Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11

347 views

Published on

Выпуск 19 ад 26.05.2011

Published in: News & Politics
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11

  1. 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 19 (487) ( 26 мая 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску:Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй?............................................2уверх..........................................................................................................................3Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста".......................................................3Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы.............................3.......................................................................................................................................3Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»............................................4 Конкурс адукацыйных праектаў..........................................................................5Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі..................................................5Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша..............................................6.......................................................................................................................................6Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва...................................7Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў......................................................7Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы..........................................................7Міжнародны Форум Валанцёраў...............................................................................7Міжнародная ўзнагарода для журналістаў...............................................................8
  2. 2.  Падзеі:  уверх Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй? 27 мая гродзенскія веласіпедысты рыхтаваліся адзначыць юбілей – 5-годдзе Крытычнаймасы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розныхузростаў і цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся, каб разам заявіць аб сваіх правах удзельнікаўдарожнага руху. Арганізатары планавалі зрабіць юбілейную акцыю цікавай і вясёлай, пераўтварыць усапраўднае свята веласпорту, але атрымалася так, што яна стане апошняй у кароткай гісторыіКрытычнай масы ў Гродне. Крытычная маса больш не можа існаваць, бо ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаўневыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах. Паводле начальніка ДАІ, арганізатары Крытычнай масы правакуюць веласіпедыстаў напарушэнне правіл дарожнага руху, прывучаючы рухацца па праезджай частцы, а не па тратуары. Таму адказнасць за траўмы і гібель веласіпедыстаў на дарогах ДАІ таксама ўскладае наарганізатараў Крытычнай масы. Атрымаць дазвол ДАІ на правядзенне акцыі веласіпедысты могуць толькі згадзіўшысяехаць па тратуарах альбо склаўшы маршрут па лесапаркавай зоне. І ў тым, і ў другім выпадках Крытычная маса губляе сэнс. Таму вырашана, што ў пятніцу, 27 мая, апошняя Крытычная маса ў Гродне адбудзецца памінімальным маршруце: Савецкая плошча-плошча Леніна-Савецкая плошча. Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў арганізатары запрашаюць у Каложскі парк на афтэпаці зконкурсамі і падарункамі. З закліку арганізатараў на Гродзенскім блогу: “Прашу нікога не ўпадаць у адчай. Давайце будзем верыць у тое, што гэта не канец, апачатак чагосьці большага. Мы абавязкова ўсе разам прыдумаем, куды накіроўваць свой няўемны велапатэнцыялкожную апошнюю пятніцу месяца, каб пры гэтым не трэба было дамагацца ўзгадненняў ідазволаў. Ну а пакуль давайце ўсе разам прыедзем на апошнюю Крытычную масу, каб усе ўбачылі,што нас шмат, крытычна шмат!” Збор удзельнікаў Крытычнай масы ў пятніцу на Савецкай плошчы ў 19.00. Паводле http://t-styl.info 2
  3. 3.  уверх Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста" Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі - падзякі за плённуюпрацу. Праект "Школа маладога журналіста" здзяйсняецца ў Гродне з 1997 г. грамадскімабяднаннем "Цэнтр "Трэці сектар". Штогод удзел у ім бяруць 20-25 гарадзенцаў ва ўзросце ад 16 да 26 год. На працягу сямі месяцаў яны знаёмяцца з асновамі журналістыкі, практыкуюцца ў рэдакцыі"Твайго стылю". За час існавання праекта яго ўдзельнікамі было больш за 300 чалавек. Сярод выпускнікоў гарадзенскай ШМЖ шмат вядомых сёння беларускіх журналістаў,лаўрэатаў прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагародаў. Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускіякласы Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскімграмадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыядапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыцьбеларускую культуру і традыцыі. Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюцьзвяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна. Размяшчэнню ў гродзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыялаупраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы зактывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускаймовай навучання ў Гродне. На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма. Паводле http://t-styl.info Абвесткі:  уверх Летняя школа по размеркавальных вылічэннях 3
  4. 4. Летняя школа па размеркавальных вылічэннях ладзіцца з 12 да 18 ліпеня ўг.Даўгапрудным Маскоўскай вобласці. Школа праводзіцца сумесна з Яндэксам і МФТІ. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты, у тым ліку з Беларусі. Плануецца адабраць каля 70 найбольш паспяховых і матываваных удзельнікаў. Удзел, харчаванне, праезд і навучальныя матэрыялы для адабраных удзельнікаў – за коштарганізатараў. У праграме – спраборніцтвы па праграмаванню, спартовыя і інтэлектуальныя гульні павечарах і іншыя заняткі па інтарэсах. Працоўныя мовы – англійская і руская. Праграма школы і больш падрабязная інфармацыя – на сайце. Заяўкі дасылайце на адрас ysss2011@yandex.ru, далучыце падрабязнае рэзюмэ і прыкладыпублікацый у фармаце PDF. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 мая. Падрыхтавала Кася Красуцка  уверх Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая маедосвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрняхпа творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дата правядзення: 10-14 жніўня, Данецк. Працоўныя мовы: русская, англійская. Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня. Удзельнікі: валанцёры ва ўзросце 18-30 гадоў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы,Польшчы, Грэцыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі і Бельгіі. Удзел бясплатны, аплочваюцца харчаванне, пражыванне і 70% транспартных выдаткаў. Мэта правядзення – распаўсюд метадаў творчай рэабілітацыі моладзі з абмежаваннямідля паляпшэння іх сацыяльнай адаптацыіі інтэграцыі ў грамадства пры дапамозе валанцёрскайдзейнасці. У праграме: - азнаямленне з асновамі творчай рэабілітацыі людзей з асаблівымі патрэбамі, - практыкум і майстар-класы па розных відах творчасці, якія могуць прымяняцца длярэабілітацыі асобаў з абмежаваннямі, - візіты ў НГА, якія дапамагаюць людзям з абмежаваннямі, - правядзенне майстар-класаў для інвалідаў Данецка, - міжнародны абмен досведам. Удзельнікі атрымаюць сэртыфікаты. Узрост удзельнікаў ад 18 да 30 гадоў, вопыт валанцёрскай альбо грамадскай працы(пажадана з людзьмі з абмежаваннямі), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у трэнінгу івыкарыстоўваць атрыманыя веды пазней. Абавязковая ўмова ўдзелу – гатоўнасць правесці майстар-клас па творчай рэабілітацыі ўсваім горадзе альбо выкарыстоўваць методыкі творчай рэабілітацыі падчас заняткаў з людзьмі забмежаваннямі, а таксама напісаць кароткую справаздачу і накіраваць яе арганізатарам. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе наэл.адрас info@ekoart.org. 4
  5. 5. У тэме пазначце “Заявка на тренінг”, сваё прозвішча і краіну, назва файла таксама павіннаскладацца з прозвішча і краіны лацінскімі літарамі. Адабраныя кандыдаты будуць папярэджаны пра вынікі да 5 ліпеня. Спіс кандыдатаў таксама будзе змешчаны на сайце http://ekoart.org. Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21,+38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл.+7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.:0048-71-759-16-26. Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс адукацыйных праектаў Конкурс малых праектаў прадугледжвае падтрымку адукацыйных ініцыятываў з бокунастаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, атаксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый. Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на грамадзянскую адукацыю, пашырэнне ідэяўдэмакратыі і правоў чалавека, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў,бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокайпедагагічнай супольнасці. Асаблівая ўвага будзе нададзеная праектам, якія спрыяюць прафесійнай свабодзе,самареалізацыі, а таксама самаарганізацыі з мэтай адстойвання грамадзянскіх і прафесійныхправоў педагогаў. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-класы (для настаўнікаў, моладзі, навучэнцаў, мясцовых жыхароў), краязнаўчыя праекты,распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыяшкольных і тэматычных фестываляў і г.д. Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку (гл.даданы файл "ankieta_2011.doc") ідашліце яе на электронны адрас: adukacyja2011@gmail.com. Апошні тэрмін падачы заявак – 12 чэрвеня. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 19 чэрвеня. Агульныя палажэнні:– час правядзення праектаў 20.06.2011 – 31.12.2011;– бюджэт праекта не павінен быць больш за 500$;– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2011 году;– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну. 5
  6. 6. Мэта праграмы – даць моладзі магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесцідаследаванні палітычных і культурных падзеяў. Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткіпамерам да 550 еўра. Для ўдзелу неабходна прадставіць:- біяграфія кандыдата;- прычына, па якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследавання;- інфармацыя пра метады рэалізацыі і сутнасці даследавання, маршрут падарожжа ітранспартны сродак, якімі будзе карыстацца кандыдат;- запоўненая аплікацыйная анкета . Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра. Заяўкі з дакументацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут Паводле рассылкі belngo.info  уверх Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваныда 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу).Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзезмогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі,навукоўцамі. Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады. Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкіэлектроннага ліста) – 20 чэрвеня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага паэта, лаўрэатаНобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша. Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com. Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр". Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29. Паводле budzma.org  уверх Не спазьніся!  уверх 6
  7. 7. Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшы, якое выконвае функцыі Сумеснага Ворганукіравання, абвяшчае конкурсны набор транспамежных праектаў у межах Праграмытранспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна на 2007-2013 гады па наступныхмерапрыемствах: Тэрмін падачы заявак – 30 верасня да 15.00 цэнтральнаеўрапейскага часу. Падрабязную інфармацыю і пакет аплікацыйных дакументаў можна атрымаць у офісеСумеснага Тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы, у Прадстаўніцтвах у Брэсце і Львове, на сайцеПраграмы www.pl-by-ua.eu. Паводле http://www.pl-by-ua.eu  уверх Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 3-4 чэрвеня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз увышэйшай школе: формы і метады працы”. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 27 мая. Кантакты: 220028, а/с-63, Мінск, Беларусь, тэл.: + 375 29 678 15 04, E-mail:nastaunik@gmail.com  уверх Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі іжадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com . Паводле http://nastaunik.info  уверх Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI” Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, зяўляецца важнайплатформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежныхкінематаграфістаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня. Форма заяўкі знаходзіцца тут Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI Падрыхтавала Кася Красуцка  уверх Міжнародны Форум Валанцёраў 19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта“Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў. 7
  8. 8. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”  уверх Міжнародная ўзнагарода для журналістаў Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з краін з пераходнай эканомікай ці краін, якіяразвіваюцца. Прымаюцца заяўкі ад журналістаў і груп жўрналістаў. Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 1 чэрвеня. Падрабязней гл. на сайце Фонда: http://www.ksmfund.org/submission.html Паводле http://ngo.by  уверх 8

×