SlideShare a Scribd company logo
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама
ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ
Неабітыя росы Генадзя Кляўко
Эпіграф:
Крылы ветру заўжды патрэбны мне,
Каб не змог запыніць спакой.
З даляглядамі, што абветраны,
Я здружыўся не кіламетрамі,
А ўсім сэрцам, усёй душой.
Г. Кляўко
Мар’іна Горка
2016
Валасюк Т.У., вядучы спецыяліст
аддзела адукацыі, спорту і
турызму
У прэзентацыі выкарыстаны ўрыўкі з вершаваных
твораў Генадзя Кляўко
Змест электроннай выставы
“Неабітыя росы Генадзя Кляўко”
 Мары - крылы Генадзя Кляўко
 Родная вёска
 Краявіды роднага краю
 Сям’я. Фоталетапіс жыцця (біяграфія)
 Творчая спадчына паэта
 Кнігі аўтара, выдадзеныя ў Беларусі
 Зборнікі, у якія ўвайшлі творы Генадзя Кляўко
 Крыніцы інфармацыі
 Шчодры руплівец (памяць)
Там журацца
Мной неабітыя росы,
У полі барозны,
Што колісь праклаў,
Мае там на лузе
Сумуюць пракосы,
Якія прайшоў я
З касою між траў.
Родная вёска
Пра ўсё не раскажаш
І ўсю не апішаш
Цябе, мая вёска
Над Пціччу ракой.
Ты думы мае
І дагэтуль калышаш
І сэрцу заўсёды
Вяртаеш спакой…
Царква ў Варонічах (не захавалася) Вуліца в.Варонічы
Краявіды роднага краю
Нібыта думкі земляка,
За хваляй хвалю гонячы,
Ля роднай вёскі Пціч-рака
У свет плыве, гамонячы…
р. Пціч
р. Пціч у раёне вёскі Русаковічы
У плёсах пакатых
Ля вёскі Цітва
Да звону напята
Пцічы цеціва.
Сям’я Я прыйшоў у той дом,
Дзе гарачыя пахнуць аладкі,
Я прыйшоў у той дом –
Захацелася матчынай ласкі…
Захацелася мне
На хвіліну назад азірнуцца
І з узгорка гадоў
У дзяцінства на хвілю вярнуцца…
У вечнасць ляцяць гадзіны.
І на зямлі кожны міг –
Смерць і радзіны, смерць і радзіны…
І побач –мы.
Фоталетапіс жыцця
К нам перажытае прыходзіць на ўспамін…
І ў памяці не сцерці час далёкі…
Адзвінела песня развітання
Каля школы ў апошні раз.
Ты навек запомні гэта ранне,
Нашага юнацтва светлы час!
Устань да сонца,
Хай само
Яно цябе сустрэне.
З ягоным
Звяжуцца ў вязьмо
І дня твайго праменні…
Калі абрываю вішні,
Рукі – аж за аблокі:
Перасыпаю з далоні ў далонь
Гарачыя зоры…
Другу невядомаму
Сёння дваццаць гадоў,
як расстаўся ты з домам.
Сёння дваццаць гадоў,
як ты стаў Невядомым.
Дык дазволь жа лічыць,
ад імя пакалення,
Дзень пачатку вайны
днём твайго нараджэння…
Дзень добры, штодзённы мой клопат!
Дзень добры, руплівая праца!
Што рана ўзбудзілі, дзякуй!
Мне трэба за справу брацца.
А справа не церпіць адкладу –
Мне памяць збіраць у дарогу.
Яна паплыве праз часіны,
Яна папрастуе ў трывогу…
Якубу Коласу
Ён – гаспадар,
што ўстаў раней за сонца,
Каб зерне для сяўбы
нарыхтаваць…
Мы будзем смяяцца
Штодзённа і шчыра.
Нам смех, як паветра,
Патрэбны ў жыцці.
І гумарам лёгкім,
І вострай сатырай
Да новых вышынь
Дапаможам ісці.
Шчырасці зерні!
Трывожыць сумленне,
Пакуль яны ў сэрцы,
нібыта ў жмені…
Генадзь Кляўко – гумарыст
Пра соль
Пісаў пра соль адзін паэт,
Пра нашу соль кухонную,
Крычаў у вершы на ўвесь свет,
Што соль, як хлеб, надзённая.
- Шкада, - уздыхнулі ўсе між волі,
Што выйшаў верш без солі.
Вакол нас, між нас схавана шчасце…
Як жа на ягоны след напасці?
Маладыя, у жытное вы ідзіце,
Толькі лішніх сцежак не рабіце.
Здарыцца ж: няма, здаецца, выйсця, -
Сябар сябру шчыра памажыце
І ажно да ста гадоў у жыце
Сцежкі сваёй вернасці тапчыце.
Вечна яны злучаны з дарогай,
Дзе людскога шчасця гэтак многа…
 Задарожаны, заснежаны,
Пастукаю ў акно.
За шыбай занавешанай
Нічога не відно…
Я знаю – зачакаліcя,
Здаваўся дзень, як год …
І будзе ўсё расказана.
То ж я вярнуўся ў дом,
Дзе ўсе мае завязаны
Шляхі тугім вузлом…
Ішоў – і ўпаў,
Навекі анямеў:
Сляпы пярун
ударыў рыкашэтам.
І чалавек, бадай, не зразумеў,
Што здарылася з гэтым светам.
Яго пагляд –
Успыхнуў і пагас.
Ні змроку,
Ні святла ўжо больш не будзе…
Падумаў Чалавек у свой апошні час:
“А як жа людзі?...”
Г. Кляўко
З турботнай думкай пра людзей, пра родны край жыў і працаваў
шчодры руплівец Генадзь Кляўко. Яго не стала 21 жніўня 1979 года.
Кнігі Генадзя Кляўко, выдадзеныя
ў Беларусі
Кляўко, Г. Абветраныя далягляды:
Вершы / Генадзь Кляўко. – Мінск:
Маст. літ - ра, 1962.
Я люблю пазіраць, як раніцай
