SlideShare a Scribd company logo
www.belfantastik.by
Адміністратар сайта:
Гоўзіч Анастасія
Тэлефон: 277-07-20
E-mail: Nastik@gogo.by
Сайт, прысвечаны беларускай фантастыцы
Прыемна
бачыць вас на
нашым сайце!
Галоўная старонка
На гэтым сайце вы пазнаѐміцеся з гісторыяй станаўлення
сусветнай і беларускай фантастыкі, а таксама з
фантастычнымі апавяданнямі Раісы Баравіковай і Леаніда
Дайнекі. Але перш чым прыступаць да разгляду раздзелаў
сайта, давайце спытаемся ў слоўніка, што ж такое фантастыка.
«Кароткая літаратурная энцыклапедыя» дае наступнае
азначэнне: «фантастыка (пераклад з грэч. – мастацтва
ўяўляць) – спецыфічны метад мастацкага адлюстравання
жыцця, што выкарыстоўвае мастацкую форму-вобраз
(аб’ект, сітуацыю, свет), у якім элементы рэальнасці
спалучаюцца неўласцівым ѐй, у прынцыпе, спосабам, –
незвычайна, звышнатуральна». Вытокі фантастыкі
знаходзяцца ў народна-паэтычнай свядомасці, што выявілася
ў міфалогіі, чарадзейнай казцы, гераічным эпасе, рэлігіі.
А цяпер можна ісці далей.
Раздзелы сайта:
З гісторыі
станаўлення
фантастыкі
Эвалюцыя фантастыкі, асноўныя жанры
фантастыкі, вобразы герояў
Беларуская
фантастыка
Старонкі нацыянальнай фантастыкі
Цывілізацыі
Леаніда Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”
Цывілізацыі Раісы
Баравіковай
«Аповесці чатырох падарожжаў» ,
«Памылка Малой Галактыкі»,
«Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥»
Літаратура Спіс рэкамендацыйнай літаратуры пра фантастыку
Чароўны свет
Прадстаўнікі беларускай міфалогіі
Антычнасць
утопія
міфалагічны эпас
фантастычная сатыра
фантастычныя вандраванні
прыгоды і падарожжы
Сярэднявечча
народныя казанні
павер’і і легенды
рэлігійная фантастыка
Адраджэнне
падарожжы і прыгоды
легенды
фантастычны гратэск
Новы і Навейшы час
антыўтопія
міфалагічная фантастыка
навуковая фантастыка
сацыяльная фантастыка
фэнтэзі
баявая фантастыка
касмічная фантастыка
утопія
З гісторыі станаўлення фантастыкі
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
З гісторыі станаўлення фантастыкі
У XVIII ст. усвядомленай функцыяй фантастыкі стала цэласнае
мастацкае адлюстраванне абагульненай карціны сацыяльных супярэчнасцей. Гэта
асабліва прыкметна ва ўтапічных творах.
Новы зрух у змесце і формах фантастыкі (XVIII–XX стст.) абумоўлены
крызісам рэлігійнага і станаўленнем навуковага мыслення. З гэтага часу
фантастыка не падвойвае рэчаіснасць увядзеннем асаблівага свету, а прапаноўвае
свой фантастычны свет як абагульненую мадэль адзінай рэальнасці.
Зусім іншай стварае фантастыку рамантызм. Сумяшчаючы замагільны
свет з рэчаіснасцю, казачнае і бытавое, містычнае і рацыянальнае, рамантызм
імкнецца да выкарыстання фантастыкі як спосабу мастацкага пазнання.
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
З гісторыі станаўлення фантастыкі
Сучасная навуковая фантастыка шырока выкарыстоўвае
вобразы, пабудаваныя на аснове навуковых гіпотэз і ўяўленняў
(мутанты, робаты, тэлепатыя, сумяшчэнне прасторавых і часавых планаў). У
творах гэтага перыяду сустракаем навукова-фантастычныя гіпотэзы, якія
«ўносяцца» ў рэальны свет. Пры разгортванні гіпотэзы фантастычны свет
набывае характар магчымай сацыяльнай будучыні. Сацыяльная фантастыка
прагназуе будучыню: стварае цэласную мастацкую карціну магчымых сацыяльных
наступстваў навукова-тэхнічнага прагрэсу. У творах паказаны свет, дзе тэндэнцыі
сучаснасці знаходзяць рэальны працяг. Сацыяльная фантастыка шырока
прадстаўлена таксама ўтапічнымі ці антыўтапічнымі творамі.
Героі фантастычных твораў:
Узнікненне беларускай фантастыкі
