SlideShare a Scribd company logo
1 of 57
Палеаграфія як дапаможная гістарычная
дысцыпліна
Электронная прэзентацыя
Аўтар: А.У. Каляга
старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі,
археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
ГрДУ імя Янкі Купалы
План
• Прадмет, задачы і метад палеаграфіі
• Гісторыя развіцця палеаграфіі
• Гісторыя пісьма
Прадмет палеаграфіі
• Палеаграфія - дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая
займаецца вывучэннем гісторыі пісьма, заканамернасцей
развіцця яго графічных формаў, а таксама помнікаў
старажытнай пісьменнасці ў мэтах іх прачытання,
вызначэння аўтара, часу і месца стварэння.
• Тэрмін «палеаграфія» складаецца з двух грэчаскіх слоў:
«палайос» - старажытны і «граф» - пішу.
• Знешнія прыкметы, якія вывучаюцца палеаграфіяй,
уключаюць: знакі пісьменства, асаблівасці іх графікі,
почырк, матэрыял, на якім пішуць, прылады пісьма,
упрыгажэнні рукапісаў, фарбы, чарнілы, вадзяныя знакі,
клеймы, штэмпелі, фармат, пераплёт рукапісаў.
Задачы палеаграфіі
• Вывучэнне графікі літар, іх эвалюцыі, асаблівасцей пісьма.
• Беспамылковае прачытанне тэкстаў.
• Датаванне, г.зн. устанаўленне часу напісання крыніцы.
• Вызначэнне месца напісання дакумента.
• Устанаўленне аўтара тэксту.
• Устанаўленне сапраўднасці рукапісаў і выяўленне
падробак.
Метад палеаграфіі
• У аснове палеаграфічнага метаду ляжаць назіранні над
сукупнасцю цэлага шэрагу палеаграфічных прыкмет і
выяўленне іх адпаведнасці адзін аднаму для пэўнага
перыяду часу.
• Палеаграфічны метад заснаваны на тым, што знакі
пісьменства не застаюцца нязменнымі, гэтак жа як
мяняюцца з часам матэрыялы і прылады пісьма, сама
форма кнігі, спосабы і стылі мастацкага афармлення і інш.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• Гісторыя палеаграфіі як дапаможнай гістарычнай
дысцыпліны пачынаецца ў канцы ХVІІ ст. Звычайна яе
пачатак звязваюць з выданнем у Парыжы ў 1681 г. працы
Жана Мабільёна «Дыпламатыка», у якой быў сабраны
вялікі матэрыял па гісторыі пісьма, зроблена класіфікацыя
тыпаў пісьма, абгрунтаваны падыходы да палеаграфічнага
вывучэння крыніц.
• Але і да эпохі Асветніцтва ў Еўропе ішоў працэс
назапашвання ведаў аб старажытным пісьме.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У ХVІІІ ст. развіццё палеаграфіі як спецыяльнай
гістарычнай дысцыпліны было абумоўлена не толькі
неабходнасцю стварэння крыніцавага падмурка для
маладой гістарычнай навукі, але і іншымі прычынамі, у
тым ліку цікаўнасцю да гісторыі літаратуры, мовы,
культуры, якая была характэрна для эпохі Асветніцтва.
• У гэты перыяд наймацнейшымі ў Еўропе былі французская
і нямецкая школы палеаграфіі.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У першай палове ХІХ ст. у Еўропе пачынаюць складвацца
нацыянальныя палеаграфічныя школы.
• Да канца стагоддзя палеаграфія здолела выпрацаваць
уласную методыку, тэрміналогію даследаванняў, створаны
былі спецыяльныя установы, якія займаліся вывучэннем і
публікацыяй палеаграфічных тэкстаў, выданнем
перыядычных работ па палеаграфіі і падрыхтоўкай
спецыялістаў-палеографаў.
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• Першыя спробы палеаграфічнага аналізу крыніц на
тэрыторыі Беларусі адносяцца да XVII ст.
• Пошукі папер па гісторыі царквы прывялі да зацікаўлення
практычнай палеаграфіяй І. Пацея, І. Кульчынскага, а
потым і іншых уніяцкіх святароў і святарства іншых
канфесій.
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• Новы этап у развіцці палеаграфіі на беларускіх землях
пачынаецца ў XVIII ст. У гэты час ажыццяўляецца актыўны
збор, а пазней і публікацыя гістарычных крыніц, у тым ліку
тых, што асвятлялі гісторыю беларускіх зямель, а таксама
створаных на Беларусі.
• Адным з першых, хто праявіў сябе на ніве збіральніцтва і
вывучэння гістарычных крыніц, быў А. Нарушэвіч (1733 -
1796 гг.).
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• Выразная цікаўнасць да палеаграфічнага вывучэння
рукапісаў з боку даследчыкаў, якія працавалі на беларускіх
землях, праявілася ў канцы XVIII - першай палове ХІХ стст.
• Назапашванне і аналіз гістарычных крыніц становіцца
важнай прыкметай развіцця гістарычнай навукі. Гэтай
дзейнасці аддаюць свой час і веды многія даследчыкі.
Сярод буйнейшых неабходна назваць Т. Нарбута і І.
Лялевеля.
Гісторыя развіцця палеаграфіі ў Расіі
• У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. пачынаецца хуткае
развіццё расійскай палеаграфічнай школы.
• Увага расійскіх даследчыкаў у гэты перыяд была скіравана,
у пераважнай большасці, на помнікі грэчаскай і кірылічнай
пісьменнасці. Яны працавалі і з кірылічнымі рукапісамі,
якія паходзілі з беларускіх зямель.
Гісторыя развіцця палеаграфіі ў Расіі
• Інтарэс да старажытных рукапісаў выклікаў стварэнне ў
1834 г. пры Міністэрстве асветы Расійскай імперыі
Археаграфічнай камісіі, якая занялася зборам і
друкаваннем старажытных помнікаў пісьменства. Яна
працягвала сваю працу да 1917 г.
• За гэты час былі апублікаваны тысячы каштоўных
дакументаў. Адным з галоўных вынікаў работы
Археаграфічнай камісіі з’явілася «Полное собрание
русских летописей», якое і сёння мае значную
каштоўнасць для даследчыкаў.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• Да сярэдзіны ХІХ ст. палеаграфія мела, галоўным чынам,
апісальны характар. Гэта было ўвогуле характэрна для ўсёй
еўрапейскай палеаграфіі.
• У сярэдзіне ХІХ ст. пачалі стварацца каталогі рукапісаў і
рэдкіх выданняў, якія захоўваліся ў буйных кнігасховішчах;
выдаваліся альбомы палеаграфічных здымкаў, у
еўрапейскіх краінах друкаваліся перыядычныя выданні па
палеаграфіі і археаграфіі.
• У другой палове ХІХ ст. адбываецца якасны зрух у
складванні славяна-кірылаўскай палеаграфіі. Гэта
праявілася ў выданні шэрагу абагульняючых
даследаванняў, дапаможнікаў, работ аналітычнага
характару і альбомаў са здымкамі старажытных тэкстаў.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У пачатку ХХ ст. больш дакладна акрэсліваюцца прадмет і
задачы палеаграфіі, якая ўжо выразна аддзяляецца ад
іншых блізкіх да яе дапаможных гістарычных дысцыплін.
• У гэты час убачылі свет некалькі фундаментальных работ
па славяна-кірылаўскай палеаграфіі, якія і дагэтуль лічацца
ўзорнымі.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• Выключную ролю ў развіцці славяна-кірылаўскай
