Кроніка грамадскага жыццяГарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
Выпуск 8 (476)
( 10 сакавіка 2011 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёньня ў выпуску:
У "Твайго стыля" дзень нараджэння!.........................................................................2
Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду......................................2
Беларусь і Еўропу будуць "адкрываць" без Гродна.................................................3
“Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра ў польскую НГА.........................................4
Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд........................................................4
ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў...................................................................5
Акадэмія Салідарнасці - 2011......................................................................................6
Школа экалагічнага актывіста......................................................................................6
Канферэнцыя на базе Форума грамадзянскай супольнасці....................................7
Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна Балтыйскага мора....................7
Стажыроўкі ў ЗША........................................................................................................8
Трэнінг “Фармаванне іміджу НГА”..............................................................................8
.......................................................................................................................................9
Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў..............................................................9
Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый..........................................10
Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі.................................................10
Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў........................................................10
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.......................................................10
2.
Падзеі:
Шаноўныя чытачы!
“Кроніку” цяпер можна чытаць на вэб-пляцоўцы па адрасе http://3sektar.by/
уверх
У "Твайго стыля" дзень нараджэння!
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю".
Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых журналістаў, рэсурс вельмі хутка
стаў адметнай з'явай у беларускай інтэрнэт-прасторы.
Ужо праз год свайго існавання "Твой стыль" стаў лаўрэатам нацыянальнага конкурса
інтэрнэт-рэсурсаў у намінацыі "Мая Беларусь", а таксама атрымаў прэмію за развіццё
беларускамоўнага інтэрнэту.
На працягу гэтых чатырох гадоў асноўнымі аўтарамі "Твайго стылю" з'яўляюцца маладыя
журналісты-удзельнікі праекта "Школа маладога журналіста".
Для многіх з аўтараў "Твой стыль" стаў трамплінам у прафесійную журналістыку.
Змяняецца і сам "Твой стыль": у параўнанні з першымі гадамі працы на нашых старонках
стала больш мультымедыйных матэрыялаў - радыёпраграм, відэасюжэтаў, музыкі гарадзенскіх
выканаўцаў, фотарэпартажаў і г.д.
У Дзень сваіх народзінаў шчыра дзякуем усім, хто ўсе гэтыя чатыры гады ствараў “Твой
стыль”, чытаў, глядзеў і слухаў нашыя матэрыялы!
Будзьма Разам у Стылі і надалей!
Паводле http://t-styl.info
Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду
Кіраўніцтва музея вымушана было пайсці на ануляванне дамовы на арэнду з мясцовым
ЖКГ з-за немагчымасці самастойна аплочваць камунальныя паслугі.
Супрацоўнік музея Аляксей Дземідовіч лічыць, што воля гродзенскіх улад захаваць музей
ёсць, толькі пакуль не вызначана, якая бюджэтная арганізацыя будзе пастаянна дапамагаць
музею:
– Нам толькі арэнду зрабілі – самы маленькі каафіцыент, яна недарагая, але ж святло,
цяпло і ўсё гэта вылілася амаль у 300 тыс.
Ужо за два месяцы, студзень і люты, не аплочана.
Ордэр па-сутнасці аддалі, дамову развязалі, таму што плаціць не ў сілах…
Па словах Аляксея Дземідовіча, гродзенскае абласное ўпраўленне культуры прасіла
камунальнага ўласніка пра незасяленне пустуючага пакуль памяшкання пад музей з надзеяй, што
ў хуткім часе музей запрацуе.
Для гэтага неабходныя вялікія сродкі, нават на рамонт памяшкання і афармленне
экспазіцый.
Калі сродкаў не будзе, то ёсць небяспека закрыцця музея, а каштоўныя рарытэты, якія
перадалі сваякі ды блізкія Васіля Быкава будуць запатрабаваныя назад.
2
3.
Цяпер музей большнагадвае перапоўненае сховішча ў каморцы плошчай 15 квадратных
метраў.
