SlideShare a Scribd company logo
1 of 9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                         ад грамадскага аб’яднання
                                            “Цэнтр “Трэці сектар”
                                           а/с 54, Гародня, 230009,
                                          тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                        e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                            сайт http://3sektar.by/

                                               Выпуск 244 (537)

                                            (30 лістапада 2012 г.)
                                        Рэдактар выпуску: Кася Крот

          Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                  абавязковая



                                                                           Сёння ў выпуску:

 «Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у Гродне........................................2
Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігій.............................................................3
Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі ...........................................................3
       Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца..................................................4
 Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Гродне ............................................................4
За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай справай.........................5
Трэнінг “Даступныя новыя медыі”.............................................................................6
 Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў........................................6
Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці...............................................7
  Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў Польшчы?..............................8
Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ...................................................8
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”.........................................................9
Падзеі:
                                                                                   уверх


      «Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у Гродне
       Упершыню ў Гродне будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы - а іх у гэтым годзе
каля 280!
       Адкрыццё вернісажу пройдзе 3 снежня, а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48А (зала
ва ўнутраным дворыку).
       Адкрываць выставу будуць арганізатары конкурса, фатографы Юля Дарашкевіч і Вадзім
Заміроўскі, а таксама пераможца «Прэс-фота Беларусі - 2012» Аляксандр Васюковіч.
        Юля Дарашкевіч:
       - У Беларусі гэтая выстава экспанавалася толькі адзін раз: на ўзнагароджанні
пераможцаў у галерэі “Ў” і пакуль больш няма магчымасцяў паказваць яе тут, бо ёсць на ёй
палітычнаыя фатаздымкі, звязаныя з акцыямі пратэсту, ёсць тэракт.
       Нас і ў мінулыя гады нікуды не пускалі, а тыя выставы, што былі, праходзілі без самых
вострых фотаздымкаў.
       Затое “Прэс-фота Беларусі - 2012” з поспехам экспанавалася ў Брно (Чэхія), Кракаве і
Варшаве.
        Гарадзенцам пашанцавала не толькі ўбачыць усе здымкі-пераможцы фотаконкурса, але і
стаць першымі гледачамі дасланых на конкурс «Прэс-фота Беларусі -- мультымедыя» ролікаў. Гэта
міні-фільмы, знятыя пры дапамозе фотаздымкаў, відэа і гуку.
       Юля Дарашкевіч:
       - Для Беларусі гэта вельмі новая з’ява, практычна ніхто пакуль гэтым не займаецца.
        8 снежня будзе падвядзенне вынікаў конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў, а пакуль -
пакажам некалькі ролікаў-намінантаў на свой густ.
       Выставу “Прэс-фота Беларусі - 2012” у Гродне можна будзе наведаць да 10-га снежня.
       Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца
айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.
       У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500
здымкаў для ўдзелу ў конкурсе.
       Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і
фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах»,
«Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя
традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі фатаграфій.
        Больш інфармацыі пра конкурс можна знайсці на сайце http://pressphoto.by
       Паводле http://t-styl.info

                                                                               уверх

                                                                                              2
Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігій
       Пачынаючы з верасня дзеці з абмежаваннямі, якімі апякуецца Грамадская дабрачынная
арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, іх бацькі, валанцёры рабілі калядныя сувеніры.
       2 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій пройдзе выстава-продаж, сродкі ад якой
пойдуць на патрэбы хворых дзяцей.
       Выстава-продаж і канцэрт прымеркаваныя да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.
       Дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга:
       - Сумесна з Гродзенскім музеем гісторыі рэлігій і музычнай школай №1 мы вырашылі
зрабіць канцэрт, у якім выступяць і здаровя дзеці, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі,
чакаем гасцей з Мінска (пры падтрымцы арганізацыі “Мае сэнс”).
       Хочам, па-першае, прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаваннямі, а
па-другое, зладзіць выставу-продаж калядных сувеніраў.
       У дзяцей, якімі апякуецца наша арганізацыя, ёсць мара – з’ездзіць у аквапарк у
Друскенікі. Большасць з іх ніколі ўвогуле не былі за мяжой.
       Мы падлічылі, на паездку аднаго дзіцяці разам з мамай патрэбна 150 даляраў. Такіх
дзетак 20, да таго ж іх павінны суправаджаць валанцёры, бо многія дзеткі на інвалідных
вазках. На гэта і подуць усе атрыманыя ад продажу сродкі.
       Спадзяемся, што да вясны мы нейкім чынам здолеем сабраць неабходную суму.
       На арганізацыю выезда дзяцей у аквапарк і пойдуць усе сродкі, атрыманыя за продаж
калядных сувеніраў, зробленых самімі дзецьмі. Гэта снегавічкі, анёлы, вязаныя рэчы, вырабы з
валянай воўны, гірлянды, паштоўкі...
       Канцэрт і выстава-продаж адбудуцца ў Музеі гісторыі рэлігій у 15.00 2 снежня.
       Уваход вольны.
       Кожны сувенір, набыты вамі на выставе, набліжае спаўненне дзіцячай мары!
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                        уверх


     Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі
       Да Міжнароднага дня інвалідаў прымеркаваная выстава ў Гродзенскай вытсавачнай
зале творчых работ наведнікаў аддзяленняў дзённага прабывання цэнтраў сацыяльнага
абслугоўвання Гродзенскай вобласці.
       Такіх цэнтраў у вобласці 20, а гэта ў агульнай колькасці 119 гурткоў, 30 клубаў па інтарэсах і
16 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў.
       У іх людзі з абмежаваннямі вырабляюць сувеніры, засвойваюць сакрэты хатняй гаспадаркі,
шыюць і нават вырабляюць мыла.
       Творчасцю на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай
вобласці займаюцца 576 чалавек. Для іх гэта і спосаб раскрыць свае здольнасці, і дзейсны сродак
сацыяльнай рэабілітацыі.
       Абласная выстава “Душа, адкрытая свету” пазнаёміць гродзенцаў з работамі маладых
людзей з абмежаваннямі: малюнкамі, вышыўкай, вырабамі з бісеру, з прыроднага матэрыялу,
аплікацыямі, жывапісам.
       Выстава адкрыецца ў 11 гадзін 4 снежня.
       Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з інваліднасцю, а людзей з
асаблівасцямі ў развіцці заахвоціць да заняткаў мастацкай творчасцю.
                                                                                                    3
Пазнаёміцца з творчасцю людзей з абмежаваннямі ў гродзенскай выставачнай зале
можна будзе да 16 снежня.
      Паводле http://t-styl.info
                                                                                 уверх



       Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца
       Ствараецца суполка беларускамоўных спецыялістаў і студэнтаў у галіне псіхалогіі.
       Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-
практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову), і прафесійнае
развіццё.
       У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць
абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі.
       Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і
практычную дзейнасць найперш у трох накірунках:
       - міжкультурныя адносіны, кросс-культурная і акультурацыйная псіхалогія;
       - псіхалогія здароўя;
       - псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія).
        Калі Вы зацікавіліся, калі ласка пішыце на адрас: vraketskaya@yahoo.com .
      Паводле http://generation.by

                                                                                уверх



       Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Гродне
       Палітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец правядзе цыкл лекцый
на тэму "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза".
       Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў
Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу
еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні
актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.
        Лагвінец:
        - Хачу прадставіць карціну еўрапейскай інтэграцыі, паказаць, якія магчымасці яна дае.
       Беларусь, што знаходзіцца ў Еўропе, таксама закранутая працэсамі еўрапейскай
інтэграцыі, і мы толькі выйграем, калі будзем ведаць, што адбываецца за нашымі заходнімі
межамі. Гэта адзін са спосабаў пераадолення самаізаляцыі Беларусі.
       Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года.
Спачатку яны праходзілі ў Мінску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых
спецыялістаў. Сёлета далучыліся Гомель, Магілёў і Гродна.
        Лагвінец:
       - Спадзяюся, гэта дасць добры штуршок для развіцця. Некалькі маіх слухачоў ужо
павучыліся ў Еўрапейскім каледжы, у іншых еўрапейскіх ВНУ у Швецыі, Германіі, Францыі,
некаторыя - самі ўжо з’яўляюцца экспертамі, пачынаючымі, але вельмі шматабяцальнымі,
ёсць тыя, што працуюць у грамадскіх арганізацыях, у СМІ.
        На курс лекцый у Гродне запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто
зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць
сертыфікат Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання.
                                                                                                 4
Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай
мовы пажаданае, але не абавязковае).
        Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (1, 8 і 15 снежня) з 12 да 17
гадзін.
        Усім патэнцыйным удзельнікам прапануецца сабрацца 1 снежня а 12:00 ля вежы
пажарнага дэпо (вул.Замкавая, 19) і потым разам пайсці на сядзібу, дзе будзе адбывацца курс.
        Дадатковая інфармацыя і папярэдняя рэгістрацыя на курс па тэлефоне +375296061034
альбо па эл. адрасе lahviniec@gmail.com .
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                 уверх



