SlideShare a Scribd company logo
1 of 10
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                            ад грамадскага аб’яднання
                                               “Цэнтр “Трэці сектар”
                                              а/с 54, Гародня, 230009,
                                             тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                           e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                               сайт http://3sektar.by/

                                                   Выпуск 29 (497)

                                                 (25 жніўня 2011 г.)
                                           Рэдактар выпуску: Кася Крот

           Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                 абавязковая



                                                                             Сёньня ў выпуску:

Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»..........................................2
У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі........................................2
Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!....................................................3
Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................4
Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................5
Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву..................................................................6
Конкурс для журналістаў ...........................................................................................6
Вулічныя мастакі збяруцца разам..............................................................................7
Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”............................................7
Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011..................................................................8
Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!..................................................................8
Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!...........................................9
Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве........................................................9
Конкурс «Як я правёў лета»........................................................................................9
 Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей.............................................9
 Падзеі:
                                                                                      уверх



      Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»
       У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”,
распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца да 24 верасня ўключна.
       Мэтай конкурсу з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні
якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх
арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў.
       Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
       • Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;
• Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне
праблем грамадства, дапамогу людзям.
       На перамогу ў конкурсе прэтэндуюць сайты грамадскіх арганізацый і грамадскія
ініцыятывы і інтэрнэт-кампаніі Гарадзеншчыны.
       Пераможцу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў
вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю. Таксама намінацыя прадугледжвае і
вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў. Для гэтага кожны інтэрнэт-карыстальнік можа
прагаласаваць за сайт, які яму падабаецца.
       У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” лепшай
будзе названа ініцыятыва, якая ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць
толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі.
       Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць
прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву!
       Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут:
Прагаласаваць
       З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз, але за
любую колькасць канкурсантаў. Пазначце, хто, на вашу думку, варты перамогі (вы можаце
адначасова пазначыць і двух, і трох, і болей намінантаў), і пасля галасуйце.
       Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін
змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам.
       Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе
кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                      уверх



      У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі
      Гродна на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі прадставіць міжнародная каманда

                                                                                            2
У яе склад увойдуць беларусы і шведы. Гродзенскія аматары птушак збіраюць яшчэ 2-3
каманды, адна з якіх будзе жаночай.
        VIII адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі пройдзе ў Беларусі ў першую суботу
восені 3 верасня.
        Арганізатарам спаборніцтваў выступае найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная
грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
         Мэта – улічыць найбольш відаў птушак. Улік вядзецца як па знешнім выглядзе, так і па
голасе. Сёлета павялічаны час назіранняў: спаборніцтвы працягнуцца не 9 гадзін, як звычайна, а
12 – з 6.00 да 18.00.
        Кожны заўважаны від птушкі пазначаецца ў спецыяльным дзённіку (час, месца) і
залічваецца толькі тады, калі птушку пачулі ці ўбачылі ўсе ўдзельнікі каманды.
        Каманда складаецца з чатырох чалавек, як мінімум два з якіх мусяць быць старэйшыя за 18
гадоў.
         Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:
        - У мінулым годзе ў Гродне стартавала толькі адна каманда “Кронан”. Мы занялі тады
трэцяе месца, зафіксаваўшы 97 відаў птушак за 9 гадзін назірання.
        У гэтым годзе пастараемся выставіць 3-4 каманды, адна з якіх будзе чыста жаночая.
Калі атрымаецца, гэта будзе ўпершыню ў васьмігадовай гісторыі спаборніцтваў.
        Да спаборніцтваў можа далучыцца кожны, у тым ліку замежнікі, але звычайна каманды
фармуюцца з людзей знаёмых, бо трэба ведаць, з кім ты будзеш 12 гадзін у адной звязцы.
        Кожная каманда сама вызначае свой маршрут, але колькасць “птушыных” месцаў
абмежаваная, таму, напрыклад, у пазамінулым годзе ў адным месцы сустрэліся тры гродзенскія
каманды.
         Апошні тэрмін падачы камандных заявак на ўдзел – 2 верасня (18.00).
        Заяўкі патрэбна падаваць у Сакратарыят АПБ (па тэлефонах 017-263-06-13, 029-223-06-13
МТС, 029-101-68-87 Velcom альбо электроннай поштай info@ptushki.org або levy@ptushki.org).
        У ёй неабходна пазначыць назву каманды, яе склад, месца старту і нумар тэлефона для
сувязі.
        З падрабязнымі правіламі правядзення чэмпіянату можна пазнаёміцца тут .
        У леташнім чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі ўзялі ўдзел 11 каманд.
Перамагла тады фінска-беларуская каманда"Lintu", якая стартавала з Мінску і налічыла 114 відаў
птушак.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх


       Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!
       Валанцёрам на Чэмпіянаце Еўропы па футболу, які ў 2012 годзе ладзяць Польшча і
Украіна, можа стаць кожны, у каго ёсць жаданне зрабіць нешта на карысць Чэмпіянату.
       Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны,
гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў
валанцёры – 80 гадоў!
       Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне
інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і
фізічная праца.
       Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані,
Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры.
       Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні:

                                                                                               3
-    Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года)
      -    Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні
      -    Любіць працу з людзьмі
      -    Мець час на суразмову і падрыхтоўку.
      Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня.
      Заяўку можна запоўніць тут.
      Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                      уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                      уверх



      Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!
       Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!
       Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу
маладога журналіста – 15.
       ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых
журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць
працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.
       ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
       Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры
журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і
экалагічнай журналістыкі і іншыя.
       У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі
відэааператара.
       Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”.
       Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а
таксама юрысты, філолагі.
       Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля
300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у
галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская
праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а
таксама ў замежных СМІ.
       Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і
дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
       Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе:
г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

                                                                                            4
Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ -
shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце
shmzh.hrodna@gmail.com .
                                                                                  уверх


       Набор удзельнікаў у гендэрны праект
       Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё
гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі».
       Тэрміны праекта : 1 кастрычніка 2011 – 1 жніўня 2012.
       Мэта – сфармаваць і навучыць супольнасць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй,
якія будуць дастаткова кампетэнтнымі для трансляцыі ідэй гендэрнай роўнасці і рэалізацыі
гендэрна-арыентаваных праектаў у рэгіёнах Беларусі.
       Задачы:
       -выявіць гендэрныя стэрэятыпы ў беларускай супольнасці і НГА (у дачыненні жыночых
правоў, гендэрнай роўнасці, удзелу жанчын у сацыяльным і палітычным жыцці Беларусі)
       -павысіць дасведчанасць насельніцтва аб гендэрнай дыскрымінацыі і жаночых правах у
Беларусі
       -распрацаваць і рэалізаваць серыю праектаў, накіраваных на:
              -выяўленне, рэпрэзентацыю іпераадольванне гендэрнай няроўнасці і
адчувальнасці ў беларускім грамадстве;
              -падтрымку і развіццё актыўнага ўдзелу жанчын у сацыяльным жыцці Беларусі.
        Праект складаецца з серыі 2-3 дзённых трэнінгаў, якія штомесяц будуць адбывацца ў
Вільнюсе па тэмам:
       -Правы чалавека, роўнасць, дыскрымінацыя: гендэрнае вымярэнне
       -Гендэрная адчувальнасць у мове і (новых) медыя: падыходы, метады, стратэгіі
       -Гендэрная праблематыка і грамадзянскі актывізм: тэаорыя і практыка
       -Гендэрная оптыка і праца з відэакамерай (для аўдыё-візуальнай групы)
       -Сацыяльныя сеткі і актывізм
       - Team building и time-management.
       -Праектны менеджмент і фандрайзінг
       -Трэнінг для трэнераў: як выкладаць гендэрную праблематыку актывістам НГА і
журналістам
       Паміж трэнінгамі ўдзельніцы будуць працаваць у міні-групах над асобнымі праектамі ў
аўдыёвізуальным, інфармацыйна-адукацыйным і крытыка-аналітычным накірунках, а таксама
мець магчымасць міжрэгіянальных абменаў (Віцебск, Гродна, Мінск).
       Да ўдзелу запрашаюцца беларускія актывісткі/ты, журналісткі/ты і даследчыкі з актыўнай
грамадзянскай пазіцыяй, якія працуюць альбо плануюць працаваць з гендэрнай тэматыкай у
сферы абароны правоў жанчын, развіцця гендэрнай адчувальнасці, выкаранення дыскрымінацыі
па прыкмеце полу ў Беларусі.
       Для ўдзелу ў праекце неабходна быць сябрам альбо валанцёрам адной з наступных
арганізацый:
       -«Цэнтр гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту» (Вільнюс),
ГА «Прававая ініцыятыва» (Мінск), «Цэнтр гендэрных ініцыятыў «АДЛІГА. Жанчыны за роўныя
грамадзянскія правы» (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), ГА «Беларуская асцыяцыя
журналістаў».
        Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме.
       Апошні тэрмін – да 10 верасня.

