SlideShare a Scribd company logo
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 15 (527)

                                                       (26 красавіка 2012 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

 Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні..........................................................2
Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?...........................................2
Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся.................................................................3
Паводле http://new.racyja.com ..................................................................................3
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў працягвае прыём матэрыялаў!4
Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................4
Злёт студэнтаў у Літве..................................................................................................5
Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў!....................................6
.......................................................................................................................................6
Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе” .........................................6
Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................7
 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................7
Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................7
 Падзеі:
                                                                                      уверх


       Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні
       Дабрачынная акцыя адбудзецца 13 мая ў парку Жылібера.
      Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская Епархія БПЦ: Аддзел па
царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні і Гродзенскае Дабрачыннае Таварыства.
      У праграме Дня Дабрыні – выступы дзіцячых царкоўных калектываў, танцавальных
калектываў, хораў, аркестраў, лялечны спектакль.
       Вакол летняй сцэны будуць працаваць гурткі: па арт-тэрапіі, пясочнае шоу, клаунада.
Дзяцей запросяць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце.
      Плануецца зладзіць выставу-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў.
       Кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай
Праваслаўнай Епархіі протаіерэй Грыгорый Бяляцкі:
      - Наша мэта – яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на тых людзей, якія засталіся на
ўзбочыне жыцця. У гэтым годзе робім акцэнт на дзецях: запрашаем дзяцей-інвалідаў,
выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з праблемных сямей.
      Хочам падарыць гэтым дзецям свята.
      Парк будзе адкрыты для ўсіх, таму разлічваем і на тых дзяцей, якія прыйдуць адпачыць з
бацькамі і таксама паўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах.
      Падчас правядзення Дня Дабрыні кожны зможа скласці ахвяраванні на патрэбы
дабрачыннага таварыства ў спецыяльныя скарбонкі. Тыя, хто ахвяруе найбольш, атрымае
адмысловы дыплом “Дня Дабрыні”.
       Святочная праграма пройдзе ў парку Жылібера з 12 да 15 гадзін 13 мая.
      Арганізатары Дня Дабрыні ў Гродне плануюць зрабіць дабрачынную акцыю штогадовай.
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                  уверх


      Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?
       Дыскусійны клуб пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі
фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіцца 10 мая ў Гродне.
       У Гродна, як і ў любым горадзе любой краіны, жывуць людзі з разнастайнымі фізічнымі
асаблівасцямі. Як часта іх можна бачыць на вуліцах і ў крамах, на працы і ў школе, тэатрах і кіно?
       Перамяшчацца ў вазку, з дапамогай белай палкі альбо на мыліцах, размаўляць на мове
жэстаў, насіць пратэз – не значыць быць назаўжды замкнутым у сценах сваёй кватэры.
       У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі?
Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя? Не заўжды
даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы
“Безбар’ернае асяроддзе”.
       Як пераадолець цяжкасці і стэрэатыпы ў камунікацыі людзей з абмежаванымі
магчымасцямі і без іх? Хто зруйнуе бар’еры паміж намі? Пра гэта пойдзе гаворка пад час
дыскусійнай пляцоўкі, якую арганізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

                                                                                                 2
Таксама пад час мерапрыемства можна будзе даведацца пра інтэграцыйныя гурткі, курсы,
месцы працы і вучобы ў Гродна, у якіх могуць праводзіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі
фізічнымі асаблівасцямі.
       Да ўдзелу запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры
“Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок
насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, журналісты.
       Мадэратар дыскусіі – эксперт “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Галіна Крот.
       Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых.
       Ахвотных прыняць удзел у дыскусіі просім заяўляцца па адрасе 3sektar@gmail.com альбо
па тэлефоне 8029 7843221.
       Пачатак у 18 гадзін.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх


      Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся
       Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі
з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі.
       Каардынатарка фэсту Тацяна Касатая вымушана была ў апошнія гадзіны папярэджваць
патэнцыйных удзельнікаў фэста, што дзеля іх жа бяспекі мерапрыемства перанесена.
       - Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах па ўсёй Беларусі
арганізоўвае фэст экскурсаводаў ужо трэці раз запар. Экскурсіі праводзяцца ва ўсіх беларускіх
гарадах.
       Толькі ў Гродне былі атрыманы папярэджанні, каб фэст не адбыўся.
       Ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Усе экскурсіі будзем праводзіць увечары, у зручны
для людзей час.
       Канешне, усё гэта будзе ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.
       Фармальна, экскурсаводы ніякіх афіцыйных папярэджанняў не атрымалі.
       Міліцыянты іх проста прыстрашылі.
       Да якой ступені абсурдныя паводзіны ўладаў могуць дайсці - ня ведае цяпер ніхто.
       Здзіўляе, што такія рэспубліканскія фэсты ўзгоднены арганізатарам - Беларускім камітэтам
міжнароднай рады па помніках і мясцінах - з Міністэрствам культуры Беларусі.
       Мясцовай жа вертыкалі патрэбны асаблівы дазвол.

