе мы зробім яшчэ адзін фестываль,
які збярэ яшчэ большую колькасць маладых
актывістак.»
Тоні Лашдэн
заснавальні_ца
ініцыятывы
27САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
ЗМЕСТ
Падчас фестывалю адбыліся дыскусіі «Маё мастацтва,
мой голас: фемінісцкая літаратура і мастацтва
ў Беларусі», «Дзякуй за ўсё добрае ў 2018», абмен
практыкамі «Як размаўляць з праціўнікамі ўсяго
добрага», «Камунікацыя з апанентамі», «Экалагічная
і справядлівая праца», лекцыі, кароткія семінары,
варштаты па абмене досведам і хуткія знаёмствы.
Таксама каманда здолела сабраць 15 актыўных
феміністак, якія працуюць з тэмамі роўнасці
і справядлівасці, у тым ліку актывістак з іншых сектараў
грамадзянскай супольнасці (экалогія, адукацыя,
сацыяльна-адказны бізнес).
ВЫНІКІ
Камандзе ўдалося стварыць камфортную прастору
для ўсіх, хто шукаў яднання з іншымі феміністкамі.
Людзі даведаліся пра існуючыя ініцыятывы, змаглі лепш
зразумець, як далучыцца да актывізму ў Беларусі.
Пасля фестывалю было вырашана ладзіць падобнае
мерапрыемства ў 2020 годзе, а таксама былі
праведзены некалькі сустрэч, накіраваных
на згуртаванне фемінісцкай супольнасці ў Мінску.
«ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ» ПРЫДУМАЛІ
ФАРМАТ ІМПРЭЗЫ, ЯКІ ДАЗВОЛІЎ
У КАМФОРТНЫХ БЯСПЕЧНЫХ УМОВАХ
ПАРАЗВАЖАЦЬ НА ТЭМУ ГЕНДАРНАЙ
ДЫСКРЫМІНАЦЫІ НА РЫНКУ ПРАЦЫ.
АТРЫМАЛАСЯ АРТ-ГУТАРКА ПРА
ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ
І НЕДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА ДРЭС-КОДУ З ЭЛЕМЕНТАМІ ТЭАТРА,
ВЫКАЗВАННЯМІ ЭКСПЕРТАК І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
МЕРАПРЫЕМСТВА.
АРТ-ГУТАРКА «ДРЭС-КОД
МІНУС ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ»
АЎДЫТОРЫЯ
Iмпрэзу ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы наведалі
132 чалавекі. Відэа жывой трансляцыі праглядзелі 1602 чалавекі.
Агульны ахоп аўдыторыі СМІ-публікацый — 100 000 чалавек.
Відэаролік па выніках падзеі дагэтуль актыўна праглядаецца ў сеціве.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ28
 GENDERPERSPECTIVES.BY
 IPAGENDERPERSPECTIVES
 INFO@GENDERPERSPECTIVES.BY
СУПРАЦА
Арт-гутарку арганізавала наступная
каманда:
check-circle аўтарка канцэпцыі — Юлія Ляшкевіч,
check-circle рэжысёр імпрэзы — Раман Падаляка,
check-circle літаратурная распрацоўка гісторый
для пастаноўкі — PR-менеджарка
Святлана Мацкевіч,
check-circle увасабленне гісторый на сцэне —
акцёры Тэатра імя Янкі Купалы,
check-circle за лагістыку адказвала ТАА «Город
женщин»,
check-circle вядучая дыскусіі — Святлана Зінкевіч.
address-card МГА «ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ»
COMPASS МІНСК
Calendar 21 САКАВІКА 2019
КРЭАТЫЎ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
І СВАБОДЫ
АХОП
АЎДЫТОРЫІ
«Мы задаволены вынікамі мерапрыемства.
Яно атрымалася цікавым, інавацыйным,
прыцягнула вялікую ўвагу грамадскасці. Гэта
добры прыклад, як мастацтва дапамагае
размаўляць на вельмі складаныя і спрэчныя
тэмы з вельмі рознай аўдыторыяй —
на імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі
грамадскасці (каля 50 %), беларускіх НКА і
міжнародных арганізацый, дзяржструктур,
бізнес-арганізацый, амбасад, СМІ. Такі
фармат абмеркавання сур’ёзных тэм мы
плануем выкарыстоўваць і далей.»
Ірына Белая,
кіраўніца праекта
29САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
ЯК ЗРАБІЛІ
Арт-гутарка адбылася на камернай сцэне
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Iмпрэза пачалася з тэатральнай пастаноўкі пра
гісторыю дрэс-коду. Затым старшыня праўлення МГА
«Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка прэзентавала
гледачам вынікі даследавання, праведзенага па тэме
дыскрымінацыі на беларускім рынку працы.
Пасля сухія лічбы ажывілі праз асабістыя гісторыі, якія
збірае анлайн-рэсурс «Пол не потолок», іх увасобілі на
сцэне акцёры Купалаўскага тэатра. А затым пачалася
дыскусія з гледачамі, удзел у якой прынялі дызайнерка
адзення Кацярына Цікота, псіхалагіня Юлія Дарафеева,
юрыстка Лілія Воліна, спецыялістка па кіраванні
персаналам Аміна Ідзігава. Дыскусію дапоўніла
відэа-апытанне, запісанае на вуліцах Мінска.
ВЫНІКІ
«Гендарныя перспектывы» рэалізавалі цікавы,
інавацыйны і разнапланавы фармат падачы
інфармацыі, а таксама знайшлі добрую метадалогію
для абмеркавання з аўдыторыяй складаных
і канцэптуальных тэм. На імпрэзе было 70 % новых
удзельнікаў: тыя, хто раней не наведвалі падзеі
арганізацыі; тыя, каго такія пытанні, як навязаны
дрэс-код, раней не цікавілі, ці яны не ідэнтыфікавалі
гэта як праблему дыскрымінацыі.
Нароўні са звычайнымі метадамі распаўсюду
інфармацыі, арганізацыі ўдалося правесці дыскусію
па тэме «Дрэс-код на працы» ў рамках ток-шоу ў жывым
эфіры перадачы «Дзень у вялікім горадзе»
Белтэлерадыё кампаніі
(аўдыторыя — каля 30000 чалавек).
ПРАЕКТ «ГОРШ НЕ БУДЗЕ» НАМАГАЕЦЦА
ДАПАМАГЧЫ ЎСІМ, ХТО ЖАДАЕ ЎЗГАДАВАЦЬ
У САБЕ ПАЧУЦЦЁ ЎЛАСНАЙ ГОДНАСЦІ, РАЗВІЦЬ
ЭМАЦЫЙНЫ ІНТЭЛЕКТ І ЗДАРОВУЮ
САМААЦЭНКУ. ДЛЯ ГЭТАГА КОЖНЫ ЧАЦВЕР
ПРАВОДЗЯЦЦА СУСТРЭЧЫ З ПСІХОЛАГАМІ,
СПЕЦЫЯЛІСТАМІ, ЯКІЯ Ў ФАРМАЦЕ ЛЕКЦЫЙ
І ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДАПАМАГАЮЦЬ ЛЮДЗЯМ
СТАНАВІЦЦА ЛЕПШЫМІ.
ПРАЕКТ
«ГОРШ НЕ БУДЗЕ»
ФАРМАТ ПАДЗЕІ
Кожная сустрэча — гэта лекцыя з жывым дыялогам, падчас якой любы
ўдзельнік можа падзяліцца сваёй гісторыяй, задаць пытанне і атрымаць
на яго адказ. Таксама наведвальнікам прапаноўваюцца псіхалагічныя
практыкаванні на тэмы ўнутраных страхаў, эмоцый і пачуццяў. У якасці
спікераў, якія выступаюць на мерапрыемстве бясплатна, заўсёды
запрашаюцца спецыялісты з галін псіхолагі, псіхатэрапіі і сексалогіі.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ30
 1CONTENT_CLUB
 NOT_BE_WORSE
АХОП
АЎДЫТОРЫІ
ГРАМАДСКАЯ
КАРЫСЦЬ
ЯК ЗРАБІЛІ
Праект існуе ўжо амаль год, і за гэты
час было раскрыта шмат важных для
сучаснага грамадства тэм. Арганізатарка
падкрэслівае, што працуе не для асобнай
суполкі людзей, ініцыятыва актуальная
для ўсіх, бо страх, сорам, каханне, секс
і адносіны тычацца кожнага чалавека,
нягледзячы на яго пол, узрост, сацыяльны
статус ці перакананні.
address-card ЯНА ТАМУЛЁНАК І КАМАНДА ПРАЕКТА
COMPASS МІНСК
Calendar ШТОЧАЦВЕР НА ПРАЦЯГУ 2019
«У мяне было дастаткова складанае
дзяцінства, якое вылілася ў комплексы,
агіду да сябе, страхі і, у рэшце рэшт,
псіхасаматычную хваробу. Тады
я адважылася пайсці на псіхатэрапію, якая
памяняла маё жыццё цалкам — я пачала
дыхаць на поўныя грудзі і атрымліваць
асалоду ад жыцця. У працэсе прыйшло
разуменне, што ўсё праблемы чалавецтва
не з-за таго, што на зямлі існуе нейкае
сусветнае зло, яны хаваюцца ў нас саміх. Мы
самі не дазваляем сабе быць шчаслівымі.
Гэтымі ведамі захацелася дзяліцца, так
і нарадзіўся праект “Горш не будзе”.»
Яна Тамулёнак,
арганізатарка
31САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
АЎДЫТОРЫЯ
Сустрэчы, у залежнасці ад тэмы мерапрыемства,
наведвае розная колькасць людзей: ад 15 да 70 чалавек.
Трэба заўважыць, што за час працы ў праекта ўжо
склалася свая пастаянная аўдыторыя — гэта маладыя
людзі, якім цікава мяняцца і вывучаць сябе.
ВЫНІКІ
За год працы ў праекта «Горш не будзе» з’явілася ста-
лая каманда. Арганізатары мараць, каб праект выйшаў
за рамкі Мінска і запусціўся ў іншых гарадах Беларусі.
Праз сваю дзейнасць яны намагаюцца далей паказваць
людзям, што можна атрымліваць асалоду ад жыцця,
рэалізоўваць таленты, навучыцца змяняць сітуацыю,
развіць эмацыйны інтэлект і здаровую самаацэнку.
16 ЧЭРВЕНЯ Ў МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТАТЫ
Ў БАРЫСАВЕ ПРАЙШОЎ ФЭСТ «ЗАПРАШАЕМ
НА ТАТАВЫ БЛІНЫ». ПАДЗЕЯ МЕЛАСЯ
ПАПУЛЯРЫЗАВАЦЬ АДКАЗНАЕ БАЦЬКОЎСТВА
І ЗРАБІЦЬ ПРАМОЦЫЮ ГАЛОЎНАМУ
АРГАНІЗАТАРУ — БАРЫСАЎСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ
«ТАТАШКОЛА».
За паўгода да гэтага каманда зладзіла фестываль прычосак «Тата,
пастрыжы мяне». Фармат настолькі спадабаўся ўдзельнікам, што было
прынята рашэнне працягнуць традыцыю падобных імпрэз.
ФЕСТЫВАЛЬ
«ЗАПРАШАЕМ
НА ТАТАВЫ БЛІНЫ»
АЎДЫТОРЫЯ
Акрамя каманды арганізатараў і валанцёраў — агулам 20 чалавек, —
імпрэзу наведала больш за 100 барысаўчан. Людзі сабраліся дзякуючы
абвесткам у сацыяльных сетках, раённай газеце «Адзінства»
і друкаваным афішам, якія развесілі ў публічных месцах Барысава.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ32
 PAPASHKOLA
СУПРАЦА
НДА І БІЗНЕСУ
ЯК ЗРАБІЛІ
Галоўная падзея — майстар-клас
прафесійнага кухара па выпечцы бліноў,
у якім таты прымалі ўдзел разам
з дзецьмі. Падчас імпрэзы можна было
навучыцца маляваць і вырабляць
сувеніры, паўдзельнічаць у спартыўных
гульнях, убачыць канцэрт удзельнікаў
дзіцячай танцавальнай студыі, дэфіле
дзіцячай мадэльнай студыі.
У часе фэсту арганізатары ўручылі
25 сувеніраў удзельнікам майстар-класа
па выпечцы бліноў, а 10 татаў атрымалі
пасведчанні шматдзетных сямей,
сувеніры і прызы.
address-card ІНІЦЫЯТЫВА «ТАТАШКОЛА»
COMPASS БАРЫСАЎ
Calendar 16 ЧЭРВЕНЯ 2019
КРЭАТЫЎ УДЗЕЛ
ВАЛАНЦЁРАЎ
«Імпрэза адбылася вельмі крэатыўная. Тэма
адказнага бацькоўства новая і актуальная
для Беларусі. Ідэя прыцягнення мужчын з
дзеткамі да ўдзелу ў мерапрыемстве вельмі
ўдалая.»
Аляксандр Жучкоў,
мадэратар «Таташколы»
33САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
СУПРАЦА
Партнёрамі і спонсарамі фестывалю выступілі:
кафейня-блінная «КаваБлінка», Тэрытарыяльны цэнтр
абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна,
гастра-паб «Фабрыка», БЖСГА «Правінцыя»,
Сацыяльны цэнтр «Стымул да поспеху», УП «Барысаўскі
камбінат хлебапрадуктаў», ТЗА «Каскад»,
ВГПУП «Духмяны дом», Барысаўская раённая
арганізацыя БТ «Чырвоны крыж», ТДА «Атэлье
рэкламных тэхналогій».