Сонца ўсім раздае нарад,
У празрыстай расе купаецца,
Белым воблачкам уціраецца,
Аглядае свой далягляд.
• Кляўко, Г. Лайдак і кнопкі:
Гумарыст.вершы. /Генадзь Кляўко. –
Мн., 1964 (“Б - ка “Вожыка”).
• Кляўко, Г. Што праўда, то не грэх…:
Гумарыст. вершы, мініяцюры /Генадзь
Кляўко. – Мн.,1971 (Б - ка “Вожыка”).
Выйшлі ў серыі кніг “Бібліятэчка “Вожыка”
Кляўко, Г. Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь
Кляўко – Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Ары нястомна, плуг,
Глыбей, шырэй бяры,
Не здзірванее круг,
Пакуль мы плугары.
Падкова на пыльнай
дарозе вясковай...
Не веру, што шчасце
прыносіць падкова.
Віселі ж падковы
калісьці ў Хатыні.
Яшчэ і дагэтуль
яны не астылі...
А знойдзеш – прыбі
над парогам, каб помніў,
Што хтосьці твой блізкі
ў дарозе, не дома...
• Кляўко, Г. Падкова над парогам.
Выбраныя вершы /Генадзь
Кляўко. – Мінск: Мастацкая
літаратура, 1979
Кляўко, Г. Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь
Кляўко – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984.
Вязьмо – твой дзень,
Твой німб навек.
Да сонца ўстань –
На ўсходзе
Не сонца ўсходзіць –
Чалавек,
І вышай сонца ходзіць.
Зборнікі, у якія ўвайшлі творы
Генадзя Кляўко
* * *
Вось падхапілі мары - крылы
(Так, можа, толькі ў сне лятаў),
I я падняўся ўвысь на хвілю
I ў светлай хмарцы
кропляй стаў.
• Кляўко, Г. Партызанскія
агледзіны /Генадзь
Кляўко//Партызаны,
партызаны: Зборнік паэзіі. –
Мн. : Маст. літ., 1985. – С.359
• Кляўко, Г. Раней, чым устане сонца
/Генадзь Кляўко //Дзень паэзіі.1973.
– Мінск: Маст. літ-ра, 1973. – С.69.
Кляўко, Г. Невядомыя салдаты /Генадзь
Кляўко// Дзень паэзіі.1975. – Мінск: Маст.
літ - ра, 1973. – С. 90.
Кляўко, Г. Раней, чым устане сонца /Генадзь
Кляўко// Дзень паэзіі.1965 - 1984. Выбранае /
Склад. Я. Міклашэўскі, В.Спрынчан; Рэдкал.:
М.Танк і інш.– Мінск: Маст. літ., 1986. – С.
257.
Кляўко, Г. Вершы / Генадзь
Кляўко// Анталогія
беларускай паэзіі. У 3т. Т.3.
Вершы і паэмы /Рэдкал.:
Р.Барадулін і інш. – Мн.,
Маст.літ., 1993. – С.95-99.
• Кляўко, Г. Вершы /Генадзь Кляўко // Споведзь
калосся: Белар. паэзія другой паловы ХХ
стагоддзя: Для сяр. і стар. школьн. узросту. -
Мінск: Беларусь, 1997. – С. 135-146 (Шк. б-ка).
Кляўко, Г. Вершы /Генадзь Кляўко //Сэрцам
роднага слова краніся /Уклад.М. Воінаў, К.
Усовіч. – Мінск: Народная асвета, 1998. –
С.104-105.
• Генадзь Кляўко. Катэгорыі
вершаў[Электронный ресурс].—Режим
доступа: vershy.ru›category/genadz-klyauko.—
Дата доступа: 28.04.2012.
Крыніцы інфармацыі
• Кляўко, Г.Я. Добры дзень
мінулае!.../ Г.Я. Кляўко //Вытокі
песні. Аўтабіяграфіі беларускіх
пісьменнікаў. - Мінск: Маст. літ -
ра, 1973. - С. 97-100.
• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //
Энцыклапедыя літаратуры і
мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3.
Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П.
Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.:
БелСЭ, 1986. - С. 81.
• Генадзь Кляўко /Генадзь
Якаўлевіч Кляўко //Беларускія
пісьменнікі. -Мінск: Мастацкая
літаратура, 1994. - С. 285.
• Кляўко Генадзь Якаўлевіч.
//Беларускія пісьменнікі.
Бібліяграфічны слоўнік. У т. Т.3. –
Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі,
1994. – С. 279-284.
У слоўніку размешчаны кароткія
звесткі аб жыцці і творчасці
Генадзя Кляўко, таксама
падрабязная бібліяграфія твораў,
выдадзеных і надрукаваных на
старонках перыядычнага друку.
• Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8.
Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і
інш. – Мн.: Бел. Эн., 1999.- С. 356.
• Кляўко Генадзь Якаўлевіч // Памяць:
Пухав. р-н: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў
і р-наў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч;
Рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.;
Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: Беларусь,
2003.- С.608-609.
У кнізе прадстаўлены кароткія
звесткі аб аўтары і вершы “Родная
вёска”, “Ціхі гарадок” (вершы
прысвечаны в. Варонічы і г.п.
Рудзенск).
Клевко Геннадий Яковлевич. //Минская
обл.: энциклопедия: В 2т. Т.2 / Редкол.
Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков и др. –
Минск: Бел.Эн., 2007. - С.153.
• Карлюкевіч, А. Літаратурная
карта Пухаўшчыны /Алесь
Карлюкевіч. – Мн.: Маст.літ.,
1985. – С.36
Размешчана кароткая
інфармацыя аб месцы
нараджэння Генадзя Кляўко.
• Карлюкевіч, А. Ваколіцы Рудзенска. // І марам
волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны /
Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Белар. Энцык. імя
П.Броўкі, 2011. – С. 265- 267.
На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з
Г. Кляўко, А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А.
Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом,
А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі,
празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на
Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі
свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных
вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа…
У артыкуле “Ваколіцы Рудзенска” можна
знайсці кароткія звесткі аб жыцці і творчасці
Г.Кляўко, а таксама верш “Я прыйшоў у той дом…”
Успаміны
Увекавечанне памяці
Генадзя Кляўко -
паэта, перакладчыка, гумарыста
Шчодры руплівец
(з успамінаў Рыгора Барадуліна)
• “Не прыгадаю, калі душой
прыгарнуўся да чалавека, які стаў
сябрам і спагаднікам надоўга, які
сваёй вонкава спакойнай усмешкай
распагоджваў любыя чорныя
хмары смутку, а добры дзень
настрою яшчэ святлейшым рабіў.
Запомніў яго мажным і
немітуслівым. Так спаважна і
ўпэўнена думку думае лес, што
сустрэў сваю маладую восень”.
• “У Генадзя Кляўко ў характары
шмат было ад прыроды Міншчыны.
Не вонкавая адрознасць і
нечаканасць, а ўнутраная глыбіня,
узважлівасць вызначалі ягоныя
паводзіны, манеры, ягоны
паэтычны свет. Ён быў рахманы,
але рашучы, крыху замкнёны,
задумёны, але надзвычай
субяседлівы і адгуклівы на чужое
гора. Не любіў дзяліцца сваёй
бядой, але ўмеў радасці сябравай,
як уласнай, радавацца.”
Барадулін, Р. Шчодры руплівец /
Рыгор Барадулін // Кляўко, Г.
Вязьмо: Вершы; Паэмы / Генадзь
Кляўко.-Мн.: Маст.літ., 1984. – С. 3-
10.
• Мемарыяльная дошка,
устаноўленая на будынку
ДУА ”Рудзенская сярэдняя
школа Пухавіцкага раёна”
Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей
Вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння
Генадзя Кляўко
31 мая 2012 года у РЦК г. Мар’іна Горка адбылася вечарына, прысвечаная
80-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Генадзя Кляўко. Адкрыў
вечарыну А.А.Прановіч, дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага
музея.
На вечарыну прыехалі родныя паэта: жонка Яніна Іосіфаўна, сын
Артур Генадзьевіч з жонкай, дачка Марына, родная сястра Іна Якаўлеўна з
мужам.
Сярод гасцей: Генадзь Пятровіч Пашкоў, сакратар Саюза
пісьменнікаў Беларусі, Ігар Андрэевіч Лінскі, першы намеснік старшыні
праўлення Мінскай абласной арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага
дзяржаўнага аб’яднання «Таварыства «Веды»; Юлія Францаўна Зарэцкая,
галоўны рэдактар часопіса «Вожык»; карэспандэнты Беларускага
рэспубліканскага радыё.
У зале была аформлена кніжная выстава «Наш славуты зямляк».
З ўспамінамі пра Генадзя Кляўко выступілі Г. Пашкоў, Ю.Зарэцкая. Генадзь
Пашкоў прадставіў кнігі з аўтографамі Генадзя Кляўко, уручыў раённай
бібліятэцы, краязнаўчаму музею кнігі ў падарунак.
На вечарыне гучалі вершы, песні на словы Г. Кляўко. Суправаджаў
вечарыну фальклорны гурт «Славяначка» Рудзенскага Дома культуры.
Адкрыў вечарыну А.А. Прановіч, дырэктар
Пухавіцкага краязнаўчага музея
Суправаджаў вечарыну вакальны гурт «Славяначка»
Рудзенскага Дома культуры
На фотаздымку злева направа:
Марына, дачка паэта,
жонка Яніна Іосіфаўна,
родная сястра Іна Якаўлеўна
Выступленне Артура Генадзьевіча,
сына паэта
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама
ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ
Неабітыя росы Генадзя Кляўко
Эпіграф:
Крылы ветру заўжды патрэбны мне,
Каб не змог запыніць спакой.
З даляглядамі, што абветраны,
Я здружыўся не кіламетрамі,
А ўсім сэрцам, усёй душой.
Г. Кляўко
Мар’іна Горка
2016
Валасюк Т.У., вядучы спецыяліст
аддзела адукацыі, спорту і
турызму