      Паводле http://new.racyja.com
                                                                                уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                              3
 уверх


    Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
працягвае прыём матэрыялаў!
       Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў
падоўжыў тэрмін прыёму прац да 7 мая.
       Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці
сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю
моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3
гады альбо журналісты-пачаткоўцы.
       Усе тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе
разам з анкетай удзельніка на адрас festyval2012@gmail.com.
       Апошні тэрмін - не пазней за 7 мая.
       У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных
СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды.
       Падрабязная інфармацыя - тут.
                                                                               уверх


       Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека
       Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае
набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам
навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.
       Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13
ліпеня ва Украіне.
       Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах
дапаможніка “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” (http://nastaunik.info/civil/school/).
Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў
Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
       Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на
выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання,
папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку.

        Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел”
адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне.
        Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах
дапаможніка“Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел”
(http://nastaunik.info/civil/school/).
        Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў
адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і
праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы
ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д.
        Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых
навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб'яднанняў, якія
зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў
сферы пашырэння правоў чалавека.
        Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

                                                                                                    4
Прыярытэт будзе аддавацца:
       -удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў;
       -кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя
матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы;
       -удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання
інтэрактыўных метадаў навучання;
       -найбольш матываваным удзельнікам.
       Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з’яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання
атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні
правам чалавека адразу ж пасля трэнінга.
       Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд
удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі.
       Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі.
       Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй
трэнінгаў!
       Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая.
       Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая.
       У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе
letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl

                                                                               уверх


      Злёт студэнтаў у Літве
       Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца
да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў
Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г.
       USB Rally дае магчымасць сустрэцца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой,
паздзельнічаць у лекцыях ды майстар-класах, абмяняцца досведам ды кантактамі і далучыцца
да нефармальнай сеткі студэнтаў.
       Сёлета Belarus Rally будзе прысвечана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый
у беларускай моладзі.
       Арганiзатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, забяспечваюць транспартныя
выдаткі, вiзавую падтрымку ўдзельнікаў.
       Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць
арганізатарам на info@eesc.lt .
       Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня.
       Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў адносна праграмы Раллі.
       Для таго, каб прапанаваць тэму ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыя,
майстар-клас, трэнінг ды г.д.), звяртайцеся на эл. адрас info@eesc.lt.
       Больш інфармацыі
      Паводле adukacyja.info

                                                                               уверх




                                                                                                5
Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў!
       Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне
свету? Тады ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе!
       Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая.
       Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ
       Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова
выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту
турніра.
       Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы
будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая, г. Гродна),
дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.
       Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, – сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек,
даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас
festyval2012@gmail.com
       Апошні тэрмін – да 5 мая.
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па
тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай
журналістыкі “Твой стыль”).
       ФотаБатл-Анкета каманды
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                 уверх




                                                                 Не спазніся!
                                                                                   уверх


     Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе”
     Настаўнікі, практыкі, бацькі, навучэнцы, выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў
канферэнцыі ў Рызе 14-15 верасня.
     Фінансавыя ўмовы - стыпендыя дэдлайн: 30/04/2012 http://ta-teachers.eu/conference-2012
     Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце канферэнцыі.
      Паводле http://adukacyja.info

                                                                                            ув
                                                                                             ерх




                                                                                              6
Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах
     Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў
падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”.
     Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у
перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна…
     Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                уверх


      Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”
       Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс
фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак
вясны.
       1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка,
звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
       2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net
       3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні"
свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі.
        З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена
Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com .
       Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на
вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх


       Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў
       Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз
беларускіх пісьменнікаў", працягваецца.
       Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.
       Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.
       Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У
лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары
тэлефонаў ды e-mail.
       Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)
                                                                                        уверх




                                                                                              7

More Related Content

What's hot

What's hot (16)

Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-11.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 

Viewers also liked

Delicias decoradas
Delicias decoradasDelicias decoradas
Delicias decoradasAldo Cioffi
 
Partes internas del cpu
Partes internas del cpuPartes internas del cpu
Partes internas del cpucamialban
 
