Горад Ліда
Гісторыя Ліды і Лідчыны
Лідчына да XIV ст.
 Тэрыторыя старажытнай Лідчыны, гэта найперш лясы. Аб
былых часах нам нагадваюць буйныя пушчы і шматлікія
тапонімы, у якіх гучыць сякернае рэха (Герніка, Погіры ад літ.
Giria «лес», Лядзіны ад слова Лядо «высечанае месца для
ворыва»).
 Лес з усіх бакоў акружаў чалавека, паселішчы былі
раскіданыя ў несувымерна вялікім моры векавых дрэў, у якім
жылі толькі дзікія жывёлы. Прастора, парослая густым
лесам, які парэзаўся рэкамі ці балотамі, выхавала мясцовае
насельніцтва. З году ў год людзі збіралі мёд і воск, забівалі
звяроў, секлі і спальвалі дрэвы каб вызваліць месца пад
ворыва. Пад напорам дзейнасці чалавека ландшафт патроху
мяняўся: на змену некранутаму лесу прыходзіла ўзгорыстая
раўніна з пералескамі.
 Даследчыкі лічаць, што стабільнай мяжы паміж славянамі
і балтамі не было ніколі – ні на пачатку каланізацыі
славянамі балцкіх зямель, ні пазней, калі каланізацыя
гэтых зямель ужо ішла поўным ходам. Беларускі народ
паўстаў у выніку рассялення славян на тэрыторыі
пражывання балтаў. Гісторыкі паказалі, што актывізацыя
славянскай каланізацыі на Панямонні пачалася з канца Х
ст. і менавіта на пачатку ІІ тысячагоддзя адбываўся
асабліва інтэнсіўны працэс змешвання балтаў і славян на
тэрыторыі Беларусі, тады ж ствараўся беларускі
антрапалагічны тып і ішоў сінтэз двух архетыпаў
свядомасці.
Аналіз археалагічных матэрыялаў Панямоння паказвае,
што рэгіён засяляўся славянамі з двух накірункаў —
паўднёвага (дрыгавічы, валыняне) і паўночна-ўсходняга
(крывічы), двума хвалямі.
Каменныя магілы і камні-следавікі
 З таго нешматлікага, што засталося ад старажытных часоў на
Лідчыне найбольш уражваюць каменныя магілы і камні-
следавікі.
Каменныя магілы
 Каменныя магілы ў Вензаўшчыне (“Пярунова гара” ) і ў
Пашкавічах
Камні-следавікі ў в. Мэйры (скрадзены) і вёсцы Бабры
 На Лідчыне жылі
 Яцвягі. У балцкай, яшчэ не асіміляванай
славянамі зоне вёскі яцвегаў атрымалі назву
Дайнава, а ў славянскай – Яцвезь. Мяжой-
падзелам гэтых тэрмінаў стаўся Нёман.
 Борці. Выхадцы з прускай правінцыі Бартніі.
 Лейці. Гісторык А. Дубоніс даследаваў Лейцей
(leičiai) – адну з груп служылага насельніцтва ў
ВКЛ XVI ст., якая займалася вайной,
земляробствам, аховай межаў і іншай
дзейнасцю на службе літоўскага князя. Згодна
з гіпотэзай Дубоніса, менавіта да гэтага
сацыяльнаму тэрміну ўзыходзіць і тэрмін
Lietuva.
 Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны
 Гарадзішчы каля вёскі Кульбачына і Касцянёва.
 Старажытны Турэйск узнік пры канцы ХІ ст. і быў
горадам – адміністрацыйным цэнтрам сельскай акругі.
 Гарадзішчы каля вёсак Ольжава і Мыто.
 Славяне. Першыя звесткі пра славян як народ
упершыню з’яўляюцца ў візантыйскіх пісьмовых
крыніцах сярэдзіны VI ст. Сёння ўсе яшчэ не існуе
агульнапрызнанай версіі фарміравання славянскага
этнасу. Адна з апошніх навуковых гіпотэз пра славян
выкладзена ў кнізе амерыканскага археолага
румынскага паходжання Фларына Курты.
 Адной з верагодных прычын перасялення славян на
поўнач можна лічыць хрысціянізацыю ўсходніх
славян, якая была праведзена якраз у канцы X ст.
Карэнная змена светапогляду чалавека
познеродавага грамадства магла прывесці да адтоку
часткі незадаволенага насельніцтва ў разведаную
ўжо панямонскую вобласць. На карысць гэтага
меркавання сведчыць зафіксаванае археолагамі ў
Наваградку і іншых гарадах Панямоння даволі позняе
(2-я палова — канец XI ст.) з’яўленне прадметаў
хрысціянскага культу.
 Тэадор Нарбут пiша пра княства Дайноўскае i пра
заснаванне Лiды ў 1180 г. У Стрыйкоўскага Лiда
ўзгадваецца толькi каля 1330 г. Беларускія археолагі
вельмі дбайна і сістэмна шукалі старую Ліду але не
знайшлі слядоў Ліды Нарбута. І толькі зусім нядаўна
стала зразумела чаму гэтак здарылася.
 Старая Ліда знаходзілася далей ад замку, чым
меркавалася даследчыкам, яна месцілася на рацэ
Каменка і ўжо была знойдзена ў 1933 г. На наша
шчасце, даследаванне старой праводзілася
археолагам вельмі высока класу др-м Хеленай
Цэгак-Галубовіч.
