SlideShare a Scribd company logo
1 of 16
Download to read offline
Рагнед МАЛАХОЎСКІ

    Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся ў 1984 годзе ў пасёлку
Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 года жыве ў Беларусі.
Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага
дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісах “Полымя”,
“Бярозка”. Цяпер – адказны сакратар часопіса “Маладосць”. Займаецца
фотамастацтвам, піша музыку. Рэгулярна выступае з літаратурнымі
творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках і
анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы. Аўтар
паэтычных зборнікаў “Беражніца” (2005) і “У дзённай мітусні” (2012).


     Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў
дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і
перажываннямі маладога паэта. Нягледзчы на нетрадыцыйны стыль
пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да
роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца тое адметнае, што
натхніла аўтара. Усе імпрэсіі, змешчаныя ў гэтым зборніку, у свой час
друкаваліся на старонках часопісаў “Полымя” і “Маладосць”, а таксама ў
штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва”.



У ДЗЁННАЙ МІТУСНІ



    * * *
купальскім вечарам
прамяні папараць-кветкі
асвятлілі
дзявочую постаць
што бясконца ідзе
да мяне

     * * *
заплача трава
увосень
убачу празрысты сусвет
на ўлонні
пастарэлага бяссмерця
* * *
крывавае палатно
сціснутых нябёсаў
між усходам і захадам
галінка
малюе свабоду
фарбамі сонца

     * * *
няспраўджанай надзеяй
ты стаіш
на скрыжаванні
восеньскіх дарог
я стаў лістком кляновым
з-пад каўнера
нашэптваю
нязмушаныя крокі

     * * *
не страшна
уявіць сябе дажджынкай
на далоні Перуна
не страшна
з эскортам сонечных прамянёў
імчаць
насустрач навальніцы

     * * *
тонкая стужка сцяжыны
паміж табой і мной
светлым успамінам
зелянее
алея кахання

      * * *
мой лёс
на палатне
твайго парэпанага шляху
няўмольна пакінуў
суцэльныя і штрыхавыя
лініі кахання
* * *
нябёсы храма
нагадаюць
устаць з каленяў
абудзіць душу
вольным узмахам крылаў
Боскае птушкі

     * * *
кропелькі
на запацелым шкле
нерастрачаныя пацалункі
патрабуе працягу
наша неспакойнае дыханне

     * * *
мыецца раніца
зазірнуць бы
за вадаспад
дрыготкі далягляд

     * * *
на дне ракі
незлічоныя скарбы
чакаюць сваіх шукальнікаў
прыйшоў на бераг рыбак
вуду закінуў

     * * *
акварэллю ў школе
намаляваў човен лёсу
і паплыў
рассякаючы
сінія хвалі часу
драбнее востраў маленства
у акіяне жыцця

     * * *
дыханне Бога
у неабдымнай кроне
паэзія летняга надвячорка
* * *
кожным уздыхам
кожнай хвалькай
кожным імгненнем
трымаецца за жыццё
чысты ручай
пасярод балаціны

     * * *
закінуты пірс
астылага пляжу
пад нашымі крокамі
прагіналіся тонкія дошкі
старэюць сведкі
першага кахання

     * * *
злева і справа
бетонныя сцены
спытаю ў ахоўніка
гэтага неба
аб чым марыць
хмара
за калючым дротам

     * * *
у праменні
вечаровага сонца
сустрэну твой позірк
радасна загойдаецца
пачуццяў люстраванне
у рачной плыні

     * * *
аднастайныя сны
бязмоўныя сустрэчы
прадказальнае заўтра
чарговы раз
адхіну фіранку
з надзеяй
адчуць штосьці новае
* * *
накармлю камін
сухімі дроўцамі
успыхне натхненне
пашкадую вершаў
для каміна

     * * *
душа кнігі
пакінутай на марозе
блукае ў пошуку
цяпла бібліятэкі
пад шкарлупінай лёду

     * * *
сонца, дождж, снег
сустрэча, каханне, расстанне
нараджэнне, жыццё, небыццё
трэскаюцца і адслойваюцца
на карціне вечнасці
фарбы часу