Яны забяспечылі прадукцыяй і абсталяваннем для
выпечкі бліноў, прызамі і сувенірамі, распрацавалі
і вырабілі афішы. Гукавую апаратуру дала
РДГА «Клуб Львоў» (Мінск).
ВЫНІКІ
Дзякуючы фестывалю «Запрашаем на Татавы бліны»,
ініцыятыва «Таташкола» здолела наладзіць блізкую
супрацу з Тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання
насельніцтва Барысаўскага раёна, а таксама
пазнаёміцца з мясцовым бізнесам і прадпрыемствамі
горада.
Таксама ўдзельнікі дамовіліся на правядзенне ў лютым
2020 года ІІ «Фестывалю прычосак». Бацькі-удзельнікі
фэсту атыўна далучаюцца ў групы «Таташколы».
ФОРУМ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ: РОЎНЫЯ
МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ЎСІХ ПАКАЛЕННЯЎ» САБРАЎ
УДЗЕЛЬНІКАЎ З БЕЛАРУСІ І ІНШЫХ КРАІН.
НА МЕРАПРЫЕМСТВЕ БЫЎ ПРЭЗЕНТАВАНЫ
МІЖНАРОДНЫ ДОСВЕД У ДЗЕЙНАСЦІ ПА
ЗАБЕСПЯЧЭННІ ГОДНАГА ДАЎГАЛЕЦЦЯ,
А ТАКСАМА АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ НАЦЫЯ-
НАЛЬНАЙ СТРАТЭГІІ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ —
2030». УДЗЕЛЬНІКІ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ВЫНІКАМІ
ДАСЛЕДАВАННЯЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ПРАБЛЕМАМ
СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ І ВОБРАЗУ СТАЛАГА
ЧАЛАВЕКА Ў ГРАМАДСТВЕ.
ФОРУМ
«ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ»
АЎДЫТОРЫЯ
Форум наведалі больш за 250 чалавек: прадстаўнікі НДА, дзяржаўных
і міжнародных арганізацый (міністэрстваў, рэгіянальных улад),
акадэмічных супольнасцей, ВНУ, журналісты, а таксама актывісты
«Універсітэта трэцяга веку» і іншых адукацыйна-актывізацыйных
пляцовак для сталых людзей.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ34
 FORUM.COALITION-AGING.BY
ГРАМАДСКАЯ
КАРЫСЦЬ
ХТО ДАПАМАГАЎ
Яшчэ на этапе планавання форуму ў яго
падрыхтоўку былі далучаны каля 10 НДА
і арганізацый: ГА «Узаемапаразуменне»,
ГА «Трэці сектар», «Студыя карысных
кампетэнцый», ГА «Беларуская
асацыяцыя сацыяльных работнікаў»,
дабрачыннае яўрэйскае аб’яднанне
«Хэсэд-Рахамім», Праграма падтрымкі
Беларусі Федэральным урадам Германіі,
прадстаўніцтва ЮНФПА ў Беларусі,
Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр
і іншыя. Падчас падрыхтоўкі форуму
адбывалася шчыльная супраца з
Навукова-даследчым інстытутам працы
Міністэрства працы і сацыяльнай
абароны насельніцтва, а таксама з самім
міністэрствам.
address-card КААЛІЦЫЯ «ЗА ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ»
COMPASS МІНСК
Calendar 1−2 КАСТРЫЧНІКА 2019
УДЗЕЛ
УРАЗЛІВЫХ ГРУП
СУПРАЦА
ПАМІЖ НДА
«Пасля мерапрыемства ў Міністэрства працы
былі дасланы дадатковыя прапановы да
праекта Нацыянальнай стратэгіі і Плана
яе развіцця. Цяпер удзельнікі форуму
лепш арыентуюцца ў сітуацыі, звязанай
з дэмаграфічным старэннем насельніцтва
Беларусі, больш ведаюць пра мэты і задачы
дзейнасці кааліцыі. Дзякуючы матэрыялам у
СМІ, была прыцягнута ўвага грамадскасці да
пытанняў, звязаных з правамі і якасцю жыцця
сталых людзей.»
Вітаўт Руднік,
каардынатар кааліцыі
«За годнае даўгалецце»
35САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
ЯК ЗРАБІЛІ
Ідэя правядзення форуму грунтавалася на паспяховым
досведзе правядзення дзвюх міжнародных
канферэнцый у Гродне (2013 і 2016), а таксама працы
«Універсітэта трэцяга веку». Працэс падрыхтоўкі супаў
з актыўнай фазай распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі
«Годнае даўгалецце — 2030», таму форум стаў першай
публічнай пляцоўкай, дзе яе можна было абмеркаваць.
У межах форуму адбыліся прэзентацыі даследаванняў,
дакументаў і практык, ладзіліся дыскусійныя пляцоўкі,
абмеркаванні, сустрэчы, тэматычныя секцыі і блокі.
ВЫНІКІ
Дзякуючы кампетэнцыям беларускіх і замежных спікераў
мерапрыемства адбылося на высокім узроўні,
умацавалася супраца ў межах кааліцыі «За годнае
даўгалецце», стратэгічныя сувязі кааліцыі з партнёрамі.
Вынікі форуму актыўна выкарыстоўваюцца
для ўдасканалення зместу праекта Нацыянальнай
стратэгіі «Годнае даўгалецце — 2030».
ЗРАБІЦЬ ПРАЦУ БАРЫСТЫ ІНКЛЮЗІЎНАЙ
І ДАПАМАГЧЫ ЛЮДЗЯМ З ІНВАЛІДНАСЦЮ
АВАЛОДАЦЬ НОВАЙ ПРАФЕСІЯЙ. «ІНКЛЮЗІЎНЫ
БАРЫСТА» — УНІКАЛЬНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ПРАЕКТ
ПА САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ.
Яго заснавальнікам з’яўляецца Аляксандр Аўдзевіч, а ідэю
падтрымала ГА «Рэспубліканская асацыяцыя
інвалідаў-калясачнікаў» і кампанія «9Bar».
ПРАЕКТ
«ІНКЛЮЗІЎНЫ БАРЫСТА»
ПЕРАДУМОВЫ
Праект нарадзіўся ў 2017 годзе, калі Аляксандр наведаў CoffeeFest
і зразумеў, што праца барысты можа быць інклюзіўнай і даступнай
для людзей з інваліднасцю. На фестывалі актывіст пазнаёміўся
з прадстаўнікамі кампаніі «9Bar», якія падтрымалі ініцыятыву і пасля
сталі выкладчыкамі ў школах праекта, пачалі памагаць
з абсталяваннем і лагістыкай.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ36
 RAIK.BY  RAIK.BY
СУПРАЦА
НДА І БІЗНЕСУ
ЯК ЗРАБІЛІ
Упершыню навучаць людзей
з інваліднасцю прафесіі барысты сталі
ў Лідзе. Пасля праект пашырыўся на
Шчучын, Смаргонь, Гродна, Мінск, Брэст,
Магілёў і Віцебск (усяго было праведзена
12 школ), а ў будучыні арганізатары
збіраюцца правесці школы барысты
і ў іншых гарадах Беларусі.
Першапачаткова планавалася, што
выпускнікі знойдуць сталую працу ў
мясцовых кавярнях, але, на жаль, пакуль
такую мадэль рэалізаваць
не атрымалася. Была нават адкрыта
інклюзіўная кавярня ў Лідзе, але пасля,
з-за розных прычын, яе прыйшлося
закрыць. У выніку пытанне занятасці
вырашалі па-іншаму — былі створаны
інклюзіўныя кейтэрынгі і мабільныя
кавярні, адна з якіх, напрыклад, працуе
ў Магілёве.
address-card САША АЎДЗЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ»
COMPASS ШЧУЧЫН, СМАРГОНЬ, ГРОДНА, БРЭСТ, МАГІЛЁЎ, ВІЦЕБСК І ІНШЫЯ ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ
Calendar 2019–...
УДЗЕЛ
УРАЗЛІВЫХ ГРУП
«Ужо ў сакавіку 2020 года ў нас
адкрыецца інклюзіўная кавярня ў будынку
Белаграпрамбанка ў цэнтры Мінска. На
прыкладзе якой, у будучыні, будзе зроблена
першая ў свеце франшыза інклюзіўнай
кавярні. Яе галоўная асаблівасць у тым, што
ўвесь стаф кавярні будуць складаць людзі
з інваліднасцю.»
Аляксандр Аўдзевіч,
арганізатар
37САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
СУПРАЦА
«Інклюзіўны барыста» — праект ГА «Рэспубліканская
асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і кававай кампаніі
«9Bar». Ініцыятыва праводзіцца ў межах праграмы
«Вучыцца, каб дзейнічаць», якая фінансуецца
Еўрапейскім саюзам і DVV International. Таксама праект
быў падтрыманы шведскай арганізацыяй «Forum Syd»,
Белаграпрамбанкам ды іншымі кампаніямі
і СМІ Беларусі.
ВЫНІКІ
За час рэалізацыі праекта прафесію барысты засвоілі
дзясяткі людзей з інваліднасцю. Трэба заўважыць, што
каманда «Інклюзіўнага барысты» не толькі дае
магчымасць авалодаць новай прафесіяй, але
і намагаецца разбурыць стэрэатыпы, зрабіць так, каб
людзі з інваліднасцю паверылі ў сябе, а ўладальнікі
кавярняў зразумелі, што чалавек, які перасоўваецца
ў інваліднай калясцы, можа быць выдатным
супрацоўнікам.
У БЕЛАРУСІ БОЛЬШ ЗА 565 ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ
З ІНВАЛІДНАСЦЮ. ЗВЫЧАЙНА ГЭТЫЯ ЛЮДЗІ
НЕ МАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦІ НАВЕДВАЦЬ ПЛЯЖЫ,
САМАСТОЙНА І БЕЗ СТАРОННЯЙ ДАПАМОГІ
СПУСКАЦЦА Ў ВАДУ ЦІ КАРЫСТАЦЦА
ГРАМАДСКІМІ ПРЫБІРАЛЬНЯМІ.
ПРАЕКТ «ПЛЯЖИК» ЗАДУМАНЫ, КАБ
ВЫРАШЫЦЬ ГЭТУЮ ПРАБЛЕМУ: АБСТАЛЯВАЦЬ
І СТВАРЫЦЬ ІНКЛЮЗІЎНЫ ПЛЯЖ НА БЕРАЗЕ
ЗАСЛАЎСКАГА ВАДАСХОВІШЧА.
ПРАЕКТ
«ПЛЯЖИК»
МЭТА ПАДЗЕІ
У Мінску і Мінскай вобласці пражывае больш людзей з інваліднасцю,
чым у іншых рэгіёнах краіны, але пры гэтым тут няма ніводнага
адаптаванага і інклюзіўнага пляжа. Мэта праекта — даць людзям
з інваліднасцю магчымасць адпачываць, праводзіць вольны час
на беразе Мінскага мора, самастойна спускацца ў ваду і перасоўвацца
па тэрыторыі вадасховішча.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ38
 RAIK.BY
 RAIK.BY
ЗМЕСТ
Праект «ПляжИК» прадугледжвае
ўсталяванне пандуса на беразе
вадасховішча, плывучага пантона
са зручным спускам у ваду, а
таксама туалетнай кабінкі і кабінкі
для пераапранання, адаптаваных
для людзей з інваліднасцю. Будуць
створаны драўляныя сцежкі, пляцоўкі
з трэнажорамі, усталяваны банер з
апісаннем праекта. У будучыні інклюзіўны
пляж змогуць выкарыстоўваць усе
маламабільныя катэгорыі грамадзян:
людзі сталага ўзросту, цяжарныя
жанчыны, дзеці і людзі з інваліднасцю.
address-card ДЗЯНІС ВАСІЛЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ»
COMPASS МІНСКІ РАЁН
Calendar ЧЭРВЕНЬ 2019–...
СУПРАЦА
НДА І БІЗНЕСУ
«Калі я быў у камандзіроўках у розных
краінах СНД і Еўропы, то неаднаразова бачыў
інклюзіўныя пляжы і тое, як яны карыстаюцца
попытам у людзей з інваліднасцю,
у сталых людзей і ў жанчын з маленькімі
дзецьмі. У мяне самога маці і шмат сяброў
перасоўваюцца на інвалідных калясках,
менавіта таму мне захацелася зрабіць нешта
падобнае ў Беларусі.»
Дзяніс Васілевіч,
арганізатар
39САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
СУПРАЦА
Ідэя Дзяніса Васілевіча і ГА «Рэспубліканская асацыяцыя
інвалідаў-калясачнікаў» атрымала падтрымку ад
бізнесу і дзяржавы. Напрыклад, Мінскі аблвыканкам даў
згоду на размяшчэнне інклюзіўнага пляжа на тэрыторыі
Заслаўскага вадасховішча, унітарнае прадпрыемства
«Мінская лясная гаспадарка» абяцала за свой кошт
усталяваць лежакі, драўляную пляцоўку і сцяжынкі.
А матэрыяльна, пасля конкурсу «Social Weekend»,
дапамог беларускі прадпрымальнік Юрый Мельнічак.
ВЫНІКІ
Цалкам праект планавалася рэалізаваць у 2019 годзе,
але, з-за Еўрапейскіх гульняў, афіцыйнае адкрыццё
перанеслі на вясну 2020 года. Каманда атрымала
падтрымку ад бізнесу і дзяржавы, але ў будучыні хоча
больш супрацоўнічаць і з грамадскімі арганізацыямі.
