Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                               ад грамадскага аб’яднання
                                                  “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                 а/с 54, Гародня, 230009,
                                                тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                              e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                  сайт http://3sektar.by/

                                                      Выпуск 13 (525)

                                                  (13 красавіка 2012 г.)
                                              Рэдактар выпуску: Кася Крот

            Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                  абавязковая



                                                                                    Сёння ў выпуску:

Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды.....................................................................2
«Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру»..............................................................2
Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»..........................................................3
Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл...........................................................3
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................4
Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”.............................................................................5
 Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе...............................................................6
Конкурс “АДУКАЦЫІ” ..................................................................................................7
Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.....................7
Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне..............................................8
Праграма падрыхтоўкі лідараў...................................................................................8
 Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!...............................................................................8
Трэнінгі па бяспецы......................................................................................................8
 Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі....................................................9
Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў....................................................9
Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................9
 Падзеі:
                                                                                   уверх



     Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды
        Ружовыя, жоўтыя, зялёныя папяровыя караблікі рэзалі нёманскія хвалі і несліся далёка-
далёка ад Гродна: адзін – на востраў Барнэа, другі – у Італію, трэці – у Грэцыю.
       Каля дзесятка юнакоў і дзяўчат, што прыйшлі падтрымаць акцыю кампаніі «Без візы!»,
адправілі ў далекае плаванне свае мары аб краінах і месцах, дзе хацелі б пабываць, каб,
няглядзячы на перашкоды, яны абавязкова здейсніліся.
        Ідэя акцыі «Караблікі свабоды» ўзнікла ў гарадзенскіх валанцёраў. Яе падтрымалі і іншыя
гарады: Мінск, Магілёў і Брэст.
       Валанцёрка кампаніі «Без візы!», Алена, расказвае, што рознакаляровыя папяровыя
караблікі – гэта сімвалы дзяцінства, свабоды, калі няма ніякіх перашкодаў, і для цябе адчынены
ўвесь свет.
        – Большасць з тых, хто прыйшоў на акцыю, гэта – студэнты, маладыя, актыўныя
людзі, якія хочуць падарожнічаць і пазнаваць свет. Мы жывем у цэнтры Еўропы, але не
адчуваем сябе яе часткай. Мы амаль зачыненыя ў межах Беларусі. Бо, каб патрапіць у Еўразвяз,
трэба прайсці шмат бюракратычных працэдур, ды і 60 еўра за візу – вялікія грошы, асабліва
калі ты студэнт і жывеш за грошы бацькоў. Акцыя «Караблікі свабоды» – своеасаблівы
пратэст візаваму рэжыму і спосаб прыцягнення ўвагі грамадства да візавага пытання. Праз
гэтую акцыю мы хацелі сказаць, што адмена візаў - гэта рэальна, неабходна і правільна.
       Дзяўчына з ружовым караблікам, Настасся, даведалася пра акцыю праз групу ЎКантакце і
вырашыла падтрымаць яе:
        – Мне заўсёды хацелася патрапіць ў Італію, гэта мара, з якой паплыў мой караблік.
Зразумела, што візы – не адзіная перашкода для здзяйснення гэтай мары, але я спадзяюся,
што іх адмена дапаможа нам адчуць сябе свабоднымі, гатовымі ў любую хвіліну апынуцца ў
любой частцы свету, дзе б нам схацелася.
       Паводле http://t-styl.info
                                                                               уверх


      «Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру»
       У будынку абласной бібліятэкі прайшла прэзентацыя краязнаўчай энцыклапедыі «Ад
Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц», прысвечаная гісторыі забудовы старой
Гародні.
       Унікальнае выданне рыхтавалася аўтарамі на працягу некалькіх год, цягам якіх была
здзейснена тытанічная праца: энцыклапедыя змяшчае звесткі літаральна пра кожны будынак
старога горада. Як сцвярджаюць аўтары, сярод якіх –Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй
Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч – падобных выданняў не маюць нашы
краіны-суседзі, што, безумоўна, робіць Гародні гонар.