More Related Content

What's hot

Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
Victori_otd
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
ander_temp
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
ADL94
 
Spis tvoray 2 klas
Spis tvoray 2 klasSpis tvoray 2 klas
Spis tvoray 2 klas
ssuser54d014
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
Bereza District Library System
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
MakarevichIrina
 
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Vosen
VosenVosen
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
ander_temp
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Nisapp
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
frolalex
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
Ирина Павлюченя
 
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
cgf gfgfg
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
ssuser5e95d7
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
ssuser35db48
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
ADL94
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
ADL94
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
Светлана Буй
 

What's hot (20)

Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Spis tvoray 2 klas
Spis tvoray 2 klasSpis tvoray 2 klas
Spis tvoray 2 klas
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага небаМаксім Багдановіч — Пасланец высокага неба
Максім Багдановіч — Пасланец высокага неба
 
Vosen
VosenVosen
Vosen
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
Экскурсия "Ад помніка да помніка" (г. Дзятлава, Гродзенская вобл.)
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
Viyaulenchae mastactva sakalova_2kl_bel_2019
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 

Viewers also liked

ASHSCREEN
ASHSCREENASHSCREEN
ASHSCREEN
Dion Marsh
 
Unidad 4 albadenis
Unidad 4 albadenisUnidad 4 albadenis
Unidad 4 albadenis
kelindasoy
 
Euro Opener: Poland - Greece
Euro Opener: Poland - GreeceEuro Opener: Poland - Greece
Euro Opener: Poland - Greece
Pat Nowak
 
Faith, Hope and Smuda
Faith, Hope and SmudaFaith, Hope and Smuda
Faith, Hope and Smuda
Pat Nowak
 
Masseria Gloria Aria of Puglia
Masseria Gloria   Aria of PugliaMasseria Gloria   Aria of Puglia
Masseria Gloria Aria of Puglia
Aria Journeys
 
متاپست (MetaPost)
متاپست (MetaPost)متاپست (MetaPost)
Taw10 1 00 - 0 - introdução
Taw10 1   00 - 0 - introduçãoTaw10 1   00 - 0 - introdução
Taw10 1 00 - 0 - introduçãoMarcelo Di Primio
 
Tribunal de cuenta sfinal
Tribunal de cuenta sfinalTribunal de cuenta sfinal
Tribunal de cuenta sfinal
aljumarang
 
