SlideShare a Scribd company logo
1 of 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 25 (493)

                                                          (07 ліпеня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

Андрэй Пачобут на волі!..............................................................................................2
“Хапун” у Гродне..........................................................................................................2
Басовішча-2011: праграма складзена, пра візы не чуваць.......................................3
Летнікі па журналістыцы ў Польшчы..........................................................................4
Па Наваградчыне за песнямі, танцамі і рамёствамі..................................................5
Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц......................6
Міжнародная праграма для фізікаў............................................................................6
Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады..............................................................7
.......................................................................................................................................7
Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза..........................................................................7
Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф......................................................8
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША..................................................................8
Фотаконкурс ад “The Washington Post”.....................................................................8
Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ...................................................8
Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011..............................................9
.......................................................................................................................................9
 Падзеі:
                                                                                         уверх



      Андрэй Пачобут на волі!
       5 ліпеня гродзенскаму журналісту прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай і
вызвалілі ў зале суда.
       Калі Пачобут выйшаў на ганак суда Ленінскага раёна Гродна, дзе адбываўся працэс,
прысутныя заспявалі “Сто лят”.
       Лёс Пачобута вырашыўся за 5 хвілін: пасяджэнне пачалося ў 14.30, а ўжо ў 14.36 журналіст
стаяў на ганку суда.
       На абвяшчэнне прысуду пусцілі толькі 7 чалавек без тэлефонаў і фотакамер: сваякоў і
кіраўніцтва СПБ.
       Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, журналісты і сябры – усяго каля
60 чалавек – чакалі на вуліцы.
        Андрэй Пачобут збіраецца абскарджваць свой прысуд.
       На наступны дзень пасля вызвалення журналіст даў прэс-канферэнцыю для сваіх калегаў з
Гродна.
       Пытанні датычылі ў асноўным умоваў утрымання ў следчым ізалятары, абвінавачання,
судовага працэсу і самогу прысуду.
       Падрабязнасці чытайце на http://t-styl.info/by/106/news/5807
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                         уверх



      “Хапун” у Гродне
       Каля 200-300 чалавек прыйшло ўчора на чарговую “маўклівую” акцыю ў Гродне. Плошча
Савецкая была ачэпленая больш за гадзіну да пачатку акцыі: туды пускалі толькі пасля пільнага
асабістага дагляду.
       “Супрацоўнікі ў штацкім” у вялікай колькасці стаялі на вуліцы Савецкай прыкладна ад
кавярні “Раскоша” да скрыжавання з вуліцай Кастрычніцкай. Шмат “ціхароў” было таксама на
прыпынку каля дома купца Мураўёва. За прыпынкам, бліжэй турмы, стаялі два аўтобусы для
“пакавання” людзей.
       У 19.30 тыя, хто сабраўся ля Дому Прафсаюзаў, пачалі пляскаць у далоні і рушылі па
Савецкай вуліцы ў бок плошчы Леніна. Калі ўдзельнікі акцыі былі ля помніка Сакалоўскаму, вуліцу
перакрылі, пад’ехаў аўтобус бардовага колеру і пачаўся вельмі жорсткі “хапун”. Хутка за
аўтобусам з’явіліся яшчэ дзве маленькія “маршруткі” і чарговы аўтобус, у якія таксама запіхвалі
людзей.
       З навакольных крамаў і кавярняў павыходзілі прадаўцы і афіцыянты, якія пачалі здымаць
тое, што адбывалася, на мабільныя тэлефоны.
        Каля васьмі хвілін пазней, калі аўтобусы з’ехалі і здавалася, што акцыя скончылася
разгонам, тыя, каго не паспелі затрымаць, сабраліся ізноў паміж помнікам Сакалоўскаму і
кінатэатрам Гродна і пляскалі ў далоні.
                                                                                                  2
Побач з Домам Прафсаюзаў, дзе ўжо не было амаль што нікога, стаяла старэйшая
спадарыня, якая плакала. Аказалася, што яна тут шукае ўнука.
       - Я казала яму, каб ён не хадзіў, каб не слухаў нікога. Баюся, што зараз яго там забралі.
А яму ж яшчэ вучыцца!
       Хутка жанчына перайшла таксама на тэмы эканамічнага крызісу і ўласнага нялёгкага
жыцця:
       - Я на ўсім ужо эканомлю! Як так можна жыць далей?
      Па дадзеных Праваабарончага цэнтру “Вясна”, агулам у Гродне затрымана каля 60 чалавек.
Сярод іх журналістка польскага радыё TOK FM Агнешка Ліхнеровіч. Затрыманая і трапіла ў
бальніцу журналістка «Вячэрняга Гродна» Паліна Жураўлёва.
         Паводле http://t-styl.info