Kurjer Wilenski №273(2814) 11 października
1933.; №292(2833) 30 października 1933
 Д-р Цэгак выказала здагадку, што з XI па XIII ст. тут магло
існаваць славянскае паселішча, сляды якога потым былі амаль
што цалкам знішчаны. Чарапкі мелі «славянскі стужкавы
арнамент які адносілі да племянных груп, што ішлі з усходу. ...
На археалагічнай карце ... з'явіцца новы знак, які будзе
абазначаць, сляды побыту славян на лідскім Выгане».
 Такім чынам:
 Ліду заснавалі не балты, а славяне.
 2. Заснавана Ліда не на Лідзейцы, а на Каменцы. Таму назва
паселішча Ліда ёсць першасная, а назва рэчкі Лідзейкі паходзіць ад
назвы горада.
 3. Усе этымалагічныя пошукі ў балцкіх мовах адходзяць на другі
план.
 4. Славянскае паселішча не магло быць старэй за ХІ ст. На гэты
перыяд прыпадае хваля славянскай экспансіі на балцкія землі
Панямоння.
Лідскі замак
 Лідзяне не могуць уявіць свой горад без замка, іх заўсёды будзе
цікавіць яго гісторыя і хваляваць яго лёс. Лiдскi замак - помнiк
абарончага дойлiдства 14 ст., пачатак яго будаўніцтва адносяць
да 1323 г. Уваходзiў у лiнiю умацаванняў Крэва-Меднiкi. З пункту
гледжання архітэктуры ён спалучае рысы раманскага стылю i
ранняй готыкi.
 Замак у плане – няправільны чатырохвугольнік (бакі каля 80 м) з
2 вуглавымі вежамі. Сцены на невысокім падмурку (70–80 см)
маюць таўшчыню: унізе – 2 м, уверсе – 1,5 м. Паўночныя сцены
больш тоўстыя, бо толькі з гэтага боку можна было штурмаваць
замак, які стаяў, практычна пасярод балота. Верхняя частка
сцен з баявой галерэяй i байніцамі вымуравана з цэглы.
Вонкавыя паверхні сценаў пабудаваны з вялікіх валуноў,
прамежкі паміж імі запоўнены каменнымі клінамі і забутоўкай з
дробных камянёў.
 Воіны, якіх ахоўвалі замак, жылі ў драўляных казармах,
прыбудаваных да каменных замкавых муроў з паўночнага бока.
 Крыжакі неаднаразова з'яўляліся пад мурамі Лідскага
замка.
 Генры Персі Хотспур. Сэр Генры Персі (1364(?) – 1403),
таксама вядомы па мянушцы «Гары Хотспур» (Harry
Hotspur, Гарачая Шпора – Падшыванец). У 1383 г. Гары
Хотспур першы раз бярэ ўдзел у крыжовым паходзе ў
Літву. Браў удзел у выправе пад Ліду на пачатку 1392 г.
 Хотспур – адзін з галоўных герояў драмы «Генрых IV»
Уільяма Шэкспіра. Шэкспір паказвае Хотспура выбітнай
асобай, роўнай якой у атачэнні караля няма. Аднак пры
ўсёй сваёй доблесці Хотспур – бунтаўшчык, якому не
можа быць месцы пры цэнтралізаваным дзяржаўным
парадку. У Шэкспіра ён смелы і палкі, хуткі ў думках і
дзеяннях, сваю рыцарскую волю ён ставіць вышэй за ўсё.
Можна сказаць, што Хотспур краса і гонар сыходзячага
сярэднявечча. Хотспуру жыццё ўяўляецца арэнай
бесперапынных рыцарскіх сутычак. Па ягоных словах: «Як
жыць, дык каралёў зрынаць; як смерць, дык слаўная, каб
прынцы гінулі з намі!»
Генры Персі Хотспур
 Джон Бафорт. Джон Бафорт (Johann Beaufort) – асоба ў гісторыі
вядомая. Прыймаў удзел у паходзе на Літву ў 1394 г.
 Джон Бафорт, граф Самерсэт, – персанаж першай часткі драмы
«Генрых IV» Уільяма Шэкспіра.
Востраўскае пагадненне 1392 г.
 4 жніўня 1392 года было заключана Востраўскае пагадненне.
Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладыслаў, ён жа
Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і ягоная жонка -
польская каралева Ядвіга, з другога боку - князь гарадзенскі
Вітаўт і ягоная жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную
вайну. Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага Княства
Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне,
прывяло да разгрому крыжакоў на палях Грунвальда і дазволіла
Вялікаму Княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага
росквіту і магутнасці.
 У 1397 г. Вітаўт аддаў Лідскую воласць у валоданне ўцякачу пад яго
заступніцтва хану, некалі грознай Залатой Арды, Тахтамышу.
Тахтамыш два з лішнім гады пражыў у г. Лідзе ў адмысловым доме,
што стаяў на тым месцы, дзе цяпер размешчаныя хаты плябаніі
касцёла. Мясцовасць гэтая доўгі час насіла назву Тахтамышава
двара.
 У 1422 г. Лідзе прыйшлося быць сведкай пышнага вясельнага балю.