Галоўная мэта — натхніць людзей на стварэнне
інклюзіўных пляжаў у кожным рэгіёне краіны.
УДЗЕЛ
УРАЗЛІВЫХ ГРУП
АКТЫВІСТ МІКІТА ВЯЖЭВІЧ ВЕЛЬМІ ХАЦЕЎ,
КАБ УСЕ СУСЕДЗІ Ў ЯГОНЫМ ДВАРЫ
ПАЗНАЁМІЛІСЯ ПАМІЖ САБОЙ
І ПАСЯБРАВАЛІ. РАЗАМ З КУЛЬТУРНІЦКАЙ
УСТАНОВАЙ «VITEBSK4MЕ» ЁН ЗЛАДЗІЎ ВЕЧАР
ДОБРАСУСЕДСТВА «УТУЛЬНЫ КУТОК», ЯКІ
АБ ЯДНАЎ ЖАХАРОЎ ВІЦЕБСКІХ ВУЛІЦ КІРАВА
І КАСМАНАЎТАЎ.
ВЕЧАР ДОБРАСУСЕДСТВА
«УТУЛЬНЫ КУТОК»
ЯК ЗРАБІЛІ
Арганізатары хацелі пазнаёміць між сабой жыхароў раёна і,
наладзіўшы супрацу між суседзямі, зрабіць мясцовыя двары больш
утульнымі. Вечар добрасуседства быў арганізаваны ў Тэрытарыяльным
цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Госці ўдзельнічалі
ў разнастайных актыўнасцях: майстар-класе па вырабе домікаў для
птушак, цырымоніі чаявання з кітайскай гарбатай, размаўлялі
і абмяркоўвалі сумесныя планы. А мастак Стась Сліжакоў на будынку
цэнтра ствараў «птушынае» графіці.
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ40
 VITEBSK4.MЕ
 VITEBSK4ME
СУПРАЦА
Вечар быў зладжаны супольна
з культурніцкай установай
«Vitebsk4Mе», якая дапамагала
з арганізацыяй, лагістыкай і планаваннем
падзеі. Мясцовая адміністрацыя, у сваю
чаргу, дапамагла з памяшканнем,
а Віцебскі аддзел архітэктуры ўзгадніў
графіці.
Добра дапамагла «Чайная
прастора» — яе прадстаўнікі правялі
цырымонію чаявання і адказвалі
на пытанні аб гарбаце. Ідэя вечара
добрасуседства атрымалася менавіта
такой у тым ліку і дзякуючы ўдзелу
Мікіты ў Idea Generation Camp.
address-card СКУ «ВІЦЕБСК ДЛЯ МЯНЕ» (VITEBSK4MЕ)
COMPASS ВІЦЕБСК
Calendar 23 КАСТРЫЧНІКА 2019
«Вечар добрасуседства — гэта нешта
незвычайнае, бо такога ў мяне не было
наогул, а тут, з такой дробнай рэчы,
нешта адбылося. Безумоўна, ёсць над чым
працаваць, але досвед файны. Ён вельмі
зматываваў мяне на працу ў будучыні.»
Мікіта Вяжэвіч,
арганізатар «Утульнага кутка»
і валанцёр Vitebsk4Me
41САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
АЎДЫТОРЫЯ
На вечар прыйшло каля 70 чалавек: мясцовыя жыхары,
госці з іншых раёнаў Віцебска, актывісты Vitebsk4Mе,
а таксама ўдзельнікі клуба «Крылы надзеі» — людзі
з досведам псіхічных захворванняў.
ВЫНІКІ
Вынікам ідэі аднаго актывіста стаў цэлы івэнт, які быў
намінаваны на Rada Awards 2019. Людзям, якія
прысутнічалі на імпрэзе, было цікава і карысна правесці
разам час, пазнаёміцца між сабой і наладзіць супрацу,
каб зрабіць віцебскі двор больш утульным.
КРЭАТЫЎУДЗЕЛ
УРАЗЛІВЫХ ГРУП
УДЗЕЛ
ВАЛАНЦЁРАЎ
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019

More Related Content

Similar to Агляд грамадскіх падзеяў 2019

Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"
Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"
Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"Petro Nek
 
год молодежи –
год молодежи –год молодежи –
год молодежи –kr3shjkee
 
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.budzma
 

Similar to Агляд грамадскіх падзеяў 2019 (20)

Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"
Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"
Public Cultural Campaign “Budzma bielarusami!"
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Как сделать город дружественным к пожилым людям: подходы Международной сети г...
Как сделать город дружественным к пожилым людям: подходы Международной сети г...Как сделать город дружественным к пожилым людям: подходы Международной сети г...
Как сделать город дружественным к пожилым людям: подходы Международной сети г...
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Age-friendly cities and communities
Age-friendly cities and communitiesAge-friendly cities and communities
Age-friendly cities and communities
 
год молодежи –
год молодежи –год молодежи –
год молодежи –
 
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.
Інга Воран – фестываль “Рок-вясна”, Пружаны.
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Горад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзейГорад, прыязны да сталых людзей
Горад, прыязны да сталых людзей
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старостиОтношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
 
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
 

Агляд грамадскіх падзеяў 2019

  • 1.
  • 2. Шаноўныя сябры! Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі рада прапанаваць вашай увазе новы прадукт — Агляд грамадскіх падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года. Тут яны ўсе: фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы. Усе падзеі тут вартыя ўвагі, і менавіта таму яны пададзены ў гэтым аглядзе. Апошнім часам у беларускіх няўрадавых арганізацыях пашыраецца практыка рабіць публічныя справаздачы пра вынікі сваёй дзейнасці. Не прэтэндуючы на статус «гадавой справаздачы беларускага трэцяга сектара», гэты Агляд можа быць своеасаблівым яго эквівалентам у частцы інфармацыі пра мерапрыемствы, якія мелі публічны характар і былі скіраваны на незаангажаваную частку грамадства ды прыцягненне да сістэмнай грамадскай працы новых людзей. Некаторыя з гэтых падзеяў мелі нацыянальны маштаб і шырока асвятляліся ў прэсе, іншыя мелі рэгіянальны характар і былі скіраваны на лакальную супольнасць ці іншую вузкую аўдыторыю. Частка імпрэз сталася плёнам самастойнай працы арганізацыі, для рэалізацыі іншых былі ўтвораны шырокія кааліцыі і хаўрусы, дзе высілкі адной арганізацыі памнажаліся за кошт рэсурсаў і магчымасцей іншых. Адны мерапрыемствы былі плёнам крэатыўнага і творчага падыходу, у той час як іншыя сталіся прыкладам паспяховай адаптацыі да беларускіх патрэб напрацовак замежных і міжнародных ініцыятыў. Сярод 51 «гарачага» пункта прадстаўлены ці не ўсе магчымыя напрамкі працы грамадскіх арганізацый, розныя маштабы, розная скіраванасць, розныя прынцыпы фінансавання і прыцягнення рэсурсаў бізнес-сектара і дзяржавы. Усе гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця, пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў. Таму наш Агляд павінен разглядацца не толькі як уганараванне найлепшых арганізацый і паспяховых праектаў — не менш важнай з’яўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання ідэй і падыходаў, а таксама перспектыўных партнёраў, новых форм супрацы, магчымых ментараў і ўзораў для пераймання досведу. У гэтай падвоенай якасці мы адрасуем Агляд у першую чаргу самому грамадскаму сектару: у якасці ілюстрацыі ягоных паспяховых вынікаў дзейнасці ў мінулым годзе і ў якасці падмурка для далейшага развіцця. Дык не спыняймася! Сяргей Мацкевіч, Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Дзякуем за фота Арганізатарам падзей Агляду. СМІ: Белсат, Бабруйскі кур’ер, Радыё Свабода, Еўрарадыё, Новы час, 34mag.net, racyja.com, ex-press.by, planetabelarus.by, naviny.by. Фатографам: Уладзю Грыдзіну, Тані Капітонавай, Вікторыі Харытонавай, Віялеце Саўчыц, Дар’і Барышнікавай, Дзіяне Пінчук, Івану Іванчанку, Івану Сямёнаву, Леры Субач, Настассі Уткінай, Антону Іусаў, Юрыю Струкаву, Ягору Войнаву, Яўгеніі Налецкай.
  • 3. КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ» РАЗАМ З ПАРТНЁРАМІ РАСПРАЦОЎВАЮЦЬ МАБІЛЬНУЮ ПРАГРАМУ REBREST — ГІД ПА СТРАЧАНАЙ АРХІТЭКТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ З ТЭХНАЛОГІЯЙ ДАПОЎНЕНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ (AR). Каманда намагаецца зрабіць гід па архітэктурнай спадчыне Брэста, каб любы чалавек меў магчымасць пабачыць той ці іншы страчаны будынак старога горада. МАБІЛЬНАЯ ПРАГРАМА reBREST КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА4 КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ, ПІЯР Паралельна з тэхнічнай рэалізацыяй і распрацоўкай, каманда правяла інфармацыйную і краўдфандынгавую кампанію ў падтрымку праграмы. Апроч стандартных інструментаў піяру (прэс-рэлізы ў СМІ, праца з сацыяльнымі сеткамі, стварэнне ролікаў), адбыліся прэзентацыі мадэлі помніка ў дробным маштабе на гарадскіх святах і фестывалях, дзе кожны мог сфатаграфавацца з аб’ектам AR ды выбраць наступны будынак для рэканструкцыі, ахвяраваўшы сродкі ў адмысловыя скарбонкі. Такім чынам каманда расказала пра сябе вялікай колькасці людзей, многія з якіх раней не чулі пра ініцыятыву. Акрамя таго, быў запушчаны краўдфандынг на пляцоўцы MOLAMOLA і ў прасторы краўдфанд-кафэ «Грунтоўня».  REBREST_AR  REBREST.AR  REBREST_AR КРЭАТЫЎ ІНАВАЦЫІ address-card КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ» COMPASS БРЭСТ Calendar 2018–2019 ЯК ЗРАБІЛІ Першы аб’ект у праграме — Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, знакавая для грамадзянскай супольнасці пабудова Брэста, якая зараз знаходзіцца ў руінах. Але цяпер, з дапамогай праграмы, мадэль касцёла можна паглядзець на любой плоскасці, а таксама знайсці тое месца, дзе ён калісьці месціўся. Глабальная мэта каманды, якая складаецца з ілюстратараў, праграмістаў, навукоўцаў, дызайнераў, каардынатараў і рэдактараў, — магчымасць прэзентаваць свае ідэі ў гарадской культурнай прасторы, выгляд і змест якой цяжка змяніць з-за ідэалагічных, фінансавых ці іншых прычын. «Як і да любой новай ініцыятывы, да нас першапачаткова ставіліся насцярожана. Але прыкладна за месяц, пасля чатырох асабістых прыёмаў у розных кабінетах, мы атрымалі ўсе неабходныя ўзгадненні. Найбольш пазітыўная камунікацыя адбылася са спецыялістамі аддзелаў турызму і культуры аблвыканкама, а таксама з адміністрацыяй абласнога краязнаўчага музея. Праўда, дапамагаць праекту развівацца фінансава, што для нас найперш актуальна, мясцовыя ўлады пакуль не гатовыя.» Віктар Клімус, кіраўнік праекта 5КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ На гэты момант праграма працягвае распрацоўвацца, дадаюцца новыя аб’екты і функцыі. Вялікі плюс тэхналогіі ў тым, што візуалізаваць аб’ёмныя мадэлі можна ў любым месцы і ў любым маштабе. Смартфоны карыстальнікаў працуюць аўтаномна, калі праграма ўжо спампавана і ўсталявана на тэлефон.