                                                                                         уверх



         Басовішча-2011: праграма складзена, пра візы не чуваць
         Чарговы Фестываль Музыкі Маладой Беларусі мусіць адбыцца ўжо меней, чым праз тры
тыдні.
      У асноўнай праграме фэсту будзе 12 выступаў, 6 маладых беларускамоўных гуртоў
зайграюць у межах конкурсу.
      Акрамя асноўнай музычнай праграмы «Басовішча-2011» прапануе сэты ды-джэяў і
майстар-класы.
      Вядучым «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг.
       Праграма Басовішча-2011
      Пятніца 22.07.2011
      -15:30 Вольная Сцэнa
      -16:30 Адкрыцё фестывалю
      -16:40 Конкурс маладых гуртоў
      -18:45 Yellow Brick Road
      -19:45 Akute
      -20:45 Zero-85
      -21:45 R.U.T.A.
      -23:00 TT-34
      -00:00 Exist M
      -DJ sety / "Bajka-Nur" :
      -01.00 TOM ENCORE
      -03.00 EASTERN BORDERLINE MASSIVE
      Субота 23.07.2011
      -11:00 Майстэр-клас трафарэтаў
      -12.00 «Кіно якое трэба ведаць»
      -15:30 Вольная Сцэнa
      -17:00 Лаўрэат конкурсу
      -18:00 Beton
      -19:00 DakhaBrakha & Port Mone
      -20:30 Tymon & Transistors
      -22:00 Neuro Dubel
      -23:30 IQ48

                                                                                              3
-00:30 Znich
       Нядзеля 23.07.2011
       -12:00 «Кіно якое трэба ведаць»
       -15:00 Паказ вынікаў майстар-класаў
       У конкурсе маладых гуртоў выступяць 5 выканаўцаў, абраных журы сярод 22 дасланых
заявак, а таксама лаўрэат 2 месца Фестывалю Men's Fest.
       1. Harotnica
       2. Yellow Power
       3. Avias
       4. Vuraj
       5. Kashlaty Voh
       + Amaroka
       Пераможцаў, якія атрымаюць 1000$, абярэ журы ў складзе: Міхал Аўчарэк — журналіст
Польскага Радыё (Trójka - Polskie Radio), Багуслаў Касперук — музыка (Zero-85), Tаццяна
Заміроўская — музычны крытык.
       Вясной БАСаўцы абвясцілі, што гледачы "Басовішча" атрымаюць бясплатныя польскія візы.
       Аднак у канцы чэрвеня арганізатары фестывалю паведамілі, што пакуль не здолелі
дамовіцца, каб беларускія наведвальнікі атрымалі абяцаныя раней польскія візы.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх




                                                                      Абвесткі:
                                                                                        уверх


      Летнікі па журналістыцы ў Польшчы
       Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма"
запрашаюць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках,
прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у
Польшчы.
       Праграма летнікаў будзе складацца з 3 модуляў:
       1) Новыя Медыі і журналістыка
       Мэтай гэтага модуля ёсць узбагачэнне ўдзельнікаў журналісцкімі ведамі і навыкамі (пошук
тэматаў і назваў, віды журналістыкі, стылі тэкстаў, спецыфіка рэдактарскай працы) у кантэксце
новых медыяў, а таксама развіццё аніматарскіх здольнасцяў (праца ў групе, актыўныя метады
адукацыі) пад крылом дасведчанага трэнера Фонду Новыя Медыі.
       2) Прафесійнае развіццё
       Гэты модуль ставіць сваёй мэтай падрыхтоўку ўдзельнікаў да свядомага выбару кар'ернага
і адукацыйнага шляху і кшталтавання прафесійнай кар'еры ва ўмовах зменлівага рынку.
       Курсы пад назвай "АBC прафесійнай працы" пашыраць веды маладзёнаў на такія тэмы як
актыўны пошук вакантных месцаў, перамовы з працадаўцамі на тэму заробку, пазіцыянаванне ў
                                                                                              4
калектыве, вырашэнне канфліктных сітуацый, падрыхтоўка аплікацыйных дакументаў (СV,
матывацыйны ліст), кантактаванне з працадаўцамі праз e-mail, тэлефон, удалае сумоўе. Лектары
дапамогуць удзельнікам вызначыць прафесійныя схільнасці і падабраць кірунак адукацыйнага
развіцьця ў адпаведнасці з вымаганнямі сучаснага рынку працы.
       3) Сістэмная трансфармацыя
       Мэтай гэтай часткі летніка будзе перадача ведаў аб сістэмнай трансфармацыі Польшчы
цягам апошні 20 гадоў. Тэмамі сустрэчаў будуць не толькі гістарычнае падсумаванне палітычных
падзеяў, але і аналіз сацыяльнага і медыйнага ўспрымання/асвятленьня польскай трансфармацыі,
праблемы і дылемы, звязаныя з пашырэннем свабоды і ліквідацыяй цэнзуры.
       Выкладчыкі пастараюцца на канкрэтных прыкладах паказаць аналогіі польскай дзяржавы
1989 году з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня.
       Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і
праезд удзельнікаў.
       Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас
kontakt@nowemedia.infо
       У загалоўку электроннага ліста просім напісаць "Праект DEMO, рэкрутацыя".
      Паводле http://elekcyi.org
                                                                                       уверх


