A 1ª Igreja Batista Bíblica em Cd. Tiradentes e a 1ª Igreja Batista Bíblica no Jd. Pérola II convidam você para o Acampamento 2011. NÃO FIQUE DE FORA!!!
Использование рамочных компетенций по правам человека в гражданском образовании. Так назывался мастер-класс Сергея Салея (Беларусь), проведённый 24 августа в рамках программы Excel and Elevate, которую реализует Восточно-Европейская Сеть гражданского образования EENCE (eence.eu)
Презентация была подготовлена Anush Mkrtchyan (Армения) в рамках программы Восточно-Европейской Ассоциации гражданского образования (eence.eu) Excel and Elevate
Пособие “Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования” со- держит описание занятий, которые могут использованы при подготовке специалистов, занимающихся гражданским образованием. Авторами пособия являются практикующие менеджеры и тренеры из Азербайджана, Армении, Беларуси, Грузии, России и Украины, которые представляют организации - члены международной сети EENCE (Eastern European Network for Citizenship Education). Под редакцией В. Рудника.
Пособие издано при поддержке Федерального агентства по гражданскому образованию (The Federal Agency for Civic Education (Bundeszentrale für politische Bildung/bpb) и Мини- стерства иностранных дел Германии.
Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2.10.2019), арганізаванага кааліцыяй "За годнае даўгалецце" (coalition-aging.by)
Прэзентацыя была прадстаўлена ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 г.). Падрабязней на coalition-aging.by
Прэзентацыя была прадстаўлена ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 г.). Падрабязней на coalition-aging.by
Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 года). Форум быў арганізаваны кааліцыяй "За годнае даўгалецце" (coalition-aging.by)
Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 года). Форум быў арганізаваны кааліцыяй "За годнае даўгалецце" (coalition-aging.by)
Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 года). Форум быў арганізаваны кааліцыяй "За годнае даўгалецце" (coalition-aging.by)
Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Форума "Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў" (Мінск, 1-2 кастрычніка 2019 года). Форум быў арганізаваны кааліцыяй "За годнае даўгалецце" (coalition-aging.by)
More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Kronika 31.05.2012
1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 18 (530)
(31 мая 2012 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёння ў выпуску:
Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся!............................................2
Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне......................................................................3
Гродзенскія ўлады за дадатковую атэстацыю гідаў..............................................4
Вандроўка на роварах для старшакласнікаў..............................................................5
Школа менеджэраў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу.....................................5
Інтэграцыйны намётавы летнік «Круглае возера-2012»...........................................6
.......................................................................................................................................7
Моўная школа для моладзі........................................................................................7
Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!.....................................7
Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ..........................................8
Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі ...........................................8
уверх..........................................................................................................................8
Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”................................................................8
2. Падзеі:
уверх
Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся!
Кульмінацыяй Фэсту стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў нацыянальнага
конкурса для маладых журналістаў. На перамогу ў трох асноўных і ў сямі спецнамінацыях
прэтэндавала больш за сто аўтараў!
Акрамя дыпломаў лаўрэаты конкурса атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў і
партнёраў Фестывалю. Пераможцы трох асноўных конкурсных намінацый атрымалі магчымасць
прайсці стажыроўку на тэлеканале «Белсат». Яшчэ некалькі чалавек змогуць наведаць
навучальныя мерапрыемствы ў Швецыі і Літве.
Вось поўны спіс пераможцаў конкурсу:
Намінацыя “Маё пакаленне”:
1-е месца: Вольга Дэксніс, Вілейка, артыкул “Першая суррагатная маці ў Вілейцы”.
2-е месца: Юлія Лыткіна, Гродна, артыкул “Жыллёва-камунальныя баталіі альбо Зямля –
гарадская, дом – калгасны”.
3-е месца: Аляксандр Ярашэвіч, Мінск, артыкул “Беларускія спэцслужбы абвесьцілі вайну
панкам ды анархістам”.
