Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Таиса Покатович
500 год беларускаму кнігадрукаванню. Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Прэзентацыю зрабіла вядучы бібліятэкар бібліятэкі Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Пакатовіч Таіса Канстанцінаўна
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Таиса Покатович
500 год беларускаму кнігадрукаванню. Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Прэзентацыю зрабіла вядучы бібліятэкар бібліятэкі Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Пакатовіч Таіса Канстанцінаўна
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
Без мінулага няма будучага. Для таго, каб даведацца, што адбывалася ў тыя далёкія часы існуюць гістарычныя творы. Бібліятэка-філіял №8 прапанавала відэаагляд найбольш цікавых кніг на гістарычную тэматыку.
"Мама" - самае першае слова, якое прамаўляе дзіця. Становячыся старэйшымі, у самыя цяжкія хвіліны, мы просім дапамогі і рады ў мамы. Менавіта маці больш чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, шчыра і глыбока перажывае за нашу будучыню.
Творческая работа "Гартаючы памяці старонкі: супрацоўнікі бібліятэкі БДТУ — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны" при содействии директора библиотеки БГТУ Знайдюк Светланы Болеславовны, студентки ПИМ Анастасии Кочамаровой и студента ХТИТ Шунькова Даниила.
Прэзентацыя загадчцка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеарграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Курцавай Веранікі Мікалаеўны.
25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», прысвечаная юбілею першага нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і юбілею беларускай акадэмічнай навукі: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=89568
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
Без мінулага няма будучага. Для таго, каб даведацца, што адбывалася ў тыя далёкія часы існуюць гістарычныя творы. Бібліятэка-філіял №8 прапанавала відэаагляд найбольш цікавых кніг на гістарычную тэматыку.
"Мама" - самае першае слова, якое прамаўляе дзіця. Становячыся старэйшымі, у самыя цяжкія хвіліны, мы просім дапамогі і рады ў мамы. Менавіта маці больш чым хто-небудзь, радуецца нашым поспехам, шчыра і глыбока перажывае за нашу будучыню.
Творческая работа "Гартаючы памяці старонкі: супрацоўнікі бібліятэкі БДТУ — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны" при содействии директора библиотеки БГТУ Знайдюк Светланы Болеславовны, студентки ПИМ Анастасии Кочамаровой и студента ХТИТ Шунькова Даниила.
Прэзентацыя загадчцка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеарграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Курцавай Веранікі Мікалаеўны.
25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі», прысвечаная юбілею першага нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і юбілею беларускай акадэмічнай навукі: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=89568
Палеаграфія як дапаможная гістарычная дысцыплінаAleh Kaliaha
Электронная прэзентацыя
Аўтар: А.У. Каляга, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы
26 лістапада наша краіна адзначае 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Паэт, празаік, эсэіст, драматург, чалавек энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці, ён быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры.
Прапануем вашай увазе праграму " Рыцар зямлі беларускай…", падрыхтаваную супрацоўнікамi аддзела гуманітарна-асветніцкай работы Навуковай бібліятэкі.
1. Прадмоўна-пасляслоўны комплекс у беларускіх кірылічных выданнях канца XVI- першай паловы XVII стагоддзяў Кандыдацкая работа Саіскальнікаспецыяльнасці «Літаратуразнаўства» Грыневіч Таццяны Іванаўны
2. Навуковы кіраўнік УладзімірГеоргіевічКароткі - нарадзіўсяў 1956 г. у г.п. МірГродзенскайвобласці. У 1978 г. скончыўфілалагічныфакультэт БДУ. ВучаньСанкт-Пецярбургскай школы медыявістаў. У 1984 г. абараніўкандыдацкуюдысертацыю “ТворчасцьМялеціяСматрыцкага” падкіраўніцтвамакадэмікаА.М.Панчанкі. Займаеццапраблемамістарабеларускайлітаратуры XVI-XVII стагоддзяў, вывучаепомнікіэпохіРэфармацыі, Контррэфармацыі, Контрправаслаўя. ДаследуетворчасцьСымонаБуднага, ВасіляЦяпінскага, ПятраСкаргі, ІпаціяПацея, МялеціяСматрыцкага, АндрэяМужылоўскага, Касьяна Саковіча, ІосіфаРуцкага, Мікулічаіінш.