     * * *
скупыя ўспаміны
ахоўваюць мінулае
змянюся
да непазнавальнасці
вытру пыл
са свайго фотаздымка

     * * *
паехала
сціхаў шум электрычкі
я адзін
чатыры рэйкі
і тысячы шпалаў
ад мяне да цябе

     * * *
будзе цёплай зіма
ля дрывотні
вострыя трэскі
пільнуюць
сякеру ў калодзе
* * *
каменьчыкам на пяску
выводжу родныя літары
закрычаць чайкі
усміхнецца вецер
калі набяжыць
на нашы імёны
нарачанская хваля

     * * *
у дзённай мітусні
спазніўся на спатканне
са мной
на лавачцы
адпачывае ліст

    * * *
стомлены дзень
выцірае
узмакрэлы лоб
горад
сустракае вечар
самотнымі стрэламі
пад’ёмных кранаў

     * * *
казачны човен плыве
у вячэрні чарот
асцярожныя вёслы
кладуцца
на ціхае люстра вады
не патрывожыць бы
песні дзяўчат-беражніц

     * * *
пацалункі юнацтва
зялёнае лісце
пад сонцам і ветрам
прызнанне згадаў
у горадзе летнім
на беразе жвавай ракі
* * *
на магільным крыжы
хтосьці павесіў
пятлю
у цемру начную
кажан праз яе праляцеў
устрывожылася
мёртвая пятля

     * * *
душа дзіцяці
зіхаціць
у маладых вачах
кахання разуменне
пачалося з мамы
у татавых абдымках

     * * *
забыўся
пад каторым дрэвам
схаваў дзіцячы скарб
калі ўжо
праз магутныя карані
набрыняе
сокамі мудрасці
маё дрэва

     * * *
спакушальная квецень
засне ў чаканні
салодкага плоду
блуканні
мяне прывялі
да жадання прачнуцца
у яблыні цені
здрада мая заірдзее

     * * *
сонечны зайчык
апякае ранішнімі
здрадніцкімі пацалункамі
тлее асалода
на пажарышчы
нашае жарсці
* * *
увільваю дарэмна
ад апошніх прамянёў
восеньскага сонца
пад мостам і маім
бессаромным наглядам
віляе халодная Вілія

    * * *
пытанні памнажаюцца
шукаюць свае адказы
людзі старэюць
пакуль існуюць
адказы на пытанні

     * * *
зімовым ранкам
запаліўшы асвятленне
кіроўца
удыхнуў жыццё
у змерзлы тралейбус

     * * *
адпрэчыць рэчаіснасць
уцякаць ад сябе
праз восеньскае кустоўе
голае цела
калючая сутнасць

     * * *
у каменнай няволі
бязважкая мара
бездапаможная
сочыць за стагоддзямі
аднавокая сцяна

     * * *
з балкона будынку
старога квартала
імкнецца да Бога
і душ гараджанаў
малітва анёла
за ўвесь мегаполіс
* * *
азарт гульні
зачараваў
пры выйгрышы
стаўкі падвойваюцца
пастаўлю на кон
маладосць

     * * *
сотні год
настойлівая хваля
каціла на бераг
з прадоння спакою
валун
цяжар адзіноты

     * * *
піва разлітага пах
у вагоне метро
ля чаравікаў
віецца тонкі ручаёк
міжволі наварожыць
спатыкнуцца
на прыступках

     * * *
памятаеш, тата
матуля маладая
на беразе чакае
пад намі
неспакойнага Нарочча глыбіня
да тваіх дужых плечаў
я прыціскаюся
маленькім чалавечкам

    * * *
звыкаюся з думкамі
адвыкаю ад часу
прывыкаю да людзей
цяжка ўпусціць у душу
узаемаразуменне
цяжка адпусціць
надуманае каханне
назаўсёды
* * *
найлепшы ласунак
вясновы туман
затаіўся ў лагчыне
са смакам згрызае
скарынку
зляжалага снегу

