SlideShare a Scribd company logo
1 of 7
З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры
Бедняковай Ірыны Валянцінаўны
Тэма ўрока: “Фальклорныя легенды. Легенда “Нарач”
Мэта: даць агульнае ўяўленне пра легенду як фальклорны жанр (наяўнасць элементаў
фантастыкі: неверагодныя здарэнні, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды); фарміраваць
уменне вучняў расказваць легенды, карыстаючыся адпаведнай лексікай, захоўваючы
эмацыянальнае гучанне, напеўнасць і нетаропкасць аповеду; вызначаць тэму, асноўную
думку легенды “Нарач”, вызначаць мастацкія сродкі ў абмалёўцы герояў; развіваць уменні
і навыкі аналізу мастацкага твора, звязнае маўленне, лагічнае і творчае мысленне;
выхоўваць пачуццё гонару за беларускую спадчыну.
Тып урока: урок аналізу мастацкага твора
Абсталяванне: падручнік па літаратуры, сшыткі, камп’ютар, мультымедыйны праектар.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Слова настаўніка. Дзесьці за марамі сінімі, за лясамі вялікімі, за гарамі высокімі ходзіць
дзіўная і таемная казка!
Пытанні вучням:
- Давайце ўспомнім, што мы даведаліся пра казку?
- Віды казак?
- Ці маюць казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі адметнасці?
- Якія казкі вам падабаюцца больш за ўсё? Чаму?
- Чаму вучаць казкі дарослых і дзяцей?
2.Работа па тэме
Слова настаўніка: Я таксама, як і вы, вельмі люблю казкі, спрабавала ў дзяцінстве нават
складаць іх сама.
- Ці не задумваліся вы, чаму ў вужа няма ног, а рыба жыве толькі ў вадзе, адкуль у матыля
такія размаляваныя крылцы, дзе ўзяла прыгожы чырвоны колер з чорнымі кропачкамі
божая кароўка?
Задумваліся. І правільна рабілі. Здаўна людзей цікавіла, як узніклі сонца, зямля, чалавек,
звяры. І людзі тады па-свойму, казачна і маляўніча гэта тлумачылі, шукаючы розныя
прычыны і апраўданні, блізкія да свайго чалавечага жыцця. Так узніклі не менш цікавыя і
таксама загадкавыя легенды.
- А гэта значыць, што на ўроку мы будзем працаваць з легендамі.
3.Паведамленне тэмы, фармулёўка мэт урока.
1 Слайд
Наступны этап урока (работа з падручнікам).
- чытанне і каментарый артыкула “Легенды”.
Настаўнік: Уявім сіта і прасеем прачытаную інфармацыю, пакінуўшы галоўнае (вучні
даюць азначэнне легенды, называюць адзнакі яе)
- А вы чыталі легенды? Ці ведаеце вы хто з’ўляецца галоўным героем?
Падрыхтаваныя вучні расказваюць легенды “Як скарб з-пад печы выходзіў” і “Адкуль
буслы?”
- Хто з’ўляецца галоўным героем у праслуханых легендах?
2 -6 слайды (паказваюцца і называюцца героі легенд)
Наступны этап урока.
7 слайд Эпіграф:
Люблю твае, Нарач, затокі і тоні,
Як вецер густыя туманы развесіць.
Ці снежная пена на хвалях зазвоніць,
Цалуючы зоры, калышучы месяц.
Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,
Раскінуўшы сінія хваляй палотны,
Калі ў непагоду сумуеш маркотна
З рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам.
Люблю твае буры, твае навальніцы.
У іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое.
І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца
Да чорных ад гневу кіпучых прыбоях.
Гэта ўрывак з паэмы “Нарач” Максіма Танка, напісаў яе паэт у 1937 годзе. Для чалавека,
які нарадзіўся на беразе возера, возера – гэта і жыццё, і лёс, і хлеб, і песня , і шчасце.
Слайды (даецца інфармацыя пра возера Нарач)
Возера Нарач самае вялікае возера Беларусі. Гэта жамчужына Беларусі.
Знаходзіцца: Мінская вобласць, Мядзельскі раён.
Плошча: 79, 6 кв. км
Максімальная глыбіня: 25 м
Працягласць берагавой лініі: 41 км
Дно возера адносна роўнае, усыпана пяском і невялікімі каменьчыкамі. Праглядаецца да
5-7 м летам і да 10 м зімой. Празрыстасць і чысціня вады сведчыць пра невысокія
кармавыя якасці возера, нягледзячы на тое, што ў ім водзяцца каля 25 відаў рыб, сярод
якіх лешч, шчука, вугор, лінь, налім, плотка і ншыя. У возера ўпадае 17 ручаёў.
Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, лясы паблізу возера, маляўнічыя краявіды абумовілі
стварэнне вакол возера курорта Нарач. Тут дзейнічаюць санаторыі, дамы адпачынку,