Вітаўт Парфёненка, Радыё Рацыя
уверх
Беларусь і Еўропу будуць "адкрываць" без Гродна
3 сакавіка пад гімн аб’яднанай Еўропы распачалася кампанія “Адкрывай Беларусь –
адкрывай Еўропу”.
Афіцыйная прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды сімвалічна прайшла ў рэспектабельным
мінскім гатэлі “Еўропа”.
“Адкрывай Беларусь - Адкрывай Еўропу” - гэта сумесная культурная кампанія Беларусі і
пяці краін Еўрапейскага саюза: Германіі, Літвы, Партугаліі, Швецыі і Эстоніі.
Падчас двухгадовай кампаніі сучасную культуру гэтых краін прадставяць каля 70 музыкаў,
мастакоў і фатографаў на канцэртах, выставах і майстар-класах у Дрэздэне, Вільні, Лісабоне, Тарту,
Стакгольме, Мінску, Нясвіжы, Полацку, Бабруйску, Рэчыцы і Пінску.
Арганізатары прызналіся, што на дадзены момант дамоўленнасці з адміністрацыяй
беларускіх гарадоў - няма, але спадзяюцца, што іх кіраўніцтва пойдзе на кантакт.
Па словах арганізатараў, праект накіраваны на малыя беларускія гарады з колькасцю
жыхароў меншай за 100 тысяч чалавек.
- “Мы вырашылі сканцэнтравацца на гарадах Магілёшчыны, Гомельшчыны і Міншчыны”
– падкрэсілі арганізатары капаніі. Гродна не абдзелены ў плане культуры. У гэтым горадзе
прысутнічае як нацыянальная, так і еўрапейская культура” – зазначыў Александр Апейкін, адзін
з арганізатараў праекту, патлумачыўшы такім чынам адсутнасць Гродна ў спісе гарадоў, якія
будуць ахопленыя кампаніяй.
Усе ўдзельнікі праекта атрымаюць таксама магчымасць выступіць на фестывалях
“Be2gether”, “Be Free”, “Басовішча”.
Скончыцца праект гала-канцэртам ў Мінску ў лістападзе 2012 году.
Больш падрабязна пра кампанію і магчымасці ўдзелу ў ёй можна даведацца на сайце
www.showbelarus.eu
Паводле http://t-styl.info
уверх
Абвесткі:
уверх
3
4.
“Цэнтр “Трэці сектар”шукае валанцёра ў польскую НГА
ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) ў
партнёрстве з Польскім Таварыствам міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ шукае
валанцёра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі з 1 чэрвеня да 31 снежня 2011 года.
Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні” – акцыя Еўрапейская
валантэрская служба
Валантэр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад
Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі,
сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валантэра будуць
арганізаваныя курсы польскай мовы.
Ролі і задачы валантэра ў Таварыстве АНАВОЙ:
- дапамога ў арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр.
журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.)
- дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”
- дапамога пры розных культурніцкіх імпрэзах, семінарах і трэнінгах
- дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай
адукацыі
- дапамога ў арганізацыі межнароднай канферэнцыі настаўнікаў
- дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі
Арганізацыя чакае, што валантэр таксама будзе выказваць ініцыятыву арганізацыі ці
правядзення розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых груп насельніцтва.
Магчымасці на ўласныя праекты і ініцыятывы таксама будуць.
Час працы валантэра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у
сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён
адпачынку цягам праекту.
Напрыканцы праекту валантэр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае
ўдзел валантэра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.
Нейкіх асаблівых уменняў ад валантэра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм,
энергія і матывацыя.
Узрост – ад 18 да 30 гадоў.
Апошні тэрмін – 25 сакавіка.
Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі
арганізацыяй валантэрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/
Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валантэрскую службу
можна па спасылцы http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/
Аб сваім намеры паўдзельнічаць у праекце, а таксама за дадатковай інфармацыяй
звяртайцеся на эл. пошту kryvichanka@gmail.com .