палеаграфіі адыграў Я. Карскі (1861 - 1931 гг.).
• Яго можна лічыць пачынальнікам беларускай палеаграфіі,
паколькі ён у сваіх даследаваннях надаваў вялікую ўвагу
гісторыі пісьмовай культуры і асаблівасцям пісьмовых
помнікаў, якія паходзілі з тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• Вывучэнне лацінскай палеаграфіі на тэрыторыі Беларусі і
той часткі Польшчы, якая ўваходзіла ў Расійскую імперыю,
у пачатку ХХ ст. было спынена, найперш, з-за палітычных
прычын. Разам з тым, даследаванні ў галіне лацінскай
палеаграфіі працягваліся ў Расіі.
• Сярод вядомых даследчыкаў неабходна назваць В.А.
Дабіаш-Раждзественскую, якая пачынала сваю працу ў
першае дзесяцігоддзе ХХ ст., але буйнейшыя яе
даследаванні выйшлі ўжо ў савецкія часы і некалькі разоў
перавыдаваліся.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У савецкі час развіццё палеаграфіі адбывалася на падставе
канцэпцый, дамінаваўшых у гістарычнай навуцы. Перавага
надавалася разгляду помнікаў, звязаных па свайму
паходжанню і зместу з гісторыяй Расіі.
• У развіцці палеаграфіі пасля 1917 г. выдзяляецца некалькі
этапаў.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У 1920 - 1930-я гг. яшчэ працавалі даследчыкі, чыё
станаўленне адбывалася ў пачатку ХХ стагоддзя - М.
Ліхачоў, Я. Карскі і інш.
• У 1918 г. убачыла свет кніга У. Шчэпкіна «Учебник русской
палеографии».
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У другім-трэцім дзесяцігоддзях ХХ ст. ішло засваенне
здабыткаў папярэдніх часоў, выпрацоўка новых
метадалогіі і методыкі даследавання.
• У адрозненне ад папярэдняга перыяду, калі работы па
палеаграфіі галоўным чынам здзяйснялі філолагі, цяпер у
дадзенай галіне ведаў усё больш плённа сталі працаваць
гісторыкі.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У 1950-я гг. пачынаецца новы этап у развіцці савецкай
палеаграфіі, яна перажывае часы імклівага развіцця.
• У навуковым друку вядуцца дыскусіі аб месце палеаграфіі
ў сістэме дапаможных гістарычных дысцыплін, аб яе
сувязях з іншымі галінамі гістарычных ведаў.
• Значныя дасягненні ў гэты час былі зроблены ў асобных
галінах палеаграфіі.
• У 1956 г. фундаментальную працу «Русская палеография»
надрукаваў акадэмік Л. Чарапнін.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У паслеваенны перыяд у межах палеаграфіі вылучаюцца
шэраг новых галін даследавання.
• Сярод іх трэба вызначыць неаграфію, дысцыпліну, якая
вывучае асаблівасці пісьменства Новага часу (у дачыненні
да расійскіх помнікаў пісьменства - пачатак ХVIII - ХХ ст., у
дачыненні да пісьмовых кірылічных крыніц, якія
паходзяць з беларускіх зямель - другая палова XVIII - ХХ ст.)
і берасталогію.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У паслеваенны час савецкія палеографы ў сваіх
даследаваннях імкнуліся прасачыць эвалюцыю
кірылічнага пісьменства. Шэраг работ, прысвечаных
пачатку кірылічнага пісьма, падрыхтаваў у гэты час Дз.
Ліхачоў.
• У філіграналогіі вызначылася Т. Дзіянава.
• Абагульняючыя работы і падручнікі падрыхтавалі ў
паслеваенны перыяд М. Ціхаміраў, А. Пранштэйн, Л.
Жукоўская і інш.
Гісторыя развіцця палеаграфіі
• У 1970 - 1990-я гг. у савецкай палеаграфіі абазначыўся
пэўны крызіс - пры параўнальна вялікай колькасці работ
відавочны быў недахоп тэарэтычных і метадалагічных
распрацовак, буйных абагульняючых прац.
• Палеаграфічная практыка пераважала ва ўсіх накірунках
даследаванняў.
• Значна адставала і дыдактыка - падручнікі, якія
выкарыстоўваліся ў ВНУ, не уключалі ў сябе новую
методыку навучання, грунтуючыся на навучальных
праграмах 1920 - 1930-х гг.
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• У пасляваенны час беларускія навукоўцы, у параўнанні з
расійскімі, слаба праявілі сябе ў галіне палеаграфіі. Тут не
склаліся навуковыя школы, невялікай была колькасць
арыгінальных работ, адсутнічалі абагульняючыя і
фундаментальныя работы. Па-за абсягам навуковых
інтарэсаў беларускіх гісторыкаў засталіся пісьмовыя
традыцыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
• Навукоўцаў больш цікавіў змест пісьмовых помнікаў, чым
іх знешнія прыкметы.
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• Новы этап у палеаграфіі Беларусі пачаўся з сярэдзіны
1980-х гг. Узросшая цікаўнасць да гісторыі выклікала
неабходнасць стварэння ўласнай палеаграфічнай школы,
правядзення грунтоўных палеаграфічных даследаванняў.
• У абсяг інтарэсаў беларускіх крыніцазнаўцаў уваходзяць
раней мала даследаваныя комплексы актавых крыніц -
Метрыка ВКЛ, дакументы гарадскога самакіравання часоў
ВКЛ і Рэчы Паспалітай, матэрыялы касцёльнага і
царкоўнага справаводства.
Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі
• У 1996 г. выйшаў першы навучальны дапаможнік па
беларускай палеаграфіі, падрыхтаваны С. Куль-
Сяльверставай, а ў 2006 г. навучальны дапаможнік па
беларускай кірылічнай палеаграфіі А. Грушы.
• Беларускі даследчык А. Груша - аўтар грунтоўных
распрацовак па методыцы выдання беларускіх
скорапісных крыніц, у першую чаргу, Метрыкі ВКЛ;
шматлікіх публікацый па праблемах палеаграфіі.
Гісторыя пісьма
• Віды паведамленняў:
1. мова;
2. пісьмо;
3. жэст;
4. сігнал.
Пісьмо можна вызначыць як сродак зносін, які дапамагае
чалавеку пераадолець час і прастору.
Гісторыя пісьма
• Кожнае вуснае паведамленне мае знешні бок (гучанне) і
ўнутраны (сэнс).
• Пісьмовыя паведамленні таксама ўключаюць два гэтыя
бакі, але адносіны паміж імі больш складаныя.
Гісторыя пісьма
• Пісьменнасці ўласцівы дзве асноўныя прыкметы:
1. для яе характэрны дзеянні, звязаныя з маляваннем у
самым шырокім разуменні (напісанне знакаў,
выскрабанне, высячэнне, нанясенне зарубак і г.д.);
2. з яе дапамогай дасягалася мэта перадачы паведамлення,
прычым паведамлення або іншым асобам, або - для
захавання ў памяці - таму, хто пісаў.
Гісторыя пісьма
• Найбольш старажытным было прадметнае пісьмо. У
якасці знакаў, якія перадавалі інфармацыю, ужываліся
разнастайныя прадметы, гэтую функцыю маглі выконваць
зарубкі, біркі, шнуры з вузламі (кіпу), нават жывёла і
расліны.
• Элементы знакавага пісьма і сёння шырока ўжываюцца ў
жыцці чалавека.
Гісторыя пісьма
• Каб не стварылася ўражанне, быццам распаўсюджанне
падобных прадметных пасланняў абмяжоўваецца толькі
Афрыкай, ды і то толькі новым і навейшым часам,