дзіцячыя лагеры, турбазы. На беразе возера размешчаны курортны пасёлак Нарач. Возера
Нарач і яго ваколіцы ўваходзяць у Нарачанскі нацыянальны парк.
Настаўнік.
Мы пазнаёміліся з геаграфічным палажэннем возера. Гэта невялікая рэклама , каб
пабываць летам разам з бацькамі на Нарачы.
Але! Адкуль назва НАРАЧ ?
Возера Нарач, прасторнае, чыстае!
Ты, як паветра, такое празрыстае:
Ціхай пагодаю свеціцца дно,-
Ты на планеце такое адно.
Дзіўнае дзіва на сушы!
Пэўна, у чыстай вадзе
Адлюстраваліся душы
Добразычлівых людей.
- Якія душы адлюстраваліліся ў возеры?
- Як гэта адбылося?
4.Наступны этап (работа з падручнікам)
Выразнае чытанне твора “Нарач” вучнямі.
5. Аналіз тэксту.
1.Слоўнікавая работа.
* давайце высветлім значэнне слоў удавец (чалавек, у якога памерла жонка), шлюб
(сямейны саюз мужчыны і жанчыны), фурманка (падводка для перавозкі грузаў і перезду
людзей, запрэжаная коньмі).
Калектыўная работа “Гутарка” (аналіз тэксту)
1.Як выглядае, паводле легенды, чароўнае возера? Зачытайце.
2.У якія часы адбываюцца падзеі?
* Вуснае слоўнае маляванне.
- Намалюйце словамі партрэт Найрыты.
4.З чым параўноўваецца Нара?
5.Чым яна вылучалася сярод моладзі?
6.Чаму такі лёс напаткаў дзяўчыну-сіраціну?
7.”Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае”. Пра каго ідзе
размова? Чаму пакрыквае і паглядае на дзверы? Адказ абгрунтуйце.
8. Па 10-бальнай шкале ацаніце паводзіны пана!
9.Што адбываля з прыродай у дзень вяселля? Зачытайце. Што адчуваў лес, вецер?
10.Як выглядала возера ў пачатку і як у канцы легенды? Зачытайце. Чаму?
* Запішыце асацыяцыі (па 2-3 словы), якія ў вас выклікаюць імёны:
Найрыта –
Андрэй –
Пан-
6.Творчае заданне.
Вучні атрымліваюць аркуш паперы, на якім надрукавана табліца.
Заданне: Пакіньце толькі тыя рысы характару, якімі валодае герой, іншыя закрэсліце.
Найрыта Андрэй Пан
брыдкая стары ўдавец злы
добрая бедны малады
багатая прыгожы хітры
музычна - адораная адважны добры
сквапная бялявы зайздрослівы
чэсная праўдзівы багаты
самаахвярная смелы помслівы
спрытная жыццястойкі нахабны
верная рашучы назойлівы
спалоханая моцны жорсткі
сумленная з цвёрдым характарам несправядлівы
пакорная шчыра кахае бессардэчны
цярпялівая грубы ілжывы
аптымістка аб’ектыўны злапамятлівы
7. Праблемнае пытанне класу
- Можа Найрыта памылілася, адмовіўшы пану прыняць з ім
шлюб?
У панскіх пакоях Нара мела б усё: і ежу, і адзенне, і багацце. Жыла б і бяды не ведала. А з
Андрэем? Найрыта бедавала б ўсё жыццё? Давайце паразважаем! (адказы вучняў)
- Як бы вы паступілі на месцы Найрыты? Свой адказ абгрунтуйце.
8.Вынік.
- Што вас зацікавіла на ўроку? Чаму? Абгрунтуйце свой адказ.
- Чаму навучыла вас легенда?
Выстаўленне адзнак.
Дамашняе заданне: Стар.45-48, змест, пытанні.
Конкурс малюнкаў:
дзяўчаты малююць Андрэя, хлопцы – Найрыту.
Інфармацыя для настаўнікаў. (Калі ёсць вольная хвіліна на ўроку, можна расказаць
наступныя легенды пра Нарач).
Нарач.
Не было Нарачы тут. Не было Баторына i Мястра. Не было гэтых белакорых
прыбярэжных бяроз, тужлiвага крыку чаек i выбеленых стагоддзямi аблачын. Была зямля
— гiблая, чорная, як i яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлi непрыгожая, рабая, як i
сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня —
столькi непрыкметнага хараства таiлася ў ёй. Радавалiся дзявочай дабраце простыя людзi,
не раз сушыла яна слёзы iх горкай нядолi. I ўсiм сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопец-
прыгажун.Толькi сярод людзей былi i нядобрыя, злыя людзi. Яны балюча дакаралi
хлопцаву нiцавокасць, павучалi яго:
- Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абраннiца. Захлынулася
пакутнай журбою раненае сэрца. Да свiтальных зор насiў хлопец па чорнай зямлi горкую
скруху, i яна лiлася з сэрца самотнай, тужлiвай песняй. I столькi непадробнага пачуцця
было ў яе простых словах, столькi жадання надзялiць прыгажосцю свет цэлы. Не магла
песня не крануць сэрца добрага чараўнiка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў
дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка. Паглядзелася ў люстэрка
Алёнка — прыгажуняй няпiсанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлi ад яе дзiвоснай
красы. У сведкi да iх шчасця клiкаў хлопец усiх добрых людзей. Упершыню яго сэрца
пела пра шчасце.
Аднак нядоўгiм было яно. Дачуўся пра гэты цуд магнат з палаца. Зайздрасцю засвяцiлiся
хцiвыя вочы, калi паланянка-прыгажуня пераступiла княжы парог.
- Гэты скарб за ўсе iншыя мне даражэй, — адно i сказаў стары князь.Каханых разлучылi.
Заклiнаючы сваю прыгажосць, жорстка дакарала ў палацы магната чароўнае люстэрка
дзяўчына. У гулкiм вясельным гомане пырснула чароўнае люстэрка дробнымi асколкамi-
промнямi. I там, дзе ўпалi асколкi, iмгненна ўзышла крынiца, забiлася ўспененая, бурная,
як дзявочая нянавiсць. Пад хвалямi, празрыстымi i светлымi, як само каханне, хавала яна
княжы палац. А калi пенныя хвалi ўлагодзiлiся, вачам людскiм адкрыўся дзiвосны цуд:
ляжала перад iмi вялiзнае возера з блакiту i зор. I той, хто глядзеўся ў яго, прыгажэў
душою i сэрцам…
А Нарач — значыць, хлопцава нарачоная.
Возера-сэрца.
Пасля ўдалага палявання ў час вячэры-гулянкi паны дамовiлiся пажанiць сваiх дзяцей
Галю i Вiнцэнта. Раней пытаць у дзяцей згоды не было прынята — усё вырашалi бацькi.
Вяселле прызначылi праз чатыры гады, калi Галi споўнiцца 17 гадоў
Вiнцэнту пасля смерцi бацькi прыйшлося самому весцi гаспадарку, з-за чаго аставiў
вайсковую службу. Вiнцэнтаў бацька быў скупаваты, сына грашыма не песцiў.
Атрымаўшы спадчыну, сын вырашыў пагуляць, а потым узяцца за гаспадарку. Ён так
аддаўся куцяжу (карты, шынкi, жанчыны), што хутка ўсё праматаў, нават праiграў у карты
сядзiбны дом… Бацька Галi весцi гаспадарку запрасiў Данiлу, сына свайго сябра, якi якраз
скончыў вучобу. Малады хлопец добрасумленна ўзяўся за справу. Ён некалькi разоў ў
тыдзень аб'язджаў фальварковыя ўладаннi, сачыў за парадкам. Асаблiва любiў праехацца
па "панскай дарозе". Часта да яго падсядала ў брычку гарэзлiвая дачка пана — Галя. Яна
як ластаўка шчабятала, захаплялася прыгажосцю азёр i ракi Страчы. Iншы раз спявала.
Спеў яе паўтарала шматгалосае лясное рэха. Такiя паездкi былi прыемнымi i Данiлу. З
часам яны не маглi быць адзiн без другогаУ Альшэве рыхтавалiся да балю з нагоды
семнацацiгоддзя Галi. Запрасiлi гасцей.
У час чарговай паездкi Галя звярнулася да Данiлы:
- Глянь на возера! Яно як сэрца. Хвалюецца таксама як маё сэрца…
Потым яна абняла Данiлу, моцна пацалавала i цiха вымавiла:
- Я хачу, каб на балi ты танцаваў толькi са мной. Згода?
- Згода, — разгублена адказаў Данiла.
На баль прыехала шмат гасцей. Прыехаў i Вiнцэнт. Калi ўбачыў прыгажуню Галю, то
ўспомнiў пра заручыны. Вось удача! Шлюб дапаможа паправiць кепскiя справы.
Пачалiся танцы. Па праву нарачонага Вiнцэнт заказаў мазурку i паiмкнуўся запрасiць
Галю. А Галю вёў на круг Данiла…
Вiнцэнт вызваў Данiлу на дуэль. Месцам двубою прызначылi палянку мiж ляснымi
азёрамi, куды i паскакалi на карэтах. Даведаўшыся пра паядынак, Галя паiмчала
наўздагон.
Калi збягала з гары, то пачула два стрэлы. Потым убачыла Вiнцэнта, якi стаяў ля дрэва,
трымаючы руку ля грудзей…
Галя пабегла да параненага, каб аказаць дапамогу, а ў гэты момант Вiнцэнт выхапiў
кiнжал i ўтапiў яго ў маладое дзявочае цела:
- Нi мне — нi яму, — былi яго апошнiя словы.
Данiла падхапiў дзяўчыну i панёс на гару да карэты.
Яна абняла яго рукой i шаптала:
- Любiмы. Дарагi. Не хвалюйся… Я выжыву… Я моцная. Мы будзем шчаслiвыя. Глянь на
наша возера-сэрца…
Возера было такое, як заўсёды. Але раптам вецер моцна ўзняў ваду i на сярэдзiне возера
з'явiўся прадаўгаваты востраў. Ён нагадваў рану на сэрцы.
Галя на руках Данiлы сканала.
- Галя! Галубачка! Галубэлька мая! — у роспачы закрычаў юнак.
- Галубэлька! Галубэлька-а-а-а, — некалькi разоў паўтарыла рэха.
I зараз рэха на Галубэльцы паўтарае сказанае па некалькi разоў.
Востраў — гэта застыўшая кроў раны на чыстым дзявочым сэрцы — з'яўляецца
асуджэннем ганебных чалавечых якасцей: карыслiвасцi, зайздрасцi i рэўнасцi.