                                                                                                5
Колькасць удзельнікаў/ніц абмежаваная.
      Пра вынікі адбору ўсе заяўнікі будуць праінфармаваныя да 20 верасня 2011 года.
      З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com
       Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
                                                                                         уверх


       Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву
        Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS) у супрацоўніцтве з Інстытутам
грамадскай палітыкі ( The Institute for Public Affairs, Польшча) і Еўрапейскім партнёрствам для
дэмакратыі ( The European Partnership for Democracy, Бельгія) аб'яўляе набор ўдзельнікаў для
двух адукацыйных візітаў: у Брусэль (16-22 кастрычніка 2011 года) і ў Варшаву (20 лістапада – 1
снежня 2011 года).
        Удзельнікі візіту ў Брусэль змогуць даведацца пра асаблівасці працы міжнародных структур
і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пазнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у
Еўрапейскім саюзе, узяць удзел у нефармальным паседжанні рабочай групы ЕС па адносінах з
краінамі Усходняй Еўропы, наведаць Савет ЕС, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент.
        Удзельнікі візіту ў Варшаву змогуць даведацца пра ўзаемадзеянне нацыянальных і
наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па
дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕС, узяць удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых
цэнтраў для адкрытага грамадства (PASOS), сустрэцца з сябрамі Форуму грамадзянскай
супольнасці Усходняга партнёрства.
        Запрашэнне да ўдзелу ў візітах і анкета ўдзельніка знаходзяцца ў прыкладзеным архіве.
Прыярытэт у абодвух выпадках будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней.
        Вашы пытанні і запоўненыя анкеты дасылайце па адрасе: visits@belinstitute.eu.
      Паводле www.belinstitute.eu

                                                                                         уверх


       Конкурс для журналістаў
       ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для
журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.
       Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
       1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме.
       2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства.
       3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі.
       На конкурс прымаюцца матэрыялы (артыкулы, інтэрвію, рэпартажы, эсэ і г.д.), якія
пабачылі свет у беларускіх СМІ (у тым ліку на інтэрнэт-старонках) у перыяд з 1 кастрычніка 2010
году па 30 верасня 2011 году.
       Па выніках творчага спаборніцтва будуць вызначаныя тры прызавыя месцы. Пераможцы ў
кожнай намінацыі атрымаюць узнагароды.
       Патрабаванні да матэрыялаў:
       — дасланыя матэрыялы павінны быць у фармаце .rtf ці .doc, а ў выпадку публікацыі ў
інтэрнэт-выданні аўтар павінен даслаць прамы лінк на яго;
       — разам з матэрыялам трэба ўказаць даты яго выхаду, а таксама кантактныя
дадзеныя аўтара (нумар тэлефона, электронны адрас).


                                                                                                  6
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два
электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо
на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                         уверх


       Вулічныя мастакі збяруцца разам
       "Беларуская Школа Street-Art" пачне сваю працу ў верасні. Удзельнікі возьмуць майстар-
клясы ад вядомых мастакоў Эўропы. Па выніках праекту паўстане дакументальны фільм, а
найлепшыя малюнкі будуць выдадзены асобным альбомам.
       Першая сесія "школы" будзе прысвечаная стэнсілам (англ. трафарэтам).
        Спачатку ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, а напрыканцы верасня - ў Варшаве.
        Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць свае працы на адрас streetart.by@gmail.com.
       Апошні тэрмін - да 4 верасня.
       Ініцыятарам праекту выступіла моладзевая ініцыятыва Street-Art.by.
       Паводле арганізатараў, праект мае на мэце збудаваць сетку вулічных мастакоў, наладзіць
паміж імі супрацу.
       "У Беларусі шмат творчых вулічных ініцыятываў, але яны малавядомыя і разрозьненыя, -
падкрэсліў адзін з каардынатараў Франак Вячорка. - Мы паспрабуем паглядзець на гэты від
мастацтва з новай пэрспэктывы. Удзел у праекце змогуць узяць ня толькі прафесійныя
стэнсілісты, але кожны ахвотны, хто калі-небудзь трымаў балон з фарбай”.
       Да праекта далучыўся вядомы ў Беларусі стэнсіліст dream-minsk.
       Street-Art - англ. вулічнае мастацтва.
       Да яго адносяцца графіці, стэнсілы (трафарэты), постэры, скульптурныя інсталяцыі.
Асабліва папулярны ў Заходняй Еўропе і ЗША. Стэнсілы - насценныя малюнкі, нанесеныя фарбай
пры дапамозе трафарэту і аэразольнага балону. У адрозненні ад графіці, стэнсілы скіроўваюцца да
сацыяльнай праблематыкі.
      Паводле рассылкі ініцыятывы «Народны журналіст»
                                                                                         уверх



      Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”
        Фестываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка.
        Але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёння: да 10
верасня Звяз беларускай моладзі ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе.
        Усе канкурсанты збяруцца ў Мінску ў сярэдзіне верасня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў, якія
паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы.
        Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасавання
абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».
        Фестываль «Бардаўская восень» найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі
трымаецца традыцыі.
        Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песні захоўвае
своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзення, але адначасова крочыць
у нагу з часам, не прамінаючы эксперыменты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай
песні.
        Не выключэннем стане і восень 2011.
                                                                                              7
Напрыканцы кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў
конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай
аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды
навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны.
       Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць
пачынальнікаў фэсту.
       Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама
традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя.
       Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды
свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасня.
       Удзел у фестывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія спяваюць па-
беларуску.
       Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»
                                                                                         уверх




                                                               Не спазьніся!
                                                                                        уверх


       Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011
      "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" - пад такой назвай 24
верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай
адукацыі.
      Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і
дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і
падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА.
      Прыём заявак і прапаноў - да 29 жніўня.
      Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net
                                                                                       уверх


       Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!
      Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі «Ахова птушак
Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага сябра.
      Спецыяльныя прызы чакаюць і ўсіх тых, хто ўступіць у шэрагі арганізацыі цягам жніўня.
      Даведацца пра дзейнасць АПБ і аб тым, як стаць яе сябрам, можна на сайце арганізацыі
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх




                                                                                              8
Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!
        Стартаваў новы конкурсны праект «Народная журналістыка”. Ідэя новага конкурса ў
тым, што малым сродкам інфармацыі можа стаць любы беларус, любы можа паспрабаваць
стаць “народным журналістам”. Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з
усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста.
       Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі –
размешчаны на сайце www.narodny.by.
       Свае працы можна дасылаць на narodny.zurnalist@gmail.com.
       Апошні тэрмін - да 18.00 12 верасня.
       За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375
44 717 92 26.
      Прэс-рэліз
                                                                                        уверх


       Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве
       Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі
сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага
фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага
прадпрымальніцтва.
       Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня.
       Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php
       Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46,
justyna.choros@undp.org
       Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152
                                                                                         уверх


       Конкурс «Як я правёў лета»
       Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным
удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет?
       Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых
гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!
       Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП.
       Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).
       Апошні тэрмін – да 15 верасня.
       Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org.
      Паводле http://ampby.org
                                                                                        уверх


       Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей
      Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных
паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
      Апошні тэрмін - да 1 снежня.
      Кантакты: тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net
      Паводле http://prajdzisvet.org



                                                                                              9
10

More Related Content

What's hot

What's hot (14)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

Viewers also liked

Planeacion 1er bimestre biologia
Planeacion 1er bimestre biologiaPlaneacion 1er bimestre biologia
Planeacion 1er bimestre biologiamargatorres
 
Portfolio tema 3
Portfolio tema 3Portfolio tema 3
Portfolio tema 3crisla97
 
Presentación j clotet
Presentación j clotetPresentación j clotet
Presentación j clotetSMMUS
 
Que es evaluacion
Que es evaluacionQue es evaluacion
Que es evaluacionjakileo36
 
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogur
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogurEfecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogur
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogurEdgar Lopez
 
Ativ planejandovaldir
Ativ planejandovaldirAtiv planejandovaldir
Ativ planejandovaldirvalcsantos
 
Guia e texto_da_sessao_5
Guia e texto_da_sessao_5Guia e texto_da_sessao_5
Guia e texto_da_sessao_5Bibliotecajac
 
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)Aldo Cioffi
 
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas KashalikarSwacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikaramolsawarkar
 
O defeito e_sempre_do_outro
O defeito e_sempre_do_outroO defeito e_sempre_do_outro
O defeito e_sempre_do_outroAldo Cioffi
 

Viewers also liked (20)

Planeacion 1er bimestre biologia
Planeacion 1er bimestre biologiaPlaneacion 1er bimestre biologia
Planeacion 1er bimestre biologia
 
