Прэзентацыя пра жыццё і творчы лёс Максіма Багдановіча, якую падрыхтавала вядомая гарадзенская літаратарка, кандыдат філалогіі Ала Петрушкевіч для студэнтаў гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку».
Прэзентацыя пра жыццё і творчы лёс Максіма Багдановіча, якую падрыхтавала вядомая гарадзенская літаратарка, кандыдат філалогіі Ала Петрушкевіч для студэнтаў гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку».
2. ВЫКАЗВАННІ МАСТАКОЎ СЛОВА …
…пра родную мову
Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не
паважаць, як нельга не паважаць родны народ
(Іван Мележ).
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму– на
роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй
сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і
ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі
нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе
будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе
будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго
нацыянальнага ўласнага багацця. А першы
скарб нацыянальны – гэта родная мова
(Змітрок Бядуля).
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго
народа і ўмець дасканала валодаць ёю
(Якуб Колас).
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з
якім вас літасцівы Бог на свет пусціў
(Францыск Скарына).
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і
гэты твор – мова (Алесь Разанаў).
Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто
забыў сваю мову – усё згубіў
(Уладзімір Караткевіч).
Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць
рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а
той край нямы (Генадзь Бураўкін).
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожнай з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамістварана,
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка
Мая просьба
Народзе, прашу: не формай салдата,
Не срэбрам адкупнай багатай рукі,
А праўдай і мужнасцю адваката
Мову сваю зберажы на вякі.
Слова Скарыны і песню Купалы,
Мову-салоўку, гаворку-брую
Абарані ад знішчальнай навалы,
Уклаўшы ў слова душу сваю.
Змове шыпячых, глухіх, выбуховых
Поўнагалосся струной загучы.
Толькі ад гэткага наступу мовы
У цень пададуцца ўсе крумкачы.
Віталь Гарановіч
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа , бяссмерця яго,-
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Максім Танк
Слова маці! Цябе перадам я сынам.
Ты – мой скарб дарагі, найсвятлейшая
спадчына.
За цябе, калі трэба, жыццё я аддам.
Толькі песня не моўкнула б матчына.
Яўген Крупенька
Веру, мова мая - будзе жыць!
Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына-
Мова родная, мова бацькоў!
Лідзія Полазава
Дык чаруй жа людзей паміж мовай другіх
І гучы вечна ярка і нова,
Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –
Беларуская родная мова!
Алесь Ставер