У лютым гэтага года ў г. Наваградку адбыўся чацвёрты шлюб
састарэлага польскага караля Ўладзіслава Ягайлы з князёўнай
кіеўскай Сафіяй, а святкаванне вяселля, па запрашэнні гасціннага
Вітаўта, было прызначана ў г. Лідзе. Сюды сабралася мноства
гасцей, у ліку якіх быў нунцый папы Марціна V Антоній Зена,
прыбылы ў Літву для расследавання спрэчак з Ордэнам. Вясёлыя
баляванні ў Лідзе працягваліся да вялікага паста і доўга дастаўлялі
матэрыял для аповядаў аб праяўленай тут пышнасці.
 У сярэдзіне XV ст. лідскі стараста - ўнук Тахтамыша, апошняя
галіна знакамітага роду Чынгізхана Даўлет Хаджы-Гірэй. У 1445 г.
перакопскія татары прасілі вялікага князя Казіміра даць ім хана У
1446 г. лідскі стараста быў выкліканы ў Вільню і тут па старадаўнім
звычаі, у прысутнасці татарскіх паслоў і мноства саноўнікаў,
урачыста апрануты ў ханскую мантыю і абвешчаны ханам
Перакопскай арды
Лідчына – спрадвечная Віленшчына
 У 1506 г. татарскае войска апынулася недалёка ад Лiды, i
смяротна хворы Аляксандар быў вымушаны з'ехаць з горада.
Аднак штурмаваць умацаваны замак татары баяліся. У гэты час было
сабрана народнае апалчэнне колькасцю ў 10 000 чалавек, якое
разбіла татараў у ваколіцах Ліды.
 Пасля адміністратыўных рэформ 1565 – 1566 гг. да Лідскага
намесніцтва далучаецца суседнія Астрынскае, Васілішскае,
Радунскае і Эйшышскае намесніцтвы, якія раней уваходзілі ў
Трокскае ваяводства, а таксама далучаюцца вялікія вотчыны,
такія як Беліца, Дакудава, Жалудок, Жыжма, Жырумуны,
Ішчална, Жыжма, Жырмуны, Шчучын і інш. З гэтай тэрыторыі
утвараецца Лідскі павет Віленскага ваяводства.
 Лідскі павет у
канцы XVI ст.
 Лідчына –
спрадвечная
Віленшчына а
Лідскі павет у
сваіх межах
існуе амаль
што 400 гадоў.
 У XVI ст. Лiда плацiла ў скарбнiцу (1550 г.) падатак 10 коп
лiтоўскiх грошай.
 З часоў Стэфана Баторыя тут асядаюць яўрэi. Яны займаюцца
гандлем, чым спрыяюць развiццю горада.
 17 верасня 1590 г. Жыгiмонт III надае Лiдзе Магдэбурскае права
і прызначае герб з выявай льва і дзвюма ключамі над галавой.
Прывiлей 1611 г. падцвярджае iснуючыя тут здаўна кiрмашы. У
1638 г. ў Лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп
для захоўвання дакументаў Лідскага земскага суда і актавых
кніг. Уладзіслаў IV 20 жніўня 1640 г. у Варшаве падцвярджае для
Лiды Магдэбурскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах
і параграфах.
Герб, Ратуша і Магдэбурскае права
 Лепшы знаўца лідскай гісторыі
XX ст. Міхал Шымялевіч так
інтэрпрэтаваў сімволіку лідскага
герба, сімвалізуюць «ключы –
свабоду, леў – незалежнасць,
каралеўскі плашч – апеку
караля».
 Пажар 1891 г. між іншым,
знішчыў будынак б. Лідскай
ратушы. Будынак гэты,
пабудаваны ў XVIII ст., стаяў на
рынкавай плошчы і быў
ўпрыгожаны порцікам з
калонамі. Пры ім існавала
старадаўняя драўляная
пабудова ў гатычным стылі.
Сам будынак служыў вайсковай
гаўпвахтай, а прыбудова –
пажарнай адрынай.
 У дакументах XVII ст. у Лідзе ёсць толькі бровары,
якія размяшчаліся пры замкавых фальварках, у
касцёльным фальварку Куроўшчыне або Навасёлках
і ў некаторых мяшчан. З рамеснікаў згадваюцца
толькі кавалі і гарбары, а ў таксама рэзнікі. Корчмы
мядовыя, гарэлачныя і піўныя існавалі тут яшчэ ў XV
ст., у часы Казіміра.
 У 1680 г. усіх корчмаў у Лідзе было 19, з якіх 10
утрымоўвалася хрысціянамі, у тым ліку адна
бурмістрам панам Янам Амановічам і 9 - яўрэямі.
Штотыдзень па панядзелках адбываўся гандаль, а
два разы ў год - кірмашы. Кірмашы існавалі тут
здаўна і былі пацверджаныя соймам у 1611 г. У часы
Яна Казіміра Ліда лічылася параўнальна вялікім
горадам.
 Але наступілі цяжкія для Літвы 1654 – 1663 г.г. У восень
1655 г. украінскія казакі прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі
Ліду і Лідчыну пад шаблю. У год 1656 – голад, а ўвосень
1657 г. эпiдэмiя вынiшчае насельнiцтва гораду. Соймiк
грамнiчны 1658 г. дзеля засцярогi ад эпiдэмii вымушана
праводзiцца ў Мыто. Нарэшце, у 1659 г. расiйскае войска
Хаванскага, пасля працяглай аблогi замка, знiшчае горад
ушчэнт.
 У 1702 г. шведы рабуюць i зноў паляць горад, а ў 1706 г.,
абавязваюць гараджан плацiць невыносна вялiкiя падаткi.