Portfolio tema 3
Portfolio tema 3Portfolio tema 3
Portfolio tema 3
 
trabajo
trabajotrabajo
trabajo
 
Presentación j clotet
Presentación j clotetPresentación j clotet
Presentación j clotet
 
Erika y joaquin
Erika y joaquinErika y joaquin
Erika y joaquin
 
Invitacion al pfi2 2012
Invitacion  al pfi2 2012Invitacion  al pfi2 2012
Invitacion al pfi2 2012
 
Que es evaluacion
Que es evaluacionQue es evaluacion
Que es evaluacion
 
Conclusiones
ConclusionesConclusiones
Conclusiones
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogur
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogurEfecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogur
Efecto de la reduccion y eliminacion de lactosa en las propiedades de yogur
 
Orelha
OrelhaOrelha
Orelha
 
Geralnews27jan
Geralnews27janGeralnews27jan
Geralnews27jan
 
Ativ planejandovaldir
Ativ planejandovaldirAtiv planejandovaldir
Ativ planejandovaldir
 
Guia e texto_da_sessao_5
Guia e texto_da_sessao_5Guia e texto_da_sessao_5
Guia e texto_da_sessao_5
 
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)
1024 quandooschatossomosns-marthamedeiros-110306180236-phpapp01 (1)
 
Contacto 10
Contacto 10Contacto 10
Contacto 10
 
Unidad didáctica 0 5ºep
Unidad didáctica 0 5ºepUnidad didáctica 0 5ºep
Unidad didáctica 0 5ºep
 
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas KashalikarSwacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
Swacchata Marathi Bestseller Dr. Shriniwas Kashalikar
 
SharePoint Storage Optimization
SharePoint Storage OptimizationSharePoint Storage Optimization
SharePoint Storage Optimization
 