Our engagement
Our engagementOur engagement
Our engagementksap20
 
Audio
AudioAudio
Story board akmal
Story board akmalStory board akmal
Story board akmal
iakmalm
 
ABAP Taw10 1 00 - 0 - introdução
ABAP Taw10 1   00 - 0 - introduçãoABAP Taw10 1   00 - 0 - introdução
ABAP Taw10 1 00 - 0 - introdução
Marcelo Di Primio
 
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
School
 
StarCalendar
StarCalendarStarCalendar
Language Choice & Language Learning
Language Choice & Language LearningLanguage Choice & Language Learning
Language Choice & Language Learning
Bishara Adam
 

Viewers also liked (15)

ASHSCREEN
ASHSCREENASHSCREEN
ASHSCREEN
 
Unidad 4 albadenis
Unidad 4 albadenisUnidad 4 albadenis
Unidad 4 albadenis
 
Euro Opener: Poland - Greece
Euro Opener: Poland - GreeceEuro Opener: Poland - Greece
Euro Opener: Poland - Greece
 
Faith, Hope and Smuda
Faith, Hope and SmudaFaith, Hope and Smuda
Faith, Hope and Smuda
 
Masseria Gloria Aria of Puglia
Masseria Gloria   Aria of PugliaMasseria Gloria   Aria of Puglia
Masseria Gloria Aria of Puglia
 
متاپست (MetaPost)
متاپست (MetaPost)متاپست (MetaPost)
متاپست (MetaPost)
 
Taw10 1 00 - 0 - introdução
Taw10 1   00 - 0 - introduçãoTaw10 1   00 - 0 - introdução
Taw10 1 00 - 0 - introdução
 
Tribunal de cuenta sfinal
Tribunal de cuenta sfinalTribunal de cuenta sfinal
Tribunal de cuenta sfinal
 
Our engagement
Our engagementOur engagement
Our engagement
 
Audio
AudioAudio
Audio
 
Story board akmal
Story board akmalStory board akmal
Story board akmal
 
ABAP Taw10 1 00 - 0 - introdução
ABAP Taw10 1   00 - 0 - introduçãoABAP Taw10 1   00 - 0 - introdução
ABAP Taw10 1 00 - 0 - introdução
 
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
The effect of project based learning on writing procedure text dewinta susant...
 
StarCalendar
StarCalendarStarCalendar
StarCalendar
 
Language Choice & Language Learning
Language Choice & Language LearningLanguage Choice & Language Learning
Language Choice & Language Learning
 

Similar to Г. Кляўко

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
Ирина Павлюченя
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
kulturanovCBS
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
Irina
 
Maksim Bogdanovich
Maksim BogdanovichMaksim Bogdanovich
Maksim Bogdanovich
MakarevichIrina
 
Мілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадМілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горад
Bibliograf1
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Светлана Буй
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Надежда Прокопова
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
library2012
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Таиса Покатович
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
zhanna2112
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
bntulibrary
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Таиса Покатович
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Таиса Покатович
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
Mova Nanova
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературы
vgavm
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
Пётр Ситник
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
novgimn
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
ADL94
 

Similar to Г. Кляўко (20)

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Maksim Bogdanovich
Maksim BogdanovichMaksim Bogdanovich
Maksim Bogdanovich
 
Мілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадМілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горад
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературы
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
 