З мэтай развіцця, Сойм 1717 г. пакiдае гораду даўнейшыя
iльготы i прывiлеi, вызваляе ад вайсковага пастою, а
кароль Аўгуст II 7 жнiўня 1727 г. падцвярджае прывiлеi
сваiх папярэднiкаў, зацвярджае гандлёвы падатак з крам i
скатабойняў. Аўгуст III 12 лiстапада 1744 г. падцвердзiў
усе гэтыя прывiлеi, а прывiлей 1776 г. залiчыў Лiду да ліку
тых лiтоўскiх гарадоў, якiя захавалi Магдэбурскае права. З
гэтага часу Лiда ізноў паволi ўздымаецца. У 1784 - 1787 гг.
камiсія "boni ordinis" пераглядае ўмовы i гарадскiя
выплаты.
 У 1794 г. Лiда становiцца сведкам паўстання Касцюшкі.
 14 снежня 1795 г. Ліда была далучаная да Расіі, а 8 жніўня 1796
г. прызначаная павятовым горадам Слонімскай губерні.
 Лідчыну разбурае вайна 1812 г.
 23 мая 1831 г. адбываецца сутычкi расейцаў з паўстанцамi
Хлапоўскага. Руская залога ў ліку 400 чал. якая займала Ліду,
атрымаўшы звесткі аб руху генерала Хлапоўскага з Мастоў у
Вільню, спешна выступіла з горада, але зараз жа за віленскай
заставай была нагнаны паўстанцамі і пасля перастрэлкі
абяззброена.
 Лідзяне прымаюць самы актыўны ўдзел у пашстанні 1863 г.
Насельнiцтва горада
Людзі Лідчыны
 Сям’я Іваноўскіх
Вацлаў і Алена Іваноўскія
Браты Валейкі: Вінцэнт, Антон, Станіслаў
Стэфан Губарэвіч, загінуў пад Дубічамі
у 1863 г., ратуючы Людвіка Нарбута
Вінцэнт Валейка
На ганку дома ў Голдава, першы справа - Антон
Валейка, першы слева Вітольд Валейка
Алаіза Пашкевіч і Фелікс Стацкевіч
Браты Кастравіцкія
Амброзі Самуэль Кастравіцкі Карусь Каганец
Генерал Кіпрыян Кандратовіч
Міхал Шымялеівіч і Вікенці Салыга
Міхал Шымялеівіч Вікенці Салыга
Архітэктура Ліды
Эркер
Фарны касцёл
 Будаўніцтва новага мураванага касцёла пачалося ў 1765 г. і было
скончана ў 1770 г. стараннямі віленскага суфрагана (вікарнага біскупа)
Тамаша Зянкевіча, які выканаў тэстамэнт свайго дзядзькі, біскупа
Міхала Зянкевіча, які перад тым як біскупам, быў лідскім пробашчам. У
тастаменце, напісаным у 1761 г., біскуп рэкамендаваў прыцягнуць да
будаўніцтва Ёгана Крыштафа Глаўбіца або «каго-небудзь яшчэ,
добрага». Касцёл пачалі будаваць на новым месцы, але недалёка ад
старой святыні. Новы касцёл быў асвечаны ў 1768 ці 1780 гг.
 Свой агульны выгляд касцёл захаваў да нашага часу, аднак вядома,
што першапачаткова ён меў дзве трохузроўневыя вежы.
Кляштар і касцёл кармелітаў
 20.05.1672 г. кармеліты, атрымалі ад лідскага войскага Адама Нарбута і
яго жонкі Кацярыны пляц для касцёла. Касцёл і кляштар фундаваў
Мікалай Рыла. Будаўніцтва цягнулася вельмі доўга, і толькі 5 верасня
1714 г. касцёл быў асвечаны Віленскім біскупам Канстанцінам
Казімірам Бжастоўскім пад вызваннем Найсвяцейшай Марыі Панны і св.
Альберта.
Касцёл і кляштар піяраў, царква
Лідскі функцыяналізм
 Функцыяналізм як архітэктурны стыль сфармаваўся
ў 1920-х гг. як адна з плыней мадэрнізму. Асновай
ідэалогіі функцыяналізму ў архітэктуры стала
стварэнне самымі сучаснымі спосабамі і
канструкцыямі такіх формаў, якія павінны
забяспечыць найлепшае функцыянаванне аб'екта,
пры гэтым усё лішняе адкідалася. Будынак павінен
атрымаць найболей зручную і тэхналагічную
«абалонку» і матэрыяльную базу. «Форма павінна
адпавядаць функцыі» – вось лозунг функцыяналізму.
Будынак лідскай пошты
Будынак быў спраектаваны ў 1936 г. Вандай Бёрнер-Пшэўлоцкай. Урачыстае адкрыццё
новага будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 г.
Лідская гімназія
Архітэктурны праект гімназіі
быў распрацаваны варшаўскім
архітэктарам Ежы Бэйлем (Jerzy Beill)
Вандалін Шукевіч
  «Незайздросны лёс помнікаў мінулых
вякоў у нашым краі! Дзесьці там, у
цывілізаванай Еўропе, як урады, так і
грамадства атачаюць такія помнікі
клапатлівай апекай, шануюць іх,
амаль пакланяюцца, сцерагуць ад
усялякай шкоды. У нас наадварот,
калі і існуюць яшчэ нейкія абломкі, то
толькі дзякуючы нечуванай іх
трываласці, бо ў нас усё робіцца, каб
іх знішчыць ... для нас мінулае
павінна быць падвойна дарагім, бо ў
ім адным мы можам чэрпаць
натхненне для барацьбы за
нацыянальнае існаванне».