O defeito e_sempre_do_outro
O defeito e_sempre_do_outroO defeito e_sempre_do_outro
O defeito e_sempre_do_outro
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 29 (497) (25 жніўня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!»..........................................2 У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі........................................2 Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры!....................................................3 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................4 Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................5 Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву..................................................................6 Конкурс для журналістаў ...........................................................................................6 Вулічныя мастакі збяруцца разам..............................................................................7 Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”............................................7 Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011..................................................................8 Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак!..................................................................8 Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам!...........................................9 Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве........................................................9 Конкурс «Як я правёў лета»........................................................................................9 Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей.............................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Распачалося галасаванне ў конкурсе «Будзь у Трэцім!» У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца да 24 верасня ўключна. Мэтай конкурсу з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: • Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці; • Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям. На перамогу ў конкурсе прэтэндуюць сайты грамадскіх арганізацый і грамадскія ініцыятывы і інтэрнэт-кампаніі Гарадзеншчыны. Пераможцу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю. Таксама намінацыя прадугледжвае і вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў. Для гэтага кожны інтэрнэт-карыстальнік можа прагаласаваць за сайт, які яму падабаецца. У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” лепшай будзе названа ініцыятыва, якая ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі. Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву! Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут: Прагаласаваць З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз, але за любую колькасць канкурсантаў. Пазначце, хто, на вашу думку, варты перамогі (вы можаце адначасова пазначыць і двух, і трох, і болей намінантаў), і пасля галасуйце. Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць. Паводле http://3sektar.by  уверх У Беларусі пройдзе чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі Гродна на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі прадставіць міжнародная каманда 2
  • 3. У яе склад увойдуць беларусы і шведы. Гродзенскія аматары птушак збіраюць яшчэ 2-3 каманды, адна з якіх будзе жаночай. VIII адкрыты чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі пройдзе ў Беларусі ў першую суботу восені 3 верасня. Арганізатарам спаборніцтваў выступае найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Мэта – улічыць найбольш відаў птушак. Улік вядзецца як па знешнім выглядзе, так і па голасе. Сёлета павялічаны час назіранняў: спаборніцтвы працягнуцца не 9 гадзін, як звычайна, а 12 – з 6.00 да 18.00. Кожны заўважаны від птушкі пазначаецца ў спецыяльным дзённіку (час, месца) і залічваецца толькі тады, калі птушку пачулі ці ўбачылі ўсе ўдзельнікі каманды. Каманда складаецца з чатырох чалавек, як мінімум два з якіх мусяць быць старэйшыя за 18 гадоў. Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ: - У мінулым годзе ў Гродне стартавала толькі адна каманда “Кронан”. Мы занялі тады трэцяе месца, зафіксаваўшы 97 відаў птушак за 9 гадзін назірання. У гэтым годзе пастараемся выставіць 3-4 каманды, адна з якіх будзе чыста жаночая. Калі атрымаецца, гэта будзе ўпершыню ў васьмігадовай гісторыі спаборніцтваў. Да спаборніцтваў можа далучыцца кожны, у тым ліку замежнікі, але звычайна каманды фармуюцца з людзей знаёмых, бо трэба ведаць, з кім ты будзеш 12 гадзін у адной звязцы. Кожная каманда сама вызначае свой маршрут, але колькасць “птушыных” месцаў абмежаваная, таму, напрыклад, у пазамінулым годзе ў адным месцы сустрэліся тры гродзенскія каманды. Апошні тэрмін падачы камандных заявак на ўдзел – 2 верасня (18.00). Заяўкі патрэбна падаваць у Сакратарыят АПБ (па тэлефонах 017-263-06-13, 029-223-06-13 МТС, 029-101-68-87 Velcom альбо электроннай поштай info@ptushki.org або levy@ptushki.org). У ёй неабходна пазначыць назву каманды, яе склад, месца старту і нумар тэлефона для сувязі. З падрабязнымі правіламі правядзення чэмпіянату можна пазнаёміцца тут . У леташнім чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі ўзялі ўдзел 11 каманд. Перамагла тады фінска-беларуская каманда"Lintu", якая стартавала з Мінску і налічыла 114 відаў птушак. Паводле http://t-styl.info  уверх Хочаш трапіць на “Еўра 2012”? Ідзі ў валанцёры! Валанцёрам на Чэмпіянаце Еўропы па футболу, які ў 2012 годзе ладзяць Польшча і Украіна, можа стаць кожны, у каго ёсць жаданне зрабіць нешта на карысць Чэмпіянату. Да ўдзелу ў чэмпіянаце ў якасці валанцёраў запрашаюцца жыхары любой краіны, гараджане і вяскоўцы, старыя і маладыя. Найстарэйшаму зарэгістраванаму на сёння кандыдату ў валанцёры – 80 гадоў! Працы ў добраахвотных памочнікаў арганізатараў спаборніцтваў будзе шмат: стварэнне інфармацыйных кропак, праца перакладчыкаў, дапамога журналістам, магчыма спатрэбіцца і фізічная праца. Фінальныя гульні адбудуцца з 8 чэрвеня да 1 ліпеня 2012 у Варшаве, Гданьску, Познані, Уроцлаве, Данецку, Львове, Харкаве, Кіеве, у гэтыя гарады і запрашаюцца валанцёры. Арганізатары выстаўляюць да валанцёраў толькі 4 патрабаванні: 3