Dossier de pré-produção
Dossier de pré-produçãoDossier de pré-produção
Dossier de pré-produçãoPatrícia Vieira
 
Msaccess practica subir
Msaccess practica subirMsaccess practica subir
Msaccess practica subir
Matias Ceron
 
Twitt boy sevilla
Twitt boy sevillaTwitt boy sevilla
Twitt boy sevillaSMMUS
 
Ortografía
OrtografíaOrtografía
Ortografía
nuri76
 
Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014
Renato Cruz
 
ACMinas Jovem - Benefícios para Associados
ACMinas Jovem - Benefícios para AssociadosACMinas Jovem - Benefícios para Associados
ACMinas Jovem - Benefícios para Associados
FIR Capital Partners
 
Christmas 2011
Christmas 2011Christmas 2011
Christmas 2011
bilinguismovaldesleal
 
A melhor e_a_pior_comida_do_mundo
A melhor e_a_pior_comida_do_mundoA melhor e_a_pior_comida_do_mundo
A melhor e_a_pior_comida_do_mundoAldo Cioffi
 
Angulos y planos.
Angulos y planos.Angulos y planos.
Angulos y planos.
199414
 
Asimetria Cerebral
Asimetria CerebralAsimetria Cerebral
Asimetria CerebralTulio Carola
 
Social Business Para Vendas
Social Business Para VendasSocial Business Para Vendas
Social Business Para Vendas
Washington Cabral
 
Tecnology in history
Tecnology in historyTecnology in history
Tecnology in history
alvaroburgaleta
 

Viewers also liked (20)

Delicias decoradas
Delicias decoradasDelicias decoradas
Delicias decoradas
 
Partes internas del cpu
Partes internas del cpuPartes internas del cpu
Partes internas del cpu
 
Dossier de pré-produção
Dossier de pré-produçãoDossier de pré-produção
Dossier de pré-produção
 
Geralnews21mar
Geralnews21marGeralnews21mar
Geralnews21mar
 
Un voyage chine-tibete
Un voyage chine-tibeteUn voyage chine-tibete
Un voyage chine-tibete
 
Msaccess practica subir
Msaccess practica subirMsaccess practica subir
Msaccess practica subir
 
Twitt boy sevilla
Twitt boy sevillaTwitt boy sevilla
Twitt boy sevilla
 
Krásnoplodka
KrásnoplodkaKrásnoplodka
Krásnoplodka
 
Ortografía
OrtografíaOrtografía
Ortografía
 
Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014Plano de Mídia - 3/9/2014
Plano de Mídia - 3/9/2014
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
ACMinas Jovem - Benefícios para Associados
ACMinas Jovem - Benefícios para AssociadosACMinas Jovem - Benefícios para Associados
ACMinas Jovem - Benefícios para Associados
 
Christmas 2011
Christmas 2011Christmas 2011
Christmas 2011
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 
A melhor e_a_pior_comida_do_mundo
A melhor e_a_pior_comida_do_mundoA melhor e_a_pior_comida_do_mundo
A melhor e_a_pior_comida_do_mundo
 
Angulos y planos.
Angulos y planos.Angulos y planos.
Angulos y planos.
 
Asimetria Cerebral
Asimetria CerebralAsimetria Cerebral
Asimetria Cerebral
 
Social Business Para Vendas
Social Business Para VendasSocial Business Para Vendas
Social Business Para Vendas
 
Homem sem face
Homem sem faceHomem sem face
Homem sem face
 
Tecnology in history
Tecnology in historyTecnology in history
Tecnology in history
 