Лідскія могілкі
Lida slounik
Lida slounik

Lida slounik

  • 1.
  • 2.
    Лідчына да XIVст.  Тэрыторыя старажытнай Лідчыны, гэта найперш лясы. Аб былых часах нам нагадваюць буйныя пушчы і шматлікія тапонімы, у якіх гучыць сякернае рэха (Герніка, Погіры ад літ. Giria «лес», Лядзіны ад слова Лядо «высечанае месца для ворыва»).  Лес з усіх бакоў акружаў чалавека, паселішчы былі раскіданыя ў несувымерна вялікім моры векавых дрэў, у якім жылі толькі дзікія жывёлы. Прастора, парослая густым лесам, які парэзаўся рэкамі ці балотамі, выхавала мясцовае насельніцтва. З году ў год людзі збіралі мёд і воск, забівалі звяроў, секлі і спальвалі дрэвы каб вызваліць месца пад ворыва. Пад напорам дзейнасці чалавека ландшафт патроху мяняўся: на змену некранутаму лесу прыходзіла ўзгорыстая раўніна з пералескамі.
  • 3.
     Даследчыкі лічаць,што стабільнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было ніколі – ні на пачатку каланізацыі славянамі балцкіх зямель, ні пазней, калі каланізацыя гэтых зямель ужо ішла поўным ходам. Беларускі народ паўстаў у выніку рассялення славян на тэрыторыі пражывання балтаў. Гісторыкі паказалі, што актывізацыя славянскай каланізацыі на Панямонні пачалася з канца Х ст. і менавіта на пачатку ІІ тысячагоддзя адбываўся асабліва інтэнсіўны працэс змешвання балтаў і славян на тэрыторыі Беларусі, тады ж ствараўся беларускі антрапалагічны тып і ішоў сінтэз двух архетыпаў свядомасці. Аналіз археалагічных матэрыялаў Панямоння паказвае, што рэгіён засяляўся славянамі з двух накірункаў — паўднёвага (дрыгавічы, валыняне) і паўночна-ўсходняга (крывічы), двума хвалямі.
  • 4.
    Каменныя магілы ікамні-следавікі  З таго нешматлікага, што засталося ад старажытных часоў на Лідчыне найбольш уражваюць каменныя магілы і камні- следавікі.
  • 5.
    Каменныя магілы  Каменныямагілы ў Вензаўшчыне (“Пярунова гара” ) і ў Пашкавічах
  • 6.
    Камні-следавікі ў в.Мэйры (скрадзены) і вёсцы Бабры
  • 7.
     На Лідчынежылі  Яцвягі. У балцкай, яшчэ не асіміляванай славянамі зоне вёскі яцвегаў атрымалі назву Дайнава, а ў славянскай – Яцвезь. Мяжой- падзелам гэтых тэрмінаў стаўся Нёман.  Борці. Выхадцы з прускай правінцыі Бартніі.  Лейці. Гісторык А. Дубоніс даследаваў Лейцей (leičiai) – адну з груп служылага насельніцтва ў ВКЛ XVI ст., якая займалася вайной, земляробствам, аховай межаў і іншай дзейнасцю на службе літоўскага князя. Згодна з гіпотэзай Дубоніса, менавіта да гэтага сацыяльнаму тэрміну ўзыходзіць і тэрмін Lietuva.
  • 8.
     Селішчы ігарадзішчы гістарычнай Лідчыны  Гарадзішчы каля вёскі Кульбачына і Касцянёва.  Старажытны Турэйск узнік пры канцы ХІ ст. і быў горадам – адміністрацыйным цэнтрам сельскай акругі.  Гарадзішчы каля вёсак Ольжава і Мыто.
  • 9.
     Славяне. Першыязвесткі пра славян як народ упершыню з’яўляюцца ў візантыйскіх пісьмовых крыніцах сярэдзіны VI ст. Сёння ўсе яшчэ не існуе агульнапрызнанай версіі фарміравання славянскага этнасу. Адна з апошніх навуковых гіпотэз пра славян выкладзена ў кнізе амерыканскага археолага румынскага паходжання Фларына Курты.  Адной з верагодных прычын перасялення славян на поўнач можна лічыць хрысціянізацыю ўсходніх славян, якая была праведзена якраз у канцы X ст. Карэнная змена светапогляду чалавека познеродавага грамадства магла прывесці да адтоку часткі незадаволенага насельніцтва ў разведаную ўжо панямонскую вобласць. На карысць гэтага меркавання сведчыць зафіксаванае археолагамі ў Наваградку і іншых гарадах Панямоння даволі позняе (2-я палова — канец XI ст.) з’яўленне прадметаў хрысціянскага культу.
  • 10.
     Тэадор Нарбутпiша пра княства Дайноўскае i пра заснаванне Лiды ў 1180 г. У Стрыйкоўскага Лiда ўзгадваецца толькi каля 1330 г. Беларускія археолагі вельмі дбайна і сістэмна шукалі старую Ліду але не знайшлі слядоў Ліды Нарбута. І толькі зусім нядаўна стала зразумела чаму гэтак здарылася.  Старая Ліда знаходзілася далей ад замку, чым меркавалася даследчыкам, яна месцілася на рацэ Каменка і ўжо была знойдзена ў 1933 г. На наша шчасце, даследаванне старой праводзілася археолагам вельмі высока класу др-м Хеленай Цэгак-Галубовіч.
