SlideShare a Scribd company logo
1 of 7
Г. Аўласенка
Клен
Аблятаюць клёны, аблятаюць.
Журавы кудысьціадлятаюць,
І на сэрцы нейкі неспакой.
Мо таму, што клёны аблятаюць,
Мо таму, што птушкі адлятаюць
І так ціха стала над ракой.
Ну, а можа, гэта не прычына,
А лягла на сэрца аблачына,
Бо так мала зробленаў жыцці!
Ну, а мо і гэта не прычына –
А прычынайнейкая дзяўчына,
Лепшай за якую не знайсці…
Р. Бензярук
Хто каго перакрычыць?
Максімка з дзедам пайшлі ў грыбы. Хораша ў лесе! Высокія яліны
акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык
знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі.
Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў
адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала
страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў:
- Дзеду!
І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся:
- Ду-ду! Ду-ду!
- Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык.
Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў
«ау».
Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў:
- Дзеду, ау!
Выразна пачулася:
- Ду-ду, ау!
Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася
весела.
- Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён.
Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным
кошыкам грыбоў.
- Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?!
- Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць.
- А-а! - зразумеў унука дзядуля.
А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?
Н. Галіноўская
На прагулцы
Нібы церам,жоўты скверык,
Гэйты,церам-церамок,
Адчыні свае нам дзверы,
Адамкні хутчэй замок!
Ціха шчоўкнуў лісцік-ключык—
Пад нагамі—дыванок,
Жоўты,пышны і пявучы.
—Чыйты,церам-церамок?
—Мой.Заходзьце,—кажавосень,—
Вельмі рада я гасцям.
Вецер казкі мне прыносіць.
Раскажу іх, дзеці, вам.
М. Даніленка
Восень шыла сарафан
Задумала Восень сабе абнову пашыць... I перш за ўсё выбрала
залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару. Ціха хадзіла
палямі, пералескамі і падбірала сабе на сарафан то трохі чырвані, то
залацінак, што свяціліся ў лістоце дрэў. I асіны, і грушы ажно чырванелі ў
праменнях ціхага сонца, а клёны і бярозы залаціліся сваімі кронамі на
ўзлессі.
«Добра было б пацеркі падабраць», — падумала Восень і ўбачыла
рабіну. Гронкі яе наліліся чырванню, цяжка звісалі долу. Чым не пацеркі?
А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых
бяссмертнікаў. А ў кужэльную касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі...
— Цяпер, здаецца, усё, — сказала Восень і паглядзела ў круглае люстэрка —
шырокае азярцо.
А. Дзеружынскі
Хто вас у школу сабіраў?
Нacтaўнiк пepшaклacнiкaў cпытaў:
– Хтo ў шкoлy вac, cкaжыцe, caбipaў?
Пaчyў aдкaзы xyткa ён тaды:
– Ды мaмы, тaты, бaбкi i дзяды.
– Taк ды нe тaк! – i пaдкaзaць paшыў:
– Хтo фopмы шкoльныя для вac пaшыў?
Хтo вaм пaпepы дoбpaймнoгa дaў?
Хтo нaпicaў вaм шмaт цiкaвыx кнiг?
У шкoлy xтo вac, дзeцi, caбipaў
Bы мoжaцe нaзвaць ycix?
Я. Жабко
Залатаяказка
Нам гасцінна дзверы
Восень адчыняе.
У залатую казку
Восень запрашае.
У залатую казку
Восень запрашае.
У яе садочку
Яблыкі паспелі.
Пацеркі рабіны.
Зноў зачырванелі.
Пацеркі рабіны.
Зноў зачырванелі.
Косы залацяцца
У вярбы над рэчкай,
I макушка клена
Палымнее свечкай.
I макушка клена
Палымнее свечкай.
Казку шые восень
Срэбнай павуцінкай.
Мы ідзем у казку
Залатой сцяжынкай.
Мы ідзем у казку
Залатой сцяжынкай.
Восень вераснёвая
Хораша прыбралася
Восень вераснёвая.
У бярозкі-модніцы
Сукеначка новая.
Тонкія рабіначкі
Пад ветрам схіляюцца,
Ягадныя гроначкі
Сокам наліваюцца.
Макавінка клёна
Чырвона-барвовая...
Так вось апранаецца
Восень вераснёвая.
В. Жуковіч
Маладаявосень
Залатыя стужкі
на бярозцы мілай.
Хутка, хутка птушкі
паляцяць ў вырай .
I вятры крутыя
гучна загамоняць,
воблакі густыя
неба запалоняць.
А пакуль што — просінь
між аблокаў белых.
Маладая восень
толькі прыляцела.
К. Каліна
Верасень
Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты . Ходзіць ён
па зямлі і дорыць ёй свае багацці.
Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя.
Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя
малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія…
Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і
падаўся ў лес.
Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у
золата, асіну — у чырвань, на дубы навесіў медны ўбор. Не забыўся і пра
каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад
кусточкі пасадзіў грыбочкі…
Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: гарыць-палае асенні лес! Вось
толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзіва! Упалі да камлёў
зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі!
Зацвілі верасы! Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу.
Багаты месяц Верасень, багаты! Ён падараваў зямлі пышныя шаты.
Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы.
Таму і завуць яго Верасень.
Г. Каржанеўская
Песенька
Назбіраю лісцяў я
У двары,
Што зляцелі з клёніка
Без пары.
Пакладу ў кніжку іх
Між лістоў.
Хай ляжаць, аціхлыя,
Каля слоў.
Хай гавораць-шэпчуцца
Аб вясне.
Хай складаюць песеньку
Для мяне.
Т. Мушынская
Як Дзяніска восені дапамагаў
Дзяніска любіць восень. Але толькі тыя дні, калі нямадажджу. Неба
сёння высокае, блакітнае, з белымі пухнатымі аблачынкамі. Сонца —
шчодрае, як летам. Праўда, мама кажа, што цяпло гэта падманлівае, хутка
прыйдуць халады. Але калі яшчэ тое будзе! Дзяніска, як зачараваны,
глядзіць на жоўтае, ружовае, барвоваелісце на маладзенькіх дрэвах, што
растуць побач з іх домам. Калі верыць тату, гэта цётка Восень размалёўвае
па начах лісце. Тады, відаць, у яе ёсць скрыначказ фарбамі і пэндзлікамі.
«Колькіж у Восені работы!» — здзіўляецца Дзяніска, пазіраючы на дрэвы і
кусты. Ён пытаецца ў мамы, якая забрала яго з дзіцячага садка:
— Мама, можа, цётцы Восені дапамагчы трэба?
— Каму, каму? — не разумее мама.
— Цётцы Восені, — тлумачыць Дзяніска. — Тата казаў, што яна ўночы
дрэвы размалёўвае, каб прыгожыя былі.
Мама ўсміхаецца:
— Сынок, уночы людзі спяць. I дзеці малыя таксама. I ўсе
цацкі твае спяць.
— Але ж цётцы Восені цяжка. Вунь колькі яшчэ зялёнага лісця!
— Справіцца! — сур'ёзназапэўнівае мама. — Яна ж не простацётка, а
чараўніца. А табе, сынок, я куплю фарбы і пэндзлік. Каб ты змог намаляваць
і клёнікі, і ліпкі, і бярозкі.
Будзе пралятаць Восень каля нашага акна, убачыць твой малюнак і
ўзрадуецца, што табе яе работа спадабалася. I сілы ў яе адразу прыбавіцца...
Навучыўся Дзяніска прыгожамаляваць. I сонца, і дамы, і машыны. Ды лепш
за ўсё атрымліваюцца ў яго восеньскія дрэвы. Вечарам, калі хлопчык
кладзецца спаць, ён абавязкова пакідае свой малюнак на акне. Для таго, каб
убачыла яго цётка Восень.
М.Пазнякоў
Першага верасня
Дзень святочны,
Дзень вясёлы.
Пахнуць яблыкі
Ў садах.
Мы ідзём
Сягоння ў школу,
Ранцы новыя
Ў руках.
Мы настаўніцу
Вітаем.
Ад усмешак
Светлы клас,
Нават восень
Залатая
Вельмі просіцца
Да нас.
С. Панізнік
Верасень
І ўжо не месяц — верасы звіняць.
Напэўна, ад расы.
Чутны світанку галасы:
— Дзінь-дзінь…
Бом-бом…
— Жывём?
— Жывём!
Мне верасень руку падаў:
— Ты ў школу свойпартфель сабраў?
— Сабраў партфель і сам сабраўся,
і з вольным летам развітаўся.
— Куды ж цяпер твой дзень імчыцца?
— Вучыцца, Верасень, вучыцца.
У. Ягоўдзік
Лісічкі
Маленькія жоўтыя лісічкі — сапраўды як дружныя сястрычкі.
Паасобку яны не растуць, а нібыта водзяць вясёлы карагод. Убачыў адну —
другая просіцца ў рукі. Нахіліўся над ёю — трэцяя кліча да сябе. А там —
чацвёртая, пятая, шостая...
Толькі паспявайлічыць. Як усё роўнасамі просяццаў кошык. Збіраеш
і дзіву даешся: хто іх столькі тут насеяў?! Ты не здагадваешся, дружа?
Ну, канечне, лісіца-хітрыца! Хто ж яшчэ. Пэўна, вырашыла задобрыць
нас, людзей, за ўсе свае грахі: за тое, што неаднойчы курачкай паласавалася,
а пеўніку выскубла яго прыгожы хвост. Маўляў, вы мне мяса, а я вам
грыбочкі. Ах, рыжая махляркаі Яшчэ раз наведаешся ў наш куратнік —
абавязкова трапіш на каўнер. Надыбаўшы на лісічкі, і без твае ласкі мы
вернемся дахаты з поўнымі кошыкамі. I дарма іх часам абмінаюць
вопытныя грыбнікі, якія шукаюць лепшых лясных дарункаў.
Лісічкі — вельмі смачныя грыбы. I, што асабліва важна, яны не
чарвівыя. Збірай — не правярай. Смела кідай у кошык: яны ніколі не
паломяцца і не пакрышацца, як іншыя грыбы.
Праўда, акрамя сапраўдных, у лесе сустракаюцца і падманныя лісічкі.
Як іх адрозніць ад сапраўдных? А вельмі проста. Лісічкі, што мы
спажываем, нагадваюць колерам сонечныя зайчыкі, а іх падманныя суседзі
— звычайна аранжавыя ці нават чырвоныя.
Калі засумняваўся, дружа, спытайся лепш у мамы або таты.
Яны падкажуць, памогуць адрозніць. Ніколі не забывайся, што ёсць
атрутныя грыбы, якія шкодныя для здароўя і могуць прынесці вялікую
бяду, калі іх з'есці.