      Па Наваградчыне за песнямі, танцамі і рамёствамі
       Гродзенская моладзь сумесна з Студэнцкім этнаграфічным таварыствам (Мінск) з 8 па 17
ліпеня ладзіць этнаграфічную экспедыцыю па Наваградчыне.
       Юля, адна з арганізатарак экспедыцыі:
       -Наша мэта – збор і захаванне фальклору, перайманне рамёстваў: ткацтва, вышыўкі,
вывучэнне расліннага свету рэгіёну.
       Будзем базавацца ў адной з вёсак, і адтуль кожны дзень удзельнікі экспедыцыі будуць
разыходзіцца па бліжэйшых вёсках збіраць фальклор.
        У экспедыцыі возьмуць удзел каля 15 чалавек.
       Яўгенія:
       -Будзем дзяліцца ў групкі па 3 чалавекі, якія змогуць “узяць на сябе” даследванне адной
невялікай вёсачкі за дзень.
       Запрашаем зацікаўленых гродзенцаў далучацца да нас.
       Можна звяртацца да мяне па тэлефоне 8-029 78 37 215.
       Кожны ўдзельнік мусіць падрыхтавацца да экспедыцыі пэўным чынам, вывучыць хаця б
першасныя звесткі пра абрады, святы, песні.
       Неабходную літаратуру я змагу даслаць праз электронную пошту.
        Па выніках экспедыцыі будзе створаны архіў.
       Вывучэнне спадчыны Наваградскага рэгіёну працягнецца6 СЭТ ужо плануе новыя
экспедыцыі, каб, у выніку ахапіць усю Наваградчыну.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                       уверх




                                                                                             5
Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне
да крыніц
       У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і
чытаючы аўтэнтычныя тэксты!
       Тэрміны:
       А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з
«нуля» або «амаль-з-нуля»;
       Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»;
       Месца правядзення: Віцебшчына, Слабодка (недалёка ад Браслава);
       Мэта: Паглыбіць веды аб старажытнагрэцкай філасофіі і ўвайсці ў непасрэдны кантакт з
тэкстамі грэцкіх філосафаў антычнасці.
       Павысіць узровень валодання старажытнагрэцкай мовай.
       Асноўныя тэматычныя блокі:
       -Старажытнагрэцкая мова
       -Сумеснае чытанне і абмеркаванне тэкстаў
       -Эрудыцыйныя лекцыі-рэфераты (альбо спатканні семінарскага тыпу)
       -Перакладніцкая лабараторыя.
       Агульны прынцып: Камплементарнасць.
       Гэта значыць, не прадугледжваецца выразны падзел на «навучаючых» і «навучэнцаў».
Адны дапаўняюць другіх, адны з другімі дзеляцца сваімі ведамі.
       Даведацца, што адбывалася ў мінулым годзе можна тут і тут.
       Ахвотныя да ўдзелу могуць спампаваць падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня
валодання мовай.
       Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010@gmail.com - яна будзе лічыцца
заяўкай на ўдзел у летніку.
       Яшчэ не вызначаны канчаткова тэксты для другой часткі летніка - мы адкрытыя для
прапаноў.
      Паводле http://nastaunik.info
                                                                                        уверх



      Міжнародная праграма для фізікаў
       Фонд некамерцыйных праграм «Дынастыя» абвяшчае конкурс на ўдзел фізікаў у
міжнародных праграмах.
       Працяг праграм – ад 3 тыдняў да 3 месяцаў у перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2012 года.
       Мэта конкурса – прадставіць маладым навукоўцам, якія працуюць у розных галінах фізікі,
магчымасць удзельнічаць у кароткатэрміновых тэматычных праграмах вядучых навуковых і
адукацыйных інстытутаў свету.
       Пераможцы конкурса атрымаюць гранты фонда «Дынастыя» для ўдзелу ў навуковых
праграмах.
       Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне краін СНД ва ўзросце да 45 гадоў: аспіранты,
маладыя навукоўцы без ступені, кандыдаты і дактары навук, якія працуюць альбо навучаюцца ў
расійскіх навуковых арганізацыях альбо ВНУ і спецыялізуюцца ў фізіцы.
       Рашэнне аб наданні грантаў прымае Навуковая рада Міжнародныга цэнтра
фундаментальнай фізікі ў Маскве.
       Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 верасня.
       Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Фонда некамерцыйных праграм "Дынастыя"
                                                                                                 6
Паводле http://ngo.by