Г. Кляўко

  • 1. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ Неабітыя росы Генадзя Кляўко Эпіграф: Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усёй душой. Г. Кляўко Мар’іна Горка 2016 Валасюк Т.У., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму
  • 2. У прэзентацыі выкарыстаны ўрыўкі з вершаваных твораў Генадзя Кляўко Змест электроннай выставы “Неабітыя росы Генадзя Кляўко”  Мары - крылы Генадзя Кляўко  Родная вёска  Краявіды роднага краю  Сям’я. Фоталетапіс жыцця (біяграфія)  Творчая спадчына паэта  Кнігі аўтара, выдадзеныя ў Беларусі  Зборнікі, у якія ўвайшлі творы Генадзя Кляўко  Крыніцы інфармацыі  Шчодры руплівец (памяць)
  • 3. Там журацца Мной неабітыя росы, У полі барозны, Што колісь праклаў, Мае там на лузе Сумуюць пракосы, Якія прайшоў я З касою між траў.
  • 4. Родная вёска Пра ўсё не раскажаш І ўсю не апішаш Цябе, мая вёска Над Пціччу ракой. Ты думы мае І дагэтуль калышаш І сэрцу заўсёды Вяртаеш спакой… Царква ў Варонічах (не захавалася) Вуліца в.Варонічы
  • 5. Краявіды роднага краю Нібыта думкі земляка, За хваляй хвалю гонячы, Ля роднай вёскі Пціч-рака У свет плыве, гамонячы… р. Пціч р. Пціч у раёне вёскі Русаковічы У плёсах пакатых Ля вёскі Цітва Да звону напята Пцічы цеціва.
  • 6. Сям’я Я прыйшоў у той дом, Дзе гарачыя пахнуць аладкі, Я прыйшоў у той дом – Захацелася матчынай ласкі… Захацелася мне На хвіліну назад азірнуцца І з узгорка гадоў У дзяцінства на хвілю вярнуцца…
  • 7. У вечнасць ляцяць гадзіны. І на зямлі кожны міг – Смерць і радзіны, смерць і радзіны… І побач –мы.
  • 8. Фоталетапіс жыцця К нам перажытае прыходзіць на ўспамін… І ў памяці не сцерці час далёкі… Адзвінела песня развітання Каля школы ў апошні раз. Ты навек запомні гэта ранне, Нашага юнацтва светлы час!
  • 9. Устань да сонца, Хай само Яно цябе сустрэне. З ягоным Звяжуцца ў вязьмо І дня твайго праменні…
  • 10. Калі абрываю вішні, Рукі – аж за аблокі: Перасыпаю з далоні ў далонь Гарачыя зоры…
  • 11. Другу невядомаму Сёння дваццаць гадоў, як расстаўся ты з домам. Сёння дваццаць гадоў, як ты стаў Невядомым. Дык дазволь жа лічыць, ад імя пакалення, Дзень пачатку вайны днём твайго нараджэння…
  • 12. Дзень добры, штодзённы мой клопат! Дзень добры, руплівая праца! Што рана ўзбудзілі, дзякуй! Мне трэба за справу брацца. А справа не церпіць адкладу – Мне памяць збіраць у дарогу. Яна паплыве праз часіны, Яна папрастуе ў трывогу…
  • 13. Якубу Коласу Ён – гаспадар, што ўстаў раней за сонца, Каб зерне для сяўбы нарыхтаваць…
  • 14. Мы будзем смяяцца Штодзённа і шчыра. Нам смех, як паветра, Патрэбны ў жыцці. І гумарам лёгкім, І вострай сатырай Да новых вышынь Дапаможам ісці.
  • 15. Шчырасці зерні! Трывожыць сумленне, Пакуль яны ў сэрцы, нібыта ў жмені… Генадзь Кляўко – гумарыст Пра соль Пісаў пра соль адзін паэт, Пра нашу соль кухонную, Крычаў у вершы на ўвесь свет, Што соль, як хлеб, надзённая. - Шкада, - уздыхнулі ўсе між волі, Што выйшаў верш без солі.
  • 16. Вакол нас, між нас схавана шчасце… Як жа на ягоны след напасці? Маладыя, у жытное вы ідзіце, Толькі лішніх сцежак не рабіце. Здарыцца ж: няма, здаецца, выйсця, - Сябар сябру шчыра памажыце І ажно да ста гадоў у жыце Сцежкі сваёй вернасці тапчыце. Вечна яны злучаны з дарогай, Дзе людскога шчасця гэтак многа…
  • 17.  Задарожаны, заснежаны, Пастукаю ў акно. За шыбай занавешанай Нічога не відно… Я знаю – зачакаліcя, Здаваўся дзень, як год … І будзе ўсё расказана. То ж я вярнуўся ў дом, Дзе ўсе мае завязаны Шляхі тугім вузлом…
  • 18. Ішоў – і ўпаў, Навекі анямеў: Сляпы пярун ударыў рыкашэтам. І чалавек, бадай, не зразумеў, Што здарылася з гэтым светам. Яго пагляд – Успыхнуў і пагас. Ні змроку, Ні святла ўжо больш не будзе… Падумаў Чалавек у свой апошні час: “А як жа людзі?...” Г. Кляўко З турботнай думкай пра людзей, пра родны край жыў і працаваў шчодры руплівец Генадзь Кляўко. Яго не стала 21 жніўня 1979 года.
  • 19. Кнігі Генадзя Кляўко, выдадзеныя ў Беларусі