More Related Content

What's hot

A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2NoName520
 
Разавіднасці тэстаў
Разавіднасці тэстаўРазавіднасці тэстаў
Разавіднасці тэстаўinessa1332
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"ssuser35db48
 
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017NoName520
 
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)Sergey Skorokhod
 
Bel mova antonova_1kl_rus_2017
Bel mova antonova_1kl_rus_2017Bel mova antonova_1kl_rus_2017
Bel mova antonova_1kl_rus_2017NoName520
 
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020cgf gfgfg
 
сучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіясучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіяСветлана Буй
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография КлевкоNa_Ni
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваўMova Nanova
 
літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12Kat3303
 
власавец святлана аляксееўна
власавец святлана аляксееўнавласавец святлана аляксееўна
власавец святлана аляксееўнаGalina Staskevich
 
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016cgf gfgfg
 
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020cgf gfgfg
 
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШ
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШФарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШ
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШGalina Staskevich
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 

What's hot (18)

A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2
 
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
І. Ася Паплаўская “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам г...
 
Разавіднасці тэстаў
Разавіднасці тэстаўРазавіднасці тэстаў
Разавіднасці тэстаў
 
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
Навінкі літаратуры выдавецкага дома "Звязда"
 
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017
Bel mova sviridenka_3kl_rus_bel_ch1_2017
 
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)
G 1 01-рагнед малахоўскі. у дзённай мітусні (кніга)
 
Bel mova antonova_1kl_rus_2017
Bel mova antonova_1kl_rus_2017Bel mova antonova_1kl_rus_2017
Bel mova antonova_1kl_rus_2017
 
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch2_sviridzenka_rus_2020
 
сучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургіясучасная беларуская-драматургія
сучасная беларуская-драматургія
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография Клевко
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваўТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваў
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Мова замоваў
 
літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12літатартурная газета сш 12
літатартурная газета сш 12
 
власавец святлана аляксееўна
власавец святлана аляксееўнавласавец святлана аляксееўна
власавец святлана аляксееўна
 
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
 
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
 
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШ
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШФарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШ
Фарміраванне навыка чытання, Доўжык А.В. Руднянская БШ
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 

Similar to 5 Легенды Нарочь

ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАADL94
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюVictori_otd
 
скарбы роднай прыроды
скарбы роднай прыродыскарбы роднай прыроды
скарбы роднай прыродыEzelena
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абоеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абоеMova Nanova
 
2546576
25465762546576
2546576shbn66
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год novgimn
 