                                                                                              2
– Калі ў цэнтры старой Вільні налічваецца каля 8 тысяч старых будынкаў, а ў Празе –
каля 30 тысяч, то ў Гародні лічба дасягае амаль 600! – распавядае гісторык А.Вашкевіч. – Гэта
самы добра захаваны стары горад у краіне. Таму для іншых гарадоў страта аднаго старога
дому можа прайсці незаўважна, у адрозненні ад нашага гораду. З гэтай прычыны мы ўпэўнены
асабліва цаніць і сачыць за кожнай старой пабудовай ў Гародні.
        – У энцыклапедыяў зазвычай вельмі шырокае кола чытачоў, – працягвае А.Чарнякевіч, –
нам бы безумоўна хацелася, каб нашае выданне зацікавіла не толькі прафесіяналаў, але наогул
усіх гарадзенцаў. Не ведаю, ці дазволяць мне рэдактары, але я б з задавальненнем падарыў па
асобніку кніжкі і Сямёну Шапіру, і Барысу Казялкову, і Паўлу Латушку, і ўсім гарадзенскім
рэктарам. Думаю, гэта было б варта зрабіць.
        Нагадаем, што кніга «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» стала чарговым
падарункам гораду ад выдаўцоў серыі «Гарадзенская Бібліятэка».
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх



     Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»
      «Твой стыль» прапануе чытачам паўдзельнічаць у акцыі «Гродна: за параднымі
фасадамі».
      Мы прапануем паказаць не прычэсаныя і прыгладжаныя фасадныя карцінкі, а дарогі з
выбаінамі, засмечаная і залітыя лужынамі двары, цёмныя завулкі, небяспечныя для жыцця і
здароўя. І такім чынам – звярнуць увагу на тыя месцы, куды звычайна не зазіраюць ні госці, ні
асноўная маса гараджан.
      Акцыя накіравана ні ў якім разе не на дыскрэдытацыю горада, а наадварот – на
паляпшэнне яго вонкавага выгляду, на тое, каб ён быў сапраўдным домам – чыстым і
дагледжаным не толькі ў парадных апартаментах, але і ў закуточках і завулачках. Далучайцеся!
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                уверх




                                                                       Абвесткі:
                                                                                          уверх


     Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл
       Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне
свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе!
       Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых
прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі
прэтэндэнтамі на перамогу.
                                                                                                3
Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ
       Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!
       Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова
выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту
турніра.
       На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу
каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла па 5 здымкаў у кожнай
з зададзеных тэматычных серый. Усе здымкі дасылаюцца на адрас festyval2012@gmail.com з
пазнакай “ФотаБатл”. Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў
турніры камандам напярэдадні ФотаБатла.
       Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-
пераможцу ў агульным заліку.
       Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы
будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г.
Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.
       Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, – сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек,
даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас
festyval2012@gmail.com
       Апошні тэрмін – да 5 мая.
       Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая.
       Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль!
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па
тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай
журналістыкі “Твой стыль”).
       ФотаБатл-Анкета каманды
      Паводле http://3sektar.by
                                                                               уверх


      Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
       Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў
ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой
стыль”.
       Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо
журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
       -“Маё пакаленне”
       -“Твой стыль”
       -“Свет вачыма”
       -“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Грамадская
культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”)
       - «Нестандартная Беларусь» (Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”)
       - “Еўрапейская будучыня Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм
“Еўрабеларусь”)
       - «Беларускае мысленне і адукацыя» (Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы
Ўніверсітэт”)
       - Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі (Заснавальнік намінацыі –
сайт ampby.org)