  • 11.
    Kurjer Wilenski №273(2814)11 października 1933.; №292(2833) 30 października 1933
  • 12.
     Д-р Цэгаквыказала здагадку, што з XI па XIII ст. тут магло існаваць славянскае паселішча, сляды якога потым былі амаль што цалкам знішчаны. Чарапкі мелі «славянскі стужкавы арнамент які адносілі да племянных груп, што ішлі з усходу. ... На археалагічнай карце ... з'явіцца новы знак, які будзе абазначаць, сляды побыту славян на лідскім Выгане».  Такім чынам:  Ліду заснавалі не балты, а славяне.  2. Заснавана Ліда не на Лідзейцы, а на Каменцы. Таму назва паселішча Ліда ёсць першасная, а назва рэчкі Лідзейкі паходзіць ад назвы горада.  3. Усе этымалагічныя пошукі ў балцкіх мовах адходзяць на другі план.  4. Славянскае паселішча не магло быць старэй за ХІ ст. На гэты перыяд прыпадае хваля славянскай экспансіі на балцкія землі Панямоння.
  • 13.
    Лідскі замак  Лідзянене могуць уявіць свой горад без замка, іх заўсёды будзе цікавіць яго гісторыя і хваляваць яго лёс. Лiдскi замак - помнiк абарончага дойлiдства 14 ст., пачатак яго будаўніцтва адносяць да 1323 г. Уваходзiў у лiнiю умацаванняў Крэва-Меднiкi. З пункту гледжання архітэктуры ён спалучае рысы раманскага стылю i ранняй готыкi.  Замак у плане – няправільны чатырохвугольнік (бакі каля 80 м) з 2 вуглавымі вежамі. Сцены на невысокім падмурку (70–80 см) маюць таўшчыню: унізе – 2 м, уверсе – 1,5 м. Паўночныя сцены больш тоўстыя, бо толькі з гэтага боку можна было штурмаваць замак, які стаяў, практычна пасярод балота. Верхняя частка сцен з баявой галерэяй i байніцамі вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхні сценаў пабудаваны з вялікіх валуноў, прамежкі паміж імі запоўнены каменнымі клінамі і забутоўкай з дробных камянёў.  Воіны, якіх ахоўвалі замак, жылі ў драўляных казармах, прыбудаваных да каменных замкавых муроў з паўночнага бока.
  • 14.
     Крыжакі неаднаразоваз'яўляліся пад мурамі Лідскага замка.  Генры Персі Хотспур. Сэр Генры Персі (1364(?) – 1403), таксама вядомы па мянушцы «Гары Хотспур» (Harry Hotspur, Гарачая Шпора – Падшыванец). У 1383 г. Гары Хотспур першы раз бярэ ўдзел у крыжовым паходзе ў Літву. Браў удзел у выправе пад Ліду на пачатку 1392 г.  Хотспур – адзін з галоўных герояў драмы «Генрых IV» Уільяма Шэкспіра. Шэкспір паказвае Хотспура выбітнай асобай, роўнай якой у атачэнні караля няма. Аднак пры ўсёй сваёй доблесці Хотспур – бунтаўшчык, якому не можа быць месцы пры цэнтралізаваным дзяржаўным парадку. У Шэкспіра ён смелы і палкі, хуткі ў думках і дзеяннях, сваю рыцарскую волю ён ставіць вышэй за ўсё. Можна сказаць, што Хотспур краса і гонар сыходзячага сярэднявечча. Хотспуру жыццё ўяўляецца арэнай бесперапынных рыцарскіх сутычак. Па ягоных словах: «Як жыць, дык каралёў зрынаць; як смерць, дык слаўная, каб прынцы гінулі з намі!»
  • 15.
  • 16.
     Джон Бафорт.Джон Бафорт (Johann Beaufort) – асоба ў гісторыі вядомая. Прыймаў удзел у паходзе на Літву ў 1394 г.  Джон Бафорт, граф Самерсэт, – персанаж першай часткі драмы «Генрых IV» Уільяма Шэкспіра.
  • 17.
    Востраўскае пагадненне 1392г.  4 жніўня 1392 года было заключана Востраўскае пагадненне. Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладыслаў, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і ягоная жонка - польская каралева Ядвіга, з другога боку - князь гарадзенскі Вітаўт і ягоная жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну. Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага Княства Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакоў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму Княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.
  • 18.
     У 1397г. Вітаўт аддаў Лідскую воласць у валоданне ўцякачу пад яго заступніцтва хану, некалі грознай Залатой Арды, Тахтамышу. Тахтамыш два з лішнім гады пражыў у г. Лідзе ў адмысловым доме, што стаяў на тым месцы, дзе цяпер размешчаныя хаты плябаніі касцёла. Мясцовасць гэтая доўгі час насіла назву Тахтамышава двара.  У 1422 г. Лідзе прыйшлося быць сведкай пышнага вясельнага балю. У лютым гэтага года ў г. Наваградку адбыўся чацвёрты шлюб састарэлага польскага караля Ўладзіслава Ягайлы з князёўнай кіеўскай Сафіяй, а святкаванне вяселля, па запрашэнні гасціннага Вітаўта, было прызначана ў г. Лідзе. Сюды сабралася мноства гасцей, у ліку якіх быў нунцый папы Марціна V Антоній Зена, прыбылы ў Літву для расследавання спрэчак з Ордэнам. Вясёлыя баляванні ў Лідзе працягваліся да вялікага паста і доўга дастаўлялі матэрыял для аповядаў аб праяўленай тут пышнасці.  У сярэдзіне XV ст. лідскі стараста - ўнук Тахтамыша, апошняя галіна знакамітага роду Чынгізхана Даўлет Хаджы-Гірэй. У 1445 г. перакопскія татары прасілі вялікага князя Казіміра даць ім хана У 1446 г. лідскі стараста быў выкліканы ў Вільню і тут па старадаўнім звычаі, у прысутнасці татарскіх паслоў і мноства саноўнікаў, урачыста апрануты ў ханскую мантыю і абвешчаны ханам Перакопскай арды
  • 19.