     * * *
кветак мядовых пылок
на спінцы пухнатай
ласага чмеля
сваё лета

     * * *
цябе раўную
да сяброў
да выпадковых
да сябе
навучы, каханая
змагацца з самалюбствам

     * * *
размова доўжыцца
пакуль
на дрэве праўды
вараннё
шматкроп’ем не паўстане
уваччу

     * * *
смелае дрэва
пакінула лес
тварам да ветру
захвалявалася
жытняе поле

     * * *
усё міне
і застанецца толькі
смагу наталіць
кіпучай лаваю
з грудзей вулкана
нашага жыцця
* * *
золата рук паэтэсы
што грае накцюрн
на клавішах “Беларусі”
ціхія слёзы ўваччу
гледача-музыканта

     * * *
наш свет
капрызны, непакорлівы, нясцерпны
бліжэй да Сонца
далей ад Бога
згубяцца вяршыні хмарачосаў
у міжгалактычнай цішыні

     * * *
планета губляе
магнітнае поле
і мы з вышыні
назіраем за хмарай
якая трымае
бяздоннае мора дажджу

     * * *
атамная энергія
ядзерная палітыка
балюча
краваточаць раны
на сэрцы чалавецтва

    * * *
попел пякучы
кладзецца на твар
надзея сагрэцца
раздзімае
амаль безнадзейнае
цяпельца

     * * *
выгнаннік
дзьмухаўцовага раю
знайшоў спачын свой
схіліўшы голаў
на тваё калена
* * *
іржавее зашчапка
на венцах у двор
ля дзедавай хаты
штосьці большае
прадалося
з гэтай
адзірванелай зямлёй

     * * *
мой цень
авалодвае
водбліскам сонца
што шлях асвятляе
халодным сузор’ям
у тонях
тваіх раўнадушных вачэй

     * * *
на пару з сонцам
увайшоў у возера
мудры матылёк
гіпнатычна зазірнуў
у маю засмужаную душу
і паспяшаўся да сонца

    * * *
вясновая паводка
кацяня
лашчыцца да ног
сталіцы шэрай
вярбіны
намурлыкалі вясну

    * * *
пасля грознай
шматгалосай навальніцы
запраменіцца
нястрымнае жаданне
наблізіцца да вясёлкі
што сілкуецца сокам
магутнага дрэва
* * *
голыя дрэвы-блізняты
галінамі тонкімі
з ветрам гуляюць
пад пільным наглядам
восені-маці

    * * *
над дзіцячай пляцоўкай
прытулку
павісла суровая хмара
дзесьці сонца
чакае дзяцей
каб вярнуць
канфіскаванае дзяцінства

     * * *
сузор’і сузіраюць
аблокі абдымаюць
дажджы
наважваюцца жыць
здзіўляецца зямля
калі ж нябёсы
перастануть
нас абараняць

    * * *
зразаю грыб
уздрыгвае грыбніца
агоніяй
знянацкага знішчэння
на лязе сцізорыка
тлее грыбная надзея

    * * *
люстэрка
памнажае пыл
пакуль сурвэтка
жэстам дасканалым
не пакіне
сіметрыю
выключнай чысціні
* * *
самалёты
нябёсныя вектары
выпадковыя
ці запланаваныя накірункі
чэрцяць
на блакітным аркушы
раўнастаронні трохкутнік

     * * *
водар жывіцы
паклікаў у лазню
на каменні распаленым
кроплі шквірчаць
і знікаюць
у рэйнкарнацыі
туліцца грэшнае цела
да пары

     * * *
на аўтастрадзе
з хуткасцю няўлоўнай
у імгненне
паміж ударамі сэрца
размінуся
з уласным лёсам

    * * *
на досвітку
у сонным парку
застывае
хаатычны рух
аслеплых мятлікаў
вакол пагаслых
штучных сонцаў

     * * *
даўно няма ўжо
вуліцы Савецкай
з надзеяй і трывогай
у двары бязлюдным
настальгіруе
ссівелы вецер-камуніст
* * *
пажар уварваўся
у хату
закінутай вёскі
бясстрашна і бездапаможна
глухімі стрэламі
выганяе няпрошанага госця
стары шыфер