  • 4. 23 САКАВІКА Ў КАЛОЖСКІМ ПАРКУ ГРОДНА ПРАЙШЛІ СВЯТКАВАННІ ДНЯ ВОЛІ. ПАДЗЕЯ БЫЛА ЎЗГОДНЕНА З УЛАДАМІ І ПРАЙШЛА Ў ДОБРАЗЫЧЛІВАЙ АТМАСФЕРЫ БЕЗ ЗАТРЫМАННЯЎ І ПРАВАКАЦЫЙ. 101-Я ГАДАВІНА АБВЯШЧЭННЯ БНР САБРАЛА ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ, ЯКІЯ, АКРАМЯ КАНЦЭРТА-МІТЫНГУ, МАГЛІ НАВЕДАЦЬ СВЯТОЧНЫ КІРМАШ, ФУД-КОРТ, ДЗІЦЯЧУЮ ПЛЯЦОЎКУ І ФОТАЗОНУ. АЎДЫТОРЫЯ Яшчэ напярэдадні падзеі арганізатары распаўсюдзілі больш за 10 тысяч запрашальнікаў і віншавальных улётак-паштовак, працавалі з блогерамі і СМІ. Гэта ўсё дапамагло запоўніць пляцоўку — на канцэрце-мітынгу прысутнічала каля 5000 чалавек. Відэатрансляцыя свята, якую вёў тэлеканал Белсат, прыцягнула дадатковую анлайн-аўдыторыю. СВЯТКАВАННЕ БНР 101 У ГРОДНЕ КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА6 СУПРАЦА Свята атрымалася дзякуючы супрацы гродзенцаў, актывістаў, журналістаў і валанцёраў з усёй Беларусі. На этапе падрыхтоўкі арганізатары камунікавалі, перш за ўсё, з прадстаўнікамі малога бізнесу, дзеля арганізацыі гандлёвых пунктаў і спонсарскай падтрымкі, ды з Гродзенскім гарвыканкамам, які дазволіў праводзіць мітынг-канцэрт. Сродкі на свята былі сабраны праз краўдфандынгавую кампанію «Адзначым БНР 101 “Дзень Волі 2019” разам!» і прыватныя ахвяраванні.  BNR100GRODNA address-card АРГКАМІТЭТ СВЯТКАВАННЯ, ПАЛІТЫЧНЫЯ І ГРАМАДСКІЯ АКТЫВІСТЫ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ COMPASS ГРОДНА Calendar 23 САКАВІКА 2019 РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ ЯК ЗРАБІЛІ Мерапрыемствы ў Гродне пачаліся з набажэнства «За Беларусь» у Барысаглебскай царкве. Далей быў праведзены мітынг, падчас якога вядоўца Аляксандр Памідораў зачытаў Трэцюю ўстаўную грамату БНР, і канцэрт, які адкрываў магілёўскі рок-гурт «NizKiz». Таксама на свяце выступілі папулярныя выканаўцы: Зміцер Вайцюшкевіч, «Крама», «Дай дарогу!», Лявон Вольскі і «Dzieciuki». А ў перапынках на сцэну для прамовы падымаліся гісторыкі, святары, палітыкі ды ар- ганізатары. Каля галоўнай пляцоўкі працаваў гандлёвы кірмаш, дзіцячы куток, фуд-корт і фотазона. «Святкаванне адбылося нягледзячы на аўрал па часе і знешнія неспрыяльныя ўмовы. Безумоўная падзяка ўсім, хто прыйшоў на свята, і асобна кожнаму сябру каманды, тым, хто ахвяраваў часам, здароўем і сродкамі дзеля справы! Пасля Дня Волі ў Гродне сфармавалася сталая каманда, якая працягвае працу над кампаніямі ў горадзе і вобласці.» Вадзім Саранчукоў, старшыня Аргкамітэта БНР101 7КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ Пасля таго, як улады адмовілі актывістам у вялікіх пляцоўках: мінскім стадыёне «Дынама», плошчы Свабоды і Палацы спорту — канцэрт у Гродне стаў самай буйной акцыяй Дня Волі 2019. З-за таго, што ўзгадненне мерапрыемства адбылося толькі за 5 дзён да свята, шмат чаго арганізатарам давялося рабіць у аўральным рэжыме, але вынікі ўсё роўна пазітыўныя. Канцэрт-мітынг сабраў вялікую колькасць людзей, а Гродна зноў пацвердзіў статус другой сталіцы БНР. УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
  • 5. «БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ» — ШТОТЫДНЁВЫ ПРАЕКТ «АРТ СЯДЗІБЫ», ЯКІ ЛАДЗІЎСЯ Ў МЕЖАХ ГОДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. КОЖНУЮ СЕРАДУ Ў МІНСКУ І ДРУГІХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ АДБЫВАЛІСЯ СУСТРЭЧЫ, НА ЯКІХ НОСЬБІТЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З РОЗНЫХ СФЕР ЖЫЦЦЯ ДЗЯЛІЛІСЯ СВАЁЙ ГІСТОРЫЯЙ ПЕРАХОДУ НА ЯЕ І, У ФАРМАЦЕ РАЗМОВЫ, АДКАЗВАЛІ НА ПЫТАННІ ВЯДОЎЦАЎ І НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ІМПРЭЗЫ. ЯК ЗРАБІЛІ З восені 2018 года штосераду свае гісторыі расказвалі як публічныя асобы, напрыклад, Андрэй Хадановіч, спявачка Паліна ці Віталь Гуркоў, так і «звычайныя» людзі — беларускамоўныя ўрачы, юрысты ці прадаўцы. Акрамя Мінска, мерапрыемствы прайшлі і ў рэгіёнах: у Гомелі, Віцебску, Бабруйску, Брэсце, Гродне, на іх запрасілі мясцовых беларускамоўных герояў. Арганізатары не спыніліся на правядзенні імпрэз, таксама каманда запісала і выклала ў сеціва 9 падкастаў з гісторыямі людзей, якія размаўляюць па-беларуску. ТОК-ШОУ «БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ» КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА8 МЭТА ПАДЗЕІ Праект быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай, і барацьбу з імі. Арганізатары намагаліся паказаць, што ў сучасным грамадстве беларускай мовай карыстаюцца людзі розных прафесій, а не толькі настаўнікі ці «апазіцыянеры». З дапамогай штотыднёвых імпрэз каманда, на прыкладах герояў, натхняла публіку больш выкарыстоўваць беларускую мову ў жыцці і лаяльна ставіцца да яе. Сустрэчы адбываліся ў межах кампаніі «Беларускамоўны», якая заклікала назваць беларускую мову роднай падчас Перапісу насельніцтва 2019.  BELARUSKAMOUNYJA address-card «АРТ СЯДЗІБА» COMPASS МІНСК, ГОМЕЛЬ, ВІЦЕБСК, БАБРУЙСК, БРЭСТ, ГРОДНА Calendar ВОСЕНЬ 2018–ВОСЕНЬ 2019 КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ Сродкі на правядзенне імпрэз, арэнду і тэхнічнае абсталяванне збіралі як на саміх мерапрыемствах (праз free-donation), так і праз краўдфандынгавую пляцоўку «MOLAMOLA». Сабраныя на краўдзе грошы пайшлі на распрацоўку «Дапаможніка па пераходзе на беларускую мову». У кнізе будуць змешчаны карысныя парады, спасылкі на сайты, дзе можна знайсці беларускамоўныя кнігі, музыку, а таксама гісторыі людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай. «Вельмі важна, што падчас праекта мы паказалі жывую беларускую мову і вельмі розных беларускамоўных людзей. Здолелі натхніць публіку больш пазітыўна ставіцца да роднай мовы і размаўляць па-беларуску. Акрамя таго, безумоўна, мы і самі вырваліся са сваіх унутраных бурбалак, калі падаецца, што ўсе вакол размаўляюць па-беларуску.» Бася Пучынская, арганізатарка 9КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ Арганізатары здолелі паказаць «звычайным» людзям жывую беларускую мову, зрабілі крок да разбурэння наяўных у грамадстве стэрэатыпаў, звязаных з беларускамоўнымі асобамі, а таксама папулярызавалі дзейнасць «Арт Сядзібы». КРЭАТЫЎУПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА АХОП АЎДЫТОРЫІ
  • 6. ВАНДРОЎНАЯ КНІГАРНЯ — ПРАЕКТ, ІНІЦЫЯВАНЫ З МЭТАЙ ПАШЫРЭННЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І ІНШАЗЕМНАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў МАЛЫХ ГАРАДАХ, МЯСТЭЧКАХ І ВЁСКАХ БЕЛАРУСІ. Акрамя таго, Вандроўная Кнігарня — перасоўная публічная прастора, здольная аб’яднаць вакол сябе творчыя і інтэлектуальныя сілы. Арэна для дэбатаў, абмеркаванняў і крэатыўных практык. ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ Галоўная мэта кампаніі ў тым, каб забяспечыць усіх ахвочых месцам, дзе ў нефармальнай атмасферы можна абмеркаваць прачытанае і напісанае. ГРАМАДСКАЯ КАМПАНІЯ «ВАНДРОЎНАЯ КНІГАРНЯ» КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА10 ФАРМАТ ПАДЗЕІ Аўтамабіль, наладаваны кнігамі, наведвае абласныя і раённыя цэнтры, пасёлкі і вёскі, у якіх адсутнічаюць бібліятэкі, адчуваецца нястача найноўшых выданняў, а таксама не сфармавана інфраструктура для людзей з інваліднасцю. У праграме праекта — публічныя дыскусіі з сучаснымі літаратарамі, творчыя сустрэчы з партнёрамі з мастацкіх, тэатральных, медыйных і іншых крэатыўных галін, аўтарскія чытанні і воркшопы па крэатыўным пісьме, а таксама праграмы для дзяцей і музычныя выступы.  LOHVINAU.BY  VANDROUNAJA address-card ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ «ЛОГВІНАЎ» І БЕЛАРУСКІ ПЭН-ЦЭНТР COMPASS МАЛЫЯ ГАРАДЫ, МЯСТЭЧКІ І ВЁСКІ БЕЛАРУСІ Calendar ВЕРАСЕНЬ 2019–… АХОП АЎДЫТОРЫІ ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ КРЭАТЫЎ ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ Праект натхнёны амерыканскай традыцыяй перасоўных бібліятэк. Як і заходнія калегі, каманда мяркуе, што літаратура і чытанне з’яўляюцца не толькі арганічным складнікам асабістага досведу кожнага, але і абавязковым элементам грамадскага жыцця краіны. Менавіта калектыўнае вымярэнне дазваляе раскрыць патэнцыял літаратуры як генератара думак, агучванне і абмеркаванне якіх выклікае рэзананс. Гарантам поспеху гэтага працэсу з’яўляецца ідэйны пасярэднік — публічная прастора, якая фармуе цікавасць да перфарматыўных аспектаў чытання, спрыяе дыялогу паміж рознымі гульцамі культурнага поля і развівае звычку крытычнага стаўлення да рэчаіснасці. «Вандроўная Кнігарня — грамадская кампанія, якая накіравана на тое, каб данесці беларускамоўныя кнігі ў тыя месцы, дзе іх папросту няма. Мы ведаем, што гэтыя кнігі можна набыць і пачытаць у бібліятэках у вялікіх гарадах, але ў маленькіх гарадах абставіны значна горшыя.» Аляксандра Логвінава, каардынатарка праекта 11КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ У апошнія гады ў Беларусі актыўна засвойваюцца механізмы і інструменты стварэння публічных прастор. Аднак такі фармат арганізуецца пераважна ў сталіцы і не прадугледжвае стымуляцыі цікавасці да чытання. Такім чынам, літаратура выпадае са слоўніка штодзённасці, а жыхары рэгіёнаў застаюцца выключанымі з публічных дыскусій. Менавіта гэты прабел імкнецца запоўніць праект.