                                                                                       уверх


      Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады
        Еўракамісія абвясціла новы конкурс “Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы
ўлады. Мерапрыемствы ў краінах-партнёрах” (Non-State Actors and Local Authorities in
Development (NSA&LA) Actions in partner countries).
        Мэты конкурса:
        -Пашырэнне магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і мясцовых органаў улады ўдзелу ў
распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій устойлівага развіцця, уключна з палітычнымі, эканамічнымі,
сацыяльнымі і экалагічнымі аспектамі;
        - Пашырэнне магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і мясцовых органаў улады ў
прасоўванні нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці і ўдзелу грамадзян у культурным дыялогу;
        -Садзеянне зменам дзяржаўнай палітыкі і практыкі ў дачыненні НГА і мясцовых органаў
улады з мэтай іх эфектыўнага ўцягвання ў палітычныя працэсы і працэсы прыняцця рашэнняў;
        -Пашырэнне магчымасцяў грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні і правядзенні
мерапрыемстваў на лакальным узроўні па абароне іх правоў;
        -Садзейнічаць развіццю партнёрства і стварэнню сетак і саюзаў паміж арганізацыямі ЕС і
Беларусі.
        Дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці па спасылцы:
        https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?
ADSSChck=1309950205557&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPub
liList=15&page=3&aoref=131655
      Паводле http://ngo.by

                                                                                       уверх




                                                               Не спазьніся!
                                                                                       уверх


       Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза
       У год 225-ці годдзя знакамітага даследчыка айчыннай арнітафаўны Канстанціна
Тызенгаўза асабліва прэстыжна будзе атрымаць Прэмію грамадскай арганізацыі “Ахова птушак
Бацькаўшчыны” (АПБ) яго імя.
       Матэрыялы дасылайце на адрас сакратара Камітэта Прэміі АПБ імя К.Тызенгаўза Дзьмітрыя
Вінчэўскага (harrier@tut.by )
       Апошні тэрмін - да 15 ліпеня.

                                                                                             7
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайце http://birdwatch.by/news/3411.
                                                                                     уверх


       Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф
        Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў
паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае
магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і
культурных падзеяў.
        Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?
area=4&areaS=661
        Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.
        Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf-
stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661.
        Паводле adukacyja.info
                                                                                         уверх


       Праграма малых грантаў Амбасады ЗША
       Амбасада ЗША працягвае прыём заявак на ўдзел у праграме малых грантаў ад
беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць
грамадзкаму дыялёгу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і
ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці,
рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку
вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.
       Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас:
DFSGP@usembassy.minsk.by альбо на паштовы адрас:
       Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце:
http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html.
      Паводле eurobelarus.info
                                                                                         уверх


       Фотаконкурс ад “The Washington Post”
       Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці
складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа.
       Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы:
http://wapo.st/yourtravelpics.
       Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня.
       Падрабязная інфармацыя - на сайце:
http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections-
annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage
      Паводле adukacyja.info
                                                                                         уверх


      Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы
       Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае
ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы.

                                                                                              8
Апошні тэрмін – да 31 жніўня.
      Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск.
      Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13.
      Паводле http://www.minsk.polemb.net
                                                                                        уверх


       Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011
       Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-
ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011.
       Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня.
       Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info
       За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609,
Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info,
mluku2011.blogspot.com.




                                                                                        уверх




                                                                                              9

More Related Content

What's hot

What's hot (8)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 

Viewers also liked

Auto documentação: Aline Bertoldi
Auto documentação: Aline BertoldiAuto documentação: Aline Bertoldi
Auto documentação: Aline BertoldiAline Bertoldi
 
Higiene oral2
Higiene oral2Higiene oral2
Higiene oral2acfta
 
TransLaw - Intermodal 1999
TransLaw - Intermodal 1999TransLaw - Intermodal 1999
TransLaw - Intermodal 1999David Pickeral
 
EB1 da Estalagem - Mother's Day
EB1 da Estalagem - Mother's DayEB1 da Estalagem - Mother's Day
EB1 da Estalagem - Mother's DayAEC-Inglês
 
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15Digiday
 
Digital toolbox researchanddevelopment_slides
Digital toolbox researchanddevelopment_slidesDigital toolbox researchanddevelopment_slides
Digital toolbox researchanddevelopment_slidesmoanasherrill
 
1 2 2015_cambiar_foto
1 2 2015_cambiar_foto1 2 2015_cambiar_foto
1 2 2015_cambiar_fotoZuleika
 