     * * *
у сне леапарда
яна даганяе спажыву
на раўніне гарачага стэпу
і кідае крывавы кавалак
да лапаў яму

    * * *
бясконцае каханне
ветру і травы
спакусіла
цікаўную павуцінку
зведаць таямніцы
новых даляглядаў

     * * *
на падваконні кактусы
ці то жывуць
ці то паміраюць
спрабуюць укалоць
маё раўнадушша
для іх я згустак мітусні

    * * *
святая праца
ценем спаўзе ў вечар
жанчына
заспявае калыханку
шчодраму ўраджаю

More Related Content

What's hot

Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаADL94
 
6 клас. Воблак-гэта мары маленства
6  клас. Воблак-гэта мары маленства6  клас. Воблак-гэта мары маленства
6 клас. Воблак-гэта мары маленстваОльга Кравченко
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічADL94
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография КлевкоNa_Ni
 
сучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіясучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіяСветлана Буй
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНBereza District Library System
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііADL94
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературнаяssuser5e95d7
 

What's hot (17)

Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
6 клас. Воблак-гэта мары маленства
6  клас. Воблак-гэта мары маленства6  клас. Воблак-гэта мары маленства
6 клас. Воблак-гэта мары маленства
 
5 Легенды Нарочь
5 Легенды Нарочь5 Легенды Нарочь
5 Легенды Нарочь
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
Maksim Bogdanovich
Maksim BogdanovichMaksim Bogdanovich
Maksim Bogdanovich
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография Клевко
 
сучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіясучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургія
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
5 клас. Легенда Нарач
5 клас. Легенда Нарач5 клас. Легенда Нарач
5 клас. Легенда Нарач
 
Maksim Bagdanovich
Maksim BagdanovichMaksim Bagdanovich
Maksim Bagdanovich
 
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
 
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОНДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
ДА КАЗКІ ДЗІЎНАЙ ТРАПІЎШЫ Ў ПАЛОН
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Шарковщина литературная
Шарковщина литературнаяШарковщина литературная
Шарковщина литературная
 

Viewers also liked

Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...
Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...
Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...Marina Moleirinho
 
6.3 economía de rrnn y medio amb. ga
6.3 economía de rrnn y medio amb. ga6.3 economía de rrnn y medio amb. ga
6.3 economía de rrnn y medio amb. gaUniambiental
 
Brasiliana Guilda & José Mindlin
Brasiliana Guilda & José MindlinBrasiliana Guilda & José Mindlin
Brasiliana Guilda & José MindlinCarlos Elson Cunha
 
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapaibrasurf
 
Ksb it center roof
Ksb it center roofKsb it center roof
Ksb it center roofRana Imran
 
Adole sc entes - prevenção à violência sexual
Adole sc entes - prevenção à violência sexualAdole sc entes - prevenção à violência sexual
Adole sc entes - prevenção à violência sexualOnésimo Remígio
 
Recommendation letter - Victoria
Recommendation letter - VictoriaRecommendation letter - Victoria
Recommendation letter - VictoriaVictoria Lathoud
 
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajar
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajarBElajar, Pembelajaran, dan teori belajar
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajarMitha Ye Es
 
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужна
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужнаДиляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужна
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужнаYandex
 
презентация играмир
презентация играмирпрезентация играмир
презентация играмирigramir
 
Types of urinary incontinence
Types of urinary incontinenceTypes of urinary incontinence
Types of urinary incontinenceTevfik Yoldemir
 
The curious case of @RMAkenya
The curious case of @RMAkenyaThe curious case of @RMAkenya
The curious case of @RMAkenyaKinyanjui Kombani
 
Slow fashion och slow food med Kotowskastyle
Slow fashion och slow food med KotowskastyleSlow fashion och slow food med Kotowskastyle
Slow fashion och slow food med Kotowskastyleelwira kotowska
 
Materi photoshop-1
Materi photoshop-1Materi photoshop-1
Materi photoshop-1Agung Yuwono
 

Viewers also liked (20)

Tugas 5 tik
Tugas 5 tikTugas 5 tik
Tugas 5 tik
 
γραμμικη β΄(1)
γραμμικη β΄(1)γραμμικη β΄(1)
γραμμικη β΄(1)
 
Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...
Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...
Estratégias e Práticas duma Abordagem Digital Inclusiva em Universidades Aber...
 