                                                                                             4
- “Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі”
(Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS)
        - “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”
(Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”).
        На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і
неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
        Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у
электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай
удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com.
Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”.
        Апошні тэрмін - не пазней за 1 мая.
        У выпадку, калі матэрыял быў ужо апублікаваны ў Інтэрнэце, неабходна таксама даслаць
лінк на яго. Калі публікацыя выходзіла ў газеце ці часопісе – pdf ці здымак старонкі.
        Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый.
Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі.
        Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый.
        Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі
“Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.
        У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных
СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць
вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама
адбудзецца ў час Фестываля.
        АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА
        1. Імя і прозвішча
        2. Дата нараджэння і месца жыхарства
        3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы
        4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс?
        5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты
        6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял.
        Падрабязная інфармацыя - тут.
                                                                                   уверх


      Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”
       Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс
фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак
вясны.
       Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна»
 запрашаюцца і дарослыя, і дзеці.
       Умовы простыя:
       1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка,
звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
       2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце
Жывой Вясны www.springalive.net (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),
       3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні"
свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі
(напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты,
якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

                                                                                                 5
Дзмітрый Вінчэўскі, адзін з арганізатараў:
      - Для назіранняў абралі віды птушак, якіх лёгка распазнаць.
      Вашыя першыя назіранні могуць адбыцца і праз тыдзень, і праз месяц пасля таго, як
птушкі пасланкі вясны з’явіліся ў рэгіёне, гэта не важна. Важна, каб матэрыялы трапілі на
конкурс да канца вясны.
      Нас цікавяць цікавыя гісторыі, выпадкі, уражанні, звязаныя з назіраннямі.
      Упершыню праводзім такі конкурс, каб заахвоціць да назіранняў за птушкамі і паказаць,
што гэта можа быць цікава, выклікае шмат эмоцый.
       Арганізатары конкурса папярэджваюць, што фота і відэа кладак і птушанят да ўдзелу не
дапускаюцца.
      Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.
       З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена
Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com .
       Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў чэрвені. Пераможцы будуць вызначыя сярод
дарослых назіральнікаў і дзяцей.
      Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на
вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх



      Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе
       БГА «Пазітыўны рух» прапануе супрацоўніцтва па арганізацыі фотавыставы «Веды пра
ВІЧ» у гарадах Беларусі.
       Аўтарскі праект Дзіны Коцікавай – фотавыстава, якая ламае стэрэятыпы пра людзей, якія
жывуць з ВІЧ.
       Мэта праекта: зніжэнне стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да ВІЧ-пазітыўных людзей
праз інфармаванне насельніцтва. У адрозненні ад шматлікіх інфармацыйных праектаў, «Веды пра
ВІЧ» не ўтрымліваюць запалохваючых вобразаў.
       Умовы супрацоўніцтва:
       «Пазітыўны рух» арганізуе:
       -Дастаўку, мантаж і дэмантаж выставы
       -Дастаўку інфармацыйных матэрыялаў па выставе
       -Падрыхтоўку прэс-рэлізу і рассылку яго журналістам
       -Публікацыі на сайце БГА «Пазітыўны рух» www.pmplus.by аб правядзенні фотавыставы
ў вашым горадзе (мінімум 2 публікацыі з указаннем партнёраў).
       У сваю чаргу партнёр абавязуецца:
       -Прадаставіць памяшканне для арганізацыі выставы
       -Забяспечыць захаванасць выставы
       -Забяспечыць доступ гледачоў да фотавыставы
       -Прадставіць справаздачу наведвання выставы арганізаванымі групамі.
       Аптымальны працяг працы выставы 2-4 тыдні.
       Фотапраект ужо пабываў у Мінску, Светлагорску і Гомелі. Водгукі можна прачытаць на
сайце www.pmplus.by.
       Фотапраект з'яўляецца часткай інфармацыйна-культурнай кампаніі «Пасланне», якая
рэалізуецца БГА «Пазітыўны рух» у межах выканання Гранта Глабальнага фонда для барацьбы з