уверх
Спабор праектных прапановаў ад Форума Сюд
Цэнтр развіцця міжнароднага супрацоўніцтва Форум Сюд (Швецыя) пры інфармацыйнай
падтрымцы Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» (Літва) абвяшчае спабор праектных
прапановаў па тэме: «Падтрымка кампаній па абароне правоў і інтарэсаў грамадзян і свабоды
асацыяцый у Беларусі».
Асноўныя прыярытэты:
4
5.
- Падтрымка дзеянняўпа абароне правоў і інтарэсаў грамадзян, якія праводзяцца
беларускімі суб'ектамі грамадзянскай супольнасці ў межах розных сумесных кампаній і
кааліцый.
- Падтрымка намаганняў, накіраваных на развіццё практыкі ўдзелу суб'ектаў
грамадзянскай супольнасці ў палітычным дыялогу (policy dialogue) і пашырэнне грамадскай
падтрымкі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці.
- Падтрымка інтэрнэт-рэсурсаў і СМІ, якія аказваюць інфармацыйную падтрымку
кампаніям і арганізацыям грамадзянскай супольнасці
- Падтрымка дзеянняў і мерапрыемстваў, накіраваных на абарону свабоды асацыяцый (у
тым ліку, свабоды і правоў прафесійных асацыяцый і рэлігійных арганізацый), а таксама
абарону акадэмічных свабодаў
Памер гранта не можа перавышаць 10000 еўра, сярэдні памер гранта – 5000 еўра.
Працяг праектаў – ад 3 да 12 месяцаў.
Больш падрабязная інфармацыя і форма заяўкі – па спасылцы
http://eurobelarus.info/content/view/14755/50/
Паводле рассылкі РМГА «Нэкст Стоп – Нью Лайф»
уверх
ЕМПІ шукае рэгіянальных прадстаўнікоў
Рэспубліканская моладзевая арганізацыя «Еўрапейская Моладзевая
Прадпрымальніцкая Ініцыятыва» шукае ў абласных цэнтрах Беларусі прадстаўнікоў для ўдзелу
ў цыкле бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў па прафарыентацыі моладзі ў галіне
прадпрымальніцтва ў межах праекта «Маладыя прадпрымальнікі Беларусі. Развіццё праз
дыялог».
Мэта праекта –садзейнічаць развіццю моладзевага прадпрымальніцтва ў Беларусі праз
правядзенне цыкла адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі, дыялог з органамі ўлады РБ і
наступную заканатворчую ініцыятыву.
Задачы праекта:
- Збор інфармацыі пра бягучыя праблемы гаспадарчай дзейнасці маладых
прадпрымальнікаў (па кожнай вобласці)
- Прыцягненне да ўдзелу ў мерапрыемствах праекта прадстаўнікоў мясцовых і
рэспубліканскіх органаў улады
- Павышэнне ўзроўню ведаў маладых прадпрымальнікаў пра асаблівасці вядзення
гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі
- Прафарыентацыя і садзейнічанне працаўладкаванню моладзі ў прадпрымальніцкай
галіне праз навучальныя мерапрыемствы
- Выпрацоўка законатворчых прапановаў па паляпшэнні моладзевага
прадпрымальніцкага заканадаўства.
Для прадстаўнікоў у абласных цэнтрах прадугледжана аплата працы і іншыя бонусы.
Апошні тэрмін падачы рэзюмэ – да 1 красавіка.
Рэзюмэ дасылайце на эл.адрас: euroyouthenterprise@gmail.com.
уверх
5
6.
Акадэмія Салідарнасці -2011
Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці і Інстытут Tertio Millennio запрашаюць студэнтаў і іншых
асоб, якія не дасягнулі 30-гадовага ўзросту, зацікаўленых як ідэямі Салідарнасці і гістарычным
даследваннем руху, так і сучасным функцыянаваннем салідарнасці ў міжнародным,
грамадскім, гаспадарчым альбо палітычным вымярэнні, да ўдзелу ў пяцідзённым
міжнародным семінары.
Акадэмія Салідарнасці 2011 адбудзецца 8-13 траўня ў Гданьску.