Адным з першых сабраў і
апрацаваў народныя
фантастычныя казкі і легенды
Ян Баршчэўскі («Шляхціц
Завальня, або Беларусь у
фантастычных апавяданнях»).
Аўтары ананімных паэм
«Энеіда навыварат» і «Тарас на
Парнасе», апіраючыся на
сюжэты міфалагічнай
фантастыкі, стварылі ў стылю
бурлеску каларытныя
нацыянальныя творы.
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
Апрацоўкай казачнай
фантастыкі займаліся Вінцэнт Дунін-
Марцінкевіч («Купала»), Францішак
Багушэвіч («Не ўсім адна
смерць»), Якуб Колас («Матчына
прачытанне. Палеская
легенда»), Максім Багдановіч («У
зачараваным царстве») і інш.
Казачная фантастыка ў беларускай літаратуры
Элементы міфалагічнай і казачнай
фантастыкі выкарыстаны ў беларускай
баладзе: Аляксандр Рыпінскі
(«Нячысцік»), Францішак Багушэвіч
(«Хцівец і скарб на святога Яна») і інш.
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
Даследчыкі звязваюць
пачатак развіцця беларускай
фантастыкі з XX
стагоддзем, калі
распрацоўваецца жанр казкі
ў творчасці Максіма
Багдановіча, Цѐткі, Змітрака
Бядулі, Якуба Коласа
Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
На Беларусі першым
у жанры навуковай
фантастыкі стаў
працаваць Янка
Маўр («Чалавек
ідзе», 1920 г.).
Пазней шэраг твораў
навуковай
фантастыкі
працягнулі: кніга
«Апошняя арбіта»
(1962 г.) В. Шыціка
Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
Пазней была створана
выдавецка-паліграфічная
кампанія «Эрыдан» і
заснавана серыя
«Фантакрим – extra»:
Фантастика, приключения,
детектив», а ў 1991 годзе
пабачыў свет літаратурна-
мастацкі і публіцыстычны
часопіс «Фантакрим
MEGA».
Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане
Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»
Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача ў далѐкую
будучыню, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму.
Адметнасцю гэтага перыяду з’яўляецца адсутнасць войнаў і эпідэмій.
Сучаснаму чытачу на пэўны момант здаецца, што гэтая эпоха найбольш
спрыяльная для ўсебаковага развіцця чалавецтва. Аднак падрабязны аналіз
тэксту дазваляе зрабіць іншы вывад.
Грамадзяне Вялікай Эры Плюралізму ўлічылі памылкі сваіх продкаў. Па
гэтай прычыне ў творы не сустрэнем аповед пра Трэцюю сусветную вайну або
гісторыі пра маштабныя эпідэміі. Іх няма, але на іх месца сталі
непаразуменні, у выніку якіх узніклі канфліктныя сітуацыі паміж Зямлѐй і
Старой Цывілізацыяй, якая капіруе чалавечую цывілізацыю.
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане
Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»
Дзеянні, апісаныя ў творы, адбываюцца ў далѐкай
будучыні. Гэта сведчыць пра тое, што аўтар зрабіў спробу
спрагназаваць магчымае развіццѐ планеты Зямля падчас
дастаткова цеснага яе ўзаемадзеяння з іншаземнымі
цывілізацыямі. У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам
была абрана планета Зямля. Праўда некаторыя падзеі
(такія, як вайна і перамовы) праходзяць і на планеце
іншаземцаў.
Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры
непасрэднай сустрэчы. Варта дадаць, не заўсѐды
ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай
аснове. Нагадаем, героі рамана траплялі на іншую планету ў
выніку выкрадання, захопу (можна параўнаць такія адносіны
з адносінамі тэрарысты – заложнікі). Больш
таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля
чаго і пачаліся іх здзекі з людзей.
З боку насельнікаў Зямлі не заўважаем захопніцкай
палітыкі. У адносінах да іншаземцаў яны заставаліся