   За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай
справай
        15 снежня ў вайсковай частцы N 51171 у Гродне пройдзе прысяга. Яе адмаўляецца
прымаць навабранец –маладафронтавец Павел Сяргей.
        Павел Сяргей ад пачатку патрабаваў замяніць вайсковую службу на альтэрнатыўную
грамадзянскую.
        У заяве на альтэрнатыўную службу ён пазначыў, што “паводле сваіх рэлігійных
перакананняў не можа насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная
сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціян”.
        Аднак у апошні прызыў яго ўсё ж забралі ў войска і накіравалі служыць у Гродна.
        Цяпер узніклі праблемы з прысягай.
        Наста Палажанка, намесніца старшыні “Маладога Фронта” (арганізацыя зарэгістраваная ў
Чэхіі):
        - Павал тлумачыць сваю адмову тым, што ўжо даваў прысягу “Маладому фронту” і
Беларусі і даваць іншую не бачыць сэнсу і не мае жадання. За гэта яму пагражалі завядзеннем
крымінальнай справы, далі час на роздум, хаця прысяга нібыта справа добраахвотная.
        Пакуль выпадкаў завядзення крымінальнай справы за адмову прымаць прысягу ў Беларусі
не было. Калі такіх прызыўнікоў не атрымлівалася прымусіць да прысягі, іх звычайна накіроўвалі
ў чыгуначныя ці інжэнерныя войскі.
      Паводле http://t-styl.info

                                                                                 уверх




                                                                        Абвесткі:
                                                                                           уверх


                                                                                                5
Трэнінг “Даступныя новыя медыі”
       NewGroupMedia запрашае грамадскіх актывістаў узяць удзел у трэнінгу па працы з
відэакантэнтам у Новых Медыях. Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па
стварэнні і распаўсюдзе медыя кантэнту, па працы з відэа-абсталяваннем, напісанні сцэнару,
працэсе відэаздымкі, а таксама мантажы.
       Удзельнікі мусяць быць не маладзейшыя за 18 год, быць грамадска актыўнымі, мець
магчымасць і жаданне выкарыстоўваць і распаўсюджваць атрыманыя веды ў сваёй грамадскай
дзейнасці.
       Трэнінг пройдзе ў Мінску з 21 па 23 снежня. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд,
харчаванне і пражыванне.
       Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы:
https://docs.google.com/file/d/0B9Y7THsZD_RHTXNfYkRKUG13Y1U/edit і даслаць яе на электронны
адрас: newmediaschool2012@gmail.com
       Апошні тэрмін падачы заявак - 10 снежня.
       Арганізатары праінфармуюць адабраных удзельнікаў 12 снежня.
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                    уверх



      Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў
       Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім.
Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і
Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад
Санкт-Пецярбург) паўдзельнічаць у Праграме Study Tours to Poland (STP).
       У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія
актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным
патрабаванням:
       • Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 г.).
       • З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі.
       • Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай,
Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе).
       • Маюць дзейны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30
верасня 2013 г.)
       • Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland і ў Праграме Study Visit
in Gdynia.
       Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.
       Апошні тэрмін падачы заявак - да 10 снежня.
       Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10
студзеня 2013 г.
       Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г., працягласць візіту – 12 дзён.
       Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі
Польшчы падчас візіту.
       Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу.
       Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад,
з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання
візы ў Польшчу і бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу.
       Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!
                                                                                                6
Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн.
      Падрабязней - тут
      Паводле http://www.studytours.pl