неабходна звярнуцца да запісаў Герадота.
• У яго ёсць павучальны і захапляючы расказ аб адным
эпізодзе з гісторыі пахода пярсідскага цара Дарыя І
супраць скіфаў.
Гісторыя пісьма
• Кіпу ўжо даўно ўспрымаецца як сродак перадачы лічбавых
даных самага рознага характару.
• Кіпу складаецца з аднаго трывалага шнура і некалькіх
умацаваных на ім нітак.
• Сэнсавае значэнне вузельчыкавага пісьма залежыць ад
колеру нітак, тыпу і колькасці вузельчыкаў, а таксама ад
размяшчэння нітак у адносінах да галоўнага шнура, ад іх
паслядоўнасці і віду перапляцення.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Паясы вампум індзейцаў Паўночнай Амерыкі складаліся з
чатырох ці пяці вяровачак, што памяшчаліся адна каля
другой, на якія нанізваліся рознакаляровыя ракавіны з
прабітай у сярэдзіне адтулінай.
• Колеру ракавін прыпісывалася асобае значэнне (чорны і
фіялетавы паведамлялі аб небяспецы ці варожасці,
чырвоны - аб вайне, белы - аб дабрабыце і міры) і гэта
давала магчымасць індзейцам перасылаць ад аднаго
племені да другога цэлыя пасланні.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Наступным крокам у развіцці сістэмы запісу і перадачы
інфармацыі было малюнкавае пісьмо або піктаграфія (ад
лац. piktus - намаляваны і грэч. gráphō - пішу).
• Піктаграфія з дапамогай аднаго малюнка або іх
паслядоўнага размяшчэння на пісчым матэрыяле (у тым
ліку, камені, дрэве і г.д.) перадае агульны змест
паведамлення без уліку фанетычнага складу мовы, якой
карыстаюцца стваральнікі піктаграм.
• Таксама, як і прадметнае пісьмо, яны перадаюць уяўленні,
паняцці. Гэтыя запісы магла расшыфраваць любая асоба,
незалежна ад таго, якой мовай яна валодала.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Больш развітай формай малюнкавага пісьма з'яўляецца
ідэаграфічнае пісьмо.
• Ідэаграма (ад грэч. іdea - ідэя, gráphō - пішу) - пісьмовы
знак ці малюнак, які адпавядае пэўнай ідэі аўтара.
• Найбольш выразнымі і распрацаванымі з’яўляюцца
кітайскае і егіпецкае ідэаграфічнае пісьмо, або іерагліфіка.
Апошняе на працягу ІІІ - ІІ тысячагоддзяў да н.э. прайшло
эвалюцыю ад піктаграфічнага да ідэаграфічнага пісьма.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Асобны тып пісьма складае фанаграфія. Гэтае пісьмо
падзяляецца на два віды - складовае і літарнае.
• У аснове фанаграфічнага пісьма ляжыць абазначэнне
знакамі асобных гукаў. Гукі (або фанемы) у такім пісьме
абазначаюцца асобнымі фанаграмамі, прычым асобныя
фанаграмы могуць перадаваць або асобныя гукі, або
спалучэнне гукаў - склады. У першым выпадку пісьмо
будзе называцца літарна-гукавым, у другім - складовым.
Гісторыя пісьма
• Найстаражытнейшым фанаграфічным пісьмом лічыцца
шумерскае, якое пачало складвацца каля IV тыс. да н.э.
• Выкарыстанне шумерамі гліны ў якасці матэрыялу для
пісьма абумовіла прыёмы напісання знакаў і іх знешні
выгляд.
• Шумерскі клінапіс развіўся на аснове ідэаграфічнага
пісьма на працягу тысячагоддзяў і паслужыў асновай для
акадскага, урартскага і іншых алфавітаў.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Правобразам сучасных літарна-гукавых сістэм пісьма
лічыцца фінікійскае, якое вядома з І тысячагоддзя да н.э.
• Фінікійскае фанаграфічнае пісьмо, таксама як і шумерскае,
развілася на падставе ідэаграфічнай сістэмы запісу.
• З цягам часу асобныя ідэаграмы замацаваліся за
акрэсленымі гукамі і набылі характар літар.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Фінікійскі алфавіт быў пакладзены ў аснову квадратнага
старажытнагрэчаскага пісьма, самыя раннія ўзоры якога
адносяцца да VII ст. да н.э.
• Грэкі значна ўдасканалілі фінікійскую сістэму пісьма, не
толькі ўнёсшы дапаўненні ў алфавіт, але таксама змяніўшы
спосаб напісання знакаў.
• У старажытнагрэчаскай мове, у адрозненне ад фінікійскай,
галосныя адыгрывалі больш значную ролю, таму грэкі
дапоўнілі фінікійскі алфавіт дадатковымі літарамі (17
зычных і 7 галосных - усяго 24 літары).
• Грэкі вынайшлі гарызантальныя радкі і напісанне злева
направа.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• На падставе грэчаскага алфавіта ўзнік лацінскі алфавіт.
• Фарміраванне гэтага алфавіта, на думку навукоўцаў,
адбылося ў VIIІ - VIІ стст. да н.э.
• Самымі раннімі помнікамі лацінскага пісьма з’яўляюцца
надпісы VII - VI стст. да н.э.
• Да ІІ ст. н.э. канчаткова склаўся так званы класічны лацінскі
алфавіт. Першапачаткова ён налічваў 23 знакі.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• У развіцці лацінскага алфавіта вылучаюць некалькі
перыядаў.
1. Першы, які ахоплівае часы антычнасці, характарызуецца
развіццём на італійскай глебе грэчаскага і этрускага пісьма,
якое прывяло да складвання рымскай сістэмы пісьма.
2. Другі прыпадае на часы росквіту Рымскай імперыі, калі
сфарміравалася так званае капітальнае пісьмо, якое
выступала ў дзвюх формах - манументальнай і русцічнай.
Гісторыя пісьма
• Капітальнае пісьмо ведала толькі прапісныя літары.
Манументальная яго форма адрознівалася амаль
квадратнымі памерамі, была строга геаметрычнай.
• Русцічнае (ад лат. rustikus - вясковы, просты) пісьмо
паходзіла ад капітальнага, але ў адрозненні ад яго мела
больш свабоднае напісанне, меньшую геаметрычнасць.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• У IX - XI стст., калі лацінскі алфавіт упершыню трапіў на
тэрыторыю Беларусі, у Еўропе атрымаў распаўсюджанне
новы тып лацінскага пісьма, які ў палеаграфіі атрымаў
назву каралінгскага мінускула - ад назвы імперыі
Каралінгаў, дзе ён быў найбольш распаўсюджаны.
• Тэрмінам «мінускул» абазначаецца характэрная
асаблівасць дадзенага пісьма - у ім адбылося канчатковае
фарміраванне радковых літар (ад лац. minus - маленькі,
паменьшаны).
• У перадрэнесансныя часы лацінскае пісьмо набывае
характар фрактуры (ад лац. fraktus - ламаны, слабы). Гэта
пісьмо - востракутнае, ламанае, часам называюць
гатычным пісьмом.
Гісторыя пісьма
Гісторыя пісьма
• Эпоха Рэнесанса прынесла кардынальныя змены ў аблічча
лацінскага пісьма. Нараджаецца новы тып пісьма, які
атрымаў назву антыква ( ад лац. antiqua - старажытны),
яго інакш называюць гуманістычным пісьмом.
• Менавіта антыква набыла найбольшае распаўсюджанне ў
еўрапейскіх народаў. На яе базе ў далейшым развівалася
нацыянальнае пісьменнасць, яна ўжывалася для адліўкі
шрыфтоў пры кнігадрукаванні.
Гісторыя пісьма