гуманістамі.[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда
Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
№ Крытэрый для
аналізу
Раман Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»
1. Час дзеяння Далѐкая будучыня, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму.
2. Месца дзеяння У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Некаторыя падзеі
(такія, як вайна і перамовы) маглі праходзіць і на планеце іншаземцаў.
3. Спосаб кантакту Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Не заўсѐды
ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Героі рамана траплялі на
іншую планету ў выніку выкрадання, захопу. Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі
частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей.
4. Параўнальны аналіз
узроўню развіцця
абедзвюх цывілізацый
У пэўнай ступені іншапланецяне больш развітыя. Але, нягледзячы на гэта, яны
ўсвядомлена забіваюць, знішчаюць жывых істот, што насяляюць іх планету (так званыя
міжусобіцы, якія прывялі да знішчэння, а часам і знікнення некаторых відаў жывѐльнага і
расліннага свету).
5. Намеры зямлян у
адносінах да
іншапланецян
Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. Зямляне
змагаюцца за права існаваць самастойна, згодныя супрацоўнічаць і аказваць пэўную
дапамогу.
6. Намеры іншапланецян
у адносінах да зямлян
Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. У
іншапланецян назіраецца агрэсіўнае стаўленне: яны хочуць падпарадкаваць сабе Зямлю.
Але ѐсць частка іншаземцаў, якія згодны супрацоўнічаць з людзьмі, гатовы наладзіць з імі
сяброўскія адносіны.
7. Вынікі кантакту для
зямлян
Была зроблена няўдалая спроба зняволення зямной цывілізацыі. Падчас перамоў зямляне і
іншаземцы так ці інакш абменьваліся пэўнай інфармацыяй. У нейкай ступені гэта яшчэ
стала прычынай наладжвання сяброўскіх зносін. Але ж планеты так і не дасягнулі
ўзаемаразумення.
Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы
Баравіковай
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]
«Рэалы па-ранейшаму жывуць толькі дзеля сваѐй
бялковай масы. Штодня адзін клопат: чым
пракарміцца, у што апрануцца? Калі і працуюць, дык
толькі дзеля грошай. Ва ўсім шукаюць матэрыяльную
выгаду. І чым больш шукаюць, тым горш жывуць. З-за
гэтага часта ваююць» («Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” =
♥»).
Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы
Баравіковай
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]
№ Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Аповесць чатырох падарожжаў»
1. Час дзеяння Апісана даволі блізкая будучыня.
2. Месца дзеяння Усе дзеянні пераважна адбываюцца ў касмічнай прасторы і толькі зрэдку
на зямлі.
3. Спосаб кантакту Форма кантакту зямлян з іншапланецянамі – непасрэдная сустрэча ў
выніку правядзення касмічных даследаванняў.
4. Параўнальны аналіз
узроўню развіцця
абедзвюх цывілізацый
У адным выпадку зямляне паказаны як больш развіты від, у іншых –
менш развіты.
5. Намеры зямлян у
адносінах да
іншапланецян
Не заўсѐды гуманнае стаўленне зямлян да гуманоідаў. У творы, абраным
для аналізу, заўважаем, што ўсе дзеянні людзей накіраваны толькі на тое,
каб знайсці пэўную выгоду. Складваецца такое ўражанне, што героі
аповесці шукаюць разгадку элементаў Космасу толькі дзеля сенсацыі,
дзеля заваявання знакамітасці. З аднаго боку, яны працуюць на карысць
сваѐй краіны, а з другога – наносяць шкоду іншым жывым істотам.
6. Намеры іншапланецян у
адносінах да зямлян
Выразных намераў няма.
7. Вынікі кантакту для
зямлян