                                                                                  уверх


     Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці
       Рэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе
пражывання» праводзіцца ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта SPARE
(найбуйнейшага міжнароднага адукацыйнага праекта для школьнікаў па адукацыі ў пытаннях
змянення клімату і энергетыкі) і сусветнай дэкады ААН «Адукацыя для ўстойлівага развіцця»
пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і INFORSE Europe (Еўрапейская сетка
развіцця ўстойлівай энергетыкі).
       Конкурс 2012/2013 года праводзіцца пад дэвізам: «Захаваем клімат – пачнём з простых
энергетычных рашэнняў».
       Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй
спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі, якія зацікаўлены і ўжо маюць
дасягненні ў практычнай дзейнасці ў галіне змены клімату, укаранення энергазберажэння,
выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі для мясцовых патрэбаў, у павышэнні
энергаэфектыўнасці школьных будынкаў, у развіцці адукацыі школьнікаў і асветы насельніцтва
па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і зберажэння энергіі.
       Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2012 года па 15 люты 2013 года ў два этапы:
       - Першы этап (абласны, г. Мінск) – з 15 кастрычніка 2012 года па 1 студзеня 2013 г.;
       - Другі этап (рэспубліканскі) – з 2 студзеня па 15 лютага 2013 года.
       Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 15 лютага 2013 года.
       Работы, якія занялі першыя месцы ў кожнай намінацыі, будуць накіраваныя
на міжнародны конкурс да 15 сакавіка 2013 года.
       Намінацыі для вучняў:
       1.Практычная праца.
       2.Тэарэтычная праца (праект).
       3. Інфармаванне грамадства / прапаганда энергаэфектыўнасці і энергазберажэння.
       Намінацыі для педагогаў:
       1. Урок / дыдактычныя матэрыялы «Простыя энергетычныя рашэнні супраць змены
клімату».
       Для ўдзелу ў конкурсе установам адукацыі неабходна зарэгістравацца на сайце spare-
belarus.by і пасля актывацыі акаўнта запоўніць анкету SPARE школы Беларусі да адпраўлення
дакументаў на абласны этап конкурсу. Конкурсныя працы, дасланыя незарэгістраванымі
ўдзельнікамі, разглядацца не будуць.
       Тэрмін падачы прац на рэспубліканскі этап конкурсу – 2 студзеня 2013 г.
       Падрабязней пра ўмовы конкурсу на spare-belarus.by
      Паводле http://nastaunik.info

                                                                                  уверх




                                                                                              7
Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў
Польшчы?
       Група “Замежжа” ажыццяўляе праект, у межах якога дапамагае беларускім няўрадавым
арганізацыям зарэгістравацца ў Польшчы.
       Супольна з парталам NGO.PL распрацаваны даведнік „Я СТВАРАЮ НЯЎРАДАВУЮ
АРГАНІЗАЦЫЮ Ў ПОЛЬШЧЫ. ДАВЕДНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ”, які крок за крокам апісвае працэдуру
рэгістрацыі няўрадавай арганізацыі ў Польшчы.
       Арганізацыям, якім спатрэбіцца ня толькі інфармацыя з даведніка, але і далейшая
падтрымка, прапаноўваюцца прафесійныя юрыдычныя паслугі і падтрымка па рэгістрацыі да
канца 2012 года.
       Асобы і арганізацыі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ці дапамозе па рэгістрацыі, могуць
звязацца з Працоўнай групай праз эл. пошту: jan.strzelecki@zagranica.org.pl (Ян Стшэлецкі).
Даведнік можна знайсці па спасылцы: http://zagranica.org.pl/en/Aktualnosci/przewodnik-zakadam-
organizacj-pozarzdow-w-polsce-dla-biaorusinow.html
       Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                   уверх



      Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый
       Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у
Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і
асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
       Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а
таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.
       Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай,
далучыць да яе новых людзей.
       Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:
       1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны
       2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя
       3. Дабрачыннасць
       4. Інтэрнэт-прарыў года
       5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці
       6. Валанцёр года
       7. Лепшы творчы праект
       Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе
на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”.
       Апошні тэрмін – 30 снежня.
       Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!»
       Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года.
       Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній,
рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны. Больш інфармацыі глядзіце на старонках
конкурсу тут
       Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на
скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!”
      Больш падрабязна http://3sektar.by
                                                                                   уверх
                                                                                             8
  Не спазніся!
                                                                                     уверх


       Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”
        БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным
фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку
2013 г.
        Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.
        Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі.
        Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11
        Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-
05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.
        Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by
        Паводле http://ngo.by
                                                                                     уверх




                                                                                               9

More Related Content

What's hot

What's hot (13)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 24.02.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 

Viewers also liked (9)

Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
2009 Congressional Visits
2009 Congressional Visits2009 Congressional Visits
2009 Congressional Visits
 
мир без армян
мир без армянмир без армян
мир без армян
 
Top Santé Healthy Travel
Top Santé Healthy TravelTop Santé Healthy Travel
Top Santé Healthy Travel
 
Moção Sectorial - Renovação Política
Moção Sectorial - Renovação PolíticaMoção Sectorial - Renovação Política
Moção Sectorial - Renovação Política
 
MoBar CLE | Put Some Drama Into Your CLE
MoBar CLE | Put Some Drama Into Your CLEMoBar CLE | Put Some Drama Into Your CLE
MoBar CLE | Put Some Drama Into Your CLE
 
flag
flagflag
flag
 
lex | PORT 2015
lex | PORT 2015lex | PORT 2015
lex | PORT 2015
 
Tu programa de Afiliados con AfiliaciónDirecta.com
Tu programa de Afiliados con AfiliaciónDirecta.comTu programa de Afiliados con AfiliaciónDirecta.com
Tu programa de Afiliados con AfiliaciónDirecta.com
 

Similar to Kronika 30.11.2012

Similar to Kronika 30.11.2012 (19)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11Kronika 24.02.11
Kronika 24.02.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 12.04.2012
Kronika   12.04.2012Kronika   12.04.2012
Kronika 12.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-23.06.11
 

