Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0

286 views

Published on

Яшчэ адзін “інфраструктурны” праект прыйшоў са Смалявічаў. Там актывісты хочуць зрабіць сайт як “МотолькоПомоги”, толькі пра Смалявічы. Віртуальная база для гэтага ўжо ёсць: партал smaliavichy.by.

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0

  1. 1. Стварэнне інтэрнэт-рэсурса для актывізацыі грамадзянскай актыўнасці жыхароў г. Смалявічы Яўген Пугач, Грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы”, +375291179833
  2. 2. Сутнасць ідэі ч.1 На базе сайта Smaliavichy.by/Smali.by (зараз неактыўны) запускаем платформу для развіцця грамадзянская актыўнасці жыхароў Смалявічаў. Пры наяўнасці сродкаў зможам адразу стварыць мабільныя прылады (Android, IOS). Платформа дазваляе кожнаму жадаючаму зарэгістравацца і публікаваць “праблемныя” месцы сваёй вуліцы, двара і г.д. Гэта азначае, што я магу сфатаграфаваць і апублікаваць дрэнны стан свайго двара, адсутнасць тратуара, пустыр і г.д. Але ня проста апублікаваць, а прапанаваць шляхі вырашэння. Напрыклад, па дарозе ў дзіцячы садок адсутнічае тратуар і бацькі вымушаны з дзецьмі ісці па праезджай частцы. Зарэгістраваны ўдзельнік публікуе фота з рэальным станам рэчаў, месца,дзе гэта адбываецца, абірае (з прапанаваных платформай) на яго думку адказную арганізацыю (-цыі) і шляхі вырашэння праблемы: афіцыйны зварот, калектыўны зварот, петыцыя бацькоў у адказную арганізацыю з просьбай зрабіць тратуар, і г.д. Калі адказ загадзя «зразумелы» - недахоп сродкаў, можна прапанаваць абмежаваць аўтамабільны рух на гэтым участку ў вызначаныя гадзіны, усталяваць дадатковыя дарожныя знакі, паставіць ліхтары, слупы (штучная агароджа) пешаходнай зоны. Іншы прыклад, жыхар можа пазначыць пусты кавалак зямлі ў межах горада, побач з домам, дваром і прапанаваць, што на яго месцы можа паўстаць, хто зацікаўлены ў гэтым, колькі можа каштаваць, дзе браць грошы, адказная арганізацыя, магчымы дызайн.
  3. 3. Сутнасць ідэі ч.2 У сваю чаргу адміністратар рэсурса і каардынатар праекта пры дапамозе экспертаў (юрысты, эканамісты, СМІ, інш.) дадаюць “праблемны” аб’ект вытрымкамі з афіцыйных нормаў і стандартаў (напрыклад, яма у асфальце не можа быць глыбей 3см – інакш патрабуецца тэрміновы рамонт), рыхтуюць шаблоны афіцыйнага зварота, петыцыі ў адказныя арганізацыі. Інфармуем пра адукацыйныя магчымасці для актывістаў: навучанне вядзення грамадзкіх кампаній, адкрытыя конкурсы грантаў, рэспубліканскія конкурсы на рэалізацыію ідэй і г.д. Плануем на сустрэчы запрашаць прадстаўнікоў Фонда імя Льва Сапегі, якія распавядуць пра магчымасці ўдзелу жыхароў у мясцовым самакіраванні, то бок у прыняцці рашэнняў, юрыстаў і праваабаронцаў, экспертаў і кансультантаў, якія дэталёва распавядуць пра ўмовы конкурсаў грантаў, правядуць навучанне напісанню праектных заявак. Пад час сустрэчаў удзельнікі будуць знаёміцца, дзяліцца досьведам, адукоўвацца – такім чынам будзе фармавацца супольнасць актыўных жыхароў. Пасля завяршэння праекта прадугледжана прэзентацыя для СМІ, актывістаў з іншых гарадоў, чыноўнікаў Мінаблвыканкама. На прэзентацыі мы падзелімся стаўноўчым досьведам рэалізацыі праекта, актывізацыі грамадзян, удзел чыноўнікаў і дзяржслужачых.
  4. 4. Мэты Дзякуючы гэтаму рэсурсу: • збіраем актуальныя праблемы нашага горада • фармуем супольнасць актыўных жыхароў г. Смалявічы • актывізуем грамадзянскую актыўнасць жыхароў Смалявічаў • вучым жыхароў ня толькі “паказаць” праблему, але і прапанаваць шляхі яе вырашэнне. • прыцягваем увагу чыноўнікаў да лакальных праблем з мэтаю іх далейшага вырашэння
  5. 5. На каго скіраваны рэсурс • Удзельнікамі праекта выступаюць актыўныя і неабыякавыя жыхары горада. Пераважна людзі ва ўзросце 18-50 год, хто ў паўсядзённым жыцці карыстаецца інтэрнэтам і мабільнымі прыстасаваннямі, • Чыноўнікі і дзяржслужачыя горада, + чыноўнікі Мінаблвыканкама. • Лакальныя і абласныя СМІ • Праект можа быць пілотным і пасля рэалізаваны ў іншых гарадах Беларусі. • У выніку можа быць створана мабільная прылада (Android, IOS), дазваляючая працавць у любым горадзе Беларусі.
  6. 6. Час рэалізацыі Студзень-верасень 2018. Праект будзе рэалізаваны на працягу дзевяці месяцаў 2018 года і завершыцца перад штогадовым святкаваннем Дня горада (верасень 2018). Упэўнены, што дзякуючы афіцыйнаму Святу чыноўнікі будуць вымушаны вырашыць шэраг лакальных праблем. Жыхары ўбачыць вынікі сваёй працы, а гэта ў сваю чаргу надасць дадатковы стымул актывізавацца.
  7. 7. Рэсурсы, якія ёсць і якія шукаем Зараз маем: • Анлайн рэсурс Smaliavichy.by/Smali.by (зараз неактыўны, але дамен, хостынг аплочаны) • Каманда аднадумцаў (каардынатар праекта, праграміст, адміністратар рэсурса) Шукаем фінансавую падтрымку: - на запуск платформы на базе smaliavichy.by - адміністраванне платформы: публікацыя дадатковых матэрыялаў, кансультацыі экспертаў - арганізацыю 2-х анлайн сустрэч для 30 чалавек кожная - выступы экспертаў пад час афлайн-сустрэч - арганізацыю фінальнай прэзентацыі вынікаў праэкта Стварэнне інтэрнэт-рэсурса для актывізацыі грамадзянскай актыўнасці жыхароў г. Смалявічы

×