Лагічна будзе гаварыць не пра вынікі кантакту для зямлян, а пра вынікі
кантакту для іншаземцаў. Таму што, па вялікаму рахунку, прынцыповых
змен у жыцці зямлян не адбылося. А вось жыццядзейнасць іншаземных
цывілізацый у некаторых выпадках была парушана «дзякуючы» людзям.
Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы
Баравіковай
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]
№ Крытэрый для аналізу Апавяданне Раісы Баравіковай «Памылка Малой Галактыкі»
1. Час дзеяння Апісана сучаснасць.
2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на зямлі.
3. Спосаб кантакту Адбываецца пасля смерці героя. Мы не заўважаем непасрэднага
кантакту паміж іншаземнай істотай і асобай чалавека, але
здагадваемся, што яны ўступаюць у кантакт паміж сабой на
духоўным узроўні.
4. Параўнальны аналіз узроўню
развіцця абедзвюх цывілізацый
Цывілізацыя-стваральніца планеты Зямля больш арганізаваная і
больш развітая.
5. Намеры зямлян у адносінах да
іншапланецян
Стваральнікі планеты Зямля пакутуюць ад разумення значнасці
зробленай памылкі. Яны пакутуюць, але не адмаўляюцца ад
людзей, ратуюць іх найбольш прыдатнымі спосабамі.
6. Намеры іншапланецян у
адносінах да зямлян
Іншаземная цывілізацыя, а дакладней яе прадстаўніца, паўстае як
выратавальніца для асобнага. Дзякуючы гэтаму чалавек
становіцца правадніком ідэй цывілізацыі-стваральніцы. Ён
вар’яцее, калі пачынае разумець тое, што насамрэч адбываецца ў
гэтым свеце. У дадзеным выпадку, відаць, прадстаўніца
іншаземнай цывілізацыі пашкадавала пра тое, што распавяла
чалавеку праўду пра Зямлю.
7. Вынікі кантакту для зямлян Самазабойства героя.
Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы
Баравіковай
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў]
№ Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8
“Б” = ♥»
1. Час дзеяння Цесна пераплецены сучаснасць і гісторыя, сон і рэальнае жыццѐ.
Падзеі, што адбываюцца на пачатку XXI стагоддзя (2007 год),
мяжуюцца з падзеямі ХV стагоддзя.
2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на Зямлі ў сучасным Мінску і старадаўнім
Вялікім Княстве Літоўскім.
3. Спосаб кантакту Спосабы кантакту, абраныя незямлянамі (сустрэчы і размовы, сны),
садзейнічаюць развіццю давяральных адносін.
4. Параўнальны аналіз узроўню
развіцця абедзвюх
цывілізацый
Узровень развіцця іншаземнай цывілізацыі значна вышэйшы за
ўзровень развіцця зямлян. Прычына таму – наяўнасць вялізнага
аб’ѐму інфармацыі, які назапашваўся і захоўваўся стагоддзямі.
Чалавечае грамадства яшчэ не зразумела, не асэнсавала да канца
значнасць інфармацыі.
5. Намеры зямлян у адносінах
да іншапланецян
Людзі, калі і могуць дапамагчы іншаземцам, то толькі з падказак
апошніх.
6. Намеры іншапланецян у
адносінах да зямлян
Іншаземцы прылятаюць на Зямлю з намерам дапамагчы,
папярэдзіць, прадухіліць, выратаваць. Гэта значыць прылятаюць з
той мэтай, каб пэўным чынам зрабіць жыццѐ зямлян больш лѐгкім.
7. Вынікі кантакту для зямлян Прадстаўнікі двух розных светаў часова пасябравалі для таго, каб
дасягнуць пэўнай, кожнаму сваѐй, мэты.
Чароўны свет
[да раздзелаў] [ ацаніце сайт ]
Літаратура
[да раздзелаў] [ ацаніце сайт ]
12
Дзякуй вам за тое, што наведалі мой сайт!
Спадзяюся, многіх з вас я сустрэну пазней як аматараў
фантастыкі, а зараз прашу вас ацаніць маю Інтэрнэт-
старонку і напісаць свае прапановы па паляпшэнню сайта
на электронную пошту. Дзякую за ўвагу!
[да раздзелаў]
3
Ацаніце сайт па 5-ці бальнай шкале
(Націсніце столькі разоў на экран, колькі балаў вы
жадаеце паставіць)
45