More Related Content

Viewers also liked

Πρόσκληση σε ημερίδα
Πρόσκληση σε ημερίδαΠρόσκληση σε ημερίδα
Πρόσκληση σε ημερίδαdaskdask131
 
assurx-services-brochure
assurx-services-brochureassurx-services-brochure
assurx-services-brochureDave Vadas
 
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTO
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTOESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTO
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTOAlexander Zuñiga
 
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIES
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIESZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIES
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIESMUHAMMED ANZEER F
 
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performance
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better PerformanceHow to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performance
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performanceoysteing
 
Fish farm design & construction
Fish farm  design & constructionFish farm  design & construction
Fish farm design & constructionSmawi GH
 

Viewers also liked (9)

Ingeniería Geográfica Y Ambiental
Ingeniería Geográfica Y AmbientalIngeniería Geográfica Y Ambiental
Ingeniería Geográfica Y Ambiental
 
Πρόσκληση σε ημερίδα
Πρόσκληση σε ημερίδαΠρόσκληση σε ημερίδα
Πρόσκληση σε ημερίδα
 
assurx-services-brochure
assurx-services-brochureassurx-services-brochure
assurx-services-brochure
 
An Unshakable Life
An Unshakable LifeAn Unshakable Life
An Unshakable Life
 
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTO
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTOESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTO
ESTRATEGIAS PEDAGOGICAS PARA EL DESARROLLO DEL PENSAMIENTO
 
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIES
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIESZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIES
ZOO-PLANKTON CULTURE FOR MARINE FISH HATCHERIES
 
Pearson y sperman
Pearson y spermanPearson y sperman
Pearson y sperman
 
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performance
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better PerformanceHow to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performance
How to Analyze and Tune MySQL Queries for Better Performance
 
Fish farm design & construction
Fish farm  design & constructionFish farm  design & construction
Fish farm design & construction
 

Similar to Палеаграфія як дапаможная гістарычная дысцыпліна

Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентацияTanyaGrinevich
 
Моя презентация
Моя презентацияМоя презентация
Моя презентацияTanyaGrinevich
 
Люцко Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...
Люцко  Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...Люцко  Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...
Люцко Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...Natallia Liutsko
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадрукуMakarevichIrina
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021bntulibrary
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusіkulturanovCBS
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.AnastasiyaF
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018bntulibrary
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуMaria Kots
 
