SlideShare a Scribd company logo
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 26 (494)

                                                          (14 ліпеня 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:

Чарговая "гарачая серада" у Гродна...........................................................................2
Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС................................................................2
Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай.................................................3
Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер”...............................................................3
Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую.....................................................4
Конкурс лагатыпаў.......................................................................................................4
.......................................................................................................................................5
Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады.............................................................5
Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц.....................5
Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф......................................................5
Фотаконкурс ад “The Washington Post”.....................................................................6
Летнікі па журналістыцы ў Польшчы.........................................................................6
Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011..............................................6
.......................................................................................................................................6
 Падзеі:
                                                                                           уверх



      Чарговая "гарачая серада" у Гродна
        Колькасць міліцыі і супрацоўнікаў КГБ у цэнтры горада і ў раёне аўтавакзала
перавышала колькасць тых, хто прыйшоў на акцыю.
        Частка гарадзенцаў так і не з'арыентавалася, дзе гэтым разам трэба збірацца, каб выказаць
маўклівы пратэст супраць дзеянняў беларускай улады.
        Затое міліцыя была гатовая "забяспечыць парадак" і на аўтавакзале (менавіта тут
планавалася сённяшняя акцыя) і ў раёне Савецкай. І там і там стаялі аўтабусы са спецназам і
людзьмі ў цывільным.
        Зноў выкарыстоўваліся турнікеты, у людзей, якія збіраліся ў невялікія групкі, адразу
спраўджвалі дакументы.
        У раёне аўтавакзала пэўны час не спыняўся гарадскі транспарт, ДАІ не прапускала
легкавікі.
        Людзей, якія прыйшлі на акцыю, цяжка было адрозніць ад тых, хто апынуўся на вакзале па
сваіх справах. Тым не менш, як паведамляюць розныя крыніцы, міліцыя затрымала некалькі
чалавек.
        У іх ліку некалькі хлопцаў, якія назіралі за акцыяй з высотнага дома насупраць аўтавакзалу.
        Іх затрымалі проста на даху.
        Дваіх з затрыманых - Артура Ганько і Юрася Мандрыка адвезлі ў пастарунак на вул. Гая.
        Усяго за апошні месяц у час "маўклівых акцый" у Гродне было затрымана некалькі сотняў
чалавек. Асабліва жорстка міліцыя абыходзілася з журналістамі.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                           уверх


      Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС
        Міністэрства замежных спраў Польшчы збіраецца бліжэй прыглядзецца да красавіцкага
візіту дэпутатаў слупскай гарадской рады ў Гродна.
        У размове з «Радыё Гданьск» прэс-сакратар міністэрства Марцін Басацкі сказаў, што
кантакты Слупска з афіцыйным Саюзам палякаў не адпавядаюць замежнай палітыцы Польшчы.
        Дэлегаты з Слупску падчас візіту ў Гродна ў красавіку гэтага году сустрэліся з
прадстаўнікамі афіцыйнага Саюза палякаў. Пасля візіту на інтэрнет-старонцы СПБ з’явілася
інфармацыя аб тым, што госці з Польшчы паабяцалі паспрыяць змяншенню палітычных і
гаспадарчых абмежаванняў накладзеных на Беларусь Еўрасаюзам.
        Чыноўнікі, якія наведвалі Гродна, адмаўляюць, што давалі абяцанні такога кшталту, але па
гэтай справе не было ніякіх афіцыйных камунікатаў.
        Акурат адсутнасць афіцыйных тлумачэнняў з’яўляецца прычынай умяшальніцтва МЗС.
        Нагадаем, што ў мінулую сераду пад будынкам магістрата ў Слупску некалькі дзясяткаў
прадстаўнікоў прафсаюза «Салідарнасць» праводзілі пікет. Яна дамагаліся перапыніць
супрацоўніцтва з Гродна і кантакты з афіцыйным Саюзам палякаў.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                                  2
 уверх



      Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай
      Юнакі і дзяўчаты з Гарадзеншчыны змагаюцца за магчымасць вучыцца ў польскіх
вышэйшых навучальных установах. Уступныя экзамены праходзяць у памяшканні польскага
консульства ў Гродне. Тут маладыя людзі пішуць тэсты, а потым накіроўваюцца на сумоўе.
      Па словах выконваючай абавязкі старшыні апальнага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі
Арэхвы, сёлета беларускія чыноўнікі хацелі перашкодзіць правядзенню іспытаў:
      - Моладзь мае магчымасць здаваць іспыты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў
Польшчы ад 1989 года. Але ў гэтым годзе ўпершыню з’явіўся такі страх, што гэтыя экзамены
могуць не адбыцца, таму што не маглі падпісаць новую ўмову паміж міністэрствамі
вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі. Заўжды іспыты адбываліся ў маі, а ў гэтым годзе
ажно ў ліпені. Дзеці ўжо адчувалі такую пагрозу, што гэтых экзаменаў не будзе ўвогуле.
       У выніку скандалу, калі беларускія ўлады хацелі перашкодзіць праводзіць набор у польскія
ВНУ на тэрыторыі Беларусі, Польшча пачала рыхтавацца да правядзення іспытаў на сваёй
тэрыторыі. Ісці на такія меры, аднак, не прыйшлося, паколькі старое пагадненне паміж бакамі
было адноўлена, і будзе дзейнічаць да красавіка 2012 года.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх




                                                                      Абвесткі:
                                                                                        уверх


      Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер”
      «Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта
намётавы гарадок у Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і
пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасоўскіх
пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і
забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы,
бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...
      На летнік, які адбудзецца 10–18 жніўня, запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў (магчымае
выйсце за пазначаныя ўзроставыя межы павінна быць абгрунтаваным).
      Спонсар летніка – цэнтр пазашкольнай працы «Кантакт» Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Кантакты і інфармацыя: +37529 5076263, Аляксей; http://vkontakte.ru/club10699130 .
      Паводле http://nastaunik.info

                                                                                        уверх

                                                                                              3
Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую
      Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць
конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.
      Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста
"Землятрус у Чылі".
      Свой пераклад вы можаце даслаць на адрас:
  dolm@minsk.goethe.org.
      Апошні тэрмін - да 1 верасня.
      Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе
заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе "ПрайдзіСвет".
      Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні
Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году.
       Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.
      Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе
выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм "Матэрыялы па
справе Кляйста".
        Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі" для перакладу (PDF, 30 KB)
      Паводле http://www.goethe.de

                                                                                       уверх


       Конкурс лагатыпаў
       Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў
       Умовы конкурсу:
       -Лагатып павінен быць простым і зразумелым.
       -Памятайце, што лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён
павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю.
       -Лагатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, “Я супраць смяротнага
пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” і да т.п.
       -Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW).
       Калі ласка, дасылайце свае працы на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com
       Апошні тэрмін - да 25 жніўня.
       У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра
аўтара.
       Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы.
       Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб.
       Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных
працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і
абарону правоў чалавека.
       Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца
ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага
чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага
пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да
агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.
      Паводле http://spring96.org

                                                                                             4
 уверх




                                                             Не спазьніся!
                                                                                    уверх


       Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады
        Еўракамісія абвясціла новы конкурс “Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы
ўлады. Мерапрыемствы ў краінах-партнёрах” (Non-State Actors and Local Authorities in
Development (NSA&LA) Actions in partner countries).
        Дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці па спасылцы:
        https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?
ADSSChck=1309950205557&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPub
liList=15&page=3&aoref=131655
      Паводле http://ngo.by
                                                                                    уверх


     Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне
да крыніц
      У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і
чытаючы аўтэнтычныя тэксты!
      Тэрміны:
      А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з
«нуля» або «амаль-з-нуля»;
      Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»;
      Ахвотныя да ўдзелу могуць спампаваць падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня
валодання мовай.
      Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010@gmail.com - яна будзе лічыцца
заяўкай на ўдзел у летніку.
      Паводле http://nastaunik.info
                                                                                    уверх


      Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф
      Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў
паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае


                                                                                          5
магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і
культурных падзеяў.
        Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php?
area=4&areaS=661
        Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.
        Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf-
stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661.
        Паводле adukacyja.info
                                                                                         уверх


       Фотаконкурс ад “The Washington Post”
       Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці
складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа.
       Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы:
http://wapo.st/yourtravelpics.
       Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня.
       Падрабязная інфармацыя - на сайце:
http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections-
annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage
      Паводле adukacyja.info
                                                                                         уверх


       Летнікі па журналістыцы ў Польшчы
       Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма"
запрашаюць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках,
прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у
Польшчы.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня.
       Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і
праезд удзельнікаў.
       Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас
kontakt@nowemedia.infо
      Паводле http://elekcyi.org
                                                                                         уверх


       Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011
       Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-
ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011.
       Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня.
       Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info
       За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609,
Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info,
mluku2011.blogspot.com.