  • 20. Кляўко, Г. Абветраныя далягляды: Вершы / Генадзь Кляўко. – Мінск: Маст. літ - ра, 1962. Я люблю пазіраць, як раніцай Сонца ўсім раздае нарад, У празрыстай расе купаецца, Белым воблачкам уціраецца, Аглядае свой далягляд.
  • 21. • Кляўко, Г. Лайдак і кнопкі: Гумарыст.вершы. /Генадзь Кляўко. – Мн., 1964 (“Б - ка “Вожыка”). • Кляўко, Г. Што праўда, то не грэх…: Гумарыст. вершы, мініяцюры /Генадзь Кляўко. – Мн.,1971 (Б - ка “Вожыка”). Выйшлі ў серыі кніг “Бібліятэчка “Вожыка”
  • 22. Кляўко, Г. Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко – Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. Ары нястомна, плуг, Глыбей, шырэй бяры, Не здзірванее круг, Пакуль мы плугары.
  • 23. Падкова на пыльнай дарозе вясковай... Не веру, што шчасце прыносіць падкова. Віселі ж падковы калісьці ў Хатыні. Яшчэ і дагэтуль яны не астылі... А знойдзеш – прыбі над парогам, каб помніў, Што хтосьці твой блізкі ў дарозе, не дома... • Кляўко, Г. Падкова над парогам. Выбраныя вершы /Генадзь Кляўко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979
  • 24. Кляўко, Г. Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. Вязьмо – твой дзень, Твой німб навек. Да сонца ўстань – На ўсходзе Не сонца ўсходзіць – Чалавек, І вышай сонца ходзіць.
  • 25. Зборнікі, у якія ўвайшлі творы Генадзя Кляўко * * * Вось падхапілі мары - крылы (Так, можа, толькі ў сне лятаў), I я падняўся ўвысь на хвілю I ў светлай хмарцы кропляй стаў.
  • 26. • Кляўко, Г. Партызанскія агледзіны /Генадзь Кляўко//Партызаны, партызаны: Зборнік паэзіі. – Мн. : Маст. літ., 1985. – С.359
  • 27. • Кляўко, Г. Раней, чым устане сонца /Генадзь Кляўко //Дзень паэзіі.1973. – Мінск: Маст. літ-ра, 1973. – С.69. Кляўко, Г. Невядомыя салдаты /Генадзь Кляўко// Дзень паэзіі.1975. – Мінск: Маст. літ - ра, 1973. – С. 90.
  • 28. Кляўко, Г. Раней, чым устане сонца /Генадзь Кляўко// Дзень паэзіі.1965 - 1984. Выбранае / Склад. Я. Міклашэўскі, В.Спрынчан; Рэдкал.: М.Танк і інш.– Мінск: Маст. літ., 1986. – С. 257. Кляўко, Г. Вершы / Генадзь Кляўко// Анталогія беларускай паэзіі. У 3т. Т.3. Вершы і паэмы /Рэдкал.: Р.Барадулін і інш. – Мн., Маст.літ., 1993. – С.95-99.
  • 29. • Кляўко, Г. Вершы /Генадзь Кляўко // Споведзь калосся: Белар. паэзія другой паловы ХХ стагоддзя: Для сяр. і стар. школьн. узросту. - Мінск: Беларусь, 1997. – С. 135-146 (Шк. б-ка). Кляўко, Г. Вершы /Генадзь Кляўко //Сэрцам роднага слова краніся /Уклад.М. Воінаў, К. Усовіч. – Мінск: Народная асвета, 1998. – С.104-105.
  • 30. • Генадзь Кляўко. Катэгорыі вершаў[Электронный ресурс].—Режим доступа: vershy.ru›category/genadz-klyauko.— Дата доступа: 28.04.2012.
  • 32. • Кляўко, Г.Я. Добры дзень мінулае!.../ Г.Я. Кляўко //Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. - Мінск: Маст. літ - ра, 1973. - С. 97-100.
  • 33. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3. Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.: БелСЭ, 1986. - С. 81.
  • 34. • Генадзь Кляўко /Генадзь Якаўлевіч Кляўко //Беларускія пісьменнікі. -Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. - С. 285.
  • 35. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч. //Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. У т. Т.3. – Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1994. – С. 279-284. У слоўніку размешчаны кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Генадзя Кляўко, таксама падрабязная бібліяграфія твораў, выдадзеных і надрукаваных на старонках перыядычнага друку.
  • 36. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8. Канто – Кулі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: Бел. Эн., 1999.- С. 356.
  • 37. • Кляўко Генадзь Якаўлевіч // Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. Хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А.А. Прановіч; Рэдкал.: А.М. Карлюкевіч і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: Беларусь, 2003.- С.608-609. У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі аб аўтары і вершы “Родная вёска”, “Ціхі гарадок” (вершы прысвечаны в. Варонічы і г.п. Рудзенск).