  • 7. 9 ЛІСТАПАДА Ў ПАСЁЛКУ ГЛУША АДБЫЛАСЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ БЮСТА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА. ІНІЦЫЯТАРАМ ІДЭІ СТВАРЫЦЬ ПОМНІК ВЯДОМАМУ ПІСЬМЕННІКУ СТАЎ АКТЫВІСТ АНДРЭЙ АРХІПЕНКА, КАМАНДА ЯКОГА ПРАЦАВАЛА НАД ПРАЕКТАМ БОЛЬШ ЗА ГОД. У ВЫНІКУ ГРАМАДСКУЮ ІНІЦЫЯТЫВУ ПАДТРЫМАЛІ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ, А НЕАБХОДНЫЯ СРОДКІ САБРАЛІ ПРАЗ КРАЎДФАНДЫНГ. АЎДЫТОРЫЯ На адкрыццё прыйшлі каля 300 чалавек: жыхары пасёлка, пісьменнікі, актывісты, прадстаўнікі мясцовай улады і журналісты. На краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей» збіралі сродкі на транспарт для тых, хто хацеў трапіць на цырымонію з Мінска. АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА12 СУПРАЦА Каманда камунікавала і супрацоўнічала з ГА «Таварыства беларускай мовы» і ЗБС «Бацькаўшчына». Адкрыццё бюста было арганізавана ў партнёрстве з Бабруйскім райвыканкамам і Глушанскім сельсаветам, а Магілёўскі райвыканкам узгадніў усталяванне помніка. Адбылася станоўчая супраца з Беларусбанкам, Тайм-клубам «1387», у якім праходзілі сустрэчы і мерапрыемствы перад адкрыццём, будаўнічай фірмай «ДорФорт».  ADAMOVICH.BY  ADAMOVICH.ALES address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «ПРЫПЫНАК АДАМОВІЧА» COMPASS ПАСЁЛАК ГЛУША, БАБРУЙСКІ РАЁН Calendar 9 ЛІСТАПАДА 2019 СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ ЯК ЗРАБІЛІ У 2018 годзе Андрэй Архіпенка з камандай вырашылі нестандартна падысці да пытання ўшанавання памяці Алеся Адамовіча, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці стварэння музея пісьменніка. Звычайны аўтобусны прыпынак у пасёлку Глуша ператварыўся ў мясцовы арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча», на які адразу звярнулі ўвагу неабыякавыя да творчасці пісьменніка грамадзяне. Гледзячы на пазітыўныя вынікі, актывісты працягнулі рухацца далей і пачалі збор сродкаў на выраб і ўсталяванне бюста Алеся Адамовіча. У краўдфандынгавай кампаніі паўдзельнічалі больш за 200 чалавек, 1000 грамадзян паставілі свой подпіс за ідэю стварэння помніка. «Сродкі на бюст былі сабраны праз краўдфандынг, інфармацыйныя шыльды і ўказальнікі праспансіраваў Беларусбанк, супраца з ім зладзілася дзякуючы конкурсу “Social Weekend”. Сама імпрэза адкрыцця бюста была ўключана ў Свята пасёлка, выдаткі на арганізацыю якога ўзяў на сябе мясцовы райвыканкам.» Андрэй Архіпенка, ініцыятар кампаніі ўшанавання Алеся Адамовіча 13КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ Усталяванне бюста натхніла каманду на новыя ідэі і дзеянні. Аднаго арт-аб’екта і бюста мала, у планах стварыць інтэрактыўны музей у будынку былой аптэкі і развіць турыстычную інфраструктуру пасёлка Глуша. З гэтымі ідэямі ініцыятыўная група ўдзельнічае ў розных конкурсах, напрыклад, у «Social Weekend», і ў адукацыйных праектах. РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
  • 8. ТАЛАКА НА ВАЙСКОВЫХ МОГІЛКАХ — ГЭТА ІНІЦЫЯТЫВА ПА ЗБЕРАЖЭННІ СТАРОГА НЕКРОПАЛЯ МІНСКА, ПРАЦА ПА АДНАЎЛЕННІ І РЭСТАЎРАЦЫІ СТАРЫХ ПОМНІКАЎ ДЫ СПАРАХНЕЛЫХ КРЫЖОЎ. АСАБЛІВЫ ЎХІЛ РАБІЎ- СЯ НА ДАСЛЕДЧЫЦКУЮ І АСВЕТНІЦКУЮ ПРАЦУ. ВАЛАНЦЁРЫ ПРАВОДЗІЛІ ВОПІС І ФОТАФІКСАЦЫЮ ЦЯПЕРАШНЯГА СТАНУ ПОМНІКАЎ І АГАРОДЖАЎ, ШУКАЛІ ЗНІКЛЫЯ ПАХАВАННІ. З лета 2019 года распачалася акцыя па перадачы некаторых аб’ектаў пад індывідуальную апеку неабыякавых грамадзян. Адначасова з гэтым ішла юрыдычная праца па пераглядзе заканадаўчых актаў у галіне аховы некропаляў і па спыненні злачыннага «добраўпарадкавання». ТАЛАКА НА ВАЙСКОВЫХ МОГІЛКАХ КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА14 МЭТА ПАДЗЕІ Доўгатэрміновая мэта талакі — захаванне Вайсковых могілак і абарона гістарычнай спадчыны ад «добраўпарадкаванняў», зруйнаванняў і навабудаў. Арганізатары намагаліся ўнесці змены ў заканадаўства па ахове помнікаў, а таксама прыцягнуць увагу грамадства і ўлады да гісторыі і культуры сталіцы.  GROUPS/271686256736238  CLUB168443355 address-card ПАВЕЛ КАРАЛЁЎ З МІНСКІМІ ГІСТОРЫКАМІ, ДАСЛЕДЧЫКАМІ, ЛІТАРАТАРАМІ COMPASS МІНСК Calendar 3 ЧЭРВЕНЯ 2018–2019 ЯК ЗРАБІЛІ Валанцёры талакі дабіліся спынення работы «Спецкамбіната КБА», аднавілі больш за 150 надмагілляў, агароджаў і кветнікаў, наладзілі сталы нагляд за закінутымі магіламі. Таксама была праведзена фотафіксацыя сучаснага стану пахаванняў, распрацавана канцэпцыя развіцця і зберажэння старога некропаля, створана анлайн-мапа знакавых аб ектаў і праведзены дзясяткі дабрачынных экскурсій для мінчан. Талака на Вайсковых могілках існуе толькі за кошт неабыякавых грамадзян: фарбы і інструменты для працы купляюцца выключна за асабістыя сродкі валанцёраў і дабрачынныя ахвяраванні. ПЕРАДУМОВЫ Ініцыятыва Паўла Каралёва сфармавалася ў адказ на дзеянні «Спецкамбіната КБА», калі пад выглядам «навядзення парадку» на Вайсковых могілках былі знішчаны аўтэнтычныя агароджы і помнікі. За два гады талакі ў валанцёрскім руху прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек, ад вучняў школ і студэнтаў да кандыдатаў навук «Мы камунікавалі з рознымі інстытутамі: кіраўніцтвам СКБА, кіраўніцтвам Царквы Аляксандра Неўскага, Мінскай епархіяй, пракуратурай і Міністэрствам культуры. На жаль, адэкватнае стаўленне да праблемы выказала хіба Генеральная пракуратура, якая пасля праверкі спыніла работы СКБА.» Ганна Севярынец, валанцёрка 15КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ Талака на Вайсковых могілках мае вялікае значэнне, бо вучыць грамадзян адстойваць помнікі сваёй культуры і несці персанальную адказнасць за іх; паказвае, як камунікаваць з дзяржаўнымі інстытутамі, быць неабыякавым да сваёй краіны, яе гісторыі і сучаснасці. Ініцыятыва не скончана, бо акрамя непасрэдных работ на могілках, вядзецца распрацоўка папулярных артыкулаў пра лёс пахаваных на могілках, збіраюцца матэрыялы для кніг і даведнікаў. РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
  • 9. АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ЗЛАДЗІЛА Ў БРЭСЦЕ ФЭСТ УНІКАЛЬНАГА ФАРМАТУ І ЗДОЛЕЛА НАГАДАЦЬ БРЭСТЧАНАМ ПРА РОЗНЫЯ ПАДЗЕІ, ЯКІЯ АДБЫЛІСЯ ЗА ТЫСЯЧАГАДОВУЮ ГІСТОРЫЮ ГОРАДА. Арганізатары ставілі сабе за мэту праверыць сябе, гараджан і адміністрацыю горада на гатоўнасць да новых і незвычайных фарматаў для Брэста. ФЕСТЫВАЛЬ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ ULMUS КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА16 АЎДЫТОРЫЯ Гістарычны фестываль, які прайшоў у Гарадскім садзе, аб’яднаў 2500 чалавек розных узростаў, збольшага моладзь і жыхароў суседніх дамоў.  DZEDZICH.ORG  ULMUS_BREST  DZEDZICH@GMAIL.COM address-card АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» COMPASS БРЭСТ Calendar 17 ЖНІЎНЯ 2019 ЯК ЗРАБІЛІ На фэсце арганізавалі 8 пляцовак, сярод якіх — фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, гістарычныя актыўнасці. Кожны мог паваляцца на траве і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды краязнаўцаў і экспертаў у брэсцкай гісторыі. Спецыяльна для фэсту тэатр «Камішыбаі» стварыў спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік». Можна было прайсці гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада, наведаць лекторый. Госці Ulmus’a маглі ўбачыць ма- ляванне плакатаў з брэсцкімі сюжэтамі ці атрымаць прынт на цішотку з малюнкам Сяргея Русака. «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» арганізаваў гістарычную лакацыю. Wow-эфект стварыў праект reBrest, які паказаў, што і дзе было ў старым Брэсце, з дапамогай 3D-макетаў. Галерэя «Арт-Беларусь» з часткай праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам» забяспечыла наведвальнікам магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкарскую майстэрню Скарыны пры дапамозе акуляраў віртуальнай рэальнасці. «Фестывалем мы хацелі аб’яднаць розныя суполкі, якія працуюць у сферы мастацтва і гісторыі Брэста, выйсці на маладую аўдыторыю і ажывіць новы парк “Гарадскі сад”. Мы натхняліся беларускімі і ўкраінскімі фестывалямі, але ўсё адаптавалі пад мясцовы кантэкст. Здаецца, усё атрымалася. Гэта быў даволі пазітыўны вопыт, негледзячы на ўсе акалічнасці. Фестываль ажывіў трэці сектар, шмат хто дзівіўся, што такое рэальна арганізаваць у Брэсце.» Алена Каховіч, аўтарка ідэі і дырэктарка фестывалю 17КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА СУПРАЦА Арганізатары фэсту супрацоўнічалі з аддзелам ідэалогіі гарвыканкаму і адміністрацыяй Ленінскага раёна, з якімі склаліся даверлівыя адносіны. Усе былі ветлівыя і намагаліся дапамагчы. Гарвыканкам паспрыяў з дапамогай МНС, міліцыі, медыкаў, камунальных службаў, а таксама прыбіральнямі і электрычнасцю. Атрымалася нават дамовіцца з ЖРЭУ, каб госці фэсту маглі хадзіць па траве. АХОП АЎДЫТОРЫІ СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
  • 10. «ПОДЫХ МІНУЛАГА» — ПРАЕКТ ПА ЗАХАВАННІ ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ МАГІЛЁВА, ДЗЯКУЮЧЫ ЯКОМУ Ў ГОРАДЗЕ З’ЯВІЛІСЯ ТАБЛІЧКІ З QR-КОДАМІ, АПІСАННЕМ І ВЫЯВАМІ СТРАЧАНЫХ ПОМНІКАЎ АРХІТЭКТУРЫ. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СТЭНДЫ МУСЯЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ЦІКАВАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ ДА СВАЁЙ ГІСТОРЫІ, А ТАКСАМА ПАШЫРЫЦЬ ТУРЫСТЫЧНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ГОРАДА. МЭТА ПАДЗЕІ Аўтары разлічвалі прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да гісторыі Магілёва праз страчаныя архітэктурныя аб’екты. Калі цяпер людзі даведаюцца пра ўнікальныя цэрквы, замкі і сядзібы, якія знаходзяцца ў руінах, то ў будучыні будуць больш задумвацца і шанаваць гістарычную спадчыну. Акрамя таго, каманда намагалася павысіць турыстычную прывабнасць і імідж горада. ПРАЕКТ «ПОДЫХ МІНУЛАГА» КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА18 СУПРАЦА Арганізатарам дапамагалі мясцовыя гісторыкі, краязнаўцы і дызайнеры. Акрамя таго, праект падтрымаў Магілёўскі гарвыканкам, Музей гісторыі Магілёва, Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і рэкламнае агенцтва «Рэкламатар», які надрукаваў інфармацыйную частку стэнда. Частка сродкаў на рэалізацыю праекта была сабрана на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака».  URBANISTIC.BY  PODHMINULAGA address-card ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ГАРАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ «ЦЯПЛІЦА» COMPASS МАГІЛЁЎ Calendar МАЙ–ЛІСТАПАД 2019 ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ ЯК ЗРАБІЛІ Праект рэалізоўваўся на працягу другой паловы 2019 года. Этап планавання, падбору фотаздымкаў, стварэння дызайну і зместу шыльдачак быў праведзены ў маі, астатні час сышоў на непасрэдную рэалізацыю і пошук сродкаў на ўсталяванне. У выніку ў Магілёве з’явілася сем інфармацыйных стэндаў на месцы страчаных помнікаў архітэктуры (Касцёл Св. Францыска Ксаверыя, Фарны касцёл, Траецкая царква, Халодная сінагога і іншыя). «Гэтая ідэя прыйшла да мяне, калі я рыхтавала даклад па дзейнасці ЮНЕСКА і ІКОМ (Міжнародны савет музеяў) ва ўніверсітэце. Тады мяне ўразіла, што ў ЮНЕСКА, акрамя Спісу сусветнай спадчыны, ёсць асобны ліст “Помнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”, іх там было больш за 50, у тым ліку і Пальміра ў Сірыі. Адзін з фатографаў зрабіў фотапраект, у якім паказаў, як выглядала Пальміра “да” і “пасля” захопу ІДІЛ. Мяне гэта моцна ўразіла. Я стала больш падрабязна вывучаць тэму аховы гістарычна-культурнай спадчыны і помнікаў даўніны. Вядома, пасля ВАВ і перыяду савецкай улады ў нас у краіне засталося мала гістарычных аб’ектаў, многія мы страцілі назаўсёды.» Анастасія Галдзенкова, актывістка 19КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ «Подых мінулага» — першы праект такога кшталту ў Беларусі. Усталяваныя інфармацыйныя стэнды дапамагаюць прыцягваць увагу мясцовых жыхароў і гасцей да гісторыі горада і яго страчанай спадчыны. Новыя турыстычныя аб’екты актыўна выкарыстоўваюцца пры правядзенні экскурсій, квэстаў і мерапрыемстваў. Ужо зараз падобныя ініцыятывы плануецца запусціць у іншых гарадах краіны. СУПРАЦА БІЗНЕСУ І НДА