More Related Content

Similar to Vosen

загадкі
загадкізагадкі
загадкі
jakim1332
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография Клевко
Na_Ni
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ADL94
 

Similar to Vosen (16)

Алесь Пiсьмянков
Алесь ПiсьмянковАлесь Пiсьмянков
Алесь Пiсьмянков
 
Lit chitanne 4kl
Lit chitanne 4klLit chitanne 4kl
Lit chitanne 4kl
 
загадкі
загадкізагадкі
загадкі
 
Я не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маюЯ не самотны, я кнігу маю
Я не самотны, я кнігу маю
 
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абоеТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Абодва – абедзве – абое
 
свет прабабуліных рэчаў
свет прабабуліных рэчаўсвет прабабуліных рэчаў
свет прабабуліных рэчаў
 
Биография Клевко
Биография КлевкоБиография Клевко
Биография Клевко
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
 
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
Bel mova-paulouski-2kl-bel-ch2-2016
 
віктарына па вершам
віктарына па вершамвіктарына па вершам
віктарына па вершам
 
Зачараваны Беларуссю
Зачараваны БеларуссюЗачараваны Беларуссю
Зачараваны Беларуссю
 
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
Bel mova 2kl_ch1_sviridzenka_rus_2020
 
не шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзене шкодзь прыродзе
не шкодзь прыродзе
 
Мілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горадМілы сэрцу горад
Мілы сэрцу горад
 
Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2Lit chitanne 4kl 2
Lit chitanne 4kl 2
 

