SlideShare a Scribd company logo
1 of 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 30 (498)

                                                          (1 верасня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

У конкурсе “Будзь у Трэцім!” лідзіруе “Вела-Гродна”..............................................2
Сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца нявызначанай.......................3
Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................3
Навучанне асновам радыёжурналістыкі...................................................................4
Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў........................................4
ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!..........................................................5
  «Амерыканская культура: якая яна?»......................................................................5
Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................6
Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве»......................................................................7
Вулічныя мастакі збяруцца разам..............................................................................8
Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”...........................................8
Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве........................................................8
Конкурс «Як я правёў лета»........................................................................................8
Конкурс для журналістаў ...........................................................................................9
 ......................................................................................................................................9
 Падзеі:
                                                                                        уверх



      У конкурсе “Будзь у Трэцім!” лідзіруе “Вела-Гродна”
       На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю
грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў, у намінацыі “Лепшая
грамадская ініцыятыва альбо інтэрнэт-кампанія” – 674 інтэрнэт-карыстальніка.
       Галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!” стартавала 21 жніўня. Намінантамі сталі шэсць
сайтаў і восем грамадскіх ініцыятываў Гродна і Гарадзеншчыны.
       У першыя дні галасавання назіралася даволі высокая актыўнасць. Наперад адразу ж
вырваўся сайт “Вела-Гродна”, які ўтрымлівае лідэрства і да сённяшняга дня (за гэты інтэрнэт-
рэсурс прагаласавала 203 чалавека, гэта 41% ад агульнай колькасці галасоў).
       Дарэчы, у гэтай намінацыі прадстаўлены адзін рэгіянальны прадстаўнік, у прыватнасці – з
Ваўкавыску. Гэта ВРГА “Памяць”, які зараз набраў 24 голаса.
       Сярод грамадскіх ініцыятываў у лідэрах спачатку было Гарадзенскае грамадскае
аб’яднанне аховы жывел “Адданае сэрца”.
       Затым некалькі дзён першым трымаўся дабрачынны аўкцыён хэнд-мэйд рэчаў на
Гродзенскім форуме для збору грошай Федзе Седашову. Але гэтая перавага трымалася нядоўга,
зараз першае месца зноўку вярнула сабе аб’яднанне аховы жывёл, за якое інтэрнэт-карыстальнікі
аддалі 176 галасоў (26% ад агульнай колькасці).
       Вырвалася наперад і зараз займае другое месца ініцыятыва “Вела-Гродна” (Бардзюрная
пятніца і Крытычная маса).
       За іх прагаласавалі 156 інтэрнэт-карыстальніка. Дабрачынны аўкцыён, які быў лідэрам,
зараз на трэцім месцы.
       Але зразумела, што тут усё яшчэ можа змяніцца.
       Мэтай конкурса з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні
якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх
арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў.
       Галасаванне працягнецца да 24 верасня ўключна. Акрамя галасоў, улічвацца будуць і
змястоўныя каментары, якія можа пакінуць кожны інтэрнэт-карыстальнік. Некаторыя ўдзельнікі
конкурсу ўжо актыўна выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, таму першае месца па галасах не
азначае, што ў выніку намінант стане першым. Нагадаем, што адзін каментар раўняецца двум
галасам.
       Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць
прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву!
       Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут:
Прагаласаваць
       З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз, але за
любую колькасць канкурсантаў.
       Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе
кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.
                                                                                               2
 уверх


    Сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца
нявызначанай
       Цягам жніўня заявы ад бацькоў на навучанне ў беларускіх класах былі расцярушаныя па
школах горада. У базавых для адкрыцця класаў школах: №32 у Ленінскім і №34 у
Кастрычніцкім раёне - на сённяшні дзень адпаведна адна і дзве заявы.
      Як паведаміў старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой, сітуацыя
падвешаная і трэба чакаць:
       - Усё залежыць ад дырэктараў і бацькоў. Па канстытуцыі класы павінны стварацца і
для аднаго чалавека. Нешта можа вырашыцца і пазней.
       Дзесяць дзён таму на ўвесь горад было пададзена не больш за 11 заяў на
беларускамоўнае навучанне ў першых класах, хаця паводле апытання, якое зладзіў увесну аддзел
адукацыі Кастрычніцкага раёна, ахвотных аддаць дзіця ў беларускі клас было 70 чалавек.
      На мінулым тыдні колькасць ахвотных вучыць сваіх дзяцей па-беларуску паменела.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                     уверх




                                                                    Абвесткі:
                                                                                     уверх



      Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!
       Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок!
       Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу
маладога журналіста – 15.
       ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых
журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць
працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання.
       ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
       Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры
журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і
экалагічнай журналістыкі і іншыя.
       У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі
відэааператара.