  • 11. ІНІЦЫЯТАРАМІ «КАНГРЭСА-ПЕРФОРМАНСА РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ КУЛЬТУРЫ» ВЫСТУПІЛІ БЕЛАРУСКІЯ І ШВЕДСКІЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА». ЯНЫ АГУЧЫЛІ АКТУАЛЬНЫЯ ДЛЯ МАСТАЦКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ ПЫТАННІ — УМОВЫ РЭАЛІЗАЦЫІ СУЧАСНАЙ МАСТАЦКАЙ ПРАКТЫКІ, А ТАКСАМА ПАЗІЦЫІ І РОЛІ МАСТАКОЎ У ГРАМАДСТВЕ. У межах падзеі прайшлі дыскусіі, размовы, воркшопы, перформансы, а таксама прэзентацыі мастацкіх работ, звязаных з пытаннямі ўмоў працы і прававога статусу мастакоў, абароны іх правоў, роўнасці, гендару і ўзросту. КАНГРЭС-ПЕРФОРМАНС РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ КУЛЬТУРЫ КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА20 АЎДЫТОРЫЯ Кангрэс-перформанс наведалі 140 чалавек, у асноўным спецыялісты з галіны культуры і мастацтва: мастакі, куратары,даследчыкі, а таксама ўсе, хто цікавіцца заяўленымі тэмамі.  STATUSPROJECT.NET  STATUSRESEARCHPLATFORM address-card ПРАЕКТ «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА» COMPASS МІНСК Calendar 23 ЛІСТАПАДА 2019 ЯК ЗРАБІЛІ Арганізатары звярнулі ўвагу на прававы статус мастакоў у грамадстве, намагаліся скіраваць увагу дзяржаўных органаў на тыя юрыдычныя аспекты, якія патрабуюць змены ў кантэксце новых формаў мастацкай вытворчасці і працы. Пад час мерапрыемства адбыліся панэльныя дыскусіі, перформансы, арт-токі, воркшопы, сесіі калектыўнага чытання і абмеркавання Кодэкса аб культуры Беларусі. Усе мерапрыемствы былі задакументаваны для публікацыі ў інтэрнэце. СУПРАЦА Мерапрыемству садзейнічалі: Шведская асацыяцыя мастакоў, Шведскі інстытут у Мінску — амбасадарка Каралеўства Швецыя Крысціна Ёханэнсан нават адкрывала кангрэс, — Прэс-клуб, а таксама Беларускі саюз мастакоў. Арганізатарамі кангрэса-перформанса выступіла кааперацыя галерэі «Прастора КХ» і KONSTEPIDEMIN (Швецыя). «Мы агучылі і абмеркавалі актуальныя для мастацкай супольнасці пытанні — умовы рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве. Дасягненнем, таксама, лічым тое, што на кангрэсе прагучалі галасы прадстаўнікоў розных кантэкстаў і інстытутаў Швецыі і Беларусі: Саюз Мастакоў, ЕГУ, музеі і галерэі і прафесійных ідэнтычнасцей.» Інга Ліндарэнка, адна з лідарак праекта 21КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА ВЫНІКІ Адметнасцю мерапрыемства, дзякуючы ўдзелу шведскіх калег, стала магчымасць паглядзець не толькі на лакальныя, але і на глабальныя пытанні статусу мастакоў, культурных работнікаў. Другая адметнасць — арт-інтэрвенцыі Сяргея Шабохіна, Міхаіла Гуліна і Вольгі Маслоўскай, якія дазволілі стварыць унікальную атмасферу прасторы і насыціць яе актуальнымі арт-выказваннямі. У будучым арганізатары хацелі б палепшыць інклюзіўнасць пляцоўкі мерапрыемства, пашырыць узаемадзеянне з медыя і прыцягнуць больш мэтавай аўдыторыі, у тым ліку дзяржаўныя інстытуты. КРЭАТЫЎГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
  • 12. У ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ІНІЦЫЯТЫВА «МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!» ЗЛАДЗІЛА «АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЮ» СУПРАЦЬ ХАТНЯГА ГВАЛТУ Ў ДАЧЫНЕННІ ЖАНЧЫН І ДЗЯЎЧАТАК. АКТЫВІСТКІ РАССТАВІЛІ НА МІНСКАЙ ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА 36 ПАР АБУТКУ, ДА КОЖНАЙ З ЯКОЙ БЫЛА ПРЫМАЦАВАНА БІРКА З ЖАХЛІВЫМІ ГІСТОРЫЯМІ АХВЯР ГВАЛТУ. ЛОЗУНГ КАМПАНІІ — «РАСФАРБУЙ СВЕТ У АРАНЖАВЫ КОЛЕР. ПАКАЛЕННЕ РОЎНАСЦІ ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ ЗГВАЛТАВАННЯЎ» АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЯ «АРАНЖАВЫЯ ТУФЛІ» СУПРАЦА Партнёрам акцыі стала Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама вельмі шмат дзяўчат-валанцёрак з іншых фемінісцкіх ініцыятыў і арганізацый. У зборы абутку дапамаглі звычайныя людзі і культурніцкі цэнтр «Корпус», які хоча пазней размясціць арт-інсталяцыю ў сваім памяшканні. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ22  MARCHBABE.BY  MARCHBABEBY  MARCHBABEBY МЭТА ПАДЗЕІ Актывісткі ініцыятывы, каб прадэманстраваць, колькі жанчын і дзяўчатак гіне ў выніку хатняга гвалту, знайшлі сімвалічны спосаб паказаць, што толькі за першае паўгоддзе 2019 года ў выніку хатняга гвалту ў Беларусі загінулі 55 чалавек. Абутак, які выкарыстоўвалі ў арт-інтэрвенцыі, быў выбраны не выпадкова, ён красамоўна гаварыў пра людзей, якіх больш няма. Арганізатаркі спадзяваліся, што акцыю заўважаць чыноўнікі і дэпутаты, якія змогуць аднавіць працу над законам па барацьбе з хатнім гвалтам. address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!» COMPASS МІНСК Calendar 10 СНЕЖНЯ 2019 СУПРАЦА ПАМІЖ НДА РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ «Наш поспех у спантаннасці і ў энергіі. І ў тым, што вакол такія выдатныя і класныя дзяўчаты (і хлопцы, іх нашмат менш, але яны дапамагаюць). Тым, хто арганізуе падобнае мерапрыемства, я раю браць адказнасць на сябе, каб засцерагчы іншых людзей, загадзя інфармаваць журналістаў, ну і хутка ўцякаць ад міліцыі.» Марыша Корж, адна з лідарак ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!» 23САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ ПЕРАДУМОВЫ Раней улады, пад фармальнымі нагодамі, забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту, якія планавалася ладзіць у межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту». Прадстаўніцы ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!» адзначаюць, што былі вельмі раззлаваныя такімі навінамі, таму, у кароткі тэрмін, вырашылі зрабіць арт-інтэрвенцыю «Аранжавыя туфлі»: абутак, які сабралі праз сацыяльныя сеткі, пафарбавалі ў аранжавы колер, зрабілі біркі з надпісамі ды выставілі туфлі перад помнікам Якубу Коласу. ВЫНІКІ Арт-інтэрвенцыя была арганізавана без матэрыяльных выдаткаў, але ў выніку ахапіла вялікую аўдыторыю, дзякуючы публікацыям у СМІ і сацыяльных сетках. Ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!» змагла прыцягнуць вялікую колькасць людзей да праблемы хатняга гвалту ў Беларусі. Акрамя таго, інтэрвенцыя натхніла ладзіць падобныя акцыі далей — праз некалькі дзён адна дзяўчына правяла такое ж мерапрыемства ў пасёлку Ялізава пад Бабруйскам.
  • 13. ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА» ПРАВЁЎ СВОЙ ПЕРШЫ ЛЕТНІК ДЛЯ ЖАНЧЫН, ЯКІЯ ЦЯГНУЦЦА ДА САМАРЭАЛІЗАЦЫІ І ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ. НА ЛЕТНІКУ РАСПРАЦАВАЛІ ПЛАН ПА РАЗВІЦЦІ ЖАНОЧАГА РУХУ Ў МАГІЛЁВЕ. ПРАЦЯГАМ ЛЕТНІКА СТАЛА СВЯТА КУПАЛЛЯ, НА ЯКІМ, З 21 ПА 23 ЧЭРВЕНЯ, АДБЫЛІСЯ СУСТРЭЧЫ З ЛІДАРАМІ. ЖАНОЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЛЕТНІК АЎДЫТОРЫЯ Агулам два мерапрыемствы наведалі каля 50 удзельнікаў, сярод якіх было шмат дзяцей, якіх прывезлі мамы-актывісткі. Палова людзей упершыню прысутнічала на падобных падзеях. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ24  WOMENCENTER.BY  PRALESKA.WOMAN@GMAIL.COM ЗМЕСТ Падчас летніка ўдзельніцы змаглі наведаць майстар-класы, трэнінгі і лекцыі, пазнаёміцца з паспяховымі, у розных галінах, жанчынамі Беларусі, а таксама адпачыць. Асноўныя тэмы, якія разглядаліся, закраналі пытанні манетызацыі НДА, законнага пошуку грошай на сваю дзейнасць, правоў жанчын і гендарнай роўнасці, асабістага росту ды SMM-тэхналогій прасоўвання арганізацыі ці ідэі ў інтэрнэце. address-card ЖАНОЧЫ ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА» COMPASS МАГІЛЁЎ Calendar 14−16 ЧЭРВЕНЯ, 20−23 ЧЭРВЕНЯ 2019 УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА СУПРАЦА ПАМІЖ НДА «У выніку летніка з’явіліся і развіваюцца сацыяльныя сеткі рэгіянальных клубаў жаночага лідарства. Жанчыны-лідаркі сталі больш эфектыўна працаваць з мэтавай аўдыторыяй, пачалі ўжываць інавацыйныя для рэгіёнаў падыходы ў працы.» Надзея Салаўёва, лідарка жаночага цэнтра «Пралеска» 25САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ ПЕРАДУМОВЫ Арганізатаркі намагаліся павысіць патэнцыял жанчыны, пашырыць яе магчымасці ўплываць на свой лёс і быць актыўнай у грамадстве. Каманда бачыла неабходнасць правесці адукацыйныя праграмы ў галіне гендарнай роўнасці, а таксама, у доўгатэрміновай перспектыве, стварыць кааперацыю паміж НДА Магілёўшчыны, якія займаюцца гендарнымі пытаннямі. Акрамя таго, існуючыя Клубы жаночага лідарства даўно жадалі пазнаёміцца, атрымаць падтрымку і наладзіць камунікацыю паміж сабой. СУПРАЦА Планаванне летніка пачалося за год да мерапрыемства, а на падрыхтоўку і рэалізацыю ідэі пайшоў месяц. Каманда, якая працавала над падзеяй, складалася з некалькіх арганізацый: жаночы цэнтр «Пралеска»; установа «Жаночы дом», якая распаўсюджвала інфар- мацыю і запрашала ўдзельніц. Таксама дапамагала Аб’яднанне прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці ды гарадскі партал masheka.by.
  • 14. «ЗАМЕСТ КВЕТАК» — ФЕСТЫВАЛЬ ФЕМІНІСЦКАЙ САЛІДАРНАСЦІ, ЯКІ АБ’ЯДНАЎ АКТЫВІСТАК І ФЕМІНІСТАК, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ З ФЕМІНІСЦКІМ МАСТАЦТВАМ, ГАРЫЗАНТАЛЬНАЙ І ЭКАЛАГІЧНАЙ ПРАЦАЙ, ПАВЫШЭННЕМ БАЧНАСЦІ ПРАБЛЕМ РЭПРАДУКТЫЎНАГА ЗДАРОЎЯ, ГВАЛТУ І БЕДНАСЦІ. У межах фестывалю ўдзельніцы і ўдзельнікі змаглі абмеркаваць тэмы рэпрэзентацыі, бяспечных адносін, справядлівай і экалагічнай працы ў Беларусі, а таксама адзначыць дасягненні фемінісцкага руху за 2018 год. ФЕСТЫВАЛЬ ФЕМІНІСЦКАЙ САЛІДАРНАСЦІ «ЗАМЕСТ КВЕТАК» АЎДЫТОРЫЯ Фестываль наведалі каля 200 чалавек, у асноўным маладыя дзяўчаты, транс- і небінарныя персоны, знаёмыя з феміністычнай позвай. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ26  TENDERNAGENDER@GMAIL.COM  TENDERNAGENDER УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП СУПРАЦА ПАМІЖ НДА УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА МЭТА ПАДЗЕІ Каманда намагалася арганізаваць прастору для маладых феміністак і тых, хто цікавіцца пытаннямі фемінізму, каб яны маглі бяспечна і камфортна паразмаўляць і падыскутаваць аб фемінізме ў Беларусі, а таксама знайсці новыя шляхі ў практыкаванні фемінісцкага актывізму. Фестываль быў зроблены для таго, каб падтрымаць і працягнуць дыскусіі сярод маладых актывістак, распачатыя пасля прыезду Нікі Водвуд у 2017 годзе. address-card АФІ «ТЭНДАР НА ГЕНДАР» COMPASS МІНСК Calendar 9 САКАВІКА 2019 «Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць феміністкам, з якімі мы рабілі гэты фэст, за іх час, рэсурсы і жаданне зрабіць нешта разам. Для мяне асабіста гэта быў важны досвед аб’яднання і каардынацыі сумесных намаганняў. Мне хочацца працягваць працаваць у гэтым кірунку, і, спадзяюся, што ў 2020 годзе мы зробім яшчэ адзін фестываль, які збярэ яшчэ большую колькасць маладых актывістак.» Тоні Лашдэн заснавальні_ца ініцыятывы 27САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ ЗМЕСТ Падчас фестывалю адбыліся дыскусіі «Маё мастацтва, мой голас: фемінісцкая літаратура і мастацтва ў Беларусі», «Дзякуй за ўсё добрае ў 2018», абмен практыкамі «Як размаўляць з праціўнікамі ўсяго добрага», «Камунікацыя з апанентамі», «Экалагічная і справядлівая праца», лекцыі, кароткія семінары, варштаты па абмене досведам і хуткія знаёмствы. Таксама каманда здолела сабраць 15 актыўных феміністак, якія працуюць з тэмамі роўнасці і справядлівасці, у тым ліку актывістак з іншых сектараў грамадзянскай супольнасці (экалогія, адукацыя, сацыяльна-адказны бізнес). ВЫНІКІ Камандзе ўдалося стварыць камфортную прастору для ўсіх, хто шукаў яднання з іншымі феміністкамі. Людзі даведаліся пра існуючыя ініцыятывы, змаглі лепш зразумець, як далучыцца да актывізму ў Беларусі. Пасля фестывалю было вырашана ладзіць падобнае мерапрыемства ў 2020 годзе, а таксама былі праведзены некалькі сустрэч, накіраваных на згуртаванне фемінісцкай супольнасці ў Мінску.