                                                                                           6
СНІДам, туберкулёзам і малярыяй «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых
групп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і ўходу ў сувязі з ВІЧ».
       Кантактная асоба – Таццяна Жарнасек, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю,
тэл. 8029-332-85-76, E-mail: vohzik@mail.ru, Skype: tatsiana_btr, movement.plus@gmail.com

                                                                                 уверх



      Конкурс “АДУКАЦЫІ”
      Каманда сайта абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на
тэму "Адукацыя — стыль жыцця!".
      Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com і пазначце тэму мэйла
"Конкурс", сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа
запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку!
      Аўтараў лепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя
ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!
      Узрост удзельнікаў неабмежаваны.
      Апошні тэрмін — 1 мая.
      Паводле http://www.adukacyja.info
                                                                                уверх


    Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных
арганізацый
       Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый
ладзяць семінар-кансультацыю “Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый”.
       Падчас семінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы
некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным
беларускім заканадаўствам.
       Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі
грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады
па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў.
       Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага
права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, Юрый Чавусаў, Асамблея НГА.
       Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінску і рэгіёнаў, якія маюць
намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай
арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.
       Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя адрасы:
ngo@belngo.info ды info@lawtrend.org з пазнакай у тэме ліста "Seminar2012". У заяўцы пазначце
імя, прозвішча, месцажыхарства, тэлефон і, пры магчымасці, скайп кандыдата, назву арганізацыі
альбо ініцыятывы, што ствараецца.
       Семінар-кансультацыя адбудзецца 16 красавіка ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой
трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзверы №16).
       Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 12:00, пачатак у 12:30 (працягласць – да чатырох гадзінаў).
       Апошні тэрмін падачы заявак - 14 красавіка.
      Паводле рассылкі belngo.info


                                                                                             7
  Не спазніся!
                                                                                   уверх


     Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне
      «Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў» –
такую назву трэнінг, які адбудзецца ў Гродне 21-22 красавіка.
      Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку.
      Апошні тэрмін - 15 красавіка (да 23.00).
      У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com
      Паводле http://3sektar.by
                                                                                       уверх

      Праграма падрыхтоўкі лідараў
      Міжнародная арганізацыя “Пакт” запрашае прадстаўнікоў НГА Беларусі да ўдзелу ў
адукацыйнай праграме “Лідарства ў грамадзянскай супольнасці”.
      Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 18.00 23 красавіка.
      З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас fellowship.pact@gmail.com
      Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый

                                                                                             у
                                                                                            верх

      Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!
      Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс
на лепшую шпакоўню.
      Апошні тэрмін - да 29 красавіка.
      З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо
ВКантакце vk.com/ruhavik.
                                                                                уверх


     Трэнінгі па бяспецы
       Асамблея НГА (Літва) праводзіць набор на паглыбленае навучанне па бяспецы
грамадскага актывізму, якое складаецца з дзвюх частак (двойчы па 2 дні).
       Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікам з рэгіёнаў пры наяўнасці квіткоў.
       Каб прыняць удзел, трэба даслаць ліст з інфармацыяй пра сябе (імя, кантакты, горад, якую
арганізацыю/ініцыятыву вы прадстаўляеце) ды кароткай матывацыяй (чаму вы жадаеце
ўдзельнічаць – 1-2 абзацы) на адрас: international@belngo.info
       Апошні тэрмін для падачы заявак - 18 красавіка да 17.00.
      Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                 уверх
                                                                                              8
Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі
      Ізраільскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля пры
садзейнічанні Цэнтра супрацоўніцтва і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) ладзіць міжнародны
адукацыйны сімпозіум “Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўны адукацыйны
асяродак”, які адбудзецца ў Ізраіле з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2012 года.
      Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 19 красавіка.
      За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Амбасаду Ізраіля тэл. 298-44-01, 298-44-02,
211-44-31.
      Паводле http://ngo.by
                                                                                уверх


       Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў
      Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў
ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой
стыль”.
      Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо
журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях:
      Апошні тэрмін - 1 мая.
      Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут
                                                                              уверх


       Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў
       Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз
беларускіх пісьменнікаў", працягваецца.
       Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.
       Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.
       Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У
лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары
тэлефонаў ды e-mail.
       Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)
                                                                                        уверх




                                                                                            9

Kronika 12.04.2012

  • 1.
    Кроніка грамадскага жыццяГарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 13 (525) (13 красавіка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды.....................................................................2 «Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру»..............................................................2 Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»..........................................................3 Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл...........................................................3 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў.....................................................4 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”.............................................................................5 Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе...............................................................6 Конкурс “АДУКАЦЫІ” ..................................................................................................7 Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.....................7 Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне..............................................8 Праграма падрыхтоўкі лідараў...................................................................................8 Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!...............................................................................8 Трэнінгі па бяспецы......................................................................................................8 Сімпозіум па інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі....................................................9 Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў....................................................9 Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў..............................................9
  • 2.
     Падзеі:  уверх Без візы па Нёмане, на хвалях свабоды Ружовыя, жоўтыя, зялёныя папяровыя караблікі рэзалі нёманскія хвалі і несліся далёка- далёка ад Гродна: адзін – на востраў Барнэа, другі – у Італію, трэці – у Грэцыю. Каля дзесятка юнакоў і дзяўчат, што прыйшлі падтрымаць акцыю кампаніі «Без візы!», адправілі ў далекае плаванне свае мары аб краінах і месцах, дзе хацелі б пабываць, каб, няглядзячы на перашкоды, яны абавязкова здейсніліся. Ідэя акцыі «Караблікі свабоды» ўзнікла ў гарадзенскіх валанцёраў. Яе падтрымалі і іншыя гарады: Мінск, Магілёў і Брэст. Валанцёрка кампаніі «Без візы!», Алена, расказвае, што рознакаляровыя папяровыя караблікі – гэта сімвалы дзяцінства, свабоды, калі няма ніякіх перашкодаў, і для цябе адчынены ўвесь свет. – Большасць з тых, хто прыйшоў на акцыю, гэта – студэнты, маладыя, актыўныя людзі, якія хочуць падарожнічаць і пазнаваць свет. Мы жывем у цэнтры Еўропы, але не адчуваем сябе яе часткай. Мы амаль зачыненыя ў межах Беларусі. Бо, каб патрапіць у Еўразвяз, трэба прайсці шмат бюракратычных працэдур, ды і 60 еўра за візу – вялікія грошы, асабліва калі ты студэнт і жывеш за грошы бацькоў. Акцыя «Караблікі свабоды» – своеасаблівы пратэст візаваму рэжыму і