                                                                                           3
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”.
       Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а
таксама юрысты, філолагі.
       Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля
300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у
галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская
праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а
таксама ў замежных СМІ.
       Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і
дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.
       Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе:
г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
       Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ -
shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце
shmzh.hrodna@gmail.com .
                                                                                         уверх


       Навучанне асновам радыёжурналістыкі
        У Мінску 14-16 верасня адбудзецца навучальны курс “Асновы радыёрэпартажу і
рэдагавання аўдыёфайлаў”.
        Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з беларускіх рэгіянальных выданняў, якія хацелі б
навучыцца падрыхтоўцы аўдыёрэпартажаў, апрацоўцы гука і рэдагаванню аўдыёрэпартажаў для
размяшчэння ў Інтэрнэце або на радыёстанцыях.
        Праезд, пражыванне і суткавыя забяспечваюць арганізатары.
        Заяўка на ўдзел павінна складацца з:
- iмя, прозвішча;
- рэгіён, з якога Вы паходзіце (горад, вобласць);
- выданне, якое вы прадстаўляеце (або, калі Вы фрылансер, прыклады Вашых нядаўніх прац);
- стаж працы ў журналістыцы.
        Навучанне будзе адбывацца на рускай мове.
        Заяўкі на ўдзел прымаюцца. па адрасе zhurnalist11@gmail.com .
        Апошні тэрмін - да 6 верасня.
                                                                                        уверх




      Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў
       Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых
праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія ініцыятывы з
усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінску.
       Прыярытэтныя накірункі:
• Рэгіянальныя праекты.
• Праекты, накіраваныя на інфармаваньне грамадзянаў і разьвіцьцё лякальных СМІ.
• Праекты, накіраваныя на абарону эканамічных ды іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў.
• Адукацыйныя, моладзевыя, культурніцкія і спартыўныя ініцыятывы.
       Не падтрымліваюцца:
• Праекты, сутнасьць якіх накіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка.
                                                                                           4
• Праекты, сума якіх перавышае 500 даляраў ЗША.
• Дафінансаваньне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаваньне больш
буйных праектаў магчыма.)
       Праект мае быць выкананы да 30 лістапада 2011 году.
       Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку (назва праекту, назва ініцыятывы,
арганізацыі, кантактная асоба, працягласьць праекту, кароткае апісаньне праекта: інфармацыя
пра арганізацыю, мэта праекта й мэтавая група, апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў,
чаканы вынік, бюджэт праекту) на электронны адрас: yic.minsk@gmail.com
       Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня.
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                        уверх


       ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!
        Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 5 лістапада запрашае вучняў старэйшых класаў
у Вільнюс і на Дзень адчыненых дзвярэй.
        У праграме:
7:00 – 10:30 Праезд Мінск – Вільнюс
11:00 – 13:30 Праграма Дня адчыненых дзвярэй у ЕГУ
14:00 – 14:50 Абед
15:00 – 17:00 Экскурсія па Вільнюсе («Беларуская Вiльня»)
17:00 – 19:00 Вольны час (на жаданне наведванне гандлёвага цэнтра «Akropolis»; вячэра
або іншае)
19:00 – 22:00 Канцэрт беларускага гурта «J: Mors» ў клубе «Propaganda»
22:30 – 02:00 Праезд Вільнюс – Мінск
        У кошт уваходзіць:
• Віза (бясплатная, пры падтрымцы ЕГУ);
• Праезд камфартабельным аўтобусам з Мінска ў Вільнюс і назад (з разліку на адзін аўтобус 45
чалавек, цана на аднаго чалавека 15 $);
• Экскурсія па Вільнюсе (1 $ з чалавека);
• Суправаджэнне (1 $ з чалавека)
• Страхоўка (каля 2 $)
• Харчаванне (абед і вячэра, на жаданне замовім на льготных умовах, ад 6 $)
• Квіток на канцэрт беларускага гурта «J: Мors» (бясплатна).
        Поўны кошт: 19 $ (+ магчымае харчаванне).
        Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільнюс для старшакласнікаў (10–11 класы) можна
пісаць на электронны адрас student.service@ehu.lt .
        Заяўкі прымаюцца да 17 верасня.
        Кошт даезду досыць моцна вагаецца з-за валютнай сітуацыі ў Беларусі.
        Колькасць візаў абмежавана 80, спяшайцеся!
      Паводле http://nastaunik.info
                                                                                        уверх