  • 4. - Быць поўнагадовым (на 1 сакавіка 2012 года) - Валодаць ангельскай мовай на камунікатыўным узроўні - Любіць працу з людзьмі - Мець час на суразмову і падрыхтоўку. Набор валанцёраў на “Еўра 2012” адкрыты да 1 верасня. Заяўку можна запоўніць тут. Усю неабходную інфармацыю пра валанцёрства ў межах “Еўра 2012” шукайце тут. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок! Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15. ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання. ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя. У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара. Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”. Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі. Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а таксама ў замежных СМІ. Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). 4
  • 5. Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ - shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.hrodna@gmail.com .  уверх Набор удзельнікаў у гендэрны праект Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі». Тэрміны праекта : 1 кастрычніка 2011 – 1 жніўня 2012. Мэта – сфармаваць і навучыць супольнасць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія будуць дастаткова кампетэнтнымі для трансляцыі ідэй гендэрнай роўнасці і рэалізацыі гендэрна-арыентаваных праектаў у рэгіёнах Беларусі. Задачы: -выявіць гендэрныя стэрэятыпы ў беларускай супольнасці і НГА (у дачыненні жыночых правоў, гендэрнай роўнасці, удзелу жанчын у сацыяльным і палітычным жыцці Беларусі) -павысіць дасведчанасць насельніцтва аб гендэрнай дыскрымінацыі і жаночых правах у Беларусі -распрацаваць і рэалізаваць серыю праектаў, накіраваных на: -выяўленне, рэпрэзентацыю іпераадольванне гендэрнай няроўнасці і адчувальнасці ў беларускім грамадстве; -падтрымку і развіццё актыўнага ўдзелу жанчын у сацыяльным жыцці Беларусі. Праект складаецца з серыі 2-3 дзённых трэнінгаў, якія штомесяц будуць адбывацца ў Вільнюсе па тэмам: -Правы чалавека, роўнасць, дыскрымінацыя: гендэрнае вымярэнне -Гендэрная адчувальнасць у мове і (новых) медыя: падыходы, метады, стратэгіі -Гендэрная праблематыка і грамадзянскі актывізм: тэаорыя і практыка -Гендэрная оптыка і праца з відэакамерай (для аўдыё-візуальнай групы) -Сацыяльныя сеткі і актывізм - Team building и time-management. -Праектны менеджмент і фандрайзінг -Трэнінг для трэнераў: як выкладаць гендэрную праблематыку актывістам НГА і журналістам Паміж трэнінгамі ўдзельніцы будуць працаваць у міні-групах над асобнымі праектамі ў аўдыёвізуальным, інфармацыйна-адукацыйным і крытыка-аналітычным накірунках, а таксама мець магчымасць міжрэгіянальных абменаў (Віцебск, Гродна, Мінск). Да ўдзелу запрашаюцца беларускія актывісткі/ты, журналісткі/ты і даследчыкі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія працуюць альбо плануюць працаваць з гендэрнай тэматыкай у сферы абароны правоў жанчын, развіцця гендэрнай адчувальнасці, выкаранення дыскрымінацыі па прыкмеце полу ў Беларусі. Для ўдзелу ў праекце неабходна быць сябрам альбо валанцёрам адной з наступных арганізацый: -«Цэнтр гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту» (Вільнюс), ГА «Прававая ініцыятыва» (Мінск), «Цэнтр гендэрных ініцыятыў «АДЛІГА. Жанчыны за роўныя грамадзянскія правы» (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), ГА «Беларуская асцыяцыя журналістаў». Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме. Апошні тэрмін – да 10 верасня. 5
  • 6. Колькасць удзельнікаў/ніц абмежаваная. Пра вынікі адбору ўсе заяўнікі будуць праінфармаваныя да 20 верасня 2011 года. З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх Адукацыйныя візіты ў Брусэль і Варшаву Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS) у супрацоўніцтве з Інстытутам грамадскай палітыкі ( The Institute for Public Affairs, Польшча) і Еўрапейскім партнёрствам для дэмакратыі ( The European Partnership for Democracy, Бельгія) аб'яўляе набор ўдзельнікаў для двух адукацыйных візітаў: у Брусэль (16-22 кастрычніка 2011 года) і ў Варшаву (20 лістапада – 1 снежня 2011 года). Удзельнікі візіту ў Брусэль змогуць даведацца пра асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пазнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім саюзе, узяць удзел у нефармальным паседжанні рабочай групы ЕС па адносінах з краінамі Усходняй Еўропы, наведаць Савет ЕС, Еўрапейскую камісію, Еўрапейскі парламент. Удзельнікі візіту ў Варшаву змогуць даведацца пра ўзаемадзеянне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕС, узяць удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых цэнтраў для адкрытага грамадства (PASOS), сустрэцца з сябрамі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Запрашэнне да ўдзелу ў візітах і анкета ўдзельніка знаходзяцца ў прыкладзеным архіве. Прыярытэт у абодвух выпадках будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней. Вашы пытанні і запоўненыя анкеты дасылайце па адрасе: visits@belinstitute.eu. Паводле www.belinstitute.eu  уверх Конкурс для журналістаў ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме. 2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства. 3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі. На конкурс прымаюцца матэрыялы (артыкулы, інтэрвію, рэпартажы, эсэ і г.д.), якія пабачылі свет у беларускіх СМІ (у тым ліку на інтэрнэт-старонках) у перыяд з 1 кастрычніка 2010 году па 30 верасня 2011 году. Па выніках творчага спаборніцтва будуць вызначаныя тры прызавыя месцы. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць узнагароды. Патрабаванні да матэрыялаў: — дасланыя матэрыялы павінны быць у фармаце .rtf ці .doc, а ў выпадку публікацыі ў інтэрнэт-выданні аўтар павінен даслаць прамы лінк на яго; — разам з матэрыялам трэба ўказаць даты яго выхаду, а таксама кантактныя дадзеныя аўтара (нумар тэлефона, электронны адрас). 6