More Related Content

More from ADL94

Коллекция одежды 2021 2022 уч. год
Коллекция одежды 2021 2022 уч. годКоллекция одежды 2021 2022 уч. год
Коллекция одежды 2021 2022 уч. год
ADL94
 
коллекция одежды
коллекция одеждыколлекция одежды
коллекция одежды
ADL94
 
победители конкурсов
победители конкурсовпобедители конкурсов
победители конкурсов
ADL94
 
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
ADL94
 
Як зорка ясная над родным краем
Як зорка ясная над родным краемЯк зорка ясная над родным краем
Як зорка ясная над родным краем
ADL94
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
ADL94
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
ADL94
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
ADL94
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
ADL94
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ADL94
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
ADL94
 
деловой стиль одежды
деловой стиль одеждыделовой стиль одежды
деловой стиль одежды
ADL94
 
выпуск № 2 (декабрь)
выпуск № 2 (декабрь)выпуск № 2 (декабрь)
выпуск № 2 (декабрь)ADL94
 
выпуск № 1 (октябрь)
выпуск № 1 (октябрь)выпуск № 1 (октябрь)
выпуск № 1 (октябрь)ADL94
 
лего газета выпуск № 2 (декабрь)
лего газета выпуск № 2 (декабрь)лего газета выпуск № 2 (декабрь)
лего газета выпуск № 2 (декабрь)ADL94
 
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)лего газета выпуск № 1 (ноябрь)
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)ADL94
 
инетресные факты о лего обучении
инетресные факты о лего обученииинетресные факты о лего обучении
инетресные факты о лего обученииADL94
 

More from ADL94 (17)

Коллекция одежды 2021 2022 уч. год
Коллекция одежды 2021 2022 уч. годКоллекция одежды 2021 2022 уч. год
Коллекция одежды 2021 2022 уч. год
 
коллекция одежды
коллекция одеждыколлекция одежды
коллекция одежды
 
победители конкурсов
победители конкурсовпобедители конкурсов
победители конкурсов
 
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
победители заключительного этапа республиканской олимпиады 2017
 
Як зорка ясная над родным краем
Як зорка ясная над родным краемЯк зорка ясная над родным краем
Як зорка ясная над родным краем
 
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзііМаксім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
Максім Багдановіч дзіўная зорка беларускай паэзіі
 
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма БагдановічаЖыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Падарожжа па вянку
Падарожжа па вянкуПадарожжа па вянку
Падарожжа па вянку
 
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧАХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
ХРЫСЦІЯНСКІЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
 
Прэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім БагдановічПрэзентацыя Максім Багдановіч
Прэзентацыя Максім Багдановіч
 
деловой стиль одежды
деловой стиль одеждыделовой стиль одежды
деловой стиль одежды
 
выпуск № 2 (декабрь)
выпуск № 2 (декабрь)выпуск № 2 (декабрь)
выпуск № 2 (декабрь)
 
выпуск № 1 (октябрь)
выпуск № 1 (октябрь)выпуск № 1 (октябрь)
выпуск № 1 (октябрь)
 
лего газета выпуск № 2 (декабрь)
лего газета выпуск № 2 (декабрь)лего газета выпуск № 2 (декабрь)
лего газета выпуск № 2 (декабрь)
 
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)лего газета выпуск № 1 (ноябрь)
лего газета выпуск № 1 (ноябрь)
 
инетресные факты о лего обучении
инетресные факты о лего обученииинетресные факты о лего обучении
инетресные факты о лего обучении
 