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -AEC-Inglês
 
Deino流デザインディレクション
Deino流デザインディレクションDeino流デザインディレクション
Deino流デザインディレクション貴文 猪口
 
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses MarketingEducationation
 
Eu cuido de ti- Rozeli Ferreira
Eu cuido de ti- Rozeli FerreiraEu cuido de ti- Rozeli Ferreira
Eu cuido de ti- Rozeli FerreiraRozeli Ferreira
 
Cidemco final-saix
Cidemco final-saixCidemco final-saix
Cidemco final-saixpercebe42
 

Viewers also liked (15)

Auto documentação: Aline Bertoldi
Auto documentação: Aline BertoldiAuto documentação: Aline Bertoldi
Auto documentação: Aline Bertoldi
 
Higiene oral2
Higiene oral2Higiene oral2
Higiene oral2
 
Ativ 3 7_josecarlos
Ativ 3 7_josecarlos Ativ 3 7_josecarlos
Ativ 3 7_josecarlos
 
TransLaw - Intermodal 1999
TransLaw - Intermodal 1999TransLaw - Intermodal 1999
TransLaw - Intermodal 1999
 
BIM--Y2K
BIM--Y2KBIM--Y2K
BIM--Y2K
 
EB1 da Estalagem - Mother's Day
EB1 da Estalagem - Mother's DayEB1 da Estalagem - Mother's Day
EB1 da Estalagem - Mother's Day
 
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15
WTF is the Future of Native Advertising? - WTF Native Advertising UK, 10/8/15
 
Digital toolbox researchanddevelopment_slides
Digital toolbox researchanddevelopment_slidesDigital toolbox researchanddevelopment_slides
Digital toolbox researchanddevelopment_slides
 
Startup_Stories_RO
Startup_Stories_ROStartup_Stories_RO
Startup_Stories_RO
 
1 2 2015_cambiar_foto
1 2 2015_cambiar_foto1 2 2015_cambiar_foto
1 2 2015_cambiar_foto
 
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -
St. Valentine's Day 2012 - 2nd Year -
 
Deino流デザインディレクション
Deino流デザインディレクションDeino流デザインディレクション
Deino流デザインディレクション
 
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing
6 Instagram Image Hacks for Small Businesses Marketing
 
Eu cuido de ti- Rozeli Ferreira
Eu cuido de ti- Rozeli FerreiraEu cuido de ti- Rozeli Ferreira
Eu cuido de ti- Rozeli Ferreira
 