  • 15. «ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ» ПРЫДУМАЛІ ФАРМАТ ІМПРЭЗЫ, ЯКІ ДАЗВОЛІЎ У КАМФОРТНЫХ БЯСПЕЧНЫХ УМОВАХ ПАРАЗВАЖАЦЬ НА ТЭМУ ГЕНДАРНАЙ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ НА РЫНКУ ПРАЦЫ. АТРЫМАЛАСЯ АРТ-ГУТАРКА ПРА ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ І НЕДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ДРЭС-КОДУ З ЭЛЕМЕНТАМІ ТЭАТРА, ВЫКАЗВАННЯМІ ЭКСПЕРТАК І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МЕРАПРЫЕМСТВА. АРТ-ГУТАРКА «ДРЭС-КОД МІНУС ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ» АЎДЫТОРЫЯ Iмпрэзу ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы наведалі 132 чалавекі. Відэа жывой трансляцыі праглядзелі 1602 чалавекі. Агульны ахоп аўдыторыі СМІ-публікацый — 100 000 чалавек. Відэаролік па выніках падзеі дагэтуль актыўна праглядаецца ў сеціве. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ28  GENDERPERSPECTIVES.BY  IPAGENDERPERSPECTIVES  INFO@GENDERPERSPECTIVES.BY СУПРАЦА Арт-гутарку арганізавала наступная каманда: check-circle аўтарка канцэпцыі — Юлія Ляшкевіч, check-circle рэжысёр імпрэзы — Раман Падаляка, check-circle літаратурная распрацоўка гісторый для пастаноўкі — PR-менеджарка Святлана Мацкевіч, check-circle увасабленне гісторый на сцэне — акцёры Тэатра імя Янкі Купалы, check-circle за лагістыку адказвала ТАА «Город женщин», check-circle вядучая дыскусіі — Святлана Зінкевіч. address-card МГА «ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ» COMPASS МІНСК Calendar 21 САКАВІКА 2019 КРЭАТЫЎ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ АХОП АЎДЫТОРЫІ «Мы задаволены вынікамі мерапрыемства. Яно атрымалася цікавым, інавацыйным, прыцягнула вялікую ўвагу грамадскасці. Гэта добры прыклад, як мастацтва дапамагае размаўляць на вельмі складаныя і спрэчныя тэмы з вельмі рознай аўдыторыяй — на імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі грамадскасці (каля 50 %), беларускіх НКА і міжнародных арганізацый, дзяржструктур, бізнес-арганізацый, амбасад, СМІ. Такі фармат абмеркавання сур’ёзных тэм мы плануем выкарыстоўваць і далей.» Ірына Белая, кіраўніца праекта 29САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ ЯК ЗРАБІЛІ Арт-гутарка адбылася на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Iмпрэза пачалася з тэатральнай пастаноўкі пра гісторыю дрэс-коду. Затым старшыня праўлення МГА «Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка прэзентавала гледачам вынікі даследавання, праведзенага па тэме дыскрымінацыі на беларускім рынку працы. Пасля сухія лічбы ажывілі праз асабістыя гісторыі, якія збірае анлайн-рэсурс «Пол не потолок», іх увасобілі на сцэне акцёры Купалаўскага тэатра. А затым пачалася дыскусія з гледачамі, удзел у якой прынялі дызайнерка адзення Кацярына Цікота, псіхалагіня Юлія Дарафеева, юрыстка Лілія Воліна, спецыялістка па кіраванні персаналам Аміна Ідзігава. Дыскусію дапоўніла відэа-апытанне, запісанае на вуліцах Мінска. ВЫНІКІ «Гендарныя перспектывы» рэалізавалі цікавы, інавацыйны і разнапланавы фармат падачы інфармацыі, а таксама знайшлі добрую метадалогію для абмеркавання з аўдыторыяй складаных і канцэптуальных тэм. На імпрэзе было 70 % новых удзельнікаў: тыя, хто раней не наведвалі падзеі арганізацыі; тыя, каго такія пытанні, як навязаны дрэс-код, раней не цікавілі, ці яны не ідэнтыфікавалі гэта як праблему дыскрымінацыі. Нароўні са звычайнымі метадамі распаўсюду інфармацыі, арганізацыі ўдалося правесці дыскусію па тэме «Дрэс-код на працы» ў рамках ток-шоу ў жывым эфіры перадачы «Дзень у вялікім горадзе» Белтэлерадыё кампаніі (аўдыторыя — каля 30000 чалавек).
  • 16. ПРАЕКТ «ГОРШ НЕ БУДЗЕ» НАМАГАЕЦЦА ДАПАМАГЧЫ ЎСІМ, ХТО ЖАДАЕ ЎЗГАДАВАЦЬ У САБЕ ПАЧУЦЦЁ ЎЛАСНАЙ ГОДНАСЦІ, РАЗВІЦЬ ЭМАЦЫЙНЫ ІНТЭЛЕКТ І ЗДАРОВУЮ САМААЦЭНКУ. ДЛЯ ГЭТАГА КОЖНЫ ЧАЦВЕР ПРАВОДЗЯЦЦА СУСТРЭЧЫ З ПСІХОЛАГАМІ, СПЕЦЫЯЛІСТАМІ, ЯКІЯ Ў ФАРМАЦЕ ЛЕКЦЫЙ І ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДАПАМАГАЮЦЬ ЛЮДЗЯМ СТАНАВІЦЦА ЛЕПШЫМІ. ПРАЕКТ «ГОРШ НЕ БУДЗЕ» ФАРМАТ ПАДЗЕІ Кожная сустрэча — гэта лекцыя з жывым дыялогам, падчас якой любы ўдзельнік можа падзяліцца сваёй гісторыяй, задаць пытанне і атрымаць на яго адказ. Таксама наведвальнікам прапаноўваюцца псіхалагічныя практыкаванні на тэмы ўнутраных страхаў, эмоцый і пачуццяў. У якасці спікераў, якія выступаюць на мерапрыемстве бясплатна, заўсёды запрашаюцца спецыялісты з галін псіхолагі, псіхатэрапіі і сексалогіі. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ30  1CONTENT_CLUB  NOT_BE_WORSE АХОП АЎДЫТОРЫІ ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ ЯК ЗРАБІЛІ Праект існуе ўжо амаль год, і за гэты час было раскрыта шмат важных для сучаснага грамадства тэм. Арганізатарка падкрэслівае, што працуе не для асобнай суполкі людзей, ініцыятыва актуальная для ўсіх, бо страх, сорам, каханне, секс і адносіны тычацца кожнага чалавека, нягледзячы на яго пол, узрост, сацыяльны статус ці перакананні. address-card ЯНА ТАМУЛЁНАК І КАМАНДА ПРАЕКТА COMPASS МІНСК Calendar ШТОЧАЦВЕР НА ПРАЦЯГУ 2019 «У мяне было дастаткова складанае дзяцінства, якое вылілася ў комплексы, агіду да сябе, страхі і, у рэшце рэшт, псіхасаматычную хваробу. Тады я адважылася пайсці на псіхатэрапію, якая памяняла маё жыццё цалкам — я пачала дыхаць на поўныя грудзі і атрымліваць асалоду ад жыцця. У працэсе прыйшло разуменне, што ўсё праблемы чалавецтва не з-за таго, што на зямлі існуе нейкае сусветнае зло, яны хаваюцца ў нас саміх. Мы самі не дазваляем сабе быць шчаслівымі. Гэтымі ведамі захацелася дзяліцца, так і нарадзіўся праект “Горш не будзе”.» Яна Тамулёнак, арганізатарка 31САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ АЎДЫТОРЫЯ Сустрэчы, у залежнасці ад тэмы мерапрыемства, наведвае розная колькасць людзей: ад 15 да 70 чалавек. Трэба заўважыць, што за час працы ў праекта ўжо склалася свая пастаянная аўдыторыя — гэта маладыя людзі, якім цікава мяняцца і вывучаць сябе. ВЫНІКІ За год працы ў праекта «Горш не будзе» з’явілася ста- лая каманда. Арганізатары мараць, каб праект выйшаў за рамкі Мінска і запусціўся ў іншых гарадах Беларусі. Праз сваю дзейнасць яны намагаюцца далей паказваць людзям, што можна атрымліваць асалоду ад жыцця, рэалізоўваць таленты, навучыцца змяняць сітуацыю, развіць эмацыйны інтэлект і здаровую самаацэнку.
  • 17. 16 ЧЭРВЕНЯ Ў МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТАТЫ Ў БАРЫСАВЕ ПРАЙШОЎ ФЭСТ «ЗАПРАШАЕМ НА ТАТАВЫ БЛІНЫ». ПАДЗЕЯ МЕЛАСЯ ПАПУЛЯРЫЗАВАЦЬ АДКАЗНАЕ БАЦЬКОЎСТВА І ЗРАБІЦЬ ПРАМОЦЫЮ ГАЛОЎНАМУ АРГАНІЗАТАРУ — БАРЫСАЎСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ «ТАТАШКОЛА». За паўгода да гэтага каманда зладзіла фестываль прычосак «Тата, пастрыжы мяне». Фармат настолькі спадабаўся ўдзельнікам, што было прынята рашэнне працягнуць традыцыю падобных імпрэз. ФЕСТЫВАЛЬ «ЗАПРАШАЕМ НА ТАТАВЫ БЛІНЫ» АЎДЫТОРЫЯ Акрамя каманды арганізатараў і валанцёраў — агулам 20 чалавек, — імпрэзу наведала больш за 100 барысаўчан. Людзі сабраліся дзякуючы абвесткам у сацыяльных сетках, раённай газеце «Адзінства» і друкаваным афішам, якія развесілі ў публічных месцах Барысава. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ32  PAPASHKOLA СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ ЯК ЗРАБІЛІ Галоўная падзея — майстар-клас прафесійнага кухара па выпечцы бліноў, у якім таты прымалі ўдзел разам з дзецьмі. Падчас імпрэзы можна было навучыцца маляваць і вырабляць сувеніры, паўдзельнічаць у спартыўных гульнях, убачыць канцэрт удзельнікаў дзіцячай танцавальнай студыі, дэфіле дзіцячай мадэльнай студыі. У часе фэсту арганізатары ўручылі 25 сувеніраў удзельнікам майстар-класа па выпечцы бліноў, а 10 татаў атрымалі пасведчанні шматдзетных сямей, сувеніры і прызы. address-card ІНІЦЫЯТЫВА «ТАТАШКОЛА» COMPASS БАРЫСАЎ Calendar 16 ЧЭРВЕНЯ 2019 КРЭАТЫЎ УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ «Імпрэза адбылася вельмі крэатыўная. Тэма адказнага бацькоўства новая і актуальная для Беларусі. Ідэя прыцягнення мужчын з дзеткамі да ўдзелу ў мерапрыемстве вельмі ўдалая.» Аляксандр Жучкоў, мадэратар «Таташколы» 33САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ СУПРАЦА Партнёрамі і спонсарамі фестывалю выступілі: кафейня-блінная «КаваБлінка», Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна, гастра-паб «Фабрыка», БЖСГА «Правінцыя», Сацыяльны цэнтр «Стымул да поспеху», УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», ТЗА «Каскад», ВГПУП «Духмяны дом», Барысаўская раённая арганізацыя БТ «Чырвоны крыж», ТДА «Атэлье рэкламных тэхналогій». Яны забяспечылі прадукцыяй і абсталяваннем для выпечкі бліноў, прызамі і сувенірамі, распрацавалі і вырабілі афішы. Гукавую апаратуру дала РДГА «Клуб Львоў» (Мінск). ВЫНІКІ Дзякуючы фестывалю «Запрашаем на Татавы бліны», ініцыятыва «Таташкола» здолела наладзіць блізкую супрацу з Тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна, а таксама пазнаёміцца з мясцовым бізнесам і прадпрыемствамі горада. Таксама ўдзельнікі дамовіліся на правядзенне ў лютым 2020 года ІІ «Фестывалю прычосак». Бацькі-удзельнікі фэсту атыўна далучаюцца ў групы «Таташколы».