Зачараваны Беларуссю
Зачараваны БеларуссюЗачараваны Беларуссю
Зачараваны БеларуссюMakarevichIrina
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука ВітушкіKryscina Vitushka
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.ssuser35db48
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўssuser35db48
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выставаfrolalex
 
Сімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыСімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыLilyKi2
 

Similar to 5 Легенды Нарочь (20)

ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
 
Vosen
VosenVosen
Vosen
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
скарбы роднай прыроды
скарбы роднай прыродыскарбы роднай прыроды
скарбы роднай прыроды
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абоеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
 
2546576
25465762546576
2546576
 
Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
 
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
Чарнобыльскай трагедыі - 30 год
 
Зачараваны Беларуссю
Зачараваны БеларуссюЗачараваны Беларуссю
Зачараваны Беларуссю
 
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкіпрэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
прэзентацыя кнігі Сержука Вітушкі
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
Прэзентацыя новых беларускіх твораў.
 
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораўПрэзентацыя новых беларускіх твораў
Прэзентацыя новых беларускіх твораў
 
віктарына па вершам
віктарына па вершамвіктарына па вершам
віктарына па вершам
 
Як да нас прыйшла кніга
Як да нас прыйшла кнігаЯк да нас прыйшла кніга
Як да нас прыйшла кніга
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Віртуальная выстава
Віртуальная выставаВіртуальная выстава
Віртуальная выстава
 
Сімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй РадзімыСімвалы маёй Радзімы
Сімвалы маёй Радзімы
 

More from Ольга Кравченко

More from Ольга Кравченко (10)

инструкция
инструкцияинструкция
инструкция
 
6 клас. Прэзентацыя "На каляды к сыну"
6 клас. Прэзентацыя "На каляды к сыну"6 клас. Прэзентацыя "На каляды к сыну"
6 клас. Прэзентацыя "На каляды к сыну"
 
6 клас. На каляды к сыну
6 клас. На каляды к сыну6 клас. На каляды к сыну
6 клас. На каляды к сыну
 
5 мова правапіс е,ё,я,і
5 мова правапіс е,ё,я,і5 мова правапіс е,ё,я,і
5 мова правапіс е,ё,я,і
 
6 клас. План-канспект урока "Зваротны займеннік"
6 клас. План-канспект урока "Зваротны займеннік"6 клас. План-канспект урока "Зваротны займеннік"
6 клас. План-канспект урока "Зваротны займеннік"
 
6 клас. Займеннік
6 клас. Займеннік6 клас. Займеннік
6 клас. Займеннік
 
7 клас. Дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе
7 клас. Дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе7 клас. Дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе
7 клас. Дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе
 
7 клас. Дзеепрыметнік
7 клас. Дзеепрыметнік 7 клас. Дзеепрыметнік
7 клас. Дзеепрыметнік
 
Зямля бацькоў, сыноў зямля...
Зямля бацькоў, сыноў зямля...Зямля бацькоў, сыноў зямля...
Зямля бацькоў, сыноў зямля...
 
8 клас. Тэма: "Зваротак"
8 клас. Тэма: "Зваротак"8 клас. Тэма: "Зваротак"
8 клас. Тэма: "Зваротак"
 