Cidemco final-saix
Cidemco final-saixCidemco final-saix
Cidemco final-saix
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11 (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыныкроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11Kronika 31.03.11
Kronika 31.03.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 25 (493) (07 ліпеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Андрэй Пачобут на волі!..............................................................................................2 “Хапун” у Гродне..........................................................................................................2 Басовішча-2011: праграма складзена, пра візы не чуваць.......................................3 Летнікі па журналістыцы ў Польшчы..........................................................................4 Па Наваградчыне за песнямі, танцамі і рамёствамі..................................................5 Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц......................6 Міжнародная праграма для фізікаў............................................................................6 Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады..............................................................7 .......................................................................................................................................7 Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза..........................................................................7 Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф......................................................8 Праграма малых грантаў Амбасады ЗША..................................................................8 Фотаконкурс ад “The Washington Post”.....................................................................8 Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы ...................................................8 Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011..............................................9 .......................................................................................................................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Андрэй Пачобут на волі! 5 ліпеня гродзенскаму журналісту прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай і вызвалілі ў зале суда. Калі Пачобут выйшаў на ганак суда Ленінскага раёна Гродна, дзе адбываўся працэс, прысутныя заспявалі “Сто лят”. Лёс Пачобута вырашыўся за 5 хвілін: пасяджэнне пачалося ў 14.30, а ўжо ў 14.36 журналіст стаяў на ганку суда. На абвяшчэнне прысуду пусцілі толькі 7 чалавек без тэлефонаў і фотакамер: сваякоў і кіраўніцтва СПБ. Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч, журналісты і сябры – усяго каля 60 чалавек – чакалі на вуліцы. Андрэй Пачобут збіраецца абскарджваць свой прысуд. На наступны дзень пасля вызвалення журналіст даў прэс-канферэнцыю для сваіх калегаў з Гродна. Пытанні датычылі ў асноўным умоваў утрымання ў следчым ізалятары, абвінавачання, судовага працэсу і самогу прысуду. Падрабязнасці чытайце на http://t-styl.info/by/106/news/5807 Паводле http://t-styl.info  уверх “Хапун” у Гродне Каля 200-300 чалавек прыйшло ўчора на чарговую “маўклівую” акцыю ў Гродне. Плошча Савецкая была ачэпленая больш за гадзіну да пачатку акцыі: туды пускалі толькі пасля пільнага асабістага дагляду. “Супрацоўнікі ў штацкім” у вялікай колькасці стаялі на вуліцы Савецкай прыкладна ад кавярні “Раскоша” да скрыжавання з вуліцай Кастрычніцкай. Шмат “ціхароў” было таксама на прыпынку каля дома купца Мураўёва. За прыпынкам, бліжэй турмы, стаялі два аўтобусы для “пакавання” людзей. У 19.30 тыя, хто сабраўся ля Дому Прафсаюзаў, пачалі пляскаць у далоні і рушылі па Савецкай вуліцы ў бок плошчы Леніна. Калі ўдзельнікі акцыі былі ля помніка Сакалоўскаму, вуліцу перакрылі, пад’ехаў аўтобус бардовага колеру і пачаўся вельмі жорсткі “хапун”. Хутка за аўтобусам з’явіліся яшчэ дзве маленькія “маршруткі” і чарговы аўтобус, у якія таксама запіхвалі людзей. З навакольных крамаў і кавярняў павыходзілі прадаўцы і афіцыянты, якія пачалі здымаць тое, што адбывалася, на мабільныя тэлефоны. Каля васьмі хвілін пазней, калі аўтобусы з’ехалі і здавалася, што акцыя скончылася разгонам, тыя, каго не паспелі затрымаць, сабраліся ізноў паміж помнікам Сакалоўскаму і кінатэатрам Гродна і пляскалі ў далоні. 2
  • 3. Побач з Домам Прафсаюзаў, дзе ўжо не было амаль што нікога, стаяла старэйшая спадарыня, якая плакала. Аказалася, што яна тут шукае ўнука. - Я казала яму, каб ён не хадзіў, каб не слухаў нікога. Баюся, што зараз яго там забралі. А яму ж яшчэ вучыцца! Хутка жанчына перайшла таксама на тэмы эканамічнага крызісу і ўласнага нялёгкага жыцця: - Я на ўсім ужо эканомлю! Як так можна жыць далей? Па дадзеных Праваабарончага цэнтру “Вясна”, агулам у Гродне затрымана каля 60 чалавек. Сярод іх журналістка польскага радыё TOK FM Агнешка Ліхнеровіч. Затрыманая і трапіла ў бальніцу журналістка «Вячэрняга Гродна» Паліна Жураўлёва. Паводле http://t-styl.info  уверх Басовішча-2011: праграма складзена, пра візы не чуваць Чарговы Фестываль Музыкі Маладой Беларусі мусіць адбыцца ўжо меней, чым праз тры тыдні. У асноўнай праграме фэсту будзе 12 выступаў, 6 маладых беларускамоўных гуртоў зайграюць у межах конкурсу. Акрамя асноўнай музычнай праграмы «Басовішча-2011» прапануе сэты ды-джэяў і майстар-класы. Вядучым «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг. Праграма Басовішча-2011 Пятніца 22.07.2011 -15:30 Вольная Сцэнa -16:30 Адкрыцё фестывалю -16:40 Конкурс маладых гуртоў -18:45 Yellow Brick Road -19:45 Akute -20:45 Zero-85 -21:45 R.U.T.A. -23:00 TT-34 -00:00 Exist M -DJ sety / "Bajka-Nur" : -01.00 TOM ENCORE -03.00 EASTERN BORDERLINE MASSIVE Субота 23.07.2011 -11:00 Майстэр-клас трафарэтаў -12.00 «Кіно якое трэба ведаць» -15:30 Вольная Сцэнa -17:00 Лаўрэат конкурсу -18:00 Beton -19:00 DakhaBrakha & Port Mone -20:30 Tymon & Transistors -22:00 Neuro Dubel -23:30 IQ48 3