Намінацыя “Свет вачыма”:
1-е месца: Даша Сапранецкая, Мінск, за фота “Поколения”.
2-е месца: Аліна Патышнева, Віцебск, за фота “Изнанка улиц”.
3-е месца: Наталля Клімовіч, Гродна, за фота “Дарога, жыццё і смерць”.
Намінацыя «Твой стыль»:
1-е месца: Валерыя Кустава, за інтэрв’ю з Аляксеем Дударавым “У мастацтве праўды
больш, чым у жыцці…”.
2-е месца: Вікторыя Церашонак, за інтэрв’ю з вязнем канцлагера Аўшвіц «Спасибо, что
сохранили этот ад».
3-е месца: Кацярына Карпіцкая, за інтэрв’ю з удзельнікамі ансамблю песен і пляскі
«Зорька».
Пераможцы спецыяльных намінацый ад партнёраў Фестывалю:
“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
1-е месца: Людміла Мінкевіч, Мінск.
«Нестандартная Беларусь»:
Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”
1-е месца: Алесь Анішчук, Брэст.
2-е месца: Аляксандр Лойка, Мінск.
3-е месца, Людміла Мінкевіч, Мінск і Аляксандр Лойка, Мінск.
Спецыяльную ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымала таксама Адар’я Гуштын, Мінск.
“Еўрапейская будучыня Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”
У межах намінацыі вызначаўся лепшы матэрыял (артыкул, відеа- ці радыё матэрыял),
прысвечаны тэме беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, праблемам, дзеянням і перспектывам
2
3. у гэтай сферы, асобам, якія зрабілі вялікі ўнесак у пашырэнне беларуска-еўрапейскага
супрацоўніцтва.
1-е месца: Аксана Рудовіч, Мінск.
«Беларускае мысленне і адукацыя»:
Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”.
1-е месца: Таццяна Гурыновіч, Маладэчна.
2-е месца: Валянціна Міронава, Гомель.
3-е месца: Яся Каралевіч-Картэль, Мінск.
Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідэрства ў Беларусі:
Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org
1-е месца: Андрэй Елісееў, Мінск.
2-е месца: Вікторыя Грышанава, Брэст.
3-е месца: Ігар Кабакін, Ліда.
“Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”:
Заснавальнік намінацыі – польскі часопіс пра медыі PRESS.
1-е месца. Аляксандра Шукевіч, Мінск.
“Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”
Намінацыя заснаваная Таварыствам “Зяленая сетка”.
1-е месца: Аксана Рудовіч, Мінск.
Свае прызы на Фестывалі атрымалі і пераможцы першага агульнанацыянальнага
ФотаБатла, праведзенага напярэдадні Фестывалю.
Падчас цырымоніі закрыцця фэсту пад гукі ўласна створанага гімна атрымалі пасведчанні
выпускнікі «Школы маладога журналіста - 15». Удзельнікі юбілейнага набору гарадзенскай ШМЖ
зрабілі сімвалічныя падарункі сваім рэдактарам-куратарам, выкладчыкам і кіраўнікам праграмы.
Набор новых удзельнікаў «Школы маладога журналіста» пачнецца ў верасні бягучага года.
У адрозненні ад папярэдніх гадоў, упершыню ў гэтай праграме будзе знятая верхняя ўзроставая
мяжа, што дасць магчымасць удзелу ў праекце і асобам старэйшым за 25 год.
Паводле http://3sektar.by
уверх
Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўне
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі (зарэгістраваная ў Літве)
далучылася да кола партнёраў у справе правядзення Другога Міжнароднага Кангрэсу
даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).