5 Легенды Нарочь

  • 1. З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бедняковай Ірыны Валянцінаўны Тэма ўрока: “Фальклорныя легенды. Легенда “Нарач” Мэта: даць агульнае ўяўленне пра легенду як фальклорны жанр (наяўнасць элементаў фантастыкі: неверагодныя здарэнні, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды); фарміраваць уменне вучняў расказваць легенды, карыстаючыся адпаведнай лексікай, захоўваючы эмацыянальнае гучанне, напеўнасць і нетаропкасць аповеду; вызначаць тэму, асноўную думку легенды “Нарач”, вызначаць мастацкія сродкі ў абмалёўцы герояў; развіваць уменні і навыкі аналізу мастацкага твора, звязнае маўленне, лагічнае і творчае мысленне; выхоўваць пачуццё гонару за беларускую спадчыну. Тып урока: урок аналізу мастацкага твора Абсталяванне: падручнік па літаратуры, сшыткі, камп’ютар, мультымедыйны праектар. Ход урока 1. Арганізацыйны момант Слова настаўніка. Дзесьці за марамі сінімі, за лясамі вялікімі, за гарамі высокімі ходзіць дзіўная і таемная казка! Пытанні вучням: - Давайце ўспомнім, што мы даведаліся пра казку? - Віды казак? - Ці маюць казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі адметнасці? - Якія казкі вам падабаюцца больш за ўсё? Чаму? - Чаму вучаць казкі дарослых і дзяцей? 2.Работа па тэме Слова настаўніка: Я таксама, як і вы, вельмі люблю казкі, спрабавала ў дзяцінстве нават складаць іх сама. - Ці не задумваліся вы, чаму ў вужа няма ног, а рыба жыве толькі ў вадзе, адкуль у матыля такія размаляваныя крылцы, дзе ўзяла прыгожы чырвоны колер з чорнымі кропачкамі божая кароўка? Задумваліся. І правільна рабілі. Здаўна людзей цікавіла, як узніклі сонца, зямля, чалавек, звяры. І людзі тады па-свойму, казачна і маляўніча гэта тлумачылі, шукаючы розныя прычыны і апраўданні, блізкія да свайго чалавечага жыцця. Так узніклі не менш цікавыя і таксама загадкавыя легенды. - А гэта значыць, што на ўроку мы будзем працаваць з легендамі.
  • 2. 3.Паведамленне тэмы, фармулёўка мэт урока. 1 Слайд Наступны этап урока (работа з падручнікам). - чытанне і каментарый артыкула “Легенды”. Настаўнік: Уявім сіта і прасеем прачытаную інфармацыю, пакінуўшы галоўнае (вучні даюць азначэнне легенды, называюць адзнакі яе) - А вы чыталі легенды? Ці ведаеце вы хто з’ўляецца галоўным героем? Падрыхтаваныя вучні расказваюць легенды “Як скарб з-пад печы выходзіў” і “Адкуль буслы?” - Хто з’ўляецца галоўным героем у праслуханых легендах? 2 -6 слайды (паказваюцца і называюцца героі легенд) Наступны этап урока. 7 слайд Эпіграф: Люблю твае, Нарач, затокі і тоні, Як вецер густыя туманы развесіць. Ці снежная пена на хвалях зазвоніць, Цалуючы зоры, калышучы месяц. Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай, Раскінуўшы сінія хваляй палотны, Калі ў непагоду сумуеш маркотна З рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам. Люблю твае буры, твае навальніцы. У іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое. І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца Да чорных ад гневу кіпучых прыбоях. Гэта ўрывак з паэмы “Нарач” Максіма Танка, напісаў яе паэт у 1937 годзе. Для чалавека, які нарадзіўся на беразе возера, возера – гэта і жыццё, і лёс, і хлеб, і песня , і шчасце. Слайды (даецца інфармацыя пра возера Нарач) Возера Нарач самае вялікае возера Беларусі. Гэта жамчужына Беларусі.
  • 3. Знаходзіцца: Мінская вобласць, Мядзельскі раён. Плошча: 79, 6 кв. км Максімальная глыбіня: 25 м Працягласць берагавой лініі: 41 км Дно возера адносна роўнае, усыпана пяском і невялікімі каменьчыкамі. Праглядаецца да 5-7 м летам і да 10 м зімой. Празрыстасць і чысціня вады сведчыць пра невысокія кармавыя якасці возера, нягледзячы на тое, што ў ім водзяцца каля 25 відаў рыб, сярод якіх лешч, шчука, вугор, лінь, налім, плотка і ншыя. У возера ўпадае 17 ручаёў. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, лясы паблізу возера, маляўнічыя краявіды абумовілі стварэнне вакол возера курорта Нарач. Тут дзейнічаюць санаторыі, дамы адпачынку, дзіцячыя лагеры, турбазы. На беразе возера размешчаны курортны пасёлак Нарач. Возера Нарач і яго ваколіцы ўваходзяць у Нарачанскі нацыянальны парк. Настаўнік. Мы пазнаёміліся з геаграфічным палажэннем возера. Гэта невялікая рэклама , каб пабываць летам разам з бацькамі на Нарачы. Але! Адкуль назва НАРАЧ ? Возера Нарач, прасторнае, чыстае! Ты, як паветра, такое празрыстае: Ціхай пагодаю свеціцца дно,- Ты на планеце такое адно. Дзіўнае дзіва на сушы! Пэўна, у чыстай вадзе Адлюстраваліся душы Добразычлівых людей. - Якія душы адлюстраваліліся ў возеры? - Як гэта адбылося? 4.Наступны этап (работа з падручнікам) Выразнае чытанне твора “Нарач” вучнямі. 5. Аналіз тэксту. 1.Слоўнікавая работа.
  • 4. * давайце высветлім значэнне слоў удавец (чалавек, у якога памерла жонка), шлюб (сямейны саюз мужчыны і жанчыны), фурманка (падводка для перавозкі грузаў і перезду людзей, запрэжаная коньмі). Калектыўная работа “Гутарка” (аналіз тэксту) 1.Як выглядае, паводле легенды, чароўнае возера? Зачытайце. 2.У якія часы адбываюцца падзеі? * Вуснае слоўнае маляванне. - Намалюйце словамі партрэт Найрыты. 4.З чым параўноўваецца Нара? 5.Чым яна вылучалася сярод моладзі? 6.Чаму такі лёс напаткаў дзяўчыну-сіраціну? 7.”Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае”. Пра каго ідзе размова? Чаму пакрыквае і паглядае на дзверы? Адказ абгрунтуйце. 8. Па 10-бальнай шкале ацаніце паводзіны пана! 9.Што адбываля з прыродай у дзень вяселля? Зачытайце. Што адчуваў лес, вецер? 10.Як выглядала возера ў пачатку і як у канцы легенды? Зачытайце. Чаму? * Запішыце асацыяцыі (па 2-3 словы), якія ў вас выклікаюць імёны: Найрыта – Андрэй – Пан- 6.Творчае заданне. Вучні атрымліваюць аркуш паперы, на якім надрукавана табліца. Заданне: Пакіньце толькі тыя рысы характару, якімі валодае герой, іншыя закрэсліце. Найрыта Андрэй Пан брыдкая стары ўдавец злы добрая бедны малады багатая прыгожы хітры музычна - адораная адважны добры сквапная бялявы зайздрослівы чэсная праўдзівы багаты самаахвярная смелы помслівы спрытная жыццястойкі нахабны верная рашучы назойлівы спалоханая моцны жорсткі
  • 5. сумленная з цвёрдым характарам несправядлівы пакорная шчыра кахае бессардэчны цярпялівая грубы ілжывы аптымістка аб’ектыўны злапамятлівы 7. Праблемнае пытанне класу - Можа Найрыта памылілася, адмовіўшы пану прыняць з ім шлюб? У панскіх пакоях Нара мела б усё: і ежу, і адзенне, і багацце. Жыла б і бяды не ведала. А з Андрэем? Найрыта бедавала б ўсё жыццё? Давайце паразважаем! (адказы вучняў) - Як бы вы паступілі на месцы Найрыты? Свой адказ абгрунтуйце. 8.Вынік. - Што вас зацікавіла на ўроку? Чаму? Абгрунтуйце свой адказ. - Чаму навучыла вас легенда? Выстаўленне адзнак. Дамашняе заданне: Стар.45-48, змест, пытанні. Конкурс малюнкаў: дзяўчаты малююць Андрэя, хлопцы – Найрыту. Інфармацыя для настаўнікаў. (Калі ёсць вольная хвіліна на ўроку, можна расказаць наступныя легенды пра Нарач). Нарач. Не было Нарачы тут. Не было Баторына i Мястра. Не было гэтых белакорых прыбярэжных бяроз, тужлiвага крыку чаек i выбеленых стагоддзямi аблачын. Была зямля — гiблая, чорная, як i яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлi непрыгожая, рабая, як i сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня — столькi непрыкметнага хараства таiлася ў ёй. Радавалiся дзявочай дабраце простыя людзi, не раз сушыла яна слёзы iх горкай нядолi. I ўсiм сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопец- прыгажун.Толькi сярод людзей былi i нядобрыя, злыя людзi. Яны балюча дакаралi хлопцаву нiцавокасць, павучалi яго: - Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абраннiца. Захлынулася пакутнай журбою раненае сэрца. Да свiтальных зор насiў хлопец па чорнай зямлi горкую скруху, i яна лiлася з сэрца самотнай, тужлiвай песняй. I столькi непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькi жадання надзялiць прыгажосцю свет цэлы. Не магла песня не крануць сэрца добрага чараўнiка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка. Паглядзелася ў люстэрка