Belfantastik

  • 1. www.belfantastik.by Адміністратар сайта: Гоўзіч Анастасія Тэлефон: 277-07-20 E-mail: Nastik@gogo.by Сайт, прысвечаны беларускай фантастыцы
  • 3. Галоўная старонка На гэтым сайце вы пазнаѐміцеся з гісторыяй станаўлення сусветнай і беларускай фантастыкі, а таксама з фантастычнымі апавяданнямі Раісы Баравіковай і Леаніда Дайнекі. Але перш чым прыступаць да разгляду раздзелаў сайта, давайце спытаемся ў слоўніка, што ж такое фантастыка. «Кароткая літаратурная энцыклапедыя» дае наступнае азначэнне: «фантастыка (пераклад з грэч. – мастацтва ўяўляць) – спецыфічны метад мастацкага адлюстравання жыцця, што выкарыстоўвае мастацкую форму-вобраз (аб’ект, сітуацыю, свет), у якім элементы рэальнасці спалучаюцца неўласцівым ѐй, у прынцыпе, спосабам, – незвычайна, звышнатуральна». Вытокі фантастыкі знаходзяцца ў народна-паэтычнай свядомасці, што выявілася ў міфалогіі, чарадзейнай казцы, гераічным эпасе, рэлігіі. А цяпер можна ісці далей. Раздзелы сайта:
  • 4. З гісторыі станаўлення фантастыкі Эвалюцыя фантастыкі, асноўныя жанры фантастыкі, вобразы герояў Беларуская фантастыка Старонкі нацыянальнай фантастыкі Цывілізацыі Леаніда Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” Цывілізацыі Раісы Баравіковай «Аповесці чатырох падарожжаў» , «Памылка Малой Галактыкі», «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥» Літаратура Спіс рэкамендацыйнай літаратуры пра фантастыку Чароўны свет Прадстаўнікі беларускай міфалогіі
  • 5. Антычнасць утопія міфалагічны эпас фантастычная сатыра фантастычныя вандраванні прыгоды і падарожжы Сярэднявечча народныя казанні павер’і і легенды рэлігійная фантастыка Адраджэнне падарожжы і прыгоды легенды фантастычны гратэск Новы і Навейшы час антыўтопія міфалагічная фантастыка навуковая фантастыка сацыяльная фантастыка фэнтэзі баявая фантастыка касмічная фантастыка утопія З гісторыі станаўлення фантастыкі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
  • 6. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] З гісторыі станаўлення фантастыкі У XVIII ст. усвядомленай функцыяй фантастыкі стала цэласнае мастацкае адлюстраванне абагульненай карціны сацыяльных супярэчнасцей. Гэта асабліва прыкметна ва ўтапічных творах. Новы зрух у змесце і формах фантастыкі (XVIII–XX стст.) абумоўлены крызісам рэлігійнага і станаўленнем навуковага мыслення. З гэтага часу фантастыка не падвойвае рэчаіснасць увядзеннем асаблівага свету, а прапаноўвае свой фантастычны свет як абагульненую мадэль адзінай рэальнасці. Зусім іншай стварае фантастыку рамантызм. Сумяшчаючы замагільны свет з рэчаіснасцю, казачнае і бытавое, містычнае і рацыянальнае, рамантызм імкнецца да выкарыстання фантастыкі як спосабу мастацкага пазнання.
  • 7. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] З гісторыі станаўлення фантастыкі Сучасная навуковая фантастыка шырока выкарыстоўвае вобразы, пабудаваныя на аснове навуковых гіпотэз і ўяўленняў (мутанты, робаты, тэлепатыя, сумяшчэнне прасторавых і часавых планаў). У творах гэтага перыяду сустракаем навукова-фантастычныя гіпотэзы, якія «ўносяцца» ў рэальны свет. Пры разгортванні гіпотэзы фантастычны свет набывае характар магчымай сацыяльнай будучыні. Сацыяльная фантастыка прагназуе будучыню: стварае цэласную мастацкую карціну магчымых сацыяльных наступстваў навукова-тэхнічнага прагрэсу. У творах паказаны свет, дзе тэндэнцыі сучаснасці знаходзяць рэальны працяг. Сацыяльная фантастыка шырока прадстаўлена таксама ўтапічнымі ці антыўтапічнымі творамі. Героі фантастычных твораў:
  • 8. Узнікненне беларускай фантастыкі Адным з першых сабраў і апрацаваў народныя фантастычныя казкі і легенды Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Аўтары ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», апіраючыся на сюжэты міфалагічнай фантастыкі, стварылі ў стылю бурлеску каларытныя нацыянальныя творы. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
  • 9. Апрацоўкай казачнай фантастыкі займаліся Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч («Купала»), Францішак Багушэвіч («Не ўсім адна смерць»), Якуб Колас («Матчына прачытанне. Палеская легенда»), Максім Багдановіч («У зачараваным царстве») і інш. Казачная фантастыка ў беларускай літаратуры Элементы міфалагічнай і казачнай фантастыкі выкарыстаны ў беларускай баладзе: Аляксандр Рыпінскі («Нячысцік»), Францішак Багушэвіч («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
  • 10. Даследчыкі звязваюць пачатак развіцця беларускай фантастыкі з XX стагоддзем, калі распрацоўваецца жанр казкі ў творчасці Максіма Багдановіча, Цѐткі, Змітрака Бядулі, Якуба Коласа Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