Similar to Kronika 26.04.2012

Similar to Kronika 26.04.2012 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 29.03.2012
Kronika   29.03.2012Kronika   29.03.2012
Kronika 29.03.2012
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Time management
Time management Time management
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 26.04.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 15 (527) (26 красавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні..........................................................2 Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі?...........................................2 Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся.................................................................3 Паводле http://new.racyja.com ..................................................................................3 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў працягвае прыём матэрыялаў!4 Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................4 Злёт студэнтаў у Літве..................................................................................................5 Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў!....................................6 .......................................................................................................................................6 Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе” .........................................6 Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................7 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................7 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................7
  • 2.  Падзеі:  уверх Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні Дабрачынная акцыя адбудзецца 13 мая ў парку Жылібера. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская Епархія БПЦ: Аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні і Гродзенскае Дабрачыннае Таварыства. У праграме Дня Дабрыні – выступы дзіцячых царкоўных калектываў, танцавальных калектываў, хораў, аркестраў, лялечны спектакль. Вакол летняй сцэны будуць працаваць гурткі: па арт-тэрапіі, пясочнае шоу, клаунада. Дзяцей запросяць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце. Плануецца зладзіць выставу-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў. Кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі протаіерэй Грыгорый Бяляцкі: - Наша мэта – яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на тых людзей, якія засталіся на ўзбочыне жыцця. У гэтым годзе робім акцэнт на дзецях: запрашаем дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з праблемных сямей. Хочам падарыць гэтым дзецям свята. Парк будзе адкрыты для ўсіх, таму разлічваем і на тых дзяцей, якія прыйдуць адпачыць з бацькамі і таксама паўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах. Падчас правядзення Дня Дабрыні кожны зможа скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачыннага таварыства ў спецыяльныя скарбонкі. Тыя, хто ахвяруе найбольш, атрымае адмысловы дыплом “Дня Дабрыні”. Святочная праграма пройдзе ў парку Жылібера з 12 да 15 гадзін 13 мая. Арганізатары Дня Дабрыні ў Гродне плануюць зрабіць дабрачынную акцыю штогадовай. Паводле http://t-styl.info  уверх Хто пабудуе безбар’ернае асяроддзе паміж людзьмі? Дыскусійны клуб пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіцца 10 мая ў Гродне. У Гродна, як і ў любым горадзе любой краіны, жывуць людзі з разнастайнымі фізічнымі асаблівасцямі. Як часта іх можна бачыць на вуліцах і ў крамах, на працы і ў школе, тэатрах і кіно? Перамяшчацца ў вазку, з дапамогай белай палкі альбо на мыліцах, размаўляць на мове жэстаў, насіць пратэз – не значыць быць назаўжды замкнутым у сценах сваёй кватэры. У якія асяродкі і супольнасці могуць уключацца гродзенцы з абмежаванымі магчымасцямі? Дзе могуць вучыцца, працаваць і адпачываць людзі ў любым стане здароўя? Не заўжды даступнасць такіх месцаў вымяраецца ступенню выкананасці дзяржаўнай праграмы “Безбар’ернае асяроддзе”. Як пераадолець цяжкасці і стэрэатыпы ў камунікацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і без іх? Хто зруйнуе бар’еры паміж намі? Пра гэта пойдзе гаворка пад час дыскусійнай пляцоўкі, якую арганізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. 2
  • 3. Таксама пад час мерапрыемства можна будзе даведацца пра інтэграцыйныя гурткі, курсы, месцы працы і вучобы ў Гродна, у якіх могуць праводзіць час і самарэалізоўвацца людзі з рознымі фізічнымі асаблівасцямі. Да ўдзелу запрошаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і апекуны, сябры “Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў”, “Гродзенскага дзіцячага хоспіса”, ініцыятыўнай групы “Крок насустрач”, эксперты “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”, журналісты. Мадэратар дыскусіі – эксперт “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Галіна Крот. Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых. Ахвотных прыняць удзел у дыскусіі просім заяўляцца па адрасе 3sektar@gmail.com альбо па тэлефоне 8029 7843221. Пачатак у 18 гадзін. Паводле http://t-styl.info  уверх Фэст экскурсаводаў у Гродне не адбыўся Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі. Каардынатарка фэсту Тацяна Касатая вымушана была ў апошнія гадзіны папярэджваць патэнцыйных удзельнікаў фэста, што дзеля іх жа бяспекі мерапрыемства перанесена. - Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах па ўсёй Беларусі арганізоўвае фэст экскурсаводаў ужо трэці раз запар. Экскурсіі праводзяцца ва ўсіх беларускіх гарадах. Толькі ў Гродне былі атрыманы папярэджанні, каб фэст не адбыўся. Ён пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Усе экскурсіі будзем праводзіць увечары, у зручны для людзей час. Канешне, усё гэта будзе ўзгоднена з гарадскімі ўладамі. Фармальна, экскурсаводы ніякіх афіцыйных папярэджанняў не атрымалі. Міліцыянты іх проста прыстрашылі. Да якой ступені абсурдныя паводзіны ўладаў могуць дайсці - ня ведае цяпер ніхто. Здзіўляе, што такія рэспубліканскія фэсты ўзгоднены арганізатарам - Беларускім камітэтам міжнароднай рады па помніках і мясцінах - з Міністэрствам культуры Беларусі. Мясцовай жа вертыкалі патрэбны асаблівы дазвол. Паводле http://new.racyja.com  уверх Абвесткі: 3
