SlideShare a Scribd company logo
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 44 (512)
(22 снежня 2011 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёння ў выпуску:
Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня...............................2
У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы...................................2
Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску...............................................3
Трэнінг “Кодэкс журналіста”........................................................................................4
Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў..................................................5
Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА............................................5
Конкурс эсэ па правах чалавека.................................................................................5
Стыпендыя Лейна Кіркланда......................................................................................5
Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне.........................................................6
Конкурс фатаграфій і малюнкаў................................................................................6
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012.......................................................6
Падзеі:
уверх
Шаноўныя сябры і калегі!
Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі!
Зычым у Новым Годзе цікавых і насычаных падзеяў, задавальнення і эфектаў ад працы, а
таксама энергіі і моцнага здароў’я!
Каб збываліся ўсе надзеі!
З павагай,
сябры грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
увер
х
Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня.
Пасля слухачоў Універсітэта Залатога веку, які дзейнічае пры Гродзенскім грамадскім
аб'яднанні «Цэнтр «Трэці сектар», чакаюць двухтыднёвыя вакацыі.
На працягу некалькіх вечароў напэрэдадні імпрэзы група актыўных удзельніц праграмы
пад кіраўніцтвам вядучай секцыі «Беларускія вячоркі» Веры Кунцэвіч займалася падрыхтоўкай
святочных паштовак.
На вечарыне будуць традыцыйныя віншаванні, спевы, пачастунак, завітаюць і
калядоўшчыкі.
Сёлета агульныя заняткі і секцыі ў межах УЗВ наведвае каля 70 сталых гарадзенак і
гарадзенцаў. Падрабязней пра «Універсітэт Залатога Веку» можна пачытаць на блогу праграмы.
уверх
У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы
У межах створанага сёлета ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Цэнтра дадатковай адукацыі
дарослых паспяхова завершыліся два пілотныя курсы: “Асновы прадпрымальніцтва” і
“ЭкаСтудыя”.
Курс “Асновы прадпрымальніцтва” быў разлічаны на людзей, якія плануюць распачаць
уласны бізнес. На ўдзел у курсе падалі заяўкі больш за 60 чалавек. Удзельнікі змаглі даведацца
2
пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца
на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення
камерцыйнай дзейнасці інфармацыю.
Заняткі ў межах курса вялі дасведчаныя эксперты з уласным досведам камерцыйнай
дзейнасці: Наталля Сарока, Наталля Камок і Таццяна Каляда.
Праца ў межах курса працягвалася чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. 18 снежня 8
удзельнікаў прэзентавалі свае ўласныя бізнэс-планы і атрымалі пасведчанні аб заканчэнні курса.
Плануецца, што падобныя курсы будуць арганізоўвацца і ў наступным годзе.
Удзельнікі асветніцкай “ЭкаСтудыі” пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі Гродна і
спосабамі іх вырашэння, даведаліся пра дзейнасць мясцовых экалагічных ініцыятываў, а таксама
пазнаёміліся з прынцыпамі напісання матэрыялаў на экалагічную тэматыку.
Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» вялі дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты
экалагічнага руху Вольга Крамлёва і Кацярына Чарнак. Тэму экалагічнай журналістыкі раскрыла
для ўдзельнікаў госця з Мінску Вольга Астаповіч – экалагічная актывістка і журналістка.
Падчас працы ў “ЭкаСтудыі” удзельнікі распрацавалі сваю экалагічную акцыю,
прысвечаную тэме елак. У яе межах распрацаваны і распаўсюджваюцца сярод гарадзенцаў улёткі
пра альтэрнатыўны выбар елак.
Праграма працы ў межах курса была разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і
снежні. Але “ЭкаСтудыя” будзе працягваць збірацца і ў наступным годзе. На апошняй сустрэчы
быў распрацаваны план працы групы на ўвесь 2012 год.
уверх
Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску
Па словах старшыні Гродзенскай філіі Беларускага таварыства філатэлістаў Фрыдэрыка
Гушчы, толькі гродзенскія філатэлісты займаюцца калекцыянаваннем марак рэлігійнай
тэматыкі, якая акурат пасуе святу Раства.
Калядная выстава адкрыецца 25 снежня ў Чырвоным касцёле.
На ёй будуць прадстаўлены чатыры калекцыі марак і калекцыя канвертаў з выявамі
касцёлаў.