Эксперты Асамблеі плануюць зрабіць шырокі ахоп даследванняў няўрадавага сектара
Беларусі, якія робяцца ў межах розных навуковых дысцыплінаў (сацыялогія, палітычная навука,
права ды інш.). Адначасова акадэмічны складнік будзе спалучаны з прэзентацыяй вынікаў
практычна-арыентаваных праектаў і маніторынгаў, што ажыццяўляюцца ўласна арганізацыямі
грамадзянскай супольнасці. Такім чынам да ўдзелу ў гэтай тэматычнай секцыі заахвочваюцца як
навукоўцы, што прадстаўляюць розныя гуманітарныя навукі, так і даследчыкі з незалежных
фабрык думкі ды грамадскіх арганізацый.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца ўжо ў другі раз. Ён збярэ каля
двухсот адмыслоўцаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну
Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. У межах Кангрэсу плануецца абмеркаванне праблемаў
рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі ды арганізацыя актуальных
навуковых і грамадскіх дыскусій. Сёлета Кангрэс будзе прысвечаны тэме “Паварот да Беларусі:
ідэі, мэтады, канцэпцыі”.
3
4. Арганізатары Кангрэсу: кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай
Універсітэту Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь).
Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна знайсці на сайце: www.icbs.lt .
Заяўкі на ўдзел у Кангрэсе прымаюцца да 15 чэрвеня на электронны адрас:
icbs@palityka.org
Прэс-рэліз Асамблеі НГА.
уверх
Гродзенскія ўлады за дадатковую атэстацыю гідаў
У лісце на імя Прэм’ер-міністра чыноўнікі прапаноўваюць увесці атэстацыю, падобную
на іспыт з тэарэтычнай і практычнай часткай. Гэтым будзе займацца метадычны цэнтр,
напрыклад, на базе абласнога ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму.
– Калі ў Польшчы гіда-нелегала чакае штраф у памеры 180-200 долараў, то ў Літве – да
тысячы долараў, - прыводзіць словы намесніка начальніка упраўлення фізічнай культуры, спорту
і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіла Кажуры “Гродзенская праўда”. – Лічу, што такая
мера апраўданая і прайм альная ў Беларусі, у тым ліку ў нашай вобласці. Часта сталі
сустракацца некваліфікаваныя замежныя спецыялісты, якія банальна не ўмеюць праводзіць
экскурсіі. Да ўсяго ў некаторых выпадках такія гіды трактуюць гісторыю на ўласны капыл.
Гродзенскія экскурсаводы, з якімі ўдалося паразмаўляць карэспандэнту “Твайго стылю”,
паставіліся да магчымага новаўвядзення з непаразуменнем.
Усе беларускія гіды-экскурсаводы і без гэтага праходзяць атэстацыю ў Міністэрстве спорту і
турызму. Неабходнасць мець яшчэ і рэгіянальную атэстацыю альбо дадаткова плаціць
мясцоваму экскурсаводу можа прывесці да таго, што вазіць экскурсіі ў Гродна для турфірм будзе
проста непрыбыткова.
Гродзенскі краянзаўца і атэставаны экскурсавод Ігар Лапеха:
- Я не бачу, дзеля чаго гэта патрэбна.
У нас і так па законе маюць права праводзіць экскурсіі сэртыфікаваныя беларускія
экскурсаводы (як і ў любой іншай краіне). Калі экскурсію праводзіць нелегал – ён парушае закон,
гэта зразумела.
Нашыя экскурсаводы здаюць экзамен у Мінску. Хіба гэтага недастаткова? Альбо яны
хочуць удасканаліць падрыхтоўку экскурсаводаў? Не разумею, у чым праблема.
Паводле прапановы гродзенскіх чыноўнікаў права праводзіць экскурсіі ў Беларусі змогуць
атрымаць і замежныя экскурсаводы, але толькі прайшоўшы атэстацыю ў тым абласным цэнтры,
на тэрыторыі якой адбудзецца экскурсія. Тое ж тычыцца і беларускіх экскурсаводаў.
Паводле http://t-styl.info
уверх
Абвесткі:
уверх
4
5. Вандроўка на роварах для старшакласнікаў
Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15-17 гадоў ладзіць у чэрвені Гродзенскі цэнтр
турызму і краязнаўства. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол
ад бацькоў.
Харчаванне ўдзельнікаў аплочвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.
Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24
гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае мець
ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў
вандроўцы.
Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем
ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.
Калі група будзе сфармаваная, падлеткі, іх бацькі і інструктар канчаткова вызначаць
маршрут. Намёткі ўжо ёсць, але пажаданні ўдзельнікаў могуць быць улічаны.
Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны,
2. Тэлефон для даведак +375 29 7806950.
уверх
Міжнародныя валанцёрскія летнікі “Замкі Беларусі-2012”
РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18-25
гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.
Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16-28 ліпеня) і рускамоўны - у в. Залессе (11 -
25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы "Замкі Беларусі".
Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі
гістарычных аб'ектаў, праца па азеляненні, будаўнічыя працы.
У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы,
экскурсіі, турыстычныя паходы.
Падрабязныя анонсы праектаў і спасылкі на электронныя заяўкі - у дадатку.
Каб узяць удзел у летніках, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылках:
Залессе:
https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
formkey=dGRYZjlQTktqZV9ESlBic3hWUkNodXc6MQ
Ружаны:
https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?
formkey=dFdIYUZkUlVzU1lRVUZ4cnNlMUlCU2c6MQ
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 чэрвеня.
Падрабязная інфармацыя пра летнікі – на сайце: https://www.box.com/s/
b324222c9c212a080e9a
Паводле рассылкі
уверх
Школа менеджэраў моладзевых НДА запрашае да ўдзелу
Хочаце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Навучыцца кіраваць
інфармацыяй і людзьмі? Думаць стратэгічна і ведаць, куды весці арганізацыю? Прыходзьце ў
Школу менеджараў моладзевых НДА 2012!
Праграма «Школа менеджараў моладзевых НДА 2012» разлічана на прадстаўнікоў
моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі і складаецца з наступных этапаў:
5
6. 1. Адукацыйны: 5 семінараў, 4 трэнінгі ключавых кампетэнцый менеджэра,
дыстанцыйнае навучанне.
2. Практычны: распрацоўка і рэалізацыя праектаў арганізацыйнага развіцця ў
сваіх арганізацыях.
Мэта праграмы — падрыхтоўка менеджэраў для моладзевых НДА Беларусі, якія будуць
забяспечваць працэсы кіравання і арганізацыйнага развіцця ў сваіх арганізацыях.
Змястоўную праграму і графік мерапрыемства Школы менеджэраў гл. ніжэй — у Дадатку 1 і
Дадатку 2.
Моладзевыя і дзіцячыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі павінны дэлегаваць для ўдзелу ў
Школе сваіх двух прадстаўнікоў, адзін з якіх АБАВЯЗКОВА павінен быць удзельнікам (сябрам)
кіраўнічага органа арганізацыі.
У рамках семінара № 1 Школы (першаснага) будзе прадстаўлена падрабязная інфармацыя
аб змесце і метадалогіі “Школы менеджараў моладзевых НДА 2012”, а таксама будуць
абмяркоўвацца ўзаемныя правы і абавязкі АМП і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у Школе.
Пасля семінара № 1 пачнецца працэс арганізацыйнай дыягностыкі. Па выніках дыягностыкі
арганізацыі змогуць вызначыцца, ці жадаюць яны распрацаваць і рэалізаваць план
арганізацыйных зменаў.
Калі арганізацыі вызначыліся працягваць удзел у праекце, то іх прадстаўнікі змогуць
прыняць удзел у наступных чатырох семінарах Школы з умовай абавязковага ўдзелу ў кожным
семінары і дэлегаваннем ім паўнамоцтваў на распрацоўку і рэалізацыю планаў арганізацыйнага
развіцця ў сваіх арганізацыях.
Па выніках навучання арганізацыя заключае з адным са сваіх прадстаўнікоў (на свой
выбар) двухгадовы кантракт на працу ў якасці менеджэра для рэалізацыі плану арганізацыйнага
развіцця сваёй арганізацыі.