  • 18. ФОРУМ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ: РОЎНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ЎСІХ ПАКАЛЕННЯЎ» САБРАЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ З БЕЛАРУСІ І ІНШЫХ КРАІН. НА МЕРАПРЫЕМСТВЕ БЫЎ ПРЭЗЕНТАВАНЫ МІЖНАРОДНЫ ДОСВЕД У ДЗЕЙНАСЦІ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННІ ГОДНАГА ДАЎГАЛЕЦЦЯ, А ТАКСАМА АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ НАЦЫЯ- НАЛЬНАЙ СТРАТЭГІІ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ — 2030». УДЗЕЛЬНІКІ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ВЫНІКАМІ ДАСЛЕДАВАННЯЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ПРАБЛЕМАМ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ І ВОБРАЗУ СТАЛАГА ЧАЛАВЕКА Ў ГРАМАДСТВЕ. ФОРУМ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ» АЎДЫТОРЫЯ Форум наведалі больш за 250 чалавек: прадстаўнікі НДА, дзяржаўных і міжнародных арганізацый (міністэрстваў, рэгіянальных улад), акадэмічных супольнасцей, ВНУ, журналісты, а таксама актывісты «Універсітэта трэцяга веку» і іншых адукацыйна-актывізацыйных пляцовак для сталых людзей. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ34  FORUM.COALITION-AGING.BY ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ ХТО ДАПАМАГАЎ Яшчэ на этапе планавання форуму ў яго падрыхтоўку былі далучаны каля 10 НДА і арганізацый: ГА «Узаемапаразуменне», ГА «Трэці сектар», «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў», дабрачыннае яўрэйскае аб’яднанне «Хэсэд-Рахамім», Праграма падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі, прадстаўніцтва ЮНФПА ў Беларусі, Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр і іншыя. Падчас падрыхтоўкі форуму адбывалася шчыльная супраца з Навукова-даследчым інстытутам працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама з самім міністэрствам. address-card КААЛІЦЫЯ «ЗА ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ» COMPASS МІНСК Calendar 1−2 КАСТРЫЧНІКА 2019 УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП СУПРАЦА ПАМІЖ НДА «Пасля мерапрыемства ў Міністэрства працы былі дасланы дадатковыя прапановы да праекта Нацыянальнай стратэгіі і Плана яе развіцця. Цяпер удзельнікі форуму лепш арыентуюцца ў сітуацыі, звязанай з дэмаграфічным старэннем насельніцтва Беларусі, больш ведаюць пра мэты і задачы дзейнасці кааліцыі. Дзякуючы матэрыялам у СМІ, была прыцягнута ўвага грамадскасці да пытанняў, звязаных з правамі і якасцю жыцця сталых людзей.» Вітаўт Руднік, каардынатар кааліцыі «За годнае даўгалецце» 35САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ ЯК ЗРАБІЛІ Ідэя правядзення форуму грунтавалася на паспяховым досведзе правядзення дзвюх міжнародных канферэнцый у Гродне (2013 і 2016), а таксама працы «Універсітэта трэцяга веку». Працэс падрыхтоўкі супаў з актыўнай фазай распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце — 2030», таму форум стаў першай публічнай пляцоўкай, дзе яе можна было абмеркаваць. У межах форуму адбыліся прэзентацыі даследаванняў, дакументаў і практык, ладзіліся дыскусійныя пляцоўкі, абмеркаванні, сустрэчы, тэматычныя секцыі і блокі. ВЫНІКІ Дзякуючы кампетэнцыям беларускіх і замежных спікераў мерапрыемства адбылося на высокім узроўні, умацавалася супраца ў межах кааліцыі «За годнае даўгалецце», стратэгічныя сувязі кааліцыі з партнёрамі. Вынікі форуму актыўна выкарыстоўваюцца для ўдасканалення зместу праекта Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце — 2030».
  • 19. ЗРАБІЦЬ ПРАЦУ БАРЫСТЫ ІНКЛЮЗІЎНАЙ І ДАПАМАГЧЫ ЛЮДЗЯМ З ІНВАЛІДНАСЦЮ АВАЛОДАЦЬ НОВАЙ ПРАФЕСІЯЙ. «ІНКЛЮЗІЎНЫ БАРЫСТА» — УНІКАЛЬНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ПРАЕКТ ПА САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ. Яго заснавальнікам з’яўляецца Аляксандр Аўдзевіч, а ідэю падтрымала ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і кампанія «9Bar». ПРАЕКТ «ІНКЛЮЗІЎНЫ БАРЫСТА» ПЕРАДУМОВЫ Праект нарадзіўся ў 2017 годзе, калі Аляксандр наведаў CoffeeFest і зразумеў, што праца барысты можа быць інклюзіўнай і даступнай для людзей з інваліднасцю. На фестывалі актывіст пазнаёміўся з прадстаўнікамі кампаніі «9Bar», якія падтрымалі ініцыятыву і пасля сталі выкладчыкамі ў школах праекта, пачалі памагаць з абсталяваннем і лагістыкай. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ36  RAIK.BY  RAIK.BY СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ ЯК ЗРАБІЛІ Упершыню навучаць людзей з інваліднасцю прафесіі барысты сталі ў Лідзе. Пасля праект пашырыўся на Шчучын, Смаргонь, Гродна, Мінск, Брэст, Магілёў і Віцебск (усяго было праведзена 12 школ), а ў будучыні арганізатары збіраюцца правесці школы барысты і ў іншых гарадах Беларусі. Першапачаткова планавалася, што выпускнікі знойдуць сталую працу ў мясцовых кавярнях, але, на жаль, пакуль такую мадэль рэалізаваць не атрымалася. Была нават адкрыта інклюзіўная кавярня ў Лідзе, але пасля, з-за розных прычын, яе прыйшлося закрыць. У выніку пытанне занятасці вырашалі па-іншаму — былі створаны інклюзіўныя кейтэрынгі і мабільныя кавярні, адна з якіх, напрыклад, працуе ў Магілёве. address-card САША АЎДЗЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ» COMPASS ШЧУЧЫН, СМАРГОНЬ, ГРОДНА, БРЭСТ, МАГІЛЁЎ, ВІЦЕБСК І ІНШЫЯ ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ Calendar 2019–... УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП «Ужо ў сакавіку 2020 года ў нас адкрыецца інклюзіўная кавярня ў будынку Белаграпрамбанка ў цэнтры Мінска. На прыкладзе якой, у будучыні, будзе зроблена першая ў свеце франшыза інклюзіўнай кавярні. Яе галоўная асаблівасць у тым, што ўвесь стаф кавярні будуць складаць людзі з інваліднасцю.» Аляксандр Аўдзевіч, арганізатар 37САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ СУПРАЦА «Інклюзіўны барыста» — праект ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і кававай кампаніі «9Bar». Ініцыятыва праводзіцца ў межах праграмы «Вучыцца, каб дзейнічаць», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International. Таксама праект быў падтрыманы шведскай арганізацыяй «Forum Syd», Белаграпрамбанкам ды іншымі кампаніямі і СМІ Беларусі. ВЫНІКІ За час рэалізацыі праекта прафесію барысты засвоілі дзясяткі людзей з інваліднасцю. Трэба заўважыць, што каманда «Інклюзіўнага барысты» не толькі дае магчымасць авалодаць новай прафесіяй, але і намагаецца разбурыць стэрэатыпы, зрабіць так, каб людзі з інваліднасцю паверылі ў сябе, а ўладальнікі кавярняў зразумелі, што чалавек, які перасоўваецца ў інваліднай калясцы, можа быць выдатным супрацоўнікам.
  • 20. У БЕЛАРУСІ БОЛЬШ ЗА 565 ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ. ЗВЫЧАЙНА ГЭТЫЯ ЛЮДЗІ НЕ МАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦІ НАВЕДВАЦЬ ПЛЯЖЫ, САМАСТОЙНА І БЕЗ СТАРОННЯЙ ДАПАМОГІ СПУСКАЦЦА Ў ВАДУ ЦІ КАРЫСТАЦЦА ГРАМАДСКІМІ ПРЫБІРАЛЬНЯМІ. ПРАЕКТ «ПЛЯЖИК» ЗАДУМАНЫ, КАБ ВЫРАШЫЦЬ ГЭТУЮ ПРАБЛЕМУ: АБСТАЛЯВАЦЬ І СТВАРЫЦЬ ІНКЛЮЗІЎНЫ ПЛЯЖ НА БЕРАЗЕ ЗАСЛАЎСКАГА ВАДАСХОВІШЧА. ПРАЕКТ «ПЛЯЖИК» МЭТА ПАДЗЕІ У Мінску і Мінскай вобласці пражывае больш людзей з інваліднасцю, чым у іншых рэгіёнах краіны, але пры гэтым тут няма ніводнага адаптаванага і інклюзіўнага пляжа. Мэта праекта — даць людзям з інваліднасцю магчымасць адпачываць, праводзіць вольны час на беразе Мінскага мора, самастойна спускацца ў ваду і перасоўвацца па тэрыторыі вадасховішча. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ38  RAIK.BY  RAIK.BY ЗМЕСТ Праект «ПляжИК» прадугледжвае ўсталяванне пандуса на беразе вадасховішча, плывучага пантона са зручным спускам у ваду, а таксама туалетнай кабінкі і кабінкі для пераапранання, адаптаваных для людзей з інваліднасцю. Будуць створаны драўляныя сцежкі, пляцоўкі з трэнажорамі, усталяваны банер з апісаннем праекта. У будучыні інклюзіўны пляж змогуць выкарыстоўваць усе маламабільныя катэгорыі грамадзян: людзі сталага ўзросту, цяжарныя жанчыны, дзеці і людзі з інваліднасцю. address-card ДЗЯНІС ВАСІЛЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ» COMPASS МІНСКІ РАЁН Calendar ЧЭРВЕНЬ 2019–... СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ «Калі я быў у камандзіроўках у розных краінах СНД і Еўропы, то неаднаразова бачыў інклюзіўныя пляжы і тое, як яны карыстаюцца попытам у людзей з інваліднасцю, у сталых людзей і ў жанчын з маленькімі дзецьмі. У мяне самога маці і шмат сяброў перасоўваюцца на інвалідных калясках, менавіта таму мне захацелася зрабіць нешта падобнае ў Беларусі.» Дзяніс Васілевіч, арганізатар 39САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ СУПРАЦА Ідэя Дзяніса Васілевіча і ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» атрымала падтрымку ад бізнесу і дзяржавы. Напрыклад, Мінскі аблвыканкам даў згоду на размяшчэнне інклюзіўнага пляжа на тэрыторыі Заслаўскага вадасховішча, унітарнае прадпрыемства «Мінская лясная гаспадарка» абяцала за свой кошт усталяваць лежакі, драўляную пляцоўку і сцяжынкі. А матэрыяльна, пасля конкурсу «Social Weekend», дапамог беларускі прадпрымальнік Юрый Мельнічак. ВЫНІКІ Цалкам праект планавалася рэалізаваць у 2019 годзе, але, з-за Еўрапейскіх гульняў, афіцыйнае адкрыццё перанеслі на вясну 2020 года. Каманда атрымала падтрымку ад бізнесу і дзяржавы, але ў будучыні хоча больш супрацоўнічаць і з грамадскімі арганізацыямі. Галоўная мэта — натхніць людзей на стварэнне інклюзіўных пляжаў у кожным рэгіёне краіны. УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
  • 21. АКТЫВІСТ МІКІТА ВЯЖЭВІЧ ВЕЛЬМІ ХАЦЕЎ, КАБ УСЕ СУСЕДЗІ Ў ЯГОНЫМ ДВАРЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ ПАМІЖ САБОЙ І ПАСЯБРАВАЛІ. РАЗАМ З КУЛЬТУРНІЦКАЙ УСТАНОВАЙ «VITEBSK4MЕ» ЁН ЗЛАДЗІЎ ВЕЧАР ДОБРАСУСЕДСТВА «УТУЛЬНЫ КУТОК», ЯКІ АБ ЯДНАЎ ЖАХАРОЎ ВІЦЕБСКІХ ВУЛІЦ КІРАВА І КАСМАНАЎТАЎ. ВЕЧАР ДОБРАСУСЕДСТВА «УТУЛЬНЫ КУТОК» ЯК ЗРАБІЛІ Арганізатары хацелі пазнаёміць між сабой жыхароў раёна і, наладзіўшы супрацу між суседзямі, зрабіць мясцовыя двары больш утульнымі. Вечар добрасуседства быў арганізаваны ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Госці ўдзельнічалі ў разнастайных актыўнасцях: майстар-класе па вырабе домікаў для птушак, цырымоніі чаявання з кітайскай гарбатай, размаўлялі і абмяркоўвалі сумесныя планы. А мастак Стась Сліжакоў на будынку цэнтра ствараў «птушынае» графіці. САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ40  VITEBSK4.MЕ  VITEBSK4ME СУПРАЦА Вечар быў зладжаны супольна з культурніцкай установай «Vitebsk4Mе», якая дапамагала з арганізацыяй, лагістыкай і планаваннем падзеі. Мясцовая адміністрацыя, у сваю чаргу, дапамагла з памяшканнем, а Віцебскі аддзел архітэктуры ўзгадніў графіці. Добра дапамагла «Чайная прастора» — яе прадстаўнікі правялі цырымонію чаявання і адказвалі на пытанні аб гарбаце. Ідэя вечара добрасуседства атрымалася менавіта такой у тым ліку і дзякуючы ўдзелу Мікіты ў Idea Generation Camp. address-card СКУ «ВІЦЕБСК ДЛЯ МЯНЕ» (VITEBSK4MЕ) COMPASS ВІЦЕБСК Calendar 23 КАСТРЫЧНІКА 2019 «Вечар добрасуседства — гэта нешта незвычайнае, бо такога ў мяне не было наогул, а тут, з такой дробнай рэчы, нешта адбылося. Безумоўна, ёсць над чым працаваць, але досвед файны. Ён вельмі зматываваў мяне на працу ў будучыні.» Мікіта Вяжэвіч, арганізатар «Утульнага кутка» і валанцёр Vitebsk4Me 41САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ АЎДЫТОРЫЯ На вечар прыйшло каля 70 чалавек: мясцовыя жыхары, госці з іншых раёнаў Віцебска, актывісты Vitebsk4Mе, а таксама ўдзельнікі клуба «Крылы надзеі» — людзі з досведам псіхічных захворванняў. ВЫНІКІ Вынікам ідэі аднаго актывіста стаў цэлы івэнт, які быў намінаваны на Rada Awards 2019. Людзям, якія прысутнічалі на імпрэзе, было цікава і карысна правесці разам час, пазнаёміцца між сабой і наладзіць супрацу, каб зрабіць віцебскі двор больш утульным. КРЭАТЫЎУДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