Successfully reported this slideshow.
We use your LinkedIn profile and activity data to personalize ads and to show you more relevant ads. You can change your ad preferences anytime.

Горад, прыязны да сталых людзей

376 views

Published on

Прэзентацыя была прадстаўленая ў час Круглага стала "Горад, прыязны да сталых людзей", які адбыўся 5 кастрычніка 2017 г. у Гродне і быў арганізаваны ўстановай "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" (edustudio.by) і ГА "Цэнтр "Трэці сектар" (3sektar.by)

Published in: Education
  • Be the first to comment

  • Be the first to like this

Горад, прыязны да сталых людзей

  1. 1. Як зрабіць горад прыязным да сталых людзей Круглы стол, Гродна, 5 кастрычніка 2017 г.
  2. 2. Гісторыя пытання Канцэпцыя «Горад, прыязны да сталых людзей» была прадстаўленая Усясветнай арганізацыяй аховы здароўя (World Health Organisation) у 2005 г. на адкрыцці XVIII Міжнароднага кангрэсу па геранталогіі ў Бразіліі. Канцэпцыя прадугледжвае, што гарады, якія далучаюцца да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяш, прыязных да сталых людзей, бяруць на сябе абавязак спрыяць актыўнаму даўгалеццю, аптымізуючы магчымасці для аховы здароўя, удзелу і бяспекі для паляпшэння якасці жыцця ў час старэння.
  3. 3. • 500 гарадоў з 37 краін • У кожным з гэтых гарадоў распрацаваная праграма, якая прадугледжвае паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей па 4+ асноўных паказчыках. • Дапаможнік на некалькіх мовах пра тое, як стаць горадам, прыязным да сталых людзей (рыхтуем беларускую версію выдання) Што ўяўляе сабой Глабальная сетка сёння?
  4. 4. Па якіх крытэрыях ацэньваецца ступень прыязнасці горада да сталых людзей (2015)? • Фізічнае навакольнае асяроддзе • Сацыяльнае асяроддзе • Уплыў сталых людзей • Роўнасць
  5. 5. Што трэба зрабіць, каб стаць горадам, прыязным да сталых людзей? A. Запоўніць анлайн-заяўку A. Прыкласці ліст ад кіраўніцтва горада, у якім будуць падцверджаныя намеры мясцовай адміністрацыі браць удзел у працы Глабальнай сеткі і паляпшаць умовы для жыцця сталых людзей
  6. 6. Што трэба зрабіць, каб стаць горадам, прыязным да сталых людзей? Плануемыя на мясцовым узроўні дзеянні павінны прадугледжваць: 1. Распрацоўку механізмаў для прыцягнення сталых людзей, прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх і акадэмічных арганізацый 2. Правядзенне ацэнкі ступені прыязнасці горада на аснове абраных 4+ асноўных крытэраў 3. Стварэнне 3-гадовага плану дзеянняў па выніках ацэнкі 4. Вызначэнне індыкатараў для маніторынга хода рэалізацыі плана
  7. 7. Што мы робім у Гродне? 2014-
  8. 8. Грамадская кампанія «Горад, прыязны да сталых людзей» • Прэзентацыя ідэі далучэння Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, для журналістаў мясцовых і нацыянальных СМІ ў час медыя-сняданка (1 кастрычніка 2014 г. - афіцыйны старт кампаніі)
  9. 9. Грамадская кампанія «Горад, прыязны да сталых людзей» • Прадстаўленне канцэпцыі кампаніі для грамадскасці горада, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацый (Круглыя сталы ў маі 2015 г. і кастрычніку 2016 г.). • Прэзентацыя канцэпцыі кампаніі кіраўніцтву горада (снежань, 2015 г.).
  10. 10. Грамадская кампанія «Горад, прыязны да сталых людзей» • Правядзенне міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай прасоўванню інтарэсаў сталых людзей з удзелам экспертаў з 7 краін (красавік, 2016 г.). Адпраўка Рэзалюцыі канферэнцыі ў парламент, міністэрствы і іншыя органы ўлады. • Стварэнне ролікаў і іншых медыя-прадуктаў, прысвечаных ідэі прыязнасці гарадоў да сталых людзей.
  11. 11. Што мы прапануем уключыць у гарадскі план дзеянняў у інтарэсах сталых людзей • Стварэнне грамадскай Рады па справах сталых людзей пры гарвыканкаме. • Стварэнне Інфармацыйна-рэсурснага цэнтра для сталых людзей (інфармацыйнае, юрыдычнае, псіхалагічнае кансультаванне і г.д.). • Стварэнне «Залатой карткі», якая прадстаўляе ільготы і зніжкі сталым людзям на тавары і паслугі з боку арганізацый, якія добраахвотна падпісалі Дэкларацыю далучэння да кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей».
  12. 12. Што мы прапануем уключыць у гарадскі план дзеянняў у інтарэсах сталых людзей • Арганізацыя «Школы бяспекі» для сталых людзей. • Стварэнне пры паліклініках горада сеткі геранталагічных кабінетаў. • Далучэнне Гродна да 2020 г. да Глабальнай сеткі • Правядзенне ў Гродна штогадовага кірмашу «50+», на якім будуць прадстаўляцца тавары і паслугі для сталых людзей.
  13. 13. Што мы прапануем уключыць у гарадскі план дзеянняў у інтарэсах сталых людзей • Правядзенне раз на два гады ў г. Гродна Фестывалю творчасці сталых людзей Еўрарэгіёну «Нёман». • Развіццё валанцёрскай дапамогі немабільным і маламабільным сталым людзям. • Арганізацыя адаптацыйных курсаў «Падрыхтоўка да пенсіі». • Актывізацыя навуковых даследаванняў па пытаннях актыўнага даўгалецця на базе ВНУ Гродна. • Умацаванне супрацы паміж арганізацыямі, якія займаюцца актывізацыях сталых людзей (у тым ліку на міжнародным узроўні).
  14. 14. Што мы прапануем уключыць у гарадскі план дзеянняў у інтарэсах сталых людзей • Развіццё Гродзенскага «Універсітэта Залатога Веку» для сталых людзей і стварэнне да 2020 г. як мінімум 5 новых «Універсітэтаў Залатога Веку» у раённых цэнтрах вобласці. • Выкарыстанне інтэграцыйнага падыходу да планавання ўсіх мясцовых палітык у г. Гродна (развіцця гарадской інфраструктуры, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, адукацыі на працягу ўсяго жыцця і інш.) з улікам інтарэсаў сталых людзей і з іх удзелам.
  15. 15. Давайце разам рабіць нашыя гарады прыязнымі да сталых людзей!

×