G 5 04-dranik_style
G 5 04-dranik_styleG 5 04-dranik_style
G 5 04-dranik_style
 
6.3 economía de rrnn y medio amb. ga
6.3 economía de rrnn y medio amb. ga6.3 economía de rrnn y medio amb. ga
6.3 economía de rrnn y medio amb. ga
 
Brasiliana Guilda & José Mindlin
Brasiliana Guilda & José MindlinBrasiliana Guilda & José Mindlin
Brasiliana Guilda & José Mindlin
 
IEA - I Workshop em pressão intracraniana - Parte 4
IEA - I Workshop em pressão intracraniana - Parte 4IEA - I Workshop em pressão intracraniana - Parte 4
IEA - I Workshop em pressão intracraniana - Parte 4
 
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa
15ª Circuito Paulista Universitário de Surf - 2ª Etapa
 
Ksb it center roof
Ksb it center roofKsb it center roof
Ksb it center roof
 
Adole sc entes - prevenção à violência sexual
Adole sc entes - prevenção à violência sexualAdole sc entes - prevenção à violência sexual
Adole sc entes - prevenção à violência sexual
 
преимущества
преимуществапреимущества
преимущества
 
Recommendation letter - Victoria
Recommendation letter - VictoriaRecommendation letter - Victoria
Recommendation letter - Victoria
 
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajar
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajarBElajar, Pembelajaran, dan teori belajar
BElajar, Pembelajaran, dan teori belajar
 
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужна
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужнаДиляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужна
Диляра Хакимова - Что такое теория игр и для чего она нужна
 
презентация играмир
презентация играмирпрезентация играмир
презентация играмир
 
Types of urinary incontinence
Types of urinary incontinenceTypes of urinary incontinence
Types of urinary incontinence
 
The curious case of @RMAkenya
The curious case of @RMAkenyaThe curious case of @RMAkenya
The curious case of @RMAkenya
 
Slow fashion och slow food med Kotowskastyle
Slow fashion och slow food med KotowskastyleSlow fashion och slow food med Kotowskastyle
Slow fashion och slow food med Kotowskastyle
 
Gebeurtenis
GebeurtenisGebeurtenis
Gebeurtenis
 
Materi photoshop-1
Materi photoshop-1Materi photoshop-1
Materi photoshop-1
 

More from Sergey Skorokhod

Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейКак жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейSergey Skorokhod
 
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаЗдоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаSergey Skorokhod
 
Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Sergey Skorokhod
 
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...Sergey Skorokhod
 
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаМаркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаSergey Skorokhod
 
Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Sergey Skorokhod
 
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиПортрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиSergey Skorokhod
 
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Sergey Skorokhod
 
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиЦифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиSergey Skorokhod
 
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...Sergey Skorokhod
 

More from Sergey Skorokhod (20)

Digital Belarus 2022
Digital Belarus 2022 Digital Belarus 2022
Digital Belarus 2022
 
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежейКак жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
Как жители Беларуси относятся к биометрии при осуществлении платежей
 
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование БелстатаЗдоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
Здоровый образ жизни и мы: модульное обследование Белстата
 
Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018Belretail mediakit 01_2018
Belretail mediakit 01_2018
 
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
«Ритейл в Беларуси: перспективы развития и какие технологии будут востребован...
 
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка МинскаМаркетинговое исследование мебельного рынка Минска
Маркетинговое исследование мебельного рынка Минска
 
Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017Online&Offline retail in Belarus, 2017
Online&Offline retail in Belarus, 2017
 
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в БеларусиПортрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
Портрет потребителя эко-продуктов в Беларуси
 
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
Итоги продаж новых автомобилей в Беларуси в 2016 году по данным БАА (Белорусс...
 