40 удзельнікаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, а таксама краін Усходняга Партнёрства,
разам з 10 польскімі ўдзельнікамі атрымаюць магчымасць наведаць выклады выбітных польскіх і
замежных спецыялістаў.
Праграма акадэміі прадугледжвае таксама наведванне важных у гісторыі Салідарнасці
мясцін у Гданьску.
Фармуляр заяўкі на ўдзел можна запоўніць тут.
Апошні тэрмін набору ўдзельнікаў з-за межаў Польшчы – 20 сакавіка.
Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці забяспечвае ўдзельнікаў харчаваннем, начлегам,
навучальнымі матэрыяламі,і а таксама часткова вяртае кошт праезда.
Працоўная мова – ангельская.
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце www.solidarity.info.pl
уверх
Школа экалагічнага актывіста
Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да
ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста.
Мэта трэнінгаў для выкладчыкаў – прасоўванне ідэяў адукацыі для ўстойлівага развіцця,
дапамога ў арганізацыі працы па развіццю студэнцкіх экалагічных ініцыятываў у супрацоўніцтве з
грамадскімі экалагічнымі арганізацыямі.
Школа экалагічнага актывіста складаецца з трэнінгаў двух узроўняў.
Трэнінг пачатковага ўзроўню адбудзецца 26-27 сакавіка.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка ўключна.
У праграме:
- Тэорыя адукацыі для ўстойлівага развіцця: гісторыя, падыходы, змест.
- Прымяненне: арыентацыя на практыку, цэльнасць, каштоўнасці, арыентацыя на
супрацоўніцтва і вырашэнне праблем. Праектны падыход. Метадычнае забеспячэнне. Лепшыя
практыкі.
- Адміністратыўны падмурак адукацыі для ўстойлівага развіцця ў Беларусі
- Студэнцкая актыўнасць і грамадскія арганізацыі
Па сканчэнні трэнінга першага ўзроўню найбольш зацікаўленыя і актыўныя ўдзельнікік
змогуць удзельнічаць у трэнінгу другога ўзроўню. Гэта захапляльны тыднёвы інтэнсіўны
практычны курс на прыродзе, магчымасць пазнаёміцца з прызнанымі экспертамі і актывістамі
экалагічнага руху Беларусі і Расіі.
Анкету на ўдзел (у дадатку) дасылайце на эл.адрас school.meister2010@gmail.com
уверх
6
7.
Канферэнцыя на базеФорума грамадзянскай супольнасці
19-20 сакавіка ў Мінску на базе Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай
супольнасці Ўсходняга партнёрства адбудзецца канферэнцыя "Роля і месца грамадзянскай
супольнасці ў стратэгіі будучыні".
Канферэнцыя закліканая забяспечыць грамадскую дыскусію пра актуальную сітуацыю ў
краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама пра магчымыя перспектывы
далейшых дзеянняў у межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці на
бліжэйшы перыяд.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць запоўненую форму заяўкі на эл. адрас:
csfbelarus@gmail.com
Апошні тэрмін - да 15 сакавіка.
Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю і форма заяўкі – на сайце па адрасе
www.eurobelarus.info.
З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара тэхнічнай групы аргкамітэта Антаніны
Елістратавай праз эл. пошту: csfbelarus@gmail.com альбо тэл.: (029) 1589981 (пн.-пт., з 10:00 да
18:00).
уверх
Гранты для некамерцыйных арганізацый рэгіёна
Балтыйскага мора
Рада міністраў Паўночных краін прымае заяўкі на атрыманне фінансавання ў межах
праграмы па супрацоўніцтве з некамерцыйнымі арганізацыямі для рэгіёна Балтыйскага мора.
Удзел у праграме заснаваны на трохбаковым супрацоўніцтве паміж як мінімум адным
партнёрам з Паўночных краін, адным – з краін Балтыі альбо Польшчы і адным – з паўночна-
заходнй Расіі альбо Беларусі.
У межах праграмы могуць выдзяляцца гранты ў памеры да 67 тысяч еўра.
Гадавы бюджэт праграмы – 670 тысяч еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 красавіка.