         «Амерыканская культура: якая яна?»
      Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь
сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі
Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.
                                                                                               5
На конкурс прымаюцца творчыя працы ад аўтараў і аўтарскіх калектываў незалежна ад іх
узросту, роду заняткаў і краіны жыхарства па двух напрамках:
        -“Прыцягальнасць амерыканскай культуры”,
        -“Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры”
        у намінацыях эсэ, верш, малюнак, фотаздымак.
         Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:
 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс».
        Апошні тэрмін - да 31 снежня.
        Да 30 cтудзеня 2012 г. будзе аб’яўлены шорт-ліст лепшых прац, да 28 лютага – пераможцы
конкурса.
        Працы ў форме эсэ або верша павінны быць выкананыя на беларускай мове, мець аб’ём да
2 тыс. слоў і падавацца ў фармаце Doc.
        Працы ў форме малюнка або фотаздымка падаюцца на конкурс у колькасці не больш за 3
шт. ад аднаго заяўніка.
        Да прац дадаюцца суправаджальныя запіскі на беларускай мове з імем і прозвішчам
аўтара (калектыва), з указаннем узросту, роду заняткаў і месца жыхарства, кантактнага тэлефона і
электроннага адраса , а таксама з кароткай характарыстыкай пададзеных матэрыялаў і гісторыяй
іх стварэння аб’ёмам да 2 друкаваных старонак.
         Па выніках конкурсу будзе арганізавана міжнародная выстава лепшых прац. Лепшыя
працы ўвойдуць таксама ў асобны зборнік, будуць размешчаны на інфармацыйных інтэрнэт-
рэсурсах і апублікаваныя ў СМІ.
        З мэтай заахвочвання дзейнасці па развіцці амерыканістыкі пераможцам конкурса будзе
аказана садзеянне ва ўдзеле ў амерыканскіх праграмах абмену.
        Пераможцы конкурса будуць запрошаныя да ўдзелу ў Амерыканскім клубе.
        Па рашэнні Журы працы, якія прайшлі ў другі тур, але не сталі пераможцамі, могуць
узнагароджвацца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.
         Для даведак:
        е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495
      Паводле http://afisza.org


                                                                                         уверх


       Набор удзельнікаў у гендэрны праект
        Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё
гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі».
        Тэрміны праекта : 1 кастрычніка 2011 – 1 жніўня 2012.
        Мэта – сфармаваць і навучыць супольнасць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй,
якія будуць дастаткова кампетэнтнымі для трансляцыі ідэй гендэрнай роўнасці і рэалізацыі
гендэрна-арыентаваных праектаў у рэгіёнах Беларусі.
        Для ўдзелу ў праекце неабходна быць сябрам альбо валанцёрам адной з наступных
арганізацый: «Цэнтр гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту»
(Вільнюс), ГА «Прававая ініцыятыва» (Мінск), «Цэнтр гендэрных ініцыятыў «АДЛІГА. Жанчыны
за роўныя грамадзянскія правы» (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), ГА «Беларуская
асцыяцыя журналістаў».
        Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме
https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform?
formkey=dHRhZnc4eUpDc2JtcHRyNE9feHM1cWc6MQ .
                                                                                              6
Апошні тэрмін – да 10 верасня.
      З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com
       Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

