Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Kronika 18.08.12
1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 19 (531)
(18 жніўня 2012 г.)
Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёння ў выпуску:
Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў ........................................................ 2
Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год .............................................. 2
Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу
Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў ................................................................... 3
«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна ................................................................... 3
На ровары ў пошуках Атлантыды.................................................................................. 4
Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць:
вырашаем праблемы разам» ........................................................................................... 4
Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі .......... 5
2. Падзеі:
уверх
Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў
Больш за 100 чалавек заявіліся на ўдзел у трэнінгах другога модулю адукацыйнай праграмы
By_HUB, якую ладзіць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.
Чарговыя два трэнінгі ў межах праграмы адбудуцца ў Кіеве (6-7 кастрычніка і 20-21 кастрычніка)
і будуць арганізаваныя нашымі партнѐрамі з супольнасці MediaNext.
Першы з серыі трэнінгаў пад агульнай назвай “Да новых аўдыторый з дапамогай новых
медыяў” адбыўся ў Кіеве 28-29 ліпеня.
Удзельнікі трэнінга вывучалі, як выпрацаваць уласнае разуменне працы ў новых медыя, як
ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, як арганізаваць фільтрацыю інфармацыі, каб не
патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі. Асобнымі
аспектамінавучання былі спосабы забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце, а таксама арганізацыя працы
з відэа для прыцягнення аўдыторыі, выкарыстоўваючы схаваныя магчымасці YouTube.
BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў
людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння
якасці жыцця грамадства.
Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя
мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсѐ прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты,
блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце.
уверх
Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на
2012/2013 год
Прыѐм заяваў пачнецца з 3 верасня. Анкеты на ўдзел у праграме
чацьвѐртага акадэмічнага года будуць запаўняць як слухачы, якія
жадаюць працягваць удзел у ѐй, так і новыя кандыдаты.
Сѐлетні адбор будзе складацца з двух этапаў. Спачатку ўсе ахвотныя
браць удзел у занятках "Універсітэту Залатога Веку" запоўняць анкеты-заяўкі, а затым адбудзецца
некалькі групавых суразмоваў-прэзентацый, па выніках якіх будзе сфармаваны спіс слухачоў УЗВ
на 2012/2013 акадэмічны год.
У час прэзентацый будуць прадстаўленыя секцыі, якія будуць працаваць у межах УЗВ,
прадстаўлена канцэпцыя працы Праграмы, а таксама ўмовы ўдзелу ў ѐй. Расклад прэзентацый-
суразмоваў з'явіцца ў пачатку верасня.
2
3. Дадатковую інфармацыю пра набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год можна атрымаць па
тэл. 75-71-72 (грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"), а таксама (8-029) 284-77-99 (Лана
Руднік, кіраўнік Праграмы УЗВ).
уверх
Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту
Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу
Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў
Чарговая сустрэча гэтай арганізацыі, у склад якой уваходзяць арганізацыі з розных еўрапейскіх
краін, адбудзецца 4-6 кастрычніка ва Ўроцлаве (Польшча).
Федэрацыя была створаная ў 1990 г. Яе мэтамі з'яўляюцца пашырэнне доступа сталых людзей да
акадэмічнай адукацыі, развіццѐ супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы
адукацыі сталых.
Дэлегацыя УЗВ будзе мець магчымасць пазнаѐміцца з дзейнасцю Федэрацыі, каб у будучым,
магчыма, таксама ўступіць у яе шэрагі.
уверх
«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна
Сустрэчу з такой назвай ладзяць 24 жніўня сябры грамадскага
аб'яднання "Ліберальны клуб" сумесна з Friedrich Naumann Foundation,
Robert Bosch Foundation, European Academy Berlin і Polish Robert Shuman
Foundation.
«Еўропа ў сакваяжы» – гэта міжнародны адукацыйны праект беларускіх,
нямецкіх і польскіх маладых экспертаў у галіне еўрапейскай палітыкі.