  • 38. Клевко Геннадий Яковлевич. //Минская обл.: энциклопедия: В 2т. Т.2 / Редкол. Л.Ф. Крупец, Г.П. Пашков и др. – Минск: Бел.Эн., 2007. - С.153.
  • 39. • Карлюкевіч, А. Літаратурная карта Пухаўшчыны /Алесь Карлюкевіч. – Мн.: Маст.літ., 1985. – С.36 Размешчана кароткая інфармацыя аб месцы нараджэння Генадзя Кляўко.
  • 40. • Карлюкевіч, А. Ваколіцы Рудзенска. // І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны / Алесь Карлюкевіч. – Мінск: Белар. Энцык. імя П.Броўкі, 2011. – С. 265- 267. На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з Г. Кляўко, А. Ельскім, М. Чаротам, Я. Коласам, А. Вольным, П. Глебкам, М. Паслядовічам, П. Рунцом, А. Бачылам, Т. Бондар і іншымі беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа… У артыкуле “Ваколіцы Рудзенска” можна знайсці кароткія звесткі аб жыцці і творчасці Г.Кляўко, а таксама верш “Я прыйшоў у той дом…”
  • 41. Успаміны Увекавечанне памяці Генадзя Кляўко - паэта, перакладчыка, гумарыста
  • 42. Шчодры руплівец (з успамінаў Рыгора Барадуліна) • “Не прыгадаю, калі душой прыгарнуўся да чалавека, які стаў сябрам і спагаднікам надоўга, які сваёй вонкава спакойнай усмешкай распагоджваў любыя чорныя хмары смутку, а добры дзень настрою яшчэ святлейшым рабіў. Запомніў яго мажным і немітуслівым. Так спаважна і ўпэўнена думку думае лес, што сустрэў сваю маладую восень”. • “У Генадзя Кляўко ў характары шмат было ад прыроды Міншчыны. Не вонкавая адрознасць і нечаканасць, а ўнутраная глыбіня, узважлівасць вызначалі ягоныя паводзіны, манеры, ягоны паэтычны свет. Ён быў рахманы, але рашучы, крыху замкнёны, задумёны, але надзвычай субяседлівы і адгуклівы на чужое гора. Не любіў дзяліцца сваёй бядой, але ўмеў радасці сябравай, як уласнай, радавацца.” Барадулін, Р. Шчодры руплівец / Рыгор Барадулін // Кляўко, Г. Вязьмо: Вершы; Паэмы / Генадзь Кляўко.-Мн.: Маст.літ., 1984. – С. 3- 10.
  • 43. • Мемарыяльная дошка, устаноўленая на будынку ДУА ”Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёна”
  • 44.
  • 46. Вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Генадзя Кляўко
  • 47. 31 мая 2012 года у РЦК г. Мар’іна Горка адбылася вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Генадзя Кляўко. Адкрыў вечарыну А.А.Прановіч, дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея. На вечарыну прыехалі родныя паэта: жонка Яніна Іосіфаўна, сын Артур Генадзьевіч з жонкай, дачка Марына, родная сястра Іна Якаўлеўна з мужам. Сярод гасцей: Генадзь Пятровіч Пашкоў, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ігар Андрэевіч Лінскі, першы намеснік старшыні праўлення Мінскай абласной арганізацыйнай структуры Рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднання «Таварыства «Веды»; Юлія Францаўна Зарэцкая, галоўны рэдактар часопіса «Вожык»; карэспандэнты Беларускага рэспубліканскага радыё. У зале была аформлена кніжная выстава «Наш славуты зямляк». З ўспамінамі пра Генадзя Кляўко выступілі Г. Пашкоў, Ю.Зарэцкая. Генадзь Пашкоў прадставіў кнігі з аўтографамі Генадзя Кляўко, уручыў раённай бібліятэцы, краязнаўчаму музею кнігі ў падарунак. На вечарыне гучалі вершы, песні на словы Г. Кляўко. Суправаджаў вечарыну фальклорны гурт «Славяначка» Рудзенскага Дома культуры.
  • 48. Адкрыў вечарыну А.А. Прановіч, дырэктар Пухавіцкага краязнаўчага музея Суправаджаў вечарыну вакальны гурт «Славяначка» Рудзенскага Дома культуры
  • 49. На фотаздымку злева направа: Марына, дачка паэта, жонка Яніна Іосіфаўна, родная сястра Іна Якаўлеўна Выступленне Артура Генадзьевіча, сына паэта
  • 50. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама ПАЭТЫЧНАЯ ВЫСТАВА - ФОТАГАЛЕРЭЯ Неабітыя росы Генадзя Кляўко Эпіграф: Крылы ветру заўжды патрэбны мне, Каб не змог запыніць спакой. З даляглядамі, што абветраны, Я здружыўся не кіламетрамі, А ўсім сэрцам, усёй душой. Г. Кляўко Мар’іна Горка 2016 Валасюк Т.У., вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму