SlideShare a Scribd company logo
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 16 (528)

                                                            (10 мая 2012 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                             Сёння ў выпуску:

Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне........................................................2
Бацькі вучняў польскай школы працягваюць змаганне..........................................2
Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў...3
Творчы конкурс ад Задзіночання беларускіх студэнтаў...........................................4
 Візіт у Тбілісі для беларускіх экспертаў ....................................................................4
Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ...........................................5
Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі ...........................................6
 За свабоду грамадскіх аб’яднанняў і веравызнання! .............................................8
.......................................................................................................................................8
Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................8
Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................9
 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................9
Злёт студэнтаў у Літве..................................................................................................9
 Падзеі:
                                                                                     уверх


      Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне
       Успаміны афіцэра польскай арміі Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы” пераклалі,
дадалі прадмову і каментары, падрыхтавалі да друку гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і
Андрэй Чарнякевіч.
       14 мая кнігу прадставіць гарадзенцам галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.
        З прадмовы да выдання:
        “У ліпені 1920 года падпаручнік С. Ліс-Блонскі быў прызначаны сувязным афіцэрам і
начальнікам дэфензівы ў Групу генерала С. Булак-Балаховіча.. .
       Група С. Булак-Балаховіча амаль не мела кантактаў з польскімі часткамі і таму роля
падпаручніка С. Ліса-Блонскага, які павінен быў каардынаваць дзеянні генерала С. Булак-
Балаховіча з польскай арміяй, аказалася ў баявых дзеяннях дастаткова значнай.
       С. Ліс-Блонскі амаль увесь час знаходзіўся пры штабе генерала, таму, як ніхто іншы, зблізку
ведаў “бацьку” і ягоных падначаленых. Падпаручнік Блонскі бачыў усё: і велізарную адвагу
балахоўцаў, і іх бяскрайнюю жорсткасць, іх шчырую веру ў свайго камандзіра і пастаянныя інтрыгі,
якія часта заканчваліся кровапраліццем”.
       Кніга выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам (Беласток) і Інстытутам
беларусістыкі (Вільня).
       Пераклад “Балахоўцаў” зроблены з машынапісу, які захоўваецца ва ўроцлаўскім
Асалініўме (быў выдадзены ў 2011 годзе).
        Прэзентацыя выдання адбудзецца 14 мая па адрасе: вул.Будзёнага 48а, памяшканне ва
ўнутраным дворыку.
        Пачатак у 19 гадзін.
        Паводле http://t-styl.info
                                                                                  уверх


      Бацькі вучняў польскай школы працягваюць змаганне
       7 мая з прадстаўнікамі бацькоўскіх камітэтаў і бацькоўскай рады гродзенскай школы
№36 сустрэўся загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека.
       Чыноўнік пацвердзіў планы па стварэнні ў польскай школе з наступнага навучальнага года
двух класаў з рускай мовай навучання.
       На аргументы загадчыка аддзела адукацыі аб тым, што мікрараён “Дзевятоўка” хутка расце
і месцаў у іншых школах не хапае, бацькі прыводзілі свае.
        На іх погляд стварэнне ў школе рускамоўных класаў пашкодзіць вучням польскага
паходжання.
        Довады бацькоў прыгадвае ўдзельнік учарашняй сустрэчы сябра Рады школы Веслаў
Кеўлік:
       - Школа будавалася на сродкі польскіх грамадзян для навучання і выхавання дзяцей
польскага паходжання на польскай мове. Увядзенне рускіх класаў паўплывае негатыўна на
сітуацыю ў школе, дзе і так ёсць русіфікацыя.

                                                                                                2
А як навучэнцы рускіх класаў будуць адчуваць сябе на лінейках, якія праводзяцца на
польскай, незразумелай для іх, мове?
       Да таго ж гэтыя класы не вырашаць праблему.
       Улады маглі б падумаць раней пра тое, што на мікрараёне не хапае школы. Цяпер яны
хочуць вырашыць праблему за наш кошт, хаця праз гэта ствараюць праблему яшчэ большую.
       На самой справе месца ў польскай школе няма: некаторыя заняткі і зараз даводзіцца
праводзіць у прыстасаваных памяшканнях.
       На думку ўдзельнікаў схода, пераканаўчых довадаў на карысць стварэння рускамоўных
класаў у школе ад загадчыка аддзела адукацыі Ленінскага раёна яны не пачулі.
       Сустрэча скончылася абяцаннем чыноўніка давесці да свайго кіраўніцтва меркаванне
бацькоўскіх камітэтаў.
       Наступная сустрэча з чыноўнікам прызначаная на 22 мая.
       Прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў рашуча запатрабавалі, каб яна была адкрытая для ўсіх
бацькоў вучняў польскай школы.
       Агульны сход пройдзе ў актавай зале школы ў 17.30.
       Сёння занепакоеныя лёсам адзінай у Гродне польскай школы бацькі накіравалі ліст
міністру адукацыі (копіі - ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, польскае пасольства і
мясцовыя органы ўлады).
       У лісце, пад якім сотні подпісаў, выказваецца пратэст супраць захадаў па стварэнні ў школе
класаў з рускай мовай навучання.
       Сітуацыя вакол польскай школы пачала накаляцца ў сакавіку, калі з'явіліся першыя чуткі
пра планы ўладаў. Пазней намер стварэння рускіх класаў пацвердзіў загадчык аддзела адукацыі
Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека ў эфіры Гродзенскага тэлебачання.
       Будынак гродзенскай школы №36 афіцыйна належыць праўладнаму “Саюзу палякаў на
Беларусі”, ад рашэння якога фактычна залежыць лёс польскай школы.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                 уверх


   Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых
беларускіх літаратараў
        11 мая Гродна наведаюць Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч.
        На сустрэчы з гарадзенцамі яны прадставяць апошнія навінкі беларускай літаратуры.
        Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”, якая нядаўна выйшла
ў серыі «Бібліятэка Свабоды».
        У кнігу ўвайшлі сто адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках
і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.
        Адна з мэтаў прыезду літаратараў у Гродна – уручэнне ўзнагарод стваральніку грамадскага
музея Васіля Быкава ў Гродне, ветэрану вайны Мікалаю Мельнікаву і маладой паэтцы Ганне
Аўчыннікавай.
         У красавіку Ганна стала фіналісткай літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
        Гродзенская паэтка ўганараваная за дэбютны зборнік вершаў “Ад зачыненай брамы”, што
выйшаў у кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” год таму.
         Сустрэча адбудзецца 11 мая па адрасе: Будзёнага 48а, пакой 75 (3 паверх).
        Пачатак ў 19 гадзін.
        Уваход вольны.
                                                                                   уверх


                                                                                                3
Абвесткі:
                                                                                        уверх



      Творчы конкурс ад Задзіночання беларускіх студэнтаў
       Задзіночанне беларускіх студэнтаў абвяшчае творчы конкурс пад назвай «Дэмакратыя
для імбрыкаў».
       Калі ты малады і дэмакратычны, калі ты творчы і актыўны, калі проста жадаеш зрабіць сваё
жыццё цікавей — прымай удзел у конкурсе.
       Сёння часта можна пачуць: «Дэмакратыя, дэмакратыя… ёсць… няма». Гэтае слова
ўяўляецца кожнаму па-рознаму. А што насамрэч хаваецца за ім? Які сэнс яно мае для цябе!? Дай
творчы адказ і атрымай прыз!
       Вы ўяўляеце дэмакратыю і як яе можна візуалізаваць. Праца можа быць у самых розных
іпастасях: фотаздымак, скульптура, верш, малюнак, слоган, аплікацыя і ў шмат якіх іншых.
       Усё залежыць ад ўяўлення дэмакратыі і Вашай фантазіі. Галоўнае патрабаванне — памер,
не павінен перавышаць нашы магчымасці данесці ці давезці Вашу працу на выставу.
       Прыкладны час выставы — канец мая.
       Апошні тэрмін падачы прац - 17 траўня.
       Калі гэта верш, фотаздымак, слоган ці тое, што можна перадаць праз інтэрнэт, —
дасылайце на нашу скрыню. Калі гэта нейкая іншая творчасць, тады неабходна звязацца з
арганізатарам праекта ў Магілеве, а аб гэтым таксама паведаміць нам на
скрыню zbsstydent@gmail.com.
       Журы ацэніць хвалі Вашай фантазіі з розных бакоў, а лепшыя будуць прадстаўлены на
выставе ў Магілёве цягам тыдня. Пераможцы будуць узнагароджаны арыгінальнымі падарункамі:
электронная кніга, флэшка і электрычны ІМБРЫК:)
       Аб выставе і канкурсантах будзе створаны відэа-ролік.
       Прымайце ўдзел, самарэалізуйцеся, атрымлівайце падарункі! Станавіцеся зоркамі
сваёй мясцовасці!
       Скрыня для кантактаў: zbsstydent@gmail.com, тэл. +375 29 513 27 81 — Долюшка.
      Паводле www.ampby.org
                                                                                    уверх



      Візіт у Тбілісі для беларускіх экспертаў
      «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай
установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў

                                                                                              4
Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме:
“Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”.
        Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ
Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму,
сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.
        У пачатку чэрвеня 2012 г. па выніках конкурснага адбору ў Грузію накіруецца група з пяці
беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі.
        Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў
грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
        Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на
сябе.
        Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай
пошты: oeec.ngo@gmail.com .
        Апошні тэрмін - 15 траўня.
        З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік
праграмы ў Мінску не пазней за 18 траўня.
        Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай
установы “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск), які забяспечвае інфармацыйна-
тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі.
        Кантактныя тэлефоны: (029) 683 06 97, +375 17 392 21 53, а таксама па адрасе сеціўнай
пошты, прыведзеным вышэй.
         Анкета кандыдата
        Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце ОДБ у раздзеле
“Беларусь і ЕС: дзелімся досведам”.
        Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекта заахвочваюць да
актыўнага ўдзелу незалежных экспертаў, а таксама супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў.
      Паводле http://by.democraticbelarus.eu
                                                                                уверх


       Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека
       Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю
праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека
на 2012 год.
       У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а
таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
       Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый
Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
       Мэтавая група:
       Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 25 гадоў з Беларусі,
зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.
       Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.
       Месца правядзення:
       Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.
       Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:
       Школа першага набору
       1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)

                                                                                               5
Школа другога набору
       10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)
       Школа трэццяга набору
       23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)
       Школа чацвёртага набору
       1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)
       Падача заявак на ўдзел:
       Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не
пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць)
на адрас: belschool@gmail.com.
       Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай
грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага
будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў
атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх
абароны.
       УВАГА! Тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым
тэрмін заканчэння адпаведнай Школы; у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай
“візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў.
       Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя
ўсе прэтэндэнты.
       Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за
сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
       Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на
сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца
правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.
       Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.
       У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
       Форма рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307.
      Паводле рассылкі Belschool
                                                                                  уверх


      Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі
       Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і
жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
       І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх
прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
       ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць
досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі.
       У кожным з мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў.
       Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай
вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
       І. Семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі
       Праграма семінара для пачаткоўцаў прадугледжвае:
       Знаёмства з канцэпцыяй Актыўнай ацэнкі і яе асноўнымі элементамі (планаванне мэтаў
уроку і крытэрыяў поспеху, роля зваротнай інфармацыі ад настаўніка вучням, ключавыя пытанні і