  • 4. -00:30 Znich Нядзеля 23.07.2011 -12:00 «Кіно якое трэба ведаць» -15:00 Паказ вынікаў майстар-класаў У конкурсе маладых гуртоў выступяць 5 выканаўцаў, абраных журы сярод 22 дасланых заявак, а таксама лаўрэат 2 месца Фестывалю Men's Fest. 1. Harotnica 2. Yellow Power 3. Avias 4. Vuraj 5. Kashlaty Voh + Amaroka Пераможцаў, якія атрымаюць 1000$, абярэ журы ў складзе: Міхал Аўчарэк — журналіст Польскага Радыё (Trójka - Polskie Radio), Багуслаў Касперук — музыка (Zero-85), Tаццяна Заміроўская — музычны крытык. Вясной БАСаўцы абвясцілі, што гледачы "Басовішча" атрымаюць бясплатныя польскія візы. Аднак у канцы чэрвеня арганізатары фестывалю паведамілі, што пакуль не здолелі дамовіцца, каб беларускія наведвальнікі атрымалі абяцаныя раней польскія візы. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Летнікі па журналістыцы ў Польшчы Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма" запрашаюць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы. Праграма летнікаў будзе складацца з 3 модуляў: 1) Новыя Медыі і журналістыка Мэтай гэтага модуля ёсць узбагачэнне ўдзельнікаў журналісцкімі ведамі і навыкамі (пошук тэматаў і назваў, віды журналістыкі, стылі тэкстаў, спецыфіка рэдактарскай працы) у кантэксце новых медыяў, а таксама развіццё аніматарскіх здольнасцяў (праца ў групе, актыўныя метады адукацыі) пад крылом дасведчанага трэнера Фонду Новыя Медыі. 2) Прафесійнае развіццё Гэты модуль ставіць сваёй мэтай падрыхтоўку ўдзельнікаў да свядомага выбару кар'ернага і адукацыйнага шляху і кшталтавання прафесійнай кар'еры ва ўмовах зменлівага рынку. Курсы пад назвай "АBC прафесійнай працы" пашыраць веды маладзёнаў на такія тэмы як актыўны пошук вакантных месцаў, перамовы з працадаўцамі на тэму заробку, пазіцыянаванне ў 4
  • 5. калектыве, вырашэнне канфліктных сітуацый, падрыхтоўка аплікацыйных дакументаў (СV, матывацыйны ліст), кантактаванне з працадаўцамі праз e-mail, тэлефон, удалае сумоўе. Лектары дапамогуць удзельнікам вызначыць прафесійныя схільнасці і падабраць кірунак адукацыйнага развіцьця ў адпаведнасці з вымаганнямі сучаснага рынку працы. 3) Сістэмная трансфармацыя Мэтай гэтай часткі летніка будзе перадача ведаў аб сістэмнай трансфармацыі Польшчы цягам апошні 20 гадоў. Тэмамі сустрэчаў будуць не толькі гістарычнае падсумаванне палітычных падзеяў, але і аналіз сацыяльнага і медыйнага ўспрымання/асвятленьня польскай трансфармацыі, праблемы і дылемы, звязаныя з пашырэннем свабоды і ліквідацыяй цэнзуры. Выкладчыкі пастараюцца на канкрэтных прыкладах паказаць аналогіі польскай дзяржавы 1989 году з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня. Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў. Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас kontakt@nowemedia.infо У загалоўку электроннага ліста просім напісаць "Праект DEMO, рэкрутацыя". Паводле http://elekcyi.org  уверх Па Наваградчыне за песнямі, танцамі і рамёствамі Гродзенская моладзь сумесна з Студэнцкім этнаграфічным таварыствам (Мінск) з 8 па 17 ліпеня ладзіць этнаграфічную экспедыцыю па Наваградчыне. Юля, адна з арганізатарак экспедыцыі: -Наша мэта – збор і захаванне фальклору, перайманне рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, вывучэнне расліннага свету рэгіёну. Будзем базавацца ў адной з вёсак, і адтуль кожны дзень удзельнікі экспедыцыі будуць разыходзіцца па бліжэйшых вёсках збіраць фальклор. У экспедыцыі возьмуць удзел каля 15 чалавек. Яўгенія: -Будзем дзяліцца ў групкі па 3 чалавекі, якія змогуць “узяць на сябе” даследванне адной невялікай вёсачкі за дзень. Запрашаем зацікаўленых гродзенцаў далучацца да нас. Можна звяртацца да мяне па тэлефоне 8-029 78 37 215. Кожны ўдзельнік мусіць падрыхтавацца да экспедыцыі пэўным чынам, вывучыць хаця б першасныя звесткі пра абрады, святы, песні. Неабходную літаратуру я змагу даслаць праз электронную пошту. Па выніках экспедыцыі будзе створаны архіў. Вывучэнне спадчыны Наваградскага рэгіёну працягнецца6 СЭТ ужо плануе новыя экспедыцыі, каб, у выніку ахапіць усю Наваградчыну. Паводле http://t-styl.info  уверх 5