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачоваbudzma
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхbntulibrary
 
СЛОЎНІК Беларуская Біблія
СЛОЎНІК Беларуская БібліяСЛОЎНІК Беларуская Біблія
СЛОЎНІК Беларуская БібліяMova Nanova
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022bntulibrary
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часуkuchir
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часуMakarevichIrina
 

Similar to Палеаграфія як дапаможная гістарычная дысцыпліна (20)

Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентация
 
Prezent
PrezentPrezent
Prezent
 
Моя презентация
Моя презентацияМоя презентация
Моя презентация
 
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткіДзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
Дзейнасць Дыялекталагічнай камісіі Інбелкульта і яе набыткі
 
Люцко Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...
Люцко  Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...Люцко  Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...
Люцко Н.М. Беларуская друкаваная кніга канца XVIII – пачатку ХХ ст. у фондзе...
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадруку
 
Гісторыя Беларусі
Гісторыя БеларусіГісторыя Беларусі
Гісторыя Беларусі
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021Знамянальныя даты Беларусі - 2021
Знамянальныя даты Беларусі - 2021
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
26. Рэнесансавая культура ў ВКЛ у першай палове XVI ст.
 
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018Знамянальныя даты беларускага календара 2018
Знамянальныя даты беларускага календара 2018
 
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі РэнесансуПершыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
Першыя каллекцыянеры беларусі эпохі Рэнесансу
 
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова
“Кірмаш праектаў” у Гомелі: Навуковая канферэнцыя па гісторыі Рагачова
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедиях
 
СЛОЎНІК Беларуская Біблія
СЛОЎНІК Беларуская БібліяСЛОЎНІК Беларуская Біблія
СЛОЎНІК Беларуская Біблія
 
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022Знамянальныя даты Беларусі - 2022
Знамянальныя даты Беларусі - 2022
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часу
 