                                                                                         уверх
                                                                                              6
7

More Related Content

What's hot

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

What's hot (10)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 21.04.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 

Viewers also liked

QUT_Hockey_14
QUT_Hockey_14QUT_Hockey_14
QUT_Hockey_14
Jon Hood
 
Geralnews22fev
Geralnews22fevGeralnews22fev
Geralnews22fev
geralinvestimentos
 
Nancy_Resume
Nancy_ResumeNancy_Resume
Nancy_Resume
nancy pappa s
 
Business Systems Analysis - Part I
Business Systems Analysis - Part IBusiness Systems Analysis - Part I
Business Systems Analysis - Part I
Vinil Gupta
 
SSTG: Comissió de Règim Intern
SSTG: Comissió de Règim InternSSTG: Comissió de Règim Intern
SSTG: Comissió de Règim Intern
Ajuntament de Barcelona
 
6 2015 tablas
6 2015 tablas6 2015 tablas
6 2015 tablas
Zuleika
 
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)AEC-Inglês
 
When reality hides
When reality hidesWhen reality hides
When reality hides
Aurora Bosotti
 
Innovative ways to make your content unique
Innovative ways to make your content uniqueInnovative ways to make your content unique
Innovative ways to make your content unique
Philip Walker
 
Report_Summer
Report_SummerReport_Summer
Report_Summer
Rutvij shah
 
Stiforp
StiforpStiforp
El plan de trabajo
El plan de trabajoEl plan de trabajo
El plan de trabajo
Angel Rivera
 
Boeing - Reliability Centered Maintenance
Boeing - Reliability Centered MaintenanceBoeing - Reliability Centered Maintenance
Boeing - Reliability Centered Maintenance
Nandhagopal Muralithar
 
El franquismo.
El franquismo.El franquismo.
El franquismo.
mzamorasuero
 

Viewers also liked (15)

QUT_Hockey_14
QUT_Hockey_14QUT_Hockey_14
QUT_Hockey_14
 
Geralnews22fev
Geralnews22fevGeralnews22fev
Geralnews22fev
 
Nancy_Resume
Nancy_ResumeNancy_Resume
Nancy_Resume
 
Business Systems Analysis - Part I
Business Systems Analysis - Part IBusiness Systems Analysis - Part I
Business Systems Analysis - Part I
 
SSTG: Comissió de Règim Intern
SSTG: Comissió de Règim InternSSTG: Comissió de Règim Intern
SSTG: Comissió de Règim Intern
 
Carnaval 2011
Carnaval 2011Carnaval 2011
Carnaval 2011
 
6 2015 tablas
6 2015 tablas6 2015 tablas
6 2015 tablas
 
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)
TOP TEN | 3rd Term - Mid Trimester (II)
 
When reality hides
When reality hidesWhen reality hides
When reality hides
 
Innovative ways to make your content unique
Innovative ways to make your content uniqueInnovative ways to make your content unique
Innovative ways to make your content unique
 
Report_Summer
Report_SummerReport_Summer
Report_Summer
 
Stiforp
StiforpStiforp
Stiforp
 
El plan de trabajo
El plan de trabajoEl plan de trabajo
El plan de trabajo
 
Boeing - Reliability Centered Maintenance
Boeing - Reliability Centered MaintenanceBoeing - Reliability Centered Maintenance
Boeing - Reliability Centered Maintenance
 
El franquismo.
El franquismo.El franquismo.
El franquismo.
 

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11

Similar to кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11 (20)

кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыныкроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Time management
Time management Time management
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 26 (494) (14 ліпеня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Чарговая "гарачая серада" у Гродна...........................................................................2 Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС................................................................2 Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай.................................................3 Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер”...............................................................3 Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую.....................................................4 Конкурс лагатыпаў.......................................................................................................4 .......................................................................................................................................5 Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады.............................................................5 Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц.....................5 Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф......................................................5 Фотаконкурс ад “The Washington Post”.....................................................................6 Летнікі па журналістыцы ў Польшчы.........................................................................6 Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011..............................................6 .......................................................................................................................................6
  • 2.  Падзеі:  уверх Чарговая "гарачая серада" у Гродна Колькасць міліцыі і супрацоўнікаў КГБ у цэнтры горада і ў раёне аўтавакзала перавышала колькасць тых, хто прыйшоў на акцыю. Частка гарадзенцаў так і не з'арыентавалася, дзе гэтым разам трэба збірацца, каб выказаць маўклівы пратэст супраць дзеянняў беларускай улады. Затое міліцыя была гатовая "забяспечыць парадак" і на аўтавакзале (менавіта тут планавалася сённяшняя акцыя) і ў раёне Савецкай. І там і там стаялі аўтабусы са спецназам і людзьмі ў цывільным. Зноў выкарыстоўваліся турнікеты, у людзей, якія збіраліся ў невялікія групкі, адразу спраўджвалі дакументы. У раёне аўтавакзала пэўны час не спыняўся гарадскі транспарт, ДАІ не прапускала легкавікі. Людзей, якія прыйшлі на акцыю, цяжка было адрозніць ад тых, хто апынуўся на вакзале па сваіх справах. Тым не менш, як паведамляюць розныя крыніцы, міліцыя затрымала некалькі чалавек. У іх ліку некалькі хлопцаў, якія назіралі за акцыяй з высотнага дома насупраць аўтавакзалу. Іх затрымалі проста на даху. Дваіх з затрыманых - Артура Ганько і Юрася Мандрыка адвезлі ў пастарунак на вул. Гая. Усяго за апошні месяц у час "маўклівых акцый" у Гродне было затрымана некалькі сотняў чалавек. Асабліва жорстка міліцыя абыходзілася з журналістамі. Паводле http://t-styl.info  уверх Слупскіх «сяброў Гродна» праверыць МЗС Міністэрства замежных спраў Польшчы збіраецца бліжэй прыглядзецца да красавіцкага візіту дэпутатаў слупскай гарадской рады ў Гродна. У размове з «Радыё Гданьск» прэс-сакратар міністэрства Марцін Басацкі сказаў, што кантакты Слупска з афіцыйным Саюзам палякаў не адпавядаюць замежнай палітыцы Польшчы. Дэлегаты з Слупску падчас візіту ў Гродна ў красавіку гэтага году сустрэліся з прадстаўнікамі афіцыйнага Саюза палякаў. Пасля візіту на інтэрнет-старонцы СПБ з’явілася інфармацыя аб тым, што госці з Польшчы паабяцалі паспрыяць змяншенню палітычных і гаспадарчых абмежаванняў накладзеных на Беларусь Еўрасаюзам. Чыноўнікі, якія наведвалі Гродна, адмаўляюць, што давалі абяцанні такога кшталту, але па гэтай справе не было ніякіх афіцыйных камунікатаў. Акурат адсутнасць афіцыйных тлумачэнняў з’яўляецца прычынай умяшальніцтва МЗС. Нагадаем, што ў мінулую сераду пад будынкам магістрата ў Слупску некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў прафсаюза «Салідарнасць» праводзілі пікет. Яна дамагаліся перапыніць супрацоўніцтва з Гродна і кантакты з афіцыйным Саюзам палякаў. Паводле http://t-styl.info 2
  • 3.  уверх Уступныя іспыты ў польскія ВНУ былі пад пагрозай Юнакі і дзяўчаты з Гарадзеншчыны змагаюцца за магчымасць вучыцца ў польскіх вышэйшых навучальных установах. Уступныя экзамены праходзяць у памяшканні польскага консульства ў Гродне. Тут маладыя людзі пішуць тэсты, а потым накіроўваюцца на сумоўе. Па словах выконваючай абавязкі старшыні апальнага Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Арэхвы, сёлета беларускія чыноўнікі хацелі перашкодзіць правядзенню іспытаў: - Моладзь мае магчымасць здаваць іспыты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы ад 1989 года. Але ў гэтым годзе ўпершыню з’явіўся такі страх, што гэтыя экзамены могуць не адбыцца, таму што не маглі падпісаць новую ўмову паміж міністэрствамі вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі. Заўжды іспыты адбываліся ў маі, а ў гэтым годзе ажно ў ліпені. Дзеці ўжо адчувалі такую пагрозу, што гэтых экзаменаў не будзе ўвогуле. У выніку скандалу, калі беларускія ўлады хацелі перашкодзіць праводзіць набор у польскія ВНУ на тэрыторыі Беларусі, Польшча пачала рыхтавацца да правядзення іспытаў на сваёй тэрыторыі. Ісці на такія меры, аднак, не прыйшлося, паколькі старое пагадненне паміж бакамі было адноўлена, і будзе дзейнічаць да красавіка 2012 года. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Беларускамоўны летнік “Паўночны вецер” «Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок у Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасоўскіх пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча... На летнік, які адбудзецца 10–18 жніўня, запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў (магчымае выйсце за пазначаныя ўзроставыя межы павінна быць абгрунтаваным). Спонсар летніка – цэнтр пазашкольнай працы «Кантакт» Цэнтральнага раёна г. Мінска. Кантакты і інфармацыя: +37529 5076263, Аляксей; http://vkontakte.ru/club10699130 . Паводле http://nastaunik.info  уверх 3