Vosen

  • 1. Г. Аўласенка Клен Аблятаюць клёны, аблятаюць. Журавы кудысьціадлятаюць, І на сэрцы нейкі неспакой. Мо таму, што клёны аблятаюць, Мо таму, што птушкі адлятаюць І так ціха стала над ракой. Ну, а можа, гэта не прычына, А лягла на сэрца аблачына, Бо так мала зробленаў жыцці! Ну, а мо і гэта не прычына – А прычынайнейкая дзяўчына, Лепшай за якую не знайсці… Р. Бензярук Хто каго перакрычыць? Максімка з дзедам пайшлі ў грыбы. Хораша ў лесе! Высокія яліны акружылі палянку з усіх бакоў. На прыгрэтым сонцам пагорку хлопчык знайшоў сямейку лісічак і стаў зразаць грыбкі. Калі Максімка ўзняў вочы, дзядулі побач не было. Хлопчык кінуўся ў адзін бок, у другі - дзед як скрозь зямлю праваліўся. Максімку раптам стала страшнавата. Ён дрыжачым голасам паклікаў: - Дзеду! І ў той жа момант нехта непадалёку азваўся: - Ду-ду! Ду-ду! - Ау! - грамчэй крыкнуў хлопчык. Хтосьці невядомы, быццам гуляючы ў дражнілку, некалькі разоў паўтарыў «ау». Максімка склаў рупарам далоні і закрычаў: - Дзеду, ау! Выразна пачулася: - Ду-ду, ау! Ад таго, што ён адзін і што нехта хоча з ім гуляць, хлопчыку зрабілася весела. - Яшчэ пабачым, хто каго перакрычыць! - сказаў ён. Не паспелі скончыць гульню, як з-за дрэва выйшаў дзядуля з поўным кошыкам грыбоў. - Я - тут. Чаго крычыш? Што, страшна?! - Не, гэта мы гулялі, хто каго перакрычыць. - А-а! - зразумеў унука дзядуля. А вы, дзеці, здагадаліся, з кім гуляў Максімка?
  • 2. Н. Галіноўская На прагулцы Нібы церам,жоўты скверык, Гэйты,церам-церамок, Адчыні свае нам дзверы, Адамкні хутчэй замок! Ціха шчоўкнуў лісцік-ключык— Пад нагамі—дыванок, Жоўты,пышны і пявучы. —Чыйты,церам-церамок? —Мой.Заходзьце,—кажавосень,— Вельмі рада я гасцям. Вецер казкі мне прыносіць. Раскажу іх, дзеці, вам. М. Даніленка Восень шыла сарафан Задумала Восень сабе абнову пашыць... I перш за ўсё выбрала залацістыя і чырванаватыя колеры: яны ёй больш да твару. Ціха хадзіла палямі, пералескамі і падбірала сабе на сарафан то трохі чырвані, то залацінак, што свяціліся ў лістоце дрэў. I асіны, і грушы ажно чырванелі ў праменнях ціхага сонца, а клёны і бярозы залаціліся сваімі кронамі на ўзлессі. «Добра было б пацеркі падабраць», — падумала Восень і ўбачыла рабіну. Гронкі яе наліліся чырванню, цяжка звісалі долу. Чым не пацеркі? А потым Восень яшчэ збірала дробненькія сінюткія кветачкі верасу, сціплых бяссмертнікаў. А ў кужэльную касу сваю ўпляла трапяткія белыя павуцінкі... — Цяпер, здаецца, усё, — сказала Восень і паглядзела ў круглае люстэрка — шырокае азярцо. А. Дзеружынскі Хто вас у школу сабіраў? Нacтaўнiк пepшaклacнiкaў cпытaў: – Хтo ў шкoлy вac, cкaжыцe, caбipaў? Пaчyў aдкaзы xyткa ён тaды: – Ды мaмы, тaты, бaбкi i дзяды. – Taк ды нe тaк! – i пaдкaзaць paшыў: – Хтo фopмы шкoльныя для вac пaшыў? Хтo вaм пaпepы дoбpaймнoгa дaў? Хтo нaпicaў вaм шмaт цiкaвыx кнiг? У шкoлy xтo вac, дзeцi, caбipaў Bы мoжaцe нaзвaць ycix?