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

More from Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 30.11.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 244 (537) (30 лістапада 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: «Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у Гродне........................................2 Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігій.............................................................3 Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі ...........................................................3 Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца..................................................4 Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Гродне ............................................................4 За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай справай.........................5 Трэнінг “Даступныя новыя медыі”.............................................................................6 Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў........................................6 Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці...............................................7 Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў Польшчы?..............................8 Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ...................................................8 Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”.........................................................9
  • 2. Падзеі:  уверх «Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у Гродне Упершыню ў Гродне будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы - а іх у гэтым годзе каля 280! Адкрыццё вернісажу пройдзе 3 снежня, а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48А (зала ва ўнутраным дворыку). Адкрываць выставу будуць арганізатары конкурса, фатографы Юля Дарашкевіч і Вадзім Заміроўскі, а таксама пераможца «Прэс-фота Беларусі - 2012» Аляксандр Васюковіч. Юля Дарашкевіч: - У Беларусі гэтая выстава экспанавалася толькі адзін раз: на ўзнагароджанні пераможцаў у галерэі “Ў” і пакуль больш няма магчымасцяў паказваць яе тут, бо ёсць на ёй палітычнаыя фатаздымкі, звязаныя з акцыямі пратэсту, ёсць тэракт. Нас і ў мінулыя гады нікуды не пускалі, а тыя выставы, што былі, праходзілі без самых вострых фотаздымкаў. Затое “Прэс-фота Беларусі - 2012” з поспехам экспанавалася ў Брно (Чэхія), Кракаве і Варшаве. Гарадзенцам пашанцавала не толькі ўбачыць усе здымкі-пераможцы фотаконкурса, але і стаць першымі гледачамі дасланых на конкурс «Прэс-фота Беларусі -- мультымедыя» ролікаў. Гэта міні-фільмы, знятыя пры дапамозе фотаздымкаў, відэа і гуку. Юля Дарашкевіч: - Для Беларусі гэта вельмі новая з’ява, практычна ніхто пакуль гэтым не займаецца. 8 снежня будзе падвядзенне вынікаў конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў, а пакуль - пакажам некалькі ролікаў-намінантаў на свой густ. Выставу “Прэс-фота Беларусі - 2012” у Гродне можна будзе наведаць да 10-га снежня. Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ. У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500 здымкаў для ўдзелу ў конкурсе. Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі фатаграфій. Больш інфармацыі пра конкурс можна знайсці на сайце http://pressphoto.by Паводле http://t-styl.info  уверх 2
  • 3. Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігій Пачынаючы з верасня дзеці з абмежаваннямі, якімі апякуецца Грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, іх бацькі, валанцёры рабілі калядныя сувеніры. 2 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій пройдзе выстава-продаж, сродкі ад якой пойдуць на патрэбы хворых дзяцей. Выстава-продаж і канцэрт прымеркаваныя да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга: - Сумесна з Гродзенскім музеем гісторыі рэлігій і музычнай школай №1 мы вырашылі зрабіць канцэрт, у якім выступяць і здаровя дзеці, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, чакаем гасцей з Мінска (пры падтрымцы арганізацыі “Мае сэнс”). Хочам, па-першае, прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаваннямі, а па-другое, зладзіць выставу-продаж калядных сувеніраў. У дзяцей, якімі апякуецца наша арганізацыя, ёсць мара – з’ездзіць у аквапарк у Друскенікі. Большасць з іх ніколі ўвогуле не былі за мяжой. Мы падлічылі, на паездку аднаго дзіцяці разам з мамай патрэбна 150 даляраў. Такіх дзетак 20, да таго ж іх павінны суправаджаць валанцёры, бо многія дзеткі на інвалідных вазках. На гэта і подуць усе атрыманыя ад продажу сродкі. Спадзяемся, што да вясны мы нейкім чынам здолеем сабраць неабходную суму. На арганізацыю выезда дзяцей у аквапарк і пойдуць усе сродкі, атрыманыя за продаж калядных сувеніраў, зробленых самімі дзецьмі. Гэта снегавічкі, анёлы, вязаныя рэчы, вырабы з валянай воўны, гірлянды, паштоўкі... Канцэрт і выстава-продаж адбудуцца ў Музеі гісторыі рэлігій у 15.00 2 снежня. Уваход вольны. Кожны сувенір, набыты вамі на выставе, набліжае спаўненне дзіцячай мары! Паводле http://t-styl.info  уверх Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі Да Міжнароднага дня інвалідаў прымеркаваная выстава ў Гродзенскай вытсавачнай зале творчых работ наведнікаў аддзяленняў дзённага прабывання цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці. Такіх цэнтраў у вобласці 20, а гэта ў агульнай колькасці 119 гурткоў, 30 клубаў па інтарэсах і 16 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў. У іх людзі з абмежаваннямі вырабляюць сувеніры, засвойваюць сакрэты хатняй гаспадаркі, шыюць і нават вырабляюць мыла. Творчасцю на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці займаюцца 576 чалавек. Для іх гэта і спосаб раскрыць свае здольнасці, і дзейсны сродак сацыяльнай рэабілітацыі. Абласная выстава “Душа, адкрытая свету” пазнаёміць гродзенцаў з работамі маладых людзей з абмежаваннямі: малюнкамі, вышыўкай, вырабамі з бісеру, з прыроднага матэрыялу, аплікацыямі, жывапісам. Выстава адкрыецца ў 11 гадзін 4 снежня. Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з інваліднасцю, а людзей з асаблівасцямі ў развіцці заахвоціць да заняткаў мастацкай творчасцю. 3