Кантакты: Fredric Larsson,
Nordic Council of Ministers
Store Strandstraede 18,DK-1255 Copenhagen ,tel. +45 3396 0334,
ngo-program@norden.org, www.norden.org
Больш падрабязная інфармацыя – на сайтах:
http://norden.lt/index.php?show_content_id=87&proj_id=835&set_lang_id=en
http://www.norden.org/en/nordic-council-of-ministers/ministers-for-co-operation-mr-
sam/russia/apply-for-funding/nordic-council-of-ministers2019-funding-programme-for-ngos-in-the-
baltic-sea-region/how-to-apply-for-funding-ngo-programme
Паводле рассылкі БАСР
уверх
7
8.
Стажыроўкі ў ЗША
Міжнародная сетка лідараў некамерцыйных арганізацый Atlas Service Corps развівае
інавацыйнае супрацоўніцтва ў вырашэнні важных грамадскіх праблем, дапамагае станаўленню
грамадскіх лідараў і ўмацаванню кампаній па ўсім свеце праз прадстаўленне маладым
прафесіяналам некамерцыйнага сектара магчымасці прайсці прафесійную стажыроўку ў
Злучаных Штатах Амерыкі з верасня 2011 года.
Стыпендыяты праграмы маюць 1-гадовую стажыроўку ў арганізацыях ЗША адпаведна
сваёй адукацыі і прафесійнаму досведу.
Са спісам арганізацый можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org/network.html .
Падчас працы ў гэтых арганізацыях і серыі трэнінгаў Atlas Corps стыпендыяты Праграмы
маюць магчымасць развіць лідарскія навыкі і прафесійны досвед.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і лідары некамерцыйнага сектара.
Праграма бярэ на сябе выдаткі стыпендыятаў, уключна з выплатай стыпендый,
медыцынскай страхоўкі, трэнінгамі.
Больш падрабязна пра гэта – на сайце: http://www.atlascorps.org/benefits-us-fellows.html .
Патрабаванні да кандыдатаў:
-мінімум 2 гады прафесійнага досведу ў некамерцыйным сектары адпаведнага заяўцы
профіля
-дыплом бакалаўра альбо эквівалент
-размоўная і пісьмовая ангельская мова
-узрост да 35 гадоў
-абавязацельства вярнуцца ў краіну жыхарства па сканчэнні тэрміну стажыроўкі
Больш падрабязна пра ўмовы праграмы – на сайце: www.atlascorps.org
Прыём заявак на Праграму “Верасень 2011” – да 15 красавіка.
Тэсты на веданне мовы з паўфіналістамі – да 15 чэрвеня.
Арыентацыя – да 2 верасня
Пачатак стажыровак – з 6 верасня.
Прыём заявак на Праграму “Сакавік 2012” – з 15 жніўня да 15 кастрычніка.
Заяўкі прымаюцца выключна ў электроннай форме. Пазней неабходна будзе прадставіць 2
рэкамендацыйных ліста ад асобаў, знаёмых з кандыдатам у прафесійнай галіне.
Заяўкі разглядае камітэт спецыялістаў з некалькіх краін. З паўфіналістамі праводзяцца
тэлефонныя інтэрвію і тэсты на веданне пісьмовай ангельскай мовы.
Падрабязна з умовамі Праграмы можна азнаёміцца на сайце: www.atlascorps.org. З
пытаннямі звяртайцеся на Эл.адрас: apply@atlascorps.org.
Форма электроннай заўкі - http://www.atlascorps.org/apply-to-united-states.html
Старонка ў Facebook - http://www.facebook.com/atlascorps.apply?sk=wall
Рассылка "Конкурсы. Фонды. Гранты"
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Трэнінг “Фармаванне іміджу НГА”
Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае да ўдзелу ў
двухдзённым трэнінгу “Фарміраванне іміджу НГА ў вачох грамадскасці і дзяржавы”.
Трэнінг адбудзецца 16-17 сакавіка ў Мінску.
8
9.