  • 6. Алёнка — прыгажуняй няпiсанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлi ад яе дзiвоснай красы. У сведкi да iх шчасця клiкаў хлопец усiх добрых людзей. Упершыню яго сэрца пела пра шчасце. Аднак нядоўгiм было яно. Дачуўся пра гэты цуд магнат з палаца. Зайздрасцю засвяцiлiся хцiвыя вочы, калi паланянка-прыгажуня пераступiла княжы парог. - Гэты скарб за ўсе iншыя мне даражэй, — адно i сказаў стары князь.Каханых разлучылi. Заклiнаючы сваю прыгажосць, жорстка дакарала ў палацы магната чароўнае люстэрка дзяўчына. У гулкiм вясельным гомане пырснула чароўнае люстэрка дробнымi асколкамi- промнямi. I там, дзе ўпалi асколкi, iмгненна ўзышла крынiца, забiлася ўспененая, бурная, як дзявочая нянавiсць. Пад хвалямi, празрыстымi i светлымi, як само каханне, хавала яна княжы палац. А калi пенныя хвалi ўлагодзiлiся, вачам людскiм адкрыўся дзiвосны цуд: ляжала перад iмi вялiзнае возера з блакiту i зор. I той, хто глядзеўся ў яго, прыгажэў душою i сэрцам… А Нарач — значыць, хлопцава нарачоная. Возера-сэрца. Пасля ўдалага палявання ў час вячэры-гулянкi паны дамовiлiся пажанiць сваiх дзяцей Галю i Вiнцэнта. Раней пытаць у дзяцей згоды не было прынята — усё вырашалi бацькi. Вяселле прызначылi праз чатыры гады, калi Галi споўнiцца 17 гадоў Вiнцэнту пасля смерцi бацькi прыйшлося самому весцi гаспадарку, з-за чаго аставiў вайсковую службу. Вiнцэнтаў бацька быў скупаваты, сына грашыма не песцiў. Атрымаўшы спадчыну, сын вырашыў пагуляць, а потым узяцца за гаспадарку. Ён так аддаўся куцяжу (карты, шынкi, жанчыны), што хутка ўсё праматаў, нават праiграў у карты сядзiбны дом… Бацька Галi весцi гаспадарку запрасiў Данiлу, сына свайго сябра, якi якраз скончыў вучобу. Малады хлопец добрасумленна ўзяўся за справу. Ён некалькi разоў ў тыдзень аб'язджаў фальварковыя ўладаннi, сачыў за парадкам. Асаблiва любiў праехацца па "панскай дарозе". Часта да яго падсядала ў брычку гарэзлiвая дачка пана — Галя. Яна як ластаўка шчабятала, захаплялася прыгажосцю азёр i ракi Страчы. Iншы раз спявала. Спеў яе паўтарала шматгалосае лясное рэха. Такiя паездкi былi прыемнымi i Данiлу. З часам яны не маглi быць адзiн без другогаУ Альшэве рыхтавалiся да балю з нагоды семнацацiгоддзя Галi. Запрасiлi гасцей. У час чарговай паездкi Галя звярнулася да Данiлы: - Глянь на возера! Яно як сэрца. Хвалюецца таксама як маё сэрца… Потым яна абняла Данiлу, моцна пацалавала i цiха вымавiла: - Я хачу, каб на балi ты танцаваў толькi са мной. Згода? - Згода, — разгублена адказаў Данiла. На баль прыехала шмат гасцей. Прыехаў i Вiнцэнт. Калi ўбачыў прыгажуню Галю, то ўспомнiў пра заручыны. Вось удача! Шлюб дапаможа паправiць кепскiя справы.
  • 7. Пачалiся танцы. Па праву нарачонага Вiнцэнт заказаў мазурку i паiмкнуўся запрасiць Галю. А Галю вёў на круг Данiла… Вiнцэнт вызваў Данiлу на дуэль. Месцам двубою прызначылi палянку мiж ляснымi азёрамi, куды i паскакалi на карэтах. Даведаўшыся пра паядынак, Галя паiмчала наўздагон. Калi збягала з гары, то пачула два стрэлы. Потым убачыла Вiнцэнта, якi стаяў ля дрэва, трымаючы руку ля грудзей… Галя пабегла да параненага, каб аказаць дапамогу, а ў гэты момант Вiнцэнт выхапiў кiнжал i ўтапiў яго ў маладое дзявочае цела: - Нi мне — нi яму, — былi яго апошнiя словы. Данiла падхапiў дзяўчыну i панёс на гару да карэты. Яна абняла яго рукой i шаптала: - Любiмы. Дарагi. Не хвалюйся… Я выжыву… Я моцная. Мы будзем шчаслiвыя. Глянь на наша возера-сэрца… Возера было такое, як заўсёды. Але раптам вецер моцна ўзняў ваду i на сярэдзiне возера з'явiўся прадаўгаваты востраў. Ён нагадваў рану на сэрцы. Галя на руках Данiлы сканала. - Галя! Галубачка! Галубэлька мая! — у роспачы закрычаў юнак. - Галубэлька! Галубэлька-а-а-а, — некалькi разоў паўтарыла рэха. I зараз рэха на Галубэльцы паўтарае сказанае па некалькi разоў. Востраў — гэта застыўшая кроў раны на чыстым дзявочым сэрцы — з'яўляецца асуджэннем ганебных чалавечых якасцей: карыслiвасцi, зайздрасцi i рэўнасцi.