                                                                                        уверх



      Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве»
       Таварыства «Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы» прапануе ўсім аматарам
Падляшша і фатаграфіі паўдзельнічаць у конкурсе.
       Тэма Падляшша разумеецца вельмі шырока і фотаздымкі могуць тычыцца розных
накірункаў – культуры, архітэктуры, грамадства, прыроды.
       Да ўдзелу запрашаюцца як прафесіяналы, так і аматары.
       Абвяшчэнне вынікаў і правядзенне выніковай выставы арганізатары плануюць у
кастрычніку.
       Выстава будзе доўжыцца як міннімум 6 месяцаў і стане каштоўным дапаўненнем
экспазіцыі, якая адлюстроўвае культурнае багацце Падляшша.
       Мэты конкурса:
       - збор і папулярызацыя найбольш цікавых здымкаў, якія рэкламуюць прыгажость
прыроды, культуры, традыцыі і помнікі Падляшша,
       - шматбаковая прэзентацыя рэгіёна праз мастацкае дакументаванне,
       -заахвочванне да творчай актыўнасці моладзі і сталых людзей,
       -папулярызацыя Падляшша.
       Працы дасылайце на адрас: Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce
       Ul. 3 Maja 42, 17-200 Hajnówka.
       Апошні тэрмін – да 15 верасня.
       Больш падрабязная інфармацыя- па спасылцы
http://muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php?
option=com_content&view=article&id=140:przeduony-ogolnopolski-konkurs-fotograficzny-podlasie-w-
obiektywie-7-edycja-&catid=41:aktualnoci




                                                                Не спазьніся!
                                                                                        уверх




                                                                                              7
Вулічныя мастакі збяруцца разам
      "Беларуская Школа Street-Art" пачне сваю працу ў верасні. Удзельнікі возьмуць майстар-
клясы ад вядомых мастакоў Эўропы. Па выніках праекту паўстане дакументальны фільм, а
найлепшыя малюнкі будуць выдадзены асобным альбомам.
      Першая сесія "школы" будзе прысвечаная стэнсілам (англ. трафарэтам).
      Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць свае працы на адрас streetart.by@gmail.com.
      Апошні тэрмін - да 4 верасня.
      Паводле рассылкі ініцыятывы «Народны журналіст»
                                                                                        уверх



       Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”
       Фестываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка.
       Але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёння: да 10
верасня Звяз беларускай моладзі ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе.
       Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды
свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасня.
       Удзел у фестывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія спяваюць па-
беларуску.
       Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»
                                                                                       уверх


       Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве
       Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі
сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага
фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага
прадпрымальніцтва.
       Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня.
       Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php
       Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46,
justyna.choros@undp.org
       Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152
                                                                                         уверх


       Конкурс «Як я правёў лета»
       Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным
удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет?
       Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых
гісторый атрымаюць каштоўныя прызы!
       Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП.
       Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).
       Апошні тэрмін – да 15 верасня.
       Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org.

                                                                                              8
Паводле http://ampby.org
                                                                                     уверх


       Конкурс для журналістаў
      ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для
журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання.
      Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
      1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме.
      2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства.
      3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі.
      Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два
электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо
на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка.
      Паводле рассылкі belngo.info




                                                                                              9

More Related Content

What's hot

What's hot (15)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 

Viewers also liked

Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursos
Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursosApostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursos
Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursosAugusto César
 
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)Alba Celmira Castillo Gomez
 
Kesminta and Roman (Research Methods).pdf
Kesminta and Roman (Research Methods).pdfKesminta and Roman (Research Methods).pdf
Kesminta and Roman (Research Methods).pdfkesmix
 
Compositie filtering of application datasets
Compositie filtering of application datasetsCompositie filtering of application datasets
Compositie filtering of application datasetsRichard Gwozdz
 
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco Overdijk
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco OverdijkIntegrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco Overdijk
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco OverdijkMaxServ
 

Viewers also liked (8)

Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursos
Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursosApostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursos
Apostila analista do seguro social 2015 conhecimentos basicos gran cursos
 
Dansic13
Dansic13Dansic13
Dansic13
 
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)
Mapa conceptual gerencia de proyecto (Alba Celmira)
 
Mt sail-2015
Mt sail-2015Mt sail-2015
Mt sail-2015
 
Kesminta and Roman (Research Methods).pdf
Kesminta and Roman (Research Methods).pdfKesminta and Roman (Research Methods).pdf
Kesminta and Roman (Research Methods).pdf
 
Compositie filtering of application datasets
Compositie filtering of application datasetsCompositie filtering of application datasets
Compositie filtering of application datasets
 