спосаб прыцягнення ўвагі грамадства да візавага пытання. Праз гэтую акцыю мы хацелі сказаць, што адмена візаў - гэта рэальна, неабходна і правільна. Дзяўчына з ружовым караблікам, Настасся, даведалася пра акцыю праз групу ЎКантакце і вырашыла падтрымаць яе: – Мне заўсёды хацелася патрапіць ў Італію, гэта мара, з якой паплыў мой караблік. Зразумела, што візы – не адзіная перашкода для здзяйснення гэтай мары, але я спадзяюся, што іх адмена дапаможа нам адчуць сябе свабоднымі, гатовымі ў любую хвіліну апынуцца ў любой частцы свету, дзе б нам схацелася. Паводле http://t-styl.info  уверх «Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру» У будынку абласной бібліятэкі прайшла прэзентацыя краязнаўчай энцыклапедыі «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц», прысвечаная гісторыі забудовы старой Гародні. Унікальнае выданне рыхтавалася аўтарамі на працягу некалькіх год, цягам якіх была здзейснена тытанічная праца: энцыклапедыя змяшчае звесткі літаральна пра кожны будынак старога горада. Як сцвярджаюць аўтары, сярод якіх –Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Сяргей Саяпін, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч – падобных выданняў не маюць нашы краіны-суседзі, што, безумоўна, робіць Гародні гонар. 2
  • 3.
    – Калі ўцэнтры старой Вільні налічваецца каля 8 тысяч старых будынкаў, а ў Празе – каля 30 тысяч, то ў Гародні лічба дасягае амаль 600! – распавядае гісторык А.Вашкевіч. – Гэта самы добра захаваны стары горад у краіне. Таму для іншых гарадоў страта аднаго старога дому можа прайсці незаўважна, у адрозненні ад нашага гораду. З гэтай прычыны мы ўпэўнены асабліва цаніць і сачыць за кожнай старой пабудовай ў Гародні. – У энцыклапедыяў зазвычай вельмі шырокае кола чытачоў, – працягвае А.Чарнякевіч, – нам бы безумоўна хацелася, каб нашае выданне зацікавіла не толькі прафесіяналаў, але наогул усіх гарадзенцаў. Не ведаю, ці дазволяць мне рэдактары, але я б з задавальненнем падарыў па асобніку кніжкі і Сямёну Шапіру, і Барысу Казялкову, і Паўлу Латушку, і ўсім гарадзенскім рэктарам. Думаю, гэта было б варта зрабіць. Нагадаем, што кніга «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» стала чарговым падарункам гораду ад выдаўцоў серыі «Гарадзенская Бібліятэка». Паводле http://t-styl.info  уверх Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі» «Твой стыль» прапануе чытачам паўдзельнічаць у акцыі «Гродна: за параднымі фасадамі». Мы прапануем паказаць не прычэсаныя і прыгладжаныя фасадныя карцінкі, а дарогі з выбаінамі, засмечаная і залітыя лужынамі двары, цёмныя завулкі, небяспечныя для жыцця і здароўя. І такім чынам – звярнуць увагу на тыя месцы, куды звычайна не зазіраюць ні госці, ні асноўная маса гараджан. Акцыя накіравана ні ў якім разе не на дыскрэдытацыю горада, а наадварот – на паляпшэнне яго вонкавага выгляду, на тое, каб ён быў сапраўдным домам – чыстым і дагледжаным не толькі ў парадных апартаментах, але і ў закуточках і завулачках. Далучайцеся! Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе! Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу. 3
  • 4.
    Правілы і ўмовыўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла! Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра. На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла па 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый. Усе здымкі дасылаюцца на адрас festyval2012@gmail.com з пазнакай “ФотаБатл”. Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні ФотаБатла. Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду- пераможцу ў агульным заліку. Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю. Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, – сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com Апошні тэрмін – да 5 мая. Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая. Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль! Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”). ФотаБатл-Анкета каманды Паводле http://3sektar.by  уверх Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях: -“Маё пакаленне” -“Твой стыль” -“Свет вачыма” -“Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”) - «Нестандартная Беларусь» (Заснавальнік намінацыі – ТАА “Мерцана”) - “Еўрапейская будучыня Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”) - «Беларускае мысленне і адукацыя» (Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Ўніверсітэт”) - Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі (Заснавальнік намінацыі – сайт ampby.org) 4