Адна з іх - калекцыя “Біблія ў марках”, якую сабраў Лявон Карповіч з Лунна.
У гэтай калекцыі, якая ўжо перамагала на міжнародных выставах, больш за 80 аркушаў.
Лявон Карповіч:
- Мая калекцыя – гэта Біблія, ілюстраваная маркамі.
Маркі вельмі дапамагаюць у пазнаванні таго, чым цікавішся. Гэта не проста значкі, але і
вялікая крыніца ведаў і сродак камунікавання.
Мяне зацікавіла Біблія. Ёй няма роўных ні па значнасці, ні па колькасці чытачоў.
Вялікія мастакі прысвячалі Бібліі свае творы, а марка гэтыя творы адлюстроўвае.
Шмат чаго хацеў бы дадаць у сваю калекцыю, больш поўна адлюстраваць грамадскае
жыццё Хрыста.
Жывучы ў вёсцы цяжка набываць філатэлістычны матэрыял…
На каляднай выставе ў Мінску прадставіць сваю калекцыю “Біблейскія гісторыі” і ўнук
Лявона Карповіча – Мікіта Ганец.
Паводле http://t-styl.info
уверх
3
Абвесткі:
уверх
Трэнінг “Кодэкс журналіста”
То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які
адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 да 23 сакавіка 2012 года.
Праўду, толькі праўду і нічога, акрамя праўды?
Але як падаць гэтую праўду?
“Журналіст паважае гонар людзей, якія робяцца аб’ектамі яго прафесійнай увагі”, -
гаворыцца ў кодэксе прафесійнай этыкі журналіста.
А маральныя прынцыпы ў кожнага свае.
Як не перайсці мяжу дазволенага ў асвятленні нязручных, спрэчных, страшных тэм? І хто
праводзіць гэтую мяжу?
Пра што можна распавядаць СМІ, а пра што лепш прамаўчаць, каб не парушыць чыіхсці
правоў?
Ці можна называць інвалідаў інвалідамі і выкарыстоўваць здымкі непаўналетніх у
паведамленнях крымінальнай кронікі?
Ці варта змяняць імёны ў гісторыях пра ВІЧ-інфікаваных?
У межах трэнінга гаворка пойдзе аб тым, як асвятляць сацыяльныя і этычныя праблемы
меншасцяў, падзеі з месцаў тэрактаў і катаклізмаў і пра іншыя аспекты кодэкса прэсы.
Удзел у трэнінгу возьмуць маладыя журналісты з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і
Германіі.
Умовы ўдзелу:
-узрост 18-30 гадоў
-досвед журналісцкай працы ў асвятленні “складаных тэм”
-веданне нямецкай мовы вітаецца
-наяўнасць дыктафона, фотаапарата, ноўтбука.
Ахвотныя да ўдзелу павінны даслаць сваё рэзюмэ з прыкладамі работ і матывацыйны ліст з
ідэяй для матэрыяла на адрас to4ka-team@to4ka-treff.ru.
Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня 2012 .
Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары.
Паводле http://www.goethe.de
уверх
4
Не спазніся!
Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны
дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.
Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня
да 1 красавіка 2012 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага
працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).
Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-
cielovieka-dialoh-kultur
уверх
Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА»
адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны».
Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст
(прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info.
Апошні тэрмін – 20 лютага.
Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”.
уверх
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і
Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.
Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.
Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).
Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.
уверх
Стыпендыя Лейна Кіркланда
Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану,
Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны
год).
Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.
Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.
уверх
5
Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне
Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
"Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і
адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага
ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па
біярэсурсам".
Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.
Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу,
патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла,
юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут:
www.birdwatch.by/ZooconfHrodna
Паводле http://ptushki.org
уверх
Конкурс фатаграфій і малюнкаў
Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай
жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для
Вас!
Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.
Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.
Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375
29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)
Паводле рассылкі Belschool
уверх
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў
на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый
па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў,
сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню,
інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам
рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню
экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Больш падрабязная інфармацыя - тут .