  • 11. На Беларусі першым у жанры навуковай фантастыкі стаў працаваць Янка Маўр («Чалавек ідзе», 1920 г.). Пазней шэраг твораў навуковай фантастыкі працягнулі: кніга «Апошняя арбіта» (1962 г.) В. Шыціка Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
  • 12. Пазней была створана выдавецка-паліграфічная кампанія «Эрыдан» і заснавана серыя «Фантакрим – extra»: Фантастика, приключения, детектив», а ў 1991 годзе пабачыў свет літаратурна- мастацкі і публіцыстычны часопіс «Фантакрим MEGA». Беларуская фантастыка ў 20 стагоддзі [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [да раздзелаў]
  • 13. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» Прыгодніцка-фантастычны раман пераносіць чытача ў далѐкую будучыню, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму. Адметнасцю гэтага перыяду з’яўляецца адсутнасць войнаў і эпідэмій. Сучаснаму чытачу на пэўны момант здаецца, што гэтая эпоха найбольш спрыяльная для ўсебаковага развіцця чалавецтва. Аднак падрабязны аналіз тэксту дазваляе зрабіць іншы вывад. Грамадзяне Вялікай Эры Плюралізму ўлічылі памылкі сваіх продкаў. Па гэтай прычыне ў творы не сустрэнем аповед пра Трэцюю сусветную вайну або гісторыі пра маштабныя эпідэміі. Іх няма, але на іх месца сталі непаразуменні, у выніку якіх узніклі канфліктныя сітуацыі паміж Зямлѐй і Старой Цывілізацыяй, якая капіруе чалавечую цывілізацыю. [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
  • 14. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» Дзеянні, апісаныя ў творы, адбываюцца ў далѐкай будучыні. Гэта сведчыць пра тое, што аўтар зрабіў спробу спрагназаваць магчымае развіццѐ планеты Зямля падчас дастаткова цеснага яе ўзаемадзеяння з іншаземнымі цывілізацыямі. У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Праўда некаторыя падзеі (такія, як вайна і перамовы) праходзяць і на планеце іншаземцаў. Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Варта дадаць, не заўсѐды ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Нагадаем, героі рамана траплялі на іншую планету ў выніку выкрадання, захопу (можна параўнаць такія адносіны з адносінамі тэрарысты – заложнікі). Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей. З боку насельнікаў Зямлі не заўважаем захопніцкай палітыкі. У адносінах да іншаземцаў яны заставаліся гуманістамі.[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў]
  • 15. Іншаземныя цывілізацыі ў фантастычным рамане Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Раман Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» 1. Час дзеяння Далѐкая будучыня, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму. 2. Месца дзеяння У якасці асноўнага месца дзеяння аўтарам была абрана планета Зямля. Некаторыя падзеі (такія, як вайна і перамовы) маглі праходзіць і на планеце іншаземцаў. 3. Спосаб кантакту Зямляне і іншапланецяне наладжвалі кантакт пры непасрэднай сустрэчы. Не заўсѐды ўзаемадзеянні паміж імі базіраваліся на добраахвотнай аснове. Героі рамана траплялі на іншую планету ў выніку выкрадання, захопу. Больш таго, іншапланецяне гвалтоўна засялілі частку Зямлі, пасля чаго і пачаліся іх здзекі з людзей. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый У пэўнай ступені іншапланецяне больш развітыя. Але, нягледзячы на гэта, яны ўсвядомлена забіваюць, знішчаюць жывых істот, што насяляюць іх планету (так званыя міжусобіцы, якія прывялі да знішчэння, а часам і знікнення некаторых відаў жывѐльнага і расліннага свету). 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. Зямляне змагаюцца за права існаваць самастойна, згодныя супрацоўнічаць і аказваць пэўную дапамогу. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Назіраецца імкненне не дапусціць знішчэння/зняволення сваѐй цывілізацыі. У іншапланецян назіраецца агрэсіўнае стаўленне: яны хочуць падпарадкаваць сабе Зямлю. Але ѐсць частка іншаземцаў, якія згодны супрацоўнічаць з людзьмі, гатовы наладзіць з імі сяброўскія адносіны. 7. Вынікі кантакту для зямлян Была зроблена няўдалая спроба зняволення зямной цывілізацыі. Падчас перамоў зямляне і іншаземцы так ці інакш абменьваліся пэўнай інфармацыяй. У нейкай ступені гэта яшчэ стала прычынай наладжвання сяброўскіх зносін. Але ж планеты так і не дасягнулі ўзаемаразумення.
  • 16. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] «Рэалы па-ранейшаму жывуць толькі дзеля сваѐй бялковай масы. Штодня адзін клопат: чым пракарміцца, у што апрануцца? Калі і працуюць, дык толькі дзеля грошай. Ва ўсім шукаюць матэрыяльную выгаду. І чым больш шукаюць, тым горш жывуць. З-за гэтага часта ваююць» («Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥»).