Мэта трэнінга –павышэнне кампетэнцый прадстаўнікоў беларускіх некамерцыйных
арганізацый у галіне наладжвання стасункаў з грамадскасцю і дзяржавай для фарміравання
ўстойлівага пазітыўнага іміджу.
У якасці асноўных пытанняў на трэнінгу будуць разгледжаны пытанні іміджу арганізацыі,
механізмы яго прасоўвання і пабудова камунікацыі з ворганамі дзяржаўнай улады, а таксама
сувязі з грамадскасцю ў працэсе рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай замовы.
У дадзеным кантэксце будуць разглядацца таксама тэхнікі працы з СМІ, друкаванымі
матэрыяламі.
Трэнінг вядуць Вольга Сацук, трэнер-кансультант МПГА “АКТ”, спецыяліст па сувязях з
грамадскасцю Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянню эпідэміі ВІЧ/СНІД
“БелСетка антыСНІД”, Кацярына Ганчарова, трэнер, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю
Праграмы “Ла Страда Беларусь”.
Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі беларускіх НГА, праграм, праектаў, спецыялісты па
сувязях з грамадскасцю, супрацоўнікі па інфармацыйнай працы.
Прыярытэт будзе аддадзены прадстаўнікам ВІЧ-сэрвісных арганізацый.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (у дадатку).
Анкеты дасылайце на эл.адрас act.trainings@gmail.com
Апошні тэрмін – да 13 сакавіка.
Падцверджанне ўдзелу будзе 14 сакавіка.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся: Надзея Лявішчава,тэл. +375 29 274-34-57, e-mail:
act.trainings@gmail.com, www.actngo.info
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Не спазьніся!
уверх
Экакультурныя спаборы эсэ і фотаздымкаў
9 лютага ў Беларусі стартаваў эка-культурны праект пад агульнай назвай “Зялёнае
спажыванне”. Праект складаецца з спаборай фотаздымкаў і эсэ, якія закліканы звярнуць увагу
на праблему спажывання.
Удзельнікам спабораў Некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» можа
стаць кожны, незалежна ад узросту і адукацыі.
Апошні тэрмін – 25 сакавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://greenconsumption.org/action.html
Паводле прэс-рэлізу Цэнтра экалагічных рашэнняў
9
10.
уверх
Дыстанцыйныя трэнінгі для павышэння кампетэнцый
Зразумелыя, простыя дыстанцыйныя псіхалагічныя і бізнес-трэнінгі бясплатна прапануе
вэб-пляцоўка http://www.mental-skills.ru/training/.
У любы час можна зарэгістравацца і пачаць навучанне па наступных тэмах:
Тэма: "Сітуацыйнае лідарства"
Тэма: "Пастаноўка мэтаў па схеме SMART".
Тэма: "Стварэнне прэзентацый. Як зрабіць прэзентацыю эфектыўнай?"
Тэма: "Тыпы асобы (Тыпалогія асобы MBTI)".
Тэма: "Кіраванне часам (Тайм мэнэджмент)".
уверх
Моладзевы спабор на найлепшы дызайн цішоткі
Тэма спабору: «Свет 2.0 – глабалізацыя з дапамогай кліку». Змяніце сваё жыццё, ўявіце і
стварыце дызайн цішоткі для новага свету, якім вы яго бачыце.
Апошні тэрмін падачы зявак – 15 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя: Правілы конкурсу , Афіцыйная пляцоўка
Паводле n-europe.eu
уверх
Акадэмія для маладых грамадскіх актывістаў
Абвешчаны набор для ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе «Акадэмія
Першых-2011″.
Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць запоўненую анкету і рэкамендацыю ад кіраўніцтва
арганізацыі/ініцыятывы на адрас liderbelarusi2011@gmail.com .
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 11 сакавіка.
Больш падрабязна чытайце тут.
Паводле http://3sektar.by/
уверх
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць
правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і
іншымі цяжкімі захворваннямі.
Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c
10
11.
Кантакт: Кацярына Ермаловіч,РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.
+375296162309, Skype: ermkatusha
Паводле рассылкі БАСР
уверх
11