  • 3. Я. Жабко Залатаяказка Нам гасцінна дзверы Восень адчыняе. У залатую казку Восень запрашае. У залатую казку Восень запрашае. У яе садочку Яблыкі паспелі. Пацеркі рабіны. Зноў зачырванелі. Пацеркі рабіны. Зноў зачырванелі. Косы залацяцца У вярбы над рэчкай, I макушка клена Палымнее свечкай. I макушка клена Палымнее свечкай. Казку шые восень Срэбнай павуцінкай. Мы ідзем у казку Залатой сцяжынкай. Мы ідзем у казку Залатой сцяжынкай. Восень вераснёвая Хораша прыбралася Восень вераснёвая. У бярозкі-модніцы Сукеначка новая. Тонкія рабіначкі Пад ветрам схіляюцца, Ягадныя гроначкі Сокам наліваюцца. Макавінка клёна Чырвона-барвовая... Так вось апранаецца Восень вераснёвая. В. Жуковіч Маладаявосень Залатыя стужкі на бярозцы мілай. Хутка, хутка птушкі
  • 4. паляцяць ў вырай . I вятры крутыя гучна загамоняць, воблакі густыя неба запалоняць. А пакуль што — просінь між аблокаў белых. Маладая восень толькі прыляцела. К. Каліна Верасень Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты . Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае багацці. Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія… Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес. Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чырвань, на дубы навесіў медны ўбор. Не забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі пасадзіў грыбочкі… Азірнуўся Верасень, паглядзеў навокал: гарыць-палае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета. Страсянуў Верасень з дрэў буйную расу — і дзіва! Упалі да камлёў зялёных сосен ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы! Загулі, зазванілі званочкі! Клічуць дзяцей у школу. Багаты месяц Верасень, багаты! Ён падараваў зямлі пышныя шаты. Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы. Таму і завуць яго Верасень. Г. Каржанеўская Песенька Назбіраю лісцяў я У двары, Што зляцелі з клёніка Без пары. Пакладу ў кніжку іх Між лістоў. Хай ляжаць, аціхлыя, Каля слоў. Хай гавораць-шэпчуцца Аб вясне. Хай складаюць песеньку
  • 5. Для мяне. Т. Мушынская Як Дзяніска восені дапамагаў Дзяніска любіць восень. Але толькі тыя дні, калі нямадажджу. Неба сёння высокае, блакітнае, з белымі пухнатымі аблачынкамі. Сонца — шчодрае, як летам. Праўда, мама кажа, што цяпло гэта падманлівае, хутка прыйдуць халады. Але калі яшчэ тое будзе! Дзяніска, як зачараваны, глядзіць на жоўтае, ружовае, барвоваелісце на маладзенькіх дрэвах, што растуць побач з іх домам. Калі верыць тату, гэта цётка Восень размалёўвае па начах лісце. Тады, відаць, у яе ёсць скрыначказ фарбамі і пэндзлікамі. «Колькіж у Восені работы!» — здзіўляецца Дзяніска, пазіраючы на дрэвы і кусты. Ён пытаецца ў мамы, якая забрала яго з дзіцячага садка: — Мама, можа, цётцы Восені дапамагчы трэба? — Каму, каму? — не разумее мама. — Цётцы Восені, — тлумачыць