  • 5.
    - “Свабоднае слова.Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі” (Заснавальнік намінацыі – Польскі часопіс пра медыі PRESS) - “Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя” (Заснавальнік намінацыі – Таварыства “Зяленая сетка”). На конкурс могуць быць прадстаўленыя як працы, апублікаваныя ў 2011-2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы. Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе (у фармаце .doc шрыфтом Times New Roman 12 памерам) разам з анкетай удзельніка (гл. ніжэй) на адрас festyval2012@gmail.com. Увага! У тэме ліста неабходна пазначыць “konkurs”. Апошні тэрмін - не пазней за 1 мая. У выпадку, калі матэрыял быў ужо апублікаваны ў Інтэрнэце, неабходна таксама даслаць лінк на яго. Калі публікацыя выходзіла ў газеце ці часопісе – pdf ці здымак старонкі. Адзін аўтар можа заявіць на конкурс не больш за 3 матэрыялы ў кожную з намінацый. Адзін і той самы матэрыял можа быць заяўлены максімум у 2 розныя намінацыі. Журы вызначыць па 5 лепшых работ у кожнай з трох намінацый. Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродна, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў. У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля. АНКЕТА ЎДЗЕЛЬНІКА 1. Імя і прозвішча 2. Дата нараджэння і месца жыхарства 3. Сцісла апішыце Ваш досвед працы ў журналістыцы 4. Адкуль Вы даведаліся пра конкурс? 5. Ваш кантактны нумар тэлефона, адрас электроннай пошты 6. Назвы намінацый, на якія заяўляецца матэрыял. Падрабязная інфармацыя - тут.  уверх Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны. Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна» запрашаюцца і дарослыя, і дзеці. Умовы простыя: 1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка), 2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча), 3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды). 5
  • 6.
    Дзмітрый Вінчэўскі, адзінз арганізатараў: - Для назіранняў абралі віды птушак, якіх лёгка распазнаць. Вашыя першыя назіранні могуць адбыцца і праз тыдзень, і праз месяц пасля таго, як птушкі пасланкі вясны з’явіліся ў рэгіёне, гэта не важна. Важна, каб матэрыялы трапілі на конкурс да канца вясны. Нас цікавяць цікавыя гісторыі, выпадкі, уражанні, звязаныя з назіраннямі. Упершыню праводзім такі конкурс, каб заахвоціць да назіранняў за птушкамі і паказаць, што гэта можа быць цікава, выклікае шмат эмоцый. Арганізатары конкурса папярэджваюць, што фота і відэа кладак і птушанят да ўдзелу не дапускаюцца. Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная. З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com . Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў чэрвені. Пераможцы будуць вызначыя сярод дарослых назіральнікаў і дзяцей. Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў). Паводле http://t-styl.info  уверх Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе БГА «Пазітыўны рух» прапануе супрацоўніцтва па арганізацыі фотавыставы «Веды пра ВІЧ» у гарадах Беларусі. Аўтарскі праект Дзіны Коцікавай – фотавыстава, якая ламае стэрэятыпы пра людзей, якія жывуць з ВІЧ. Мэта праекта: зніжэнне стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да ВІЧ-пазітыўных людзей праз інфармаванне насельніцтва. У адрозненні ад шматлікіх інфармацыйных праектаў, «Веды пра ВІЧ» не ўтрымліваюць запалохваючых вобразаў. Умовы супрацоўніцтва: «Пазітыўны рух» арганізуе: -Дастаўку, мантаж і дэмантаж выставы -Дастаўку інфармацыйных матэрыялаў па выставе -Падрыхтоўку прэс-рэлізу і рассылку яго журналістам -Публікацыі на сайце БГА «Пазітыўны рух» www.pmplus.by аб правядзенні фотавыставы ў вашым горадзе (мінімум 2 публікацыі з указаннем партнёраў). У сваю чаргу партнёр абавязуецца: -Прадаставіць памяшканне для арганізацыі выставы -Забяспечыць захаванасць выставы -Забяспечыць доступ гледачоў да фотавыставы -Прадставіць справаздачу наведвання выставы арганізаванымі групамі. Аптымальны працяг працы выставы 2-4 тыдні. Фотапраект ужо пабываў у Мінску, Светлагорску і Гомелі. Водгукі можна прачытаць на сайце www.pmplus.by. Фотапраект з'яўляецца часткай інфармацыйна-культурнай кампаніі «Пасланне», якая рэалізуецца БГА «Пазітыўны рух» у межах выканання Гранта Глабальнага фонда для барацьбы з 6
  • 7.