Sucrepark Ii
Sucrepark IiSucrepark Ii
Sucrepark Ii
 
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco Overdijk
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco OverdijkIntegrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco Overdijk
Integrating Puppet with Cloud Infrastructures-Remco Overdijk
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11 (18)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-01.09.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 30 (498) (1 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: У конкурсе “Будзь у Трэцім!” лідзіруе “Вела-Гродна”..............................................2 Сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца нявызначанай.......................3 Юбілейны набор у Школу маладога журналіста!......................................................3 Навучанне асновам радыёжурналістыкі...................................................................4 Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў........................................4 ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца!..........................................................5 «Амерыканская культура: якая яна?»......................................................................5 Набор удзельнікаў у гендэрны праект......................................................................6 Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве»......................................................................7 Вулічныя мастакі збяруцца разам..............................................................................8 Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011”...........................................8 Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве........................................................8 Конкурс «Як я правёў лета»........................................................................................8 Конкурс для журналістаў ...........................................................................................9 ......................................................................................................................................9
  • 2.  Падзеі:  уверх У конкурсе “Будзь у Трэцім!” лідзіруе “Вела-Гродна” На дадзены момант у намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці” прагаласвала 496 інтэрнэт-карыстальнікаў, у намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо інтэрнэт-кампанія” – 674 інтэрнэт-карыстальніка. Галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!” стартавала 21 жніўня. Намінантамі сталі шэсць сайтаў і восем грамадскіх ініцыятываў Гродна і Гарадзеншчыны. У першыя дні галасавання назіралася даволі высокая актыўнасць. Наперад адразу ж вырваўся сайт “Вела-Гродна”, які ўтрымлівае лідэрства і да сённяшняга дня (за гэты інтэрнэт- рэсурс прагаласавала 203 чалавека, гэта 41% ад агульнай колькасці галасоў). Дарэчы, у гэтай намінацыі прадстаўлены адзін рэгіянальны прадстаўнік, у прыватнасці – з Ваўкавыску. Гэта ВРГА “Памяць”, які зараз набраў 24 голаса. Сярод грамадскіх ініцыятываў у лідэрах спачатку было Гарадзенскае грамадскае аб’яднанне аховы жывел “Адданае сэрца”. Затым некалькі дзён першым трымаўся дабрачынны аўкцыён хэнд-мэйд рэчаў на Гродзенскім форуме для збору грошай Федзе Седашову. Але гэтая перавага трымалася нядоўга, зараз першае месца зноўку вярнула сабе аб’яднанне аховы жывёл, за якое інтэрнэт-карыстальнікі аддалі 176 галасоў (26% ад агульнай колькасці). Вырвалася наперад і зараз займае другое месца ініцыятыва “Вела-Гродна” (Бардзюрная пятніца і Крытычная маса). За іх прагаласавалі 156 інтэрнэт-карыстальніка. Дабрачынны аўкцыён, які быў лідэрам, зараз на трэцім месцы. Але зразумела, што тут усё яшчэ можа змяніцца. Мэтай конкурса з’яўляецца заахвочванне людзей да больш актыўнага ўдзелу ў паляпшэнні якасці жыцця нашага грамадства, папулярызацыя грамадска-карыснай дзейнасці грамадскіх арганізацый ды грамадскіх ініцыятываў. Галасаванне працягнецца да 24 верасня ўключна. Акрамя галасоў, улічвацца будуць і змястоўныя каментары, якія можа пакінуць кожны інтэрнэт-карыстальнік. Некаторыя ўдзельнікі конкурсу ўжо актыўна выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, таму першае месца па галасах не азначае, што ў выніку намінант стане першым. Нагадаем, што адзін каментар раўняецца двум галасам. Спяшайцеся скінуць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву! Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут: Прагаласаваць З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз, але за любую колькасць канкурсантаў. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць. 2