  • 4.  уверх Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў працягвае прыём матэрыялаў! Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў падоўжыў тэрмін прыёму прац да 7 мая. Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы. Усе тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе разам з анкетай удзельніка на адрас festyval2012@gmail.com. Апошні тэрмін - не пазней за 7 мая. У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Падрабязная інфармацыя - тут.  уверх Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13 ліпеня ва Украіне. Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” (http://nastaunik.info/civil/school/). Прапанаваныя ў дапаможніку навучальныя матэрыялы двойчы праходзілі ўзгадненне ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі заняткаў, заснаваных на выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, метадамі ацэнкі эфектыўнасці навучання, папрактыкуюцца ў правядзенні заняткаў, апісаных у дапаможніку. Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел” адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне. Мэта – атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для правядзення заняткаў па матэрыялах дапаможніка“Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадзкі ўдзел” (http://nastaunik.info/civil/school/). Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з асновамі выкарыстання розных формаў і спосабаў адстойвання і пашырэння правоў чалавека праз грамадскі ўдзел, навучацца распрацоўваць і праводзіць заняткі, скіраваныя на развіццё грамадскай актыўнасці, даведаюцца пра спосабы ацэнкі эфектыўнасці грамадскіх кампаній і г.д. Да ўдзелу ў абодвух трэнінгах запрашаюцца настаўнікі сярэдніх школ, ВНУ, іншых навучальных установаў, прадстаўнікі юрыдычных клінік, актывісты грамадскіх аб'яднанняў, якія зацікаўленыя ў набыцці новых ведаў і ўменняў для ўдасканалення сваёй адукацыйнай дзейнасці ў сферы пашырэння правоў чалавека. Адбор удзельнікаў трэнінгаў будзе адбывацца на конкурснай аснове. 4
  • 5. Прыярытэт будзе аддавацца: -удзельнікам з абласных і раённых цэнтраў, малых мясцовасцяў; -кандыдатам, якія змогуць рэальна выкарыстоўваць атрыманыя метадычныя матэрыялы, веды і ўменні ў сваёй адукацыйнай працы; -удзельнікам, якія маюць як мінімум базавыя веды і ўменні ў галіне выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання; -найбольш матываваным удзельнікам. Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгах з’яўляецца гатоўнасць да актыўнага выкарыстання атрыманых метадычных матэрыялаў, ведаў і ўменняў для правядзення заняткаў па навучанні правам чалавека адразу ж пасля трэнінга. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў трэнінгаў у абодва бакі. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на аснове запоўненых электронных формаў заяўкі. Увага! Удзельнікі могуць падаваць заяўкі на ўдзел толькі ў адным з двух апісаных вышэй трэнінгаў! Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая. Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая. У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl  уверх Злёт студэнтаў у Літве Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г. USB Rally дае магчымасць сустрэцца з беларусамі, якія навучаюцца за мяжой, паздзельнічаць у лекцыях ды майстар-класах, абмяняцца досведам ды кантактамі і далучыцца да нефармальнай сеткі студэнтаў. Сёлета Belarus Rally будзе прысвечана тэме развіцця прадпрымальніцкіх кампетэнцый у беларускай моладзі. Арганiзатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, забяспечваюць транспартныя выдаткі, вiзавую падтрымку ўдзельнікаў. Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць арганізатарам на info@eesc.lt . Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня. Арганізатары адкрытыя для вашых ідэяў і прапановаў адносна праграмы Раллі. Для таго, каб прапанаваць тэму ці правядзенне канкрэтнага мерапрыемства (лекцыя, майстар-клас, трэнінг ды г.д.), звяртайцеся на эл. адрас info@eesc.lt. Больш інфармацыі Паводле adukacyja.info  уверх 5
  • 6. Першы агульнабеларускі Фотабатл запрашае ўдзельнікаў! Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе! Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая. Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра. Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая, г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, – сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com Апошні тэрмін – да 5 мая. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”). ФотаБатл-Анкета каманды Паводле http://3sektar.by  уверх  Не спазніся!  уверх Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе” Настаўнікі, практыкі, бацькі, навучэнцы, выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі ў Рызе 14-15 верасня. Фінансавыя ўмовы - стыпендыя дэдлайн: 30/04/2012 http://ta-teachers.eu/conference-2012 Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце канферэнцыі. Паводле http://adukacyja.info ув ерх 6
  • 7. Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”. Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна… Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны. 1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка), 2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net 3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі. З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com . Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў). Паводле http://t-styl.info  уверх Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. Апошні тэрмін падачы - 1 траўня. Узрост удзельнікаў да 35 гадоў. Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail. Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)  уверх 7