  • 4. Конкурс на пераклад з нямецкай на беларускую Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую. Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі". Свой пераклад вы можаце даслаць на адрас: dolm@minsk.goethe.org. Апошні тэрмін - да 1 верасня. Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе "ПрайдзіСвет". Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка. Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм "Матэрыялы па справе Кляйста". Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста "Землятрус у Чылі" для перакладу (PDF, 30 KB) Паводле http://www.goethe.de  уверх Конкурс лагатыпаў Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвяшчае конкурс лагатыпаў Умовы конкурсу: -Лагатып павінен быць простым і зразумелым. -Памятайце, што лагатып будзе выкарыстоўвацца на прадукцыі розных відаў, таму ён павінен лёгка перамакетоўвацца пад любую прадукцыю. -Лагатып такама можа ўтрымліваць кароткія мэсэджы. Напрыклад, “Я супраць смяротнага пакарання”, “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню” і да т.п. -Лагатыпы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW). Калі ласка, дасылайце свае працы на электронную скрыню konkyrspakarannie@gmail.com Апошні тэрмін - да 25 жніўня. У лісце павінны быць змешчаны імя і прозвішча, кантакты і кароткая інфармацыя пра аўтара. Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы. Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Тб. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных працаў з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой - спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Паводле http://spring96.org 4
  • 5.  уверх Не спазьніся!  уверх Конкурс для НГА і мясцовых органаў улады Еўракамісія абвясціла новы конкурс “Недзяржаўныя арганізацыі і мясцовыя органы ўлады. Мерапрыемствы ў краінах-партнёрах” (Non-State Actors and Local Authorities in Development (NSA&LA) Actions in partner countries). Дакументы для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці па спасылцы: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm? ADSSChck=1309950205557&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPub liList=15&page=3&aoref=131655 Паводле http://ngo.by  уверх Філасофскі летнік - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ – Вяртанне да крыніц У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і чытаючы аўтэнтычныя тэксты! Тэрміны: А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»; Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»; Ахвотныя да ўдзелу могуць спампаваць падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня валодання мовай. Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010@gmail.com - яна будзе лічыцца заяўкай на ўдзел у летніку. Паводле http://nastaunik.info  уверх Гранты на падарожжа ад фундацыі Шварцкопф Нямецкая фундацыя Шварцкопф запрашае моладзь ва ўзросце 18-26 гадоў паўдзельнчаць у конкурсе на атрыманне гранта на падарожжа ў Нямеччыну, якое дае 5
  • 6. магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.schwarzkopf-stiftung.de/index.php? area=4&areaS=661 Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Падрабязнасці пра праграму глядзіце на сайце http://www.schwarzkopf- stiftung.de/index.php?area=4&areaS=661. Паводле adukacyja.info  уверх Фотаконкурс ад “The Washington Post” Конкурс праводзіцца толькі для аматараў. Прафесіяналы, чый заробак ад фотадзейнасці складае больш за 50 %, не могуць удзельнічаць. Тэматыка: адпачынак і падарожжа. Для ўдзелу неабходна выкласці свае фотаздымкі па спасылцы: http://wapo.st/yourtravelpics. Апошні тэрмін падачы фота - 25 ліпеня. Падрабязная інфармацыя - на сайце: http://www.washingtonpost.com/lifestyle/travel/submit-to-the-washington-post-travel-sections- annual-photo-contest/2011/05/02/AFgRbP4G_story.html?wprss=rss_homepage Паводле adukacyja.info  уверх Летнікі па журналістыцы ў Польшчы Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС "Бацькаўшчына" і культурніцкая кампанія "Будзьма" запрашаюць грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках, прысвечаных развіццю грамадзянскай супольнасці, якія пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы. Апошні тэрмін падачы заявак - 20 ліпеня. Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў. Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас kontakt@nowemedia.infо Паводле http://elekcyi.org  уверх Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011 Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16- ты Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЭСКА-2011. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 ліпеня. Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info За анкетай і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.  уверх 6
  • 7. 7