  • 3.  уверх Сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца нявызначанай Цягам жніўня заявы ад бацькоў на навучанне ў беларускіх класах былі расцярушаныя па школах горада. У базавых для адкрыцця класаў школах: №32 у Ленінскім і №34 у Кастрычніцкім раёне - на сённяшні дзень адпаведна адна і дзве заявы. Як паведаміў старшыня гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Алесь Крой, сітуацыя падвешаная і трэба чакаць: - Усё залежыць ад дырэктараў і бацькоў. Па канстытуцыі класы павінны стварацца і для аднаго чалавека. Нешта можа вырашыцца і пазней. Дзесяць дзён таму на ўвесь горад было пададзена не больш за 11 заяў на беларускамоўнае навучанне ў першых класах, хаця паводле апытання, якое зладзіў увесну аддзел адукацыі Кастрычніцкага раёна, ахвотных аддаць дзіця ў беларускі клас было 70 чалавек. На мінулым тыдні колькасць ахвотных вучыць сваіх дзяцей па-беларуску паменела. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Юбілейны набор у Школу маладога журналіста! Марыш браць інтэрвью і рабіць рэпартажы? Да журналістыкі адзін крок! Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста – 15. ШМЖ - гэта твае новыя веды і ўменні ад майстроў сваёй справы - практыкуючых журналістаў. За час навучання ты пазнаёмішся з асновамі журналістыкі, атрымаеш магчымасць працаваць у рэдакцыі рэальнага выдання. ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечана асновам журналістыкі: “Уводзіны ў журналістыку”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі”, асновы крымінальнай і экалагічнай журналістыкі і іншыя. У ШМЖ-15 ты таксама даведаешся, як робяцца радыёперадачы, паспрабуеш сябе ў ролі відэааператара. 3
  • 4. Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты “Твой стыль”. Выкладчыкі і трэнеры – журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама юрысты, філолагі. Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997. За 14 гадоў ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”,”Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, радыё “Гродна”, а таксама ў замежных СМІ. Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -15“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 жніўня да 11 верасня на сайце 3sektar.by і па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а - 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Больш падрабязную інфармацыю з 15 жніўня можна будзе атрымаць на блогу ШМЖ - shmzh.blogspot.com, па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845, эл.пошце shmzh.hrodna@gmail.com .  уверх Навучанне асновам радыёжурналістыкі У Мінску 14-16 верасня адбудзецца навучальны курс “Асновы радыёрэпартажу і рэдагавання аўдыёфайлаў”. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з беларускіх рэгіянальных выданняў, якія хацелі б навучыцца падрыхтоўцы аўдыёрэпартажаў, апрацоўцы гука і рэдагаванню аўдыёрэпартажаў для размяшчэння ў Інтэрнэце або на радыёстанцыях. Праезд, пражыванне і суткавыя забяспечваюць арганізатары. Заяўка на ўдзел павінна складацца з: - iмя, прозвішча; - рэгіён, з якога Вы паходзіце (горад, вобласць); - выданне, якое вы прадстаўляеце (або, калі Вы фрылансер, прыклады Вашых нядаўніх прац); - стаж працы ў журналістыцы. Навучанне будзе адбывацца на рускай мове. Заяўкі на ўдзел прымаюцца. па адрасе zhurnalist11@gmail.com . Апошні тэрмін - да 6 верасня.  уверх Малыя гранты на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў Конкурс малых грантаў накіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Падаваць заяўкі могуць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія ініцыятывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінску. Прыярытэтныя накірункі: • Рэгіянальныя праекты. • Праекты, накіраваныя на інфармаваньне грамадзянаў і разьвіцьцё лякальных СМІ. • Праекты, накіраваныя на абарону эканамічных ды іншых правоў і інтарэсаў грамадзянаў. • Адукацыйныя, моладзевыя, культурніцкія і спартыўныя ініцыятывы. Не падтрымліваюцца: • Праекты, сутнасьць якіх накіравана толькі на чальцоў арганізацыі-заяўніка. 4