  • 17. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Аповесць чатырох падарожжаў» 1. Час дзеяння Апісана даволі блізкая будучыня. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні пераважна адбываюцца ў касмічнай прасторы і толькі зрэдку на зямлі. 3. Спосаб кантакту Форма кантакту зямлян з іншапланецянамі – непасрэдная сустрэча ў выніку правядзення касмічных даследаванняў. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый У адным выпадку зямляне паказаны як больш развіты від, у іншых – менш развіты. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Не заўсѐды гуманнае стаўленне зямлян да гуманоідаў. У творы, абраным для аналізу, заўважаем, што ўсе дзеянні людзей накіраваны толькі на тое, каб знайсці пэўную выгоду. Складваецца такое ўражанне, што героі аповесці шукаюць разгадку элементаў Космасу толькі дзеля сенсацыі, дзеля заваявання знакамітасці. З аднаго боку, яны працуюць на карысць сваѐй краіны, а з другога – наносяць шкоду іншым жывым істотам. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Выразных намераў няма. 7. Вынікі кантакту для зямлян Лагічна будзе гаварыць не пра вынікі кантакту для зямлян, а пра вынікі кантакту для іншаземцаў. Таму што, па вялікаму рахунку, прынцыповых змен у жыцці зямлян не адбылося. А вось жыццядзейнасць іншаземных цывілізацый у некаторых выпадках была парушана «дзякуючы» людзям.
  • 18. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Апавяданне Раісы Баравіковай «Памылка Малой Галактыкі» 1. Час дзеяння Апісана сучаснасць. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на зямлі. 3. Спосаб кантакту Адбываецца пасля смерці героя. Мы не заўважаем непасрэднага кантакту паміж іншаземнай істотай і асобай чалавека, але здагадваемся, што яны ўступаюць у кантакт паміж сабой на духоўным узроўні. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый Цывілізацыя-стваральніца планеты Зямля больш арганізаваная і больш развітая. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Стваральнікі планеты Зямля пакутуюць ад разумення значнасці зробленай памылкі. Яны пакутуюць, але не адмаўляюцца ад людзей, ратуюць іх найбольш прыдатнымі спосабамі. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Іншаземная цывілізацыя, а дакладней яе прадстаўніца, паўстае як выратавальніца для асобнага. Дзякуючы гэтаму чалавек становіцца правадніком ідэй цывілізацыі-стваральніцы. Ён вар’яцее, калі пачынае разумець тое, што насамрэч адбываецца ў гэтым свеце. У дадзеным выпадку, відаць, прадстаўніца іншаземнай цывілізацыі пашкадавала пра тое, што распавяла чалавеку праўду пра Зямлю. 7. Вынікі кантакту для зямлян Самазабойства героя.
  • 19. Апісанне іншаземных цывілізацый у творчасці Раісы Баравіковай [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [да раздзелаў] № Крытэрый для аналізу Аповесць Раісы Баравіковай «Казімір – сын Ягайлы+Насця з 8 “Б” = ♥» 1. Час дзеяння Цесна пераплецены сучаснасць і гісторыя, сон і рэальнае жыццѐ. Падзеі, што адбываюцца на пачатку XXI стагоддзя (2007 год), мяжуюцца з падзеямі ХV стагоддзя. 2. Месца дзеяння Усе дзеянні адбываюцца на Зямлі ў сучасным Мінску і старадаўнім Вялікім Княстве Літоўскім. 3. Спосаб кантакту Спосабы кантакту, абраныя незямлянамі (сустрэчы і размовы, сны), садзейнічаюць развіццю давяральных адносін. 4. Параўнальны аналіз узроўню развіцця абедзвюх цывілізацый Узровень развіцця іншаземнай цывілізацыі значна вышэйшы за ўзровень развіцця зямлян. Прычына таму – наяўнасць вялізнага аб’ѐму інфармацыі, які назапашваўся і захоўваўся стагоддзямі. Чалавечае грамадства яшчэ не зразумела, не асэнсавала да канца значнасць інфармацыі. 5. Намеры зямлян у адносінах да іншапланецян Людзі, калі і могуць дапамагчы іншаземцам, то толькі з падказак апошніх. 6. Намеры іншапланецян у адносінах да зямлян Іншаземцы прылятаюць на Зямлю з намерам дапамагчы, папярэдзіць, прадухіліць, выратаваць. Гэта значыць прылятаюць з той мэтай, каб пэўным чынам зрабіць жыццѐ зямлян больш лѐгкім. 7. Вынікі кантакту для зямлян Прадстаўнікі двух розных светаў часова пасябравалі для таго, каб дасягнуць пэўнай, кожнаму сваѐй, мэты.
  • 22. 12 Дзякуй вам за тое, што наведалі мой сайт! Спадзяюся, многіх з вас я сустрэну пазней як аматараў фантастыкі, а зараз прашу вас ацаніць маю Інтэрнэт- старонку і напісаць свае прапановы па паляпшэнню сайта на электронную пошту. Дзякую за ўвагу! [да раздзелаў] 3 Ацаніце сайт па 5-ці бальнай шкале (Націсніце столькі разоў на экран, колькі балаў вы жадаеце паставіць) 45