Праз прызму часу
Праз прызму часуПраз прызму часу
Праз прызму часу
 

Палеаграфія як дапаможная гістарычная дысцыпліна

  • 1. Палеаграфія як дапаможная гістарычная дысцыпліна Электронная прэзентацыя Аўтар: А.У. Каляга старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы
  • 2. План • Прадмет, задачы і метад палеаграфіі • Гісторыя развіцця палеаграфіі • Гісторыя пісьма
  • 3. Прадмет палеаграфіі • Палеаграфія - дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гісторыі пісьма, заканамернасцей развіцця яго графічных формаў, а таксама помнікаў старажытнай пісьменнасці ў мэтах іх прачытання, вызначэння аўтара, часу і месца стварэння. • Тэрмін «палеаграфія» складаецца з двух грэчаскіх слоў: «палайос» - старажытны і «граф» - пішу. • Знешнія прыкметы, якія вывучаюцца палеаграфіяй, уключаюць: знакі пісьменства, асаблівасці іх графікі, почырк, матэрыял, на якім пішуць, прылады пісьма, упрыгажэнні рукапісаў, фарбы, чарнілы, вадзяныя знакі, клеймы, штэмпелі, фармат, пераплёт рукапісаў.
  • 4. Задачы палеаграфіі • Вывучэнне графікі літар, іх эвалюцыі, асаблівасцей пісьма. • Беспамылковае прачытанне тэкстаў. • Датаванне, г.зн. устанаўленне часу напісання крыніцы. • Вызначэнне месца напісання дакумента. • Устанаўленне аўтара тэксту. • Устанаўленне сапраўднасці рукапісаў і выяўленне падробак.
  • 5. Метад палеаграфіі • У аснове палеаграфічнага метаду ляжаць назіранні над сукупнасцю цэлага шэрагу палеаграфічных прыкмет і выяўленне іх адпаведнасці адзін аднаму для пэўнага перыяду часу. • Палеаграфічны метад заснаваны на тым, што знакі пісьменства не застаюцца нязменнымі, гэтак жа як мяняюцца з часам матэрыялы і прылады пісьма, сама форма кнігі, спосабы і стылі мастацкага афармлення і інш.
  • 6. Гісторыя развіцця палеаграфіі • Гісторыя палеаграфіі як дапаможнай гістарычнай дысцыпліны пачынаецца ў канцы ХVІІ ст. Звычайна яе пачатак звязваюць з выданнем у Парыжы ў 1681 г. працы Жана Мабільёна «Дыпламатыка», у якой быў сабраны вялікі матэрыял па гісторыі пісьма, зроблена класіфікацыя тыпаў пісьма, абгрунтаваны падыходы да палеаграфічнага вывучэння крыніц. • Але і да эпохі Асветніцтва ў Еўропе ішоў працэс назапашвання ведаў аб старажытным пісьме.
  • 7. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У ХVІІІ ст. развіццё палеаграфіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны было абумоўлена не толькі неабходнасцю стварэння крыніцавага падмурка для маладой гістарычнай навукі, але і іншымі прычынамі, у тым ліку цікаўнасцю да гісторыі літаратуры, мовы, культуры, якая была характэрна для эпохі Асветніцтва. • У гэты перыяд наймацнейшымі ў Еўропе былі французская і нямецкая школы палеаграфіі.
  • 8. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У першай палове ХІХ ст. у Еўропе пачынаюць складвацца нацыянальныя палеаграфічныя школы. • Да канца стагоддзя палеаграфія здолела выпрацаваць уласную методыку, тэрміналогію даследаванняў, створаны былі спецыяльныя установы, якія займаліся вывучэннем і публікацыяй палеаграфічных тэкстаў, выданнем перыядычных работ па палеаграфіі і падрыхтоўкай спецыялістаў-палеографаў.
  • 9. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • Першыя спробы палеаграфічнага аналізу крыніц на тэрыторыі Беларусі адносяцца да XVII ст. • Пошукі папер па гісторыі царквы прывялі да зацікаўлення практычнай палеаграфіяй І. Пацея, І. Кульчынскага, а потым і іншых уніяцкіх святароў і святарства іншых канфесій.
  • 10. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • Новы этап у развіцці палеаграфіі на беларускіх землях пачынаецца ў XVIII ст. У гэты час ажыццяўляецца актыўны збор, а пазней і публікацыя гістарычных крыніц, у тым ліку тых, што асвятлялі гісторыю беларускіх зямель, а таксама створаных на Беларусі. • Адным з першых, хто праявіў сябе на ніве збіральніцтва і вывучэння гістарычных крыніц, быў А. Нарушэвіч (1733 - 1796 гг.).
  • 11. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • Выразная цікаўнасць да палеаграфічнага вывучэння рукапісаў з боку даследчыкаў, якія працавалі на беларускіх землях, праявілася ў канцы XVIII - першай палове ХІХ стст. • Назапашванне і аналіз гістарычных крыніц становіцца важнай прыкметай развіцця гістарычнай навукі. Гэтай дзейнасці аддаюць свой час і веды многія даследчыкі. Сярод буйнейшых неабходна назваць Т. Нарбута і І. Лялевеля.
  • 12. Гісторыя развіцця палеаграфіі ў Расіі • У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. пачынаецца хуткае развіццё расійскай палеаграфічнай школы. • Увага расійскіх даследчыкаў у гэты перыяд была скіравана, у пераважнай большасці, на помнікі грэчаскай і кірылічнай пісьменнасці. Яны працавалі і з кірылічнымі рукапісамі, якія паходзілі з беларускіх зямель.
  • 13. Гісторыя развіцця палеаграфіі ў Расіі • Інтарэс да старажытных рукапісаў выклікаў стварэнне ў 1834 г. пры Міністэрстве асветы Расійскай імперыі Археаграфічнай камісіі, якая занялася зборам і друкаваннем старажытных помнікаў пісьменства. Яна працягвала сваю працу да 1917 г. • За гэты час былі апублікаваны тысячы каштоўных дакументаў. Адным з галоўных вынікаў работы Археаграфічнай камісіі з’явілася «Полное собрание русских летописей», якое і сёння мае значную каштоўнасць для даследчыкаў.
  • 14. Гісторыя развіцця палеаграфіі • Да сярэдзіны ХІХ ст. палеаграфія мела, галоўным чынам, апісальны характар. Гэта было ўвогуле характэрна для ўсёй еўрапейскай палеаграфіі. • У сярэдзіне ХІХ ст. пачалі стварацца каталогі рукапісаў і рэдкіх выданняў, якія захоўваліся ў буйных кнігасховішчах; выдаваліся альбомы палеаграфічных здымкаў, у еўрапейскіх краінах друкаваліся перыядычныя выданні па палеаграфіі і археаграфіі. • У другой палове ХІХ ст. адбываецца якасны зрух у складванні славяна-кірылаўскай палеаграфіі. Гэта праявілася ў выданні шэрагу абагульняючых даследаванняў, дапаможнікаў, работ аналітычнага характару і альбомаў са здымкамі старажытных тэкстаў.
  • 15. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У пачатку ХХ ст. больш дакладна акрэсліваюцца прадмет і задачы палеаграфіі, якая ўжо выразна аддзяляецца ад іншых блізкіх да яе дапаможных гістарычных дысцыплін. • У гэты час убачылі свет некалькі фундаментальных работ па славяна-кірылаўскай палеаграфіі, якія і дагэтуль лічацца ўзорнымі.