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в БеларусиЦифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
Цифры и тренды оффлайн и онлайн-ритейла в Беларуси
 
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...Цифры и тренды  белорусского рынка  веб-разработок  и e-commerce, презентация...
Цифры и тренды белорусского рынка веб-разработок и e-commerce, презентация...
 
Team7
Team7Team7
Team7
 
Team6
Team6Team6
Team6
 
Team5
Team5Team5
Team5
 
Team4
Team4Team4
Team4
 
Team3
Team3Team3
Team3
 
Team2
Team2Team2
Team2
 
Team1
Team1Team1
Team1
 
Team6
Team6Team6
Team6
 
Team5
Team5Team5
Team5
 

G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)

  • 1.
  • 2. Рагнед МАЛАХОЎСКІ Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся ў 1984 годзе ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (Расія). З 1987 года жыве ў Беларусі. Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісах “Полымя”, “Бярозка”. Цяпер – адказны сакратар часопіса “Маладосць”. Займаецца фотамастацтвам, піша музыку. Рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы. Аўтар паэтычных зборнікаў “Беражніца” (2005) і “У дзённай мітусні” (2012). Кароткія філасофскія імпрэсіі Рагнеда Малахоўскага, створаныя “ў дзённай мітусні”, з’яўляюцца інтымнымі, асабістымі думкамі і перажываннямі маладога паэта. Нягледзчы на нетрадыцыйны стыль пісьма, кожны твор лёгка чытаецца, выразна зразумелы і пабуджае да роздуму. Ва ўяўленні чытача абавязкова з’явіцца тое адметнае, што натхніла аўтара. Усе імпрэсіі, змешчаныя ў гэтым зборніку, у свой час друкаваліся на старонках часопісаў “Полымя” і “Маладосць”, а таксама ў штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва”. У ДЗЁННАЙ МІТУСНІ * * * купальскім вечарам прамяні папараць-кветкі асвятлілі дзявочую постаць што бясконца ідзе да мяне * * * заплача трава увосень убачу празрысты сусвет на ўлонні пастарэлага бяссмерця
  • 3. * * * крывавае палатно сціснутых нябёсаў між усходам і захадам галінка малюе свабоду фарбамі сонца * * * няспраўджанай надзеяй ты стаіш на скрыжаванні восеньскіх дарог я стаў лістком кляновым з-пад каўнера нашэптваю нязмушаныя крокі * * * не страшна уявіць сябе дажджынкай на далоні Перуна не страшна з эскортам сонечных прамянёў імчаць насустрач навальніцы * * * тонкая стужка сцяжыны паміж табой і мной светлым успамінам зелянее алея кахання * * * мой лёс на палатне твайго парэпанага шляху няўмольна пакінуў суцэльныя і штрыхавыя лініі кахання
  • 4. * * * нябёсы храма нагадаюць устаць з каленяў абудзіць душу вольным узмахам крылаў Боскае птушкі * * * кропелькі на запацелым шкле нерастрачаныя пацалункі патрабуе працягу наша неспакойнае дыханне * * * мыецца раніца зазірнуць бы за вадаспад дрыготкі далягляд * * * на дне ракі незлічоныя скарбы чакаюць сваіх шукальнікаў прыйшоў на бераг рыбак вуду закінуў * * * акварэллю ў школе намаляваў човен лёсу і паплыў рассякаючы сінія хвалі часу драбнее востраў маленства у акіяне жыцця * * * дыханне Бога у неабдымнай кроне паэзія летняга надвячорка
  • 5. * * * кожным уздыхам кожнай хвалькай кожным імгненнем трымаецца за жыццё чысты ручай пасярод балаціны * * * закінуты пірс астылага пляжу пад нашымі крокамі прагіналіся тонкія дошкі старэюць сведкі першага кахання * * * злева і справа бетонныя сцены спытаю ў ахоўніка гэтага неба аб чым марыць хмара за калючым дротам * * * у праменні вечаровага сонца сустрэну твой позірк радасна загойдаецца пачуццяў люстраванне у рачной плыні * * * аднастайныя сны бязмоўныя сустрэчы прадказальнае заўтра чарговы раз адхіну фіранку з надзеяй адчуць штосьці новае