                                                                                                    6
тэхніка іх задавання, узаемаацэнка і самаацэнка). Знаёмства з правіламі гадавога онлайн-курса,
прысвечанага актыўнай ацэнцы (пачнецца ўвосень гэтага года).
       Знаёмства з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца».
У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі
эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду
для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання
адукацыйных магчымасцяў.
       Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты.
       Працягласць курсаў: 2 дні х 6–7 гадзін.
       Тэрмін правядзення семінара: 18–19 ліпеня 2012 г.
       Мэты семінара:
       • пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі;
       • выкласці элементы актыўнай ацэнкі;
       • выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі;
       • паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі.
       Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць
яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне
сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку.
       Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія
лекцыі, мадэляванне.
       Вядучыя: Трэнеры праграмы «Школа навучання» Цэнтра грамадзянскай адукацыі
(Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.
       Арганізатары забяспечваюць:
       - Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў
Польшчы.
       - Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.
       - Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.
       - Сертыфікат аб заканчэнні курсу.
       - Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
       Удзельнікі летняга трэнінга будуць запрошаны ў адукацыйную вандроўку ў Варшаву
(кастрычнік-лістапад 2011 года).
       Умовай удзелу ў паездцы з’яўляецца распрацаваны сцэнар урока паводле АА ці іншыя
метадычныя матэрыялы, якія будуць размешчаны на рэсурсе aacenka.by.
       Прымаючы бок забяспечвае праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў пад час
адукацыйнага візіту.

      ІІ. Семінар для тых, хто хоча паглыбіць веды ў метадзе актыўнай ацэнкі.
      Падчас навучання настаўнікі, якія працуюць паводле метаду актыўнай ацэнкі, сплануюць і
правядуць свае ўрокі. Заклікаем удзельнікаў мець з сабой відэазапісы са сваіх урокаў. Запісы
будуць выкарыстоўвацца толькі ў часе семінара і прыдадуцца для фармулявання зваротнай сувязі
экспертаў. Калі вы маеце магчымасць узяць уласныя запісы, пазначце гэты пункт ў анкеце-заяўцы.
      У часе семінара ўдзельнікі навучацца выконваць функцыі ментара онлайн-курсаў,
перадусім фармуляваць эфектыўную зваротную сувязь ўдзельнікам курсаў.
     Даты семінара-падтрымкі: 20–21 ліпеня 2012 г.

     Умовы ўдзелу ў семінары:
     • веданне асноўных элементаў АА;
     • удзел у семінары для пачаткоўцаў,
                                                                                             7
• досвед выкарыстання АА;
     • падрыхтаваны план урока: тэма, мэты ўрока, дапаможныя матэрыялы (напр. падручнік,
     матэрыялы-крыніцы, навучальныя дапаможнікі).
     Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе на адрас
     aacenka@gmail.com .
     Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна.
     Паводле aacenka.by

                                                                              уверх


      За свабоду грамадскіх аб’яднанняў і веравызнання!
       Працягваецца збор подпісаў за адмену артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу
Рэспублікі Беларусь за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, які распачалі ў
інтэрнэце актывісты «СТОП 193.1!» і грамадзкай ініцыятывы «Права на веру».
       Падпісаць ан-ляйн пэтыцыю можна па спасылцы:
http://www.change.org/petitions/belarusian-authorities.
       Артыкул 193.1 прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць рэлігійнай арганізацыі,
незарэгістраванага аб'яднаньня альбо фонду – да 2-х гадоў турмы.
      Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info
                                                                                 уверх




                                                                Не спазніся!
                                                                                  уверх


       Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека
       Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае
набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам
навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека.
       Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13
ліпеня ва Украіне.
       Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел”
адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне.
       Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая.
       Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая.
       У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе
letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl


                                                                                             8
ув
                                                                                          ерх

       Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах
     Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў
падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”.
     Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у
перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна…
     Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org
      Паводле рассылкі БАСР
                                                                                уверх


      Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”
       Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс
фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак
вясны.
       1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка,
звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
       2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net
       3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні"
свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі.
        З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена
Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com .
       Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на
вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                уверх


      Злёт студэнтаў у Літве
       Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца
да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў
Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г.
       Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць
арганізатарам на info@eesc.lt .
       Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня.
       Больш інфармацыі
      Паводле adukacyja.info
                                                                                       уверх