Паводле прэс-рэлізу
6

More Related Content

What's hot

What's hot (11)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
Similar to Kronika 22.12.11

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Similar to Kronika 22.12.11 (20)

Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Time management
Time management Time management
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 
Kronika 22.12.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 44 (512) (22 снежня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня...............................2 У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы...................................2 Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску...............................................3 Трэнінг “Кодэкс журналіста”........................................................................................4 Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў..................................................5 Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА............................................5 Конкурс эсэ па правах чалавека.................................................................................5 Стыпендыя Лейна Кіркланда......................................................................................5 Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне.........................................................6 Конкурс фатаграфій і малюнкаў................................................................................6 Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012.......................................................6
  • 2. Падзеі: уверх Шаноўныя сябры і калегі! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі! Зычым у Новым Годзе цікавых і насычаных падзеяў, задавальнення і эфектаў ад працы, а таксама энергіі і моцнага здароў’я! Каб збываліся ўсе надзеі! З павагай, сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” увер х Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца 22 снежня. Пасля слухачоў Універсітэта Залатога веку, які дзейнічае пры Гродзенскім грамадскім аб'яднанні «Цэнтр «Трэці сектар», чакаюць двухтыднёвыя вакацыі. На працягу некалькіх вечароў напэрэдадні імпрэзы група актыўных удзельніц праграмы пад кіраўніцтвам вядучай секцыі «Беларускія вячоркі» Веры Кунцэвіч займалася падрыхтоўкай святочных паштовак. На вечарыне будуць традыцыйныя віншаванні, спевы, пачастунак, завітаюць і калядоўшчыкі. Сёлета агульныя заняткі і секцыі ў межах УЗВ наведвае каля 70 сталых гарадзенак і гарадзенцаў. Падрабязней пра «Універсітэт Залатога Веку» можна пачытаць на блогу праграмы. уверх У Цэнтры дадатковай адукацыі прайшлі пілотныя курсы У межах створанага сёлета ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых паспяхова завершыліся два пілотныя курсы: “Асновы прадпрымальніцтва” і “ЭкаСтудыя”. Курс “Асновы прадпрымальніцтва” быў разлічаны на людзей, якія плануюць распачаць уласны бізнес. На ўдзел у курсе падалі заяўкі больш за 60 чалавек. Удзельнікі змаглі даведацца 2
  • 3. пра тое, што трэба зрабіць, каб распачаць уласную справу, як ацаніць рынак і знайсці сваё месца на ім, як напісаць добры бізнес-план і дзе шукаць патрэбную для заснавання і вядзення камерцыйнай дзейнасці інфармацыю. Заняткі ў межах курса вялі дасведчаныя эксперты з уласным досведам камерцыйнай дзейнасці: Наталля Сарока, Наталля Камок і Таццяна Каляда. Праца ў межах курса працягвалася чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. 18 снежня 8 удзельнікаў прэзентавалі свае ўласныя бізнэс-планы і атрымалі пасведчанні аб заканчэнні курса. Плануецца, што падобныя курсы будуць арганізоўвацца і ў наступным годзе. Удзельнікі асветніцкай “ЭкаСтудыі” пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі Гродна і спосабамі іх вырашэння, даведаліся пра дзейнасць мясцовых экалагічных ініцыятываў, а таксама пазнаёміліся з прынцыпамі напісання матэрыялаў на экалагічную тэматыку. Заняткі ў межах «ЭкаСтудыі» вялі дасведчаныя гарадзенскія эксперты, актывісты экалагічнага руху Вольга Крамлёва і Кацярына Чарнак. Тэму экалагічнай журналістыкі раскрыла для ўдзельнікаў госця з Мінску Вольга Астаповіч – экалагічная актывістка і журналістка. Падчас працы ў “ЭкаСтудыі” удзельнікі распрацавалі сваю экалагічную акцыю, прысвечаную тэме елак. У яе межах распрацаваны і распаўсюджваюцца сярод гарадзенцаў улёткі пра альтэрнатыўны выбар елак. Праграма працы ў межах курса была разлічана на чатыры выходныя дні ў лістападзе і снежні. Але “ЭкаСтудыя” будзе працягваць збірацца і ў наступным годзе. На апошняй сустрэчы быў распрацаваны план працы групы на ўвесь 2012 год. уверх Калядная выстава гродзенскіх філатэлістаў у Мінску Па словах старшыні Гродзенскай філіі Беларускага таварыства філатэлістаў Фрыдэрыка Гушчы, толькі гродзенскія філатэлісты займаюцца калекцыянаваннем марак рэлігійнай тэматыкі, якая акурат пасуе святу Раства. Калядная выстава