  • 16. Гісторыя развіцця палеаграфіі • Выключную ролю ў развіцці славяна-кірылаўскай палеаграфіі адыграў Я. Карскі (1861 - 1931 гг.). • Яго можна лічыць пачынальнікам беларускай палеаграфіі, паколькі ён у сваіх даследаваннях надаваў вялікую ўвагу гісторыі пісьмовай культуры і асаблівасцям пісьмовых помнікаў, якія паходзілі з тэрыторыі Беларусі.
  • 17. Гісторыя развіцця палеаграфіі • Вывучэнне лацінскай палеаграфіі на тэрыторыі Беларусі і той часткі Польшчы, якая ўваходзіла ў Расійскую імперыю, у пачатку ХХ ст. было спынена, найперш, з-за палітычных прычын. Разам з тым, даследаванні ў галіне лацінскай палеаграфіі працягваліся ў Расіі. • Сярод вядомых даследчыкаў неабходна назваць В.А. Дабіаш-Раждзественскую, якая пачынала сваю працу ў першае дзесяцігоддзе ХХ ст., але буйнейшыя яе даследаванні выйшлі ўжо ў савецкія часы і некалькі разоў перавыдаваліся.
  • 18. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У савецкі час развіццё палеаграфіі адбывалася на падставе канцэпцый, дамінаваўшых у гістарычнай навуцы. Перавага надавалася разгляду помнікаў, звязаных па свайму паходжанню і зместу з гісторыяй Расіі. • У развіцці палеаграфіі пасля 1917 г. выдзяляецца некалькі этапаў.
  • 19. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У 1920 - 1930-я гг. яшчэ працавалі даследчыкі, чыё станаўленне адбывалася ў пачатку ХХ стагоддзя - М. Ліхачоў, Я. Карскі і інш. • У 1918 г. убачыла свет кніга У. Шчэпкіна «Учебник русской палеографии».
  • 20. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У другім-трэцім дзесяцігоддзях ХХ ст. ішло засваенне здабыткаў папярэдніх часоў, выпрацоўка новых метадалогіі і методыкі даследавання. • У адрозненне ад папярэдняга перыяду, калі работы па палеаграфіі галоўным чынам здзяйснялі філолагі, цяпер у дадзенай галіне ведаў усё больш плённа сталі працаваць гісторыкі.
  • 21. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У 1950-я гг. пачынаецца новы этап у развіцці савецкай палеаграфіі, яна перажывае часы імклівага развіцця. • У навуковым друку вядуцца дыскусіі аб месце палеаграфіі ў сістэме дапаможных гістарычных дысцыплін, аб яе сувязях з іншымі галінамі гістарычных ведаў. • Значныя дасягненні ў гэты час былі зроблены ў асобных галінах палеаграфіі. • У 1956 г. фундаментальную працу «Русская палеография» надрукаваў акадэмік Л. Чарапнін.
  • 22. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У паслеваенны перыяд у межах палеаграфіі вылучаюцца шэраг новых галін даследавання. • Сярод іх трэба вызначыць неаграфію, дысцыпліну, якая вывучае асаблівасці пісьменства Новага часу (у дачыненні да расійскіх помнікаў пісьменства - пачатак ХVIII - ХХ ст., у дачыненні да пісьмовых кірылічных крыніц, якія паходзяць з беларускіх зямель - другая палова XVIII - ХХ ст.) і берасталогію.
  • 23. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У паслеваенны час савецкія палеографы ў сваіх даследаваннях імкнуліся прасачыць эвалюцыю кірылічнага пісьменства. Шэраг работ, прысвечаных пачатку кірылічнага пісьма, падрыхтаваў у гэты час Дз. Ліхачоў. • У філіграналогіі вызначылася Т. Дзіянава. • Абагульняючыя работы і падручнікі падрыхтавалі ў паслеваенны перыяд М. Ціхаміраў, А. Пранштэйн, Л. Жукоўская і інш.
  • 24. Гісторыя развіцця палеаграфіі • У 1970 - 1990-я гг. у савецкай палеаграфіі абазначыўся пэўны крызіс - пры параўнальна вялікай колькасці работ відавочны быў недахоп тэарэтычных і метадалагічных распрацовак, буйных абагульняючых прац. • Палеаграфічная практыка пераважала ва ўсіх накірунках даследаванняў. • Значна адставала і дыдактыка - падручнікі, якія выкарыстоўваліся ў ВНУ, не уключалі ў сябе новую методыку навучання, грунтуючыся на навучальных праграмах 1920 - 1930-х гг.
  • 25. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • У пасляваенны час беларускія навукоўцы, у параўнанні з расійскімі, слаба праявілі сябе ў галіне палеаграфіі. Тут не склаліся навуковыя школы, невялікай была колькасць арыгінальных работ, адсутнічалі абагульняючыя і фундаментальныя работы. Па-за абсягам навуковых інтарэсаў беларускіх гісторыкаў засталіся пісьмовыя традыцыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. • Навукоўцаў больш цікавіў змест пісьмовых помнікаў, чым іх знешнія прыкметы.
  • 26. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • Новы этап у палеаграфіі Беларусі пачаўся з сярэдзіны 1980-х гг. Узросшая цікаўнасць да гісторыі выклікала неабходнасць стварэння ўласнай палеаграфічнай школы, правядзення грунтоўных палеаграфічных даследаванняў. • У абсяг інтарэсаў беларускіх крыніцазнаўцаў уваходзяць раней мала даследаваныя комплексы актавых крыніц - Метрыка ВКЛ, дакументы гарадскога самакіравання часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, матэрыялы касцёльнага і царкоўнага справаводства.
  • 27. Гісторыя развіцця палеаграфіі на Беларусі • У 1996 г. выйшаў першы навучальны дапаможнік па беларускай палеаграфіі, падрыхтаваны С. Куль- Сяльверставай, а ў 2006 г. навучальны дапаможнік па беларускай кірылічнай палеаграфіі А. Грушы. • Беларускі даследчык А. Груша - аўтар грунтоўных распрацовак па методыцы выдання беларускіх скорапісных крыніц, у першую чаргу, Метрыкі ВКЛ; шматлікіх публікацый па праблемах палеаграфіі.
  • 28. Гісторыя пісьма • Віды паведамленняў: 1. мова; 2. пісьмо; 3. жэст; 4. сігнал. Пісьмо можна вызначыць як сродак зносін, які дапамагае чалавеку пераадолець час і прастору.
  • 29. Гісторыя пісьма • Кожнае вуснае паведамленне мае знешні бок (гучанне) і ўнутраны (сэнс). • Пісьмовыя паведамленні таксама ўключаюць два гэтыя бакі, але адносіны паміж імі больш складаныя.
  • 30. Гісторыя пісьма • Пісьменнасці ўласцівы дзве асноўныя прыкметы: 1. для яе характэрны дзеянні, звязаныя з маляваннем у самым шырокім разуменні (напісанне знакаў, выскрабанне, высячэнне, нанясенне зарубак і г.д.); 2. з яе дапамогай дасягалася мэта перадачы паведамлення, прычым паведамлення або іншым асобам, або - для захавання ў памяці - таму, хто пісаў.
  • 31. Гісторыя пісьма • Найбольш старажытным было прадметнае пісьмо. У якасці знакаў, якія перадавалі інфармацыю, ужываліся разнастайныя прадметы, гэтую функцыю маглі выконваць зарубкі, біркі, шнуры з вузламі (кіпу), нават жывёла і расліны. • Элементы знакавага пісьма і сёння шырока ўжываюцца ў жыцці чалавека.