    СНІДам, туберкулёзам імалярыяй «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу ключавых пацярпелых групп насельніцтва ў Беларусі да прафілактыкі, лячэння і ўходу ў сувязі з ВІЧ». Кантактная асоба – Таццяна Жарнасек, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, тэл. 8029-332-85-76, E-mail: vohzik@mail.ru, Skype: tatsiana_btr, movement.plus@gmail.com  уверх Конкурс “АДУКАЦЫІ” Каманда сайта абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму "Адукацыя — стыль жыцця!". Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com і пазначце тэму мэйла "Конкурс", сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку! Аўтараў лепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне! Узрост удзельнікаў неабмежаваны. Апошні тэрмін — 1 мая. Паводле http://www.adukacyja.info  уверх Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць семінар-кансультацыю “Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый”. Падчас семінару будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, Юрый Чавусаў, Асамблея НГА. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінску і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Удзельнікам з іншых гарадоў будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на два электронныя адрасы: ngo@belngo.info ды info@lawtrend.org з пазнакай у тэме ліста "Seminar2012". У заяўцы пазначце імя, прозвішча, месцажыхарства, тэлефон і, пры магчымасці, скайп кандыдата, назву арганізацыі альбо ініцыятывы, што ствараецца. Семінар-кансультацыя адбудзецца 16 красавіка ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх, уваход праз дзверы №16). Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 12:00, пачатак у 12:30 (працягласць – да чатырох гадзінаў). Апошні тэрмін падачы заявак - 14 красавіка. Паводле рассылкі belngo.info 7
  • 8.
     Неспазніся!  уверх Чарговы трэнінг у межах праграмы By-HUB у Гродне «Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў» – такую назву трэнінг, які адбудзецца ў Гродне 21-22 красавіка. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету-заяўку. Апошні тэрмін - 15 красавіка (да 23.00). У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com Паводле http://3sektar.by  уверх Праграма падрыхтоўкі лідараў Міжнародная арганізацыя “Пакт” запрашае прадстаўнікоў НГА Беларусі да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Лідарства ў грамадзянскай супольнасці”. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 18.00 23 красавіка. З пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас fellowship.pact@gmail.com Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый у верх Зрабі шпакоўню і атрымай iPod! Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс на лепшую шпакоўню. Апошні тэрмін - да 29 красавіка. З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.  уверх Трэнінгі па бяспецы Асамблея НГА (Літва) праводзіць набор на паглыбленае навучанне па бяспецы грамадскага актывізму, якое складаецца з дзвюх частак (двойчы па 2 дні). Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікам з рэгіёнаў пры наяўнасці квіткоў. Каб прыняць удзел, трэба даслаць ліст з інфармацыяй пра сябе (імя, кантакты, горад, якую арганізацыю/ініцыятыву вы прадстаўляеце) ды кароткай матывацыяй (чаму вы жадаеце ўдзельнічаць – 1-2 абзацы) на адрас: international@belngo.info Апошні тэрмін для падачы заявак - 18 красавіка да 17.00. Паводле рассылкі belngo.info  уверх 8
  • 9.
    Сімпозіум па інтэграцыідзяцей з асаблівасцямі Ізраільскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля пры садзейнічанні Цэнтра супрацоўніцтва і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) ладзіць міжнародны адукацыйны сімпозіум “Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўны адукацыйны асяродак”, які адбудзецца ў Ізраіле з 14 чэрвеня па 9 ліпеня 2012 года. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 19 красавіка. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў Амбасаду Ізраіля тэл. 298-44-01, 298-44-02, 211-44-31. Паводле http://ngo.by  уверх Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў наступных намінацыях: Апошні тэрмін - 1 мая. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу - тут  уверх Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. Апошні тэрмін падачы - 1 траўня. Узрост удзельнікаў да 35 гадоў. Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail. Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)  уверх 9