    Лідчына – спрадвечнаяВіленшчына  У 1506 г. татарскае войска апынулася недалёка ад Лiды, i смяротна хворы Аляксандар быў вымушаны з'ехаць з горада. Аднак штурмаваць умацаваны замак татары баяліся. У гэты час было сабрана народнае апалчэнне колькасцю ў 10 000 чалавек, якое разбіла татараў у ваколіцах Ліды.  Пасля адміністратыўных рэформ 1565 – 1566 гг. да Лідскага намесніцтва далучаецца суседнія Астрынскае, Васілішскае, Радунскае і Эйшышскае намесніцтвы, якія раней уваходзілі ў Трокскае ваяводства, а таксама далучаюцца вялікія вотчыны, такія як Беліца, Дакудава, Жалудок, Жыжма, Жырумуны, Ішчална, Жыжма, Жырмуны, Шчучын і інш. З гэтай тэрыторыі утвараецца Лідскі павет Віленскага ваяводства.
  • 20.
     Лідскі павету канцы XVI ст.  Лідчына – спрадвечная Віленшчына а Лідскі павет у сваіх межах існуе амаль што 400 гадоў.
  • 21.
     У XVIст. Лiда плацiла ў скарбнiцу (1550 г.) падатак 10 коп лiтоўскiх грошай.  З часоў Стэфана Баторыя тут асядаюць яўрэi. Яны займаюцца гандлем, чым спрыяюць развiццю горада.  17 верасня 1590 г. Жыгiмонт III надае Лiдзе Магдэбурскае права і прызначае герб з выявай льва і дзвюма ключамі над галавой. Прывiлей 1611 г. падцвярджае iснуючыя тут здаўна кiрмашы. У 1638 г. ў Лідскім замку пры сцяне дазволена пабудаваць склеп для захоўвання дакументаў Лідскага земскага суда і актавых кніг. Уладзіслаў IV 20 жніўня 1640 г. у Варшаве падцвярджае для Лiды Магдэбурскае права ва ўсіх яго пунктах, клаўзулах, умовах і параграфах.
  • 22.
    Герб, Ратуша іМагдэбурскае права  Лепшы знаўца лідскай гісторыі XX ст. Міхал Шымялевіч так інтэрпрэтаваў сімволіку лідскага герба, сімвалізуюць «ключы – свабоду, леў – незалежнасць, каралеўскі плашч – апеку караля».  Пажар 1891 г. між іншым, знішчыў будынак б. Лідскай ратушы. Будынак гэты, пабудаваны ў XVIII ст., стаяў на рынкавай плошчы і быў ўпрыгожаны порцікам з калонамі. Пры ім існавала старадаўняя драўляная пабудова ў гатычным стылі. Сам будынак служыў вайсковай гаўпвахтай, а прыбудова – пажарнай адрынай.
  • 23.
     У дакументахXVII ст. у Лідзе ёсць толькі бровары, якія размяшчаліся пры замкавых фальварках, у касцёльным фальварку Куроўшчыне або Навасёлках і ў некаторых мяшчан. З рамеснікаў згадваюцца толькі кавалі і гарбары, а ў таксама рэзнікі. Корчмы мядовыя, гарэлачныя і піўныя існавалі тут яшчэ ў XV ст., у часы Казіміра.  У 1680 г. усіх корчмаў у Лідзе было 19, з якіх 10 утрымоўвалася хрысціянамі, у тым ліку адна бурмістрам панам Янам Амановічам і 9 - яўрэямі. Штотыдзень па панядзелках адбываўся гандаль, а два разы ў год - кірмашы. Кірмашы існавалі тут здаўна і былі пацверджаныя соймам у 1611 г. У часы Яна Казіміра Ліда лічылася параўнальна вялікім горадам.
  • 24.
     Але наступіліцяжкія для Літвы 1654 – 1663 г.г. У восень 1655 г. украінскія казакі прайшлі ўздоўж Нёмана, пусцілі Ліду і Лідчыну пад шаблю. У год 1656 – голад, а ўвосень 1657 г. эпiдэмiя вынiшчае насельнiцтва гораду. Соймiк грамнiчны 1658 г. дзеля засцярогi ад эпiдэмii вымушана праводзiцца ў Мыто. Нарэшце, у 1659 г. расiйскае войска Хаванскага, пасля працяглай аблогi замка, знiшчае горад ушчэнт.  У 1702 г. шведы рабуюць i зноў паляць горад, а ў 1706 г., абавязваюць гараджан плацiць невыносна вялiкiя падаткi. З мэтай развіцця, Сойм 1717 г. пакiдае гораду даўнейшыя iльготы i прывiлеi, вызваляе ад вайсковага пастою, а кароль Аўгуст II 7 жнiўня 1727 г. падцвярджае прывiлеi сваiх папярэднiкаў, зацвярджае гандлёвы падатак з крам i скатабойняў. Аўгуст III 12 лiстапада 1744 г. падцвердзiў усе гэтыя прывiлеi, а прывiлей 1776 г. залiчыў Лiду да ліку тых лiтоўскiх гарадоў, якiя захавалi Магдэбурскае права. З гэтага часу Лiда ізноў паволi ўздымаецца. У 1784 - 1787 гг. камiсія "boni ordinis" пераглядае ўмовы i гарадскiя выплаты.