                                                                                                9

More Related Content

What's hot

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

What's hot (12)

Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 

Similar to Kronika 10.05.2012

Similar to Kronika 10.05.2012 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Time management
Time management Time management
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 10.05.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 16 (528) (10 мая 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне........................................................2 Бацькі вучняў польскай школы працягваюць змаганне..........................................2 Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў...3 Творчы конкурс ад Задзіночання беларускіх студэнтаў...........................................4 Візіт у Тбілісі для беларускіх экспертаў ....................................................................4 Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ...........................................5 Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі ...........................................6 За свабоду грамадскіх аб’яднанняў і веравызнання! .............................................8 .......................................................................................................................................8 Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека.......................................................8 Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах.......................................................9 Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”............................................................................9 Злёт студэнтаў у Літве..................................................................................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх Прэзентацыя новых выданняў ARCHE у Гродне Успаміны афіцэра польскай арміі Станіслава Ліса-Блонскага “Балахоўцы” пераклалі, дадалі прадмову і каментары, падрыхтавалі да друку гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч. 14 мая кнігу прадставіць гарадзенцам галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў. З прадмовы да выдання: “У ліпені 1920 года падпаручнік С. Ліс-Блонскі быў прызначаны сувязным афіцэрам і начальнікам дэфензівы ў Групу генерала С. Булак-Балаховіча.. . Група С. Булак-Балаховіча амаль не мела кантактаў з польскімі часткамі і таму роля падпаручніка С. Ліса-Блонскага, які павінен быў каардынаваць дзеянні генерала С. Булак- Балаховіча з польскай арміяй, аказалася ў баявых дзеяннях дастаткова значнай. С. Ліс-Блонскі амаль увесь час знаходзіўся пры штабе генерала, таму, як ніхто іншы, зблізку ведаў “бацьку” і ягоных падначаленых. Падпаручнік Блонскі бачыў усё: і велізарную адвагу балахоўцаў, і іх бяскрайнюю жорсткасць, іх шчырую веру ў свайго камандзіра і пастаянныя інтрыгі, якія часта заканчваліся кровапраліццем”. Кніга выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам (Беласток) і Інстытутам беларусістыкі (Вільня). Пераклад “Балахоўцаў” зроблены з машынапісу, які захоўваецца ва ўроцлаўскім Асалініўме (быў выдадзены ў 2011 годзе). Прэзентацыя выдання адбудзецца 14 мая па адрасе: вул.Будзёнага 48а, памяшканне ва ўнутраным дворыку. Пачатак у 19 гадзін. Паводле http://t-styl.info  уверх Бацькі вучняў польскай школы працягваюць змаганне 7 мая з прадстаўнікамі бацькоўскіх камітэтаў і бацькоўскай рады гродзенскай школы №36 сустрэўся загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека. Чыноўнік пацвердзіў планы па стварэнні ў польскай школе з наступнага навучальнага года двух класаў з рускай мовай навучання. На аргументы загадчыка аддзела адукацыі аб тым, што мікрараён “Дзевятоўка” хутка расце і месцаў у іншых школах не хапае, бацькі прыводзілі свае. На іх погляд стварэнне ў школе рускамоўных класаў пашкодзіць вучням польскага паходжання. Довады бацькоў прыгадвае ўдзельнік учарашняй сустрэчы сябра Рады школы Веслаў Кеўлік: - Школа будавалася на сродкі польскіх грамадзян для навучання і выхавання дзяцей польскага паходжання на польскай мове. Увядзенне рускіх класаў паўплывае негатыўна на сітуацыю ў школе, дзе і так ёсць русіфікацыя. 2