  • 7. Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Вулічныя мастакі збяруцца разам "Беларуская Школа Street-Art" пачне сваю працу ў верасні. Удзельнікі возьмуць майстар- клясы ад вядомых мастакоў Эўропы. Па выніках праекту паўстане дакументальны фільм, а найлепшыя малюнкі будуць выдадзены асобным альбомам. Першая сесія "школы" будзе прысвечаная стэнсілам (англ. трафарэтам). Спачатку ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, а напрыканцы верасня - ў Варшаве. Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць свае працы на адрас streetart.by@gmail.com. Апошні тэрмін - да 4 верасня. Ініцыятарам праекту выступіла моладзевая ініцыятыва Street-Art.by. Паводле арганізатараў, праект мае на мэце збудаваць сетку вулічных мастакоў, наладзіць паміж імі супрацу. "У Беларусі шмат творчых вулічных ініцыятываў, але яны малавядомыя і разрозьненыя, - падкрэсліў адзін з каардынатараў Франак Вячорка. - Мы паспрабуем паглядзець на гэты від мастацтва з новай пэрспэктывы. Удзел у праекце змогуць узяць ня толькі прафесійныя стэнсілісты, але кожны ахвотны, хто калі-небудзь трымаў балон з фарбай”. Да праекта далучыўся вядомы ў Беларусі стэнсіліст dream-minsk. Street-Art - англ. вулічнае мастацтва. Да яго адносяцца графіці, стэнсілы (трафарэты), постэры, скульптурныя інсталяцыі. Асабліва папулярны ў Заходняй Еўропе і ЗША. Стэнсілы - насценныя малюнкі, нанесеныя фарбай пры дапамозе трафарэту і аэразольнага балону. У адрозненні ад графіці, стэнсілы скіроўваюцца да сацыяльнай праблематыкі. Паводле рассылкі ініцыятывы «Народны журналіст»  уверх Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011” Фестываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка. Але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёння: да 10 верасня Звяз беларускай моладзі ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе. Усе канкурсанты збяруцца ў Мінску ў сярэдзіне верасня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы. Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасавання абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў». Фестываль «Бардаўская восень» найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі трымаецца традыцыі. Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песні захоўвае своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзення, але адначасова крочыць у нагу з часам, не прамінаючы эксперыменты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай песні. Не выключэннем стане і восень 2011. 7
  • 8. Напрыканцы кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны. Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць пачынальнікаў фэсту. Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя. Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасня. Удзел у фестывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія спяваюць па- беларуску. Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»  уверх Не спазьніся!  уверх Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё" - пад такой назвай 24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі. Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА. Прыём заявак і прапаноў - да 29 жніўня. Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net  уверх Стань сябрам АПБ і атрымай падарунак! Найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчае пошук свайго будучага трохтысячнага сябра. Спецыяльныя прызы чакаюць і ўсіх тых, хто ўступіць у шэрагі арганізацыі цягам жніўня. Даведацца пра дзейнасць АПБ і аб тым, як стаць яе сябрам, можна на сайце арганізацыі Паводле http://t-styl.info  уверх 8
  • 9. Перамажы ў конкурсе і стань народным журналістам! Стартаваў новы конкурсны праект «Народная журналістыка”. Ідэя новага конкурса ў тым, што малым сродкам інфармацыі можа стаць любы беларус, любы можа паспрабаваць стаць “народным журналістам”. Для гэта дастаткова толькі добра раскрыць нейкую праблему з усіх бакоў, знайсці свой падыход, магчыма больш глыбокі, чым у звычайнага журналіста. Усе матэрыялы, якія паступяць на конкурс, будуць адкрыты для прагляду публікі – размешчаны на сайце www.narodny.by. Свае працы можна дасылаць на narodny.zurnalist@gmail.com. Апошні тэрмін - да 18.00 12 верасня. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на сайт www.narodny.by ці па тэлефоне +375 44 717 92 26. Прэс-рэліз  уверх Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага прадпрымальніцтва. Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня. Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46, justyna.choros@undp.org Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152  уверх Конкурс «Як я правёў лета» Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет? Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы! Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП. Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў). Апошні тэрмін – да 15 верасня. Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org. Паводле http://ampby.org  уверх Тэатр “Лялька” абвяшчае конкурс п’есаў для дзяцей Беларускі тэатр “Лялька” (Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і сяброўства ў пісьменніцкіх арганізацыях. Апошні тэрмін - да 1 снежня. Кантакты: тэл.: 37-34-61. e-mail: info@lialka.vitebsk.net Паводле http://prajdzisvet.org 9
  • 10. 10