  • 6. * * * накармлю камін сухімі дроўцамі успыхне натхненне пашкадую вершаў для каміна * * * душа кнігі пакінутай на марозе блукае ў пошуку цяпла бібліятэкі пад шкарлупінай лёду * * * сонца, дождж, снег сустрэча, каханне, расстанне нараджэнне, жыццё, небыццё трэскаюцца і адслойваюцца на карціне вечнасці фарбы часу * * * скупыя ўспаміны ахоўваюць мінулае змянюся да непазнавальнасці вытру пыл са свайго фотаздымка * * * паехала сціхаў шум электрычкі я адзін чатыры рэйкі і тысячы шпалаў ад мяне да цябе * * * будзе цёплай зіма ля дрывотні вострыя трэскі пільнуюць сякеру ў калодзе
  • 7. * * * каменьчыкам на пяску выводжу родныя літары закрычаць чайкі усміхнецца вецер калі набяжыць на нашы імёны нарачанская хваля * * * у дзённай мітусні спазніўся на спатканне са мной на лавачцы адпачывае ліст * * * стомлены дзень выцірае узмакрэлы лоб горад сустракае вечар самотнымі стрэламі пад’ёмных кранаў * * * казачны човен плыве у вячэрні чарот асцярожныя вёслы кладуцца на ціхае люстра вады не патрывожыць бы песні дзяўчат-беражніц * * * пацалункі юнацтва зялёнае лісце пад сонцам і ветрам прызнанне згадаў у горадзе летнім на беразе жвавай ракі
  • 8. * * * на магільным крыжы хтосьці павесіў пятлю у цемру начную кажан праз яе праляцеў устрывожылася мёртвая пятля * * * душа дзіцяці зіхаціць у маладых вачах кахання разуменне пачалося з мамы у татавых абдымках * * * забыўся пад каторым дрэвам схаваў дзіцячы скарб калі ўжо праз магутныя карані набрыняе сокамі мудрасці маё дрэва * * * спакушальная квецень засне ў чаканні салодкага плоду блуканні мяне прывялі да жадання прачнуцца у яблыні цені здрада мая заірдзее * * * сонечны зайчык апякае ранішнімі здрадніцкімі пацалункамі тлее асалода на пажарышчы нашае жарсці
  • 9. * * * увільваю дарэмна ад апошніх прамянёў восеньскага сонца пад мостам і маім бессаромным наглядам віляе халодная Вілія * * * пытанні памнажаюцца шукаюць свае адказы людзі старэюць пакуль існуюць адказы на пытанні * * * зімовым ранкам запаліўшы асвятленне кіроўца удыхнуў жыццё у змерзлы тралейбус * * * адпрэчыць рэчаіснасць уцякаць ад сябе праз восеньскае кустоўе голае цела калючая сутнасць * * * у каменнай няволі бязважкая мара бездапаможная сочыць за стагоддзямі аднавокая сцяна * * * з балкона будынку старога квартала імкнецца да Бога і душ гараджанаў малітва анёла за ўвесь мегаполіс
  • 10. * * * азарт гульні зачараваў пры выйгрышы стаўкі падвойваюцца пастаўлю на кон маладосць * * * сотні год настойлівая хваля каціла на бераг з прадоння спакою валун цяжар адзіноты * * * піва разлітага пах у вагоне метро ля чаравікаў віецца тонкі ручаёк міжволі наварожыць спатыкнуцца на прыступках * * * памятаеш, тата матуля маладая на беразе чакае пад намі неспакойнага Нарочча глыбіня да тваіх дужых плечаў я прыціскаюся маленькім чалавечкам * * * звыкаюся з думкамі адвыкаю ад часу прывыкаю да людзей цяжка ўпусціць у душу узаемаразуменне цяжка адпусціць надуманае каханне назаўсёды