  • 3. А як навучэнцы рускіх класаў будуць адчуваць сябе на лінейках, якія праводзяцца на польскай, незразумелай для іх, мове? Да таго ж гэтыя класы не вырашаць праблему. Улады маглі б падумаць раней пра тое, што на мікрараёне не хапае школы. Цяпер яны хочуць вырашыць праблему за наш кошт, хаця праз гэта ствараюць праблему яшчэ большую. На самой справе месца ў польскай школе няма: некаторыя заняткі і зараз даводзіцца праводзіць у прыстасаваных памяшканнях. На думку ўдзельнікаў схода, пераканаўчых довадаў на карысць стварэння рускамоўных класаў у школе ад загадчыка аддзела адукацыі Ленінскага раёна яны не пачулі. Сустрэча скончылася абяцаннем чыноўніка давесці да свайго кіраўніцтва меркаванне бацькоўскіх камітэтаў. Наступная сустрэча з чыноўнікам прызначаная на 22 мая. Прадстаўнікі бацькоўскіх камітэтаў рашуча запатрабавалі, каб яна была адкрытая для ўсіх бацькоў вучняў польскай школы. Агульны сход пройдзе ў актавай зале школы ў 17.30. Сёння занепакоеныя лёсам адзінай у Гродне польскай школы бацькі накіравалі ліст міністру адукацыі (копіі - ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, польскае пасольства і мясцовыя органы ўлады). У лісце, пад якім сотні подпісаў, выказваецца пратэст супраць захадаў па стварэнні ў школе класаў з рускай мовай навучання. Сітуацыя вакол польскай школы пачала накаляцца ў сакавіку, калі з'явіліся першыя чуткі пра планы ўладаў. Пазней намер стварэння рускіх класаў пацвердзіў загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека ў эфіры Гродзенскага тэлебачання. Будынак гродзенскай школы №36 афіцыйна належыць праўладнаму “Саюзу палякаў на Беларусі”, ад рашэння якога фактычна залежыць лёс польскай школы. Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў 11 мая Гродна наведаюць Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч. На сустрэчы з гарадзенцамі яны прадставяць апошнія навінкі беларускай літаратуры. Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”, якая нядаўна выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды». У кнігу ўвайшлі сто адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. Адна з мэтаў прыезду літаратараў у Гродна – уручэнне ўзнагарод стваральніку грамадскага музея Васіля Быкава ў Гродне, ветэрану вайны Мікалаю Мельнікаву і маладой паэтцы Ганне Аўчыннікавай. У красавіку Ганна стала фіналісткай літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Гродзенская паэтка ўганараваная за дэбютны зборнік вершаў “Ад зачыненай брамы”, што выйшаў у кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” год таму. Сустрэча адбудзецца 11 мая па адрасе: Будзёнага 48а, пакой 75 (3 паверх). Пачатак ў 19 гадзін. Уваход вольны.  уверх 3
  • 4. Абвесткі:  уверх Творчы конкурс ад Задзіночання беларускіх студэнтаў Задзіночанне беларускіх студэнтаў абвяшчае творчы конкурс пад назвай «Дэмакратыя для імбрыкаў». Калі ты малады і дэмакратычны, калі ты творчы і актыўны, калі проста жадаеш зрабіць сваё жыццё цікавей — прымай удзел у конкурсе. Сёння часта можна пачуць: «Дэмакратыя, дэмакратыя… ёсць… няма». Гэтае слова ўяўляецца кожнаму па-рознаму. А што насамрэч хаваецца за ім? Які сэнс яно мае для цябе!? Дай творчы адказ і атрымай прыз! Вы ўяўляеце дэмакратыю і як яе можна візуалізаваць. Праца можа быць у самых розных іпастасях: фотаздымак, скульптура, верш, малюнак, слоган, аплікацыя і ў шмат якіх іншых. Усё залежыць ад ўяўлення дэмакратыі і Вашай фантазіі. Галоўнае патрабаванне — памер, не павінен перавышаць нашы магчымасці данесці ці давезці Вашу працу на выставу. Прыкладны час выставы — канец мая. Апошні тэрмін падачы прац - 17 траўня. Калі гэта верш, фотаздымак, слоган ці тое, што можна перадаць праз інтэрнэт, — дасылайце на нашу скрыню. Калі гэта нейкая іншая творчасць, тады неабходна звязацца з арганізатарам праекта ў Магілеве, а аб гэтым таксама паведаміць нам на скрыню zbsstydent@gmail.com. Журы ацэніць хвалі Вашай фантазіі з розных бакоў, а лепшыя будуць прадстаўлены на выставе ў Магілёве цягам тыдня. Пераможцы будуць узнагароджаны арыгінальнымі падарункамі: электронная кніга, флэшка і электрычны ІМБРЫК:) Аб выставе і канкурсантах будзе створаны відэа-ролік. Прымайце ўдзел, самарэалізуйцеся, атрымлівайце падарункі! Станавіцеся зоркамі сваёй мясцовасці! Скрыня для кантактаў: zbsstydent@gmail.com, тэл. +375 29 513 27 81 — Долюшка. Паводле www.ampby.org  уверх Візіт у Тбілісі для беларускіх экспертаў «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія) у супрацоўніцтве з Асветніцкай установай «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў 4