  • 6. Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і чытаючы аўтэнтычныя тэксты! Тэрміны: А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»; Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»; Месца правядзення: Віцебшчына, Слабодка (недалёка ад Браслава); Мэта: Паглыбіць веды аб старажытнагрэцкай філасофіі і ўвайсці ў непасрэдны кантакт з тэкстамі грэцкіх філосафаў антычнасці. Павысіць узровень валодання старажытнагрэцкай мовай. Асноўныя тэматычныя блокі: -Старажытнагрэцкая мова -Сумеснае чытанне і абмеркаванне тэкстаў -Эрудыцыйныя лекцыі-рэфераты (альбо спатканні семінарскага тыпу) -Перакладніцкая лабараторыя. Агульны прынцып: Камплементарнасць. Гэта значыць, не прадугледжваецца выразны падзел на «навучаючых» і «навучэнцаў». Адны дапаўняюць другіх, адны з другімі дзеляцца сваімі ведамі. Даведацца, што адбывалася ў мінулым годзе можна тут і тут. Ахвотныя да ўдзелу могуць спампаваць падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня валодання мовай. Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010@gmail.com - яна будзе лічыцца заяўкай на ўдзел у летніку. Яшчэ не вызначаны канчаткова тэксты для другой часткі летніка - мы адкрытыя для прапаноў. Паводле http://nastaunik.info  уверх Міжнародная праграма для фізікаў Фонд некамерцыйных праграм «Дынастыя» абвяшчае конкурс на ўдзел фізікаў у міжнародных праграмах. Працяг праграм – ад 3 тыдняў да 3 месяцаў у перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2012 года. Мэта конкурса – прадставіць маладым навукоўцам, якія працуюць у розных галінах фізікі, магчымасць удзельнічаць у кароткатэрміновых тэматычных праграмах вядучых навуковых і адукацыйных інстытутаў свету. Пераможцы конкурса атрымаюць гранты фонда «Дынастыя» для ўдзелу ў навуковых праграмах. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне краін СНД ва ўзросце да 45 гадоў: аспіранты, маладыя навукоўцы без ступені, кандыдаты і дактары навук, якія працуюць альбо навучаюцца ў расійскіх навуковых арганізацыях альбо ВНУ і спецыялізуюцца ў фізіцы. Рашэнне аб наданні грантаў прымае Навуковая рада Міжнародныга цэнтра фундаментальнай фізікі ў Маскве. Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 верасня. Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Фонда некамерцыйных праграм "Дынастыя" 6
  • 7. Паводле http://ngo.by  уверх Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады Еўракамісія абвясціла новы конкурс “Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы ўлады. Мерапрыемствы ў краінах-партнёрах” (Non-State Actors and Local Authorities in Development (NSA&LA) Actions in partner countries). Мэты конкурса: -Пашырэнне магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і мясцовых органаў улады ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі стратэгій устойлівага развіцця, уключна з палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі аспектамі; - Пашырэнне магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і мясцовых органаў улады ў прасоўванні нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці і ўдзелу грамадзян у культурным дыялогу; -Садзеянне зменам дзяржаўнай палітыкі і практыкі ў дачыненні НГА і мясцовых органаў улады з мэтай іх эфектыўнага ўцягвання ў палітычныя працэсы і працэсы прыняцця рашэнняў; -Пашырэнне магчымасцяў грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні і правядзенні мерапрыемстваў на лакальным узроўні па абароне іх правоў; -Садзейнічаць развіццю партнёрства і стварэнню сетак і саюзаў паміж арганізацыямі ЕС і Беларусі. Дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці па спасылцы: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm? ADSSChck=1309950205557&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPub liList=15&page=3&aoref=131655 Паводле http://ngo.by  уверх  Не спазьніся!  уверх Прэмія імя Канстантына Тызенгаўза У год 225-ці годдзя знакамітага даследчыка айчыннай арнітафаўны Канстанціна Тызенгаўза асабліва прэстыжна будзе атрымаць Прэмію грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) яго імя. Матэрыялы дасылайце на адрас сакратара Камітэта Прэміі АПБ імя К.Тызенгаўза Дзьмітрыя Вінчэўскага (harrier@tut.by ) Апошні тэрмін - да 15 ліпеня. 7
  • 8. Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс – на сайце http://birdwatch.by/news/3411.  уверх Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php? area=4&areaS=661 Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf- stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661. Паводле adukacyja.info  уверх Праграма малых грантаў Амбасады ЗША Амбасада ЗША працягвае прыём заявак на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадзкаму дыялёгу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў. Каб узяць удзел у праграме, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: DFSGP@usembassy.minsk.by альбо на паштовы адрас: Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html. Паводле eurobelarus.info  уверх Фотаконкурс ад “The Washington Post” Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа. Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы: http://wapo.st/yourtravelpics. Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня. Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections- annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage Паводле adukacyja.info  уверх Конкурс навуковых прац ад Пасольства Польшчы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі пад патранатам пасла РП у Беларусі абвяшчае ІV конкурс дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы. 8
  • 9. Апошні тэрмін – да 31 жніўня. Адрас: Пасольства Рэспублікі Польшча, вул. П. Румянцава, 6 220034, г. Мінск. Тэлефоны для даведак: 288 21 14, 288 23 13. Паводле http://www.minsk.polemb.net  уверх Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011 Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16- ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня. Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.  уверх 9