3. Аўтар Грыневіч Таццяна Іванаўна нарадзілася ў 1982 годзе ў г. Свіслач Гродзенскай вобласці . Першапачатковую адукацыю атрымала ў Свіслацкай СШ №1 імя К. Каліноўскага (1989-1997). З 1997 па 1999 гады навучалася ў гуманітарнымкласе Ліцэя БДУ. З 1999 года – студэнтка філалагічнага факультэта БДУ. Універсітэт скончыла ў 2004 г. з дыпломам з адзнакай. Працуе выкладчыкам Юрыдычнага каледжа БДУ. З 2009 года – саіскальнік спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”.
4. Мэта працы Мэта нашай працы : аналіз асаблівасцей паэтыкі і функцыянальнага прызначэння прадмоўна-пасляслоўнага комплексу канцаXVI- пачатку XVII стагоддзяў
5. Задачы Пазнаёміцца з літаратурай па пытанню Разгледзець гістарычныя перадумовы выданняў, суаднесці з праблемамі, узнятымі ў тэкстах Пазнаёміцца з тэарэтычнымі працамі, прысвечанымі праблемам паэтыкі і жанравым асаблівасцям старадрукаваных кірылічных твораў Правесці аналіз пытанняў, узнімаемых аўтарамі ў творах, акрэсліць тэматыку, ідэйную напоўненасць Даследаваць архітэктоніку твораў, разгледзець праблемы цытавання, пераказу, ужывання біблейскіх вобразаў і сярэднявечнай сімволікі ў тэкстах Вылучыць асноўныя структураўтваральныя кампаненты паэтыкі твораў, дамінантныя літаратурныя прыёмы, якія вызначаюць спецыфіку творчага метаду аўтара Акрэсліць ролю прадмоўна-пасляслоўнага комплексу ў старадруках канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў з пункту гледжання вывучэння заканамернасцей развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду, а таксама гісторыка-культурных асаблівасцей развіцця грамадства і краіны ў цэлым
6. Актуальнасцьдаследавання абумоўлена недастатковай вывучанасцю прадмоўна-пасляслоўнага комлексу на базавых літаратуразнаўчых узроўнях: зместавым, структурна-кампазіцыйным і вобразна-выяўленчым, а таксама традыцыйнай недаацэнкай ідэйнай глыбіні і мастацкай значнасці твораў гэтых жанраў.
7. Навізна У літаратуразнаўчай навуцы ўпершыню сістэмна даследуюцца праблемы паэтыкі прадмоў, прысвячэнняў і пасляслоўяў да беларускіх кірылічных кнігадрукаў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, выяўляюцца праблемна-тэматычныя дамінанты і шляхі іх адлюстравання ў тэкстах традыцыйнага зместу
8. Аб'ект і прадмет даследавання Аб’ект даследавання – кірылічныя тэксты выданняў Нясвіжскай, Заблудаўскай , Віленскай, Еўінскай і Куцеінскай друкарняў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, як ананімныя так і аўтарскія Прадмет даследавання – жанравыя, мастацкія асаблівасці і функцыянальнае прызначэнне твораў
9. Метадалагічны і метадычны грунт даследавання Агульнатэарэтычны падмурак даследавання складаюць працы па праблемах паэтыкі аўтарытэтных філолагаў XIX-XX ст. – Д.С. Ліхачова, В.В. Кожынава, С.С. Аверынцава, Р. Барта, М.-П. Фуко, К. Леві-Строса. Аўтар абапіраецца на гісторыка-тэарэтычныя напрацоўкі прадстаўнікоў нацыянальнай філалагічнай ўколы, літаратуразнаўчыя даследаванні А.М. Адамовіча, А.І. Бельскага, М.М. Грынчыка, У.В. Гніламёдава, В.П. Жураўлёва, В.А. Каваленкі, У.Г. Кароткага, Г.В. Кісялёва, С.С. Лаўшука, А.А. Лойкі, А.І. Мальдзіса, У.І. Мархіля, І.Я. Навуменкі, В.П. Рагойшы, І.В. Саверчанкі, Л.Дз. Сіньковай, М.А. Тычыны, І.А. Чароты, В.А. Чамярыцкага, А.С. Яскевіча і іншых.