  • 5. Тбілісі (Грузія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: “Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам”. Падчас візіту беларускія спецыялісты змогуць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Тбілісі, азнаёміцца з досведам мясцовых універсітэтаў у пераходзе на Балонскую сістэму, сустрэцца з прадстаўнікамі арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі. У пачатку чэрвеня 2012 г. па выніках конкурснага адбору ў Грузію накіруецца група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі. Запрашаем да ўдзелу выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Усе падарожныя выдаткі, уключаючы квіткі і пражыванне, арганізатары візіту бяруць на сябе. Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай пошты: oeec.ngo@gmail.com . Апошні тэрмін - 15 траўня. З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 18 траўня. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск), які забяспечвае інфармацыйна- тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі. Кантактныя тэлефоны: (029) 683 06 97, +375 17 392 21 53, а таксама па адрасе сеціўнай пошты, прыведзеным вышэй. Анкета кандыдата Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце ОДБ у раздзеле “Беларусь і ЕС: дзелімся досведам”. Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекта заахвочваюць да актыўнага ўдзелу незалежных экспертаў, а таксама супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў. Паводле http://by.democraticbelarus.eu  уверх Конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2012 год. У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Мэтавая група: Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 25 гадоў з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове. Месца правядзення: Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская. Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека: Школа першага набору 1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна) 5
  • 6. Школа другога набору 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна) Школа трэццяга набору 23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна) Школа чацвёртага набору 1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна) Падача заявак на ўдзел: Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com. Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны. УВАГА! Тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння адпаведнай Школы; у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты. Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе. Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць. У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com Форма рэгістрацыі на ўдзел у конкурсе – па спасылцы http://spring96.org/be/news/52307. Паводле рассылкі Belschool  уверх Cемінары па эфектыўных метадах матывацыі і ацэнкі Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». І. 18–19 ліпеня 2012 г.: семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў); ІІ. 20–21 ліпеня 2012 г.: cемінар-падтрымку для для настаўнікаў і метадыстаў, якія маюць досвед выкарыстання метаду актыўнай ацэнкі. У кожным з мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы. І. Семінар-знаёмства з метадам актыўнай ацэнкі Праграма семінара для пачаткоўцаў прадугледжвае: Знаёмства з канцэпцыяй Актыўнай ацэнкі і яе асноўнымі элементамі (планаванне мэтаў уроку і крытэрыяў поспеху, роля зваротнай інфармацыі ад настаўніка вучням, ключавыя пытанні і 6