  • 32. Гісторыя пісьма • Каб не стварылася ўражанне, быццам распаўсюджанне падобных прадметных пасланняў абмяжоўваецца толькі Афрыкай, ды і то толькі новым і навейшым часам, неабходна звярнуцца да запісаў Герадота. • У яго ёсць павучальны і захапляючы расказ аб адным эпізодзе з гісторыі пахода пярсідскага цара Дарыя І супраць скіфаў.
  • 33. Гісторыя пісьма • Кіпу ўжо даўно ўспрымаецца як сродак перадачы лічбавых даных самага рознага характару. • Кіпу складаецца з аднаго трывалага шнура і некалькіх умацаваных на ім нітак. • Сэнсавае значэнне вузельчыкавага пісьма залежыць ад колеру нітак, тыпу і колькасці вузельчыкаў, а таксама ад размяшчэння нітак у адносінах да галоўнага шнура, ад іх паслядоўнасці і віду перапляцення.
  • 35. Гісторыя пісьма • Паясы вампум індзейцаў Паўночнай Амерыкі складаліся з чатырох ці пяці вяровачак, што памяшчаліся адна каля другой, на якія нанізваліся рознакаляровыя ракавіны з прабітай у сярэдзіне адтулінай. • Колеру ракавін прыпісывалася асобае значэнне (чорны і фіялетавы паведамлялі аб небяспецы ці варожасці, чырвоны - аб вайне, белы - аб дабрабыце і міры) і гэта давала магчымасць індзейцам перасылаць ад аднаго племені да другога цэлыя пасланні.
  • 37. Гісторыя пісьма • Наступным крокам у развіцці сістэмы запісу і перадачы інфармацыі было малюнкавае пісьмо або піктаграфія (ад лац. piktus - намаляваны і грэч. gráphō - пішу). • Піктаграфія з дапамогай аднаго малюнка або іх паслядоўнага размяшчэння на пісчым матэрыяле (у тым ліку, камені, дрэве і г.д.) перадае агульны змест паведамлення без уліку фанетычнага складу мовы, якой карыстаюцца стваральнікі піктаграм. • Таксама, як і прадметнае пісьмо, яны перадаюць уяўленні, паняцці. Гэтыя запісы магла расшыфраваць любая асоба, незалежна ад таго, якой мовай яна валодала.
  • 39. Гісторыя пісьма • Больш развітай формай малюнкавага пісьма з'яўляецца ідэаграфічнае пісьмо. • Ідэаграма (ад грэч. іdea - ідэя, gráphō - пішу) - пісьмовы знак ці малюнак, які адпавядае пэўнай ідэі аўтара. • Найбольш выразнымі і распрацаванымі з’яўляюцца кітайскае і егіпецкае ідэаграфічнае пісьмо, або іерагліфіка. Апошняе на працягу ІІІ - ІІ тысячагоддзяў да н.э. прайшло эвалюцыю ад піктаграфічнага да ідэаграфічнага пісьма.
  • 42. Гісторыя пісьма • Асобны тып пісьма складае фанаграфія. Гэтае пісьмо падзяляецца на два віды - складовае і літарнае. • У аснове фанаграфічнага пісьма ляжыць абазначэнне знакамі асобных гукаў. Гукі (або фанемы) у такім пісьме абазначаюцца асобнымі фанаграмамі, прычым асобныя фанаграмы могуць перадаваць або асобныя гукі, або спалучэнне гукаў - склады. У першым выпадку пісьмо будзе называцца літарна-гукавым, у другім - складовым.
  • 43. Гісторыя пісьма • Найстаражытнейшым фанаграфічным пісьмом лічыцца шумерскае, якое пачало складвацца каля IV тыс. да н.э. • Выкарыстанне шумерамі гліны ў якасці матэрыялу для пісьма абумовіла прыёмы напісання знакаў і іх знешні выгляд. • Шумерскі клінапіс развіўся на аснове ідэаграфічнага пісьма на працягу тысячагоддзяў і паслужыў асновай для акадскага, урартскага і іншых алфавітаў.
  • 45. Гісторыя пісьма • Правобразам сучасных літарна-гукавых сістэм пісьма лічыцца фінікійскае, якое вядома з І тысячагоддзя да н.э. • Фінікійскае фанаграфічнае пісьмо, таксама як і шумерскае, развілася на падставе ідэаграфічнай сістэмы запісу. • З цягам часу асобныя ідэаграмы замацаваліся за акрэсленымі гукамі і набылі характар літар.
  • 47. Гісторыя пісьма • Фінікійскі алфавіт быў пакладзены ў аснову квадратнага старажытнагрэчаскага пісьма, самыя раннія ўзоры якога адносяцца да VII ст. да н.э. • Грэкі значна ўдасканалілі фінікійскую сістэму пісьма, не толькі ўнёсшы дапаўненні ў алфавіт, але таксама змяніўшы спосаб напісання знакаў. • У старажытнагрэчаскай мове, у адрозненне ад фінікійскай, галосныя адыгрывалі больш значную ролю, таму грэкі дапоўнілі фінікійскі алфавіт дадатковымі літарамі (17 зычных і 7 галосных - усяго 24 літары). • Грэкі вынайшлі гарызантальныя радкі і напісанне злева направа.
  • 49. Гісторыя пісьма • На падставе грэчаскага алфавіта ўзнік лацінскі алфавіт. • Фарміраванне гэтага алфавіта, на думку навукоўцаў, адбылося ў VIIІ - VIІ стст. да н.э. • Самымі раннімі помнікамі лацінскага пісьма з’яўляюцца надпісы VII - VI стст. да н.э. • Да ІІ ст. н.э. канчаткова склаўся так званы класічны лацінскі алфавіт. Першапачаткова ён налічваў 23 знакі.
  • 51. Гісторыя пісьма • У развіцці лацінскага алфавіта вылучаюць некалькі перыядаў. 1. Першы, які ахоплівае часы антычнасці, характарызуецца развіццём на італійскай глебе грэчаскага і этрускага пісьма, якое прывяло да складвання рымскай сістэмы пісьма. 2. Другі прыпадае на часы росквіту Рымскай імперыі, калі сфарміравалася так званае капітальнае пісьмо, якое выступала ў дзвюх формах - манументальнай і русцічнай.
  • 52. Гісторыя пісьма • Капітальнае пісьмо ведала толькі прапісныя літары. Манументальная яго форма адрознівалася амаль квадратнымі памерамі, была строга геаметрычнай. • Русцічнае (ад лат. rustikus - вясковы, просты) пісьмо паходзіла ад капітальнага, але ў адрозненні ад яго мела больш свабоднае напісанне, меньшую геаметрычнасць.
  • 54. Гісторыя пісьма • У IX - XI стст., калі лацінскі алфавіт упершыню трапіў на тэрыторыю Беларусі, у Еўропе атрымаў распаўсюджанне новы тып лацінскага пісьма, які ў палеаграфіі атрымаў назву каралінгскага мінускула - ад назвы імперыі Каралінгаў, дзе ён быў найбольш распаўсюджаны. • Тэрмінам «мінускул» абазначаецца характэрная асаблівасць дадзенага пісьма - у ім адбылося канчатковае фарміраванне радковых літар (ад лац. minus - маленькі, паменьшаны). • У перадрэнесансныя часы лацінскае пісьмо набывае характар фрактуры (ад лац. fraktus - ламаны, слабы). Гэта пісьмо - востракутнае, ламанае, часам называюць гатычным пісьмом.
  • 56. Гісторыя пісьма • Эпоха Рэнесанса прынесла кардынальныя змены ў аблічча лацінскага пісьма. Нараджаецца новы тып пісьма, які атрымаў назву антыква ( ад лац. antiqua - старажытны), яго інакш называюць гуманістычным пісьмом. • Менавіта антыква набыла найбольшае распаўсюджанне ў еўрапейскіх народаў. На яе базе ў далейшым развівалася нацыянальнае пісьменнасць, яна ўжывалася для адліўкі шрыфтоў пры кнігадрукаванні.