адкрыецца 25 снежня ў Чырвоным касцёле. На ёй будуць прадстаўлены чатыры калекцыі марак і калекцыя канвертаў з выявамі касцёлаў. Адна з іх - калекцыя “Біблія ў марках”, якую сабраў Лявон Карповіч з Лунна. У гэтай калекцыі, якая ўжо перамагала на міжнародных выставах, больш за 80 аркушаў. Лявон Карповіч: - Мая калекцыя – гэта Біблія, ілюстраваная маркамі. Маркі вельмі дапамагаюць у пазнаванні таго, чым цікавішся. Гэта не проста значкі, але і вялікая крыніца ведаў і сродак камунікавання. Мяне зацікавіла Біблія. Ёй няма роўных ні па значнасці, ні па колькасці чытачоў. Вялікія мастакі прысвячалі Бібліі свае творы, а марка гэтыя творы адлюстроўвае. Шмат чаго хацеў бы дадаць у сваю калекцыю, больш поўна адлюстраваць грамадскае жыццё Хрыста. Жывучы ў вёсцы цяжка набываць філатэлістычны матэрыял… На каляднай выставе ў Мінску прадставіць сваю калекцыю “Біблейскія гісторыі” і ўнук Лявона Карповіча – Мікіта Ганец. Паводле http://t-styl.info уверх 3
  • 4. Абвесткі: уверх Трэнінг “Кодэкс журналіста” То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 да 23 сакавіка 2012 года. Праўду, толькі праўду і нічога, акрамя праўды? Але як падаць гэтую праўду? “Журналіст паважае гонар людзей, якія робяцца аб’ектамі яго прафесійнай увагі”, - гаворыцца ў кодэксе прафесійнай этыкі журналіста. А маральныя прынцыпы ў кожнага свае. Як не перайсці мяжу дазволенага ў асвятленні нязручных, спрэчных, страшных тэм? І хто праводзіць гэтую мяжу? Пра што можна распавядаць СМІ, а пра што лепш прамаўчаць, каб не парушыць чыіхсці правоў? Ці можна называць інвалідаў інвалідамі і выкарыстоўваць здымкі непаўналетніх у паведамленнях крымінальнай кронікі? Ці варта змяняць імёны ў гісторыях пра ВІЧ-інфікаваных? У межах трэнінга гаворка пойдзе аб тым, як асвятляць сацыяльныя і этычныя праблемы меншасцяў, падзеі з месцаў тэрактаў і катаклізмаў і пра іншыя аспекты кодэкса прэсы. Удзел у трэнінгу возьмуць маладыя журналісты з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Германіі. Умовы ўдзелу: -узрост 18-30 гадоў -досвед журналісцкай працы ў асвятленні “складаных тэм” -веданне нямецкай мовы вітаецца -наяўнасць дыктафона, фотаапарата, ноўтбука. Ахвотныя да ўдзелу павінны даслаць сваё рэзюмэ з прыкладамі работ і матывацыйны ліст з ідэяй для матэрыяла на адрас to4ka-team@to4ka-treff.ru. Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня 2012 . Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары. Паводле http://www.goethe.de уверх 4
  • 5. Не спазніся! Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”. Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года. Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня). Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava- cielovieka-dialoh-kultur уверх Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА» адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны». Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info. Апошні тэрмін – 20 лютага. Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”. уверх Конкурс эсэ па правах чалавека 10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека. Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі. Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна). Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com. уверх Стыпендыя Лейна Кіркланда Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год). Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка. Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl. уверх 5
  • 6. Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне. Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам". Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г. Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna Паводле http://ptushki.org уверх Конкурс фатаграфій і малюнкаў Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас! Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам. Апошні тэрмін – да 31 сакавіка. Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375 29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс) Паводле рассылкі Belschool уверх Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года. Больш падрабязная інфармацыя - тут . Паводле прэс-рэлізу 6
  • 7. Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне. Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам". Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г. Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna Паводле http://ptushki.org уверх Конкурс фатаграфій і малюнкаў Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас! Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам. Апошні тэрмін – да 31 сакавіка. Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375 29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс) Паводле рассылкі Belschool уверх Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем. Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года. Больш падрабязная інфармацыя - тут . Паводле прэс-рэлізу 6