10. Метад даследавання У аснове даследавання – герменеўтычная метадалогія. Пры аналізе тэкстаў выкарыстоўваюцца чатыры асноўныя метады: структурна-апісальны, гісторыка-генетычны, параўнальна-тыпалагічны і структурна-функцыянальны.
11. Старадрукаваныя кірылічныя кнігі XVI-XVIII ст. Старадрукаваная кніга з’яўляецца адным з асноўных відаў пісьмовых крыніц, неабходных для даследавання грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў эпоху феадалізму, многіх сфер духоўнай і матэрыяльнай культуры, грамадскай свядомасці.Гісторыя беларускага кнігадрукавання – важная частка гісторыі беларускага народа. Кірылічнае кнігадрукаванне было вядучым відам беларускага кнігавыданння.
12. Друкарні, якія выкарыстоўвалі кірылаўскія шрыфты, выпускалі выданні на кніжнай славянскай, а таксама беларускай літаратурнай мове, ужывалі кірылаўскі алфавіт, уласцівы старажытнарускай, пазней беларускай, рускай і украінскай пісьменнасці. Прагрэсіўнае кірылічнае кнігадрукаванне выконвала важную гістарычную місію ў развіцці беларускай культуры, у захаванні культурнай агульнасці ўсходнеславянскіх народаў, ва ўздыме вызваленчай барацьбы народных мас у XVI-XVIIст. супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнечання.
13. Палажэнні, якія выносяцца да абароны Жанравыя асаблівасці прысвячэнняў, прадмоў і пасляслоўяў да беларускіх кірылічных выданняў канца XVI- пачатку XVII стагоддзяў, іх змястоўнае напаўненне і ідэйная накіраванасць Сінтэз элементаў палемічнай літаратуры і традыцыйнай рыторыкі ў прадмовах і прысвячэннях як форма адлюстравання філасофска-рэлігійных поглядаў аўтараў Спосабы і прычыны ўвядзення ў тэкст “вечных вобразаў”, біблейскай сімволікі і цытат са Святога Пісьма Роля прадмоўна-пасляслоўнага комплексу ў кнігадруках багаслоўскага зместу
14. Высновы Прадмовы да кніг – адзін з самых “жывых” і універсальных літаратурных жанраў. Іх функцыі, накіраванасць і структура не з’яўляюццца нечым застылым, а жанравыя асаблівасці, этыкетнасць залежаць і ад кніг, якія яны адкрываюць, і ад часу, і ад існуючай узаемасувязі паміж аўтарам прадмовы, кнігай і чытачом. Прадмовы і пасляслоўі XVI-XVII стагоддзяў абапіраюцца на тэксты традыцыйнага зместу, што абумоўлівае традыцыйнасць саміх прадмоў і пасляслоўяў (наяўнасць сярэдневяковай топікі, выкарыстанне цытат са Святога Пісьма, агульнасць кампазіцыі). Аднак, нягледзячы на гэта, у прысвячэннях, прадмовах і пасляслоўях не абыходзяцца ўвагай надзённыя пытанні, звязаныя з праблемамі часу. Часта звароты да чытачоў ці мецэнатаў выкарыстоўваліся аўтарамі з мэтай абгрунтавання сваіх філасофска-рэлігійных поглядаў ці палемікі з апанентамі .
15. Дзякую за ўвагу У даследаванні былі выкарыстаны працы У.Г. Кароткага, І.В. Саверчанкі, Г.Я. Галенчанкі і іншых навукоўцаў.