  • 11. * * * найлепшы ласунак вясновы туман затаіўся ў лагчыне са смакам згрызае скарынку зляжалага снегу * * * кветак мядовых пылок на спінцы пухнатай ласага чмеля сваё лета * * * цябе раўную да сяброў да выпадковых да сябе навучы, каханая змагацца з самалюбствам * * * размова доўжыцца пакуль на дрэве праўды вараннё шматкроп’ем не паўстане уваччу * * * смелае дрэва пакінула лес тварам да ветру захвалявалася жытняе поле * * * усё міне і застанецца толькі смагу наталіць кіпучай лаваю з грудзей вулкана нашага жыцця
  • 12. * * * золата рук паэтэсы што грае накцюрн на клавішах “Беларусі” ціхія слёзы ўваччу гледача-музыканта * * * наш свет капрызны, непакорлівы, нясцерпны бліжэй да Сонца далей ад Бога згубяцца вяршыні хмарачосаў у міжгалактычнай цішыні * * * планета губляе магнітнае поле і мы з вышыні назіраем за хмарай якая трымае бяздоннае мора дажджу * * * атамная энергія ядзерная палітыка балюча краваточаць раны на сэрцы чалавецтва * * * попел пякучы кладзецца на твар надзея сагрэцца раздзімае амаль безнадзейнае цяпельца * * * выгнаннік дзьмухаўцовага раю знайшоў спачын свой схіліўшы голаў на тваё калена
  • 13. * * * іржавее зашчапка на венцах у двор ля дзедавай хаты штосьці большае прадалося з гэтай адзірванелай зямлёй * * * мой цень авалодвае водбліскам сонца што шлях асвятляе халодным сузор’ям у тонях тваіх раўнадушных вачэй * * * на пару з сонцам увайшоў у возера мудры матылёк гіпнатычна зазірнуў у маю засмужаную душу і паспяшаўся да сонца * * * вясновая паводка кацяня лашчыцца да ног сталіцы шэрай вярбіны намурлыкалі вясну * * * пасля грознай шматгалосай навальніцы запраменіцца нястрымнае жаданне наблізіцца да вясёлкі што сілкуецца сокам магутнага дрэва
  • 14. * * * голыя дрэвы-блізняты галінамі тонкімі з ветрам гуляюць пад пільным наглядам восені-маці * * * над дзіцячай пляцоўкай прытулку павісла суровая хмара дзесьці сонца чакае дзяцей каб вярнуць канфіскаванае дзяцінства * * * сузор’і сузіраюць аблокі абдымаюць дажджы наважваюцца жыць здзіўляецца зямля калі ж нябёсы перастануть нас абараняць * * * зразаю грыб уздрыгвае грыбніца агоніяй знянацкага знішчэння на лязе сцізорыка тлее грыбная надзея * * * люстэрка памнажае пыл пакуль сурвэтка жэстам дасканалым не пакіне сіметрыю выключнай чысціні
  • 15. * * * самалёты нябёсныя вектары выпадковыя ці запланаваныя накірункі чэрцяць на блакітным аркушы раўнастаронні трохкутнік * * * водар жывіцы паклікаў у лазню на каменні распаленым кроплі шквірчаць і знікаюць у рэйнкарнацыі туліцца грэшнае цела да пары * * * на аўтастрадзе з хуткасцю няўлоўнай у імгненне паміж ударамі сэрца размінуся з уласным лёсам * * * на досвітку у сонным парку застывае хаатычны рух аслеплых мятлікаў вакол пагаслых штучных сонцаў * * * даўно няма ўжо вуліцы Савецкай з надзеяй і трывогай у двары бязлюдным настальгіруе ссівелы вецер-камуніст
  • 16. * * * пажар уварваўся у хату закінутай вёскі бясстрашна і бездапаможна глухімі стрэламі выганяе няпрошанага госця стары шыфер * * * у сне леапарда яна даганяе спажыву на раўніне гарачага стэпу і кідае крывавы кавалак да лапаў яму * * * бясконцае каханне ветру і травы спакусіла цікаўную павуцінку зведаць таямніцы новых даляглядаў * * * на падваконні кактусы ці то жывуць ці то паміраюць спрабуюць укалоць маё раўнадушша для іх я згустак мітусні * * * святая праца ценем спаўзе ў вечар жанчына заспявае калыханку шчодраму ўраджаю