  • 5. • Праекты, сума якіх перавышае 500 даляраў ЗША. • Дафінансаваньне больш буйных праектаў. (У выключных выпадках дафінансаваньне больш буйных праектаў магчыма.) Праект мае быць выкананы да 30 лістапада 2011 году. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку (назва праекту, назва ініцыятывы, арганізацыі, кантактная асоба, працягласьць праекту, кароткае апісаньне праекта: інфармацыя пра арганізацыю, мэта праекта й мэтавая група, апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў, чаканы вынік, бюджэт праекту) на электронны адрас: yic.minsk@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 15 верасня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх ЕГУ прапануе старшакласнікам пазнаёміцца! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 5 лістапада запрашае вучняў старэйшых класаў у Вільнюс і на Дзень адчыненых дзвярэй. У праграме: 7:00 – 10:30 Праезд Мінск – Вільнюс 11:00 – 13:30 Праграма Дня адчыненых дзвярэй у ЕГУ 14:00 – 14:50 Абед 15:00 – 17:00 Экскурсія па Вільнюсе («Беларуская Вiльня») 17:00 – 19:00 Вольны час (на жаданне наведванне гандлёвага цэнтра «Akropolis»; вячэра або іншае) 19:00 – 22:00 Канцэрт беларускага гурта «J: Mors» ў клубе «Propaganda» 22:30 – 02:00 Праезд Вільнюс – Мінск У кошт уваходзіць: • Віза (бясплатная, пры падтрымцы ЕГУ); • Праезд камфартабельным аўтобусам з Мінска ў Вільнюс і назад (з разліку на адзін аўтобус 45 чалавек, цана на аднаго чалавека 15 $); • Экскурсія па Вільнюсе (1 $ з чалавека); • Суправаджэнне (1 $ з чалавека) • Страхоўка (каля 2 $) • Харчаванне (абед і вячэра, на жаданне замовім на льготных умовах, ад 6 $) • Квіток на канцэрт беларускага гурта «J: Мors» (бясплатна). Поўны кошт: 19 $ (+ магчымае харчаванне). Па пытаннях арганізацыі паездкі ў Вільнюс для старшакласнікаў (10–11 класы) можна пісаць на электронны адрас student.service@ehu.lt . Заяўкі прымаюцца да 17 верасня. Кошт даезду досыць моцна вагаецца з-за валютнай сітуацыі ў Беларусі. Колькасць візаў абмежавана 80, спяшайцеся! Паводле http://nastaunik.info  уверх «Амерыканская культура: якая яна?» Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс. 5
  • 6. На конкурс прымаюцца творчыя працы ад аўтараў і аўтарскіх калектываў незалежна ад іх узросту, роду заняткаў і краіны жыхарства па двух напрамках: -“Прыцягальнасць амерыканскай культуры”, -“Беларускія акцэнты ў амерыканскай культуры” у намінацыях эсэ, верш, малюнак, фотаздымак. Матэрыялы прымаюцца на электронны BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015 з адзнакай «Конкурс». Апошні тэрмін - да 31 снежня. Да 30 cтудзеня 2012 г. будзе аб’яўлены шорт-ліст лепшых прац, да 28 лютага – пераможцы конкурса. Працы ў форме эсэ або верша павінны быць выкананыя на беларускай мове, мець аб’ём да 2 тыс. слоў і падавацца ў фармаце Doc. Працы ў форме малюнка або фотаздымка падаюцца на конкурс у колькасці не больш за 3 шт. ад аднаго заяўніка. Да прац дадаюцца суправаджальныя запіскі на беларускай мове з імем і прозвішчам аўтара (калектыва), з указаннем узросту, роду заняткаў і месца жыхарства, кантактнага тэлефона і электроннага адраса , а таксама з кароткай характарыстыкай пададзеных матэрыялаў і гісторыяй іх стварэння аб’ёмам да 2 друкаваных старонак. Па выніках конкурсу будзе арганізавана міжнародная выстава лепшых прац. Лепшыя працы ўвойдуць таксама ў асобны зборнік, будуць размешчаны на інфармацыйных інтэрнэт- рэсурсах і апублікаваныя ў СМІ. З мэтай заахвочвання дзейнасці па развіцці амерыканістыкі пераможцам конкурса будзе аказана садзеянне ва ўдзеле ў амерыканскіх праграмах абмену. Пераможцы конкурса будуць запрошаныя да ўдзелу ў Амерыканскім клубе. Па рашэнні Журы працы, якія прайшлі ў другі тур, але не сталі пераможцамі, могуць узнагароджвацца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі. Для даведак: е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495 Паводле http://afisza.org  уверх Набор удзельнікаў у гендэрны праект Беларускі дом правоў чалавека ў Вільнюсе запрашае да ўдзелу ў праекце «Развіццё гендэрнай адчувальнасці як перадумова для гендэрнай роўнасці ў Беларусі». Тэрміны праекта : 1 кастрычніка 2011 – 1 жніўня 2012. Мэта – сфармаваць і навучыць супольнасць людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія будуць дастаткова кампетэнтнымі для трансляцыі ідэй гендэрнай роўнасці і рэалізацыі гендэрна-арыентаваных праектаў у рэгіёнах Беларусі. Для ўдзелу ў праекце неабходна быць сябрам альбо валанцёрам адной з наступных арганізацый: «Цэнтр гендэрных даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту» (Вільнюс), ГА «Прававая ініцыятыва» (Мінск), «Цэнтр гендэрных ініцыятыў «АДЛІГА. Жанчыны за роўныя грамадзянскія правы» (Віцебск), ГА «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна), ГА «Беларуская асцыяцыя журналістаў». Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную анкету ў анлайн рэжыме https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform? formkey=dHRhZnc4eUpDc2JtcHRyNE9feHM1cWc6MQ . 6