Каб прыняць удзел у навучальным курсе, неабходна даслаць на адрас
manager2012amp@gmail.com запоўненыя анкеты-заяўкі ад кожнага ўдзельніка і ліст-
рэкамендацыю ад арганізацыі (можна даслаць адзін ліст на двух сваіх прадстаўнікоў)
Апошні тэрмін падачы заяўкі - 14 чэрвеня, 18.00.
Усе пытанні можна задаваць па электроннай пошце manager2012amp@gmail.com ці па
тэлефоне +375297760422.
Анкета ўдзельніка Школы на беларускай і рускай мовах.
Апісанне Школы на беларускай і рускай мовах.
Паводле http://ampby.org
уверх
Інтэграцыйны намётавы летнік «Круглае возера-2012»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае моладь да
ўдзелу ў інтэграцыйны намётавым летніку-семінары з 7 па 17 ліпеня.
Летнік «Круглае возера» - гэта ўнікальнае асяроддзе, якое змяняе людзей, адкрывае для іх
новыя далягляды, нагадвае аб тым, пра што нельга забываць.
Месца правядзення: лес, беоаг Плешчаніцкага вадасховішча.
Удзельнікі: моладзь ад 18 да 32 гадоў, у тым ліку людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
У праграме інтэграцыйнага летніка-семінара – вялікая колькасць развіццёвых і
адукацыйных мерапрыемстваў. Моладзь навучыца працаваць у камандзе і атрымае навыкі, якія
спрыяюць эфектыўнаму кіраванню ўласным часам. Яны навучацца развязваць канфліктныя
6
7. сітуацыі і кіраваць сваім жыццём, даведаюцца, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі стэрэятыпы і
забабоны перашкаджаюць нармальным чалавечым стасункам.
Тым, хто зацікавіўся, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу і накіраваць анкету-заяўку
арганізатарам.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 чэрвеня.
Анкету і правілы ўдзелу глядзі на сайце www.rrby.org
Кантакты: 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8-4. Факс: 8017-242-07-67, МТС
8029-555-68-38 (у любы час), different-equal@mail.ru
Паводле рассылкі БМГА “Розныя- Роўныя”
уверх
Не спазніся!
уверх
Моўная школа для моладзі
Моўная Школа “Pontes» гэта тыднёвы (3-12 ліпеня ў Вільні, 2-7 ліпеня ў Каўні), інтэнсіўны
курс польскаe мовы для моладзі (да 24 гадоў), які ладзіцца студэнтамі з Польшчы.
Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня.
Заявачны фармуляр можаш спампаваць тут і даслаць яго на адрас: kmpontes@wp.pl (даць
загаловак файлу згодна ўзору bl_j_maszewicz.doc).
Паводле http://pontes.cba.pl/index.php?load=bl
увер
х
Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!
Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у трэці раз расчыніў
свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы і пачаў прыём работ да ўдзелу ў
намінацыях і конкурсах Фестывалю.
Апошні тэрмін прыёму працаў – 11 чэрвеня.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу Фестывалю AD.NAK!:
Алесь Плотка, Тэл.: (29) 394-82-04, adnak@budzma.org
уверх
7
8. Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю
праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека
на 2012 год.
Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:
Школа першага набору
1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)
Школа другога набору
10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)
Школа трэццяга набору
23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)
Школа чацвёртага набору
1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)
У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
Форма рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307.
Паводле рассылкі Belschool
уверх
Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і
жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх
прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць
досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе на адрас
aacenka@gmail.com .
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна.
Паводле aacenka.by
уверх
Фотаконкурс “Хачу такім быць у старасці”
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя фатографы ва ўзросце 14-31 года.
Конкурс ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” у межах праекта
«Трэці ўзрост – шансы для сацыяльнага ўключэння».
Апошні тэрмін – да 1 ліпеня.
Кантакты – Таццяна Баленда, 8044-7977343 Velcom, 8033-3350503 МТС
Сайт: www.basw-ngo.by. Эл.пошта: 3-age@basw-ngo.by
Паводле рассылкі БАСР
8