  • 25.
     У 1794г. Лiда становiцца сведкам паўстання Касцюшкі.  14 снежня 1795 г. Ліда была далучаная да Расіі, а 8 жніўня 1796 г. прызначаная павятовым горадам Слонімскай губерні.  Лідчыну разбурае вайна 1812 г.  23 мая 1831 г. адбываецца сутычкi расейцаў з паўстанцамi Хлапоўскага. Руская залога ў ліку 400 чал. якая займала Ліду, атрымаўшы звесткі аб руху генерала Хлапоўскага з Мастоў у Вільню, спешна выступіла з горада, але зараз жа за віленскай заставай была нагнаны паўстанцамі і пасля перастрэлкі абяззброена.  Лідзяне прымаюць самы актыўны ўдзел у пашстанні 1863 г.
  • 26.
  • 27.
  • 28.
    Вацлаў і АленаІваноўскія
  • 29.
    Браты Валейкі: Вінцэнт,Антон, Станіслаў Стэфан Губарэвіч, загінуў пад Дубічамі у 1863 г., ратуючы Людвіка Нарбута Вінцэнт Валейка На ганку дома ў Голдава, першы справа - Антон Валейка, першы слева Вітольд Валейка
  • 30.
    Алаіза Пашкевіч іФелікс Стацкевіч
  • 31.
    Браты Кастравіцкія Амброзі СамуэльКастравіцкі Карусь Каганец
  • 32.
  • 33.
    Міхал Шымялеівіч іВікенці Салыга Міхал Шымялеівіч Вікенці Салыга
  • 34.
  • 35.
  • 36.
    Фарны касцёл  Будаўніцтвановага мураванага касцёла пачалося ў 1765 г. і было скончана ў 1770 г. стараннямі віленскага суфрагана (вікарнага біскупа) Тамаша Зянкевіча, які выканаў тэстамэнт свайго дзядзькі, біскупа Міхала Зянкевіча, які перад тым як біскупам, быў лідскім пробашчам. У тастаменце, напісаным у 1761 г., біскуп рэкамендаваў прыцягнуць да будаўніцтва Ёгана Крыштафа Глаўбіца або «каго-небудзь яшчэ, добрага». Касцёл пачалі будаваць на новым месцы, але недалёка ад старой святыні. Новы касцёл быў асвечаны ў 1768 ці 1780 гг.  Свой агульны выгляд касцёл захаваў да нашага часу, аднак вядома, што першапачаткова ён меў дзве трохузроўневыя вежы.
  • 38.
    Кляштар і касцёлкармелітаў  20.05.1672 г. кармеліты, атрымалі ад лідскага войскага Адама Нарбута і яго жонкі Кацярыны пляц для касцёла. Касцёл і кляштар фундаваў Мікалай Рыла. Будаўніцтва цягнулася вельмі доўга, і толькі 5 верасня 1714 г. касцёл быў асвечаны Віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім пад вызваннем Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Альберта.
  • 40.
    Касцёл і кляштарпіяраў, царква
  • 41.
    Лідскі функцыяналізм  Функцыяналізмяк архітэктурны стыль сфармаваўся ў 1920-х гг. як адна з плыней мадэрнізму. Асновай ідэалогіі функцыяналізму ў архітэктуры стала стварэнне самымі сучаснымі спосабамі і канструкцыямі такіх формаў, якія павінны забяспечыць найлепшае функцыянаванне аб'екта, пры гэтым усё лішняе адкідалася. Будынак павінен атрымаць найболей зручную і тэхналагічную «абалонку» і матэрыяльную базу. «Форма павінна адпавядаць функцыі» – вось лозунг функцыяналізму.
  • 42.
    Будынак лідскай пошты Будынакбыў спраектаваны ў 1936 г. Вандай Бёрнер-Пшэўлоцкай. Урачыстае адкрыццё новага будынка пошты адбылося толькі ў пачатку мая 1939 г.
  • 43.
    Лідская гімназія Архітэктурны праектгімназіі быў распрацаваны варшаўскім архітэктарам Ежы Бэйлем (Jerzy Beill)
  • 45.
    Вандалін Шукевіч  «Незайздросны лёс помнікаў мінулых вякоў у нашым краі! Дзесьці там, у цывілізаванай Еўропе, як урады, так і грамадства атачаюць такія помнікі клапатлівай апекай, шануюць іх, амаль пакланяюцца, сцерагуць ад усялякай шкоды. У нас наадварот, калі і існуюць яшчэ нейкія абломкі, то толькі дзякуючы нечуванай іх трываласці, бо ў нас усё робіцца, каб іх знішчыць ... для нас мінулае павінна быць падвойна дарагім, бо ў ім адным мы можам чэрпаць натхненне для барацьбы за нацыянальнае існаванне».
  • 46.