  • 7. Апошні тэрмін – да 10 верасня. З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас: gender.project11@gmail.com Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх Фотаконкурс «Падляшша ў аб'ектыве» Таварыства «Музей і цэнтр беларускай культуры ў Гайнаўцы» прапануе ўсім аматарам Падляшша і фатаграфіі паўдзельнічаць у конкурсе. Тэма Падляшша разумеецца вельмі шырока і фотаздымкі могуць тычыцца розных накірункаў – культуры, архітэктуры, грамадства, прыроды. Да ўдзелу запрашаюцца як прафесіяналы, так і аматары. Абвяшчэнне вынікаў і правядзенне выніковай выставы арганізатары плануюць у кастрычніку. Выстава будзе доўжыцца як міннімум 6 месяцаў і стане каштоўным дапаўненнем экспазіцыі, якая адлюстроўвае культурнае багацце Падляшша. Мэты конкурса: - збор і папулярызацыя найбольш цікавых здымкаў, якія рэкламуюць прыгажость прыроды, культуры, традыцыі і помнікі Падляшша, - шматбаковая прэзентацыя рэгіёна праз мастацкае дакументаванне, -заахвочванне да творчай актыўнасці моладзі і сталых людзей, -папулярызацыя Падляшша. Працы дасылайце на адрас: Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce Ul. 3 Maja 42, 17-200 Hajnówka. Апошні тэрмін – да 15 верасня. Больш падрабязная інфармацыя- па спасылцы http://muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php? option=com_content&view=article&id=140:przeduony-ogolnopolski-konkurs-fotograficzny-podlasie-w- obiektywie-7-edycja-&catid=41:aktualnoci  Не спазьніся!  уверх 7
  • 8. Вулічныя мастакі збяруцца разам "Беларуская Школа Street-Art" пачне сваю працу ў верасні. Удзельнікі возьмуць майстар- клясы ад вядомых мастакоў Эўропы. Па выніках праекту паўстане дакументальны фільм, а найлепшыя малюнкі будуць выдадзены асобным альбомам. Першая сесія "школы" будзе прысвечаная стэнсілам (англ. трафарэтам). Каб стаць удзельнікам, дастаткова даслаць свае працы на адрас streetart.by@gmail.com. Апошні тэрмін - да 4 верасня. Паводле рассылкі ініцыятывы «Народны журналіст»  уверх Пачаўся прыём заявак на “Бардаўскую восень—2011” Фестываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка. Але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёння: да 10 верасня Звяз беларускай моладзі ў Польшчы прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе. Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасня. Удзел у фестывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія спяваюць па- беларуску. Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»  уверх Сустрэчы па сацыяльным прадпрымальніцтве Праектнае бюро ПРААН у Польшчы ў межах праекта “Комплексная сістэма падтрымкі сацыяльнай эканомікі”, які фінансуецца сумесна з ЕС у межах Еўрапейскага сацыяльнага фонда, ладзіць 6-7 кастрычніка ў Любліне Агульнапольскія сустрэчы сацыяльнага прадпрымальніцтва. Апошні тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў – да 15 верасня. Рэгістрацыя – праз форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php Па арганізацыйных пытаннях звяртайцеся да арганізатараў: +48 22 827 62 46, justyna.choros@undp.org Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://www.ekonomiaspoleczna.pl/x/674152  уверх Конкурс «Як я правёў лета» Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі яго актыўным удзельнікам? З’ездзілі ў Амерыку ці непадалёк у Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет? Пішыце нам, і пра вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь! Аўтары лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы! Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх) будуць апублікаваныя на сайце АМП. Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў). Апошні тэрмін – да 15 верасня. Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org. 8
  • 9. Паводле http://ampby.org  уверх Конкурс для журналістаў ГА «БАЖ» разам з Міжнароднай турэмнай амністыяй працягваюць конкурс для журналістаў, якія пішуць на тэмы турэмнага і смяротнага пакарання. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 1. Жыццё за кратамі: умовы ўтрымання вязняў у турме. 2. Крымінальнае пакаранне вачыма грамадства. 3. Смяротнае пакаранне ў Беларусі. Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы адначасова на два электронныя адрасы: press@baj.by і shimov2001@mail.ru з пазнакай “Тэматычны конкурс”, альбо на паштовы адрас офісу БАЖ: 220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 кастрычніка. Паводле рассылкі belngo.info 9