  • 7. тэхніка іх задавання, узаемаацэнка і самаацэнка). Знаёмства з правіламі гадавога онлайн-курса, прысвечанага актыўнай ацэнцы (пачнецца ўвосень гэтага года). Знаёмства з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў. Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты. Працягласць курсаў: 2 дні х 6–7 гадзін. Тэрмін правядзення семінара: 18–19 ліпеня 2012 г. Мэты семінара: • пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі; • выкласці элементы актыўнай ацэнкі; • выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі; • паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі. Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку. Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне. Вядучыя: Трэнеры праграмы «Школа навучання» Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку. Арганізатары забяспечваюць: - Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы. - Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі. - Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара. - Сертыфікат аб заканчэнні курсу. - Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Удзельнікі летняга трэнінга будуць запрошаны ў адукацыйную вандроўку ў Варшаву (кастрычнік-лістапад 2011 года). Умовай удзелу ў паездцы з’яўляецца распрацаваны сцэнар урока паводле АА ці іншыя метадычныя матэрыялы, якія будуць размешчаны на рэсурсе aacenka.by. Прымаючы бок забяспечвае праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў пад час адукацыйнага візіту. ІІ. Семінар для тых, хто хоча паглыбіць веды ў метадзе актыўнай ацэнкі. Падчас навучання настаўнікі, якія працуюць паводле метаду актыўнай ацэнкі, сплануюць і правядуць свае ўрокі. Заклікаем удзельнікаў мець з сабой відэазапісы са сваіх урокаў. Запісы будуць выкарыстоўвацца толькі ў часе семінара і прыдадуцца для фармулявання зваротнай сувязі экспертаў. Калі вы маеце магчымасць узяць уласныя запісы, пазначце гэты пункт ў анкеце-заяўцы. У часе семінара ўдзельнікі навучацца выконваць функцыі ментара онлайн-курсаў, перадусім фармуляваць эфектыўную зваротную сувязь ўдзельнікам курсаў. Даты семінара-падтрымкі: 20–21 ліпеня 2012 г. Умовы ўдзелу ў семінары: • веданне асноўных элементаў АА; • удзел у семінары для пачаткоўцаў, 7
  • 8. • досвед выкарыстання АА; • падрыхтаваны план урока: тэма, мэты ўрока, дапаможныя матэрыялы (напр. падручнік, матэрыялы-крыніцы, навучальныя дапаможнікі). Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (doc 25,5 Kb) і даслаць яе на адрас aacenka@gmail.com . Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - да 30 чэрвеня ўключна. Паводле aacenka.by  уверх За свабоду грамадскіх аб’яднанняў і веравызнання! Працягваецца збор подпісаў за адмену артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, які распачалі ў інтэрнэце актывісты «СТОП 193.1!» і грамадзкай ініцыятывы «Права на веру». Падпісаць ан-ляйн пэтыцыю можна па спасылцы: http://www.change.org/petitions/belarusian-authorities. Артыкул 193.1 прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць рэлігійнай арганізацыі, незарэгістраванага аб'яднаньня альбо фонду – да 2-х гадоў турмы. Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info  уверх  Не спазніся!  уверх Трэнінгі для трэнераў у галіне правоў чалавека Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (АБСЕ/БДІПЧ) абвяшчае набор жадаючых удзельнічаць у трэнінгах для трэнераў, прысвечаных інавацыйным метадам навучання, асаблівасцям падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па правах чалавека. Трэнінг для трэнераў “Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй” адбудзецца 9-13 ліпеня ва Украіне. Трэнінг для трэнераў “Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел” адбудзецца 16-20 ліпеня 2012 г. ва Украіне. Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 мая. Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 25 мая. У выпадку з’яўлення пытанняў, можна звяртацца па адрасе letnik2012@gmail.comіhre@odihr.pl 8
  • 9. ув ерх Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”. Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна… Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны. 1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка), 2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net 3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі. З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com . Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў). Паводле http://t-styl.info  уверх Злёт студэнтаў у Літве Беларуская моладзь (18 – 35 гадоў), якая вучыцца за мяжой ці ў Беларусі, запрашаецца да ўдзелу ў United Students’ of Belarus Rally – штогадовым злёце студэнтаў, які адбудзецца ў Літве 29 жніўня – 2 верасня 2012 г. Для таго, каб паўдзельнічаць у злёце, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць арганізатарам на info@eesc.lt . Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня. Больш інфармацыі Паводле adukacyja.info  уверх 9