  • 4. Пазнаёміцца з творчасцю людзей з абмежаваннямі ў гродзенскай выставачнай зале можна будзе да 16 снежня. Паводле http://t-styl.info  уверх Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца Ствараецца суполка беларускамоўных спецыялістаў і студэнтаў у галіне псіхалогіі. Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча- практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову), і прафесійнае развіццё. У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі. Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках: - міжкультурныя адносіны, кросс-культурная і акультурацыйная псіхалогія; - псіхалогія здароўя; - псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія). Калі Вы зацікавіліся, калі ласка пішыце на адрас: vraketskaya@yahoo.com . Паводле http://generation.by  уверх Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Гродне Палітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец правядзе цыкл лекцый на тэму "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза". Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі. Лагвінец: - Хачу прадставіць карціну еўрапейскай інтэграцыі, паказаць, якія магчымасці яна дае. Беларусь, што знаходзіцца ў Еўропе, таксама закранутая працэсамі еўрапейскай інтэграцыі, і мы толькі выйграем, калі будзем ведаць, што адбываецца за нашымі заходнімі межамі. Гэта адзін са спосабаў пераадолення самаізаляцыі Беларусі. Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года. Спачатку яны праходзілі ў Мінску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых спецыялістаў. Сёлета далучыліся Гомель, Магілёў і Гродна. Лагвінец: - Спадзяюся, гэта дасць добры штуршок для развіцця. Некалькі маіх слухачоў ужо павучыліся ў Еўрапейскім каледжы, у іншых еўрапейскіх ВНУ у Швецыі, Германіі, Францыі, некаторыя - самі ўжо з’яўляюцца экспертамі, пачынаючымі, але вельмі шматабяцальнымі, ёсць тыя, што працуюць у грамадскіх арганізацыях, у СМІ. На курс лекцый у Гродне запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання. 4
  • 5. Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае). Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (1, 8 і 15 снежня) з 12 да 17 гадзін. Усім патэнцыйным удзельнікам прапануецца сабрацца 1 снежня а 12:00 ля вежы пажарнага дэпо (вул.Замкавая, 19) і потым разам пайсці на сядзібу, дзе будзе адбывацца курс. Дадатковая інфармацыя і папярэдняя рэгістрацыя на курс па тэлефоне +375296061034 альбо па эл. адрасе lahviniec@gmail.com . Паводле http://t-styl.info  уверх За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай справай 15 снежня ў вайсковай частцы N 51171 у Гродне пройдзе прысяга. Яе адмаўляецца прымаць навабранец –маладафронтавец Павел Сяргей. Павел Сяргей ад пачатку патрабаваў замяніць вайсковую службу на альтэрнатыўную грамадзянскую. У заяве на альтэрнатыўную службу ён пазначыў, што “паводле сваіх рэлігійных перакананняў не можа насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціян”. Аднак у апошні прызыў яго ўсё ж забралі ў войска і накіравалі служыць у Гродна. Цяпер узніклі праблемы з прысягай. Наста Палажанка, намесніца старшыні “Маладога Фронта” (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі): - Павал тлумачыць сваю адмову тым, што ўжо даваў прысягу “Маладому фронту” і Беларусі і даваць іншую не бачыць сэнсу і не мае жадання. За гэта яму пагражалі завядзеннем крымінальнай справы, далі час на роздум, хаця прысяга нібыта справа добраахвотная. Пакуль выпадкаў завядзення крымінальнай справы за адмову прымаць прысягу ў Беларусі не было. Калі такіх прызыўнікоў не атрымлівалася прымусіць да прысягі, іх звычайна накіроўвалі ў чыгуначныя ці інжэнерныя войскі. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх 5
  • 6. Трэнінг “Даступныя новыя медыі” NewGroupMedia запрашае грамадскіх актывістаў узяць удзел у трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Медыях. Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па стварэнні і распаўсюдзе медыя кантэнту, па працы з відэа-абсталяваннем, напісанні сцэнару, працэсе відэаздымкі, а таксама мантажы. Удзельнікі мусяць быць не маладзейшыя за 18 год, быць грамадска актыўнымі, мець магчымасць і жаданне выкарыстоўваць і распаўсюджваць атрыманыя веды ў сваёй грамадскай дзейнасці. Трэнінг пройдзе ў Мінску з 21 па 23 снежня. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: https://docs.google.com/file/d/0B9Y7THsZD_RHTXNfYkRKUG13Y1U/edit і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 10 снежня. Арганізатары праінфармуюць адабраных удзельнікаў 12 снежня. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) паўдзельнічаць у Праграме Study Tours to Poland (STP). У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: • Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 г.). • З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі. • Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе). • Маюць дзейны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2013 г.) • Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland і ў Праграме Study Visit in Gdynia. Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове. Апошні тэрмін падачы заявак - да 10 снежня. Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10 студзеня 2013 г. Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г., працягласць візіту – 12 дзён. Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу і бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу. Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ! 6
  • 7. Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн. Падрабязней - тут Паводле http://www.studytours.pl  уверх Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці Рэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе пражывання» праводзіцца ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта SPARE (найбуйнейшага міжнароднага адукацыйнага праекта для школьнікаў па адукацыі ў пытаннях змянення клімату і энергетыкі) і сусветнай дэкады ААН «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і INFORSE Europe (Еўрапейская сетка развіцця ўстойлівай энергетыкі). Конкурс 2012/2013 года праводзіцца пад дэвізам: «Захаваем клімат – пачнём з простых энергетычных рашэнняў». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі, якія зацікаўлены і ўжо маюць дасягненні ў практычнай дзейнасці ў галіне змены клімату, укаранення энергазберажэння, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі для мясцовых патрэбаў, у павышэнні энергаэфектыўнасці школьных будынкаў, у развіцці адукацыі школьнікаў і асветы насельніцтва па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і зберажэння энергіі. Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2012 года па 15 люты 2013 года ў два этапы: - Першы этап (абласны, г. Мінск) – з 15 кастрычніка 2012 года па 1 студзеня 2013 г.; - Другі этап (рэспубліканскі) – з 2 студзеня па 15 лютага 2013 года. Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 15 лютага 2013 года. Работы, якія занялі першыя месцы ў кожнай намінацыі, будуць накіраваныя на міжнародны конкурс да 15 сакавіка 2013 года. Намінацыі для вучняў: 1.Практычная праца. 2.Тэарэтычная праца (праект). 3. Інфармаванне грамадства / прапаганда энергаэфектыўнасці і энергазберажэння. Намінацыі для педагогаў: 1. Урок / дыдактычныя матэрыялы «Простыя энергетычныя рашэнні супраць змены клімату». Для ўдзелу ў конкурсе установам адукацыі неабходна зарэгістравацца на сайце spare- belarus.by і пасля актывацыі акаўнта запоўніць анкету SPARE школы Беларусі да адпраўлення дакументаў на абласны этап конкурсу. Конкурсныя працы, дасланыя незарэгістраванымі ўдзельнікамі, разглядацца не будуць. Тэрмін падачы прац на рэспубліканскі этап конкурсу – 2 студзеня 2013 г. Падрабязней пра ўмовы конкурсу на spare-belarus.by Паводле http://nastaunik.info  уверх 7
  • 8. Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў Польшчы? Група “Замежжа” ажыццяўляе праект, у межах якога дапамагае беларускім няўрадавым арганізацыям зарэгістравацца ў Польшчы. Супольна з парталам NGO.PL распрацаваны даведнік „Я СТВАРАЮ НЯЎРАДАВУЮ АРГАНІЗАЦЫЮ Ў ПОЛЬШЧЫ. ДАВЕДНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ”, які крок за крокам апісвае працэдуру рэгістрацыі няўрадавай арганізацыі ў Польшчы. Арганізацыям, якім спатрэбіцца ня толькі інфармацыя з даведніка, але і далейшая падтрымка, прапаноўваюцца прафесійныя юрыдычныя паслугі і падтрымка па рэгістрацыі да канца 2012 года. Асобы і арганізацыі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ці дапамозе па рэгістрацыі, могуць звязацца з Працоўнай групай праз эл. пошту: jan.strzelecki@zagranica.org.pl (Ян Стшэлецкі). Даведнік можна знайсці па спасылцы: http://zagranica.org.pl/en/Aktualnosci/przewodnik-zakadam- organizacj-pozarzdow-w-polsce-dla-biaorusinow.html Паводле рассылкі belngo.info  уверх Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю. Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: 1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны 2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя 3. Дабрачыннасць 4. Інтэрнэт-прарыў года 5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці 6. Валанцёр года 7. Лепшы творчы праект Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”. Апошні тэрмін – 30 снежня. Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!» Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года. Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны. Больш інфармацыі глядзіце на старонках конкурсу тут Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!” Больш падрабязна http://3sektar.by  уверх 8
  • 9.  Не спазніся!  уверх Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г. Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г. Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі. Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11 Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46- 05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92. Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by Паводле http://ngo.by  уверх 9