Дзяніска. — Тата казаў, што яна ўночы дрэвы размалёўвае, каб прыгожыя былі. Мама ўсміхаецца: — Сынок, уночы людзі спяць. I дзеці малыя таксама. I ўсе цацкі твае спяць. — Але ж цётцы Восені цяжка. Вунь колькі яшчэ зялёнага лісця! — Справіцца! — сур'ёзназапэўнівае мама. — Яна ж не простацётка, а чараўніца. А табе, сынок, я куплю фарбы і пэндзлік. Каб ты змог намаляваць і клёнікі, і ліпкі, і бярозкі. Будзе пралятаць Восень каля нашага акна, убачыць твой малюнак і ўзрадуецца, што табе яе работа спадабалася. I сілы ў яе адразу прыбавіцца... Навучыўся Дзяніска прыгожамаляваць. I сонца, і дамы, і машыны. Ды лепш за ўсё атрымліваюцца ў яго восеньскія дрэвы. Вечарам, калі хлопчык кладзецца спаць, ён абавязкова пакідае свой малюнак на акне. Для таго, каб убачыла яго цётка Восень. М.Пазнякоў Першага верасня Дзень святочны, Дзень вясёлы. Пахнуць яблыкі Ў садах. Мы ідзём Сягоння ў школу, Ранцы новыя Ў руках. Мы настаўніцу Вітаем. Ад усмешак Светлы клас,
  • 6. Нават восень Залатая Вельмі просіцца Да нас. С. Панізнік Верасень І ўжо не месяц — верасы звіняць. Напэўна, ад расы. Чутны світанку галасы: — Дзінь-дзінь… Бом-бом… — Жывём? — Жывём! Мне верасень руку падаў: — Ты ў школу свойпартфель сабраў? — Сабраў партфель і сам сабраўся, і з вольным летам развітаўся. — Куды ж цяпер твой дзень імчыцца? — Вучыцца, Верасень, вучыцца. У. Ягоўдзік Лісічкі Маленькія жоўтыя лісічкі — сапраўды як дружныя сястрычкі. Паасобку яны не растуць, а нібыта водзяць вясёлы карагод. Убачыў адну — другая просіцца ў рукі. Нахіліўся над ёю — трэцяя кліча да сябе. А там — чацвёртая, пятая, шостая... Толькі паспявайлічыць. Як усё роўнасамі просяццаў кошык. Збіраеш і дзіву даешся: хто іх столькі тут насеяў?! Ты не здагадваешся, дружа? Ну, канечне, лісіца-хітрыца! Хто ж яшчэ. Пэўна, вырашыла задобрыць нас, людзей, за ўсе свае грахі: за тое, што неаднойчы курачкай паласавалася, а пеўніку выскубла яго прыгожы хвост. Маўляў, вы мне мяса, а я вам грыбочкі. Ах, рыжая махляркаі Яшчэ раз наведаешся ў наш куратнік — абавязкова трапіш на каўнер. Надыбаўшы на лісічкі, і без твае ласкі мы вернемся дахаты з поўнымі кошыкамі. I дарма іх часам абмінаюць вопытныя грыбнікі, якія шукаюць лепшых лясных дарункаў. Лісічкі — вельмі смачныя грыбы. I, што асабліва важна, яны не чарвівыя. Збірай — не правярай. Смела кідай у кошык: яны ніколі не паломяцца і не пакрышацца, як іншыя грыбы. Праўда, акрамя сапраўдных, у лесе сустракаюцца і падманныя лісічкі. Як іх адрозніць ад сапраўдных? А вельмі проста. Лісічкі, што мы спажываем, нагадваюць колерам сонечныя зайчыкі, а іх падманныя суседзі — звычайна аранжавыя ці нават чырвоныя. Калі засумняваўся, дружа, спытайся лепш у мамы або таты.
  • 7. Яны падкажуць, памогуць адрозніць. Ніколі не забывайся, што ёсць атрутныя грыбы, якія шкодныя для здароўя і могуць прынесці вялікую бяду, калі іх з'есці.