Мэтай праекта з'яўляецца азнаямлення беларускай грамадскасці з асноўнымі
трэндамі развіцця Еўрапейскага саюза ў XXI cтагоддзі.
Праект будзе праходзіць у чатырох беларускіх гарадах – Гродна, Віцебску, Мінску і Брэсце. У
рамках праекта маладыя эксперты з розных краін выступяць з прэзентацыямі аб еўрапейскай
інтэграцыі, праблемах і перспектывах развіцця Еўрапейскага саюза, адукацыйных праграмах для
беларусаў у краінах ЕС.
3
4. Як адзначае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Апейкін (на здымку), гэты праект будзе
цікавы гарадзенцам у першую чаргу тым, што яны змогуць атрымаць веды аб Еўрасаюзе ды яго
ініцыятывах з першых вуснаў, ад еўрапейскіх экспертаў:
“На жаль, зараз беларускія грамадзяне не шмат ведаюць пра канкрэтную дзейнась Еўрапейскага
саюза, у тым ліку – скіраваную на Беларусь. Шмат якой інфармацыі пра цікавыя ды карысныя
магчымасці для беларусаў увогуле не даходзіць да простых людзей. Асабліва гэтая праблема
бачная ў рэгіянальных гарадах. Наш праект накіраваны на тое, каб ліквідаваць гэты недахоп
ведаў – каб жыхары Гродна, Віцебску ды Брэсту мелі магчымасць наўпрост паразмаўляць з
еўрапейскімі ды айчыннымі экспертамі і даведацца пра ўсе цікавыя для іх аспекты дзейнасці
Еўрасаюза”.
Цягам мерапрыемства удзельнікі лепш пазнаѐмяцца са зместам праграм «Усходняе партнѐрства»,
«Дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», а таксама шэрагам іншых праграм Еўрапейскага саюза,
накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі.
Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства не патрабуецца. З дакладнай праграмай ды экспертамі
можна пазнаѐміцца на сайце “Ліберальнага клуба”
Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў арт-кавярні “Палітра” (вул. Моладзевая, 1).
уверх
На ровары ў пошуках Атлантыды
Кола раварыстаў-вандроўнікаў, некамерцыйная ініцыятыва краязнаўчых
падарожжаў па гістарычнай Гарадзеншчыне й Літве.Так яны пішуць пра
сябе ў сацыяльных сетках.
Сайт “Твой стыль” зрабіў інтэрв’ю з адным з заснавальнікаў суполкі
гарадзенскім журналістам Вітаўтам Парфёненкам.
уверх
Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў
конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы
разам»
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі
конкурсу «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам», накіраванага
на
ўмацаванне партнѐрства мясцовых органаў улады і грамадзян праз
4
5. падтрымку дэманстрацыйных рашэнняў у галіне энергетычнай эфектыўнасці.
Сярод пераможцаў конкурсу апынуліся
- Парэчская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва
PBEU-5 "Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне энергіі”;
- Азѐрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва
PBEU-21 "Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і
альтэрнатыўных крыніц энергіі”;
- Яслі-сад г.п. Жалудок - праектная ініцыятыва PBEU-15 "Энергазберажэнне ў дзіцячым садку”;
- Гімназія г. Шчучына - праектная ініцыятыва PBEU-11 “Энергаэфектыўнасць: ад
энэегаэфектыўнага кабінета да практыкі энергазберажэння”.
Па матэрыялах eurasia.by
уверх
Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам
чалавека ў Беларусі
Першы нумар выдання прысвечаны праблемам свабоды сходаў і справядлівага
суда. Наступны выпуск будзе прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 г.
Рускамоўную і ангельскамоўную версію часопіса «Lawtrend Monitor» можна
пагартаць альбо спампаваць па
спасылцы http://lawtrend.org/ru/content/about/news/Lawtrend-monitor-1-dostupen-
v-elektronnoi-versii/
5